Папярэдняя старонка: Горны Аляксандр

Беларускі нацыянальны рух у Пружанскім павеце ў міжваенны перыяд 


Аўтар: Горны А. С.,
Дадана: 16-04-2026,
Крыніца: Горны А. С. Беларускі нацыянальны рух у Пружанскім павеце ў міжваенны перыяд // Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; аўтары: В. Д. Бажэнава [і інш.] ; укладальнікі і навук. рэдакт.: С. У. Грунтоў, В. М. Папко. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – С. 43-57.

Спампаваць




З пачатку XX ст. беларускі нацыянальны рух, дзякуючы ўласнай прэсе, кнігавыдавецкім праектам, культурна-асветніцкім i палітычным арганізацыям, пачаў паступова пашыраць свае ўплывы на розных тэрыторыях, дзе пражывала беларускае насельніцтва. У той жа час у некаторых рэгіёнах беларускае нацыябудаўніцтва мела сваю спецыфіку i асаблівасці развіцця. Такім рэгіёнам, напрыклад, было Палессе, дзе пасля Першай сусветнай вайны пачалі актыўна заяўляць аб сабе розныя нацыянальныя праекты: беларускі, польскі, рускі i ўкраінскі. Слабая палітычная актыўнасць i ідэнтычнасць жыхароў Палесся, нізкі ўзровень сацыяльнай камунікацыі ў гэтым рэгіёне, выкліканы асаблівасцямі прыроднага ландшафту, прадвызначылі пэўныя цяжкасці ў распаўсюджванні ідэй беларускага руху i нацыянальнай дзяржаўнасці. Аднак тэрыторыяй, дзе гэтыя ідэі атрымалі значную падтрымку мясцовых жыхароў i значна ўплывалі на лакальнае палітычнае жыццё, стаў міжваенны Пружанскі павет. У сучаснай беларускай гістарыяграфіі развіццё беларускай актыўнасці на Пружаншчыне ў міжваенны перыяд даследавана адносна павярхоўна, што стварае падставы для больш дэтальнага вывучэння гэтага аспекту з выкарыстаннем малавядомых крыніц.


Артыкул у PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX