Pompa funebris у Вільні да часу падзелаў Рэчы Паспалітай
Pompa funebris - лац. пахавальная цырымоніяГод 1323, а за ім 1387, 1655 i 1795 можна адзначыць як даты надзвычай важных падзей у гісторыі Вільні. Першая дата тычыцца перанясення туды сядзібы валадара Вялікага Княства Літоўскага, але ёсць звесткі, што Гедымін умацаваўся ў Вільні ўжо колькі гадоў да таго. Паселішчы ўзніклі на гэтым месцы яшчэ раней, аднак сумніўным гіадаецца меркаванне, выказанае адным сучасным даследчыкам, думку якога мала хто падзяляе [2] - што Міндоўг ужо ў палове XIII ст. гіеранёс у Вільню сваю сталіцу. Дагэтуль нішто не аспрэчвала прынятую пазіцыю, што месцам хрышчэння i каранацыі гэтага валадара быў Наваградак на суседняй Чорнай Русі.
Дзяржава Гедыміна i яго пераемнікаў, хоць фармальна была язычніцкай, на самай справе аб'ядноўвала прадстаўнікоў розных вераванняў. Ліцвіны, што мелі мнагабожжа, не маглі ігнараваць пражыванне побач з імі прадстаўнікоў хрысціянскай веры, якіх, асабліва ў сталіцы, станавілася ўсё болей - каталікамі былі пераважна купцы i нямецкія рамеснікі з Рыгі, а таксама польскія палонныя, якія рассяляліся па ўсім абшары краіны. 3 Руссю сувязі ўзмацняліся двума шляхамі: на карэннай Літве, а таксама на Наваградчыне абодва народы даўно суіснавалі, русіны нават утваралі асобны раён у Вільні; акрамя таго падпарадкаванні чарговых княстваў Русі спрыялі пасяленню там намеснікаў i воінаў, якія, хоць i захоўвалі палітычную дамінацыю, падпадалі пад уплыў мясцовай культуры, у тым ліку на рэлігійным узроўні.
Хрысціянская традыцыя не абмінула i сям'ю вялікага князя, паколькі валадары бралі ў жонкі прадстаўніц княскіх рускіх родаў, тыя ж заставаліся пры сваёй веры. З імі ў сталіцу пераязджалі двор i манахі, больш за тое - палова дзяцей Гедыміна i Альгерда была хрышчаная ў праваслаўе. Такім чынам, яшчэ да 1387 г., калі Ягайла прыехаў з Вавеля на берагі Віліі з мэтай рэалізацыі дадзенага два гады таму абяцання выкараніць паганства сярод сваіх прыдворных, у Вільні ўжо нейкі час побач з месцамі культу Перуна знаходзіўся невялікі касцёл i цэрквы. Варта дадаць, што праз пэўны час тут паўстануць малельныя дамы татараў i караімаў, a паноўны клас пачне выказваць сваю падтрымку новым падапечным - яўрэйскаму насельніцтву. Гэта пацвярджае той факт, што атмасфера Вільні была поліканфесійнай [3], а значыць тут адпраўляліся i розныя пахавальныя абрады.
Немцы і русіны хавалі памерлых каля храмаў, аднак больш дакладных звестак пра ix могілкі няма. Пры гэтым захавалася інфармацыя пра крэмацыю валадароў у т. зв. Даліне Святарога (пад Замкавай гарой, там, дзе сёння знаходзіцца Кафедральная плошча, i непасрэдна каля яе). Там быў святы гай, a іншыя месцы спалення памерлых знаходзіліся на Антокалі i ў раёне пазней пабудаванай Вострай Брамы. Нельга не ўзгадаць яшчэ адно месца, праўда, больш далёкае ад цэнтра, пра якое ў кампендыуме XIX ст. знайшоўся наступны запіс: "Роса, узгоркавае месца пад Вільняй, дзе тутэйшы люд з паганскіх часоў напярэдадні св. Івана Купалы ці непасрэдна на Купалле або ў выпадку дажджу колькі дзён пасля яго збіраецца, каб адшукаць папараць-кветку, што прыносіць шчасце" [4].
Землі, называныя Росай (назва паходзіць з XVI ст.), калісьці распасціраліся на большы абшар, чым сёння, i цягнуліся прыкладна да Вострай Брамы, а тая, у сваю чаргу, узнікла ў фартыфікацыйным комплексе горада на пачатку названага стагоддзя, калі былі пабудаваны абаронныя муры [5]. Адсутнасць тых муроў дазваляла больш вольна распараджацца зямлёю, чым гэта мог рабіць тыповы сярэднявечны горад.
Маючы намер паказаць у гістарычным зрэзе існаванне віленскіх некраполій, немагчыма не адзначыць першую ўзгадку пра пахаванне ў гэтым горадзе, хоць тычыцца яно яшчэ дахрысціянскіх часоў. Менавіта Ян Длугаш, датуючы падзею 1382 годам, паведамляе пра смерць слаўнага Кейстута: "Князь Скіргайла прывёз ягоныя астанкі ў Вільню i паводле старой традыцыі спаліў разам ca зброяй, коньмі, шатамі ды найлепшымі i найбольш вернымі сабакамі" [6]. Гэты ж летапіс, апісваючы пад датай 1387 г. вераванні i традыцыі ліцвінаў, звяртаецца да апісання падобнага абраду, які быў адпраўлены на дзесяць гадоў раней: "...памерлых палілі, што - як можна прачытаць - было традыцыяй не толькі ў Італаў i Лацінаў, але i ў іншых народаў. Паколькі на Літве было шмат лясоў i гаёў, Ліцвіны вылучалі спецыяльныя лясы, a ў ix кожная вёска, кожны дом i сям'я мелі свае асобныя стосы, на якія клалі i палілі нябожчыкаў. Ля памерлага, падрыхтаванага да спалення, клалі жывёл i розныя каштоўныя рэчы - каня, вала, карову, сядло, зброю, найпрыгажэйшую вопратку, рамень, ланцужок, пярсцёнак - i палілі разам з нябожчыкам, не прыдаючы значэння, ці ахвяраванні былі залатыя, ці срэбныя. Гэтак быў спалены i сын Гедыміна Альгерд, вялікі князь літоўскі, бацька польскага караля Ўладзіслава, які памёр у цемры паганства. Спалілі яго разам з лепшым канём у лесе Каківейтус, недалёка ад замка ў вёсцы Майшаголы (прыкладна 25 км ад Вільні. - М. К), самога апранулі ў плашч, абшыты пярлінамі i каштоўнымі камянямі, покрыва на ім было пурпурнае з залатым, а рамень срэбны з пазалотай" [7].
Інфармацыю пра спаленне Альгерда пацвярджаюць i ордэнскія крыніцы, якія. дарэчы, з'явіліся яшчэ да летапісу Длугаша. Пра апошняе ўрачыстае пахаванне прадстаўніка літоўскай дынастыі паводле язычніцкага рытуалу напісаў Віганд з Марбурга [8] ў 1311-1394 г. Арыгінал гэтага тэксту не знойдзены, застаўся толькі пераклад на лацінскую мову, зроблены менавіта для Длугаша.
У лютым 1387 г. Ягайла перадаў Вільні магдэбургскія правы, i горад стаў сядзібай першага на Літве епіскапства, фармальна арганізаванага на наступны год. Пасля апошняга нападу крыжаносцаў у 1394 г. надышлі гады зацішша, што працягвалася да нашэсця войскаў цара Аляксея ў 1655 г., пасля якога засталіся адно руіны i папялішчы.
Час спакою азначаў развіццё гаспадарчых структур, дабрабыту i прырост колькасці насельніцтва; на сталічны горад ускладаліся дадатковыя функцыі як да Люблінскай уніі, так i пасля яе. Абаронныя муры не стрымлівалі тэрытарыяльнага пашырэння Вільні, паколькі, па-першае, яны ахоплівалі дастаткова вялікі абшар (спачатку пад ахову муроў падпадаў замкава-кафедралъны комплекс), па-другое, развіваліся прадмесці на левым беразе Віліі. Па іншай, чым у Кракаве, схеме тут узнікалі ў перыяд Рэнесансу i Барока двары, а пазней шыкоўныя палацы ўладных родаў. У 1536 г. насупраць Сніпішак пабудавалі першы сталы мост цераз Вілію, дзе дагэтуль была пераправа ўброд, a берагі плаўна спускаліся да вады. Гэтак быў зроблены першы крок да далейшай экспансіі гарадскіх межаў на правы бераг ракі [9].
Археалагічныя працы, якія праводзіліся на тэрыторыі Вільні, указваюць на існаванне слядоў даўніх могілак у розных частках горада. Гэта зусім не новая з'ява, паколькі ў Сярэднявеччы касцёлы стаялі ў акружэнні вялікіх некраполій, пра што часам нагадваюць, напрыклад, адпаведныя надпісы на могілкавых мурах кафедральнага сабора ў Сандаміры.
Што дала афіцыйная хрысдіянізацыя? Апеку над памерлым у адпаведнасці з касцельнымі законамі ўзяло на сябе духавенства, i без цяжкасцяў яно пашырала свае ўплывы на заможны клас i багатае мяшчанства. Некраполія - горад нябожчыкаў - яшчэ ў старажытныя язычніцкія часы лічылася месцам святым i недатыкальным, а на падставе Закону Дванадцаці Плітаў яна магла закладацца выключна па-за межамі горада. Месца адвечнага спачыну (лац. coemeterium ) стваралі падземныя катакомбы i склепы ў храмах - апошняе пацвярджае ў тым ліку яго надземны характар, што ў сукупнасці перадавалася пад апеку капланаў хрысціянскіх абшчын. Пасля адмены забароны праводзіць пахаванні ў межах горада, што на захадзе было ўведзена ў 563 г., a ў Візантыі на пачатку X ст., прыцаркоўныя могілкі зрабіліся наватарствам i цалкам адышлі ад антычнай традыцыі. Вяртанне да старажытнай практыкі, якая паўторна ўзнікне толькі ў эпоху Асветніцтва, будзе звязана з хуткім ростам гарадоў. Неабходнасць гэтага новаўвядзення абгрунтоўвае маршалак вялікі каронны Станіслаў Любамірскі, які па даручэнні свецкай улады з 1770 г. адказваў за парадак у сталічным горадзе Варшаве, пра што ён піша ў сваім лісце да познаньскага епіскапа Андрэя Станіслава Младзяёўскага, да епархіі якога належала гэтая частка Мазовіі. Варшава ў першай палове XVIII ст. налічвала толькі 24 тыс. жыхароў, а праз трыццаць гадоў ужо 63 тыс., у перыяд жа Вялікага Сойму больш за 110 тыс. [10].
У тыя часы таксама ў іншых гарадах Рэчы Паспалітай была звернута ўвага на неабходнасць вынясення могілак далей ад жылых забудоваў, а той факт, што часцей за ўсё рэалізацыя гэтых намераў адбывалася ў часы ўпадку дзяржавы пасля падзелаў, не азначае, што ініцыятыва сыходзіла ад новых імперскіх уладаў.
Шмат увагі аддавалі могілкам правінцыйныя i епархіяльныя сіноды i ў рамках тагачасных парадкаў указвалі на недагляд i спробы хаваць памерлых па-за ўласнай парафіяй. Перад тым як разгледзець гэтыя пытанні з пазіцыі нядаўна ахрышчанай Літвы, аддадзім крыху ўвагі найбольш трывалым некраполіям, а менавіта пахаванням непасрэдна ў храмах. У Вільні асаблівым месцам у гэтым сэнсе быў кафедральны сабор.
Па ўказанні Ўладзіслава Ягайлы на месцы даўнейшага язычніцкага культу ў непасрэдным суседстве з замкам быў пабудаваны драўляны храм для епіскапа. Адначасова на Замкавай гары таксама з дрэва паставілі дзве больш аддаленыя святыні - Св. Марціна для прыдворных i Св. Яна для мяшчан.
Названы галоўны храм дашчэнту згарэў у 1419 г., таму замест спаленага паўстаў новы, падобны да замка, з трыма вежамі, мураваны кафедральны сабор, пабудаваны з каменю на ўзор крэпасці ў Хэнцінах. Да сабора далучаліся ўсё новыя капліцы (Манівіда, Гаштаўта, Кезгайлы, Каралеўская), ніжні ўзровень якіх прызначаўся на пахаванне. Пад час перабудовы храма, што пачалася ў 1522 г., будынак знішчыў чарговы пажар, у сувязі з чым гатычныя абрысы цалкам саступілі новым рэнесансавым. Праца зацягнулася да 1557 г., i знешне сабор выглядаў больш эфектна, але ж не надта моцныя падмуркі будынка на багністых землях прычынілі шкоду франтоннай сцяне, таму ўжо праз сорак гадоў неабходна было яе зноў перабудоўваць.
Пры такой сітуацыі не магло не пацярпець падзямелле, прызначанае на пахаванні. Можна вылучыць дзве катэгорыі падземных магіл: спецыяльныя магільні для вышэйшага духавенства i членаў дынастыі, а таксама вяльмож, i проста пахаванні ў зямлі. У 1390 г., 16 верасня, абарваўся зямны шлях Карыгайлы - брата Ягайлы, звязанага з каралём духоўна i разам з ім хрышчанага на Вавелі пад імем Казімір. Гэты адважны ваяр пад час асады Вільні трапіў у палон да крыжаносцаў (з імі разам выступіў Вітаўт). 3 Карыгайлам расправіліся, адсекшы яму галаву, або, магчыма, ён загінуў у баі, а пасля яму адсеклі галаву. Цела, аднак, было перададзена духавенству, i яно справіла годнае пахаванне. У той жа грабніцы пазней быў пахаваны яшчэ адзін брат караля - Мінігайла Вігунт, які таксама прыняў хрышчэнне ў Кракаве 15 лютага 1386 г. пад імем Аляксандр. Яго жыццё абарвалася ў Вільні 28 чэрвеня 1392 г. Як лічыць Длугаш, ён быў атручаны Вітаўтам, які вызваляў сабе дарогу да пасады намесніка на Літве [11].
На працягу чатырох гадоў першым епіскапам Вільні быў Андрэй з роду герба Ястрабец. Пры ім фармаваўся капітул, які напачатку складалі два пралаты (пробашч i дэкан) i дзесяць канонікаў, да функцый якіх належала вядзенне найбольш вялікіх парафій епархіі [12]. Цырымонія пахавання князёў была пышнай, паколькі ў горадзе павялічвалася колькасць духавенства. Епіскап Андрэй памёр 14 лістапада 1398 г. i быў пахаваны ў падзямеллі кафедральнага сабора, дзе для ардынарыусаў быў адведзены спецыяльны склеп. Праз дзевяць гадоў побач з ім пахавалі цела яго пераемніка, Якуба, званага Пліхтам (ён памёр 9 лютага 1407 г.), потым у 1414 г. пахавалі Мікалая з Гожкава, у 1421 г. - Пятра з роду герба Ястрабец, a ў 1453 г. - Мацея. Паводле касцельнага заканадаўства пахаванне памерлых епіскапаў - у сувязі з неабходнасцю хуткай перадачы маёмасці епіскапскай сталіцы - павінна было адбывацца не пазней чым на працягу 8-15 дзён пасля смерці, хіба што смерць надышла па-за межамі епархіі [13], бо цела павінна было аддавацца зямлі ў адпаведных кафедральных саборах.
Апісанні цырымоній пахавання віленскіх ардынарыусаў у часы Ягайлы не захаваліся. Аднак імаверна яны мелі тыповы характар i спачатку праходзілі сціпла, з часам пашыраючыся да pompa funebris [14], росквіт якой назіраўся ў перыяд Барона. Гэта, напэўна, датычылася першых двух епіскапаў, якія паходзілі з ордэна францысканцаў, i ix бліжэйшых пераемнікаў. На сямнаццаты дзень пасля смерці Андрэя (пахаванне адбылося ў капліцы св. Францыска i Божага Цела, фундатарам якой быў сам нябожчык [15]), віленскі капітул у поўным складзе з дазволу караля Ўладзіслава i князя Вітаўта абраў свайго новага пастыра мінарыта Якуба, сына Яна Пліхты [16]. Відавочна, тэрмін на пахаванне быў вытрыманы, цырымонію арганізавалі хутка, тым больш што месца пахавання падрыхтавалі раней.
Пасля вялікай вясновай паводкі ў 1931 г. у час даследаванняў быў знойдзены фрагмент першаснага кафедральнага сабора пад галоўным нефам, пасля чаго Станіслаў Лоранц напісаў:
"Цяжка вызначыць, чаму склеп знаходзіўся каля галоўнага алтара, па правым баку ад яго. Складана было б сёння акрэсліць, якое прызначэнне ён меў, хутчэй за ўсё гэта быў склеп магільны. Далейшыя развагі прывялі б нас да гіпотэзы, што тут у 1390 г. былі пахаваныя Таўцівіл Кейстутавіч i Карыгайла Альгердавіч, a ў 1392 г. Вігунт Альгердавіч (труны Карыгайлы i Вігунта пазней былі перавезеныя на загад Ягайлы ў Кракаў). Але адразу трэба пагадзіцца з думкай, што няма ніякіх аргументаў на падмацаванне гэтага дапушчэння" [17].
Пад час чарговых перабудоваў храма ўпарадкоўвалася i падзямелле, дзе павялічвалася колькасць трун асобаў i спонсараў, якія выкупілі там прастору i за спакой душ каторых штогод праходзілі паніхіды. Перабудова святыні пасля пажару 1610 г. дала магчымасць правесці генеральнае ўпарадкаванне пахаванняў, знішчаных вільгаццю [18].
Пасля хрысціянізацыі краіны ўнутранае аздабленне катэдры стварала асаблівы настрой, што адзначыў прадстаўнік крыжаносцаў Kiбург у 1397 г.: "Калі мы накіраваліся ў касцёл, сонца ўжо схілялася да захаду. Сутонне даволі змрочнага храма выклікала ў нас стан меланхалійнага зачаравання. Запаленыя ў розных месцах лампады пачалі ўсё мацней зырчэць полымем. Манатонны спеў харыстаў, што паўтаралі псалмы ў адным бакавым нефе, рантам змоўк, i мы заўважылі яскравае святло ў глыбіні правага нефа. Гэта гарэлі свечкі на алтары св. Іаана Хрысціцеля. Хоць людзей у храме было шмат, яны патаналі ў глыбіні такога велізарнага будынка. Пачуўся голас каплана, які зацягваў інтанацыі вячэрняга набажэнства - за ім зноў пачуўся прыгожы складны харальны спеў. Калі псалом праспявалі, на высокай галерэі з боку галоўнага ўваходу загучалі музычныя інструменты: трубы, габоі, барабаны, вялікія катлы, якія выраблялі такі гук i шум, што нам пачуўся ў гэтым заклік да бітвы..." [19].
Гэтае мастацкае апісанне, не пазбаўленае перабольшвання (бо наўрад ці ў сціплым памерамі храме можна было б казаць пра натоўп вернікаў у вялікай прасторы), не скажае прынамсі аднаго погляду: катэдра пераносіла жыхароў літоўскай сталіцы ў іншы свет. Яна стварала сваю асаблівую атмасферу ў момант развітання з уладарамі - бо гэта быў віленскі Вавель, хоць i меншага масштабу.
27 кастрычніка 1430 г. у прысутнасці Ягайлы ў замку ў Троках скончылася зямное жыццё слаўнага вялікага князя Вітаўта, адной з найбольш адметных постацяў у гісторыі абедзвюх ягелонскіх дзяржаваў. Ен трымаў уладу i парадак жалезнай рукой, чым стварыў прэцэдэнт няпэўнасці перадачы ў новыя рукі дзяржаўных лёсаў, паколькі меў вакол сабе шмат пакрыўджаных непрыхільнікаў. Тагачасныя настроі перадае прысвечаны гэтым падзеям фрагмент з Annales Яна Длугаша.
"Адразу ж пачаліся сумныя пахавальныя прыгатаванні i жалобныя абрады, якія праводзіліся на працягу васьмі дзён па тры разы: раніцой, апоўдні i ўвечары. Усе аплаквалі смерць бацькі айчыны. Асабліва моцна галасілі жанчыны, што лілі слёзы ўслед за вялікай княжной Юліянай, якая раз-пораз перарывала свае голасныя скаргі роспачнымі словамі, што засталася сіратой на гэтым свеце. Здавалася, не толькі свае людзі, але i іншыя шматлікія народы павінны былі б аплакваць такога чалавека <...>.
Мёртвае цела князя Вітаўта ў суправаджэнні польскага караля Ўладзіслава i ўсяго двара перавезлі з Трокаў у Вільню i пасля адправы адпаведнай вельмі ўрачыстай паніхіды пахавалі ў віленскім касцёле Св. Станіслава. Прысутнічаў на гэтым пахаванні i князь Свідрыгайла з вялікай колькасцю літоўскіх князёў i баяраў, якія ўжо таварышылі апошняму нібы вялікаму князю. Пахавалі Вітаўта пры шматлікім сходзе людзей, якія аддалі яму апошні паклон, аднак не ўсе i не з аднолькавымі пачуццямі. Было вядома, што некаторыя выканалі гэты абавязак не ў адпаведнасці са сваім жаданнем, а ад страху. Адно кароль Уладзіслаў справіў яму шчыры належны гонар i развітаўся з такім жалем, якога нават ніхто ад яго не чакаў. У адказ на той факт, што кароль Уладзіслаў расцягнуў пышную пахавальную цырымонію не на дзень ці два, а значна болей, князь Свідрыгайла, які не ў стане быў стрымаць свайго абурэння, раптоўна i хутка, нягледзячы на незадавальненне караля, заняў замак у Вільні, пасля Трокі i іншыя замкі Вялікага Княства Літоўскага" [20].
Кароль развітваўся са сваім равеснікам, з якім яго лучылі сумесныя перажыванні ля стырна на верхняй палубе Літвы i ў значнай меры Польшчы. Цяпер ён змушаны быў перадаць уладу вялікага князя (сам ён насіў тытул вярхоўнага князя) неадказнаму Свідрыгайлу, адвечнаму бунтаўшчыку, якога потым доўгі час трымаў у вязніцы, паколькі ён безупынна кантактаваў з унутранымі i знешнімі ворагамі дзяржавы. Гэта прывяло да пагрозы грамадзянскай вайны паміж ліцвінамі-каталікамі i русінамі-праваслаўнымі, на падтрымку якіх абапіраўся малодшы сын Альгерда.
Абрад пахавання Вітаўта складаўся з дзвюх частак. Першая, што праходзіла ў Троках, мела свецкі характар i ўключала элементы старажытнай язычніцкай абраднасці. Вялікі князь адышоў на той свет у згодзе з Богам, пасля споведзі, пад час якой епіскап Мацей з Трокаў пераканаў яго ў тэзісе ўваскрэсення пасля смерці, наконт чаго раней князь неаднаразова выказваў сумненні. 3 залы ўрачыстасцяў Троцкага замка труна была перавезена ў Вільню, што знаходзілася прыкладна за 30 км ад Трокаў, i перададзена пад апеку духавенства. Пахавалі Вітаўта ў капліцы, узвядзенне якой ён спансараваў загадзя, побач з памерлай у 1418 г. жонкай Ганнай. Падрабязнасці пахавальнай цырымоніі невядомыя, але можна лічыць, што яна была падобная да той, што праз чатыры гады праходзіла ў Кракаве, калі хавалі Ўладзіслава Ягайлу. Паніхіду праводзіў епіскап Мацей, з канонікаў маглі прысутнічаць члены капітула, ардынарыусы - Павел з Камянца i Мікалай з Жамойці. Невядома, хто рабіў жалобную прамову над труной, але, відавочна, жалобный службы праводзіліся i ў наступныя дні ў трох іншых святынях горада i іншых касцёлах у BKЛ [21].
Трэба думаць, што ў сцэнарыі (а ён, як i ўся палітычная культура i абраднасць, павінен быў абапірацца на польскія традыцыі) не абмінулі элемента, апісанага Янкам з Чарнкова ў адносінах да пахавання апошняга з дынастыі Пястаў, які таксама не пакінуў пасля сябе нашчадка.
"Пасля таго як прыдворныя ўраднікі склалі свае багатыя дары грашыма i каштоўным посудам, асабліва да ксяндзоў, што адпраўлялі службу ля кожнага алтара катэдры, падкаморы, маршалак іншымі словамі, вывеў аднаго з лепшых каралеўскіх коней, а памагаты конюха вёў магутнага i спраўнага любімага каралеўскага каня, на якім сядзеў узброены рыцар, апрануты ў каралеўскі строй (маецца на ўвазе строй вялікага князя. - М. К), i сімвалічна прадстаўляў памерлага. наперадзе ж ішлі харужыя з харугвамі. Потым, калі былі ўскладзены ўзгаданыя ахвяраванні i ўсе пачалі, згодна з традыцыяй пад час абраду, размахваць харугвамі, узняўся жаласлівы крык, i плач, i енкі, як жанок, так i мужчын, што знаходзіліся ў касцёле <...> ажно не было куды, што старым, што маладым, што заможным, што нізкаму люду, ад таго плачу i енку стуліцца" [22].
У 1440 г. у Троцкім замку загінуў у выніку змовы збунтаваных магнатаў вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч. Яго пахавалі ў скляпеннях катэдры, а крыху пазней выканалі i просьбу ягонага атручанага ў Маскве сына Міхаіла Жыгімонтавіча - бунтара супраць Казіміра Ягелончыка. Той прасіў караля, які быў яму стрыечным братам па бацьку: "Малю цябе, каб ты мне ў сваёй ласцы прынамсі пасля смерці не адмовіў i цела маё побач з дзядамі i бацькамі маімі пахаваць дазволіў у віленскім касцёле" [23].
З "дзядамі" ён выразна перабольшыў, бо язычніцкае пахаванне Кейстута адбылося дакладна на семдзесят гадоў раней, калі яшчэ не існавала віленскай катэдры, а на яе месцы знаходзілася паганскае капішча. У храме ляжалі ў адвечным сне толькі ягоныя бацькі i дзядзькі. У 1484 г. знайшоў там месца вечнага спачыну сын i цёзка караля Казіміра Ягелончыка, які пасля смерці быў узвышаны да ганаровай ролі ахоўніка Літвы i Польскага каралеўства. Ён памёр у Горадні, адкуль бацька перавёз цела сына ў сталіцу дзе жылі ягоныя продкі, i пахаваў у спецыяльна ўзведзенай капліцы Найсвяцейшай Панны Марыі. Перад гэтым (у красавіку 1452 г.) ён забяспечыў канонікам штогадовую суму ў восем коп грошай, каб яны малілся за яго здароўе i кожны год на Посныя Дні прасілі за душы nostrorum predecessorum, то бок продкаў манарха [24].
Пахавальная капліца Вітаўта, пра выгляд i стан якой у пазнейшыя гады дбаў Аляксандр Ягелончык, была наноў адрамантавана ў XVI ст. пазашлюбным сынам Жыгімонта Старога, віленскім епіскапам Янам з літоўскіх княжычаў, адкуль i пайшла яе назва "Янушоўская". Праз нейкі час капліцу перайменавалі i назву звязалі з імем св. Караля Варфаламея.
Не нашмат ад вялікага князя адыходзіла яго блізкае атачэнне - гэтак стараста, што потым стаў віленскім ваяводам, Войцех Манівід, у 1420 г. пабудаваў i ўпрыгожыў капліцу св. Ігната, у якой яго трыма гадамі пазней пахавалі. Сям'я Гаштаўтаў, што зрабіла сабе кар'еру на службе ў Вітаўта, мела ўласную капліцу, названую па ix прозвішчы. Яе ўзнёс троцкі ваявода i земскі маршалак Марцін (памёр у 1483 г. або на пачатку наступнага) i быў там пахаваны, падобным чынам пазней у ёй пахавалі вядучага літоўскага алігарха, ягонага сына Альбрыхта, які быў вялікім канцлерам i віленскім ваяводам (памёр у 1539 г.) i магілу якога ўпрыгожвала велічная рэнесансавая надмагільная пліта. У 1476 г. паўстала Кезгайлава капліца, грошы на якую выдаў канцлер i ваявода Міхал Кезгайла [25].
Такім чынам, катэдра пераўтваралася ў пантэон не толькі каралеўскай дынастыі, але i заможных уладароў, пахаванні якіх былі, з аднаго боку, падставай для разважанняў пра мізэрнасць жыцця на гэтым свеце, а з другога - зацятых сварак паміж епіскапам, капітулам i вікарыямі, што даводзілася разрашаць каралю i нават Апостальскай Сталіцы. Адбываліся яны вакол падзелу строяў i іншых каштоўных рэчаў, элементаў дэкору катафалкаў, дываноў i іншага, то бок усяго, што заставалася пасля пахавання багатых нябожчыкаў. Найбольш гарачыя спрэчкі распаліліся пасля жалобных мерапрыемстваў на смерць каралевіча Казіміра. Ажно цяжка было галоўнаму хранапісцу віленскай дыяцэзіі ўстрымацца ад філасофскіх разважанняў: "Як бачым, звонку i ўнутры новай святыні кіпела жыццё: чалавечае жыццё - тое, што ўзнімалася на парадак вышэй ад агульнага ўзроўню i даходзіла да ўскрайніх межаў рэлігійнага экстазу i злажэння ахвяраў, i тое, што сцялілася нізка па зямлі ў выпрошванні хаця б кавалка хлеба" [26].
Клопат пра свой далейшы лёс i лёс блізкіх асобаў рабіў неабходным падмацаванне сваіх пазіцый i замаўленне абавязковых службаў у штогадовым рэлігійным цыкле, дадаткам у розных святынях, прычым нароўні з катэдрай i касцёлам Св. Яна асабліва шмат даніны перападала францысканцам i дамініканам. Каб забяспечыць збаўленне душам памерлых, у капліцах усталёўваліся новыя алтары, напрыклад, епіскап Войцех Табар у 1495 г. паставіў такі ў епіскапскай капліцы, прыставіўшы да яго восем капланаў i аднаго клерыка, запісаўшы ім, між іншым, шэсць "вялікіх" мераў мёду ў год, перадаючы кожнаму з канонікаў па дзесяць бабровых шкурак з хвастамі, а кожнаму клерыку - па пятнаццаць вавёркавых футрачкаў. Да гэтага трэба дадаць пятнаццаць бочак жыта, па пяць пшаніцы i ячменю, восем глыбаў ачышчанага воску на свечы для абодвух алтароў у вышэйназванай капліцы, каб хапала на кожнае святочнае мерапрыемства, віна для капліцы колькі будзе патрэбна, паўкапы грошай для ксяндзоў-місіянераў на куплю драўніны, у дадатак яшчэ паўкапы на мыццё касцельнай бялізны ў межах той жа капліцы" [27].
Пра каралеўскую капліцу клапаціўся Аляксандр Ягелончык, які ўстанаўліваў меры даніны ад вяльможаў. Дакумент, датаваны 1 верасня 1496 г., даводзіць, напрыклад, што для ўтрымання радавога фонду быў перададзены невялікі двор i да яго восем халопаў, а таксама ад віленскага ваяводы Міхала Кезгайлы i жамойцкага старосты Станіслава Яновіча кожны год бралася мядовая даніна. Маршалак вялікага князя Ян Пятровіч, каб выканаць апошнюю волю троцкага ваяводы, земскага маршалка Пятра, забяспечваў чатырох ксяндзоў у парафіяльным касцёле ў вёсцы Іўе i ў Віленскай катэдры, даручыўшы першым штодня праводзіць службу ca спевам, a другім - без спеву, да таго ж штогод у Посныя Дні праводзіць спецыяльныя набажэнствы. За выкананнем гэтых даручэнняў (бо да гэтага было рознае стаўленне!) сачыць павінен быў віленскі епіскап (1499). Аляксандр Ягелончык не забываўся, як, дарэчы i іншыя ўладары, пра сваіх верных служак. Гэтак для ўшанавання галоўнага дворскага конюха Лукаша даў грошы на ўстанаўленне ў катэдры алтара з адным алтарным, які павінен быў кожную сераду адпраўляць імшу за душу памерлага, прычым кандыдата на выкананне гэтага абавязку павінен быў вылучыць капітул (1503) [28].
Надышоў i той час, калі Вільня стала сведкам першага i адначасова апошняга пахавання польскага манарха. 19 жніўня 1506 г. закончыўся зямны шлях узгаданага вышэй Аляксандра Ягелончыка, які з 1492 г. быў вялікім князем, а з 1501 г. - пасля таго, як памёр яго старэйшы брат Альбрыхт - польскім каралём. Ягелончык быў цесна звязаны з Літвой i, будучы гаспадаром Вавеля, усё ж успрымаў сталіцу сваіх продкаў як сваю галоўную рэзідэнцыю.
Яго смерць не была трагічнай i раптоўнай - кароль доўгі час быў разбіты паралічом. Ён пакінуў гэты свет, дачакаўшыся радаснай навіны аб перамозе над татарскай навалай, i назваў у сваім тэстаменце "адзіным нашчадкам i пераемнікам сваім i сваёй спадчыны ў Каралеўстве i Вялікім Княстве Літоўскім" малодшага брата Жыгімонта.
Паводле ягонай апошняй волі, якую ён выказаў у Лідзе 24 ліпеня 1506 г., кароль жадаў, каб яго пахавалі побач з дзедам, бацькам i братам - польскімі каралямі, што азначала - у катэдры на Вавелі. Выканаць гэта павінен быў яго спадчыннік Жыгімонт, які дагэтуль быў князем Глогава i Апавы ў Сілезіі, a сведкамі таму выпадала быць галоўным літоўскім i польскім саноўнікам, віленскаму епіскапу Войцеху Табару, вялікаму кароннаму канцлеру Яну Ласкаму, троцкаму ваяводу Мікалаю Радзівілу, троцкаму кашталяну i жамойцкаму старосту Станіславу Яновічу, літоўскім маршалкам Яну Забярэзінскаму i Міхалу Глінскаму, а таксама гетману Станіславу Кішку [29].
Атрымаўшы паведамленне пра цяжкі стан брата, Жыгімонт накіраваўся на Літву ў Вільню найбольш кароткім шляхам, аднак не заспеў караля пры жыцці. Прыбыўшы, ён даў згоду на просьбу літоўскай вярхушкі пахаваць памерлага ў Вільні, нягледзячы на выказанае незадавальненне Яна Ласкага. Князь Жыгімонт даехаў да горада 10 верасня 1506 г., калі мінула ўжо тры тыдні пасля смерці брата, а праз тры дні на гаспадарчым савеце было прынята рашэнне аб месцы пахавання караля i абрання яго пераемніка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Каронны канцлер пісаў тады вармінскаму епіскапу Лукашу Вачанродэ:
"У такіх абставінах я сам, як сенатар Каралеўства, спасылаўся на тое, а гэта варта было падкрэсліць, што каралёў i каранаваных вялікіх князёў хаваць належыць выключна ў Каралеўстве, i што трэба было б прасоўваць наперад элекцыю караля, што дало б выгоды абодвум бакам. Хацелася б таксама, каб прынамсі пасля пахавання караля нашая брацкая унія ўзмацнілася..." [30].
Ліцвіны такім рашэннем імкнуліся падкрэсліць сваю самастойнасць у адносінах з Каронай. Дзень пахавання быў вызначаны "ў нядзелю перад св. Галам", г. зн. на 11 кастрычніка, але жалобныя мерапрыемствы расцягваліся на наступны тыдзень. Толькі на другі дзень пасля ix завяршэння адбылася цырымонія "пасаджэння" Жыгімонта на Вялікае Княства. Так званая інтранізацыя (адпаведнік каранацыі караля, што была ўведзена ў 1492 г., калі не раней, менавіта для Аляксандра Ягелончыка), адбывалася ў катэдры пры ўдзеле віленскага епіскапа, які павінен быў ускласці на галаву князя велікакняскую шапку. Пры гэтым цырымонія была насычана свецкімі элементамі, калі ж праз нейкі час яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога, на вялікага князя "саджалі" непаўнагадовага Жыгімонта Аўгуста, яна па прычыне пажару ў святыні наогул адбылася ў зале замка [31].
Жалобныя мерапрыемствы цягнуліся цэлы тыдзень. Удзел у ix бралі літоўскія саноўнікі i прадстаўнікі Кароны на чале з канцлерам Янам Ласкім, якія на той час працавалі ў Вільні, аднак з Польшчы i Каралеўскай Прусіі ніхто з запрошаных асобаў не прыехаў. Каронныя сенатары накіравалі свайго прадстаўніка - кракаўскага харужага i люблінскага старосту Мікалая Фірлея з Дуброўніцы, якому разам з падканцлерам i перамышльскім епіскапам Мацеем Джавіцкім, a ён ў той час знаходзіўся ў сталіцы Вялікага Княства, даручылі апраўдацца за адсутнасць іншых саноўнікаў: "сталася гэтак па віне брацкага літоўскага спадарства, якое надта позна паведаміла ім пра тэрмін пахавання караля", - як было напісана ў інструкцыі для названых гасцей.
Як мы ўжо ўзгадвалі, апусканне каралеўскай труны ў магілу адбылося ў нядзелю 11 кастрычніка 1506 г. пры ўдзеле высокага спадарства i саноўнікаў Вялікага Княства, духавенства i мяшчанства. Вядома, у святыні не маглі змясціцца ўсе прысутныя, a ў ёй епіскап Войцех Табар, прыняўшы цела памерлага, распарадзіўся пахаваць яго ў капліцы, дзе здаўна ляжалі ў вечным спакоі Гедымінавічы i Ягайлавічы. Потым некалькі дзён не менш чым у пяці касцёлах праходзілі жалобныя набажэнствы i працэсіі - прынамсі побач з парафіяльным касцёлам Св. Яна i касцёламі Св. Марціна i Св. Ганны, што месціліся на Замкавай гары, стаялі яшчэ два касцёлы францысканцаў (Св. Мікалая i Ўзнясення Найсвяцейшай Панны Марыі), бернардзінскі касцёл Св. Францыска i Бернардзіна i дамініканскі Святога Духа, які акурат падтрымліваў памерлы кароль. Сёння ў ім можна бачыць партрэт манарха ў натуральную велічыню, які, імаверна, быў намаляваны ў XVIII ст. У рахунках Жыгімонтавага двара захаваліся дадзеныя па выдатках на экзэквіі [32].
Некалькі дзесяцігодзяў пазней Мацей Стрыйкоўскі пісаў:
"Вакол яго пахавання вялася спрэчка, бо Ян Ласкі імкнуўся цела караля перавезці ў Кракаў, паколькі нябожчык пры жыцці пра гэта прасіў, аднак літоўскія паны жадалі яго ў Вільні каля брата Казіміра пахаваць, бо баяліся, што Глінскі (Міхал, нядаўні пераможца татараў пад Клецкам. - М. К.), які быў ахвочы да ўлады i надзьмуты свежай перамогай, захопіць i заўладарыць Вялікім Княствам Літоўскім, карыстаючыся сяброўствам i дапамогай Русакоў, з лёгкасцю ўзяўшы Вільню пры адсутнасці паноў літоўскіх, пакуль бы тыя суправаджалі цела ў Кракаў i не паспелі назад вярнуцца.
Заможнае спадарства натоўпам вітала ў дарозе Жыгімонта i суправаджала яго ў Вільню.
Там, хутка падрыхтаваўшы ўсё, што неабходна для цырымоніі пахавання караля, цела Аляксандра супраць яго волі паклалі ў касцёле Св. Станіслава на Замкавай тары, у той самай капліцы, дзе спачываў ягоны брат, князь Казімір, пабожны i слаўны са здзейсненых цудаў, i дзе Вітаўт ляжаў, пакуль яго косці не перанёс віленскі епіскап Валяр'ян, i дзе так- сама былі пахаваныя Зігмунт (Жыгімонт Кейстутавіч. - М. К.) i яго сыны - княжычы Міхайла i Свідрыгайла" [33].
Каралева Бона замовіла пліту з выявай Вітаўта на Князеву магілу, а пазней у 1573 г. епіскап Валяр'ян Пратасевіч усклаў пліту на новым саркафагу, які ён узнёс пры алтары св. Міхала Арханёла для перанясення праху вялікага князя. Перенос мошчаў фундатара капліцы ca знішчанага падзямелля (нядаўна ўзровень падлогі быў узняты на адзін метр) меўся адбыцца надзвычай урачыста, бо Вітаўт быў па-старому шанаваны ў элітарных колах улады, а 1573 г. - гэта акурат час, калі пасля смерці Жыгімонта Аўгуста пачалі ўводзіць ў жыццё ягоныя намаганні ў справе канчатковай уніі Літвы i Кароны. Вітаўт жа, наноў пахаваны ў галоўнай святыні дзяржавы, сімвалізаваў яе веліч, раўнапраўнасць з Каронай, што было істотна з часоў спрэчак пра унію i пасля яе канчатковага падпісання ў Любліне. Толькі ў першай палове XVII ст., калі інтэграванне Рэчы Паспалітай начало паглыбляцца, культ гэтага ўладара саступіў Ягелонам, да якіх належалі таксама i Вазы, спадчыннікі першых па жаночай лініі. Горад і краіна мелі таксама свайго ахоўніка. Адразу пасля смерці каралевіча Казіміра яго цела было перавезена з Гародні ў Вільню i ўрачыста пахавана ў прысутнасці манарха i сваякоў. Жалобныя набажэнствы вёў віленскі епіскап Андрэй Гасковіч з роду герба Шаліга, a ўдзельнічала ў ix шмат прадстаўнікоў духавенства i манахаў, а таксама шляхцічаў i мяшчан (мы ўзгадвалі ўжо пра пазнейшыя спрэчкі вакол падзелу рэчаў, якія заставаліся пасля пахавання, гэтым разам ардынарыус нават наслаў праклён на аднаго са сваіх канонікаў!), бо ўсё ж гэта было развітанне з членам дынастыі, меркаваным пераемнікам трона, у дадатак усімі i паўсюль любімым i вядомым з прычыны свайго аскетычнага жыцця. Як толькі была пабудавана капліца, асвечаная імем Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Андрэя i Станіслава, туды паклалі труну нябожчыка, а бацька вылучыў пэўную суму грошай на штогадовую жалобную імшу ў галоўнай святыні, праз некалькі месяцаў тое ж прызначыў для касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы ў Сандаміры.
Пасля пажару 1530 г. капліцу аднавіў брат памерлага - Жыгімонт Стары. 29 траўня 1534 г. ён вызначыў новую даніну для ксяндзоў, што вялі парадкі i службы ў капліцы. Капліца не пацярпела ў час чарговага вялікага пажару ў 1610 г., калі агонь з'еў амаль увесь горад, аднак яе перадалі пад дагляд епіскапу Яўстафію Валовічу; рэліквіі, якія там знаходзіліся, былі часова перанесены на час рамонту ў капліцу Гаштаўтаў, а з яе праз восем гадоў усё перанеслі ў новы велічны маўзалей, узорам якога была Жыгімонтава капліца на Вавелі.
Магілу Казіміра з канца XV ст. наведвала вялікая колькасць людзей. Праз нейкі час прынялі рашэнне вынесці труну на алтар, што i зрабілі ў 1602 г. На наступны год адбыліся трохдзённыя касцельныя ўрачыстасці, a ў 1604 г. труну перанеслі ў часовы склеп у капліцы Святой Тройцы. Такой масавай пахавальнай цырымоніі Вільня яшчэ не бачыла. Жыгімонта III прадстаўляў канцлер Леў Сапега. Ен у першы дзень мерапрыемстваў прамаўляў з прадстаўнікамі духавенства, сярод якіх быў, між іншым, епіскап Бенядыкт Война. На вуліцах паставілі чатыры трыумфальныя аркі з надпісамі на мовах польскай, лацінскай, грэцкай i іўрыце. Шасцігадзінная працэсія ад касцёла Св. Стэфана, які на тыя часы знаходзіўся ў прадмесці сталіцы, да катэдры сабрала членаў брацтваў, аб'яднанняў, парафіяльны клір, манахаў, студэнтаў Акадэміі, якія былі асабліва апранутыя i каля трыумфальных арак выконвалі спецыяльныя сцэнкі. Людзі неслі харугвы, вакол гучала музыка, спевы, а з Замкавай гары даносіліся гарматныя стрэлы.
На трэці дзень мерапрыемстваў епіскап асвяціў i заклаў краевугольны камень у падмурак новага касцёла Св. Казіміра побач з галоўнай плошчай горада, дзе жыло пераважна праваслаўнае насельніцтва. Як узгадвалася вышэй, у 1610 г. бушаваў вялікі пажар, у выніку чаго папярэднія планы былі зменены, i на тым месцы пабудавалі толькі капліцу, у якую 14 студзеня 1636 г. епіскап Абрагам Война перанёс рэліквіі. Таленавіты прамоўца i паэт Мацей Сарбеўскі прачытаў тады яскравае казанне, а цэлебрансу дапамагалі тры іншыя епіскапы: жамойцкі - Ежы Тышкевіч, віленскі суфраган Станіслаў Няборскі i авіньёнскі епіскап Марыё Філянардзі, папскі нунцый. Працэсійныя рэліквіі насілі па ўсім горадзе. У шэсці ўдзельнічаў Уладзіслаў IV з каралевай Цэцыліяй Рэнатай i братамі Янам Казімірам i Каралем Фердынандам. Зноў у пахавальнай цырымоніі выкарыстоўваліся брамы i трыумфальныя аркі. Фрагмент з выдатнай прамовы Сарбеўскага, якая ў арыгінале гучала на лаціне, мы прывядзем у перакладзе ксяндза Курчэўскага:
"Перад нашымі вачыма ўзносіцца велічны будынак прысвячэння адвечнаму спакою i гонару св. Казіміра - гмах той i кшталтам бездакорны, i мастацкім выкананнем цудоўны, i будовай незбуральны, упрыгожаны шатамі з мармуру рознага, прывезенага з далёкіх краін, i валунамі, творча абчасанымі. Годны ён шчодрасці каралеўскай i доўгага існавання - вынік, вартасць якога цяжка ацаніць, бо так ён выглядае ля сцен касцёла, як пярліна выглядае ў пярсцёнку - так упрыгожвае галоўны на Літве Замак i горад, як карона галаву ўладара, так асвятляе Літву, я к сонца сусвет" [34].
Пад час нападу расійскіх войскаў у 1655 г. епіскап Ежы Тышкевіч схаваў рэліквіі ў Цыпрыяна Бжастоўскага ў Ружанах, i яны былі вернуты на ранейшае месца толькі праз дзевяць гадоў. Разбураны горад, адпаведна i катэдра тады толькі пачыналі паўставаць з папялішчаў. Чарговы раз труну з мошчамі Казіміра вывезлі з Вільні ў 1702 г. аж на Ясную Гapy, хаваючы яе перад нашэсцем шведаў. Калі прымаліся такія меры, вяліся апісанні агляду труны, што змяшчаюць пратаколы з 1602, 1667 i 1922 г. Вяртанне рэліквій на старое месца суправаджалася чарговымі ўрачыстасцямі, як гэта адбывалася, напрыклад, у 1703 г., ці апошні раз у 1988 г., калі катэдра зноў пачала выконваць свае першасныя функцыі. Труна патрона вярнулася ў яе пасля таго, як мінула 35 гадоў, яна была перавезена з касцёла Св. Пятра i Паўла на Антокалі, які выконваў функцыі пракатэдры ў той час, калі галоўная дыяцэзіяльная святыня знаходзілася ў руках савецкіх уладаў i ў ёй была адкрыта карцінная галерэя.
На працягу стагоддзяў падзямеллі катэдры запаўняліся новымі магіламі, хоць у параўнанні, напрыклад, з дамініканскім касцёлам у ix не ствараліся найлепшыя ўмовы для пахаванняў. Калі першы раз у 1602 г. была адкрыта магіла Казіміра Ягелончыка з мэтай падрыхтоўкі рэліквій да вынасу на алтар, цагліны магільні сыпаліся самі без дадатковага абсталявання, чаму паспрыяла празмерная вільгаць склепаў. Тое ж назіралася i ў пазнейшыя часы, у міжваенны перыяд, калі праводзілася праца па ўмацаванні грунту i русла ракі Віліі. Пры розных нагодах магільні высокашаноўных асобаў рамантаваліся, вядома, калі ix яшчэ можна было ідэнтыфікаваць.
Таксама ўнутры святыні калоны i сцены, як i сцены адзінаццаці капліц, займалі штораз новымі надмагільнымі плітамі. Яны нагадвалі пра епіскапаў, канонікаў i заможных уладароў. У перыяд Барока катэдра, як i іншыя касцёлы сталіцы ВКЛ, была сведкам багатых пахавальных урачыстасцяў, пад час якіх архітэктары стваралі з інтэр'еру castra doloris ("прытулак смутку". - перакл.), a казанні чыталі найбольш выбітныя прамоўцы, тэксты якіх пазней часта друкаваліся коштам сям'і памерлай асобы. У галоўнай святыні хавалі сваіх жонак-каталічак Радзівілы біржанскай лініі, хоць самі яны былі кальвіністамі. Калі 20 ліпеня 1592 г. у падзямелле катэдры складалі труну з целам трэцяй жонкі віленскага ваяводы i вялікага літоўскага гетмана Крыштафа, званага Перуном, выдатны прамоўца.езуіт Станіслаў Градзіцкі скарыстаўся магчымасцю паразважаць пра каталіцкае вучэнне аб чысцілішчы i зрабіў з гэтага грунтоўнае выступление, ведаючы, што для пратэстантаў менавіта гэтая пазіцыя была сумніўнай. Сярод прысутных было нямала евангелістаў, i яны ўспрынялі прамову як заклік да палемікі па пытаннях пазамагільнага жыцця, таму праз шэсць дзён рашуча настроены духоўнік з Біржаў Андрэй Хшанстоўскі агучыў у віленскім зборы казанне, якое прысвячалася не памерлай асобе, а пытанню чысцілішча, што адразу выйшла ў друку. Тады ж Градзіцкі падрыхтаваў для публікацыі пашыраную версію сваёй прамовы i далучыў да яе ў два разы большы дадатак пад назвай Казанне на пахаванні Асвечанай Княгіні Е. А. Пані Кацярьіны з Тэнчына Радзівілавай, жонкі віленскага ваяводы. А дадатпкам Ampyma псіхатопіі, выдадзеная супраць гэтага казання надворскім міністрам (Вільня, 1592).
Градзіцкі яшчэ не раз уздымаў тэму чысцілішча ў жалобных казаннях, да прыкладу, 26 студзеня наступнага года ў касцёле Св. Яна СДругое казанне пра чысцілішча <...> на пахаванні Князя ЯКМ Пана Альбрыхта Радзівіла, князя на Алыцы. i Нясвіжы, Вільня, 1593). Гэтую палеміку працягвалі кальвінскія міністры, напрыклад Ян Зыгровіч у сувязі с пахаваннем Каспера Швыкоўскага: тэкст быў апублікаваны ў Любчы ў 1619 г.
У Вільні варожасць паміж каталікамі i кальвіністамі дасягнула свайго апагея ў 1643 г. Непасрэдна перад гэтым каталікі здолелі дамагчыся закрыцця гарадскога збору, змусіўшы праціўнікаў закласці новы збор па-за межамі сталіцы. Тым не менш акурат у гэты час у кафедральным саборы адбыліся жалобныя мерапрыемствы на гонар памерлай жонкі іншага Радзівіла, тады яшчэ літоўскага падкаморыя, a ў будучыні вялікага гетмана i віленскага ваяводы Януша, якога ўвекавечыў у сваім творы "Патоп" Генрык Сянкевіч. Найвядомейшыя аратары прысвячалі на цырымоніі свае казанні ўдоваму. Прамоўленыя тэксты былі ў хуткім часе надрукаваныя, а змест ix цалкам абмінуў канфлікт паміж каталікамі i пратэстантамі. Нават бескампрамісны езуіт Войцех Цецішэўскі, развітваючыся з Кацярынай з роду Патоцкіх, падкрэсліў пабожнасць яе ўдовага мужа, якую той атрымаў у спадчыну ад продкаў i якая не аслабла "in religione dessidio" ("праз рэлігійнае раздзяленне" - перакл.). Вычарпальна кароткая заўвага. Далей можна было прысвяціць прасторныя разважанні спачатку ўсім каталіцкім продкам спадара на Біржах i Дубінках, а потым i Патоцкім, хоць святы айцец не столькі быў зацікаўлены ў расхваленні гэтай далёкай фаміліі, колькі акцэнтаваў увагу на мясцовых Радзівілах, што сталі кальвіністамі.
У выступленні бернардзінца Аўгусціна Вітунскага таксама не сустракаецца зласлівых уставак у бок іншаверцаў. Яго казанне мае выключна агульначалавечы характар, i яго мог бы ў роўнай меры прачытаць пратэстанцкі духоўнік. На галоўнае месца ў прамове каталіцкі аўтар вынес боль роспачнага ўдаўца, пасля чаго падкрэсліў найлепшыя хрысціянскія рысы памерлай, не звязваючы ix менавіта з каталіцызмам, бо тады яму было б цяжка абмінуць кальвінізм яе мужа.
На пахаваннях неаднойчы выступалі епіскапы, адораныя талентам красамоўцаў: Бенядыкт Война, Мельхіёр Ельяшэвіч, Яўстафій Валовіч. Ежы Тышкевіч. У прамовах Валовіча можна знайсці шэраг заўваг на тэму этыкі i грамадзянскага доўгу: "Любові да айчыны, веры ў Госпада ён прысвяціў сваё здароўе. Цяпер жа накіраваў свае крокі да Рэчы Паспалітай бязмежнай, да караля бессмяротнага, шукаючы шлях славы, спачыўшы на ложы сумленнасці, адслужыўшы айчыне па-рыцарску". A ў высновах, аднак, сустракаем наступныя словы: "Жыў добра, бо памёр пабожна. Так чалавеку наканавана - памерці па факце нараджэння: дарэмна шкадаваць пра тое, чаго не пазбегнеш <...> вяршыняй шчасця з'яўляецца лёгкая смерць, чаго той не дасягне, хто толькі добра жыве". Курчэўскі прыводзіць яшчэ адну цытату: "Варта такога займець сталага прыяцеля, які заўсёды побач будзе i смутак i няшчасце па- сяброўску будзе падзяляць; кожнаму няцяжка дапамагаць у радасці, a сапраўдны прыяцель ратуе сябра ў няшчасці, перажываннях, клопатах. У цяжкія хвіліны, якія часам i розуму цяжка вынесці, сіла сяброўства палёгку дае" [35].
Пахаванні магнатаў былі нагодай для дэманстрацыі магутнасці роду, прычым часта яны складаліся з двух этапаў: спачатку, адразу пасля смерці, выконваючы волю памерлай асобы, ix арганізоўвалі вельмі сціпла, у нешматлікім коле блізкіх. Магілу такую, аднак, рабілі на кароткі час. А праз некалькі тыдняў, а часцей i месяцаў, збіраліся дастойныя госці з усіх канцоў Рэчы Паспалітай i ў шыкоўна падрыхтаванай святыні сваякі арганізоўвалі сапраўдны пахавальны паказ сваёй моцы. Нярэдка паніхіды праходзілі адразу ў некалькіх касцёлах па ўсім горадзе i краіне. Такое перш за ўсё магла сабе дазволіць магнацкая вярхушка, а таксама заможная шляхта i гарадскія саноўнікі.
Перад пахаваннем у радавых маўзалеях праводзіліся напраўчыя працы. Напрыклад, пахаванне Кацярыны Патоцкай у 1642 г., пра якое мы ўжо казалі вышэй, насамрэч адбылося 8-10 лютага наступнага года. Пры нагодзе Януш Радзівіл распарадзіўся аднавіць надмагіллі сваіх продкаў, таксама пахаваных у святыні [36]. Падобным чынам рабілі іншыя прадстаўнікі эліты.
Калі ў падзямеллі катэдры на Вавелі новыя каралі хавалі сваіх папярэднікаў, у іншых святынях Рэчы Паспалітай прысвячаліся ix памяці жалобныя паніхіды. Некаторыя мелі асаблівы характар. Цесна звязаны з Вільняй Уладзіслаў IV апошні раз гасцяваў у горадзе за некалькі месяцаў перад смерцю, якая здарылася ў Мерачы 20 траўня 1648 г. З гэтага месца, у адпаведнасці з апошняй воляй памерлага, пралат Ян Караль Даўгяла Завіша, што пазней стаў віленскім епіскапам, 19 чэрвеня 1648 г. перавёз урну з сэрцам i ўнутранымі органамі манарха (у дзвюх капсулах ca сплаву волава i свінца). Пасля пышнай службы урну захоўвалі дзесяць дзён i потым умуравалі ў сцяне капліцы Св. Казіміра. У 1861 г. дзякуючы намаганням графа Яўстафія Тышкевіча з грамадскіх узносаў была вылучана сума на ўсталяванне на гэтым месцы памятней дошкі з чорнага мармуру з імем уладара, напісаным на лаціне [37].
У Вільні сямнаццатага стагоддзя будавалася ўсё больш магнацкіх палацаў, прадстаўнікі вядомых родаў пры храмах ставілі для сябе спецыяльныя маўзалеі ў форме капліц або за ўласныя сродкі ўзносілі асобныя касцёлы. Канцлер i вялікі літоўскі гетман Леў Сапега, галоўная дзяржаўная постаць у часы амаль паўвекавога панавання Жыгімонта III Вазы, пабудаваў каля Віленкі касцёл Св. Міхала, даручаны для абслугоўвання бернардзінкам. Праца доўжылася з 1594 да 1625 г. Святыня была невялікая, мела толькі адзін неф, а ираз трыццаць гадоў была дашчэнту знішчана i абкрадзена расійскімі захопнікамі. Пад час нападу была па-зверску забіта манашка i старэйшая сястра Дарота Седляшчынская, цела якой пахавалі ў падзямеллі, a магіла стала напамінам пра тыя грозныя часы. Смерць напаткала тады i іншых жыхароў Вільні, што спрабавалі схавацца ў святыні. Казакі пакралі ўсё каштоўнае, здзекваліся з праху Сапегаў, вытрасаючы яго з трунаў на вуліцу.
Дваццаць два гады перад гэтым, датуючы запіс 21 ліпеня 1633 г., адзначаў у сваім падрабязным дзённіку Альбрыхт Станіслаў Радзівіл:
"Адбылося пахаванне віленскага ваяводы (Льва Сапегі. - М. К.) сапраўды па-хрысціянску. Цела было пакрыта чорнай тканінай. I ўвесь віленскі касцёл Св. Міхала быў дэкараваны такім самым сукном да вышыні акон. Не было катафалка, не было вялікай колькасці свечак, не ўводзілі каня. Усё гэта варварскія вынаходніцтвы, запазычаныя з іншаземных пахавальных традыцый. Калі цела апускалі ў магілу, загучалі стрэлы, бо ён жа быў гетманам, i гарністы зайгралі поўную жалю мелодыю. Я не быў, хоць мяне i запрашалі, на памінках, мы пад'елі з братам, берасцейскім ваяводам (Аляксандрам Людвікам Радзівілам, ваяводам берасцейскім, літоўскім. - М. К.), i завіталі да князя Курляндыі, дзе добра начаставаліся нямецкімі моцнымі напоямі, а потым падпітыя пайшлі дамоў" [38].
Сапега памёр 7 ліпеня, прыкладна апоўначы, на піры ва ўласнай рэзідэнцыі. Падрыхтоўка да пахавання не была надта доўгай. Месца яго пахавання ў хуткім часе ўпрыгожыў цудоўным надмагіллем, выкананым з рознакаляровага мармуру ў стылі ранняга барока, кракаўскі скульптар Францішак Кракоўчык. На барэльефе самавітую постаць фундатара суправаджаюць з розных бакоў дзве яго жонкі - Эльжбета з дому Радзівілаў i Дарота з дому Фірлеяў. Месца пахавання памерлага ў 1631 г. Крыштафа Сапегі пазначана памятнай дошкай. Праз пяць гадоў пасля бацькі памёр сын гетмана Ян Станіслаў, у гонар якога насупраць бацькавай магілы пастаўлены помнік. 3 часам з'яўляліся новыя надмагіллі рознай мастацкай вартасці. "Наогул гэтая цікавая калекцыя помнікаў у стылі барока з сярэдзіны XVII ст. пераўтварае ўнутраную атмасферу забудовы ў сямейны маўзалей", - пісаў Ян Клос [39].
Касцёл Св. Міхала Арханёла аднавілі ўжо ў 1662 г., паколькі магнаты адразу пасля вызвалення горада ад ворага пачалі адбудоўваць свае рэзідэнцыі i іншыя аб'екты, сярод якіх пачэснае месца займалі святыні i радавыя маўзалеі. Варта дадаць, што ў той жа час, калі была пабудавана ўзгаданая вышэй фамільная святыня, Сапегі пабудавалі ў Бярозе на Палессі кляштар картузаў з велічным барочным касцёлам Святога Крыжа (1648-1666), прызначаючы яго скляпенні на сямейныя магільні. Гэты кляштар існаваў яшчэ ў 1831 г., святыня ж была разбурана ў 1869 г. Віленскі ордэн бернардзінак пратрымаўся да студзеньскага паўстання, а ў 1885 г. імперскія ўлады зачынілі касцёл Св. Міхала. Праз дваццаць гадоў ён як прыватная ўласнасць быў вернуты сям'і Сапегаў i ў хуткім часе адрамантаваны. Пасля Другой сусветнай вайны мясцовыя ўлады аддалі яго пад Музей архітэктуры горада Вільні.
Да падзелаў Рэчы Паспалітай падзямеллі некаторых святыняў, асабліва найбольш вялікіх i велічных, уяўлялі сабой сапраўдныя могілкі. Кожная перабудова касцёла Св. Яна - а ён быў парафіяльным з часоў хрысціянізацыі краіны - суправаджалася ўпарадкаваннем склепаў i самой святыні, ачышчэннем ад вялікай колькасці магільняў, у тым ліку з той мэтай, каб вызваліць месца пад новыя. Касцёл Св. Духа, пабудаваны Аляксандрам Ягелончыкам для дамініканцаў (стагоддзямі распаўсюджвалася легенда, што фундатара пахавалі менавіта ў ім), меў пасля перабудовы вялікія скляпенні, сухія i з добрай вентыляцыяй. Яны сталі месцам адвечнага сну тысячы людзей за часы спакою i масавых катаклізмаў (эпідэміі, расправы над жыхарамі пад час наездаў ворагаў). Вялікая колькасць магіл захавалася там з XVIII ст. У міжваенны перыяд скляпенні былі часткова ўпарадкаваныя (парэшткі, некаторыя ў трунах, былі складзеныя стосам), да ix быў адкрыты платны доступ, як, зрэшты, i ў першыя гады пасля Другой сусветнай вайны скляпенні касцёла заставаліся турыстычным аб'ектам. Цяпер агляд скляпенняў закрыты [40].
Калі ў 1668-1684 г. будаваўся адзін з найбольш прыгожых віленскіх касцёлаў, асвечаны пад імёнамі св. Пятра i Паўла на Антокалі, памёр яго фундатар вялікі літоўскі гетман Міхал Казімір Пац. Магутны алігарх наказаў пахаваць яго пад парогам галоўнага ўваходу i адзначыць гэтае месца сціплым надпісам: "Тутака ляжыць грэшнік" (Hic iacet piccator) - без прозвішча, тытулаў i датаў. У канцы XVIII ст. у пліту ўдарыў пярун i яна патрэскалася, таму яе перанеслі ў сцяну пры ўваходзе, a магілу прыкрылі звычайнай роўнай плітой. На знешніх сценах гэтага касцёла ў пазнейшыя часы былі ўмураваныя іншыя памятныя пліты. Трошкі раней (1637-1650) іншы Пац, Стэфан Крыштаф, паставіў каля Вострай Брамы касцёл Св. Тарэзы i даручыў дагляд за ім босым кармелітам. Да яго ў 1783 г. з мэтай стварэння ўласнага маўзалея дабудавала капліцу сям'я Пацеяў. Пахаванні адбываліся i ў сценах некаторых іншых святыняў, напрыклад у бернардзінскім касцёле Св. Францыска i Бернардзіна з 1469 г., але ўсё часцей гэтая функция ўскладалася на прыкасцельныя могілкі. З даягайлаўскімі часамі суадносіцца з'яўленне францысканскай святыні Найсвяцейшай Панны Марыі "На Пяшчаніку", пабудавалі яе ў перыяд праўлення Вітаўта. На прасторных тамтэйшых могілках у 1708 г. пабудавалі адмысловую капліцу для ўшанавання жыхароў горада, забітых казакамі ў 1655 г.
На Лукішках каля мячэці хавалі сваіх памерлых віленскія татары. За Віліяй, насупраць вусця ракі Віленкі, у прадмесці Пірамонт з 1477 г. існавалі старажытныя яўрэйскія могілкі з вялікай колькасцю цікавых i велічных надмагілляў XVII i XVIII ст. - яны зачыніліся ў 1831 г. Жонка Аляксандра Ягелончыка, вялікая княгіня Алена, што да канца жыцця прытрымлівалася праваслаўнай абрадавай традыцыі i з тае прычыны не была разам з мужам каранаваная на Вавелі ў 1501 г., памерла ў 1513 г. i была пахаваная ў галоўнай святыні мітрапаліта, што паўстала ў Вільні ў папярэднім стагоддзі на вул. Св. Ганны. Сабор гэты быў разбураны расійскім войскам пад час паўстання Касцюшкі. На тым месцы ў 1868 г. была пабудаваная ў стылі грузінскіх (на самай справе!) святыняў царква Прачыстай Багародзіцы [41].
Царква Св. Тройцы, якую пабудаваў у 1514 г. у гонар перамогі пад Оршай Канстанцін Астрожскі, разам з кляштарам базыльянаў была пасля Берасцейскай уніі перададзена уніятам. Там у другой палове XVII ст. пабудаваў капліцу для пахаванняў віленскі ваявода Януш Тышкевіч, які сам у ёй знайшоў адвечны спакой у 1642 г., а дагэтуль паставіў мармуровае надмагілле памерлай жонцы Барбары з дому Нарушэвічаў. На пахаванні Тышкевіча яму справіў гонар i выступіў з казаннем архімандрыт Аляксей Дубовіч, пазней яно было надрукаванае пад назвай Выправа особы, якую ад Бога ўзяў i на тэатральную сцэну свету шчасліва адправіў Яснавяльможны Ягамосць Пан Януш Скумін Тышкевіч... (Вільня, 1642).
У лютэран быў свой драўляны збор з 1555 г., які праз сто гадоў знішчыў пажар, але пасля вызвалення горада збор адбудавалі наноў на вул. Нямецкай. Могілкі пры гэтым знаходзіліся на вул. Татарскай. Там было шмат надмагілляў XVI-XVII ст., у тым ліку вядомага пісьменніка i казнадзея, аўтара папулярнай Пастьілі Самуэля Дамброўскага, пахаваныя там былі i члены сям'і Форбэк-Летаў, якая мела шляхецкі статус i з якой паходзіў лекар Уладзілава IV Мацей (1593-1668). У ягоным дзённіку знайшліся нататкі пра пахаванне блізкіх яму асобаў, што памерлі ў Вільні, а часам i прывезеных з іншых месцаў на віленскія могілкі. Гэтак двухгадовы маленькі сын лекара памёр 25 жніўня 1642 г. у Варшаве - "Я пакінуў дельца ў касцёле да маразоў, а як яны ўдарылі, дазволіў завезці яго ў Венграў (там знаходзілася евангелісцкая абшчына, якую не дазвалялі заснаваць у сталіцы. - М. К.), дзе яго пакінулі ў зборы, пакуль не выпадзе снег. Па снезе на санях яго мая жонка адвезла да Ўсялюба, там пакінулі яго на падворку, пакуль не прыехаў я i адвёз яго ў Вільню, дзе адбылося пахаванне 21 студзеня 1643 г." [42].
Віленскі просты люд парушаў вызначаны парадак мяшчанскіх пахаванняў, ствараючы шмат клопату нават шанаванаму ўсімі бургамістру Якубу Гіблю (1569-1637), які выконваў розныя абавязкі ў гарадскіх структурах улады каля сарака гадоў i паспрыяў з'яўленню ў Вільні некаторых неабходных аб'ектаў, напрыклад, вылучыў грошы на каштоўны алтар у евангелісцка-аўгсбургскім зборы. Быў вападак, калі на пахавальную працэсію напала галота i абчысціла труну, зняважыўшы спакой нябожчыка. Памерлага ўганараваў вядомы казнадзей польскага збору Андрэй Шанфлісіус, перадаўшы ў друк казанне Antidotum spińtuale, або духоўнае лекарства на атруту шанаваннн смерці пры правядзенні пахавання (Каралявец, 1638) [43].
Кальвінскі збор стаяў ля Віленкі побач з бернардзінскім касцёлам, i на яго даволі часта нападала галота ці студэнты Акадэміі, натхнёныя айцамі-езуітамі. У 1611 г. святыня i яе архіў цалкам пагарэлі, не ацалелі нават падзямеллі з магіламі. Збор адбудавалі, пасля чаго паставілі збройных ахоўнікаў, што забяспечвалі спакой жывым i памерлым. У непасрэдным суседстве да збору знаходзіўся касцёл Св. Міхала, што ўвесь час спрыяла канфліктам паміж евангелістамі i каталікамі, якія ў 1639 г. скончыліся скандалам з-за страляніны з тэрыторыі збору па касцельных фігурах, а таксама птушках, што на ix сядзелі. Пасля гэтага збор закрылі, перанеслі за межы горада, але папярэдні будынак не быў, як памылкова меркавалі некаторыя даўнейшыя даследчыкі, разбураны. За валамі каля святыні распасціраліся вялікія могілкі з капліцамі i ўсыпальнямі. што праіснавалі да канца XIX ст. Ад часу страляніны каталікі дамагаліся, каб міністрам забаранілі аказваць душпастырскія паслугі ў межах горада i праводзіць пахаванні без спеваў [44].
Зтакімі патрабаваннямі павінны былі лічыцца гараджане-пратэстанты, хаця шляхта магла сабе дазволіць ix ігнараванне. Характэрным было тое, што контррэфармацыйная публіцыстыка ўвесь час атакавала i ганьбіла дысідэнтаў - лютэран нямецкага паходжання, стымулючы пачуццё ксенафобіі паміж панамі-братамі, пастаянна нагадваючы, што існаванне польскага евангелісцка-аўгсбургскага збору ў горадзе недапушчальна. А вось збор на вул. Нямецкай гэтыя крыкі незадавальнення абыходзілі. Пакуль доўжыліся спрэчкі пасля страляніны па птушках на фігурах касцёла Св. Міхала, адбылося яшчэ адно скандальнае здарэнне, зафіксаванае ў дзённіку канцлера Альбрыхта Станіслава Радзівіла:
"Памёр ерэтык Пшыпкоўскі; i вось ваявода (віленскі ваявода Крыштаф Радзівіл. - М. К) прызначыў дзень пахавання на свята св. Мацея Апостала, i на час паніхіды каля касцёла Св. Яна выставіў узброеных жаўнераў з бубнамі, трубамі i музыкай. А было тых жаўнераў некалькі сотняў. Усе тады падумалі, што жаўнераў нагналі наперакор Турчыну, з якім вяліся спрэчкі i даходзіла да пагрозы вайны, а тут - глянь - нябожчыка выносяць. I сам ваявода з паствай секты сваёй ідзе, дык яго нават некаторыя каталікі суправаджалі, каб выслужыцца.
Ідзе тады гэтая жалобная працэсія каля касцёла Св. Яна, б'е ў бубны, гудзіць на трубах, аж па прычыне рэзанансу, які запоўніў касцёл, каталікі пачалі абурацца. Святыя айцы S [ocietatis] J [ezu] прынцыпова ад пачатку натоўп людзей у касцёле i на могілках не дапусцілі да канфлікту. Толькі з дому маіх унукаў нехта кінуў камень з акна i патрапіў у Камароўскага, што ішоў поруч з ваяводам.
Што далей рабіла ерэтыкоўская працэсія: прыйшла пад дамініканскі касцёл, i калi выносілі Найсвяцейшы Сакрамент, манах закрысціян, ні пра што не здагадваючыся, выйшаў з касцёла i папрасіў, каб такім шумам не перашкаджалі вядзенню службы. Аж міністр падхапіўся i пачаў сварыцца, больш за тое, некаторыя нават за шаблі схапіліся. Манах перапужаўся жалеззя i хутка за сабой прычыніў дзверы, а за ім некаторыя шаблі ў дзверы ўбілі, a іншыя бакавым уваходам уваліліся ў касцёл. Каталікі перапужаліся i перапынілі святую імшу, адны збеглі, другія надумалі шаблямі адбівацца, а на вуліцы з акон на працэсію кальвіністаў пасыпаліся камяні. Такое пабачыўшы міністры, прыкрыўшыся саванам, паспяшалі з мерцвяком на пахаванне. Ix дагнаў сам ваявода, быў збянтэжаны гэтым нягодным здарэннем. Дамінікане ж на ваяводу i іншых ерэтыкоў склалі вялікую скаргу ў Троках. Пра гэта віленскі епіскап пісаў каралю, абвінавачваючы ерэтыкоў у нахабстве" [45].
Тут пададзены аднабаковы погляд на справу. Аляксандр Пшыпкоўскі - вядомы дзеяч Рэчы Паспалітай у перыяд праўлення Вазаў, высока адукаваная асоба, блізкі паплечнік койданаўскіх Радзівілаў, па даручэнні якіх ён часта выязджаў за мяжу. Пшыпкоўскі памёр у Пшыпкавіцах у Малаполынчы 1 жніўня 1639 г., але жонка накіравала цела нябожчыка ў далёкае падарожжа з мэтай пахавання на віленскіх могілках, абраўшы Вільню месцам яго адвечнага спачыну, паколькі памерлы быў вядучым прадстаўніком Евангелісцка- Рэфармаванага Адзінства літоўскай правінцыі. Пахаванне адбылося праз сем месяцаў пасля смерці, 25 лютага наступнага года, прычым на працэсію - вось у чым была праўда - напалі студэнты езуіцкай Акадэміі, a ў адказ на гэта малады Януш Радзівіл загадаў страляць у натоўп, у выніку чаго найбольш пацярпела дамініканская працэсія.
Кальвіністы не прызналіся да прэтэнзій i адзінаверцам у Кароне прадставілі Праўдзівае апісанне віленскага здарэння пад нас пахавання Яна Аляксандра Пшыпкоўскага. Вядома ж, яны паказалі сябе ў ролі нявінных ахвяраў, на якіх напалі "студэнты, рамеснікі i гультайства", узгадалі "абстрэл камянямі" з боку дамініканаў, напісалі пра тое, што віленскі ваявода з самага пачатку імкнуўся ўрэгуляваць канфлікт. У канцы было дададзена з засмучэннем: "Так выглядела гэтая сумная трагедыя, тым сумнейшая, што нашых людзей па-старому вінаватымі робяць i прыдумляюць няведама што, зневажаючы святое i прыніжаючы касцёл" [46].
У выніку лютэранскія могілкі засталіся на старым месцы, a кальвіністам давялося - як мы ўжо пісалі - перанесціся па-за межы горада. З тае пары каталіцкае духавенства сачыла за тым, каб рэлігійныя мерапрыемствы іншаверцаў не праходзілі ў Вільні, a рэлігійныя паслугі аказваліся ціха i не масава. Рэфармаваным евангелістам не хапіла ўплывовых пратэкцыяністаў, асабліва пасля смерці ў другой палове XVII ст. князя Януша Радзівіла, яго стрыечнага брата па лініі бацькі Багуслава, а таксама ўнучкі першага ды дачкі другога Людвікі Караліны. Ix замяніла зборная падтрымка сярэдняй шляхты, якая паспяхова адбівала што раз мацнейшыя атакі з боку праціўніка ў саксонскі перыяд улады. У дзённіку Яна Цадроўскага даецца мастацкае апісанне яшчэ аднаго канфлікту з 1682 г., звязанага з дзікунскім нападам езуіцкіх вучняў на паству загараднага збору, калі прыніжалі як жывых, так i памерлых, выкідваючы парэшткі нябожчыкаў з магіл [47].
Збор на вул. Завальнай дачакаўся моманту, калі на парозе заканчэння панавання Станіслава Аўгуста ў Рэчы Паспалітай было заканадаўча адноўлена талерантнае стаўленне да ўсіх веравызнанняў. У той час (1772) віленскі дэканат, які быў адным з дваццаді шасці ў тэрытарыяльна велізарнай дыяцэзіі, складаўся з 20 парафій, з якіх 15 ахоплівала вёскі, а 5 знаходзілася ў сталіцы Вялікага Княства. Да ix адносілася яшчэ 5 філіялаў [48].
На прадягу некалькіх стагоддзяў фарны касцёл Св. Яна, сродкі на пабудову якога, імаверна, вылучыў Уладзіслаў Ягайла, быў адзіным парафіяльным храмам у гарадскіх межах, аточаных абароннымі мурамі. Другі касцёл, на пачатку драўляны, Св. Пятра i Паўла - ахопліваў прадмесці, Антокаль i блізкія вёскі. Галоўным будынкам наступнай парафіі стала пабудаваная ў 1625 г. святыня Юзафа i Нікадзіма, а з 1644 г. падобную функцыю выконваў касцёл Св. Варфаламея на Зарэччы, а каля 1600 г. быў заснаваны новы - Св. Стэфана. У сукупнасці ў канцы XVIII ст. у Вільні было 30 рымска-каталіцкіх святыняў, а падзел на парафіі не быў трывалым - некаторыя храмы атрымлівалі такія прэрагатывы, а некаторыя ix страчвалі. Большасць святыняў належала да манаскіх ордэнаў [49].
Правінцыйныя i дыяцэзіяльныя сіноды шмат увагі аддавалі пахаванням i ix аднясенню да тэрыторыі парафіі. Пробашчы пільна сачылі за выкананнем гэтых правілаў, што часта выклікала спрэчкі, асабліва з кляштарамі. Епіскапы асуджалі занядбанне месцаў адвечнага спачынку, якія часам не былі агароджаныя, а значыцца, мелі адкрыты доступ для ўсіх - адбываліся там кірмашы, мылася i сушылася бялізна, прылеглую тэрыторыю нішчыла жывёла i пад. Прайшло ў тым ліку нямала часу ад фармальнай хрысціянізацыі, пакуль вернікі адмовіліся ад даўнейшых традыцый хавання памерлых на старажытных могілках. Пра тое, як паступова адбываліся гэтыя змены, сведчаць археалагічныя даследаванні ў Рымшышках i іншых населеных пунктах, дзе не адразу знікла традыцыя спалення целаў нябожчыкаў [50]. Захавалася шмат рэальных сведчанняў пра распаўсюджанне язычніцкіх традыцый, асабліва ў глухой правінцыі, не толькі ў XV, але i ў XVIII ст. Часцей ix можна знайсці ў апісаннях місіянераў, але i епіскапы не імкнуліся прыхаваць гэты стан рэчаў у сваіх справаздачах Апостальскай Сталіцы.
Маляўнічы вобраз хрысціянізацыі Літвы падаў Караль Шайноха ў першай палове XIX ст.: "Хрысціянскія могілкі пуставалі, a сваіх нябожчыкаў кожная сям'я ахвотней хавала ў лясным змроку сярод магіл продкаў" [51].
Абавязковым патрабаваннем касцёла было пакрапленне святой вадой нябожчыка i месца яго пахавання. Аднак цяжка было прытрымлівацца такіх наказаў i патрабаваць ад іншых ix выканання, паколькі не хапала духавенства. Дбаючы пра свае даходы, духоўнікі аб'ядноўвалі 2-3 парафіі, не было магчымасці давесці да ладу сакраментызацыю, пад час аб'езду сваіх надзелаў, што адбывалася звычайна раз на год, яны праводзілі масавыя абрады хрышчэння i бласлаўлення ўжо створаных сямейных пар. Тым больш цяжка было спадзявадца на прысутнасць душпастыра на пахаванні. Віленскі канонік Андрэй Набдар сведчыў пад час аб'езду павета ў 1533 г., што частка парафіян па прычыне паводкі не можа дабрацца да сваіх святыняў, а значыць, аказанне ім рэлігійных паслуг з'яўляецца ілюзіяй, памерлых жа хаваюць у лясах i на палетках ("cadaveraque morientium ne in silvis, nemoribus, campisve, ut consueverant, sepepiantur") [52].
Наведванне жамойцкай дыядэзіі, якое апісаў у 1579 г. Тарквіній Пекулюс, дадае шмат новых цікавых матэрыялаў на тэму стану месцаў пахавання. Напрыклад, у Крожах могілкі не былі агароджаны, стала нормай ix наведванне свойскай i дзікай жывёлай, паўсюль сустракаліся раскіданыя косці памерлых. Ад нішчэння ратавала толькі пахаванне ў сценах святыні. Шмат прыкладалася старанняў, каб адвучыць люд сушыць бялізну на асвечаных месцах, з часам жа шляхта пачала турбаваць лянівых пробашчаў, каб тыя прыбіралі i даглядалі месцы адвечнага спачыну. Тыповая сітуацыя апісана ў мясцовасці Бетыголі, дзе частка памерлых была пахавана на могілках, мала хто - шляхта - у касцёле, "большасць жа ў полі" [53].
ГІерамены прынесла Контррэфармацыя, калі на правінцыі было створана шмат новых парафій, павялічылася колькасць духоўных асобаў i ўзмацніліся патрабаванні да кліру, каб яго праца не абмяжоўвалася паборам аплат за пахаванне. Гэта, несумненна, паўплывала на збліжэнне плябаніі з дамамі вернікаў, хоць тады цяжка было казаць пра моцную сувязь парафіяльнай правінцыі з яе цэнтрам, паколькі амаль адсутнічала сетка дарог. Словы вікарыя з Вількіі, якія прагучалі ў дэканаце Вялёна ў Жамойці напрыканцы XVI ст., як каментар да заўваг узгаданага вышэй візіцёра - "шмат каго хаваюць на палетках, некаторых на могілках, але вельмі рэдка" - яшчэ доўга адпавядалі рэчаіснасці. Аб'ектыўныя прычыны такога стану рэчаў не заўсёды цікавілі касцельную ерархію, тым больш з пункту гледжання сталічнай Вільні, дзе лішак духавенства спрыяў таму, каб у сувязі з пахаваннямі (а больш дакладна: у сувязі з даходамі з пахаванняў) распаляліся сутычкі паміж парафіяльным i манаскім клірам, цягнуліся сваркі за здабычу паміж катэдральнымі канонікамі, ix вікарыямі i епіскапамі.
У 1636 г. жамойцкі епіскап Ежы Тышкевіч, пазнейшы віленскі ардынарый заўважыў на дыяцэзіяльным сінодзе: "Трэба прызнаць за недапушчальнае, каб сыны хрысціянскай рэлігіі па паганскім звычаі ці як ерэтыкі хавалі целы памерлых у полі". Ен строга наказаў пробашчам забараняць гэты звычай, не прызнаваць пахаванняў, якія адбыліся па-за межамі могілак. Але, відаць, гэтыя распараджэнні не шмат змянялі, паколькі праз сто гадоў прыкладна тое ж сцвярджаў адзін з яго спадкаемцаў Антоній Тышкевіч. У сваю чаргу, віленскі епіскап Канстанцый Казімір Бжастоўскі (1687?-1722) скардзіўся ў свой час, што некаторыя могілкі неабгароджаныя i па ix бадзяюцца сабакі [54].
Усё гэта паказвае, наколькі цяжка было дасягнуць ідэальнага стану рэчаў. Пры гэтым духавенства сапраўды звяртала ўсё больш увагі на месцы адвечнага спачыну, якія закладаліся на асвечанай зямлі, паступова, але сістэмна падмяняючы папярэднія хаатычныя могілкі на спецыяльна прызначаныя. Старыя месцы пахаванняў праіснавалі як рэлікты даўніх часоў да XIX ст., а ў глухіх мясцінах нават i даўжэй.
Доўгі час цяжка было выкараніць i элементы народнай абраднасці. Паганскіх багоў перавялі ў свет дэманічных сілаў, аднак сфера адносінаў жывых i памерлых была вельмі пашырана. Жывыя імкнуліся пазбягаць сустрэч з "дарагімі адсутнымі" (якіх часта атаясамлівалі з прывідамі) - сімвалічна замыкалі дзверы, каб тыя не праніклі ў жытло, практыкавалі жахлівыя спосабы зневажання парэшткаў тых, хто мог патурбаваць жывых сваім вяртаннем [55].
Падаецца, што сцэны, апісаныя ў скандынаўскіх сагах, сягаюць даўніх, спрадвечных часоў i тычацца выключна германскіх земляў. Аднак сцэна, апісаная ў аповесці Чэслава Мілаша, абапіраецца на сапраўдныя падзеі ў Жамойці на пачатку XX ст. Калі памерла маладая гаспадыня пробашча ў Гіне, a ў плябані пасяліўся новы пробашч, не было яму па начах спакою - чуліся крыкі, шэпты, перасоўваліся рэчы ў пакоях i пад. Тады вясковая рада ўзялася дапамагчы знясіленаму ад перажытага душпастыру, прычым ён даў на гэта згоду. Сяляне ўпоцемку накіраваліся на могілкі, раскапалі магілу i адчынілі труну:
"Цела распрамілі, адзін з прысутных размахнуўся самай вострай лапатай i адсек галаву Магдалены. Абчасаны даўгі асінавы кол ужо быў падрыхтаваны. Яго прыткнулі да яе грудзей i ўбілі тупым канцом сякеры, ажно той прабіў дно труны i добра заглыбіўся ў зямлю. Потым узялі за валасы яе галаву i паклалі ў нагах, зачынілі труну вечкам і, пачуўшы палёгку, нават рассмяяліся. як бывае пасля хвіліны моцнага напружання. Больш плябань ніхто не турбаваў" [56].
Далёкая жамойцкая парафія знаходзілася на вялікай адлегласці ад цэнтра ўласнай дыяцэзіі, не кажучы пра Вільню, у якой канцэнтравалася касцельнае жыццё.
Што тычыцца Вільні, яна адрознівалася ад іншых сярэднявечных гарадоў тым, што яе пашырэнне да новых раёнаў у перыяд Асветніцтва не звязана было з выхадам па-за межы горада i вынясеннем за яго тэрыторыю могілак, бо муры вакол горада з'явіліся даволі позна. У некаторых гэта выклікала сапраўдны шок, даходзіла да пратэстаў насельніцтва, якое лічыла, што вынас свету памерлых на бязлюддзе, дзе бадзяліся жабракі, бяздомныя i злачынцы, крыўдзіць памерлых, а новыя месцы пахаванняў (напрыклад, за Варшавай аж недзе на Павонзках) зневажаюць не толькі нябожчыкаў, але i ix сем'і. Трэба было пераконваць людзей, а некаторым епіскапам нават служыць уласным прыкладам, каб у грамадскай свядомасці адбыліся паступовыя змены. У сталіцы Рэчы Паспалітай, Варшаве, перад 1754 г. жыло каля 24 тыс. чалавек, a ў год паўстання Касцюшкі ўжо 150 тыс. [57]. Новая структура гарадоў з архітэктурнага пункту гледжання, a перадусім санітарнага, не магла мірыцца са старымі пахавальнымі традыцыямі. У 1782 г. епіскап наказаў зачыніць прыкасцельныя могілкі i перанесці ix па-за межы горада, трохі раней, у 1745 г., з гэтай ініцыятывай ужо выступалі ксяндзы-місіянеры, абапіраючыся ў сваіх прапановах на прыклады з Заходняй Еўропы. Першыя такія вынесения могілкі ўзніклі ў Варшаве для парафіі св. Крыжа ў 1770 г., наступныя (Павонзкі) у 1790 г., а праз два гады на Вол i паўсталі могілкі для рэфармаваных евангелістаў (кальвіністаў) i аўгсбургскіх (лютэран), якія хоць i былі асобнымі, мясціліся побач. У дзяржаўных уладаў не заўсёды атрымлівалася кантраляваць выкананне распараджэнняў, а насельніцтва ўпарта прытрымлівалася старых традыцый. Назіралася такое досыць доўга, i найбольш канкрэтна гэтае пытанне вырашыла імперская адміністрацыя [58]. Але памылкова думаць, што менавіта тым уладам трэба дзякаваць за з'яўленне вынесеных могілак.
Можна меркаваць, што ўвядзенне новых правілаў прасцей праходзіла ў Вільні, чым у Варшаве, Кракаве ці Львове. Паколькі, як мы ўжо казалі вышэй, гэта вынікала з асаблівасцяў развіцця гэтых гарадоў - ствараецца ўражанне, што сталіца ВКЛ выйшла з гарадскіх межаў натуральным спосабам. Парафія на Антокалі абслугоўвала i суседнія вёскі, а звычайна, побач з могілкамі ля святыні, для пахавання жыхароў з гэтых вёсак вылучаліся асобныя надзелы, якія практыкаваліся да XIX ст. Стараабрадцы пераходзілі для правядзення сваіх пахавальных абрадаў на другі бераг Віліі, дзе знаходзілася прадмесце Пірамонт: узгорыстыя мясціны па другі бок ад Зялёнага моста пачалі так называцца толькі ў другой палове XVIII ст. i паходзяць ад прозвішча літоўскага крайчага Піра.
Захаваліся звесткі пра хрысціянскія могілкі з 1593 г. (св. Мікалая), з 1592 г. - пра кальвінскія, з 1593 г. - пра бернардзінскія, з 1619 г. - пра могілкі пры Св. Яне, з 1670-1672 - пра могілкі ля уніяцкіх цэркваў. Праваслаўных хавалі ля царквы Св. Духа, мусульман - ля мячэці на Лукішках [59].
Можна прыняць за факт, што могілкі, якія выносіліся па-за межы горада i паўставалі ў XVI- XVIII ст., былі ўзорам для пазнейшых загарадных могілак у іншых гарадах Польшчы i Еўропы. У прадмесці Лукішкі бедныя гараджане Вільні хавалі сваіх блізкіх па-свецку, без удзелу духавенства. Таму ў першай палове XVII ст. смаленскі кашталян Ежы Храптовіч паставіў там невялікі драўляны касцёл i даручыў даглядаць за ім дамініканам, каб тыя бясплатна адпраўлялі пахавальныя абрады. Праз нейкі час гэты касцёл быў залічаны епіскапам Абрагамам Войнам да шэрагу парафіяльных святыняў св. Якуба i Піліпа. Ён згарэў разам з кляштарам пад час маскоўскага наезду, але быў адбудаваны праз трыццаць гадоў, a ў 1690 г. збудаваны з каменю i цэглы. Дамінікане пратрымаліся на Лукішках да 1844 r. [60]. Што праўда, могілкі з часам зніклі, у наступным стагоддзі саступаючы пашырэнню горада, а касцёл заняў сваё трывалае месца ў гарадскім краявідзе.
Калі не лічыць новых месцаў пахавання, што з часам узнікалі на правым беразе Віліі, куды наступаў горад, менавіта на Лукішках з'явіліся загарадныя могілкі. Яшчэ адны пашыраліся на Зарэччы. Каля касцёла Св. Стэфана, што ўзнік у 1600 г. пры вул. Рудніцкай, праз 60 гадоў адкрыліся могілкі, што праіснавалі двесце гадоў. 3 XV ст. пахаванні - асабліва пасля эпідэмій - праводзіліся на Росе, дзе знаходзілася уніяцкая царква Св. Юра [61]. У прамесці Пагулянка, якое месцілася даволі далека ад горада, хавалі таксама ахвяраў эпідэміі чумы [62].
Артыкул быў напісаны ў 1990 г. у рамках даследавання аўтарам некраполій старажытнай Вільні.
[1] Pompa funebris - лац. пахавальная цырымонія - перакл.
[2] Batura R., XIII a, Lietuvos sostines klausimą, "Lietiwos TSR Moklslą akademijos darbai", A serija, 1966, т. 1 (20), с. 141- 165.
[3] Гл.: Kosman М. Zmierzch Perkuna czyli ostatni Poganie nad Bałtykiem, Варшава 1981; ён жа. Przenikanie katolicyzmu do Europy północno-wschodniej, (y:) Katolicyzm średniowieczny, Варшава 1977, с. 107-131.
[4] Encyklopedia powszechna Orgelbranda, т. 22, Варшава 1866, с. 256, с. 300.
[5] Вільню пачалі акружаць абароннымі мурамі ў сувязі з пагрозай татарскіх i маскоўскіх наездаў у 1503-1522 г.
[6] Jana Długosza Roczniki czyli Kroniki sławnego Królewslwa Polskiego. Księga dziesiąta 1370-1405, пераклад J. Mruków- ny, Варшава 1981, с. 132.
[7] Тамсама, с. 217.
[8] Rozbiór krytyczny "Annalium Poloniae" Jana Długosza z lat 1385-1444, т. I, Вроцлаў - Варшава - Кракаў 1961, с. 19.
[9] Łowmiańska М. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 roku, Вільня 1929; Kłos J. Wilno. Przewodnik krajoznawczy, выд. 3-е папр., Вільня 1937, с. 9-27. Найноўшая літаратура пададзена ў працы М. Космана, Orzeł i Pogoń (rozdział: Wilno dawne i współczesne), Варшава 1992, с. 247 n.
[10] Encyklopedia katolicka, т. III, Люблін 1985, с. 518 п. Пра ўтварэнне могілак i пахавальны абрад піша Stopniak F. U źródeł chrześcijaństwa. Archeologia, Варшава 1982. Гл.: Warszawa w latach 1526-1795, Варшава 1981, с. 272.
[11] Długosz J. Ор. cit, с. 254. Гл.: Wdowiszewski Z. Genealogia Jagiellonów, Варшава 1968, с. 17; Kuczyński S. M. Korygiełło - Kazimierz Olgierdowicz, "Polski Słownik Biograficzny" (далей PSB), т. XIV. с. 145.
[12] Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie od jego założenia aż do dni obecnych, Вільня 1912.
[13] Subera I. Synody prowincjonalne arcybiskupów gnieźnieńskich. Wybór tekstów ze zbioru Jana Wężyka z r. 1761, Варшава 1981, с. 88 i 93. Гл.: Fijałek J. Kościół rzymskokatolicki na Litwie. Uchrześcijanienie Litwy pzrez Polskę i zahowanie w niej języka ludu pod koniec Rzeczpospolitej, [y:] Polska i Litwa w dziejowym stosunku, Варшава - Люблін - Лодзь - Кракаў 1914, с. 22 п.; Pieradzka К. Andrzej (zm. 1398) franciszkanin, PSB I, c. 102 п.; Baran C. Plichta Jakub, PSB XXVI, c. 734; (Red.) Gorzkowski Mikołaj, h. Gierałt, PSB VIII, c. 336 n.
[14] Labudda A. Liturgia pogrzebu w Polsce do wydania Rytuału Piotrkowskiego (1631). Варшава 1983, с. 166 n.
[15] Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej (далей KDKW), т. I: 1387-1507. Выд. J. Fijałek i W. Semkowicz, Кракаў 1938-1948, Na 33, c. 56.
[16] KDKW, Ne 34, c. 60 n.
[17] Lorentz S. Katedra wileńska w XVI i XV w. "Kurier Wileński", R. XI. № 88, Вільня 31 III 1934, c. 3.
[18] Для членаў сям'і паноўнай дынастыі рабіліся склепы, пaдобна як для епіскапаў, a іншых духоўных i свецкіх асобаў хавалі наўпрост у зямлю. Прадстаўнікі капітула пасля правядзення люстрацыі 12 траўня 1621 г. увялі патрабаванні хаваць памерлых на глыбіні трох локцяў. a калі дзве духоўныя асобы былі пахаваныя на меншую глыбіню, распарадзіліся павялічыць ніжні ўзровень магіл. У хуткім часе пасля пахавання большасць магіл кафедральнага падзямелля пераўтваралася ў безыменныя. сумны лёс забыцця выпадаў нават прадстаўнікам кіроўнай вярхушкі. Гл.: Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska, Вільня 1908, с. 105 n.
[19] Kurczewski J. Kościół zamkowy, с. 7. (сучасная гістарыяграфія лічыць дзённік Кібурга фальшыўкай, - рэд.)
[20] Długosz J. Roczniki. Ks. XI: 1413-1430, Варшава 1985, с. 317 i 320.
[21] Kosman М. Drogi zaniku pogaństwa u Bałtów, Вроцлаў 1976, с. 56 n. На тэму месца пахавання ўладара гл.: Lorentz S. Losy szczątków w. Ks. Witolda, "Kurier Wileński", R. X, N 186, Вільня 16 VII 1933, с. 1.
[22] Цытата з Łabudda A. Liturgia pogrzebu w Polsce, c. 150.
[23] Цытата з Annales Длуташа прыведзеная кс. Янам Курчэўскім у Kościół zamkowy, с. 12.
[24] KDKW, N« 208. с. 235 п. Гл.: Górski К. Kazimierz Jagiellończyk święty (1458-1484), PSB XII, c. 287.
[25] Klos J. Wilno, с. 210 n; Semkowicz W. Marcin Gasztołd, PSB VII, c. 299; Pociecha W. Olbracht Gasztołd, PSB VII, c. 302; Krupska A. Moniwid Wojciech, PSB XXI. c. 659.
[26] Kurczewski J. Kościół zamkowy, c. 16.
[27] KDKW, Ne 432, с. 500.
[28] KDKW, Ne 443. с. 516; № 462, с. 539; № 546, с. 641 n.
[29] Finkel L. Elekcja Zygmunta I. Sprawy dynastii jagiellońskiej i unii polsko-litewskiej, Кракаў 1910, с. 128; Рарёе F. Aleksander Jagiellończyk, PSB I, c. 60.
[30] Finkel L. Elekcja, с. 145.
[31] На тэму гэтай урачыстасці: Kosman М. Litwa pierwotna, Mity - legendy - fakty, Варшава 1989, с. 244-282.
[32] Finkel L. Elekcja, с. 175; Kosman M. Drogi zaniku pogaństwa, c. 56 n.
[33] Kronika polska, litewska, żmudzka i wszystkiej Rusi Macieja Stryjkowskiego, новае выданне, якое было дакладнай копіяй першага каралеўскага выдання з 1582 г., т. II, Варшава 1846, с. 338 n.
[34] Wojtycka Н. Początki kultu i procesy kanonizacyjne św. Kazimierza, "Analecta Cracoviensia" XVI, Кракаў 1984, с. 193 n; Niewiero F. Dzieje kultu Św. Kazimierza w kraju i za granicą, "Nasza Przeszłość", 1970, 33, c. 61 n.
[35] Kurczewski J. Kościół zamkowy, c. 123; Kosman M. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej połowy XVII wieku, "Odrodzenie i Reformacja w Polsce" 1972, XVII, c. 87 n; Chrościcki J. A. Pompa funebris. Z dziejów kultury staropolskiej, Варшава 1974.
[36] Wasilewski Т. Janusz Radziwiłł, PSB XXX, с. 210.
[37] Kurczewski J. Kościół zamkowy, c. 126 n, c. 274.
[38] Radziwiłł A. S. Pamiętnik o dziejach w Polsce, т. 1: 1632-1636. перакл. i апрац. A. Пшыбась i Р. Жалеўскі, Варшава 1980, с. 231 п. Гл. таксама с. 315.
[39] Kłos J. Wilno, с. 141 п. Гл. Lietuvos architekluros istorija. I: Nuo seniausiu laiku iki XVII a. uidurio, сумесная праца, рэд. Ё. Мінкевічус, Вільня 1988, с. 263 п. Тамсама пра іншыя віленскія святыні, пабудаваныя да сярэдзіны XVII ст. Lietuvos TSR istorijos ir kulturos раminklu sąvadas. 1. Vilnius, сумесная праца, рэд. E. Глемжа, Вільня 1988 (далей цыт.: Pam. sąvardas 1), passim.
[40] Цяпер агляд падзямелляў дазваляецда ў выключных выпадках, я меў такую магчымасць 17 красавіка 1989 г. дзякуючы шчырай дапамозе пробашча парафіі Святога Духа ксяндза Аляксандра Кашкевіча.
[41] У лісце да прымаса Яна Ласкага з паведамленнем пра смерць Алены Жыгімонт I падаў дату яе адыходу: 20 студзеня 1513 г. - Wdowiszewski, Genealogia Jagiellonów, s. 71 n; гл.: Garbacik J. Helena (1476-1513), PSB IX, c. 359 n.
[42] Vorbek Lettow М. Skarbnica pamięci różnych spraw domowych jako i potocznych przypomnienia godnych i potrzebnych opisanie zachowująca. Pamiętnik lekarza króla Władysława IV, Вроцлаў 1968, с. 122 n.
[43] Turkowski Т. Gibel Jakub (1569-1637), PSB VII, с. 422.
[44] Kosman M. Protestanci i kontrreformacja, Вроцлаў 1978, с. 54 n.
[45] Łukaszewicz J. Dzieje kosciólow wyznania helweckiego w Litwie, т. 1. Познань 1842, с. 210 n; Wasilewski T. Przypkowski Aleksander h. Radwan (ok. 1595-1639), PSB XXIX, c. 219.
[46] Łukaszewicz J. Ор. cit., т. 16. с. 213 (спасылка).
[47] Łukaszewicz J. Ор. cit., т. I, с. 276 п. гл.: Dwa pamiętniki XVII wieku Jana Cedrowskiego i Jana Floriana Drobysza Tuszyńskiego, выд. A. Пшыбась, Вроцлаў 1954, с. 19. Падрабязна апісвае гэтыя падзеі Zwolski В. Zburzenie zboru ewangelieko-reformowanego w Wilnie w r. 1682, "Atenum Wileńskie" 1937, XII, c. 482 n.
[48] Litak S. Struktura terytorialna Kościoła łacińskiego w Polsce w 1772 roku, Люблін 1980. с. 283 n.
[49] Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie, c. 163 n.
[50] У вясковых магілах XV-XVI ст. археолагі знаходзілі манеты i некаторыя рэчы, уласцівыя язычніцкаму культу, імі пацверджана таксама павольнае адміранне традыцыі спальвання целаў, асабліва ў малалюдных мясцовасцях. Urbanavićius V. Ślapgirio каіто (Kelmćs raj.) senkapis, "Lietuvos TSR Mosklu akademijos darbai", cep. A, 1967, 1 (23); Senuju tikejimą relikłai Liełuuoje XV-XV1I amżiais, тамсама 1975, 1 (50); Rumsiśkenai XV-XVII amżiais. Вільня 1970, с. 36. Тут цытуюцца трывожныя выказванні епіскапаў на дыяцэзіяльных сінодах наконт захавання старажытных абрадаў.
[51] Szajnocha К. Jadwiga i Jagiełło 1374-1413. Opowiadanie historyczne, уступнае слова С. M. Кучынскага, т. III-IV, Варшава 1974, с. 182 (1-е выд. 1861).
[52] Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie, с. 503.
[53] Kosman М. Drogi zaniku pogaństwa, с. 64-69.
[54] Chelmicki Z. Cmentarze w Polsce, [у:] Encyklopedia kościelna <...>. Michała Nowodworskiego, т. III, Варшава 1874, с. 423 n.
[55] Potkowski Е. Dziedzictwo wierzeń pogańskich w średniowiecznych Niemczech. Defuncti viwi, Варшава 1973.
[56] Miłosz C. Dolina Issy, Кракаў 1981, с. 62 п. (1-е выд. Парыж 1955). Інфармацыю пра аўтэнтычнасць апісанай сцэны я атрымаў ад шаноўнага аўтара.
[57] Zahorski A. Rozwój przestrzenny Warszawy, [у:] Dzieje Warszawy, пад рэдакцыяй С. Кеневіча, т. II: Warszawa w latach 1526-1795, Варшава 1984, с. 272.
[58] Chełmicki Z. Cmentarze, с. 424 п.; Zahorski F. Rozwój, с. 324 п.; Szulc Е. Cmentarz ewagielicko-augsburgski w Warszawie, Варшава 1989. с. 8 n; Szulc J. i E. Cmentarz ewangielicko-reformowany w Warszawie, Варшава 1989, с. б п. гл.: Grodziska К. Założenie i historia cmentarza Rakowickiego, [y:] Cmentarz Rakowicki w Krakowie, Варшава 1988, с. 8 n; Morawski K. Przewodnik historyczny po cmentarzach warszawskich, Варшава 1989, с. 8 n.
[59] Słownik geograficzny królewstwa Polskiego, т. VIII, с. 184; Łowmiańska M. Wilno przed najazdem moskiewskim 1655 г., Вільня 1929, с. 54.
[60] Kurczewski J. Biskupstwo wileńskie, с. 171.
[61] Śnieżko A. Historia cmentarza Rossy, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Biblioteka PAN we Wrocławiu, rpis 16149, cz.1, c. 4.
[62] Kirkor A. H. Przechadzki po Wilnie i jego okolicach przez Jara ze Śliwina, выд. папр. i часткова дап., аформленае планам горада, Вільня 1859, с. 183.