Папярэдняя старонка: 2011

№ 46 (1041) 


Дадана: 19-03-2020,
Крыніца: pawet.net.



НАША СЛОВА №46 (1041) 16 лістапада 2011 г.


Генадзь Давыдзька абяцае беларускамоўны телеканал

З 5 лістапада Першы канал пачаў называцца "Беларусь-1". З 14 лістапада замест "Лада" пачаў трансляваць перадачы канал "Беларусь-2". А праз год у кабельнай сетцы з'явіцца поўнасцю беларускамоўны "Беларусь-3". Вядомы замежнаму гледачу "Беларусь ТБ" стане кругласутачным "Беларусь-24".

"Беларусь-1" і "Беларусь-2" застануцца эфірнымі, змяніўшы Першы і "Лад". "Беларусь-3" будзе кабельным, "Беларусь-24" будзе у дзвюх версіях: кабельнай і спадарожнікавай.

- "Беларусь-3" аб'яднае ўвесь кантэнт, які падыходзіць пад азначэнне "Спадчына" (гэтая працоўная назва), у эфіры якога з'явяцца новыя праекты аб культуры, гісторыі, шэдэўры сусветнага кіно - і ўсё гэта будзе толькі на беларускай мове, - абяцае старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Да-выдзька.

- На "Беларусь-1" не будзе расійскага прадукта. Увесь кантэнт - свой, зроблены ў Беларусі. Падманваць гледача, насычаючы эфір імпартнымі шоў, не збіраемся. Але будзем купляць сусветнае, расійскае кіно - усё, што прызнана лепшым. Мэта: прышчапіць грамадзянам любоў да Радзімы, павагу да дзяржавы і ўславіць нашых людзей, а не нуво-рышаў і зорак з-за мяжы, - дадае Генадзь Браніслававіч.

Паводле СМІ.


75 ГАДОЎ ЯНУ ГРЫБУ

Краю родны, адзіны, як маці,

Чуе нашы малітвы Ісус.

Ты - наш гонар,

сумленне, багацце,

Ты - калыска,

Літва - Беларусь...

Ян Грыб.

Ян Грыб нарадзіўся 21.11.1936 г. ў Заходняй Беларусі ў вёсцы Пагарэльцы.

У 1953 г. 14-гадовым хлапчуком Янка быў завербаваны на Урал у рамесную вучэльню. Давялося цяжка працаваць на Чалябінскім трактарным заводзе і вучыцца ў вячэрняй школе.

Туга па роднай Беларусі прыводзіць Яна ў Менск. Тут ён паступае на фізфак БДУ, які заканчвае ў 1966 г. Далей была праца на заводзе «Інтэграл», працаваў выкладчыкам ПТВ «Электронікі».

Цераз усё жыццё пранёс Ян Грыб у сэрцы пытанне: «Чаму мы, беларусы, самымі першымі пакорліва ідзем на расейскую асіміляцыю? Чаму ў нашага народа няма нацыянальнага гонару і асабістай годнасці?"

Гэтыя балю-чыя пытанні і прывялі Яна Грыба ў шэрагі руху БНФ «Адраджэньне». Ян Грыб быў 1-м старшынём Рады БНФ Кастрычніцкага раёна г. Менска, дэлегатам 1-га з'езду БНФ «Адраджэньне», ён - удзельнік усіх палітычных акцый.

Спадар Ян з 1989 г. - старшыня ТБМ Кастрычніцкага раёна і па сённяшні дзень з'яўляецца ім. Дзякуючы Яну Грыбу ладзіліся імпрэзы ў школах, навучальных установах. Ян Грыб мае вельмі цудоўны паэтычны густ, яго вершы пакладзены на музыку, і песні спяваюцца на ўсіх акцыях, імпрэзах.

Барвовы світанак

над Беларуссю...

Быццам увабраў

усю свяшчэнную кроў

Палеглых за волю з імем Ісуса

Адважных і мужных

яе ваяроў...»

Кастрычніцкая Рада ТБМ ім. Т. Касцюшкі г. Менска шчыра віншуе Яна Грыба з 75-годзем, зычыць моцнага здароўя, імпэту, сілы на ніве змагання за Беларушчыну, веры ў лепшае жыццё.

Веру: вернуцца ўвесначку гусі

На зямлю, за якую малюсь,

Бо жывуць тут мае Беларусы.

Беларусы!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!



Сябры! ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" прапануе курсы мовы "Беларускі правапіс: што змянілася?".

Курс разлічаны на ўсіх ахвотных. Першая сустрэча адбудзецца на сядзібе ТБМ 25 лістапада ў 19.30 (пятніца) па адрасе: вул. Румянцава, 13 (ст. м. пл. Перамогі).


АНАТОЛЮ ВЯРЦІНСКАМУ - 80

Анатоль Вярцінскі адносіцца да пакалення паэтаў-бязбацькавічаў (крылатая формула Р. Барадуліна), дзяцей вайны, якія «выраслі пад гарматнымі стваламі» (а гэтыя словы належаць яшчэ аднаму прадстаўніку гэтага пакалення нябожчыку Сцяпану Гаўрусёву). Яшчэ прадстаўнікоў гэтага пакалення называюць філалагічным, таму што многія літаратары канца 50-60-х гадоў заканчвалі ці філалагічнае, ці журналісцкае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. З аднаго гнязда і з аднаго часу, акрамя згаданых трох аўтараў, Генадзь Бураўкін, Уладзіслаў Нядзведскі, Ніл Гілевіч, празаікі Барыс Сачанка, Іван Пташнікаў, Іван Чыгрынаў і многіямногія іншыя. Гэтае пакаленне прыйшло ў літаратуру тады, калі аднаўляліся чалавечыя нормы жыцця, быў выкрыты культ асобы Сталіна, людзі цешылі сябе надзеяй, што яны канчаткова атрымаюць рэальную, а не на словах свабоду думаць, пісаць, ствараць. Паэзія рабілася ў тэты час гучнай, эстраднай ці самапаглыблялася, прасяквалася пафасам чакання пераменаў, прагай новых сустрэч і вандровак, а паэты станавіліся змагарамі супроць прыніжэння чалавека. Пра ўсё гэта можна дазнацца з крытычнай літаратуры, з твораў саміх мастакоў. Запомніліся радкі «Не рабіце з людзей багоў. Хай людзьмі застаюцца людзі», якія належаць аднаму з прадстаўнікоў менавіта гэтага пакалення. У памяць урэзаліся і заклікавыя радкі пра веліч чалавека, прыдуманасць ды штучнасць тэрміна «маленькі чалавек». Паэзія 60-х гадоў была ўся ў руху, адлюстроўвала будаўніцтва гігантаў індустрыі, цалінную эпапею, клікала да святла, абвяшчала сапраўдны бой сытасці і мяшчанскай заспакоенасці. Вось у такой атмасферы, а затым - у атмасферы расчаравання, непрыняцця дэмагогіі і фальшу, застою, вымірання гуманістычных прынцыпаў чалавечага існавання нараджалася паэзія Анатоля Вярцінскага. Таго аўтара, які і сёння вядомы шырокаму колу чытачоў, лічыцца адным з самых яскравых прадстаўнікоў грамадзянскай паэзіі, блізкай да панчанкаўскай.


Шчыра, як на духу

18 лістапада спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага , беларускага паэта, драматурга, публіцыста, крытыка, перакладчыка, сябра Рады ТБМ.

Спачуваю чалавеку,

калі ў яго праразаюцца зубы.

У мяне самога праразаліся зубы,

і хоць я гэта не помню,

але ведаю: балюча было тады.

Спачуваю чалавеку,

калі ён б'ецца над пытаннямі,

калі да яго прыходзяць сумненні,

калі яго спасцігаюць расчараванні.

Я зведаў на ўласным вопыце

і тое, і другое, і трэцяе.

Спачуваю чалавеку,

калі яму крыўдна,

калі гняце яго несправядлівасць.

Несправядлівасць! Я знаю, што гэта такое.

Самая большая рана на маім сэрцы -

гэта тая, якую пакінула несправядлівасць.

Спачуваю чалавеку,

калі ў яго памірае маці,

калі ў яго гора.

У мяне самога памірала маці,

я сам глядзеў у чорную бездань гора.

Спачуваю чалавеку,

калі ён баіцца смерці,

калі ён паміраць не хоча.

Я ж сам смяротны і ведаю:

не так гэта лёгка памерці,

калі над табой такое сіняе-сіняе неба,

калі вакол такая зялёная-зялёная трава.

Спачуваю чалавеку,

і гэта, відаць, натуральна.

Бо хто ж яму паспачувае,

калі не я - такі ж, як ён, чалавек!

На думку самога паэта, асноўнае прызначэнне мастацтва, і ў тым ліку паэзіі, заключаецца ў тым, каб спачуваць, спагадаць чалавеку, быць яго духоўнай апорай.

Анатоль Вярцінскі - паэт на ўсе густы і ўсе настроі. Ён для ўсіх чытачоў разам і для кожнага з нас паасобку. Ён - майстар вельмі далікатнай у лірычнай паэзіі тэмы - жанчына і мужчына.

Твая воля - як воля лёсу.

Ты сустрэла мяне вясной,

павяла мяне за сабой,

павяла,

узвяла да нябёсаў.

Была лёгкасць такая ў кроках,

мае рухі такімі былі,

што не знаў я: іду па аблоках

ці імкліва лячу па зямлі.

Мне шчаслівая зорка міргала,

хітравата падміргвала мне...

А затым ты мяне звяргала,

павяла на зямлю па вясне.

Пазбаўляла крылаў шырокіх:

«Хопіць, мілы, лунаць у аблоках,

пахадзі па зямных шляхах,

пахадзі на ўласных нагах».

I пайшоў я з надзеяй і страхам

тым зямным,

тым цярністым шляхам,

мне нялёгка ісці было,

я ў адчаі хмурыў чало.

Сустракаліся лужыны, смецце,

былі ўхабіны і карчы.

Мне хацелася уцячы,

мне хацелася часам смерці.

Ды хацеў я, відаць, замнога.

Ты казала мне строга: «Жыві!"

Была воля тваёй любві -

нібы воля лёсу зямнога.

I я не мог пярэчыць...


А вось верш пра каханне і пра жыццё - на ўсе часы:

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыханне.

Сэрцабіццё. Забыццё.

Жанчына. Мужчына. Каханне.

Мужчына. Жанчына. Жыццё.

Нарадзіўся Анатоль Вярцінскі 18 лістапада 1931г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, у сялянскай сям'і. Рана прыахвоціўся да чытання і перачытаў усе вы-данні, якія меліся ў вёсцы ў пасляваеннай хаце-чытальні.У вёсцы Камень на Лепельшчыне скончыў сярэднюю школу, а ў 1956 г. - аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях раённых газет. У 1962 пераехаў у Менск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь».

Член СП СССР з 1964 г. У 1967 - 1982 гг. - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 г. у рабоце XXXII сесіі Гене-ральнай Асамблеі ААН. У 1986 - 1990 гг. - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. У 1990 - 1995 гг. - дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Еркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Еркская сірэна».

Кружыцца ў скверы кляновае лісце.

Як быццам шукае яно сабе выйсце,

як быццам не можа ніяк змірыцца,

што будзе мець справу яно з зямліцай, -

на сонцы не будзе больш красавацца,

на ветры не будзе больш хвалявацца.

Кружыцца першае лісце кляновае.

Стаіць у скверы ціш вераснёвая.

А ўверсе - воблачка, над скверам сінь...

Вітаю цябе, мой слаўны верасень!

Ты той жа ясны, ледзь-ледзь засмужаны,

ты той жа вясёлы,

ледзь-ледзь засмучаны.

Цябе з тваёй кожнаю прыкметаю

я добра помню, добра ведаю.

Дзяцінства ніхто не забудзе ніколі.

А ты быў мне лепшым сябрам па школе.

Хіба не ты, прыветны і сонечны,

ранкам якраз такім, як сённяшні,

для нас адчыняў усе дзверы школьныя,

будзіў званкамі ціш навакольную.

І нечым яшчэ ты запомніўся, верасень.

Ці то цішынёй на азёрным беразе,

ці спелай антонаўкай ды аскомінай,

ці, можа, водарам хлебным з коміна?

Такую прыкмету не забудзеш,

як школьны званок, яе помніць будзеш.

Ціш вераснёвая як нельга лепей

напомніць аб тым, аб бацькоўскім, хлебе.

Напомніць лісце вось гэта кляновае,

Што кружыць, шукае месца новае.

Яно не можа не напомніць,

сэрца ўспамінам не напоўніць.

(Адрывак з паэмы "Песня пра хлеб")

Лідская ЦРБ імя Я. Купалы.


ЭРНЭСТУ ЯЛУГІНУ - 75

Эрнэст Ялугін - вядомы пісьменнік і журналіст - стварыў шмат цікавых нарысаў і апавяданняў, у якіх яскрава раскрыў многія жыццёвыя моманты сучаснасці, а таксама асаблівасці творчасці знакамітых беларускіх дзеячоў, у тым ліку Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Адама Мальдзіса, Міколы Улашчыка і інш. Калі ў 60-х гадах Уладзімір Караткевіч стварыў беларускую гістарычную літаратуру, Эрнэст Ялугін далучыўся да той вядомай кагорты пісьменнікаў гістарычнага жанру, якая стала самай прыцягальнай для беларускага чытача. Ён выдаў шырока вядомы раман "Мсціслаўцаў посах", у якім паказаў жыццёвы і творчы шлях аднаго з першых беларускіх друкароў і асветнікаў Пятра Мсціслаўца. Не менш папулярнымі былі яго творы "Камні Млечнага шляху", "Апошні князь" і інш.

Добра ведаючы жыццё Алжыра (раман "Астравы" аповесць "Год-другі ў Алжыры''), Эрнэст Ялугін адносна нядаўна надрукаваў новы раман "Алжырская пастка" (2004), які абазначыў як "гістарычны крымінальны раман". Аўтар выдатна асвяціў сучасны гістарычны перыяд нашай краіны, прычым зрабіў гэта вельмі аб'ектыўна, праўдзіва і рэалістычна, узняўшы самыя балючыя нацыянальныя праб-лемы: стан беларускай мовы і культуры, жыццё грамадзяніна ў палітычнай супярэчнасці краіны, страх і няўпэўненасць людзей, асабліва свядомай інтэлігенцыі, якая жыве пад пільным наглядам адпаведных сілавых структур, што яшчэ не забыліся пра метады сумна вядомых трыццатых гадоў мінулага стагоддзя, складаныя лёсы беларусаў, якіх шматпакутная гісторыя Бацькаўшчыны раскідала па ўсяму свету; праца, побыт, мары і каханне простага чалавека, якога сучасны стан у краіне часта даводзіць да розных цяжкіх сітуацый, нават да такіх сапраўды крымінальных, у якую трапіў герой рамана і г.д. Раман чытаецца з вялікай цікавасцю сапраўднага дэтэктыва - на адным дыханні. Аўтар прымушае чытача не проста глытаць кнігу як "цікавае чытво", але і сур'ёзна задумацца пра ўсю гісторыю роднай Беларусі, сучасны стан і буду-чыню краіны.

Эрнэст Ялугін, як таленавіты журналіст і рэдактар, многа зрабіў на гэтай ніве, працуючы ў рэдакцыях вядучых газет і часопісаў. Я быў сведкам яго выдатнай дзейнасці на пасадзе галоўнага рэдактара газеты "Наша слова". Працуючы ў ТБМ з часу яго ўтварэння, ён ужо праз год узначальваў рэдкалегію газеты, у якую пазней запрасіў і мяне. Ялугін паказаў сябе нязломным змагаром за беларускую мову, за незалежнасць і дэмакратыю дзяржавы. Ён падабраў невялікі, але здольны штат карэспандэнтаў, якія зрабілі газету папулярнай з накладам больш за 8 тыс. асобнікаў. Газета змяшчала цікавыя і важныя артыкулы па культуры мовы, публіцыстычныя, мовазнаўчыя і іншыя артыкулы, якія прыкметна ўплывалі на справу беларускага адраджэння.

Пажадаем жа Эрнэсту Ялугіну новых творчых дасягненняў на шляху прыгожага пісьменства і нацыянальнага адраджэння Бацькаўшчыны.

Радзім Гарэцкі, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.


Мовазнаўчы досвед

Повязь, сувязь. "З гнеўнай лірай Купалы і з эпасам Коласа мы спазналі сябе і свой голас узвысілі. Гэтай повязі кроўнай, якой мы прывязаны да бацькаўскай зямлі, не парвуць, не растурзаюць аніякія буры-вятры непрыязныя". (Н. Гілевіч) . "Ніл Гілевіч... з самых першых сваіх вершаў і зборнікаў перадаваў "Запаветнае", адчуваючы тонкую " Повязь " часоў..." (Звязда. 30 верасня 2011 г. С.8) . "Існуюць роднасныя повязі паміж знакамітымі п'есамі "Наталка Палтаўка" І.Катлярэўскага. "Пінская шляхта" Д. Марцінкевіча і "Паўлінка" Янкі Купалы" (Полымя. 2011. №8. С.154) .

Слова повязь досыць пашыранае ў сучасным мастацкім і навуковым маўленні беларусаў. Яно мае выразную матывацыю праз дзеяслоў павязаць і усведамляецца як нульсуфіксавае ўтварэнне: павязаць > повязь . На жаль, тлумачальныя і перакладныя слоўнікі не фіксуюць яго. Няма слова повязь і ў самым абся-жным выданні "Слоўнік бела-рускай мовы" (1987). Скрозь на месцы яго - сувязь - пазычанне з усесаюзнага стандарта, у якім на месцы прыстаўкі с- (связь) пастаўлена су- (сувязь). Натуральнае слова ад вязаць - звязь, звяз, звязак , якія засвед-чаны слоўнікамі І. Насовіча, М. Байкова і С. Некрашэвіча, В. Ластоўскага, М. Гарэцкага...

Упершыню адмысловае беларускае слова повязь фіксуецца ў акадэмічным трох-томавым даведніку "Русско-белорусский словарь" 1993 года. У трэцім томе чытаем: " Связь в разн. знач. сувязь (о взаимных отношениях между кем-, чем-л. - ещё) повязь ".

Насамрэч, лексема повязь мае больш абсяжнае значэнне і амаль скрозь здатнае ўжывацца замест сувязь . Апошняе, дарэчы, не мае сваёй на-туральнай матываванасці ў беларускай мове.

Беларускасць, беларушчына. "Захавальнік і абаронца беларускасці . 30 верасня - 80 гадоў Нілу Гілевічу" (Наша слова. № 39 (1034). 28 верасня 2011 г. С.2). "З юбілеем, волат беларушчыны ... Дух Бацькаўшчыны "з травы зелак"... з крыніц бруістых... з крыжоў збуцвелых і з саміх магіл паяднаў двух волатаў беларушчыны - Ніла Гілевіча і Васіля Быкава" (Народная воля. 30 верасня 2011 г. С.3).

Абодва словы (з тоесным значэннем) маюць аснову беларус- ( беларус, Беларусь ). Часцей у маўленні выкарыстоўваецца другое слова - пад уплывам лексемы бацькаўшчына , з фармальнай тоеснай структурай з фінальнай часткай -шчына .

Першае ж слова зага-лоўкавага шэрагу захоўвае выразную ўтваральную асно-ву беларуск- (+-асць) , у другім - на месцы суфіксавага - ск- спалучэнне -шч- (вынік чаргавання ск / шч ), што графічна і вымаўленча аддаляе яго ад асновы ўтваральнага слова.

Як бачым, больш празрыстае па форме і семантычна першае з сінанімічных слоў. Яго аблічча падтрымліваецца і аналагічнымі структурамі тэрміналагічнай лексікі ў міжна-родных выданнях. Напрыклад: Беларусіка (Albaruthenica: Кн. 1 / Рэд. А.М.Мальдзіс і інш. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993. - 350 с.), беларусіст, беларусістыка .

Часам можна сустрэць (у газетах) напісанне з выразнай утваральнай часткай слова: беларусчына . Параўн. найменні тэрытарыяльнага зместу Брэстчына . Шкада, што нашыя слоўнікі не змяшчаюць неафіцыйных тэрытарыяльных найменняў, таму ў друку сустракаюцца розныя іх формы, што не спрыяе павышэнню культуры пісьмовай мовы .

Няма, на жаль, у акадэмічных слоўніках і разгляданых слоў беларускасць, беларушчына , што ніяк нельга растлу-мачыць.

Прыстарэлы. "Генерал Аляксееў паскардзіўся сакратару партарганізацыі Кулакоўскаму на прыстарэлага Янку Маўра". (Полымя. 2011. № 5. С.35) . Слова прыстарэлы не фіксуюць слоўнікі. Можна меркаваць, што гэта ўтварэнне ад дзеяслова прыстарэць . Прыметнікі з прыстаўкаю пры- могуць абазначаць і высокую меру якасці, абазначанай утваральным словам. У прыметніку прыўдалы прэфікс надае ўзмацняльнае значэнне. Параўн. прыўкрасны У. Караткевіча.

У жывой народнай мове ўтварэнні з прыстаўкаю пры- маюць значэнне, адпаведнае прыстаўцы прад- (<рас. пред ->): прыстаўленне . Такія формы былі нормаю падчас беларускага нацыянальнага адраджэння 1920-ых гадоў. Яны засведчаныя тагачаснымі слоўнікамі. У "Беларуска-расійскім слоўніку" М. Байкова і С. Некрашэвіча (1926, с. 259) бачым: Прыстаўленьне, н. - представление. Прыстаў-ляць , - ставіць што, каго - 1) приставлять, -вить; 2) пред-ставлять, -вить.

Пазней запанавалі ўсесаюзныя формы з прад- (<рас. пред- >).

Павел Сцяцко


Сакратарыят ГА "Таварыства беларускай мовы імя Франіцшка Скарыны", зацверджаны Радай ТБМ 23.10.2011 г.

Трусаў Алег Анатольевіч

Вярцейка Алесь Віктаравіч

Багданкевіч Святлана Мікалаеўна

Тыгрыцкая Вольга Аляксандраўна

Кручкоў Сяргей Мікалаевіч

Стэпановіч Язэп Міхайлавіч

Анісім Алена Мікалаеўна

Акулін Эдуард Аляксандравіч

Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч

Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч

Бажок Юля

Чэчат Алесь Віктаравіч


Спіс асоб, абраных у склад Рэвізійнай камісіі ТБМ на ХІ справаздачна-выбарчым з'ездзе Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" 23.10.2011 г.

Ялугін Эрнест Васільевіч

Качаноўская Наталля Георгіеўна

Лавіцкі Мікалай Емельянавіч

Канкаловіч Вера Генадзеўна, старшыня камісіі

Мускі Барыс Георгіевіч


Пастанова Рады ГА ТБМ ад 23 кастрычніка 2011 г. "Аб памеры складак сяброў ТБМ"

Рада ТБМ пастанаўляе: увесці з 1 студзеня 2012 г. наступныя памеры складак для сяброў арганізацыі (за год)

1. Працоўныя - 25 тысяч;

2. Пенсіянеры - 10 тысяч;

3. Беспрацоўныя - 7 тысяч;

4. Студэнты - 5 тысяч;

5. Школьнікі - 3 тысячы;

6. Грамадзяне Расіі - 250 расійскіх рублёў;

7. Грамадзяне Украіны - 30 грыўняў;

8. Грамадзяне Еўразвязу - 5 еўра;

9. Грамадзяне іншых краін - 7 даляраў ЗША.


«ПАЧАТАК КАНЦА» І ІНШАЕ

У многіх еўрапейскіх мовах ужываецца выраз пачатак канца (каго, чый) як калька з французскага commencement de fin . Ён абазначае 'першыя адзнакі завяршэння, заняпаду, знікнення, разбурэння чаго-небудзь'. Актыўна выкарыстоўваецца і ў беларускай мове; напрыклад: - Такі быў мой пачатак канца, - уздыхае Лук'янаў. - Пачатак канца! - паўтараю я і думаю, які недарэчна-злавесны сэнс у гэтых двух такіх звычайных упаасобку словах (В. Быкаў); Знаеце, у паветры ўжо насіцца пачатак канца вайны. Усе народы з вялікай гарачнасцю гатовяцца да ўсясветнага суда чалавецтва . (Л. Рублеўская); Тую ноч мы правялі разам, і ператварылася Самотніца ў маю Адзіную… Як цяпер разумею, то было пачаткам канца… (А. Казлоў); Вялікі грэх забыць мову сваіх продкаў. Гэта пачатак канца сваёй нацыі («Наша слова»).

А ўзнікненне гэтага выразу звычайна прыпісваецца французскаму дыпламату Ш.М. Талейрану (1754-1833), які быццам бы сказаў гэтыя словы Напалеону, калі той у 1815 годзе зноў «заваяваў» Францыю і на працягу ста дзён паўторна быў яе імператарам. Лічыцца таксама, што, магчыма, вытокам гэтага фразеалагізма была камедыя У Шэкспіра «Сон у летнюю ноч», дзе акцёр, пераблытаўшы члены сказа, замест «гэта сапраўдны канец нашага пачынання» сказаў: «гэта сапраўдны пачатак нашага канца».

Між іншым, калі параўнаць гэты выраз з абсалютнай большасцю іншых фразеалагізмаў, то ў ім абодва кампаненты сэнсава суадносяцца са значэннямі аднаймен-ных слоў свабоднага ўжывання і, такім чынам, выступаюць як сэнсаўтваральныя.

У 1988 годзе часопіс «Полымя» вярнуў да жыцця пасля больш як 60-гадовага замоўчвання трагікамедыю «Тутэйшыя» Янкі Купалы, напісаную ім у 1922 годзе. Чытаючы яе, я выпісваў шмат цікавых адрыўкаў з арыгінальным выкарыстаннем слоў, фразеалагізмаў, прыказак. Сутыкнуўся таксама з такой рэплікай Немца (дзея адбываецца ў 1918 годзе), які, убачыўшы Мікіту Зноска, пераадзетага «па-пажарніцку з каскай на галаве», кажа пра яго: «Рыхтык рускі генерал… Хоча дурня клеіць, каб выкруціцца ад палону». Тут дурня клеіць абазначае 'хітруючы, прытварацца, каб увесці каго-небудзь у зман'. Думалася, што «дурня клеіць» - гэта індывідуальна-аўтарскі або рэдкаўжывальны варыянт больш вядомага «дурня валяць». Але пасля гэты выраз сустрэўся ў вершаваным рамане Н. Гілевіча «Родныя дзеці» (з такім самым значэннем). Тут «аўтарытэтна-пра-біўны» Несцер Шалудзька «слыве вучоным», а насамрэч «ён у навуцы - шкодны клешч: сядзіць, упіўшыся, на шыі, па-куль не лопне ў рэшце рэшт. А што ён лопне неўзабаве - дык гэта ясна мне як дзень: не без канца ж цярпець дзяржаве, як клеіць дурня ліхадзей».

Фразеалагізм выкарыстоўваецца і яшчэ з двума зна-чэннямі. Першае - 'дурыцца, рабіць бязглуздыя ўчынкі' (прыклад з аповесці Сакрата Яновіча «Сцяна»): - Ведаеш, на каго ты падобны? - Ведаю. - Перастань ты дурня клеіць ды ідзі да старшыні, чуеш? Прасі яго - мо прабачыць та-бе, адпусціцца!.. Яшчэ адно значэнне - 'гультаяваць, зай-мацца пустымі справамі' (прыклад з часопіса «Дзеяслоў», № 45, с. 153): Ён вечна ўстаўляў слоўцы тыпу «швэндацца» - на ягоным цьмяным ідыялекце гэта азначала «сваволіць», «дурня клеіць» ды ўвогуле «туляцца пазавуголлю» .

Гэты выраз фіксуецца ў «Слоўніку дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны» (2000) М.А. Даніловіча, «Малым руска-беларускім слоўніку прыказак, прымавак і фразем» (1991) З. Санько. Ёсць ён і ў «Фразеологічним словнику украпнскоп мови» (Кипв, 1999), праўда, даецца як адзін з варыянтаў фразеалагізма валяти дурня.

Пададзім яшчэ тры нядаўна ўзніклыя прастамоўныя выразы, якія дагэтуль у слоўніках не адзначаліся.

З бадуна - 'у стане моцнага ап'янення'. Ёсць, расказваюць, сярод рыбакоў-фанатаў адзін, які раніцай з бадуна пастаянна падае ў ваду. Дык яго прывязваюць за лазовы куст (У. Гніламёдаў). Віцёк на надвор'е не зважаў, яму было кепска па-любому. Учора ён спаткаў зонаўскага караша і таму на працу прыйшоў з бадуна. У галаву букала толькі адна думка: падлячыцца (С. Вераціла). Цыбатыя мужыкі з бронзавымі тварамі і крутымі сківіцамі з дужымі, але стройнымі касцякамі высыпалі ў двор дзядзькі Лявона . З бадуна (А. Тарановіч).

Ад балды - 'адвольна, без дастатковых падстаў, на-ўздагад'. - Але працягвай, працягвай… - Усе прыкметы жаноцкасці, якія я назваў, узяты не «ад балды», не па маёй прыхамаці, а выпрабаваны прыродай цягам тясячагоддзяў (М. Южык). А дзе ж вы былі, «круталобыя» нашы? Ад балды прыдумалі лічбу 5200 [рублёў за долар] (Г. Чыгір).

Вашывыя блохі - іранічная, абразлівая назва дроб-ных прадпрымальнікаў. Можа, на самым версе вертыкалі нас і перасталі ўспрымаць як «вашывых блох» (усё ж ка-рысць дзяржаве не малая ад нашай дзейнасці), але на нізавым узроўні нас па-ранейшаму не лічаць за людзей (М. Рама-шын). Проста нам забаранілі арганізоўвацца ў прафесіяльны саюз. Ну, вядома ж - «вашывыя блохі», так і не варта з імі валэндацца (Г. Чыгір).

Іван ЛЕПЕШАЎ.


Прэзентацыя кнігі Зміцера Санько

11 лістапада ў сядзібе ТБМ у межах кампаніі "Будзьма" адбылася прэзентацыя кнігі З. Санько "Асобы, якія тварылі гісторыю. Кароткі праваднік" , Вільня, "Наша будучыня".

"Напачатку я намерваўся назваць сваю працу "кніжкай для тых, хто лянуецца чытаць". А потым раздумаўся: гэта не зусім справядліва. Не заўсёды мы вінаватыя ў тым, што мала чытаем. Адных яшчэ ў маленстве бацькі і школа не прывучылі да чытання, іншыя здава-льняюцца тэлевізійнай "адукацыяй", якая стварае ілюзію ўсёведання, камусьці няма калі, а нехта і рады б зайсці ў кнігарню, ды на хлеб не стае.

Але ж кожны цывілізаваны чалавек абавязаны ведаць гісторыю сваёй Айчыны, абавязаны ведаць яе герояў. Вось жа з імкнення зрабіць гэтыя веды даступнымі для ўсіх і нарадзілася мая танюсенькая кніжка.

Празмерная лаканіч-насць, вядома ж, спрашчае карціну мінуўшчыны, надае ёй пэўную схематычнасць. Але адначасова дае чалавеку магчымасць убачыць гістарыч-ную панараму, адчуць непарыўнасць гістарычнага працэсу і сваю далучанасць да яго. Гэта, бадай, было для мяне са-мым важным: сфармаваць у чытача, асабліва маладога, яснае разуменне, што гісторыю твораць людзі, што ад усіх нас залежыць будучыня зямлі, дзе мы з ласкі Божай нарадзіліся. Каб кожны ўсведамляў: як мы парупімся, такі будзе і плён.

Тут няма ніводнай ілю-страцыі. Зроблена гэта наўмысна, каб не адлучаць увагі ад тэксту, каб не правакаваць чалавека на беглы прагляд (маўляў, пагляджу цяпер, а прачытаю пасля)...", - гаворыцца ў прадмове.

Гэтая кніжка ўяўляецца мне кубкам вады ў спякоту, які выпіваеш нагбом. Спадзяюся, кожны, каму яна трапіць у рукі і хто адгорне яе першую старонку, перагорне і апошнюю.

Для кагосьці, можа, гістарычная адукацыя на тым і скончыцца - гэта таксама нямала. Хтосьці, прачытаўшы кніжку, падахвоціцца глыбей спазнаць гісторыю Беларусі, балазе ў нас ужо даволі выданняў - і навуковых, і навукова-папулярных, і даведкавых, каб зболынага наталіць прагу спазнання. А некага яна, магчыма, натхніць заняцца даследваннем лёсаў забытых суайчыннікаў або цёмных перыядаў нашай гісторыі. У кожным разе буду шчаслівы ад усведамлення, што мая праца не была марнай.

Аўтар


"Дыялектны слоўнік Косаўшчыны" Алеся Зайкі

Новае выданне

На гэты раз з настаўнікам Алесем Фамічом Зайкам з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна мы сустрэліся ў Слоніме, каля мясцовай друкарні, скуль ён з радасцю насіў у машыну пачкі са сваёй новай кнігай.

- Я звычайна прыязджаю ў Слонім і вандрую па сваім Івацэвіцкім раёне на матацыкле, але сёння папрасіў сваяка, і мы прыехалі па кнігі ў друкарню на машыне, - прызнаўся Алесь Фаміч.

Калі ўсе пачкі былі пагружаны ў машыну і вырашаны пытанні з друкарняй, Алесь Фаміч дастаў адну кнігу і паставіў мне на ёй свой першы аўтограф.

- Гэта плён маёй 35-гадовай працы. І цяпер, Сяргей, у мяне столькі гонару за родную мову, што ты не паверыш. І мне так шкада тых, хто не ведае яе…, - радасна сказаў Алесь Фаміч і падараваў мне сваю новую кнігу "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны". Калі я ўзяў у рукі слоўнік і хуценька прабег старонкі вачыма - быў у шоку ад таго, што сабраў і зрабіў гэты вясковы энтузіяст. Такія слоўнікі павінны збіраць і выдаваць цэлыя інстытуты, а ён справіўся адзін і выдаў асобнай кніжкай, якая налічвае ажно 270 старонак і налічвае каля 4000 слоў, запісаных краязнаўцам. І гэта толькі пра дыялекты Косаўшчыны. А ў планах асобнымі кнігамі Алесь Фаміч плануе выдаць "Мікратапанімію Івацэвіччыны", "Паселі-шчы Івацэвіччыны", "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны", "Прымаўкі і прыказкі Косаўшчыны" і іншыя. Вось каму трэба даваць дзяржаўныя прэміі, ордэны і медалі…

Алесь Зайка нарадзіўся і жыве ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна. У 1966 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Берасцейскага педінстытута. Потым вярнуўся ў родную вёску, дзе працаваў настаўнікам спачатку фізкультуры, пасля беларускай мовы і літаратуры. Цяпер у роднай школе кіруе этнаграфічным музеем.

Многія этнаграфічныя работы Алеся Зайкі ўвайшлі ў выдадзеныя кнігі аб Івацэвіцкім раёне, артыкулы па даўнім і нядаўнім гістарычным мінулым раёна пастаянна друкуюцца ў прэсе, з цікавасцю сустракаюцца чытачамі. Сёлета ў Менску ён выдаў і кнігу прозы "Дым у коміне", куды ўвайшлі лірычныя запісы, мініяцюры і апавяданні. Мастацкая проза Алеся Зайкі прасякнута шчырай любоўю да роднай зямлі, да сваіх землякоў, напоўнена непадробным захапленнем, духоўным багаццем беларускага народа, прыгажосцю свайго краю.

Але найбольшае захапленне ў Алеся Зайкі было і застаецца - гэта збор этнаграфічных і краязнаўчых матэрыялаў.

- Любіць мову - значыць ведаць яе, аберагаць, не даваць памерці, не згубіць ніводнага слова, - разважае Алесь Фаміч.

І ён не дае, каб губляліся беларускія словы, а наадварот іх збірае, запісвае, вывучае. Гэта Алесь Зайка некалі адстояў у краязнаўчых колах сапраўдны назоў урочышча, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка - Марачоўшчына. Бо ўсе выданні пісалі на польскі манер і называлі гэта ўрочы-шча Мерачоўшчына. А косаўскі краязнавец даказаў, што слова "марачоўшчына" паходзіць ад слова "марочна" - гэта значыць балоцістая мясцовасць.

Чытаючы "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны" Алеся Зайкі можна знайсці сотні вельмі цікавых, арыгінальных, калі так можна сказаць "смачных" беларускіх слоў. Ну, чаго каштуе, напрыклад, слова сухарэбрык . Ці такія словы, як сусло, палявік, клёк, дзяцеліна, бэзло, чарняк, падбіванка, навільнік, крыкля, званярня і г.д. Усе гэтыя і іншыя словы і іх значэнні можна знайсці ў слоўніку. Дарэчы, размаўляюць на Косаўшчыне гаворкай, характэрнай для Гарадзенска-Баранавіцкай дыялектнай групы, якая вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы і вызначае яе нацыянальную спецыфіку: дзеканне і цеканне, пераход в , л у пэўнай пазіцыі ў у нескладовае, цвёрдыя шыпячыя, р , ц , аглушэнне звонкіх зычных у канцы слова і склада перад глухім зычным, цвёрдыя губныя на канцы слова, чаргаванне ро, ло, ле з ры, лы, лі і іншыя. Разам з тым у слоўнікавых артыкулах адлюстраваны дыялектныя адметнасці Косаўшчыны.

У кнізе знайшла сваё адлюстраванне самая разнастайная па значэнні лексіка: назвы страў, адзення, абутку, назвы прадметаў ужытку, тэрміны рыбалоўства, ткацтва, будаўніцтва, лясной гаспадаркі, батанічная, заалагічная лексіка, лексіка медыцыны, ветэрынарыі і іншая. Усе яны ма-юць адпаведныя паметы ў слоўнікавых артыкулах. Так-сама шырока прадстаўлены назвы дзеянняў, стану, якасці, уласцівасцей і прымет прадметаў.

Пасля кожнага прыкладу ўказваецца населены пункт, у якім запісана слова, яго адміністрацыйная прыналежнасць. А ў канцы слоўніка аўтар прыводзіць звязныя тэксты, якія яскрава ілюструюць дыялектныя асаблівасці жывой гаворкі Косаўшчыны.

У "Дыялектным слоўніку Косаўшчыны", як кажа сам Алесь Зайка, "не толькі словы, выразы, сказы… для мяне слоўнік гучыць, ён жывы, поўніцца галасамі людзей, што збераглі такое моўнае айчыннае багацце".

Захапленне Алеся Зайкі засёды падтрымліваў ягоны сябра, зямляк і аднакурснік паэт Алесь Разанаў. Гэта дзякуючы яго маральнай і матэрыяльнай падтрымцы ўбачыў свет "Дыялектны слоўнік Ко-саўшчыны".

…Калі мы развітваліся каля Слонімскай друкарні, Алесь Фаміч сказаў, што, як хопіць у яго сіл, то будзе натхнёна і доўга працаваць над наступнымі кнігамі.

- Трэба дбайна збіраць скарбы сваёй зямлі, апрацоў-ваць іх, выдаваць, і тады ў нас усё будзе, як у еўрапейскіх людзей, - усміхнуўся Алесь Фаміч, сеў у машыну і з каштоўным сабраным народным скарбам - "Дыялектным слоўнікам Косаўшчыны" - паехаў у сваё Заполле.

Сяргей ЧЫГРЫН.


Спроба ўкладання бібліяграфіі перакладаў Бібліі на беларускую мову

У апошнія гады ў перыядычным друку і ў Інтэрнэце з'явілася нямалая колькасць матэрыялаў, у якіх ішла гаворка пра розныя пераклады Святога Пісьма альбо пра асобных перакладчыкаў, якія прысвяцілі свае сілы справе перакладаў Бібліі. Гэтыя тэмы ўзнімаліся падчас адмысловых семінараў, канферэнцыяў, паседжанняў розных канфесійных перакладніцкіх камісіяў. Часам з'яўляліся і першыя спробы ўпарадкавання бібліяграфіі гэтых перакладаў, якія амаль ніколі не налічвалі больш за 10-15 асноўных імёнаў. Пад-час больш падрабязнага знаёмства з рознымі крыніцамі з жалем прыйшлося адзначыць, што ў іх хапае недакладнасцяў, а то і нават памылковай інфармацыі. Так, напрыклад, часам з'яўляліся спасылкі на перадрук Евангелляў у перакладзе кс. В. Гадлеўскага ў Лондане ў 1948 г., што хутчэй за ўсё было пераблытана з перавыданнем у тым жа годзе і месце Новага Запавету ў перакладзе Лукі Дзекуця-Малея, альбо ў "бе-ларускія перакладчыкі" быў запісаны польскі аўтар кс. Я. Шустэр, які, насамрэч, быў толькі аўтарам пераказу Бібліі на польскую мову, а на беларускую мову ягоную кнігу пера-клаў кс. Францішак Будзька, вядомы пад крыптонімам "Х". Розныя недакладнасці ў нямалай колькасці трапілі ў вя-домы зборнік Юрыя Гарбінскага і Юрыя Туронка пра беларускі хрысціянскі рух ХХ стагоддзя і ў іншыя выданні, як, напрыклад, у кнігу Ул. Конана "Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі", дзе з'явілася згадка, што Адам Станкевіч пераклаў з лаціны на беларускую мову кнігу кс. Ільдэфонса Бобіча "Нядзеляшнія Евангеліі і навукі", што выглядае вельмі дзіўным, бо кс. Бобіч, які вядомы таксама пад псеўданімам Пётра Просты, быў адным з тых, хто сам шчыра працаваў на ніве беларускага адраджэння. Усе памылкі пералічваць няма сэнсу, ды і цяжка было ўдакладніць інфармацыю раней, калі яшчэ не было такіх магчымасцяў, як сёння.

Дзякуючы сетцы Інтэрнэт і электронным каталогам Грамадскай Бібліятэкі Нью-Ерку (New York Public Library - NYPL) і Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі (НББ), якія не так даўно адкрыліся да карыстання, цудоўным чынам знайшлося самае першае выданне перакладаў Лукі Дзекуця-Малея - "Евангелле паводле Лукі", якое не ўваходзіла ў папярэднія спробы бібліяграфіі перакладаў Бібліі і лічылася амаль міфічным. Да апошняга часу яго абыходзілі ўвагай амаль усе даследчыкі акрамя Гая Пікарды, ды і ў таго інфармацыя з'явілася толькі адной-чы ў цытаце з ліставання Брытанскага Біблейскага Таварыства. Аказалася, што сёння кожны можа паглядзець яго на свае ўласныя вочы ў Нацыя-нальнай бібліятэцы ў Менску. Дзякуючы гэтым жа каталогам, а таксама доступу ў архіў Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лонда-не (за што вялікі дзякуй дырэктару гэтае бібліятэкі айцу Аляксандру Надсану і ягонаму памочніку а. Сяргею Стасевічу), з'явілася магчымасць удакладніць бібліяграфічныя дадзеныя шматлікіх выданняў перакладаў і пераказаў тэкстаў Святога Пісання на беларускую мову. Праз гэта выйшлі з ценю як многія вядомыя аўтары, так і напаўзабытыя, а то і дагэтуль невядомыя, пераклады, як, напрыклад, пераклады Вітаўта Тумаша, Леаніда Галяка, Янкі Золака, архімандрыта Мадэста (Яцкевіча), мітрапаліта Андрэя (Крыта), япіскапа Афанасія (Мартаса), Яна Пят-роўскага, Аляксандра Асіповіча-Асіпчыка і інш. Што-праўда некаторыя навіны могуць крыху засмуціць, бо ёсць яшчэ і тэксты, якія пакуль не знойдзеныя і лічацца страчанымі, як, напрыклад, пераклады Новага Запавету кс. Адама Лісоўскага, пра якія ўзгадвалі розныя дзеячы эміграцыі, такія як Янка Садоўскі і біскуп Часлаў Сіповіч, і на якія, паводле некаторых звестак, абапіраліся ў сваёй працы Адам Станкевіч ды Ільдэфонс Бобіч. Таксама сёння аказалася магчымым удакладніць аўтарства некаторых перакладаў, як гэта было з выданнем вельмі папулярнай "Дзіцячай Бібліі", якая тройчы перавыдавалася ў 1992-93 гг. і да апошніх часоў лічылася ананімным перакладам. Ліставанне з Інстытутам перакладу Бібліі ў Стакгольме дапамагло выявіць імя галоўнага перакладчыка. Гэтаксама аўтарызавалася і ананімнае выданне "Бог гаворыць да сваіх дзетак : Біблейскія апавяданні", выдадзенае ў Іспаніі ў 1992 г., перакладчыкам якога аказаўся сам кіраўнік Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скары-ны айцец Аляксандар Надсан.

Па-за ўвагай даследчыкаў часта заставаліся паэтычныя пераказы псалмоў, прыпавесцяў альбо нават і цэлых кніг Святога Пісьма, але і гэтая справа з'яўляецца вельмі важнай і патрэбнай, асабліва калі памятаць, што як Псалтыр, так і некаторыя іншыя кнігі, самі з'яўляюцца паэтычнымі. Гэткім чынам у бібліяграфіі перакладаў Бібліі свае месцы занялі такія вядомыя дзеячы, як Рыгор Барадулін, Казімір Сваяк, Вінцук Адважны і іншыя. І, нягледзячы на тое, што для пошуку гэтых перакладаў былі цалкам правераныя асноўныя рэлігійныя перыядычныя выданні дыяспары: "Божым шляхам" і "Зьніч", як таксама шэраг іншых рэлігійных праваслаўных і каталіцкіх выданняў і зборнікаў, тым не менш з прыкрасцю хочацца адзначыць, што ўсяго дыяпазону выданняў, якія з'яўляліся па-за межамі Беларусі, як і ў ейных межах, ахапіць пакуль не ўдалося.

Менавіта таму дадзеная спроба ўкладання бібліяграфіі Святога Пісьма не з'яўляецца абсалютна поўнай і завершанай. У яе ўваходзяць пераклады і пераказы паасобных кніг ці цэлых збораў, значных ўрыўкаў са Святога Пісьма і паасобных псалмоў. Вельмі малыя ўрыўкі і асобныя вер-шыкі, як і неаўтарызаваныя тэксты біблійных чытанняў, што з'яўляліся ў канфесійным перыядычным друку ў 1990-2000-ыя гады (кшталту рубрыкі "Стол Божага слова" ў часопісе "Ave Maria" і "Слова Божае ў нядзелю" ў штотыднёвіку "Голас душы"), тут не ўлічваліся.

У гэтай працы мы не задаваліся мэтою прасачыць дынаміку альбо апісаць агульную ці канфесійную гісторыю перакладаў, а толькі мелі жаданне зафіксаваць факты выданняў як мага паўней і дак-ладней ды дапамагчы будучым даследчыкам і перакладчыкам. А для даследчыкаў ёсць шмат новых кірункаў працы і паўстае шэраг новых пытанняў, як то: ці захаваліся недзе пераклады кс. Адама Лісоўскага? што яшчэ перакладаў Вітаўт Тумаш, ад некаторых перакладаў якога захавалася толькі тытульная старонка? наколькі вя-лікую ролю ў перакладах Лукі Дзекуця-Малея адыгрывала ягоная жонка Серафіма (з дому Кішкаў)? Ці Антон Луцкевіч быў толькі стыль-рэдактарам перакладу Дзекуця-Малея, ці фактычна новым аўтарам? якія былі абставіны стварэння і афіцыйнага вызнання розных канфесійных альбо аўтарскіх перакладаў? хто і чаму ініцыяваў выданне ў Палескай епархіі беларускамоўнага Служэбніка і багаслужбовых Ева-нгелля ды Апостала ў канцы 20-х - пачатку 30-х гадоў з дабраславення мітр. Аляксандра (Іназемцава)? якія яшчэ людзі працавалі ці дапамагалі ў працы над перакладамі Бібліі ў БАПЦ ці ў іншых канфесійных перакладніцкіх аб'яднаннях? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні трэба шукаць у беларускіх і замежных архівах ды бібліятэках, а таксама і ў нашчадкаў ды паслядоўнікаў саміх перакладчыкаў. Гэтак-сама сваіх даследнікаў чакаюць і перыядычныя выданні эмі-грацыі, дзе можа знайсціся яшчэ шмат цікавага.

Спадзяемся, што гэтыя тэмы дачакаюцца сваіх адказаў, але ў першую чаргу спадзя-емся, што гэтая спроба бібліяграфіі дапаможа працы будучых перакладчыкаў Святога Пісьма, а мы адчуваем радасць і гонар за нашую Бацькаў-шчыну, калі глядзім на гэтую даволі вялікую колькасць людзей, што імкнуліся данесці сваім суродзічам Слова Божае на іхняй роднай мове.


Спроба ўкладаньня бібліяграфіі перакладаў Бібліі на беларускую мову.

Імя

год

назвы кніг і выданьняў

каментар

Пачынальнікі

(у храналагічым парадку)

Францішак

Скарына

1517

Бивлия руска (Прага):

Псалтыр ("Песни Царя Давыда еже словуть Псалтыръ"),

Кніга Іова ("Книга светого Иова починается еже словеть Иов"),

Прытчы Саламона ("Книги еже словуть притчи Саломона царя Израилева сына Давыдова, он же былъ царем въ Ерусалиме"),

Кніга Ісуса Сірахава ("Книга Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ").

Мова заснаваная на царкоўнаславянскай, але з вялікай колькасьцю ўласнабеларускіх словаў і элементаў.

Кнігі пералічаныя ў парадку друкаваньня.

1518

Бивлия руска (Прага):

Эклезіяст ("Еклесиастесъ, или Соборникъ премудрого царя Саломона"),

Песьня песьняў ("Книга премудраго царя Саломона рекомая Песнь песнямъ"),

Кніга Прамудрасьць Божая ("Премудрости божией книга"),

Кніга Царстваў ("Книги царьствъ"),

Кніга Ісуса Навіна ("Книги Исуса Навина еже от евреи называются Егошуа бин нунъ").

1519

Бивлия руска (Прага):

Юдзіф ("Книги Иудифь вдовици"),

Кніга Судзьдзяў ("Книга судей еже от еврей называются Шофътимъ"),

Быцьцё ("Первыя книги Моисеовы рекомые Бытия"),

Выхад ("Книги вторыи Моисеовы, зовемые Исходъ"),

Левіт ("Книга третие Моисеовы, зовемые Леувить"),

Лічбы ("Книги четвертые Моисеевы, зовемые Числа"),

Другі закон ("Книги пятыи Моисеовы завемыи от еврей Гельгадворимъ, по греческии Девтерономосъ, по латыне Секунда Лекс, а по руски Вторый закон"),

Рут ("Книга ω Руфе - еже была баба Jωсеωва ωтца царя Давыдова"),

Эсфір ("Книга Есъферъ еже от евреи называютъся Мъгиля"),

Плач Ераміі ("Книжка рекомая Плачь Еремиінъ починаеться"),

Кніга прарока Даніла ("Книги светого пророка божия Даниила починаються").

1522

Псалтыр ("Псалтырь или песни с[вя]т[а]го пророка божия Давыда цара Ерусалимъска о Христе") // Малая падарожная кніжка, 1522 (Вільня)

1525

Апостал (Книга деания и посъланиа апостольская, зовемая Апостолъ) (Вільня)

Васіль

Цяпінскі

[1570]

Евангелле Матфвея, Марка, пачатак Евангелля Лукі (Цяпіна)

Евангельлі, пераложаныя на беларускую народную мову. Тэкст надрукаваны ў два слупкі (царкоўнаславянкі і беларускі).

Пераклады біблейскіх кніг у XX-XXI стт.

(у альфабэтычным парадку)

Міхаіл Астапчык

2006-2011

Псалцір (эл. версія - html, e-pub). - http://sites.google.com/site/belpsalom (11.07.2011)

"Мэтай гэтага асабістага перакладу на сучасную беларускую мову і з'яўляецца жаданне данесці змест менавіта царкоўнаславянскай Псалціры."

На сайце пазначаныя даты працы над перакладам: 30.09/2006 - 11.07/2011

Біблейская Камісія пры Беларускім Экзархаце Маскоўскага Патрыярхата

1991

Евангелие Господа нашего Иисуса Христа (от Матфея) на четырех языках эллинском, славянском, российском и белорусском: с параллельными местами. - Минск: Белорусский Экзархат, 1991. - 235, [11] с., [16] л. ил.

Праца камісіі пачалася ў 1989 г.

Наклад 50 000 экз.

1999

Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. Святое Евангелле паводле Марка. На чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай: з паралельными месцамі. - Мн.: Выд-ва. Бел. Экзархата БПЦ, 1999. - [4], 156 с., [1] л. каляр. iл.

ISBN 985-65-03-15-9. Наклад 5 000.

2003

Святое Евангелле паводле Лукі | на чатырох мовах: грэч., славян., рус. і беларус.: з парал. месцамі. - Мн. : Свята-Петра-Паўл. сабор, 2003. - 262, [4] с., [1] л. iл. - (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; Кн. 3).

ISBN 985-6594-13-8

Наклад 1000 экз.

2005

Святое Евангелле паводле Іаана | на чатырох мовах: грэч., славян., рус. і беларус.: з парал. месцамі. - Мн. : Праваслаўн. прыход Свята-Петра-Паўл. сабора, 2005. - 198, [4] с., [1] л. іл. - (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; Кн. 4).

ISBN 985-6594-19-7

2007

Свяшчэннае Евангелле / [пераклад на беларускую мову]. - Мінск: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007. - 303, [1] с., [4] л. каляр. іл.

ISBN 978-985-6594-25-3

Наклад 2500 экз.

2010

Дзеянні Сьвятых Апосталаў : на чатырох мовах: грэч., славян., рус. і беларус.: з парал. месцамі. - Мн.: Мінская фабрыка каляровага друку, 2010. - 271 с. - (Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста ; Кн. 5).

ISBN 978-985-454-499-1 Наклад 1000 экз.

Па благаславеньню Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха Беларусі.

Кс. Ільдэфонс
Бобіч

(Пётра Просты)

(пад рэд. кс. Адама Станкевіча)

1922

Niadzielašnija Ewanhielii i nawuki / Ildefons Bobič; pad redakcyjaj Ad. Stankiewiča, - Wilnia, "Krynica", 1922.

Čaść 1 (Ad 1-aj niadzieli Adwentu da Wialikadnia). - 69 s.

Č. 2: Ad I niadz. pa Wialikadni da X niadz. pa Zialonych Swiatkach - 73, [1] s.

Č. 3: Ad niadz. XI pa Zialonych Światkach da kanca Kaścielnaha hodu - 66 s.

Часта выходзілі пад адной вокладкай тры часткі разам.

У Пікарды ўзгадваецца пад назваю "Навукі і Эвангельлі для чытаньня падчас імшы ў нядзелі і сьвяты".

Паводле Журні - выдавалася 1921-1922.

Паводле Ч. Сіповіча гэты пераклад быў зроблены на аснове перакладу "Лістоў апостальскіх" кс. Кан. Адама Лісоўскага. (гл. Sipovič)

Кс. Вінцэнт
Гадлеўскі

1938

Ewangelle na bialaruskaj mowe. Peraklad i kamentar ks. Hadleuskaga Wincenta. - рукапіс у архіве г. Вільні, 1938.

Гл. Трацяк, Біблія, с. 44.

1939

Čatyry Evangelii i Apostalskija Dzei | Рeralažyu i padau wyjasnienni ks. mhr Vincent Hadleuski. - Wilnia, 1939. - 417 s.

Пад апрабатай віленскага каталіцкага арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага.

1998

Чатыры Эванэліі | Пераклаў кс. В. Гадлеўскі. - Гродна: Гродзенская Рымска-Каталіцкая Дыяцэзія, 1998. - 117, [2] с.

ISBN 985-6270-21-9

Наклад 500 экз.

Паводле некаторых зьвестак Гадлеўскім быў перакладзены ўвесь Новы Запавет і частка Старога Запавету. (гл.: Гардун).

Леанід
Галяк

1949

Кніга прарока Данілы / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, 1949, - 31 ст.

Машынапісы ў архіве бібліятэкі імя Францішка Скарыны, Лёндан.

[1949-1950]

Кніга Рут / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, б.д. [1950], - 7 ст.

Кніга Экклезіяста або Казаньніка / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, б.д. [1950], - 14 ст.

Кніга прарока Сафона / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, б.д. [1950], - 5 ст.

1950

Кніга Эстэры / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, 1950, - 16 ст.

Кніга прарока Міхея / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, 1950, - 8 ст.

Кніга Прыказкі Салямона / пер. Л. Галяк. - Машынапіс, Лёндан, 1950, - 47 ст.

2011

Кніга прарока Данілы. Кніга Рут. Кніга Экклезіяста або Казаньніка. Кніга прарока Сафона. Кніга Эстэры. Кніга прарока Міхея. Кніга Прыказкі Салямона / пер. Л. Галяк. (першая публікацыя) - сайт "Часасловец", 17.08.2011, http://chasaslovec.info/index.php?do=cat&category=galak.

а. Леў Гарошка

1946

Псалом 50 // Божым шляхам : малітаўнік для беларусаў. - Рым: [б.в.], 1946. - 176 с. - сс. 13-19.

1967

ПРАКІМЭНЫ 8-і гласаў, АПОСТАЛЫ І ЭВАНГЕЛЬЛІ ў беларускім перакладзе для літургічнага ўжытку ў нядзелі і сьвяты. - Лёндан, 1967. - 150 с. (рататарнае выданьне)

Вядома больш за 10 экз. : некалькі ў Бібліятэцы імя Ф.Скарыны ў Лёндане.

Кс. Язэп Германовіч
(Вінцук Адважны)

[1968-1972]

Псалтыр, - рукапіс і машынапіс, Лёндан, архіў, б.д. [каля 1970]. - 166 с. (1 сшытак); 118 с. (2 сшытак); 126 с. (3 сшытак); 86 с. (машынапісны чыставы варыянт часткі рукапісу).

Рукапіс (у трох вялікіх сшытках) і машынапіс (Пс. 1-76 ) перакладу захоўваюцца ў архіве Бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Лёндан. Скрыня "Германовіч".

Датаваньне - паводле згадкі самога а. Я.Германовіча, што ў справе перакладу Бібліі ён ужо "пераклаў Псальмы" (БШ, 5-6 (133-134) / 1972, с. 4.

Лукаш

Дзекуць-Малей,

(пад рэд. Антона Луцкевіча)

Таксама:
сп-ня Розэнбэрг (Псальмы),

Серафіма Дзекуць-Малей
(з дому Кішкаў) (НЗ).

1926

ПАВОДЛЕ ЛУКІ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. - Лодзь: Компас, 1926. - 86 с.

Самае першае выданьне (гл. Пікарда).
Паводле: Каталог НББ (Мінск).

[1926]

ПАВОДЛЕ ІОАНА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. - Лодзь: Компас, б.д. [1926(?)] - 62 с.

Першая палова 1926 г. (гл. Пікарда)

1927

ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. - Лодзь: Компас, 1927. - 80 с.

Паводле Г. Пікарды: 1926 г.

1928

ПАВОДЛЕ МАРКА СЬВ. ЭВАНГЕЛЬЛЕ. - Лодзь: Компас, 1928. - 51 с.

[1929-1930]

Паводле Марка Сьв. Эвангельле. - б.м. [Лодзь: Компас], б.д. [1929-1930]. - 31 с.

Указаньне на задняй вокладцы: Гэльсынкі. Паводле Г.Пікарды - друк заставаўся ў выд. "Компас", Лодзь. Пачынаючы з гэтага выданьня ужываецца новы шрыфт.

1931

НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. - Гельсінкфорс: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства. 1931. - 353 с. + 93 с.

Наклад, паводле Г. Пікарды - 25.000 асобнікаў.

1933

Евангельля напасаднае, беларускай мовай. Па дабраслаўленьню архіяпіскапа Аляксандра (Іназемцава). - Роўна, 1933. - 564 с. // Па выданьню Новы Запавет Госпада нашага і Псальмы, Гэльсінкфорс, 1931.

Апісаньне: надрукавана ц-слав. шрыфтам беларускаю мовай.

Асаблівасьці: Замест ў ужываецца оу, замест ы - и.

Наклад: 30 асобнікаў (Евангелле) і 50 асобнікаў (Апостал). (інфармацыя атрымана ад прат. С. Горбіка, паводле інфармацыі Ровенскага абласнога краязнаўчага архіву. Таксама: гл. Горбік, Województwo.

Апостал служэбны. Па дабраслаўленьню архіяпіскапа Аляксандра (Іназемцава). - Роўна, 1933. - 364 с. // Па выданьню Новы Запавет Госпада нашага і Псальмы, Гэльсінкфорс, 1931.

1938

Евангельле (богаслужбовае). З багаслаўленьня Дзіянісія, мітрапаліта Варшаўскага. - Варшава, 1938.

Выданьне беларускага праваслаўнага асяродка ў Варшаве. Адзінкавыя асобнікі. (Інфармацыя атрымана ад прат. С. Горбіка, паводле ліста мітр. Дзіянісія з архіву УАПЦ ў г. Тэрнопаль).

Апостал (богаслужбовы). З багаслаўленьня Дзіянісія, мітрапаліта Варшаўскага. - Варшава, 1938.

1948

НОВЫ ЗАПАВЕТ Госпада нашага Ісуса Хрыста. ПСАЛЬМЫ. - Лёндан: Брытанскае і Замежнае Біблейскае Таварыства, 1948. - 353 + 93 с.

Усе 4 выданьні адбыліся без зьменаў (акрамя зьменаў стылю тытульнай старонкі у 3-4 выданьнях, выгляду вокладкі і дадзеных пра друк).

"Так, спадарыня Розэнбэрг, віленская габрайка, незадоўга да сьмерці ў 1926 г. зрабіла варыянт перакладу Псальмаў на беларускую мову." Таксама яна параклала некалькі кніг Старога Запавету, якія, нажаль, не захаваліся. (гл. Пікарда)

1985

НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ - Таронта, Канада: Глабальнае місіянэрскае радыёслужэньне, 1985. - 353 + 93 с.

1991

НОВЫ ЗАПАВЕТ і ПСАЛЬМЫ. - [Без пазнакі месца выдання]: Біблейскія грамадства, 1991. - 353 + 93 с.

Яўген

Карпук

[2000]

Гісторыя Ісуса Хрыста па Дабравесцю ад Лукі : Прысвячаецца 2000-годдзю Раства Хрыстова (аўдыёкасэта, спэктакль) / рэж.-пастаноўшчык Ул. Панькоў, перакладчык Яўген Карпук, Запіс зроблены міжнароднай арганізацыяй "Jesus film project". - без выходных дадзеных.

З удзелам Віктара Манаева, Уладзіміра Рагаўцова ды артыстаў тэатраў г. Мінска.

Анатоль

Клышка

1989-1992

Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста || Спадчына. 1989 - 1992 гг.

Паводле Мацвея святое Дабравесце // Спадчына 2-89, сс. 46-51; 1-90, сс. 46-57; 2-90, сс. 40-58; 3-90, сс. 45-61.

Паводле Марка святое Дабравесце // Спадчына 4-90, сс. 76-87; 1-91, сс. 92-104.

Паводле Лукі святое Дабравесце // Спадчына 2-91, сс. 73-85; 3-91, сс. 82-94; 4-91, сс. 101-110; 5-91, сс. 94-108.

Паводле Іаана святое Дабравесце // Спадчына 1-92, сс. 99-111; 2-92, сс. 101-110; 3-92, сс. 96-110.

Кс. Адам Лісоўскі

[1907-1922]

Апокаліпсіс, Апостальскія Дзеі, Лісты сьв. Паўла да Рымлян, Галатаў, Карынтаў.

Паводле: J.S. Паводле Сіповіча ягоныя тэксты выкарыстаў кс. А. Станкевіч у сваіх выданьнях.

Паводле Я.Германовіча - тэкст перакладу страчаны (БШ, 5-6 (133-134) / 1972, с.4.

Архіяп. Мікалай Мацукевіч

1988

Напрастольнае святое Евангелле / Уклад.архіепіскап Мікалай, першы герарх БАПЦ. - Таронта (Антарыё), 1988. - ХХIV, 316, 148 с.: ілл., факсім.

Часам сустракаецца без часткі з другой нумарацыяй (Царкоўны календар сьвятаў і сьвятых, с. 1-43, Беларускі імёньнік, с. 44-147)..

1992-1995

Парэміі : збор 285 парэмій, якія чытаюцца на багаслужбах / упарадкаваў мітрапаліт Мікалай. - Таронта: Беларус. Праваслаўн. Царква, 1993. - 246 с.

(2-е выд.) - Таронта: Беларус. Праваслаўн. Царква, 1994. - 246 с.

(3-е выд.) - Мн.: Тэхналогія, 1995. - 246 с. (Бібліятэка беларускай дыяспары)

Выбраныя тэксты Ст. Запавету для літургічнага ўжытку.

Гл.: Garbiński.

Паводле Гарбінскага (Запісы 27) першае выданьне было ў 1992 г. і налічвала 331 с. (с.100).

Міхась

Міцкевіч

б.д.

[1960-я]

Евангелле ад Мацьвея. Евангелле ад Лукі. Евангелле ад Марка. Евангелле ад Яна. | Пераклад М. Міцкевіча. - рукапіс, архіў Біблейскай Камісіі пры Беларускім Экзархаце Маскоўскага Патрыярхата.

Малодшы брат Якуба Коласа.

1998

Мацьвея й Марка Сьвятое Евангельле | Пераклад: Міхася М. Міцкевіча | Рэдагаваньне, склад і друк - Міколы Прускага. - Grand Rapids, Michigan, USA, 1998. - 121 c.

Партал "Царква", http://churchby.info/rus/255, http://churchby.info/rus/254, (22.09.2008).

а. Аляксандар Надсан

[1989-2004]

Выбраныя тэксты Старога і Новага Запаветаў (Парэміі, Псалмы, Апосталы, Евангельлі, Пракімены, 9 песьняў Сьвятога Пісаньня) // Літургічныя тэксты, Лёндан, Божым шляхам, 1970-2004.

Пераклады знаходзяцца ў тэкстах розных службаў, надрукаваных у перыяд з 1989 па 2004 г. у Лёндане.

1997

Кніга прарока Ёны // Службы Вялікага Тыдня. - Лёндан, Божым шляхам, 1997. - 159 с., - сс. 143-145.

- эл. публікацыя, сайт "Часасловец". - chasaslovec.info/index.php?newsid=719 (27.02.2011)

2006

Эвангельлі нядзельныя і сьвяточныя : Апракос // Уклаў д-н Сяргей Стасевіч, Пераклады згарманізавала й выправіла Ірына Дубянецкая. - Вільня: Наша будучыня, 2006. - 252 с., іл.

"У кнізе ўжытыя пераклады Эвангельскіх тэкстаў з грэцкай мовы айца А. Надсана (Літургічныя тэксты, Лёндан, 1970-1990-я гг.), а таксама Лукаша Дзекуця-Малея і Антона Луцкевіча (Вільня, 1920-я гг.) у літургічнай адаптацыі айца Льва Гарошкі (Лёндан 1960-я гг). Выпраўлена ў адпаведнасьці з грэцкім тэкстам Эвангельляў" (Nestle Aland 27th Ed.)

Наклад: 1 асобнік.

2011

9 песьняў Сьвятога Пісаньня.

эл. публікацыя, сайт "Часасловец". - chasaslovec.info/index.php?newsid=720 (27.02.2011)

2011

Псалтыр Давідавая

- першая публікацыя, сайт "Часасловец", (27.02.2011) - chasaslovec.info/index.php?newsid=717 (частка 1), chasaslovec.info/index.php?newsid=718 (частка 2)

Пераклад зроблены ў 1990-2000-я гады. Рэдакцыя Караліны Мацкевіч.

Псалмы паасобку часткова друкаваліся ў розных літургічных выданьнях у Лёндане ў 1989-2010 гг.

Ян

Пятроўскі

1959

КНІГІ СТАРОГА ЗАПАВЕТУ. Кніжыца І. Кніга Руты, Кніга прарока Ёэля, Кніга прарока Ёны. || Беларускай моваю: Translated by Rev. Dr. John Piotrowski, Compared and Revised According to the original text by Prof. Dr. U. Ryzy-Ryski - N.Y., 1959. - 17 с.

1984

Гэнэзіс. - Гэйнсвіл, Фларыда. 1984 (выд. на рызографе)

Паводле: Гардун, с. 137, Трацяк, Біблія, с. 46.

1989

Кніга Экклезіяста, або Прапаведніка. - Гэйнсвіл, Фларыда. 1989 (выд. на рызографе)

1991

Паводля сьв. Яна Эвангеле Госпада нашага Ісуса Хрыста | На беларускую мову з грэцкага тэксту пераклаў Ян Пятроўскі. - Менск-Лёндан-Нью Ёрк: Беларускі Харытатыўна-Адукацыйны Фонд, 1991. - 48 с.

Наклад 200 000 экз.

Выданьне паводле замовы Саюза ЕХБ.

Эрнст Сабіла, Сяргей Малахаў

2010

Сьвятое Эвангельле паводле Яана, - Менск: Беларуская Эвангельская Царква, 2010. - 67 с.

Новы пераклад з грэцкай мовы, паводле Textus Receptus.

Секцыя па перакладзе літург. тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

[2002-2010]

Лекцыянарый. - Мн.:[б.в.], [б.г.].

Т. 1. - Перыяд Адвэнту - Перыяд Нараджэння Пана. - 80+70 с.

Т. 2. - Вялікі Пост - Велікодны перыяд. - 124+80+130 с.

Т. 3. - Звычайны перыяд : 1-9 тыдні. - 136+105 с.

Т. 4. - Звычайны перыяд : 10-21 тыдні. - 132+112+106 с.

Т. 5. - Звычайны перыяд : 22-34 тыдні. - 102+124+118 с.

Т. 6. - Імшальныя чытанні пра святых. - 100+158+142 с.

Выбраныя тэксты Сьв. Пісьма для літургічнага ўжытку.

Першая спроба перакладу Лекцыянарыя адбылася ў 1997 г.. Асноўная праца распачалася ў 2002 г. Пераклад быў здзейснены паводле прадпісанняў Касцёла з арыгінальных моў, г.зн. грэцкай (паводле Nestle-Alandа) і габрэйскай (паводле Stuttgartensia), з улікам лацінскага тэксту Новай Вульгаты. Пераклад быў параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі пры дапамозе кампутарнай праграмы BibleWorks і стылістычна апрацаваны. Пачаткова «Лекцыянарый» быў выдадзены ў форме 16 сшыткаў (якія выходзілі па ходу працы), а пазней у форме 6 кніг у цвёрдай вокладцы. (гл. Крэміс).

Лекцыянарый. (эл. публікацыя) - сайт "Catholic.by". http://catholic.by/2/liturgy/lectionary.html (апошняе наведваньне: 29.08.2011).

2011

Евангелле паводле Мацвея. Евангелле паводле Марка. Евангелле паводле Лукі. Евангелле паводле Яна (pdf). - сайт "Catholic.by" / Разьдзел "Сьвятое Пісаньне : Новы Запавет" http://catholic.by/2/libr/bible.html), (28.02.2011).

"Кнігі Новага Запавету перакладзены паводле: «Novum Testamentum Graece et Latine». Nestle-Aland. Stuttgart 2002; «Nova Vulgata Bibliorum Sacrorum». Editio typica altera. Пераклад кніг Новага Запавету параўнаны з іншымі сучаснымі перакладамі і стылістычна апрацаваны.

Пры падрыхтоўцы перакладу выкарыстоўваўся тэкст «Лекцыянарыя», які быў раней (2002-2005гг.) перакладзены Секцыяй з арыгінальных моваў і апрацаваны паводле «Ordo lectionum Missae» (Editio typica altera)." (Паводле інфармацыі на сайце).

2011

Пасланне св. Якуба. Першае пасланьне сьв. Пятра. Другое пасланьне сьв. Пятра. Першае пасланьне сьв. Яна. Другое пасланьне сьв. Яна. Трэцяе пасланьне сьв. Яна. Пасланьне сьв. Юды (pdf). - сайт "Catholic.by" / Разьдзел "Сьвятое Пісаньне : Новы Запавет" http://catholic.by/2/libr/bible.html), (19.08.2011).

Васіль

Сёмуха

1990

Біблія: Стары Запавет: Час маўчаць і час прамаўляць (Экл. 3.7): Кніга Эклезіяста, альбо Прапаведніка. - Найвышэйшая песня Саламонава (Перакл. В. Сёмухі) || Далягляды, 1990. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. - С. 187 - 214.

1994

Найвышэйшая песня Саламонава : [Біблейская кніга] / [пераклад на беларускую мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 78 с., іл.

Наклад 8000 экз.

1995

Новы Запавет. Псалтыр. / Пер. з царкоўнаславян. В. С. Сёмухі. - Мн. : ВЦ "Бацькаўшчына", 1995. - 488 с.

Наклад 5700 экз.

2002

Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. - Duncanville, USA: World Wide Printing, 2002. - 1534 c.

Надрукавана накладам 10 000 экз. у друкарні "Прынткарп", Мінск.

2008

Найвышэйшая песня Саламонава : [Біблейская кніга] / [пераклад на беларускую мову В. Сёмухі; мастак А. Кашкурэвіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. - 84, [1] с.

Наклад 1000 экз.

Кс. Адам Станкевіч

1938

Božaje słova : lekcyi, Evanelii i pramovy na niadzieli i sviaty / Ad. Stankievič. - Lvoŭ ; Vilnia : Biełaruskaje Katolickaje Vydaviectva, 1938. - 372 с.

Выбраныя тэксты Пісаньня для літургічнага ўжытку.

Спачатку друкаваліся (у першай рэдакцыі) у часопісе "Хрысьціянская думка" (Конан, с. 75).

Янка

Станкевіч

1970

НОВЫ ЗАКОН Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста | З мовы грэцкае на вялікалітоўскую (беларускую) нанава перакладзены. - Нью- Ёрк: Вялікалітоўскае (Беларускае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1970. - 260 с.

1973

Сьвятая Бібля: Кнігі сьвятога пісьма Старога й Новага закону | З мовы габрэйскае а грэцкае. - Нью Ёрк, 1973. - 840 + 260 с. (Пераклад Я. Станкевіча і М.Гітліна).

(у супрацоўніцтве з Майсеем Гітліным)

Кс. Пётра Татарыновіч

1954

Sviataja Evanelija i Apostalskija dziei / pieraklaŭ i padaŭ vyjasnienni Piotr Tatarynovič. - Rym : Vydaviectva Bielaruskaj Relihijna-Adradzenskaj Časopisi "Znič", 1954. - 636 c.

Пераклад на аснове перакладу Гадлеўскага.

Спачатку пераклад нерэгулярна друкаваўся дадаткамі да часопіса Źnič: Źnič Il focolare: bielaruski relihijna-adradženski časopis. - Roma : P. Tatarynovič, 1950―1975.
- Евангеллі - з 1950 па 1954.
- Лісты - з 1955 па 1974.

1974

Listy śviatyh apostalaŭ | pieraklaŭ i padaŭ vyjasnienni Piotr Tatarynovič. - Rym : Vydaviectva Bielaruskaj Relihijna-Adradzenskaj Časopisi "Znič", 1954. - iv, 403 c.

2008

Лісты Апостала Паўла да Тыматэя / пераклаў монс. Пётр Татарыновіч. - Полацак [Полацк] : Грэка-каталіцкая парафія Сьвятапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2008. - 55 с.

Наклад 300 экз. ISBN 978-985-6448-26-6

Перадрук кірыліцай.

Вітаўт
Тумаш

[1945-1954],

2011

Книга прарока Ёны / пер. В. Тумаш.

Машынапіс, архіў бібліятэкі Ф. Скарыны, Лёндан, б.д. [прыбл. 1945-1954], - 3 ст.

сайт "Часасловец", 18.08.2011, http://chasaslovec.info/index.php?newsid=866, ( Першая публікацыя)

Магчыма існуюць ці існавалі іншыя пераклады В. Тумаша, зробленыя ў нямецкім лягеры Ватэнштэт, як напрыклад кнігі Быцьця, ад якога ў лёнданскім архіве засталася выключна першая старонка.

Кс. Уладыслаў Чарняўскі

[1970-1980]

Псальмы і выбраныя тэксты Сьв. Пісьма (Лекцыі) // Літургічныя тэксты Рыма-каталіцкага Касьцёла. - машынапісы розных тэкстаў, архіў бібліятэкі імя Ф. Скарыны, Лондан.

Некалькі дзесяткаў розных машынапісаў.

[1970-1980]

Сьвятое Пісаньне Старога і Новага Запавету. - машынапіс асобных кнігаў, архіў А. Бокуна.

Пераклад з Вульгаты разам з другакананічнымі кнігамі.

Першы прагляд і пацьвярджэньне перакладаў рабіў кс. К. Кулак (гл. кс. У. Чарняўскі).

1997

Біблія. Кніга Роду / пер. Айца Ул. Чарняўскага МІС. - Менск, Унія, 1997. - 78 с.

1999

Новы Запавет / пер. Ул. Чарняўскага; гал. рэд. В. Нікіцін, адк. рэд. А. Бокун. - Менск, [б.в.], 1999. - 464 с.

Першая рэдакцыя А. Бокуна.

2002

Біблія. Пяцікніжжа / пер. з лац. У. Чарняўскага; пад рэд. Станіслава Акіньчыца. - Менск, Юніпак, 2002. - 249 с.

Наклад 300 экз. ISBN 985-6418-43-7

Рэдакцыя А. Бокуна (С. Акіньчыца).

2003

Новы Запавет / [Літ. апрац. тэкста А.Бокуна; Пер. на беларус. Ул.Чарняўскага; Навук. рэд. пер. Ж.Некрашэвіч-Кароткая]. - Мн. : Біблейскае таварыства, 2003. - 301, [1] с.

Наклад 3000 экз. ISBN 985-6183-03-0

Другая рэдакцыя А. Бокуна.

2010

Новы Запавет : аудыёзапіс на беларускай мове / [Тэкст чытае Павел Харланчук. Адказны за аўдыёзапіс Антоні Бокун.]. - Мн. : Міжканфесійнае хрысьціянскае рэлігійнае брацтва "Біблейскае таварыства ў рэспубліцы Беларусь", 2010.

Без дакладных выходных дадзеных. Пераклад нязначна адрозьніваецца ад выданьня Новага Запавету 2003 г.

Пераклады паасобных псалмоў і малых урыўкаў

[ананім]

1990

Псалом 50 (каяльны). // Праваслаўны малітаўнік / Выдадзена з добраслауленьня Архіяпіскапа Беластоцка - Гданьскага САВЫ. - Беласток, 1990. - 106 [4] c. - сс. 21-22.

[ананім]

1926

Урыўкі з Псалмоў // Служэбнік. [Пінск-Роўна], 1926 г.

Праваслаўнае выданьне. Малы наклад. Друк - у Роўна. З блаславеньня Пінскага ўладыкі Аляксандра (Іназемцава).

Аб гэтай кнізе ўзгадваў д-р Вітаўт Кіпель. Поўнага экзэмпляру ня знойдзена, аўтар перакладаў пакуль невядомы, хаця ёсьць гіпотэза, што гэта мог быць прат. Іван Карчынскі. (гл. Горбік)

[БАПЦ:
група перакладчыкаў]

1966

Псалом 50 // Праваслаўны малітоўнік, - Гайленд Парк, Н. Дж., 1966. - 122, [3] с.

З дабраславеньня архіяпіскапа Васіля.

Над тэкстам працавала група людзей, сярод якіх архіяп. Васіль, архім. Мікалай, прат. Сьцяпар Вайтэнка (паводле падзякі, выказанай ў кнізе)

1990

Псалом 50 // Праваслаўны малітоўнік | Другое выданьне папраўленае і дапоўненае, - Таронта, Канада: Кансысторыя БАПЦ, 1990. - 164 с. - сс. 12-13..

З дабраславеньня архіяпіскапа Мікалая, Першага Ярарха БАПЦ.

1995

Псалом 50/51 // Службоўнік : Service Book. Першае выданьне. - Таронта, Антарыё, Канада: БАПЦ, 1995. - 295 с. - сс. 54, 56.

Службоўнік у двух мовах: ангельская і беларуская.

1994

Псалом 50, 103, 119-133, 140, 141, 33, і ўрыўкі з іншых тэкстаў Пісаньня // Службоўнік. Другое выданьне. / Сьвятые літургіі Сьвятых айцоў нашых Яна Залатавуснага Васіля Вялікага й Рыгора Дваяслова - Таронта, Антарыё, Канада: БАПЦ, 1994. - 380 с.

Дабраслаўленьне мітр. Мікалая, Першага Ярарха БАПЦ.

Першае выданьне - 1980.

а. прот. Сергій Гардун

1996

Псалом 50 // Малітвы перад споведзьдзю / Праваслаўе, №4. 1996. - сс. 90-91.

1998

Псалмы 102, 145, 33, Блажэнны // Бажэственная літургія свяціцеля Іаана Златавуснага. // Беларускі Праваслаўны Календар. 1999. Звод імёнаў святых. Бажэственная Літургія. / Уклад: прот. Сергій Гардун, Т. А. Матрунчык. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор г. Мінска, Беларускае праваслаўнае Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў, 1998. - сс. 99-122.

1999

Псалмы 16, 24, 50, 53, 54, 90 // Часаслоў (гадзіны 3-я і 6-я, малітвы падзякі). - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, Беларускае праваслаўнае Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў, 1999.

2000

Псалмы 103, 122, 140, 141, 129, 33 // Вялікая вячэрня. // Беларускі Праваслаўны Календар. 2001. / Уклад: прот. Сергій Гардун, Т. А. Матрунчык, А. А. Яскевіч. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2000. - сс. 103-126.

2001

Псалом 50 // Малітвы ранішнія // Беларускі Праваслаўны Календар. 2002. / Уклад: прот. Сергій Гардун, Т. А. Матрунчык, У. М. Кісялёў. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2001. - сс. 108-121.

Малітвы ранішнія // Партал "Царква", http://churchby.info/rus/64/ (07.09.2006).

2004

Псалмы 22, 23, 115, 50 // Паследаваньне да святога прычашчэння Бажэственнай тайны цела і крыві Хрыстовых. // Беларускі Праваслаўны Календар. 2004. / Уклад: Л. Я. Кулажанка, Т. А. Матрунчык. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2004. - сс. 110-132.

2010

Псалмы 102, 145, 33, Блажэнны // Бажэственная літургія свяціцеля Іаана Залатавуста. / пераклад протаіерэя Сергія Гардуна. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2010. - 28 с.

Мітр. Андрэй Крыт

1978

Псальм 117 // Малебен на дзяржаўныя сьвяты і вячэрня ў нядзелю Праваслаўя. / пер. мітр. Андрэй; выдаў протапрасьвіцер а. Аляксандар. - Клыўлэнд-Мэльбурн: Епархіяльная Ўправа Б.А.П.Царквы на Амэрыку і Аўстралію, 1978. - 36 с. (рататарны друк). - сс. 5-7.

1979

Псальмы 33, 103, 116, 129, 119-133, 140, 141. // СЬВЯТАЯ ЛІТУРГІЯ РАНЕЙ АСЬВЯЧАНЫХ ДАРОЎ Сьв. Айца нашага Рыгора Дваяслова. - Клыўлэнд, 1979. - 44 с.

Выданьне Епархіяльнае Ўправы Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне.

А. Мельнікаў

1993

Псалмы 50, 90. // Інфармацыя пра дзейнасць Беларускай Біблейскай Камісіі і беларускамоўныя тэксты: Псалмы 50 ; 90 (пераклад А. Мельнікава), фрагмент Евангелля ад Марка (пераклад прот. С. Гардуна) // Минские Епархиальные Ведомости, 1993, №1-6. - с. 36-40.

Вацлаў Пануцэвіч

[1960-1980]

Псалмы 52, 54, 90. // Шостая гадзіна, брашура-машынапіс для царкоўнага ўжытку, Чыкага, б.д. [1960-1980]. - 8 с. - сс. 2-5.

паводле: Шостая гадзіна, брашура-машынапіс для царкоўнага ўжытку, Чыкага, прыбл. 1955-1970.

Магчыма гэтае выданьне адпавядае ў бібліяграфіі Гарбінскага п. 54 (с. 99), 1989 г.

1958

Псалом 50 // Служба Божая або сьв. Літургія сьвятога Яна Хрызастома, а таксама некаторыя дадатковыя малітвы на розныя нагоды й урачыстасьці ды штодзённыя пацеры. / апрацаваў В. П. - Чыкаго, 1958 - 150 с. - сс. 132-134.

паводле: Служба Божая або сьв. Літургія сьвятога Яна Хрызастома,
Чыкаго, 1958 г.

Секцыя па перакладзе літург. тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

[1992-1996]

Псалмы і малыя ўрыўкі з Бібліі //

Рымска-каталіцкі рытуал : ч. І. - Мн. Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены, 1995. - 75 с.

Ютрань і нешпары за памерлых. - Мн. Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены, 1996. - 34 с. (Псс. 146 (145), 121 (120), 130 (129)).

Абрады пахавання. - Мн. Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены, 1996. - 131 с. - (Пс. 130 (сс. 5-6), Пс. 51 (сс. 10-12), Пс. 116а (114) (сс. 27-28), Пс. 116б (115) (сс. 29-30), Пс. 138 (сс. 65-66), Пс. 90 (89) (сс. 101-102), Пс. 146 (145) (сс. 106-107), Пс. 121 (120) (с. 116).

Пераклад: Літургічная камісія Мінска-Магілёўская Архідыяцэзія.

У тэкстах літургічныя чытаньні і рэспансорыі. Поўныя псалмы пададзеныя пасьля назвы кнігі.

У Пс. 90 (89) адсутнічае адзін радок.

Пераклад зьдзейсьнены ў часы, калі ў камісіі старшыняваў кс. У. Завальнюк (з 1992 па 1995 гг.). (Паводле: Крэміс.)

2004

Псалом 24 (23), 47 (46) і малыя ўрыўкі з Бібліі //

Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі. / пер. на беларускую мову з Missale Romanum. Editia typica tertia. - Мн.: Про Хрысто, 2004. - 1711 с. - сс. 274- 276 (Псалмы).

Усе гэтыя кнігі ў большай ці меншай ступені змяшчаюць тэксты Святога Пісання.

На пачатку Секцыя мела назву "Камісіі па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнай літаратуры". Назва мянялася некалькі разоў. (Паводле: Крэміс.)

2004

Псалом 110, 114 і малыя ўрыўкі з Бібліі // Ойча наш : Малітоўнік / Пад агульн. рэд. кс. М. Сапеля. - 2-е выд., выпр. і дап. - Мн.: Про Хрысто, 2004. - 608 с. - сс. 472-475 (Псалмы)

[2004-2008]

Псалмы і малыя ўрыўкі з Бібліі // Рытуалы:

«Парадак хросту».

«Парадак пасвячэння біскупа, прэзбітэраў і дыяканаў» (2004, 2006).

«Парадак канфірмацыі». (2005, 2006).

«Парадак цэлебрацыі сужэнства» (2006, 2007).

«Парадак намашчэння хворых і пастырскай апекі над імі» (2007, 2008).

«Парадак пахавання» (2007, 2008).

першая дата - адабрэньне ККББ, другая - зацьвярджэньне Ап. Сталіцай.

[2006-2007]

Псалмы і ўрыўкі з Бібліі //

1. Літургія гадзінаў. І том. «Перыяд Адвэнту. Перыяд Нараджэння Пана» (2006).
2. Літургія гадзінаў. ІІ том. «Перыяд Вялікага посту. Святы Пасхальны Трыдуум. Велікодны перыяд». (2007).

Анлайн публікацыі, як і папяровай, пакуль няма.

2007

Псалмы 51(50), 146 (145), 121 (120), 130 (129) і ўрыўкі з Бібліі // Вечны адпачынак дай ім, Пане : малітоўнік / складальнік кс. А. Папроцкі CSMA. - Мн.: Про Хрысто. 2007. - 464 с.

Тэксты ў Разьдзелах: Малітвы пры паміраючых (сс. 76-86) і Афіцый за памерлых (179-208).

2010

Псалом 130 (129), 51 (50), 118 (117) і ўрыўкі з Бібліі // Літургічная агенда. - Мн.: Про Хрысто, 2010. - 496 с. - сс. 269-273, 277-279 (Псалмы)

Сакрамэнты, сакрамэнталіі і набажэнствы.

Кс. Уладыслаў Чарняўскі

[1975-1980]

Псальмы і ўрыўкі з Бібліі // Імшал. - [б.м.][б.в.][б.д.]. - 613 с. - рататарнае выданьне.

Без тытульнага ліста. Арыгінал друкаваны на машынцы. Сшыта ў выглядзе кніжкі. Нумары старонак дапісаныя асобна.

Захоўваецца ў бібліятэцы Г-Кат. парафіі сьв. Язэпа ў Менску.

Паэтычны пераказ паасобных кнігаў

Рыгор Барадулін

2001

Песьня над песьнямі Саламона // Барадулін Р. Ксты, - Мн.: Рым.-катал. парафія св. Сымона і Алены, 2005. - 472 с., [8] л. ил. - сс. 129-145.

Год перакладу пазначаны ў зборніку.

Пераклад недакладны, паэтызаваны.

2001

Дванаццаць біблейскіх баладаў : Ной ; Сорак год ; Кайнасьць ; Спакуса ; Паломніца ; Тайная вячэра ; Просьба ; Перамога ; Наканаваньне ; Зрачэнец ; Выратаваньне ; Язэп // У:

Барадулін Р. Ксты, - Мн.: Рым.-катал. парафія св. Сымона і Алены, 2005. - 472 с., [8] л. ил. - сс. 113-128.

Барадулін Р. Ксты / 2-е дапоўн. выд. - Мн.: Рым.-катал. парафія сьв. Сымона і Алены, 2006, - 528 с. , [8] л. ил. - сс. 123-140.

Пасьля тэксту подпіс "2001"

2001

Балады // Сонца святое - Хрыстос: Зб. беларускай духоўнай паэзіі. - Мн.: Біблейнае таварыства, 2001. - 191 с. - сс. 97-102.

Выключна 6 балад, без назваў. Пададзеныя ў іншым парадку: Кайнасьць, Ной, Сорак год, Паломніца, Зрачэнец, Перамога.

2006

Песьня над песьнямі Саламона //

Барадулін Р. Ксты / 2-е дапоўн. выд. - Мн.: Рым.-катал. парафія сьв. Сымона і Алены, 2006, - 528 с. , [8] л. ил. - сс. 141-158.

Барадулін Р.І. Руны Перуновы: выбр. тв. / Рыгор Барадулін; уклад. А. Камоцкі, Ул. Сіўчыкаў; прадм. Ул. Някляева; маст. А. Кашкурэвіч. - Мн.: Радыёла-Плюс, 2006. - 496 с.: іл. - 24 с. укл., сс. 12-31.

Рыгор Крушына

[1944-1952]

Песьня песьням Саламона // Рыгор Крушына, Выбраныя творы, Мінск, Беларускі кнігазбор, 2005, сс. 317-330

Пераклад зроблены ў лягеры для перасяленцаў ў Нямеччыне (прыблізна ў час з 1944 па 1952 г.).

Пераклад недакладны, паэтызаваны.

Ларыса Рабцэвіч-Бранавіцкая

2001

Узрасціць плод праўды : Прачытаем саборнае пасланне апостала Якава вершавана па-беларуску // Праваслаўе, 2001, № 10. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі Сабор, Беларускае Праваслаўнае Брацтва святых Віленскіх Мучанікаў, 2001. - сс. 128-133.

Паэтычныя пераказы паасобных псалмоў і тэкстаў

Кс. Язэп Германовіч

(Вінцук Адважны)

1964

Pakutnyja psalmy / perakłaŭ vieršam Jazep Hermanović. Roma: Biełaruskaje Relihijnaje Vyd-va "Źnič", 1964. - 23 p.

Вершаваны пераклад. Друк лацінкаю. Распаўсюджваўся як дадатак да часопіса. Źnič №76.

Накл.: 2 000 экз. (Źnič, №76, s.8 )

2001

Псальм 6, 31, 37, 50, 129 // Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысьціянскай паэзіі / Уклад. і прадм. І.А. Чароты. - Мн.: Ураджай, 2001. - 238 с., іл. - сс.44-59.

Вершаваны пераклад. З выданьня "Пакутных псальмоў" 1964 г. Наклад: 2000 экз.

2008

Пакутныя псалмы / пераклаў а. Язэп Германовіч, M.I.C. : Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2008. - Полацк - 42, [1] c.

Наклад 300 экз.

Перадрук з выданьня 1964 г. (кірыліца).

1970

Прыповесьці паводле Эвангелля Матея-Марка-Лукі-Яна / Пер. Я. Гэрмановіч; Прадм. Т. Падзява. - Мюнхен : Друк "Logos", 1970. - 22, [1] с.

Вершаваны пераказ.

Паводле: НББ.

Прыповесьці паводле Эвангелля Матея-Марка-Лукі-Яна / Пер. Я. Гэрмановіч // Божым шляхам. 1970, Ліпень-Жнівень, № 4 [121], сс. 1-22.

Анёлы ў Бэтлееме (гл. Эвангелле паводле Лукі - Раздзел 2, 8-20) / пераказ а. Я. Г. // Божым шляхам. 1970, № 6 [123], сс. 2-3.

1971

Дабравешчаньне // Божым шляхам. 1971, № 1 [124], с. 1.

Вялікдзень : Хрыстос Уваскрос! // Божым шляхам. 1971, № 2 [125], сс. 1-2.

Рай - першыя людзі / пераказ а. Я. Г. // Божым шляхам. 1971, № 4 [127], сс. 18-19.

Люцыпар і Бэльзэбуб // Божым шляхам. 1971, № 4 [127], сс. 20-21.

Рай - першыя людзі : Ева і Люцыпар. Адам і Ева. Божы прысуд. // Божым шляхам. 1971, № 5 [128], сс. 20-22.

1972

Рай - першыя людзі : Далоў з Раю. Першыя дні - страх і гора. Сабакі і зьмей. // Божым шляхам. 1972, № 1 [129], сс. 17-20.

Пасьля тэксту подпіс: "Лёндан. 31-1-1971. 6-1-1972".

Каін і Абэль : Першыя сыны. Каін. Абэль. Ахвяра. Старшы брат - забойца!. Старшы брат - пракляты. Патомкі. // Божым шляхам. 1972, № 2 [130], сс. 16-19.

Пасьля тэксту подпіс: "Лёндан. 15-ІІ-1971. 21-І-1972".

Сім, Хам і Яфэт // Божым шляхам. 1972, № 3 [131], сс. 22-24.

Пасьля тэксту подпіс: "Лёндан. 7-ІV-1972".

Вавілонская вежа. Зьмяшаньне языкоў. Вавілон у эміграцыі. // Божым шляхам. 1972, № 4 [132], сс. 19-22.

Пасьля тэксту подпіс: "Лёндан. 18-VІ-1972".

Садома і Гамора. // Божым шляхам. 1972, № 5-6 [133-134], сс. 22-24.

Пасьля тэксту подпіс: "Лёндан. 7-VІІ-1972".

1973

Каляды. // Божым шляхам. 1973, № 4 [138], сс. 1-2.

Барыс Данілюк

1997

Псальм 54 : (Пераказ Б.Д.) // Царкоўны Пасланец, 1997, Лета, год 19/25, № 2/43/53, с. 7

Б[арыс] Д[анілюк]

2001

Псальм 73 (74) / Пераказ Барыса Данілюка // Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысьціянскай паэзіі / Уклад. і прадм. І.А. Чароты. - Мн.: Ураджай, 2001. - 238 с., іл. - сс. 56-58.

[Барыс Данілюк]

1981

Псальм 1. Псальм 54 (55) : (Пераказ) // Сьцераж веры : Абежнік брацтва й сястрыцтва Сьвятога Кірылы Тураўскага БАПЦ. - 1981, № 2 (сьнежань), сс. 6-7. [аўтарства не пазначана]

У часопісе ўказана, што гэта праца праваслаўнага брацтва і сястрыцтва. Вершаваны пераказ.

Рэдактар Часопіса - Барыс Данілюк.

1998

Псальм 102 : (Пераказ) // Царкоўны Пасланец, 1998, Каляды, год 20/26, № 2/46/56, с. 3 [аўтарства не пазначана]

Рэдактар Часопіса - Барыс Данілюк. Вершаваны пераказ.

1998

Псальм 89 : (Пераказ) // Царкоўны Пасланец, 1998, Каляды, год 20/26, № 2/46/56, с. 13 [аўтарства не пазначана]

Янка

Золак

1950

Песьні ўзыходжаньня (Вольны пераклад) :

Псальмы 119, 120, 122, 123, 124, 126. // Божым шляхам. 1950, № 4-5 [31-32], сс. 11-12

Псальмы 121, 125, 127, 128. 129. // Божым шляхам. 1950, № 10-11 [37-38], сс. 11-12

Псальмы 130, 131, 132, 133. // Божым шляхам. 1950, № 12 [39], с. 13

Паэтычны пераклад.

1993

Песьні ўзыходжаньня (Вольны пераклад) : Псальмы 11-133. // Хрысьціянская думка : Выданьне Беларускай каталіцкай грамады, № 1 / 212 /1993. - сс.21-29

Прот. Іаан Міцько

2000

Прытча пра Мытара і Фарысея (верш). // Праваслаўе, 2000, № 9. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі Сабор, Беларускае Праваслаўнае Брацтва святых Віленскіх Мучанікаў, 2000. - сс. 124-125.

І. Няволя

1973

Табіяш - бацька і Табіяш - сын. // Божым шляхам. 1973, № 3 [137], сс. 17-22.

У друку паказалася толькі першая частка пераказу. Пасьля тэксту дададзена: "Д.Б." - "Далей будзе". Магчыма працяг ёсьць у архівах Бібліятэкі Ф. Скарыны. Вершаваны пераказ.

Казімір Сваяк

(кс. Кастусь Стэповіч)

1992,

2001

Песьня на Псальм 62. Песьня на Псальм 130. / Перасьпеў Казіміра Сваяка //

Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысьціянскай паэзіі / Уклад. і прадм. І.А. Чароты. - Мн.: Ураджай, 2001. - 238 с., іл. - сс. 55-56, 59-60.

Хрысьціянская думка : Выданьне Беларускай каталіцкай грамады, № 1 / 211 / 1992. - сс. 73-74

Сонца святое - Хрыстос: Зб. беларускай духоўнай паэзіі. - Мн.: Біблейнае таварыства, 2001. - 191 с. - сс. 37-39.

Вершаваны перасьпеў.

Лявон Случанін (Шпакоўскі)

1993

Ісус Хрыстос : урывак з паэмы. // Хрысьціянская думка : Выданьне Беларускай каталіцкай грамады, № 3 / 214 / 1993. - сс. 25-38

Пасьля тэксту подпіс "1984 г."

ІНШЫЯ ПЕРАКАЗЫ

[ананім]

1948

Новы Запавет. Падручнік па Закону Божаму для беларускіх пачатковых і сярэдніх школ. - Ватэнштэт, Беларускі дапамаговы камітэт, 1948. - 32 с.

Праваслаўнае выданьне. NY Library. Typescript

Паводле Журні - налічвае 52 с., паводле Гарбінскага (Запісы 27) - 22 с.

Аляксандр Асіповіч-Асіпчык

1949

Новы Запавет Ісуса Хрыста : падручнік для школьнай моладзі / апрацаваў А. Асіповіч-Асіпчык. - Фленсбург, Жыровіцкае Праваслаўнае Брацтва, 1949. - 64 с.

NY Library. Typescript.

Паводле Гарбінскі (Запісы 27): выдадзена ў Заўльгаў. (с. 88)

Таксама паводле: Журня Ф.

Кс. Францішак Будзька

1914

Karotkaja historyja swiataja / J. Szuster / Z polskaha pieratlumaczyu X. - Piciarburh, 1914. - 79 s.

з дазволу біскупа Сьцяпана Данішэвіча (1836-1913). Дазвол ад 24.01.1907, С.-Пб. "невялікі пераклад скарочанай Бібліі для бедных" (гл. Пікарда Г.). Паводле Пікарды напісаньне "Шустэрс"
Гл. Журня Ф.; каталог НББ. Аўтарства перакладу: Станкевіч; Анофранка; Garbiński

1917

Karotkaja historyja swiataja / J. Szuster / Z polskaha pieratlumaczyu X. (wyd. II). - Wilnia, 1917.

В. Г.

1960

Гісторыя Новага Закону / напісаў В. Г. - Чыкаго : Беларуская выдавецкая сябрына, 1960. - 20 с. (рататарнае выд.)

At head of title: Belaruskaja shkola ŭ Chykaho.

NY Library. Typescript.

Кс. Вінцэнт
Гадлеўскі

1930

Historyja świataja abo Biblijnaja Staroha Zakonu / W. Hadleŭski. - Wilnia : Wydańnie "Biełaruskaha Katalickaha Wydawiectwa", 1930. - VIII, 151, [2] с.

НББ, Журня Ф.

1932

Historyja świataja abo Biblijnaja Nowaha Zakonu / W. Hadleŭski. - Wilnia : Wydańnie "Biełaruskaha Katalickaha Wydawiectwa", 1932. - V, 186, [2] с.

НББ, Журня Ф.

Екацярына

Дмітрэнка

1992-1993

Дзіцячая Біблія : Біблейскія апавяданні з малюнкамі / пераклад з рускай мовы - Стакгольм: Інстытут перакладу Бібліі, 1992. - 542 с. [Пераклад Екацярыны Дзьмітрэнка].

Другое выданне. - Стакгольм: Інстытут перакладу Бібліі, 1992. - 542 с.

Трэцяе выданне. - Стакгольм: Інстытут перакладу Бібліі, 1993. - 542 с.

"The main translator of this book was Dmitrenko Ekaterina Vladimirovna" (e-mail from Branislav Kalčevič, Institutet för Bibelöverstättning ( http://www.ibtnet.org/), 7.09.2011)

Леанід Качанка

1999

Святое Пісанне. Новы Запавет [Для чытання з дзецьмі]. Пераказ Леаніда Качанкі || Раніца. 1999, № 14 - 36).

2000

Святое Пісанне. Стары Запавет [Для чытання з дзецьмі]. Пераказ Леаніда Качанкі || Раніца. 2000, № 2-11).

2005

Святое Пісанне для дзяцей : [біблейскія апавяданні: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / з каментарыямі і тлумачэннямі Л.М.Качанкі; мастак А.Лапіцкая]. - Мінск : Народная асвета, 2005. - 173, [1] с.

Наклад 2000 экз.

2009

Святое Пісанне для дзяцей : [біблейскія апавяданні: для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / з каментарыямі і тлумачэннямі Л.М.Качанкі; мастак А.Лапіцкая; рэцэнзент канд. багаслоўя прот. Г. Латушка]. - Гайнаўка : Bratczyk, 2009. - 174 с.

Максім Клімковіч,
Міраслаў Шайбак

1990

Біблія: Стары Запавет: Быцьцё | Для дзяцей выклалі Максім Клімковіч і Міраслаў Шайбак. - Мінск: Энцыклапедыя часопіса "Бярозка", 1990. - 66 с. (22 с. - 22 с. - 22 с.) (Без суцэльнай нумарацыі старонак, дадатак да часопіса "Бярозка" №1-3/1990)

Міраслаў Шайбак = Міраслаў Адамчык. Ілюстрацыі для выданьняў 1990-га г. ў Бярозцы рабіў Адам Глобус. Гэтае выданьне было зробленае ў выглядзе маленькай кніжачкі, якую выймалі з часопіса.

1990

Біблія: Стары Запавет: Саборнік (Эклезіяст) | Для дзяцей выклалі Максім Клімковіч і Міраслаў Шайбак. - Мінск: Энцыклапедыя часопіса "Бярозка", 1990. - 22 с. (дадатак да часопіса "Бярозка" №7/1990)

1990

Біблія : Быццё. Эклезіяст: [Для малод. шк. узросту / Пераказалі : М.Клімковіч, М.Шайбак; Пад рэд. С.Гардуна; Маст. А.А.Лапіцкая. - Мн. : Юнацтва, 1995. - 94 с.

Наклад 10 000 экз.

Афанасі еп.
(Апанас Мартас)
(рэд.)

1947

Стары Запавет. Падручнік Закону Божага для беларускай сям'і і школы / пад рэд. Епіскапа Афанасія. - Ватэнштэт, Беларускі дапамаговы камітэт, 1947. - 64 с. (Беларуская рэлігійная бібліятэчка, кн. 1)(рататарнае выд.)

NY Library.

Паводле Гарбінскі (Запісы 27): Першая кніга ў серыі "Беларуская рэлігійная бібліятэчка" (с. 88)

а. Аляксандар Надсан

1992

Бог гаворыць да сваіх дзетак | Біблейскія апавяданьні. - Estella (Navarra), Espana, 1992. - 96 c.

Выданьне зробленае на заказ міжнароднай каталіцкай дабрадзейнай арганізацыі "Царква ў патрэбе". Перакладчык - а. Аляксандар Надсан, паводле ягонага ўласнага сьведчаньня.

Сяргей Паўловіч

1926

Свяшчэнная гісторыя Старога завету з 10 малюнкамі ў тэксце і геаграфічнай картай Палестыны : Уклад. для беларус. пачатк. шк. і малод. кл. гімназій вучыцелем Закону Божага ў Вілен. Беларус. гімназіі, канд. багаслоўя Сяргеем Паўловічам. - Вільня : Друк. Н.Левін і сын, 1926. - 159, [10] c.

Паводле: НББ, Журня Ф.

1936

Свяшчэнная гісторыя Новага Завету : падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі : з 24 малюнкамі ў тэксьце / улажыў Сяргей Паўловіч, кандыдат багаслоўя. - Варшава: Сінадальная друкарня, 1936. - 152 с., іл.

"Прагледжана Віленскай камісіяй для разгляду беларускіх падручнікаў закону Божага". З багаслаўленьня Яго Блажэнства Блажэньнейшага ДЗІАНІСІЯ, Мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы.

1964

Свяшчэнная гісторыя Новага Завету : падручнік для беларускіх школаў і самаадукацыі : з 24 малюнкамі ў тэксьце / улажыў Сяргей Паўловіч, кандыдат багаслоўя. - Кліўленд: Місійна-Асьветны Аддзел БАПЦарквы, коштам протаіерэя а. А. Крыта, 1964. - 152 с., іл.

Рэпрынт выданьня 1936-га.

А. М. (Архімандрыт Мадэст Яцкевіч)

1960

Закон Божы. Новы Запавет. - Мэльбурн, БАПЦ, 1960. - 39 с. (рататарнае выд.)

Паводле: Журня. Ф., Garbiński

Паводле Гарбінскага (Запісы 27) - Стары запавет налічвае 57 с.

Закон Божы. Стары Запавет. - Мэльбурн, БАПЦ, 1960. - 37 с. (рататарнае выд.)

Паводле: (асноўныя пазіцыі)

Анофранка Натальля, Гардзіенка Алег : Агляд моўнай палітыкі рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі ў ХХ ст. - TERRA HISTORICA №1, 2002 г. / http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/terra/01/01_anofranka.htm.

Беларускамоўныя рэлігійныя выданьні ХІХ-ХХ ст. // Праваслаўе, 1998, № 7. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі Сабор, Беларускае Праваслаўнае Брацтва святых Віленскіх Мучанікаў, 1998. - сс. 126-133.

Бібліяграфія беларускіх рэлігійных выданняў / сайт прихода Свято-Петро-Павловского собора г. Минска, http://sppsobor.by/bibliyagrafiya-belaruskix-religijnyx-vydannyau/ (ап. наведв. 10.09.2011).

Garbiński J., Turonek J. Białoruski ruch chrześcijański XX wieku. Słownik biograficzno-bibliographiczny. - Warszawa, 2003.

Гардун Сергій, прот. - Беларускія пераклады Свяшчэннага Пісання. // Праваслаўе, 2004. №12-13. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, Брацтва ў гонар Віленскіх Мучанікаў г. Мінска, 2004. - сс. 134-139 // Першы друк у: Зборнік "Праваслаўе ў славянскіх культурных традыцыях". - Зборнік артыкулаў наукова-практычнага семінара «Спадчына св. Братоў Кірылы і Мяфодзія і слав. Мовы» Мн.: Беларускае Праваслаўнае Брацтва трох віленскіх мучанікаў, 1996.

Горбік С. прат. ГІСТОРЫЯ І ПРАБЛЕМАТЫКА ПЕРАКЛАДАЎ ПРАВАСЛАЎНАГА БОГАСЛУЖЭНЬНЯ НА СУЧАСНУЮ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ. - сайт "Беларуская аўтакефалія, http://baocinfo.blogspot.com/2010/10/blog-post_20.html, (20.10.2010).

Журня Ф., а. Беларускія рэлігійныя выданьні XIX-XX ст. ст. // Божым Шляхам. Лёндан, 1972, № 4 (132), с. 4-9.

Конан Ул. - Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі. - Мн.: Про Хрысто, 2003. - 128 с.

Крэміс Ян, кс. Др. - Гісторыя перакладу тэкстаў Святога Пісання на беларускую мову, здзейсненых Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ // Даклад на Сімпозіуме, прысвечаным Божаму слову ў год св. апостала Паўла: «Слова Божае жывое і дзейснае» (Гбр 4, 12). - Сайт "catholic.by" (http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=5717&Itemid=49&rrr) (ап. наведв. 29.08.2011).

Пікарда Гай. Нябеснае полымя : Досьлед пачаткаў беларускага перакладу Новага Запавету і Псальмаў (1931) // Пераклад з: Gaу Picarda. The Heavenly Fire: А Study of the Origins of the Byelorussian New Testament and Psalms. Божым Шляхам, 1975, № 1 - 2.

J.S. [Janka Sadouski]. Žmieńka uspaminau na adnu darahuju jubilejnuju mahilu. // Źnič, 29-30 (1954), s. 11.

Sipovič Č. a. dr. - Da novaha vydannia Św. Evanelii. // Źnič, 34-35 (1955), s. 7-8.

Сіповіч Ч., Біскуп. - З нагоды выхаду з друку "Біблі" // Божым шляхам, № 4 (138), 1973. - сс.11-13.

Stankiewicz Ad. Rodnaja mowa u światyniach. - Wilnia. Adbitka z "Chryścijanskaj Dumki", 1929. - s. 97.

Сурыновіч Кс. Сяргей. Пераклады Бібліі, http://surynovic.blog.tut.by/2011/02/ (25.02.2011).

Чарняўскі Кс. Уладзіслаў : Кожны народ павінен маліцца ў сваёй мове / гутарыў Алесь Бяляцкі // Хрысьціянская думка : Выданьне Беларускай каталіцкай грамады, № 3 / 214 / 1993. - сс. 43-63

Чарота І. Беларуская мова і Царква ў гістарычным і актуальным зьмесьце. // Праваслаўе, 1999, № 8. - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі Сабор, Беларускае Праваслаўнае Брацтва святых Віленскіх Мучанікаў, 1999. - сс. 118-122.

Чарота, Іван. Беларуская мова і царква. - Мн.: БДУ, 2000. 119 c.

Województwo polskie. Książki prawosławny. Publikacja ukraińskiego Komitetu Prawosławnego w Łucku. Równe, 1934. - с.23. // Кароткі даклад украінскага камітэту аб праваслаўных выданьнях Пінска-Палескай епархіі ПАПЦ за 1933 г.

Святар Алесь Аўдзяюк, адміністратар праекту "Часасловец" (chasaslovec.info)


ІМПРЭЗА Ў ТБК 30 КАСТРЫЧНІКА

30 кастрычніка, у апошнюю суботу месяца, у сядзібе Таварыства беларускай культуры ў Літве адбылася чарговая імпрэза. Ужо цэлы год у ТБК існуе прыгожая традыцыя - кожнае мерапрыемства вядзе адзін з чальцоў Рады арганізацыі. Гэтым разам ганаровы абавязак паў на Валеру Радзюкевіча. Ён і распачаў імпрэзу расповедам пра зна-ёмства з выбітным беларускім гісторыкам, археолагам і краязнаўцам Генадзем Каханоўскім.

Каханоўскі жыў і працаваў у родным для Валеры Радзюкевіча горадзе - Маладэчне. Каханоўскі скончыў у Маскве педагагічны інстытут, быў дырэктарам Менскага абласнога краязнаўчага музея ў Маладэчне. Радзюкевіч з ім пазнаёміўся яшчэ будучы навучэнцам - пасля педагагічнага інстытута Каханоўскі выкладаў у школе. Валеру вельмі ўразіла харызматычнасць Каханоўскага, педагагічны талент і адданасць сваёй працы. Увагай вучняў-падлеткаў ён валодаў выдатна (што шмат каму бывае вельмі складана) - у класе стаяла такая цішыня, што магчыма было пачуць, як ляціць муха. Пасля школы Валер захаваў добрыя стасункі з Каханоўскім і да яго смерці падтрымліваў з ім кантакт.

Таксама ў жыцці беларускай часткі віленскай грамады ў апошні час адбылася важная падзея: на літоўскім радыё "Культура" пачала выходзіць абноўленая перадача "Тутэйшы час" з новым вядучым Андрусём Старавойтавым, таму наступным слова ўзяў аўтар праграмы. Андрусь распавёў, калі выходзіць яго перадача і як яе можна паслухаць. Таксама была прэзентаваная адна з праграм, што ўжо гучала ў эфіры. (Перадачу "Тутэйшы час" з Андрусём Старавойтавым таксама можна знайсці і праслухаць на сайце літоўскага радыё і тэлевізіі).

У сёлетнім кастрычніку споўнілася 35 гадоў са дня смерці вельмі неадназначнай асобы ў беларускай гісторыі - Радаслава Астроўскага, які працяглы час быў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Сябра ТБК Артур Яўмен рас-павёў пра жыццё і дзейнасць Астроўскага, пасля чаго Алесь Адамковіч зрабіў прамову пра выбітнага беларускага святара Часлава Сіповіча.

Часлаў Сіповіч быў айцом-марыянам. У свой час братоў марыянскага ордэну польскія ўлады змусілі з'ехаць з Віленшчыны. І так склалася во-ляй лёсу, што Сіповіч апынуўся ў Рыме, дзе скончыў папскі Грыгарыянскі ўнiверсітэт. Па-сля гэтага Часлаў актыўна пра-цаваў на ніве развіцця беларускай культуры як у духоўнай галіне, так і ў свецкай. Быў выбітным дзеячом беларускай эміграцыі і стваральнікам Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лондане.

Мерапрыемства завя-ршыў старшыня Таварыства Хведар Нюнька, які падзяліўся ўспамінамі часоў стварэн-ня Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў, арганізацыі, афіцыйна зарэгістраванай ў кастрычніку 1991 г. Старшыня прыгадаў незабыўныя ўражан-ні са дня ўрачыстага прынясення вайскоўцамі прысягі Рэспубліцы Беларусь, што адбы-лася ў Менску пад нацыяналь-нй сімволікай, а таксама заклікаў да салідарнасці са ства-ральнікам БЗВ Міколам Стат-кевічам.

Наступная імпрэза ТБК адбудзецца 26 лістапада. Шчыра запрашаем!

Вітольд Паўлюкевіч, Вільня.


Канферэнцыя чытачоў па кнігах Васіля Якавенкі

Імя пісьменніка Васіля Цімафеевіча Якавенкі нітуецца ў нашым грамадстве з даволі значнымі дасягненнямі ў літаратуры і плённай грамадскай дзейнасцю ў галіне экалогіі і вырашэнні чарнобыльскіх праблем.

У пятніцу 25 лістапада 2011 г. ў памяшканні Гістарычнай майстэрні Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йоганэса Рау (Мінск, вул. Сухая, 25) ладзіцца чытацкая канферэнцыя на тэму "Гісторыя, сучаснасць і беларускі лёс на літа-ратурным займішчы Васіля Якавенкі" (раман "Надлом", 2003; трылогія "Пакутны век", 2006, 2009, зборнікі артыкулаў, эсэ, публіцыстыкі "Крушэнне на ростані", "Нячывелле", Прывіды Шанхая над Свіслаччу") . Імпрэза прысвячаецца 75-годдзю пісьменніка.

Сціслую інфармацыю аб ягонай асобе можна знайсці ў сеціве, да прыкладу, у даведніках: Вікіпедыя або КЕК kekmir.ru/discussion/discussion_7.html

На канферэнцыю запрашаюцца спецыялісты-філолагі, гісторыкі, крытыкі, прадстаўнікі розных дзяржаўных і грамадскіх структур.

Чытачам, якія не будуць мець магчымасці прыняць удзел у разгорнутай імпрэзе, але жадаюць выказацца, прапануем дасылаць свае водгукі на кнігі ды заўвагі аўтару на адрас канферэнцыі: 220030, Мінск, вул. Сухая, 25; або па эл. пошце: ken @tut.by з пазнакай: " На канферэнцыю".

Кантактны тэлефон Гістарычнай майстэрні: 017 / 200 76 26.


"НЕЗАБЫТАЕ" СТАГОДДЗЕ НА ПОЛАЧЧЫНЕ

Асеннім днём на Полаччыну па запрашэнні суполкі "Рубон" Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны завіталі кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Беларускага цэнтра электроннай дакументацыі Алесь Пашкевіч і кандыдат філасофскіх навук, рэдактар часопіса АРХЭ Валер Булгакаў.

Вядомыя беларускія гісторыкі выступілі перад студэнтамі і выкладчыкамі гістарычна-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і тымі аматарамі беларускай гісторыі, што не паленаваліся прыйсці ў наваполацкую бібліятэку імя Якуба Коласа цёмным восеньскім вечарам.

Шмат ўвагі выступоўцы прысвяцілі тэматычнаму "полацкаму" нумару АРХЭ і яго матэрыялам. Былі праанансаваныя артыкулы Генрыха Лаўмянскага пра стварэнне "полацкай імперыі" у ХІ-ХІІ стст., Алега Латышонка пра паходжанне назвы "Белая Русь" і яе сувязі з заходне-еўрапейскімі містычнымі тво-рамі Яахіма Флорскага, Алеся Краўцэвіча пра складаныя стасункі паміж Полацкам і Літвой падчас фармавання Вялікага Княства Літоўскага і шмат іншых.

Асаблівая ўвага была нададзена спецыяльнаму тэматычнаму выпуску "ARCHE", прысвечанаму Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі. З вялікім імпэтам Алесь Пашкевіч расказваў пра змешчаныя ў нумары мемуары знакамітага Міхала Клеафаса Агінскага, постаці Караля Станіслава «Пане Каханку», апошняга вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага Шымана Касакоўскага, якім прысвечаны артыкулы нумара, пра Асветніцтва, ідэі якога пашыраліся ў тыя часы на беларускіх землях і шмат іншага.

Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся і са шматлікімі часопісамі і гістарычнымі кнігамі, якія выйшлі ў выдавецтве за апошні год.

Спадзяемся, нашым гасцям аўдыторыя Полаччыны вельмі спадабалася, а нам застаецца чакаць новых цікавых сустрэч з Алесем Пашкевічам і Валерам Булгакавым.

Зміцер Шчэрбік.


Калі за адраджэнне мовы, чытай, спадарства, "Наша слова"!

Шаноўныя сябры, пачалася падпіска на першае паўгоддзе 2012 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 77. Цана, падрасла, але далёка не ў тэмпе інфляцыі. З гэтага нумара і ўвесь 2012 год мы спадзяёмся выходзіць на васьмі палосах. Газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў. Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды. Мы падаём факты. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю.


УСПАМІНАЮЧЫ АЎТОГРАФЫ

Кнігі з аўтографамі пастаянна навідавоку, нават калі ты пра іх не думаеш. А некаторыя ў свой час амаль не чытаў, так, гартануў, ухапіўшы два-тры абзацы. Бо няёмка было проста пакласці куды-небудзь, спадзеючыся "на потым", падораная ж, хоць ты гэтага і не дамагаўся. У сувязі з чым успамінаеш і ўласныя прэзэнты камусьці, да каго адчуваў прыязнасць ці захапленне яго майстэрствам ці дзейнасцю, а потым высвятлялася: спадару-то мой падарунак - пустое, і ўцяміўшы гэта, не раз і не два душа смылела-курчылася ад сораму. Такое самастворанае індывідуальнае пякель-ца. Хоць, калі без эмоцый разабрацца, - трэба і такі досвед. Каб жа без эмоцый!

Увогуле ж таму аўтографы і прыцягальныя, бо ў любым з іх, бы ў сучаснай флэшцы, запакаваны досвед жывой душы (можна дадаць - несмяротнай душы) яго творцы. Пачынаючы ад нязграбных першых каракуляў твайго малога сына, які здолеў пісьмова павіншаваць бацьку з днём нараджэння, да дасканалых (мне на несуцешную зайдрасць) знакаў маладой настаўніцы. З захапленнем разглядаю вытанчанае мастацтва японскіх ці кітайскіх іерогліфаў. Але і святой кірыліцай можна стварыць каліграфічны шэдэўр. Лацінкай, відаць, таксама, але ў мяне на ёй ёсць хіба толькі два-тры паспешлівыя надпісы на візітоўках, а гэта, зразумела, іншае.

Неяк прачытаў у Аляксандра Геніса (сябра Сяргея Даўлатава і ўвогуле дасціпнага разумніка і эрудыта), што аўтографы расказваюць нам болей, чым нават фотапартрэты іх аўтараў. Сказана пра людзей вялікіх, аднак, мяркую, - гэта датычыць кожнага, проста біяграфія першых даследуецца ўважліва і ўсебакова, а каго цікавіць прасталюдзін. "На пісьме, -заўважае Геніс, - статыку вобраза замяняе дынаміка думкі. Плюс, канешне, тэмперамент". Ён жа, разважаючы пра таямніцу почырка, "гэткую ж неаспрэчную, як адбітак пальца", лічыць вы-нікам яго ўнікальнасці навучанне, культуру: "набываючы ўмельства пісаць, мы становімся рознымі" , - у той час калі насамрэч пра непаўторнасць малюнка пальца "паклапацілася" для нечага прырода. Так што тут аўтар пярэчыць самому сабе, калі згадаць папярэд-няе яго сцверджанне пра дынаміку думкі і тэмперамент. На ўласным досведзе ведаю. Я ў першых класах школы (сельскай, у канцы вайны і тры гады адразу пасля) мусіў вучыцца пісаць на чым папала - на кавалках абгортачнай шурпатай паперы, радзей - на газетах, - і чым прыходзілася, затое потым многія гады імкнуўся яго ўдасканаліць, і што ж: толькі дзве дзяўчынкі сказалі неяк - ён "па-свойму" прыгожы. "Па-свойму"! Бо сам ім чымсьці падабаўся. Мяне ж мае каракулі не аднойчы прыводзілі да ціхай роспачы, асабліва калі рукапісы перадрукоўвалі машыністкі рэдакцый.

Так, згодны, почырк залежыць і ад культурнага ўзроўню асобы. Толькі ж варта мець на ўвазе і тую самую загадкавую "дынаміку душы", і тэмперамент, і можа, самае-самае: акрамя "дынамікі", яшчэ і таямніцу душы. У часе рабо-ты ў рэдакцыях газет, асабліва загадваючы аддзелам пісем, я нарэшце па почырку (бывала, каліграфічнаму) навучыўся распазнаваць, калі душа хворая. I яшчэ мудрацы Старажытнай Грэцыі звярнулі ўвагу, што на почырк уплывае не толькі адукаванасць яго ўладальніка, куды болей - характар. Потым, ужо ў XIX стагоддзі, увогуле развілася цэлая навука аб вызначзнні ўнутранага стану чалавека па яго почырку. Яна так і называецца - псіхаграфалогія. У почырку адлюстроўваюцца як псіхічныя, так і фізічныя асаблівасці чалавека, ён мяняецца ад настрою, узросту, а яшчэ - ад шчырасці ці змушанасці пры напісанні нейкага тэксту.

Лічаць, чалавек па ўласным почырку можа вызначыць свае прыхаваныя магчы-масці. I нават - здаровы ён ці захварэў. А таксама: ён сапраў-ды мастак-пісьменнік ці, нажаль, толькі графаман, гэта значыць той, каго вабіць сам працэс пісьменства. Вось пра апошняе я і меў аднойчы шчырую памятную гутарку з чалавекам, чый почырк нядаўна разглядаў на старым рэцэпце, з Нейфахам.

Нейфах... Калісьці галоўны ўрач паліклінікі Беларускага літаратурнага фонду. Была такая, пакуль гаспадарчы аддзел Упраўлення справамі Прэзідэнта не забраў сабе яе памяшканне - катэдж у цэнтры Менска. А пасля ліквідавалі і сам Беллітфонд па дробязнай надуманай прычыне. Ажно адразу рашэннем Вярхоўнага Суда дзяржавы.

Нейфах... Спрабую ўспомніць імя гэтага цудоўнага чалавека, і не атрымліваецца. Тэлефаную аднаму, другому са старэйшых пісьменнікаў... Прозвішча памятаюць, як жа! а імя, кажуць, забылася. У блізкіх бы родзічаў, кажуць, спы-тацца. А як іх знайсці, калі нікога ўжо нібыта і ў Беларусі не засталося. Раз'ехаліся - у Ізраіль, у Злучаныя Штаты Амерыкі.

Чалавек гэты ўспамінаецца не таму, уласна, што быў галоўным урачом, а мне даводзілася часцяком рамантаваць хліпкае "естество". А хутчэй з-за размовы, якую вышэй згадаў. I таму, канешне, яшчэ, што з'явіўся да мяне, грыпознага, хоць у паліклініцы мелася тады тры ўрачы. Усяго за які год да таго ў мяне здарыўся "малады" інфаркт міякарда. А тут гэтая грыпозная немач. Ляжу, змагаюся. Жонка, занепакоіўшыся, вырашыла выклікаць урача на дом.

Я тады жыў у аднапакаёвай кватэрцы на пятым паверсе панэльнай "хрушчоўкі", вядома ж без ліфта. І вось званок над дзвярыма - і на парозе цяжка аддыхваецца Нейфах. Пажылы чалавек, франтавік, а галоўнае - сам хворы (мне было вядома, што ў яго рак).

- Ну што, Ялугін, я сам да цябе прыйшоў! - прамовіў ён, усё яшчэ аддыхваючыся, але іранічна-бадзёра.

Ачуняўшы нарэшце, я завітаў да яго ў кабінет, падзя-каваць і падарыць самае для мяне тады каштоўнае - сваю першую кніжку. Зразумела, з адпаведным аўтографам.

Азнаёміўшыся з дарчым надпісам, Нейфах сказаў, ставячы кніжку на паліцу:

- Твой падарунак зой-ме месца ў гэтай кампаніі.

Толькі тады я заўважыў, што "кампаній" на паліцах у Нейфаха было дзве. На пытанне, чаму, гаспадар адказаў з усмешкай:

- Ну, так у мяне атрымліваецца.

Уважліва агледзеўшы даволі вялікі кнігазбор, я ўрэшце, як падалося, уцяміў сут-насць падзелу і сказаў пра свае меркаванні Нейфаху.

- Мне ўсе аўтографы дарагія і цікавыя, - адказаў той. - Іншая справа, што кожную "кампанію" праглядаю ў залежнасці ад настрою. Калі бывае асабліва ўжо самотна і адзінока, бяру і ўважліва перачытваю гэтыя, самыя, як здаецца, нязмушаныя і бескарыслівыя. Перачытваю і нібы размаўляю зноў з іх творцамі.

Такі настала пара, калі і мне асабліва спатрэбіліся ўрокі добрага мудраца, чыё імя вось жа паспела патануць недзе ў глыбіні старых мазгоў. Але голас усё чуецца, бадзёрачы: "Ну што, Ялугін, я сам да цябе прыйшоў!" Тады нярэдка я і пачынаю перачытваць, разважаючы, аўтографы, якімі раней проста, ганарыўся.

Вось - атрыманыя, калі я працаваў у часопісе "Нёман" рэдактарам аддзела крытыкі, затым намеснікам галоўнага рэдактара. Неяк звярнуў увагу, што ў даволі значнай часткі з іх ужываецца слова "шчыра". Чаму, калі, здавалася б, па сэнсу выказвання можна уцяміць якое яно? Складана вызначыць з "ходу". Урэшце ж азначэнне "шчыра" і падобныя пішуцца часам механічна, як сэнсавыя, так бы мовіць, "штампоўкі".

Аднойчы, падчас сустрэчы з чытачамі, калі я з прыемным хваляваннем надпісваў свае кніжкі, арганізатар - нястомная і таленавітая прапагандыстка беларускай мастацкай літаратуры Людміла Васільеўна Несцяровіч, заўважыўшы ў маіх аўтографах пэўныя штампы і паўторы, сказала:

- Шаноўны аўтар, болей адметасці! А таксама лепей не згадваць напрамую пра сваю шчырасць.

Зрабіць за адзін сеанс, ды яшчэ ўсхвалявана зіркаючы на ўрачыста-вясёлую чаргу з тваёй кніжкай у руках, з тузін ці болей бывае арыгінальных надпісаў - такое не кожнаму ўдасца. Пісьменнікі ж маруды, як правіла, так зладжаны, што схільныя шчыраваць над фразай падоўгу, асабліва празаікі, стараючыся, каб яна напаўнялася-інтрыгавала вобразнай нечаканасцю.

Паэтам экспромты ўдаюцца часцей. У Беларусі, на мой погляд, непераўзыйдзеным у гэтым майстэрстве застаецца Рыгор Барадулін.

Бяру барадулінскую кніжачку, з першых, і адразу ўспамінаецца пачатак 60-х мінулага (дзіўна ажно!) стагоддзя, час так званай палітычнай "адлігі" і як вынік яе - выбух маладых творчых памкненняў. Канешне, тады ніхто з нас, нават апантаныя дысідэнты ў душы, не мог і ўявіць, што ўжо так па гістарычным летазлічэнні хутка "великий, могучий Советский Союз", як спявалася ў дзяржаўным гімне з раніцы да позняй ночы, лясне, распаўшыся на "нацыянальныя кватэры". Адно адчувалі хутчэй на ўзроўні "агульнага падсвядомага", інстынкту нацыянальнага выжывання - "сваё беларусам калі-небудзь спатрэбіцца, і трэба хоць чым, а спрыяць адметнасці роднага краю - праз культуру, праз мову, развіццё самасвядомасці".

Нібы зноў уваходжу ў пракураныя, абы як абсталяваныя кабінеты рэдакцыі газеты "Знамя юности" ў старым Доме друку. Нічога, што гэта орган ажно ЦК камсамолу Беларусі. А вось жа неяк менавіта тут усталёўваецца своеасаблівы нефармальны клуб амбіцыйных і хоць, можа, крыху, але заражаных дысідэнцтвам таленавітых паэтаў, празаікаў, крытыкаў, мастакоў, тэатралаў, філосафаў-заўзятараў прыгожага пісьменства. Гэта акрамя афіцыйнага літаратурнага аб'яднання. Рускамоўнага, але яго кіраўнік Пётр Валкадаеў - расіянін, франтавік, які пасля вайны асеў у Менску, прывабліваў і беларускамоўных, яны там упэўнена сябе пачувалі. У мяне ўжо, акрамя нарысаў, апублікаваныя навэлы "Дзевяць ягад вінаграду" - пра "нашага чалавека" ў Алжыры, і на гістарычную тэму, беларускую - "Прыезджы" ў часопісе "Нёман", дабраслаўлёны "самім" Валянцінам Тарасам - мэтрам, якога я яшчэ ўсё саромеўся запрасіць "на чарку".

Тарас... Апошняя з падораных ім кніг - "На выспе ўспамінаў". У каторы раз перачытваю аўтограф: "Эрнэсту Ялугіну на добры ўспамін пра ўсё наша "нёманскае". Будзь здаровы, мой сябра!" У гэтай кнізе ягонае паэтычнае сведчанне пра "адлігу":

... Мы драли глотки

в яростных дебатах,

Не думали,

что всё уйдёт в слова,

А думали,

что мир переиначим,

Глаза раскроем

"винтикам" незрячим.

С тех пор трещит

с похмелья голова...

Мяне хваляць стрымана. Даюць парады: "Больш раскаванасці, стары. Смялей раскрывай творчы патэнцыял. Бяры прыклад са свайго земляка, Шкляра".

Ігар Шклярэўскі. Дапамагаючы сабе жэстамі і выразнай мімікай падобна Яўтушэнку, і пашморгваючы носам, узнёсла-пераможна агучвае вершы, рускамоўныя, са сваёй першай кніжачкі - "Я иду!" Куды - не надта зразумела. Галоўнае - да сонца! I:

"Старуха солнце воровала

у солнцелюба, у меня!"

Суперударным жа было гэта:

"Вот я

Стою, счастливый

и влюблённый,

Колоколами юбок

оглушённый!

Эй, девочки, айда в леса!"

"Знамя юностн" публікуе даволі з'едлівую пародыю Валянціна Тараса (успамінаю па памяці): "Трах! Дзынь! Я! Ногой открываю окна..." і г.д.

Як Ігар хацеў прабіцца ў Маскву! І прабіўся. Толькі пад старасць стала ўвачавідкі - у творчую пустэчу. Хаця тэхніка паэтычнага пісьма - выдатная. Талент, майстар! А нешта, адчуваецца, у падтэксце не спрацоўвае. Піша пра лоўлю рыбы ў азёрах Карэліі. Пра каханні. У кенійскім фальклоры, пра што мне расказваў неяк мой сябра Кейгэ, ёсць такая пацешка: "Ты кажаш, Камамба, што быў там і там, што цябе кахалі, ты кахаў. А дзе ж твае дзеці, Камамба?"

Здаецца, ці не апошняе гучнае, чым Ігар напомніў маскоўскай аўдыторыі пра сябе, былі паэтычныя прэтэнзіі па-крыўджанага чамусьці расейца да ЗША: "Америка! Ты на бабах своих не пахала". Можа таму, што Амерыка не звярну-ла на яго ўвагі? А каго яна з маскоўскіх творцаў сучаснасці асабліва заўважыла? Хіба што Бродскага. Дык і тут хутчэй па палітычных матывах пры ўдзеле магутнага яўрэйскага лобі. Амерыканцы хоць і нацыя, сплаўленая з эмігрантаў з усяго свету, а цікавіцца ў асноўным найболей сваімі творцамі.

Уладзімір Караткевіч, слухаючы Шклярэўскага, гмыкае, іранічна дудырачы губы, як ён умеў:

- О, гэны такі будзе ў Белакаменнай. Магілёўскія, вы сапраўды ўпэўненыя, што пішаце па-руску?

I зіркае на Івана Бурсава. Многія ведаюць: таксама вострыць лыжы ў Маскву.

Масква... Магнітам прыцягвала яна многіх беларускіх творцаў. Хтосьці дамагаўся перакладаў, а той-сёй і сам сябе перакладаў. Нехта адразу стараўся па-рюску. I асабліва ганарыўся, калі яго друкавалі ў Маскве.

Вось кніжка апавяданняў таленавітага мсціслаўца, заўзятара ўдарных усесаюзных будоўляў за Уралам і студэнта-завочніка Маскоўскага літаратурнага інстытута Алега Ждана. Ведаючы маю цікаўнасць да мсціслаўскай даўніны, ён не без прыхаванай, мяркую, ганарлівасці аўтаграфуе: "Эрнесту. Любимцу мстиславских девиц от любимца московских..."

Эх, юнацтва!

У рэдакцыйны пакой віхурна завітвае Рыгор Барадулін. Жартаўлівыя абдымкіагляды з Караткевічам, бліскавіцы "падколаў", вясёлы абмен літаратурнымі "хохмамі". Усе з цікавасцю разглядаюць яго новую кніжачку вершаў. І адна дастаецца мне. 3 імклівымі радкамі на тытульным лісце:

"Ад Камчаткі да Брэста

Падрастае, як цеста,

слынны слых

пра Эрнэста.

Твой Рыгор".

А гэта пазнейшае. Ужо "адліга" скончылася, сіверам дыхае "замаразак", велізарная імперыя "ад Камчаткі да Брэста" ўцягваецца ў застой. Усё прыдзірлівей цэнзура ("Галоўліт"), усё палахлівей рэдактары, і міжволі цішэюць, набіраюцца абачлівасці творцы. Хто не жадае скарыцца, ас-войвае прыёмы падтэксту, алюзій, фантастычнага іншаказання - як у каго атрымліваецца. Калегі падбадзёрваюць адзін аднаго не падаць духам, трымацца. Трымацца, праўды.

Так маё пакаленне "дзяцей вайны" сталее. Я ўжо адважваюся адрошчваць бародку, "меншавіцкую", вызначае Тарас. Барадулін зрабіў гэта яшчэ раней. Магчыма, тут уздзеянне Кубы, ад захаплення яе адважнымі маладымі паўстанцамі -"барадачамі", барбудасамі. А можа ўпадабленне Хеменгуэю, хоць такім чынам. Барадулін ужо ўсесаюзна вядомы, афіцыйна "заслужаны". А па духу - той жа няўрымслівы "шасцідзесятнік". Вось і ў аўтографе ягоным, іскрамётным, светламетафарычным, лёгка згадваецца змагарскі падтэкст-падтрымка сабрата ў часе "застойнай" слоты:

"Барбудас малады

Эрнэст,

Нязломным будзь,

Як горды Брэст.

Няхай табе

і сэнс, і змест

падпарадкуюцца,

Эрнэст!

Твой Рыгор".

З блізкім сябрам Барадуліна Ўладзімірам Караткевічам даводзілася сустракацца пастаянна, гутарыць, "браць чарку" падчас сяброўскіх вясёлых застолляў. Шло ўжо цвёрда дамовіліся, пасля таго, як я ўрэшце пераканаў рэдкалегію "Нёмана" начале з Макаёнкам, што перакладаю на рускую мову "Дзікае паляванне караля Стаха" для часопіса. Але затым Караткевіч паведамляе, просячы прабачыць, што яго ўгаварыла даверыць гэтую працу ёй перакладчыца з Масквы, а я каб усё ж спрыяў публікацыі ў "Нёмане", бо ў Маскве не прабіць, рэч лічыцца нацыяналістычнай.

Аўтограф жа маю адзін і лапідарны: "Эрнэсту Ялугіну - Уладзімір Караткевіч" , без эмацыйнай адметнасці, словам. Іранічны Уладзімір Жыжэнка, які і рыхтаваў тэкст рамана для "Нёмана", заўважыў на гэта: "Дастаткова: роўны роўнаму". У мяне меркаванне іншае. А наконт "роўнасці", то Канстанцін Сіманаў неяк заўважыў у часе размовы на гэтую тэму, што кожны пісьменнік урэшце - тавар штучны.

А гэта згадка пра няпросты час канчатковага пераходу на беларускую мову. Аднойчы з'явілася такая патрэба душы, і не ў аднаго мяне, аказваецца. Я тады напісаў ці не свой перадапошні твор на рускай мове - раман пра "нашых" у пасляваенным Алжыры - "Острова". I трзба ж было супасці, што тады ж і Віктар Казько развітваецца з руска-моўнасцю - кнігай "Здравствуй и прощай". А мне аўтограф урэшце: "Ты, который на "Островах", - здравствуй!"

Іншым разам па аўтографах можна прасачыць пачуццёвую эвалюцыю аўтара, якасці ўзаемадачыненняў у прасторы часу. Гартаю томікі Сямёна Букчына, удумлівага літаратуразнаўцы, эсэіста, бліскучага публіцыста. Піша на рускай мове, але выдатна валодае беларускай і польскай. У яго выйшла кніга нарысаў "Как жить, Лев Николаевич?" - даследаванні пра беларускіх карэспандэнтаў Талстога. Мне з аўтографам: "Эрнесту Ялугіну искренне, дружески. І5.Х.І979". "Искренне" сапраўды, думаю, шчырае, у добрых мы тады былі адносінах, бачыліся часта, пра літаратуру спрачаліся, пра "нацыянальнае пытанне", прыхаваным ягонай жонкай медыцынскім спірытусам частаваліся (разбаўленым!), калі з заслужаным гонарам знаёміў мяне са сваім выдатна падабраным кнігазборам, нялёгкая справа ў тыя часы. А як было не пазайдросціць, гартаючы ладны томік прыжыццёвага выдання твораў Уласа Дарашэвіча, якім мы абодва захапляліся. (Мінаюць гады. "Перабудова", "галос-насць", эпахальны развод народаў па "нацыянальных кватэрах", масавая эміграцыя яўрэяў. Пачуў, што і Букчын ужо ў Ізраілі. Але не, вярнуўся, стаў выдаваць вельмі прыстойную газету, а ў яго выдатных публіцыстычных творах сустракаю выраз - "мы, беларусы". Як прафесар, наведваецца ў Польшчу чытаць лекцыі ў тамтэйшых універсітэтах, друкуецца ў "Народнай Волі". У Менску ж у 2002 годзе выдае цікавую, як заўсёды ў яго, "ксёнжку" на рускай мове - "Польский дневник". Пры сустрэчы мне аўтограф: "Старому прыяцелю Эрнесту з найлепшымі ўспамінамі". Яшчэ праз тры гады на тоўсценькім томіку з назвай "Тайная свобода", які мне так спадабаўся, што я нават адзін купіў, каб падарыць раённай бібліятэцы ў Крычаве - няхай і землякі прачытаюць! - надпіс, ужо "цяплейшы" за папярэдні: "Эрыку Ялугіну з вялікім задавальненнем ад нашае новае сустрэчы" . Гады растанняў, выходзіць, не заўсёды расхалоджваюць прыяцельскія ўзаемаадносіны.

А бывае наадварот, і ў куды болей карацейшы тэрмін. Магу, канешне, памыляцца, і не пытацца ж у аўтара, чаму напісаў так, калі раней куды "цяплей". Мае ж пачуцці застаюцца нязменнымі. Проста спрабую разабрапца, параўноўваючы. Вось першы: "Эрнест, дружа, гэтая кніга - вынік нашага сумеснага, у часе прагулак, роздуму аб лёсе народа, як ніколі сёння занядбанага, абяскры-ленага, кінутага на выміранне.

Калі мы, нягледзячы на гады і хваробы, "палім" свае сэрцы, седзячы за аркушам паперы, і нешта, можа, у нас атрымліваецца, будзем лічыць, што недарэмна капцілі неба. Новых табе, сябра, творчых старонак. I прэч, прэч як надалей усё другаснае..."

Можа, трэба было проста падзякаваць за падарунак і пахваліць, бо ёсць жа за што. Я ж, відаць, напоўніцу не ўлічыўшы асаблівасцей ха-рактару творцы, зрабіў і некалькі заўваг - не дзеля нейкага ганьбавання, а каб паспрыяць, можа, удасканальванню тэкста. Пачуў жа з адчужанасцю прамоўленае: а вось народны (было названа прозвішча) патэлефанаваў і сказаў, што плакаў над старонкамі, расчуліўшыся.

Чорт пабяры! Ды мне ж таксама было б куды прасцей паведаміць, што чытаў са слязою на вачах. Карацей, наступны аўтограф аказаўся ўжо стрымана-дзяжурным: "Эрнесту - шчыра (во! -Э.Я.) , з пажаданнем новых творчых поспехаў. Аўтар..." А ў гэтай жа кнізе была рэч, да сюжэту - якой я сапраўды меў пэўнае дачыненне, падараваўшы аўта-ру такія-сякія выразныя дэталі з уласнага жыццезбору.

Добра, усё адно я рады, што і мая дробка аказалася патрэбнай у добрай рэчы сябра.

Хоць іншым разам за такое, што і сам ужо не памятаю яго, раптам атрымліваў не толькі аўтограф, але і радкі ўдзя-чнасці ў тэксце самой кнігі. Та-кое, як правіла, ўласціва навукоўцам. Зусім свежы прыклад - падараваная даследчыкам-этнографам Сымонам Барысам яго новая кніжка "Як у нас клічуць. Беларускія імёны". У аўтарскім рэзюмэ, пасля падзяк рэцэнзентам-навукоўцам ды выдаўцам, ёсць і такі прыемны для мяне абзац: "Магчыма, у аўтара не ўзнікла б жаданне пісаць гэтую кнігу, калі б у свой час не прычыніўся спрыяльна да маіх антрапанамічных матэрыялаў... Эрнест Ялугін... Дзякую".

Шматкроп'е пакінута мною там, дзе аўтар згадвае яшчэ аднаго з тых, хто на самым пачатку спрыяў яго вышукам - журналісту і даследчыку-краязнаўцу Здзіславу Сіцьку. Дык у сваю чаргу той, выдаў-шы нарэшце найцікавейшае і багатае матэрыялам даследванне "Утроп Літвы" (ужыў жа чалавек беларускае слоўца, якое трэба шукаць у Слоўніку Некрашэвіча і Байкова, бо ў сучасным Тлумачальным ужо няма, мог бы прасцей сказаць: мПа слядах Літвы", ды выбар за аўтарам), дзе ўрэшце грунтоўна і на значным амаль яшчэ некранутым беларускімі даследчыкамі фактычным матэрыяле даказаў: ліцвіны - не племя, а вайсковыя пасяленцы, накшталт казакаў, якія знайшлі прытулак ва ўсходнеславянскіх княствах, пераважна Полацкім, калі іх за паўстанне пачалі бязлітасна знішчаць германцы. А ў мяне прыемная "здабыча" - аўтарскі падарунак: "Шаноўнаму спадару Эрнесту Ялугіну - удзячны за падтрымку маёй канцэпцыі, што да паходжання ваяроў-літвы..."

Аўтографаў ад навукоўцаў, якія грэюць душу, некалькі. Тут спярша назаву атрыманыя ад маскоўскага прафесара, доктара гістарычных навук Я.Л. Няміроўскага. Бо за гэтым - маё змаганне аматара айчыннай гісторыі па рэабілітацыі, ці можна нават сказаць, вяртання амаль з нябыту імя аднаго з нашых першадрукароў Пятра Мсціслаўца. Я здолеў-такі ўрэшце даказаць, што ён быў не прыслужнікам Івана Фёдарава, не мізэрным нейкім "гастарбайтарам", кажучы па-сучаснаму, а годным майстрам, вельмі верагодна тым, без каго першая друкаваная кніга на Маскве, калі б і з'явілася, то значна пазней і не такой выдатнай якасці.

Давялося некалькі гадоў пазмагацца з апантанымі расійскімі даследчыкамі, пакуль мае публікацыі не заўважыў, станоўча ацаніўшы, самы аўтарытэтны даследчык старажытнарускай кнігі прафесар Няміроўскі. I ўрэшце ў яго фундаментальнай кнізе "Иван Фёдоров" пад грыфам Акадэміі навук СССР упершыню ў гісторыі пытання на самых першых старонках з'яўляецца фраза: "В 1564 г. Иван Фёдоров вместе со своим другом Петром Тимофеевым Мстиславцем выпустили первую, точно датированную московскую печатную книгу..." Там жа згадваецца і маё прозвішча - у якасці даследчыка з Беларусі. Потым быў нечакана-прыемны для мяне ліст ад Я.Л. Няміроўскага, затым яшчэ, з хвалюючым падарункам - выдатна падабраным камплектам паштовак "Первопечатник Иван Федоров" з каментарамі да кожнай і прадмовай Я.Л. Няміроўскага. I з яго ж навагоднім віншаваннем. Ліставанне, вельмі прыязнае да мяне, працягвалася, але ў гэтых запісах, каб не кадта "расцякацца вавёркай па дрэве", падзялюся надпісамі на падараваных кнігах ў межах адной тэмы.

Што да ліставання, то асабліва "ўраджайным" атрымалася яно яшчэ з адным "маскоўскім" доктарам гістарычных навук, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук СССР, беларусам у пажыццёвым прымусовым адлучэнні ад Радзімы (за "нацдэм" яго загрэблі ў ГУЛАГ яшчэ ў 1930 годзе) Мікалаем Мікалаевічам Улашчыкам.

Першай жа кнігай з дарчым надпісам ад яго быў XXXII том "Полного собрания русских летописей", укладальнікам якога і рэдактарам Улашчык з'яўляўся. Каштоў-насць кнігі для мяне яшчэ і ў тым, што гэта унікум - там уласнаручная рэдактарская карэктура, я атрымаў рэч асобнымі лістамі і нямала трывожыўся, аддаючы ў пераплёт. Апошняй кнігай, атрыманай ад М.М. Улашчыка, стала "Введение в изучение белорусско-литовского летописания" з аўтографам: "Дарагі Эрнест Васілевіч, прыміце гэту кнігу як знак удзячнасці за ўсё, што Вы зрабілі для мяне" Подпіс, дата - ІІ.ІХ.85.

Я атрымаў ад Мікалая Мікалаевіча яшчэ з дзесятак адбіткаў яго навуковых артыкулаў з акадэмічных часопісаў, на кожным кароткі надпіс аўтара. Іх, як і пісьмы, я перадаў у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

У Беларусі першым свае працы па айчынных старадруках мне дарыў з сяброўскімі аўтографамі супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР М.Б. Батвіннік. Калі гэта былі не кнігі, а асобныя адбіткі артыкулаў з навуковых часопісаў, надпісы ён рабіў на пачатку фразы крыху "акадэмічна", за выключэннем першага слова -"дарагому": "Эрнесту Васильевичу Ялугину" , а ў канцы - усмешліва-таварыскае: "для службовага карыстання" . Марат Батвіннік" . А ці не першы аўтограф на сваёй кніжцы "Лаврентий Зизаний" таксама пачынаўся гэтак жа: "Дорогому Эрнесту Васильевичу Ялугину..." , а заканчваўся па-свойску: "... от всего сердца, з добрыми мыслями" .

Прыкладна тады ж - пашанцавала блізка пазнаёміцца з надзіва апантаным даследчыкам айчыннай даўніны Міколам Ермаловічам. Дарэчы, ён адным з першых напісаў для часопіса "Полымя" ўхвальную рэцэнзію на маю аповесць "Мсціслаўцаў посах". Я знайшоў яго у Беларускай зале Нацыянальнай бібліятэкі, каб падзякаваць. З таго пачалося наша творчае супрацоўніцтва. Друкавацца яму было складана, цэнзары пільнавалі кожны ягоны радок, які адважваліся прапускаць у друк рэдактары. Потым, калі нарэшце ў час "перабудовы" Мікола Ермаловіч здолеў выдаць сваю галоўную кнігу - "Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды", я атрымаў яе з аўтографам: "Дарагому Эрнесту Васільевічу Ялугіну з найглыбейшай павагай. М. Ермаловіч. Маладзечна".

Ганаруся, што ён папрасіў у мяне рэкамендацыю, калі вырашыў уступіць у Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Цікава, што і яшчэ два даследчыкі беларускай даўніны, якія жылі ў Маладзечне, захацелі падарыць мне свае творы. Гэта Генадзь Каханоўскі - кніжку "Адчыніся, таямніца часу!": "Дарагому аднагодку, цудоўнаму чалавеку і пісьменніку Эрнесту Ялугіну з пашанай - Аўтар" ; і пазней ужо - Міхась Казлоўскі. Ад яго маю кнігу "Нашчадак слаўных крывічоў" пра выдатнага Адольфа Клімовіча - аднаго з ідэолагаў і стваральнікаў Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі, арганізатара масавага беларускага незалежніцкага руху ў 20-З0-х гадах XX стагодцзя, і яшчэ, дзе сп. Казлоўскі ўжо ўказаны ў якасці ўкладальніка і аўтара навуковых каментароў, - "Выбраныя творы" Віктара Вальтара - змагара за годную дэмакратычную Беларусь і арыгіналь-нага пісьменніка, што стала для мяне прыемным адкрыццём: "Дарагому Эрнесту Ялугіну - ад шчырага сэрца, з любоўю - Міхась Казлоўскі. Маладзечна" . У шчырасць яго верыцца. Тым болей, што мы ж зусім незалежныя адзін ад аднаго, да таго ж я - "зыходзячая натура", так бы мовіць.

Тут заўважу, што час незалежнай Беларусі (спадзяюся, ужо навечна) стаў увогуле для многіх з нас багатым на адкрыцці айчынных "таямніц жыцця". Іншым разам проста такі цудоўна-неверагодных. Прыкладам, ці мог я і ўявіць "пры саветах", што аднойчы да мяне завітае чалавек, голас якога толькі зрэдку чуў праз скавытанне глушылак па радыё "Свабода"! Чуў, бы з іншага свету, а то і Сусвету. Так яно і было ж, практычна. А вось жа здарылася, што мы ў Менску змястоўна гутарым з ім, і легендарны кіраўнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ерку, адметны грамадскі дзеяч у эміграцыі дорыць кнігу сваіх даследаванняў "Беларусы ў ЗША" з аўтографам: "Высокашаноўнаму й паважанаму "піянеру" аднаўлення нашае нядаўняе спадчыны спадару Эрнэсту Ялугіну. З пашанай - Вітаўт Кіпель".

Бачна па тэксце, што шаноўны аўтар хваляваўся, калі пісаў гэта. А я кожны раз з хваляваннем разгортваю яго кнігу, так багата насычаную фактамі і філасофскім роздумам таленавітага і чэснага даследчыка трагічных падзей жыцця беларусаў.

Ужо і не помню, якім чынам пазнаёміўся з Адамам Мальдзісам. Але адназначна яшчэ тады, калі "пан Адась", як яго іншым разам клікаў Караткевіч, не быў доктарам навук і гэткім увогуле слынным, як урэшце стаў.

Першая яго кніга, якую я атрымліваю з аўтографам, - "Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХVІІІ стагоддзя": "Паважа-наму Эрнесту Ялугіну з удзячнасцю і сардэчнымі пачуццямі - аўтар." Быў травень 1982 года. А вось, за што Адам Восіпавіч дзякаваў - ужо забылася.

У 1984 годзе атрым-ліваю ад Мальдзіса кнігу яго мастацкай прозы з вялікай дакументальнай асновай - "Восень пасярод вясны", з "сардэчнымі пачуццямі" аўтара.

І нарэшце ўжо ў 2007 годзе - "Выбранае": "Дарагому Эрнесту Ялугіну, якога я заўсёды высока цаніў як "глыбокакапальніка" ў гісторыі" . Добра.

(Працяг у наст. нумары.)

У Менску адкрылася выстава Аляксея Марачкіна

10 лістапада 2011 г. у сталічным Палацы мастацтваў пры поўным аншлагу адкрылася выстава Аляксея Марачкіна. На другім паверсе Палаца мастацтваў выстаўлена ў экспазіцыі амаль сто твораў. І не менш (калі не больш) было прысутных на адкрыцці.

Многія выступоўцы называлі Марачкіна мастаком-эпохай, мастаком-адлюстравальнікам нашага жыцця. І гэта так, калі ўлічыць, што ў экспазіцыі прадстаўленыя творы, пачынаючы з 1967 года, калі Марачкін яшчэ быў студэнтам мастацкага інстытута.

У свой юбілейны год знаны творца прадставіў гледачам усяго толькі частачку зробленага раней і апошнім часам - самыя знакавыя свае работы: жывапісныя палотны, маляваныя дываны ў драздовічаўскіх традыцыях народнага мастацтва, унушальную інсталяцыю з адмыслова распісаных прасніц нашых вясковых бабуль. І ўсё, што ні робіць мастак, - Беларусь, Беларусь, Беларусь! Яе душа, яе шлях, яе маленне, злітыя з усёй істотай творцы, яго філасофскім асэнсаваннем мінулага і сучаснага Бацькаўшчыны, пранікнёным позіркам у будучыню.

Экспазіцыю складаюць творы розных жанраў. Гэта жывапіс, графіка, у якой ён намаляваў партрэты нашых знакамітых гістарычных асобаў, гэта і вельмі цікавы народны жанр - прасніцы. На іх змешчаныя выявы святых, фальклорныя персанажы і проста сюжэты з паданняў беларускага фальклору.

Вобразныя сімвалы Аляксея Марачкіна маюць глыбокі сэнс і прымушаюць гледача думаць, суперажываць, даваць палёт уласнай фантазіі. Яго мастацтва бярэ выток з сокаў роднай зямлі, але яно не прыземленае - акрыленае высокім пачуццём і сілай шматграннага таленту.

Напярэдадні выставы аўтар не быў упэўнены, ці ўвойдуць у канчатковую экспазіцыю яго самыя надзённыя творы. Але ўсе гэтыя работы ўвайшлі ў экспазіцыю, ацалелі, прынамсі пакуль што. Цікавая работа пад назвай «Сцяна» - гэта турэмны мур, на якім напісаныя розныя палітычныя лозунгі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў. Гэтая кар-ціна, дарэчы, была знятая з папярэдняй выставы Аляксея Марачкіна. Таксама змешчана ў экспазіцыі работа, прысвечаная легендарнаму Мірону, які вывешвае бел-чырвона-белыя сцягі. Шмат партрэтаў дзеячоў сучаснай беларускай эліты, якія нашай уладай успрымаюцца рэзка адмоўна. У прыватнасці, змешчаны партрэт Зянона Пазьняка.

Партрэтная гелерэя славутых сыноў і дачок Бацькаўшчыны, пазначаная тонкім псіхалагізмам і раскрыццём унутранай велічы герояў. Такімі паўстаюць гістарычныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт Вялікі і Леў Сапега, асветніца нашай зямлі Святая Еўфрасіння Полацкая, мужная ваярка за волю Айчыны Эмілія Плятэр, правадыр вызвольнага паўстання 1863 года несмяротны Кастусь Каліноўскі, нашы сучаснікі - мастак-патрыёт, адзін з першапраходцаў на ніве нацыянальнага Адраджэння Яўген Кулік, найвыдатны паэт Анатоль Сыс са смяротна параненым сэрцам... Ягоны боль, як і ўсё, што дзеецца ў гэтым свеце, у дарагім бацькоўскім краі, усёй сваёй чулай, трапяткой душой успрымае творца, пра якога на адкрыцці выставы захоплена гаварылі ягоныя таварышы і паплечнікі.

Есць тут і работы, звязаныя з бесперапынным імкненнем нашай улады да саюзу з Расеяй. Гэта таксама востра публіцыстычныя творы.

Выстава будзе цягнуцца да 20 лістапада, і мастак вельмі спадзяецца, што ўсе гэтыя работы ацалеюць у экспазіцыі да самага закрыцця.

Паводле СМІ.


Стрэча з Уладзімірам Мехавым*

незадоўга перад з'ездам Саюза пісьменнікаў Беларусі

Неяк раз, а было гэта незадоўга перад чарговым з'ездам Саюза пісьменнікаў Беларусі, пачуў па радыё, што сёння, у нядзельку, ладзіцца ў Купалавым музеі некалькі імпрэзаў на розных музейных пляцоўках. Не паверыў сваім вушам. У музеі ж у нядзельку выходны дзень. І ўсё ж вырашыў з'ездзіць. Балазе, мне трэба было з'ездзіць у "Каравай", а гэта ўжо недалёка да Купалавага музея. То і да музея падскочу. І от я пасля "Каравая" кіруюся да Купалавай сядзібы. Іду ля музея РСДРП. А понізу яго туды-сюды тупае знаёмая постаць. "Ці не Уладзімір Мехаў?" - разважаю.

- А вы хто? - адгукаецца той. - Знаёмае аблічча, але ніяк не згадаю, хто вы. Мне ўжо хутка восемдзесят, і з памяці сціраюца лікі знаёмых.

Я называю сябе. Мехаў патэтычна ўскліквае:

-Хто ж на Беларусі Ва-лодзю Содаля не ведае!

- Вы ў якой суполцы?

-У той, што Купала і Колас!

І мы пачынаем абмяркоўваць сітуацыю, якая склалася ў пісьменніцкай суполцы.

- Гэтага ж ніколі не было. Трэба ж нешта зрабіць, каб з'яднаць нас, згуртаваць... Мяне таксама не раз схілялі, каб я ў Чаргінцову суполку пераходзіў. Спасылаліся на Верамейчыка, што той, хоць і старэйшы за мяне, а перайшоў...

- Яно то можна было перайсці, - нібыта пагаджаюся я, - але ці не будзе гэта подласцю перад усім беларускім адраджэннем і ўсёй беларускай літаратурай?! Перад Янкам Купалам і Якубам Коласам...

От так мы пагаманілі з Мехавым, абмеркавалі нашу надзённасць.

- А я працягваю гнаць свой загон у кінадакументалістыцы.... - Мехаў назваў прозвішча рэжысёра, які ўвесь час заахвочвае яго да працы ў да-кументальным кіно. - ЛіМа - кажа ён, - я не выпісваю, але рэгулярна чытаю. Калі - нікалі сустракаю там і вашы публікаткі.

На гэтым мы і рассталіся з Мехавым.

* * *

Адбыўся чарговы з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. На ім не раз гучала трывога і клопат, што трэба нешта зрабіць, каб з'яднаць, згуртаваць творчыя сілы Беларусі. Аднак да адзінай думкі не прыйшлі. Хаця было зразумела: згуртаваць усіх можа толькі родная мова. Ды гэта на з'ездзе не ўсім было цікава. І найперш, самому старшыні пісьменіцкай суполкі. Са старэйшых пісьменнікаў тут быў хіба адзіны Мікола Савіцкі. Пра астатніх - Ніла Гілевіча. Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава і многіх іншых там нават не згадвалі.

Самыя пранікнёныя і яскравыя словы пра нашу мову, пра наш беларускі менталітэт на другім з'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі былі ў Васіля Шымко, родам ён з Уздзеншчыны. Паводле яго слоў: наша мова ў так званай неза-лежнай Беларусі стаіць, як жабрачка ў парозе. На паркет яе не пускаюць. На паркет яе не пускае найперш так званае беларускае чынавенства. Такое ж пранікнёнае пра нашу мову ў нашай так званай незалежнай Беларусі было і ад Уладзіміра Ліпскага. Ён марыць - і гэта натуральна - пра той час, калі так званаму парку імя Горкага будзе нададзена нарэшце імя Максіма Багдановіча, і яны, вясёлкаўцы, мелі б праз гэты парк выхоўваць нашых дзетак ў беларускім духу на прыкладзе паэтычнага генія Максіма Багдановіча. Глыбокае і пранікнёнае слова пра нашу мову, пра яе стан у нашай краіне было ў Зоі Падліпскай - рэдактара пуцяводнага нашага часопіса "Роднае слова" Паводле яе слоў сёння хлеб духоўны не менш важны за хлеб надзённы, які падаецца штодзень на абедзенны стол. Якраз пісьменнікі, на яе думку, павінны што-дня рыхліць сваім словам духоўную глебу нашага грамадства.

Слухалі ўсё гэта некаторыя кіраўнікі Саюза і апрача абыякавасці на іхніх тварах я нічога іншага не бачыў і не чуў, апрача дзяжурнага "Спасібо", і гэтак на ўсе беларускамоўныя споведзі.

Уладзя Содаль-Садэльскі.

*Мехаў (сапр. Няхамкін) Уладзімір Львовіч (н. 25.3.1928, г. Рагачоў), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1950). Праца-ваў у газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у 1960-61 і з 1975 на радыё. Друкуецца з 1951. Аўтар кніг (аповесці, апавяданні, нарысы) «Сцяг над рэўкомам» (1958), «Апошняя яўка» (1959), «Помнік герою» (1961), «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974), п'ес для юнацтва «Чырвоны губернатар» (паст. 1967) і «Палёт» (паст. 1969), сцэнарыяў дакумент. фільмаў...

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX