На сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі многія даследчыкі пачынаюць актыўна выкарыстоўваць мікрагістарычны падыход у вывучэнні розных грамадскіх працэсаў ці гістарычных падзей. Мікрагісторыя, якая пачала развівацца ў еўрапейскай гістарыяграфіі пасля Другой сусветнай вайны, займаецца разглядам малых тэрыторый і папуляцый (мястэчка, вёска, асобная сям’я) мінулага з мэтай вывучэння паўсядзённага жыцця і ментальнасці «маленькага чалавека» — тых людзей, на якіх гісторыкі фактычна не звярталі ўвагу, аддаючы перавагу вядомым палітычным фігурам ці прывеліяваным слаям грамадства. У той жа час, дзякуючы мікрагістарычнаму падыходу не толькі даследуецца невялікая супольнасць людзей на пэўнай тэрыторыі, але і асэнсоўваюцца, нібыта «пад мікраскопам», больш шырокія заканамернасці развіцця грамадства. У беларускай гістарыяграфіі даўно наспела патрэба выкарыстання такога падыходу ў даследаванні розных маштабных грамадскіх працэсаў, якія можна падзяліць на мікрачасткі і даследаваць кожную асобным чынам. Такім працэсам, напрыклад, можа быць беларускі нацыянальны рух у міжваеннай Заходняй Беларусі, які ахопліваў сотні тысяч актывістаў у розных рэгіёнах. У дадзеным артыкуле якраз у рамках мікрагістарычнага падыходу была зроблена спроба стварыць калектыўны партрэт акгывістаў беларуската руху ў пэўнай мясцовасці — веска Вялікія Жухаічы і навакольныя населеныя пункты, якія цяпер уваходзяць у склад Карэліцкага p-на, а ў міжваенны перыяд складалі Жухавіцкую гміну.
Артыкул у PDF
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
