Лiдскi замак, помнiк абарончага дойлiдства 14 ст. Пабудаваны ў 1323-27 гг. Уваходзiў у лiнiю умацаваньняў Навагрудак-Крэва-Меднiкi-Трокi. У замкавых збудаваньнях спалучаюцца рысы раманскай архiтэктуры i ранняй готыкi: суадносiны аб'емаў, паўцыркульныя i стральчатыя праёмы брам i байнiц). Пастаўлены на насыпным пяшчаным узгорку (вышэй 5-6 м), быў абкружаны балоцiстымi берагамi рэк Лiдзеi i Каменка i ровам шырынёй каля 20 м., якi злучаў рэкi i аддзяляў замак ад горада. Пазней ( у 16-17 ст.) у сiстэму перадзамкавых умацаваньняў уключана штучнае возера. Замак у плане - няправiльны чатырохвугольнiк (бакi каля 80 м) з 2 вуглавымi вежама. Абарончае значэнне мелi пастаўленныя на невысокiм падмурку (70-80 см) сцены (таўшчыня у нiзе 2 м, зверху 1,5 м). Верхняя частка сцен з баявой галерэяй i байнiцамi вымуравана з цэглы. Вонкавыя паверхнi сцен з вялiлiх валуноў, прамежкi памiж якiмi запоўнены каменнымi клiнамi, забутоўка з дробных камянеў. У 1-й пал. 14 ст. пабудавана квадратная у плане (9*9м) пауднёва-заходняя вежа. Пауднёва-усходняя вежа, пабудаваная ў канцы 14 - пач. 15 ст., мела арачны ўваход з двара i лесвiцу шырынёй 1 м. У замак вялi 3 уваходы - 2 ва усходняй i 1 у пауднёвай сценах. На тэрыторыi замка знаходзiлася праваслаўная царква (у 1533(?) перанесена ў горад), жылыя i гаспадарчыя пабудовы. Жылыя памяшканнi былi на верхнiх паверхах вежаў. На працягу 14-18 ст. у вынiку шматлiкiх аблогаў разбураны вежы i ўнутраныя пабудовы, збераглiся рэшткi абарончых сценаў i вежаў. У 1-й чвэрцi 20 ст. зроблена частковая кансервацыя, у 1982 г. - поўная.
Лiдскi замак на старых паштоўках
Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 23-03-2001,
Крыніца: pawet.net.
Дадана: 23-03-2001,
Крыніца: pawet.net.