Папярэдняя старонка: Заходняя Беларусь

Астраномія ў Лукішскай турме 


Аўтар: Лаўрэш Леанід,
Дадана: 27-11-2019,
Крыніца: Лаўрэш Леанід. Астраномія ў Лукішскай турме // Наша Слова. № 48 (1459), 27 лістапада 2019.



Некалькі крэсак з біяграфіі Радаслава Астроўскага

Дырэктар Віленскай беларускай гімназіі ў 1924 - 1936 гг., старшыня Таварыства беларускай школы, сябар кіраўніцтва Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ) і ў 1925-1926 гг. дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні, цераз які праходзілі грошы з СССР, прызначаныя на падтрымку дзейнасці БСРГ, а з 1926 г. член Астраномія ў Лукішскай турме. Малюнак у газеце Маланка. КПЗБ Радаслаў Астроўскі, быў вялікім аматарам астраноміі. У заходнебеларускай прэсе можна прачытаць яго артыкулы, у якіх ён папулярызаваў астранамічная веды (пісаў пра сонечныя і месяцавая зацьменні, вывучэнне планет і г. д.). Яго артыкулы былі накіраваны на падвышэнне адукацыйнага ўзроўню беларускага народа. У 1924 г. у Вільні ён выдаў падручнік "Касмаграфія".

Беларуская прэса паведаміла, што 14-15 студзеня польскія ўлады правялі арышты Радаслаў Астроўскі (hardzin.livejournal.com). "павадыроў Беларускай Работніцка-Сялянскай Грамады і асоб вінавачаных у камунізме ... Адначасна адбывалася рэвізыя ў паслоў і беларускіх дзеячоў Грамады. Рэвізыя адбылася таксама ў Беларускім Банку. Паслоў арыштавалі пры такіх абставінах: пас. Тарашкевіча паліцыя знайшла ў Калёніі (пад Вільняй) у доме Астроўскага. Пры арышце, як пішуць польскія газэты, у Тарашкевіча знойдзена вялікая сума ў далярах і інструкцыя, як тварыць арганізацыі камуністычнай партыі. Пас. Валошына арыштавалі ў кватэры, а п. Рак-Міхайлоўскага на вакзале, у часе калі меўся садзіцца на цягнік. Сярод дзеячаў Грамады ў Вільні арыштавалі: гр. Астроўскага ..." [1].

2 лютага 1927 г. віленская газета "Слова" ў артыкуле пад назвай "Дырэктар Астроўскі цікавіцца палітыкай", паведаміла, што "Дырэктар беларускага банка Астроўскі, увязнёны ў Лукішках па справе Грамады, пісьмова звярнуўся да пана пракурора пры Акруговым судзе з просьбай аб дазволе атрымліваць па падпісцы газеты "Слова", "Кур'ер Віленскі", "Газету Варшаўскую", "Голас Праўды" і "Варшавянку". Пры гэтым, адначасова, ён адмовіўся ад турэмнага рацыёну харчавання.

Адначасова з гэтым Астроўскі папрасіў аб дазволе прывезці яму з дому астранамічныя і матэматычныя прылады для напісання навуковых прац.

Пан пракурор дазволіў Астроўскаму падпісацца на пералічаныя газеты і даў дазвол перадаць вязню патрэбныя навуковыя прылады" [2].

Цікава, што праз некалькі дзён, верагодна, прачытаўшы артыкул у "Слове" і здзівіўшыся надзвычайнай дабрыні пракурора, да жонкі Астроўскага прыйшоў нейкі авантурнік, які прадставіўся менавіта тым пракурорам і патрабаваў за свае паслугі 50 злотых. Астроўская выклікала паліцыю і адмовілася даць грошы [3].

А 25 лютага беларуская газета "Маланка" паведаміла пра "астраномію на Лукішках", надрукавала з гэтай нагоды цікавы малюнак і верш [4]. Дарэчы, падчас суда над БСРГ, выдавец газеты "Маланкі" Янка Маразовіч сказаў, што падсуднаму Астроўскаму вельмі падабалася яго газета [5]. На судовым працэсе супраць Грамады Радаслаў Астроўскі быў апраўданы [6].

У "Маланцы" былі надрукаваны наступныя малюнак і верш:

Вось дык штука" Вось дык дзіва!

Хоць пражыў я з пару коп!

Ці з вас калі хто бачыў

На Лукішках тэлескоп?


Хто там, хто парой начною

Глядзіць з-за кратаў у Сусвет.

Чаго хоча? Што шукае

Сярод чысьленных планет?


Мо глядзіць, ці там на Марсе,

На Сатурне, ці Луне

Арыштуюць "на ўчынку"

Таго, хто сьпіць салодка ў сьне.


І ці брэшуць там газеты,

Як тут польскія якраз?

Не! Бо бачыш, Obst'аў[7], Cat'аў[8], Bor'аў

Няма болей, - толькі ў нас!

Я. М.

Яшчэ ў вязніцы Астроўскі мяняе свае палітычныя погляды і робіцца прыхільнікам супрацоўніцтва з польскімі ўладамі. Але гэта ўжо іншая гісторыя.

Нешта падобнае на выпадак Астроўскага (астраномія і тэлескоп у Лукішках) адбылося з нарадавольцам Мікалаем Марозавым, які быў прыгавораны да пажыццёвага зняволення і адбываў свой тэрмін у Петрапаўлаўскай і Шлісербургскай цвердзях. Ён таксама меў тэлескоп і дазвол весці назіранні з даха равелінаў цвердзяў, дзе адбываў тэрмін. За час зняволення ён вывучыў адзінаццаць моў, напісаў мноства навуковых прац па хіміі, фізіцы, матэматыцы, астраноміі, філасофіі, авіяцыі, палітэканоміі і цалкам прысвяціў сябе навуцы. Выйшаў на волю па амністыі 1905 г. Іншых выпадкаў знаходжання "тэлескопа ў турме" я прыгадаць не магу.



[1] Сялянская Ніва №6(57), 19 студзеня 1927.

[2] Słowo. № 26(1339). 2 lutego 1927.

[3] Słowo. № 35(1348). 13 lutego 1927.

[4] Маланка. № 2. 25 лютага 1927.

[5] Воля Працы. №5, 28 сакавіка 1928.

[6] Голас Працы. №13, 26 траўня 1928.

[7] Обст Ян Конрад (Obst, Jan Konrad), віленскі публіцыст, выдавец і гісторык.

[8] Станіслаў Мацкевіч (Stanisław Mackiewicz), тагачасны рэдактар газеты "Слова", меў псеўданім "Cat".

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX