Папярэдняя старонка: Дзярновіч Алег

Палеміка крыніц: абставіны бітвы на рацэ Ула 1564 г. паводле наратыўных помнікаў другой паловы XVI – пачатку XVII ст. 


Аўтар: Дзярновіч Алег,
Дадана: 13-06-2026,
Крыніца: Дзярновіч А. Палеміка крыніц: абставіны бітвы на рацэ Ула 1564 г. паводле наратыўных помнікаў другой паловы XVI – пачатку XVII ст. // Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зборнік навуковых артыкулаў / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі ; уклад. А.В.Бараноўскі; рэдкал.: В.Л.Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2026. (серыя «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі»). – С. 71-84.

Спампаваць




Высновы:

На базе паведамленняў наратыўных крыніц дыскусія пра колькасны склад удзельнікаў бітвы на Уле 1564 г. не вырашаецца пазітыўна. Але дазваляльна сцвярджаць, што пададзеныя ў паведамленнях саноўнікаў і гістарыёграфаў ВКЛ маштабы корпуса Пятра Шуйскага могуць быць завышаны ў 3 разы. Паводле найноўшых даследаванняў, колькасць гэтага войска дасягала 10 000 чалавек. Пры невядомасці колькаснага складу войска ВКЛ можна меркаваць, што яно было меншым за корпус Шуйскага, пра што сцвярджаюць крыніцы ВКЛ. Тагачасныя расійскія крыніцы гэтую тэму не разглядалі. Абставіны бітвы таксама застаюцца дыскусійнымі, але пэўна можна казаць пра ўдалы тактычны манеўр гетманаў ВКЛ, калі іх войска здзейсніла франтальную атаку на корпус Шуйскага, які знаходзіўся, верагодна, у стадыі падрыхтоўкі да стаянкі ў начным лагеры ...


Артыкул ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX