Вярнуцца: 2019

№ 44 (1455)


Дадана: 30-10-2019,
Крыніца: pawet.net.

Спампаваць




НАША СЛОВА № 44 (1455), 30 кастрычніка 2019 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас перапісу насельніцтва назваў роднай мовай беларускую

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у перапісе насельніцтва. Пра гэта БелТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Карэспандэнт пацікавіўся ў прэс-сакратара, ці ўзяў Аляксандр Лукашэнка ўдзел у перапісе і якім чынам: сам запаўняў анкету або, магчыма, запланаваў сустрэчу з перапісчыкам.

- Пра важнасць гэтай маштабнай акцыі для далейшага развіцця краіны залішне казаць не трэба. Таму Прэзідэнт, безумоўна, не застаўся ад яе ўбаку. Удзел у перапісе кіраўнік дзяржавы ўжо ўзяў, яшчэ на мінулым тыдні. Запоўніў перапісныя лісты і перадаў іх у Белстат, - сказала Наталля Эйсмант.

Яна таксама адказала на папулярнае пытанне датычна моўнай часткі. У прыватнасці, на якой мове Лукашэнка запаўняў анкету, і якую пазначыў у графе "родная мова".

- Тут усё проста: запаўняў анкету Прэзідэнт на рускай мове, у графе "родная мова" (засвоеная першай у раннім дзяцінстве) пазначыў беларускую, - паведаміла прэс-сакратар.

nn.by.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч возьме ўдзел у перапахаванні парэшткаў К. Каліноўскага ў Вільні

У пятніцу, 22 лістапада, у Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. У цырымоніі возьмуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі, паведамляе catholic.by.

Урачыстасці пачнуцца ў 8.30 з вынасу трунаў з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання з унутранага двара Палаца Вялікіх князёў Літоўскіх на плошчу перад віленскай катэдрай.

9.00 - 11.30 - грамадзянскае развітанне;

11.45 - прыбыццё ў катэдру афіцыйных асоб і замежных дэлегацый;

13.20 - вынас трунаў з катэдральнай базылікі і выхад жалобнай працэсіі на могілкі Росы;

14.00 - працэсія спыніцца каля Вострай Брамы, дзе адбудзецца спеў антыфоны "Тваёй абароне аддаёмся, святая Багародзіца" на літоўскай, польскай і беларускай мовах;

14.30 - прыбыццё працэсіі на могілкі Росы;

14.40 - унос трунаў з парэшткамі ў капліцу на могілках, апошняе развітанне і даручэнне спачылых Божай міласэрнасці;

З 16.00 капліца на могілках Росы будзе адкрыта для ўсіх наведвальнікаў.

nn.by.

У Свіслачы прайшоў традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 г.

На Гарадзеншчыне завяршыўся традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1863 года. Акцыю ладзяць чвэрць стагоддзя. Сёлета ў ёй прынялі ўдзел паўсотні чалавек - актывістаў з розных куткоў Заходняй Беларусі, і перадусім гэта Гарадзеншчына. Ужо прыехала дэлегацыя з Гародні, ёсць госці з Менска, прыехала група кандыдатаў у дэпутаты, а таксама групы падтрымкі з Ліды і Бярозаўкі.

Сёлетняе мерапрыемства па ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 года было сумешчаны з сустрэчай з кандыдатам у дэпутаты па 53 сельскай выбарчай акрузе Максімам Губарэвічам. Сумесна з ім на мерапрыемстве былі прадстаўнікі розных дэмакратычных і палітычных партыяў. За гэтым мерапрыемствам пільна назірала некалькі камер спецслужбаў, але перашкодаў яны не чынілі.

Як вядома, у Свіслачы адзін з лідараў паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі вучыўся ў гімназіі, там жа пахаваны ягоны брат Віктар. А ў Якушоўцы некаторы час жыла сям'я Каліноўскіх.

Спачатку людзі сабраліся каля касцёла Францішка Азізскага. Пасля працэсія рушыла да могілкаў, дзе былі ўшанаваны Віктар Каліноўскі і таксама Віктар Дзесяцік - адзін з актывістаў Свіслачы, які памёр пяць гадоў таму.

З могілак удзельнікі фэсту накіраваліся ў цэнтр горада, дзе ўсклалі кветкі і сказалі добрыя словы пра Кастуся Каліноўскага. Таксама каля бюста Рамуальда Траўгута было згадана пра чынны подзвіг гэтага чалавека для Беларусі.

Затым група каля 60 чалавек з розных гарадоў Гарадзеншчыны накіравалася ў вёску Якушоўку, дзе ля памятнага крыжа таксама прайшоў выступ кандыдата ў дэпутаты Максіма Губарэвіча. У гэтым годзе ў мерапрыемстве ўдзельнічаў прадстаўнік "Беларускага Хельсінкскага Камітэта" Раман Юргель, які таксама меў задачу маніторыць забеспячэнне правоў чалавека пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.

Цыкл лекцый, прысвечаных Адаму Бабарэку

23 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры з лекцыяй "Генерацыя творчай думкі, творчы дыяпазон А. Бабарэкі. Адметнасць яго літаратурнай спадчыны" выступіў кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль.

Гэта ўжо другая лекцыя ў рамках праекту "На хвалі часу, у плыні жыцця", арганізаванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам "Звязда" да 100-годдзя літаратурнага аб'яднання "Маладняк". Першую лекцыю падрыхтавала педагог, даследчыца і пісьменніца Ганна Севярынец. Мерапрыемствы дазваляюць пашырыць веды пра тое, якой багатай і разнастайнай, злучанай з еўрапейскім культурным працэсам, была беларуская літаратура, пакуль над ёй не ўзнялася сякера рэпрэсій.

Доўгі час пра А. Бабарэку можна было прачытаць у даведніках толькі некалькі абзацаў як пра крытыка. В. Жыбуль паведаміў больш падрабязна пра факты з біяграфіі літаратара.

Адам Антонавіч Бабарэка нарадзіўся 14 кастрычніка 1899 года ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павета ў сям'і беззямельнага селяніна. Ён вучыўся ў слуцкай школе, а затым - у Менскай духоўнай семінарыі, пасля заканчэння якой яму адкрываўся шлях у настаўнікі альбо ў святары. Некалькі гадоў ён настаўнічаў на Случчыне. У 1922 годзе ён паступіў на этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, працаваў у рэдакцыі газеты "Савецкая Беларусь ".

У 1918 годзе А. Бабарэка напісаў свае першае апавяданне ў жанры ўтопіі. У 20-тыя гады ён складаў апавяданні, у якіх адлюстроўваўся побыт і жыццё тагачаснай вёскі, і алегарычныя навэлы, накшталт "Казак жыцця" Я. Коласа.

Стылістыка А. Бабарэкі пачала выкрышталізоўвацца, ён звяртаўся да філасофскіх мініяцюр, прыпавесцяў і імпрэсій. Апавяданні з цыклу "Няскончаныя характарыстыкі" адзначаліся імкненнем пранікнуць у глыбокі псіхалагічны свет чалавека.

- А. Бабарэка быў самапаглыбленым і самазасяроджаным чалавекам, праз меру аналітычным, - адзначыў В. Жыбуль. - Нават побытавыя дробязі выклікалі ў яго ланцугі філасофскіх разважанняў. Паглыблены псіхалагізм у прозе ён пакінуў свайму сябру К. Чорнаму, а сам шчыльна заняўся крытыкай. Крытык з яго атрымаўся выдатны, наватарскі. Яшчэ пры жыцці яго называлі беларускім Бялінскім.

У 20-тыя гады, калі ва ўмовах савецкай улады адбывалася палітыка беларусізацыі, скіраваная на ўздым беларускай культуры, А. Бабарэка вітаў рэвалюцыйную рамантыку. Адбываўся росквіт беларускай літаратуры, з'яўлялася больш беларускіх выданняў, літаратары мелі магчымасць выразна самавыяўляцца. А. Бабарэка праявіў сябе чалавекам сінтэзу, у яго працах заўважана шмат філасофскіх разважанняў, у дзённіках і нататніках адлюстраваны рысы філасофіі і літаратуразнаўства.

Ён прысвячаў свае старонкі творчасці Язэпа Пушчы, даследаваў паэзію Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Янкі Купалы і Якуба Коласа, даваў ацэнку творчасці Францішка Багушэвіча і Янкі Лучыны. Персаналіі беларускай літаратуры ён імкнуўся ўпісаць у своеасаблівую іерархію.

Яго хвалявалі ўзаемадачыненні паміж аўтарам, літаратурным творам і чытачом, колазварот слова ў літаратурным працэсе. Ён задумваўся пра сутнасць паэта ў тагачасным грамадстве, і як гэта сутнасць пераасэнсоўвалася рознымі аўтарамі.

- Адам Бабарэка быў адным з рухавікоў тагачаснага літаратурнага працэсу, спараджаў тэорыю, якую ўвасаблялі ў жыццё яго больш экстравертныя сябры - У. Дубоўка, Я. Пушча, - падкрэсліў паэт і даследчык В. Жыбуль.

А. Бабарэка рабіў спробы раскласці вершы беларускіх паэтаў па нотных партытурах. На прыкладзе Я. Пушчы ён аналізаваў успрыняцце чытачом паэтычнага слова, успрыманне фанетычнага боку слова, разглядаў паэзію з боку музыкальнасці, меладычнасці, схіляўся да словатворчасці, шукаў патаемны сэнс словаў.

У 1923 годзе ён стаў адным з тэарэтыкаў і заснавальнікаў літаратурнага аб'яднання "Маладняк", а праз некаторы час і "Узвышша". У 1925 годзе выйшла кніжка яго апавяданняў, крытычныя працы засталіся невыдадзенымі, яны захаваліся ў перыёдыцы і ў рукапісах у яго архіве. У 30-тыя гады сацыяльны падтэкст яго твораў набыў палітычнае гучаннне, пачаліся арышты членаў "Узвышша", у тым лікі і А. Бабарэкі.

В. Жыбуль паведаміў пра лёс жонкі Адама Бабарэкі Ганны Іванаўны, якая была настаўніцай, і яго дзвюх дачок - Элеаноры і Алесі. Падчас лекцыі прагучалі ўрыўкі з апавяданняў і крытычных артыкулаў А. Бабарэкі.

Паэт і літаратуравец Віктар Жыбуль з'яўляецца ўкладальнікам збору твораў А. Бабарэкі. Матэрыялы з сямейнага архіва для двух тамоў прадаставіла ў 2010 годзе дачка пісьменніка Алеся Адамаўна. Наступная лекцыя В. Жыбуля, прысвечаная вядомаму крытыку, адбудзецца 30 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Слухачы даведаюцца пра рэпрэсіі, перажытыя пісьменнікам.

Адам Бабарэка быў арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 г. у Менску па справе "Саюза вызвалення Беларусі" і быў асуджаны пазасудовым органам НКУС 10 красавіка 1931 як "чалец контррэвалюцыйнай арганізацыі" і за "антысавецкую агітацыю" да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у менскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадское Кіраўскай вобласці, з канца 1934 г. - у горадзе Вятцы. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны яму на 2 гады ў адміністрацыйным парадку.

Адам Бабарэка быў паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 года. Паводле пастановы "тройкі" па Кіраўскай вобласці ад 15 лютага 1938 г. ён атрымаў 10 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі-АССР у Паўночным чыгуначным лагеры НКУС, дзе памёр у лагернай бальніцы.

Э. Дзвінская, фота аўтара.

Сэрца прыроды

п-а-э-м-а э-с-э

Яўген Гучок

Свет дастаткова вялікі,

каб задаволіць

патрэбы чалавека,

але і вельмі малы,

каб задаволіць

людскую сквапнасць.

Махатма Гандзі.

Богу нядрэнна ўдалася прырода,

але з чалавекам у яго атрымалася асечка.

Жуль Рэнар.

Самае прыгожае ў прыродзе -

адсутнасць чалавека.

Бліс Карман.

* * *

Сярод розных усіх экалогій

Экалогія душ і сумлення

На першае месца просіцца.

* * *

Гісторыя экалогіі -

Адлюстраванне гісторыі

Чалавецтва.

* * *

Будуць чыстымі душа і сумленне,

Будуць чыстымі поле і лес,

Вада і паветра.

* * *

І будзе лёгка і вольна жыць

Вавёркам, вожыкам,

Кнігаўкам і зубрам...

* * *

Важнейшай з адукацый

Ці не экалагічная адукацыя

Будзе?

* * *

Колькі дзівос у прыродзе,

Ні адна кніга іх не апіша,

Але колькасць іх памяншаецца.

* * *

Грамадства і прырода,

Тэхнасфера і біясфера...

Дзе тут здаровая цэласнасць?

* * *

Закон адваротнай сувязі:

Дэградуе чалавецтва,

Дэградуе прырода і экалогія.

* * *

Няма анамалій у прыродзе,

А ёсць недасведчанасць наша

У гэтым плане.

* * *

Мікраарганізмы, расліны, жывёлы

Ды і сам чалавек

Сумуюць па краіне,

назва якой экалогія.

* * *

Якая агульная,

Такая і прыкладная экалогія,

Заўжды і паўсюдна.

* * *

Сама Зямля ў космасе -

Аб'ект загадкавы,

І таямнічы, і магічны.

* * *

Анамальных феноменаў

У прыродзе няма,

Проста тут чалавек недасведчаны.

* * *

У знішчанай прыродзе -

Знішчаны чалавек...

Аксіёма.

* * *

Усё менш магічных месцаў

на зямлі,

Яны па волі чалавека

Прападаюць.

* * *

Не можа быць

культурным чалавек,

Калі няма ў ім

Экалагічнае закваскі.

* * *

Не можа светлых

быць прароцтваў

Ні ад зямлі, ні ад вады,

ні ад паветра...

Калі яны ў брудзе.

* * *

Шкада, што экалогія, як і прырода,

Яшчэ залежыць моцна

І ад страўнікаў людскіх.

* * *

Экалагічная ідэалогія і культура

Усё яшчэ кульгаюць і залежаць

Ад непатрэбных патрэб людскіх.

* * *

Правы прыроды,

Як і правы чалавека,

Заўжды пад пагрозай былі.

* * *

Хто любіць прыроду,

Хто рупны эколаг,

Той у прыроду

не пойдзе са зброяй.

* * *

Экалагічную нішу

Трэба спачатку завесці

У душах людскіх.

* * *

Якая гармонія ў соцыуме,

Такая яна і ў прыродзе,

Пачынаючы ад травы.

* * *

Ёсць розныя веды аб розным,

А экалагічныя веды -

Перад усім.

* * *

Як часта разводзяць людзі

Паняцці прыродных рэсурсаў

І экалогіі.

* * *

Экалогія - не проста экалогія,

Яна шчэ зямлю з нябёсамі

Лучыць.

* * *

Любы асяродак жыхарства

Сябе падпіхае на край існавання,

Калі губляе

экалагічную рупнасць.

* * *

Язычніка экалагічныя паводзіны

Былі найбольш ашчаднымі,

Чым сёння ў прасунутых планеты.

* * *

Ва ўсіх жывых арганізмах

Месціцца частка душы чалавека;

А ці адчувае гэта ён сам?

* * *

На комплекснае

прыродакарыстанне

Напаўзае па волі людзей

Антыпрыроднае

карыстанне комплекснае.

* * *

Многа пішуць-гавораць

аб экалогіі -

Яшчэ болей разбураюць

Прыроду.

* * *

А ці ўстаіш ты, чалавеча,

Ад сваіх забруджванняў

Стойкіх.

* * *

Апакаліпсіс ужо ў дарозе,

І недалёка сёння яму

Ужо і да экватара.

* * *

Рознага кшталту адходы

Множацца, множацца...

Ды не пойдзе ў адходы Зямля.

* * *

Адно ачышчаем,

Другое забруджваем...

І такая існуе экалогія.

* * *

Здарыцца заняпад экалогіі -

З ім адпаведна

Прыйдзе і заняпад жыцця.

* * *

Наступ на экалогію

У асноўным ідзе

З гарадоў.

* * *

Не так ужо многа ўмоў і ў горадзе,

Каб быць абсалютна

Здаровым.

* * *

Часам ад сучаснага

біякругазвароту

Нядоўга і

Ашалець.

* * *

Чырвоную кнігу нібыта гартаюць,

А чорную справу

Робяць.

* * *

"Далёка" пойдзе чалавецтва...

Ужо і наасферу

Забруджвае яно.

* * *

Да чаго вядзе

Экалогія крывадушная?

Да пераўтварэння

планеты ў сметнік.

* * *

Ёсць экалогія - нібы дэмагогія,

І ёй ніколі прыкладной

Не быць.

* * *

А чысціня вытворчасці залежыць

Ад экалагічнасці мазгоў і душ

Вытворцаў розных рангаў.

* * *

Яшчэ крыніцаю забруджвання

Прыроды

Зяўляецца і псеўдаэкалогія.

* * *

Ці той у полі трактар ходзіць,

Ці той сядзіць у ім

Кіроўца?

* * *

Каналы раку не заменяць,

Наадварот, яны яе звядуць

У нябыт.

* * *

А сцэнар знішчэння планеты

Стварылі хціўцы

І псеўдаэколагі.

* * *

Са скрыўленых мазгоў

Дэгуманізаваных тыпаў

Мігрыруе ў свет

прыродазнішчэнне.

* * *

Яны - прыродазнішчальнікі

Пылам жывое крыюць

І пыл у вочы

грамадству пускаюць.

* * *

Вытанчана шкодзяць прыродзе

Ніхто іншы,

Як псеўдаэколагі.

* * *

Вынайшаў і пусціў на волю

Цяжкія металы,

пестыцыды, розныя радыё...

Чалавек.

* * *

Спараджае чорную экалогію

Навука-ілжэнавука аб тым,

Што не патрэбна прыродзе.

* * *

Кіслыя душы і розумы

Таксама ападкам кіслотным

Спрыяюць.

* * *

Што забруджана за горадам,

Тое і ў горад

Прыйдзе.

* * *

Каб прыхаваць свае дзействы

ў лесе,

Хціўцы бяруць у падмогу

Агонь.

* * *

Дынаміка экалогіі і яе сістэм

Сёння пакуль што

На мінусе.

* * *

Хто прысабечвае-прыўласнічвае

Лясы, азёры, ландшафты,

Ці не галоўны ён

прыродазнішчальнік?

* * *

Законы і прынцыпы экалогіі,

Як і ўсе законы і прынцыпы,

Парушаюць заўжды і заўсёды.

* * *

Кожная станцыя атамная

Не вельмі ўсведамляе,

Што атам на волю імкнецца.

* * *

І газамі выкіднымі

Разбураецца прыродная

Газавая абалонка зямлі.

* * *

Пакуль што рацыянальна

Не карыстаецца сабой чалавецтва,

Дык што гаварыць аб прыродзе.

* * *

А хто на знішчаным будуецца,

Той сам сабе канец

Будуе.

* * *

"Дбаў" аб экалогіі чарвяк,

Завёўшыся

У яблыку.

* * *

Але ж і чарвяку

Праклаў дарогу хтось

У яблык.

* * *

У дварах, у полі, у лесе

Бутэлькі, пластмаса,

бляшанкі, акуркі...

Мой Божа, якая тут экалогія!

* * *

Ці стане аб экалогіі клапаціцца

Рынак -

Базар?!

* * *

І ад завіхрэння людскіх мазгоў

Парушаным можа быць

Кругазварот рэчыва ў прыродзе.

* * *

Прычыны экалагічных крызісаў

Шукай і ў галовах

Людскіх.

* * *

А наасфера

Чакае рэсурсаў

І ад жыхарў зямлі.

* * *

З гледзішча экалогіі

Частка людской грамады -

Іншароднае цела ў прыродзе.

* * *

Урываецца рынак-базар

і ў экалогію

І шкоду нясе

Акаляючаму наваколлю.

* * *

Праблем у прыроды - процьма,

А самая вялікая -

Яго вялікасць чалавек.

(Працяг у наступным нумары.)

ЛАНДШАФТАТЭРАПІЯ ПА-БЕЛАРУСКУ

Наведвальнікі нясвіжскага Цэнтра з дзённым перабываннем людзей сталага ўзросту - не па гадах цікаўныя і энергічныя. Хоць і для іх час ад часу патрэбна пэўная тэрапія. Ды найлепш, вырашылі тут, калі гэта будуць не медыцынскія працэдуры і лекі, а яркае ўлонне восені, прахалоднае паветра, даляглядная прастора воку, цікавая размова ды новыя ўражанні.

Маршрут такой ландшафтатэрапіі з беларускамоўным ухілам рапрацавалі і зладзілі тэбээмаўцы Станіслава Вальчык і Наталля Плакса. Ён уключаў чатыры цікавыя мясціны нясвіжскай зямлі: парк Альба, помнік прыроды Беларусі дуб Якуб, двор Абуховічаў у Вялікай Ліпе і рэшткі гістарычнай сядзібы ў Завушшы. Экскурсаводы запоўнілі некалькі сонечных гадзін на ўлонні прыроды гістарычнымі дыскурсамі, краязнаўчымі прыгадкамі, літаратурнымі хвілінкамі і ўзорнай роднай мовай.

На думку Станіславы і Наталлі, не апошняе месца належала наведвальнікам цэнтра.

- Дзякуючы і самім удзельнікам - людзям з вялікім жыццёвым досведам і ведамі, - адзначылі яны, - маршрут наш атрымаўся глыбока пазнавальным, з гістарычным і моўным ухілам. Захопленыя зместам вандроўкі, ураджэнцы Лявонавіч успаміналі свайго земляка Сяргея Новіка-Пеюна, знаўцы прыроды падказвалі асаблівасці гадавання дубоў, выхадцы з Малева прыгадвалі вясковыя тапонімы. Хто запрашаў на прэзентацыю гістарычнай кнігі, хто цікавіўся календарамі серыі "Маляўнічая Бацькаўшчына". Адным словам, узбагаціліся ўсе - і экскурсанты, і экскурсаводы - ды і напоўніцу надыхаліся родным паветрам, нахадзіліся, дзе па траўцы, дзе па брукаванцы, налюбаваліся роднымі даляглядамі, наслухаліся роднай мовы.

Вольга Карчэўская. Нясвіж. Фота Наталлі Дзігмунтовіч: Наталля Плакса: "Сядзіба Абуховічаў - узорны прыклад колішняга размяшчэння жыллёва-гаспадарчага комплексу". 2. Фотаздымак на памяць з завушанскай капліцы.

Чарговая Рада ТБМ адбудзецца 3 лістапада 2019 г.

Запрашаем сяброў Рады ТБМ 3 лістапада на пасяджэнне Рады.

Пачатак рэгістрацыі - 9:30.

Пачатак пасяджэння - 11:00.

Парадак дня:

1. Абмеркаванне вынікаў дзейнасці арганізацыі за 30 гадоў.

2. Вынікі выбарчай кампаніі 2019 г.

3. Рознае.

Калі сябры Рады хочуць прапанаваць пытанне для абмеркавання, то просім дасылаць сваю прапанову на адрас siadziba@gmail.com з пазнакай "Рада ТБМ".

Віншуем сяброў ТБМ, якія нарадзіліся ў лістападзе

Абрагімовіч Марына Яўген. Аліхвер Людміла Уладзісл. Амінава Святлана Андрэева Галіна Андрэеўна Андрэйкавец Надзея Дзмітр. Анціфораў Алег Мікалаевіч Анцыповіч Максім Рыгор. Асецкі Аркадзь Асмакоўская Алена Атрахімовіч Іосіф Канстанц. Бабак Вольга Бабкова Ганна Ігараўна Баранаў Аляксандр Георгіев. Бародка Зміцер Міхайлавіч Бартасевіч Людміла Баўтовіч Міхась Бахвалаў Дзмітры Бекіш Віктар Андрэевіч Белакоз Вера Беляўская Таццяна Борын Алег Мікалаевіч Булаш Алена Бусько Сафія Раманаўна Бухавец Пятро Пятровіч Быцкевіч Сяргей Аляксандр. Ваданосава Фаіна Аляксандр. Васько Віктар Вячаслававіч Ветчынаў Сяргей Вікторчык Ніна Сяргееўна Віценя Алег Аляксандравіч Вішнеўскі Павел Уладзімір. Волкаў Алег Вярцінскі Анатоль Ільіч Галяшоў Зміцер Ганцэвіч Вольга Мечыслав. Ганчарова Таццяна Гаргун Леанід Ігаравіч Гарлуковіч Яўген Дзмітр. Гівоіна Вольга Міхайлаўна Главацкіх Васіль Б. Глухава Святлана Пятроўна Гнедчык Алег Горбач Аляксандр Клаўдз. Груша Дар'я Уладзіміраўна Грыб Ян Янавіч Грыгаровіч Андрэй Анатол. Губарэвіч Віктар Дзмітр. Губчык Яўген Іванавіч Гур'ян Алена Барысаўна Гучок Яўген Сяргеевіч Дабравольскі Аляксандр Ал. Давыдзька Святлана Данішэвіч Вольга Вячаслав. Даўлюд Наталля Мікалаеўна Дацэнка Аляксандр Кірыл. Дзербянёва Анжаліка Дзіцэвіч Людміла Мікалаеўна Дзядзюля Вера Длатоўская Аліна Аляксанд. Домаш Валянціна Іосіфаўна Досіна Алена Доўнар Аляксандр Андрэев. Драгун Данута Драздовіч Алена Станіслав. Дрыга Святлана Мікалаеўна Дубко Ганна Міхайлаўна Дубовік Іна Пятроўна Дуброў Алег Анатольевіч Ермакова Аляксандра Мікал. Есьман Рыгор Міхайлавіч Еўсіевіч Наталля Анатол. Ефіменка Ганна Сяргееўна Ждановіч Міхаіл Васільевіч Зайкоўскі Эдвард Міхайлавіч Зарэцкая Вера Якаўлеўна Здановіч Уладзімір Васільев. Зуева Галіна Паўлаўна Ігнатчык Андрэй Валер'евіч Іокша Марыя Мікалаеўна Кавалёва Алена Пятроўна Кавалёў Аляксей Аляксандр. Кавальчук Караліна Кадыш Любоў Кажамякін Генадзь Вячаслав. Казакоў Алесь Казачонак Сяргей Казлоўскі Руслан Канстанцін. Калатоўкіна Ларыса Анатол. Калчанаў Алег Аляксеевіч Капойка Уладзімір Карповіч Ірына Іванаўна Касцюк Таццяна Уладзімір. Касцян Альгерд Дзянісавіч Кацяшоў Дзмітры Сяргеевіч Кіеня Уладзімір Уладзімір. Кірэева Алена Уладзіміраўна Клікун Таццяна Козел Валеры Козел Галіна Маркаўна Корнеў Алесь Касьянавіч Кошкіна Людміла Чаславаўна Круглік Уладзімір Анатол. Крук Валянціна Іосіфаўна Крыжаноўская Вольга Аляк. Кудзёлка Генадзь Міхайлавіч Кудлацкая Валянціна Кужанава Вольга Кузьма Аляксандр Кузьміч Мікалай Пятровіч Кулакевіч Сяргей Адамавіч Купрэева Таццяна Уладзімір. Курніцкая Яна Іванаўна Кучынская Галіна Лапіцкая Святлана Лапкоўская Браніслава Міх. Левіт Зміцер Лепяцюхіна Ганна Лісіцкая Вольга Мікалаеўна Лісіцын Генадзь Дзям'янавіч Літоўчык Святлана Міхайл. Лойка Алег Паўлавіч Лойка Ніна Сцяпанаўна Лось Дзіяна Іванаўна Лубянава Таццяна Віктар. Лысова Таіса Ляшук Валерыя Мазур Тамара Міхайлаўна Макарэвіч Наталля Міхайл. Маковіч Дзіна Маліноўская Марфа Яўген. Маліноўскі Віктар Леанідавіч Мараўскі Фелікс Дамінікавіч Марговіч Антон Антонавіч Мароз Жана Мікалаеўна Марозава Святлана Валянц. Мацкоўская Наталля Васіл. Мацюкевіч Паўлюк Іванавіч Мельнік Міхась Іванавіч Мельнікаў Аляксандр Мельнікаў Андрэй Міхайл. Мельнікаў Юры Сяргеевіч Меляшкевіч Юры Віктаравіч Міжурына Раіса Канстанцін. Мілаш Леакадзія Мілюць Анатоль Іванавіч Міхалевіч Мілана Міхайл. Міцкевіч Андрэй Мікалаевіч Моніч Зміцер Мухіна Леанарда Станіслав. Нагін Павел Пятровіч Несцераў Аляксей Нікалаевіч Вольга Валер'еўна Нікіціна Ліля Нікіціна Людміла Канстанцін. Пагрэбіцкі Алег Падасетнікаў Васіль Паляшчук Таццяна Панюціч Аляксандр Паражынскі Аляксандр Паросава Марына Пашкевіч Валеры Васільевіч Пракаповіч Мікалай Мікал. Пракопчык Марына Міхайл. Прахарэнка Кацярына Валян. Прыбыш Павел Іванавіч Пугаўка Алена Пугачэўскі Аляксандр Вікт. Пыльчанка Яўген Аляксанд. Пячкова Яўгенія Якаўлеўна Рабушко Анастасія Віктар. Радзіон Ірына Радкоў Генадзь Андрэевіч Радына Данута Аляксандр. Ражко Ірына Францаўна Ралько Леанід Міхайлавіч Раманюк Наталля Розумаў Анатоль Якаўлевіч Русецкі Марцін Ігаравіч Руткоўская Яўгенія Карпаўна Рыжыкаў Міхаіл Рэзнікава Настасся Уладзімір. Сабалеўскі Уладзіслаў Уладз. Савіцкая Яніна Іосіфаўна Савіч Аляксандр Аляксандр. Салей Алена Міхайлаўна Салей Ларыса Іванаўна Сарнацкі Ігар Севасцюк Марына Леанід. Севасцян Павел Сергіевіч Дзмітры Сімакова Рэгіна Іосіфаўна Сінкевіч Мікалай Сцяпанавіч Сітнікаў Арцём Сяргеевіч Скок Віктар Уладзіміравіч Скрыпнічэнка Георгі Сярг. Скуратовіч Аркадзь Слабадзін Аляксандр Юр'ев. Смаргун Валянцін Васільевіч Сойка Мікалай Уладзіміравіч Солтан Алена Антонаўна Сталярова Вера Станкевіч Ларыса Фёдараўна Стасевіч Яўгенія Валер'еўна Стасюкевіч Дзіна Сурко Анатоль Сцепулёнак Эма Антонаўна Сцямпкоўская Хрысціна Тарасава Святлана Міхайл. Таўгень Антон Тозік Эдуард Трафімец Ульяна Святаслав. Трафімчык Алена Веніямін. Турцэвіч Паліна Віктараўна Тыгрыцкая Вольга Аляксан. Тычына Зміцер Валянцінавіч Тышко Іван Іванавіч Уласава Дар'я Уласевіч Дар'я Федаровіч Кацярына Федаровіч Надзея Фралоў Аляксей Валер'евіч Фядзюшын Ягор Ягоравіч Хамінскі Міхась Аляксандр. Хвошч Галіна Хляба Глеб Ігаравіч Царкоў Мікалай Прохаравіч Цвік Валер Іосіфавіч Цвяткова Алена Мікалаеўна Цехановіч Святлана Цімаховіч Аляксандра Іван. Цярэшчанка Ігар Барысавіч Чарнаморцаў Валер Чаховіч Г. Г. Чашун Уладзімір Чыж Уладзіслаў Аляксандр. Шнітоўскі Міхась Шпак-Рытскі Юрась Шутава Вольга Вікенцьеўна Шчурко Галіна Аляксандр. Шчурко Лідзія Іванаўна Шчэрбін Іван Аляксеевіч Шыла Іван Уладзіміравіч Шыманчык Святлана Мікал. Шымкус Рычард Эдуардавіч Ючкавіч Аксана Станіслав. Якаўцава Людміла Уладзімір. Ялугін Эрнест Васільевіч Яніцкі Міхаіл Іванавіч Яскевіч Аляксей Юр'евіч

Сцежкамі малой радзімы

Як некалі ў Савецкім Саюзе чацвер быў рыбным днём, так сёлета на Лідчыне аўторак запрэтэндаваў на тое, каб стаць днём літаратурным. Раней усе літаратурныя імпрэзы адбываліся, як правіла, у сераду, але зараз па серадах кожны тыдзень праходзяць курсы "Мова нанова", раз на месяц у сераду адбываюцца паседжанні літаратурнага аб'яднання "Суквецце", таму трэба было змясціцца на чацвер ці аўторак. Выбралі аўторак.

У аўторак, 22 кастрычніка, Лідчыну наведалі адзін з найлепшых паэтаў Беларусі Міхась Скобла і знакамітая спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Традыцыяй Лідчыны ёсць выступленні ў сельскіх школах Лідскага раёна. На гэты раз госці наведалі школу в. Дворышча. Тут да іх далучыўся тутэйшы краязнавец 78-гадовы Віктар Іванавіч Кудла.

У актавай зале сабралася ўся школа, таму і тэматыка выступаў, якія ўмоўна ўкладваліся ў праграму "Сцежкі малой радзімы", была адпаведнай: пра тое, як грыбы на вайну збіраліся, пра нашыя рэкі і інш. Гучалі песні "Трэба дома бываць часцей", "Мой родны кут" і г.д.

Віктар Кудла зрабіў невялікі экскурс у мінулае Дворышча, нагадаў, што ў наступным годзе населенаму пункту будзе 500 гадоў і што гэтую дату ніяк нельга прапусціць, а яшчэ пра непачаты край краязнаўчых росшукаў, якія могуць правесці ў тым ліку і вучні школы.

А тое, што ў Дворышчы гісторыя не замерла ў мёртвых руінах, відно адразу ад павароту. Тут літаральна сёлета прыведзены ў парадак месца былой капліцы і старыя могілкі. А стары вадзяны млын стаў сапраўдным музеем. Менавіта тут сёлета разгорнута першая ў Беларусі экспазіцыя, прысвечаная паўстанню 1863 года на Лідчыне.

Другая сустрэча адбылася ў Лідскім політэхнічным ліцэі. Гэта таксама стала ўжо добрай традыцыяй штогод наведваць гэты ліцэй з літаратурнымі імпрэзамі. Будучыя будаўнікі, аўтаслесары не мусяць быць адарванымі ад беларускай культуры і літаратуры. Навучэнцы ліцэя актыўна ўдзельнічаюць у Агульнанацыянальнай дыктоўцы, тут здымаюцца ролікі па беларускіх творах. Адпаведна і тэматыка выступаў тут была больш "дарослай". Але тое, што дома трэба бываць часцей, гучала і тут і было асабліва блізкім аднаму навучэнцу - нядаўняму выпускніку той самай Дварышчанскай школы.

У імпрэзах бралі ўдзел намеснік старшыні Лідскай арганізацыі ТБМ Сяргей Трафімчык і старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік.

Яраслаў Грынкевіч.

Па Германіі пракаціліся пратэсты сялян

Навіны Германіі

Пратэстная хваля сялян накрыла многія гарады Германіі. Людзі незадаволены палітыкай улад у сферы сельскай гаспадаркі.

Як піша DW, урад прадставіў пакет мер, накіраваных на захаванне прыроды і абарону жывёл, у прыватнасці насякомых. Пратэстоўцы ж асцерагаюцца, што падобны крок ускладніць дзейнасць фермераў.

Найбуйная акцыя прайшла ў Боне. У ёй прынялі ўдзел ад васьмі да дзесяці тысяч сялян і каля дзвюх тысяч трактароў. Дзеянні фермераў выклікалі заторы на вуліцах, а таксама на пад'ездах да горада, паколькі фермеры з'ехаліся на трактарах дзвюмя калонамі працягласцю ў шэсць і дзесяць кіламетраў. У сталіцы пратэстоўцы на трактарах заблакавалі цэнтр. Акцыі таксама прайшлі ў Мюнхене, Вюрцбургу, Байройце, Эрфурце, Рэндсбургу, Гановеры, Ольденбургу, Штутгарце, Фрайбургу, Лейпцыгу, Герліцы.

Па словах міністра харчу і сельскай гаспадаркі ФРГ Юліі Клекнер, яна разумее занепакоенасць пратэстоўцаў, але падкрэсліла неабходнасць змен у сельскай гаспадарцы.

naviny.by.

Універсітэты Даніі

Універсітэт імя Ніла Гілевіча і Таварыства беларускай мовы запрашаюць на прэзентацыі відэарэпартажаў пра ўніверсітэцкую сістэму Даніі. У цыкле з трох праграм распавядаецца аб Капенгагенскім універсітэце - найстарэйшай вышэйшай навучальнай установе Дацкага Каралеўства, аб сучасным універсітэце з аўтарскай сістэмай навучання ў Роскільдзе і Дацкай нацыянальнай кінашколе, аб агенцтве Міністэрства адукацыі, якое каардынуе працу універсітэтаў, аб умовах жыцця і працы дацкіх выкладчыкаў і студэнтаў. У прэзентацыі бяруць удзел выкладчыкі Універсітэта імя Ніла Гілевіча - удзельнікі азнаямляльнага візіту ў Данію, а таксама прадстаўнікі дацкай акадэмічнай супольнасці.

З беларускага боку праграму прадстаўляюць:

Уладзімір Колас - першы прарэктар Універсітэта імя Ніла Гілевіча, намеснік старшыні ТБМ імя Францішка Скарыны.

Павел Церашковіч - прарэктар па навучальнай працы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, эксперт Грамадскага Балонскага камітэта ў Беларусі.

З дацкага боку ў прэзентацыі бяруць удзел:

Карстэн Фледэліўс - прафесар кафедры кіно і медыязнаўства Капенгагенскага ўніверсітэта, пісьменнік.

Карл Эрык Фаверскаў - прафесар Дацкага тэхнічнага ўніверсітэта, даследчык, журналіст.

Падчас сустрэч таксама прадстаўляецца новае выданне, падрыхтаванае Універсітэтам імя Ніла Гілевіча, "Уводзіны ў філасофію".

Прэзентацыі маюць быць:

панядзелак , 28 кастрычніка - Баранавічы; аўторак, 29 кастрычніка - Менск;

серада, 30 кастрычніка - Магілёў, у памяшканні Цэнтра "Кола", па адрасе: завулак Чкалава, 16, пачатак а 18:00;

чацвер, 31 кастрычніка - Віцебск, у памяшканні кавярні "Торвальд", пачатак а 15:00;

пятніца, 1 лістапада - Гародня, у памяшканні Цэнтра гарадскога жыцця, па адрасе: вул. Кірава, 3, пачатак а 18:00.

Універсітэт імя Ніла Гілевіча, Таварыства беларускай мовы.

БЕЛАРУСКІ ПАНТЭОН

Балады крыві і любові

Віктар Шніп

Працяг. Пачатак у папяр. нумарах.)

БАЛАДА РАМУАЛЬДА ТРАЎГУТА (16.01.1826--5.08.1864)

Двухгаловы арол над Айчынаю кружыць,

І табе зразумела, чаго хоча ён.

На шляхах у чужынцаў крывавыя ружы

Зацвітуць, і іх змые блакітны наш лён.


І не будзеш ад смерці сваёй ты хавацца,

Бо ад смерці ніхто не схаваўся яшчэ.

Чорны лес тваім будзе бялюткім палацам,

А пасля і Варшава слязіны з вачэй


Патаемна змахне, калі ты з эшафота

Паглядзіш у нябёсы, дзе кружыць арол.

А яго і не бачаць багач і басота,

Бо ад він і ад брагі ламаецца стол.


Паглядзіш у нябёсы, што ў вочы Айчыны,

І не ўспомніш нічога, яе акрамя,

І, як вечнасць,

прад смерцю тваёю хвіліны -

Бог у вечнасць тваё зараз піша імя,


І яно застанецца, і будзе краіна,

Для якой ты не станеш ніколі чужым.

Над табой, нібы зніч,

будзе ўвосень рабіна

Асвятляць шлях дамоў

праз вятры і дажджы…

20.07.2008 г.

БАЛАДА ЭМЕРЫКА ЧАПСКАГА (5.11.1828-23.12.1896 (4.01.1897))

Ля возера ў парку няспешна ідзеш

Па лісці счарнелым і па залатым.

Ты вершаў не пішаш. Тут восень, як верш

З той кнігі, якую, чытаючы, ты

Кладзеш прад сабой - і святлее ў душы

Ад слоў беларускіх, ад сонечных слоў.

І сумна, што хутка пачнуцца дажджы,

І добра - наедзе ў маёнтак сяброў

І вершы, і музыка будуць гучаць,

І будуць у Станькаве зноў мужыкі,

Засеўшы ў карчомцы,

зноў думаць-гадаць:

"Чаму гэта пан у нас дзіўны такі -

Ён зброю збірае, карціны, і кніг

Сабраў, што за век яму не прачытаць?"

А ты - усміхнешся, і ўсмешкай на міг

Асвеціш жыццё, да якога шукаць,

Крыжамі свой шлях пазначаючы, нам

Дарогу сваю і якая для нас

Не горшая ў свеце - вядзе яна ў Храм.

Да Храма мы дойдзем!

Мінецца ўсё ж час,

Дзе сум несусветны, дзе крык і вайна,

Дзе паляцца кнігі, дзе здрада і тло…

І скончыцца восень, зіма і вясна

Зноў прыйдзе, і нехта прыпомніць:

"Было

Іх мала, але яны ўсё-ткі былі…"

Ты вершаў не пішаш. Жыццё, нібы верш,

Рассыпаным лісцем на чорнай зямлі

І ты, як чытаючы вершы, ідзеш,

І ў шораху лісця плывуць караблі,

З якімі да Бога і ты адплывеш…

14-15.05.2009 г.

БАЛАДА АЛЯКСАНДРА АСКЕРКІ (1830-11.01.1911)

...Зноў крыж прыдарожны дарогу вартуе,

А ў садзе і ў свеце шуміць ліставір.

Маёнтак, дзе ты нарадзіўся, сумуе,

Бо ты, як паўстанец, сасланы ў Сібір,

Дзе ўсё незнаёмае і ўсё чужое,

Халоднае, быццам закутае ў лёд.

А зоркі ў нябёсах, нібы пад вадою

Каменьчыкі ў рэчцы, кудою ты ўброд

Хадзіў да каханай, якая чакае.

І вернешся ты да людзей праз гады,

Каму Беларусь паланянка святая,

Якая без волі загіне, як ты

Без любай Айчыны, слабы і маркотны.

Але табой створаны будзе буквар

Вучыць любіць край свой адзіны і родны,

Дзе кожны тутэйшы - зямлі гаспадар,

Бо ў гэтай зямлі наша кроў спакон веку,

Таму аніколі нікому яе

Забраць не дадзім, і шумяць нашы рэкі

Пра гэта, й пра гэта салоўка пяе.

А крыж ля дарогі ссівее і ў травы

Ад ветру ўпадзе, як паўстанец - ад куль.

І будуць Айчына, і гонар, і слава,

Пакуль тут такія, як ты, ёсць. Пакуль...

15-18.05.2010 г.

БАЛАДА ВІНЦЭСЯ КАРАТЫНСКАГА (15.06.1831--7.02.1891)

Ноч над роднай старонкай царуе,

І ты ў чорнай святліцы нікога

І ні прымеш і не пачастуеш,

Бо ў святліцу крыжамі дарога

Зарастае. І ты заклікаеш:

"Уставайма жа, братцы, да дзела…".


Каб устаць, не любы сілу мае,

І да волі імкненне саспела

Тут не ў кожнага ў гэтай краіне,

Дзе жаўценькі пясок са слязамі

Перамешаны… Ты ўсё ж не кінеш

Родны люд прад чужымі вятрамі,

Што з усходу і захаду веюць

І якім сёння міла, што людзі

Беларускасці не разумеюць…


Беларусь жа была тут і будзе,

Бо на роднай зямлі ты ў народзе,

Як душа ў беларуса жывая,

Як і сонца, што з цемры ўзыходзе

І святліцу святлом залівае…

25.12.2007 г.

БАЛАДА АЛЬФРЭДА РОМЕРА (16.04.1832-24.01.1897)

Хаваецца сонца ў снапах залатых,

І жнейкі спяваюць аб днях маладых,

Аб юным паўстанцы, што ў бітве загінуў,

Пакінуўшы плакаць красуню-дзяўчыну...


Ты слухаеш песню і бачыш праз далеч

Сябе маладога ля вогнішч паўстанцаў,

Астрожныя сцены, што сонца схавалі,

Пасля ты ў Парыжы, але не для танцаў

Прыехаў туды, а каб там узмужняцца,

Свой край маляваць і штодня сумаваць

Па родных прасторах, дзе песні гучаць

На мове тутэйшай, якая жывая,

Якая штодня не жыве, выжывае

У казках, легендах пра гэту зямліцу,

Якую ўсё дзеляць, сваёй жа дзяліцца

Не хочуць расейцы, не хочуць палякі...


Ля соннага возера брэшуць сабакі -

Вяртаецца пан да сябе з палявання,

І ён да цябе на гадзіну загляне,

Каб выпіць гарбаты, пабачыць карціны

Пра волю, пра долю, чужыя мясціны,

Пра кроў маладую, што рэкамі льецца,

Пра край наш, які Беларуссю завецца...


Схаваецца сонца ў снапах залатых,

Ды цёмна не зробіцца ў сэрцах жывых,

Калі там жыве Беларусь і спявае,

І поясам слуцкім сябе абвівае...

22.06.2010 г.

БАЛАДА ЛЮДВІКА НАРБУТА (7.09.1832-4.05.1863)

Дубіцкі лес прыціх над рэчкай Котрай

І над табой, забітым, маладым.

І ўслед з крывёй

папоўз за шабляй вострай

Вызвольнага паўстання слёзны дым,

Па-за якім засталіся дарогі,

Якія ты, як праз агонь, прайшоў,

І радасці зямныя, і трывогі

Спазнаў далёка ад зямлі дзядоў

На сцежках акрываўленых Каўказа,

Куды прасіў, каб родныя табе

Прыслалі васілёк, і ты адразу

"Бывай!" сказаў бы маладой журбе…

І ты сказаў, вярнуўшыся дахаты:

"Каб волю атрымаць, патрэбна ўстаць

З калень, і будзе край не край пракляты, -

Краіна, за якую аддаваць

Жыццё не грэх, бо гэтая краіна,

Як Божы Храм, адна і назаўжды!.."

Лістотай першай над табой рабіна

Затрапятала. Як агонь, лісты

Табе дарогу ў вечнасць асвяцілі

І Беларусь, якая будзе тут,

Калі яна аднойчы знойдзе сілы

Пазбавіцца спрадвечных пут…

24-29.04.2011 г.

(Працяг у наступным нумары.)

Юрыст, спалены на вогнішчы,

ці Самы скандальны судовы працэс у гісторыі Беларусі

Леанід Драздоў

(Працяг. Пачатак у папярэднім нумары.)

У сваіх выступах біскупы адзін за адным патрабавалі паказальнага пакарання для берасцейскага падсудка за атэізм. Акрамя таго, яны безапеляцыйна заявілі, што Людвіку Пацею не варта выказваць сваё меркаванне ў справе, звязанай з атэізмам, паколькі ён не вывучаў тэалогію. Пры гэтым Познанскі біскуп Вітвіцкі звярнуў увагу сойма на граматычныя памылкі, дапушчаныя земскім пісарам Пацеем. Магчыма, свае аргументы пісар земскі пісаў у спешцы, але ў тым, што гэта была персанальная абраза, ніхто не сумняваўся. Людвік Пацей палічыў, што яго публічна абвінавацілі ў непрафесіяналізме. І адказаў на гэты выпад вельмі рэзка. З-за звады нават прыйшлося перапыніць пасяджэнне сойма.

Чарговы скандал здарыўся 11 лютага 1689 года. У сваім выступе Хелмінскі біскуп Казімір Апаленьскі выказаў здзіўленне, што справа аб атэізме ідзе з такімі доўгімі затрымкамі. Спрабуючы паскорыць вынясенне прысуду, ён кінуў у твар каралю: "Альбо няма караля, альбо парушаюцца законы". Гэтыя словы былі ўспрынятыя як абраза каралеўскай велічы. Разгуляўся не абыякі скандал. Адзін з выступоўцаў нават запатрабаваў, каб біскуп Хелмінскі завяршыў сваю прамову, стаўшы на калені перад каралём.

Толькі 15 лютага 1689 года пачаўся працэс над берасцейскім падсудкам, абвінавачаным у атэізме. Біскупы зноў ставілі пытанне аб царкоўным судзе і патрабавалі ўлічыць прысуд, раней вынесены імі. Зноў разгарэлася спрэчка паміж свецкімі сенатарамі (якіх, дарэчы, была большасць) і духоўнымі. "Свецкія" пазіцыю біскупаў праігнаравалі. Судовы працэс пачаўся нанава.

Абвінавачаны прызнаў, што прад'яўленыя рукапісы напісаныя ім самім, і звярнуўся да караля з просьбай даць яму сустрэчу з абаронцам, каб судзілі яго аб'ектыўней, чым у царкоўным судзе. Кароль раздражнёна спытаў, дзеля чаго яму абаронца? Пры гэтым манарх груба і зласліва заўважыў, што абаронцы для апраўдання свайго атэізму ён не знойдзе. Але, як мы ведаем, па меншай меры адзін знайшоўся.

Выступаючы ў судзе, берасцейскі падсудак растлумачыў, што яго сачыненне павінна было называцца "Дыспут, у якім каталік перамагае атэіста". Аднак ён напісаў толькі першую частку, якая змяшчае аргументы атэіста, паколькі яго знаёмы тэолаг, прачытаўшы трактат, не рэкамендаваў працягваць працу над ім.

Наш герой таксама папрасіў прад'явіць яму пісьмовае абвінавачванне, каб, азнаёміўшыся з ім, падрыхтавацца да абароны.

18 лютага 1689 года пракурор Сымон Куровіч Забістоўскі паўтарыў свае абвінавачванні. Абаронца Ілевіч супраць іх пярэчыў. Прадстаўнікі духавенства па-ранейшаму патрабавалі царкоўнага суда.

19 лютага 1689 года прагучала прапанова перадаць абвінавачанага на суд Папы Рымскага. Бельскі ваявода Марак Матчыньскі з гэтым не пагадзіўся. Пісар літоўскі Андрэй Гелгут адзіны з усіх выступіў у гэты дзень супраць суда над абвінавачаным. Тым часам кароль вырашыў, што справа вядзецца ў адпаведнасці з законам і суд можа працягвацца. Затым разгляд справы быў прыпынены з прычыны хваробы абвінаваўцы.

25 лютага 1689 года зноў зрабіў прамову абаронца берасцейскага падсудка. Ён абвінавачваў Яна Бжоску ў паклёпе, а таксама ў крадзяжы маёмасці абвінавачанага падчас арышту, даказваў, што даносчык не кіраваўся рэлігійным набожнасцю, а зыходзіў выключна з карыслівых памкненняў. Аспрэчваў ён і абвінавачванні ў атэізме. А сваю нязгоду аргументаваў тым, што берасцейскі падсудак ніколі сам не падзяляў выкладзеных ідэй, а толькі прыводзіў чужыя думкі з мэтай прадэманстраваць, што доказаў існавання Бога, прыведзеных Альстэдам, недастаткова, што яго довады нікчэмныя і непераканаўчыя.

Абарона акцэнтавала ўвагу на тым, што абвінавачаны раней вёў праведны лад жыцця і выконваў усе хрысціянскія абрады, акрамя таго, ён раскаяўся ў ерасі і просіць памілавання.

Абвінавачванне абвергла довады абароны, заявіўшы, што берасцейскі падсудак - заўзяты ерэтык, усё яшчэ не здольны вярнуцца ва ўлонне царквы, што ён свядомы атэіст, які наўмысна адкінуў царкву і адмовіўся ад Бога, што яго раскаянне - усяго толькі спроба дабіцца памілавання.

На наступны дзень, 26 лютага, абвінавачаны папрасіў перавесці яго ў манастыр і даць магчымасць пісьмова падрыхтавацца да абароны, каб даказаць сваю невінаватасць.

Тым не менш ужо ў гэты ж дзень прыступілі да галасавання. Першым узяў слова кардынал Радзіеўскі. Ён адзначыў, што адвакаты вельмі паспяхова абаранялі свайго кліента, але яго віна ўсё роўна відавочная. Ён павінен быць адданы дзеля спалення на вогнішчы, прычым у такім месцы, каб пакаранне бачылі як мага больш людзей. А яшчэ кардынал прапанаваў на месцы пакарання смерцю збудаваць помнік, які б запляміў гэтае злачынства на векі вечныя. Іншыя біскупы таксама настойвалі на смяротным пакаранні. Кіеўскі біскуп Андрэй Залускі запатрабаваў яшчэ больш суровай кары: спачатку адсекчы падсуднаму руку, якая напісала гэтыя блюзнерскія тэксты, затым спаліць яго жыўцом на вогнішчы, а попел развеяць па ветры. Аднак біскуп інфлянцкі Мікалай Паплаўскі прапанаваў змякчыць пакаранне - проста адсекчы абвінавачанаму галаву.

Галасаванне працягвалася і 28 лютага. Большасць выступала за смяротнае пакаранне, толькі па-ранейшаму не маглі дамовіцца пра спосаб прывядзення прысуду ў выкананне. Самыя розныя прапановы выказвалі і ў дачыненні да маёмасці абвінавачанага. Адны прапаноўвалі ўсю маёмасць канфіскаваць і палову аддаць даносчыку. Іншыя з гэтым не пагаджаліся і лічылі супрацьзаконным узнагароджваць даносчыка, бо гэта можна расцаніць як заахвочванне. Усталёўваць помнік на месцы пакарання смерцю таксама палічылі залішнім і нават шкодным, таму што хацелі, каб гэтае злачынства было хутчэй аддадзена забыццю.

Сярод свецкіх сенатараў і паслоў толькі трое публічна адважыліся выступіць у абарону падсуднага. Усе яны з'яўляліся прадстаўнікамі ВКЛ. Гэта берасцейскі земскі пісар Людвік Канстанцін Пацей (дарэчы, у будучыні ён зойме адну з вышэйшых пасад у ВКЛ - стане вялікім гетманам літоўскім, а такама - віленскім ваяводам), пісар літоўскі Андрэй Казімір Гелгут і смаленскі ваявода і брэст-літоўскі кашталян (начальнік берасцейскага замка) Стэфан Канстанцін Пясечынскі. Трэба меркаваць, Пацей і Пясечынскі былі асабіста знаёмыя з падсудным, па меншай меры на гэта паказваюць іх пасады.

У прыватнасці, ваявода смаленскі Стэфан Канстанцін Пясечынскі заявіў, што не лічыць абвінавачанага належным пакаранню, паколькі не знаходзіць у яго закаранеласці злой волі, таму што падсудны верыць у Бога. Да таго ж абвінавачаны дастаткова напакутаваўся падчас працяглага турэмнага зняволення.

Пісар берасцейскі Людвік Канстанцін Пацей заявіў, што не варта караць смерцю абвінавачанага, паколькі яго віна не даказана цалкам. І запатрабаваў вярнуць абвінавачанаму свабоду, з прычыны таго, што духавенства парушыла асноўныя законы дзяржавы.

Пісар літоўскі Андрэй Казімір Гелгут сцвярджаў, што абвінавачанага нельга падвергнуць ніякаму іншаму пакаранню, акрамя прадугледжанага законам. І ў дадзеным выпадку варта абраць меру, якую сам Бог вызначыў злачынцам: "Не хачу смерці грэшніка, але жадаю, каб ён жыў і зноў вярнуўся да веры". Інакш кажучы - даць яму час на выпраўленне.

На судзе адбылася яшчэ адна неспадзяванка, якая не засталася па-за ўвагай замежных назіральнікаў. 26 лютага 1689 года абвінавачаны паведаміў, што план другой часткі трактата быў бы знойдзены ў яго паперах, калі б той чалавек, які яго абвінаваціў, не прысвоіў і не знішчыў яго. Для абвінавачанага стала цяжкім нават вымавіць прозвішча былога сябра. Гэтая заява нарабіла шмат шуму. Фактычна яна перавярнула ўсё дагары нагамі. Атрымлівалася, што ўсе абвінавачванні былі па-майстэрску падтасаваныя. Берасцейскія паслы на сойм запатрабавалі, каб даносчык Ян Бжоска і сямёра сведкаў публічна прысягнулі на Бібліі, што не ўтаілі ніякія рукапісы. Замежныя назіральнікі лічылі такі спосаб прынясення прысягі ганебным, які ганьбіць усю сям'ю таго, хто прысягае такім чынам. Верыць на слова ў такой справе было, на іхні погляд, недастаткова. Але менавіта такі спосаб прадугледжваў Статут ВКЛ 1588 года.

Тым не менш 7 сакавіка 1689 года Ян Бжоска такую прысягу прынёс.

Прысуд жа вынеслі значна раней. Гэта паказвае, што за смяротным прысудам стаялі занадта моцныя сілы. Усё было вырашана загадзя.

Ужо 28 лютага соймавы суд вырашыў пакараць смерцю абвінавачанага праз спаленне. Але перш чым выканаць прысуд, запатрабавалі, каб ён асабіста спаліў ўласныя сачыненні.

Абвінавачаным у гэтай справе быў не хто іншы, як берасцейскі падсудак Казімір Лышчынскі.

Цэлы месяц яму не аб'яўлялі прысуд. Мабыць, ішла жорсткая барацьба паміж прыхільнікамі і праціўнікамі пакарання. На гэта паказвае непаслядоўнасць дзеянняў уладаў. З аднаго боку, яны хацелі, каб Казімір Лышчынскі публічна раскаяўся ў атэізме і адмовіўся ад свайго твора. Гэта б разглядалася як трыумф каталіцкай царквы. З іншага боку - рабілася ўсё магчымае, каб справа была абавязкова даведзена да пакарання, бо публічнае раскаянне не прадугледжвала прымянення крайніх мер да абвінавачанага.

10 сакавіка 1689 года, ужо пасля прынясення прысягі даносчыкам, Казімір Лышчынскі публічна пакаяўся ў сваіх памылках. Каб схіліць нашага героя да адмовы ад атэістычных поглядаў, яму абяцалі дараваць жыццё. З лістоў кіеўскага біскупа Андрэя Залускага вядома, што ўгаворвалі Лышчынскага вельмі доўга і спачатку беспаспяхова. Як сцвярджаў сам Залускі, ён хацеў, каб Лышчынскі зноў вярнуўся да веры і жыў у згодзе з верай і людзьмі, аднак у таго было "алмазнае сэрца", якое толькі пазней памякчэла (гэта значыць, ён пагадзіўся адмовіцца ад сваіх поглядаў і атрымаць адпушчэнне грахоў). Цырымонію адрачэння праводзілі пышна, у прысутнасці караля, каралевы і шматлікай світы. Відавочна, што на гэтым мерапрыемстве прысутнічалі ўсе паслы на сойм, а таксама блізкія людзі падсуднага.

Казімір Лышчынскі стаяў на кафедры касцёла Святога Яна ў Варшаве. Асуджаны публічна адмовіўся ад сваіх поглядаў і папрасіў, каб яго не спальвалі на вогнішчы, паколькі ён баіцца, што фізічны боль можа ўвесці яго ў спакусу. Яму ўручылі тэкст адрачэння. Наш герой пачаў чытаць яго ўслых, але ў нейкі момант голас яго задрыжаў. Ён змоўк, і не здольны быў працягваць публічнае чытанне адрачэння. Відаць сказалася нервовае напружанне. Тады ксёндз, які стаяў побач, узяў ліст з яго рук і працягнуў чытаць замест яго.

28 сакавіка 1689 кароль загадаў літоўскаму надворнаму маршалку Яну Каралю Дольскаму абвясціць Казіміру Лышчынскаму смяротны прысуд. Мабыць, улады не былі задаволеныя адбыўшымся адрачэннем і расцанілі тое, што адбылося, як публічную дэманстрацыю Лышчынскім прыхільнасці сваім ідэям. Магчыма, яны прагнулі і адрачэння, і пакарання. Адно добра вядома, каталіцкае духавенства настойліва патрабавала смерці абвінавачанага.

Пасля чытання прысуду да караля падышлі два біскупы з просьбай змякчыць прысуд. Сам Казімір Лышчынскі папрасіў скараціць яго мукі і адсекчы галаву імгненным ударам мяча. Кароль склікаў сенатараў і паслоў, дэлегаваных у склад суда, і, параіўшыся з імі, пагадзіўся задаволіць апошнюю просьбу асуджанага. Казімір Лышчынскі падзякаваў каралю за гэтую ласку, пасля чаго яго вывелі з залы пасяджэнняў.

Пакаранне павінна было адбыцца на наступны дзень. Але 29 сакавіка раптам адбылася наймацнейшая бура, якая магла выклікаць пажар у горадзе, бо дамы збольшага былі драўляныя. Таму выкананне прысуду перанеслі на наступны дзень.

30 сакавіка 1689 года Казіміра Лышчынскага ўзвялі на эшафот. Ён публічна спаліў свае творы, затым яму адсеклі галаву, а цела кінулі ў вогнішча. Па іншых звестках, цела Лышчынскага ўсё ж такі вывезлі за горад і там спалілі. Попелам зарадзілі гармату і стрэлілі ў напрамку Турцыі.

Маёмасць нашага героя канфіскавалі, а дом, у якім ён жыў, разбурылі і будаваць на тым месцы што-небудзь забаранілі.

Нам невядома, ці аддаў Ян Бжоска доўг, належны Казіміру Лышчынскаму, яго спадчыннікам - жонцы і дзецям. Мы таксама не ведаем, як скончыў жыццё даносчык і паклёпнік. Але мы дакладна ведаем, што каталіцкія біскупы і іншыя асобы, якія прымалі актыўны ўдзел у гэтай справе, парушылі закон і нават неаднойчы. У прыватнасці, гэта пацвярджае прысуд соймавага суда, які адкрывае яшчэ адзін скандальны момант. Абвінаваўца быў прысуджаны ды штрафу за заключэнне шляхціца ў турму да вынясення прысуду.

30 сакавіка 2019 года споўнілася 330 гадоў з дня пакарання падсудка берасцейскага суда Казіміра Лышчынскага. Рукапіс яго трактата не захаваўся. Ад яго ў судовых дакументах засталося ўсяго пяць невялікіх фрагментаў, якія займаюць менш чым паўстаронкі тэксту. Сярод іх ёсць такая думка: "Чалавек - творца Бога, а Бог - стварэнне і твор чалавека". Яна - безумоўнае сведчанне таго, што яе аўтар - найразумнейшы чалавек, які нашмат апярэдзіў свой час.

З гэтай гісторыі можна зрабіць і яшчэ адну карысную выснову, бо ёсць і яшчэ адна выдатная прымаўка, згадаць якую цалкам дарэчы ў кантэксце гэтага артыкула: "Калі ведае адзін - не ведае ніхто, ведаюць двое - ведаюць усе". Іншымі словамі, часам лепш прамаўчаць, чым сказаць. Аднак далёка не заўсёды робім гэтак, як падказвае нам розум ... Акрамя таго, дзейнасць вучонага, філосафа ці юрыста, па вызначэнні прадугледжвае публічнасць.

У Гарадзеі пачалі адбудоўваць дом Аляксандра Надсана

Бацькоўскі дом, дзе правёў дзяцінства грэка-каталіцкі святар і апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы Аляксандар Надсан, пачалі аднаўляць. Мецэнат абмяркуе з грамадскасцю, што варта размясціць у гэтым будынку.

Айцец Аляксандар нарадзіўся ў Гарадзеі ў сям'і настаўнікаў у 1926 годзе. У хаце, дзе яны жылі, таксама месцілася школа. З 1944 года будучы святар жыў у эміграцыі, большую частку жыцця - у Вялікай Брытаніі. У родную хату ён больш не вяртаўся.

Звестак пра гэты дом засталося няшмат. Доўгі час мясцовыя людзі не ведалі, што тут некалі жыла сям'я знанага святара. Як расказаў нясвіжскі актывіст Аляксей Бруй-Антановіч, незадоўга да смерці айца Аляксандра на гарышчы гэтай хаты знайшлі ягонае пасведчанне аб навучанні.

Апошнім часам дом у Гарадзеі на Чырванагорскай вуліцы належаў не сваякам святара, у ім доўгі час ужо ніхто не жыў. Некалькі гадоў таму яго выставілі на продаж. Будынак набыў уласнік "Маёнтка Падароск" мецэнат Павел Бераговіч, каб захаваць памяць пра айца Аляксандра.

Дом абследавалі і выявілі, што ён знаходзіцца ў аварыйным стане. Адрэстаўраваць спарахнелае дрэва было ўжо немагчыма. Мінулай восенню хату знеслі. Папярэдне абмералі і сфатаграфавалі яе агульны выгляд і дэталі дэкору.

Сёлета ўлетку на ягонай месцы залілі фундамент, бо ўлады маглі забраць участак, калі б на ім бы не пачаліся будаўнічыя работы.

На гэтым месцы плануюць пабудаваць вонкавую копію папярэдняга дома, унутры ён будзе прыстасаваны пад новыя патрэбы. Цяпер усімі работамі займаецца Павел Бераговіч, ягоная каманда з "Маёнтка Падароск", мясцовыя актывісты. Аднак мецэнат яшчэ не вызначыўся, што мусіць з'явіцца ў новым будынку. Ён раіўся з мясцовымі краязнаўцамі, беларускай супольнасцю ў Вялікай Брытаніі, а цяпер хоча запытацца ў беларускай грамадскасці.

- Мне адразу было зразумела, што гэтае месца павінна быць звязана з памяццю пра айца Аляксандра Надсана, стаць нейкім мемарыяльным аб'ектам. З другога боку, дом павінен быць жывым месцам, якое б прыцягвала туды людзей, - можа, не кожны дзень, але часцей, чым два разы на год, у гадавіны смерці і нараджэньня айца Аляксандра, - кажа Бераговіч.

Паколькі тут месцілася школа, а айцец Аляксандар быў асветнікам, ёсьць ідэя зрабіць на гэтым месцы музей беларускага школьніцтва з тэматыкай школы ў савецкай Беларусі, Заходняй Беларусі (у тым ліку гісторыі Таварыства беларускай школы), адукацыі пад акупацыяй, беларускіх школ у пасляваеннай эміграцыі, беларускіх настаўнікаў і асветнікаў (у тым ліку айца Аляксандра).

Да таго ж паступалі прапановы адкрыць тут хрысціянскі цэнтр; музей Аляксандра Надсана; культурна-антрапалагічную экспазіцыю пра міжваенную эпоху Гарадзеі, нэаунію, габрэйства; зрабіць капліцу ў хаце. Магчыма, побач з'явіцца кіёск з сувенірнымі таварамі і кававым апаратам.

Патрэбна інтэлектуальная і матэрыяльная дапамога.

Радыё Свабода.

"Сыпле золата восень пад ногі"

Па гарызанталі: 1. Пігмент раслін, з-за недастачы якога з надыходам восені лісце на дрэвах набывае жоўты або чырвоны колер. 4. Першы мароз, першы снег. 8. "Полымем барвовым\\ Разгарэўся …". З верша А. Дзеружынскага "Залатая восень". 9. Участак з дрэвамі, дарожкамі, алеямі, прызначаны для адпачынку. 11. "Змоўкла …,\\Лес адгаманіў.\\Едзе восень полем\\На рабым кані". З верша В. Рабкевіча "Едзе восень". 12. …, бяроза, вяз. Дрэвы, якія на Беларусі раней усіх дрэў губляюць восенню сваё лісце; вольха застаецца зялёнай да першага снегу. 14. "Дацвітае лістом і … і крушына,\\і ў імшарах лясных дагарае атава". З верша М. Танка "Восенню". 16. "Тым часам спас святы мінуўся,\\І … у чырвань апрануўся". З паэмы Я. Коласа "Новая зямля" ("Подгляд пчол"). 17. "У лясах, на балоце\\Ліставей, лістапад.\\І стаіць у пяшчоце\\Залацісты …". З верша В. Гардзея "Залаты лістапад". 20. Задавальненне, ахвота (перан.). 21. Увосень за … просім (прык.). 26. Лістапад - …; мужык з коламі развітваецца, у сані залазіць (прык.). 28. "Сядзіць … на прыпечку,\\Грае, рэжа ў скрыпачку.\\А прусак на куце\\На цымбалах сячэ". Прыпеўка. 29. Музычны твор для выканання адным спеваком, музыкантам. 30. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак, рыбы. 31. З'явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад мінулых часоў.

Па вертыкалі: 2. Сей … у гразь - будзеш князь (прык.). 3. Заключная частка спаборніцтваў. 5. "Як охра, пажаўцела восень,\\... рыхтуецца к зіме". З верша М. Сабалеўскага "Асенні малюнак". 6. Плады, якія апалі ад ветру. 7. Вочы баяцца, а … робяць (прык.). 8. Лепш добры …, чым кепскае мяса (прык.). 10. … ў лістападзе - быць мяккай зіме (прыкм.). 13. Рыбам - вада, птушкам - …, а чалавеку - уся зямля (прык.). 15. Той, каму адрасавана паштовае адпраўленне. 18. "Усе лісточкі даўно\\Вецер - сівер разнёс,\\Толькі гэты …\\Моцна к дрэву прырос". З верша Я. Коласа "Апошні лісток". 19. "Лістапад закружыў галаву,\\ Сыпле … восень пад ногі". З верша А. Руцкой "Лістапад закружыў галаву". 22. Рачная прамысловая рыба. 23. Увосень і верабей … варыць (прык.). 24. "А лісіца - …\\Не далёка - блізка\\ Адшукала норку,\\Пачала прыборку". З верша Р. Барадуліна "Як звяры зіму сустракаюць". 25. Гора табе, …, калі цябе карова коле (прык.). 27. "Клёны сыплюць пазалоту,\\Разлівае восень …\\ Закаханым на раманс". З верша В. Сабалеўскага "На асеннюю сталіцу".

Аўтар - Лявон Целеш.

 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX