Вярнуцца: 2017

№ 28 (1335)


Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




НАША СЛОВА № 28 (1335), 12 ліпеня 2017 г.


Віншуем беларусаў усяго свету з сёмым з'ездам, які пройдзе 15-16 ліпеня 2017 года ў Менску

Сёмы з'езд беларусаў свету адбудзецца 15-16 ліпеня 2017 года ў Менску. Дату і месца правядзення зацвердзіла Малая Рада Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" на паседжанні, якое адыблося 15 снежня. Таксама Рада прыняла шэраг важных рашэнняў, сярод якіх найпершае - вызначэнне тэмы З'езду: "Беларуская нацыя, беларуская дзяржаўнасць, беларускае замежжа - выклікі сучаснасці і стратэгія развіцця".

Гэтая тэма дазваляе засяродзіць увагу на праблеме захавання дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі, што ў святле геапалітычных працэсаў апошняга часу набывае ўсё большую актуальнасць, а таксама разгледзець па-ранейшаму надзённыя праблемы, звязаныя са слабай нацыянальнай ідэнтычнасцю як сярод беларусаў замежжа, гэтак і ў самой Беларусі. Важным аспектам працы З'езду стане выпрацоўка рэкамендацый адносна практычных крокаў для паглыблення ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і беларусамі замежжа.

Як вядома, З'езды беларусаў свету ладзяцца ЗБС "Бацькаўшчына" раз на чатыры гады, пачынаючы ад 1993 года. І кожны з'езд рабіўся важнай падзеяй, этапам у развіцці стасункаў паміж Беларуссю і беларусамі замежжа. Менавіта з ініцыятывы Згуртавання, агучанай на Трэцім з'ездзе, пачалі фарміравацца прапановы для законапраекту "Аб беларусах замежжа" і дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце". З прыняццем гэтага закона ў 2014 годзе быў юрыдычна замацаваны статус "беларус замежжа" і закладзена заканадаўчая база для супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, якую цяпер трэба пашыраць і напаўняць практычнымі крокамі.

Чакаецца, што прапановы адносна ўзаемадзеяння беларускай дыяспары і Беларусі будуць абмеркаваныя як на пленарным пасяджэнні, так і падчас працы секцый. На сёння Малая Рада зацвердзіла 4 секцыі, з якіх Вялікая Рада (куды ўваходзяць прадстаўнікі і кіраўнікі беларускіх арганізацый у замежжы) абярэ тры.

На галасаванне Вялікай Рады вынесены наступныя тэмы секцый:

1. Гістарычныя карані беларускай дзяржаўнасці.

2. Беларуская дыяспара і Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяння ў сучасных умовах.

3. Беларуская мова і культура як падмурак дзяржаўнай незалежнасці.

4. Хрысціянства ў Беларусі ў святле 500-годдзя выдання Бібліі Скарыны.

Малая Рада даручыла Управе сфармаваць Арганізацыйны камітэт і Працоўную групу па падрыхтоўцы Сёмага з'езду беларусаў свету, а таксама вызначыць нормы прадстаўніцтва дэлегатаў. Дзеля высвятлення найбольш важных надзённых пытанняў, якія хвалююць арганізацыі беларусаў замежжа, было вырашана правесці апытанне, у якім сабраць прапановы, скіраваныя як да беларускай дзяржавы, так і да грамадскасці. Анкеты будуць дасланыя ў шматлікія беларускія суполкі за мяжой. Каб улічыць меркаванне як мага больш шырокага кола тых, хто займаецца беларускай справай па ўсім свеце, неўзабаве на сайце "Бацькаўшчыны" з'явіцца электронная форма апытання.

За падрабязнасцямі падрыхтоўкі да Сёмага з'езду беларусаў свету сачыце на сайце zbsb.org.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына".


Дарагія сябры "Нашага слова"!

У гэтым квартале ізноў адбылося паніжэнне колькасці падпісчыкаў. Пры тым, што некаторыя раёны нават павялічылі падпіску, усе вобласці ў цэлым рухнулі. У значнай ступені сказалася адсутнасць ведамаснай падпіскі для школ шэрагу раёнаў на летнія месяцы. Гэтая падпіска з'явіцца з верасня, але цяперашні стан паказвае, што арганізацыі ТБМ на месцах павінны добра задумацца над сітуацыяй.

Красавік Ліпень

Берасцейская вобласць:

Баранавічы р.в. 14 11

Бяроза р.в. 8 9

Белаазёрск р.в. 1 1

Бярэсце гор. 6 7

Ганцавічы р.в. 1 -

Драгічын р.в. - -

Жабінка р.в. - -

Іванава р.в 1 1

Івацэвічы р. в. 3 3

Камянец р.в. 1 1

Кобрын гор. 2 2

Лунінец гор. 1 2

Ляхавічы р.в. 1 1

Маларыта р.в. 1 1

Пінск гор. 6 8

Пружаны р.в. 19 7

Столін р.в. - -

Усяго: 65 54


Віцебская вобласць:

Бешанковічы р.в. - -

Браслаў р.в. 2 1

Віцебск гор. 18 16

Віцебск РВПС 1 1

Верхнедзвінск р.в. 4 4

Глыбокае р.в. 10 7

Гарадок р.в. 4 3

Докшыцы р.в. 4 3

Дуброўна р.в. 1 1

Лёзна р.в. 1 1

Лепель р. в. 1 1

Міёры р.в. 1 1

Наваполацк гор. 19 19

Орша гор. 10 6

Полацк гор. 3 3

Паставы р.в. 6 7

Расоны р.в. 1 1

Сянно р.в. 2 2

Талочын р.в. 1 1

Ушачы р.в. 2 2

Чашнікі р.в. 1 1

Шаркоўшчына р.в. 7 7

Шуміліна р.в. - -

Усяго: 99 88


Менская вобласць:

Беразіно р.в. 2 2

Барысаў гор. 6 2

Вілейка гор. 2 1

Валожын гор. 8 9

Дзяржынск р.в. 12 9

Клецк р.в. 2 -

Крупкі р.в. 3 3

Капыль р.в. 1 1

Лагойск 5 5

Любань р.в. 1 1

Менск гор. 237 198

Менск РВПС 7 5

Маладзечна гор. 10 10

Мядзель р.в. 4 5

Пухавічы РВПС 5 4

Нясвіж р.в. 27 9

Смалявічы р.в. 2 1

Слуцк гор. 9 9

Салігорск гор. 8 6

Ст. Дарогі р.в. - -

Стоўбцы р.в. 31 3

Узда р.в. 1 2

Чэрвень р.в. 2 2

Усяго: 385 287


Гомельская вобласць:

Буда-Кашалёва 3 -

Брагін р.в. 1 1

Ветка р.в. 1 1

Гомель гор. 22 20

Гомель РВПС - -

Добруш р.в. 1 1

Ельск р.в. 1 1

Жыткавічы р.в. 15 14

Жлобін гор. 2 1

Калінкавічы гор. 1 1

Карма р.в. 1 1

Лельчыцы р.в. - -

Лоеў р.в. - -

Мазыр гор. 2 2

Акцябарскі р.в. 1 1

Нароўля р.в. 1 1

Петрыкаў р.в. 2 1

Рэчыца гор. 3 1

Рагачоў гор. 1 1

Светлагорск гор. 1 1

Хойнікі р.в. - -

Чачэрск р.в. 1 1

Усяго: 60 50


Гарадзенская вобласць:

Бераставіца 3 3

Ваўкавыск гор. 8 8

Воранава р.в. 19 4

Гародня гор. 35 28

Гародня РВПС 19 19

Дзятлава р.в. 9 6

Зэльва р.в. - -

Іўе р.в. 3 2

Карэлічы р.в. 3 3

Масты р.в. 4 3

Наваградак гор. 5 3

Астравец р.в. 5 2

Ашмяны р.в. 3 3

Смаргонь гор. 5 4

Слонім гор. 8 7

Свіслач р.в. 4 4

Шчучын р.в. 2 1

Ліда 49 12

Усяго: 184 112


Магілёўская вобласць:

Бабруйск гор. 3 2

Бялынічы р.в. 1 -

Быхаў р.в. 1 1

Глуск р.в. - 1

Горкі гор. 1 1

Дрыбін р.в. - -

Кіраўск р.в. - -

Клічаў р.в. 2 2

Клімавічы р.в. - -

Касцюковічы р.в. 1 1

Краснаполле р.в. - -

Крычаў р.в. - -

Круглае р.в. 2 2

Мсціслаў р.в. 2 2

Магілёў гор. 34 30

Магілёў РВПС - -

Асіповічы гор. 15 11

Слаўгарад р.в. 1 -

Хоцімск р.в. - -

Чэрыкаў р.в. 2 2

Чавусы р.в. - -

Шклоў р.в. 2 1

Усяго 67 56

Усяго на краіне: 860 647


Купалле на канале Агінскага ў Слоніме

На мінулым тыдні беларусы свету адсвяткавалі адвечнае беларускае свята "Купалле". Самае грандыёзнае і афіцыйнае шоў прайшло ў Александрыі. А па градах і весях ішлі больш сціплыя, але не менш цёплыя дзеі.

У Слоніме вечарам 7 ліпеня свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі - Купаллю - адбылося на набярэжнай канала Агінскага. Святкаваць Купалле ў цэтры Слоніма пачалі яшчэ напачатку 1990-х гадоў. А потым гэтая традыцыя спынілася. І толькі пару гадоў таму Купалле зноў вярнулася ў Слонім. Сёлета Купалле ў Слоніме пачалося з сапраўднага параду самаробных лодак і плытоў, якія змайстравалі слонімцы на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Гэтыя плыты і лодкі рухаліся па канале Агінскага, і іх шчыра віталі слонімцы, якіх сабралася даволі шмат, тым больш нарэшце ў Слоніме спыніліся дажджы і пачалося цёплае сонечнае лета. Пасля параду самаробных плытоў, Купалінка запаліла касцёр, а супрацоўнікі МНС парадавалі яшчэ землякоў вялікімі штучнымі фантанамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.


Выступ у Еўрапарламенце 27 чэрвеня 2017 г.

Добры дзень!

Перш за ўсё дазвольце падзякаваць Сандры Кальніетэ, усёй Еўрапейскай народнай партыі за запрашэнне і магчымасць выступіць у Еўрапарламенце. Для мяне гэта вялікі гонар і адказнасць. І гэта запрашэнне падкрэслівае, што вы бачыце нас, беларусаў, часткай еўрапейскай супольнасці.

У беларускім парламенце я з'яўляюся прадстаўніком грамадзянскай супольнасці. Наша арганізацыя "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" паўстала напрыканцы 80-х гадоў для таго, каб супрацьстаяць той палітыцы русіфікацыі, якая вялася ў Савецкім Саюзе. Нагадаю, што ў гарадах Беларусі не было ніводнай школы з беларускай мовай навучання. Такія школы былі толькі ў вёсках. Нацыянальная эліта: вучоныя, пісьменнікі, мастакі, прадстаўнікі тагачаснай улады - ужо тады разумелі значэнне беларускай мовы для развіцця краіны. Менавіта дзякуючы гэтаму руху, сапраўднаму народнаму руху да мовы, бо суполкі ТБМ дзейнічалі на кожным прадпрыемстве, у кожнай установе, стала магчымым абвяшчэнне Беларусі як незалежнай краіны ў 1991 г. І ў першыя ж гады набор у школы з беларускай мовай навучання ў сталіцы складаў каля 75%. Але пасля рэферэндуму 1995 г., у выніку якога была змененая сімволіка і пачалася дыскрымінацыя беларускай мовы ў галіне адукацыі, інфармацыйнай прасторы, гандлі і іншых сферах грамадскага жыцця, пачаў зніжацца працэнт вучняў, якія навучаліся на беларускай мове. Сёння - гэта ўсяго каля 12% у цэлым па краіне, каля 1,5% - у сталіцы. Такія дадзеныя сталі падставай для таго, што ЮНЕСКА залічыла беларускую мову да тых моў, якім пагражае знікненне.

Наша арганізацыя налічвае на сённяшні дзень звыш 6 тысяч сяброў, структуры дзейнічаюць у больш як 50-ці гарадах і мястэчках краіны. Напачатку свайго заснавання сябры ТБМ канцэнтраваліся на адукацыйнай і культурніцкай дзейнасці, але ўжо напрыканцы 90-х дадаецца і праваабарончы кірунак. Бо мы выразна ўсведамлялі, што наступ на палітычныя свабоды пачаўся пасля наступу на мову тытульнай нацыі. У пачатку 2000-х гадоў сябрамі арганізацыі была распрацавана "Стратэгія развіцця беларускай мовы ў ХХІ ст." . У адпаведнасці з ёю мы заснавалі газету "Новы час", часопіс "Верасень", актыўна садзейнічалі стварэнню спадарожнікавага канала "Белсат", ідэя якога была закладзена ў нашай Стратэгіі і які задумваўся як канал з беларускай мовай вяшчання. Наша арганізацыя з'яўляецца таксама адным з заснавальнікаў "Дома правоў чалавека імя Барыса Звозскага" ў Вільні. Мы супрацоўнічаем з усімі грамадскімі арганізацыямі і ініцыятывамі, з палітычнымі партыямі і органамі ўлады дзеля папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы.

Сёння мы бачым, што ёсць запатрабаванасць і ў грамадстве, і ў пэўных колах улады ў павышэнні ролі беларускай мовы. Гэтыя тэндэнцыі ўзніклі не самі па сабе. Яны - адзін з вынікаў тых працэсаў, якія пачалі адбывацца ва Украінне з 2014 г. Бо для многіх стала зразумелым: без беларускай мовы Беларусь як самастойная незалежная дзяржава можа знікнуць з мапы Еўропы і свету. Рызыкну дадаць: без беларускай мовы развіццё Беларусі як дэмакратычнай краіны выклікае вялікія сумневы. Апошнія дваццаць гадоў гэта пацвярджаюць.

Таму сваю дзейнасць у Палаце прадстаўнікоў я грунтую на наступных каштоўнасных момантах:

- Незалежная самастойная дзяржава Беларусь;

- Развіццё і пашырэнне беларускай мовы - мовы тытульнай нацыі - як адзін з ключавых элементаў дэмакратычнага ўстойлівага развіцця краіны.

Мае задачы:

- Стварыць універсітэт з беларускай мовай навучання - установу сучаснага еўрапейскага ўзроўню, у якой будуць вырастаць постаці, роўныя Ф. Скарыну, І. Дамейку, К. Семяновічу і інш. Постаці, узроўню сённяшняга Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, якая прысутнічае тут;

- Дамагчыся прыняцця заканадаўства па-беларуску. Бо на сённяшні дзень амаль усе заканадаўчыя акты распрацоўваюцца і прымаюцца на рускай мове.

- Пашыраць інфармацыйную прастору на беларускай мове ў супрацьвагу прапагандзе "русского мира".

Дзеля выканання гэтых задач наша арганізацыя ўжо супрацоўнічае з усімі зацікаўленымі структурамі і ініцыятывамі грамадзянскай супольнасці.

Напрыканцы хачу яшчэ раз падзякаваць за магчымасць выступіць перад вамі, данесці вам свае развагі, а таксама падзякаваць за падтрымку тых праектаў, якія накіраваны на развіццё і ўмацаванне нацыянальнай самаідэнтычнасці беларусаў як складовай часткі еўрапейскай і сусветнай супольнасці.

Мы - еўрапейцы па духу, па ментальнасці, па ўспрыманні агульначалавечых каштоўнасцей. Урэшце, па геаграфічным становішчы. І я спадзяюся, што ў выніку нашых стасункаў мы пачнем лепш разумець адзін аднаго.

Мы заўсёды будзем рады бачыць вас у Беларусі і з задавальненнем прымем удзел у наступных сустрэчах у краінах Еўразвязу.

Алена Анісім,першы намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Прапануюць і стараюцца, але...

Старшыніграмадскага аб'яднання

"Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны" Трусаву А.А.

Аб разглядзе звароту

Паважаны Алег Анатольевіч!

У адпаведнасці з даручэннем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.05.2017 № 10/535-23 інфармуем Вас аб выніках разгляду Вашага звароту ад 10 сакавіка 2017 г. № 28.

1. Аб аднаўленні з 1 верасня 2017 г. у г. Полацку дзейнасці беларускамоўнай гімназіі.

На падставе пункта 1 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўнагадовых навучэнцаў).

У адпаведнасці з артыкулам 21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстаноў адукацыі (класаў) ажыццяўляецца заснавальнікам установы адукацыі.

Такім чынам, стварэнне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку гімназій, знаходзіцца ў кампетэнцыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Таму пытанне адкрыцця гімназіі ў г. Полацку неабходна вырашаць сумесна з Полацкім райвыканкамам.

Звяртаем увагу, што адкрыццё гімназій з навучаннем на беларускай мове трэба вырашаць комплексна: з улікам колькасці асоб, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, колькасці існуючых дзяржаўных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі на гэтай тэрыторыі, а таксама з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў непаўнагадовых навучэнцаў.

Разам з тым, Полацкі райвыканкам напярэдадні набору ў 2017/2018 навучальным годзе ва ўстанову адукацыі "Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны" прапануе бацькам першакласнікаў абмеркаваць магчымасць навучання дзяцей на беларускай мове.

2. Аб стварэнні ў Полацкім універсітэце на ўсіх гуманітарных факультэтах з 1 верасня 2017 г. беларускамоўных груп навучэнцаў.

Паводле інфармацыі ўстановы адукацыі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт" ва ўстанове адукацыі створаны 13 вучэбных груп з беларускай мовай навучання. Адміністрацыяй і педагагічнымі работнікамі прыкладаюцца намаганні пашырыць практыку выкарыстання беларускай мовы ў навучальным працэсе.

Разам з тым, трэба мець на ўвазе, што ў адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 212 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі напаўняльнасць вучэбнай групы ва ўстанове вышэйшай адукацыі павінна складаць ад 20 да 30 студэнтаў.

3. Аб правядзенні добраўпарадкавання старажытнага полацкага гарадзішча і адкрыцці там памятнага знака з выявай Рагвалода і Рагнеды.

У рамках святкавання Дня беларускага пісьменства ў г. Полацку 2-3 верасня 2017 г. Нацыянальным арганізацыйным камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага свята запланавана ўсталяванне памятнага знака "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" на пляцоўцы каля Сафійскага сабора ў Полацку (на месцы, дзе праходзілі вечавыя сходы палачан) з улікам агульнай горадабудаўнічай сітуацыі, існуючага культурнага ландшафту і забудовы тэррыторыі былога Верхняга замка.

Работы па добраўпарадкаванні старажытнага гарадзішча будуць праведзены напярэдадні свята.

4. Аб вяртанні г. Полацку статусу горада абласнога падпарадкавання.

У сувязі з тым, што рэалізацыя дадзенай прапановы супярэчыць базавым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва, патрабуе значных фінансавых сродкаў для стварэння неабходнай інфраструктуры і можа выклікаць негатыўны сацыяльны рэзананс, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь не лічыць магчымым падтрымаць Вашу ініцыятыву.

Намеснік Міністра Р.С. Сідарэнка.


"Тут мой народ" - у Гародні напісалі дыктоўку да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Традыцыйна ў Горадні дыктоўка праводзіцца да Дня беларускай незалежнасьці - 25 сакавіка. Але сёлета было шмат судоў над актывістамі, і правядзенне дыктоўкі адклалі. І вось 6 ліпеня яна адбылася. Прысвяцілі яе галоўнай даце года - 500-годдзю беларускага кнігадруку.

Тэкст пра мову выданняў Скарыны з кнігі Аляксея Каўкі "Тут мой народ" дыктаваў старшыня Гарадзенскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прафесар Аляксей Пяткевіч. Гэта была дзясятая па ліку беларуская дыктоўка ў Гародні.

Перад напісаннем тэксту прафесар Аляксей Пяткевіч сказаў прысутным, што беларусы могуць высока трымаць галаву з тае прычыны, што 500 год таму з'явілася кніга на беларускай мове. Для параўнаньня ён нагадаў, што першая кніга на расейскай мове выйшла толькі ў 1563 годзе, а ва Ўкраіне - у 1573 годзе. І надрукавалі іх таксама беларускія асветнікі.

- Скарына - вялікі вучоны, культурны дзяяч, доктар медыцыны, пісьменнік, друкар, выдавец, мастак, чалавек, які меў дзве вышэйшыя адукацыі. Ягонае месца побач з вялікімі дзеячамі еўрапейскага рэнесансу, такімі, як Рафаэль, Леанарда да Вінчы, Мікалай Капернік, Марцін Лютар, Томас Мор і многія іншыя. Скарына пачаў для свайго народа з кнігі. Спачатку было слова... як сказана ў Бібліі, і Скарына гэта выдатна разумеў. Даць кнігу на роднай мове сваім людзям - гэта значыць умацаваць іх духоўна, зрабіць дужымі, самастойнымі і духоўна развітымі. Гэта быў чацвёрты пераклад Бібліі ў Еўропе, а тады існавала ўжо шмат развітых краін. Мы маем вялікі скарб.

Радыё Свабода.


Этнаграфічны тлумачальны слоўнік

Сымон Барыс

(Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

Ц

Цадзілка (цедилка) - 1) кавалак палатна для працэджвання малака; 2) друшлак (ганчарная пасудзіна з маленькімі адтулінамі ў дне для працэджвання ежы).

Цагельнік (рабочий на иготовлении кирпича) - той, хто робіць на цагельні, вырабляе цэглу.

Цагельня (кирпичное производство) - 1) майстэрня па вырабу цэглы; 2) месца, дзе капаюць гліну.

Цаліна (целина) - некранутая, ніколі не араная, але прыгодная для апрацоўкі зямля.

Цаліннік (целинник) - жыхар цаліны, той, хто асвой-вае цаліну.

Цалінніца (целинница) - жыхарка на цаліне.

Цалкавуха (яичница) - спечаныя на скаварадзе яйкі, у якіх не змешваецца бялок з жаўтком.

Цаля - мера даўжыні, роўная 2,54 см.

"Цапы" ("Цепы") - традыцыйны танец, у якім імітуюцца рухі абмалочвання збожжа цапамі.

"Цар за горадам гуляе" - карагод-гульня.

Царква (церковь) - 1) арганізацыя духавенства і вернікаў пэўнай рэлігіі; 2) праваслаўны храм.

Царкоўнапрыходская школа (церковноприходская школа) - пачатковая школа, якая адкрывалася царкоўным прыходам.

Царскія вароты (царьские ворота) - двухстворчатыя дзверы ў цэнтры іканастаса, яны злучаюць алтар з асноўным памяшканнем царквы.

Цацка (игрушка) - прадмет для гульні дзіцяці.

Цвікадзёр (гвоздодёр) - лапа, прылада для выравання цвікоў, забітых у што-небудзь.

Цвікар (гвоздарь) - рабочы, які вырабляе цвікі.

Цвікарня (гвоздарня) - памяшканне, дзе вырабляюць цвікі.

Цвікольнік, бурачнік (свекольник) - квашаная халодная вадкая страва са звараных і здробненых буракоў.

Цвінтар (погост) - падворак каля царквы.

Цельная (стельная корова) - цяжарная карова, ласіха.

Церка (мялка) - мяльніца ў в. Старое Сяло Глускага раёна.

Церніца (мялка) - прылада для цёркі канапель.

"Церніца" - традыцыйны танец. Ён імітуе абіванне лёну, пры гэтым спяваецца песня пра церніцу і лён.

Цесць (тесть) - жончын бацька.

Цёзка (тёзка) - чалавек, які мае аднолькавае з кім-небудзь імя.

Цёрка (тёрка) - тарка для цёркі бульбы (в. Касічы Вілейскага раёна).

Цёрла (корчага) - гліняная пасуда, у якой труць мак, каноплі, таўкуць бульбу.

Цёс (доска тесаная) - дошка, вырабленая сякерай (счасаная) з раскалотага бярвяна.

Цёска (щепка) - мясцовая назва трэскі.

Цётка (тётя) - 1) бацькава або матчына сястра; 2) ласкавы зварот да любой старэйшай жанчыны.

Цётухна (тётушка) - ласкава пра цётку.

Цёця (Тётя) - багіня лета, урадлівасці і добрабыту ў язычніцкай міфалогіі.

Цёшча (тёща) - жончына маці.

Цівун (тивун) - наглядчык над працай сялян у памешчыка ў часы прыгону.

Ціскі (тиски) - прыстасаванне для заціску і ўтрымання прадмета пры апрацоўцы.

Ціхоня (Тихоня) - 1) вадзянік, жыхар стаячай вады, які адрозніваецца ад вадзяніка бягучай вада - вірніка; 2) вадзяная кветка, у якую ператварылася дзяўчына-тапельніца па імені Ціхоня.

Цмок, смок (змей) - у казках і паданнях пачвара ў вобразе змея, дракона.

Цуд, цуда (чудо) - 1) тое, што выклікае захапленне, здзіўленне; 2) невытлумачаная з'ява, якая выклікаецца чарадзействам.

Цуг (ад ням. Zug) (цуг) - запрэжка, у якой коні або быкі ідуць адзін за адным ці парамі адна за адной.

Цуглі (удила) - два металічныя звяны, якія прымацоўваюцца да рамянянёў аброці і служаць для закілзвання каня.

Цукарніца (сахарница) - пасудзіна для цукру.

Цукерка (канфета) - салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка падушачкі і г. д.

Цукраварня (сахароварня) - майстэрня, дзе вырабляецца цукар.

Цура, рулі, гармушка (тюра) - вадкая салодкая страва з кавалачкамі хлеба.

Цурка (чурка, палочка) - 1) закрутка - прылада для вязання снапоў, кулёў саломы; 2) запорны брус для кубла (адзін канец танчэйшы, а другі таўсцейшы і ў ім -- адтуліна для дужкі замка).

Цурбан, цурбак (чурбан) - адрэзак ад бярвяна.

Цыбік (цибик) - пакет, скрынка з чаем (ад 40 да 80 фунтаў).

Цыбук - трубкападобны стрыжань курыльнай люлькі, праз які курэц уцягвае дым тытуню.

Цыбуля-сявок (лук-севок) - агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай і трубчытымі лісцямі.

Цыбур (стебель) - тоўстае сцябло, пругкае.

"Цыган" - маска-персанаж у каляндарных і вясельных абрадах.

Цыганы (цыгане) - народнасць індыйскага паходжання, якая доўгі час вандравала. У Беларусі вандруюць з часоў Сярэднявечча, жывуць аседла з 1958 г.

Цыгейка (цигейка) - футра, вырабленае са шкуры авечкі цыгайскай пароды.

Цыкорыя (цикорий) - 1) сушанае карэнне расліны цыкорыю, якое дадаюць для смаку і паху ў каву, а таксама для прыгатавання сурагату кавы; 2) напітак, прыгатаваны з гэтага карэння.

Цыклёука (циклёвка) - цыкляванне.

Цыкля (цикля) - сталёвая пласціна з вострым, спецыяльна заточаным кантам для выраўнівання паверхні чаго-небудзь драўлянага.

Цыкляваць - рабіць гладкай паверхню драўлянага прадмета з дапамогай цыклі.

Цымбаліст (цимбалист) - музыкант, які іграе на цымбалах.

Цымбалы (цимбалы) - народны музычны струнны інструмент, які ўяўляе сабой рэзанансную трапецападобную скрынку з металічнымі струнамі, па якіх удараюць пала-чкамі.

Цымус (цимус) - салодкая страва з морквы.

Цыноўка (циновка) - шчыльная плеценка з лыка, мачалы, саломы або чароту.

Цырата (клеёнка) - тканіна, пакрытая з аднаго або абодвух бакоў асобым саставам, які робіць яе непрамакальнай.

Цырульнік (парикмахер) - майстар, які займаецца галеннем, стрыжкай, афарбоўкай і прычоскай валасоў.

Цырульніца (парикмахерша) - жанчына, якая працуе ў цырульні.

Цырульня (парикмахерская) - памяшканне, дзе голяць, стрыгуць, фарбуюць валасы.

Цытра (цитра) - струнны музычны шчыпковы інструмент з грыфам і металічнымі ладамі.

Цэбар, цабэрак (ушат) - бандарная пасудзіна для кармленя буйной жывёлы, мае памер 20-30 літраў.

Цэгла (кирпич) - прамавугольны выраб з гліны як будаўнічага матэрыялу.

Цэд (цеж) - кіслы раствор аўсянай мукі, з якой вараць жур (кісель).

Цэнтральная Беларусь (Центральная Беларусь) - 1) гістарычна-этнаграфічны рэгіён, які займае Менскую і заходнюю ўскраіну Магілёўскай вобласці; 2) назва сектара ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

Цэнтнер (центнер) - 1) 100 кг у метрычнай сістэме мер; 2) 74,96 кг. металу пры аптовым гандлі ў ВКЛ.

Цэп (цеп) - прылада для ручной малацьбы, якая складаецца з біча і цаўя.

Цэтлік (расписка) - распіска, квітанцыя.

Цэўка (цевка) - драўляная палачка даўжынёй 14-16 см з патаўшчэннем на канцах, на якую наматвалі (насуквалі) уточныя ніткі. Пры тканні такая шпулька ўстаўлялася ў чаўнык.

Цюль (тюль) - лёгкая празрыстая сятчастая тканіна.

Цюльпак - тоўсты абрубак бервяна.

Цюцька (собачка) - сабака.

Цягло (тягло) - 1) рабочая жывёла для цягі (валы, коні); 2) адзінка абкладання павіннасцямі ў прыгоннай гаспадарцы ў 18-19 стст.

Цяглыя сяляне (тяглые крестьяне) - сяляне, якія да адмены прыгоннага права адбывалі паншчыну.

Цямця (недотёпа) - няспрытны, нерухавы чалавек.

Цянёты (тенёта) - паляўнічыя сеткі для лоўлі звяроў і птушак.

Цясак (тесак) - халодная зброя ў выглядзе шырокага, вострага з абодвух бакоў клінка з крыжападобнай ручкай.

Цясла, цясло (тесло) - прылада цяслярская з паўкруглым лязом для выдзёўбвання карытаў, начовак і г. д.

Цясляр (плотник) - 1) рабочы, які займаецца апрацоўкай драўніны; 2) будаўнік драўляных будынкаў.

Цяслярскі знак (плотницкая метка) - метка, якой цесляры пазначалі бярвёны перад разборкай.

Цяслярства (плотничество) - дрэваапрацоўчае рамяство, звязанае будаўніцвам драўляных будынкаў.

"Цяцерка" - старажытная танцавальная гульня. Удзельнікі гульні становяцца ў два рады: хлопцы - у адзін, дзяўчаты - у другі. Так пачынаецца гульня. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль усе хлопцы і дзяўчаты не выканаюць ролі "цяцеркі" і "цецярука". Бытавала ў Смаргонскім раёне.

Цярэшка (Терешка) - фальклорны вобраз у народнай каляднай аднайменнай гульні.

Ч

Чабан (пастух овец) - пастух, які пасе статак авечак.

Чабанка (пастушка овец) - пастушка авечак.

Чабатар (сапожник) - той, хто вырабляе чобаты.

Чад (угар, чад ) - СО, удушлівы атрутны газ, які атрымліваецца, калі раней часу закрываюць юшкай комін.

Чаёўнік (чаёвник) - мужчына, які любіць піць чай.

Чаёўніца (чаёвница) - жанчына, якая любіць піць чай.

Чайка (лодка) - дашчаная лодка.

Чайная (чайная) - невялікая сталоўка, дзе можна паесці і выпіць чаю.

Чайнік, імбрык, імбрычак (чайник) - пасудзіна з носікам і ручкай, у якой заварваюць чай або гатуюць ваду.

Чайніца (чайница) - пасудзіна для захоўвання сухога чаю.

Чакуха (дерявянный молоток) - драўляны молат у Мядзельскім раёне.

Чалеснікі (устье печи, чело) - уваходная выемка ў печы.

Чалядзін (челядин) - дваровы чалавек, панскі слуга.

Чалядня (помещение для прислуги) - памяшканне, у якім жыве чэлядзь.

Чамадан (чемодан) - дарожная скрынка з вечкам і ручкай для рэчаў.

Чамаданшчык (чемоданщик) - майстар, які вырабляе чамаданы, пудэлкі і куфэркі.

Чан (чан) - 1) цэбар для квашання і дублення скуры; 2) вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая нагадвае бак ці бочку.

Чапец (чепец) - 1) каптур; 2) лёгкі галаўны ўбор у выглядзе шапачкі, які раней насілі замужнія жанчыны.

Чапяла, чапяля, чапяльнік, чапельнік (сковородник) - кручок з ручкай для даставання скаварады з печы.

Чаравікі (ботинки, башмаки) - невысокі скураны абутак на шнурках.

Чарадзей, чараўнік (колдун) - вядзьмар, які валодае чарамі.

Чарадзейства, чараўніцтва, чары (колдовство) - паводле забабобаў магічныя прыёмы, пры дапамозе якіх можна ўздзейнічаць на людзей і прыроду, рабіць шкоду ці пазбаўляцца ад яе.

Чарамша (черемша) - дзікі часнык, які вясной збіраюць у лесе і ядуць як салат.

Чарапіца (черепица) - дахавы матэрыял з абпаленай гліны, дахоўка.

Чарка (чарка) - невялікая шкляная пасудзіна на ножцы для піцця спіртных напіткаў.

Чарпак (черпак) - апалонік, карэц.

"Чарот" - старадані карагодны танец.

Чарэнь (под, лежанка) - 1) ляжанка на печы; 2) под у печы.

Часалка (чесалка) - прылада для часання воўны, кудзелі.

Часальня (чесальня) - майстэрня па часанні воўны.

Часальшчыца (чесальщица) - жанчына, якая займаецца часаннем воўны ці кудзелі.

Часок (щётка) - жалезная шчотка для расчэсвання аўчыны пры яе вырабе.

Час рушэння - усеагульная мабілізацыя, апалчэнне, агульны паход у Вялікім Княстве Літоўскім.

Чаўнык, чоўнік (челнок) - ткацкая прылада для пракідвання ўтку ў працэсе ткання (па знешнім выглядзе нагадвае маленькі човен).

Чахарда (чехарда) - гульня, у якой гульцы скачуць па чарзе цераз сваіх партнёраў, што стаяць на карачках.

Чацвярня (четвёрка, четверня) - 1) чацвёрка запрэжаных коней; 2) чацвёра дзяцей, які нарадзіліся адначасова ў адной маці.

Чацвяртак (четвертак) - 1) срэбная манета, коштам 1/4 рубля (25 капеек); 2) надзел, кавалак зямлі, роўны прыблізна 1,5 дзесяціны.

Чацвярціна (четвертина) - чацвёртая частка ўчастка зямлі.

Чацвярцінка (четвертинка) - загон у адным полі, які займае чацвёртую частку ўчастка зямлі.

Чацвярык (четверик) - 1) пасудзіна на 4 гарнцы; 2) 1/8 чвэрці (25,2 л.); 3) частка будынка ў плане квадратнай формы.

Чаша (чаша) - адзінка вымярэння сыпучых рэчываў і вадкасці. Была роўнай 12 малым гарнцам (33,8 л.).

Чашка (чашка) - ганчарны або выдзяўбаны выраб, пасудзіна для ежы накшталт міскі з акруглым сілуэтам, у выглядзе паўшар'я, аб'ёмам звычайна да 1 л.

Чвэрць (четверть) -1) 1/4 віленскай бочкі = 101,62 л.; 2) 1/4 валокі зямлі; 3) старая мера даўжыні. Роўная чацвёртай часцы аршына (17,7 см); 4) даўняя мера сыпучых рэчываў (каля 210 л); 5) даўняя мера вадкасці, роўная чацвёртай часцы вядра (3,08 л).

"Чмель", "Шамель" - старажытны традыцыйны танец. Бытаваў у гомельскай вобл.

Чобат (сапог) - устарэлая назва бота.

"Чобаты" - старадаўні традыцыйны танец. Музычны памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. У танцы імітацыя работы шаўца ботаў. У розных варыянтах шырока бытаваў на Палессі.

Човен (чёлн) - лодка, выдзяўбаная са ствала дрэва.

Чоп, чан (чан) - клёпачны посуд (цэбар) для квашання і дублення шкуры.

Чопавае, чоп - падатак з вырабу і продажы моцных напіткаў. Спаганяўся з уладальнікаў бровараў і корчмаў.

Чорт (чёрт, дьявол, сатана) - вобраз у народнай дэманалоіі, істота, якая пакрытая поўсцю, з рожкамі, казлінай бародкай, хвастом і капытамі. Лічылі, што ён мог прыкінуцца чалавекам, катом або кулём саломы.

Чортава вяселле (дьявольская свадьба) - улетку віхор, а зімой завіруха.

Чортаў камень (чертов камень) - так часта называюць самы буйны Вяікі камень у Шумілінскім раёне.

Чортаў тузін (чёртова дюжина) - лік 13.

Чужаземцы (пришельцы) - падданыя і ўраджэнцы іншых зямель, што прыбылі ў Беларусь за мяжы.

Чужаложства (чужеложничество) - сямейная здрада, распуста. Паводле Статута ВКЛ разглядалася як злачынства.

Чума, чорная хвароба (чума) - 1) вострая заразная хвароба; 2) дэманалагічная постаць хваробы.

Чумак (чумак) - фурман-гандляр, які вазіў з Беларусі прадукты на Ўкраіну, а адтуль прывозіў соль. У чумакоў вялікая скураная сумка называлася чум.

(Працяг у наст. нумары.)


ВЕЧАРЫНА, ПРЫСВЕЧАНАЯ 135-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА АДБЫЛАСЯ 19 ЧЭРВЕНЯ Ў МАГІЛЁЎСКІМ КІНАТЭАТРЫ "ЧЫРВОНАЯ ЗОРКА"

Імпрэзу да гадавіны песняроў арганізавала аб'яднанне "Кінавідэапракат" разам з магілёўскімі тэбээмаўцамі. Паглядзець дзве дакументальныя стужкі пра лёс пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў "Янка Купала. Я адплаціў народу..." і "Якуб Колас. Я - часовы вандроўнік" у найстарэйшы кінатэатар горада "Чырвоная зорка" прыйшлі каля 230-ці чалавек. У прыгожа прыбраным фае кінатэатра была дэманстрацыя слайд-шоў "Вандраванні на радзіму Я. Купалы і Я. Коласа", падрыхтаванага Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, тэматычная выстава літаратурных твораў ад Магілёўскай абласной бібліятэкі імя В.І. Леніна. Памяшканне кінатэатра было ўрачыста аздоблена дэкаратыўнымі раслінамі гадавальніка "Зялёны рай" Уладзіміра Пухоўскага. У зале былі музычныя і вакальныя нумары прадстаўнікоў філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. На вечарыне чыталі свае вершы старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека і Марына Сліўко. Уразіў дакументальны фільм "Янка Купала. Я адплаціў народу…", спадабалася і стужка "Я - часовы вандроўнік. Якуб Колас. Паэт і чалавек".

Старшыня Магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў агучыў ініцыятыву.

- Надышоў час, - казаў актывіст грамадзе, - парупіцца магілёўцам аб ушанаванні Янкі Купалы, які прысвяціў нашаму гораду цэлую паэму.

На ягоную думку помнік песняру варта паставіць на магілёўскім замчышчы, якое ён назваў магілай льва ў сваёй аднайменнай паэме. Дзьячкоў нагадаў, што вуліца імя Купалы знаходзіцца ў прыватным сектары, і не кожны магілёвец ведае, дзе яна. Прыгадаў, што ёсць бібліятэка з імем Купалы, але яна на ўскрайку горада.

Увосень "Кінавідэапракат" і ТБМ збіраюцца паказаць стужку Алеся Адамовіча "Ідзі і глядзі", а на дзень народзінаў Якуба Коласа правесці падобную да гэтай вечарыну.

Наталля Шамянкова.


Купалу шануюць у Лідзе

6 ліпеня Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы цікавай імпрэзай адзначыла 135-я ўгодкі з дня нараджэння першага Народнага паэта Беларусі. Янка Купала воляй лёсу аказаўся цесна звязаным з Лідай. Пра гэта распавялі супрацоўнікі бібліятэкі Лілея Гаран і Караліна Грышко ў цікавай прэзентацыі, падрыхтаванай да імпрэзы, у тым ліку і пра тое, што Янка Купала быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР па Лідскай Слабадской акрузе, пра тое, як у Лідскую бібліятэку прыязджала жонка Янкі Купалы Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч і падарыла бібліятэцы шыкарную кнігу "Беларускі арнамент"

Многія пазіцыі прэзентацыі ўдакладніў і развіў слынны беларускі паэт і, што важна, літаратуразнавец Міхась Скобла, які спецыяльна дзеля гэтай імпрэзы прыехаў з Менска.

Цудоўныя песні на словы Янкі Купалы выканала Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Лідскі бард, намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяржук Чарняк выканаў песню пра Купалу і таксама на словы Купалы.

Не гледзячы на лета імпрэза выклікала вялікую цікавасць, прыйшлі аматары паэзіі, краязнаўцы, выкладчыкі Лідскага каледжа, сябры ТБМ.

Наш кар.


Час пілігрымак і вандровак

Лета - спрыяльны час для пілігрымак і вандровак, якія ладзяць турыстычныя фірмы, арганізуюць філіі ТБМ (больш за ўсіх - Магілёўская), вернікі каталіцкіх і праваслаўных парафій. 24 чэрвеня група вернікаў з Менска здзейсніла пілігрымку ў Быстрыцу і ўзяла ўдзел у святкаванні дня св. Яна Хрысціцеля ў мясцовым касцёле.

Быстрыца - даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, якое знаходзіцца паблізу ад чыгуначнай станцыі Гудагай. Да нашага часу тут захаваўся касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. Першы пісьмовы ўпамін пра Быстрыцу датуецца 1390 годам, калі вялікі князь Ягайла заснаваў тут касцёл. У канцы XIV - пачатку XVI стагоддзяў пры касцёле дзейнічаў кляштар белых аўгустынаў.

На маршруце падарожнікі даведаліся пра жыццё дабраславёнага Міхаіла Гедройца. Ён паходзіў з парафіі ў Быстрыцы і пачынаў служыць тут. Далейшае яго служэнне праходзіла ў Кракаве ў касцёле св. Марка. Кульгавы міласэрны чалавек, які рабіў шмат добрых спраў пры жыцці, адразу ж па адыходзе быў прызнаны дабраславёным. Памяць пра яго жыве больш за 500 гадоў.

Падчас пілігрымкі вандроўнікі змаглі агледзець архітэктурныя шэдэўры Гярвятаў, Варнянаў, Баруноў, Солаў.

У Гярвятах уражвае веліччу гатычны касцёл у гонар Святой Троіцы (1899-1903). Ён лічыцца адным з самых прыгожых на Беларусі. Экскурсавод распавяла пра дзейнасць святара Леаніда Несцюка, дзякуючы якому храм быў адроджаны. Калі ксендза ў канцы 90-тых гадоў накіравалі ў гэтае мястэчка з літоўскім насельніцтвам і літоўскай школай, ён не ведаў, што там існуе. Наваколле было занядбаным. Дзякуючы дапамозе парафіян, прыцягненню сродкаў спонсараў, рупнасці вернікаў удалося за 20 гадоў адрэстаўраваць святыню, пасадзіць цудоўны сад, стварыць асяродак духоўнасці і прыгажосці. Ксёндз-настаяцель адрэстаўраваў старажытныя дубовыя алтары, вітражы, займаўся ландшафтным дызайнам, размясціў перад касцёлам скульптуры Міхаіла Арханёла і 12 апосталаў. Кс. Леанід Несцюк адышоў у вечнасць у сакавіку гэтага года, парафіяне ўспамінаюць яго з цяплом і ўдзячнасцю, распавядаюць пра яго дзейнасць турыстам.

Падчас падарожжа па Астравеччыне турысты здалёк аглядалі абрысы новай АЭС. Непаўторная прырода краю, сакральныя архітэктурныя помнікі заслугоўваюць беражлівага стаўлення да гэтых мясцін. Захаваліся гістарычныя звесткі пра землятрус 1905 года, моц якога складала 5 балаў. Відавочна, што выбар пляцоўкі для новай АЭС быў памылковым. Яе будаўніцтва выклікае заклапочанасць як мясцовых жыхароў, так і суседзяў-літоўцаў. На гэтым пастаянна акцэнтуе ўвагу міністр энергетыкі Літвы Рокас Масюліс.

У касцёле св. Юрыя ў Варнянах менскія вандроўнікі сустрэлі ўзрушаную і эмацыйную групу маладых пілігрымаў, якія ішлі пешшу на свята ў Будслаў з Гудагая. Пажылыя мясцовыя жыхары сустракалі хлапцоў і дзяўчат накрытымі сталамі, каб пілігрымы маглі ўзнавіць свае сілы і адпачыць.

Падарожнікі наведалі Баруны, даўняе магдэбурскае мястэчка Ашмяншчыны, вядомае цудадзейным абразом Маці Божай і базылянскім манастыром, у якім дзейнічала адна з найлепшых школаў Вялікага Княства Літоўскага. Выпускнікі яе паспяхова паступалі ў Віленскі ўніверсітэт. У розны час у ёй навучаліся пісьменнікі: А. Адынец, Ю. Корсак, І. Ходзька. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Баруны апынуліся ў складзе Расейскай імперыі. Па здушэнні вызвольнага паўстання (1830-1831) расейскія ўлады ліквідавалі школу.

У Солах турысты зацікавіліся незвычайнымі роспісамі на сценах касцёла. Частка з іх была выканана Пятром Сергіевічам. Тут захаваліся батальныя сцэны пэндзля іншых мастакоў часоў міжваеннай Польшчы. У мястэчку Лоша пілігрымы даведаліся пра жыццё і дзейнасць мастака Льва Дабужынскага, аўтара больш за 300 малюнкаў і карцін.

На ўсім маршруце змястоўным, багатым гістарычнымі звесткамі і дабразычлівым стаўленнем да падарожнікаў, быў аповед экскурсавода Наталлі Марозавай. Яна распавяла шмат новага пра дзейнасць лінгвіста і дыпламата Іосіфа Гашкевіча, маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Малі Астравецкага раёна. Тут ён працаваў над сваёй кнігай пра асаблівасці японскай мовы. Сваю кнігу "Астравеччына, край дарагі" у наш час прысвяціў родным мясцінам доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс.

Каб лета было багатым сведчаннямі веры, цікавымі падарожжамі, актывісты касцёла св. Сымона і Алены прапануюць іншыя пілігрымкі праз сайт www.spaznaj.by. Наступная вандроўка ў Глыбокае і ваколіцы плануецца на 22 ліпеня.

Эла Дзвінская.На фота аўтара: касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы.


120-годдзе Міхася Міцкевіча

13 ліпеня 2017 г. спаўняецца сто дваццаць год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, настаўніка і грамадскага дзеяча Антося Галіны (Міхася Міцкевіча), малодшага брата Якуба Коласа. У Альбуці і Мікалаеўшчыне прайшлі яго дзіцячыя гады. Дзядзька Антось вучыў яго першай грамаце і працы на гаспадарцы. Пасля пачатковай адукацыі ў Мікалаеўшчынскай школе, Міхась, як і старэйшы брат (адзін з 4 братоў), паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У гады вучобы пачаў спрабаваць сябе ў літаратурнай творчасці.

У траўні 1917 г. стала выходзіць газета "Вольная Беларусь", рэдактарам якой быў Язэп Лёсік, родны брат маці Міхася Міцкевіча. У той час Якуб Колас знаходзіўся ў Пярмі і на Румынскім фронце, і апеку над Міхасём узяў дзядзька Язэп. На старонках "Вольнай Беларусі" пабачылі свет творы Міхася Міцкевіча: "Не хапіла сілы", "Зводы", "Дзве волі", "Блудлівыя дарогі" і інш. Кароткі фельетон "Мікіта адстаівае сваіх" ("Вольная Беларусь", № 3) быў перапрацаваны і выдадзены асобнай кніжкай у сааўтарстве з Язэпам Лёсікам пад назвай "Як Мікіта бараніў сваіх" (Мн., 1917). У тым часе Міхасю было 20 гадоў. Міхась Міцкевіч, Міхась Мяцёлка, М. М-ч - так звычайна падпісваў малодшы брат Якуба Коласа свае публіцыстычныя творы, якія вызначалі ролю настаўнікаў і інтэлігенцыі ў нацыянальным адраджэнні, абаранялі беларускую мову і культуру, спрыялі абуджэнню самасвядомасці, выкрывалі русіфікатарскую і паланізатарскую палітыку ў галіне народнай асветы, праўдзіва паказвалі жыццё сялян, настаўнікаў, семінарыстаў. Аповесці і апавяданні Міхась найчасцей падпісваў псеўданімам Антось Галіна. Улічваючы гэтыя два кірункі творчасці Міхася Міцкевіча, Максім Гарэцкі адзначыў, што ён "вельмі спадзейны малады бэлетрыст і паважаны публіцыст". Творы Міхася Міцкевіча друкаваліся таксама ў выданнях "Звон" і "Беларусь".

Яшчэ ў настаўніцкай семінарыі Міхась актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці краіны. Ён разам з Язэпам Лёсікам браў удзел у падрыхтоўцы Усебеларускага з'езду, які адбыўся ў Менску ў снежні 1917 года. Міхась Міцкевіч быў адным з 1872 дэлегатаў. І хоць бальшавікі разагналі Ўсебеларускі з'езд збройнай сілаю і перапынілі выданне "Вольнай Беларусі", ідэі незалежнай краіны жылі ў народзе, звалі да працы тых, хто хацеў бачыць Бацькаўшчыну самастойнай дзяржавай.

Сваю літаратурную дзейнасць Міхась Міцкевіч спалучаў з працай на полі ў родных мясцінах. 15 кастрычніка 1919 года Беларуская школьная рада прызначае Міхася Міцкевіча настаўнікам беларускай мовы ў Менскай Беларускай Гімназіі. Як сведчаць дакументы таго часу, ён клапаціўся аб забеспячэнні гімназіі кніжкамі, неабходнымі для выкладання роднай мовы, рыхтаваў матэрыялы для дзіцячай чытанкі, удзельнічаў у сходах настаўнікаў беларускіх школ.

Пытанні роднай мовы заўсёды хвалявалі Міхася. У артыкуле "Беларуская нацыянальная школа" (Беларусь, 1 студзеня 1920 г.) ён пісаў: "Выступаючы на шлях вольнага культурнага жыцьця, беларуская нацыя павінна збудаваць у першую чаргу сваю нацыянальную школу. Дзеля нацыі гэта патрэбна так, як патрэбны чалавеку рукі і нармальная галава... Асноваю нацыянальнай школы служыць родная мова - адзнака нацыі, яе духоўны твар. Мова зьбірае ўсё, што мае ў сабе дух нацыі. Няма ў нацыі нічога ні малога ні вялікага, чаго-б мова ня ведала. Бяз мовы не адбываецца творчасьць народу. Пакуль жыве мова, галоўная адзнака цэлае нацыі, датуль жыве і народ, датуль нацыянальнае выхаваньне будзе мець вялікую вагу і значэньне".

Пасля падзелу Беларусі (1921 г.) Міхась застаўся ў родных мясцінах у Смольні, працаваў на гаспадарцы разам з братам Юзікам. Па яго праекце былі заснаваны гурткі "Таварыства прасветы", быў арганізаваны самадзейны драматычны калектыў, які ставіў п'есы "Паўлінка", "Пінская шляхта", творы Ф. Аляхновіча. Міхась дапамагаў у рэжысуры, выступаў як акцёр, выконваючы галоўныя ролі.

У 1939 г., калі Заходняя Беларусь была далучана да БССР, Міхась Міцкевіч зноў пайшоў у народную асвету. Ён працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, школьным інспектарам. Застаўся на пасадзе школьнага інспектара і ў часы нямецкай акупацыі. Клапаціўся, як мог, каб і ў тыя цяжкія часы дзеці вучыліся, каб захаваліся ад разбурэння родныя вёскі. У 1944 г. прыняў рашэнне пакінуць родныя мясціны. Аб неабходнасці гэтага сведчыць яго ліст ад 1 ліпеня 1944 года да дырэктара школы ў Мікалаеўшчыне Ігната Юр'евіча Міцкевіча: "Абставіны склаліся так, што я пастараюся выехаць. Сякія-такія палітычныя ўчынкі зрабілі тое, што я, як і многія мае супрацоўнікі, шмат кім уважаюцца як "ворагі народу". Тое, што многія вёскі, у тым ліку і Мікалаеўшчына, абаронены ад спалення, нікім у рахубу ня возьмецца". Міхась Міцкевіч працаваў на машынабудаўнічым заводзе ў Судэтах, потым на будоўлі каля горада Звітаў. У 1945 г. пераехаў у Рэгенсбург, дзе разам з іншымі беларусамі прымаў удзел у заснаванні беларускага лагера і гімназіі імя Янкі Купалы. Ён уваходзіў у ініцыятыўную групу настаўнікаў па стварэнні Беларускага настаўніцкага згуртавання на эміграцыі і па правядзенні арганізацыйнага з'езду беларускіх настаўнікаў амерыканскай зоны акупацыі Германіі. Пры гімназіі імя Янкі Купалы Міхась Міцкевіч працаваў дырэктарам пачатковай школы. На яго плечы ўсклалі арганізацыйныя справы, забеспячэнне гімназіі і школы неабходнымі матэрыяламі. Ім падрыхтаваны і выдадзены ў скаўцкім выдавецтве "Крыніца" (Міхельсдорф, Розенгайм) чытанкі для дзяцей 1-га, 2-га і 3-га класаў пачатковай школы, "Роднае слова", геаграфічная чытанка і іншыя дапаможныя матэрыялы, неабходныя для навучання. Брат Якуба Коласа прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі рэлігійнага жыцця ў ДП лагеры (лагеры для перамешчаных асобаў), дзе пражывалі беларусы, быў арганізатарам стварэння Брацтва "Жыровіцкае Божае Маці".

У 1950 г. Міхась Міцкевіч пераехаў у ЗША, дзе таксама шмат часу аддаваў грамадскай дзейнасці. Ён быў намеснікам Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання, старшынём выдавецкага фонду "Беларус", некаторы час рэдактарам газеты "Беларус" і часопіса "Голас Царквы", апекуном Сабора Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Падрыхтаваў беларускі царкоўны каляндар, пераклаў на беларускую мову Напрастольнае і Паспалітае Евангелле.

Апошнія гады Міхась Міцкевіч жыў разам з сваім пляменнікам Алесем Міцкевічам і яго сям'ёй у Нью-Ёрку. 25 кастрычніка 1991 г. нястомны працаўнік адышоў у вечнасць і быў пахаваны ў Іст-Брансвіку (ЗША).

"Дзядзька Міхась быў чалавекам добрым, самаўпэўненым і веруючым, - пісаў вядомы дзеяч беларускай эміграцыі Мікола Прускі - гэта быў дабрадушны й цудоўны чалавек, вялікі патрыёт і любіў сваю Бацькаўшчыну як нешта сьвятое".

Марыя Міцкевіч.


Пячоры Бадэн-Вюртэмберга прызнаны аб'ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА

Навіны Германіі

Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА на 41-й сесіі, якая праходзіць у Кракаве, уключыў у нядзелю, 9 ліпеня, у спіс Сусветнай спадчыны пячоры Бадэн-Вюртэмберга. Шэсць пячор рэгіёна аб'яднаны ў комплекс "Пячоры найстаражытнага мастацтва ледніковага перыяду".

У 2007 годзе археолагі з універсітэта Цюбінген падчас раскопак выявілі ў пячорах выразаныя з біўня маманта невялікія фігуркі жывёл і чалавека. Сярод іх статуэткі маманцяняці, "Чалавека-Льва" і "Венеры". Яны лічацца першымі фігуркамі ў гісторыі чалавецтва з косткі маманта.

Радыёвугляродны аналіз і пласт пароды, у якім яны былі выяўлены, паказваюць, што скульптуры былі зроблены падчас арыньякскай культуры, якую звязваюць з першым з'яўленнем сучаснага чалавека ў Еўропе. Тэсты сведчаць пра тое, што фігуркам 30000 - 36000 гадоў. Чатырма гадамі раней у гэтым жа рэгіёне знайшлі тры касцяныя фігуркі таго ж перыяду, сярод якіх найстаражытнейшыя з вядомых выявы птушкі і каня.

У Германіі налічваецца больш за чатыры дзясяткі помнікаў са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА - старых гарадоў, храмаў, палацаў, паркаў і іншых каштоўнасцяў.

Паводле СМІ.


Ахвяраванні на ТБМ

1. Шкірманкоў Фелікс - 20 р., г. Слаўгарад

2. Абдулаева Святлана - 8 р., г. Менск

3. Панамароў Сяргей - 20 р., г. Менск

4. Рабека Мікола - 15 р., г. Менск

5. Несцераў Віктар - 10 р., г. Менск

6. Птушка С.І. - 5 р., в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н

7. Гасанаў - 5 р., г. Менск

8. Гіргенсон Алег - 10 р., г. Менск

9. Лягушаў Алег - 20 р., ст. Ясень, Асіповіцкі р-н

10. Ляпёшкін Андрэй - 20 р., в. Зара, Круглянскі р-н

11. Кот Валер - 10 р., г. Менск

12. Прасмакова - 2 р., г. Менск

13. Анацка Лявон - 25 р., г. Ліда

14. Жылач Т.М. - 10 р., в. Аколава, Лагойскі р-н

15. Анісім А.М. - 100 р., г. Менск

16. Герашчанка Г.А. - 20 р., г. Менск

17. Чыгір Яўген - 5 р., г. Гародня

18. Пашкевіч Іна - 10 р., г . Менск

19. Сутулаў Глеб - 5 р., г. Менск

20. Асіпцова Алена - 5 р., г. Магілёў

21. Рой Юры - 20 р., г. Гародня

22. Пшул Аляксандр - 10 р., г. Гародня

23. Лагутава Марына - 5 р., г. Менск

24. Удалоў Юры - 10 р., г. Салігорск

25. Падаляка П.А -20 р., г. Чэрвень

26. Савіч Надзея - 20 р., г. Магілёў

27. Бусел Мікола - 5 р., в. Дубрава, Светлагорскі р-н

28. Тыгрыцкая Вольга - 60 р., г. Менск

29. Санько Валер - 30 р., г. Ліда

30. Сармант Сяргей і Надзея - 10 р., п. Бальшавік

31. Асаула Рыгор - 20 р., г. Менск

32. Рунец В.А. - 10 р., г. Менск

33. Жыдаль Дзяніс - 20 р., г. Менск

34. Гайдукевіч Алег - 500 р., г. Менск

35. Крыўко Арына - 10 р., г. Наваполацк

36. Шыпіла Вераніка - 10 р. г. Менск

37. Дубейка - 30 р., п. Жамчужны

38. Навуменка Валянціна - 20 р., г. Менск

39. Клюшня Алег - 1 р., г. Менск

40. Несцераў Віктар - 50 р., г. Менск

41. Касцюкевіч Дзмітры - 10 р., г. Менск

42. Камароў Андрэй - 10 р., г. Менск

43. Богдан Наталля - 20 р., г. Берасце

44. Бандарчык Уладзімір - 10 р., г. Менск

45. Варанцоў Міхал - 5 р., г. Менск

46. Вашкевіч Ігар - 10 р., г. Менск

47. Камлюк Алесь - 5 р., г. Менск

48. Цярохін Уладзімір - 5 р., г. Менск

49. Кацярыніч Іван - 10 р., г. Менск

Дзейнасць ГА "ТБМ імя Францішка Скарыны" па наданні роднай мове рэальнага статусу дзяржаўнай вымагае вялікіх выдаткаў. Падтрымаць ТБМ - справа гонару кожнага грамадзяніна краіны.

Просім Вашыя ахвяраванні дасылаць на адрас, вул. Румянцава, 13, г. Мінск, 220034, альбо пералічыць на разліковы рахунак ТБМ № BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні № 539 ААТ "Белінвестбанка" IBAN - BLBBBY2X (УНП 100129705) праз любое аддзяленне ашчадбанка Беларусбанк.


Гісторыя сярэднявечнай Еўропы (V - XV стагоддзі)

Алег Трусаў

(Працяг. Пачатак у папярэдніх нумарах.)

Калі на поўдні, асабліва ў Францыі, гатычныя будынкі будаваліся з абчасаных камянёў амаль без ужывання цэглы, то на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, дзе не было запасаў будаўнічага каменю, яны былі цалкам цагляныя. Цагляная готыка больш, чым мураваная, увабрала мясцовыя будаўнічыя традыцыі і таму праіснавала даўжэй, нарадзіўшы да XV ст. у кожнай краіне нацыянальную плынь.

Яскравым прыкладам ранняй готыкі на беларускіх землях з'яўляецца Камянецкая вежа, збудаваная ў другой палове XIII ст. Пры яе будаўніцтве дойліды ўпершыню ў Беларусі выкарысталі элементы цаглянай готыкі: спічасты праём, нервюрнае скляпенне з кранштэйнамі на пятым паверсе, тынкаваную нішу, пояс з пакладзеных "на вугал" цаглін. Акрамя храмаў і абарончых збудаванняў у стылі готыкі будаваліся жылыя дамы, ратушы, гарадскія вежы і гандлёвыя будынкі. У XIII ст. назіраецца росквіт гатычнага мастацтва. У першую чаргу гэта вітражы, рэльефная разьба і скульптура. Акрамя традыцыйных біблійных сюжэтаў у храмавым дэкоры можна пабачыць сцэнкі з гарадскога жыцця, выявы рыцараў і каралёў ды казачных жывёлаў.

У эпоху готыкі ў заходнееўрапейскай царкоўнай музыцы пачалі адчувацца новыя павевы. Набажэнствы з часам усё часцей суправаджаліся спевамі аднаго ці некалькіх хароў, нярэдка пад акампанемент фісгармоніі, а пазней і аргана. Узнікла самая ранняя форма еўрапейскай шматгалоснай музыкі пад назвай арганум. Першымі вядомымі аўтарамі арганумаў былі французскія кампазітары і выканаўцы Леанін і Ператын, якія жылі і тварылі ў другой палове XII - пачатку XIII стст.

Англійскі кампазітар і музычны тэарэтык Джон Данстэйбн (каля 1380-1453) быў аўтарам шэрагу духоўных кампазіцый, найперш у жанры трохгалоснага матэта.

У сваю чаргу, паэт і кампазітар, канонік Рэймскага сабора Гіём дэ Машо (каля 1300-1377) стварыў жанр шматгапоснай свецкай балады, спалучыўшы ў ёй партыі спевакоў з музычным акампанементам.

3. Уплыў асноўных рэлігій на ўжыванне ежы і напояў

Колькасць насельніцтва Еўропы пасля рэзкага спаду V-VІІ стст. павялічвалася марудна. Навукоўцы лічаць, што да XI ст. на Брытанскіх астравах жыло каля 2 млн. чалавек, у Італіі і Фрапцыі - па 6 млн, на Пірэнейскім паўвостраве - больш за 4 млн, у краінах Скандынавіі - 1 млн, у Германіі - 3,5 млн, на Балканах - 2-4 млн чалавек. На мяжы X і XI стст. колькасць насельніцтва, дзякуючы пэўнай эканамічнай і палітычнай стабільнасці, павялічылася на 20-40 %. Да канца XIII ст. насельніцтва Еўропы, асабліва Заходняй, працягвала павялічвацца. Тым не менш голад быў звычайнай з'явай. Так, нават ва ўрадлівай даліне Рэйна неўраджаі і голад паўтараліся кожныя 3-4 гады. У XI ст. у розных раёнах Германіі было да 62 галодных гадоў. Людзі вельмі залежалі ад прыроды і любое стыхійнае бедства прыводзіла да голаду. Сярэдняя працягласць жыцця складала каля 40-50 гадоў для мужчын і 35 гадоў для жанчын. Траціна дзяцей не дажывала да 12-15 гадоў. Да 50 гадоў дажывала толькі чвэрць людзей, у асноўным з заможных пластоў грамадства. Каля паловы мужчын па розных прычынах не ўступалі ў шлюб. Гэта былі вайскоўцы, асабліва рыцары крыжаносцы, манахі, святары, работнікі і вучні цэхаў і г. д. У гэты час у Заходняй Еўропе склалася малая індывідуальная сям'я. Гэта бацькі і нежанатыя дзеці, у сярэднім да 5 чалавек. Гаспадарка вялася пераважна малымі сем'ямі, а родзічы дапамагалі ў выключных выпадках. У шлюб людзі ўступалі рана, асабліва ў вёсках. Шлюбны ўзрост для дзяўчат пачынаўся з 12 гадоў, для хлопцаў - з 14-15 гадоў. Харчаванне розных пластоў грамадства было розным. Сяляне ўжывалі мяса толькі па святочных днях, а звычайна елі хлеб, розныя кашы, сыры, яйкі, садавіну і гародніну. На поўначы Еўропы багатыя людзі ўжывалі сметанковае масла, а на поўдні - аліўкавы алей. Шмат ужывалі рыбы, асабліва ў прыморскіх вёсках. Замест цукру ўжывалі мёд. З зерня варылі піва і шмат яго ўжывалі; з яблыкаў рабілі сідр. Было шмат таннага віна, але доўга захоўваць яго не ўмелі. Стратэгічным таварам была соль, якую мусілі купляць усе пласты насельніцтва.

Вялікі ўплыў на харчаванне еўрапейскіх народаў аказвалі сусветныя рэлігіі, якія ўводзілі для сваіх вернікаў строгую сістэму пастоў. Пост - гэта рэлігійная забарона на ежу наогул або на некаторыя яе віды. Так, праваслаўная царква практыкуе шматдзённыя і аднадзённыя пасты, якія складаюць больш за 200 дзён у год. Самыя доўгія пасты - гэта вялікі пост перад Вялікаднем (17 тыдняў) і перад Божым Нараджэннем (6 тыдняў). Аднадзённыя пасты - гэта кожныя серада і пятніца. У гэтыя дні забаранялася любая мясная ежа і нават малочная. Каталіцкая царква дазваляе ўжываць малочныя прадукты падчас посту.

Яшчэ большыя абмежаванні ў ежы мелі каталіцкія манахі. Да XIII ст. ім (акрамя цяжкахворых) забаранялася есці мяса чатырохногіх жывёлін". Таму палову дзён у годзе каталікі павінны былі замест мяса есці рыбу. Так, каталіцкая царква Англіі забараняла па пятніцах і да позняга вечара па суботах і серадах есці мяса, яйкі і нават малочныя прадукты. Адзінай прыправай да ежы, якая прывозілася ў Еўропу з Азіі, быў перац, які шырока ўжываўся. Iўдзеі не мелі права, як і мусульмане, ужываць у ежу свініну. Таксама іўдзеі мелі як агульныя грамадскія пасты, якія павінны былі адначасова выконваць усе яўрэі, так і індывідуальныя (паводле зароку і ў дзень гадавіны смерці бацькоў). У ісламе галоўны пост - Ураза, які адбываецца на працягу месяца рамадана. Есці і піць у гэты месяц можна толькі ноччу. Выключэнне - толькі хворыя, малыя дзеці і цяжарныя жанчыны. Вандроўнікі і вайскоўцы мелі права перанесці гэты пост на іншы месяц. Іслам забараняе сваім вернікам ужываць віно ды іншыя алкагольныя напоі.

4. Адзенне еўрапейцаў

Пад уплывам рэлігіі ў перыяд Сярэднявечча склаўся новы эстэтычны ідэал чалавека як аскета, які адмовіўся ад багацця і розных патрэб зямнога жыцця. Тым не менш, у ХІ-ХІІ стст. у Заходняй Еўропе склаўся рыцарскі культ "прыгожай" ці нават "прыўкраснай", дамы, жанчыны, якая мае доўгія залацістыя валасы, зялёныя ці блакітныя вочы, вясёлыя вусны з усмешкай, падобныя на свежы персік. Самай моднай кветкай робіцца ружа. Ружамі аздаблялі абедзенныя сталы, пялёсткі ружаў плавалі ў кубках з віном, у модзе былі вянкі з ружаў, якія насіла моладзь. Аднак прымітыўная вопратка, што склалася яшчэ ў антычных традыцыях, панавала ў шырокіх народных масах аж да XII ст. У XI-XII стст. адзенне падзяляецца на мужчынскае і жаночае, якія істотна адрозніваюцца паміж сабой. У XII - першай палове XIV стст. мужчынскае і жаночае адзенне мае доўгія, аблягальныя формы.

Адзенне багатых людзей аздаблялі футрам гарнастая, ласкі або куніцы. Таксама выкарыстоўвалася спалучэнне ў вопратцы яркіх кантрасных колераў (зялёных, чырвоных, сініх і жоўтых). Тканіну аздаблялі залатымі і срэбранымі званочкамі. Старажытная хроніка, напрыклад, паведамляла, што на адным турніры адзенне ў аднаго рыцара аздабляла аж 500 званочкаў, якія гучна званілі. Пачынаючы з XI ст. форма мужчынскага касцюма адпавядае формам рыцарскіх даспехаў. Таму мужчынскае адзенне становіцца кароткім і разнастайным. З'яўляюцца шосы - вузкія штаны-панчохі, зробленыя з эластычнага сукна. Уверсе яны прымацоўваліся шнурком да пояса. У XIII ст. адзенне багатых феадалаў аздабляецца іх гербавымі знакамі. У Х-ХІІ стст. змяніўся і жаночы строй. З'явіўся кароткі гарсэт, які падтрымлівае жаночыя грудзі і мае прыгожае аздабленне. Жаночыя паясы ўпрыгожваюцца металічнымі пласцінкамі. Багатыя пані маюць шыкоўныя плашчы-мантыі на падкладцы з футра гарнастая ці бабра. Жанчыны носяць доўгія распушчаныя валасы або косы, пераплеценыя парчовымі стужкамі.

Візантыйскія ўборы. Асноўнымі відамі мужчынскага адзення ў Візантыі былі туніка, штаны, далматык, пенум і лорум. Туніка была падобная на рымскую туніку з доўгімі рукавамі. Штаны, запазычаныя ў народаў Усходу, прымацоўваліся шнуркамі да пояса і мелі розную даўжыню: да каленяў і да лытак. Пачынаючы з VII ст., візантыйскія імператары мелі як элемент адзення лорум - шырокі доўгі шалік, зроблены з залатой парчы і аздоблены каштоўнымі камянямі. Шырыня яго складала ад 5 да 35 см, а даўжыня - ад 4 да 11 м. Вялікую ролю адыгрываў і каўнер - аплечча - шырокі круглы ці фігурна выразаны і аздоблены золатам і каштоўнасцямі. Абутак візантыйцаў - боты, падвязаныя вузкімі раменьчыкамі і мяккія чаравікі. На галаве насілі востраканечныя каўпакі. Асноўныя віды жаночага адзення - туніка, стола, далматык, пенула і плашч-мантыя.

Адзенне ўсходніх славян. Асноўны від вопраткі мужчын - гэта кашуля і штаны. Пасля прыняцця хрысціянства ў адзенні князёў, дружыннікаў і баяр паўтараюцца візантыйскія формы. Гэта плашчы і тунікі з дарагіх візантыйскіх тканін. Пачынаючы з XI ст. усе мужчыны, ад сялян да князёў, насілі шапкі. Сяляне насілі каўпакі з лямцу і тоўстага сукна, багатыя людзі - з тонкага сукна ці аксаміту, а баяры і князі - з аксаміту ці парчы з аздобамі са срэбра, золата, каштоўных камянёў і падбітыя футрам. Багатыя ноўгарадскія баяры насілі спецыяльныя ноўгарадскія футры, абшытыя яркай шаўковай ці аксамітнай тканінай з вялікім каўняром і доўгімі рукавамі. Багатыя мужчыны маглі насіць двое штаноў: споднія - палатняныя і верхнія шаўковыя ці суконныя. Унізе штаны запраўлялі ў скураныя боты або ў анучы - кавалкі тканіны, якой унізе абгортвалі ногі.

Бедныя людзі насілі скураныя лапці-поршні, якія прывязвалі да нагі спецыяльнымі завязкамі - аборамі. Да касцюма таксама належалі рукавіцы і сумка-каліта, якую прывязвалі да пояса. Дружыннікі часта паўзверх адзення насілі кальчугу.

Жаночае адзенне - гэта доўгая да пятак кашуля з белага палатна ці шоўку, якую насілі з поясам. На кашулю апраналі панёву-спадніцу, зробленую з тканіны з рамбавідным ці клятчатым арнаментпм, Верхнім адзеннем таксама былі запона і нагруднік, якія насілі зверху кашулі. Баярыні і князёўны насілі візантыйскія формы адзення: тунікі, далматыкі і плашчы. Абутак - гэта мяккія скураныя боты без абцасаў і вышытыя спераду чаравікі. Сялянкі насілі лапці з анучамі, Дзяўчаты мелі доўгія валасы або косы. Замужнія жанчыны хавалі валасы пад наміткай, якая была доўгім кавалкам тканіны. Паўзверх багатыя жанчыны насілі яшчэ і шапкі, падбітыя футрам.

5. Штодзённае жыццё еўрапейцаў

Людзі эпохі Сярэднявечча вельмі моцна залежалі ад прыроды і працягласці светлавога дня. Летам у іх дамах яшчэ было адносна светла, а вось зімою святла не хапала. Таму ўсе працы рабіліся каля вогнішча, якое давала не толькі цяпло, але і святло. Каб было святлей працаваць, у агонь час ад часу падкідвалі крыху саломы. Больш багатыя людзі мелі свяцільнікі, у якіх гарэў алей. Але яны давалі смурод, і копаць ад іх асядала на сценах жытла. Лепей давалі святло свечкі, якія рабілі з сала. Васковымі свечкамі, якія шмат каштавалі, карысталіся толькі царква і феадалы.

Каб мець пітную ваду, капалі студні або бралі яе з гарадскіх фантанаў. На поўдні, у Італіі, збіралі дажджавую ваду ў спецыяльныя цыстэрны, якія стаялі на гарышчах і дахах будынкаў.

Вялікай праблемай была санітарыя. Каналізацыі ў гарадах практычна не было, туалетаў таксама. Усе брудныя вадкія і цвёрдыя адкіды вылівалі ў спецыяльныя ямы, якія час ад часу вычышчалі. Лазняў да XIII ст. у гарадах не было. Толькі ў некаторых кляштарах былі памяшканні-ўмывальні. Так, у Клюнійскім абацтве ўжо ў XI ст. былі спецыяльныя драўляныя закуткі, дзе манахі маглі памыцца. Але ў XIII ст. сітуацыя змянілася да лепшага. У 1292 г. у Парыжы было ўжо 26 грамадскіх лазняў, дзе меліся парыльні і працавалі цырульнікі. Людзі часта хварэлі і паміралі ад заразных хвароб, сярод якіх самая страшная была чума. Ад яе памірала 77-97 % ад усёй колькасці хворых. Шпіталі былі пры храмах і кляштарах. Там не толькі лекавалі хворых: у іх жылі жабракі, спыняліся на начлег вандроўнікі і пілігрымы. З XIII ст. з'яўляюцца таксама свецкія шпіталі, якія будаваліся гарадскімі сеньёрамі і багатымі гараджанамі.

У ХІ-ХІІІ стст. дасягае свайго росквіту рыцарская культура. Яе прыкмета - стварэнне вершаваных паэм, дзе апавядаецца пра станоўчы вобраз рыцара - мужнага, справядлівага, добрага і храбрага ваяра. Самая вядомая рыцарская паэма гэтага часу, напісаная ў Францыі ў пачатку XII ст. - "Песня пра Раланда". Французскіх рыцараў, якія самі складалі вершы і маглі іх праспяваць, называлі трубадурамі (у Правансе) і трувэрамі, а нямецкіх - мінезінгерамі. Трубадуры Бертран дэ Борн, Арнаўт Даніэль, Гіраўт дэ Барнэль, мінезінгеры Кюрэнберг, Вальтэр фон дэр Фогельвэйдэ і інш. сачынялі да сваіх твораў музыку і фактычна сталі пачынальнікамі еўрапейскага свецкага музычнага мастацтва. У Еўропе таксама вельмі шанаваліся раманы пра легендарнага караля Артура і яго рыцараў, што збіраліся за круглым сталом.

(Працяг у наст. нумары.)


ЗВОНІЦЬ САФІЯ

…"Калі слаўнае тое, што мінае,

тым большая слава таму,

што застаецца".

З другога паслання апосталаПаўла да карынфянаў.

Не думайце, што ў сярэдневеччы,

Цёмна было, як у няпаленай печы,

Свяціў жа і тады людзям шлях млечны,

А вочы вабілі грудзі і шырокія плечы.

Звоніць Святая Сафія!

Навакол урачысты

Плыве дабравест.

Слухаюць воблакі чыстыя,

У Полоцьку ўрачысты фэст.

Працэсія з харугвамі ідзе.

Спяваюць мяшчане "гасанну":

"Не пакінь нас, Божа, ніколі ў бядзе,

І хлеба нам дай, як нябесную манну".

Хлапчук Францыск з татам спявае,

Божай Маці харугву нясуць.

Лёсу свайго ён сёння не знае,

Найсвеншай ласкі на яго яшчэ ідуць.

Міласэрная просіць Духа Святога

Нябесным святлом хлапчука асвяціць,

Каб светлай стала жыцця дарога,

Тутэйшы народ каб узмацніць.

Бо гэты народ шматпакутны,

Нясці яму крыж, як Хрысту.

Каб ворагі не закрыпалі путамі,

Крыжак не ступіў на Палату.

Сягоння просьба была пачутая,

Нябесная ласка на дзіця пралілася,

Лёг на галоўку Божы Прамень,

Навука добра цяпер падалася,

Напаўняць яго мудрасцю кожны стаў дзень.

Быў Франак ад роду ва ўсім асаблівы:

Цікавы, пытлівы, непаседа, гарэза.

Дзівіліся бацькі - які ж ён разважлівы!

Недзіцячы розум хлапчук меў адразу.

Калі ж маці яго нарадзіла,

Павітуха-бабулька лёс варажыла, -

Немаўляці лобік паперкай накрыла,

Разумным каб рос - Бога прасіла.

Лука, яго бацька, марыў таксама,

Каб удалы і лоўкі стаўся купец,

Напэўна, думала так і шчаслівая мама,

Каб здаровы і моцны вырас хлапец.


А рос ён у авеяным славаю месце:

Славіўся Полацьк у Еўропе здавён,

І ў рунах варажскіх удастойваўся чэсці,

І Айчыне даў гэтулькі гучных імён!

Дзяржавы і народы яднала Дзвіна,

Бойкім шляхам у той час была,

Прыбытак давала гораду спаўна,

Да росквіту навук і культуры вяла.

Ганарыліся месцічы сваімі князямі,

Сафійкай прыгожай, багатымі кірмашамі,

На розных мовах тут здаўна гаварылі,

Купцы ж свае нават за мора хадзілі.

Пытліваму хлопчыку было ўсё цікава:

Аповеды аб мінулым дзядулі Міхала,

Хто Усяслаў, Брачаслаў, князёўна Прадслава,

Як Полацька харугва пад Грунвальдам ваявала.

Падросшы, у манаха Ананія грамаце вучыўся,

Чытаў з захапленнем, ведамі поўніўся.

Неабсяжны і цікавы свет яму адкрываўся -

Паступова, у разважаннях талент раскрываўся.

Браты-бернардынцы, калі навучалі,

На пытанні многія не маглі адказаць,

Здольнасцей гэткіх не сустракалі,

Не маглі ж, вядома, і кім стане ён знаць.

Цікавіўся ж Франак хто Каляда, хто Ярыла,

Аб Перуне усемагутным, прароку Іллі,

І ў каго з іх абодвух большая сіла?

Маліцца манахі вучня за гэта змушалі, -

Адказу другога і самі, напэўна, не зналі.

Быў Полацьк і тады шматканфесійны:

Русіны, католікі, габрэі, вызнаўцы Пяруна.

Цікавіла хлопца - чаму ж Бог не адзіны,

Чаму ж сталася так, якія прычыны?

Разважаў ён не раз у сваіх марах:

Дзе паспалітаму люду кніжкі ўзяць?

Чаму ж даступныя яны толькі тым,

што зачынілі сябе ў кляштарах,

Што зрабіць так, каб і ўсе іх змаглі чытаць?

Любіў паслухаць купцоў старэйшых,

Праз іхнія ходкі к Дынабургу, Рызе,

Бачыў сваімі вачмі гасцей ганзейскіх.

Пазнаць хацеў жыццё як ёсць, а не па кнізе.

Напэўна ж і рыбак лавіў у Дзвіне,

З сябрамі гуляў ля капішч паганскіх,

Ля волата-дуба, на задзвінскай старане,

І ў нейкія забавы аднагодкаў мяшчанскіх.

Быў цікавы і, як равеснікі ўсе - непаседа,

Навучыўся добра плаваць на Дзвіне,

Рабіў cвістулькі розныя з дзедам,

Гняздо для буслоў майстраваў на сасне.

З дзядулем хадзілі ў лес і поле,

Салаўіныя трэлі слухаў вясной,

Калі зелянела, квітнела наваколле,

На санках коўзаўся з горак зімой.


Туман стагоддзяў яго ад нас аддзяліў ,

Сягоння цяжка згадаць, што гарнула болей,

Як рос Францішак, які ў дзяцінстве быў

Адкуль узяўся розум, як гарталася воля?

Вядома: з малога ручайка выцякае рака -

З палачаніна-хлопчыка геній адбыўся,

Ад свістулек - да літар, сімвалаў,

дрэварытаў пайшла рука,

Ад аповедаў дзеда і бацькі свет адкрыўся.

Але ж хто і сёння адметна адкажа, чаму

Прарокам стаць давялося менавіта яму?

Бо і ў Полацьку ягоным, і ў краіне паўсюду,

Не мала было багацейшага люду,

Хто дзетак сваіх вучыў за граніцай,

Ды не змаглі ж гэткіх вышынь дабіцца.

Толькі талент вялікі і цяга да Радзімы,

Да гнязда свайго, да дзвінскіх віроў,

Што не раз у снах душу верадзілі,

Парадзіла непаўторную да края любоў.

Ажыўляў сваю мару ён па крупіцах,

Паслядоўна да вышынь ўздымаўся,

Пазнаваў жыццё ў Еўрапейскіх сталіцах,

І марыў, каб набыты досвед

люду свайму дастаўся.

У еўрапейскім свеце быў час рэнесансу,

Навука, рэфармацыя разрывалі цемень -

Дык і мы ж - ліцвіны - не паганцы,

Мы - умелае, здольнае, рашучае племя!

Усюды, дзе быў Францыск,

дзе ягоны след адбіўся:

Вільня і Кракаў, Прага і Падуя -

Ганарацца сёння і турыстам пакажуць,

Прыбытак генія імя дае, усіх яно радуе.

Але хто ж сёння згадае, адкажа:

Як сын малавядомага русіна-купца,

Да ззяючых вяршынь сумеў узняцца,

З валадарамі краін пазнацца,

А ў нашым часе, па ўсёй зямлі -

па-праву Геніям называцца!

Толькі бязмерная любоў да Айчыны,

Да мовы сваёй і паспалітага люду,

Напэўна, і ёсць, тыя галоўныя прычыны,

Што абудзілі талент у яго

і адбыўшымуся сапраўднаму цуду.

Ён жа стараўся - мудрасці Божай

па Бібліі вучыць,

Каб у краіне ўсталяваўся дастатак, спакой,

Каб чалавеку лепш стала жыць,

Інтарэсы каб спалучыць:

дзяржавы, грамадства і свой.

У прамовах-казаннях ён першым

Паставіў высокую мэту - светлыя мыслі

ў папалітага люду будзіць.


Шукаў зразумелыя, родныя, трапныя словы,

Каб разумнейшымі, мудрэйшымі,

дабрэйшымі суайчыннікаў зрабіць.

Каб Божай Бібліі мудрыя запаветы,

Мэту і сэнс жыцця людзям адкрылі,

І сталі вядомымі славянскаму свету,

Вышэй гэтых народаў узровень узнялі.

Мы ўсе ад Скарыны пайшлі:

У адукацыі, навуцы, працы - у ім карэнні,

Ён Прарок і Волат Вялікі нашай зямлі!

У нас ад яго ўсе дасягненні!

Ён прыклад найвышэйшы ўсім пакаленням,

І сягонняшнім, і тым, што яшчэ ўзрастуць:

Бо ў народаў заўжды патрэба на геніяў :

Стаўце ж высокую мэту і вы - маладыя

ззяючых, светлых вяршынь дасягнуць!

Ці ж спазналі мы сёння ўсяго Скарыну?

Напэўна яшчэ - не, як Сусвет ён глыбокі,

Пяць вякоў разгадваем ісцін яго глыбіню,

Яго сімвалы: сігнэт, трохкутнік, квадрат,

астралябія, кнігі - пазнання вытокі!

Што ён гэтым усім хацеў нашчадкам сказаць?

Што геній, роўны Леанарду,

сумеў зашыфраваць?

Яго партрэт - інфармацыі ж колькі наўкол?

Алегорыя філосафа - публіцыста,

ці сімвалы пазнання і асветы?

Калі ты разумны - убачыш не просты стол,

Тут кожная рэч мае глыбокія, мудрыя сакрэты!

Скрыню Божага Запавету анёлы два сцерагуць,

Божая мудрасць стала дамінантай мысліўца,

З Богам і да Бога шляхі ўсе ідуць!

Бог розум даў чалавеку, каб тварыў,

а не быў ляніўцам!

Звоніць Святая Сафія …

Далёка той звон па ўсёй Зямлі паляціць…

Пачуюць яго не толькі ў Вільні і Кракаве,

Але і ў Падуі далёкай,

У няблізкай Маскве.

А з часам, цяпер - па свеце ўсім!

Мар'ян Даргель.


400-годдзе базыльянскай кангрэгацыі ў Нагародавічах

У XVI-XVII ст. вёска Нагародавічы - уласнасць сям'і Вельямінаў-Руцкіх. Па другой версіі, на пачатку XVII ст. Нагародавічы належалі Наваградскай кафедральнай царкве, і потым маёмасць перайшла да будучага Мітрапаліта Язэпа Руцкога герба Воз з прыдомкам Вельямін (сына Шчаснага Вельямінавіча Руцкога, "служэбніка" Яна Кішкі, жмудскага старасты). Вельямiны (альбо Вельямiнавiчы) пражывалi на Наваградчыне ўжо ў канцы XV ст., валодалі маёнткам Рута і таму зваліся Вельямiнамi-Руцкiмi. Сама вёска Нагародавічы потым ўваходзіла ў Беліцкае графства, была часткай так званых Нойбургскіх маёнткаў і адміністрацыйна належала да Лідскага павета, зараз - Дзятлаўскі раён.


Вясной 1617 г. мітрапаліт Язэп Руцкі ездзіў у Рым, каб атрымаць ад Папы Паўла V зацверджанне рэфармаванай канстытуцыі ордэна базыльянаў ды прадставіць справаздачу аб стане грэка-каталіцкай царквы ў ВКЛ. Між іншым, мітрапаліт дакладаў Папе, што ў Полацкай архідыяцэзіі, дзе ўладыкай быў 90-гадовы архібіскуп Гедэон Бральніцкі, царква знаходзіцца ў поўным заняпадзе. Папа парадзіў прызначыць туды памочніка біскупа з поўнымі правамі наступства. Мітрапаліт Руцкі назваў тады протаархімандрыта віленскага Язафата Кунцэвіча і атрымаў згоду Папы на гэтае прызначэнне. Вяртаючыся праз Варшаву, мітрапаліт сустрэўся з каралём Жыгімонтам і атрымаў ад яго намінальную грамату для Кунцэвіча. Адразу Язафат Кунцэвіч усялякімі спосабамі адмаўляўся ад пасады біскупа, прапаноўваў сваю дапамогу архібіскупу Гедэону Бральніцкаму як манах, але Руцкі свайго рашэння не змяніў.

З 19 па 26 ліпеня 1617 г. у Нагародавічах адбылася 1-я генеральная капітула (кангрэгацыя) базыльянскіх манастыроў ВКЛ: "Былі скліканы з усіх манастыроў, а менавіта з Віленскага, Наваградскага, Менскага, Жыровіцкага, Быценскага старцы гэтых манастыроў, а з некаторых айцы ... у фальварак ягамосьці (Язэпа Руцкога) з'ехаліся ... дзевятнаццатага ліпеня, у суботу", - запісана ў дакументах Кангрэгацыі, якія я буду цытаваць таксама і ніжэй.

У паседжаннях прымалі ўдзел два езуіты, "каб радзіцца, а не для прыняцця рашэнняў". На капітуле ў Нагародзічах прысутнічаў Язафат Кунцэвіч, якога Язэп Руцкі ўжо прызначыў памочнікам Полацкага архіепіскапа.

Ва ўступнай прамове мітрапаліт Руцкі сказаў, што запланаваная ім рэформа мае на мэце славу Божую, а сродкам яе ёсць паляпшэнне духоўнага стану царквы, "стан духоўны немагчыма паправіць інакш, як толькі праз абнаўленне закону (базыльянскага ордэна - Л. Л.) менавіта ў грэцкім абрадзе, каб на ўсе вышэйшыя царкоўныя пасады браліся асобы з закону. Для абнаўлення закону іх патрэбна шмат, не могуць гэта быць старыя, але паправіць закон можна праз маладых, калі ім будзе дадзена адукацыя, выхаванне ў законе як ў духу, гэтак і ў навуках".

Ордэн ўзяў на сябе адукацыю і выхаванне насельніцтва, утрыманне ўсіх уніяцкіх вучэльняў, і капітула прыняла рашэнне аб стварэнні базыльянскай сістэмы адукацыі, якая мела вялікі пазітыўны ўплыў на ўсе далейшую гісторыю нашай Бацькаўшчыны. У дакуменце ўніяцкай царквы 1824 г. "О средствах умножения в Греко-униатском духовенстве просвещения" ёсць такі ўрывак: "Каля 1615 г. уніяцкі мітрапаліт Іосіф Вельямін Руцкі задумаў даць іншае ўладкаванне цэлай рускай іерархіі і ў ёй адукацыі духавенства. …Таму па радзе езуітаў і па узору іх ордэна ён даручыў ордэну базыльянаў клопат аб свецкіх вучылішчах і на гэта атрымаў дазвол у папы Паўла V. 3 снежня 1615 г. …мітрапаліт завёў такія вучылішчы, а ў 1617 г. яны ужо былі ў Наваградку і ў Менску, як сведчыць пра гэта першы базыльянскі сход які адбыўся ў Нагародавічах".

Кангрэгацыя вырашыла кожны год дасылаць маладых базыльян атрымліваць адукацыю ў розных універсітэтах.

Новы статут змяніў манаскае адзенне, быў уведзены чорны манаскі габіт. Унармавана было нават ужыванне манахамі піва: "Піва да стала толькі дзве кварты належыць наліваць (кварта, 0.8 л. - Л.Л.), а калі болей, дык падпіўка (маладога, не моцнага піва - Л.Л.) ... кожнаму брату наліваць па два разы ў кубкі ... памерам у кварту ...".

Галоўнае ў новым базыльянскім ордэне - цэнтралізацыя. Раней манастыры не былі з'яднаны і не мелі адзінага кіраўніцтва таму ў Нагародавічах быў прыняты статут, распрацаваны Руцкім на аснове правіл Св. Васіля на ўзор статутаў рымска-каталіцкіх манаскіх ордэнаў і ўтворана Віленская (Літоўская) кангрэгацыя Св. Тройцы, якая аб'яднала манахаў пяці падначаленых Руцкому манастыроў. Галоўныя рысы абноўленага ордэна бызыльянаў можна звесці да некалькіх пунктаў: 1) Адноўленыя манастыры паміж сабой будуць аб'яднаныя і будуць тварыць адно манаскае цела; 2) На чале ордэна будзе стаяць мітрапаліт, ён будзе клапаціцца пра яго рост; 3) Мітрапаліт будзе найвышэйшым настаяцелем ордэна, але кіраваць ім будзе протаархімандрыт, капітула (манаскі збор) выбірае яго на ўсё жыццё (да смерці) з звычайных манахаў, ён не можа быць біскупам; 4) Протаархімандрыту будуць дапамагаць кіраваць чатыры кансультары (дарадцы), выбраныя пажыццёва генеральнай капітулай. Калі адзін з іх памрэ (ці стане біскупам), протаархімандрыт і тры кансультары выберуць чацвёртага, які будзе выконваць гэты абавязак да новай генеральнай капітулы; 5) Манастырамі кіруюць ігумены, якіх протаархімандрыт, па парадзе сваіх кансультараў, прызначае на чатыры гады; 6) Генеральную капітулу без мітрапаліта склікае сам протаархімандрыт кожныя чатыры гады, ці, калі будзе неабходнасць, часцей. Калі протаархімандрыт памрэ, генеральным вікарыем (гэта значыць настаяцелем ордэна) будзе яго спавядальнік. У гэтым выпадку мітрапаліт павінен неадкладна склікаць генеральную капітулу для выбару новага протаархімандрыта: 7) Ордэн і іерархія павінны быць неразрыўна аб'яднаныя. Мітрапаліту Руцкому даручана атрымаць у караля прывілей, каб мітрапалітам быў толькі базыльянін.

Гісторык Жуковіч П.Н., цытуючы першага біёграфа мітрапаліта Руцкога, Рафаіла Корсака паведамляў: "Руцкі прыйшоў да думкі пра неабходнасць больш трывалай пастаноўкі ўсей справы ўладкавання жыцця манахаў, каб пасля яго смерці справы не прыпыніліся. З гэтай мэтай ён склаў статут Базыльянскага ордэна і на Нагародавіцкай кангрэгацыі палажыў заснаванне самага ордэна". І далей: "Як вядома, толькі да часу першай (Нагародавіцкай) базыльянскай кангрэгацыі 1617 г. Руцкі напісаў … першы том правілаў манаскага жыцця".

Генералам базыльянскага ордэна кангрэгацыя жадала выбраць Язафата Кунцэвіча, але мітрапаліт прачытаў каралеўскую грамату аб прызначэнні Кунцэвіча на пасаду полацкага біскупа. З'езд пагадзіўся з гэтым і Язафат замест генерала ордэна стаў біскупам-памочнікам. Яго ўрачыстая хіратонія адбылася 12 лістапада 1617 г. у Св. Троіцкім манастыры ў Вільні.

Тэксты Першай Нагародавіцкай кангрэгацыі былі знойдзены ў Жыровіцкім манастыры стацкім дарадцам О.В. Шчарбіцкім і цалкам надрукаваны ў Т. XII "Археографического сборника документов издаваемый при управлении Виленского учебного округа" (Археографический сборник документов издаваемый при управлении Виленского учебного округа. Вильна, 1900. Т. XII. С. 7-17.).

Леанід Лаўрэш.


Вобразы сучаснікаў

Рэспубліканская выстава партрэтаў "Псіхалогія вобразу", разгорнутая ў менскім Палацы Мастацтваў, зацікавіла гледачоў разнастайнасцю стыляў, свежасцю поглядаў.

- Мы стараемся рабіць размаітыя выставы, - пракаментаваў экспазіцыю старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сямёнавіч Сітніца. - Гэта выстава прысвечана партрэту. Мы прадставілі старэйшых майстроў і творчую моладзь, стараліся захапіць шырокі спектр: каб прысутнічалі творы класічнага характару і найноўшыя плыні, аж да самых радыкальных. Выстава розная па стылю і па змесце.

Значнае месца на вернісажы адведзена партрэтам вядомых дзеячаў культуры і мастацтва. Сярод іх - партрэты сям'і Шчамялёвых і Георгія Скрыпнічэнкі пэндзля Ўладзіміра Тоўсціка, выява Алеся Адамовіча, выкананая Міхаілам Будавеем, вобраз Ірыны Марачкінай, адлюстраваны Алесем Марай на фоне летняга краявіду.

Тут ёсць партрэты з фондаў Беларускага саюза мастакоў. Гэта працы прызнаных майстроў - Гаўрылы Вашчанкі, Аляксандра Кішчанкі, Уладзіміра Стэльмашонка, Мая Данцыга і іншых. Прадстаўлены бюст Зянона Пазняка, бронзавы барэльеф Тадэвуша Касцюшкі, вытканы партрэт Васіля Быкава.

- Перад тым, як пісаць карціну, - кажа адзін з удзельнікаў выставы, мастак і педагог Святаслаў Федарэнка, - я паглыбляюсь у матэрыял. Калі пішу партрэт пісьменніка - вывучаю яго творчасць, калі малюю мысляра, імкнуся зразумець сістэму яго філасофскіх поглядаў.

Партрэты маладых асобаў прыцягваюць свежасцю і непасрэднасцю. Творчая моладзь прыходзіла на адкрыццё выставы, каб падтрымаць сваіх сяброў, навучэнцаў мастацкай вучэльні імя Глінкі і Беларускай Акадэміі мастацтваў. Разнастайнасць стыляў і тэхнік жывапісу не дае воку сумаваць, і гледачы атрымліваюць сапраўднае эстэтычнае задавальненне.

Эла Дзвінская,фота аўтара: 1. У. Тоўсцік. Георгій Скрыпнічэнка; 2. Міхаіл Будавей. Алесь Адамовіч; 3. Надзея Лівенцава. Лапкі змерзлі; 4. Надзея Лівенцава. Мастак Тоня Слабодчыкава; 5. Ірына Пазнякова. Дзеці нашага часу.


СУСЕД-ДАБРАДЗЕЙ

Сяргей Панізьнік

Хочацца пазнаёміць чытачоў з некаторымі творамі таленавітага сабрыса з Рыгі - яшчэ юнага Яніса Струпуліса (1949 года нараджэння), мастака-медальера, прэзідэнта Латвійскага клуба медальернага мастацтва. Я з Янісам пасябраваў дзякуючы мастаку Вячку Целешу. Маю ад рыжаніна Яніса яго падарункі. Гэта ж ён у 1976 годзе "выплавіў" медалі ў гонар Янкі Купалы і Якуба Коласа. Тое-сёе мне перапала і з серыі 1979 года - "Беларускія гуманісты ХVІ-ХVІІ стагоддзяў", дзе ўзноўлены Янісам Струпулісам арыгінальыя вобразы Ф. Скарыны, С. Полацкага, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага.

Вясной 2014 года мы сустракаліся з магутным творцам у Літаратурным музеі Янкі Купалы. Гэта была другая сустрэча латышскага майстра з супрацоўнікамі музея. І зноў багатыя падарункі атрымала Беларусь на рукі апекуноў Янкі Купалы. А скарбы Я. Струпуліса ззнаходзяцца ў 60 музеях 18 краінаў. І ў кожным - іскрынкі беларускай прысутнасці. А калі ацаніць усе 440 выставак Яніса ў 25 краінах? Хто прапагандуе Беларусь лепш, чым наш сабрыс? Ён мае вышэйшую ўзнагароду сваёй Айчыны - ордэн Трох Зорак Латвійскай Рэспублікі. Будзем спадзявацца, што калі-небудзь і Менск уганаруе купала-коласа-скарынаўскага дабрадзея.

Каля стырна Яніса Струпуліса

Плынь крывічоў знайшоў.

Вярнуў Купалу ў Рыгу,

Скарынаўскую крыгу

зняў з полацкіх глыжоў...


О! З ім не зарастае

наш балцка-крыўскі шоў:

і Райніс нас вітае

ля віцебскіх крыжоў.


Ён Граматы чытае

ля рыжскіх вітражоў,

у віражы ўкідае

бязмежжа рубяжоў!

На здымках: медалі Яніса Струпуліса, прысвеча-ныя Францішку Скарыну, Янку Купалу, Якубу Коласу; сам шчыры гуманіст у купа-льскім вянку.


"Сінія воды" - новая кніга Алеся Краўцэвіча

Падзеі часоў бітвы 1362 г. на Сініх Водах узнаўляе і аналізуе доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Знакаміты айчынны даследчык займаецца доказным разбурэннем небяспечных імперскіх міфаў, што набывае асаблівую актуальнасць у час агрэсіўнай прапаганды ідэі "русского мира".

Наш кар.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX