Папярэдняя старонка: Заходняя Беларусь

Спіс былых сяброў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, 1925 г. 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 12-01-2023,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Спіс былых сяброў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў // Нясвіжскія каеты. 2022. № 9. С. 18-23.

Спампаваць




Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) ці Партыя беларускіх эсэраў існавала з 1918 па 1924 г. Партыя пачала фарміравацца ў красавіку 1918 г. Ініцыятарам стварэння была народніцкая група на чале з Тамашом Грыбам і Палутай Бадуновай, якая выступіла супраць правага крыла ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) за яго падтрымку германскай арыентацыі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і заявіла пра сваю аўтаномію ў рамках БСГ. Прадстаўнікі групы выйшлі з Народнага сакратарыята БНР і ў траўні 1918 г. заявілі аб стварэнні БПС-Р. Кіраўнічае ядро партыі склалі выхадцы з БСГ: М. Асвяцімскі, П. Бадунова, Т. Грыб, Л. Заяц, А. Карач, Я. Ладноў, Я. Мамонька, А. Маркевіч, С. Некрашэвіч, Ф. Шантыр, М. Шыла і інш. Пазней да іх прымкнулі В. Ластоўскі і А. Цвікевіч. Заўважу, што Ладноў праз нейкі час стаў агентам польскай выведкі.

З канцы 1920-га г. савецкая ўлада пачала арышты сяброў партыі на тэрыторыі БССР. У 1924 г. у Заходняй Беларусі эсэры уступілі ў КПЗБ. На з'ездзе ў Менску ў чэрвені 1924 г. партыя самараспусцілася. Сяброў партыі прымалі ў Кампартыю на індывідуальнай аснове.

Такім чынам адбылася самаліквідацыя партыі.

Але дзейнасць у складзе партыі і беларускі патрыятызм савецкая ўлада ніколі не даравала. У канцы 1920-30-х гг. усе былыя члены партыі беларускіх эсэраў былі беспадстаўна рэпрэсаваны. У 1937 г. былыя кіраўнікі БПС-Р прыцягнуты да судовай адказнасці па так званай "справе эсэраў" і прыгавораны да вышэйшай меры пакарання.

Такім чынам, спіс 1925 г. гэта спіс асоб, якія жылі ў Заходняй Беларусі і ўжо не з'яўляліся сябрамі гэтай партыі. Сярод іх шмат вядомых у беларускай гісторыі асоб. Спіс з Экспазітуры Палітычнай паліцыі ў Вільні быў разасланы па ўсе павятовыя камендатуры паліцыі.

Спіс былых сяброў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў для інфармацыі і выкарыстання [1]

11.05.1925.

1.Астроўскі Радаслаў, жыве ў Вільні па вул. Вострабрамскай, 8. Дырэктар беларускай гімназіі ў Вільні. Сябар так званай "Кіруючай беларускай тройкі".

2. Рак-Міхайлоўскі Сымон, жыве ў Вільні па вул. Вастрабрамскай, 7. Пасол, сябар "Тройкі". Былы сябар ЦК Беларускай Сацыялістычнай грамады, дзе стаяў на крайне левых пазіцыях.

3. Сокалава Алена, жыве ў Вільні па вул. Вастрабрамскай, 11-5. Настаўніца.

4. Самойла Уладзімір, жыве ў Вільні. Супрацоўнік беларускіх газет выдаваных Віленскім Беларускім Нацыянальным камітэтам.

5. Будзька Эдвард, жыве ў Вільні. Кааператар. Родны брат Будзькі, які знаходзіцца ў Менску на службе ў бальшавікоў.

6. Савіцкі Ян, жыве ў Вільні. Настаўнік беларускай гімназіі, сябар Беларускай Цэнтральнай Школьнай Рады ў Вільні.

7. Гаўрылік, настаўнік беларускай гімназіі, сябар Беларускай Цэнтральнай Школьнай Рады ў Вільні.

8. Рагуля Васіль, пасол, сябар Беларускай Цэнтральнай Школьнай Рады ў Вільні. Настаўнік народнай школы ў Воршы, б. сябар партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і адначасова бальшавіцкі шпег і правакатар.

9. Касцевіч Макар, жыве ў Вільні па вул. Людвісарскай, 4. Фактычны рэдактар газеты "Грамадскі голас", старшыня беларускага таварыства "Прасвета". Былы народны настаўнік, былы сябар Беларускай Сацыялістычнай грамады.

10. Кернажыцкі, жыве ў Сініяўцы Браслаўскага павета. 1-шы сакратар таварыства "Прасвета". Былы народны настаўнік, былы сябар Беларускай Сацыялістычнай грамады.

11. Чыжэўская Марыя, 2-я сакратарка таварыства "Прасвета", былая настаўніца, агентка Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

12. Рудзь, жыве каля Радашковічаў, былы эсэраўскі прыхільнік, некалі прыстаўлены эсэрамі да Алексюка.

13. Шыла, жыве ў Вільні, без сталага месца жыхарства, хаваецца. Былы рэдактар газеты выдаванай Віленскім Беларускім Нацыянальным Камітэтам. Супрацоўнік Віленскага Беларускага Нацыянальнага Камітэта, настаўнік, былы прыхільнік эсэраў.

14. Крачкоўскі, жыве ў г. Радашковічы, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Радашковічах.

15. Дудка, жыве ў г. Маладзечна, былы прыхільнік эсэраў.

16. Канчук, жыве ў м. Любча, былы агент эсэраў.

17. Раковіч, жыве ў вёсцы Карэлічы Наваградскага павета, былы агент эсэраў.

18. Навумовіч, жыве ў в. Русочын Наваградскага павета, былы агент эсэраў.

19. Гарэляк, жыве ў м. Танута Вілейскага павета, былы агент эсэраў.

20. Іўжык, жыве ў м. Кавалі, былы агент эсэраў.

21. Станкевіч Міхал, жыве ў м. Забрэззе, былы агент эсэраў.

22. Маршал Даніл, жыве ў м. Забрэззе, былы сябар эсэраўскай "ячэйкі".

21. (Спіс працягваецца зноў з №21. - Л. Л.) Якімовіч, засценак Клушын Дзісненскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

22. Аношка, засценак Клушын Дзісненскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

23. Шчыркоўскі Уладзімір, жыве ў в. Новы Свержань Нясвіжскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

24. Макулак Юры, жыве ў в. Алекшыцы Гарадзенскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

25. Янчыковіч Мікалай, жыве ў в. Свірыдавічы Ашмянскага павета, беспрацоўны беларускі настаўнік, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

26. Губка А. (солтыс), жыве ў вёсцы Цэдзевічы Свянцянскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

27. Губка, жыве ў вёсцы Цадзевічы Свянцянскага павета, камуніст.

28. Лавейка П. жыве з в. Сазаны Дзісненскага павета, камуніст.

29. Нарэйка Якуб, жыве ў в. Саўкава Дзісненскага павета, камуніст.

30. Нарэйка Аляксандр, жыве ў в. Саўкава Дзісненскага павета, камуніст.

31. Лавейка Вінцэнт, жыве ў фальварку Бабічава Дзісненскага павета, камуніст.

32. Белавусава, жыве ў в. Ледзьня Слонімскага павета, беларуская настаўніца, камуністка.

33. Аляхновіч Антон (поп), жыве ў Косаўскім павеце, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

34. Сіняўскі Дзмітрый, жыве ў в. Казінкі Дзісненскага павета, займаецца пераводам праз мяжу.

35. Шэлеч Адам, жыве ў в. Гаўрыльчыцы Лунінецкага павета, камуніст-прыхільнік.

36. Сялінскі Юльян, жыве ў вёсцы Вордзішкі Ашмянскага павета, камуніст.

37. Тробз Антон, жыве ў в. Корабы Ашмянскага павета, прыхільнік, камуніст.

38. Гонікман, жыве ў Гародні, працуе на тытунёвай фабрыцы, ранейшай Шарашэўскага, камуніст.

39. Цар Міхал, жыве ў Гарадзенскім павеце, камуніст-агітатар.

40. Мазуркевіч, жыве ў Гародні, рабочы, сябар Прафсаюзнага класавага звязу (Zawodowego Zwiаzku Klasowego), камуніст.

41. Вайшовіч Антон, жыве ў в. Сышавічы Вілейскага павета, сябар дыверсійнай банды, камуніст.

42. П..оз А. жыве ў в. Сышавічы Вілейскага павета, сябар Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, дыверсант.

43. Зарэцкі Пётр, жыве ў Лунінцы, камсамолец.

44. Ігнатовіч (?) […], жыве ў мястэчку Азёры Гарадзенскага павета, камуніст-агітатар.

45. Масылевіч Аляександр, жыве ў в. Вялікая Калпеніца Баранавіцкага павета, камсамолец.

46. Прымак Дзям'ян, жыве ў вёсцы Углевічы Косаўскага павета, сябар мясцовай ячэйкі.

47. Шнаркевіч, жыве в г. Нясвіжы, сябар Беларускай Цэнтральнай Школьнай Рады ў Вільні, настаўнік і былы дырэктар Беларускай гімназіі ў Нясвіжы, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта, сакратар Беларускага пасольскага клуба.

48. Дусіцкі, жыве ў Віленскім павеце, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

49. Насуцкі, жыве ў г. Бельск, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

50. Пакчынскі, жыве ў г. Ашмяны, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта і загадчык Беларускага пасольскага клуба ў Ашмянах.

51. Барысевіч, жыве ў в. Блашаклі Дзісненскага павета, былы прыхільнік […]

52. Круткоўскі, жыве ў в. Краснае Вілейскага павета, былы настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

53. Дакурна Пётр, жыве ў в. Балчава Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

54. Дудка Уладзімір, жыве ў в. Зарудзіча Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

55. Савіцкая, жыве ў в. Краснае Вілейскага павета, былая касірка эсэраў.

56. Савіцкі Уладзімір, жыве ў в. […] Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

57. Хлябец, жыве ў в. […] , Вілейскага павета, былы эсэр.

58. Рамановіч, жыве ў в. […], Вілейскага павета, былы эсэр.

59. Рамановіч, жыве ў в. […] , Вілейскага павета, былы эсэр.

60. Ліновік, жыве ў Вільні, былы прыхільнік эсэраў.

61. Навіцкі, жыве ў Вільні, былы эсэр.

62. Палівода, жыве ў г. Маладзечна, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

63. Посах, жыве ў г. Маладзечна, былы настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

64. Шынка, жыве ў г. Маладзечна, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

65. Буткевіч, жыве ў в. Жупраны Ашмянскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

66. Кастусь Ян, жыве ў в. С… Наваградскага павета, былы прыхільнік эсэсраў.

67. Шнаркевіч Ян (насамрэч Язэп, ужо ёсць пад № 47. - Л. Л.), сябар Беларускай Цэнтральнай Школьнай рады ў Вільні, былы дырэктар Беларускай гімназіі ў Нясвіжы, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

68. Гаўрыльчык Палікарп, жыве ў в. Рудакі Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

69. Баравік, жыве ў в. Сольча Дзісненскага павету, былы прыхільнік эсэраў.

70. Давідовіч, жыве ў в. Новы Мядзель Нясвіжскага павета, былы кааператар, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

71. Рак, жыве ў м. Косаў, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

72. Мялеха, жыве ў г. Косаў, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

73. А. Юрэвіч, жыве ў г. Косаў, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

74. Клютка, жыве ў в. Яглавічы Косаўскага павета, загадвае сакратарыятам Беларускага пасольскага клуба, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

75. Перавалоцкі, жыве ў в. Яглавічы Косаўскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

76. Гунька Павел, жыве ў ст. Ландвараў, былы прыхільнік эсэраў.

77. Тарука Янка, жыве ў в. Ізабелін Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

78. Лабуска, жыве ў м. Глыбокае Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

79. Нарка, жыве ў м. Ілья Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

80. Макоўскі Ян, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

81. Тайка, жыве ў м. Глыбокае Дзісненскага павету, былы настаўнік і агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

82. Калеснікаў, жыве ў г. Валожын, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

83. Міхасевіч Захар, жыве ў в. Княжын Дзісненскага павета, былы афіцэр, былы прыхільнік эсэсаў.

84. Буры, жыве ў г. Нясвіж, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

85. Пінчук, жыве ў г. Нясвіж, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

86. Паверзак, жыве г. Нясвіж, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

87. Дубіцкая, жыве ў Вільні, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

88.Марцінчык, жыве ў Вільні, студэнт УСБ, старшыня Віленскага аб'яднання студэнтаў, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

89. Лабенец, жыве ў Вільні, студэнт УСБ, сябар Віленскага аб'яднання студэнтаў, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

90. Гаворка, жыве ў Наваградку, былы эсэр.

91. Пронька, жыве ў Наваградку, былы эсэр.

92. Салавей, жыве ў Вільні, адказны рэдактар газеты "Грамадскі голас", былы эсэр.

93. Пратас, жыве ў в. Касаворына Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

94. Брахун Аляксандр, жыве ў в. Ялаўцы Дзсіненскага павета, былы прыхільнік эсэсраў.

95. Барысевіч Рыгор (Барысёнаў Васіль), жыве ў в. Ялаўцы Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

96. Сяняўскі Ян, жыве ў в. Казінка Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

97. Вацура Дзмітрый, жыве ў в. Казінка Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

98. Цвірка Віктар, жыве ў в. Кучкуны Стаўпецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

99. Шпакоўскі, жыве ў в Кучкуны Стаўпецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

100. Бабарыка Мікалай, жыве ў в. Зазнава Вілейскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

101. Юркевіч Тамаш, жыве ў в. Зазнава Вілейскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

102. Тамашэўскі, жыве ў м. Лебедзева Вілейскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

103. Талочка Тэадор, жыве ў в. Гылевічы Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

104. Шэнда Стэфан, жыве ў в. Гылевічы Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

105. Марголіс, жыве ў м. Мёла Дзісненскага павета, агент былога Пасольскага клуба.

106. Грыдзюшка Якуб, жыве ў в. Беляны Дзісненскага павета.

107. Хаданёнак Зыгмунт, жыве ў в. Навасельцы Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

108. Ранода Аляксандр, жыве ў в. Верацелі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

109. Роўда Дзімітрый, жыве ў м. Германічы Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

110. Рымдзюнак Васіль, жыве ў в. Бруйкі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

111. Катовіч Адольф, жыве ў в. Баяры Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэсраў.

112. Ластоўскі Ян, жыве ў в. Баяры Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

113. Козан Ян, жыве ў в. Бальбекі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

114. Рабіза, жыве ў в. Пашкі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

115. Рымдэнак Віктар, жыве ў в. Пашкі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

116. Ячыноўскі Ян, жыве ў в. Стрэліца Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

117. Фёдараў Мацей, жыве ў в. Атокі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

118. Юркоўскі, жыве ў в. Пліса Дзісненскага павета, займаецца суправаджэннем праз мяжу, былы прыхільнік эсэсраў.

119. Грыч, жыве ў в. Пліса Дзісненскага павета, займаецца суправаджэннем праз мяжу, былы прыхільнік эсэраў.

120. Мядзёлка, жыве ў в. Шаркаўшчына Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

121. Сямянка, жыве ў в. Пескі Косаўскага павета, настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

122. Кабяка Любоў, жыве ў в. Бацянка Дзісненскага павета, былая настаўніца, былая прыхільніца эсэраў.

123. Стасючонак Ян, жыве ў в. Папелі Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

124. Таманоўскі Міхал, жыве ў в. Канцэрва Дзісненскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

125. Шчасновіч Анна, жыве ў в. Псюя Дзісненскага павета, былая прыхільніца эсэраў.

126. Глебка, жыве ў в. Абухава Дзісненскага павета, займаецца суправаджэннем праз мяжу.

127. Нігурэй, солтус, жыве ў в. Буйкі Дзісненскага павета, былы настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

128. Грыгор'еў, поп, жыве ў г. Дзісна, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

129. Лабунька, жыве ў м. Глыбокае Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

130. Сідаровіч Павел, жыве ў Вільні, былы прыхільнік эсэраў.

131. Шымевіч Павел, жыве ў Вільні, былы прыхільнік эсэраў.

132. Святагор Стэфан, жыве ў Вільні, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

133. Шымуць Ян, жыве ў м. Баруны Ашмянскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

134. Кірылюк, жыве ў в. Плюсты Ашмянскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

135. Бычкоўская, жыве ў в. Жупраны Ашмянскага павета, агентка кс. Станкевіча.

136. Казёл Сымон, жыве ў в. Ардэя Ашмянскага павета, былы эсэр.

137. Казлоўскі Тэадор, жыве ў в. Міхалевічы Вілейскага павета, былы эсэр.

138.Сідаровіч, жыве ў в. Вавукі Ашмянскага павета, былы эсэр.

139. Чаплінскі, жыве ў в. Мураваная Ашмянка, агент ксяндза Станкевіча.

140. Мурашка, жыве ў м. Смаргоні Ашмянскага павета, зараз займаецца гандлем, былы настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

141. Трызна, жыве ў м. Смаргоні Ашмянскага павета, кааператар, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

142. Жабінскі, жыве ў м. Смаргоні Ашмянскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

143. Бурсевіч, жыве ў в. Каменны Лог Віленскага павета, настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

144. Латышкевіч, жыве ў в. Рудзішкі, агент кс. Станкевіча.

145. Альшэўскі Ян, жыве з в. Зачорац Валожынскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

146. Вастрамецкі, жыве ў в. Яросмішкі Валожныскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

147. Савіцкая Вера, жыве ў в. Карабачы Свянцянскага павета, настаўніца, былая прыхільніца эсэраў.

148. Мяцеліца, жыве ў Лужкі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

149. Мільневіч, жыве ў в. Лужкі Дзісненскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

150. Граб, жыве ў в. Сучаняты Свянцянскага павета, агент кс. Станкевіча.

151. Рымкевіч, жыве ў в. Свейкшыны Свянцянскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

152. Блажык Казімір, жыве ў м. Опса Браслаўскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

153. Хрышчановіч Юзаф, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

154. Дук Мікалай, жыве ў в. Рабцы Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

155. Мацюта Філіп, жыве ў в. Верамейкі Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

156. Бандар Ян, жыве ў в. Вялікае Сяло Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

157. Шлойда Ян, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

158. Кажура Пётр, жыве ў м. Ілля Вілейскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

159. Капусцінскі, жыве на ст. Залессе Вілейскага павета, адвакат, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

160. Карыцкі Ігнат, жыве ў в. Шыкова Вілейскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

161. Смалонская, жыве ў в. Сычавічы Вілейскага павета, настаўніца, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

162. Хадкевіч Адам, жыве ў фальварку Зосня Дунілавецскага павета.

163. Шашка Канстанцін, жыве ў м. Докшыцы Дунілавецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

164. Муха Андрэй, былы прыхільнік эсэраў.

165. Крыкун Юзаф, жыве ў ваколіцах Докшыцаў, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

166. Шэваль Мацей, жыве ў м. Докшыцы, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

167. Шасцярнік Юзаф з ваколіц Докшыц, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

168. Астаповіч, жыве ў м. Новая Мыш, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

169. Грап Васіль, жыве ў в. Лукавічы Наваградскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

170. Гімуэль Сяргей, жыве ў в. Лукавічы Наваградскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

171. Грышч Афанасі, жыве ў в. Пацавічы Ваўкавыскага павета, беларускі настаўнік, былы прыхільнік эсэсраў.

172. Янушэнка Анастас, жыве ў пошце в. Карэлічы Наваградскага павета, паручнік рускай арміі, былы прыхільнік эсэраў.

173. Сак Канстанцін, жыве ў Наваградскім павеце, беларускі афіцэр, былы прыхільнік эсэраў.

174. Забалотны, жыве ў м. Свіслач Ваўкавыскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

175. Углік, жыве ў м. Картуз-Бяроза Баранавіцкага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

176. Лапушынскі Міхал, жыве ў м. Лунінцы, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

177. Шулакоўскі Ян, жыве ў в. Завостраў Лунінецкага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

178. Карловіч Адам, жыве ў в. Вільча Лунінецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

179. Давідовіч, жыве ў в. Вільча Лунінецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

180. Мысліцкі, жыве ў в. Маршчаковічы Лунінецкага павета, займаецца суправаджэннем за мяжу.

181. Наўмовіч Васіль, жыве ў в. Мілевічы Лунінецкага павета, беларускі афіцэр, былы прыхільнік эсэраў.

182. Цыліпюк, жыве ў в. Вастынь Лунінецкага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

183. Палазот Дзмітрый, жыве ў в. Лактычы Лунінецкага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

184. Дашкевіч, жыве ў в. Чучэвічы Лунінецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

185. Міхалоўскі Мікалай, жыве ў в. Бурдзейкі Лунінецкага павета, былы прыхільнік эсэраў.

186. Трухан, жыве ў в. Вераб'евічы Слонімскага павета, былы прыхільнік эсэраў.

187. Давідзік, жыве ў вю Вераб'евічы Слонімскага павета, солтыс, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

188. Каляда, жыве ў м. Белавежа, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

189. Грынь, жыве ў Парэччы каля Гародні, агент ксяндза Станкевіча.

190. Гардзейка Юстын, жыве ў в. Галін Косаўскага павета, настаўнік, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

191. Давідовіч Рыгор, жыве ў в. Бусяж Косаўскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

192. Сеўрук, жыве ў м. Скідзель каля Гародні, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

193. Новік, жыве ў Гародні, былы прыхільнік эсэраў.

194. Ільяшэнак, жыве ў Гародні, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

195. Аршун, жыве каля Гародні, настаўнік.

196. Баліцкі, жыве каля Гародні, настаўнік.

197. Вітка Васіль, жыве ў в. Хінавічы Гарадзенскага павета, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

198. Чабатарэвіч, жыве ў м. Скідзель каля Гародні, былы агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

199. Бабінскі Міхал, жыве ў в. Сяргейчыкі Дзісненскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

200. Чарка, жыве ў в. Кейзікі Дунілавіцкага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

201. Танан, жыве ў в. Кейзікі Дунілавецкага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

202. Вярцінскі Дзмітрый, жыве ў в. Кухцінцы Дзісненскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

203. Бабіч Рыгор, жыве ў в. Залессе Дзісненскага павета, настаўнік.

204. Швак Адам, жыве ў в. Гарні Нясвіжскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

205. Кунч Сымон, жыве ў в. Гарні Нясвіжскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

206. Тарашкевіч Ян, жыве ў в. Нязнанава Наваградскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

207. Радзюк Міхал, жыве ў в. Нязнанава Наваградскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

208. Бурац Васіль, жыве ў в. Лапейкі Дзісненскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

209. Гаўрыльчык Мікалай, жыве ў в. Лапейкі Дзісненскага павета, б. эсэр.

210. Мялешка Ян, жыве ў в. Гародзькі Валожынскага павета, супрацоўнік […] , агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

211. Трусаў Якуб, жыве ў в. Хатулькі Дзісненскага павета, б. эсэр.

212. Станкевіч Марыя, жыве ў в. Гародзькі Валожынскага павета, настаўніца, беларуска, камуністка, агентка Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Падчас прыходу бальшавікоў дэманстравала сац. перакананні, выгналі са школы за рэлігійную абразу.

213. Станкевіч Міхал, сын Ануфрыя, жыве ў в. Гародзькі Валожынскага павета, беларускі настаўнік, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта, сацыяліст-рэвалюцыянер.

214. Станкевіч Міхал сын Адама, жыве ў в. Гародзькі Валожынскага павета, беларускі настаўнік, беспрацоўны, камуніст.

215. Мядзелка, жыве за 23 км ад Глыбокага Дзісненскага павета, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта, б. эсэр, брат Мядзелкі-Грыб, якая зараз у Літве.

216. Гаркуш Аляксандр (поп), жыве ў в. Юдзегна Дзісненскага павета, бальшавіцкі агітатар, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

217. Кушкі Аляксандр, жыве ў в. Бронік Гарадзенскай гміны, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

218. Баланюк, жыве ў в. Сіманава гміны Мір, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

219. Скрабец, жыве ў г. Наваградку, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

220. Сямейка Канстантын, жыве ў в. Асава Докшыцкай гміны, агент Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта.

Кашэўскі, кіраўнік Канцылярыі Экспазітуры Палітычнай паліцыі ў Вільні.



[1] Дзяржаўны архіў Гарадзенскай вобласці. Ф. 200. Воп. 1. Адз. зах. 101. Арк. 70 - 77. адв.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX