Вярнуцца: 2011

№ 03 (998)


Крыніца: pawet.net.



№ 3 (998) 19 СТУДЗЕНЯ 2011 г.


Да 1150 годдзя першай славянскай азбукі

Старшыні грамадскага аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны"

Трусаву А.А.

вул. Румянцава, д. 13,

220034, г. Мінск

Паважаны Алег Анатольевіч!

У сувязі з Вашым зваротам аб адсутнасці дзяржаўнай падтрымкі з боку Беларусі замежным выкладчыкам і студэнтамбеларусістам, стварэнні пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь каардынацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы і правядзенні XV Міжнароднага з'езда славістаў і аказанні дапамогі айчынным і замежным беларусістам інфармуем.

Паміж беларускімі і замежнымі ўстановамі вышэйшай адукацыі, дзе ажыццяўляецца выкладанне беларускай мовы і літаратуры, усталяваны і падтрымліваюцца ўзаемавыгадныя кантакты на дагаворнай аснове.

Напрыклад, ва ўказаным кірунку супрацоўнічаюць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Белградскі ўніверсітэт (Сербія), Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка і Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт (Літва), Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна і Будапешцкі ўніверсітэт імя Л. Этвеша (Венгрыя), Львоўскі ўніверсітэт (Украіна), Падляская акадэмія, Люблінскі ўніверсітэт (Польшча), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы і Беластоцкі ўніверсітэт (Польшча), Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі і Інстытут прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча).

У 2009 2010 гадах адкрыты цэнтры беларускай культуры, беларускай мовы і літаратуры ў Азербайджане і Украіне.

У 2009 годзе група сербскіх студэнтаўславістаў прайшла моўную і культурную практыку на філалагічным факультэце БДУ. У 2010 годзе выкладчыкі пяці польскіх універсітэтаў стажыраваліся ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Толькі ў бягучым годзе замежнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні беларускіх дзяржаўных устаноў адукацыі кафедрам славістыкі ўніверсітэтаў Балгарыі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Украіны перададзены вучэбнаметадычныя, даведачнаінфармацыйныя, гістарычныя і мастацкія выданні.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 588 кіраўнік Венгерскай асацыяцыі беларусістаў А. Золтан узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Акрамя гэтага праведзены шэраг іншых мерапрыемстваў у названым напрамку.

Такім чынам, дзяржаўнымі органамі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца планамерная, мэтанакіраваная работа па пашырэнні і папулярызацыі беларускай мовы за мяжой.

XV Міжнародны з'езд славістаў павінен адбыцца ў нашай краіне летам 2013 года. Яго арганізацыяй займаецца Беларускі камітэт славістаў, створаны пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Акадэмія лічыць, што задачы па падрыхтоўцы гэтага форума больш шырокія і выходзяць за рамкі кампетэнцыі прапаноўваемага Вамі каардынацыйнага савета. Міністэрства замежных спраў таксама не падтрымлівае ідэю стварэння такога савета.

Беларускім бокам ужо прыняты меры па арганізацыі з'езда. У жніўні 2010 г. Міжнародным камітэтам славістаў зацверджана яго тэматыка. У 2011 годзе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі накіруе ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на зацвярджэнне прапановы па саставу нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы XV Міжнароднага з'езда славістаў і плану адпаведных мерапрыемстваў.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь У. Макей.


Хлеб "Віленскі"

Усё часцей словы Вільня, віленскі з'яўляюцца ў беларускім штодзённым абіходзе. Вась і хлеб "Віленскі" ў Менску з таго ж шэрагу. Магчыма пара ўжо ўсур'ёз падумаць, каб афіцыйна і паўсюдна называць нашую старажытную сталіцу звыклым і мілагучным словам Вільня ?

Наш кар.


70 гадоў з дня нараджэння Ўладзіміра Мулявіна

Уладзімір МУЛЯВІН нарадзіўся 12 студзеня 1941 года ў расійскім Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Паступіўшы ў музвучэльню, быў выключаны за захапленне джазам. Пасля прынялі назад, але ўжо сам Мулявін кінуў вучобу. У 1963 годзе яго запрасілі на працу ў Беларускую дзяржаўную філармонію. Пры філармоніі ён і стварыў ансамбль «Лявоны», які пазней стаў называцца «Песняры», і якім захапляюцца і сёння, праз чатыры дзесяцігоддзі.

Народны артыст СССР і Беларусі Ўладзімір Мулявін здолеў беларускамоўную песню падняць да ўзроўню, да якога ні ў кога больш не атрымлівалася.

Чалавек свету, які аб'ездзіў і які ведаў яго. Аднак быў у артыста куток, куды ён нязменна вяртаўся і дзе правёў 20 апошніх гадоў свайго жыцця. "Мой адрас не дом і не вуліца..." Гэта пра Мулявіна. Выхадзец з Расіі, спявак Беларусі. Мінчанін, жыл на вуліцы Бяды, пра гэта нагадвае шыльда. Але галоўны адрас народнага артыста Белдзяржфілармонія. Тут Уладзімір Георгіевіч працаваў і, як любы ўтрапёны прафесіяй, як гавораць, жыў на працы. У філармоніі культ Мулявіна. Тут і галоўная, пакуль адзіная скарбніца матэрыяльнай часткі памяці пра пясняра.

Музей створаны ў 2005м па распараджэнні прэзідэнта. Вось зала своеасаблівы фотаальбом, разгорнуты для ўсіх. На фотаздымках Мулявін у розныя гады жыцця, і вандраванне па часе, і аповяд аб лёсе. Другі крок і мы ў кабінеце народнага артыста. Гавораць, пакой мемарыяльная пры жыцці Мулявін не меў уласнага памяшкання. Сёння тут яго асабістыя рэчы, легендарная гітара. Да ўсяго можна дакрануцца рукамі.

Цэнтр музея музычная зала. Сюды сходзяцца запісы твораў Мулявіна, відэадыскі і наведвальнікі, улюбёныя ў адну з самых яркіх беларускіх асоб.

Найважнейшае месца ў філармоніі сцэна. Яна была галоўнай і для Мулявіна. Але пры жыцці Майстар не правёў ні аднаго сольніка яго аўтарскі канцэрт так і не прагучаў.

Песні Ўладзіміра Георгіевіча слухаюць і спяваюць і аматары, і прафесіяналы. Старэйшае пакаленне і сёння можа праспяваць «Александрыну», «Жураўлі на Палессе ляцяць». Разам з ансамблем ён выконваў песні на словы беларускіх паэтаў, класікаў і сучаснікаў. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін…

У траўні 2002 Уладзімір Мулявін трапіў у аўтамабільную аварыю, пасля якой праз восем месяцаў памёр. Пахаваны на мінскіх Усходніх могілках. Слава яго «Песняроў» стала падставай для падзелу спадчыны калектыву пасля смерці музыкі. І сёння на гэтую назву прэтэндуюць некалькі ансамбляў.

У Менску прайшоў вечар памяці Ўладзіміра Мулявіна

12 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі прайшоў вечар, прысвечаны 70годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Ўладзіміра Мулявіна (12.01.1941 - 26.01.2003).

Да юбілею з дня нараджэння стваральніка ансамбля "Песняры" музей падрыхтаваў выставу ўнікальных экспанатаў: нотныя рукапісы Мулявіна, фотаздымкі, канцэртныя касцюмы "Песняроў", а таксама іх эскізы.

Як адзначыў на вечары кіраўнік дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў, "Мулявін гэта геній, які валодаў і валодае велізарнай цэнтраімклівай сілай: да яго цягнуліся мільёны". "У тых, хто яго пакідаў, не атрымалася сольнай кар'еры, сказаў ён. Таму што ўдзельнікі "Песняроў" былі фарбамі адной палітры, аднаго калектыву, які валодае велізарнай сілай".

Паводле слоў Шарапава, Мулявіну ўдалося захаваць калектыў, нягледзячы на змены складу, цяжкія часы перабудовы. "Мы, чацвёртае пакаленне "Песняроў", прыкладалі і будзем прыкладаць усе намаганні, каб жыло імя Мулявіна, адзначыў ён. Датуль, пакуль будзе Беларусь, будуць "Песняры".

Намеснік старшыні грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры" Леанід Бароўскі перадаў музею магнітафонную стужку з рабочым варыянтам сумеснай працы "Песняроў" з гуртам New Christie minstrels, зробленую падчас гастроляў "Песняроў" у ЗША ў 1976 годзе. У той час Бароўскі працаваў у Белдзяржфілармоніі мастацкім кіраўніком па эстраднай дзейнасці і быў кіраўніком паездкі ансамбля на гастролі ў ЗША.

Як расказаў Бароўскі, дзесяцідзённыя гастролі "Песняроў" праходзілі сумесна з маладым амерыканскім гуртам New Christie minstrels, які выконваў музыку падобнага кірунку. Амерыканцы выступалі "на разагрэве", "Песняры" ігралі ў другім аддзяленні, а ў фінале гурты спявалі сумесную кампазіцыю "Дарогай доўгаю" на рускай і англійскай мовах. Выступалі галоўным чынам ва ўніверсітэцкіх гарадках, на ўніверсальных спартыўнаканцэртных пляцоўках.

У фінале гастроляў і была запісана сумесная пласцінка. Першы рабочы запіс быў падораны студыяй беларускай дэлегацыі.

Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.


Юбілейныя даты 2011 года

1 студзеня - 150 гадоў з дня нараджэння Яўхіма Фёдаравіча Карскага ( 1861-29.04.1931), заснавальніка беларускага навуковага мо-вазнаўства і літаратуразнаў-ства, этнографа, фалькларыста.

1 студзеня - 55 гадоў таму (1956 г.) пачаў перадачы Менскі тэлецэнтр .

2 студзеня - 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Міхайлавіча Лютага , докта-ра гістарычных навук, прафе-сара, загадчыка кафедры гісто-рыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўні-версітэта імя Максіма Танка.

4 студзеня - 80 гадоў з дня нараджэння Рамуальда Аляксандравіча Чыкалава , кандыдата гістарычных навук, дацэнта.

4 студзеня -- 80 гадоў з дня нараджэння Івана Крам-ко , беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.

7 студзеня - 20 гадоў таму (1991 г.) Пастановай урада БССР 7 студзеня і 25 снежня аб'яўлены нерабочымі днямі для святкавання Калядаў .

9 студзеня -- 70 гадоў з дня нараджэння Валянціны Ададуравай , беларускай па-эткі.

11 студзеня - 50 гадоў таму (1961 г.) на Салі- горскім калійным камбінаце пачата прамысловая здабыча каменнай солі.

12 студзеня -- 70 гадоў з дня нараджэння Народнага артыста СССР і Беларусі, за-снавальніка ансамбля "Песня-ры" Ўладзіміра Мулявіна .

12 студзеня - 60 га-доў з дня нараджэння Аляк-сея Міхайлавіча Літвіна , доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаў-ных адносін Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

12 студзеня -- 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Зай-ца , беларускага гісторыка, археолага, кандыдата гіста-рычных навук.

14 студзеня - 90 гадоў таму (1921 г.) заснавана Бела-рускае бюро Расійскага тэле-графнага агенцтва (з 1931 г. - БелТА ).

16 студзеня -- 185 га-доў з дня нараджэння Раму-альда Траўгута , аднаго з кі-раўнікоў паўстання 1863-64 гг.

19 студзеня -- 60 гадоў з дня нараджэння Тацяны Аўтуховіч , беларускага літа-ратуразнаўца, доктара філала-гічных навук, прафесара.

20 студзеня - 125 га-доў з дня нараджэння Фабія-на Ільіча Акінчыца (1886-07.03.1943), палітычнага дзе-яча.

21 студзеня -- 60 гадоў з дня нараджэння Ганны Ра-дзько , беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі.

30 студзеня - 90 гадоў з дня нараджэння Івана Пят-ровіча Шамякіна (1921-14.10.2004), народнага пісь-менніка Беларусі, празаіка, грамадскага дзеяча.

30 студзеня -- 50 гадоў з дня нараджэння Марыі Яка-лцэвіч , беларускага мовазнаў-ца, кандыдата філалагічных навук, дацэнта.

Студзень . 70 гадоў таму (1941 г.) на тэрыторыі Беларусі адкрыты залежы каменнай і калійных солей.

1 лютага - 600 гадоў таму (1411 г.) у г. Торунь падпісаны Торуньскі мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ, з аднаго боку, і Тэўтонскім ордэнам - з дру-гога. Завяршылася Вялікая вайна (1409-1411 гг.).

4 лютага -- 265 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.

8 лютага -- 125 гадоў з дня нараджэння Васіля Друж-чыца , беларускага гісторыка, педагога, прафесара. Загінуў у 1937 г.

9 лютага - 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Ана-толевіча Фядосіка , доктара гістарычных навук, прафесара, загадчыка кафедры гісторыі Старажытнага свету і Сярэдніх вякоў БДУ.

14 лютага -- 80 гадоў з дня нараджэння Івана Булды-ка , беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук.

26 лютага -- 190 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Гінтаўта-Дзевялтоўскага , удзельніка паўстання 1863-64 гг., каталіцкага мітрапаліта.

1 сакавіка - 430 га-доў таму (1581 г.) створаны Галоўны Літоўскі Трыбу-нал.

1 сакавіка -- 75 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Са-вік , беларускага літаратура-знаўца і крытыка.

3 сакавіка - 150 гадоў таму (1861 г.) надрукаваны Маніфест і Палажэнні аб адме-не прыгоннага права ў Расій-скай імперыі.

5 сакавіка - 115 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Кандрат Кандрата-віч Атраховіч, 1896- 07.01. 1991), народнага пісьменніка Беларусі, драматурга.

8 сакавіка - 100 гадоў таму (1911 г.)у чатырох краінах Еўропы быў упершыню ад-святкаваны Міжнародны жа-ночы дзень.

10 сакавіка -- 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Су-пруна , беларускага паэта.

11 сакавіка - 610 га-доў таму (1401 г.) падпісана Віленска-Радамская унія - дзяржаўны і палітычны саюз ВКЛ і Каралеўства Польскага, накіраваны на барацьбу з ня-мецкай агрэсіяй.

11 сакавіка -- 445 га-доў таму (1566 г.) зацверджаны 2-гі Статут ВКЛ .

11 сакавіка - 100 га-доў з дня нараджэння Льва Гарошкі (1911-08.08.1977), рэлігійнага дзеяча.

12 сакавіка -- 25 гадоў з дня адкрыцця ў Гародні гістарычна-культурнага клуба "Паходня" .

14 сакавіка -- 80 гадоў з дня нараджэння Паўла Місь-ко , беларускага пісьменніка.

14 сакавіка -- 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Кавалені , акадэміка-сакратара НАН Бе-ларусі, доктара гістарычных навук.

15 сакавіка -- 90 гадоў з дня нараджэння Васіля Мя-лешкі , беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара.

18 сакавіка -- 90 гадоў таму (1921 г.) быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай з другога (без удзелу Беларусі), у адпа-веднасці з якім Заходняя Бела-русь і Заходняя Ўкраіна ады-шлі да Польшчы.

27 сакавіка --160 гадоў з дня нараджэння Аляксея Парфёнавіча Сапунова , бе-ларускага археографа і края-знаўцы.

30 сакавіка -- 80 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пяткевіча , беларускага літа-ратуразнаўца, культуролага, кандыдата філалагічных навук, старшыні Гарадзенскай гарад-ской арганізацыі ТБМ.

2 красавіка -- 60 гадоў таму назад заснавана вучэбна-педагагічнае выдавецтва "На-родная асвета".

5 красавіка -- 75 гадоў з дня нараджэння Рамана Тар-молы , беларускага паэта.

6 красавіка -- 60 гадоў з дня нараджэння Алега Ан-тонавіча Яноўскага , кандыда-та гістарычных навук, прафеса-ра, загадчыка кафедры БДУ.

7 красавіка -- 75 гадоў таму назад у БССР уведзена ўсеагульнае пачатковае на-вучанне для дзяцей ва ўзросце з 8 да 11 гадоў.

12 красавіка -- 50 га-доў таму назад першы ў свеце арбітальны касмічны палёт вакол Зямлі здзейсніў лётчык-касманаўт Юрый Аляксеевіч Гагарын з беларускай Сма-леншчыны.

17 красавіка -- 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Якаўлевіча Варонкі , бела-рускага грамадскага і палітыч-нага дзеяча.

19 красавіка -- 130 га-доў з дня нараджэння Усева-лада Макаравіча Ігнатоў-скага , гісторыка і грамадскага дзеяча.

23 красавіка -- 125 га-доў з дня нараджэння пісьмен-ніка Змітрака Бядулі (сапр. Плаўнік Самуіл Яўхімавіч, 1886 - 3.11.1941).

29 красавіка -- 90 га-доў з дня нараджэння Міко-лы Ермаловіча , беларускага гісторыка.

30 красавіка -- 130 га-доў з дня нараджэння Янкі Журбы , беларускага паэта.

1 траўня -- 80 гадоў з дня нараджэння Алега Лойкі , беларускага пісьменніка, літа-ратуразнаўца, доктара філала-гічных гавук, прафесара, чле-на-карэспандэнта НАН Бела-русі.

6 траўня -- 250 гадоў з дня нараджэння Станіслава Юндзіла , беларускага батані-ка, доктара філасофіі.

7 траўня -- 840 гадоў таму назад па загаду друцкага князя Рагвалода Барысавіча (у хрышчэнні Васіль) створаны манументальны помнік эпігра-фікі - Рагвалодаў камень .

16 траўня -- 25 гадоў з дня адкрыцця ў Гародні музея Максіма Багдановіча.

19 траўня -- 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фё-даравіча Піліпенкі , доктара гістарычных навук, этнографа.

28 траўня -- 175 гадоў з дня нараджэння Яна Карло-віча , беларускага этнографа, лінгвіста, музыказнаўцы.

28 траўня -- 130 гадоў з дня нараджэння Івана Івана-віча Луцкевіча , беларускага археолага, музеязнаўцы і гра-мадскага дзеяча.

29 траўня - 135 гадоў таму (1876 г.) у мястэчку Мар'іна Горка заснавана сель-скагаспадарчая школа (ця-пер сельскагаспадарчы ка-ледж).

29 траўня -- 65 гадоў таму назад у Менску пачалося будаўніцтва трактарга заво-да .

1 чэрвеня - 65 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Генрыха Далідовіча (1946 г.).

3 чэрвеня -- 225 гадоў з дня нараджэння Канстан-ціна Тызенгаўза , беларускага вучонага ў галіне арніталогіі.

6 чэрвеня - 170 гадоў з дня нараджэння (1806 - 18.5. 1910 ) Элізы Ажэшкі .

7 чэрвеня -- 50 гадоў Вінцуку Вячорку , грамадска-палітычнаму дзеячу, беларус-каму мовазнаўцу.

18 чэрвеня - 105 гадоў з дня нараджэння рэвалюцыя-нера-ўтапіста Міхаіла Вало-віча .

21 чэрвеня -- 270 гадоў з дня нараджэння Жана Жалі-бера , вучонага прыродазнаўца, кіраўніка Гарадзенскай меды-цынскай акадэміі.

22 чэрвеня - 90 гадоў таму (1921 г.) пачала выдавацца газета "Во славу Родины" .

22 чэрвеня - 70 гадоў таму (1941 г.) пачалася Вялі-кая Айчынная вайна.

5 ліпеня - 85 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Ар-сенавіча Лазарука , педагога, літаратуразнаўцы.

7 ліпеня -- 215 гадоў з дня нараджэння Яна Чачота , беларускага паэта, фалькла-рыста.

10 (21) ліпеня - 230 гадоў з дня нараджэння Анто-на Марціноўскага (1781-03.01.1855), выдаўца, публі-цыста.

10 ліпеня - 140 гадоў з дня нараджэння Паўла Пят-ровіча Дземідовіча (1871-7.03.1931), этнографа, фальк-ларыста і педагога.

12 ліпеня - 70 гадоў з дня нараджэння Алега Геор-гіевіча Слукі , доктара гіста-рычных навук, прафесара Інстытута журналістыкі БДУ.

15 ліпеня -- 135 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі) , беларус-кай пісьменніцы, грамадскай і культурнай дзяячкі.

22 ліпеня - 75 гадоў з дня нараджэння Валянціны Іванаўны Гаявой , народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка і галоўнага балет-майстра харэаграфічнага ан-самбля "Харошкі".

24 ліпеня -- 250 гадоў з дня нараджэння Якуба Ясін-скага , аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года.

24 ліпеня - 100 гадоў з дня нараджэння паэта Ана-толя Астрэйкі (Акім Пятро-віч, 1911-23.08.1978).

Ліпень . 80 гадоў таму (1931 г.) заснаваны Беларускі дзяржаўны інстытут народ-най гаспадаркі (цяпер Бела-рускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) і Беларускі вы-шэйшы педагагічны інсты-тут (цяпер Беларускі дзяржаў-ны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка).

1 жніўня -- 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Урбановіча , беларускага педа-гога, краязнаўца.

5 жніўня - 650 гадоў з дня нараджэння вялікага кня-зя літоўскага Аляксандра (1461- 19.08. 1506).

5 жніўня - 505 гадоў таму (1506 г.) адбылася Клец-кая бітва , у якой войскі ВКЛ перамаглі крымскіх татараў.

5 жніўня -- 125 гадоў з дня нараджэння ў м. Дакудава Лідскага павету Браніслава Яманта , мастака, прафесара Віленскага ўніверсітэта імя Сэфана Баторыя, дэкана мастацкага факультэта і прафесар Торуньскага ўніверсітэта.

9 жніўня -- 85 гадоў з дня нараджэння Янкі Запрудніка , беларускага грамадска-палітычнага дзеяча на эмігра-цыі, гісторыка.

11 жніўня - 155 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дабравольскага (1856-07.05. 1920) этнографа, фальклары-ста, лексікографа.

14 жніўня -- 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пеюна .

15 жніўня -- 180 гадоў з дня нараджэння Вінцэся Каратынскага , беларускага паэта, журналіста, краязнаўца.

18 жніўня -- 120 гадоў з дня нараджэння Макара Краўцова , беларускага пісь-менніка, грамадска-палітычна-га дзеяча. Загінуў у 1939 г.

18 жніўня -- 75 гадоў з дня нараджэння Ніны Гаўрош , беларускага мовазнаўца, кандыдата філалагічных навук, прафесара.

22 жніўня - 150 гадоў з дня нараджэння Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага (1861-22.09.1917), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра.

22 жніўня - 120 гадоў таму (1891 г.) у Віцебскў за-снавана аб'яднанне сясцёр мі-ласэрнасці Таварыства Чы-рвонага Крыжа - адно з пер-шых у Беларусі.

22 жніўня -- 70 гадоў Ірыне Марачкінай , намесні-цы Старшыні ТБМ, адказнаму сакратару ТБМ.

25 жніўня - 20 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет Беларускай ССР надаў статус Канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб суверэні-тэце Беларускай ССР. Бела-русь стала незалежнай дзяр-жавай.

28 жніўня - 75 гадоў з дня нараджэння паэта Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна .

30 жніўня -- 75 гадоў з дня нараджэння Святланы Мусіенкі , беларускага літа-ратуразнаўца, доктара філа-лагічных навук, прафесара.

3 верасня -- 280 гадоў з дня нараджэння Станіслава Богуш-Сестранцэвіча , бела-рускага грамадскага і рэлігій-на-асветнага дзеяча, каталіц-кага мітрапаліта.

4 верасня -- 75 гадоў з дня нараджэння Сакрата Яновіча , беларускага пісьменніка ў Польшчы.

5 верасня - 110 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Віталя Вольскага .

6 верасня - 65 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Дзмітрыевіча Селяменева , кандыдатагістарычных навук, дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

9 верасня -- 75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Габрусевіча , беларускага філо-сафа, культуролага, кандыдата філасофскіх навук, прафесара.

16 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі , доктара гістарычных навук, прафеса-ра, галоўнага навуковага су-працоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

19 верасня - 20 гадоў таму (1991 г.) Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў назву нашай дзяржавы "Рэспубліка Бела-русь" і прыняў новыя Дзяр-жаўныя сімвалы: герб "Паго-ня" і бела-чырвона-белы сцяг (прымяняліся да 15 траўня 1995 г.).

21 верасня - 135 га-доў таму (1876 г.) у мястэчку Свіслач заснавана настаўніц-кая семінарыя , якая існавала да 1921 г.

22 верасня -- 60 гадоў Уладзіміру Коласу , беларус-каму кінарэжысёру, заснаваль-ніку і дырэктару Беларускага гуманітарнага ліцэя.

24 верасня -- 370 гадоў з дня нараджэння Станіслава Незабітоўскага , беларускага грамадскага і культурнага дзеяча.

29 верасня -- 120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча , беларуска дзяржаў-на-палітычнага дзеяча, вучо-нага ў галіне эканомікі, геагра-фіі Беларусі, прафесара. Загі-нуў у 1938 годзе.

30 верасня - 80 гадоў з дня нараджэння Ніла Сымо-навіча Гілевіча , Народнага паэта Беларусі.

6 кастрычніка -- 135 гадоў з дня нараджэння Яна Булгака , беларускага фота-мастака, этнографа.

7 кастрычніка -- 100 гадоў з дня нараджэння Ва-лянціна Рамановіча , бела-рускага мастака.

7 кастрычніка - 60 гадоў з дня нараджэння Вя-часлава Вітальевіча Шведа , доктара гістарычных навук, прафесара Гарадзенскага дзя-ржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

9 кастрычніка - 415 гадоў таму (1596 г.) заключана Берасцейская царкоўная унія .

15 кастрычніка - 50 гадоў з часу адкрыцця (1961 г.) у Крычаве раённага края-знаўчага музея .

20 кастрычніка - 505 гадоў таму (1506 г.) паны-рада ВКЛ выбралі вялікім князем літоўскім Жыгімонта Старога , які княжыў да 1 кра-савіка 1548 г.

22 кастрычніка - 510 гадоў таму (1501 г.) вялікі князь літоўскі Аляксандр выдаў Мельніцкі прывілей , які пашырыў паўнамоцтвы шляхты ў палітычным жыцці ВКЛ.

25 кастрычніка - 75 гадоў з дня нараджэння Вік-тара Цімафеевіча Турава (1936 - 31.10.1996), кінарэжы-сёра, народнага артыста Бела-русі.

30 кастрычніка - 90 гадоў таму (1921 г.) у Менску адкрыты Беларускі дзяржаў-ны ўніверсітэт .

8 лістапада - 55 га-доў таму (1956 г.) адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасці .

10 лістапада - 90 га-доў з дня нараджэння Вік-тара Уладзіміравіча Роўды (1921 - 18.11.2007), харавога дырыжора, народнага артыста СССР.

11 лістапада - 190 га-доў з дня нараджэння Фёдара Дастаеўскага (1821-09.02. 1881), рускага пісьменніка, бацькі якога маюць бела-рускае паходжанне.

18 лістапада - 80 га-доў з дня нараджэння паэта Анатоля Вярцінскага .

18 лістапада - 75 га-доў таму (1936 г.) адкрыты Дом Чырвонай Арміі (цяпер Цэнтральны дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Бе-ларусь).

20 лістапада - 110 га-доў з дня нараджэння пісьмен-ніка Міхася Зарэцкага (Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў, 1901-29.10.1937).

22 лістапада - 105 гадоў таму (1906 г.) выдадзе-ны ўказ аб выхадзе сялян з абшчыны - пачатак правя-дзення Сталыпінскай аграр-най рэформы .

23 лістапада - 105 гадоў таму (1906 г.) выйшаў першы нумар штотыднёвай газеты "Наша Ніва" (выда-валася да 20 жніўня 1915 г.).

25 лістапада - 100 га-доў з дня нараджэння Яўгена Мікалаевіча Ціхановіча (1911 - 05.07.2005), мастака.

25 лістапада - 75 га-доў з дня нараджэння Івана Платонавіча Крэня , канды-дата гістарычных навук, га-наровага прафесара Гарадзен-скага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

26 лістапада -- 120 гадоў з дня нараджэння Янкі Станкевіча , беларускага ку-льтурнага дзеяча, мовазнаўца, доктара славянскага мова-знаўства.

28 лістапада - 140 га-доў таму (1871 г.) уведзена ў эксплуатацыю чыгуначная магістраль Смаленск - Менск - Бярэсце.

28 лістапада - 95 га-доў таму (1916 г.) у Вільні створаны Першы беларускі тэатр пад кіраўніцтвам Фран-цішка Аляхновіча .

28 лістапада - 15 гадоў таму (1996 г.) утвораны Нацыянальны сход Рэспуб-лікі Беларусь : Палата прад-стаўнікоў і Савет Рэспублікі.

2 снежня -- 235 гадоў з дня нараджэння Анёла Доў-гірда , беларускага філосафа, псіхолага, педагога.

3 снежня - 90 гадоў таму (1921 г.) у Менску ство-рана Беларуская рэспублікан-ская кантора Дзяржбанка РСФСР (з 1991 г. Нацыя-нальны банк Рэспублікі Беларусь ).

5 снежня -- 125 гадоў з дня нараджэння Міколы Ра-венскага , беларускага кам-пазітара.

7 снежня - 90 гадоў таму (1921 г.) у Заходняй Бела-русі заснавана Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое дзейнічала да 1937 г.

8 снежня - 20 гадоў таму (1991 г.) кіраўнікі Ра-сійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Украіны дэнансавалі Саюзны дагавор 1922 г. і пад-пісалі Пагадненне аб ства-рэнні Садружнасці Незалеж-ных Дзяржаў .

9 снежня - 120 гадоў з дня нараджэння Максіма Адамавіча Багдановіча (1891-25.05.1917), паэта.

9 снежня - 35 гадоў таму (1976 г.) Савет Міністраў БССР прыняў пастанову аб стварэнні Беларускага дзяр-жаўнага музея народнай ар-хітэктуры і побыту .

16 снежня - 60 гадоў таму заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку (ЗША).

27 снежня -- 175 гадоў з дня нараджэння Валерыя Ўрублеўскага , аднаго з кіраў-нікоў паўстання 1863-64 гг.

30 снежня - 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аркадзевіча Сосны , канды-дата гістарычных навук, да-цэнта.

31 снежня - 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Іосі-фавіча Зялінскага , доктара гістарычных навук, прафесара БДУ.

У 2011 годзе:

1100 гадоў таму (911 г.) радзімічы, крывічы і дулебы прынялі ўдзел у другім пахо-дзе кіеўскага князя Алега на Царград (Візантыю).

1020 гадоў таму (991 г.) у Полацку пачала стварацца першая хрысціянская епархія.

1010 гадоў таму (1001 г.) у г. Друцк пабудаваны адзін з першых хрысціянскіх сабо-раў.

990 гадоў з часу бітвы палачан з дружынай Яраслава Мудрага на р. Судома, з часу паходу Брачыслава Ізяславіча на Ноўгарад (1021 г).

945 гадоў з часу пахо-ду полацкага князя Усяслава Брачыславіча на Ноўгарад і захопу яго (1066 г.).

945 гадоў з часу пабу-довы Сафійскага сабора ў Полацку (1066 г.).

895 гадоў з часу пер-шага пісьмовага ўпамінання пра г. Слуцк (Случаск) (пад 1116 г.).

875 гадоў з часу пер-шага ўпамінання ў летапісах пра г. Крычаў (Крэчут), Слаў-гарад (Прапойск) (пад 1136 г).

850 гадоў таму (1161 г.) полацкі майстар Лазар Бог-ша зрабіў крыж па замове Ефрасінні Полацкай.

850 гадоў таму (1161 г.) у Полацку дойлідам Іаанам пабудаваны Спаса-Ефрасін-неўскі сабор па замове Ефра-сінні Полацкай. Будаўніцтва вялося 9 гадоў.

765 гадоў таму (1246 г.) князь ВКЛ Міндоўг пры-няў праваслаўную веру.

735 гадоў з часу пер-шага ўпамінання ў летапісах пра г. Камянец (пад 1276 г).

695 гадоў з часу засна-вання дынастыі Гедзімінавічаў (1316 г).

625 гадоў з часу пер-шага ўпамінання ў летапісах (пад 1386 г.) г. Дрыса (з 1962 г. - Верхнядзвінск).

625 гадоў з пачатку кіравання дынастыі Ягайла-вічаў (1386 г). Кіравала Кара-леўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Спыніла сваё існаванне ў 1572 г.

620 гадоў з часу надан-ня г. Гародні права на са-макіраванне па Магдэбург-скаму праву.

565 гадоў з часу ства-рэння Беларуска-літоўскага летапісу (1446 г.).

525 гадоў з часу пер-шага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах пра м. Астравец (пад 1486 г.).

500 гадоў таму (1511 г.) Наваградак атрымаў права на самакіраванне па Магдэ-бургскаму праву.

480 гадоў таму Слонім атрымаў права на самакіра-ванне па Магдэбургскаму праву (1531 г.)

470 гадоў таму быў створаны паляўнічы запавед-нік у Белавежскай пушчы (1541 г.).

435 гадоў таму г. Га-родня стаў рэзідэнцыяй ка~ раля польскага і вялікага князя літоўскага Стафана Баторыя (1576 г.) і быў ёй на працягу 10 гадоў.

425 гадоў таму г. Няс-віж атрымаў права на самакі-раванне па Магдэбургскаму праву (1586 г.).

415 гадоў таму ў Віль-ні выдадзены "Азбука" і "Гра-матика словенска..." Лаўрэнція Зізанія (1596 г.).

395 гадоў з часу вы-ступлення гараджан Менска і Мазыра супраць Берасцейскай царкоўнай уніі (1616 г.).

375 гадоў з часу атры-мання г. Мсціслаў права на самакіраванне па Магдэбург-скаму праву (1636 г.).

245 гадоў з часу пры-няцця соймам пастановы пра ўвядзеннеў ВКЛ адзінай сістэ-мы мер і вагі (1766 г.).

235 гадоў таму гарады і мястэчкі ўсходняй часткі Беларусі, што далучаліся да Расійскай імперыі па першаму падзелу Рэчы Паспалітай, па-збаўлены права на самакіра-ванне па Магдэбургскаму праву (1776 г.).

220 гадоў з дня нара-джэння Казіміра Гаўрылаві-ча Чарноўскага (1791, маён-так Карытніца Ігуменскага р-на Менскага ваяв., цяпер Бялы-ніцкі р-н - 08.11.1847), аднаго з вынаходнікаў падводнага ка-рабля (1825-1827 гг.), рэва-люцыянера.

175 гадоў з часу вы-дання царскага ўказа пра ўвя-дзенне ва ўсіх навучальных установах Беларусі выкладан-ня прадметаў на рускай мове (1836 г.).

165 гадоў з пачатку выдання Актаў Заходняй Расіі - 5-томнага зборніка даку-ментаў па гісторыі Беларусі, Украіны і Літвы за XIV-XVII стст. (1846 г). Складальнікам і рэдактарам першых чатырох тамоў быў наш зямляк Іван Іванавіч Грыгаровіч (1790 або 1792, Прапойск, цяпер г. Слаў-гарад Магілёўскай вобл. - 1862).

145 гадоў з часу нара-джэння Андрэя Канстанці-навіча Сніткі (1866, Вільня - 13.03.1920), археолага і края-знаўца.

145 гадоў з пачатку руху цягнікоў па Рыга-Арлоў-скай чыгунцы на ўчастку Ві-цебск - Полацк - Дзвінск (1866 г).

125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю чыгуначнай лініі Лунінец - Гомель (1886 г).

105 гадоў з часу заснавання ў Менску мастацкай школы-студыі Янкеля Морду-хавіча Кругера (1906 г.).

105 гадоў з часу засна-вання Марцінам Міхайла-вічам Кухтам (1875-1942?) прыватнай друкарні ў Вільні. Выпускала кнігі, газеты і часо-пісы. Выдавала газету "Наша ніва" (з 1906 г).

80 гадоў з часу ад-крыцця ў Менску Беларускага тэатра юнага гледача (1931 г).

55 гадоў таму ў г. Бел-стоку (Польшча) заснавана Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ), якое пачало выдаваць газету "Ніва". У Варшаўскім унівесітэце створана кафедра беларускай філалогіі (1956 г.).

Падрыхтаваў Сымон Барыс.


ПРЫРОДАЗНАЎСТВА Ў ТВОРАХ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Летась споўнiлася 80 гадоў з дня нараджэння славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён вядомы най-перш як заснавальнік беларускага гістарычнага рамана. Але нам цікава і тое, як у сваіх творах пісьменнік адлюстраваў чыста прыродазнаўчыя факты.
У рамане “Чорны замак Альшанскі” прысутнічаюць і гісторыя, і крыміналістыка, і крыху хіміі. Галоўны герой рамана гісторык Антон Косміч, разблытваючы старадаўнія запісы, згадвае сімволіку алхіміі:

"Я пачаў пакутліва ўспамінаць усё, яшчэ не забытае мною, з тых часоў, , калі вывучаў вядзьмарскія працэсы [у курсе гісторыі], алхімічныя знакі - золата або сонца.

А як беларускі алхімік абазначаў рэторту? Ага

А спірытус ?..

Ттак ... нягашаная вапна.

Што ж такое Z і N?

І тут раптам нібы ўсплыло нешта з самага дна памяці. Ну, так, так. Z і N - знак замазвання. Знак, які ставілі, калі нейкае рэчыва замазвалі на гадавы або большы тэрмін".

Злучэнні брому выкарыстоўваюцца для лячэння нервовых захворванняў (істэрыі, неўрастэніі і інш.). У побыце іх недакладна называюць проста "бромам".

"Ён [урачпсіхіятр Лыганоўскі] гаварыў з усмешкай, хаця і сумнай. […] Чым мог памагчы супраць гэтых няспынных навал нейкі там стары добры бром. Стары экіпаж Флінта цяпер нават сваю славутую песню спяваў бы зусім іначай:

Йохохо, і бутэлька брому".

Пра вуглякiслы газ, што выдзяляецца з трэшчынаў зямной кары ў адной з пячораў у Iталii:

" - А вы пра "эфект сабачай пячоры" ў Італіі чулі?

Якой пячоры?

А ёсць там пячораяма. Чалавек зойдзе і ходзіць, і нічога. А сабака ці трусік падыхаюць праз некалькі хвілін.

Чаму гэта?

З вулканічнай трэшчыны выдзяляецца вуглякіслы газ. Сочыцца патроху. Ну а паколькі ён цяжэйшы за паветра, то застаецца ўнізе. Чалавечая галава вышэй гэтай зоны. Сабачая - не".

Крыху далей Караткевіч піша:

" - Ад затхлага паветра яшчэ ніхто не паміраў. Ну, можа, некаторыя.

То што?

А тое, што вуглякіслы газ затхласцю не пахне… Калі хочаце, ён адзіным пахне. Смерцю.

Памойму, вуглякіслы газ гэта зусім не тое, што вокіс вугляроду. Ён - вугальны ангідрыд.

Божа, да чаго ж вы вучоныя! СО і СО 2 - вам гэта будзе ўсё роўна…" [Трэба ўлічыць, што размова адбываецца ў сутарэнні пасля завалу людзей у ім.]

Варта дадаць, што СО - гэта чадны газ. Калi вуглякiслы газ СО 2 проста не падтрымлiвае дыхання, то чадны газ ядавiты нават у невялiкай колькасцi.

Аповесць "Чазенія" - гэта, свайго роду, дапаможнік па біягеаграфіі Усурыйскай тайгі, што ў Прымор'і, на паўдзённым усходзе Расіі. Пісьменнік старанна пералічвае расліны і жывёлы тамтэйшых мясцін, некаторых апісвае. Вось адзін з шматлікіх прыкладаў:

"Вакол джунглі з калючай сваячкі жэньшэня - дрэвападобнай араліі. Нават лістота ў яе была з калючкамі. Вакол - яблыні з маленькімі, у пазногаць мезенца, яблычкамі. Вакол - горны ясень з буйнымі белымі плямамі на ствалах […]. Вакол - гіганцкія ільмы, чаромха, бружмель, вольхі. Бязмернае багацце фарбаў, адценняў, парод".

Чазенія (Сhosenia) - род раслін сямейства Вербныя, у які ўваходзіць усяго адзін від - чазенія талакнянкалістая. Гэтае дрэва расце ва Усходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе. "Пальмавай стройнасці, з пышным султанам дробналістых галін недзе ўверсе […]. Вельмі падобнае на эўкаліпт, тугое як струна, яно расло… на камянях. Так, на жвіры і абкатаных буйных галышах. Часам на высокіх, метры ў два, валах з гэтых галышоў […].

Гражына Арсайла, біёлаг з запаведніка "Тыгравая падзь", расказвае ў апавяданні Севярыну Будрысу:

" […] гэтае дрэва цяжка жыве. І мала жыве. Год восемдзесят. Укарэніцца на галькавых косах, на градах. Там, дзе нішто не можа расці. Першай з'яўляецца на новых наносах, нават на скамянелай лаве ля ручаёў. Дрэвапіянер. І вось расце, разбурае лаву, невядома адкуль смокча сокі, угнойвае лісцямі мёртвую глебу. А пасля, калі ўгноіць яе і сабой, на тое месца прыходзяць дрэвы іншых парод. Добрае дрэва!" Акрамя таго, "яна - рэлікт: дайшла з даледавіковага перыяду".

У Амурскім заліве Ахоцкага мора дужа салонная вада:

"Былі ў паветры цеплыня, сухасць, кедравы водар з лясоў на тым баку (далёкіхдалёкіх!). І соль. Аблізнеш вусны - саланаваты прысмак… Ледзь не самае салоннае мора зямлі ляжала перад ім [Севярынам Будрысам]. Трыццаць чатыры праміле, трыццаць чатыры грамы солей на літр вады. І нават тут, у заліве, толькі на два праміле меней: у пяць разоў больш салоннае, чым Балтыка і Каспій, у два разы больш, чым Чорнае, вось якое гэта было мора!"

Некаторыя водныя арганізмы для нападу на ахвяр і абароны ад ворагаў выкарыстоўваюць кіслоты (азотную, мурашыную і інш.):

"Будрыс падабраў таксама некалькі пустых ракавін мідзіі, у якіх былі роўныя круглыя дзірачкі. Марская зорка зрабіла гэта. Напаўзла, прыкрыла ракушку, выпусціла з сябе кроплю кіслаты, якая растварыла вапняк створкі, і праз круглую дзірачку выкалупала чарвякападобнымі ножкамі малюска і з'ела яго".

Нарыс "Зямля пад белымі крыламі" - пра прыроду, насельніцтва, гісторыю Беларусі. Цытата пра здабычу сільвініту:

"Я памятаю яшчэ малады, слаба забрукаваны горад [Салігорск], а пад ім - палацы! - іначай не скажаш. Гладкія тунелі - чырвоныя, сіняватыя, з пражылкамі, бліскучымі плямамі і разводамі. Гэта было цікавей і жывапісней, чым у Маскоўскім і Кіеўскім метро. І ў перапынак чалавек - ёсць такі верш у Міколы Аўрамчыка - бярэ проста са столі соль і падсольвае ёй памідор. Назнарок не прыдумаеш!"

Уладзіслаў ЛУПАКОЎ,

настаўнік хіміі

СШ № 10 г. Берасця.


Дома - гэта ў Беларусі

Паэтычны зборнік Надзеі Дземідовіч «Мы марылі дома спаткацца» уражвае пачуццём аголенай горкай праўды пра яе ўласны драма-тычны жыццёвы шлях і пра лёс яе роднай Бела-русі, да якой назаўсёды прыкіпела фізічна і духоўна збалелае сэрца паэткі. А сэрцу гэтаму (сэрцу беларускаму) амаль з самага дзяцінства пры напоўненасці навакольнага прыроднага свету чароўнымі гукамі быцця даводзілася перажываць болей момантаў пакутлівых. Чаго толькі варта такая з'ява, калі на тваёй роднай зямлі табе не дазволена навучацца на мове тваіх продкаў. Такое было за «польскім часам», калі беларусаў польскія ўлады імкнуліся вынішчаць духоўна. А хутка прыйшлі другія часы, другая ўлада - Саветы, калі, як казала пра лёс Заходняй Беларусі Ларыса Геніюш, для беларусаў памя-нялі «клетку малую на клетку вялікую», у якой тых жа беларусаў вынішчалі ўжо і фізічна.

Н. Дземідовіч - адна са старэйшых сярод сёння жывых удзельнікаў беларускага руху, вязень ГУЛАГу - па няскоранасці і ня-зломнасці сваёй чалавеча-грамадзянскай пазіцыі стаіць на адной лініі з выдатным беларускім драматургам і мемуарыстам Францішкам Аляхновічам і згаданай ужо паэткай Л. Геніюш. Дарэчы, яшчэ ў даваенныя гады, калі А. Сал-жаніцын, будучы студэнтам Растоўскага ўнівер-сітэта, атрымліваў ленінскую студэнцкую сты-пендыю, успаміны Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ» былі перакладзены амаль на ўсе еўра-пейскія мовы. А Л. Геніюш была не ў «Круге первом», а прайшла ўсе сем кругоў пекла.

У сваіх вершах Н. Дземідовіч неаднара-зова падкрэслівае, што яна - не паэт і не палітык, што яна - чалавек без адукацыі (вязніцкі лёс і кляймо зэка) пазбавілі здольную і імклівую да ведаў маладую асобу атрымаць тую адукацыю. Але, беручы пад увагу і гэта, маем права сказаць, што яна сапраўдны паэт беларускай зямлі і душы. Пра гэта сведчаць усе пранік-нёныя і пранізлівыя ў задуменнасці і смеласці радкі ўсіх яе вершаў, амаль народных па змесце (па сутнасці і па духу) і па форме, многія з якіх маюць прыкметы сказанняў, баладаў, галашэн-няў і інш. Паэтычны радок Н. Дземідовіч граніч-на просты, ён - без розных сэнсавых і стыліс-тычных вывертаў і вычварэнняў, на якія вельмі падкія многія так званыя мадэрністы - паўтор-шчыкі такога ж кшталту папярэднікаў, аб чым сведчаць тых і другіх не наватарскія, а дэгене-ратыўныя тэксты. Паэзія Н. Дземідовіч месціцца ў рэчышчы лепшых традыцый паэтаў «Нашай нівы» (не сённяшняй, а той - класічнай), Ф. Ба-гушэвіча, Цёткі, Старога Уласа і інш.

Вядома, любая літаратура існуе ў трох планах-іпастасях: эстэтыка, маральнасць і духоўнасць. Дык вось вершы Н. Дземідовіч прысутныя ва ўсіх гэтых планах, але ўсё ж прысутнасць тая пераважна маральная. Мена-віта цераз маральныя асновы і высновы сваёй паэзіі яна заклікае людзей пазнаваць і пры-знаваць у сабе і ў іншых чалавека, заклікае да тых каштоўнасцей, што і робяць чалавека чалавекам, у якіх як бы, здавалася б, невыносных умовах жыцця ён ні знаходзіўся. А Н. Дземідовіч у маладым узросце ў такія ўмовы трапіла... За гарачую любоў да Бацькаўшчыны - да Бела-русі. Саветы, якія ніколі ні з кім і ні ў чым не раіліся (не советовались) і ў адрас якіх з боку дзяўчыны-патрыёткі не было ніякіх супраць-праўных дзеянняў, у 1950 г. адмералі ёй 25 гадоў ГУЛАГу. Праўда, праз колькі год пасля смерці «бацькі народаў» - Сталіна, у 1956 г. яе выпу-сцілі з лагера. Прайшоўшы страшэнныя пакуты, Н. Дземідовіч як чалавек, жанчына і паэтка захавала цнатлівасць і чысціню сваёй душы, аб чым сведчаць яе вершы, напоўненыя драматыз-мам і імкненнем да справядлівасці, святла і дабрыні. Больш таго, у іх прысутнічае бачанне таго, калі людзі, здавалася б, знешне шчаслівыя, насамрэч знаходзяцца ў пакутніцкім стане, праўда, не разумеючы таго. Гэта калі яны страч-ваюць духоўны патэнцыял, калі іх душы ўпа-даюць у вымарачны стан. I гэта тычыцца не толькі якога-небудзь канкрэтнага чалавека ці групы людзей, а нават цэлага грамадства, народа. I як тут не прыгадаць палымяныя радкі рускага паэта М. Някрасава:

«Пусть говорит изменчивая мода,

Что тема старая - страдания народа,

Не верьте, юноша, не стареет она...»

У паэзіі Н. Дземідовіч могуць знайсці шмат удзячнага матэрыялу для сваіх даследчых прац гісторыкі, этнографы, сацыёлагі (і пра сучаснае жыццё таксама) і інш. Час тут - катэ-горыя цякучая, узаемапранікаючая.

Сёй-той можа апраўдана звярнуць ува-гу, што зборнік «Мы марылі дома спаткацца» не трымаў рэдактуры, і таму ў ім можна часам заўважыць збоі рытму, адсутнасць рыфмы і інш., карацей кажучы, - тэхнічных вытанчан-насцей. Але гэта «бяда» перакрываецца шчырас-цю і праўдай, якой так часта не хапае так званым мэтрам гладкапісу ад паэзіі. Гэта не пра іх, а пра Н. Дземідовіч сказаў вялікі У. Шэкспір:

«Увы, мой стих не блещет новизной,

Всё то же солнце ходит надо мной».

(Пераклад С. Маршака.)

I яшчэ. Назва зборніка «Мы марылі дома спаткацца» чытаецца адрасна больш аб'ёмна: дома - гэта ў Беларусі.

Наша павага, нізкі паклон і захапленне перад светлай і гордай душой Надзеі Раманаўны і пажаданні ёй доўгіх год жыцця і творчых поспехаў і ўдач на літаратурнай ніве.

Яўген Гучок


27 студзеня а 18-й гадзіне ўсядзібеТБМ урамкахкампаніі"Будзьма" адбудзецца сустрэчазмовазнаўцамЗміцерамСаўкам . Тэмасустрэчы: " Перадача "Моўнік " на Белсаце " .

Чарговая Рада ТБМ імя Ф. Скарыны

Чарговая Рада ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" пройдзе ў Менску 30 студзеня 2011 года ў сядзібе ТБМ па вул. Румянцава, 13.

Рада зацвердзіць план дзейнасці ТБМ на 2011 год, прызначыць дату чарговага з'езду ТБМ.

Рэгістрацыя сяброў Рады з 9.30.

Пачатак паседжання ў 11.00.

Сакратарыят ТБМ.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX