Вярнуцца: 2011

№ 20 (1015)


Крыніца: pawet.net.



НАША СЛОВА №20 (1015) 18 траўня 2011 г.

Берасцейскія чыноўнікі не ведаюць або не хочуць ведаць, што робіцца ў Берасцейскім універсітэце

Пасля з'яўлення ў СМІ выказвання загадчыка аддзела адукацыі Ленінскага райвыканкаму г. Берасця спадарыні Бярковіч, што ў Берасцейскім універсітэце імя Пушкіна цяпер няма выпускаў настаўніц пачатковых класаў, якія б вучылі дзяцей на беларускай мове, старшыня ТБМ Алег Трусаў звярнуўся да рэктара Берасцейскага ўніверсітэта сп. Часноўскага М. Э. і атрымаў адказ, які гаворыць пра адваротнае.

Сп. Часноўскаму М. Э.,
рэктару ўстановы адукацыі
"Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт
імя А. С. Пушкніна"
224016, г. Брэст,
бульвар Касманаўтаў, 21

Паважаны Мечыслаў Эдвардавіч!
У СМІ з'явілася інфармацыя, паводле якой Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт сцвярджае, што ў Брэсце няма беларускамоўных настаўнікаў пачатковых класаў. Гэта нібыта выклікана тым, што ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце няма выпускаў беларускамоўных настаўніц пачатковых класаў.
Гэта прыводзіць да таго, што бацькі, якія жадаюдь, каб іх дзяцей навучалі ў пачатковай школе на дзяржаўнай беларускай мове, не могуць рэалізаваць гарантаванае Канстытуцыяй права.
У сувязі з гэтым просім Вас арганізаваць у Вашым універсітэце беларускамоўныя плыні ці групы студэнтаў - будучых настаўнікаў пачатковых класаў.
Упэўненыя, што Вы падзяляеце занепакоенасць станам дзяржаўнай беларускай мовы, якую выказаў Кіраўнік нашай дзяржавы на нарадзе з рэктарамі беларускіх ВНУ 19 снежня 2006 г.
З павагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў

Старшыні грамадскага аб'яднання
"Таварыства беларускай мовы
імя Францішка Скарыны"
Алегу Трусаву

Паважаны старшыня!
Падрыхтоўка настаўнікаў пачатковых класаў ва ўстанове адукацыі - "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна" вядзецца ў адпаведнасці з дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі спецыяльнасці 1-01 02 02 "Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць".
Вучэбным планам названай спецыяльнасці, што зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, прадугледжваецца вывучэнне студэнтамі на дастатковым прафесійным узроўні як беларускай (у аб'ёме 670 гадзін), так і рускай моў (у аб'ёме 638 гадзін). Моўная падрыхтоўка маладых спецыялістаў дазваляе ім забяспечваць якаснае выкладанне вучэбных дысцыплін пачатковай школы на дзвюх дзяржаўных мовах.
Рэктар М.Э. Часноўскі.

100 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі

ВІТКА Васіль (сапр. Крысько Цімох), нарадзіўся 16.05.1911 г. у вёсцы Еўлічы Слуц-кага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Слуцкай прафтэхшколы (1928) працаваў слесарам на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце, у заводскай шматтыражцы (19291930), рэдакцыях газет «Камуніст» (Бабруйск, 19301933), «Ударнік» (Жлобін, 19331935), «Чырвоная змена» (19351937), «Літаратура і мастацтва» (19371938) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (19381939). Удзельнічаў у паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 г. у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ рэдактарам масавых выданняў для акупаваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну». З дня ўтварэння часопіса «Беларусь» (студзень 1944) працаваў яго адказным сакратаром, з 1948 г. намеснікам, з 1951 г. галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва». У 19571974 гг. галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка». У 19741987 гг. сябра сцэнарнарэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1943 г. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума «Знак Пашаны» і медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).
Памёр 05.07.1996 г.
Друкавацца пачаў у 1928 г. Першы зборнік вершаў «Гартаванне» выдадзены ў 1944 г. у Маскве. Затым выйшлі зборнікі паэзіі «Поўдзень» (1946), «Вернасць» (1953), «Ружа і штык» (1958), «Паверка» (1961), «Вершы» (1968), «Беларуская калыханка» (1971), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла» (1977), «Случчына» (1981), «Трэція пеўні» (1988), зборнік сатыры і гумару «Для дома, для альбома і трохі для эпохі» (1983). Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінае лета» (1958), «Казка пра цара Зубра» (1960), «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Казкі» (1968, 1976), «Чытанкамаляванка» (1971), «Хто памагае сонцу» (1975), «Ладачкіладкі» (1977), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1982), «Казкі і краскі», «Госці», «Загадка пра зярнятка» (усе 1984), «Дзецям» (выбраныя творы ў дзвюх кнігах, 1986), «Свята дружбы» (1987), зборнік апавяданняў «Зайчыквадалаз» (1962). У 1973 г. выйшлі "Выбраныя творы" ў 2 тамах.
Аўтар п'ес «Прамень будучыні» (1948), «Шчасце паэта» (1951, пастаўлена ў 1952).
Напісаў многа літаратурнакрытычных і публіцыстычных артыкулаў на маральнаэтычныя і выхаваўчыя тэмы. У 1977 г. выдаў кнігу дзённікаў, нарысаў і апавяданняў «Дзеці і мы», у 1982 г. кнігу «Урокі», у 1988 г. «Азбука душы». Адзін з аўтараў чытанак «Роднае слова» для 1 (1969), 2 (1970) і 3 (1988) класаў.
На беларускую мову пераклаў паэму Ў. Маякоўскага «Добра!» (1940, з Р. Лыньковым), «Паны Галаўлёвы» М.СалтыковаШчадрына (1956), кнігу В. Сухамлінскага «Блакітныя жураўлі» (1971), творы расійскіх, украінскіх, латышскіх, балгарскіх і польскіх пісьменнікаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972) за кнігі «Беларуская калыханка», «Казкі» і «Чытанкамаляванка». У 1978 г. узнагароджаны міжнародным ганаровым дыпломам імя Х.К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка.

Мастацкі маркаваны канверт да 425годдзя надання гораду Нясвіжу Магдэбургскага права выпусціла РУП "Белпошта". Мастак М. Рыжы.

Паважны юбілей

Мая Міхайлаўна Яніцкая адна з найстарэйшых сяброў ТБМ. Такіх, як яна, актыўных і няўрымслівых, мы называем "залатым фондам". Нягледзячы на свае гады нарадзілася 22 траўня 1931 г. на хутары Валянтынава Зарэчынскага сельсавета Плешчаніцкага (цяпер Лагойскага) раёна Менскай вобласці і сёння плённа займаецца навуковай і грамадскай дзейнасцю. У 1955 годзе атрымала вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці эканаміст. Відаць гэты занятак быў не яе. І яна ў 1970 г. скончыла вочную аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (ІМЭФ АН БССР). У 1974 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці "выяўленчае мастацтва". З 1975 г. сябра Саюза мастакоў СССР. Па тэме дысертацыі надрукавала шэсць манаграфій. Акрамя таго, выдала брашуру "Фёдар Зільберт" (творчы партрэт мастакакераміста). У 1985 г. была рэкамендавана да абароны доктарскай дысертацыі, але па сямейных абставінах не змагла паехаць у Маскву на абарону. Увогуле, Мая Яніцкая даследуе гісторыю культуры Беларусі ХХХ стст., у тым ліку стан выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва.
Яна першы аўтар шматлікіх фундаментальных артыкулаў у 12томавай "Беларускай Савецкай Энцыклапедыі"; "Кароткай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі" і "Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі"; аўтар артыкулаў энцыклапедычнага даведніка "Францыск Скарына і яго час", а таксама выдання Інстытута літаратуры АН БССР "Скарына і яго эпоха". Адзін з аўтараў шматтомнага выдання ІМЭФ АН БССР "Гісторыя мастацтва Беларусі". Яна навуковы рэдактар, член рэдкалегіі і адзін з аўтараў такога фундаментальнага выдання, як 7томавы "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі". Навуковы кансультант 5томавай "Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі".
Аўтар прадмовы і складальнік раздзелаў па шкле, фарфоры, фаянсе і металапластыцы ў каталозе выставы Міністэрства культуры БССР у г. Плоцку (ПНР) пад назвай "Мадэрн са збораў беларускіх музеяў". Складальнік і аўтар уступнага артыкула да каталога выставы "Падвойныя дываны са збору Польшчы і Беларусі". Складальнік і аўтар прадмоў да двух каталогаў суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў "Адраджэньне" і "Суполка "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў". Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар першага ў Беларусі мультымедыйнага выдання "Іканапіс. Традыцыйны касцюм. Архітэктура. 100 рарытэтаў з музеяў Беларусі".
Складальнік раздзела "Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва" у альбоме "Беларусь трэцяму тысячагоддзю", прысвечанага выставе "Беларускае мастацтва дваццатага стагоддзя". Складальнік і аўтар тэксту раздзела "Кераміка" ў альбоме "Музей старажытнабеларускай культуры". Аўтар тэксту раздзела "Культура сёння" ў штогадовым выданні Міністэрства замежных спраў Беларусі "Беларусь. Факты". Аўтар артыкулаў у перыядычнвм друку Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі, прысвечаных агляду выстаў розных відаў сучаснага мастацтва, а таксама аналізу твораў персанальных выстаў сучасных мастакоў Беларусі. Яна надрукавала творчыя партрэты жывапісцаў: Ул. Мудрогіна, Ю. Дарашэвіча, К. Харашэвіча, А. Цыркунова, А. Марачкіна, В. Ціханава, Ул. Сулкоўскага; габеленшчыкаў: Л. Пятруль, Т. МаркавецБартлавай; графікаў: Ул. Васюка і Я. Куліка; керамістаў: Т. Васюк, Л. Панамарэнкі, Ф. Зільберта; мастакоў шкляной пластыкі: У. Жохава, В. Дзвінскай, К. Вакс, В. Сазыкінай, Л. Мягковай, У. Мурахвера, Т. Малышавай, Г. Ісаевіч, А. Федаркова, С. Лінкевіча; мастака і мастацтвазнаўцы М. Раманюка і інш.
Яна адзін з аўтараў, першы складальнік і навуковы рэдактар серыйнага выдання Беларускага фонду культуры, зборнікаў "Вяртанне", "Вяртанне2", "Вяртанне3", "Вяртанне4", якія прысвечаны пошукам страчанай Беларуссю культурнай спадчыны Х ХХ стст. Яна аўтар артыкулаў на гэтую тэму ў культуралагічным бюлетэні "Кантакты і дыялогі", газеце "Голас Радзімы", на радыё "Свабода". Ёй пашчасціла прыняць удзел у альбоме "Слуцкія паясы" ў якасці складальніка і аўтара прадмовы, аб выданні якога яна марыла амаль 30 год.
Усяго яна апублікавала 920 артыкулаў, у тым ліку ў энцыклапедычных выданнях 542, 108 у газетах, 195 у зборніках, 75 у часопісах. Прачытала 44 даклады на міжнародных і рэспубліканскіх кангрэсах і семінарах.
Мая Яніцкая ўзнагароджана медалём "Ветэран працы" і медалём Беларускага саюзу мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве".
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны разам з творчай суполкай "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў шчыра віншуюць Маю Міхайлаўну з паважным юбілеем і пажаданнем добрага здароўя і творчых здабыткаў дзеля ўслаўлення нашай Бацькаўшчыны.
Наш кар.

Павел Сцяцко

Мовазнаўчы досвед

Успадкаваць, а не ўнаследаваць. "Разам з помнікамі старадаўняга дойлідства, руінамі гарадзішчаў і замчышчаў мы ўспадкавалі ад мінулых пакаленняў і ўласныя геаграфічныя назвы своеасаблівы летапіс сваёй зямлі" (Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: Нарматыўны даведнік. Пад рэдакцыяй В.П. Лемцюговай. Мінск: Выдавецтва "Тэхналогія", 2004. С. 7. Прадмова).
Успадкаваць паходзіць ад слова спадкі, якое падаецца ў слоўніках з тым жа значэннем, што і спадчына: "Беларускарасійскі слоўніка" М. Байкова і С. Некрашэвіча" (Менск, 1926, с. 296): "Спадкі, мн. наследство... Спадчына, ж. наследство".
Пацвярджаюць гэта і тлумачальныя слоўнікі. Так, у "Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы" (Мінск, 1996, с. 614) чытаем: "Спадкі, аў (разм.). Маёмасць, спадчына, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне кагонебудзь". "Спадчына, ы, ж. 1. Маёмасць, якая пасля смерці яе ўладальніка пераходзіць у чыюн. уласнасць".
Ад слова спадкі ўтварылася спадчына (спадкіна спадчына) і прыметнік спадкавы, які ў слоўніку 1926 года фіксуецца з тым жа значэннем, што і спадчынны (наследственный).
"Наследовать (сов. унаследовать). Получить (получать) в наследство от когол.» (Словарь русского языка. Том 2. Москва, 1982, с. 392).
"Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы" (1996, с. 376): "Наследаваць. Атрымаць (атрымліваць) у спадчыну якіянебудзь уласцівасці, якасці бацькоў, продкаў". "Наследнік. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне".
Дзеяслоў "наследаваць" ад "наследие (наследство)". У беларускай мове адэкватам назоўніка наследие (наследство), як сведчаць перакладныя слоўнікі, спадкі і спадчына. Таму "асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне", гэта спадкаемец ці спадчыннік, але не "наследнік". Атрымаць у спадчыну... гэта ніяк не "наследаваць". "Рускабеларускі слоўнік" пад рэдакцыяй правадзейных членаў АН БССР Я. Коласа, К. Крапівы і членакарэспандэнта АН БССР Я. Коласа, К. Крапівы і членакарэспандэнта АН БССР П. Глебкі (Масква, 1953) (с. 289): 1) атрымліваць у спадчыну, атрымаць у спадчыну; 2) мець права на спадчыну, атрымліваць спадчыну". Пацверджана гэта 4м выданнем Слоўніка (1993, т. 2, с. 154) і наступнымі перавыданнямі (2005 г.).
Адпаведнікам рас. унаследовать 'получить в наследство (наследие)' ёсць беларускае успадкаваць 'атрымаць у спадчыну (у спадкі)'. Дзеяслоў успадкаваць гэта аднаслоўны (вытворны) адпаведнік намінацыйнага словазлучэння атрымаць у спадкі (спадчыну), інакш кажучы, кандэнсацыя гэтага словазлучэння ў адно (вытворнае) слова.
Такую мадэль утварэння адпаведнай намінацыі мае і ўкраінская мова: "Успадкувати < 'удержати у спадок (спадщину)' ("Беларускаўкраінскі слоўнік. Пад рэдакцыяй Р.П. Піўтарака. Кіеў: Выдавецтва "Довіра". 2006. С. 651 652).
Лексема ўспадкаваць годна запаўняе лексічную лакуну ў літаратурнай мове. Адсюль і вытворныя ўспадкаванне, успадкаваны, успадкаванасць.
Як відаць, беларукая мова мае свае адмысловыя словы з коранем спадк/спад на месцы расійскіх з наслед: спадкі і спадчына наследие (наследство), спадчыннік і спадкаемец наследник; успадчаны наследованный; спадчынадавец наследователь; спадчыннасць наследственность, спадкаваць наследовать, успадкаваць унаследовать, успадкаваны унаследованный і іншыя.
Дык ці ёсць вострая патрэба замяняць сваё, роднае на былы ўсесаюзны стандарт?

Сочыва і варэнне. "Мы сур'ёзна рыхтаваліся да зімы. Варылася сочыва з позніх чарніц, над печчу віселі нізкі баравікоў, сушыліся дзікія яблыкі." (Маладосць. 2011. №4. С. 14)
Слова сочыва падавалася ў перакладных слоўніках 1920х гадоў: "Сочыва н. варенье" ("Беларускарасійскі слоўнік" М. Байкова і С. Некрашэвіча. Менск, 1926. С. 295) "Варенье, вараныя ў цукры ягады, сочыва. Усякага сочыва, з усялякіх ягад яны сабе за лета з цукрам наварылі (Ельскі)" (В. Ластоўскі. Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924. С. 5051).
Слова вядомае многім славянскім мовам: старарасійскай, стараславянскай, балгарскай, сербскай, харвацкай, славенскай з значэннем 'сок, малако з насення'. Лічыцца вытворным ад сок (М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. М., 1971. Т. 3, с. 731). Непасрэднае ўтварэнне ад сачыцца 'цячы, выцякаць па кроплі або тонкім струменем з чагонебудзь' (З бярозы сачыўся сок): сучыцца ('цячэ') > сочыва. Як і варыць вбрыва, пячы пйчыва.
Слова варэнне (як і пячэнне) прыйшло ў беларускую літаратурную мову пазней. Акадэмічныя слоўнікі падаюць толькі варэнне усесаюзны стандарт (< варенье).
Сочыва сведчыць пра першаснае прыгатаванне стравы, якую не варылі, а выціскалі з ягадных пладоў. Дый і цяпер мы маем "Ягады, (яблыкі), працёртыя з цукрам". Толькі ўмоўна гэта можна назваць "варэннем", бо ніякай "варкі" тут няма, а ёсць проста сок з адпаведных пладоў (чарніцаў, клубніцаў, парэчкаў, яблыкаў, сліваў і інш.).
Найменне сочыва тут больш адэкватнае. Згадайма: печыва як адпаведнік рас. печенье.

Выканаўца, выканальнік і выконваючы абавязкі. "Без такога месца наша свабода і наша культура пацерпяць, напісана ў звароце, копія якога накіравана кіраўніку Менгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку і выканальніку абавязкаў начальніка ЖРЭА Савецкага раёна Менска Алегу Самуйліку". (Наша слова. №18. 4 траўня 2011 г. С. 1).
Выканальнік (абавязкаў) утворана з удзелам высокапрадукцыйнага суфікса льнік, які найбольш выразна выяўляе дзейную асобу: выхавальнік, стваральнік, шукальнік, сумяшчальнік, утаймавальнік і пад.
Слоўнікі фіксуюць толькі выканаўца (абавязкаў) і выконваючы (абавязкі). Да таго ж апошняе слова штучная калька рас. исполняющий (обязанности). У беларускай мове форма выконваючы ўспрымаецца як дзеепрыслоўе: выконваючы абавязкі = падчас выканання абавязкаў, калі выконваеш абавязкі. Значэнне асобы тут ніяк не выяўляецца. Асоба найбольш выразна перадаецца назоўнікам, а не дзеяслоўнаю формаю.
Як відаць, найбольш дакладным адпаведнікам рас. исполняющий (обязанности) ёсць выканальнік ці выканаўца (абавязкаў); першае з іх выканальнік уласнабеларускае ўтварэнне, другое выканаўца прыйшло з польскае мовы.
У "Беларускарасійскім слоўніку" М. Байкова і С. Некрашэвіча падаюцца дзве формы: "Выканавец і выканаўца исполнитель".

Дамавік і кабінетавік, кладавік, сталавік. "Дамавік распачаў доўгую гісторыю пра Іванацарэвіча, Шэрага воўка і шматлікіх цароў. Мішка нечакана для сябе павярнуўся да Кладавіка і выдаў: Дамавіккладавік, будзь чалавекам, нагуляўся аддай! Ежы нам прынясіце. І паболей. Сталавік у курсе, што я люблю." (Маладосць. 2011. №4. Старонкі 68, 80, 70).
Слоўнікі фіксуюць толькі першае з іх: дамавік (міфалагічнае). Астатнія з загалоўнага шэрагу без прапіскі ў лексікаграфічных даведніках. Гэта ўтварэнні ад прыметнікавых асноваў з фінальным ав: кладоўка (кладавая) кладавік, кабінетавы (службовец) > кабінетавік, сталовая (сталоўка) > сталавік.
Адпрыметнікавыя дэрываты з суфіксам ік складаюць высокапрадукцыйны тып, асабліва ў гутарковай мове пры абазначэнні прадметаў (рыжык, дажджавік, паравік), а таксама асобы (вачнік, вушнік, дарожнік, кадравік, шашэйнік).
На месцы згаданых найменняў асобы слоўнікі падаюць кабінетчык, кладаўшчык, сталаўнік ('хто сталуецца').

Знітаваныя вандроўкай

12 13 траўня суполка "Рубон" Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны арганізавала шэраг творчых сустрэч з журналістам і паэтам Глебам Лабадзенкам, бардам Таццянай Беланогай, журналістам і літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам, а на адной з сустрэч прысутнічала сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна.
У чацвер на працягу дня сустрэчы адбыліся ў гімназіі №2 г. Полацка і школе №2 г. Наваполацка, а ўвечары выступоўцы завіталі ў бібліятэку імя Я. Коласа г. Наваполацка. На ўсіх сустрэчах слухачы былі эмацыйна ўзрушаныя, зацікаўленыя, актыўна ўдзельнічалі ў невялічкіх конкурсах, якія для іх ладзілі выступоўцы, за што атрымоўвалі падарункі ад кампаніі "Будзьма беларусамі" і Наваполацкага ТБМ. З задавальненнем і цікаўнасцю слухалі Глеба Лабадзенку, які не толькі прэзентаваў ўнікальнае выданне аповесці Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя Роспачы" ў непадцэнзурным выглядзе, але і расказаў шмат цікавых баек і выпадкаў з яго жыцця і вандровак. Слухачы смяяліся ўпокат. Задуменна слухі песні Таццяны Беланогай на вершы Максіма Багдановіча і Яўгеніі Янішчыц. Таццяна прэзентавала публіцы Полаччыны свой новы альбом "Ніткі", які яна запісала і выдала напрыканцы мінулага году. Усе адзначылі шчырасць творчасці і адкрытасць сэрца маладога барда.
Нечаканым для ўсіх стаўся прыезд на Полаччыну і журналіста, літаратуразнаўцы і навукоўца Сяргея Шапрана, які сціпла, аднак вельмі паспяхова выступіў з прэзентацыяй двухтомніка, прысвечанага жыццёваму шляху і творчасці Васіля Быкава. А ў пятніцу пасля вяртання з Ушаччыны творчы тандэм правёў сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі ПДУ, асаблівасцю якой была ўнікальная магчымасць паслухаць кранальныя і мілыя аповеды і ўспаміны пра Васіля Быкава яго роднай сястры, якія выклікалі вялікую зацікаўленасць і замілаванне аўдыторыі. Аўдыторыя тым часам разглядала кнігі пра Быкава, і "Ладдзю роспачы", якая некаму так спадабалася, што не вярнулася нават у рукі, таго, каму належала… Глеб пафіласофску паставіўся да гэтага і ўдумліва прамовіў: "Нууу, у мяне ёсць яшчэ адна апошняя."
Тым не менш, гасцям не хацелася з'язджаць са старажытнай Полацкай зямлі, а нам не хацелася іх адпускаць. Разышліся на тым, што яны жартаўлівапагрозліва паабяцалі: "Мы яшчэ вернемся!"
…Вядома, што вернуцца кніжку ж забраць трэба!
Зміцер Шчэрбік.

Музею Максіма Багдановіча ў Гародні 25 гадоў

Музей Максіма Багдановіча ў Гародні адкрыты ў траўні 1986 года (вул. 1га Мая, 10), як літаратурны аддзел Гарадзенскага дзяржаўнага гістарычнаархеалагічнага музея, у доме, у якім жыла сям'я Багдановічаў.
З 1 студзеня 1995 г. музей працуе як самастойная ўстанова культуры. З лютага 2010 года музей зарэгістраваны як асобная юрыдычная адзінка ДУК "Гарадзенскі музей Максіма Багдановіча".
Літаратурны аддзел быў размешчаны ў 4х пакоях дома (плошча экспазіцыі 56 мІ). У гэтым доме з 1892 па 1896 гг. жыў беларускі паэт М. Багдановіч (у 1965 годзе на доме была ўсталявана мемарыяльная шыльда.) У гэтым доме памерла маці Максіма. Экспазіцыя літаратурнага аддзела знаёміла з выглядам Гародні канца ХIХ пач. ХХ стагоддзяў. Тут былі змешчаны сямейныя фотаздымкі і асабістыя рэчы паэта, прыжыццёвы зборнік паэта "Вянок" (1913 г.), а таксама перавыдадзены ў больш позні перыяд. Другі раздзел быў прысвечаны наведванню М. Багдановічам Ракуцёўшчыны. Экспазіцыя знаёміла з дзейнасцю газеты "Наша Ніва" і выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца". Таксама тут быў прадстаўлены менскі перыяд жыцця і творчасці паэта і апошнія месяцы жыцця ў Ялце. У адным з пакояў быў узноўлены інтэр'ер кабінетакватэры Багдановічаў.
Пры наданні музею статусу самастойнай адзінкі культуры плошча экспазіцыі пашырылася на сённяшні дзень яна складае 150 мІ. У экспазіцыйных залах і фондах 13.697 адзінак захавання, у тым ліку 10.827 асноўнага фонду (на 25.09.2007 г.).
Экспазіцыя мае залы: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурнаграмадскі рух канца ХIХ пачатку ХХ стагоддзяў; гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў.
Ёсць чатыры мемарыяльныя пакоі: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня, а таксама аддзел "Гарадзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае".
Сярод экспанатаў музея асабістыя рэчы паэта, дакументы, пісьмы і іншыя рэчы сям'і Багдановічаў, прадметы побыту канца ХIХга пачатку ХХ ст., пісьмовыя сведчанні грамадскага і літаратурнага жыцця таго часу, літаратурная спадчына паэтаў і празаікаў Гарадзеншчыны М. Васілька, А. Карпюка, В. Быкава, Л. Ялоўчык, Д. Бічэль, Ю. Голуба, А. Пяткевіча і інш.

Экспазіцыя.
Зала I. Галярэя славутых людзей Беларусі.
Зала II. Гарадзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў:
1. Гародня на мяжы ХIХХХ стагоддзяў;
2. Дзяцінства Максіма Багдановіча ў Гародні;
3. Бацька Максіма Адам Ягоравіч Багдановіч;
4. Дзеці Багдановічаў;
5. Маці паэта Марыя Апанасаўна Багдановіч (Мякота);
6. Пераезд сям'і Багдановічаў у Ніжні Ноўгарад;
7. Максімаў літаратурны дэбют у газеце "Наша Ніва";
8. Польскамоўныя пісьменнікі Гарадзеншчыны;
9. Этнографы і фалькларысты;
10. Гарадзенская панямонская інтэлігенцыя;
11. Прынямонне.
Зала III. Літаратурнаграмадскі рух канца ХIХ пачатку ХХ стагоддзяў:
1. "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі. Ф. Багушэвіч" (Паўстанне К. Каліноўскага);
2. Цётка (Алаіза Пашкевіч) і газета "Наша доля";
3. Выдавецкая суполка "Загляне сонца і ў наша аконца";
4. М. Багдановіч паэт, перакладчык, літаратуразнаўца;
5. Яраслаўскі перыяд жыцця Максіма Багдановіча (творчыя аспекты жыцця паэта, зборнік "Вянок");
6. Нашаніўскі перыяд (дзейнасць газеты "Наша Ніва" 19061915 гг.);
7. Беларускае выдавецкае таварыства;
8. «Белы лебедзь у промнях славы» (спонсар і мецэнат Магдалена Радзівіл);
9. Пяць месяцаў у Менску (Зоська Верас і Максім Багдановіч).
Зала IV. Мемарыяльныя пакоі:
1. Кабінет бацькі;
2. Матчын пакой;
3. Дзіцячы пакой;
4. Гасцёўня.
Зала V. Аддзел музея "Гарадзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае". Жыццё і творчасць знаных гарадзенскіх літаратараў мінулага і сучаснасці.

Памерла плямянніца Янкі Купалы Ядвіга Раманоўская
7 траўня ў Менску памерла пляменніца Янкі Купалы Ядвіга Юльянаўна Раманоўская, якая ўсё жыццё працавала ў музеі паэта, займалася ад самага пачатку яго стварэннем і фармаваннем фондаў, даследавала творчасць вялікага сваяка.
Пахаванне адбылося ў аўторак, 10га траўня.

Леанід Лаўрэш

Паўстанне 1830 1831 гг.
Да 180х угодкаў

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

Польскі сойм зняў Радзівіла з пасады камандуючага войска і прызначыў на гэтае месца Скржынецкага. Новы галоўнакамандуючы меў 45 гадоў, быў родам з Галіцыі, адукацыю атрымаў у Львове. Ва ўзросце 23 гады ён уступіў у войска Напалеона і ўдзельнічаў у паходзе на Расію 1812 г. Пасля стварэння Царства Польскага Скржынецкі жыў у Варшаве і быў камандзірам 8га пяхотнага палка.
Скржынецкі загадаў свайму войску выйсці з Варшавы, і пачаўся шэраг большменш значных бітваў, у адной з іх, пры ДэмбеВелькай рускі 6ты корпус барона Розена быў разбіты і страціў каля 4 000 забітых і 3 000 параненых. Рускія аўтары сцвярджаюць, што параза была б яшчэ мацнейшай, каб не ўстойлівасць 47 рускага егерскага палка, якім камандаваў палкоўнік Квіцінскі паляк па нацыянальнасці. Але 26 траўня ў бітве пад горадам Астраленкай, польскае войска якое мела 40 000 супраць 70 000 рускіх, было разбіта і адступіла да Варшавы. Аднак пасля бітвы расейскае войска таксама было не ў лепшым стане, і таму Дыбіч не пераследаваў польскае войска, а адступіў да Пултуска

Паўстанне ў Літве

Практычна адначасова з паўстаннем у Польшчы адбылося паўстанне ў Літве і на Валыні. Ужо 1 снежня 1830 г. расейскія ўлады ўстанавілі ваеннае становішча ў Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губернях і ў Беластоцкай акрузе. Пачаліся арышты патэнцыйных удзельнікаў паўстання і канфіскацыя зброі, але ўся роўна, напрыканцы 1830 г. па паветах пачалася падрыхтоўка да паўстання. У канцы студзеня 1831 г. з ініцыятывы Лелявеля ў Вільні паўстаў Цэнтральны Камітэт, які быў павінен арганізаваць і ўзначаліць паўстанне на Літве. У склад камітэта ўвайшлі Антоні Гарэцкі, Станіслаў Шумскі, Людвік Забржыцкі, Эдвард Ромер, Юстын Грабніцкі, Міхал Балінскі і Леан Рагалінскі.
Кожны павет трымаў сувязь з Камітэтам праз свайго дэлегата. У Дзісненскім павеце гэта быў Аляксандр Лапацінскі, у Браслаўскім Віктар Грынцэвіч, у Расіенкім павеце на сувязі з Камітэтам былі Юліюш Грушэўскі і Дабраслаў Каліноўскі, ва Ўпіцкім Казімір Трускоўскі. Пачатак паўстання Ігат Дамейка сустрэў у Лідскім павеце, знаходзячыся пад наглядам паліцыі ў маёнтку Заполле. У пачатку красавіка да Дамейкі прыбыў пасланец Віленскага камітэта для каардынацыі дзеянняў. З мемуараў Дамейкі вядома аб стасунках Камітэта з Гарадзенскай губерняй. Напрыклад па рашэнні Камітэта паўстанцы павінны былі сабрацца ў трох месцах губерні: у Лідскім павеце каля Васілішак, у Слонімскім ў Харабравецкай пушчы і ў Навінскіх лясах пад Наваградкам. Шчапінскі, адзін з паўстанцаў з Белавежскай пушчы прыязджаў у Вільню ў сакавіку, каб скаардынаваць свае дзеянні. Але ў цэлым Камітэт не змог каардынаваць дзеянні паўстанцаў і пасля выбуху паўстання ў Жмудзі страціў уплыў.
На пачатку паўстання расейскіх войскаў у Літве было адносна не многа. У Вільні знаходзілася брыгада 5й пяхотнай дывізіі (2га корпуса) сілай каля 3 200 чалавек, у гарадах стаялі невялікія залогі (напрыклад у Менску была пакінута залога батальён Архангельскага палка з 2мя гарматамі). Аднак праз нашу тэрыторыю ў гэты момант рухаліся ў Польшчу войскі 3га расейскага корпуса і ў выпадку неабходнасці яны павінны былі аказаць падтрымку мясцовым залогам. У палове сакавіка расейскі ўрад на нашай тэрыторыі прызначыў рэкруцкія наборы і планаваў узяць хлеб і фураж для войска. Гэта ініцыявала паўстанне. Напрыклад, у Жмудзі пасля абвяшчэння 9 лютага расейскага ўказу пра мабілізацыю рэкрутаў шмат мужчын схавалася ў лесе, і з іх пачалі фармавацца першыя паўстанцкія аддзелы.
26 сакавіка аддзелы паўстанцаў якія складаліся са шляхты і сялян, з трох бакоў напалі на Расіены і занялі горад. Пры гэтым была абяззброена залога (60 чалавек) і захоплены скарб. Адразу была абвешчана незалежнасць Літвы. Вызваляліся рэкруты і арыштанты, рускіх чыноўнікаў бралі ў палон, людзі пачалі насіць трохкаляровыя кукарды. Было вырашана каб кожныя два дымы выставілі па аднаму ратніку, была арганізавана вытворчасць зброі, нарыхтоўка абмундзіравання і рыштунку. Блізкасць Прусіі палегчыла набыццё пораху і свінцу.
28 сакавіка былі узяты Шаўлі, Тэльшы і Панявежа. Калі ў Коўні пра гэта даведалася расейская адміністрацыя, было вырашана ўжыць жорсткія меры. Палкоўнік Барталамей, які з лейбгвардзейскім коннапіянерным эскадронам чакаў прыбыцця пантонаў, атрымаў загад 29 сакавіка выступіць супраць інсургентаў са сваім эскадронам і дадатковымі 4мя ротамі з 4мя гарматамі (усяго 1 200 чалавек). У той жа дзень камандзір паўстанцаў Ігнат Станевіч сабраў некалькі тысяч чалавек і рушыў у Эйраголу насустрач Барталамею, аднак 31 сакавіка паўстанцы былі разбітыя, частка аддзела разбеглася ў розных кірунках а частка адступіла. Барталамей заняў Расіены. Аднак ён не змог доўга ўтрымацца ў Расіенах, пакінуў горад, быў прыціснуты інсургентамі да мяжы з Прусіяй і праз некаторы час са сваім атрадам інтэрнаваны ў Прусіі.
Тэльшінскія паўстанцы ўздоўж мяжы рушылі да Палангі, па дарозе абяззбройваючы памежныя заслоны. Іх мэтай было ўзяць Палангу і арганізаваць марскія пастаўкі ад знешніх сяброў. Горад ўдалося ўзяць, але неўзабаве паўстанцы былі адтуль выбітыя. У канцы сакавіка інсургенты спрабавалі злучанымі сіламі ўзяць Коўню, але былі адкінутыя ад горада.
У Літву пачалі сцягвацца рускія войскі: 1я ўланская дывізія (3,5 т. шабель) знаходзілася на маршы, 2я пяхотная брыгада займала Жамойць, 3я пяхотная брыгада брала пад кантроль Гародню, Мерач, Коўню, 5я пяхотная дывізія знаходзілася ў раёне Вільні, 6я пяхотная дывізія ішла да Слоніма, 7я рухалася да Берэсця. Між тым паўстанне не сціхала, а разгаралася вакол Вільні: 4 красавіка паўсталі Ашмяны, 11 красавіка Свянцяны, а таксама Відзы, Трокі, Гальшаны. Паўстанне пачыналася і ў Гарадзенскай ды Менскай губернях.

Ашмянская разня

Паўстанне ў Ашмянах перапыніла сувязь Вільні з Расіяй. На чале паўстання стаў П. Важынскі і былы палкоўнік французскай арміі Караль Пшаздзецкі. Пад іх камандаванне сабралася каля 2500 інсургентаў. Паўстанцы былі разбіты на роты і эскадроны, праходзілі паскоранае вайсковае навучанне. Між тым у Вільню ў якасці падмацавання з Каўказа прыйшоў зводналінейны казацкі полк, спрактыкаваны ў баях з горцамі. Вайсковы губернатар Вільні Храпавіцкі 14 красавіка адправіў да Ашмян аддзел у 300 казакоў, 5 000 чалавек пяхоты і 4 гарматы пад камандаваннем палкоўніка Вярзіліна.
Даведаўшыся аб прасоўванні рускіх войскаў, інсургенты вырашылі адступіць у лясы каля Вішнева, але пакінулі ў горадзе ў якасці ар'ергарду 600 чалавек, якія павінны былі адступіць пазней. Па расейскай версіі, ар'ергард выступіў насустрач непрыяцелю і прыняў бой, быў разбіты і адкінуты ў горад, і ў горадзе інсургенты разам з гараджанамі "ожесточенно" абараняліся, таму казакі зрабілі "зачыстку горада", прычым "у запале сутычкі рэдка хто атрымаў літасць" пісаў палкоўнік Пузырэўскі А.К. у сваёй кнізе «Польско руская вайна 1831 г.» (Пузыревский А.К. Польскорусская война 1831 г. СПетербург. 1886.).
Вось як апісвае падзеі паўстанец І. Клюкоўскі: "Маскалі затрымаліся перад горадам... і пачалі кананаду. Было зроблена 80 артылерыйскіх стрэлаў і пабіта шмат дамоў. Каб прадухіліць абстрэл, кавалерысты... спрабавалі атакаваць, але стрэлы карцеччу знішчылі некалькі кавалерыйскіх звязаў, асуджаных на смерць… Менавіта гэтае знішчэнне слабога заслону, які імкнуўся прадухіліць разбурэнне горада артылерыяй і было паднесена Вярзіліным як штурм горада які моцна бароніцца. Пасля таго, як невялікі аддзел Сцяльніцкага быў разбіты, неўтаймаваны зброд уварваўся ў горад, быццам яго захапілі штурмам, не прапускаючы ні слабога полу, ні састарэлых. Для іх не было нічога святога. Жанчыны і дзеці, якія схаваліся пад Боскай аховай у касцёле, палі ахвярай лютасці раз'юшаных дзікуноў. I была гэта ахвяра, апырсканая крывёю бязвінных! Не прыпыняліся забойствы на вуліцах. Былі забіты два ксяндзы, жыхары Завадскі, Ган і шмат іншых. Аднак сама смерць яшчэ не знішчала ў вачах полчышч акупантаў выступлення з узняццем зброі за вольнасць. Ім патрэбны былі яшчэ пакутніцкія забойствы. У якасці трафеяў перамогі варвараў над бяззбройным народам застанецца ўспорванне нутра ў аднаго з жыхароў, калі дапытваліся ў яго пра грошы; рассяканне доктара Закржэўскага, і забойства каля двухсот простых жыхароў. Іх кроў цяжарам ляжа на галаву віноўніка ўсяго гэтага Храпавіцкага, калі людскія паводзіны на зямлі паддаюцца вышэйшай наканаванасці, наўмысна паслаўшай зборышча катаў для таго, каб спалохаць паўстанцаў!".
Іншы паўстанец успамінаў: "Маскалі даведаліся, што Пшаздзецкі адвёў усе сілы на менскі тракт, пакінуўшы толькі 200 кавалерыстаў і да батальёна стральцоў і касінераў пад камандай Сцяльніцкага (Каментатар выдання піша, што такой колькасці войскаў не было Л. Л.). Праз гадзіны тры, велькім струменем на гэтую малую жменьку надышлі маскалі... Калі мы расстралялі ўсе патроны, то кінуліся на ўцёкі, а маскалі хутка абкружыўшы цэлыя Ашмяны, кожнага чалавека, хоць і бяззбройнага забілі. Маскалі ўехалі ў горад з вялікім крыкам. Габрэі сустракалі іх з вялікай радасцю, але яны ўсё роўна пачалі ўзломваць крамы габрэяў, за што іх лаяў палкоўнік. Потым пачалі рабаваць касцёлы. Дамініканскі ўзламалі, абрабавалі, чатырох людзей, якія схаваліся ў касцёле зарэзалі. Дзверы і замок мураванага касцёла ніяк не маглі ўзламаць, дзверы высадзілі стрэлам з гарматы, потым спалілі архіў і забілі траіх чалавек. Францішканаў таксама абрабавалі… забраўшы дарагія рэчы. Абрабавалі дамы гараджан, у дамах не засталося нават ні падлог ні аконных шыбаў. Гараджаніна, якога знаходзілі ў хаце, не разбіраючыся, забівалі.... іншых..., збілі неміласэрна бізунами і агаліўшы палову галавы, адпускалі...".
Сучасны расейскі гісторык Матвееў А. У. піша: "Яшчэ 1 снежня 1830 г. быў сфармаваны зборналінейны полк. Камандзірам палка быў прызначаны будучы атаман Каўказскага лінейнага казацкага войска палкоўнік П. С. Вярзілін, баявы афіцэр, які меў багаты досвед вайны з горцамі і туркамі. 13 снежня 1830 года зборналінейны полк... выступіў з Стаўрапаля ў горад Гародню. Лінейцы былі ўключаныя ў мерапрыемствы, накіраваныя супраць паўстанцаў у Літве... Неабходны былі рашучыя меры. Асабліва буйныя сілы ракашан былі сканцэнтраваны ў раёне г. Ашмяны, дзе гаспадарыў аддзел графа Пшаздзецкага, які налічваў 2,5 тыс. чалавек. 1 красавіка (14 па новым стылі Л. Л.) Храпавіцкі паслаў у Ашмяны аддзел з 300 лінейцаў, 500 чалавек пяхоты пры 4х гарматах пад агульным камандаваннем палкоўніка Вярзіліна ... бой быў непрацяглым, за некалькі гадзін справа скончана, адноўлены спакой, які абышоўся інсургентамі коштам 350 чалавек .... з тых часоў ... слова «чаркес» рабіла жахлівае дзеянне... Гэтая атака лінейцаў, як пісаў польскі мемуарыст, перайшла ў пагром: казакі не шкадавалі нікога на сваім шляху, рабавалі габрэйскія крамы, касцёлы, дамы. Многіх жыхароў Ашмян прывязалі да гармат і прывялі ў Вільню, іншым галілі голавы. На справу ў Ашмянах цар Мікалай I адрэагаваў наступным чынам: «Справы літоўскія выпраўляюцца, урок Ашмянаў быў дзейсны" (Матвеев О.В. Под Варшавой и Вайценом. http://slavakubani.ru/).
Адам Міцкевіч у кнізе польскага народа і польскага пілігрымства, у "Літаніі пілігрымскай" пісаў: "Праз пакутніцтва жыхароў Ашмян забітых у касцёлах і дамах Пана, Вызвалі нас, Пане".
(Працяг у наст. нумары.)

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX