|
НАПАЛЕОН ОРДА
|
| Нарадзіўся ў в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні, піяніст, кампазітар, мастак. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшы. Вучыўся ў Віленскім універсытэце, належаў да тайнага студэнскага таварыства "Заране". Удзельнік паўстання 1830-31гг., пасля эміграваў у Францыю. У сярэдзіне 1840-х гадах - дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. З 1856 г. жыў у Варацэвічах, у 1862-63 гг. у Гродне, потым на Валыні. Лепшыя музычныя творы Орды, асабліва паланэзы, вылучаюцца маштабнасцю і вітруозным стылем. Аўтар "Граматыкі музыкі" (Варшава, 1873 г.), высока ацэненай С.Манюшкам. Орда шмат падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы і Літве, рабіў замалёўкі мясцін, звязаных з жыццём вядомых людзей і археалагічнымі помнікамі, у тым ліку больш за 200 у Беларусі. Малюнкі вызначаюцца строгай дакументальнасцю, маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі. Наша галерэя змяшчае 197 малюнкаў помнікаў архітэктуры Беларусі, Літвы, Жмуді, Інфлянтаў, Польшы, Украіны. |
Napoleon Orda, a son of gentleman from Kobrin district Mikhail Orda, who was a fortification
engineer, was born on February 11, 1807, in a family manor named Varatsevichy,
situated in Pinsk district, which is now a village in Ivanov district
. In the revolt of 1830-31, Orda fulfilled his revolutionary liberation intents brought up during his studies at the University. He took an active part in that revolt as a rifleman of Cavalry regiment 4, the Lithuanian Corps in Polish Kingdom.For his works, Orda chose the special manner of drawing, which was pencil sketching, lightly tinted with water colours, gouache or sepia. This kind of technique perfectly fit dynamic style of Orda's travels. It allowed him to make quick but detailed sketches of architecture and landscapes. Orda even set constant paper format for his works — he always used a 30-centimeter long sheet glued to a plate. Life and creative work of Napoleon Orda is a bright page in history of national culture. |
Паўстанцкі камандзір 1831 году, літаратар і кампазытар Напалеон Орда пад час паўстаньня Каліноўскага нечакана для ўсіх заняўся, як тады здавалася, недарэчнай справаю — пачаў маляваць памятныя мясьціны й шэдэўры беларускага дойлідзтва...
Пасьля ўдзелу ў папярэднім паўстаньні ён ледзь пасьпеў эміграваць, і ў Францыі цалкам прысьвяціў сябе музыцы. Настаўнікам стаў ягоны сябра — Шапэн. Эўрапейская вядомасць прыйшла да кампазытара Орды хутка. Слава, грошы й спакойнае жыцьцё ў вясёлай францускай сталіцы былі гарантаваныя. Тады Орда заняўся і літаратурай. Тут ягоным настаўнікам стаў другі сябра — Адам Міцкевіч. Напэўна, і ў гэтай справе Орду чакаў посьпех.
Аднак, усё вырашылася па-іншаму. Напачатку паўстаньня Каліноўскага ён нелегальна вяртаецца на радзіму. І ня з тым, каб наноў узяць у рукі стрэльбу, ня з тым, каб заняцца палымянай публіцыстыкай. І нават ня дзеля таго, каб пісаць маршы ды паўстанцкія гімны. Ён абірае сабе ролю мастака, каб намаляваць усе помнікі, якія ёсьць у краіне, каб захаваць памяць пра іх на вякі. Орда становіцца мастаком у 49 гадоў! У часе паўстаньня 1863 году і пасьля яго ён, нібы нічога вакол не адбываецца, аб’яжджае ўсю Беларусь ад Асьвеі да Кобрыня, ад Сапоцкіна да Турава. У выніку зьяўляюцца тысячы графічных твораў.
Чаму ён ня браў чыну ў паўстаньні Каліноўскага? Прадчуваў, чым яно скончыцца? А стаўшы мастаком, зьбярог для нашчадкаў тую Беларусь, яшчэ не апаганеную, не расейскую. Літаральна сьлед у сьлед за ім ішлі акупанты й зьнішчалі ды ганьбавалі тыя сьвятыні, якія толькі што зафіксаваў Орда. Большай часткі іх цяпер не йснуе наогул.
Два дзясяткі гадоў ён вандраваў, ня маючы свайго дому, цалкам аддаўшыся мастацтву. Але прыйшоў час, калі заробленыя колісь у Парыжы грошы скончыліся. Скончылася й жыцьцё. Першы альбом зь літаграфіямі Орды выйшаў пасьля ягонае сьмерці, у Аўстрыі. Пасьля былі наступныя альбомы. Ён здабыў сабе новую, пасьмяротную славу. Ні да яго, ні пасьля ніводзін мастак не рабіў гэткае тытанічнае работы. Да сёньня ягоная спадчына яшчэ не сабраная цалкам. Ніхто пэўна ня ведае нават колькасьці ягоных гравюраў, літаграфіяў ды акварэляў. Часам здаецца, што ім няма канца — выявам беларускіх гарадоў, мястэчак, замкаў, цэркваў ды маёнткаў...
Сяргей Харэўскі
Наша Ніва №14 (135) 12 ліпеня 1999 г.
Крыніцы:
"Album widokow historycznych Polski poswiecony rodakom. Zrysowany z natury przez Napoleona Orde". Wstepem opatrzyl Tadeusz Chrzanowski. JMJ Oficyna Wydawnicza Gdansk, 1991.
Roman Aftanazy. "Materialy do dziejow rezydencji" , tom II b, ІІІb, IVb. Warszawa 1986.
"Беларусь у малюнках Напалеона Орды. Другая палова 19 ст." Мінск, 2001.
Гэты сайт - частка праекту "Павет. Гісторыя і кудьтура Лідчыны"
Copyright © 2001-2003 Pawet. Lida
WEB master: Leon Lauresh
[Main page][Title page][Guestbook][Collection]