Папярэдняя старонка: Лідскі піўзавод

Піўныя этыкеткі Лідскага завода Пупко пачатку ХХ стагоддзя 


Аўтар: Кашуцін Аляксанд,
Дадана: 03-04-2007,
Крыніца: Лідскі летапісец № 1 (33).



Вядомы 17 піўных этыкетак Лідскага за-вода Пупко, выпушчаных у пачатку 20-га стагоддзя, хоць, калі разглядаць усе наяўныя адрозненні па колеры, форме надпісаў, варыянты па месцы разліву або па нейкіх яшчэ адрозненнях, атрымаецца значна больш. На кожнай з іх, акрамя этыкетак разліву іншых гарадоў, намаляваны завадскі таварны знак або завадское таўро - алень Гутэнберга, які абапіраецца пярэднімі нагамі на бочку. Этыкеткі падзяляюцца на 6 асноўных тыпаў з падтыпамі, якія выпускаліся ў розны час.
Да першага тыпу пакуль можна аднесці толькі адну этыкетку “Сталовага” піва з надпісам “Пивовареннаго завода Н.Пупко”. Этыкетка першага тыпу ляпілася на бутэлькі ў 1900 годзе, а магчыма яшчэ і ў 1899 годзе. Па дадзеных Інтэрнэт-сайтаў гэтая этыкетка вядомая пакуль у адным асобніку, і яе малюнак з рознай якасцю выкананняпадарожнічае па піўных сайтах. У гэтай этыкеткі правы бок адарваны, таму адназначна яе ідэнтыфікаваць не ўяўляецца магчымым. (Ад Вэб-майстра: на сайце "Павет" гэтая этыкетка прысутнічае у нармалёвым стане :).
Да другога тыпу адносяцца этыкеткі чатырох падтыпаў. Дадзеныя этыкеткі маглі мець “хаджэнне” ў перыяд 1900 - 1903 г.г.
  1. Этыкетка “Сталовага” піва з надпісам “Пивоваренный заводъ Н.Пупко наслъдники” яшчэ без медаляў, але з адным бронзавым жэтонам з перапляценнем літар “Н” і “П”, ножкі літары “Н” расстаўленыя шырэй за ножкі літары “П”. Верагодна, гэта першая этыкетка якая выйшла пасля смерці Носеля Пупко.
  2. Этыкетка “Баварскага” піва з надпісам “Пивовар. заводъ Н.Пупко наследн.” яшчэ без медаляў, але з 6 круглымі бронзавымі жэтонамі з надпісамі і малюнкамі на іх:
    1. Перапляценне літар “Н” і “П” у лаўровым вянку, ножкі літары “Н” расстаўлены шырэй за ножкі літары “П”;
    2. Надпіс “СУЩ. съ 1875 г.”;
    3. Перапляценне літар “Н” і “П” у малым унутраным крузе, ножкі літары “Н” расстаўлены шырэй за ножкі літары “П”, вакол надпіс “Пивоварный зав.”;
    4. Малюнак двух двухпавярховых будынкаў, выгляд злева, правы будынак развернуты тарцом наперад;
    5. У малым унутраным крузе перапляценне літар “Н” і “П”, вакол надпіс “... Пупко въ Лиде”;
    6. Малюнак трох бочак.
  3. Гэтая этыкетка як бы выпадае з агульнага кантэксту, таму што дата заснавання стаіць 1875 год. Верагодна, спачатку спадчыннікі менавіта гэты год лічылі годам заснавання завода, або дадзеная этыкетка выпушчаная з памылкай. Але ў любым выпадку яна заслугоўвае асобнага падпункта па адрозненнях малюнка другога, чацвёртага і шостага жэтона, напісанню літар “въ Лиде”, размешчаных унізе этыкеткі, форме залацістых завіткоў расстаноўцы літар у словах “Баварскае піва” і па шэрагу іншых прыкмет, якія адрозніваюць яе ад этыкетак “Баварскага” піва з падпункта Г.
  4. Этыкеткі “Сакавіцкага” піва з надпісам “Н.Пупко наслъдн. Въ Лидъ” усё яшчэ без медаляў, але з 6 круглымі бронзавымі жэтонамі з надпісамі і малюнкамі на іх:
    1. Перапляценне літар “Н” і “П” у лаўровым вянку, прычым літара “Н” як бы ўпісана ўнутр “П”;
    2. Надпіс “Сущест. съ 1876 г.”;
    3. У малым унутраным крузе стылізаваны малюнак кветкі, вакол надпіс “Н. Пупко въ Лидъ”;
    4. Перапляценне літар “Н” і “П” у малым унутраным крузе, ножкі літары “Н” расстаўленыя шырэй за ножкі літары “П”, вакол надпіс “Пивоварный завод”;
    5. Малюнак двух двухпавярховых будынкаў, выгляд справа, левы будынак развернуты тарцом наперад;
    6. Малюнак двух бочак.
  5. “Сакавіцкае” піва мае адрозненні па колеры ад салатавага да сіняга. Этыкетка надрукаваная ў літаграфіі Б. Бройды ў Вільні.
  6. Этыкеткі “Баварскага” і “Пільзенскага” піва з надпісам “Пивовар. заводъ Н.Пупко наследн.” усё яшчэ без медаляў, але з 6 круглымі бронзавымі жэтонамі з надпісамі і малюнкамі на іх:
    1. Перапляценне літар “Н” і “П” у лаўровым вянку, ножкі літары “Н” расстаўлены шырэй за ножкі літары “П”;
    2. Надпіс “СУЩ. съ 1876 г.”;
    3. Перапляценне літар “Н” і “П” у малым унутраным крузе, ножкі літары “Н” расстаўлены шырэй за ножкі літары “П”, вакол надпіс “Пивоварный зав.”;
    4. Малюнак двух двухпавярховых будынкаў, выгляд справа, левы будынак развернуты тарцом наперад;
    5. Перапляценне літар “Н” і “П” у малым унутраным крузе, вакол надпіс “...Пупко въ Лидъ”;
    6. Малюнак двух бочак.
“Баварскае” піва мае адрозненні па колеру - жоўты і блакітны. На этыкетках “Пільзенскага” піва адрозненняў пакуль не выяўлена. Этыкеткі піва “Пільзенскае”, а магчыма і “Баварскае” былі выпушчаныя ў літаграфіі Н. Вольперта ў Коўне, пра што ўнізе этыкеткі зроблены адпаведны надпіс. Афармленне “Пільзенскага” піва знаходзіцца як б пасярэдзіне паміж афармленнем “Баварскага” з датай 1875 і “Баварскага” з датай 1876: дата на жэтоне 1876, словы “въ Лидъ” збліжаныя, аднак па баках завадскога таўра знаходзяцца трыкуты замест завіткоў. Па большасці прыкмет аўтар аднёс гэтую этыкетку да падтыпу Г.
Да трэцяга тыпу можна аднесці этыкеткі з надпісам “Пивовар. завода Н.Пупко наслед” або “Пивавар. заводъ Н.Пупко наследн.” з адным медалём, атрыманым на міжнароднай выставе ў Рэймсе ў 1903 годзе. Гэтыя этыкеткі маглі быць пушчаныя ў абарачэнне ў перыяд паміж 1903 і 1907 гадамі. Завод у гэты час належаў Мейлаху і Абраму Пупко - нашчадкам Н. Пупко. У трэці тып уваходзяць этыкеткі “Сталовага” і “Царскага” піва. “Сталовае” піва мае два варыянты малюнка з ружовым і блакітным фонам, аднак ні адзін з іх не мае маркіроўкі месца выпуску этыкетак. На этыкетках “Царскага” піва адрозненняў пакуль не выяўлена, унізе прысутнічае надпіс аб выпуску ў літаграфіі Н. Вольперта ў Коўні.
Чацвёрты тып. Адзін медаль, надпіс “Пивовар. завода М. Пупко в Лидъ” або “Пивовареннаго завода М.Пупко ў Лидъ”. Дадзены тып этыкетак мог з’явіцца і мець хаджэнне толькі ў 1908 годзе, таму што ў гэтым годзе завод поўнасцю перайшоў да Мейлаха Пупко, і ён стаў аднаасобным яго ўладальнікам. Этыкеткі “Сталовага”, “Царскага” і “Пільзенскага” піва. Адрозненняў у дадзеным тыпе этыкетак пакуль не выяўлена. На ўсіх этыкетках, акрамя “Сталовага”, стаіць месца выпуску літаграфія Н. Вольперта ў Коўні.
Пяты тып. Этыкеткі перыяду 1908 - 1910 гадоў. З надпісам “Пивовар. завод М.Пупко ў Лиде”, двума медалямі і найвышэйшай узнагародай. У 1908 году на выставе ў Марселі лідскае піва атрымала яшчэ адзін медаль, і дзесьці ў гэты ж перыяд піву дасталася і найвышэйшая ўзнагарода. Верагодна, гэта адбылося ў Парыжы ў тым ж 1908 годзе. Зыходзячы з гэтага, змяніўся і знешні выгляд этыкетак. Да пятага тыпу варта аднесці этыкеткі піва “Баварскае” і “Сталовае”, а так жа этыкеткі “Сталовага” піва разліву іншых гарадоў. Этыкеткі сталовага піва падпадзяляюцца на два падтыпы: з надпісам “Парыж 1908” і “Марсель 1908”. Усе этыкеткі выпушчаныя ў літаграфіі Н.Вольперта ў Коўні, пра што ёсць адпаведны надпіс унізе кожнай з этыкетак. А) Надпіс “Парыж 1908” (“PARIS 1908”).
Шосты тып. У 1910 годзе на заводзе быў усталяваны паравы 48 сільны рухавік - з’явіліся этыкеткі новага тыпу з двума медалямі, найвышэйшай узнагародай і надпісам “Паровой пивоварен. завод г. Лида” і “Паров. пивовар. завода въ Лидъ”. Гэта этыкеткі піва “Ідэал” і “Солодового англійского безалкагольного напитка”, а таксама “этыкетка” выгляду сучаснай акцызнай маркі. Этыкеткі піва “Ідэал” былі выпушчаны ў літаграфіі Н. Вольперта ў Коўне, а “Англійскій напитокъ” і “акцызка” ўжо выпушчаныя літаграфіяй Найшуля і Беранштэйна ў Вільні. Гэты тып этыкетак меў хаджэнне прыкладна да 1915 года, калі горад быў захоплены немцамі. Этыкеткі піва “Ідэал” маюць адно дзівацтва. Ці ёсць гэтае наступства памылкі друку або яшчэ нешта, але пад другім медалём стаіць надпіс “Марсель 1903”, хоць лічыцца, што другі медаль піўзавод атрымаў у Марселі ў 1908 годзе.
З прыведзеных этыкетак выходзіць наступная табліца
ПІВА Н. Пупко Н. Пупко, нашчадкі М. Пупко
Сталовае 1 (з іх адна мае істотныя адрозненні па колеры, таму, магчыма правільней будзе 3) 3 (адзін медаль, два медалі, надпіс “Парыж 1908”, два медалі, надпіс “Марсель 1908”) + 6 (2 Гародня - з надпісамі Парыж і Марсель, Пінск, Араны, Смаргоны, Бельск)
СакавіцкаеБаварскае 1 (мае адрозненні па колеры) 2 (мае адрозненні па колеры, таму магчыма правільней лічыць за 3) 1
Пільзенскае 1 1
Царскае 1 1
Ідэал 1 (мае адрозненні па колеры)
Ангельскі напой 1
Тыпу “акцызкі” 1
РАЗАМ 1 7 (9)
17 (25)
9 (15)

Месцы друку этыкетак завода Пупко і форма надпісу пра гэта
Тып ПІВА Прыкметы Месца друку
1 Сталовае Н.Пупко ? няма надпісу
2 а Сталовае Н.Пупко, нашчадкі без жэтонаў і медаляў ? няма надпісу
2 б Баварскае Н.Пупко,нашчадкі, 6 жэтонаў, дата 1875 ? няма надпісу
2 в Сакавіцкае Н.Пупко, нашчадкі “Літ. Б. Бройды, Вільня”
2 г Баварскае Н.Пупко, нашчадкі, 6 жэтонаў, дата 1876, фон блакітны “Літагр. Вольперта, Коўня”
2 г Баварскае Н.Пупко, нашчадкі, 6 жэтонаў, дата 1876, фон жоўты ? “Літагр. Вольперта, Коўня”
2 г Пільзенскае Н.Пупко, нашчадкі, 6 жэтонаў, дата 1876, фон блакітны ? ”Літагр. Вольперта, Коўня”
3 Царскае Н.Пупко, нашчадкі, адзін медаль “Літ. Н. Вольперта, Коўня”
3 Сталовае Н.Пупко, нашчадкі, адзін медаль, фон жоўты ?
3 Сталовае Н.Пупко, нашчадкі, адзін медаль, фон блакітны ?
4 Сталовае М.Пупко, адзін медаль, фон жоўты ? няма надпісу
4 Пільзенскае М.Пупко, адзін медаль “Літ. Н. Вольперта, Коўня”
4 Царскае М.Пупко, адзін медаль “Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 Баварскае М.Пупко, два медалі “Літагр. Вольперта, Коўня”
5 а Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Парыж-1908” ?”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 а Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Парыж-1908”, разліў Гародні ? ”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 б Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Марсель-1908” ? ”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 б Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Марсель-1908”, разліў Гародні ? ”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 б Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Марсель-1908”, разліў Пінска ? ”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 б Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Марсель-1908”, разліў Смаргоні ? ”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 б Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Марсель-1908”, разліў Бельска “Літ. Н. Вольперта, Коўня”
5 б Сталовае М.Пупко, два медалі, надпіс “Марсель-1908”, разліў Араны ? ”Літ. Н. Вольперта, Коўня”
6 Ідэал М.Пупко, два медалі, паравы завод “Літ. Н. Вольперта, Коўня”
6 Ангельскі напой М.Пупко, два медалі, паравы завод “Літ. Найшуль і Беранштэйн, Вільня”
6 Этыкетка тыпу акцызкі М.Пупко, паравы завод “Літ. Найшуль і Беранштэйн, Вільня”
 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX