Вярнуцца: Гісторыя навукі

Лаўрэш Л. I зорнае неба над галавой…


Аўтар: Лаўрэш Леанiд,
Дадана: 03-04-2013,
Крыніца: Мінск, 2013.

Спампаваць




Лаўрэш, Леанiд
Л 28

«I зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гiсторыi астраномii / Леанiд Лаўрэш. - Мінск: Лімарыус, 2013. - 266 с.: іл.
ISBN 978-985-6968-28-3.

У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах XIX-XX стст. - выхадцах з Беларусi i iх унёску ў развiццё гэтай дасканалай навукi.
Кніга будзе карыснай для чытача, які цікавіцца гісторыяй развіцця пры ро дазнаўчых навук ці беларускай мінуўшчынай: настаўнікам і вучням агуль наадукацыйных школ, краязнаўцам, навукоўцам, выкладчыкам гісторыі і студэнтам.

(77KB) На вокладцы:  Вiленская абсерваторыя.  Малюнак Ф. Рушчыца.

УДК 52(476)
ББК 22.61(4Беи)

© Лаўрэш Леанiд, 2013
© ТАА «Лімарыус», 2013

Прысвячаю кнiгу сваёй жонцы Галiне
Лаўрэш Леанiд


Я хацеў бы спаткацца з Вамi на вулiцы
У цiхую сiнюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркi,
Ясныя зоркi Геркулеса?
Да iх ляцiць наша сонца,
I нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такiя?
Толькi падарожныя, - папутнiкi сярод нябёс.
Нашто ж на зямлi
Сваркi i звадкi, боль i горыч,
Калi ўсе мы разам ляцiм
Да зор?»
Максiм Багдановiч

Цi можаце вы ўявiць, наколькi нiжэй стаяла бы чалавецтва, калi б мы жылi пад стала захмараным небам, як на Юпiтэры, i нiколi б не ведалi зорак?
Анры Пуанкарэ


 
Top
[Home] [Library] [Maps] [Collections] [Memoirs] [Genealogy] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX