Папярэдняя старонка: Вайскоўцы

Генерал Кіпрыян Кандратовіч     





Кіпрыян Кандратовіч (28 красавіка 1859 в.Зіневічы (Лідзкі раён) — 31 кастрычніка 1932, маёнтак Гародна, Лідчына) — расейскі і беларускі вайсковы дзеяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР.

Генерал Кандратовіч. А. Крывенка. Алей. 2004 г..Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877-78 гг. у шэрагах грэнадзёрскага корпуса. Праз некалькі год пасля вайны, падчас навучання ў акадэміі, Кандратовіч, напісаў кнігу "Плеўна і грэнадзёры 28 лістапада 1877 г."[1]. Кніга атрымала шырокі розгалас і добра вядома гісторыкам руска-турэцкай вайны 1877-78 гг.

У 1884 г. Кандратовіч К. А. скончыў Мікалаеўскую акадэмію генеральнага Штаба па 1-му разраду (г.з. - быў сярод лепшых).

Удзельнічаў у кітайскай кампаніі 1900 г., ў падаўленнi паўстання "баксёраў". У 1900 г. з фармулёўкай "за баявыя адзнакі", раней тэрміну, Кандратовічу прысвоена званне генерал-маёр.

Удзельнічаў у Руска-японскай вайне. 13 студзеня 1905 г. , падчас наступу расійскага 1-га Сібірскага корпуса генерала Штакельберга, Кандратовіч быў паранены на камандным пункце. 7 ліпеня 1906 г. узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ст. "За вызначэнне ў справах супраць японцаў"

06.12.1910 г. Кандратовічу нададзена годнасць генерала ад інфантэрыі (поўны генерал), найвышэйшае вайсковае званне Расейскай імперыі ў мірны час.

3 15.08.1913 г. камандзір 23-га армейскага корпуса, 2-й арміі. Прымаў удзел у Усходне-Прускай апэрацыі. Па вынікам баёў усе камандзіры карпусоў расейскай арміі, у тым ліку і Кандратовіч, былі адхілены ад сваіх пасад.

08 мая 1917 г. Кандратовіч прыняў пасаду камандзіра 75-й пяхотнай дывізіяй. Травень 1917 г. - не лепшы час для таго, каб генералу ад інфантэрыі ва ўзросце 59 гадоў аднаўляць сваю вайсковую кар'еру. Таму, верагодна, вяртанне Кандратовіча было выклікана перспектывай беларусізацыі войска і ўдзелам у гэтым генерала.

У 1917 г. на з'ездзе воінаў-беларусаў Заходняга фронту генерал ад інфантэрыіі Кіпрыян Кандратовіч быў абраны ў Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду (ЦБВР).

На пачатку мая 1918 г. была створана Рада міністраў пад кіраўніцтвам Р. Скірмунта. Міністрам вайсковых спраў у гэтай радзе быў прызначаны генерал К. Кандратовіч.


Ад адміна сайта: Першай стаіць кніга пра генерала, далей артыкулы аб ім. Артыкулы даюцца ў той паслядоўнасці, у якой яны друкаваліся. Асобныя памылкі аўтара ў артыкулах і кнізе пры размяшчэнні іх ў інтэрнэце не выпраўляліся.



 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX