У эпоху Барока сціплыя некалі пахавальныя ўрачыстасці набылі куды большую пышнасць - простыя драўляныя труны саступілі месца металічным з партрэтамі памерлых, усё даўжэй працягвалася адпяванне i больш часу займалі пахавальныя прамовы. У такой сітуацыі ўзнікла неабходнасць у дэталёвым праграмаванні цырымоніі, прынамсі ў дачыненні да найбольш высокапастаўленых асобаў. Для шырокага ўжытку выдаваліся падручнікі па стварэнні жалобных дэкарацый (castrum doloris), у якіх творча развіваліся ўзоры, запазычаныя з Захаду [1]. Пад час пахавання паказвалі сваё майстэрства дэкаратары, партрэтысты i прамоўцы, пазней жа славу нябожчыка супольна ўвекавечвалі мастакі, разьбяры i літаратары. Не толькі шляхта ды магнаты, але i мяшчане, багатыя сяляне стараліся справіць пышнае пахаванне, а таму паны заканадаўча абмяжоўвалі яго шыкоўнасць у падданых. Працівілася ёй i царква, прынамсі фармальна, бо ўсе забароны былі малапаспяховыя. Напрыклад, Пётркаўскі сінод 1607 г. выдаў пастанову, каб памеры казанняў былі невялікія; гэтая пастанова была апублікавана ў брашуры, выдадзенай у Вільні ў 1669 г., што сведчыць пра яе далейшую актуальнасць. Пункт 17 ухвалы, прынятай у тым жа годзе на сінодзе Віленскай дыяцэзіі, пастанаўляў не марудзіць празмерна з пахаваннем нябожчыкаў, а прамовы не зацягваць больш як на гадзіну i не дапускаць у ix панегірычных элементаў, a толькі набожныя павучанні на адрас слухачоў [2].
Пахавальныя казанні дагэтуль не былі аб'ектам непасрэднай зацікаўленасці з боку гісторыкаў i літаратуразнаўцаў, якія прысвячалі ім крыху ўвагі толькі ў кантэксце больш агульных разважанняў. Тым часам пачынаючы з трэцяй чвэрці XVI ст. у нашым распараджэнні апынаецца ўсё больш багаты друкаваны матэрыял па гэтым пытанні. Агульнае яго апісанне некалькі гадоў таму даў Браніслаў Надольскі, які зрабіў папярэдні разбор масы крыніц, звярнуўшы, у прыватнасці, увагу на наяўнасць у ix "шматлікіх канкрэтных біяграфічных звестак". 3 пункту гледжання гісторыі мастацтва гэтую тэматыку развіваў Юліюш Храсціцкі, які заўважыў, што пахавальныя казанні ўтрымліваюць багата матэрыялу па палітычнай i рэлігійнай гісторыі, а так-сама шмат дробных біяграфічна-храналагічных дэталяў, якія нярэдка дазваляюць скарэктаваць ранейшыя высновы [3]. Можна дадаць, што яны таксама з'яўляюцца каштоўнай крыніцай па сацыяльнай i эканамічнай гісторыі i перш за ўсё дазваляюць атрымаць уяўленне пра ментальнасць як ix аўтараў, так i слухачоў. Не бракуе ў ix i звестак па гісторыі адукацыі. Найбольш поўна ix скарысталі аўтары даследаванняў па гісторыі магнацкіх родаў, зробленых у XIX ст.
Самі зацікаўленыя надавалі вялікае значэнне свайму апошняму шляху, а таму пакідалі ў сваіх тэстаментах падрабязныя інструкцыі наконт гэтага. Целы нябожчыкаў, памерлых за межамі краіны, без затрымак перапраўляліся ў радавыя маўзалеі. Так, напрыклад, правадыр кальвіністаў, вялікі маршалак літоўскі Крыштаф Мікалай Дарагастайскі скончыў жыццё ва Ўроцлаве 3 жніўня 1615 г. па дарозе на адзін з сілезскіх курортаў. Забальзамаванае цела было змешчана ў медную труну i выстаўлена ў лютэранскай цвінтарнай капліцы, адкуль 17 верасня вывезена ў Літву. Пахаванне, асвечанае пропаведдзю сіньёра Яна Зыгровіюша, адбылося ў рэзідэнцыі памерлага (у Ашмянах) толькі ў лютым наступнага года. Цела памерлага пад Хацінам 24 верасня 1621 г. гетмана Яна Караля Хадкевіча прыбыло ў радавы маёнтак разам з пераможным войскам пасля заканчэння кампаніі. Ваенная завіруха, што распачалася ў 1654 г., прывяла, аднак, да таго, што цела не аднаго вяльможы было вымушана спачываць на чужыне. Такі лес напаткаў біскупа віленскага Ежы Тышкевіча, які пасля захопу Вільні маскоўскім войскам апынуўся ў Караляўцы. Там ён у 1656 г. памёр i быў пахаваны ў адной з лютэранскіх кірхаў, адкуль толькі ў 1762 г. яго астанкі з вялікай пышнасцю пераправіў на Кальварыйскія могілкі ў Вільні біскуп жамойцкі Антоній Тышкевіч. Дамавіна памерлага ў канцы 1655 г. гетмана Януша Радзівіла больш як дзесяць гадоў спачывала ў сховішчы: пахаванне адбылося толькі пасля супакаення грамадскай думкі, не надта добразычлівай да галоўнага прыхільніка Швецыі ў ВКЛ [4].
У тэстаментах аспекты, што датычаць паха- ванняў, закранаюцца па-рознаму. Каталікі былі схільныя да крайнасцяў у абодва бакі. Так, напрыклад, староста браслаўскі Ігнат Бужынскі ў канцы XVIII ст. прызначыў на сваё пахаванне 15 тыс. злотых [5]. У сваю чаргу, ваявода віленскі Мікалай Радзівіл Сіротка (памёр у 1616 г.) наказваў, каб яго простую труну неслі да магілы жабракі, называныя ім "братамі", "у падарожным адзенні пахаваць яго казаў, а без гэтых катафалкаў, без тлумных працэсій, без коней прыбраных, без ламання коп'яў; словам, ані найменшай цырымоніі не патрабаваў, з чаго ўсяго было відаць досыць волі яго, каб чалавек, такі высокі з нараджэння i такі высакародны i прызнаны ў айчыне, толькі некалькі локцяў жалобы меў на труне", - адзначаў мемуарыст гэтую выключную сціпласць Радзівілавага пахавання. Праўда, сціплыя хаўтуры не перашкодзілі Сіротку зараней падрыхтаваць для сябе i нашчадкаў прыгожыя саркафагі ў нясвіжскіх касцёлах [6]. Ужо ў пачатку XVII ст. адгукалася гэтая крывадушнасць, калі, з аднаго боку, не хацелася адмаўляцца ад раскошы, а з другога - канфліктаваць з хрысціянскай пакорай; таму арганізоўваліся двайныя хаўтуры ці, у крайнім выпадку, у багата аздобленыя труны клалі нябожчыкаў у сціплай манаскай апратцы. Апошняя пазней рабілася для прапаведнікаў галоўным доказам сціпласці нябожчыка.
Пратэстанты, як правіла, падкрэслівалі неабходнасць простасці пахавальных абрадаў. Пра гэта сведчаць тэстаменты магутных біржанскіх Радзівілаў. Вялікі гетман i ваявода віленскі Крыштаф Пярун (памёр у 1603 г.) загадваў пахаваць яго ў збудаванай для гэтай мэты капліцы ў Біржайскім замку без натоўпу, у прысутнасці найбліжэйшых сваякоў i сяброў, дзеля прыбыцця якіх, аднак, нельга было доўга марудзіць з пахаваннем. Ён перасцерагаў: "Бо мне цяпіер цырымоніі гэтага свету не патрэбныя, досыць я ix меў за сваё жыццё, таму б не хацеў, каб ix i пасля маёй смерці нада мной учынялі". Замест гэтага ён жадаў. каб прыхаджане маглі бачыць над яго труной надпіс, што "там у ёй ляжыць цела пачцівага рыцара", а таксама прасіў, "каб была над ёй стужка з чырвонай кітайкі павешана з надпісам прозвішча i тытула майго, з некалькімі толькі вершамі, на ёй напісанымі, у якіх было б дададзена, што дабрадзейна i шчыра з кожным на свеце абыходзіўся, у прыязнасці жывучы, верна i ахвотна айчыне сваёй i панам сваім рыцарскім рамяством заўсёды, калі вынікала патрэба, служыў" [7]. Сын гетмана, віленскі кашталян Януш у 1620 г. загадаў пахаваць сябе ў збудаваным для гэтага зборы ў Дубінках, таксама "без цырымоній i забабонных абрадаў" [8].
Падаецца, аднак, што гэтыя патрабаванні простасці заставаліся пустым гукам тэстаментаў, паколькі нашчадкі, як правіла, не шанавалі волі продкаў, а гэтак жа, як i каталікі, праз пышнасць хаўтураў стараліся прадэманстраваць магутнасць роду. Святары не толькі не працівіліся гэтаму, але i ўхвалялі такія паводзіны i засведчвалі ix адпаведнасць рэлігійным пастулатам. Можна меркаваць, што гетман Крыштаф II Радзівіл наказваў пахаваць яго сціпла (на ўзор бацькі i брата), аднак яго сын Януш 21 студзеня 1641 г. у Свядасці "бацьку свайго, пры такой вялікай колькасці людзей, не толькі неапісальным i каштоўным ва ўсіх драбніцах аздабленнем, але i шэсцем з некалькіх дзесяткаў узброеных харугваў ушанаваў, апошнюю прыслугу сагнаўшы". Не выключана, што гэта выклікала пярэчанні з боку адзінаверцаў, а можа, i каталіцкіх апанентаў, якія не ўпускалі выпадку падлавіць пратэстантаў на неадпаведнасці ix слоў справам. Нездарма праз тры тыдні біржайскі міністр i завілейскі суперінтэндант Самуэль Мінвід, рыхтуючы да друку прачытаную на пахаванні прамову ("Droga powszechna to jest kazanie na wyprowadzeniu przezacnego ciała nieśmiertelnej pamięci Jaśnie Oświeconego Хсіа Jego Mci Pana Krzysztofa Radziwiła...", Любча, 1641), у прадмове не абмінуў падкрэсліць, што "нічога тады Ваша Княская Мосць заганнага не ўчыніў". Звяртаючыся да маладога падкаморыя ён так супакойваў яго: "Не толькі свецкая палітыка, але i нябесная тэалогія пабожным i высакародным людзям упадабанне сваё засведчваюць i ніводнага дакору не даюць. Усялякіх прыкладаў у гісторыях i хроніках багата, хто хоча, сабраць можа". Гэтак-сама кальвінісцкая шляхта хоць i патрабавала сціплых хаўтураў, але па некалькі тыдняў марудзіла з пахавальнымі ўрачыстасцямі, каб сабраць на ix як мага большую колькасць сваякоў i знаёмых [9]. Адсюль вынікае, што ў першай палове XVII ст. адбылося значнае збліжэнне формы пахавання ў пратэстантаў i каталікоў - першыя перасталі асуджаць цырымоніі, ад якіх на практыцы, зрэшты, ніколі i не адмаўляліся.
На пахавальныя ўрачыстасці знаёмых запрашалі найбліжэйшыя сваякі нябожчыка. У адрасаваных ім лістах яны не толькі называлі канкрэтныя даты, але i ўдаваліся ў разважанні філасофскага характеру, перш за ўсё падкрэслівалі падпарадкаванне чалавека божай волі. Узоры такіх лістоў, гэтак жа як i прамоваў, публікаваліся ў спецыяльных зборніках, прызначаных для тых прамоўцаў, "чый розум надломлены, або нават бадзёры i здаровы, будучы ў патрэбе нечаканай i хуткай, слова адпаведнага знайсці не можа" [10], або для пазбаўленага красамоўства парафіяльнага духавенства. Такія падручнікі ўключалі ў сябе казанні над магіламі розных катэгорый людзей - паноў, удоваў, дзяцей, ваяроў, рамеснікаў i г. д. Аўтарам аднаго з ix быў суперінтэндант Літвы i Жамойці, а таксама прапаведнік лютэранскага збору ў Вільні Самуэль Дамброўскі [11].
Кола грамадскага ўжытку казанняў, узятых з падручнікаў, было непараўнана шырэйшае, чым у прызначаных для абмежаванага кола слухачоў прамоваў, што рыхтаваліся на індывідуальны заказ. Апошнія затое былі куды больш вытанчаныя як па форме, так i па змесце. Сярод прызнаных аўтараў пахавальных казанняў першае месца ў Рэчы Паспалітай займаў дамініканец Фабіян Біркоўскі (памёр у 1636 г.), які найбольш ахвотна прамаўляў пра выдатных палітыкаў i военачальнікаў. Асаблівы імпэт надавалі яму пахаванні рыцараў, на якіх ён з запалам i жарсцю гаварыў пра абавязкі хрысціянскага воіна ў дачыненні да сваёй айчыны i пра яго місію ў змаганні з "паганцамі". Не дзіва, што менавіта Біркоўскі ўшанаваў памяць памерлага пад грукат зброі правадыра першага хацінскага паходу [12]. Не бракавала спецыялістаў па пасмяротных прамовах i ў BKЛ; сярод каталікоў у першую чаргу трэба згадаць езуітаў Якуба Альшэўскага i Войцеха Цецішэўскага, бернардзінца Аўгусціна Вітунскага i францысканца Марка Карону; сярод кальвіністаў - Яна Зыгровіуша, у лютэран жа - памянёнага Дамброўскага i Андрэя Шанфлісіуса. Часам сям'я памерлага звярталася да слынных прафесараў ці літаратараў. Так, Мацей Казімір Сарбеўскі ў 1635 г. ушанаваў памяць маршалка Яна Станіслава Сапегі на амбоне віленскага касцёла Святога Міхаіла казаннем, якое неўзабаве было апублікавана друкарняй Віленскай езуіцкай акадэміі ў польскім арыгінале, а праз нейкі час - i ў лацінскім перакладзе, зробленым Войцехам Цецішэўскім. Як i належыць праслаўленаму гуманісту, "польскі Гарацый" у прадмове не абмінуў зазначыць, што пагадзіўся выступіць на пахавальнай цырымоніі толькі пасля пэўных ваганняў i ў выніку доўгіх угавораў [13]. Пра падобную ўвагу да сваёй асобы не забываліся паведаміць i іншыя славутыя аўтары. Часам яны без намёку на сціпласць падкрэслівалі, што не збіраліся публікаваць сваёй прамовы i зрабілі гэта толькі паддаўшыся на ўгаворы. Твор Е. Тышкевіча выйшаў з прадмовай яго бацькі Паўла, троцкага земскага суддзі, які, у прыватнасці, напісаў: "Некалькі тыдняў таму трапіла да мяне пахавальнае казанне сына майго... прамоўленае на хаўтурах майго родзіча <...>, якое па шматлікіх просьбах многіх сваякоў i сямейнікаў нашых" было аддадзена ў друк [14].
Гісторыя пахавальных казанняў звязана з пачаткамі панегірычнай літаратуры ў BKЛ, якая зарадзілася ў эпоху пашырэння рэфармацыі i гуманізму. Першы вядомы твор гэтага жанру выйшаў з-пад пяра Цыпрыяна Базыліка, які ўшанаваў памяць памерлай на 29-м годзе жыцця жонкі ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла Чорнага ("Krótkie wypisanie sprawy przy śmierci i pogrzebie... Elżbiety z Szydłowca Radziwiłłowej", Берасце, 1562). Неўзабаве ініцыятыву перанялі езуіты, якія на той час распачалі сваю дзейнасць у Вільні: пад наглядам прафесараў ix калегіума, а пазней акадэміі выхаванцы рыхтавалі панегірыкі, частка з якіх публікавалася. Нагоды надараліся часта - звычайна такім спосабам складаліся віншаванні для новых біскупаў, манархаў, якія ўпершыню прыбывалі ў Вільню, ушаноўвалася памяць памерлых калег ці дзяржаўных дзеячаў. 3 асаблівай стараннасцю падкрэсліваліся заслугі дабрадзеяў ордэна, якім прысвячаліся жалобныя дыялогі; адзін з ix, у гонар памерлага напярэдадні вялікага літоўскага маршалка Альбрыхта Радзівіла, разыграны ў Віленскім калегіуме ў 1593 г., быў з прыхільнасцю прыняты сабранымі там ураднікамі [15].
3 цягам часу панегірычны характар набылі ўсе пахавальныя прамовы - як свецкія, так i царкоўныя. Найперш, аднак, у гэтых выступах дамінаваў дух Рэфармацыі i пачаткаў Контррэфармацыі, таму з пункту гледжання зместу яны знаходзіліся на досыць высокім узроўні. У эпоху зацятай міжканфесійнай палемікі гэтыя творы давалі дадатковую нагоду для прапагандавання ўласнага веравызнання i крытыкі дагматычных поглядаў праціўнікаў. Можна дапусціць, што казанні з амбону вызначаліся меншай шырынёй эрудыцыі, чым ix пазнейшыя друкаваныя версіі. Зрэшты, аўтары не ўтойвалі факта, што публікаваныя версіі зазвычай падлягалі пашырэнню i перапрацоўцы. Так, напрыклад, Фабіян Віркоўскі ("Na pogrzebie wielebnego Ojca X. Piotra Skargi...", Кракаў, 1612) ужо ў разгорнутым загалоўку свайго казання, прамоўленага 28 верасня 1612 г. у кракаўскім касцёле Пятра i Паўла, засведчыў, што ў параўнанні з прамоўленым тэкстам друкаваная версія была "крыху пашырана".
Умела спалучаў элементы панегірызму i прапаганды пратэстантызму ў памянёным вышэй творы Цыпрыян Базылік. Паэт пазбягаў сляпой пахвалы, замест гэтага спакойна i ўмеркавана падаваў вобраз узорнай жонкі i маткі, руплівай філантропкі, а перш за ўсё - хрысціянкі, якая, хоць i паходзіла з вядомага каталіцкага роду, неўзабаве пасля прыбыцця ў Літву выключна добраахвотна прыняла кальвінізм. Да перамены веравызнання яе схіліла чытанне Святога Пісання i навукі прапаведнікаў. 3 таго моманту яна штодня наведвала маленні i набажэнствы ў зборавай капліцы. Базылік карыстаўся выпадкам, каб адначасова ўславіць заслугі Радзівілаў для Рэфармацыі i папулярызаваць прынцыпы кальвінізму, асабліва ж падрабязна спыняўся на антытрынітарызме, які ў той час набываў усё большае значэнне ў ВКЛ i меў сярод сваіх прыхільнікаў Мікалая Радзівіла Чорнага. Аўтар невыпадкова падкрэсліў прынцып добраахвотнасці пры пераходзе ў новую веру, паколькі жадаў пераканаць чытачоў, што пратэстанты стаяць на пазіцыях рэлігійнай талерантнасці, у адрозненне ад сваіх каталіцкіх антаганістаў.
Форма панегірыка стала для рэлігійнага дзеяча, якім быў Базылік, спосабам данесці да шляхецкага чытача ў ВКЛ меркаванні па многіх праблемах у гэтай сферы, якія ў той час турбавалі грамадства. Падобным шляхам ішлі каталікі, якія ў апошняй чвэрці XVI ст. выпрацавалі прымальныя для літоўскага i беларускага асяроддзя формы рэлігійнай прапаганды. Перш за ўсё, езуіты адразу ж пасля 1570 г., не марнуючы часу, распачалі наступ на пазіцыі канкурэнтаў i крок за крокам прабівалі ў ix шэрагах значныя праломы, так што на пачатку XVII ст. ужо мала хто з магнатаў заставаўся ў кальвінісцкім ці лютэранскім лагеры.
Каталіцкі касцёл эпохі Контррэфармацыі надаваў велізарнае значэнне абрадаваму боку рэлігійных урачыстасцяў, а таму сярод іншага зазнаў развіццё i пахавальны цырыманіял, у якім казанням было адведзена важнае месца. Па меры магчымасці ix прамаўленне даручалася найлепшым святарам. Акурат такім прызнаным прапаведнікам быў езуіт Станіслаў Градзіцкі, які знаходзіўся ў Вільні ў 1586-1594 г. у якасці прафесара дагматычнай тэалогіі. Ен часта выступаў на амбоне, прычым свае казанні, як правіла, пазней публікаваў [16]. 3 яго асобай звязана адна з найбольш гучных у ВКЛ палемік, што адбылася ў рамках пахавальных казанняў. Рэч у тым, што да Градзіцкага звярнуліся з просьбай узяць слова над час урачыстасцяў, арганізаваных 20 ліпеня 1592 г. у кафедральным саборы Святога Станіслава з нагоды смерці каталічкі, трэцяй жонкі віленскага ваяводы i вялікага гетмана літоўскага Мікалая Крыштафа Радзівіла Перуна, правадыра тамтэйшых кальвіністаў. Прапаведнік выкарыстаў нагоду, каб грунтоўна падаць выклад каталіцкай навукі пра чысцец. Пікантнасць сітуацыі абцяжарвалася тым, што прамову слухаў муж нябожчыцы разам ca сваімі міністрамі i шматлікімі адзінаверцамі; можа, акурат гэта стала прычынай для выбару такой, а не іншай тэмы прамовы. Градзіцкі сцісла згадаў пра памерлую на пачатку i ў канцы казання, а астатнюю частку свайго выступления прысвяціў тэалагічным пытанням. Міністры, вядома, не маглі пакінуць яго прамовы без адказу, бо гэта азначала б прызнаць сваё паражэнне. Таму найбольш баявы гетманскі пастар з Біржаў Андрэй Хшанстоўскі ўжо праз шэсць дзён выступіў у віленскім зборы з палемічным казаннем, неўзабаве апублікаваным пры падтрымцы Яна Шамёта ("Psychotopia abo czyściec X. Stanisława Grodzickiego... przez kaznodzieję JXM nadwornego we zborze wileńskim słowem bożym zagaszony", Вільня, без даты). Ужо ва уступе аўтар стараўся з'едліва дыскрэдытаваць праціўніка, a асабліва зместавую вартасць яго высноваў. Ён па чарзе аспрэчваў аргументы езуіта i пры нагодзе не толькі развіваў чысцовую тіраблематыку, але падаваў i агульныя погляды пратэстантаў на душу i цела, а таксама ганьбіў касцельныя цырымоніі.
Градзіцкі не застаўся ў даўгу. Як толькі казанне Хшанстоўскага было апублікавана, ён таксама паклапаціўся аб выданні свайго, прычым у значна пашыранай версіі, больш чым удвая дапоўненай палемічнымі фрагментамі ("Kazanie na pogrzebie Oświeconej Księżnej J. O. Paniej Katarzyny z Tęczy nu Radziwilłowej, wojewodzinej wileńskiej. A przy tym Trutina psychotopii przeciw temu kazaniu przez ministra nadwornego wydanej", Вільня, 1592). Тэму чысца ён закранаў i пад час сваіх наступных пахавальных выступаў ("О czyśćcu kazanie wtóre... 26 dnia stycznia miane w kościele Ś. Jana przy pogrzebie Książęcia JXMPana Olbrichta Radziwiłła, książęcia na Ołyce i Nieświeżu", Вільня, 1593). Гэтак жа рабілі i кальвінскія міністры, напрыклад Ян Зыгровіуш ("Czyściec chrześcijański. Na pogrzeb Kaspra Szwykowskiego... odpracowany", Любча, 1619).
Паступова, аднак, на працягу першай чвэрці XVII ст. вучоныя тэалагічныя разважанні, а асабліва прадметная палеміка з праціўнікамі, саступілі месца больш агульным выказванням на хрысціянскія тэмы. Прапаведнікі ставілі сабе дзве задачы: 1) паказаць ідэал чалавека, вартага вечнага шчасця; 2) пахваліць памерлага і яго род. Таму Войцех Цецішэўскі над труной іншай пані Радзівіл - Кацярыны з Тэнчына, таксама каталічкі, жонкі кальвініста Януша - у 1643 г. адзначаў, што малады ўдавец атрымаў у спадчыну ад продкаў вялікую набожнасць, якой у ім "сам рэлігійны разлад не пахіліў" [17]. Гэта была адзіная згадка пра далікатнае пытанне веры. Яна даводзіць, што вядомы сваёй палемічнасцю езуіт - насуперак меркаванню яго біёграфа - зусім не меў "мядзведжай рукі" i быў не пазбаўлены спрыту [18]. Цецішэўскі адмыслова засяродзіў увагу на каталіцкай лініі Радзівілаў, затое шэраг прадстаўнікоў роду з ліку кальвіністаў спачатку абмінуў "для эканоміі часу" [19]. Тут жа, аднак, забыўшыся пра неабходнасць эканоміі, пачаў расхвальваць правадыроў пратэстантызму - Мікалаяў Чорнага i Рудога, Крыштафа Перуна i Крыштафа II, таго самага, у чыёй прысутнасці некалькі гадоў таму параўнаў віленскі кальвінскі збор з салдатам, хворым на паралюш. Знайшлося, вядома, месца i для Патоцкіх, з якіх паходзіла нябожчыца; у цэлым, аднак, езуіт палічыў за лепшае больш пахваліць мясцовых Радзівілаў-кальвіністаў, чым далёкіх каталікоў Патоцкіх [20].
Цецішэўскі прысвяціў свой твор удаўцу; падобным чынам зрабіў i аўтар іншай прамовы ў гонар падкаморыхі Аўгусцін Вітунскі. Ен склаў гуманістычнае казанне, пад якім мог бы падпісацца не толькі каталіцкі ксёндз, але i пратэстанцкі пастыр. Шмат месца ён прысвяціў душэўнаму болю гаротнага ўдаўца, пасля чаго апісаў хрысціянскія дабрачыннасці памерлай, не згадваючы, аднак, пра яе каталіцызм, бо тым самым давялося б закрануць i адрознае веравызнанне мужа. Затым ён перайшоў да Патоцкіх i Радзівілаў. 3 першымі ён не меў клопату і, паколькі тыя былі каталікамі, свабодна ix пералічваў. Другіх тым часам давялося адсартаваць паводле канфесійнай прыметы: каб абмінуць далікатнае пытанне адмовы ад каталіцызму паноў з Біржаў i Дубінак, ён шырэй заняўся ix продкамі першай паловы XVI ст., асабліва біскупамі, а таксама каралевай Барбарай, пад канец жа пахваліў Януша i ягонага бацьку Крыштафа, ужо нябожчыка [21]. У абодвух выпадках не было гаворкі ні пра якія кпіны на адрас разнаверцаў - не зважаючы на тое, што пахаванне Кацярыны Радзівіл прыпала на перыяд асаблівага напружання ва ўзаемаадносінах паміж пратэстантамі i каталікамі. Досыць згадаць, што толькі тры гады таму набыла сілу пастанова, паводле якой лютэранскія храмы мусілі пакінуць межы Вільні, міністры ж, якія знаходзіліся на вуліцах гэтага горада ў літургічным убранні, маглі быць ca згоды рэктара атакаваныя студэнтамі акадэміі, якія здзіралі з міністраў рызы i збівалі ix [22]. Гэта свед- чыць пра класавы характер як міжканфесійнай талерантнасці, так i варажнечы, на што мы звярнулі ўвагу ў іншым месцы [23].
Хоць атакі каталікоў на пратэстанцкую шляхту спыніліся, яны не пераставалі рабіць выпады супраць міністраў. Гэта вынікала з палітыкі касцёла адносна Рэфармацыі, прыхільнікаў якой хацелі пасварыць між сабой i тым самым прывесці рух у заняпад. Таму ў рэлігійных дзеячах праціўніка слушна бачылі найбольш небяспечных ворагаў. Міністры, зрэшты, - прынамсі, у пачатковай фазе - не заставаліся ў даўгу перад ксяндзамі; абодва бакі імкнуліся стварыць мур непрыязнасці паміж духавенствам i вернікамі процілеглага лагера. Прапаведнікі любілі выхваляцца сваімі ведамі i талентам, ахвотна падкрэслівалі, напрыклад, што казанне нарадзілася ў выніку ўсяго некалькіх гадзін працы [24]. Хшанстоўскі, у сваю чаргу, упікаў Градзіцкага, што прамову над труной Кацярыны Радзівіл той складаў надта доўга, аж тры з паловай месяцы. Езуіт са свайго боку абвінавачваў апанента ў тым, што свой палемічны твор той, "як звычайна між міністрамі заведзена, грубымі прымаўкамі, з'едлівымі кпінамі, паклёпамі i да таго падобнымі рэчамі аздобіў". Казанне, даводзіў ён, было даручана яму ўсяго за чатыры дні перад пахаваннем, "а міністр з чатырох дзён амаль столькі ж месяцаў зрабіў. Праўду кажу, я так тое казанне рыхтаваў, што яго i пісанага не меў (бо гэта для мяне не навіна), таму i цяпер па памяці толькі ды па некалькіх пункціках, якія я быў сабе занатаваў, пісаць яго мушу" [25]. Праціўнікаў ён назывйў "падхватчыкамі", якія "між слухачамі пралезлі", хоць ён сам ім папярэдне паведаміў пра тэматыку свайго казання, дый прысутнічалі яны зусім афіцыйна, як прыяцелі ўдаўца. Тады як Хшанстоўскі прыпісваў сабе перамогу ў дыскусіі наконт існавання чысца, Градзіцкі таксама з вялікай самаўпэўненасцю паведамляў чытачам, што ягоны выступ на амбоне расплюшчыў вочы не аднаму пратэстанту [26]. Ён без намёкаў заяўляў: "Шайтан праз сваіх міністраў людзей за нос водзіць", - i падсумоўваў: "Няхай мне адкажа міністр, як яму хапае нахабства сцвярджаць у загалоўку, што ён словам божым чысцец загасіў, тады як на справе ён ніякага слова божага не прывёў" [27].
У эпоху Рэфармацыі i Контррэфармацыі постаць святара знаходзілася ў цэнтры ўвагі грамадства [28]. Таму карысталіся любым выпадкам, каб уславіць духоўнае саслоўе; асабліва зручнай нагодай былі пахаванні ксяндзоў. Фабіян Біркоўскі ў прамове над труной Пятра Скаргі звярнуўся да віленскіх эпізодаў з жыцця былога рэктара тамтэйшай акадэміі. Свой выступ ён падзяліў на дзве часткі, першая з якіх мела тэарэтычны характер: у ёй падаваўся вобраз ідэальнага прапаведніка, вяліся развагі аб такіх яго неад'емных рысах, як запал i страсць; дамініканец гаварыў, такім чынам, pro doma sua, паколькі i сам быў знакамітым прамоўцам i меў шмат супольнага ca Скаргам. Памерламу ён прысвяціў другую частку, прычым на першае месца паставіў заслугі нябожчыка ў барацьбе з непрыяцелямі веры - кальвіністамі, арыянамі i праваслаўнымі [29]; толькі пасля гэтага ён згадваў яго старанні ў прапагандзе каталіцызму. Закончыў свой выступ ён вобразным параўнаннем езуіта з адным ві ленскім мулярам з акрываўленымі ад цяжкай працы рукамі, які, зранены, адышоў з гэтага свету; такім жа спрацаваным закончыў сваё жыццё аўтар "Соймавых казанняў". Развітваючыся з біскупам віленскім Яўстафіем Валовічам, які карыстаўся ўсеагульнай папулярнасцю як сярод каталікоў, так i іншаверцаў, прамоўца ўдала параўнаў яго з прарокам Ільёй, якога шукалі вучні пасля яго ўзнясення на неба: "Што ўжо біскуп ваш на той свет перанёсся, ведаеце; аднак жа шукаць яго будзеце i па гарах антокальскіх, i па касцёлах, ім закладзеных, бо там усюды заслуг ягоных для вас сляды знойдзеце" [30]. Значна менш сімпатычнай фігурай быў Валовічаў наступнік Абрагам Война, вядомы сваім непрымірымым стаўленнем да пратэстантаў; у яго асобе прапаведнік паказаў ідэал святара i чалавека, а на заканчэнне сказаў, што слухачы абдорваюць нябожчыка "прывілеем неўміручасці" [31]. Часам поруч з пахваламі з'яўляліся палемічныя элементы; вядома, крытыка заўсёды датычыла не памерлага, a толькі іншых. Такім чынам постаць галоўнага героя казання адцянялася больш яркімі фарбамі i ўзносілася над акружэннем. У часе пахавання вядомага сваёй набожнасцю віленскага прэлата Я на Караля Белазора езуіт Якуб Альшэўскі не забыўся проціпаставіць свайго кліента іншым членам капітула, якія больш займаюцца справамі свецкімі, чым духоўнымі [32].
Услаўленне свайго кліру было характэрна не толькі для каталікоў, але i для пратэстантаў ды праваслаўных. Так, напрыклад, Мялецій Сматрыцкі, прамаўляючы 2 лістапада 1620 г. над труной праваслаўнага віленскага архімандрыта Лявонція Карповіча, незадоўга перад смерцю выбранага епіскапам берасцейскім, паказаў на яго прыкладзе ідэал манаха; пры нагодзе таксама асудзіў "адшчапенцаў", гэта значыць уніятаў. A паколькі гэта быў год, калі патрыярх канстанцінопальскі таемна ад уладаў Рэчы Паспалітай намінаваў новых "грэцкіх" епіскапаў, Сматрыцкі - сам прызначаны ў той час на полацкае архіепіскапства - паглыбіўся ў палітыку i выказаў перакананне, што намінанты будуць дбайна клапаціцца аб царкве [33]. Такім чынам, пахавальныя казанні, як i ўся рэлігійная прапаганда, мелі на мэце, з аднаго боку, падарваць аўтарытэт іншых канфесій, асабліва ix духавенства, а з другога - умацаваць сярод вернікаў давер да ўласных святароў.
Аднак рэлігійныя дзеячы складалі толькі невялікую долю асобаў, вядомых нам дзякуючы пахавальным прамовам. Пераважную большасць утваралі магнаты, сярэдняя i дробная шляхта, а таксама заможнае мяшчанства. Досыць часта памерлы меў бедную біяграфію, у такой сітуацыі прапаведнік засяроджваўся на агульных пытаннях, а нябожчыку прысвячаў зусім невялікую частку свайго выступу. A паколькі ў казаннях заўсёды дамінавала маралізатарская тэндэнцыя, вялікая ўвага аддавалася этычным праблемам. Гэта адносіцца перш за ўсё да пахавальных мрамоваў, прысвечаных нявестам i жонкам павятовых ці нават ваяводскіх ураднікаў. Так, напрыклад, Ян Зыгровіуш прысвядіў апісанню постаці кальвіністкі Радзімінскай усяго чатыры апошнія старонкі тэксту, тады як агульныя развагі занялі ў яго ў сем разоў болей месца. Прамоўца ўзяўся адказваць на пытанні, звязаныя з замагільным існаваннем, i востра атакаваў немаральнае жыццё "бязбожнікаў i распуснікаў", якія разам ca сваім панам шайтанам будуць падлягаць вечнай анафеме. Аналітычная частка завяршалася сінтэзам, які заключаўся ў характарыстыцы памерлай - гэтай вартай пераймання сапраўднай хрысціянкі. Каб падкрэсліць розніцу паміж кальвіністамі i арыянамі, міністр зазначаў, што памерлая была ахрышчана i верила ў святую тройцу [34]. Не апошняе значэнне тут меў факт, што Несутычы, у якіх адбывалася жалобная ўрачыстасць, належалі да Наваградскага дыстрыкта, а значыць, да земляў, дзе арыяне, нягледзячы на ix выгнанне з Наваградка за два гады да таго, яшчэ мелі досыць сур'ёзны ўплыў. Затое Зыгровіуш не палічыў патрэбным паказаць розніцу паміж сваёй канфесіяй i каталіцызмам.
Ад антытрынітарыяў выразна адхрышчваліся ўсе. Лютэранскі прапаведнік з Вільні Андрэй Шанфлісіус распачынаў свае выступленні заклікам да ўшанавання святой Тройцы, а заканчваў словамі: "Няхай табе бог, у тройцы адзіны, дасць у цёмнай труне спакойнае спачыванне, a ў той дзень канчатковы вясёлае змёртвыхпаўстанне" [35].
Памерлым магнатам прамоўцы прыпісвалі ўсе магчымыя дабрачыннасці: веру, надзею, любоў, мудрасць, справядлівасць, "магутнасць", "вярхоўнасць", дасканаласць, сціпласць i г. д., якія потым падрабязна аналізавалі. Асабліва манахі стараліся такім чынам дагадзіць фундатарам новых манастыроў i храмаў. Пра гэта сведчыць прамова францысканца Марка Кароны з Літоўскай правінцыі над труной падканцлера Паўла Стэфана Сапегі, агучаная ў Гальшанах у 1635 г. ГІад канец выступления, галоўным предметам якога стала рэліквія роду, "крыж стральчасты", прапаведнік перадаў памерлага пад апеку сваіх субратоў-манахаў - гаспадароў касцёла, у якім знаходзіўся магільны склеп Сапегау [36]. Пад час пахавання самага магутнага прадстаўніка роду, канцлера Льва Сапегі, езуіт Себасцьян Лайшчэўскі адзначыў сапраўдную "львіную адвагу" памерлага сенатара, аднак на першы план выставіў палкую набожнасць, удзячнасць богу, а таксама нябожчыкавы малітвы "за царквы каталіцкай узвышэнне, ерасі выкараненне, а найбольш - за спакрывёных ератыкоў, каб ix бог прасвяціў" [37]. Пад гэтымі апошнімі меліся на ўвазе сваякі Сапегі з Біржаў i Дубінак, якія ў 30-я г. XVII ст. заставаліся ўжо адзінымі магутнымі заступнікамі кальвінізму ў дзяржаве. Сапега ніколі не ўтойваў сваіх даўнейшых рэлігійных поглядаў, наадварот, пры кожнай нагодзе падкрэсліваў, што сам калісьці памыляўся ў веры; проста ў маладосці ён вырашыў зрабіць кар'еру на змене свайго веравызнання i гэтай лініі паводзінаў паслядоўна прытрымліваўся да канца доўгага жыцця [38].
Каля сярэдзіны XVII ст. асабліва модна стала звяртаць увагу на хрысціянскую пакору i чалавечае стаўленне да плебсу. Некаторыя прапаведнікі стэрэатыпна акрэслівалі памерлых феадалаў як "мілых i добрых" паноў для падданых. Такую характарыстыку ўтрымліваў, у прыватнасці, выступ Аўгусціна Вітунскага над труной ваяводы мінскага Аляксандра Масальскага ў 1643 г. [39]. Гэты ж бернардзінец пасля смерці ваяводы віленскага Крыштафа Хадкевіча ў лістападзе 1652 г. узышоў на амбон сталічнай катэдры i ў рэчышчы разважанняў пра грыфа - гербавы сімвал памерлага - развіў думкі пра сапраўды чалавечыя паводзіны нябожчыка. Ён адзначаў, што смерць напаткала "не ганарлівага пана, але мілага бацьку <...> амаль што ўлюбёнага брата", які ніколі не імкнуўся ўзвысіцца над іншымі, нягледзячы на сваё слыннае паходжанне. На карысць свайго меркавання прамоўца прывёў такі довад: калі сенатар уязджаў у Вільню, то заўсёды здымаў галаўны ўбор [40].
Такія ідылічныя выказванні адносяцца да перыяду, калі ўсё больш узмацняўся грамадскі ўціск i паглыблялася ўнутраная анархія ў Рэчы Паспалітай, чаму героі казанняў - найбуйнейшыя магнаты - былі галоўнымі віноўнікамі. Адначасова адчуваўся асабліва магутны ў эпоху Контррэфармацыі аскетызм. Ахвяраванне міласціны, пакута за грахі, дысцыпліна i да таго падобныя самаабмежаванні - вось галоўныя вартасці ўраднікаў, якія ўсё часцей бралі верх над ix публічнымі заслугамі. Вось характэрны фрагмент панегірыка ў гонар старосты жамойцкага Яна Альфонса Ляцкага, фундатара дамініканскага кляштара ў Высокім Двары: "Ён скідаў клункі грахоў сваіх, часта спавядаючыся; спусташаў цяжкія каліты, міласціну раздаючы; скідаў каваныя боты з ног сваіх <...> зняможваў цела сваё пастамі, валасяніцамі, пакутамі", часта адбываў падарожжы да святых мясцін - маюцца на ўвазе мясцовыя, якія пералічваюцца ў тэксце. Урэшце богабаязны вяльможа вуснамі прапаведніка з уласцівай сабе пакорай просіць прабачэння ва ўсіх, каго ён мог за жыццё пакрыўдзіць, у тым ліку ў караля Ўладзіслава IV, біскупаў віленскага i жамойцкага, сенатараў, жонкі i дзяцей [41].
Пра погляды сваіх дабрадзеяў духоўнікі дбалі пры ix жыцці, сваякам ліслівілі пад час пахавання. Дзякуючы гэтаму часам ледзьве не ў геніяў ператвараліся павятовыя ўраднікі або прадстаўнікі малавядомых родаў, для якіх верхам кар'еры было атрыманне пад канец жыцця якогась трэцяраднага крэсла ў Сенаце. Лicлівасць дасягнула апагея пад час пахавання прадстаўнікоў найбуйнейшых магнацкіх родаў: "Дом прасветлы Радзівілаў - гэта гара Алімп", у высях над ёю лунае арол, які праз вякі будзе абвяшчаць хвалу гэтаму роду [42], - даводзіць езуіт над труной жонкі кальвініста. Багаты генеалагічны матэрыял мелі прапаведнікі ў выпадку з Сапегамі, якія каля 1630 г. сканцэнтравалі ў сваіх руках ледзьве не ўсе найбуйнейшыя дзяржаўныя пасады. Дзякуючы добрым стасункам патрыярха роду Льва Сапегі з Жыгімонтам III яны ў той час мелі сярод прадстаўнікоў свайго роду вялікага гетмана, вялікага маршалка, падканцлера, віленскага i наваградскага ваяводаў, велікакняскага пісара, харужага, а таксама стольніка, не лічачы шматлікіх пасадаў на ўзроўні паветаў i старостваў. У другой чвэрці XVII ст. усё большае месца ў палітычным жыцці Літвы займалі Пацы. Апалогію гэтага роду падаў, у прыватнасці, бернардзінец Тамаш Дыгань; забыўшыся ў запале, ён пачаў усхваляць, у прыватнасці, «Мікалая Паца, біскупа кіеўскага, які, паводле храніста, "Orthodoxa fidei" выдаў» [43]. Мікалай у свой час перайшоў у лютэранства i шмат гадоў фактычна не выконваў сваіх абавязкаў біскупа ў касцёле, хоць i займаў дзякуючы тытулу месца ў сенаце, што надзвычай раздражняла папскага нунцыя; толькі пад канец жыцця ён перайшоў на пасаду кашталяна смаленскага. Не выключана, аднак, што прамоўца свядома падкрэсліў заслугі пратэстанта перад каталіцызмам, будучы ўпэўненым, што слухачы не ведаюць яго сапраўднага аблічча. Відавочна, апісваючы светлыя постаці продкаў памерлага падканцлера, ён не мог не згадаць пра аднаго з двух біскупаў у родзе - хоць, вядома, куды больш удалым быў бы выбар другога Мікалая. жамойцкага ардынарыя ў 1609-1624 г. Апалогія Пацаў завяршаецца пералічэннем фундацый, дабрачынных справаў i ахвяраванняў, якія шчодра ўчыняў нябожчык.
Пад час магнацкіх пахаванняў, такім чынам, згадкі пра хрысціянскую пакору не заміналі нястрымнаму патуранню радавой пысе. Часта, асабліва ў выпадку князёў, якія прагна шукалі сваяцгва з нядаўна згаслай дынастыяй Ягелонаў, у казаннях скрупулёзна пералічваліся продкі, што выводзіліся ад Гедыміна i Альгерда, падрабязна апісваліся сувязі з Уладзіславам Ягайлам. Далёкае сваяцтва з вядомымі родамі было ўскоснай нагодай для хваласпеваў i ў гонар Чартарыйскіх, Сапегаў, а таксама іншых [44].
У эпоху Контррэфармацыі паступова знікаў крытыцызм i імкненне да разумовага аналізу пытанняў веры, так характэрных для другой паловы XVI ст. На змену ім, разам з інтэлектуальным рэгрэсам, ішлі дагматызм i павярхоўная набожнасць, у якіх можна ўбачыць шмат элементаў, уласцівых Сярэднявеччу. Не дзіва, што ў такім клімаце прапаведнікі маглі даваць волю фантазіі i з бязмежнай гіпербалізацыяй цешылі гонар сваіх кліентаў, прычым не толькі высокапастаўленых магнатаў, але i прадстаўнікоў сярэдняй ці нават дробнай шляхты. Асабліва папулярным было вывядзенне чыйгосьці радаводу з антычных часоў, што, зрэшты, нікога асабліва не ўражвала, паколькі ўжо даўно ў езуіцкіх калегіумах дзеля ўлагоджвання вучняў i ix бацькоў за ісціну выдавалася легенда пра рымскае паходжанне ліцвінаў [45]. Так, напрыклад, пад час пахавання ў Расенях земскага пісара ковенскага Андрэя Станкевіча прыёр заснаванага яго продкамі тамтэйшага кляштара дамініканцаў падкрэсліў пахвалёнасць роду нябожчыка, яго высакароднасць i рэдкую ў краіне старажытнасць, бо "продак ix мосці быў Жадзейка, які з Палемонам, князем італьянскім", за часамі тырана Атылы ў Літву прыбыў [46]. Асабліва шмат месца прамоўца прысвяціў памерлым ужо заснавальнікам Расенскага кляштара, а таксама ix нашчадкам, прысутным на жалобнай цырымоніі; не згадваў ён, вядома, сваяцтва з такімі родамі, як Кішкі i Хадкевічы.
У характарыстыках мяшчан галоўнымі вартасцямі выстаўляліся працавітасць i купецкая сумленнасць, а таксама гатоўнасць да грамадскай службы ў муніцыпальных установах [47]. У некаторых выступлениях адчуваецца змрочны подых смерці i прасочваецца неадчэпная цэнтральная думка: memento moril Так было i ў каталікоў, i ў пратэстантаў. Вось Самуэль Дамброўскі пытае: чаго павінен прагнуць хрысціянін, які хоча шчасліва закончыць жыццё? I тут жа адказвае: адны хочуць славы ці пасадаў, другія - багацця, трэція - раскошы. Усё гэта недастойныя жаданні, таму што думаць трэба толькі пра неба i пра Бога. А для гэтага неабходна спавяданне грахоў, скруха, а таксама вера ў ласку i міласэрнасць боскую [48]. У кожным разе, аднак, прамоўцы стараліся падкрэсліць у памерлым рысы не толькі добрага хрысціяніна, але i грамадзяніна, а таму не абміналі ix грамадскай дзейнасці; толькі зрэдку сустракаецца меркаванне, што трэба пагарджадь пасадамі, i тое выключна з нагоды асуджэння зямных амбіцый - то бок гэта мела толькі рытарычнае значэнне.
3 гуманістычным аптымізмам глядзіць на свет выдатны дзяржаўны дзеяч, біскуп віленскі Яўстафій Валовіч, жалобныя прамовы якога перапісваліся сучаснікамі нават уручную. На адных хаўтурах ён выказаўся так: "Любоў да Радзімы, веру ў Пана нябожчык уласным здароўем засведчыў. А цяпер пайшоў да гэтай бясконцай Рэчы Паспалітай, да караля неўміручасці на варштаце славы, на ложку сумленнасці, на паслугах айчынных, на рамястве рыцарскім" [49]. Фабіян Біркоўскі, малюючы жыццярыс Яна Караля Хадкевіча, адштурхнуўся ад падзеі, найбольш яскрава зафіксаванай у памяці супляменнікаў, a менавіта ад апошняга турэцкага паходу гетмана, пасля чаго зрабіў шырокі агляд яго перамог на інфлянцкім i маскоўскім франтах. Абапіраючыся на Стары Запавет, прапаведнік параўнаў памерлага ваяводу з ільвом. Усё гэта, аднак, было падначалена фідэістычным элементам: Хадкевіч, усведамляючы, што перамогамі абавязаны не сабе, а вышэйшым сілам, "перад кожнай бітвай доўга маліўся, а пасля перамогі богу шчыра дзякаваў" [50]. Прыпісванне перамог небу знаходзім ва ўсіх хрысціянскіх прапаведнікаў, якія пры кожнай нагодзе ўнушалі слухачам, што нічога на зямлі не можа здарыцца без удзелу звышнатуральных сілаў.
Поруч з патрыятычнымі гіачуццямі падкрэслівалася таксама нацыянальная прыналежнасць. Так, у прамове ў гонар памерлага ў 1645 г. ваяводы берасцейскага Тэафіла Трызны вядомы пісьменнік, архімандрыт віленскіх базыльян Аляксей Дубовіч падкрэсліваў яго адданасць грэка-каталіцкаму абраду, якая лучыла Трызнаў як з русінскім людам, так i з усёй Рэччу Паспалітай: "Ажывілі яны ўсе паветы старостамі, маршалкамі, падкаморымі i іншымі ўраднікамі", - дадаваў ён [51]. У дужках можна заўважыць, што энтузіязм прамоўцы быў не зусім абгрунтаваны, паколькі ўжо ў той час прадстаўнікі гэтага роду мелі ў сваіх шэрагах прыхільнікаў лацінскага абраду, a адзін з ix, ксёндз Марцыян, які памёр тры гады таму, быў не толькі падканцлерам, але i біскупам.
Каталіцкая царква ў ВКЛ эпохі Контррэфармацыі, лічачыся з нацыянальнымі інтарэсамі сваіх прыхаджан, процістаяла інкарпарацыйным настроям, якія панавалі ў Кароне. Праблема парытэту абедзвюх частак Рэчы Паспалітай, фармальна вырашаная на Люблінскім сойме ў 1569 г., пазней трактавалася як юрыстамі, так i грамадскай свядомасцю зусім не паводле прынцыпаў уніі. Ліцвіны, напрыклад, стараліся захаваць свой асобны сойм у выглядзе Віленскай канвакацыі, палякі ж з задавальненнем канстатавалі факт уключэння Вялікага Княства ў склад Кароны. Вось што сцвярджалася ў трактаце "Разважанні святога Ананіма", датаваным 1569 годам: "Калісьці такое вольнае каралеўства наша Вялікае Княства Лігоўскае цяпер ужо працяглы час падначаленае" [52]. Нічога дзіўнага, што прапаведнікі над Віліяй i Нёманам, актуалізуючы свае пахавальныя казанні, згадвалі ў ix пра "Рэч Паспалітую польскую і літоўскую" [53]. Якуб Альшэўскі ў загалоўку друкаванай версіі казання ў гонар Яўстафія Валовіча называў памерлага прымасам Літвы (гэты тытул быў надзвычай важкі для хрысціян усіх канфесій), гіра што, аднак, у тэксце ўжо не ўспамінаў; затое там ён уводзіў чытачоў у зман, сцвярджаючы, што, будучы ардынарыем віленскім, нябожчык займаў у Сенаце трэцяе месца, адразу пасля арцыбіскупаў гнезненскага i львоўскага, што пярэчыла ўласнай версіі аўтара пра тытул прымаса. На самай справе гэты біскуп разам з познанскім займаў толькі пятае i шостае месца - пасля кракаўскага i куяўскага [54].
Паколькі на хаўтурах мірна прысутнічалі побач адзін з адным прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, што раздражняла найбольш артадаксальных каталікоў накшталт канцлера Альбрыхта Станіслава Радзівіла [55], то зразумела, што да сярэдзіны XVII ст. даўнейшая рэлігійная палеміка ў часе жалобных урачыстасцяў перастала практыкавацца. Прапаведнікі, вітаючы сваякоў нябожчыка, не абміналі іншаверцаў; напрыклад, дасведчаны езуіт Якуб Альшэўскі пад час пахавання сына канцлера ВКЛ Крыштафа Мікалая Сапегі ў віленскім касцёле Святога Міхаіла 27 лістапада 1631 г. асыпаў кампліментамі правадыра пратэстантаў палявога гетмана Крыштафа Радзівіла, тактоўна не ўпамінаючы пра яго "памылкі" ў веры [56]. Такім чынам, сацыяльныя повязі для магнатаў былі важнейшыя за рэлігійныя разыходжанні, а таму ўдавацца на гэтай глебе ў занадта глыбокія канфлікты не ўваходзіла ў ix намеры. Максімум прамоўцы абмяжоўваліся агульнымі сцверджаннямі накшталт таго, што ix апаненты ў рэлігійнай сферы памыляюцда, паколькі не разумеюць Святога Пісання [57]. Больш імпэту было ў праваслаўных, часам нотка горычы праскоквала ва уніятаў. Так, на пахаванні віленскага ваяводы Януша Тышкевіча характарыстыка памерлага была дапоўнена заўвагамі, якія мімаходзь характарызавалі нетрывалую пазіцыю уніятаў у каталіцкім лагеры, а таксама больш яўныя крыўды на пратэстантаў i дысідэнтаў: "Але i боль, які царква Хрыстовая церпіць, перажываючы змяншэнне вольнасці ад уплывовых каталікоў, ганенні ад дысідэнтаў, павінен i най- перш, i найболей утаймоўваць, залагоджваць, бо за хваробай царквы ідзе следам хвароба, змарненне, заняпад дзяржаваў" [58], - пісаў уніяцкі архімандрыт пра абавязкі свецкага чыноўніка.
Пратэстанты ў ВКЛ пазбягалі пад час пахавальных цырымоній нават такіх фармулёвак. Калі ў 1637 г. памёр паважаны ў горадзе шматгадовы яго бургамістр Якуб Гібель, праводзіны яго ў апошні шлях былі азмрочаны хуліганскімі выхадкамі сталічнага зброду, які дзейнічаў напэўна не з уласнай ініцыятывы. Рэч у тым, што памерлы быў актыўным лютэранскім дзеячам, выконваў абавязкі куратара евангелічна-аўгсбургскай царквы i праславіўся як яе заступнік, бо "ўласным коштам алтар вельмі слаўны i дарагі справіў, i немалую суму дзеля таго ўклаў, здабываючы для яго ў чужых краях дзівосныя каштоўнасці", - зазначалася ў прамове над труной. Але нават тады ўзрушаны падзеямі прапаведнік выказваўся ў духу збліжэння паміж хрысціянскімі канфесіямі. Ён дазволіў сабе толькі заўвагу аб неабходнасці выканання каталікамі на практыцы тэарэтычных палажэнняў Евангелля. Міністры больш за ксяндзоў падкрэслівалі важнасць адпаведнасці слоў учынкам, якая павінна быць рысай сапраўднага хрысціяніна: "Слухайце, каталікі, што мы не забараняем добрых учынкаў, як некаторыя нам няслушна закідаюць. Але крыўда нам у гэтым робіцца. Бо мы, слухачы нашы, прапаведуем, каб болей было ў вас веры i дабрачыннасцяў святых, каб паводле Божай вол i i слова ягонага жылі. Бо прытворны будзе той хрысціянін, які выхваляецца, што слова Божае слухае, а паводле яго не жыве" [59].
Але як ні бараніў цытаваны вышэй Шанфлісіус, што дзейнічаў у Вільні, рэлігійны мір, як ні пазбягаў якіх-небудзь разладаў з каталікамі, адначасова падкрэсліваючы еднасць веры ў святы крыж i святую тройцу, у тых гарадскіх асяродках Рэчы Паспалітай, дзе іншаверцы складалі пераважную большасць, сітуацыя складвалася іначай. Лютэранскія міністры не ўдаваліся там у вытанчаныя біблійныя рэмінісцэнцыі, а з палкасцю закраналі найбольш актуальнае пытанне - пагаршэнне становішча пратэстантаў у дзяржаве. Рэха віленскіх беспарадкаў 1611 г. чуваць у пахавальным казанні, прачытаным неўзабаве ў Торуні Янам Турноўскім. Прамоўца, крыху месца прысвяціўшы памерламу, які паходзіў з далёкага нямецкага горада, потым звярнуўся да пытання аб адрозненнях i падабенствах паміж хрысціянскімі канфесіямі. Ён прыгадаў аб згодзе, прытрымлівацца якой абавязаўся Марцін Лютэр у дачыненнях са швейцарскімі гарадамі праз шэсць гадоў пасля смерці Ульрыха Цвінглі [60]. Потым ён акінуў вокам саюзы паміж польскімі пратэстантамі, заключаныя ў 1570, 1583 i 1595 г., а таксама згадаў пра розніцу ў стаўленні розных манархаў да рэлігійных праблем, прама заявіўшы, што Жыгімонт Аўгуст, Генрык Валуа i Стэфан Баторы былі прыхільнікамі міжканфесійнага міру. Затое ён словам не ўпамянуў пра Жыгімонта III (які панаваў у той час), a толькі ананімна атакаваў "баламутаў", якія нішчаць згоду i "бунты ладзяць", хоць самі мала чаго ўмеюць [61]. Нарэшце ён расправіўся з каталікамі, якія паганяць могілкі, чаго ў дачыненні да цела Хрыста не дапусцілі нават "ашалелыя хрысціяне жыдоўскія капланы" [62]. Так Турноўскі ў гэтым пераважна палітычным казанні прыйшоў на дапамогу сваім польскім i літоўскім адзінаверцам, патрабуючы таго, чаго ўжо не наважваліся прасіць тамтэйшыя падаўленыя каталікамі пратэстанты.
У пахавальных казаннях заўвагі пра нікчэмнасць гэтага свету пераплятаюцца з карцінамі замагільнага жыцця. Апошнія ж, у залежнасці ад фантазіі прамоўцы, застаюцца пераважна абстрактным i ці малююць нябеснае жыццё на зямны лад. Філасофскімі рэфлексіямі захапляўся Рэгінальд Тышкевіч, які ўвосень 1635 г. праводзіў у магілу ў віленскім дамініканскім касцёле Святога Духа Станіслава Іздзебскага. Ён удаўся ў разважанні пра натуру чалавека, якога называў разумнай жывёлінай, што складаецца з цела i душы, або формы. Цела - гэта прах, "які, перамяшаны з вадой, робіцца цінай i глеем"; толькі Бог змог удыхнуць у яго дух, даў розум, волю i памяць. Тут манах, знаёмы з поглядамі старажытных мысляроў, паведаміў слухачам, што больш дакладна даведацца пра гэта яны могуць на лекцыях прафесараў тутэйшай акадэміі. Выснова з вучоных разважанняў была наступная: толькі душа не памірае [63]. Захоплены высокімі праблемамі, прапаведнік амаль не ўспамінаў пра нябожчыка, i толькі пад канец зазначыў, што той быў поўны пабожных каталіцкіх дабрачыннасцяў, меў сваімі заступнікамі Маці Божую i святога Станіслава, а таму заслужыў збавенне [64].
У першай палове XVII ст. шляхта атрымлівала ў школе i касцёле спрошчаную карціну свету, рэлігійныя паняцці ў параўнанні з эпохай Рэфармацыі таксама зведалі прымітывізацыю. Можна заўважыць большае, чым раней, пранікненне рэлігійнага культу ў народны побыт. У ВКЛ сітуацыя была такая самая, як у Польшчы, што было звязана з уніфікацыяй шляхецкага саслоўя ва ўсёй Рэчы Паспалітай на грунце сарматызму i сарматызацыяй каталіцызму [65]. Нябесныя парадкі маляваліся на ўзор зямных. гэтаксама паказвалася i пекла. Прыклады канкрэтызацыі замагільнага свету, яго ажыўлення i "прызямлення" можна знайсці ў многіх пахавальных казаннях. На небе мы бачым аналагі тагачасных палітычных, грамадскіх, вайсковых рэалій, чытаем пра ротмістраў, харужых i паручнікаў смерці [66]. Вось праходзяць магнацкія роды: "Далучаецца велізарнае войска Ix Мосці паноў Сапегаў, двума палкамі нераздзельна ідучы з Трубамі (герб Радзівілаў. - М. К.)" [67]. Каралеўскі двор Жыгімонта III параўноўваецца з акружэннем фараона i "найвышэйшага манарха" [68]. Кароль перадае наступніку карону, гетман - булаву, канцлер - пячатку. Знакі гэтыя на зямлі пераходзяць з рук у рукі, тым не менш "памерлы ўраднік наступнаму свайго пяра не аддае, але ўласнай рукой, нібы дабрачыннасці свае, пераносіць у вярхоўную канцылярыю" [69]. Трыбунальскі пісар, такім чынам, пасля скону забірае сваё пяро на той свет, бо i там яно яму спатрэбіцца; як дагэтуль служыла "пяро на двары караля зямнога", так i цяпер падобныя функцыі яно будзе выконваць на "двары нябеснага караля", што мае быць вялікім гонарам для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Памерлы займае сваё месца як адзін з ураднікаў, што выконваюць незаменныя функцыі ў механізме замагільнага існавання, якое з'яўляецца вышэйшым i больш дасканалым узроўнем для чалавека. Таму для слухачоў зразумела, што сенатар, які на зямлі рабіў кар'еру i дайшоў да найвышэйшага яе пункта (Віленскага ваяводства), не могучы прасоўвацца далей на гэтым свеце, перанёсся ў неба [70].
Гэтае падарожжа з аднаго свету ў другі стараліся зрабіць больш прывабным, а заадно сцерці розніцу паміж двума існаваннямі. У час пахавання князя Сямёна Сангушкі (памёр у лістападзе 1638 г.) цела "вялікага героя, мудрага сенатара" было перапраўлена "з тых прыгожых i шыкоўных муроў белаковальскіх пад цёмныя i журботныя лёхі зямныя" [71] не пешкі, а ў "дасканалай павозцы", якую цягнулі не тры, як звычайна, а шэсць коней [72]. Часам слухачоў пацяшалі показкамі, якія своеасабліва характарызуюць атмасферу, у якой адбываліся жалобныя ўрачыстасці. Адну з такіх баек расказаў манах пад час пахавання Сафіі Слушкі. Наваградская ваяводзіха, маўляў, наследавала прыкладу аднаго сіцылійскага лрынца, які, хочучы бяспечна перасячы варожыя землі, загадаў несці яго ў трупе, дзякуючы чаму ён жывым i здаровым абмінуў расстаўленыя на яго засады. Яна ж, у сваю чаргу, "укрыўшыся пасля смерці старой манаскай сукенкай, абышла непрыяцельскую варту i смяротныя небяспекі, бо калі б хто з непрыяцеляў паглядзеў у труну, убачыў бы не высокую сенатарку, a ўбогую пакутную манашку i не звярнуў бы ўвагі, а яна тым бяспечней, абмінуўшы тамтэйшага жыцця перашкоды, з большей верай i хутчэй перад ласкавым Хрыстом, збавіцелем сваім, паўстане" [73]. Прамоўца, які такім чынам інтэрпрэтаваў усё маднейшае хаванне памерлых у манаскіх уборах, быў настолькі задаволены сваім аповедам, што велікадушна дараваў дабрадзейцы ўласнага кляштара - сам быў дамініканцам, - што тая загадала пахаваць яе "ў шэрай сукні святога Францішка, белую дамініканскую ад сябе аддаліўшы", дадаўшы шматзначна: яны ж абодва манахі, аднолькава ўбогія i браты адзін аднаму [74].
У эпоху Барока ахвотна звярталіся да міфалагічных, а таксама біблейскіх i антычных метафар. Напрыклад, за набожнага прэлата віленскага Белазора, паводле аповеду, спаборнічалі паміж сабой - на манер трох гераінь, што перад Траянскай вайной змагаліся за званне найпрыгажэйшай, - радзіма, Віленскі капітул i вечная пахвала; ён выбраў апошнюю [75]. Паланізацыі падлягалі не толькі малюнкі нябеснага жыцця, але i біблійныя сцэны - так, прапаведнік, звяртаючыся да зразумелых для слухача XVII ст. параўнанняў, даводзіў, напрыклад, што Давід абвяшчаў прамову свайму сенату [76], знаходзячы такім чынам у ізраільцян дзяржаўны інстытут, што адыгрываў ключавую ролю ў палітычным уладкаванні шляхецкай Рэчы Паспалітай. Калі не ставала біяграфічных звестак, прамоўцы ахвотна звярталіся да багатага параўнальнага матэрыялу, напрыклад да жыція святога Аўгусціна i яго маці Монікі [77]. Параўнанні шчодра выкарыстоўваліся пры любой нагодзе, а значыць i тады, калі ix мэтай было не толькі запаўненне лакун у звестках пра памерлага. Тыповым сынам свайго часу быў Сарбеўскі: ён здолеў стварыць живую карціну замагільнага свету, заснаванага на ўзор свету зямнога, - тут i згадка пра маршалкаванне ў "нябесных пакоях" [78], "найвышэйшую кансісторыю", у якой Яго Божая Вялікасць склікае "з усіх парламентаў i трыбуналаў гэтага свету суддзяў i дэпутатаў" [79]; у пары з вядомым шляхце зямным трибуналам ідзе нябесны, які ёсць "над гэтым вашым вышэйшы i страшнейшы" [80].
Некаторыя святары стварылі цэлую серыю надмагільных партрэтаў. Асабліва руплівы тут быў неаднаразова памянёны Андрэй Шанфлісіус, які паходзіў з беднай торуньскай сям'і, аднак на працягу многіх гадоў - аж да канца жыцця - быў звязаны са сталіцай Вялікага Княства Літоўскага. Як i іншыя, ён таксама быў панегірыстам у дачыненні да сваіх кліентаў, аднак хваліў ix у меру i ніколі не забываў пра рэаліі. Дзякуючы яму мы маем цікавую галерэю віленскага патрыцыяту, у якой біяграфіі не знікаюць пад кучай маралізатарскага матэрыялу, паколькі згодна з аўтарскім прынцыпам яны падаваліся ў сціслым выглядзе асобна, у канцы кожнага казання [81]. У іншых аўтараў найчасцей канкрэтныя факты трэба вышукваць у моры красамоўства, сярод пахвал добрым маткам, жонкам, дочкам i г. д. Але i там гісторык знойдзе матэрыял, які адсутнічае ў крыніцах іншага тыпу. Калі мы даведваемся, напрыклад, што памерлая выйшла замуж на 19-м годзе жыцця, 14 гадоў была ў шлюбе i 10 гадоў заставалася ўдавой, лёгка падлічыць яе ўзрост у хвіліну сканання [82]. Генеалагічныя дадзеныя, як правіла, падаваліся дакладна - як пра продкаў па мужчынскай i жаночай лініях, так i пра нашчадкаў. Таму такая біяграфічная інфармацыя часткова замяняе не захаваныя да нашых часоў метрыкі.
Часам дзякуючы пахавальным казанням мы можам высветліць новыя факты, што датычаць заснавання пратэстанцкіх збораў. Напрыклад, выступление Самуэля Дамброўскага над труной Эльжбеты Нарушэвіч у Гайцянішках, што непадалёк ад Вільні, у пачатку 1624 г. Нябожчыца была, напэўна, дачкой старосты аршанскага i гараднічага віленскага Пятра Нонгарта, які заснаваў у гэтай мясцовасці лютэранскую святыню. Генрык Мерчынг вызначыў датай яе пабудовы 1630 г., аднак гэта павінна было здарыцца як мінімум шасцю гадамі раней, бо ўжо тады там адбываліся жалобныя ўрачыстасці з нагоды скону дачкі фундатара [83].
Нароўні з казаннямі памяць памерлых прадстаўнікоў магнацкіх родаў увекавечвалі свецкія панегірыкі. Да найбольш цікавых твораў гэтага тыпу адносіцца праца на смерць маладога Гераніма Караля Хадкевіча (1621-1650), старосты мазырскага i блудзенскага, адначасова апублікаваная друкарняй Віленскай езуіцкай акадэміі ў польскім арыгінале i на лацінскай мове ("Ortus immortalis gloriae post occasum magnae spei perrilustris ас magnifici domini D. Hieronimie Chodkiewicz capitanei mosyriensis", Вільня, 1650). Аўтар суцяшае асірацелую сям'ю тым. што няшчасці закранаюць толькі вялікіх людзей, падобна як маланкі б'юць толькі ў вяршыні гор, абмінаючы даліны; гэтаксама бурныя віхры вырываюць з карэннем упартыя дрэвы, тады як "пакорліваму чароту толькі кланяцца кажуць" [84]. Якраз адным з такіх высачэзных дрэваў, паводле аўтара, i з'яўляецца старажытны род Хадкевічаў, які "пачаткаў Кароны Польскай i Вялікага Княства Літоўскага дасягае" [85]. Чалавечае жыццё Урбановіч параўноўвае з порамі года (дажджлівай восенню, мокрай вясной, вясёлым летам), а таксама надвор'ем (ясным або пахмурным); на яго думку, зямное існаванне чалавека ўключае ў сябе толькі маркотныя поры года, а лета ў ім бракуе [86].
Агульная рыса казанняўі панегірыкаў - гэта ўслаўленне памерлых i ix сем'яў. Затое па зразумелых прычынах другая катэгорыя названых катэгорый твораў пазбаўлена маралізатарскіх элементаў, хоць нароўні з першай яна служыць крыніцай звестак па розных баках тагачаснага жыцця. Згаданы панегірык, напрыклад, пралівае святло на праграму тагачаснага навучання гісторыі, паколькі аўтар піша пра памерлага старосту: "Ведаў, адкуль пачатак рымская дзяржава ўзяла, якімі шляхамі, чыімі заслугамі да такой велічы прыйшла. Умеў пералічыць, што за правадыры ў Грэцыі былі, дзе i як з ix каторы i з кім ваяваў, якія перамогі здабыў. Не таямніцай яму заможнасць персідскіх манархаў была, хто па якім манарху на пасад узыходзіў, хто Вавілон заснаваў, дзе Троя стаяла, як доўга за яе грэкі з Прыямам i траянскімі князямі змагаліся. I хоць захапляўся ён ведамі пра чужыя краіны i даўнейшыя часы, у айчыне сваёй госцем не быў", таму што выдатна ведаў i яе гісторыю [87].
Гэта цікавы матэрыял для вывучэння поглядаў тагачаснай шляхты на праблемы адукацыі, у якой гістарычныя звесткі, што датычыліся Антычнасці, ставіліся на першы план. Часам адрозненні паміж казаннем i свецкім творам былі надзвычай няпэўныя, прыкладам чаго служыць аналізаванае вышэй казанне Сарбеўскага пра "маршалкаву ласку". Хоць аўтар моцна падкрэсліваў ролю царквы ў дзяржаве, аднак усё ж предметам яго зацікаўленасці быў перш за ўсё памерлы Сапега як грамадзянін, а не толькі вернік, які праз усе жыццё чакаў вечнага збавення. Гэтае казанне, аднак, з'яўляецца выключэннем сярод тагачасных прамоваў на жалобных урачыстасцях, гэтак жа як выключэннем сярод святароў той эпохі быў i сам Сарбеўскі.
Казанні былі толькі фрагментам пахавальных урачыстасцяў, якія ў эпоху Барока набылі велізарную ўскладненасць i пышнасць. Гэта датычыла, вядома, толькі багатых людзей. Прамова святара ўтрымлівала слоўную ілюстрацыю выдатнай архітэктурнай пабудовы - надпісаў, катафалкаў, трунаў, партрэтаў, калонаў. Зразумела, што ў пратэстантаў простасць словаў міністра адпавядала адносна сціпламу інтэр'еру збору. A ў каталікоў было наадварот. Архітэктары, мастакі i прамоўцы спаборнічалі - кожны хацеў быць арыгінальны. Падаецца, што найбольш магчымасцяў тут было для прамоўцаў. Кожны з ix імкнуўся знайсці новую, неагучаную яшчэ думку, якая пазней - ужо ў друку - адлюстроўвалася ў назве твора. Таму сустракаемся з рознымі "духоўнымі лекамі на атруту суровай смерці", "духоўнай прагай хрысціянскіх людзей", "узыходам несмяротнай славы пасля захаду жыцця i вялікіх надзей", "вінаграднымі гронкамі", "несмяротнасцямі прававерных" i да т. п.
У казаннях i пахавальных прамовах першай паловы XVII ст. знаходзім след тагачасных ідэйных i літаратурных плыняў. Форма - так адрозна ад XVI ст. - цалкам барочная, змест жа канцэнтруецца на сармацкай i контррэфармацыйнай праблематыцы. Касцёлы i зборы вельмі часта распявалі жалобныя спевы ў гонар асобаў, якіх хавалі ў іншым баку. Аддавалі доўг памяці манархам, ix жонкам i дастойнікам. Ужо праз тры тыдні пасля смерці Жыгімонта III (памёр 30 траўня 1632 г.), задоўга да яго пахавання на Вавельскай катэдры, у віленскай базіліцы было арганізавана ўрачыстае набажэнства. Казанне, неўзабаве апублікаванае, агучыў езуіт Я. Альшэўскі (Snopek najaśniejszy Zygmunta III... w Bogu przez żywota świątobliwość ufundowany). Гэтая публікацыя ўвайшла ў зборнае выданне аўтара (Вільня, 1645). Калі ўначы з 9 на 10 жніўня 1631 г. у Кракаве памерла каралева Канстанцыя, то праз тры месяцы на Віленскай катэдры яе памяць уганараваў той жа прамоўца (Żałoba po Najjaśniejszej Konstancejej, królowej polskiej, Wilno, 1631). Такім чынам аддавалі доўг памяці не толькі высакародным асобам, але i прадстаўнікам заможнага мяшчанства, якія былі закінуты лёсам у далёкі край ці абралі месцам жыхарства іншыя куточкі Рэчы Паспалітай. Калі ў Торуні адбывалася паніхіда па купцу Гераніму Рыду, нараджэнцу Познані, віленскі збор таго самага дня быў сведкам набажэнства за яго душу, адпраўленага Самуэлем Дамброўскім, які за пяць гадоў да гэтага прыехаў у Вільню са сталіцы Велікапольшчы, дзе добра ведаў нябожчыка, бо цягам дзесяці гадоў быў ягоным духоўнікам. Прамоўленае тут гэтым міністрам казанне неўзабаве выйшла друкам ( Оszczęśliwym skonaniu człowieka chrześcijańskiego, Wilno, 1620).
Падобныя прамовы нічым не адрозніваліся ад тых, што агучваліся непасрэдна над нябожчыкам. Зрэшты, калісь паміж такімі сімвалічнымі пахаваннямі i рэальнымі ў праграме ўрачыстасцяў была зусім нязначная розніца. Такія творы займалі істотнае месца ў сістэме контррэфармацыйнай веравызнаўчай прапаганды, таму на ix публікацыю звярталі вялікую ўвагу не толькі сем'і памерлых, але i ўлады касцёлаў. Стараліся па меры магчымасці даваць вернікам не толькі стэрэатыпныя прыклады звычайнай пабожнасці, але i надзвычайныя узоры дабрачынных. Да такіх належаў сын пратэстанта, а потым канвертанта, вядомы сваімі цудамі езуіт Мікалай Лэнчыцкі. Яго біяграфія магла б стаць, магчыма, пралогам старанняў за вынясенне гэтага манаха на алтар [88].
Пахавальная літаратура па сваёй прыродзе паўставала стыхійна, паколькі мела характер аказіянальны. Але нельга прымаць за чыстую манету сведчанні казнадзеяў, быццам для падрыхтоўкі сваіх выступаў мелі мала часу, іншым разам адно колькі дзён. Яны маглі спадзявацда на досыць частыя патрэбы i праўдападобна загадзя рабілі накіды прамоваў, да якіх потым дадавалі біяграфічныя дэталі. Зрэшты, у друку казанні былі распрацаваныя нанова і, як правіла, пашыраныя. Бо цяжка ўявіць, каб нават у тыя часы агалошвалася ўся прамова, якая налічвала за 100 старонак.
Да друку звычайна даходзіла праз некалькі месяцаў пасля пахавання, але часам магло мінуць i некалькі гадоў. Часта гэта было звязана з друкарскімі клопатамі. Не мелі ix каталікі (аператыўныя друкарні акадэмічная i уніяцкая ў Вільні), якія выдавалі свае творы таксама ў Любліне ці Кракаве. Кальвіністы дыспанавалі друкарняй у Любчы, доступ да якой быў адкрыты i для лютэран, якія маглі выдавацца таксама ў Гданьску i Торуні. Казанні звычайна дэдыкаваліся самым блізкім сваякам памерлага, часам - дзяржаўным дзеячам ці ўплывовым знаёмым. Наклады былі, здаецца, невысокія. Ix экзэмпляры рассылался членам сям'і i знаёмым, найперш удзельнікам пахавальнай урачыстасці.
Для адных такія брашуры мусілі дакументаваць найперш славу роду, для іншых - рэлігійнае павучанне. А яны былі i першым, i другім. Багатая барочная форма выступала - на што i звярталася ўвага - ва ўсіх хрысціянскіх вызнаннях, хоць пратэстантаў, a асабліва лютэран, адрознівала большая сціпласць, што вызначалася ix адрозным ад каталікоў (i кальвіністаў) стаўленнем да пахавання. Затое змест мог супадаць; паволі знікалі элементы веравызнаўчай палемікі, месца якой заняла агульная мэта - імкненне выхоўваць з напамінам пра збавенне. Клімат Контррэфармацыі не мог не паўплываць на пратэстанцкія канфесіі.
[1] Гл. Miks-Rudkowska М. Theatrum in exeduiis Karola Ferdynanda Wazy // Biuletyn Historii Sztuki, 30, 1968, № 4, s. 419-435; Chrościcki J. A. Barokowa architektura okazjonalna // Studia Staropolskie, t. 29: Wiek XVII - kontrreformacja - barok / pod red. J. Pelca. Wrocław, 1970, s. 247 i наст.; Dobrowolski T. Polskie malarstwo portretowe. Kraków, 1948, passim.
[2] Epistoła pastoralis ad parochos Bernardi Macieiovski. Wilno, 1669. Гл.: Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie. Wilno, 1912, s. 132, 418; Bystroń J. S. Dzieje obyczajów w dawnej Polsce. Wiek XVI-XVII, t. 2. Warszawa, 1960, s. 98.
[3] Nadolski В., wstęp do: Wybór mów staropolskich. Wrocław, 1961 (Bibl. Naród. Seria I, Ne 175). s. LXXIV-LXXVI, s. 231 p. 1.; Chrościcki J. A. Castra ad astris. Kazania i relacje pogrzebowe jako źródła historii sztuki // Biuletyn Historii Sztuki, 30, 1968, Ne 3, s. 384-394.
[4] Tyszkiewicz Е. Groby rodziny Tyszkiewiczów. Warszawa, 1873, s. 38; Jankowski C. Powiat oszmiański, t. 1. Petersburg, 1896, s. 334 i наст.; Wisner H. Dysydenci litewscy wobec wybuchu wojny polsko-szwedzkiej (1665-1660) // Odrodzenie i reformacja w Polsce, t. XV, 1970, s. 141. Пар. з памылковай інфармацыяй Эдварда Катлубая (..Życie Janusza Radziwiłła", Вільня, 1859, с. 70 i 214), нібыта цела князя праз некалькі месяцаў было перевезена з Тыкоціна ў Кейданы i там праз год пасля яго смерці (30 снежня 1656 г.) пахаванае.
[5] Hedemann О. Testamenty brasławsko-dziśnieńskie XVII-XVIII wieku jako źródło historyczne. Wilno, 1935, s. 17.
[6] Maskiewicz S. Dyjaryjusz // Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimiera Maskiewiczów / Wyd. A. Sajkowski. Wrocław, 1961, s. 203 i наст.; Taurogiński B. Z dziejów Nieświeża. Warszawa, 1937, s. 225 i 241.
[7] Monumenta Reformationis Polonicae et Lithuanicae, seria I, z. 1: Zabytki z wieku XVI, wyd. 2. Wilno, 1925, s. 162-163.
[8] Biblioteka im. Czartoryskich w Krakowie, rksp IV. 378, Ns 38, k. 280.
[9] Напрыклад, смерць 23 красавіка, пахаванне 17 траўня - гл.: Zygrowiusz J. Żywot wieczny i śmerć wieczna. Na pogrzeb wszystkimi cnotami ozdobionej Jej Mości Paniej Christiny z Kawęczyna Frąckiewiczowej Radzimińskiej. Lubcz, 1620, s. D4-E1.
[10] Spiżarnia aktów rozmaitych, które się przy zalotach, weselach, bankietach, pogrzebach i tym podobnych inszych zabawach świeckich odprawować zwykły. Kraków, 1638, s. Av.
[11] Kazania pogrzebowe Samuela Dambrowkiego oczyszczone z makaronizmów łacińskich. Kwidzyn, 1843; гл. таксама: Pisarski J. Mówca polski, t. 2. Kalisz. 1676, s. 304-305.
[12] Krzyżanowski J. Historia literatury polskiej, wyd. 2. Warszawa, 1934. s. 272.
[13] Piątkiewicz W. "Łaska marzalkowska" Sarbiewskiego // Przegląd Powszechny, r. 8, 1891, t. 29, s. 328.
[14] Tyszkiewicz J. Kazanie przy exequiach Godnej Pamięci Jego Mości Pana Alexandra Tyszkiewicza, sędziego ziemskiego polockiego. Wilno, 1645, s. A2-A2 v. Падобнае "ўсеагульнае жаданне" выканаў прыёр віленскіх дамінікандаў Адам Пякарскі: Piekarski A. Na pogrzebie Jego Mości Pana Jana Lewona z Upity kazanie. Wilno, 1615, s. A2.
[15] Brown J. Biblioteka pisarzów assystencji polskiej Towarystwa Jezusowego. Poznań, 1862, s. 72; Poplątek J. Studia z dziejów jezuickiego teatru szkolnego w Polsce. Wrocław, 1957, s. 145. Твор Базыліка апублікаваў у Ліпску С. Кот (Kot S. Nieznany poeta polski w XVI wieku // Zeitschrift fur slavische Philologie, 25, 1956, z. 1, s. 127-145).
[16] Drzymla K. Ks. Stanisław Grodzicki jako teolog i kaznodzieja // Polonia Sacra, 1, 1948, z. 3-4, s. 267-288; рэдакцыйная біяграма Градзіцкага ў "Polskim słowniku biograficznym" (далей PSB), т. XIII. с. 618.
[17] Cieciszewski W. Krzystal z popiołu ukazany przy początku po grzebu Jaśnie Oświeconej Księżny Katarzyny Radziwiłłowej. Wilno, 1643, s. B.
[18] Пар.: Bednarski S. Cieciszewski Wojciech // PSB, t. 3, s. 40 (форма прозвішча, прыведзеная ў артикуле, не ўжывалася ў XVII ст., пра што сведчаць апублікаваныя тады творы i каталогі манаскіх ордэнаў).
[19] Cieciszewski W. Krzystal z popiołu..., s. B.
[20] Тамсама. с. B2-B4.
[21] Wituński A. Tiara wieczności Jaśnie Oświeconej X. Katarzyny z Potockich Radziwiłlowej Ks. na Birżach i Dubinkach. Wilno, 1643.
[22] Tazbir J. Państwo bez stosów. Warszawa. 1967, s. 247.
[23] Kosman M. Konflikty wyznaniowe w Wilnie XVII w. II Kwar talnik Historyczny, 1972. №1.
[24] Cieciszewski W. Krzystal z popiołu..., s. A2-A 2v.
[25] Grodzicki S. Kazanie na pogrzebie <...> Katarzyny z Tęczyna Radziwiłłowej, s. IIv (przedmowa).
[26] Тамсама, с. II.
[27] Тамсама, с. 97 - аўтар адрозніваў "нашых кальвіністаў" ад "новахрышчэнцаў" (с. 45), хоць абодва гэтыя веравызнанні нароўні атакаваў.
[28] Наконт маральнасці духавенства i адлюстравання гэтай праблематыкі ў рэлігійнай палеміцы гл.: Tazbir J. Znaczenie obyczajów kleru dla rozwoju i upadku polskiej reformacji // Odrodzenie i reformacja w Polsce, t. VIII, 1963, 8. 91 i наст.; пар. таксама: Czapliński W. Blaski i cienie kościoła katolickiego w Polsce w okresie potrydentskim // Odrodzenie i reformacja w Polsce, t. XIV / Red. O. Bartel. Warszawa, 1969, s. 5 i наст.
[29] Birkowski F. Na pogrzebie wielebnego Ojca X. Piotra Skargi kazanie. Kraków, 1612, s. 18.
[30] Olszewski J. Kazanie na pogrzebie prześwietnego i przewielebnego w Chrystusie Ojca i Pana 1МХ Eustachego Wolowicza primasa W. X. Litews. miane w kościele katedralnym wileńskim dnia lutego Roku Pańskiego 1630; гл. таксама: Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie, t. 1. Wilno, 1908, s. 299.
[31] Wituński A. Przywilej nieśmiertelności Jaśnie Wielmożnego i Przewielebnego Jego Mości X. Abrahama Woyny biskupa wileńskiego. w kościele katedralnym wileńskim w dzień pogrzebu jego. Wilno, 1649, s. F 4.
[32] Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie..., s. 299.
[33] Smotrycki M. Kazanie na znamienity pogrzeb przezacnego i
przewielebnego męża, pana i ojca Leontego Karpowicza, nominata wlodzimerskiego i brzeskiego, archimandryta wileńskiego. b. m. i d. [пасля 2 лістапада 1620 г.]. s. G3v.
[34] Zygrowiusz J. Żywot wieczny i smerć wieczna..., s. D 4.
[35] Schónflissius Л. Antidotum spirituale to jest lekarstwo duchowne na truciznę srogiej śmierci przy obchodzie pogrzebu niegdy pobożnego i szlachetnego męża Jego Mści Fana Jakuba Gibla burmistra wileńskiego. Królewiec, 1638, s. E 3.
[36] Korona M. Krzyż strzelisty Oświeconego Domostwa Ich Mościów PP. Sapiehów albo kazanie żałobne przy pogrzebieniu ciała Jaśnie Wielmożnego Pana IMP Pawła Sapiehy, b. m. i d., s. Av, B2v. Гл. біяграму Марка Кароны аўтарства Л. Гандукевіча (PSB, t. XIV, s. 96-97).
[37] Layszczewski S. Dwa lwi klejnot sapieżyński albo krótkie kazanie na pogrzebie... Leona Sapiehy wojewody wileńskiego, wielkiego hetmana XVL... miane w dzień pogrzebu. Lublin, 1637, s. B2v.
[38] Пар. меркаванне Я. Тазбіра (Tazbir J. Znaczenie obyczajów kleru..., c. 102).
[39] Wituński A. Radocny grób Jaśnie Wm. Jego Mości Pana Aleksandra Massalskiego, wojewody mińskiego, starosty kowieńskiego. b. m. i d. [Вільня, пасля 19 траўня 1643 г.).
[40] Wituński A. Gryf Chodkiewicżowski w śmierci J. W. Pana Jego Mści P. Krzysztofa Chodkiewicza wojewody wileńskiego, b. m. i d. [Вільня, 1652], s. B2, E3.
[41] Kamieński Р. Kazanie na pogrzebie Jaśnie Wielmożnego Jego Mości Pana Jana Alfonsa Lackiego, xięstwa żmojdzkiego generalnego starosty, b. ul. i d. [пасля 15 студзеня 1647 г.],s. H, H3,
[42] Cieciszewski W. Krzystal z popiołu..., s. A1v.
[43] Dygoń Т. Lilia Pacowska J. Mci Pana Piotra Paca, wojewody trockiego, dawgialskiego starosty. Wilno, b. d. [пасля 21 кастрычніка 1642 г.], s. C4.
[44] Wysocki S. Kazanie przy pogrzebie Jego X. M. Pana Pana Jana Symeona Książęcia Słuckiego i Kopylskiego. Wilno, 1593, s. 40; Dygoń T. Przemiana koni poszosnych pod lektyką JM. Simeona Samuela Sanguszka, woewody witebskiego, b. m. i d. [пасля 22 лютага 1639 г.], s. В,, i наст.
[45] Гл.: Lewandowski I. Florus w Polsce. Wrocław, 1970, s. 73-76. "
[46] Niestojemski M. Wysoce godny kawaler Xięstwa Zmudzkiego, w kazaniu pogrzebowym Wielmożnego Jego Mości Pana Andrzeja Stankewicza, pisarza ziemskiego kowieńskiego. Wilno, b. d. [пасля 10 кастрычніка 1647 г.], s. C3.
[47] Напрыклад: Schónfłissius A. Antidotum spirituale...; Ён жа. Memoriał śmiertelności na pogrzebie niegdy Szlachetnego Pana Simona Engelbrechta kupca wileńskiego, b. m. i d. [пасля 17 чэрвеня 1635 г.].
[48] Dambrowski S. Desideria Christianorum albo pragnienia duchowne chreściańskich ludzi. Nad zmarłym ciałem Zacnie Urodzonej i Szlachetnej Paniej Jej Mości Elżbiety Nohartowny Naruszewiczowej. b. m. i d. [1624], s. 2 i наст.
[49] Цыт. паводле: Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie..., s. 123 (аўтар не паведамляе, каго датычыць прыведзены фрагмент Валовічавага казання).
[50] Birkowski F. Jan Karol Chodkiewicz i Jan Weyher, wielmożni, waleczni, pobożni wojewodowie, pamięcią pogrzebną wspo- mnieni. Kraków, 1627, s. 2.
[51] Dubowicz A. Kazanie na pogrzebie Theophila Tryzny wojewody brzeskiego, miane w cerkwe bytenskiej Zakonu S. Basile go. Wilno, 1645. s. В.
[52] Sześć broszur politycznych z XVI i początku XVII stulecia / Wyd. B. Ulanowski. Kraków, 1921, s. 116; гл.: Wisner H. Konwokacja Wileńska. Z dziejów parlamentaryzmu litewskiego w czasach Zygmunta III // Czasoposmo Prawno-Historyczne, t. 20, 1968, z. 2, s. 75-80.
[53] Grodzicki S. O Czyśćcu kazanie wtórne. (3 уступу да казання.)
[54] Olszewski J. Kazanie na pogrzebie..., s. 299. Наконт складу Сената пар.: Zródłopisma do dziejów unii Korony Polskiej i W. X. Litewskiego / Wyd. T. Dzialyński, cz. 3. Poznań, 1856, s. 1.
[55] Radziwiłł A. S. Pamiętniki / Wyd. E. Raczyński, t. 2. Poznań, 1839, s. 4.
[56] Olszewski J. Grono winne pod Zodiakiem Sapieżyńskim w młodym wieku dojrzałej cnoty. Na pogrzebie WP JMP Krzysztofa Sapiehy wojewodzica wileńskiego, pisarza WXL w kościele św. Michała wystawione 27 XI 1631. Wilno, 1631. (Я грунтуюся на пасмяротным выданні прамоваў Альшэўскага: Вільня, 1645, с. 321-322.)
[57] Piątkiewicz W. "Laska marzałkowska"..., cz. 2 // Przegląs Powszechny, r. 8, t. 30, s. 21; прамову Сарбеўскага ca скарачэннямі перадрукаваў Б. Надольскі (Nadolski В. Wybór mów staropolskich. Wrocław, 1961, s. 289-303).
[58] Dubowicz A. Wyprawienie osoby, którą od Boga wziął i na Theatrum świata szczęśliwie odprawił Jaśnie Wielmożny Jego Mość Pan Janusz Skumin Tyszkiewicz... wystawione w Wilnie w Cerkwi św. Trojce Ojców Bazylianów Unitów w roku 1642 oktobra 24 dnia. (Wilno, 1642,] s. F4.
[59] Schónflissius A. Antidotum spirituale..., s. C 4; пар. M. Łowmiańska. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku. Wilno, 1929, s. 50, 90; Turkowski T. Gibel Jakub // FSB, t. VII, s. 422.
[60] Turnowski J. Pogrzebne słowa przy ostatniej posłudze sł [awnej] pamięci Heinricha Hubera MK z szwabskiej Halle w Toruniu uczciwie pogrzebionego. b. m. i d., s. C 3v.
[61] Тамсама, с. C4.
[62] Тамсама, с. D.3.
[63] Tyszkiewicz R. Kazanie albo itinerarz do domu wieczności przy pogrzebie... Stanisława Jana Izdebskogo... roku 1643 dnia 24 listopada odprawowany. [Wilno,] 1643, s. A2-B.
[64] Тамсама, с. D2.
[65] Наконт паланізацыі тагачаснага каталіцызму гл.: Tazbir J. Rzeczpospolita i świat. Studia z dziejów kultury XVII wieku. Wrocław, 1971, s. 99 i наст.; пар. таксама: Cynar ski S. Sarmatyzm. idologia i styl życia // Polska XVII wieku. Państwo - społeczeństwo - kultura / Pod red. J. Tazbira. Warszawa, 1969, s. 220 i наст.
[66] Wituński A. Dla wiecznej pamięci chorągiew pobożnej miłości na zniesienie żałobnej chorągwi z śmierci Jaśnie Wielmożnej Jej Mści Pani Halzbiety z Gosławic Wolowiczowej starościnej generalnej żmudzkiej... w kościele brzeskim u ojców bernardynów na pogrzebowych egzekwiach kazaniem wystawiona. Lublin. 1636. s. B4v.
[67] Тамсама, с. E.
[68] Dubowicz A. Kazanie na pogrzebie Theophila Tryzny..., s. C3.
[69] Dubowicz A. Pióro lekkie ciężki świat noszące. Na pogrzebie IMP Jana Kolendy województwa wileńskiego trybunalskiego, ziemskiego pisarza. Wilno, 1637. (Пахавание адбылося ва уніяцкай царкве Святой Тройцы 18 снежня 1636 г.)
[70] Wituński A. Gryf Chodkiewicżowski..., s. E3.
[71] Dygoń T. Przemiana koni poszosnych pod lektyką JM. Simeona Samuela Sanguszka..., s. A3.
[72] Тамсама, с. В.
[73] Doroszewski М. Poważna senatorka w trzech bramach przy pogrzebie Jaśnie Wielmożnej Pani Zophiej Zienowiczownej nowogrodzkiej, b. m. i d. [пасля 14 студзеня 1642 г. -дата пахавання], s. Gv.
[74] Тамсама
[75] Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie.... s. 299.
[76] Wituriski A. Pierścień nieśmiertelności oddany w żałobnych namiotach śmierci Krzysztofa Wiesiołowskiego w. marszałka litewskiego. Kraków, 1637, s. 14.
[77] Zygrowiusz J. Żywot wieczny i śmerć wieczna..., s. D4.
[78] Nadolski B. Wybór mów..., s. 288.
[79] Тамсама, с. 296.
[80] Тамсама, с. 297.
[81] Наконт дзейнасці Шанфлісіуса ў Вільні гл.: Zaremba J. Wtęp // A. Gdacjusz. Wybór pism. Wrocław, 1969, s. 10 i наст.
[82] Zygrowiusz J. Żywot wieczny i śmerć wieczna..., s. D2.
[83] Dambrowski S. Desideria Christianorum albo pragnienia duchowne chrześciańskich ludzi. Nad zmarłem ciałem Zacnie urodzonej i Szlachetnej Paniej Jej Mości Paniej Elżbiety Nohartowny Naruszewiczowej, w kazaniu pogrzebowym z Psalmu 42 w Gojcieniszkach wyrażone, b. m., 1624, karta tytułowa; nap.: Merczyng H. Zbory i senatorowie protestanccy w dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1905, s. 210.
[84] Bielecki-Urbanowicz J. Wschód nieśmiertelnej sławy po zachodzie żywota i wielkiej nadziei Wielmożnego Jego Mości Pana P. Hieronima Chodkiewicza starosty mozyrskiego. Wil no, 1650, s. A 1.
[85] Тамсама, с. В 2.
[86] Тамсама, с. А.
[87] Тамсама. с. D 1.
[88] Kojałowicz К. Żywot W. X. Mikołaja Lancicego abo Lenczyckiego SJ, b. m. 1652. s. 119 i наст.