Папярэдняя старонка: 2011

№ 02 (997) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



№ 2 (997) 12 СТУДЗЕНЯ 2011 г.


Дарагія сябры "Нашага слова"!

У гэтым квартале адбылося значнае павелічэнне колькасці падпісчыкаў, і гэта ў першую чаргу заслуга горада Магілёва. Тым не менш трэба адзначыць, што падпіска вырасла таксама ў Бярэсці і Баранавічах, Пружанах і Камянцы, у Наваполацку і Паставах, у Валожыне і Слуцку, Дзятлаве і Лідзе. Разам падпіска павялічылася на гэты раз у Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцях.


Ліпень Кастрычнік


Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в. 15 19

Бяроза р.в. 7 7

Белаазёрск р.в. - 1

Бярэсце гор. 13 22

Ганцавічы р.в. 1 -

Драгічын р.в. 2 1

Жабінка р.в. 1 -

Іванава р.в 3 3

Івацэвічы р. в. 7 8

Камянец р.в. 7 9

Кобрын гор. - 2

Лунінец гор. 3 2

Ляхавічы р.в. 2 2

Маларыта р.в. 1 2

Пінск гор. 13 13

Пружаны р.в. 3 7

Столін р.в. 1 1

Усяго: 79 99


Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в. 2 1

Браслаў р.в. 1 1

Віцебск гор. 27 24

Віцебск РВПС 1 1

Верхнедзвінск р.в. 5 5

Глыбокае р.в. 8 7

Гарадок р.в. 4 4

Докшыцы р.в. 1 1

Дуброўня р.в. 1 1

Лёзна р.в. 1 1

Лепель р. в. 2 3

Міёры р.в. 2 2

Новаполацк гор. 14 23

Орша гор. 4 2

Полацк гор. 10 9

Паставы р.в. 4 8

Расоны р.в. 1 1

Сянно р.в. 1 2

Талочын р.в. 1 1

Ушачы р.в. 2 2

Чашнікі р.в. 1 2

Шаркоўшчына р.в. 7 7

Шуміліна р.в. - 1

Усяго: 100 109


Менская вобласць:

Беразіно р.в. 3 3

Барысаў гор. 3 2

Вілейка гор. 1 1

Валожын гор. 8 13

Дзяржынск р.в. 7 5

Жодзіна гор. 4 3

Клецк р.в. 1 1

Крупкі р.в. 2 3

Капыль р.в. 1 -

Лагойск 3 2

Любань р.в. 1 1

Менск гор. 311 291

Менск РВПС 11 10

Маладзечна гор. 16 16

Мядзель р.в. 3 3

Пухавічы РВПС 4 6

Нясвіж р.в. 1 1

Смалявічы р.в. 1 2

Слуцк гор. 5 7

Салігорск гор. 8 8

т. Дарогі р.в. 1 1

Стоўбцы р.в. 2 2

Узда р.в. 2 2

Чэрвень р.в. 4 4

Усяго: 403 387


Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва 3 2

Брагін р.в. 2 2

Ветка р.в. 1 1

Гомель гор. 37 36

Гомель РВПС 2 1

Добруш р.в. 2 1

Ельск р.в. 1 1

Жыткавічы р.в. 9 6

Жлобін гор. 2 1

Калінкавічы гор. 2 -

Карма р.в. 1 2

Лельчыцы р.в. 2 3

Лоеў р.в. 3 2

Мазыр гор. 3 3

Акцябарскі р.в. - 1

Нароўля р.в. 1 1

Петрыкаў р.в. - 1

Рэчыцца гор. 1 1

Рагачоў гор. 1 2

Светлагорск гор. 2 3

Хойнікі р.в. - 1

Чачэрск р.в. 1 1

Усяго: 76 72


Гарадзенская вобласць:

Бераставіца 4 5

Ваўкавыск гор. 8 9

Воранава р.в. 5 5

Гародня гор. 32 33

Гародня РВПС 5 9

Дзятлава р.в. 7 13

Зэльва р.в. 4 5

Іўе р.в. 5 3

Карэлічы р.в. 10 7

Масты р.в. 5 5

Наваградак гор. 7 5

Астравец р.в. 6 7

Ашмяны р.в. 6 7

Смаргонь гор. 6 6

Слонім гор. 9 7

Свіслач р.в. 5 5

Шчучын р.в. 3 3

Ліда 10 13

Усяго: 136 147


Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор. 4 2

Бабруйск РВПС - -

Бялынічы р.в. 1 -

Быхаў р.в. 2 1

Глуск р.в. - -

Горкі гор. 2 2

Дрыбін р.в. - 1

Кіраўск р.в. 1 1

Клічаў р.в. - 1

Клімавічы р.в. 1 1

Касцюковічы р.в. 1 1

Краснаполле р.в. 1 1

Крычаў р.в. 1 1

Круглае р.в. 1 1

Мсціслаў р.в. 2 2

Магілёў гор. 38 109

Магілёў РВПС 1 -

Асіповічы гор. 4 11

Слаўгарад р.в. 2 1

Хоцімск р.в. - -

Чэрыкаў р.в. 1 -

Чавусы р.в. 1 1

Шклоў р.в. 2 2

Усяго 66 139

Усяго на краіне 860 953


Да пытання беларусізацыі БТ

кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам. Падчас яе абмяркоўваліся пытанні беларусізацыі дзяржаўных тэлеканалаў.

Як паведаміў А. Трусаў у эфіры Еўрарадыё, ён прапанаваў на працягу года зрабіць адзін з тэлеканалаў поўнасцю беларускамоўным. Гэтую ідэю новы кіраўнік БТ адхіліў як маларэальную: маўляў, гэтая справа не аднаго года. Затое Г. Давыдзька пагадзіўся з 1 лютага перавесці навіны на Першым нацыянальным канале ў двухмоўны фармат: у адну гадзіну яны будуць ісці па-беларуску, у другую - па-руску. Давыдзька заявіў, што ў першую чаргу хоча беларусізаваць спадарожнікавы канал "Беларусь-ТБ", які вяшчае на замежжа.

Старшыня ТБМ прапанаваў таксама шэраг беларуска-моўных праграм па гісторыі і культуры нашай краіны: "Нашы славутыя землякі", "Беларускія замкі і палацы", "Тэатр на БТ". З гэтымі варыянтамі сп. Давыдзька пагадзіўся. А вось ад прагра-мы "Беларускія могілкі" адмовіўся - маўляў, занадта змрочная тэма.

Затое пагадзіўся кіраўнік БТ з прапановай зрабіць моладзевае беларускамоўнае ток-шоў. Распрацаваць праект новай праграмы ён папрасіў ТБМ.

Па словах Трусава, абмяркоўвалася таксама магчымасць новыя мультфільмы на беларускіх каналах перакладаць і дубляваць па-беларуску. Асабліва тыя, якіх няма па-руску.

А вось з беларускамоўнымі фільмамі на DVD ад Белтэлерадыёкампаніі пакуль прыйдзецца пачакаць - бракуе сродкаў.


Прапановы

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" для Беларускага тэлебачання

1. На працягу года зрабіць адзін з тэлеканалаў БТ цалкам беларускамоўным, як гэта зроблена ў іншых двухмоўных краінах (напрыклад, Казахстан, альбо Ірландыя)

2. З 1 лютага зрабіць беларускамоўнымі палову навінаў на Першым нацыянальным тэлеканале.

3. Зрабіць цыкл перадач на наступныя тэмы:

а) Шэдэўры беларускага дойлідства (беларускія замкі, палацы, храмы, паркі, ратушы і інш.)

б) Нашы славутыя землякі (расказваць пра знакамітых людзей, якія нарадзіліся на беларускай зямлі і праславілі яе ва ўсім свеце)

в) Тэатр на экране (паказваць на розных каналах БТ леп-шыя спектаклі тэатраў імя Янкі Купалы (г. Мінск) і імя Якуба Коласа (г. Віцебск).

г) Спрадвечныя беларускія назвы (з гісторыі беларускай тапанімікі)

д) Старадаўнія беларускія могілкі (расказваць пра старажытныя могілкі 18-20 стст. розных беларускіх гарадоў, вёсак і мястэчак, а таксама пра могілкі часоў Першай і Другой Сусветных войнаў)

е) Знакамітыя беларускія майстры (расказваць пра беларускіх рамеснікаў, дойлідаў, вынаходнікаў, навукоўцаў)

ж) Беларусы ў свеце (расказваць пра беларускую дыяспару).

4. Адрадзіць тэлеперадачу "Роднае слова", прысвечаную гісторыі беларускай мовы, а таксама літаратуры.

5. Прадоўжыць дубляванне замежных фільмаў на беларускую мову (у першую чаргу дзіцячых мультфільмаў і пазнавальных перадач).

6. Зрабіць беларускамоўнае ток-шоў для моладзі.

7. Зрабіць беларускамоўную версію тэлеперадач "Супер-лато" і "Ваша лато".

8. Трансляваць на беларускай мове спартыўныя тэлеперадачы (у першую чаргу футбол і хакей).

9. Зрабіць дакументальна-мастацкі фільм, прысвечаны дзейнасці роўнаапостальных святых Кірылы і Міфодзія з нагоды святкавання ў 2013 годзе 1150-годдзя стварэння імі першай славянскай азбукі і перекладу на славянскую мову першых кніг Святога Пісання.

6 студзеня 2011 года.


90 гадоў з дня нараджэння Леаніда Аляксеева

АЛЯКСЕЕЎ Леанід Васілевіч (н. 15. 1.1921, г. Растоў-на-Доне), савецкі археолаг і гісторык. Д-р гіст. навук (1982). Скончыў Маскоўскі ун-т (1948). У 1948 - 50 працаваў у Гарадзенскім гіст.-археал. музеі, з 1953 - у Ін-це археалогіі АН СССР. У 1962-66 выкладаў агульны курс археа-логіі ў Магілёўскім педагагіч-ным ін-це. Даследаваў праблемы археалогіі, гісторыі архітэктуры і мастацтва Беларусі і Смаленшчыны 9-13 ст., вывучаў гісторыю археалогіі і краязнаўства гэтых рэгіёнаў, склаў іх падрабязныя археал. карты. Праводзіў раскопкі стараж. гарадоў Беларусі (Браслаў, Друцк, Мсціслаў) і Рослаўля. Пасля картаграфавання архе-ал. помнікаў 10-13 ст. на тэр. Полацкай зямлі вызначыў некалькі густанаселеных масіваў, размежаваных вял. лясамі. Аўтар прац па гісторыі дзекабрызму на Беларусі, гісторыі дарэвалюцыйнай навукі.

Памёр 22 сакавіка 2008 года ў Маскве.

(Пра Л.В. Аляксеева чытайце на ст. 3.)


Аляксею Літвіну - 60

12 студзеня споўнілася 60 гадоў Літвіну Аляксею Міхайлавічу - загадчыку аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносінаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктару гістарычных навук, прафесару.

Адна з апошніх кніг А. Літвіна прысвечана савецка-фінскай вайне. У кнізе ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі разглядаецца ўдзел аб'яднанняў, злучэнняў, асобных частак і падпадзяленняў войскаў Беларускай асобай вайсковай акругі, беларусаў і выхадцаў Беларусі ў савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг. У працы створаны адзіны спіс нашых суайчыннікаў, загінулых і зніклых без весткі на гэтай вайне, памерлых ад ран у шпіталях.

Разлічаная на гісторыкаў, выкладчыкаў, працаўнікоў ваенкаматаў, усіх, хто цікавіцца ваеннай гісторыяй і гісторыяй Беларусі перыяду Другой Сусветнай вайны.

Сакратарыят ТБМ шчыра віншуе Аляксея Літвіна з юбілеем і зычыць яму плёну на ніве гісторыі Беларусі.


Беларускамоўная версія сайта ГРДУ імя Янкі Купалы

Сайт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы займеў беларускамоўную версію.У лістападзе 2010 г. беларускія СМІ пісалі пра сайты дзяржаўных універсітэтаў, што носяць імёны класікаў айчынный літаратуры. А калі больш канкрэтна, то гаворка вялася пра наяўнасць на гэтых сайтах бела-рускамоўнай версіі. Як высветлілася, па-беларуску на той час працаваў толькі сайт педніверсітэта імя І.П. Шамякіна ў Мазыры. Сайты Гародзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, менскага педуніверсітэта імя Максіма Танка і гомельскага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны гэтым пахваліцца не маглі. Як і сайт галоўнай ВНУ краіны - Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. І вось гарадзенцы сітуацыю паправілі.

Наш кар.


Рыцар беларускай кнігі

Пісьменнік-эрудыт, заядлы бібліяфіл Міхась Каз-лоўскі з тых людзей, для якіх беларуская кніга - як бы высока гэта не гучала - яго жыццё. I даказваць яму нікому нічога не трэба. Проста чарговая яго кніга яркае пацвер-джанне таму.

Аўтар назваў выданне "Пра кніжнікаў і кнігі". У падзагалоўку на развароце дадаў - "нататкі бібліяфіла, эпісталярная спадчына".

Трохі прыдзірліва ўглядаюся ў афармленне вокладкі. Але, здаецца, мастак Генадзь Сянькоўскі змог рас-крыць тэматыку кнігі, пера-даць яе дух, характар.

Ну а тое, што чытацца будзе лёгка і цікава, ведаючы іншыя кнігі М.М.Казлоўскага, я ніколі не сумнявалася.

"Верны рыцар беларускай кнігі" - піша пісьменнік пра аднаго свайго героя - Язэпа Гладкага. 3 поўным правам так можна сказаць і пра самога аўтара. Колькі імён вяртае ён у лона беларускай культуры - не пералічыць!

Некалі Уладзімір Караткевіч прымусіў нас захапіцца гісторыяй сваёй Радзімы, яе непаўторнай прыродай, а вось гонар у маім сэрцы за таленавітых і адданых зямлі беларускай яе сыноў і дачок - заслуга М.М. Казлоўскага.

Безумоўны такт і вялікая чалавечнасць у адносінах да сваіх герояў адчуваецца ў кожным радку. Бачна, што яго ўспаміны-эсэ не толькі напісаны таленавітым пяром, яны прайшлі праз сэрца пісьменніка.

Аўтар у душы рамантык. Нават такая сур'ёзная па тэматыцы кніга не можа прыхаваць гэта. Яго чуласць і рамантызм выдаюць назвы: "I тыя пялёсткі зжатай красы", "Шапталіся яблыні ў садзе", "Цяпло сяброўскага кажуха" і інш.

Я вельмі люблю гэтыя шчырыя, пачуццёвыя да слёз эсэ і думала, што іншыя раздзелы для больш вузкага кола, разлічаны можа нават на асобных спецыялістаў. Я канешне, прачытаю іх, але надоўга там не затрымаюся.

I глыбока памылялася. Вельмі многа новага, пазнавальнага, цікавага адкрывала для сябе на кожнай старонцы.

"Нататкі пра мініяцюрныя і некаторыя малафарматныя кнігі" - гэта тэма здаецца зусім маладаследаваная. Упер-шыню аўтар зрабіў такі поўны агляд усіх мініяцюрных беларускіх выданняў. "Рамантычныя вобразы кніжных знакаў" - беларускага экслібрыса заха-пілі мяне не менш. Да таго ж аўтар змог сабраць вялікую калекцыю і паказаць іх у ілюстрацыях.

Апошні раздел кнігі - "Там дзе нас няма" - эпісталярная спадчына - перапіска многіх вядомных людзей, кожны з якіх Асоба з вялікай літары. Рознымі шляхамі трапіла яна да М.М. Казлоўскага. Неабыякавы чалавек, ён не мог пакінуць яе без увагі. У прадмовах адчуваецца і яго боль, шчырая заклапочанасць лёсам гэтых людзей, лёсам Радзімы, для якой ён сёння жыве і працуе.

Ну а, колькі затрачана на гэтую працу руплівых дзён і бяссонных начэй, падкажуць нам каментары і заўвагі, якіх у кнізе не адна сотня.

Шкада, што выходзяць такія зборнікі зусім невялікім накладам, а значыцца вельмі шмат людзей не змогуць суст-рэцца з цікавым суразмоўцам і таленавітым пісьменнікам. Але гэта ўжо не віна аўтара. Ён зрабіў усё, што змог - кніга пабачыла свет, яе будуць чытаць, будуць шукаць, а гэта для любога пісьменніка вельмі важна.

Лідзія Гардынец.


Роля Л.В. Аляксеева ў развіцці беларускага краязнаўства

Леанід Васільевіч Аляксееў шмат гадоў працаваў на Беларусі. Тут ён скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР у 1950 годзе, а перад гэтым з 1948 па 1950 год працаваў у Гарадзенскім гістарычнаархеалагічным музеі.

У 1962 - 66 гг. чытаў агульны курс археалогіі ў Магілёўскім педагагічным інстытуце.

Тэмай яго кандыдацкай дысертацыі былі помнікі археалогіі Полацкай зямлі. Шмат гадоў ён праводзіў археалагічныя раскопкі ў Мсціславе. Таксама вывучаў археалагічныя помнікі Браслава і Друцка.

Акрамя непасрэдных археалагічных даследаванняў Л. Аляксееў вывучаў гісторыю археалогіі Беларусі і мясцовае краязнаўства. Гэтай справе ён прысвяціў сваю манаграфію пад рэдакцыяй акадэміка Барыса Рыбакова (які таксама пачаў сваю навуковую кар'еру на Беларусі), якая мае назву "Археология и краеведение Беларуси XVI в. - 30е годы ХХ в».

Гэта кніга прысвечана памяці знакамітага беларускага гісторыка Міколы Улашчыка і выйшла ў свет пры дапамозе Віцебскага абласнога гістарычнакраязнаўчага музея. У прадмове да кнігі Аляксееў выказвае асаблівую падзяку дырэктару музея Кузьменку і мясцоваму краязнаўцу, дацэнту Рыўкіну.

Леанід Аляксееў лічыць, што гістарызм як з'ява свядомасці людзей узнік на Беларусі адначасова з летапісаннем, у ХІ - ХІІ стагоддзях. Ён вылучае чатыры этапы краязнаўства на Беларусі: "народны", "магнацкі", "дылетанцкі" і "навуковы".

"Народны" этап самы старажытны, калі самі людзі звяртаюць увагу на помнікі гісторыі. Ранні перыяд гэтага этапа скончыўся ў XVI ст. Да гэтага часу людзі яшчэ памяталі пра сутнасць і прызначэнне канкрэтных помнікаў археалогіі, такіх як гарадзішчы і курганы. Пазней з'яўляюцца розныя прыгожыя паданні пра пахаванні волатаў, пра "шведскія" ці "французскія" магілы.

Даследчык вылучае народныя паданні пра старажытныя дарогі, дарогі часоў Вітаўта, Альгерда і Баторыя. Людзі цікавіліся помнікамі сваёй гісторыі, не разбуралі іх (асабліва курганы) і ставіліся да іх з павагай.

"Магнацкі" перыяд - гэта позняе сярэднявечча (ХV - XVІIІ стст.), калі беларускія магнаты Радзівілы, Сапегі, Валовічы, Храбтовічы і іншыя збіралі ў сваіх палацах і замках унікальныя калекцыі розных артэфактаў.

"Дылетанцкі" перыяд Аляксееў пачынае з XVІ ст., і першым яго прадстаўніком лічыць М. Стрыйкоўскага, які ўпершыню вывучаў помнікі гісторыі і археалогіі на месцы і нават шукаў канкрэтныя месцы даўніх бітваў. Таксама ён вылучае дзейнасць гарадзенскага архімандрыта І. Кульчынскага (30я гады XVІIІ ст.), які ўпершыню звярнуў увагу на падабенства муроўкі Полацкай Сафіі і Каложскай царквы.

Новую хвалю цікавасці да помнікаў старажытнасці выклікала вайна 1812 года. Гэта дзейнасць Нарбута, гуртка Румянцава ў Гомелі, даследаванні Какрына і Кэпена.

Пачатак "навуковага" перыяду ў краязнаўстве Беларусі прыпадае на 30 - 40я гады ХІХ ст. Заснавальнікамі беларускай археалагічнай навукі былі браты Тышкевічы, якія стварылі ў сваім маёнтку ў г. Лагойск першы беларускі археалагічны музей. Вялікае значэнне ў развіцці краязнаўства адыгралі мясцовыя губернскія ведамасці, якія ў беларускіх губернях пачалі выходзіць з 1838 г.

У другой палове ХІХ ст. пасля адмены прыгону з'явіліся мясцовыя краязнаўцы ў розных гарадах Беларусі. Знакавай падзеяй у развіцці краязнаўства і археалогіі на Беларусі быў ІХ Археалагічны з'езд у Вільні ў 1893 г. У гісторыі краязнаўства з'яўляюцца новыя імёны таленавітых даследчыкаў, такіх як Е. Раманаў, А. Сапуноў і Ф. Пакроўскі.

У канцы ХІХ ст. пачалося антрапалагічнае вывучэнне беларусаў, якое распачаў антраполаг Канстанцін Ікаў. У канцы ХІХ - пачатку ХХ стст. была распрацавана методыка краязнаўчых і археалагічных даследаванняў на еўрапейскім узроўні.

Новы этап у развіцці беларускага краязнаўства ў савецкі перыяд Аляксееў пачынае з 1922 года, калі ў Менску быў створаны Інбелкульт і пры ім Цэнтральнае бюро краязнаўства (з 1923 г.). З 1925 года выходзіць друкаваны орган Інбелкульта, часопіс "Наш край", які адлюстроўваў усю вялікую краязнаўчую працу ў БССР. У 1920х гадах у рэспубліцы ўзнікла група знакамітых даследчыкаў і краязнаўцаў, такіх, як А. Ляўданскі, К. Палікарповіч, С. Дубінскі, А. Каваленя, І. Сербаў і іншыя.

Аднак сталінскі курс "Великого перелома» з яго аднабаковай індустрыялізацыяй, гвалтоўнай калектывізацыяй і шырокім наступам на інтэлігенцыю спыніў росквіт беларускага краязнаўства і фактычна знішчыў яго. Уздым самасвядомасці беларуса, як трапна адзначаў Л. Аляксееў, яго захапленне сваёй мовай, гісторыяй і народнай культурай былі абвешчаны "нацдэмаўшчынай". У выніку амаль цалкам спынены гістарычныя даследаванні і значна скараціліся археалагічныя працы. У 1937 годзе шмат даследчыкаў загінула ў сталінскіх засценках.

Адраджэнне краязнаўства і археалогіі пачалося толькі пасля Другой Сусветнай вайны, калі пад кіраўніцтвам ацалелага ад арыштаў К. Палікарповіча пачаліся значныя археалагічныя раскопкі стаянак эпохі каменю і бронзы.

Своеасаблівым працягам вышэйзгаданай працы Л. Аляксеева з'яўляецца яго вялікі артыкул "Археология средневекового периода Белоруссии (1950 - 1990)", надрукаваны ў 1998 годзе ў навуковым часопісе "Российская археология".

У пачатку свайго артыкула, надрукаванага пасля развалу СССР, калі Беларусь стала незалежнай краінай, аўтар нагадвае, што высокі ўзровень беларускай археалогіі 1920х гадоў быў спынены рэпрэсіямі 1930х. Пасля вайны на Беларусі ацалелі толькі два археолагі - Палікарповіч і Тарасенка.

У 1949 годзе ў Беларусь з Ленінграда пераязджае археолаг Аляксей Мітрафанаў, які адыграў значную ролю ў выхаванні беларускіх археалагічных кадраў. Першым аспірантамархеолагам Інстытута гісторыі АН БССР быў Леанід Аляксееў (1950 г.) Пазней гэту аспірантуру скончылі і паспяхова абаранілі дысертацыі знакамітыя археолагі Эдуард Загарульскі, Георгі Штыхаў, Леанід Побаль, Пётр Лысенка.

Аляксееў паведамляе пра варварскія адносіны мясцовых уладаў да помнікаў гісторыі і археалогіі. Напрыклад. у 1962 годзе разбурылі Дабравешчанскую царкву ХІІ стагоддзя ў Віцебску, знішчылі дзядзінец старажытнага Менска, гарнізонны касцёл у Гародні (фара Вітаўта), полацкі Мікалаеўскі сабор і г.д.

Разам з тым Аляксееў адзначае, што ў Беларусі адрадзілася цікавасць мясцовых жыхароў да сваёй гісторыі. Яна ахапіла ў першую чаргу вучняў і настаўнікаў сярэдніх школ, якія прымалі актыўны ўдзел у археалагічных раскопках.

Значную ролю ў развіцці краязнаўства адыгралі папулярныя кнігі па гісторыі і археалогіі Э. Загарульскага, Г. Штыхава і іншых археолагаў. У 1965 годзе выйшаў першы падручнік па археалогіі Беларусі, напісаны Э. Загарульскім. У 60х гадах сталі выходзіць рэпрынтныя выданні, прысвечаныя археалогіі Беларусі, напрыклад "Древности Белоруссии 1966, 1969".

Пазней з'явіўся салідны двухтомнік па археалогіі Беларусі "Очерки по археологии Белоруссии", 1970; 1972. Прычым другі том быў цалкам прысвечаны Сярэднявеччу да XIV ст. З сярэдзіны 70х гадоў штогод выходзяць манаграфіі беларускіх археолагаў як вынік іх кандыдацкіх дысертацый, а таксама папулярныя кнігі і брашуры. Сярод іх Л. Аляксееў вылучае працы Міхася Ткачова "Замкі Беларусі" (1977; 1987).

У 1982 годзе выйшлі тры цікавыя кнігі. Гэта праца Л. Побаля "Древности Белоруссии в музеях Польши" і два зборніка артыкулаў "Древности Белоруссии и Литвы" і "Киев и западные земли Руси І - ХІІІ вв." У 1988 годзе выходзіць манаграфія Генадзя Каханоўскага, прысвечаная археалогіі і гістарычнаму краязнаўству Беларусі ў XVI - XX стст. Аднак Аляксееў лічыў. што яна мела няўдалую структуру і перакос у бок першай паловы ХІХ стагоддзя.

У сваёй працы Аляксееў асобна спыняецца на выданні картаў археалагічных помнікаў розных эпох і "Збора помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" ў некалькіх тамах.

Пасля атрымання незалежнасці і адмены цэнзуры ў Беларусі ўзніклі новыя гістарычныя часопісы, у тым ліку мясцовыя краязнаўчыя выданні ў Полацку, Гародні, Гомелі, Браславе, Магілёве, Лідзе і іншых гарадах. Актывізавала сваю дзейнасць і рэспубліканскае выдавецтва "Навука і тэхніка". Археолагі Аддзела археалогіі Інстытута археалогіі НАН пачынаючы з 1993 г. выдаюць "Гістарычнаархеалагічны зборнік". Важнай падзеяй у беларускай гістарычнай навуцы было выданне ў 1993 годзе энцыклапедычнага даведніка "Археалогія і нумізматыка Беларусі".

Напрыканцы свайго артыкула Л. Аляксееў адзначае, што беларуская археалогія, фактычна знішчаная ў 1930х гадах, за апошнія 50 год не толькі адрадзілася, але і дасягнула значна большых поспехаў, чым у 20я гады ХХ стагоддзя.

Акрамя навуковых манаграфій і артыкулаў, прысвечаных гісторыі беларускага краязнаўства, Леанід Аляксееў надрукаваў некалькі папулярных краязнаўчых кніг, прысвечаных Беларусі.

У 1974 годзе ў Маскве ў серыі турыстычных кніжак кішэннага фармату «Дорога к прекрасному» выйшла праца даследчыка пад назвай «По западной Двине и Днепру в Белоруссии», якая была накіравана цікаўным вандроўнікам і аматарам гісторыі. Маршрут распрацаваны даследчыкам даволі цікава. Ён пачынаецца з магістралі МаскваМенск, праходзіць праз Віцебск і Полацк, па шляху "з варагаў у грэкі" і праз знакамітыя "волакі", а потым ідзе да мяжы з Латвіяй і Літвой праз Браслаў, Дрысвяты, Мядзель, Лявонпаль, Опсу, Паставы, Камаі, Лучай і Глыбокае. Другая частка маршрутў ідзе ад Віцебска на поўдзень праз Друцк, Магілёў, Мсціслаў і Гомель.

У сваёй кнізе Аляксееў выкарыстаў шмат цікавых ілюстрацый, прычым кнігу ён прысвяціў памяці фатографамастака гэтай кнігі Юрыя Васільевіча Нясквернава.

Апісваючы старажытную гісторыю Беларусі, яе гарадоў і мястэчак, Аляксееў быў далёка наперадзе ад публікацый Лаўрэна Абэцадарскага і яго вучняў, якія займаліся фальсіфікацыяй беларускай гісторыі.

Прывяду толькі некалькі прыкладаў. Ва уводзінах Алясееў піша: "Пасля трох падзелаў Польчшы Кацярынай II (1772, 1793, 1795) Рэч Паспалітая знікла, і ўся Беларусь адышла да Расіі. Пачалася раздача захопленых зямель рускім вайсковым дзеячам і фаварытам імператрыцы."

Пры апісанні Віцебска аўтар спачатку цытуе апісанні гістарычнай часткі горада Буніным і Паўстоўскім, а потым піша пра рэчаіснасць 70 х гадоў мінулага стагоддзя. Цытую: "Зараз у Віцебску няма касцёла, дзе слухаў арган Іван Бунін, няма шматлікіх касцёлападобных двухвежавых цэркваў, якія надавалі гораду адметны нярускі выгляд, а царква Дабравешчання XII ст., якой па сапраўднаму ганарыліся віцебляне, ператварылася ў друз і руіны."

А так Аляксееў апісвае разбурэнне культурнага пласта полацкага дзядзінца… "Восенню 1996 года ў час зямельных працаў, якія рабіліся на полацкім дзядзінцы каб збудаваць гараж, экскаватар пачаў бурыць нейкія старыя муроўкі зробленыя з плінфы на цамянцы, пакрытыя фрэскамі."

Цікава расказвае Аляксееў і пра горад Мсціслаў, які вывучаў шмат гадоў. Вось як ён апісвае вайну з Масковіяй, якая пачалася у 1654 годзе: "18 ліпеня войскі ваяводы цара Аляксея Міхайлавіча пад камандай князя Трубяцкога абклалі горад. Чатыры дні яны білі на гарадской цытадэлі (замку) з гарматаў, а на досвітку, 22 ліпеня пачаўся штурм".

Горад быў захоплены, ушчэнт разбураны, а яго ўмацаванні зраўнялі з зямлёю". І далей… "У час нашых раскопак пад пластом агароднай зямлі было знойдзена вялізарнае папялішча, якое адлюстроўвае пагібель горада 22 ліпеня 1654 года: рэшткі дамоў з цудоўнымі кафлянымі печамі, кавалкі магутных чыгунных гарматных ядраў, вялізныя каменныя шары, якія не паспелі скінуць на галовы ворагаў у час штурму гарадскіх умацаванняў і г.д." Значна пазней мы даведаемся праўду пра гэтую жахлівую для нас вайну з кніжак Міхася Ткачова і Генадзя Сагановіча.

Такім чынам, гэтая праца Аляксеява і зараз уяўляе цікавасць для беларускіх краязнаўцаў.

У 1996 годзе ў Менску на беларускай мове выйшла чарговая краязнаўчая кніга Л. Аляксеева пад рэцэнзіяй Алеся Краўцэвіча, якая мае назву "Гродна і помнікі Панямоння". Гэту кнігу Аляксееў прысвяціў светлай памяці даследчыка беларускага мінулага і яго помнікаў, натхнёнага змагара за Новую Беларусь Міхася Ткачова. У пачатку кнігі Аляксееў трапна адзначае, што беларускі народ склаўся ў глыбокай старажытнасці праз зліццё славянскіх плямёнаў з усходнебалцкімі абарыгенамі. Сваю дзяржаўнасць ён атрымаў упершыню ў ХІ ст., а з 1991 года беларусы будуюць сваю новую незалежную дзяржаву.

У першай частцы кнігі гаворка ідзе пра помнікі Гародні і яе наваколля. Аляксееў падрабязна расказвае пра першыя археалагічныя раскопкі Ядкоўскага і Дурчэўскага, якія працягваліся на тэрыторыі Старога Замка да 1 верасня 1939 года.

Шматлікія рэчы, знойдзеныя ў замку. доўга ляжалі закінутыя. Да парадку іх прывялі ў 2ой палове 40х гадоў польскія археолагі Уладзімір і Алена Галубовічы, затым ваўкавыскі археолаг Георгі Пех, а таксама сам Леанід Аляксееў. У 1949 годзе група маскоўскіх археолагаў на чале з Мікалаем Вароніным завяршыла раскопкі, распачатыя польскімі калегамі. У выніку з'явілася кніга М. М. Вароніна "Древнее Гродно". У якасці ілюстрацый Аляксееў выкарыстоўвае архіўныя здымкі 30х гадоў ХХ ст. Некаторыя з іх зроблены Язэпам Ядкоўскім.

Насупраць Старога замка высіцца Новы замак - помнік архітэктуры XVIII ст. Аляксееў падрабязна апісвае гэты будынак і апавядае як у ім адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай у 1795 годзе.

З асаблівай цеплынёй Аляксееў успамінае пра сваё першае знаёмства з Барысаглебскай (Каложскай) царквой.

"Распытаўшы дарогу, я выйшаў да Нёмана, пачаў падымацца па каменнай выгнутай сценцы для прыхаджан. Вакол мяне, і вышэй, і ніжэй у зеляніне цямнелі постаці людзей, якія кіруюцца да храма. Хутка зверху пачалі далятаць шматгалосыя спевы. а за паваротам у вышыні паказаўся сам храм.. Я спыніўся перад гэтым відовішчам і, здавалася, кожная плінфа, кожная маёлікавая плітка мігатлівай паверхні паласатай сцяны з непаўторнымі ўзорамі вымаўляе свой асаблівы гук, і ўсе разам яны ствараюць незвычайную гармонію гуку і зрокавага ўспрымання.

А цераз месяц… я - заснавальнік фондаў гарадзенскага музея - змушаны быў прымаць новы "музейны экспанат" у епіскапа - храм забралі ў вернікаў".

Далей у кнізе гаворка ідзе пра знакамітыя гарадзенскія касцёлы і кляштары: езуіцкі (фарны) касцёл, кляштар бернардзінцаў, кляштар брагітак, францысканскі касцёл і кляштар. Цікава апавядае Леанід Аляксееў пра дом Элізы Ажэшкі і яго лёс, а таксама пра гарадзенскі гістарычнаархеалагічны музей. Асаблівую цікавасць уяўляе аповед пра Нестара Улейчыка, майстрачырвонадрэўшчыка, які ўсё жыццё працаваў у музеі, зрабіў усе вітрыны і стэнды, а таксама мэблю, стылізаваную пад XVI стагоддзе (па малюнках Язэпа Ядкоўскага). З ваколіц Гародні Аляксееў спыняецца на гістарычных помніках Свяцка і Індуры.

Другая частка кнігі мае назву "На Росі, Зяльвянцы і Свіслачы". Спачатку ідзе гаворка пра помнікі Ваўкавыска, касцёл Архангела Міхаіла ў в. Гнезна.

Наступная частка кнігі называецца "На правым беразе Нёмана". Тут апісаны помнікі Шчучына, Малога Мажэйкава, славуты храм XVI ст. у в. Мураванка, замак XIV ст. у Лідзе і помнікі Іўя.

"Наваградак і ваколіцы" - назва чацвёртага раздзела кнігі. Тут гаворка ідзе пра дзядзінец і вакольны горад, царкву Барыса і Глеба, Міхайлаўскі касцёл, доммузей Адама Міцкевіча. З ваколіц Наваградка Аляксееў расказвае пра сядзібу ХраптовічаўБуценскіх у Шчорсах, замак у Любчы, помнікі Уселюба, вёскі Літоўкі і Свіцязь.

Пяты раздзел называецца "Па старажытнай рацэ Шчары". Ён пачынаецца з апісання помнікаў Слоніма. Гэта былое замчышча, дзе быў замак Сапегаў, а потым палац Агінскага з тэатрам і друкарняй, забудова славутай Рыначнай плошчы, будынак краязнаўчага музея, створанага ў 1929 г. мясцовым гісторыкам Восіпам Старадубскім (а таксама яго падрабязная біяграфія), касцёл Святога Андрэя XVІІI ст., маёнтак Альберцін.

За 10 кіламетраў ад Слоніма знаходзіцца старажытны Жыровіцкі манастыр з яго ўнікальнымі храмамі, корпусам семінарыі, жылым корпусам і гаспадарчымі пабудовамі, а таксама драўлянай Юр'еўскай царквой на могілках, за межамі манастыра. Падрабязна разглядае Л. Аляксееў і гісторыю абарончага храма XVI ст. у в. Сынкавічы. Шмат цікавых фактаў прыводзіць аўтар пры апісанні помнікаў Ружанаў і Косава.

Асобны, шосты раздзел кнігі Аляксееў прысвяціў помнікам радзівілаўскіх гарадоў Нясвіжа і Міра. Акрамя іх тут ідзе гаворка пра такія гістарычныя помнікі як Сноў, Ішкальдзь і Паланечку. Напрыканцы кнігі змешчаны спіс літаратуры і слоўнік спецыяльных тэрмінаў.

Такім чынам, роля Леаніда Аляксеева ў гісторыі беларускага краязнаўства займае сваё пачэснае месца.

А. Трусаў


Без Беларусі ёй не было б спакою

9 студзеня слонімскай паэтцы і педагогу Валянціне Ададуравай споўнілася б толькі 70. Але 15 гадоў яе ўжо няма сярод нас. Пра гэту таленавітую жанчыну сёння нага-двае толькі адзіны зборнічак яе вершаў "Глыбінка", які выйшаў з друку ў Сло-німскай друкарні за год да смерці Валянціны Захараўны - у 1994 годзе.

Кожны раз, калі еду ў родную вёску паэткі Хадзявічы Слонімскага раёна, а гэта і мая родная вёска, мне прыгадваюцца яе цудоўныя шчырыя радкі:

Куточак родны - Хадзявічы.

Да вас шляхі з усіх канцоў.

Ды незнаёмы, непрывычны

Мне твары юных хадзяўцоў.

Дадому ў госці... Крыўдна шчыра.

Ды птушкам быць не век ў гняздзе.

Хай будзе найцяплейшы вырай,

А сцежка зноў сюды вядзе.

Разам з гэтымі радкамі, прыгадваецца і сама Валянціна Захараўна. Не так часта прыходзілася з ёй сустракацца, бо жыла яна ў суседняй з Хадзявічамі вёсцы Елка Зэльвенскага раёна, але такія сустрэчы былі. Найбольш яе цікавіла тое, пра што я пішу. Яна пыталася заўсёды, што новае ў літаратуры, у нашай культуры. Была Валянціна Ададурава вельмі сціплай, адукаванай, інтэлігентнай, апантанай у жыццё жанчынай. Але лёс ёй не даў пажыць шмат, невылечная хвароба яе рана загнала ў магілу. Як Максім Багдановіч, так і наша зямлячка, пры жыцці паспела выдаць толькі адзіны зборнічак светлай паэзіі "Глыбінка". Па сваіх светаадчуваннях, светаразуменнях, манеры думаць і гаварыць Валянціна Ададурава была найперш вясковай, сялянскай паэткай. Яе любоў да роднага краю была настолькі магутнай, усеабдуманай, што, правёўшы дзяцінства, юнацтва ў вёсцы паэтка зрабіла яе галоўным героем у сваіх паэтычных радках. Свае вершы яна прысвяціла роднай вёсцы Хадзявічы, зэльвенскім вёскам Шавулічы, Манцякі, Ялу-цавічы, Елка, Крамяніца, родным краявідам і землякам. Уся істота паэткі была ахоплена такой нястрымнай любоўю да маленькай радзімы, што нічога, апроч яе, яна проста не магла ўспрымаць:

Гайдае рэчка тут ваду

Знаёмымі ўсплёскамі.

А я сцяжынкаю іду,

А я прыспешваю хаду -

Спаткацца з роднай вёскаю.

Валянціну Ададурава вельмі хваляваў і лёс роднай зямлі, мовы і народа, прыгажосць беларускай прыроды, пытанні маралі і міру. Пра гэта яна таксама пісала. Няўтольная прага любові да ўсяго блізкага, да гарадзенскага краю, Бацькаўшчыны, шчырых і добрых людзей гучалі ў яе мілых, адкрытых паэтычных радках. Вельмі часта перачытваю яе "Глыбінку" - зборнічак жаночых пачуццяў, захапленняў, радасці, дзе хораша апета родная зямля, якая, як магніт прыцягвала яе чуллівае сэрца. Чытаю яе вершы сёння і адчуваю, што без Беларусі ёй не было б спакою, не было б натхнення і святасці. Паэзія, землякі і родная зямля яе лячылі, суцяшалі, а паэтка іх апявала ў сваіх вершах. Гэтыя вершы Валянціна Ададурава пакінула нам, як напамін пра яе, як наказ, як трэба любіць бацькоўскі кут, захапляцца ім, берагчы і шанаваць яго.

Сяргей ЧЫГРЫН.

З паэтычнай спадчыны Валянціны Ададуравай

Беларусачка


- Скажы, дзяўчына, мне, адкуль

Вачэй тваіх блакітны колер?

- Я наглядзелася ў раку

І на блакітны лён у полі.

- Скажы, а дзе ты узяла

Касы тугое перавясла?

- З палеткаў жытніх ля сяла

І з промняў сонейка нязгасных.

- А ці не можаш падказаць,

Чаму твой стан павеўна-тонкі?

- Ён ад бярозак у лясах,

А можа, ад струны-сасонкі.

- Яшчэ скажы ты мне тады,

Адкуль пагляд адкрыты, чысты?

- Ён ад крынічнае вады,

Ад росаў, лугавых маністаў.

- А дзе твой родны дом-жыллё?

- Яно ў зялёнай Беларусі.

- А як, скажы, імя тваё?

- Я беларускаю завуся.


Вучыла маці…


Вучыла маці ў роднай хаце,

Вучыла мудрасці народнай:

- Жыві, сынок, з людзьмі у ладзе

І не рабі нікому шкоды.

Другая маці ў роднай хаце

Інакшай мудрасці вучыла:

- Старайся быць, сынок, пры ўладзе,

Павагу будзеш мець і сілу!

Адзін сябрамі стаў багаты,

Надзелены людской любоўю.

Бо чалавека меў за брата,

Да сэрца браў чужыя болі.

- Каб гэткіх маці не радзіла! -

Праклёны чуў другі і скаргі.

Уладу меў, была і сіла,

Ды толькі не было павагі…

І я прашу: вучыце, маці,

Сыноў і сёння, як спрадвеку,

Каб і пры славе, і ў багацці

Рос сын спачатку Чалавекам.


З думай пра музей Ларысы Геніюш


Ад родных ніў ішло да Вас натхненне,

Ад ваўкавыскіх, зэльвенскіх сцяжын.

І за мяжой - пра Беларусь трызненне,

І белы сон пра родны край адзін.

Нахлынуць успаміны, думы, мроі -

І дапазна агеньчык у акне.

Чай для гасцей на чабары настоены,

А ўласны шлях - на горкім палыне.

Але ніхто не бачыў Вашы слёзы,

І песню задушыць не змог надзор,

Бо па-над шэрай буднічнаю прозай

Ваш позірк быў скірованы да зор.

То гаманілі ветліва з сялянкай,

То басанож хадзілі па траве,

То невадам і з Нёмана, з Зальвянкі

Лавілі залатую рыбку - верш.

Вас помняць людзі, помняць сад і кветкі,

Што грэліся ля Вашага цяпла,

Заступніца за Беларусь, паэтка,

Што побач з намі па зямлі ішла.

Не зарастаюць да магілы сцежкі,

На помніку - букеты і вянкі,

Бо помняць воблік Ваш і Вашу ўсмешку,

Бо просяць прабачэння землякі.

І скажа праўнук мовай сакавітай,

Прыехаўшы з далёкага сяла:

- О! Зэльва ў белым свеце знакаміта,

Бо тут Ларыса Геніюш жыла!


Віншаванні ў адрас ТБМ

Вясёлых святаў і шчаслівага Новага года!

Майкл Скэнлан, Часовы павераны ў справах ЗША. Амбасада ЗША, Мінск.


* * *


Шаноўныя калегі, дарагія сябры!

Віншуем вас з радаснымі зімовымі святамі - Калядамі і Новым годам!

Зычым прыемных пада-рункаў, смачных страваў і добрага настрою на ўвесь наступны год. І каб у 2011-м у нас з вамі назбіраўся цэлы вазок добрых навінаў!

Ваш БАЖ.


* * *


Шаноўныя сябры ТБМ!

Шчыра віншуем вас з Новым годам і Калядамі!

Няхай кожны дзень новага года будзе напоўнены дабрынёй, падтрымкай родных і сяброў, а трывог і клопатаў стане, як мага менш! Хай новы 2011 год прынясе вам і вашым родным моцнае здароўе, аптымізм і дабрабыт, радасць і шчырасць, вялікі плён і задавальненне ад стваральнай працы на сваю і грамадскую карысць.

Сябры Магілёўскай гарадской арганізацыі.


* * *


Шчыра віншую з Новым 2011 годам і Калядамі!

Адмысловых працоўных і грамадскіх поспехаў вам!

Дабра і шчасця, рэалізацыі ўсіх планаў і надзей!

Мікола Малышчыц,

г. Салігорск.


* * *


Паважаныя спадары ТБМ!

Са святам усіх, з Новым годам і Калядамі.

Хай тое, што гадамі стваралася і адраджлася ў новым 2011 годзе дасягне свайго найбольшага росквіту.

Шчасця і дабра ўсім на гэтай плённай ніве.

З удзячнасцю і пашанай Вера Жых,

в. Заполле,

Наваградскі р-н.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX