Інвентар дзяржавы Цабарскай ў Лідскім павеце Явп Дамініка Александровіча, пісара земскага лідскага павета, у арэнднай януце ЯВп Юзафа Пачобута ..., [выкананы] праз Юзафа Казімірам Стыпалкоўскага, гродскага суддзі і Юзафа Длускага, чыноўнікаў і люстратараў згодна з Канстытуцыяй 1764 г. прынятай на Канвакацыйным Сейме ...
Апісанне пабудоваў двара
З заезду з боку Ліды ў цыбарскі двор, па леваму боку:
Дзядзінец, у які вядуць новы вароты, крытыя драніцай. Дзядзінец парканам агароджаны. Насупраць брамы жылы будынак, крыты, з белай ізбой, спальняй, каморай, сенямі, пякарняй з каморай. Недалёка ад будынка тры хлява для быдла а чацвёрты хлеў для свіней, крытыя адным дахам з саломы. Ад хлява, недалёка, старая сырніца, крытая саломай і каля яе млячарня. Па другому боку вуліцы добрае гумно з дрэва, крытае саломай. Недалёка ад яго адрына з старым дахам з саломы.
Палеткі двара:
1. Палеткі ва ўрочышы Мішкінцы.
2. Палеткі ва ўрочышчы Гара.
3. Палеткі ва ўрочышы пад Асілай.
4. Палеткі ва ўрочышчы пад Асічамі.
Сенажаці:
1. Сенажаць ва ўрочышчы Залессе.
2. Сенажаць ва ўрочышы ад Ядлінай ад Старыны васпанаў Альшэўскіх.
3. Сенажаць каля Возера.
4. Сенажаць у Гарнях.
Гароды:
1. Гарод за дваром.
2. Гарод за свіранам.
3. Гарод на дзядзінцы.
4. Гарод недалёка ад двара, ў полі.
Корчмы ў арэндзе:
1. Карчма на гасцінцы з Ліды да млына.
2. Карчма ў Раклёўцах на гасцінцы з Ліды да Белагруды.
З корчмаў, разам, штогадовай арэнды - 140 зл.
Падданыя цыбарскай дзяржавы
Дымы |
Зямля, валокі |
Вёска Цыбары |
Грашовыя выплаты |
|||
Цяглавыя |
Чыншавыя |
Злотыя |
Грошы |
Шэлягі |
||
1 |
¼ |
½ |
Стэфан Бабок |
25 |
1 |
|
2 |
¼ |
½ |
Ваўжынец Бабок |
25 |
1 |
|
3 |
½ |
¾ |
Жонка Томаша Мацулевіча |
1 |
8 |
|
4 |
½ |
¾ |
Янук Мацулевіч |
1 |
8 |
|
5 |
½ |
¾ |
Ежы Кучынскі, войт |
12 |
2 |
|
6 |
½ |
½ |
Марцін Круглы |
25 |
1 |
|
7 |
¼ |
½ |
Марцін Канавальчык |
25 |
1 |
|
8 |
¼ |
½ |
Мікалай Шурма |
25 |
1 |
|
9 |
2/4 |
2/4 |
Пётр Маўцэвіч |
1 |
8 |
|
10 |
½ |
½ |
Шымук Мялешка |
25 |
1 |
|
11 |
½ |
1/3 |
Ваўжынец Кароль |
8 |
||
12 |
½ |
½ |
Мікалай Гаркоўчык |
25 |
1 |
|
13 |
½ |
½ |
Ежы Мацулевіч |
25 |
1 |
|
14 |
½ |
½ |
Андрэй Мацулевіч |
25 |
1 |
|
15 |
¼ |
¼ |
Васіль Кароль |
25 |
1 |
|
16 |
Ян Мацулевіч |
|||||
17 |
½ |
½ |
Стэфан Бараноўскі |
25 |
1 |
|
17 |
6 ¾ |
1/8 1/3 ¼ |
Разам |
13 |
23 |
1 |
Павіннасці гэтых падданых:
Чынш кожны плаціць восеньскай парой. Дзякельнага аўса уся вёска дае тры бочкі ..., свінню 1, гіберну згодна тарыфа дзвумя часткамі аддаюць.
Паншчыны штотыдзень па тры дні з паўвалокі выконваць. Чатыры гвалты на жніво ўлетку адбываць. На начную варту па-чарзе хадзіць.
....
Сума гэтай цыбарскай дзяржавы:
Гаспадароў, сялян - 17
Зямлі ў іх, валок - 15 1/3
Штогадовыя выплаты:
Арэнды з корчмаў - 140 зл.
Чыншу ад сялян - 13 зл.
Аўса дзякельнага - 3 ¼ і 1/8 бочкі, па 8 зл. за бочку, разам - 24 зл.
За дворную крэсэнсію - 395 зл.
Агульная сума - 575 зл. 23 гр. 1 шэляг.