ДА 200-ГОДДЗЯ ПАЎСТАННЯ Ў ПОЛЬШЧЫ, НА БЕЛАРУСІ I Ў ЛІТВЕ
Апошнія два гады жыцця Тадэвуш Касцюшка правёў у Швейцарыі. Сваё сямідзесяцігоддзе герой двух кантынентаў сустракаў у акружэнні сяброў i паусюднай пашане.
У гэты перыяд пачынаецца знаёмства Кіраўніка [1], якое потым перарастае ў сяброўства, са швейцарскай сям'ёй Зэльтнераў. Рэспубліканскія перакананні Касцюшкі i пасла Гельвецкай Рэспублікі [2] ў Парыжы Пятра ЮзэФа Зэльтнера, а таксама маладосць, абаяльнасць i адукаванасць яго жонкі стварылі падставы для сяброўства, якое доўжылася да канца жыцця. Касцюшка жыў разам з Ззльтнерамі спачатку ў Парыжы, а затым у Бервілі, недалёка ад Фантэнбло. Расчараваны ў палітыцы Напалеона ў адносінах да палякаў, Касцюшка адыходзіць ад актыўнага палітычнага жыцця i займаецца садоўніцтвам i ўладкаваннем загараднай рэзідэнцыі Зэльтнераў.
Пасля паражэння Напалеона Касцюшка, як i шмат іншых палякаў, звязваў надзеі на адбудову польскай дзяржавы ў ранейшых межах, уключаючы землі, забраныя Расіяй, з абяцаннямі пераможцы - цара Аляксандра I. 9 красавіка 1814 г. Касцюшка скіраваў да цара ліст, у якім, між іншым, прасіў: "...каб Ваша імператарская Міласць абвясціла сябе польскім каралём i была прынята канстытуцыя, збліжаная да ангельскай, i каб школы загадана было стварыць за кошт урада для навучання сялян, i каб нявольніцтва ix ліквідавалі на працягу дзесяці гадоў, i каб яны маглі карыстацца сваёй маёмасцю на правах уласнасці" (1).
Аляксандр I, якому патрэбна была падтрымка палякаў, сустракаўся два разы з Касцюшкам, прымаючы яго з ушанаваннямі i шырока абвяшчаючы пра гэтыя спатканні. Царскі адказ на ліст Касцюшкі быў датаваны 3 мая 1814 г. i насіў як ветлівы, так i шматзначны характар.
Вясной 1815 г., калі на Венскім кангрэсе было створана з урэзанага Варшаўскага княства Польскае каралеўства (Царства Польскае), звязанае уніяй з Расіяй, Аляксандр I паклікаў Касцюшку ў Вену. 27 мая 1815 г. прымае яго з выключнай сардэчнасцю, але ў адказ на пытанне пра лес усходніх зямель Рэчы Паспалітай накіраваў Касцюшку да князя Адама Ежы Чартарыскага. Тыднем пазней, з чэрвеня 1815 г., занепакоены Касцюшка скіроўвае цару яшчэ адзін ліст, у якім пісаў: "Нарадзіўся я ліцвінам, Найяснейшы Пане, i няшмат гадоў жыцця мне застаецца, а заслона яшчэ пакрывае будучы лёс маёй роднай зямлі i шматлікіх яе ўскраін. Не забываю цудоўных абяцанняў Вашай Ягамосці, дадзеных вусна як мне, так i маім супольнікам" (2).
Адказу ад цара не дачакаўся. 25 чэрвеня Касцюшка пісаў князю Чартарыскаму, добра ўжо разумеючы, што будучым Польскім каралеўствам будзе не што іншае, як урэзанае Варшаўскае княства: "Я прысвяціў сваё жыццё большай частцы нацыі, калі не ўсёй, то не найменшай, якая з помпай названа Польскім Каралеўствам. Выказваем падзяку i будзем удзячны вечна Імператару за адраджэнне польскага імя, якое было загублена; але адна назва - гэта яшчэ не народ, народ - гэта тэрыторыя разам з насельніцтвам (3). Абяцанню Імператара мне i шмат іншым вяртання нашага краю да меж Дзвіны i Дняпра, даўніх граніц Каралеўства Польскага, не бачым гарантый (...). Як паказвае цяпер справа (...), рускія будуць нас лічыць залежнымі ад сябе, таму што такая невялічкая жменька насельніцтва не здолее супрацьстаяць інтрыгам, перавазе i гвалту рускіх. Мы павінны таксама маўчаць i пра астатніх нашых братоў, якія знаходзяцца пад рускай уладай. Сэрца наша сціскаецца і тужыць аб тым, што яны раз'яднаны (...). Няхай Вамі кіруе прадбачлівасць, а я выязджаю ў Швейцарыю, бо не магу з карысцю служыць сваёй Айчыне" (4).
8 ліпеня 1815 г. Тадэвуш Касцюшка прыязджае ў Салюру (Solothurn Soleure), дзе войтам служыць Францішак Ксавэры Зэльтнер, брат парыжскага сябра Кіраўніка. Прыняты з ушанаваннямі кантанальнай радай, акружаны добразычлівасцю ў сям'і Зэльтнераў, паўсюднай сімпатыяй i павагай жыхароў чатырохтысячнага ў той час горада, Касцюшка вядзе актыўнае жыццё. Падчас сваіх конных выездаў у горад ён затрымліваецца каля кожнага, хто просіць міласціну. Шмат вандруе па Швейцарыі, наведвае ў маі 1816 г. Інстытут для дзяцей у Эйвэрдоне, якім кіраваў вядомы педагог Песталоці. Касцюшка цікавіўся адукацыйнай справай i вёў перапіску з ім з 1803 г. Наведаў таксама сельскагаспадарчую школу для сялянскіх дзяцей у Гофвілі каля Берна. Перапісваўся з многімі польскімі i замежнымі сябрамі. Яны часта наведвалі яго, асабліва амерыканцы, для якіх ён быў патрыярхам ix ліберальнай дэмакратыі. За год да смерці яго наведаў Француз Марк Антуан Жыльен, які напісаў i выдаў у 1818 г. адну з першых біяграФій Кіраўніка (5).
У красавіку 1817 г. Касцюшка падрыхтаваў у Салюры дакумент, у якім абвясціў: "Пранікнёны той праўдай, што прыгонная залежнасць пярэчыць самой прыродзе i агульнаму дабру айчыны, заяўляю дадзеным афіцыйным актам, што вышэйназванае прыгонніцтва адмяняю цалкам на тзрыторыі маёй вёскі Сяхновічы, якая знаходзіцца ў Брэст-Літоўскім ваяводстве, вызваляю сялян на вечныя часы ад прыгонніцкай залежнасці, выкарыстання lx рабочай сілы i выплаты даніны, чым яны і іx нашчадкі былі абцяжараны. Толькі абавязваю іx, каб яны для сваёй карысці i для дабра свайго краю арганізавалі і ўтрымлівалі школу для мясцовай моладзі" (6).
Гэта быў апошні зварот Кіраўніка да суайчыннікаў. 15 кастрычніка 1817 г. пасля двух тыдняў хваробы Касцюшка памёр у сваёй салюрскай кватэры. Горад арганізаваў урачыстае пахаванне Героя. I калі на наступны год астанкі Касцюшкі везлі ў Польшчу, каб змясціць ix сярод каралеўскіх магіл у Кракаўскім кафедральным саборы на Вавелі, атрад швейцарскай кавалерыі суправаджаў труну грамадзяніна чатырох дзяржаў да мяжы канфедэрацыі. У пахавальнай цырымоніі на Вавелі ўдзельнічаў у якасці афіцыйнага прадстаўніка горада Салюры Францішак Ксавэры Зэльтнер ca сваім сынам Францішкам, які пазней удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гг.
Пасля смерці Тадэвуша Касцюшкі яго цела было забальзаміравана. Выдаленыя ўнутраныя органы Францішак Ксавэры Зэльтнер пахаваў на могілках у Зухвілі i паставіў сціплы помнік - трохступенчаты шасцігранны пастамент, увенчаны шарам з пазалочаным крыжам i промнямі сонца. Гэтае месца недалёка ад Салюры неўзабаве становіцца месцам паломніцтва польскіх эмігрантаў. У 1844 г. яны аздобілі помнік медальёнам з выявай Кіраўніка, які быў выкананы Французскім скульптарам П'ерам Жанам Давідам д'Анжэрам (7).
У нямецкамоўнай швейцарскай літаратуры ў 1864 г. з'явілася аповесць базельскай пісьменніцы Эмы Крон "Lorbeer und Zypresse" ("Лаўр i кіпарыс"), якая ў 27-31-м раздзелах апісвала перыяд знаходжання i смерць Касцюшкі ў Салюры (8).
У 1865 г. у Салюры на будынку па вул. Гужэльнгасэ, 12, дзе жыў i памёр герой двух кантынентаў, была змешчана памятная дошка з гербамі Польшчы, Літвы, Расіі. Яна выканана маладой жанчынай-скульптарам з Салюры спадарыняй Хэдвіг Полюгер. На ўрачыстым адкрыцці дошкі прысутнічалі члены шматлікіх польскіх аб'яднанняў на тэрыторыі Швейцарыі. Па ініцыятыве салюрскага старасты Вільгельма Вагера было створана Таварыства Касцюшкі i прынята рашэнне аб выкупе дома па вул. Гужэльнгасэ, 12 у прыватнай асобы.
У 1870 г. у Рапэрсвільскім замку адкрыўся Польскі нацыянальны музей, на другім паверсе якога быў аформлены "пакой Касцюшкі". Сярод памятных рэчаў, звязаных з асобай Кіраўніка, неабходна назваць "Каталог Касцюшкаўскай калекцыі, якая знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Рапэрсвілі" (9). У музеі знаходзіліся таксама табакерка ca слановай косці, шахматы, партфель i 112 іншых рэчаў Касцюшкі, якія былі забяспечаны афіцыйным пасведчаннем ідэнтычнасці. Сярод ix былі прадметы, якія зрабіў Касцюшка сваімі рукамі: цукерніцы, ліхтар, попельніца"' (10).
У канцы XIX ст. музей у Рапэрсвілі становіцца ажыўленым цэнтрам польскага нацыянальнага жыцця. Адной з форм яго дзейнасці было святкаванне польскіх нацыянальных свят. Найбольш значным з гэтых святкаванняў у апошнім дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя было святкаванне сотай гадавіны Канстытуцыі 3 мая 1791 г. i сотай гадавіны паўстання 1794 г.
Падрыхтоўка да свята сотай гадавіны паўстання пачалася ў 1892 г. Ініцыятарам быў віцэ-прэзідэнт рады музея вядомы стакгольмскі антыквар Генрык Букоўскі, а галоўным арганізатарам - Зыгмунт Васілеўскі, літаратурны крытык i публіцыст, зядомы як адзін з арганізатараў i ідэолагаў Польскага нацыянальнага лагера. Васілеўскі, будучы ў той час бібліятэкарам Рапэрсвільскага музея, з'явіўся адным з натхняльнікаў i арганізатараў выдавецкай дзейнасці, звязанай з сотай гадавінай паўстання.
Менавіта тады на старонках 4-га тома "Альбома Нацыянальнага музея ў Рапэрсвілі" з'явіліся апрацаваны Васілеўскім i яго памочнікам, вядомым пісьменнікам Стэфанам Жэромскім, "Каталог калекцыі Касцюшкі i напісаная славутым варшаўскім гісторыкам Тадэвушам Карзонам біяграфія Кіраўніка паўстання" (11). Аб значэнні працы Карзона ў тагачаснай i сённяшняй польскай гістарычнай навуцы сведчыць выказзанне гісторыка-сучасніка: "Твор Карзона - выдатная праца, напісаная на аснове шматлікіх крыніц, якая знаходзіцца на вяршыні гістарычнага майстэрства, першая i адзіная праца такога тыпу да сённяшняга дня ў гістарыяграФіі, поўная i навуковая манаграфія пра Кіраўніка" (12).
Урачыстасці, прысвечаныя сотай гадавіне паўстання, адбыліся ў Рапэрсвілі 6 мая 1894 г. i былі састаўной часткай трохдзённага свята ў Цюрыху. Зыгмунт Мілкоўскі у лісце да Генрыка Букоўскага пісаў: "У праграме свята было набажэнства, агляд замка прыехаўшымі з Цюрыха ўдзельнікамі, ix прывітанне захавальнікам музея, "замовы каля помніка на пляцы, экскурсія па музеі і банкет (...). Прамова доктара Злотніцкага была звышсацыялістычная, але не пазбаўлена патрыятызму, прамова Ляйтгэбера - занадта квяцістая, але таксама патрыятычная i літаратурная" (13).
Святкаванне стагоддзя падзей 1794 г. наказала, што на арэне польскага палітычнага жыцця ўжо прысутнічаюць сацыялісты з ix неаднолькавым поглядам наконт польскага нацыянальнага лагера. Характэрнай адзнакай таго часу быў яшчэ той факт, што набажэнства вялося ў старакаталіцкім духу. Дырэкцыя музея планавала, што ўрачыстасці распачнуцца з цырымоніі ўстанаўлення на paвэрсвільскай пляцоўцы урны з сэрцам Кіраўніка. Член музейнай рады граф Аляксандр Дзенкхэйм Брахоцкі-Шчавіньскі вёў наконт гэтага перамовы з сям'ёй графаў Марасіні - нашчадкамі Тады Эміліі Зэльтнер, хрэсніцы, вучаніцы i любіміцы Кіраўніка, якой ён ахвяраваў сваё сэрца. Урна гэта захоўвалася сям'ёй Марасіні ў малой каплічцы ў садзе каля ix вілы ў Вэзіі недалёка ад Пугана. Аднак да мая 1894 г. перамовы з сям'ёй Марасіні (Тады Эміліі Зэльтнер-Марасіні ўжо не было ў жывых) не далі пажаданых вынікаў.
Справа зрушылася толькі тады, калі да яе былі прыцягнуты два славутыя італьянцы - кампазітар Джузепе Вердзі і паэт Арыга Баіта, якія падтрымалі супрацоўнікаў музея. Урачыстая перадача музею урны з нацыянальнай рэліквіяй адбылася 15 кастрычніка 1895 г. у гадавіну смерці Касцюшкі. Адначасова праходзіў з'езд палякаў з краю і эміграцыі. У мерапрыемстве прымалі ўдзел швейцарцы, французы, англічане i італьянцы. Сярод апошніх - "некалькі сяброў Польшчы, даўніх таварышаў генерала Джузепе Гарыбальдзі па барацьбе за незалежнасць Італіі, якія прыехалі з Медзіялана разам з палкоўнікам Густавам Ярачэўскім, ганаровым ад'ютантам караля Гумберта" (14). На адрас музея былі дасланы тэлеграмы ад 48 чалавек i ўстаноў Польшчы i польскіх эмігрантаў. Сярод прамоўцаў былі граФ Ян Антоні Праці-Марасіні, старшыня музейнай рады палкоўнік Юзэф Галэнзоўскі (былы прафесар Пецярбургскай ваеннай акадэміі і член паўстанцкага нацыянальнага ўрада), прадстаўнік Львова Юзэф Каэтан Яноўскі, віцэ-прэзідэнт Кракава доктар Карл Пенёнжэк, граФ Аляксандр Дзенкхэйм Брахоцкі-Шчавіньскі, гісторык доктар Аўгуст Сакалоўскі дэлегат ад Таварыства Касцюшкі, Фелікс Перль - ад Аб'яднання таварыстваў польскай моладзі за мяжой, Арыга Баіта - ад Італіі, Зыгмунт Мілкоўскі i швейцарац палкоўнік Іаган Бапціст Годы. Пяці членам сям'і Марасіні, Джузепе Вердзі, Арыга Баіта, а таксама прэзідэнтам i віцэ-прэзідэнтам Львова I Кракава рада музея прысвоіла званне ганаровых членаў Таварыства сяброў музея ў Рапэрсвілі.
У жніўні 1897 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё маўзалея i змяшчэнне там урны з сэрцам Касцюшкі. 11 жніўня каля замка сабралася прыблізна 400 чалавек, якія прадстаўлялі раздзелены край i эміграцыю, розныя слаі i палітычныя плыні. Аб гэтым сведчылі ix выступленні. Пасля прамоў Юззфа Галэнзоўскага, Карла Левакоўскага i Вацлава Гаштоўта слова ўзяў Якуб Бойка, адзін з піянераў польскага народнага руху ў Галіцыі, які сказаў пра Касцюшку: Гэта быў першы чалавек у Польшчы, які добра пазнаў польскага селяніна, першы вялікі польскі член сялянства" (15). У выступлениях доктара Эрнста Адама - дэлегата ад Саюза польскіх сокалаў, Казіміра Врублеўскага - прадстаўніка Львоўскай чытальні, Вільгельма Яблоньскага сакратара Таварыства рамесніцкай моладзі Львова i Станіслава Касьміньскага ад Саюза польскай эміграцыі гучалі матывы незалежнасці. Вострая палеміка ўзнікла ў другой палове дня. Апанентамі былі прадстаўнікі супрацьлеглых палітычных плыняў: сацыялістычнай - ігнацы Дашыньскі i нацыянальнай - Зыгмунт Баліцкі" (16).
У перыяд першай сусветнай вайны ў Салюры адбылося святкаванне сотай гадавіны з дня смерці Т. Касцюшкі з удзелам польскіх дэлёгатаў з краю i эміграцыі, прадстаўнікоў кантона i гарадскіх улад, а таксама школьнай моладзі. У тым жа годзе, ў Салюры была выдадзена кніга А. Лерхнера "Thaddaus Kościuszko ais Menschenfreud u. Wohitater in der Schweiz".
Ha стварэнне музея Касцюшкі ў Салюры ў 1936 г. паўплывалі розныя абставіны. У 1927 г. рапэрсвільская калекцыя была перавезена ў Польшчу, i Польскі нацыянальны музей больш не існаваў. У той час сям'я Гасманаў, якой належаў з 1881 г. былы дом Зэльтнера, прадала яго Фірме "Chocolat Villars AG". Фірма правяла рэканструкцыю першага паверха будынка, ператварыўшы яго ў сучасную краму. Польскі пасол у Берне Ян Мадзялеўскі, які, між іншым, арганізаваў у Салюры i Зухвілі ў 1930 г. святкаванне 10-й гадавіны Варшаўскай бітвы, выступіў з ініцыятывай выратавання ад перабудовы хаця б кватэры Касцюшкі. Ініцыятыву Мадзялеўскага падтрымаў пасол Злучаных Штатаў у Швейцарыі X. Р. Вільсан, а з боку Салюры саветнік штата доктар Макс Обрэхт. У 1933 г. быў скліканы Ганаровы камітэт i пакладзены пачатак збіранню матэрыялаў i абсталявання для будучага музея. Летам 1936 г. у Салюры адбыўся вялікі канцэрт Ігнацыя Яна Падарэўскага, знакамітага польскага піяніста i палітыка, які жыў у Швейцарыі. Сабраныя сродкі i Фінансавая дапамога гарадскіх улад Салюры паслужылі асновай для стварэння новага музея.
Урачыстае адкрыццё музея Касцюшкі ў Салюры адбылося 27 верасня 1936 г. i супала з 190-й гадавінай нараджэння Кіраўніка. Ганаровымі гасцямі былі міністар замежных спрау Польшчы палкоўнік Юзэф Бэк, Федэральныя саветнікі Джузепе Мота i Іеронім Обрэхт. У той жа дзень было створана швейцарска-польскае Касцюшкаўскае таварыства (Kosciuszko Gesellschaft in Solothurn), якое з'явілася кіруючым органам музея i займалася захаваннем музея i памятных мясцін у Зухвілі, а таксама далейшым зборам экспанатау" (17).
У гады другой сусветнай вайны інтэрніраваныя ў Швейцарыі салдаты 2-й пяхотнай дывізіі, якія ваявалі ў 1940 г. у складзе Французскай арміі, рэканструявалі капліцу, што размяшчалася побач з помнікам Касцюшку на тэрыторыі былых прыкасцельных могілак у Зухвілі. Ёй быў нададзены мастацкі, а таксама польскі характар. Капліца ўвекавечвала памяць салдат 2-й пяхотнай дывізіі, што загінулі ў 1940 г. падчас бітваў у Францыі.
Капліца з помнікам з'явілася састаўной часткай ансамбля польскіх помнікаў у Зухвілі, якія сталі сувязным звяном паміж старымі i новымі традыцыямі барацьбы "за нашу і вашу вольнасць"" (18). Гэтыя традыцыі шанавалі як палякі, якія пасля вайны засталіся ў эміграцыі, так i члены Касцюшкаускага таварыства: доктар Іаганэс Каэлін - захавальнік музея да 1959 г, яго пераемніца Адэля Татарыноф-Эгэншвілер (1897-1978), якая ў 1939-1946 гг. была старшынёй камітэта Тго Ро1опіа" ў Швейцарыі. Яна аўтар біяграФіі Касцюшкі і даследавання аб польскіх помніках у Швейцарыі (19).
У 1967 г. падчас святкавання 150-годдзя з дня смерці Касцюшкі да экспанатаў далучылася і студня-помнік у Салюры, пабудову якой фінансавала таварыства. Твор выкананы скульптарам Жанам Альбертам Гутэрам. Адным з мерапрыемстваў, праводзімых у рамках свята, быў спектакль "Касцюшка-Кіраўнік", пастаўлены гарадскім тэатрам Салюры. Аўтарам сцэнарыя быў швейцарац Іаган Арнольд Вірт, сакратар Касцюшкаускага таварыства. У 1976 г. таварыства налічвала 735 членаў, грамадзян Швейцарыі і замежных, у тым ліку палякаў і грамадзян Злучаных Штатау Амерыкі. У 1983 г. пасля рэканструкцыі ў музеі з'явіўся трэці пакой і новыя экспанаты (20).
У верасні 1986 г. было ўрачыста адзначана 50-годдзе заснавання музея. Пасля экскурсіі па музеі і горадзе ў памяшканні кантанальнай рады прэзідэнт таварыства міністр кантона Салюры доктар АльФрэд Ротлі сардэчна прывітаў гасцей. З рэфератамі выступілі сакратар таварыства Іаган Арнольд Вірт ("50 гадоў музею Касцюшкі") і прафесар, доктар Уладыслау Барташэўскі ("Польская ідэя незалежнасці і традыцыі Касцюшкі"). Вечарам у гарадскім тэатры адбыўся канцэрт, на якім вядомы піяніст Пётр Палечны выканау творы Шапэна (21).
У верасні наступнага года ў дзень 170-гадавіны з дня смерці Касцюшкі музей прымаў гасцей - удзельнікаў штогадовай сесіі Пастаяннай канфедэрацыі польсюх музеяў, архівау і бібліятэк на Захадзе, якая таксама адзначала сваё дзесяцігоддзе. Пасля заканчэння пасяджэнняу сесіі адбыўся навуковы сімпозіўм "Касцюшка і яго час" з удзелам полькіх дакладчыкау і швейцарсюх вучоных з Салюры (22).
Салюра, якая была у 80-я гады месцам дзейнасці самага актыўнага гуртка Таварыства польскіх ветзранау на тэрыторыі Швейцарыі, працягвала традыцыі польскіх урачыстых святкаванняў незалежнасці, забароненых пасля вайны на тэрыторыі Польшчы, збіраючы прадстаунікоў розных груп польскай нацыянальнасці, рассеяных па альпійскай рэспубліцы.
Часцей за усё урачыста адзначалася Свята польскага воіна (15 жніўня, у гадавіну Варшаўскай бітвы 1920 г.) і Дзень Незалежнасці (11 лістапада). Прыкладам такіх святкаванняў можна назваць мерапрыемства, праведзенае 14 жніўня 1988 г. Свята пачалося у Зухвілі ускладаннем кветак каля помніка Касцюшкі, пасля чаго у езуіцкім касцёле Салюры было праведзена набажэнства, прысвечанае запнуушым воінам, а таксама усім замучаным і памёршым у лагерах СССР. У праграму свята было уключана урачыстае асвяшчэнне штандара 2-й пяхотнай дывізіі. Рэктар Польскай каталіцкай місіі у Швейцарыі ксёндз Ян Франя гаварыў пра сімволіку штандара і польскую ваенную традыцыю: "Польская традыцыя - гэта ідэя службы Богу і Айчыне, ідэя барацьбы за незалежнасць і правы свайго народа і іншых народаў, асвяшчоных лозунгам "За нашу і вашу вольнасць". Гэтыя ідэі праводзілі шмат разоу польсюх бадзяг праз чужыя краіны, кідалі іх у баі на чужых землях (23).
Два стагоддзі існуе памяць пра Т. Касцюшку. Імем яго названы вуліцы, плошчы, школы і населеныя пункты у розных частках свету. Асоба Касцюшкі і яго агульначалавечыя вартасці, якія ён увасабляў - любоў да свабоды, супрацьстаянне насіллю, барацьба за чалавечую годнасць, - былі прызнаны яшчэ пры яго жыцці. Трывала ўпісаліся яны ў польскія i швейцарскія патрыятычныя традыцыі.
Пераклад з польскай мовы Ганны Цішук.
1. Pjśma Tadeusza Kościuszki, wyd. К Mościcki, Warszawa, 1947, ss. 228-229.
2. Ibidem, s. 232.
3. Konwencja rozbiorowa z 1797 г., podpisana przez Rosje, Prusy I Austrie, zawierała postanowienie o wymazaniu na zawsze "nazwy Królestwa Polskiego".
4. Korzon Т., Kościuszko. Biografia z dokumentów wysnuta przez K., poprzedzona rzutem oka na dzieje Muzeum Narodowego w Rapperswilu i Katalogiem Zbiorów Kościuszkowskich w temźe Muzeum przechowywanych, "Album Muzeum Narodowego w Rapperswilu", t. IV, Kraków, 1894, s. 532.
5. Julien M. A. . Notice biographigue sur le genśral Thad4e Kościuszko. Paris, 1818.
6. Korzon Т., op. cit.. ss. 686-687.
7. Tatarinoff-Eggenschwiler A.. Tadeusz Kościuszko 1746-1817. Kampf und Opfer ftir die Freiheit, Solothurn, 1967, s. 101, o emigracji polskiej w Szwajcarii: Lewandowski J., Polacy w Szwajcarii, Lublin, 1981.
8. Lerchner A., ThaddMus Kościuszko Aufenthalt In der Stadt Solothurn. Romantlsch-historische Darstellung von E. Kron,.1864, mit einer Yorbemerkung, Solothurn, 1932.
9. Zob. przypis 1.
10. Muzeum Narodowe Polskie w Rapperswilu, Kraków. 1906, ss. 55-56.
11. Zob. przypis 1.
12. Grabski A. F., W kręgu kultu Naczelnika. Rapperswilskie inicjatywy kościuszkowskie (1894-1897), Warszawa. 1981, s. 58. W dziesiąć lat po napisaniu tych słów ukazała sią monografia B. Szyndlera.
13. Grabski A. F., op. cit., s. 93.
14. Sprawozdanie z zarządu Muzeum Narodowego Polskiego w Rapperswilu za rok 1895, Paryż, 1896, s. 12.
15. Sprawozdanie z zarządu Muzeum Narodowego Polskiego w Rapperswilu za rok 1897, Paryi, 1898, ss. 21-22.
16. Grabski A. F.. op. cit., ss. 128-131.
17. Sigrist K, Muzeum Kościuszki w Solothurnie, Solothurn, 1986, s. 11; Tatarinoff-Eggenschwiler A., Quelques souvenirs. W: Nagroda Im. Anny Godlewskiej, ufundowana przez jej syna, Jypana 1963-1973, opr. Yincenz K. F. Londyn-Solura. 1974, s. 57; " Polacy Zagranicą", 1938, t. X, nr. 8, s. 50.
18. Drobny W., Karabin I książka. Polskie pceum w Szwajcarii 1940-1944. Warszawa, 1973, ss. 62-63; Polen und die Schweiz - ihre Beziehungen im Laufe der Jahrhunderte und wahrend des zwelten Weitkrieges, Solothurn, 1945, ss. 112-115.
19. Polnische Gedenkstatten In der Schweiz. Solothurn. 1968.
20. Sigrist K. op. cit.. s. 12; "Dziennik Polski i Dziennik Żołnierza" (Londyn), z 21 września 1979 r.
21. "Nasza Gazetka" (Zurich). 1986, № 5.
22. "Dziennik Polski i Dziennik Żołnierza" z 27 października 1987 r.
23. "Nasza Gazetka". 1988, № 6.
[1] Маецца на увазе Т. Касцюшка як кіраўнік паўстання 1794 г. (рэд.).
[2] Гельвецыяй у той час называлі Швейцарию (рэд.).