Ferdynand Ruszczyc

 

Ferdynand Ruszczyc
Ferdynand Ruszczyc (1870 - 1936)

 

 

 Art - gallery

 

 

   Нарадзіўся ў былым маёнтку Багданава Ашмянскага павета ( зараз - Валожінскі р-н).

    Мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у К. Ермалаева ў Мінску. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў ( 1897, вучыўся ў І.Шышкіна, А.Куінджы). . Сябр таварыства "Мастацтва". Ад 1904 г. прафесар  "Школы прыгожых мастацтваў" у Варшаве, 1907 - 1908 гг.,  Акадэміі мастацтваў ў Кракаве, 1919 - 1932 гг. аддзялення  прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта.

    Краявіды Рушчыца адзначаюцца экспрэссіяй, драматызмам і манумэнталізмам формаў. Працаваў так сама над кніжнай графікай. У 1910 -1932 гг. супрацоўнічаў  з тэатрамі, зрабіў 15 спектакляў.

Падрабязней >>> 

  Рущиц Фердинанд


Gallery. Галерэя.
28 images


aposznisneh.jpg (88767 bytes)
Last snow

Апошні снег

bajkazimova.jpg (59521 bytes)
The Winter Fairy Tale,  1904, National Museum, Cracow

Зімняя байка

belymazur.jpg (45484 bytes)
White Mazur, 1905

Белы Мазур

budyczynja.jpg (33487 bytes)

The future, 1902-1903

Будучыня

kascelbohdanow.jpg (25560 bytes)

Catholic church in Bahdanove, 1900, National Museum, Cracow

Касцёл у Багданаве

kascelnalitwe.jpg (64691 bytes)

Catholic church in Litva, 1903, National Museum, Cracow

Касцёл на Літве

kascelvisznevo.jpg (15496 bytes)

Catholic church in Vishneve, 1902, National Museum, Warszaw

Касцёл у Вішневе

kryzhnasnehy.jpg (18578 bytes)

Cross on snow, 1902

Крыж на снегу

mlynnoczczy.jpg (52087 bytes)

Mill at night, 1898, National Museum, Cracow

Млын ноччу

mlynz1.jpg (71232 bytes)

Mill in Winter, 1897

Млын зімой

mlynz2.jpg (73916 bytes)

 

Mill in Winter, 1897, Silesian Museum in Bytom

Млын зімой

mlynz3.jpg (59451 bytes)

Mill in Winter, 1902

Млын зімой

necmegritur.jpg (51543 bytes)

Nec megritur,  1890

pejzaszzszmarami.jpg (59020 bytes)

Landscape with clouds,  National Museum, Cracow

Краявід  з хмарамі

pejzazhzkryma.jpg (48151 bytes)

Landscape in Crimea

Краявід  Крыму

raka.jpg (25553 bytes)

The river in the spring 

Рака вясной

sobotki.jpg (37096 bytes)

Sobotki (National holiday of a summer equinox), 1898

Святочная ноч на Купалу

stadola.jpg (37439 bytes)

Barn in Bahdanavo

Стадола в Багданаве

starydom.jpg (63129 bytes)

Old House (Manor in Bahdanovo), 1903, National Museum, Warszaw

Стары дом (Двор у Багданаве)

staryjajablani.jpg (66395 bytes)

Old Apple-trees, 1900, National Museum,  Warsaw
  Старыя яблані

strumen.jpg (82075 bytes)

The small river, 1900

Струмень

ukascela.jpg (58507 bytes)

Near Catholic churchi , National Museum, Minsk

Каля касцёла

usalone.jpg (89114 bytes)

Inside a room (Manor in Bahdanovo) 1905, National Museum, Warszaw

У салоне ( маёнтак Багданава)

voblakavvadze.jpg (62088 bytes)

Reflection of a cloud in water, 1900

Адлюстраванне воблакаў у вадзе

vsvet.jpg (38539 bytes)

 To the public (the beginning of adult life), 1901, Gallery, Lvov

wilejka.jpg (40923 bytes)

On the Banks of the Wilejka, 1900, Regional Museum in Torun

Ад берагоў Вілейкі

woblaka.jpg (44183 bytes)

The cloud, 1902

Воблака

zjamlja.jpg (48986 bytes)

"Earth", 1898, National Museum in Warsaw

Зямля




Нарадзіўся 10 снежня 1870 г. у маёнтку Багданава Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласці) ў сям'і збяднелага шляхціца Эдуарла Рушчыца.

Дзяцінства і юнацтва мастака прайшлі ў Менску, дзе бацька працаваў чыноўнікам на Лібава-Роменскай чыгунцы. Тут Фердынанд паспяхова скончыў гімназію і атрымаў першыя навыкі ў выяўленчым мастацтве. Настаўнікам ягоным быў К. Ермакоў, выхаванец Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

Пасля сканчэння Менскай гімназіі Рушчыц паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, аднак кар'ера юрыста, відаць, не вабіла юнака. У 1891 г. ён падаў прашэнне ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў аб залічэнні яго вольнаслухачом на аддзяленне жывапісу. Праз год Рушчыц стаў акадэмістам. Спачатку ён займаўся ў майстэрні І. Шышкіна, а потым у А. Куінджы. Падчас навучання некалькі разоў здзяйсняў мастакоўскія вандроўкі ў Крым і Прыбалтыку, наведаў выспы Руга і Барнгольм.

У Акадэміі Ф. Рушчыц блізка сыходзіцца з А. Рыловым ды іншымі вучнямі, з якімі сябруе на працягу шэрага год. Займаўся Рушчыц вельмі ўдала. Яго каларыстычныя і жывапісныя здольнасці высока цаніў І. Рэпін.

Пасля сканчэння Акадэміі ў 1897 г. Рушчыц разам з Куінджы ды іншымі яго вучнямі адбыў у падарожжа па Германіі і Францыі. Па вяртанні на працяглы час асеў у Багданаве, зрэдку робячы паездкі па Беларусі і Расіі. У гэтыя гады ён стварыў самыя лепшыя свае творы "Зямля" (1898), "У свет" (1901), "Стары млын" (1899), "Эмігранты" (1902) ды іншыя, якія блішчуць вялікім майстэрствам і яснасцю думкі.

Карціны Рушчыца экспанаваліся на выставах у Пецярбургу і Варшаве. Яны прынеслі мастаку славу цудоўнага каларыста і малявальніка. У 1904 г. Ф. Рушчыц быў запрошаны на пасаду прафесара жывапісу ў Варшаўскую школу прыгожых мастацтваў, дзе працаваў да 1906 г. У 1907-1908 гг. ён жыў у Кракаве і займаў пасаду прафесара Акадэміі прыгожых мастацтваў. Перагружаны выкладчыцкай работай, мастак мала працаваў творча. Таму значных палотнаў у гэтыя гады ён не стварыў.

У 1908 г. Рушчыц вярнуўся на радзіму ў Багданава, дзе жыў да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Ад вялікіх філасофскіх абагульненняў, якімі былі адзначаныя яго работы ранняга перыяду, пераходзіць да пошукаў каляровых і кампазіцыйных эфектаў. Піша інтэр'еры сваёй багданаўскай сядзібы, робіць замалёўкі і эцюды любімых куткоў прыроды.

У гэтыя ж гады Рушчыц выступіў і як тэатральны дэкаратар. Ён часта наведваў Вільню, дзе афармляў спектаклі ў тэатры Младзіеўскай.

У 1919 г. Фердынанд Рушчыц вярнуўся ў Вільню, прымаў удзел у аднаўленні Віленскага універсітэта, дзе кіраваў кафедрай жывапісу, быў прафесарам. У 1921 і 1929 г. ездзіў у Парыж.

Працуючы старшынём камісіі па ахове помнікаў старажытнасці, Рушчыц часта наведваў руіны замкаў у Крэве, Міры, Лідзе ды іншых мясцінах Беларусі, збіраў звесткі аб гістарычных падзеях, што адбываліся там, і рабіў замалёўкі, эцюды. Па іх ён стварыў некалькі запамінальных твораў (напрыклад, пейзаж "Крэва").

На пачатку 1930-х гадоў камісія па ахове помнікаў старажытнасці была ліквідаваная. У 1932 г. Рушчыц пакінуў універсітэт і канчаткова пераехаў у Багданава.

Памёр Фердынанд Рушчыц 30 кастрычніка 1936 г., пахаваны на мясцовых могілках. Сядзібны дом у Багданаве не захаваўся.

Апрача заняткаў жывапісам і працы тэатральнага дэкаратара, Рушчыц аздабляў кнігі і часопісы, праектаваў плакаты, праграмкі і да т.п. у сувязі з мноствам культурна-мастацкіх пачананняў на Віленшчыне, у якіх браў чынны ўдзел.


 

 

Pawet


Copyright © 2002 Pawet. Lida.
WEB master: Leon Lauresh

 

[Main page][Title page][Collection]