Папярэдняя старонка: Артыкулы

Вярыга-Дароўскі А. Рускія пячаткавыя знакі 


Аўтар: Вярыга-Дароўскі Аляксандр,
Дадана: 28-02-2013,
Крыніца: Вярыга-Дароўскі Аляксандр. Рускія пячаткавыя знакі // Спадчына №5-1992. С. 5-18.



Геральдычныя тлумачэнні

Аляксандр Вярыга-Дароўскі (1815-1874) пасля заканчэння вучобы ў Варшаве (у піяраў) вярнуўся у бацькоўскі маёнтак пад Камянцом. У хуткім часе ён атрымлівае па спадчыне землі ў Кіеўскай губерні, аднак гаспадарку не вядзе, а жыве ў Кіеве, піша вершы, сатырычныя творы, літаратурныя i гістарычныя артыкулы. Выдаў амаль дваццаць працаў. Наклад звычайна быў усяго колькі дзесяткаў асобнікаў, якія дасылаліся сябрам. Польскія даследчыкі лічаць, што псеўданімы Артэміуш, Дуда належаць яму, а не Арцёму Вярыгу-Дарэўскаму. Цікавая старонка ў гісторыі беларускай літаратуры i культуры - дачыненні А. Вярыгі-Дароўскага з Р. Падбярэскім. Верагодна, ужо тады (канец 40-х гадоў) Дароўскі быў абазнаны ў геральдыцы i ягонымі паслугамі карыстаўся Падбярэскі.

Любоў да роднай зямлі, імкненне да гістарычнае праўды спрычыніліся напісанню працы «Рускія пячаткавыя знакі» - своеасаблівага адказу на фальсіфікацыі польскіх гісторыкаў i публіцыстаў.

Энцыклапедычны слоўнік Вракгаўза i Эфрона падае пра Аляксандра Вярыгу-Дароўскага наступныя звесткі: «...Адзін з вельмі адораных, дасціпных польскіх пісьменнікаў, разам з тым містыфікатар i дзівак; ён памёр у Берліне ў 1874 г. У 60-я гг. В.-Д.) надрукаваў шмат аповесцяў i апавяданняў, напісаных з талентам i досціпам. У 1863 г. ён выдаў "Pieśni Krz. Arciszewskiego" i ў 1872 г. "Djarjusz podróży do Warszawy". Абодва гэтыя ўяўныя помнікі старадаўняй польскай літаратуры аказаліся падложнымі, напісанымі знарок, каб увесці спецыялістаў у зман. З іншых твораў, што вылучаюцца вялікай эрудыцыяй, можна, згадаць: "Znaki pieczętne ruskie" (Парыж, 1862) i асабліва цудоўны зборнік прыказак з трапнымі вытлумачэннямі іхняга паходжання: "Przysłowia polskie, odnoszące się do nazwisk" (Познань, 1874)».

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

УСТУП

Не спадзяваўся я, што закрану калі-небудзь сухі прадмет геральдыкі; не спакушала мяне нават паэзія, прывязаная да ейных знакаў; калі шукаць у мінуўшчыне прынамсі гістарычнага праўдападабенства, блякне фантазія i драбнее веліч гербавых легендаў, спароджаных ліслівасцю, якая тварыла ix дзеля пыхі ды самалюбавання тых выбраных у народзе, хто заступніцтвам альбо грашыма мог аплочваць падобныя забавы. - Апрача таго, даводзіцца мне гаварыць пра рускую геральдыку, да заблытаных знакаў якое, называных лесам сляпога выпадку i абставінаў, не прыстала аніякіх паданняў у якой-небудзь спарадкаванай цэласці, а зрэдку толькі прычапляліся кавалКІ недарэчныя ды бясколерныя, з часоў не абмежаваных i не ахопленых памяццю гісторыі.- Больш таго, узяўшыся за нямілую i нудную працу, знаходжуся ў такім стане, што адно паўтарыць магу рэчы знаёмыя, а новых не адкрыю, якія б хоць адною кропелькай уліліся ў мора навукі; але ж калі затрымаю мутную ваду, што плыве да яго, i адвярну яе нячыстае ручво, дык паводле маіх магчымасцяў зраблю паслугу, i гэта, уласна, адзіная мэта, дасягнуць якое прагну.

Славуты наш пісьменнік Ю. I. Крашэўскі ў артыкуле пра шляхецкую паэзію i гербавыя легенды (Gazeta Warszawska, 1854, № 332 i наст.) успомніў рускія гербы менавіта дзеля таго, каб звярнуць увагу, што прывязаных да ix паданняў бракуе; лічачы ix тым самым не вартымі доўгіх развагаў, ён кінуў мімаходзь у заўвагах думку, што цёмныя іхныя знакі могуць быць нейкімі рунамі альбо магічнымі эмблемамі, тым больш што форма аднаго з ix (герб Барэйка) нагадала яму індыйскую Сваргу. - Выпадковы скок спехам прамоўленымі колькімі словамі на іншае поле, куды яго вабіла жывое ўяўленне паэта, нейкім чынам апраўдвае аўтара; лёгкім i ледзь улоўным штрышком ён перайначыў праўду, але заслугі ды добрая вера, якімі ніколі не злоўжываў, вымагаюць ахвотна яму дараваць, нават калі б стокроць большую памылку дапусціў, а сур'ёзнасцю сваёю нас, маладых, так увёў у зман, каб доўга трэба было блукаць, перш чым з кружнога шляху траніць на правільны гасцінец, - гэтая, усё ж не самая ўдалая, здагадка выклікала цэлую працу. - Пан Антоні Навасельскі падхапіў выпушчанае слова (Gazeta Warszawska, 1855, № 67), да індыйскае Сваргі дадаў індыйскія Лінгамы, татарскія Тамгі, рымскія Фасцыміа, егінецкія Кукуфы i пажадаў, каб рускія гербы Рускія пячаткавыя знакі. на ix складаліся. Абыймаючы мірыяды вякоў, прабягаючы маланкаю думкі ці то з усходу на захад, ці то ўзлятаючы пад зорны небасхіл, ён упаў кароткім, праўда, але праліўным дажджом эрудыцыі; я ў гэтай паводцы напачатку нічога зразумець не мог, думаў, што гэта новы i асаблівы патоп.

Пая Антоні Навасельскі нібы смерч прайшоўся на рускіх гербах, абадраў, выкараніў усё, што ў ix свойскага быць магло, апырскаў далёкім балотам аднекуль з-над вытокаў Нілу i берагоў Гангу; буйныя пасе вы аднаго з найвучонейшых нашых працаўнікоў зніклі дашчэнту, i наноў даводзіцца апрацоўваць айчынную градку.

І

Лялевель у працы пра гербы (Нясецкі, выданне Бабровіча, т. I), разглядаючы рускія, заўважыў у шмат якіх падабенства да літараў славянскага алфавіту, а дзеля таго што гербы ў пайшлі ад пячатак,

а не ад знакаў на сцягах альбо шчытах, - думка гэтая становіцца яшчэ больш сур'ёзнаю. Адны з ix маглі быць лічбамі ці асабістымі манаграмамі, пра сутнасць якіх сёння ўжо здагадацца няма як, пра іншыя ж, падобныя да літараў П (покой) i М (мыслите), не вагаючыся, растлумачыў, што абазначалі яны пачаткова ў скароце «Князёўскія нячаці» ды «Князёўскія меткі». Не менш яго здзівіла i часта паўтараная форма літары Т (твердо), дык выказаў меркаванне, што мо ж на было б яе вытлумачыць словам «Тайня» - таямніца. На маю думку, гэта хутчэй будзе ад мангольскага «Таўро» - адбітак альбо пячатка, Sigillum. Але перш прыгледзьмася да шарагу i колькасці гербаў, якім па адной ці злучаныя гэтыя тры літары П, М, Т (покои, мыслите, твердо) маглі даць пачатак.

II

Да літары П належаць: Ялавіцкі (мал. 1) i Агінскі (мал. 2), аздоблепыя крыжыкамі i дзеля выгнутых ног геральдычна ператвораныя ў станавыя брамы. Глінскі (мал. 3) дзеля хдрактару i Радашынскі (мал. 4) дзеля фігуры названыя; апошні ў Акольскага безыменна (Orbis Polonus, т. III, fol. 356) замест шпоры мае другі крыжык (мал. 5). Падобны рысунак дае пярсцёнак, знойдзены ў старым Юеве (Pamiętniki kommissyi Kijowskiej, т. I, 1845. Частка III, S. 268), на якім чытаю адбіткі літараў с П р, а належаў ён, мяркую, ваяводу Сямёну Прунскаму, памерламу Ў 1455 г. (мал. 6). Зверху крыжыка няма, а толькі нязграбная літара Т. Гэта наводзіць на думку, што геральдысты, прыняўшы яе форму за шыбенічны крыж (сгоіх de potence), шмат у якіх гербах перараблялі яго дзеля decorum на кальварыйскі, рыцарскі ды іншыя; да гэтае высновы не раз мне яшчэ давядзецца прыходзіць. Далей ідуць: Крычэўскі (мал. 7), Юдыцкі (мал. 8) i Семяновіч (мал. 9), залічаныя да Радванаў; а таксама чатыры іншыя гербы (мал. 10, 11,12 i 13), якія Акольскі ў розных месцах бачыў, але не ведаў, як назваць (Orbis Polonus, т. III, fol. 356). Гутар (мал. 14) - дзіўная катвіга нябачанае формы, якая злучанымі вярхамі дзвюх літараў П утварыла такі загадкавы іерогліф. Падобнае з'яднанне літараў П i Т можна заўважыць у кандалябры Крашынскага (мал. 15), яны ж у характары Кіркора (мал. 16) пастаўлены адна на другую.

III

Перш чым вазьмуся за менш выразныя знакі, стараючыся прывесці ix да пачатковага выгляду, ва ўступным аглядзе надыходзіць чарга літары М, але яна дае менш прыкладаў, не затуманеных дзівацкімі ідэямі, таму бяру перш літару Т, пра якую ўжо казаў, згадваючы Крашынскага i Кіркора. Сіметрычнасць дазволіла ёй выступіць у розных паставах: то высокай, то нізкай, з апушчанымі ці прыўзнятымі плячыма. На чале пастаўлю шчодрага Кміту (мал. 17) - геральдысты зрабілі з яго дзве касцельныя харугвы; падобны знак Свішчэўскага (мал. 18) ужо быццам выяўляе вежы, размешчаныя ў два рады; але кс. Рутка ведаў: гэта герб адзін i той самы, што ў Кміты, толькі пастаўлены наадварот. Тамовіч (мал. 19) стаўся кульгавым зэдлікам з падкладзенаю галкай; гэтая падпора магла яшчэ быць i галоснай першага складу прозвішча. Такая самая ў іншым месцы на больш правільнае формы Дастаеўскім (мал. 20) паслужыла колцам, каб падвесіць касцельную харугву, Салакоя i Пашкевіча (мал. 21) не выратавалі вострыя жалезцы стрэлаў, i яны сталі Радванамі. Пры вызначэнні заходніх гербаў Русі як польскіх, яшчэ Пястаўскай эпохі, я дапоўню спіс, калі заўважу, што нешта можа сюды належаць.

IV

Характар г. зв. Галаўні (мал. 22) надта выразны, каб мог быць сумнеўным. - У Дуліча (мал. 23) самі геральдысты прызнаюць літару Т (Таў) альбо крыж такое формы (шыбенічны) на паўпярсцёнку, які меўся быць даданы некаму кімсьці на знак вернасці, не зважаючы на тое, што зламаны пярсцёнак хутчэй абазначаў бы вераломства. Калантай (мал. 24) стаўся перакуленаю катвігай, а ў надобных знаках вучонага Скарыны (мал. 25 i 26) бачылі нявытлумачаныя манаграмы з літараў Т i А. - Русін Шчука, пераехаўшы ў Мазовію, з нечага гэтаксама зубатага атрымаў граблі; патройныя граблі Хацімірскага, мяркуе Папроцкі, могуць быць варыянтам Павэнзы Гэрбурта, якая дзіўным чынам па Мараўскім гасцінцы дасталася Казіцы Варонічу. Пасля лепшага высвятлення я прысвячу яшчэ колькі словаў сваяцкім з Хацімірскім Гэрбурту i Бродзіцу.

V

Шыбенічны крыж на трох прыстунках, два боханы хлеба, уткнутыя ў плечы; не замыкаюць яго пісьменнікі гэтаксама як у Дулічы, але ўсё ж не дадаюць прыметніка. Гэта рускі Корніц, альбо Біс, Блогославы Господы (мал. 27), сфармаваны на Шлёнску. Ягоная аснова не што іншае, як насечкі Корчака, якія таксама рускага пачатку: крыж літараю Т, а хлеб - ласкавым дадаткам. Дэрмунт Сівіцкі, здаецца, на насечках сваю метку пакінўў, але яе прынялі за Скубу i перакулілі дагары нагамі (мал. 48). У Рубяжа нібы страла з двума жалезцамі, а хутчэй падвойнае Т стаіць на трох прыстунках, не залічаных да Корчака; я магу памыліцца, але тут бачу Корніца, якога яшчэ адзін з кляйнотных - Алябіс - заканчэннем свайго імя мог Бісам учыніць. Усялякімі легендамі можна захапляцца, але ж не даючы ім аніякае веры; не раз давядзецца мне, прадзіраючыся праз заблытаныя гэтымі казкамі сеткі, зрываць якую залатую нітку, якая б дзеля паэта багатым сюжэтам быць магла, а дзеля мяне - ёсць непатрэбным абрыўкам грубае анучы фальшу i невуцтва.

VI

Касьцеша Дарагастайскага (мал. 28) пралівае святло на тое, як трактавалі значэнне пячаткавых знакаў. «На версе (перакрыжаванае) стралы, - кажа Нясецкі, - расцягнуты наканечнік, ці, хутчэй, лінія, якая выглядае на літару Т (Таў), звычайную для грэкаў». Гэта ўжо хоць i тапорная работа, але паказвае, што ў геральдыстаў літара i стралою быць магла. Курч (мал. 29), пастаўлены ля такое больш адмысловае Касьцешы, будзе ёю самою, перакуленаю, з дадаткам месяца i зоркі.

Джэджэля далучылі да Саса з адменнікам, што паміж месяцам i зоркаю Касьцешу носіць, i таму я напісаў у нататках пра Мазепу (Biblioteka Warszawsita, 1855, люты): «бо герб Курч ад Джэджэля не адышоў далёка». Дэдэркала (мал. 30), што адгадваецца грэцкім іпсілонам i рускаю літараю «чэр», таксама вярнуцца павінен да літары Т, пастаўленае раздвоенаю нагою ўгару.

VII

Ясянецкі (мал. 31) - гэта літара Т, выгнутыя крукі над якою ёсць толькі расшчапленнем асновы. Акольскі кажа, што гэта дзеля шлюбу ці заслугаў Дуліч з Хрыніцкім гэткім кшталтам злучаныя; але над аніводным з гэтых гербаў такога прозвішча няма, а толькі над Корніцам; дык хутчэй нехта з таго дому, перабраўшыся ад сваіх з Валыні на Падляшша, страціў хлеб, страціў аснову а дастаў вуду, што сапраўды быць магло, але ў гэтым ані з гербам, ані з геральдыкаю ніякае повязі не бачу. Абуховіча зноў жа раздзёртым ключом зрабілі (мал. 32) дзеля кола ўнізе.

Ксёндз Каяловіч назваў яго нават Ясенчыкам; на да несапраўды будзе ён ключом дзеля вытлумачэння колькіх гербаў, якія без яго, можа, засталіся б загадкамі.

VIII

Літары М мала чым розняіцда ў Масальскага (мал. 33) i Шашкевіча (мал. 34). Высоцкі замест крыжа атрымаў стралу (мал. 35). - У Вайніловіча перакулілі герб над іншым тытулам (мал. 36). - Мікулінскі крыж захаваў, але літары патроіў (мал. 37). - Лялевель лучыць тут Галаўні Астражэнцкага злучаныя i заблытаныя Габданкі (мал. 38) i Беліковіча вуды ці то гарды эфесаў, што ўяўляе ўжо кшталт больш грэцкі, чым рускі, але таго аношняга я ахвотна адкінуў бы.- Захаваўся адбітак пячаткі гетмана Выгоўскага (на табліцы № IV у II томе "Pamiętników kommissyi Kijowskiej»), якую ўжываў яшчэ да таго як арла i галубіцу нрыняў; відаць на ім злучаныя адна з другою літары - на перакуленай М проста стаіць Т (мал. 39). Падобных мусіла быць болей, з якіх Сыракомлі (мал. 40), Схальцаў ці Халецкіх (мал. 41) ды іншых (мал. 42, 43 i г. д.) утворана шмат: усе яны залічаліся да адменнікаў Габданка; хіба дзеля размежавальнае лініі зубаты Скуба, якога пры жаданні можна было ўгледзець, ператвараўся ў геаметрычныя трыкутнікі. Гэта былі ўжо Размеры (мал. 44) i Bari (мал. 45) - вынаходкі геральдыстаў - альбо ад уладальнікаў званыя Брускамі (мал. 46), Пацеямі (мал. 47). Дэрмунта (мал. 48) я згадаў вышэй.- Усе крыжы i стрэлы ўзніклі, пэўна, з тае цвёрдае літары, якую недарэмна так русіны назвалі.

IX

Перш чым геральдысты папсавалі вучоным тлумачэннем фамільныя знакі, яны яшчэ да таго псаваліся самі. - Шляхціц, трохі лепей вучаны, як таксама i здатнейшы рамеснік, трымаліся бліжэй двара i сталіцы; мала было святла ў народзе, а ў глыбіні краю мастацтвы не выйшлі з дзяцінства; аднак разьбярства было ці не абавязковаю прыналежнасцю грамадскага жыцця. - Зямляўладца ў кожнай праўнай чыннасці пячаткаю замяняў подпіс, якога часта i паставіць не ўмеў, дый подпіс без пячаткі не меў сілы. Багацейшыя, каб унікнуць падробкі ці непаразумення, самі маглі разнастаіць іхні малюнак, а грубы рамеснік нязграбнуаю рукою рабіў астатяе. - Папроцкі сведчыць, што дзеля надабенства падковаў у Лжаве да Паўмесяцаў Астоі шмат пераносілася з аднае ў другую; ад Ратульда, дзе зноў жа перашкаджаў паўпярсцёнак, да Шалігі i наадварот гэтаксама.- Калі гэта дзеялася ў Польшчы, бліжэй да больш асвечанага Захаду, што ж толькі магло чыніцца на Літве i Русі. - Шырока аастаўленая літара П утварала то падставу да кандалябры Крашынскага, то браму вайсковага стану, а яшчэ паўмесяц, паўпярсцёнак ды іншыя фігуры. - У такім нератварэнні пачатковы знак, надобны да Семяновіча, вырас на Карыбута (мал. 49, 50), а хтосьці з Вішнявецкіх, вызнаўца веры Благочэстывой, ужо далека назней крыж просты змяніў на грэцкі (мал. 51). - Інакш пра гэта апавядае Акольскі: маўляў, той, вядома, скінуў крыж, адышоўшы ад схізмы; але яму пярэчыць Нясецкі, кажучы, што форма крыжа да абраду не мае дачынення; зрэшты, у гэтай ностаці ён дайшоў аж да нас.- Два крыжы Чацвяртынскага - ужо мячы, што свідруюць бедную планету (мал. 52). У Казла Северскага дзюравяць яе тры стралы (мал. 53), праўда, пушчаныя ўверх. - Сюды ж належаць Мурдэліо Аскеркі (мал. 54) i Дэшпат Зяновіча (мал. 55), як таксама i Дуліч сваёю асноваю.- Да ператворанай такім чынам у паўмесяц літары, згадаўшы звязаную катвігу Гутара, адношу Круневіча (мал. 56) i Уляніцкага (мал. 57), не зважаючы на іхнія змычкі, перакрыжаваныя гардаю i шабляю.

X

Літара Т з узнятымі плячыма, прынятая за крыж шыбенічны, пераходзіла ў іншы, з крыху апушчанымі, у якіх Радвана не было як угледзець; апускалі ix крыху інакш - літара станавілася жалезцам стралы: бывала яна на аснове простай, раздзёртай, выгнутай, трыкутнай i клубаватай; на супольнай аснове месцілася часта па дзве ці па тры нават, адна над другой, як меткі Мікулінскага клалі ix процілегла i ў тры часткі адкуль Хацімірскі, Бродзіч i Гэрбуртава выйшлі. - Я вышэй згадваў, што гэтую апошнюю ўжывалі Козікі ды Варонічы; з дазволу геральдыстаў i байкароў ад гісторыі, Гэрбурты, альбо Гэрбарды, - гэта таксама старажытны дом рускае шляхты княжацкага роду Адноўскіх. З XII стагоддзя непасрэдна дачыненні з Галіцкаю Руссю стрымлівалі закалоты тамтэйшых баяраў, але апека Польшчы закончылася ўключэннем Галіччыны ва ўласную дзяржаву. Гэрбурты, выгнаныя з краю з прычыны нутраных бунтаў, маглі вярнуцца, а не прыйсці пры Казіміру Вялікім, як лічыць Красіцкі, i так хутчэй быць магло, чым тое, што тром прыхадням з Маравіі адразу далі найвышэйшыя пасады ў Львове, Перамышлі i Саноку. Казімір Вялікі ў свае гады быў надта добрым адміністратарам i гэтага, пэўна, не зрабіў бы; кал i б яшчэ габраі, то, можа, хто б захацеў вытлумачыць гэта слабасцю караля да старазапаветнае Эстэркі; для некаторых гісторыкаў усе гіпотэзы добрыя. Гарабурда на Русі i Гэрбурд на Маравах - штосьці накшталт братоў ад стрыечных - стрыечныя; хіба што шляхта ўсяго свету ў сваяцтве была; але тады i мандарынізм кітайскі прызнаць крыху сваім трэба. Да найстаражытных дачыненняў з Чырвонаю Руссю давядзецца аднесці яшчэ не адзін герб, нрыманы за польскі, i вярнуць яго ў родны гурт.

XI

Услед за ксяндзом Каяловічам я назваў Абуховіча ключом, але толькі таму, што на вышэй пералічаных гербах ён павінен растлумачыць асобныя фігуры. Між ix насамперш ідзе Тонлык альбо Слізень (мал. 58), у якім засталося кола, а вышчараныя зубы перайшлі ў плечы крыжа. Зорку адкінулі, каб унікнуць смешнасці, бо, як ён зрабіўся цэлым светам, адна яна толькі слаба яму надсвечваць магла. Калі нашырыць на Топлыка згаданыя ва ўступе звышвучоныя высновы пана Антонія Навасельскага, нагадвае герб гэты егіпецкую Кукуфу, з тою розніцаю, што ў перакуленых знаках актыўны над пасіўным пануе, ды гэта нават больш згаджаецца з натураю матэматычнага парадку. Што да астранамічнага знаку Венеры, заснаванага на складванні ці раскладванні любошчавых элементаў, дык хай даруе мне пан Антоні Навасельскі, але i з гэтым не згаджуся. Доўга меркавалі, што знак гэты меўся ўвасабляць люстэрка старажытных, круглае з ручкаю (пасіўная частка), пакуль Сальмазыюш не давёў, што ён больш не значьщь, як першую літару дадзенай Венеры мянушкі phosphoros, якая пісалася колісь (р. Гэтую ўстаўку не да тэмы я прывёў, каб паказаць, што бывалі думкi выводзіць ад літараў знакі не толькі зямныя, але i нябесныя.

XII

Крыж Топлыка ў Багдана Іваніцкага патроіўся па-грэцку (мал. 59), як i ў Карыбута, а кола асновы геральдысты прызналі ўжо не светам, а поўняю. Окунь (мал. 60) i Клінскі (мал. 61), крыху рознае формы, розныя таксама выйшлі з тае самае майстэрні. - Якушоўскага змазаў Нясецкі, але Акольскі падае ягоны малюнак (мал. 62), гэта з невялікай розніцай знак Топлыка. Твар месяца, папругі зямной кулі i тым падобныя нязначныя дадаткі ані пярэчыць, ані даводзіць не могуць. У сваю чаргу ўпрыгожаныя рускія гepбы здадуцца пачварнымі маскамі гэтых маляваных твараў, якім фар ба i бяліла не толькі скуру сапса валі, але i перакрывілі самыя рысы. Да радзіны Топльша, а хут чэй Абуховіча i per sequens мала што дадаўшы i няшмат адкінуўшы, можна было б дадаць яшчэ Ласятынскага (мал. 63) i Шалаву (мал. 64), але сцвярджаць гэта цяжка, бо трэба было б яшчэ паспрачацца пра звязанне з імі дзвюх пабожных легендаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

За адзін раз такім сухім прадметам не адважуся даўжэй нудзіць чытачоў. - Што я хачу давесці i як бяруся за гэта, ужо i адсюль можна мець яснае ўяўленне: амаль усе рускія гербы, якія не ператварыліся ў постаці жывых істот, хачу прачытаць такім чынам. У гэтую хвіліну бракуе мне яшчэ асобных дапаможных сродкаў, i рады буду пачуць голас крытыкі, што пра такі погляд, урэшце, выкажа; а так як праца не закончана, дык крытыка можа мяне не толькі заахвоціць, але i навесці на якую новую выснову ці сцверджанне. - А можа смак сённяшняе вучонасці сцерпіць лекцыю пана Антонія Навасельскага; пачуццё гэтае звычайна прытуплена, калі яго заморскімі прыправамі ўзбуджаць трэба, але ўжо на гэта рады не дасі.

У першай нататцы думкаю i нават спосабам яе выразу я схапіўся з аўтарам дадатковага артыкула да Баярскае Азбукі (Dziennik Warszawski, 1855, № 145). А каб гэта не здавалася надта нязграбным з майго боку, мушу папярэдзіць, што сутыкнуўся так блізка не з кім іншым, але сам з сабою. - Як я зазначыў ва ўступе (i так было на самай справе), пра геральдыку пісаць не меў намеру, а калі пазней спакусіла мяне да гэтага баламутная праца пана Антонія Навасельскага, дзеля складнасці аповяду мусіў я паўтарыць свае ўласныя словы, прамоўленыя з іншаю мэтаю.

Травень 1855 г.

ЧАСТКА ДРУГАЯ

УСТУП

Праз год з лішкам узяўся я надалей разглядаць рускія пячаткавыя знакі. - За такі доўгі прамежак часу, вядома, шмат чаму навучыцца можна, але таксама i шмат чаго забыць. - Апынуўся я менавіта ў тым апошнім становішчы, а іначай нават i не магло быць. - Геральдыка ўжо даўно адмерла i як навука страціла сваё значэнне i паважнасць. - Год за годам прайшло пяць стагоддзяў, насыпаліся магілы i аддзялілі нас нібы валам ад сярэднявечнай мінуўшчыны, а яшчэ далей, у сутонні замглёнай цямрэчы, за гэтым вялікім могільнікам, на ўтравелых папялішчах варварства i феадалізму блукае ейны замагільны дух, i сама там яго трэба шукаць. - З гэтулькіх новых шляхоў, створаных жывою думкаю чалавека i скіраваных у светлую залу будучыні, можна збочыць на момант у краіну памяці, але хто дзеля ўспамінаў выракаецца надзеяў, той аддаецца на дабрахвотнае выгнанне з айчыны жывых у свет памерлых.

Зноў вазьму на свае плечы цяжар геральдыкі ды ўзыду на ейны старажытны дзядзінец; на той самы навугольны камень хачу пакласці колькі цаглінак у гмах абранае гіпотэзы. - Можа быць, падмураваны такім чынам i ўзведзены траха вышэй за ўзровень літаратурнае нівы, зверне на сябе неспакойнае вока крытыкі, бадай дзеля таго, каб з часам засланіць сваім ценем далёкія краявіды Індастану, Егіпту i гаспадарства Вялікага Магола.

XIII

Знак пячаткі князя Вана (мал. 65) услед за аўтарам доследу я далучаю да ліку ты x, якія сабою выяўляюць літару М. - Выхапіў я знак гэты з парадку таму, што бяру яго памочнікам дзеля вытлумачэння цэлага шэрагу гербаў, постаці якіх маглі б застацца сумнеўнымі.- Падобны кшталт мае Кастравец Львовіча (мал. 66), адно што цэнтральны крыж пастаўлены зверху. - Гербу Марахоўскага не назваў Акольскі, а гэта Кастравец Львовіча, толькі з трыма насечкамі ўнізе (мал. 67), дзеля якіх Нясецкі аднёс яго да Корчака. «Над насечкамі, - кажа ён, - стаіць крыж нібы на двух узвышшах». Але тут домысел да адменніку Галавінскага, дзе зноў жа паўмесяц дадалі (мал. 68), ператвараецца Ў аксіёму; i хоць Акольскі пісаў, што малюнак пагоркаў вельмі нагадвае стралу Адравонжа [1], гэта не перашкодзіла, каб у выніку ён не страціў начатковага характару.- Нагадаю яшчэ, што навёрнутым рагамі ўгору маладзіком упрыгожваюць Крыж Масальскага, такім ён відаць нават на дрэварыце ў Нясецкага першага выдання (Korona Polska, т. III, с. 227) [2]. Места Масальск у сённяшняй Калужскай губерні мае ў гербе Чарнігаўскага Арла, які трымае ў правай лапе малы шчыт, дзе літара М з крыжам i нарэзкамі Корчака, як у Марахоўскага.

XIV

Падабенства Кастраўца да Адравонжа ўгледзелі геральдысты не ў аднаго Галавінскага; бо ж шмат хто ў рускіх землях займеў за агульнага продка сярдзітага марава з легендаю пра палкі, біцца на якіх яго не ў пару выклікаў паганец. - Паколькі верхні крыжык больш-менш перадаваў выгляд наканечніка, залічалі герб да сям'і Адравонжа, не шукаючы іншых крыніцаў паходжання.- У гэтым шэрагу апынуўся князь Капуста Пераяслаўскі (мал. 69) i a лёгкім адрозненнем Яленскі (мал. 70), Лускіна (мал. 71), Жаба (мал. 72), а таксама іншых вялікае мноства. Ba ўсім гэтым нават ценю сумневу няма; пра аднаго толькі Ячыніца назольна паўтарае Нясецкі, што ксёндз Стафан Гіжыцкі ў казанні назваў ягоным гербам разадраную стралу.- Нябожчык, пра якога казаў, мусіў мець на пячатцы літару» укладзеную ў кшталце выразных зубоў, так як Масальскі Высоцкага; бо гэткі ж знак у перакуленага Вайніловіча такою самаю ламанінай тлумачаць геральдысты.

XV

Трохі інакш i крыху шырэй пастаўленая, гэтая самая літара закругленнямі хрыбта наводзіла на новыя здагадкі i высновы. У дзвюх выгнутых дугах бачылі дугу ад луку, а страла служыла ясным доказам трапнасці меркавання. - Акольскі скажона падаў герб Машкевіча i не змог растлумачыць, што б той менавіта значыў, але Каяловіч, відаць, меў больш пэўнае вока ці больш дакладны малюнак i пазнаў, што гэта Куша (без ручкі, ложа i цяцівы) ca стралою, скіраванаю проста ўгару (мал. 73). У Быстрыцкага зноў, як i ў Марахоўскага, апынуліся тры насечкі (мал. 74), аднак пра ix Нясецкі забыўся ці з-за няўважлівасці не залічыў да Корчака. У нанятым Луку (мал. 75), што праўда, цяціва ёсць, але на восем родаў, якія яго маюць ужываць, адны толькі Піскажэўскія памаране, а ўсе іншыя рускага паходжання; Лук Камінскага скіравалі ўніз (мал. 76). - Перакулены знак князя Вана ў князя Козіка быў названы Крыжлукам (мал. 77 i 78). - Нешта падобнае, пэўна, выяўлена ў Крыжастрэле Праскуры, але малюнак я гоны не апісаны; гэты шэраг можна, не баючыся грубае памылкі, падоўжыць Карэйвам (мал. 79) i Жмудскім (мал. 80).

XVI

Немалое падабенства да знаку князя Вана мае той шнур лавіць вугроў (па-руску казуля), тая вуда Хрыніцкіх (мал. 81), якою продак таго дому, пастаўлены на варце, лавіў рыбу, калі на яго напаў татарскі загон. - Катвіга Юрагі - тая ж самая форма, настаўленая дагары (мал. 82). Але гэтыя два гербы маглі таксама выйсці з Ясянецкага i ягонаю катвігай называцца, а ў таго раздваенне асновы ўзброена ці, хутчэй, упрыгожана гакамі; крыж мог легка атрымацца з літары, сапсаванае выпраўленнем, - Юнчук Болбаса Растоцкага (мал. 83) дае форму Юрагі, толькі канцы менш вострыя; іншы Юнчук адрозніваецца яшчэ i багатым перакрыжаваннем (мал. 84): гэта марскія катвігі, толькі, відаць, старыя, бо кіпцюры на лапах з'едзены. - Калі меркаваць на мностве тых інструментаў, якія без ліку выступаюць у герольдыі ў самых розных формах, можна было б падумаць, што русіны колісь былі слаўнымі мараходамі і шырока гаспадарылі на моры [3].

XVII

Сваяк папярэднім, аднолькавы нізам, але адрозны верхам, закончаным наканечнікам стралы (мал. 85) i да таго нібы мечам перакрыжаваны пасярэдзіне. - Гэта стары кляйнот: геральдысты ведаюць накаёвага двараніна Уладзіслава Ягайлы, Кучука, які яго ўжываў; гэта, можа, Кучук сам служыў Ягайлу ў лазні, калі той у яе запрасіў Завішу Алясніцкага, даверанага i пасла каралевы Ядвігі, каб пабачыў і засведчыў, што не калека (Moraczewski, Dzieje Rzeczy-Pospolitej Polskiej, кніга III, § 4). Мала адрозны адменнік Здзітавецкага (мал. 86) мог паўстаць з памылкі дзеля няўважлівага вырэзвання пячаткі (гэта не засталося па-за ўвагаю Нясецкага), і запісаць яго мне падалося слушным. - Калодын таксама плашчыкам накрыты, без прыбочнага мяча, але значна вышэй раздвоены і злучаны папярэчніцаю (мал. 87), звычайна досьщь проста стаіць на нагах, але іх закруцілі як вусы на шведскі лад (мал. 88) у гербоўніку, які Вацлаў Патоцкі злажыў. Есць і трэцяя розніца - князя Бабіча Пуцяты на малюнку, пададзеным Каяловічам, паводле якога кроква - злучаецца з крыжам (мал. 89). - Да так апісанай постаці блізка падыходзіць Барычка (мал. 90), якога дадаю тым ахвотней, што яго Лялевель залічаў да рускіх гербаў, хоць у ім, як і ў Калодыне, форму літары А ўглядаў.

XVIII

Нясецкі ў Васкевіча (мал. 91) бачыў катвігу, пасля стралу, а закончыў прызнаннем крыжа, запісаў яго пад Юнчуком, над Касьцешаю і нарэшце асобна. Я казаў вышэй, што ў геральдыстаў наканечнік з крыжам узаемна блыталіся і перапляталіся. Здаецца, звычайна на сыгнэтах знаходзілі тое менавіта, што перадавала маральныя рысы характару іхняга ўладальніка. У гэтым вучоным тлумачэнні з аднаго знаку ксёндз атрымаў знак збаўлення, жаўнер - зброю, статыст - катвігу, скарбовы ключ ці якую іншую геаметрычную фігуру. Развіццё гербоўніцтва дарэмна шукаць у канечнай патрэбе, што вынікае з мясцовых звычаяў, але хутчэй у імкненні пахапліва пераймаць чужую стыхію, моцна падтрыманым ліслівасцю; так прайшло колькі стагоддзяў, на працягу якіх айчынныя знакі зусім памутнелі, а іх пачатковыя кшталты не толькі вылучыць няльга як, але i адгадваць цяжка.

XIX

Шмат стрэлаў трэба адабраць ад польскіх гербаў дзеля Русі; калі б добра палічыць - ледзь палова ix засталася б; я ж замахнуся на куды меншую частку. Асабліва з Касьцешаю абышліся не вельмі абачліва, прызнаўшы яе васымідзесяці пяці сем'ям, насуперак паданию, якое занісаў Длугаш. Продкі гэтага роду ў Нісе ў Шлёнску забілі Магнуса, біскупа Уроцлаўскага, у 1143 г.; за гэтае злачынства росту галінаў роду не мелі (".) Бельскі занісаў здарэнне, але праклёну Длугаша ўжо не адважыўся паўтарыць. Барташ Папроцкі перад ім надта ласкавае вуха знайшоў, i жаданне занярзчыць фальшу азначала самому стаць ілгаром.

XX

Да рускіх знакаў належаць: Касьцеша Шымковіча, Віюка i Маравіцкага (мал. 92), апошні нават з Масквы свае начаткі вядзе. Акольскі такую самую стралу бачыў у Сокалі, толькі вастрыём уніз (мал. 93). Страла Далінскага зноў угору нацэленая між дзвюх зорак (мал. 94), з гэтага адменніка выйшаў Біркут Калінавы (мал. 95), а з вельмі падобнага - стралабэлт (мал. 96), можа быць, з Саса Джэджэля (мал. 97), адкуль знятая сярэдзінная гарда. Сас Джэджэля ў Касьцешы Каленкі Валковіча (мал. 98) замяняе зноў месяц на зорку, а ад яе Ліс Кейштарта (мал. 99) розніцца толькі крывым малюнкам. З Каленкі ці з Кейштарта вырабілі Наліна (мал. 100); Акольскі аздобіў стралу пёрамі, Нясецкі дадаў зоркам яснасці, множачы колькасць іхніх промняў; перакрыжаванне, аднак, засталося, i толькі нехта трэці мусіў пазбавіць гербавы знак гэтага непатрэбнага цяжару дзеля таго, каб не стрымліваць палёту пыхлівасці i раскошы.

XXI

Успомніўшы Длугашаў праклён, дадам тут яшчэ, што ў Гарадзельскім прывілеі 1413 г. у ліку гербаў, да якіх паноў Літоўскіх дапусцілі, запісанай Касьцешы нямашака, дык тым больш меркаваць можна, што яна шматлікім рускім дамам належыць нават ва ўласнай форме (мал. 101); так аддзяліць трэба дзеля Русі i адменнікі князя Дольскага (мал. 102), князя Ваньковіча, супольны для колькіх poдаў (мал. 103), i Пукшты (мал. 104) Геральдысты Ваньковіча, як i Кейштарта, над Лісам запісалі, не так праўда, гэта i важна; аднак я вы рашыў распавесці на ўсялякі вы падак, бо могуць знайсціся чыта чы, якія захочуць параўнаць тое што пішу, з крыніцамі, якімі кары стаюся. Надламанага Вярэшку з за гадкаваю васьмёркаю Бавароў скага (мал. 105) настаўлю ў шэраг. бо ягонае чэшскае паходжанне амаль такое ж сумнеўнае, як i мараўскі радавод Гэрбурта.

XXII

Шмат ёсць яшчэ крыжоў з на саджанымі зверху наканечнікамі якія называюць стрэламі. Адзіночныя крыжы Рымвіда-Міцкевіча Багуфала-Дарашкевіча, Сіновіча i Тымінскага (мал. 106), палавінны Касмоўскага (мал. 107), падвойны князя Свірскага (мал. 108) i патройны Макарэвіча-Васянцовіча (мал. 109) - усе яны залічаны да адменнікаў Ліса, ад якога Свірскі не адрозніваецца нічым, адно княжацкай шапкай. Аддзеленыя стрэлы Адынца (мал. 110) i Сякеры (мал. 111), у першай відаць шпора Радашынскага, у другой - аснова Курча. Яшчэ больш затуманілася з часам форма Сталабота (мал. 112); далучаю цікавае яго апісанне i меркаванне, што б яна магла азначаць. Вось словы Акольскага: «Страла мацуецца на двух трыкутніках, аздобленая яна ў сярэдзіне двума крыжамі; калі нейкая зброя вяльможаў, як я ужо казаў, падобным чынам мацуецца на двух трыкутніках (Пацей, Размер), гэта прыводзіць мне на думку не матэматычныя трыкутнікі, а вайсковыя станы татараў, бо іхнія намёты, званыя катархамі (катархі - шатры, род станавых намётаў), робяцца якраз у выглядзе трыкутнікаў, часта з агароджай (sic) i там ад неснравядлівасцяў неба над японцамі (?) хаваюцца» (Orbis Polonus, т. III, с. 177). [Пераклад з лац. Л. Чарнышовай.]

XXIII

Перакуліўшы Вісядла крыжам угору, Глінскі амаль утворыць Сталабота, i той у шэрагу гербаў, якія я ўзяўся даследаваць, злучае ix быццам звяном аднаго ланцуга з літараю П. Я казаў вышэй, як псаваліся радзімыя знакі, i прывёў сведчанне Панроцкага пра Лжаву, Астою, Ратульду i Шалігу, даючы на рускіх гербах колькі нрыкладаў падобнага змяшання. Але гэтага яшчэ мала, каб вычарпаць мутную крыніцу да дна. У колькіх родах гэтага самага паходжання змененаю літараю П, здаецца, будзе Агончык (мал. 113) з адменнікамі Коньчы (мал. 114) i Якімовіча (мал. 115), з якога дзеля Мядэкшы залаты пярсцёнак перакуты на жалезную падкову (мал. 116). Дамброва Мазыркі (мал. 117) зноў жа больш падобная да Коньчы. Не належаць да Пабога Монтаўт i Філіновіч (мал. 118) [4] i тым больш Пятэльчыц, Нерашынскі ды Брухальскі (мал. 119), Нестаровіч (мал. 120) i Талочка (мал. 121). Шантыцкі мае знак Талочкі, але мае яшчэ i другі (мал. 122), узбагачаны ў Жабкі (мал. 123). Стары Гарабурда (мал. 124) у блізкім сваяцтве з Семяновічам, Шырма (мал. 125) з Юдыцкім, а апісаны Вялёндкам Бернатовіч (мал. 126) - з Крычэўскім. Такіх падковаў, пад разнастайнымі назвамі накляпаных дзеля Русі, ёсць вялікае мноства. Пералічыць усе амаль немагчыма, пра асобныя ў іншым месцы давядзецца мне яшчэ мовіць, а часова іхні спіс закончу Яцынам (мал. 127) i Дубінаю (мал. 128), званымі іначай Аношкам i Сушынскім.

Найбольш спрытнаю да падобнага пераўтварэння была літара П; у асобных знаках, як у Глінскага i двух безыменных, захаваных у Акольскага ў пачатковай форме альбо блізка да яе, можна бачыць загнутыя ногі - нібы гакі ў падковы. Больш мусіла быць такіх, што. перайшлі ў падковы, але тлумачальніку літары М i Т маглі служыць аднолькава; дзеля прыкладу падам на літару М князя Вана, на Т - Дуліча на аснове ў паўколе. - Закругление літараў i шырокая ix пастаноўка наогул была прыгожаю рысаю з тагачаснага гледзішча; i гэты густ у pyciнаў адлюстраваўся яшчэ больш выразна ў пісьме так званым уставам, які аздабляе старыя рукапісныя помнікі i бясконца ўзнімае іхнюю вартасць. - Разьбярства перанесла яго на свой грунт, але наколькі лягчэй валодаць пяром, чым долатам, нагэтулькі дзяк перасягаў майстэрствам рамесніка. Жадаючы падтрымаць гэта аргументам, найбліжэйшы знаходжу ў пярсцёнку, які прыпісаў я князю Прунскаму i аднёс да сярэдзіны XVI ст.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Цэлы тыдзенъ, што заняў мне гэты артыкул, я быў сапраўдным пакутнікам у таварыстве такіх ілгароў i баламутаў, якімі ёсць Папроцкі, Акольскі i Нясецкі; а ў дадатак, калі прыходзіла ноч, у сне яшчэ мроіліся мне гербы доўгім шэрагам усяго алфавіту. - Так далей вытрываць не маю сілы, хачу дзень мець весялейшы i спаць спакайней. Ваша Мосць Геральдыка! Кланяюся пакорліва, да сустрэчы, але не так хутка.

Ліпень 1856 г.

* * *

Дагаджаючы хвілёвай патрэбе выправіць памылковую здагадку Ю. I. Крашэўскага i баламутныя высновы пана Антонія Навасельскага, яшчэ ў 1855 годзе аўтар напісаў першую частку гэтай няскончанай працы i даслаў разам з гербавымі табліцамі да «Biblioteki Warszawskiej»; але, паколькі ў гэтым часопісе яна не змагла знайсці месца, надрукаваў яе, замяніўшы малюнкі адпаведнымі зноскамі, у тагачасным «Dzienniku Warszawskim», выдаваным Юльянам Барташэвічам. Другая частка, напісаная значна пазней, нідзе не друкавалася; наступныя, якія б спрыялі больш поўнаму развіццю прынятае гіпотэзы, дагэтуль не апрацаваныя i спачываюць у партфелі ў форме разрозненых нататак, не прыдатных для публічнага ўжытку.

Друкуючы няскончаную працу, да якое аўтар, магчыма, ніколі не вернецца, выдавец, можа здавацца, мае загадкавую мэту, i таму хачу папярэдзіць чытачоў: мэта гэтая ёсць хутчэй палітычная, чым навуковая; праца пра пячаткавыя знакі можа служыць доказам, што шляхта земляў рускіх, якія колісь належалі да складу Рэчы Паспалітай Польскай, не прышлая, як гэта лёгка сцвярджаюць маларасійскія патрыёты i недарэчна разумеюць асобныя вучоныя, напрыклад, князь Пётр Далгарукаў; наадварот, шляхта ў гэтых мясцінах старажытная i спрадвечная аднолькава ў Чырвонай, Чорнай i Белай Русі, таксама i на Падоллі, Валыні i Украіне, а ў шматлікіх мясцовасцях сядзіць на зямлі далёка даўней, чым прышлае вясковае насельніцтва i так званыя казакі, назва якіх пачаткова абазначала збеглых сялянаў.

Выдавец

Парыж, 15 кастрычніка 1862 г.

Пераклад з польскай Міколы ХАЎСТОВІЧА



[1] Disponuntur vero ita montes ut apareant esse arma Odrowąż dicta (Orbis Polonus, T. 1, fol. 295).

[2] У першым артыкуле, апавядаючы пра Масальскага, я наўмысна адкінуў Пуцяту, у якога падпёрты месяц без крыжа выглядае як вілы. Апісанне, бясспрэчна, памылковае альбо зробленае з недакладнага малюнку; але апусціў я, незнарок, Крывіцкага з кручкаватаю, двойчы перакрыжаванаю стралою. Нясецкі не дапісаў яго пад гербам, дык я не змог адразу знайсці.

[3] У гербоўніку выдання Ліпскага ў томе V на старонцы 331 Нясецкі да гербаў, што выяўляюць катвігу, залічае таксама Буду Хрыніцкіх, Таў на паўпярсцёнку Дуліча i станавую браму Ялавіцкага (Хавяйловіча).

[4] Пад Філіповічам у Нясецкага ёсць памылка друку. Адрозненне Пабога апісваецца словамі «што на шаломе кладзе карта». Павінна быць, вядома, не «кладзе», бо інакш не было б адрознення, на якое аўтар хацеў звярнуць увагу (том IV, с. 22).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX