21 лістапада ў бібліятэцы лідскай школы № 11 адбылася сустрэча з выпускніком гэтай школы пісьменнікам Леанідам Лаўрэшам.
Пісьменнік заўсёды з вялікай ахвотай наведвае сваю родную школу, якую ён закончыў у далёкім ужо 1980 годзе. На гэты раз пісьменнік прэзентаваў старшакласнікам сваю новую кнігу,
прысвечаную важнаму раздзелу гісторыі - некрапалістыцы (Лаўрэш, Л. Л. Лаўрэш, Г. І. Там, дзе спыніўся час… . Лідскія гістарычныя некропалі. 2024.). Кніга з'яўляецца вынікам шматгадовай працы, якая ўключала ў сябе збор інфармацыі, валанцёрскую працу на працягу 4-х гадоў па рэнавацыі старых лідскіх могілак, працу ў архівах і збор вуснай гісторыі ў старых лідзян.
У кнізе расказваецца пра ўсе гістарычныя лідскія некропалі, падаюцца геаграфічныя каардынаты тых некропаляў, якія зніклі больш за 200 гадоў таму, вядзецца аповед пра вядомыя і невядомыя асобы, пахаваныя на розных гістарычных лідскіх могілках, даводзіцца
вялікая каштоўнасць і неабходнасць захавання некраполяў для нашай гісторыі і культуры. Пра ўсе гэта і распавёў вучням сваёй былой школы пісьменнік, які шмат ужо гадоў спецыалізуецца на тэме нашай гісторыі.
Мерапрыемства правяла бібліятэкарка школы, вялікі эрудыт і знаўца лідскіх старажытнасцяў, Тамара Зенюкевіч. На сустрэчы прысутнічалі школьнікі - будучыя чыгуначнікі (на здымках яны ў сініх кашульках), цікава, што і сам лідскі пісьменнік з'яўляецца сынам машыніста цеплавоза і неаднаразова пісаў пра гісторыю лідскай чыгункі.
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
