Усошын Я., Гаек С. Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч (1893-1943) / Яўген Усошын, Сяргей Гаек. - Полацк, Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2023. - 24 с.
ISBN 978-985-6448-52-5.
У 2023 годзе прыпадаюць дзве даты, звязаныя з жыццём беларускага грэка-каталіцкага апостальскага экзарха Антона Неманцэвіча (1893-1943). Гэта 130-годдзе яго нараджэння (8 лютага 1893 г. у Пецярбургу) і 80 год з моманту яго пакутніцкай смерці ў мінскай турме СД (6 студзеня 1943 года). Пакутніцкі шлях экзарха Антона пачаўся ў жніўні 1942 года, у пэрыяд генацыду беларускага народа часоў Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў арыштаваны нямецкімі нацыстамі. Некалькі тыдняў пазней, восенню 1942, гітлераўскія карныя аддзелы спалілі палескія вёскі (з іх жыхарамі), што ўваходзілі ў склад грэка-каталіцкай (нэа-унійнай) парафіі ў Бабровічах.
Кніга накіравана да шырокага кругу чытачоў.
УДК 272
ББК 86.377
Аўтар партрэта Ганна Цімашук
© Усошын Я, Гаек С., тэкст, 2023
© Афармленне. Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2023
ЗМЕСТ
Прадмова . . . 3
ЭКЗАРХ АНТОН НЕМАНЦЭВІЧ - ВЕРНЫ СЬВЕДКА ЕВАНГЕЛЬЛЯ. КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА ЯГОНАЕ ДУХОЎНАЕ СЛУЖЭНЬНЕ . . . 5
I. Мучаніцкі подзьвіг . . . 7
II. Пакліканьне . . . 9
III. Да Злучэньня . . . 12
IV. «Служыць Богу, а не Ім паслугоўвацца» . . . 14
V. «Царква - наш вораг» . . . 18
Бібліяграфія . . . 21
Кніга ў PDF