Анатацыя:
Уступныя часткі і прысвячэнні з’яўляюцца неад’емнымі элементамі аўтарскіх твораў гісторыяпісання ў XVI cт. Аналіз гэтых тэкставых блокаў дазваляе зразумець прынцыпы камплектавання падобных твораў. Можна сцвярджаць, што кампілятыўнасць была важным прыёмам у метадзе гісторыяпісання аўтараў эпохі Рэнесенсу. З гэтым можа быць звязана і ўзнікненне дыскусіі пра аўтарства “Хронікі Еўрапейскай Сарматыі” паміж Мацеем Стрыйкоўскім і Александрам Гваньіні. Таксама выкарыстанне напрацовак Марціна Квяткоўскага з боку Стрыйкоўскага і Гваньіні для стварэння “Табліцы замкаў інфлянцкіх” можа быць добрым сведчаннем трансляцыі інфармацыі ў XVI ст.
У сваю чаргу, Стрыйкоўскі актыўна выкарыстоўваў мастацкія прыёмы і тэндэнцыі, якія былі пашыраныя ў лацінамоўным пісьменстве Еўропы XVI ст. з адсылкай да антычнасці. Прыкладам гэтага з’яўляецца верш Стрыйкоўскага “Ad Litvaniam Nobilemque Lituanam iuventutem”, у якім, на ўзроўні тэкста, прапісаны ўплыў элегіі Георга Сабінуса “Ad Germaniam”.
Лацінамоўнае пісьменства XVI ст., дзякуючы друкаванаму кніжнаму пашырэнню, было інтэграванай прасторай па ўсёй Еўропе і прадугледжвала працэдуры кампіляцыі і запазычанняў паміж аўтарамі той эпохі.
Артыкул ў PDF
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
