Вельмі часта сямейныя архівы i зборы захоўваюць таямніцы, недаступныя шырокай аўдыторыі. Нават блізкія сваякі той ці іншай асобы, ад якой засталіся ўнікальныя артэфакты, не ўяўляюць важнасці захаваных матэрыялаў i не ведаюць пра іх каштоўнасць для навукі ці мастацтва. Такое становішча можа прывесці да прагалу ў біяграфічных звестках гістарычнай асобы, немагчымасці аднаўлення твораў культуры i нават да іх паступовага знікнення. Разумеючы важнасць захоўвання культурнай спадчыны беларускага народа ў поўным аб'ёме, аўтары гэтага нарыса хацелі б звярнуць увагу на невядомыя партрэты аўтарства знакамітага беларускага мастака Петры Сергіевіча, што захаваліся ў зборах сям'і Марцінчыкаў як спадчына ад Мікалая Марцінчыка.
Артыкул у PDF
Герб горада Ліды, наданы 17 верасня 1590 г.
