З коркавага дрэва
- Круглы ў выглядзе бочачкі дыяметрам каля 2,5 см., вышынёй каля 3 см. На тарцы намалявана цёмнае кольца, усярэдзіне кругавы надпіс: “* ПИВ. ЗАВ.* Н. ПУПКО”, у цэнтры паміж зорачкамі надпіс “ЛИДА”. Зорачкі буйныя ў выглядзе стылізаваных кветак.
- Круглы ў выглядзе бочачкі дыяметрам каля 2,5 см., вышынёй каля 3 см. На тарцы намалявана цёмнае кольца, усярэдзіне кругавы надпіс “* ПИВОВАР. ЗАВ.* М. ПУПКО”, у цэнтры паміж зорачкамі надпіс “въ ЛИДЪ”. Зорачкі дробныя ў выглядзе кропак.
- Круглы ў выглядзе бочачкі дыяметрам каля 2,5 см., вышынёй каля 3 см. На тарцы намалявана цёмнае кольца, усярэдзіне кругавы надпіс “ПИВ. ЗАВ. / въ ЛИДЪ”, надпіс падзелены імем “М. ПУПКО”.
Фальга
- Круглы ў выглядзе монаколернага каптурыка дыяметрам каля 3 см., вышынёй ад 1 да 5 см. На тарцы выціснута эмблема піўзавода (алень Гутэнберга, з надпісам зверху “ЗАВОДСКОЕ КЛЕЙМО”, алень глядзіць налева), вакол эмблемы кругавы надпіс “* ПИВ. ЗАВ.* М.ПУПКО ЛИДА”. Зорачкі буйныя пяціканцовыя.
- Аналагічны каптурык. Цісненне падмалёвана чырвоным колерам.
- Круглы ў выглядзе каптурыка дыяметрам каля 3 см., вышынёй ад 1 да 5 см. На тарцы ў выглядзе ціснення ў тры радкі выкананая надпіс “М./ ПУПКО/ ЛИДА”.
Керамічныя
Коркі сустракаюцца з “рамай” мацавання да бутэлькі.Круглы ў выглядзе бочачкі дыяметрам каля 2,5 см., вышынёй каля 2 см. На тарцы намаляваная эмблема піўзавода (алень Гутэнберга, з надпісам зверху “ЗАВОДСКОЕ КЛЕЙМО”, алень глядзіць направа), вакол эмблемы кругавы надпіс “* ПИВОВАРЕН. ЗАВОДЪ * М.ПУПКО ЛИДА”. На адвароце невялікі керамічны выступ, на які надзявалася ўшчыльняльнае кольца для больш шчыльнага прылягання да бутэлькі.
Вядомы два варыянты:
- На выступе знізу няма надпісу. Зорачкі ў выглядзе сняжынак. Усе малюнкі і надпісы выкананыя зялёным колерам.
- На выступе надпіс у тры радкі: “И.А./ ЛЕВИНСОНЪ/ ОДЕССА”. Зорачкі ў выглядзе сняжынак. Усе малюнкі і надпісы выкананыя чырвона-карычневым колерам.
Бутэлька і яе адкаркоўванне
З развіццём вытворчасці піва ў Лідзе з’явілася неабходнасць неяк пазначаць сваю прадукцыю, для чаго выпускаліся не толькі этыкеткі, але і фірмовыя бутэлькі з цісненым (літым) малюнкам. У той перыяд выпуск фірмовай бутэлькі з цісненым малюнкам быў справай звычайнай. Падобныя бутэлькі вядомыя не толькі ў півавараў, але і ў аптэкараў, вінаробаў і г.д.Цісненне на бутэльцы. У цэнтры мудрагелісты стылізаваны малюнак галін і лісця, усярэдзіне якіх, малюнак двух медалёў, уверсе малюнак ордэна - вышэйшай узнагароды атрыманай у Парыжы ў 1908 годзе, унізе, у ромбе, малюнак завадскога таўра (аленя Гутэнберга, які глядзіць направа). Зверху над малюнкам надпіс “ПАРОВ. ПИВОВ. ЗАВОДЪ”. Справа і злева знізу ўверх надпісы “СУЩЕСТВ” і “СЪ 1876 г.” адпаведна. Унізе пад стылізаваным малюнкам у два радкі выкананы надпіс “М.ПУПКО/ ЛИДА”.
Як адкаркоўваліся бутэлькі з драўлянымі і фальгаванымі коркамі, думаю, апісваць няма неабходнасці. У гэтым пытанні сучасныя бутэлькі ад дарэвалюцыйных нічым не адрозніваюцца. Працэдура ж адкаркоўвання бутэлькі з керамічным коркам адбывалася наступным чынам:
Пры адкаркоўванні, рычаг падаваўся ўверх (па стрэлцы), што дазваляла вывесці верхні кручок з зачаплення з самім коркам і ў далейшым адчыніць бутэльку.
Прыкладна так выглядала закаркованая бутэлька