Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Невядомы падводны аб’ект на Браслаўшчыне: даследчыя праблемы і перспектывы вывучэння 


Аўтар: Дзярновіч Алег, Ліхачоў Андрэй,
Дадана: 25-12-2025,
Крыніца: Алег Дзярновіч, Андрэй Ліхачоў. Невядомы падводны аб’ект на Браслаўшчыне: даследчыя праблемы і перспектывы вывучэння // Наука и инновации. 2025, № 11 (ноябрь). С. 57—64.

Спампаваць




Анатацыя:

У чэрвені 2023 г. былі праведзенны даследаванні падводнай драўлянай канструкцыі ў воз. Дзерба, побач з помнікам археалогіі “гарадзішча Маскавічы” (каля в. Маскавічы Слабодкаўскага с/с Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці). Згаданая канструкцыя была выяўлена падчас падводнага абследавання акваторыі воз. Дзерба удзельнікамі дайвінг-клуба “Марскі пегас”. Лакалізацыя канструкцыі, характарыстыкі яе памераў і марфалагічныя асаблівасці ініцыявалі шэраг дыскусій адносна яе функцыянальнага прызначэння.

Была пастаўлена задача ўзняць на паверхню драўляны элемент канструкцыі з мэтай вызначэння яе храналогі. Разам з тым, гэтыя працы з’яўляюцца нагодаю зноў нагадаць звесткі пра мікрарэгіён Маскавічы, выкарыстаць новыя методыкі падводных даследаванняў і правесці дадатковыя архіўныя пошукі.

Дэндралагічны аналіз здабытай палі дае дзве кантрасныя даты – 1613 г. ці 1870 г. Гэты аналіз зроблены на падставе вывучэння адной палі, здабытай са дна.

Наяўныя іканаграфічныя матэрыялы не даюць падставы датаваць выяўленую падводную канструкцыю ХІХ ст. Гістарычныя ж і дэндрахраналагічныя матэрыялы дазваляюць дапусціць, што падводная канстркуцыя была створана ў першай чвэрці XVII ст. – у перыяд гаспадарчага росквіту Браслаўскага Прачысценскага манастыра.


Dziarnovich A., Likhachou A. An unknown underwater object in the Braslav region: research problems and prospects for study. Science and Innovations. 2025;(11):57-64.


Артыкул ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX