Анатацыя
Выяўленне фрагментаў сценапісу пад час раскопак Княскай вежы Крэўскага замка ў сезоне 1988 г. стала археалагічнай сенсацыяй. Агульная колькасць выяўленых у той час фрагментаў тынкоўкі з роспісам перавысіла дзве тысячы. Дадатковая колькасць (таксама каля 2 тыс. фрагментаў) было выяўлена ў сезоне 2012 г. Адно з пытанне, якое нараджаюць знаходкі крэўскага сценапісу - гэта іх культуралагічны статус. Да якой традыцыі належаў крэўскі жывапіс - гатычнай ці візантыйскай?
Працы па кансервацыі і рэстаўрацыі Крэўскага замку патрабуюць далейшага археалагічнага вывучэння Княскай вежы - выпрацоўцы ўсяго грунту ўнутры вежы. Такім чынам, будаваць выяўлены ўсе фрагменты сценапісу, колькасць якіх можна ацэньваць у 5-8 тысячаў. Падобная перспектыва ставіць новыя даследчыя выклікі, але і стварае новыя перспектывы ў вывучэнні мастацкай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIV-XV стст.
Артыкул у PDF