Анатацыя:
У 1899 г. мінскі антыквар Генрых Татур вёў перамовы з Антоніем Радзівілам (1833—1904) адносна даспехаў для калекцыі ў Нясвіжскім замку. Трэба думаць, што Татур прапаноўваў нясвіжскаму ардынату набыць поўны даспех коннага рыцара з радзівілаўскім гербом на грудзі. 19 жніўня Генрых Татур назваў сваю цану – 16 тыс. рублёў. Гэта была сапраўды велізарная сума! 21 верасня прадстаўнік Управы Радзівіла досыць рэзка адказаў Татуру, “што з-за надта высокай цаны на зброю, якой набыццё было прапанавана, Яго Светласць Князь Ардынат не жадае сабе яе набыць.
Артыкул у PDF