ISBN 985-6374-08-I
Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове ХХ ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя “адлігу” і “застой”.
Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ ст.
Мастацкія ды даследчыцкія набыткі адных, іх здольнасці не адкідаць пяро ў тыя хвіліны, калі здавалася б і не было шансаў на упублічанне іх творчых знаходак, настойлівасць у пераадоленні перашкодаў, якія так шчодра падрыхтоўвала ўлада, усё гэта стварае тую культурную традыцыю, якая яшчэ пакідае нам шанец на самарэалізацыю. Ахвярніцтва іншых, іхныя ацэнкі несправядлівасці і крытычны розум “простых людзей” жывяць нашую памяць і дазваляюць не забыцца на вобраз эпохі, якая не заслугоўвае на тое, каб з яе рабілі лубочную карцінку рая ці карыкатуру на пекла.
УДК 947«1953-1985››(03)
ББК 63.3(4Беи)2я
Кніга у PDF