Друкуецца са скаротамі паводле газэты "Беларуская крыніца", 27.09-13.12.1936 г., №№ 39-51 (680-692), Вільня. У 1937 г. нарысы выдадзеныя асобнай кніжкай.
Львоў далека ад Вільні. Далячыня гэная вялікая, калі мераць яе адлежнагласцю ў кілёмэтрах. Сваяцкасьць крыві, вялікі шмат супольнае мінуўшчыны, усе нашыя злыбеды i нядолі i ў прошласьці i ў сучаснасьці міжвольна клічуць нас адных да адных. Гісторыя беларускага адраджэньня ведае шмат сьцяжынак, якімі хадзілі беларусы i з Вільні, i з Менска да Львова. Былі гэта i палітыкі, i непалітыкі, культурнікі i духоўнікі. Бывалі там i Іван Луцкевіч, i Цётка, i шмат хто з маладзейшае i старэйшае генэрацыі беларускага ксяндзоўства, бывалі там i студэнты, i багасловы, бывалі i коопэратары, бывалі i людзі, якія хацелі проста пацікавіцца жыцьцём іншым, а ўсёж-такі вельмі нам блізкім i быццам знаёмым. Бывалі i Львоўскія Ўкраінцы ў нас у Вільні. Прыяжджалі да нас у найвялікшае нашае сьвята, каб сваею прысутнасьцю пацвэвярдзіць, што i ў сьвята i шары дзень змаганьня яны з намі, нам спачуваюць i нас разумеюць.
Апошніх некалькі гадоў блізкі кантакт аслабеў. Толькі цераз другія рукі даходзілі да нас весткі аб тым, чым сяньня жывуць галіцкія ўкраінцы. Толькі з чужых крыніцаў ішлі да нас весткі аб дасягненьнях ўкраінскіх у плошчы каапэрацыі, працы асьветнае, агулам культурнае.
Лета - пара вандровак, ясна, калі хто мае за што вандраваць. Вандроўка - гэта, аднак, ня толькі роскаш.
Вандроўка - гэта адначасна магчымасьць навучыцца новага, магчымасьць паглядзець іншы сьвет, іншых людзей. Гэтак вось i інж. Клімовічам надумалі спалучыць мілае з карысным i аднаго дня апынуліся на вакзале Львова.
Падарожжа ўлетку - нялёгкая справа. Змучаныя, запыленыя ад пят да галавы. Пакуль паказацца дзе людзям, трэба памыцца, ачысьціцца. Праваднік у рукі i шукаем, дзе зьвярнуцца, нікога-ж ня ведаем, каб маглі накінуцца ў прыватную хату. У правадніку радзяць "Народню Гостинницю", там i танна, i ветліва прымуць i бясьпечна, што на сяньняшнюю пару мае сваё значэньне.
У дарозе надта часта зусім мо мала важныя праявы кідаюцца ў вочы, i з гэных дробязяў складаецца ўражаньне найважнейшае i аснаўное. У вагоне трамваю сядзіць некалькі людзей у ксяндзоўскіх вопратках, якія вядуць з сабою гутарку паўкраінску. Дагадываюсь, што гэта уніяцкія сьвяшчэньнікі. Побач нас на адной лаўцы дзьве паненачкі з тэчкамі пад пахамі, судзіць можна, прадстаўнічкі працоўнае інтэлігенцыі - таксама гавораць паўкраінску. Глянуўшы на вуліцу, відаць вялікі шыльд на краме з малочнымі прадуктамі з напісам "Маслосоюз". Праехалі яшчэ адну вуліцу, ізноў той самы "Маслосоюз". Заварочваем на вул. Касьцюшкі, дзе знаходзіцца гасьцініца i на рагу зноў бачым кнігарню "Рідна Школа", далей на гэнай самай вуліцы крама "Ўкраінськага народного мистецтва". У готэлі сустракае нас вельмі ветліва служба, апранутая зусім паэўрапэйску, i раз-два дае нам "студэнцкі" пакоік. Безадкладна пачынаем скідаць з сябе даслоўна i недаслоўна ўсё, што на сабе прывязьлі. А абліваючысь халоднаю вадою, набягаюць думкі: "як у ix усё інакш... у ix поўна інтэлігенцыі, якая на вуліцы гаворыць паўкраінску, людзі незнаёмыя з сабою зьвяртаюцца, пытаючысь аб нешта, i зусім проста, без вялікіх гэстаў робяць гэта паўкраінску. А зараз-жа чалавек схапіў сябе, з якое, эднак, вялікае правінцыі прыяжджае, калі гэткія праявы дзівяць, быццам трэба было-б нечага іншага чакаць у Львове?і.
I зноў адначасна сумнае параўнаньне: "у нас у Вільні, нажаль, інакш..."
Ды годзі калупацца ў несымпатычных аналёгіях. Першае ўражаньне з трамваю, з вуліцы, з вывешак на крамах астаецца на ўвесь час тых некалькіх дзён, праведзеных у Львове.
Абмыўшы цела, быццам ачунялі мазгі, i трэба было абгаварыць найхутчэй плян агледзінаў Львова. Ілюстраваны праваднік па горадзе паказвае некалькі магчымасьцяў, у залежнасьці ад таго, хто сколькі мае часу. Можна паглядзець Львоў у некалькі гадзінаў. Аднак гэта было-б вельмі павярхоўным, можна было-б, як кажуць, паглядзець толькі звонку, хаця i ёсьць на што. Нас цікавіць болыи - мы хацелі глянуць на Львоў ад сярэдзіны. Трэба сказаць, што ёсьць i былі ад'емныя стораны нашае знаёмасьці з украінцамі. У нас было шмат сэнтымэнту, а наш гэны сэнтымэнт быў на слабых фундамантах, мы замала ведалі адныя аб адных, не кажу аб мінуўшчыне а якга аб сучаснасьці, аб праявах жыцьця, якое толькі што вось родзіцца, каб зьявіцца з небыцьця i сказаць сваё магутнае слова, хаця i вельмі кволае i слабенькае. Дык мы выбралі плян на два-тры дні, каб паглядзець якнайбольш, каб пачуць якнайбольш, каб навучыцца ад людзей, як трэба жыць, каб лёс свой перамяніць на лепшы.
Дзе накіраваць першыя крокі? Адказ на гэнае пытаньне быў зусім лёгкі. Ісьці туды, дзе быў пачатак i крыніца сучаснае Галіччыны. А дзе-ж тое жарало новае ўкраінскае пары, як не ў "Просвіце". Каб пачуць аб "Просвіце" ня трэба ехаць далёка. Усе ведаюць, якая роля выпала на долю гэнага таварыства ў гісторыі ўкраінскае культуры. Гэта, аднак, ня тое самае нешта чуць, а паглядзець на месцы сваімі вачыма.
"ПРОСВІТА"
Кожны дасьледчык ці на'т толькі госьць, які больш зважным вокам глядзіць на падзеі ўкраінскага народу ад пачатку ягонага адраджэньня, ня можа ня спыніцца над двума стаўпамі адраджэнскае працы, а мяноўна над "Просвітаю" i ''Рідною Школаю". Можна казаць, што падзеі гэных дзьвёх установаў у вялікай меры былі падзеямі змаганьня ўкраінскага народу за сваю лепшую будучыню ў межах Галіччыны а на'т часткова i ўсяе вялікае Украіны. "Просвіта" i "Рідна Школа" пачыналі сваю працу ў неаднолькавьіх умовах, цікавілі яны аб іншых старанах жыцьця i разьвіваліся быццам незалежна адна ад другое. Бачым, праўда, тыя самыя прозьвішчы сярод працаўнікоў абедзьвюх установаў, аднак дасюлешняя запісаная гісторыя разглядае ix чамусьці асобна, прычылл на'т можна пабачыць праявы нейкай супярэчнасьці ў разуменьні ранейшае ролі, згулянае ў мінуўшчыне. Бязумоўна, чужому наглядчыку шмат цяжэй паказаць беспамыльна на розьніцы ў паасобных установах, цяжка сказаць, хто больш папрацаваў на карысьць свайго народу, дык нам трэба было-б разглядаць падзеі гэныя беручы ix супольна. Дзеля, аднак, яснасьці, каб лягчэй было ўявіць тыя шляхі, якімі ішоў украінскі народ у сваім адрэджэньні, разгледзім кожную арганізацыю асобна.
Доля ўкраінскага народу, якая мае гэтулькі яркіх, прыгожых мамэнтаў у мінуўшчыне, штораз паказываецца нам настолькі цяжкою i непрагляднаю, што сапраўды можна параўняць яе толькі з нашаю беспатольнаю доляко беларускаю. Прыпомнім толькі аканчальны падзел украінскага народу ў XVIII стагодзьдзі паміж дзьвюма таганаснымі вялікімі дзяржавамі Расеяю i Аўстрыяю. Якое было ўкраінскае жыцьцё з гледзішча нацыянальнага ў колішняй царскай Маскоўшчыне, ведаем ці, прынамся, легка можам уявіць, па аналёгіі з доляю сялянскіх масаў беларускіх. Прыгон аж да 1861 г., нястача свае роднае інтэлігенцыі, якая амаль зусім была адыйшла ад сваіх масаў. Мо' крыху было яно лепш з украінцамі, чымся ў нас, аднак тыя нялікія адзінкі сярод паноў-шляхты, якія наштодзень гаварылі "папростаму", мала чым адыходзілі ад нашых беларускіх паноў, што, гаворачы пабеларуску, умелі ня горш за іншых прыдущыць прыганятага мужыка. Адно толькі, што зямля ў ix слаўная, лягчэй магла пракарміць свайго сына.
Крыху былі іншыя ўмовы ў Аўстрыі. Да Аўстрыі лучылі ў вялікай масе уніяты грэка-каталікі (Галіччына, Закарпацьце) i ў меншай колькасьці праваслаўныя на Букавіне. Ініцыятыва да нацыянальнае работы выходзіла праз увесь час з Галіччыны, дзе веравызнаньне адыграла вялізарную ролю. Дзякуючы загадам цэсарыцы Марыі ды цэсара Язэпа II, была заведзена навука ў сэмінарыі грэка-каталіцкай у Львове "паруску", а па ўсіх цэрквах набажэнства ў роднай мове насельніцтва побач славянскай мовы. Раней па цэрквах, як гэта было i на беларускіх землях, украінская мова была начала выціскацца польшчынаю. Родная мова ў сьвятынях не дала адчужаніцца духавенству, якое адыграла вызнанную ролю ў змаганьнях украінскага адраджэньня. Прадстаўнікоў грэка-каталіцкага духавенства бачым ад пачатку да апошніх дзён i ў роднай краіне i на эміграцыі ў першых радах змагароў за лепшую долю сваей Бацькаўшчыны.
Год 1848, які быў адною в тых ясных зорак на шляху чалавецтва са сваімі лёзунгамі свабоды, гэны год, які толькі ледзь-ледзь закрануў нашае Адраджэньне, пакінуў вялікія сьляды ў Галіччыне. Гэны год быў адначасна канцом прыгону ў Аўстрыі. Паасобныя народы аўстрыяцкае імпэрыі пачалі крыху лепшае жыцьцё. Вось 1848 г. скрануў, калі i не масы ўкраінскія, дык лепшую частку інтэлігенцыі i духавенства. Гэній Шэўчэнка, сьляды працы ў Галіччыне ахвярнага Шашкевіча Маркіяна былі крыніцамі сьведамага пачуцьця супольнасьці ў вялікім украінскім народзе. Народ быў масаю, якая горача трымалася свайго роднага, трымалася, аднак, толькі інэртна. Ня было над народам працы.
З мэтаю працы над народам было заснована ў 1848 годзе асьветнае таварыства - за прыкладам, сэрбскае матыці (1826), чэскае матыці (1830) - над назоваю "Галіцка руская матыця". Быў пабудаваны за шырока народныя грошы Народны Дом у Львове. Вельмі хутка, аднак, пачынаецца разыходжаньне сярод інтэлігенцыі i павадыроў тагачасных.
Шмат хто напалоханы больш жорсткім курсам аўстрыяцкае палітыкі пачынае сумнявацца, ці сапраўды ўкраінцы (на тую пару назова ўкраінцы была менш распаўсюджана, галіцкія ўкраінцы называлі сябе вельмі часта русінамі) скалыхнуць цёмную масу сялянства. Небясьпека палёнізацыі казала шмат каму на'т са сьвядомых адзінак, а толькі палахлівых людзей, глядзець на Маскву як на адзіную заступніцу пакрыўджаных славян.
Да таго-ж i ў народзе маскоўцы мелі не малую сымпатыю. Народ пазнаёміўся тады з расейскімі жаўнерамі, што йшлі ў паход на вайну з мадзярамі ў 1848-49 г.
Так пачалося масквафільства ў Галіччыне, якое, зусім, праўда, абнядужанае i нялікае, датрывала да нашых дзён. Масквафілы, ці інакш, як яшчэ ix называлі, старарусы, мелі ў сваіх руках пакліканыя да жыцьця ў 1848 г. установы (матыця, народны дом). Дзеля гэтага тая нялікая інтэлігенцыя, якая асталася вернаю самастойным нацыянальным ідэалам, пастанавіла паклікаць новую ўстанову з мэтаю асьветнае працы. Гэнаю вось установаю i была "Просвіта". За два гады ўкраінцы сьвяткавацімуць 70 гадоў ад закладзінаў "Просвіты" (пачатак "Просвіты" ў 1868 г.).
Коратка абвешчаная мэта новага таварыства была такая: "распаўсюджываць народную асьвету ў народзе ў напрамку маральным, матарыяльным i палітычным, выдаючы кніжкі, брашуры ў той мове, якою народ гаворыць". Закладчыкі стаялі йа тым становішчы, што толькі асьвечаная адзінка можа быць сьвядомым грамадзянінам, а толькі сьвядомы грамадзянін будзе фундамантам нацыянальнае індывідуальнасьці. Трэба падчыркнуць, што ад самага пачатку, ад закладзінаў нават, учасьце студэнцкае ў працы было надта жывое.
Старарусы глядзелі варожа на арганізацыю "Просвіты". Доказам гэных варожых адносінаў можа быць факт, што закладчыкам не хацелі нідзе адправіць у царкве набажэнства. Большасьць сьвяшчэньнікаў належала ў тую пару да старарусаў.
Каб заахвоціць упісывацца ў сябры новае арганізацыі, было пастаноўлена, што кожны з ix даставаціме дарма кніжачкі, якія "Просвіта" будзе выдаваць рэгулярна. Практыка паказала, што мала выдаць кніжку, трэба яшчэ парупіцца, каб яны не прападалі, трэба памагчы сабраць ix у адным месцы. Дзеля гэтага прыступілі да наладжаньня чытальняў. І пачынаючы ад 1884 г., з паймом i дзейнасьцю "Просвіты" стульна злучана праца ў чытальнях.
Жыцьцё i дамаганьні сяброў прымусілі "Просвіту" заняцца праблемамі эканамічнымі. Мэта i статут таварыства растуць ушыркі. У адным з пазьнейшых статутаў сказана, што мата: "асьвета ды ўздым культуры i заможнасьці ўкраінскага народу"... i толькі пасьляваенны зрэфармаваны статут пакідае на старане эканамічную дзялянку а цікуе выключна аб асьвеце і культуры духовай.
Пачаткі працы былі вельмі скромныя, беручы яе са стараны магчымасьцяў грашовых. Дзеля прыкладу пакажу хаця-б на адно, што даўжэйшы час арганізацыя ня мела собскага памяшчэньня. На парады ўправы сабіраліся ў прыватным памяшчэньні аднаго з сяброў управы. Вельмі характэрна, што ад пачатку моцна была падчыркнута ўсеўкраінскасьць у мэтах, адтуль i заклік да запісі ў сябры да ўсіх украінцаў, дзе яны пражываюць. З першае адозвы бачым адначасна агульнае цяжкое становішча ўкраінскага адраджэньня. I сяньня ня можам ня дзівіцца, які адзіны магчымы i слушны шлях выбралі тады лепшыя сыны народу ў сваей руплівасьці аб народнай справе. У вышменаванай першай адозве аўтары шукаюць прычьінаў малога росту сьведамасьці, раўняючы хаця-б з 1848 г., пытаюцца, якая прычына цяжкое долі эканамічнае сялянскіх масаў. I толькі ацчасьці апраўдываюць гэта неспагаднымі вонкавымі ўмовамі. Большую віну бачаць у самым грамадзянстве, якое, праяўляючы актыўна свой патрыятызм, гаварыла аб патрэбе збольшаньня свае інтэлігенцыі, аб абходнасьці закладзінаў свайго тэатру, аб дасягненьнях у плошчы літаратуры, аднак замала яно думала i цікавала аб агульнай шырокай працы асьветнай у масах, паміж сялянствам. Існуючыя тады народныя школы ня мелі падручнікаў. Масы не маглі ўзгадаваць сваіх павадыроў, дзеля нястачы духовага корму ў форме адпавядуючых кніжак, літаратуры. Дык ясна гаворыцца ў той адозве, што ўкраінцы ў дробнай часьці ня зьдзейсьнілі таго, што зрабілі сэрбы, чэхі, якія ў працягу жыцьця аднаго пакаленьня i натугаю гэнага аднаго пакаленьня адрабілі цэлыя стагодзьдзі. Замалая руплівасьць у галіне найшырэйшае асьветы пагражала вынарадаўленьнем, i вось у напрамку гэнае асьветнае працы накірована ўся натуга арганізацыі.
Ці шмат трэба мне гаварыць, каб даказаць, насколькі актуальнымі зьяўляюцца для нас, беларусаў, праблемы, якімі жылі закладчыкі "Просвіты"?і Не хачу i не магу крытыкаваць бязьдзейнасьці нашае інтэлігенцыі. Гісторыя беларускае культуры ацэніць калісь як сьлед тое вялікае геройства нашага i мінаючага пакаленьняў за іхняе змаганьне за асьвету i актыўнае ўчасьце ў творстве культуры дзеля шырокіх масаў i пры помачы гэных самых шырокіх масаў. Затое не бяз жалю можна гаварыць аб тым, што ня ўся беларуская інтэлігенцыя, ня ўсе адзінкі, якія-б маглі, станулі на ўсім, здаецца, чутны заклік Бацькаўшчыны... "да працыі.. усе на фронт культурна-асьветнае працыі"...
"Просвіта" начала зьдзейсьняць свае пляны, выдаючы кніжкі, i зразу ўзяла на свае плечы вялікую справу - падрыхтоўку падручнікаў для адзінае на тую пару ўкраінскае гімназіі. Дзякуючы захадам розных людзей, у першую чаргу, дзякуючы спагадным адносінам паслоў-народнікаў Львоўскага парляманту таварыства дастала гадавую падмогу на свае выдавецтвы.
Шырокая плятформа працы ў "Просвіце" гартавала людзей розных паглядаў на тактыку i ўкраінскую палітыку. Гэную ўнівэрсальнасьць i беспартыйнасьць наглядаем красамоўна ў 1871 г., калі з ініцыятывы мітрапаліта Сэмбрантовіча было пастаўлена пытаньне аб супольным фронце паміж старарусамі i ўкраінцамі народнікамі. Цьвёрдае становішча "Просвіты" дало ёй маральнае права ўзяць тады слова i заявіць, што старарусы заўсёды змогуць з імі дагаварыцца, калі стануць на шлях сапраўды агульнанародны. Дык гэнае, прадусім асьветнае, таварыства ўзяло на сябе адчасьці ролю афіцыяльнага нацыянальнага прадстаўніцтва i сьцяг гэнага прадстаўніцтва трымае высока праз увесь далейшы час. Міністарыяльныя асьветныя ўлады ў Вене прызналі аўторытэт "Просвіты", калі згодна з ейнымі дамаганьнямі завялі ў Мадзяршчыне па ўкраінскіх школах падручнікі выданьняў "Просвіты".
Адначасна "Просвіта" шукае кантакту з прыдняпранскаю Ўкраінаю, зорка сачыць за ўсімі падзеямі ў культурным агульнаславянскім жыцьці.
У нутраным краёвым жыцьці побач з працаю асьветнаю бярэ на сябе рэпрэзэнтацыйную ролю пры ўсякіх сьвяткаваньнях, пpыклąдaм, у чэсьць Шэўчэнкі, Шашкевіча, у дваццаць пятыя ўгодкі скасаваньня прыгону (1873 г.) i г. д. Дык, значыцца, "Просвіта" бярэ на сябе павадырства ва ўсіх праявах нацыянальнага жыцьця ў Галіччыне.
Ня можам казаць, каб гэны давер грамадзянства быў апраўданы ад самага пачатку працаю ўжо зробленаю. Гэта толькі паказвае, што льодзі сьвядома i несьвядома чулі правільнасьць шляху, занятага "Просвітаю". I сяньня ніхто ня мог-бы нічога й у нас, беларусаў, дадаць да сказу аднаго з першых старшыняў "Просвіты", калі той казаў, паклікаючыся на Монтэскіё, што культура кожная мераецца не багацьцем зямлі, а асьвечанасьцю грамадзян, што палітычным дзейнікам можа быць толькі асьвечаны чалавек. Або такі сказ таго-ж старшыні: "нам, украінцам, трэба тое ведаць, што столькі людзей здабудзем для асьветы, колькі з ix скажа, што іхняя зямля Ўкраіна а яны самыя Ўкраінцы... Толькі сваім собскім змаганьнем здабудзем належныя нам правы".
Вялікія i рознаякія абавязкі "Просвіты" перабіраюць пакрысе новыя ўстановы, якія штораз багацейшае ўкраінскае жыцьцё паклікае да дзейнасьці, як "Літ.-Навуковае Таварыства ім.Шэўчэнка'' (1873), ''Рідна Школа" (Украінскае Пэдагагічнае Таварыства) (1881). Заснаваная "Народня Рада'' (1880) узяла на сябе палітычную дзейнасыдь. З "Просвіты" выйшла ініцыятыва закладзінаў "Зорі", украінскага наллесьніцкага таварыства (1884). У 1885 г. "Просвіта" першая з украінскіх установаў становіцца ўласьніцаю собскага памяшчэньня ў вялікай хаце на львоўскім рынку, дзе знаходзіцца яна i сяньня. Да рэчы будзе сказаць, што камяніца гэная - адзін з найпрыгажэйшых дамоў у Львове. "Просвіта" дзейна прымае ўчасьце ў наладжываньні ўкраінскага эканамічнага жыцьця цераз "Народню Торгівлю'', спартовага - у таварыстве "Сокіп" (1894), сельскагаспадарчага - ў "Сільскім Господарі" (1903), коопэратыўнага -''Краёвы Рэвізійны Саюз" i ''Краёвы Малачарскі Саюз", блізка "Просвіта" была пры пачатках свайго арганізаванага мастацкага ўкраінскага жыцьця i г. д. Можна было-б казаць, што шмат дзеля якіх арганізацыяў "Просвіта" была быццам тая маці, якая не шкадуе ані пасагу, ані працы, каб толькі ейным дочкам добра было.
Такая шырокая дзейнасьць ніколі ня зьбівала "Просвіты" з ейнае аснаўное лініі - выдавецкае працы ў форме рэгулярных выданьняў кніжак i наладжываньня чытальняў. Чытальні i кніжкі гэта цэнтар працы. У першых гадох выдавецкае працы была зьвернута ўвага на школьныя падручнікі народных i сярэдніх школаў. У 1871-76 гадох пабачыла сьвет 17 падручнікаў. Гэта быў фундамант для школьнае працы. I хаця гэная колькасьць школьных кніжак невялікая, аднак слушна казаў адзін з дзеячоў просвітных (Барвіньскый): "гэта адна з нашых найвялікшых перамогаў. Наладжаньне ўкраінскага школьніцтва - гэта быццам цывілізацыйныя хрэсьбіны ўкраінскага народу ў навачасную пару". Выданьне падручнікаў раўняе той дзеяч да факту хрэсьбінаў Русі.
I тутака зноў малая дыгрэсія да справаў беларускіх. Хаця ня меў я шчасьця быць у бліжэйшым кантакце з беларускаю школаю i ня ўмею мо' як сьлед ацаніць усяе важнасьці сваіх падручнікаў для школы, аднак, на мой розум, можна згадзіцца з вышэйпрыведзеным сказам i паглядам на важнасьць гэнае справы. За беларусамі стаіць ужо ззаду тая геройская пара будаваньня фундамантаў беларускае школы. Закінуць сабе як народу мы тутака нічога ня можам. Мо' ажно толькі, што ня ў пpыклад іншым славянскім народам, мы лішне мала наказываем навонкі нашае прызнаньне, удзячнасьць, пашану сваім змагаром у галіне асьветнай. Maca не абойдзецца бяз прозьвішчаў. Факты канкрэтныя, i прозьвішчы будуць заўсёды зоркамі на небасхіле, пакуль нон на двары. Трэба, каб кожнае выданьне для народу (календары, прэса) заўсёды па меры магчымасьці наказывала на нашыя здабычы i адцемлівала павадыроў. Ёсьць i безназоўныя змагары, скажам, веска, якая складала дэклярацыі на беларускія школы ў 1926-1927 гадох. Трэба, каб i з гэтым "няведамым героем" народ пазнаёміўся.
"Просвіта" адначасна з падручнікамі выдае папулярныя кніжкі. Папулярная кніжка вялікага значэньня, хаця вельмі нялёгкая. Напісаць папулярна, не азначае напісаць "абы-як". Кажуць, што напісаць папулярна i добра шмат трудней, чымся напісаць падручнік для высокае школы. "Просвіта" знайшла такога чалавека, які зрабіў вельмі добры пачатак "Зорею". За гэтаю кніжкаю пайшлі іншыя, i да 1935 году бачым выданых 603 кніжкі ў колькасьці 3.395.171 экзэмпляр. Паводле зьместу кніжкі гэныя вельмі рознаякія. Ёсьць паміж імі аповесьці ca зьместам гістарычным, кніжкі географічныя, гаспадарчыя, жыцьцяпісы i г. д. Кніжкі былі больш-менш аднаго фармату, часта багата ілюстраваныя.
Незалежна ад друку, распаўсюджваньне кніжак - гэта другая вельмі важная праблема. Мала надрукаваць кніжку.
трэба, каб яна папала ў рукі чытача. Пачаткава прадавалі ix сябры арганізацыі, прадавалі адумысловыя агенты - прадаўшчыкі, сябры брацтваў царкоўных, крамнікі i г. д. Ад 1876 г., згодна з перамененым статутам, кожны сябра даставаў за сваю складку ўсе выданьні "Просвіты". Практычна i жыцьцёва вельмі важны параграф у статуце. Дзякуючы яму ня было клопату з распаўсюджываньнем, а прынамся было шмат лягчэй даставіць кніжку на вёску.
Календары ў выданьнях "Просвіты" займаюць пачэснае месца. Каляндар, дзякуючы ўмеламу падходу да выданьня, заняў высокае месца i незаступімае ў хаце селяніна. Сваею якасьцю i зьместам ён апраўдаў сябе i быў часта адзінаю крыніцаю ўсіх патрзбаў селяніна i даваў адказ на пытаньні, i нацыянальныя, i гаспадарчыя, i юрыдычныя, i ўсякія іншыя.
Побач з папулярнымі кніжкамі ідзе ад 1904 г. выдавецтва пад назоваю "Украінське пйсьменство", дзе друкуюцца творы маладых, новых аўтараў. Да 1928 г. выйшла тутака 25 тамоў у прыгожай вокладцы.
З мэтаю масавага распаўсюджваньня, у першую чаргу паміж школьнаю моладзьдзю, па грашовай цане ішлі дробныя маленькія кніжачкі г. зв. "Прасветныя лісткі".
Апрача кніжак, "Просвіта" выдавала часапісы. Першым часапісам было "Пысьмо з Просвіты", потым "Чытальня", "Народня Просвіта", "Аматорскі Театр", "Бібліотэчны Пораднік", апошнімі гадамі выходзіць паважны орган "Життя i Знания",
Таварыства выдае абразы, альбомы, карты гістарычныя i географічныя.
Няма арганізацыі без сяброў. Сябры ў "Просвіце" ня толькі даюць складкі. Яны карыстаюцца тымі прывілеямі, што за сваю складку дастаюць выданьні, друкованыя коштам арганізацыі. Побач з сябрамі, якія належаць пэрсональна, ёсьць іншыя сябры - цэлыя чытальні. Розьніца паміж імі тая, што, належачы да чытальні, ня трэба плаціць сяброўскіх складак у цэнтралю, а за малою платаю можна ўсё чытаць на месцы ў чытальні. Для арганізацыі доўгі час была важная праблема адносінаў да абедзьвёх катэгорыяў сяброў. Карысьне грашова было-б, каб усе належалі пэрсональна. Затое цераз чытальню можна было мець большую колькасьць сяброў; беднаму-ж селяніну лягчэй было заплаціць дробную суму да чытальні. Дык ідэйна таварыства выйгравала, трацячы грашова. З канцом 1935 г. было фізычных сяброў (тых, што належалі пэрсональна) (28054) дваццаць восем з гакам тысяч людзей. Чытальняў было 2061 ды іншых арганізацыйных установаў (аркестры, тэатральныя гурткі i г. д.) 1068.
У менаваных 2061 чытальні было 275.324 дзейных сяброў, у гэтым ліку 205.981 мужчына i 65.174 жанчынаў. Паводле справаздачы галоўнае управы, вышэй пададзеныя цыфры маюць на увеце толькі дзейных сяброў - тых, што плацяць рэгулярна складкі i прыходзяць на сходкі. Рахуючы i менш актыўных, колькасьць сяброў даходзіць да 500.000 (поў мільёнаі).
Чытальні маюць свае бібліятэкі у колькасьці 2915 з 581.202 кніжкамі. Побач сталых біблійтэкаў істнуюць вандроўныя ў ліку 164 з 6233 кніжкамі. У працягу трох апошніх гадоў прачытана 2.589.480 кніжак, так што на аднаго чытача выходзіць больш-менш 10 кніжак.
Гэтыя цыфры гавораць самыя за сябе. Да таго трэба сказаць, што наладжанае апошнімі гадамі супольнае чытаньне ("чыткі") карыстаецца вялізарным посьпехам. Пры кожнай нагодзе, пры кожнай магчымасьці чытаюць грамадою кніжкі, газэты, вядуць на тэму прачытанага дыскусію. У працягу апошніх трох гадоў было гэткіх чытак 345.000, на ix было прысутных да 2.000.000 народу. Пададзеныя цыфры не ахопліваюць лекцыяў паасобных ці ў цыклях, якіх у апошніх трох гадох было 40.283. Далей ідуць яшчэ курсы, парады i г. д.
Каб яшчэ паказаць на адну галіну працы, скажу, што ў канцы 1935 г. працавала 2016 тэатральных гурткоў з 40.320 сябрамі. Гурткі гэныя зрабілі ў працягу толькі трох гадоў 19.863 тэатральныя пастаноўкі.
Хаця іншая асьветная ўстанова - "Рідна Школа" - займаецца адумыслова школамі, аднак "Просвіта" вядзе незалежна некалькі прафэсыянальных школаў, з якіх трэба было б адцеміць гаспадарчую школу ў Міловані (хлапцоўская), у Угэрцях Вынявськіх (дзявочая).
На тое, каб весьці такую працу, патрэбныя грошы. Адных толькі сяброўскіх складак арганізацыя мела да 1928 г. 364.971 аўстрыйскіх каронаў, 17 з гакам мільярдаў польскіх марак, 137.172 залатовак. Ясна, што адныя толькі сяброўскія складкі не далі-б магчымасьці падтрымаць білянс. Да складак прыходзяць дапамогі, ахвяры, даходы з маемасьцяў арганізацыйных, даходы з собскіх выданьняў i адумысловыя фонды, ахвяраваныя грамадзянамі ў капіталах, зямлі, дамох i г. д.
"Просвіта" жыве ў стульнай лучнасьці з эміграцыяю, і, пакуль гэта было магчыма, з Прыдняпранскаю Ўкраінаю. Эміграцыя ўкраінская раскіданая амаль не па ўсёй зямной кулі. Усюды, дзе ёсьць грамада сьвядомых людзей, наладжываецца асьветная праца. Бачым "Просвіту" ў Амэрыцьі (Злучаныя Штаты, Канада, Бразылія), Сібіры, Югаславіі, Францыі. Асобнае месца займае "Просвіта" ў Букавіне, Закарпацьці, Прыдняпроўшчыне, Кубані.
Вельмі малая, дробная жменька фактаў i цыфраў за 68 гадоў бязупыннага змаганьня за народ, за ягоную долю, за ягоную будучыню. Баюся, што ня змог я пераказаць усяго, каб чытач прынамся крыху ўявіў тую магутнасьць арганізацыі, што расьце бяспынна i ў такім тэмпе, што сяньня амаль няма такое найменшае ўкраінскае вёсачкі, дзе ня было-б чытальні "Просвіты". Якая вялізарная сіла дынамічная ў гэных сотнях тысяч людзей, якія ня ўмелі-б ужо, здаецда, жыць без "Просвіты"і "Просвіта" - гэта экзамен сьпеласьці ўкраінцаў у Галіччыне, гэта паказальнік жывучасьці народу.
Не хачу праводзіць ніякіх аналёгіяў, не хацеў-бы ставіць побач украінскіх імпонуючых цыфраў нашых беларускіх. Нашая сапраўднасьць, нажаль, лішне далёкая ад іхняга багацьця... А толькі падумаць трэба, што гэта выплады саматужнае грам. працыі Вывад зробім мы ўжо самыя.
"САЮЗ УКРАІНАК"
Хочучы больш-менш схапіць сыльвэтку сучаснага ўкраінскага жыцьця ў Галіччыне, немагчыма ня спыніцца над "Саюзам Украінак". Гэта волат, калі на'т мераць гэтую арганізацыю мераю вялікага, сарганізованага грамадзянства дзяржаўнага народу. Сяньня налічае Саюз блізу 50.000 сябровак у 814 гурткох і 75 павятовых аддзелах (філіях).
Хаця арганізацыя не маладая, 50-тыя ўгодкі сьвяткавала ў 1934 г., ня мае яна дагэтуль напісанае свае гісторыі. Украінцы, а, здаецца, яшчэ больш Украінкі, ня іншыя, чымся славяне агулам, ня ўмеюць, здаецца, даваць як найхутчэй гістор'ёзофічна-філёзофічнага фундаманту пад кожны, хаця крыху выдатнейшы, арганізацыйны пачын, як нвглядаем гэта вельмі красамоўна, прыкладам, у Немцаў.
Ня маючы, ЦІ прынамся вельмі мала i параскіданых, пісаных жаролаў - трэба шукаць ix у жывых людзей. Дзеж будзе лепшая крыніца, чымся ў п. Мілены Рудніілкае, старшыні ад 1928 г. вышменаванага "Саюзу Ўкраінак", душы ягонае, найбольш яркае прадстаўнічкі жаночага актыву i шырока ведамае за межамі свае Бацькаўшчыны. Дык зьвяртаемся да паважанае старшыні (Украінцы кажуць "головы") i просім інфармацыяў. Вельмі простая, стройная жанчына, ветлівая, з мілаю, сымпатычнаю ўсьмешкаю на твары, маладая, ня мае ў сабе нічога з праслаўленае важнасьці старшыні, а зусім ужо ня відаць на ёй таго, што прывыклі мы бачыць на пажаўцеўшых ужо ілюстрацыях суфражыстак ці агулам "вакулярністых" ангельскіх фэміністак.
П. Старшыня ахвотна расказвае: - Вугольны камень арганізацыі ўкраінскага жаноцтва быў пакладзены ў 1884 г. у Станіславове. Пачатак гэнае працы стульна зьвязаны з прозьвічшам аднае са слаўных Украінак - Наталькі Кобрынскае. Ейная, між іншьім, заслуга ў выданьні першага ўкраінскага жаночага альманаху "Перший Вінок" (хаця ўсётакі i мужчына над "Вянком" папрацаваў - як кажа гісторыя літаратуры; быў гэта Іван Франко, найвыдатнейшы пясьняр i грамадзкі дзеяч Галіччыны.- Аўтар.). Роля "Вянка" вялікая. Гэта была праява самастойнага жаночага творства. Альманах выклікаў самапашану i пачуцьцё собскае вартасьці ў украінскім жаноцтве. У чарговых гадох нараджаюцца жаночыя таварыствы ў Львове (1893), Стрыі, Каломыі, у Наддняпраншчыне (Кіеў). Арганізацыі паяўляліся незалежна адна ад другое.
Супольныя мэты ix - гэта прадусім агульна фэміністычныя, дамаганьні роўных правоў грамадзкіх i палітычных. Гэны настрой быў тады модны i актуальны ў Заходняй Эўропе, дзе жанчыны дамагаліся, каб на ix перасталі глядзець як на нейкую іншую катэгорыю людзей, чымся мужчыны, i дапусьцілі карыстацца агульнаграмадзкімі здабычамі дэмокрацыі XIX стагодз.
Побач гэнае аснаўное лініі ішла праца агульнаасьветная. Тутака ўкраінкі першыя ўмелі дацаніць важнасьць дзіцячых гародчыкаў.
Характар арганізацыяў быў, аднак, прадусім таварыскі, адчасьці філянтрапійны. Аснаўная рыса - гэта інтэлігентная сфэра сябровак. Гэныя вось свомасьці, як таварыскі характар i аднабокасьць складу сябровак, не маглі здаволіць больш дальназоркіх адзінак, а дзякуючы разыходжаньням у гэнай плошчы, вышменаваная Н.Кобрынская пакінула арганізацыю. Нягледзячы на ваенныя злыбедьі i мітусьні, праводзіцца цэнтралізацыя паадзінокіх, не спалучаных супольнаю праграмаю арганізацыяў. Пачынаюць яны гуртавацца пры Львоўскім "Саюзе Ўкраінак" (ад 1917 г.), i ўжо ў 1921 г. бачым зьезд ўкраінскіх жанчын, на якім былі прысутныя дэлегаткі з Букавіны i эміграцыі. На гэным зьезьдзе былі дэлегацыі ад 16 паветавых арганізацыяў, яшчэ часта з рознымі назовамі. Супольны зьезд аформіў жыцьцё, пакінуў па сабе коордьінуючы цэнтар у Львове. Праца разгортываецца штораз шырэй, асабліва ад 1928 г., калі на чале галоўнае ўправы стаіць бязьзьменна аж да сяньня п. М.Рудніцкая. Арганізуюцца ўкраінкі на Валыні, Букавіне, у Канадзе, Амэрыцы. Арганізацыя робіцца штораз больш масаваю, інтэлігенткі астаюцца ў меншасьці, а ініцыятыва пападае ў рукі сялянак. Гэная вось масавасьць, агулам усенародны характар арганізацыі i зьяўляюцца нечым асаблівым, што выдзяляе "Саюз Украінак" з аналёгічных арганізацыяў іншых народаў.
Мне (аўтару) вельмі цяжка было схапіць тую найважнейшую пружыну, дзеля якіх прычынаў вырасла гэная масавасьць. I шчыра прызнаюся, што некалькі разоў ставіў гэнае пытаньне нашай паважанай субяседніцы i нягледзячы на поўную ахвоту з ейнае стараны, ня мог улавіць таго, што мяне так цікавіла. Толькі праслухаўшы да канца інфармацыяў, узяўшы саюз жанчын на асноведзі падзеяў апошніх некалькінаццаці гадоў у Галіччыне, глянуўшы на ўсю даўнейшую працу "Просвіты", "Рідноі Школи" i г. д., пачаў быццам разумець. Агульны небывалы нацыянальны ўздойм, пры якім жаноцтва не астаецца ззаду, а стаіць падчас i на чале, моцны цэнтар, ахвярныя людзі павадыры i чыстая шчырая нацыянальная ідэолёгія - вось жаролы росту "Саюзу Ўкраінак".
Год 1934 - гэта вялікі мамэнт у Саюзе. Натугаю ягонаю, вялікімі захадамі, часта геройствам паасобных адзінак, склікаецца ўкраінскі Жаночы Кангрэс, дзе былі прадстаўнічкі ўкраінак з усіх куткоў сьвету. Кангрэс гэны - цэлая эпоха, накінуў ён у сваіх рэзалюцыях лінію працы ў кожнай галіне жыцьця. Ён даў веру ў свае сілы, арганізованасьць, ён выклікаў пашану там, дзе капісь іранічна крывіліся на бабскія "фантазіі". Рост арганізацыйны ад Кангрэсу праяўляецца такім уздоймам, што цэнтраля ледзь можа толькі зафіксовываць бягучае жыцьцё. Як кажа п. Старшыня, ініцыятыву ўзялі на сябе нізы, а вярхі толькі памагаюць, накіроўваюць. Рост арганізацыйны ідзе ў адным кірунку па цьвёрдай лініі рэзалюцыяў Кангрэсу з 1934 г., за рэалізацыяй якіх сочыць галоўная ўправа ў Львове. Сьледам Кангрэсу зьяўляецца, між іншым, прэсавы орган ''Жінка" - раскошны журнал, на бачынах якога распрацоўваецца ідэолёгія жаноцтва, падсумоўваюцца дасягненьні жанчын у працы арганізацыйнай, коопэратыўнай i агулам культуры. Украінскія жанчыны маюць побач "Жінкі" іншыя часапісы, як ''Нова Хата'' (прысьвечаны хатняй культуры), "Жіноча Доля'' (папулярны часапіс, прысьвечаны мэтам арганізацыйным).
Пачуцьцё салідарнасьці ўкраінскага жаноцтва вялікае. Наглядалі мы гэта ў пору, калі палітычныя дзеячы з УНДО рабілі ўгоды з польскім у радам. "Саюз Украінак" высока тады трымаў сьцяг незалежніцкае нацыянальнае ідэі, а жаноцтва яго падтрымала на ўсім фронце. Праца Саюзу ідзе ў такіх дзялянках: I. арганізацыйнай, II. сельска-гаспадарчай, III. Культурна-асьветнай, IV. узгадаваньне дарастаючае жаночае моладзі, V. здароўе, VI. руплівасьць аб чысьціні мовы, перахоўваньне народных традыцыяў у хаце, вопратцы.
Управа цераз кіраўнічак паасобных аддзелаў вядзе акцыю ў філіях i гуртках. Рознаякія курсы - пачынаючы ад кухарскіх, трыкотарскіх а канчаючы на курсах гісторыі, мовы i г. д. - вось плошча, у якой праводзіцца рэалізацыя мэтаў, якія сабе ставіць жаноцтва.
Арганізацыя "Саюз Украінак" - агульнанацыянальная, не партыйная. Найвышэйшая мэта яе - дабро нацыі, ейнае разьвіцьцё.
На сваім шляху меў i мае Саюз рознаякія заміны. Закідаюць адны, што жанчына можа працаваць у іншых агульных установах, не патрэбны падзел на жанчын i мужчын, што фэмінізм сяньня анахронізм.
Іншыя хочуць накінуць сваю партыйную фірму, яшчэ іншыя закідаюць - чаму арганізацыя стаіць далека ад царквы i г. д. Кожны дзень працы Саюзу, незалежна ад тэорэтычных паглядаў i разважаньняў, ёсьць яркім доказам, што лінія ўкраінскага жаноцтва правільная, што гэта жывая установа, якую жыцьцё паклікала i што на шляху змаганьня дзеля нацыі ўкраінскае жаноцтва як асобная група пакіне вялізарны сьлед. I ня трэба лепшых доказаў, як сьвяты сялянкі, ладжаныя паасобнымі філіямі, дзе тысячы жанчын, дзяўчат, маладзіц, на'т старых бабулек, робяць агляд сваіх дасягненьняў у плошчы культуры духовае i матэрыяльнае, зьдзейсьненых у працягу году, каб сказаць, што іхны шлях правільны. (...)
"РІДНА ШКОЛА"
Ужо з канцом XVIII стагодзьдзя былі заведзены у Галіччыне школы з рускаю выкладоваю моваю, руская мова побач польскае была прызнана "краёваю моваю, была, эднак, гэная урадавая мова хутчэй пародыяю ўкраінскае народнае. Была гэта трасянка царкоўшчыны з украінскаю i маскоўскаю мовамі. Народ бачыў у ёй калі ня нешта зусім чужое, дык ня тое, што ён чуў на штодзень у сваёй вёсцы. Тагачасныя вышэйшыя сфэры заглядаліся на народную мову як на нешта някультурнае, дзікае, хамскае. Касьцельная лацінская ўлада "дзеля дабра" веравызнаньня раіла, каб украінскі народ вучыўся ў польскай мове, каб цераз простую мову не завёўся нацыянальны сэпаратызм. У такіх вось умовах мужныя i сьвядомыя ерархі грэка-каталіцкае царквы (мітрапаліт Лэвіцькі) занялі цьвёрдае становішча, пайшлі шчыра народнаю дарогаю, замацоўваючы права "простае" мовы ў школах, правы, якія былі ўжо забясьпечаны цэсарскімі рэскрыптамі.
Першае ўкраінскае прадстаўніцтва, сабраўшаеся ў Львове ў 1848 г., паставіла сваею найважнейшаю задачаю народную асьвету. Лепшыя адзінкі ня бачылі іншае магчьн масьці нацыянальнага адраджэньня. Дык больш-менш аднолькава гучаць заявы "Галоўнае Рускае Рады" ў 1848 г. і пазьнейшых паслоў у Львове i Вене. Заявы паказываюць як ня трэба лепш, што тады ўжо прадстаўнікі народу разумелі ўсё значэньне школы, як крыніцы i магчымасьці нараджэньня народу з этнографічнае масы.
Нягледзячы на карысныя законы i загады, якія йшлі з Вены, украінцы на мясцох змагаліся з трымаючымі ўладу ў руках ды з прывычкаю, якая была пасьпела закараніцца, што школа можа быць толькі нямецкая або польская. Змаганьне было даволі цяжкое. Прыкладам можа быць, што да 1881 г., значыцца да году заснаваньня "Рідноі Школи", ня мелі ўкраінцы сваіх вучыцельскіх сэмінарыяў, а з сярэдніх школаў - адну толькі гімназію ў Львове. Кіраўніцтва палітыкі школьное ў Галіччыне на той час было ў руках польскіх. Зразумела зусім, што Палякі цікавалі аб усім іншым, толькі не аб тым, каб памагаць у арганізацыі ўкраінскага школьніцтва. Красамоўна гавораць аб гэтым самыя Палякі: "Ніхто не запярэчыць, што ў гісторыі нашага (польскага) народу за апошніх пяцьдзесят гадоў народны вучыцель ды школьны інспэктар згулялі вялізарную ролю культурную i палітычную, асабліва на землях Малапольшчы (значыцца Галіччыны. - Аўтар.); дзякуючы ім, у першую чаргу селянін, работнік i польскі мешчанін пачулі сябе палякамі (Wł. Lewcki i Zaklika -"Zbiór Ustaw").
Нялікія тагачасныя ўкраінскія арганізацыі, як "Руська бесіда" (ад 1861), "Руський Народний Театр" (ад 1864), "Просвіта" (ад 1868), студэнцкія арганізацыі "Січ" (ад 1867), "Таварыства ім. Шэўчэнкі" (ад 1873), паасобныя выдавецтвы,- ня мелі наўвеце арганізованага змаганьня за школу. Дык жыцьцё клікала, каб найхутчэй заняцца гэнаю дзялянкаю нацыянальнае працы. Да таго-ж быў прыклад такое працы сярод іншых народаў - Немцаў, Чэхаў i Славэнцаў.
Галіцкія ўкраінцы заснавалі сваю "Рідну Школу" ў 1881. Дзеля ілюстрацыі скажу, што Палякі ў Галіччыне паклікалі "Tow. Szkoły Ludowej" на 10 гадоў пазьней, хаця, як згаджаюцца самыя ўкраінцы, Палякі сваею працаю перагналі Ўкраінцаў на цэлых 100 гадоў. Да рэчы будзе сказаць, што сам назоў "Рідна Школа" паявіўся шмат пазьней, толькі пасьля сусьветнай вайны. Некалькі дзесяткаў гадоў гэная самая ўстанова была вядомая, як "Рускае (Украінскае) Пэдагагічнае Таварыства". Мэта таварыства - наладжаньне свайго школьніцтва ўсіх ступеняў. Абойм працы вельмі вялікі.
Мяркуючы ж аб школе, трэба мець кніжку, настаўніка, школьнае памяшчэньне, школы, дзе падрыхтоўваюцца настаўнікі, трэба павясьці прапаганду свае Школы, трэба павясьці статыстычную працу аб становішчы школы на вёсцы i г. д.
Плян шырокі i ўсім зразумелы. Толькі адна старана плян, а другая - магчымасьць ягонага зьдзейсьненьня. А дно бачыць апошнюю мэту, а іншае мае знайсьці шляхі ў паасобных этапах да найвышэйшае мэты. Дзеля гэтага наглядаем у дзейнасьці "Р. Шк." некалькі этапаў. Першы пэрыяд трываў доўга, ад 1881-1906, значыцца цэлых 25 гадоў, i называе ўсю гэную пару гісторык арганізацыі п. Ясінчук "шуканьне шляху". У далейшых трыццаці гадох працы трэба адцеміць пару даваенную, пару вайны i пасьляваенную.
Здаецца, чаго так доўга шукаць шляху, кал i жыцьцё само быццам паклікала ўстанову, без якое народ ня мог падрыхтавацца да больш буйнага жыцьця.
Шуканьне шляху не азначае, што сябры арганізацыі ці ейныя кіраўнікі сабіраліся ад пары да пары i ў высокіх гутарках давалі свае рэцэпты на тое, якою будзе найлепшаю родная школа. Шуканьне собскага шляху гэта тая прыгожая, адначасна i надта цяжкая пара ў падзеях кожнае паасобнае ці грамадзкае адзінкі, калі ідзе i падгатоўка, i поўнае змаганьне за сваё "я", калі гэнае "я" не хаваецца ў самоце ці з сабе толькі блізкімі людзьмі, а становіцца грамадзкай, часта падаючы пры натугах. За гэнымі ўпадамі йшлі зараз уздоймы, аж пакуль аканчальна дарога ня стала шырокаю, прасторнаю, поўнаю блеску славы i адначасна вялікага ўкладу працы i здабычаў на пяройдзеным шляху. Іншы чалавек век пражыве, ня бачыўшы свайго шляху i ня ведаючы дзеля чаго i пашто йшоў ён цераз жыцьцё.
У гэным шуканьні шляху цераз 25 гадоў на адно яшчэ хацеў-бы зьвярнуць увагу. Мы, Беларусы, ня маючы жывых традыцыяў свайго арганізованага нацыянальнага жыцьця ў большым дзяржаўным маштабе, ня маем тае памяркоўнасьці, неабходнае ў кожным змаганьні. Нашая нацыянальная культура, наш характар, ткаліся цэлымі стагодзьдзямі, стагодзьдзі зрабілі, што мы сяньня такія, а ня іншыя, дык ня можам перамяніцца, ня можам перарабіць усяго паводле нашае ахвоты i меркаваньняў з дня на дзень. На ўсё трэба ўмець паждаць. Няўдача асабістая, арганізацыйная ці груповая не азначае няўдачы ці канца народнае, агульнае справы.
Дык i пачаткі працы "Р. Шк." ня былі лёгкія. Установа была паклікана прадстаўнікамі інтэлігенцыі, i хаця ўжо ў працягу першага году былі сябры з вёскі, аднак першы агульны сход арганізацыйны быў скліканы толькі цераз тры гады пасьля закладзінаў. А ждалі таму так доўга, што арганізатары i першыя працаўнікі баяліся, што грамадзянства не ацэніць як сьлед патрэбы ды ідэі новае ўстановы. Яно так сапраўды i было. Пасьля 20 гадоў існаваньня "Р. Шк." на агульных гадавых сходах ня бывала 100 людзей.
Адным з першых пачынаў "Р. Шк." у імкненьні: "дастаць нашыя школы з чужых рук i бараніць школы ды ix вучыцялёў ад кожнае крыўды" было выданьне "Буквара". Пачалі адначасна сабіраць весткі аб тым, як вучацца дзеці ў публічных школах, у якіх умовах, шукалі зносінаў з дзейным вучыцельствам, сьвяшчэньнікамі, студэнцкай моладзьдзю. Установа дамагалася, каб дзеці мелі забясьпечаную магчымасыдь навучаньня рэлігіі ў роднай мове, зьвярталася да ўрадавых дзейнікаў аб адчыненьне новых школаў з роднай моваю выкладоваю. Вялікае значэньне i заслуга "Р. Шк." у тым, што ў школах завялі фонэтычны, жывы правапіс замест старога, дзе былі вельмі моцныя сьляды царкоўнае славяншчыны. Рупілася арганізацыя i аб долі народнага вучыцельства, якое жыло ў вялікай галоце i бадзялася па чужых (польскіх) арганізацыях. Цікуючы аб долі эканамічнай, вучыцельства "Р. Шк." заклала дапамаговы фонд для вучыцялёў.
Бачачы, што сялянскія дзеці вельмі часта прападалі дзеля свайго народу, узгадоўваючыся ў чужой атмасфэры па гарадох, "Р. Шк." закладае бурсы для школьнікаў. Ужо ў 1888 г. пачаліся першыя спробы i захады над наладжаньнем першае бурсы ў Львове. Бурсы давалі таннае пражыцьцё, моладзь узгадоўвалася там у шчыра патрыятычным настроі. У адной з такіх бурсаў пасьля паругадовага існаваньня бачым 202 гадунцоў. Шмат хто з сяньняшніх перадавых украінскіх дзеячоў выйшаў з гэных вось бурсаў. Правінцыя ішла за Львовам, i бачым такія бурсы ў Перамышлі, Станіславове, Тэрнополі i г. д., ды на'т па зусім маленькіх гарадкох галіцкіх. Бурсы арганізавала ня толькі "Р. Шк.", але i "Просвіта" ды розныя іншыя ўстановы грамадзкія i асьветныя.
"Рідна Школа" вельмі добра дацэнівала ролю i значэньне жаноцтва. Дзеля гэтага пачынае арганізоўваць пры сабе старэйшае жаноцтва, а з думкаю а6 будучых пакаленьнях, наладжывае "дзявочыя інстытуты" на спосаб бурсаў для хлопцаў. У 1898 г. адчыняецца першая прыватная ўкраінская школа для дзяўчат. Мамэнт гэны вельмі важны. З дзявочых інстытутаў i ca свае сярэдняе жаночае школы выйдуць будучыя мацяры i ўзгадаваўцы новых пакаленьняў украінскіх. У 1903 г. адчыняецца жаночая вучыцельская сэмінарыя з тою самаю мэтаю.
Расла i сама арганізацыя. Калі ў 1881 г. былі 83 сябры, то ў 1890 - 552, у 1900 - 943, а ў 1914 - 4814. Да сусьветнае вайны належала найбольш вучыцеляў, сьвяшчэньнікаў, урадоўцаў. Сялян было мала. Вялікі арганізацыйны ўздойм пачынаецца пасьля вайны. Сяньня мы бачым 53.000 сяброў. Пачатна замінаю дзеля папулярнасьці таварыства быў, між іншым, i назоў "Рускае Пэдагагічнае Таварыства". Іншая заміна - гэта лішне агульны характар арганізацыі, а найбольш ягоная цэнтралізацыя. Была яна так пабудована, што прыймо сябра залежала ад галоўнае ўправы ў Львове. У сувязі з гэтым i бачым рэформы статуту, якія вядуць да дэцэнтралізацыі, даецца магчымасьць лягчэйшае працы філіям (нешта быццам акружное таварыства) i кружкам (гурткам).
Шукаючы свайго сапраўднага шляху, арганізацыя што раз лепш бачыць, што, хочучы папасьці да народу, хочучы знайсьці з ім супольную мову, трэба папрацаваць пад ім з гэтаю мэтаю. Трэба было навучыць роднае гісторыі, трэба было адначасна даць яму крыху ведамасьцяў з галіны сельска-гаспадарчае, пазнаёміць яго з промыслам i гандлем, значыцца рупіцца трэба было-б аб моральную i матэрыяльную старану народу. Што раз лепш, аднак, павадыры ўяўляюць тэзу, што дзеля будучыні народу мала наладзіць свой промысел, мець сяньня вялікіх людзей, падняць масы высока гаспадарча. Пакуль ня будзе зусім сваею моладзь, пакуль ня будзе яна ўзгадована нагэтулькі стойкаю целам i душою, каб магла пастаяць бяз хістаньня за сваё, гатовая аддаць i кроў i жыцьцё,- датуль можна баяцца за народ. Слаўныя старадаўныя дзяржавы i з нашае гістарычнае пары з мамэнтам, кал i ня мелі прытоку загартаванае моладзі, пачалі падаць, i сьледу часта з гэных дзяржаў няма. Малапамалу "Р. Шк." лепш разумее сваю ролю надпартыйнае, надклясавае ўстановы. Аднак трэба было, як кажу, 25-гадовае працы, змаганьня, каб дайсьці да выснаўку, што шлях да ўзгадаваньня пасвойму ляжыць у плошчы сваіх родных школаў. Першую прыватную пачаткаваю школу бачым у арганізацыі ў 1906 г.
Ці думаеце, што працаўнікі нізавыя, сябры наглядных радаў, управаў былі іншыя, лепшыя, чымся ў іншых грамадзянствах? Не. Аўторытэтная адзінка (Л.Ясінчук) кажа, што шмат хто з перадавых людзей разыхоўдзіўся з ідэолёгіяю арганізацыі, пасылаючы, прыкладам, дзяцей да польскіх школаў; грамадзянства ня верыла само ў сябе, глядзела за падмогаю, на грошы з дзяржаўных крыніцаў, хадзілі людзі на канфэрэнцыі, прасілі ў сойме, у Вене... I хаця ў першы юбілей 25-тых угодкаў бачым рэзультаты даволі скромныя, аднак найважнейшае было зьдзейсьнена, быў знойдзены собскі шлях.
Раз стануўшы на добрыя ногі, разьвіцьцё арганізацыі пайшло хуткім тэмпам.
У сваей дзейнасьці цэнтраля яшчэ ў 1889 г. парупілася аб закладзінах свайго органу, якім быў пачатна "Вчитель". Ад 1904 г. выходзіць незалежна ад "Р. Шк." орган прафэсыянальны вучыцельскі "Промінь". "Вчитель" цікаваў аб старшых, для дзяцей быў заложаны асобны орган "Дзвінок". Побач рэгулярных школаў, якія, за прыкладам Львова, нарасталі i на правінцыі, пачалася асьветная праца ў форме розных курсаў, асабліва ў форме бібліятэкаў.
Перад вайною 1914 г. у весь край меў сетку школаў з сэмінарыямі, гімназіямі, курсамі, бібліятэкамі.
На гэную шырока разгорнутую працу трэба было грошаў. Грошы здабывалі ў розны спосаб. У першую чаргу былі сяброўскія складкі, далей ахвяры, часта вельмі вялікія. Ахвяры вельмі цікавыя тым, што йшлі яны з масы. Прыкладам, можна было наглядаць ахвяру селяніна з 1-2 гектараў зямлі. Кажу аб такой ахвяры, што яна вялікая, калі яе параўняць з магчымасьцямі незаможнага селяніна. Далейшаю крыніцаю грашоваю былі ўрадовыя дапамогі i ў канцы даходы з розных прадпрыемстваў. Якія-ж гэта прадпрыемствы ў культурна-асьветнай арганізацыі?
Пачатна была спроба разаслаць па правінцыі скарбонкі. Гэты спосаб раздабыць грошы быў мала карысны. Затое за прыкладам Чэхаў згулялі ў падзеях таварыства ўмовы з паасобнымі фабрыкамі - фабрыкаю гільзаў ад папяросаў, фабрыкаю сярнічкаў, сшыткоў, алавікоў. На ўсіх фабрычных прадметах былі наклейкі са штампамі, алегорычнымі абразкамі, сымболямі "Рідноі Школи". Таварыства даставала працэнт ад прададзенае колькасьці прадметаў. Важная тутака была старана ня толькі грашовая, колькі самая популярызацыя ідэі асьветнае ўстановы. Можна сказаць, што гэта адначасна першая ўкраінская спроба клічу "да сваіх па сваё". Масы прывучаліся ў гэны спосаб да нацыянальнае салідарнасьці, вучыліся дысцыпліны, без якое, як мы ведаем, ніхто нічога ня мог зрабіць.
Каб не прапалі дзеля будучыні традыцыі асьветнае працы, наладжаны ў 1890-1892 асьветны музэй (пэдагогічны ўкраінскі музэй). Год 1914, які пачынаўся вялікімі праектамі ў сувязі з юбілеем Шэўчэнкі, дзякуючы вайне прыпыніў дзейнасьць "Р. Шк." на некалькі гадоў. Прыпынілася праца ў сэнсе разгону. Некаторыя ваколіцы краю ня спынялі свае дзейнасьці ні на мамэнт за ўвесь час вайны. Адчыніліся новыя дзялянкі працы, якіх не спалохалася таварыства - прыкладам, у лякарнях, абозах палонных i г. д.
Пасьля вайны краёвыя суадносіны востра перамяніліся. Вельмі ярка i вобразна бачым гэта з цыфраў. Перад вайною Ў Галіччыне на 5580 урадовых школаў было 2496 украінскіх (Lehnert S. "Szkolnictwo w Małopolsce". Lwów, 1924). У 1929-30 школьным годзе было гэных украінскіх школаў усяго 716 прэсавае (інтэр. нач. Сухэнка з 10.VІІ.1930). На 50 польскіх гімназіяў у 1922 г. на тэрыторыі Львоўскае Школьнае Акругі было 6 украінскіх. Ніводнае ўкраінскае на 19 дзяржаўных прафэсыянальных школаў.
Незалежна ад таго, як хто ацэніваў-бы ўмовы ўкраінскае асьветнае працы ў колішняй Аўстрыі,- трзба лёяльна сказаць, што ўкраінць) паказалі сваю поўную арганізацьійную i нацыянальную сьпеласьць, калі ня толькі ня ўпалі духам пасьля вайны, а наадварот, з вялікаю бадзёрасьцю на чале з "Р. Шк." разгарнулі яшчэ шырэй, чымся да вайны, асьветную працу. На давер да "Р. Шк." паказывае вялікая ахвярнасьць грамадзянства. Ахвяраў у 1923-24 было 55.000, а у 1929-30 - 199.331 залатоўка. Толькі пры такіх умовах можна ўявіць, што Таварыства ў бюджэце ў 1930-31 прэлімінавала на расходы 2.200.000, а ў 1933-34 - роўна тры мільёны залатовак.
На што ідуць такія вялізарныя грошы? Зразумець легка, калі паду маем, што "Рідна Школа" - гэта быццам сваё міністэрства асьветы ўкраінцаў у Польшчы. Вядзе яно агульныя сярэднія школы (гімназіі), рознаякія прафэсыянальныя, вучыцельскія сэмінарыі, вядзе бурсы, вядзе пачаткавыя школы, курсы, чытальні.
Насколькі патрэбная гэная праца, гаворыць хаця-б адзін толькі прыклад. Да новазаснаванае рамесьніцкае школы ў 1922 г. запісалася 90 вучняў, на другі год было ix ужо 160, а на трэці - 230.
Новая дзялянка працы, разгорнутая "Рідною Школою" пасьля вайны асабліва шырока,- гэта прытулкі, дзіцячыя гародчыкі. Хаця праца гэная ня зусім мае характар школьны i хутчэй належала-б да такое ўкраінскае арганізацыі, як "Просвіта", аднак хіба ніколі не зашмат людзей i працы ў такой галіне. Узгадаваньне дзіцяці ў пару дашкольную, ціж можа быць нешта прыгажэйшае з боку гледжаньня нацыянальнага, i адначасна тутака вялікае значэньне моральна-грамадзкае. Дзеткі малыя па вёсках не бадзяюцца, а ў здаровай атмасфэры i фізычна, i духова растуць на добрых i карысных грамадзян.
Побач гэных галінаў працы ідзе работа выдавецкая. Пачатна былі гэта нерэгулярныя выданьні, з 1886 г. гэта рэгулярная "бібліятэка для моладзі". Ужо за першых 25 гадоў выдана 118 кніжак i кніжачак. Дзеля распаўсюджываньня сваіх выдавецтваў мае "Рідна Школа" свае кнігарні.
"Рідна Школа" ў блізкім кантакце з усімі ўкраінскімі асяродзішчамі, у тым ліку, зразумела, з Амэрыкаю i Канадаю. Злучаныя Штаты гэта, між іншым,- адна з найважнейшых крыніцаў даходаў арганізацыі. Землякі ў далёкай краіне вельмі добра памятаюць працу "Р. Шк." на бацькаўшчыне i ахвотна на заклік памагалі i памагаюць грашова.
Даволі доўга праца ў розных органах арганізацыі была бясплатная. З ростам абойму працы ў вельмі рознаякіх галінах трэба было паклікаць людзей, якія ўвесь свои час i веду аддаюць інстытуцыі.
Сьляды працы "Рідноі Школи" вялізарныя. Мераць ix трэба ня толькі колькасьцю школау, ня толькі вялічынёю бюджэту, з якім яна сяньня працуе, а тым, што клала яна i кладзе найбольш аснаўныя, найбольш непарушаныя фундаманты у жыцьці народу. У працягу сваей 55-ці гадовае працы "Рідна Школа" працерабіла новы, сваеродны шлях да узгадаваньня нацыі. Яна навучыла народ спадзявацца выключна на свае сілы.
Закон прыроды заусёднага i паўсюднага змаганьня тарнуецца у цэласьці i да чалавека адзінкі, i чалавека грамады. Узгадаваньне тады толькі будзе мэтнае, калі яно прызнае вышменаваны закон, перапусьціўшы яго цераз прызму найвышэйшае, якую дасюлешняе чалавецтва ведае, моралі - моралі i этыкі хрысьціянскае. Пры такім адношаньні да узгадаваньня будзе яно даваць у выпладзе людзей з характарам. Характар - гэта у кожным узгадаваньні усё! Усебаковае узгадаваньне ня можа ня быць нацыянальным. У чужой школе можам навучыцца тэхнікі, мэдыцыны i ўсяго іншага, затое вельмі цяжка ў чужой школе ўзгадаваць поўнага чалавека, які ўмеціме знайсьці ў сабе ўсе таёмныя крыніцы стульнага злучва з народам. Паўніня разьвіцьця ўсіх старой чалавека шмат лягчэйшая на асноведзі нацыянальных традыцыяў, а ўсё гэта найлягчэй зьдзейсьніць у сваёй школе.
Дзеля гэтага, што "Рідна Школа" ідзе па вышпрыведзенай лініі, можна ўважыць гэную ўстанову за магутны фундамант ўкраінскае будучыні.
МІТРАПАЛІТ ШАПТЫЦКІ
Чым Папа ў Рыме, тым Мітрапаліт Шаптыцкі ў Львове. Не пабачыць Яго, значыцца ня мець цэлага Львова. Волат у даслоўным сэнсе слова i волат духа - трывае, здаецца, бязьзьменна на сваём становішчы за памяці двох пакаленьняў. Жывая традыцыя далёкіх стагодзьдзяў, патомак слаўнага роду, стануў у рады змагароў за новую пару Ўкраіны i зьяўляецца сымбалем слаўнае мінуўшчыны i сьветазарнае будучыні. "Няма другога чалавека ў украінскім сьвеце, як Мітрапаліт. Няма паміж украінскім грамадзянствам больш заслужанай адзінкі, як Ён. Няма паміж усей украінскай зямлі другога павадыра з гэткім моральным аўторытэтам..." ("З нагоды юбілею Мітрапаліта") часапіс "Жінка".
Старое знаёмства нас, беларусаў, з Мітрапалітам. У далёкім Львове Ён умеў згледзіць першыя спробы нашага Адраджэньня i сваім аўторытэтам, радаю, помаччу падтрымліваў кожны наш пачын. Ён умеў чуткаю душою зразумець нашыя злыбеды, умеў падтрымаць веру ў перамогу. Гісторыкі калісь усебакова ацэняць Ягоную ролю i ўсходнія пляны на асноведзі карэспандэнцыі i гутарак з дзеячамі беларускімі.
Што ж тады казаць аб ім у адносінах да ўкраінскага адраджэньня?! Ад мамэнту, калі будучы 34-гадовым мaладым чалавекам, заняў Ён у 1899 г. эпіскапскі пасад у Станіславове i далей, праз некалькі гадоў, стаўшы Мітрапалітам Галіччыны, ня было i няма ніводнае працы, дзе ня бачылі-б мы Ягонага прозьвішча. Ён у 1899 г. заклікае ў сваіх "Посланіях" сьвяшчэньнікаў да працы ў "Просвіце" на карысьць царквы i народу, Ён дае грошы на выдавецтвы. За Яго пачынам паяўляецца бурса для ўкраінскае моладзі. Ад Яго выходзіць ініцыятыва заснаваць першую Ўкраінскую жаночую гімназію. Прыпынак для хворых студэнтаў i санаторыя з Ягонае ахвяры. Сірацінец для дзяцей, што асталіся без бацькоў, дом для парадні мацярком, летнія аселішчы для гарадзкіх дзяцей - новыя сьледамкі грамадзкасьці i ахвярнасьці Мітрапаліта. "Народня Лічниця" пачынае працу дзякуючы таму, што знайшла ў Мітрапаліце чалавека з шырокім сэрцам i рукою. Без Яго не пабачыў-бы сьвету "Шпиталь Народноі Лічниці", пазорная будыніна якога адчыніла ўжо часткова дзьверы ўсім хворым. Некалькі апошніх дзесяткоў гадоў украінскае працы ў кожнай дзялянцы - асьветнай, гаспадарчай, літаратурнай, мастацкай стульна злучаны з Андрэем Шаптыцкім. Ён цэлая эпоха ў грэrа-каталіцкай царкве. Можна вельмі сумлявацца, чым сяньня была-б царква, ня маючы такога Мітрапаліта. I, думаю, з жахам праганяюць ад сябе назольлівую думку змагары за нeзaлeжнacьwm царкоўнага жыцьця аб тым, што будзе, калі ня стане Андрэя!
Ідзем на сьв. Юрскую rapy, што вялічаецца над Львовам. Перад Палацам маладыя сьвяшчэньнікі стаяць безнадзейна. На дзьвярох картачка - Мітрапаліт ня прыймае. Што рабіць?! Пішам картачку да мітрапалітавага капэляна, што, маючы вельмі абмяжованы час, хацелі-б мець гонар аддаць наклон Мітрапаліту. Праз пару мінут дасталі адказ, што калі толькі зможа, дык нас прыйме. Заўсёды заняты, заўсёды поўна ў Яго гасьцей з далёкага сьвету, поўна сваіх людзей. Заўтра паседжаньне капітулы, сяньня візыта нейкіх галяндзкіх i бэльгійскіх пралатаў ці манахаў.
Жджэм у вялікай залі, на сьценах партрэты колішніх уладыкаў i мітрапалітаў грэцка-каталіцкіх. Дзе калісь паміж імі будзе найлепшае месца Андрэю Шаптыцкаму, які настолькі вышэй за шмат каго з гэных ужо даўно адыйшоўшых людзей?!
Выходзіць апошні сьвяшчэньнік. Мая пара. Стукаю ў дзьверы i, увайшоўшы ў вялізарны габінэт, шукаю гаспадара.
Налева, за сталом, над кніжкаю, кідаецца галава, нязвычайна мастацкі твор натуры, якога ня можа перадаць ніводзін разьбяр, нівозін маляр. Колькі у Ягонай асобе велічы, магутнасьці, розуму i адначасна дабраты, ветласьці. Мітрапаліт шмат ужо гадоу не падыймаецца на ногі, ляжыць спараліжаваны, аднак стоючы пры ім чалавек забываецца, што гэта чалавек як усе іншыя людзі, якога нядужасьць прыкавала да ложка i крэсла.
Якая памяць, колькі жывасьці, колькі зацікаўленьня аб нашых беларускіх справах! Які шырокі пагляд на усе пытаньні нацыянальна-рэлігійнага жыцьця! Кажа, што жывое пераможа ўсё на сваім шляху, што ніякія запыні, адкуль яны i якія людзі ix ні рабілі, усё прападае перад праўдаю, шлях да перамогі ня лёгкі, на ём трэба ня толькі часу, працы, але ахвярнасьці, крыві i жыцьця...
Баюся даўжэй забіраць час Дастойнаму Гаспадару. Заклікае Ён, каб прыйсьці на другі дзень, меціме свабодную часіну - дык ахвотна яшчэ пагаворыць з сынам далёкага Беларускага народу...
Выходжу, за мною ўжо сьвят. Юрская гapa, а яшчэ поўныя вочы гэнага Вялікага Сына Ўкраіны.
ПРЭСА
Пачынаючы ад другое палавіны XIX стагодзьдзя, можна было-б назваць мінуўшую пару - уключна нашыя дні - "парою прэсы". Пачаткі прэсы шмат ранейшыя. Ня сыграла яна, аднак, раней большай ролі дзеля малога кругу чытачоў, на яких магла дзеяць. Сяньня толькі глухія старонкі ня цікавяцца прэсаю, па ўсіх культурных краінах роля ейная настолькі вялікая, што называюць яе "дзяржаваю ў дзяржаве". Можна розна заглядацца на ейнае значэньне, ніхто, аднак, пярэчыць ня будзе, што роля інформацыйная, асьведамляючая, творча-ідэолёгічная, узгадаваўчая i, што само сабою зразумела, роля дэструкцыйная, у залежнасьці ад якасьці i характару прэсы - ёсьць вялізарная.
Пачаткі прэсы ў Галіччыне вельмі далёка за намі. Львоўскае "Діло" сьвяткаваціме хутка 60-тыя ўгодкі свае працы, а "Діло" пачало працу на падрыхтаваным грунце. Ужо хутка пасьля цэсарскага маніфэсту ў 1848 i Краёвага Зьезду Русіноў у Львове паяўляецца рэгулярны часапіс "Слово", які становіцца пазьней органам толькі групы старарусаў. Народніцкая група, дзеля распаўсюджваньня собскае ідэолёгіі, выдае ад 1868 г. часапіс "Правда". Тая самая народніцкая група, якая пазьней аформілася у нацыянал-дэмакратычную партыю, ужо ад 1880 г. мае той штодзёньнік "Діло". Зразу мела, што рост нацыянальнае сьведамасьці выклікае новыя й новыя часапісы. Кожная з палітычных групаў рупілася аб выдавецтве свайго органу. Сяньня ў адным толькі Львове ёсьць некалькінаццаць часапісаў з рознаякім напрамкам. Калі нацыяналістаў з фашыстаўскім характерам (на чале Паліеў) назавем правымі, УНДО цэнтрам, а ўкраінскіх радыкалаў - левымі, дык да правае прэсы будзе належаць "Украінські Вісты" - штодзёньнік, "Батьківщина", "Перемога". Да цэнтру -"Діло" (штодзёньнік) i "Неділя". Радыкалы выдаюць "Громадський Голос", блізкі па ідэолёгіі да радыкалаў орган моладзі "Каменяри". Бязумоўна, што падзел палітычнае прэсы вышэйпададзены вельмі схэматычны, дзеля таго, што не абхоплівае ён прэсы концэрну "Ўкраі'нська Прэса", некаторыя выданьні якога маюць характар палітычны, затое яны беспартыйныя, i цяжка казаць, ці яны "левыя", ці "правыя", таму што яны прадусім народніцкія. Ды аканчальна сяньня падзел на правых i левых вельмі перастарэлы, i карыстаюся ім, каб лягчэй было ўявіць агульны характар прэсы. Аб концэрне "ўкраінскай прэсы" скажу ніжэй крыху больш.
Побач прэсы палітычнае, украінцы маюць шырока разгорнутае выдавецтва прэсы адумысловае характару асьветнага агульнага - "Життя i Знания", "Рідна Школа", коопэратыўнага - "Коопэратыўна Республіка", "Господарсько-кооперат. часопис", гаспадарчага - "Сільськйй Господар", літаратурнага - "Назустріч", "Обрыі", "Вістник".
Ёсьць прэса, прысьвечаная дзецям - "Дзвіночок", моладзі - "Шлях Молоді", ёсьць гуморыстычная -"Комар", які "кусае, шчо тйжня під неділю". Такі часапіс, як "Жінка", хаця гэта орган "Саюзу Ўкраінак", аднак ён займаецца ня толькі арганізацыйнымі праблемамі, а разглядае i палітычныя пытаньні i ўзгадаваўчыя, i літаратурна-мастацкія. Раскошны часапіс "Мистецтво", прысьвечаны амаль ня выключна малярству i плястыцы.
Вышэйпададзеныя нормы вельмі недакладна i ня вычэрпываюча паказваюць багацьце ўкраінскіх рэгулярных выданьняў. Лекары выдаюць орган "Лікарський Вістник", ёсьць часапісы прысьвечаныя філёзофіі i багаслоўю, маюць свой орган пчаляры i г. д.
Здаецца, лёгка сказаць "Вістник"... Нам назоў гэны нічога не гаворыць, для ўкраінскіх чытачоў за гэнаю назоваю хаваецца ідэолёгія рэдакцыі, цэлыя групы людзей, якія маюць сваіх прыхільнікаў i ворагаў. Побач, скажам, з "Вістником" будзе іншы часапіс, з іншаю або варожаю ідэолёгіяю. Ідзе часам вострае змаганьне паміж паасобнымі групамі на бачынах зусім непартыйных часапісаў, змаганьне, трэба сказаць, карыснае: яно дае магчымасьць адшліфаваць пагляды, выраўняць лінію ў разуменьні паасобных зьявішчаў у сучаснасьці i мінуўшчыне.
Прэса мае чытачоў. Спрэчкі, якія вядуцца ў варожых органах, сустракаюць моцнае рэха ў масах... У гэтым i сіла ўкраінскае прэсы!
Правінцыя, незалежна ад Львова, мае даволі багатую прэсу, якая ня можа ані якасьцю пёраў, ані колькасьцю чытачоў раўняцца з цэнтрам.
У Ўкраінцаў можна наглядаць адно зьявішча вельмі характэрнае ў галінэ прэсы, якое нам, Беларусам, на першы пагляд, мала зразумелае, паіменна: маюць яны ўжо сваю "чыстую" прэсу. Кажучы "чыстую", не хачу процістаўляць нейкай папэцканай ці хуліганска-бруковай. Найважнейшая роля прэсы - аб'ектыўна інфармаваць чытачоў аб падзеях дня ці агулам сучаснасьці. Чытач з інформацыяў сам павінен зрабіць вывады. Гэтак тэорыя. Практыка паказвае нешта іншае. Група людзей, аб'еднаных супольнаю думкаю, праводзіць пагляды ў друку, шукаючы сабе спагаднікаў i прыхільнікаў. Такая партыйная групавая, ідэолёгічная прэса сама перажуе ўсенька замест чытача, "аблягчае" яму работу. Чытачу не астаецца больш нічога, як толькі прыняць пададзеную страву i пераварываць.
Іншая справа, ці наагул магчымая "чыстая" прэса, якая ўмела-б астацца абсалютна незалежнаю, а праводзіла-б выключна лінію інформацыйную. Можна баяцца, што не, хаця вялікія асяродзішчы Заходняе Эўропы, i асабліва Амэрыкі, маюць такую прэсу i вельмі даражаць ёю. Не вырашаючы гэнага пытаньня прынцыпова, адцемім толькі, што концэрн "Украінська Прэса" прадстаўляе гэны тып "чыстае" прэсы. Гэнае зьявішча настолькі цікавае, што варта спыніцца над ім у некалькіх словах.
Закладчыкам, ініцыятарам i душою концэрну зьяўляецца Іван Тыктор, чалавек, які, можна cпадзявaццa, не сказаў свайго апошняга слова, хаця i сяньня гэта волат на выдавецкім ўкраінскім рынку друкаванага слова. Выдае ён "Новий Час" (штодзёньнік), "Дзвіночок" - часапіс для дзяцей, "Комар" - гуморыстычны часапіс, "Народня Справа" - тыднёвік для вёскі, "Наш Прапор" - ілюстраваны двуднёвік, "Наш Лемко" - часапіс прысьвечаны краіне i правінцыі ўкраінскай у Галіччыне, што знаходзіцца на рубяжы з этнографічнаю Польшчаю. Шэсьць часапісаў у руках аднаго чалавека! Да таго трэба яшчэ адцеміць, што пры асобных органах ёсьць рэгулярныя прэміі ў форме штомесячнае кніжкі бэлетрыстычнага зьместу, пры іншых - гістарычнага зьместу i г. д. Між іншым, такім шляхам пабачыў сьвет вялізарны том "Гісторыі Ўкраінскага Войска" ды "Гісторыі Ўкраіны".
Іван Тыктор яшчэ малады, сярэдняга росту, нязвычайна жывы, гутарлівы чалавек. Нягледзячы на гутарлівасьць, словы паасобныя ў яго падаюць быццам адрэзаныя. Так гаворыць камандзер да жаўнераў у ваенную пару: коратка, ясна, зразумела, тонам ветлівым, адначасна i рашучым. У штодзённай працы ён не дэспот. Пачаў вельмі скромна. Як кажа сам, быў друкаром, кольпортэрам свайго першага часапісу, сам быў аўтарам. Таленавітасьць у галіне арганізацыйнай, у гандлёвай, знаёмства практычнае псыхалёгіі чалавека i, асабліва селяніна, унутраны дэмократызм, прыяцельскія адносіны да супрацоўнікаў i бясконцая, упорыстая энэргія - усе гэныя прыметы i свомасьці зрабілі Тыктора ўласьнікам концэрну i паставілі паміж тымі людзьмі, якія пакінуць сабе вялікі сьлед у будаўніцтве культуры ўкраінскае.
Дырэктар Тыктор ахвотна гаворыць аб падзеях "Народньоі Справи", гэнае "каровячае газэты", так кажуць ягоныя крытыкі. А сколькі тутака ў арганізацыі працы ў "Нар. Справе" было разумнае палітыкі, псыхолёгічнае тонкасьці. Коратка кажучы, некалькі гадоў таму назад Тыктор апавяшчае, што кожнаму падпішчыку, які заплацкдэ за ўвесь год за газэту, дае магчымасьць застрахаваць сваю карову. Калi карова здохне ці прападзе, адміністрацыя часапісу будзе плаціць 100 (цяпер 60) злотаў. Калі ўласьнік дарэжа жывёлу - 60 (цяпер 40) зл.
На вёсцы селянін пачатна ня верыць, думае, што Тыктор гэта йшчэ адзін з меставых жулікаў. Аднак розум, лёгіка дыктуе гаспадару, што рызыка малое, а калі пачуў ды йшчэ прачытаў у той самай "Нар. Справе", што нехта сапраўды дастаў грошы за здохшую карову, дык народ паверыў, i сяньня часапіс мае да 40.000 (сорак тысяч) падпішчыкаў. Тыктор выплаціў уласьнікам кароваў да 400.000 (чатырыста тысяч) залатых. Незалежна ад прэміі за карову, Тыктор дае пагарэльцам ці пацярпеўшым ад пошасьцяў чытачом пэўную дапамогу ў форме пару дзесяткаў залатых. Чытачы маюць права йграць на лётэрыі, якую наладжвае концэрн. Выйгрышы - якія-ж блізкія селяніну. Можна выйграць плуг, барану, малатарню, воз, можна выйграць 1-2 гектары зямлі, можна выйграць вопратку i г. д.
Пачатна журналісты, ды й шмат хто з украінскага грамадзянства, шкелілі з Тыктора. "Каровячая газэта" гучэла насьмешліва у вуснах людзей. Сяньня йнакш глядзяць i крытыкі, а аб сялянах дык i няма што казаць. Тыктор - гэта сымболь некага магутнага, што дае грошы i грошы не за якую благую работу, а за тое, што селянін чытае вялікі, добра рэдагаваны у шчыра народніцкім тоне, украінскі тыднёвік.
Тыктор ня кідаў лёзунгаў партыйных. Ён узгадаваў новых чытачоў, не адбіраў нікому ix. Прэса партыйная прыняла яго варожа. Змаганьне пайшло вострае, між іншым, i з "Ділом". Сяньня паміж імі пакт неагрэсіі; трэба думаць, што гэты пакт азначае перамогу концэрну. Была гарачая вайна з кругамі клерыкальнымі (біскуп Хомышын). Сяньня i тыя не нападаюць. Шмат хто пачатна баяўся, што Тыктор хоча рабіць новую партыю, жыцьцё наказала, што ня толькі партыйна-палітычныя лёзунгі патрэбныя ці неабходныя, што працаваць дзеля народу можна ў іншай форме. Концэрн інформуе, ня сварыцца на вёсцы з дзеячамі тых ці іншых кірункаў. Трэба думаць, што вялікая заслуга Тыктора ў галіне ўзгадаваньня i прыдбаньня тысячаў чытачоў украінскага слова па гарадох i што ён у вялікай меры быў тым, хто выкінуў зусім польскую газэту з вёскі Усходняе Галіччыны.
Твор Тыктора - гэта жывы прыклад непераможнае баявое волі народных масаў у ix імкненьні да незалежнага нацыянальнага жыцьця.
"САМООСВІТА"
Адлюстраваньне асьветнае акцыі ў Галіччыне былоб няпоўнае, калі-б не ўспамянуць аб "Самоосвіце". Характар, спосаб працы, сфэра дзейнасьці, мэтодыка - усім гэтым "Самоосвіта" адыходзіць ад "Рідноі Школи" i "Просвітй". Працуе яна ўсяго некалькі гадоў. Першая кніжачка "Самоосвітй" пабачыла сьвет у 1932 г. Рэгулярна кожны месяц падпішчык дастае адну кніжку, цяпер ix нарахоўваецца 73. Рэдагуе рэдакцыйная калегія, якая апрацоўвае агульны плян, падбірае аўтараў, сьлядзіць за правільнасьцю ідэолёгічнае лініі выдавецтва. Лінія гэная даволі блізкая да ідэолёгіі радыкалаў i іхняга органу «Громадськйй Голос", i, паводле слоў нашага інфарматара др. М.Стахіва, можна было-б яе назваць народна-дэмократычна-паступоваю. "Самоосвіта"- таварыства коопэратыўнае, пасылае свае выданьні толькі тым, хто прысылае падпіску. Пільны чытач дастае йшчэ асобныя прэміі кніжкамі з цыклю "найпрыгажэйшыя аповесьці".
Аснаўная розьніца ix з іншымі падобнымі выданьнямі ў тым, што цэласьць выйшаўшых дагэтуль кніжак мае ўяўляць сабой свайго роду агульную энцыклёпэдыю. Да тагож дасюлешняя праца зьяўляецца як-бы падгатоўкай да будучага курсу ў такой самай форме, які меціме характар сваероднага народнага ўнівэрсытэту. "Самоосвіта" імкнецца даць адказ на усе пытаньні, якія зьяўляюцца перад адзінкаю з масы. Першая кніжка гаварыла аб тым, як чытаць кніжку. Чым далей, тым больш глыбака распрацоўваюцца тэмы са ўсіх галінаў жыцьця. Мэтодыка ў адносінах да чытача - не напалохаць яго тым, што ён нічога не разумее, наадварот, супрацоўнічаць з ім, вясьці яго што раз вышэй. Вымогі ад чытача, які бярэ ў рукі першую кніжку, невялікія - каб умеў прачытаць напісанае, значыцца, курс некалькіх клясаў пачаткавае школы.
Разглядаючы сяньня ўжо надрукованыя кніжкі, можна правесьці такі паміж імі падзел:
Навука грамадзкага ўзгадаваньня ... 4 кніж.
1. Сусьветная гісторыя 12
2. Гісторыя сусьветнай вайны 2
3. Гісторыя ўкраінскае рэвалюцыі 5
4. Гісторыя рэвалюцыі ў Расеі 3
5. Гісторыя ўкраінскага народу 5
6. Палітычна-грамадзкія навукі 5
7. Эканомія 8
8. Аб зямлі 5
9. Аб жыцьці 4
10. Астраномія 1
11. Геомэтрыя 1
12. Аб жывёлах 3
13. Аб чалавеку 2
14. Хімія 2
15. Фізыка. 5
16. Аграномія (Земляробства) 1
17. Матэматыка 1
18. Украінская літаратура 1
19. Гісторыя навукі 2
У I аддзеле - грамадзка-ўзгадаваўчым - бачым адну кніжку "Слова да маладых людзей - аб здаровым целе i здаровай душы, аб любові ды ідэалах жыцьця". Сам назоў кніжкі паказывае на ейны зьмест. У гэным самым аддзеле знаходзіцца іншая кніжка з назоваю: "Культурны чалавек". Гаворыцца ў гэнай кніжцы аб суадносінах паміж людзьмі рознага веку, аб тым, як трымацца ў гасьцях, на вуліцы, як i дзе апрануцца, аб чысьціні цела, аб працы дзеля грамадзянства i г. д. Шмат чаго з пададзеных разважаньняу, радау ведае кожны чалавек ад бацькоу, ад таварышоў, ад настаўніка у школе. Усяго-ж гэтага, аднак, не аднаму прыходзіцца вучыцца праз цэлае жыцьцё. I нічога такога, здаецца, важнага ў вонкавай культуры! А як інакш жыве хаця-б моладзь, калі над ёю нехта папрацаваў, пашырыў ейныя кругавіды! Як прыгожа такая моладзь умее на»Г гуляць. Як далёка яна ад грубых жартаў, лаянкаў, п'янага рогату i дзікіх бойкаў тае моладзі, у якое не зьяўляецца нават пытаньне аб культурнасьці ці някультурнасьці ейных формаў жыцьця. З гэных няважных быццам мамэнтау складаецца жыцьцё. Такія меркаваньні зусім ня "панскія", як мо' нехта казаў-бы. Якта ў сучасных Саветах павадыры партыі i дзяржавы зразумелі вартасьць i значэньне вонкавае культуры i загадываюць правесьці поўную праверку ранейшых паглядаў i адносінаў у нізох партыі.
На гісторыю, як бачым з колькасьці аддзелаў i кніжак, робіць рэдакцыя "Самоосвіты" вялікі націск. Кожны ўзгадаваўца вельмі добра разумее, што толькі на асноведзі мінуўшых падзеяў чалавек умеціме добра ўявіць сваю эпоху i сваё ў ёй месца. Дык ня будзем дзівіцца, што на 73 усіх кніжак - прысьвечана гісторыі 27, ці, інакш кажучы, 37 проц.
Аўтары пішуць аб гісторыі не паводле старых шаблёнаў. Не расказваюць, што нейкі князь пабіў нейкага караля, ажаніўся ды памёр у такім i такім годзе. Такая гісторыя вельмі мала вартасная. Яна нудная, далёкая, чужая. Гісторыя ў "Самоосвіце" жывая, мо' яна крыху тэндэнцыйная; аўтары падыходзяць да паасобных мамэнтаў i зьявішчаў з боку гледжаньня працоўных масаў i імкнуцца падчыркнуць аснаўныя, паводле ix, пружыны i жаролы ўсіх быўшых i сучасных падзеяў. Трэба помніць, што такая гісторыя будзе толькі зразумелаю i блізкаю чытачу. Украінскаму селяніну трэба насьвятліць i прыблізіць эпоху Багдана Хмельніцкага, трэба накінуць асноведзь, на якой вырас сам гетман i ягоныя войны. Тады Хмельніцкі ня будзе вусатым i пузатым панам ці казаком, які нічога не гаворыць сяньняшняму чалавеку.
Мае быць, мяркуючы аб паясьненьні вельмі йшчэ няўдаўных падзеяў, вялікая частка кніжак прысьвечана i рэвалюцыі ў Расеі i змаганьням украінскім за незалежнасьць. Вельмі i вельмі патрэбныя ведамасьці на вёсцы. Сяньня кожны прымушаны палітыкаваць, калі ня хоча, каб яго загналі у чужы яму стан. Дык трэба азброіць яго у прауду, як i што было 3 вайною, што было з бальшавіцкаю рэвалюцыяю i г. д.
Палітычна-грамадзкія i эканамічныя пытаньні займаюць шмат месца ў "Самоосвіце"- 13 кніжак. Бяз гэтага ніякая фундамэнтальная праца на вёсцы немагчымая. Жывыя, цікавыя адзінкі хочуць ведаць, на чым яны стаяць, хочуць уявіць тон i гармонію (хутчэй дысгармонію) усіх зрухаў i змаганьняў, сьляды каторых найбольш балюча якга адчуваюць працоўныя сялянска-работніцкія гушчы.
Літаратуры, на наш пагляд, мала пакінула месца рэдакцыя. Адна кніжка на гэным падгатаваўчым курсе можа паказываць на рацыяналістычную аднабокасьць кіраўнікоў. Чалавек жыве ня толькі розумам. Гісторыя дзеіць ня толькі на розум, але i на пачуцьцёвую старану душы чалавека. Літаратура ня будзе зноў выключна праяваю сэнтымэнту. Аднак у літаратуры лягчэй прыблізіць ужо пяройдзеныя шляхі народу, чымся на асноведзі якіх іншых навукаў. Трэба спадзявацца, што ў будучым курсе народнага ўнівэрсытэту гэным праблемам пакінецца больш месца.
Усе іншыя аддзелы прысьвечаны біолёгіі, фізыолёгіі i агулам прыродзе. Некалькі кніжак разглядаюць сухія i быццам адарваныя тэмы, як матэматыка i геомэтрыя. У сапраўднасьці яно з гэнымі прадметамі ня зусім так. Побач са стараною практычнаю матэматыкі, умелы падыход да геомэтрыі, як ня трэба лепш, пакажа ў новым насьвятленьні змаганьне незалежнага духа адзінкі ў імкненьні да чыстае праўды.
Паасобныя кніжкі друкуюцца ў колькасьці 5.000 экзэмпляраў. Некаторыя кніжкі мелі па некалькі накладаў. Агулам выдана 500.000 кніжачак, з якіх толькі 150.000 асталося на складзе. Усе іншыя разыйшліся па вёсках, пабуджаючы i заахвочываючы чытача да лепшага, разумнейшага жыцьця.
Працягам i завяршэньнем пачатае працы, як я ўжо казаў, будзе "народны ўнівэрсытэт "Самоосвітй". Гэны вышэйшы курс патрывае 4-5 гадоў. Вышэйшы курс маніцца разгарнуць працу ўшыркі i ўглыбкі. Паміж аддзеламі будзе ўведзена філёзофія, з думкаю паказаць аснову сьветапагляду філёзофаў ды паясьніць клясыфікацыю аддзельных галінаў філёзофічных - этыкі, лёгікі, псыхолёгіі i г. д.
У аддзеле літаратуры будзе разгорнута літаратура ўкраінская i заходне-эўропэйская. Асобна будзе разгледжана псыхолёгія i тэхніна літаратурнага творства. Гісторыя шырэй i глыбей увядзе ў каляіны, якімі йшоў народ у мінуўшчыне. Адначасна грамадзка-палітычныя i эканамічныя навукі будуць далей выкладацца для падгатоўленага ўжо чытача.
З прыродаведы будзе ўведзены новы прадмет - географія Украіны з эканамічнаю географіяю. Будзе новы аддзел - мастацтва. Прысутнасьць гэнага аддзелу зусім зразумелая. Можна шкадаваць, што ня было мастацтва закранута ў дасюлешнім курсе.
У канцы йшчэ адна дзялянка дасюль неразгорнутая - аддзел практычных навукаў: аб хатнім гаспадарстве, электрычнасьці i хатніх патрэбах з галіны электрычнасьці i г. д.
Аб правільнасьці падыходу рэдакцыі, беручы прынцыпова, да жыцыдя гаворыць, між іншым, факт зацікаўленьня кніжкамі далека за межамі эгнографічнае Украіны. Д-р. Стахів, паказываючы на карце прастор дзейнасьці ці кантакту выдавецтва, зьвярнуў нашую ўвагу на Наваградчыну, Пастаўшчыну, а на»Г i на далёкую Дзісеншчыну, дзе ёсьць падпішчыкі "Самоосвітй". Вельмі характэрныя словы, тых нікому з нас ня ведамых адзінак, да рэдакцыі, у якіх поўна прагі новага слова, дзе яны (пішуць пабеларуску) саромліва прызнаюцца, што беларускі цэнтр у Вільні нічога такога дагэтуль не наладзіў, а яны, хочучы прасьвяціцца, ахват ней будуць карыстаць з украінскіх жаролаў, чымся з польскіх.
Гэта паказальнік на дасьпеўшую ўжо патрэбу такое працы на нашым бел. грунце. Гэта паказальнік, што цэнтр не насьпявае за патрэбамі вёскі. Ня буду казаць, якая небясьпека для нармальнае народнае адраджэнскае працы, калі нізы пакідаюць ззаду сваіх павадыроў. Прыклад "Самоосвітй" Львоўскае хай нас скране да сапраўды творчае працы. Гэная праца дасьць магчымасьць дагаварыцца лю дзям розных паглядаў паміж намі.
"СІЛЬСЬКИЙ ГОСПОДАР"
Усебаковае разьвіцьцё ўкраінскага жыцьця ня было-б магчымым, каб ня было сваей собскай цьвердай асновы - сьведамага сялянства. Вялікую ў гэтым заслугу мае фаховая арганізацыя ўкраінскіх земляробаў "Сільський Господар". Гэта арганізацыя існуе ўжо больш 35 гадоў. Заснавалі яе ў 1899 г. у с. Олэсько Золачаўскага павету два сьвяшчэньнікі: Тамаш i Юльян Дуткевічы. Спачатку было гэта зусім невялічкае Таварыства. Думка аб ім, аднак, мусіла быць вельмі насьпеўшай i мусіла трапіць на добры грунт, бо за няцэлыя тры гады (у 1902 г.) Т-ва пашырылася ўжо на цэлую Галіччыну, так што ў 1904 годзе цэнтралю Таварыства трэба было перанесьці ў Львоў.
Разам p пераносам цэнтралі Таварыства ў Львоў пашыраецца й круг ягонай дзейнасьці. Да гэнага часу "Сільський Господар" меў за заданьне толькі вучыць земляробаў добра гаспадарыць. Цяпер-жа гэта самае Таварыства з канешнасьці мусіла ўзяць на сябе i яшчэ адзін цяжкі абавязак - бараніць селяніна ад вызыску аб'еднаных гандляроў, прамыслоўцаў i іншых п'явак на сяле. Каб павесьці гэтую важную работу, патрэбны былі людзі. I яны знаходзяцца ў гадзіну патрэбы. Такім чалавекам у ўкраінцаў быў Д-р. Аўгень Олэсныцькый, адвакат у г. Стрый. Ён узяў на сябе ў 1909 г. цяжкую працу кіраваньня "Сільськйм Господарем", стаўляючы ясна справу, што мала вучыцца толькі добрай гаспадарскай тэхнікі,- трэба там-жа браць у свае рукі земляробскую палітыку. У праціўным выпадку, земляроб ніколі не дачакаецца пладоў свае працы.
У чым-жа мела быць тэта земляробская (аграрная) палітыка?
Земляробская палітыка - гэта вырашэньне ўсіх спрау, якія датычаць земляроба, гэтым-жа самым земляробам, эвэнтуальнае пры ягоным чынным учасьці. Гэткімі справамі зьяўляюцца: арганізацыя крэдыту (пазычак), устанаўляньне падаткаў, кіраваньне гандлем збожжа, скаціны, сьвіней, дапусканьне на краёвы рынак земляробскіх тавараў загранічных i г. д.
Нованазначанымі шляхамі "Сільськйй Господар" шпарка разьвіваўся: павялічваўся лік сяброў у нізавых гурткох т-ва, рос лік філіяў (аддзелаў) паветавых, магутнела праца ў цэнтралі.
Выбух вайны, колькіразовы перагон ваеннай хвалі ўпоперак краю мала спрыялі разьвіцьцю Таварыства. I, аднак, як толькі кончылася сусьветная вайна, знача ўвосені 1918 г., "С. Господар" узноў акрэп, бо зразу налічыў 88 філіяў, з 1815 вясковымі гурткамі i 83.400 сябрамі, аплаціўшымі свае складкі. Але i гэтым разам ня суджана было йшчэ найлепшым, найгарачэйшым сыном украінскага народу ўзяцца за творчую гаспадарскую працу. I толькі калі, пасьля заканчэньня гістарычных змаганьняў Народу за сваю дзяржаўнасьць, у сёлы i мястэчкі пачалі варочацца дзейныя людзкія сілы, здабыўшыя ня раз за гэты час i фаховую гаспадарскую асьвету, тады паўстае думка аднавіць працу ў "Сіль. Господарі". Але край быў спустошаны вайной. Дык трэба было думаць наўперад аб тым, як здабыць кусок хлеба на штодзень. Дзеля таго ў першую чаргу ўсё жывое й дзейнае скіравала свае сілы ў бок коопэрацыі. Гэта быў крок правільны. Коопэрацыя начала расьці i прыносіць карысьці. Але ад пэўнага месца для разьвіцьця самой коопэрацыі патрэбным было фаховае прыгатаваньне земляробаў. Над гэтым сама коопэрацыя беспасярэдна працаваць не магла, бо мела іншыя заданьні. Затое аказалася магчымым супрацоўніцтва коопэрацыі з фахова-земляробскім "Сіль. Г.". I гэта дало магчымасьць разьвіць працу да нябывалых дагэтуль разьмераў.
На Надзвычайным агульным сходзе "Сіль. Господаря" 11 ліпня 1929 г. абноўлены быў Статут Т-ва, якое ясна пастанавіла, што:
1. "Сіль. Господар" мае быць клясовай арганізацыяй украінскага сялянства i будзе весыді барацьбу за здабыцьцё належных украінскаму сялянству правоў; будзе заступаць украінскіх сялян навонкі ды гуртаваць ix у сваей арганізацыі;
2. "Сіль. Господар" будзе вучыць земляробаў правільна гаспадарыць ды будзе весьці ix да поступу й дабрабыту;
3. "Сіль. Господар" будзе працаваць у першую чаргу ў цесным паразуменьні i пры падтрыманьні сваей-жа ўкраінскай земляробскай коопэрацыі ды другіх украінскіх гаспадарскіх i культурна-асьветных арганізацыяў.
Гэтыя новыя вехі паказваюць, што кіраўнікі Таварыства ўхапілі, як кажуць, жыцьцё за пульс. Доказам гэтага можа служыць узрост лічбы гурткоў Т-ва, а так-жа ўзрост лічбы экзэмпляраў друкаванага органу Т-ва, двутыднёвага часапісу "Сільськйй Господар". Вот-жа, што датыча гурткоў Т-ва, дык лік ix у 1927 г. ледзь перавышаў пару дзесяткоў, тады як у 1932 г. было ix ужо 1.300. Часапіс "Сільськйй Господар" друкаваўся ў 1926 г. у ліку 1.800 экзэмпляраў, а ў 1932 г. ужо 10.200 (сягоньня 12.000) экзэмпляраў.
Схема арганізацыйнага жыцьця прадстаўляецца гэтак: гурток, акружная філія (аддзел) i цэнтраля. Усё жыцьцё выходзе з гурткоў, якімі кіруюць аграномы, утрымліваныя з сяброўскіх складак i дапамогаў арганізацыяў коопэратыўных. Як прадуктыўна працуюць аграномы "С. Господаря" i як ix дзеля таго цэняць самі ўкраінскія земляробы, відаць з таго, што паміма новых і новых выпускаў маладых аграномаў, стала адчуваецца ix недастатак. Важнейшыя працы ў гуртку "Сільського Господаря" наступныя: бібліятэка, пробнае поле, супольная барацьба з пустазельлем, карыстаньне на супалку з даражэйшых гаспадарскіх машынаў i снасьці, прыкладнае садоўніцтва i агародніцтва, арганізаваньне пасьбішчаў i выкарыстываньне няўжыткаў, фаховая жывёлагадоўля i вэтэрынарная помач, кантроля кармленьня i малочнасьці, арганізаваньне дапамаговых фондаў на выпадак загіненьня ці дарэзаньня скаціны (дабравольная страхоўка), праўныя парады, мэліорацыя i комасацыя, пчалярства, жаноцкія сэкцыі і, урэшце, фаховае вывучэньне земляробскае моладзі. Два апошнія пункты ў працы гурткоў "Сіль. Господаря" сягоньня вельмі актуальныя. Між іншым, на 6-месячным Курсе Гаспадыняўскіх інструктарак "Сіль. Господаря" сёлета (1936-1937 г.) ёсьць i адна беларуска.
Таварыства штогод сьвяткуе ўрачыста "Дзень Сільського Господаря", які выпадае на дзень 16 мая,- угодкі скасаваньня паншчыны ў Галіччыне.
Доўгалетнім i заслужаным старшынёй Таварыства быў да сёлета пралат крылашанін Т.Войнароўскі, які сёлета ўступіў толькі з увагі на свой высокі век i слабое здароўе. Новым старшынёй Т-ва выбраны Мірон Луцкі, дагэтуляшні дырэктар гадавога Практычнага Курсу Земляробства для абсольвэнтаў сярэдніх школ у Янчыне i віцэ-старшыня Львоўскай Земляробскай Палаты. Арганізацыйнай жа спружынай i ініцыятарам сьмелых пачынаньняў Т-ва ў апошніх гадох зьяўляецца Галоўны дырэктар Т-ва д-р Е.Храпливий, пры супрацоўніцтве цэлага штабу дазнаных аграномаў.
Асобнай, урэшце, зацемкі заслугоўвае справа ўкраінскага фахова-земляробскага школьніцтва. 3 пяцёх школ гэтага тыпу толькі адна школа (у Каршаве каля Каламыі ў Галіччыне) належала да "Сільськога Господаря". Рэшта прадстаўляецца гэтак:
Прыватная земляробская хлапцоўская школа Т-ва "Просвіта'' ў Мылованню (пошта Стрыганцы над Днястром). Навучаньне трывае 11 месяцаў - ад 20 студня да 20 сьнежня. У школу прыймаюцца хлопцы (мужчыны) у веку ад 15 да 24 гадоў, якія вучацца працаваць ня толькі на сваіх гаспадарках, але прыгатаўляюцца да працы ў земляробскіх i коопэратыўных арганізацыях. Запіс да 1 сьнежня прыймае Ўправа Школы. Упісовыя каштуюць 10 зл., а навука i пражыцьцё па 25 зл. у месяц.
Малачарская школа "Маслосоюзу'' ў Стрыю (вул. Шэвчэнка, 5) разьвілася з малачарскіх курсаў. У школу прыймаюць кандыдатаў найменш ІВнгадовых, адбыўшых практыку ў аднэй з районных малачарняў "Маслосоюзу". Навука дармовая i трывае 1 год. Запіс 30 зл., утрыманьне ў месяц каля 35 зл. Заявы ў школу прыймае "Маслосоюз" у Львове (вул. Б.Гловацкага, 23).
Сельска-гаспадарская школа ў Шыбалыні, каля Беражан. Гэта школа існуе ад 1933 г. Навучаньне пачынаецца 1 лістапада i трывае адзін год. Прыймаюць туды хлапцоў i дзяўчат не малодшых 14 i ня старшых 20 гадоў. Мэта школы: навучыць гаспадарыць пасту нова на дробнай (да 10 гэктараў) гаспадарцы, умець даць сабе раду ў жыцьці i быць карысным для грамадзянства. Дзяўчаты, акрамя таго, вучацца хатняй гаспадаркі (варыць, пячы, мыць, весьці дом), шыцьця, крою i ручных работ. Кошт навучаньня i ўтрыманьня месячна 25 зл., упісныя аднаразова 10 зл. Заявы да 30 верасьня кожнага году прыймае Дырэкцыя Школы Ў Шыбалыні, пошта Беражаны. Апякуецца гэтай школай Т-ва "Рідна Школа".
Урэшце Дзяржаўны Земляробскі Ліцэй у Чэрніцы адчынены Ў 1935 г. Прыймаюцца кандыдаты з гадавой практыкай, якія скончылі найменш 6 кляс гімназіі i лічаць сабе ад 17 да 21 году. Акрамя фаховых прадметаў, у праграму ліцэю ўходзяць так-жа прадметы агульнаасьветныя. За навуку ў год плаціцца 220 зл. Утрыманьне ў інтэрнаце Ліцэю каштуе 30 зл. у месяц. Усякія інфармацыі аб Ліцэю дае ягоная Дырэкцыя: Чэрніца, пошта Пісочна каля Жыдачэва.
УКРАІНСКАЯ КООПЭРАЦЫЯ
Хто беспасярэдна сустрэўся з сяньняшнім украінскім жыцьцём у Галіччыне, той згодзіцца, што ня можна гэтага жыцьця прадставіць без коопэрацыі. Хто-ж з гэтым жыцьцём папрабаваў пазнаёміцца, той ня можа абараніцца ад думкі, што ўкраінец ёсьць коопэратарам ад прыроды. Ня ёсьць гэта пахвала, але толькі сьцьверджаньне жывой праўды.
Коопэратыўны рух на розных украінскіх землях будзіўся ў розных формах i разьвіваўся з рознай сілай. На Вялікай Украіне (у Наддняпраншчыне) коопэрацыя найперш праявілася ў форме супалак спажывецкіх: у 1865-1866 гг. у Елізавеце (Херсонішчына), у 1866 г. у Харкаве. Працавалі там М.Балін i М.Зібэр. Працоўныя коопэратывы ў форме земляробскіх арцеляў арганізаваў В.Левитський. З ідэолёгаў Наддняпранскай Украіны, апрача ўжо ўспомненых, трэба зазначыць такія імёны, як М.Драгоманів (1841-1895), В.Доманицький, Хр.Барановський, ведамы эканаміст М.І.Барановськйй, які пад канец свайго плоднага жыцьця (памёр 1919) прыймаў дзейнае ўчасьце ў украімскім жыцьці.
У Галіччыне (у той час пад Аўстрыяй) першым украінцам, які выступіў з думкай коопэратыўнага будаўніцтва, быў В.Нагірнйй (1848-1921), які так жа пачынаў з коопэрацыі спажывецкай. На грунце ўкраінскай коопэрацыі крэдытовай першыя падставы клаў д-р. Т.Кормош (t 1927). Малачарскую коопэрацыю ўрэшце паставіў на цьвёрдыя ногі сьвяшчэньнік Астап Нижанківський (забіты ў 1919 г.).
Сягоння стан украінскай коопэрацыі ў Галіччыне прадстаўляецца гэтак.
Найвышэйшае кіраўніцтва ўсяе ўкраінскае коопэрацыі знаходзіцца ў руках Рэвізыйнага Саюзу Ўкраінскіх Коопэратываў (РСУК), заснаванага ў 1934 г. як "Краёвы Рэвізыйны Саюз". Гэты саюз працуе ў кірунках: інструктарска-рэвізыйным, арганізацыйна i праўна дапамаговым, культурна-прасьветным i прапагацыйна-выдавецкім. Да часу апошняй зьмены польскага закону аб коопэратывах (1934 г.), Рэв. Саюз Укр. Коопэратываў абыймаў сваей дзейнасьцю ўсе землі, дзе толькі жывуць украінцы пад Польшчай. Законам 3 1934 г. дзейнасьць Саюзу агранічана да абшару трох толькі ваяводзтваў у Галіччыне: Львоўскага, Станіславаўскага i Тарнопальскага. Украінскія коопэратывы на Валыні, Палесьсі i Холмшчыне ад гэтага часу ня могуць належаць да РСУК i змушаны належаць да саюзаў польскіх. Гэтым-жа законам значна звужана дзейнасьць Саюзу ў кірунку культурна-прасьветным i выдавецкім.
Не зважаючы на гэткія труднасьці i агранічэньні, Рэв. Саюз Укр. Коопэратываў далей вельмі прадуктыўна дзеіць, надаючы кірунак усей саюзнай украінскай коопэрацыі ў Польшчы i служачы прыкладам для коопэрацыі нават польскай i загранічнай. Дзякуючы гэтаму самаму, Рэвіз. Саюз ёсьць дзейным сябрам Міжнароднага Саюзу Коопэратываў, куды належаць пераважна толькі саюзы народаў дзяржаўных.
Поўная самавыстарчальнасьць усяе ўкраінскае коопэрацыі, згуртаванае ў Рэвізыйным Саюзе Укр. Коопэратываў, пазволіла ёй шчасьліва ператрываць сусьветны гаспадарскі крызыс i нават падчас яго значна пашырыцца.
Старшынёй Рэвізыйнага Саюзу ёсьць сэнатар інж. Ю.Павликовський, а галоўным дырэктарам сэнатар Астап Луцький. Месьціцца Саюз у Львове, пры вул. Міцкевіча, 12; у хуткім, аднак, часе мае перанесьціся ў собскі будынак пры вул. Тэхніцкай, № 1.
Калі гаварыць аб паасобных відах украінскай коопэрацыі ў Польшчы, дык трэба яе, збольшага, прынамся, падзяліць на коопэрацыю: спажывецкую, крэдытовую, земляробска-вытворчую i гэтак званую "розную". Дзеля таго, што іншыя запатрабаваньні чалавека - жыхара места, а іншыя ў жыхара сяла, дык i спажывецкая коопэрацыя ў галіцкіх украінцаў сягоньня мае асобную цэнтралю для места ("Народня Торгівля") i асобную для сяла ("Цэнтрасаюз").
"Народня Торгівля". Закладчыкам "Н. Торгівлі" зьяўляецца архітэкт В.Нагірнйй. Першае коопэратыўнае таварыства п. н. "Народня Торгівля" было заснована 5 ліпня 1883 г. Ейнай мэтай было стацца арганізацыйнай цэнтраляй для спажывецкіх, спачатку сельскіх i гарадзкіх крамаў, купляць для ix таней тавар з першай рукі, i гэтым спосабам змагацца проці шалеючага i бязьмежнага вызыску крамнікаў i пасярэднікаў. Праз пяць гадоў "Н. Т." згуртавала гэтак каля сябе блізу 130 крамаў, якія, аднак, у працы сваей не кіраваліся коопэратыўнымі правіламі. Гэта надрывала ў людзей давер да коопэрацыі. Ня было таксама фаховых кіраўнікоў у працы. Дзеля гэтага згуртаваныя ў "Н. Торгівлі" крамы памалу ўпадаюць i сама "Н. Торгівля" пераходзіць да арганізаваньня собскіх крамніцкіх складаў у розных гарадох Галіччыны на коопэратыўных падставах. Ад гэтага часу дзейнасьць "Н. Торгівлі" стала ўзрастае (у 1913 г. ужо было сарганізавана 102 супалкі ды шмат коопэратыўных i некоопэратыўных крамаў). Сусьветная вайна нагэтулькі зьнішчыла працу, што ў 1917 г. толькі тры супалкі былі ў кантакце з цэнтраляй. Зараз-жа пасьля вайны дзейнасьць "Н. Торгівлі" нанова падыймаецца i вядзецца больш як дагэтуль у кірунку коопэратыўным. У 1923 г. зьмяняецца статут Т-ва ў кірунку ператварэньня яго ў цэнтралю спажывецкай коопэрацыі ў гарадох. Гэты характар мае "Нар. Торгівля" i да сягоньня. Сябрамі "Нар. Торгівлі" зьяўляюцца як коопэратывы (асобы праўныя), так асобы фізычныя. Гэткі самы мяшаны характар маюць i ўлады (Наглядная Рада) "Нар. Торгівлі".
"Цэнтрасаюз" - гэта арганізацыйная й гандлёвая цэнтраля спажывецкай коопэрацыі на сяле. Пачаў ён існаваць у 1899 г. у Перамышлі як коопэратыва 1-га ступня, якая абслугоўвала толькі сяло, гандлюючы: с.-гаспадарскімі машынамі i снасьцю, насеньнем, штучнымі гнаямі i г. п. Хутка, бо ўжо Ў 1911 г. коопэратыва гэта пашырае сваю дзейнасьць далёка паза межы Перамышлю i таму пераносіцца Ў Львоў, скуль пашыраецца на ўсю Галіччыну.
Вайна парабіла вялікія спусташэньні ў працы гэтых коопэратываў. Але ўжо ў 1920 г. арганізаваўся ў Львове К.К.О.К. ("Крайовий Комітет Організацм Кооператив"), які ў хуткім часе густой сеткай вясковых коопэратываў пакрыў увесь край. Гэтыя вясковыя спажывецка-гаспадарскія коопэратывы лучыліся ў Саюзы Паветавыя, каторыя ў 1923 г. злучыліся ў Саюз Паветавых Саюзаў, пазьнейшы "Цэнтрасаюз". Да папярэдняй дзейнасьці гэтых коопэрать«ваў далучыўся йшчэ збыт прадуктаў сельскае гаспадаркі: збожжа, сьвіні, яйкі i г. п. Акрамя таго, гэтыя вясковыя коопэратывы агульнага закупу й збыту былі ў шмат мясцох школаю i калыскаю коопэрацыі гаспадарска-вытворчай i крэдытовай: пры коопэратывах арганізаваліся сэкцыі (аддзелы) малачарскія, цаглярскія, алеярскія, крэдытовыя i інш., якія з часам ставаліся коопэратывамі самастойнымі. Значэньне i карысыдь гаспадарска-спажывецкай коопэрацьіі, сарганізаванай праз П.С.К. (Паветавыя Саюзы Коопэратываў) у "Цэнтрасаюзе" становіцца йшчэ выразьнейшым, калі прыняць пад увагу, што "Паветавыя Саюзы Коопэратываў" утрымоўвуюць для сваіх сяброў акружных аграномў, якія вельмі чынна памагаюць падыймаць даходнасьць сельскіх гаспадарак.
"Цэнтрабанк"- гэта цэнтральная арганізацыя вясковых i правінцыяльна-гарадзкіх касаў ашчаднасьці. Вясковыя касы галіцкіх украінцаў арганізаваны паводле сыстэмы Райфайзэна i называюцца проста райфайзэнкамі; гарадзкія-ж касы насьлядуюць узор Шульца Дэліцш i называюцца Ўкраінбанкамі.
Заданьнем "Цэнтрабанку" ёсьць раздабыцьцё грашовмх сродкаў на гаспадарскія прадпрыемствы. Насколькі спосаб гэткага раздабываньня ня лёгкі, нагэтулькі ён i арыгінальны. Арганізатары ўкраінскіх касаў выходзілі з такіх меркаваньняў: перш чым браць пазычку, чалавек мусіць наўчыцца ашчаджаць. Ня гэтулькі важна, каб чалавек зразу ашчаджаў шмат, але каб ён ашчаджаў стала, напр., у тыдзень па 10, 20, 50 грашоў. А йшчэ важней, каб ашчаджалі не адзіночныя асобы, але каб ашчаджалі ўсе. Гэтак паўстала ў украінцаў думка гэтак званай масавай ашчаднасьці, якая сапраўды дала галіцкім украінцам патрэбныя да разьвіцьця грошы, а самым ашчаджаючым забясьпечыла будучыню.
Пачаткамі сваімі "Цэнтрабанк" сягае да 90-тых гадоў МІН. стагодзьдзя, калі д-р Кормош залажыў у Перамышлі крэдытовае таварыства "Віра" (вера). За прыкладам Перэімышля пайшлі іншня мясцы, так што ўжо ў 1896 г. пачалі гаварыць аб патрэбе заснаваньня Саюзу Крэдытовых коопэратываў. Арганізаваўся-ж такі "Крайовйй Союз Кредитовий" толькі ў 1898 г., аб'еднываючы ў 1913 г. 906 праўных сяброў, палова якіх была крэдытовыя коопэратывы. Вайна зрабіла ўкраінскай крэдытовай коопэрацыі шмат шкодаў, але пасьляваеннае разьвіцьцё ўкраінскай коопэрацыі ў Галіччыне не пакінула ўвонках i коопэрацыі крэдытовай: яна добра разьвіваецца, успамагаючы роднае гаспадарскае жыцьцё родным украінскім капіталам. На чале ўкр. крэдытовай коопэрацыі доўгі час стаіць заслужаны дзеяч д-р К.Левицький.
"МАСЛОСОЮЗ"
Ня трэба ехаць у Львоў, каб пачуць аб "Маслосоюзі". Гэная арганізацыя шырока вядомая ня толькі на тэрыторыі ўкраінскай, але i ў нас усе, каму толькі ня зусім чужая ідэя коопэрацыі, захопліваюцца жывучасьцю ўкраінцаў у галіне эканамічнай.
Карэньні "Маслосоюзу" сядзяць у "Просвіті". "Просвіта" была жаралом, скуль выйшла ідэя i шчасьлівы пачын вытворчых коопэратываў. Галіта на вёсцы, перанаселенасьць на зямлі прымушалі даўно перадавых дзеячоў i павадыроў заняцца эканамічнаю галінаю жыцьця. Першае ўкраінскае крэдытовае таварыства заснавалася ў Перамышлі ў 1894 г. "Просвіта" павяла шырокую акцыю - ратавацца собскімі сіламі ад вызыску чужых банкаў ды гандляроў. Яшчэ ў XIX стагодзьдзі бачым "Крайовйй Кредитовий Союз", а ад 1904 г. "Крайовий Союз Ревізййнйй" дзеля рэвізіі i арганізаваньня рознага роду коопэратываў. Апошнія названыя ўстановы ЖЫЛІ ўжо пэўным собскім жыцьцём, аднак "Просвіта" даўжэйшы час мела сваіх люстратараў дзеля прапаганды i практычнага навучаньня коопэратыўнае справы. Зразу мела, што масаваю формаю коопэратыўнага жыцьця былі спажывецкія коопэратыўныя крамкі. З гэных вось спажывецкіх коопэратываў i вырас "Маслосоюз". Першая малачарня, заснаваная як аддзел "Просвітй" ў 1904 г., была пачаткам малачарскае коопэрацыі. У чарговым годзе існуючыя 5 малачарняў арганізуюцца ў "Саюз украінскіх малачарскіх супа лак".
Да вайны (да 1914 г.) было ўжо 100 малачарскік коопэратываў, згуртаваных у Саюзе. Коопэратывы выраблялі у год 300.000 клг. масла. Вайна прыпыніла i разьбіла дзейнасьць i у гэнай галіне. Пасьля вайны нанава наладжваецца праца з астаўшыміся 17 коопэратывамі. Безумоўна, форма працы у коопэратывах даваенных i у першыя гады пасьля вайны была даволі прымітыўная.
Шмат лягчэй наладзіць працу у коопэратыве спажывецкай. Капіталу вялікага ня трэба, даволі некалькі сот залатовак, i гандаль вясьці можна. На коопэратыву малачарскую з прыладамі, машынамі, транспартамі i адумыслоўцамі трэба тысячы залатовак. Дык першыя малачарні былі пры тых спажывецкіх коопэратывах, дзе сабралася крыху запаснога капіталу. Невялікага капіталу хапіла на наладжаньне пераробкі i прадажы малых колькасьцяў малочных прадуктаў.
Круг дзейнасьці спажывецкіх коопэратываў навялікі - адна ці найбольш некалькі вёсак. Новыя малачарні былі абмежаваныя да тэрыторыі такое самое. Легка зразумець, што жыхары аднае вёскі не хацелі вазіць малака ў чужую коопэратыву, не хацелі, каб хто багацеў іхняю працаю. Другім мамэнтам, які абмяжоўваў i звужваў плошчу дзейнасьці малачарні быў факт, што лягчэй аддаваць малако ў сваей вёсцы, чымся вазіць яго за некалькі кілёмэтраў. Калі малыя малачарскія коопэратывы мелі сярэдне дзенна 500 літраў малака (ад 150-200 кароў), дык масла мелі да 20 клг. за дзень. Зразумела, што якасьць масла ў такіх умовах не магла быць найлепшаю. У такік бедных, маленькіх установах не магло бьіць добрых адумыслоўцаў малачароў. Далей, благое ці прынамся не найлепшае, масла ня мела тых купцоў, якія добра плацяць, масла трэба было прадаваць таней, а значыцца i сябры коопэратыву даставалі менш за малако.
Вось чаму можна назваць пару даваенную i першыя гады пасьляваенныя - прымітыўнаю гаспадаркаю малачарскаю ў Галіччыне. Народы з практыкаю ў гэнай галіне (Данія, Эстонія) даўно дайшлі да вываду, што тольмі буйныя малачарскія коопэратывы могуць стрываць конкурэнцыю на гандлёвым рынку. Дык i ўкраінскія коопэратыўныя дзеячы апынуліся ў цяжкай сытуацыі, калі сказалі сябром арганізацыяў, што, хто хоча мець карысьць заўтра, хай сяньня крыху папрацуе. Трэба было навучыць людзей шырака глядзець. Нідзе ніколі ніякая справа не канчаецца на сваёй вёсцы, гміне. Толькі дурны ці недальназоркі чалавек думае, што ўсё ў парадку, калі яму добра. Наадварот, кожны грамадзянін мусіць дайсьці да вываду, што тады будзе добра, калі ня толькі мне ці нейкаму сваяку, а i суседу i зусім незнаёмаму з другое гміны будзе добра.
Украінская маса коопэратараў настолькі здысцыплінаваная, што без пратэстаў пачала праводзіць рэарганізацыю малачарняў у форме "Раённых малачарскіх супалак". Розьніца паміж даўнейшаю i новаю формаю будзе такая. Адна вёска ня дасьць, скажам, больш як 500 л. малака i ня купіць вялікіх машынаў, затое 10 вёсак патрапяць гэта зьдзейсьніць. Дык паасобныя коопэратывы малачарскія плацілі паі або грашмі (100-500 зал.), або аддавалі прылады сваіх малачарняў.
І на гэтым этапе не асталіся малачарні. Новыя дзяржаўныя вымогі адносна гыгіенічнае стараны працы прымусілі рэарганізавацца йшчэ шырэй. Сяньня арганізацыя наладжана так, каб адзін раён меў малако ад найменш 2.000 кароў. Рахуючы колькасьць малака ад аднае каровы сярэдне на 3 л. штодзень, дык агульная колькасьць малака дзенная ў аднэй коопэратыве будзе каля 5.000 л. На 5.000 літраў можна паставіць цантрабегі ды маслабойні ня ручныя, а электрычныя ці іншыя. Адна раённая малачарня карыстаецца вялікім капіталам. Дзеля таго, што кожны сябра складае ад аднае каровы 25 зал., ад 2.000 кароваў раённая малачарня мае 50.000 зал. капіталу. У 1932 г. было ўжо 125 самастойных малачарскіх коопэратываў. Было яшчэ 86 коопэр. старога, прымітыўнага тыпу.
Цікава якга дасьледаваць на абодвух тыпах (раённых i старых аддзелах спажывецкіх коопэратываў) правільнасьць меркаваньняў рэарганізатараў. Жыцьцё бяз ніякіх сумліваў пацьвярджае, што жыцьцяздольнаю ўстановаю будзе буйны тып. У раённых малачарнях прадукцыя, транспарт танейшыя. Яны маюць лепшы тавар, больш плацяць дастаўцом малака. Большыя коопэратывы хутчэй растуць. Разрастаюцца яны ня гледзячы на крызыс, калі малыя, слабыя адзінкі ня толькі не растуць, а падаюць або працуюць з дэфіцытам.
У 1931 г. "Маслосоюз" вырабіў 2.657.307.29 клг. масла. Малочныя прадукты дастаўлялі 249 коопэратываў (вялікія i малыя). У вялікіх малачарнях было 41.071 сяброў. Гандлёвыя абароты ў працягу году йдуць у мільёны зал. (14.696.933 зал.). "Маслосоюз" мае свае арганізацыйныя i гандлёвыя аддзелы ў цэлым радзе Галіцкіх гарадоў, ды на»Г у Вельску i Катовіцах (на Шлёкску).
"Маслосоюз" вядзе i замежны гандаль, вывозячы масла ў Аўстрыю, Англію, Данію, Нямеччыну, Палестыну, Францыю i г. д.
У ўстанове працуе больш сотні ўрадоўцаў, кал я сотні работнікаў. Тавары завозяць сваімі аўтамабілямі. Каб перахаваць масла ўлетку, "Маслосоюз" мае вялізарныя магазыны - халадзільні, дзе можна пакласьць 10 ваг. масла.
Значэньне "Маслосоюзу" ня толькі ў тым, што сяляне маюць магчымасьць зарабіць крыху грошаў. Як заўсёды, трэба нам глядзець, што ў жыцьці няма нічога, каб прапала бяз сьледу. Уласьнік каровы рупіцца, каб дастаць больш ад яе малака, лепш яе корміць, папраўляе расу жывёлы, вучыцца вясьці пляновую, сыстэматычную гаспадарку сельскую. "Маслосоюз" памагае сваімі інструктарамі.
Якая вялізарная прапаганда нацыянальная робіцца цераз "Маслосоюз"! Годзі нам успомніць аб польска-ўкраінскіх падзеях, яшчэ жывых у памяці, з 1918 г. а сяньня бачым у Львове 4 вялікія гуртоўні i два дзесяткі крамаў дробнае продажы. Купляюць у ix ня толькі ўкраінцы, але ўсе, хто хоча мець добры i адначасна танны тавар. Пытаў я пры нагодзе агляданьня ў Львове цэнтралі "Маслосоюзу" ў п. Дыр. Мудрыка, як яны дайшлі да такога становішча. "Вельмі проста, - адказвае дырэктар. - Коопэрацыя гэта не сэнтымэнт. Тутака гандлёвая калькуляцыя. Жыцьцё таксама ня любіць сэнтымэнту. Да нас селянін вязе ня толькі таму, што мы ўкраінцы, а таму, што мы больш плацім, чым хто іншы. Іншы чалавек, купляючы нашую сьмятану, сыр ці масла просіць зьдзерці наклейку фірмы "Маслосоюзу". Што ж - мы на гэта нічога... "Такія зьявішчы паказываюць, што сапраўды жывое перамагае, ня гледзячы на ўсякія заміны ці пачуцьцёвыя настроі.
Так бязумоўна, калі коопэратыва агулам школа характару не адзінкі ўжо, а грамады, дык асабліва гэта слушна ў адносінах да нацыяў недзяржаўных.
Вельмі сымболічны быў абразок маладога інжынера, які ў "Маслосоюзі" паказываў практычнае карыстаньне машынаю да мыцьця пасудзіны ад малака. Чалавек з інтэлігентным выглядам, апрануты ў балахон ca зрэбніны, у цяжкіх чаравіках на нагах, так што з вопраткі выглядаў ён на аднаго з работнікаў, што ўвіхалісь на двары, каля бочак з маслам. I з якою павагаю паказваў ён госьцям машыны. Не сароміўся запэцканых рук i аблітага клустасьцю балахону. На сваём становішчы ён поўнапраўны будаўнічы i змагар за новую, лепшую будучыню свайго народу.
Патрэбны гэткія людзі i для нас.
ПРОМЫСЕЛ I ГАНДАЛЬ
На пачатку агульная заўвага. Гаворачы аб промысьле i гандлю - маю наўвеце ўкраінскія, саматужныя, больш ці менш вырасшыя, гэныя дзялянкі жыцьця, а ня цікую аб промысьле i гандлю на ўкраінскай крытэрыі Галіччыны, з чужым капіталам, чужымі, далёкімі імкненьнямі. Думаю, што для тых з нас, хто ведаў Львоў перадваенны ці на'т 12-15 гадоў таму назад, будзе неспадзеўкаю вялікі зрух украінца-хлебароба з сяньняшняю цягаю ў горад да варштату i ляды ў краме. Бязумоўна, былі паасобныя ўстановы, прысьвечаныя эканамічным украінскім цікаваньням недзе ўжо ў XIX стагодзьдзі, - пачалася тады коопэрацыя, паявіліся першыя банкі, аднак коопэрацыя вытворчая была надта слабая, а банкі i колькасна i паводле абаротных капіталаў зусім не адказвалі суадносінам паміж насельніцтвам.
Дык можна казаць, што ўкраінскі промысел i гандаль - зьявішча пасьляваеннае, ды на'т, што гэта падзеі апошніх дзесяці гадоў. I трэба было-б з асабліўшым націскам падчыркнуць, што ўсё часьцей i часьцей бачым прыватную ініцыятыву ў гэнай галіне працы людзей, якіх мы ня прывыклі тутака бачыць, - паіменна інтэлігентаў. На захадзе Эўропы, у Амэрыцы зьявішча нармальнае i зразумелае, што дырэктарам вялікага прадпрыемства быў чалавек, які пачынаў кар'еру ад чорнае работы, а з другое стараны, не выклікала ў нікога зьдзіўленьня, што інжынэр хадзіў у рабочай блюзе ня толькі дзеля фасону, але д з е л я таго, што сапраўды працаваў часта за адным станком з работнікамі. Украінская даваенная інтэлігенцыя была ўзгадаваная, бяручы агулам, з думкаю, што здабудзе месца на дзяржаўнай службе, у стане духоўным; менш часта ці на'т зусім рэдка людзі йшлі ў "вольныя прафэсіі"- лекарскую, адвокатуру. Зусім выняткова йшлі на тэхніку i гандаль. Гэта была праява i адначасна адказ нутраное няпэўнасьці сваіх сілаў, бязверра ці прынамся недавер у свае магчымасьці, у канцы ня было собскіх капіталаў, якія заахвочывалі-б адзінкі да таго, каб брацца за новую работу. Наканец, яшчэ быццам нейкія панска-шляхоцкія адносіны народу хлебаробаў i пастыроў да гандлю. Гэта мамэнт, трэба думаць, які іграў вельмі важную ролю ў тым, што ня толькі інтэлігенты, але ўся маса сялянская быццам баялася ўзяцца за вагу i мэтр ды сесьці за свой маленькі варштат. Гэтым, здаецца, трэба было-б паясьняць тое зьявішча, што эмігранты найчасьцей варочаліся ca здабытым на чужыне капіталам на загон, прасякнуты потам іхных дзядоў i прадзедаў, а зусім вынятковым зьявішчам было, каб "амэрыканец" ці агулам быўшы фабрычны работнік імкнуўся наладзіць новую пляцоўку працы.
Усебаковае дасьпяваньне народу, вялікія ваенныя падзеі, рэвалюцыя, спроба наладзіць собскі дзяржаўньі апарат, перамена краевых, пасьляваенных суадносінаў - усё гэта глыбокім плугам перагарала псыхіку народу i ўзгадавала новы тып адзінкі. Можна шкадаваць колішні тып, можна лятуцець да "старое, добрае пары", аднак жыцьцё паклікала новага чалавека - украінца, i гэны новы чалавек рэалізуе новую ўкраінскую сучаснасьць, а ўсьлед за гэтым i будучыню.
Украінскі промысел i гандаль яшчэ тым асаблівы, што яны зусім саматужныя, бяз чужога капіталу i ні ў чым не падобны да прыкладаў найбольш блізкіх, значыцца да польскага ці расейскага. Яны новыя, прабойныя, дэмократычныя, адначасна-ж шчыра нацыянальныя сваім зьместам, насколькі можна гаварыць аб нацыянальным зьмесьце ў малой фабрыцы, у мястовай ці вясковай краме.
Прэса ад пары да пары паведамляе аб націску, які робіць веска на жыдоўскія мястэчкі. Бяз ніякіх антыжыдоўскіх эксцэсаў, без пагромаў адна за аднэю жыдоўскія крамы ліквідуюцца, а на ix месцы сядае селянін. Ня толькі крызыс, цесната на вёсцы i малазямельле спанукаюць хлебароба да выхаду з вёскі, але тое нешта н о в а е, што перамяніла ўкраінскую душу ды без чаго, гэта трэба сабе ўявіць i ўбіць у памяць, ня можа зьдзейсьніцца заўтрашняя Ўкраіна.
Гэта агульная асноведзь паасобных фактаў, з якіх аканчальна тчэцца рэчаіснасьць. Рэчаіснасьць далека не такая романтычная, пазорная, рыцарская. Рэчаіснасьць - гэта штодзеннае, упорыстае змаганьне, вельмі цяжкая натуга, гэта бесперарыўны экзамін сьпеласьці i росту. Скажам, "Дэндра", адно з прадпрыемстваў ці на'т фабрыкаў украінскага львоўскага "Манчэстра", як кажа п. А.Курдыдык, які ветліва схацеў паказаць нам украінскі промысел. Сяньня фабрыка прадукуе 140 тонаў шавецкіх цьвякоў, працуе ў ёй пару дзесяткоў людзей. Фабрыка здабыла львоўскі рынак дзеля сваіх прадуктаў, робіць памысныя спробы ў Варшаве, Познані. Існуе ўсяго два гады. У фабрыцы інжынэр зьяўляецца адначасна дырэктарам гандлёвым, галоўным майстрам, шэфам канцэлярыі i ўсім, чым толькі хацець. "Дэндра"- прадпрыемства прыватнае. Наладзілі яго два безработныя інжынэры, якія не хацелі бадзяцца бязьдзейна i ждаць перамены коньюнктуры, якія ня думалі больш аб магчымасьці такое ці іншае "пасады" i ўзяліся за работу. Між іншым, работа гэная не ляжала па лініі ix найбліжэйшае адумысловасьці. Узялісь за гэта дзеля таго, што адзіная краевая фабрыка шавецкіх цьвякоў была без конку рэнцыі, давала паганы тавар па высокік цэнах. Рызыка была, капітал вельмі агранічаны, была затое маладая вера, ахвота, а ўжо цераз два гады вялізарны эфэкт. А як яны шукалі рынку на свой прадукт? Ня мелі агентаў, ня мелі кантораў рэклямы, ня мелі грошаў на гэта. Рабілі ўсё гэта паапостальску. Ад шаўца да шаўца, ад крамы да крамы. А там ужо дайшлі да гуртоўні, а там, бачыш, высылаюць вялікія транспарты ў далёкую Варшаву i яшчэ далейшы Познань. Ясна, што фабрыка гэта ня толькі прыгожыя лятуценьні. Тутака дакладная, зважная калькуляцыя. Промыслу i гандлю ня можна будаваць на сэнтымэнце. Сэнтымэнт, гарачае пачуцьцё, ідэальнаю можа быць пружынаю, розум цьвярозы, востры зьяўляецца, каб павесьці імкненьні, i прысутнасьць ягоная неабходная.
Шмат іншых прадпрыемстваў, ці ў Львове, ці ў Станіслававе, ці Косаве, ці дзе йшчэ на Галіцкай зямлі, пачыналіся аднолькава, як "Дэндра", ці мо' йшчэ больш скромна. Скажам, выраб шчотак. Цяжка знайсьці купцоў на шчоткі. Безработная сям'я за апошнія грошы купляе сырэц i пасьля навукі рамясла пачатна прадукуе на дзень 6 шчотак. Упорыстая воля перамагае ўсе заміны. Пачатна i свае гандлёвыя ўстановы, коопэратывы, прыватныя крамы, бяруць шчоткі ад новае фірмы неахвотна. Чалавек з натуры сваей консэрватыст. Стары дзядзька бачыць, што плуг лепшы за саху, а падумаўшы крышку, дайшоў-бы ён да вываду, што калькуляцыя грашовая дыктуе яму брацца за плуг, аднак доўга йшчэ будзе ён бараніць сахі. Сахою гараў бацька i дзед, як яму кідаць нешта блізкае, вядомае, а брацца за новае, хаця мо' i лепшае. Тое самое заўсёды i ўсюды, асабліва пры старадаўным складзе характару хлебаробаў. "Фабрыкант" шчотак умее пераканаць, дамагаецца сабе месца, і, бачым, вельмі хутка ён прадукуе ўжо 100 шчотак на дзень, ужо ў яго работнікі чужыя, свае сям'і не хапае. Фабрыкант верыць, адначасна не пакладае рук, а дзейна памагае, каб лёс паказаў яму больш ясную старану.
Большасьць прамысловых установаў пачынала свае падзеі таксама, як "Дэндра", як прадукцыя шчотак. Бязумоўна, гэныя новыя асяродзішчы працы ня былі оазамі на пустыні, якая аддзеляла ix ад масаў насельніцтва, дзеля якога прадукавалі штораз новыя прадметы.
Свая коопэрацыя, свая прэса, высокі ровень нацыянальнае сьведамасьці былі зарукаю памыснасьці ў працы. Дык сякія-такія ўмовы былі, трэба было толькі ўмець ix выкарыстаць. 7
На выстаўцы роднага промыслу, зладжанай сёлета вясною ў Львове, былі прадстаўленыя 53 украінскія фірмы. Выстаўка гэная была паказальнікам жыцьцёвасьці, натуральнасьці разьвіцьця промыслу i гандлю.
Ня было там аднабокасьці. Хоць ня маюць сяньня ўкраінцы асобнае цэнтральнае ўстановы дзеля рэгуляцыі падзелу i прыдзелу ў паасобных адумысловасьцях, аднак грамадзкая сьпеласьць, шырака распаўсюджаная прэса рэгулююць як найлепш падзел працы.
На вышуспомненай выстаўцы было крыху старых фірмаў, якія існавалі некалькінаццаць ці некалькі дзесяткоў гадоў, у большасьці, аднак, былі маладзенькія ўстановы, што змагаюцца некалькі гадоў ці на»Г некалькі месяцаў. Вельмі цікаўныя назовы паасобных прадпрыемстваў: "Декора"- фабрыка картонаў; "Эргон" - займаецца радыем; "Атра" - чарнілам, "Бібльос" - сшыткамі; "Етан" - прадукуе алавікі, ляк, гуму, "Тэ-ба" - трансмісыйныя паясы, пугі i іншыя вырабы са скуры; "Фамоза" - мыла, "Еко" - займаецца электрыфікацыяй, электрычнай інсталяцыяй. "Веселка" - вырабляе ніці, розныя кравецкія прылады. "Око" - артыстычная кераміка, "Комета" - тэкстыльны промысел, вырабляе палатно, шалікі i г. д., "Альое" - космэтычньія прадметы, прыкладам пудра, паста да зубоў i г. д., "Калина" - фабрыка гільзаў да папяросаў, "Керос" - сьвечкі, далей усякія мо' i чужыя назовы, як "Ароза", "Сільва", "Хром", "Карпати" i г. д., i г. д. Амаль што ня усё, што патрэбнае у штодзённым жыцьці селяніну, інтэлігенту, вучмёўскай моладзі, усё, што патрзібнае ў кухні, у хатняй гаспадарцы, усё неабходнае дзеля элегантнае жанчыны, мужчыны,- усё можна знайсьці ў сваіх людзей, зробленае рукой сваіх работнікаў неанонімова. Рознаякія мянюшкі фірмаў, трэба думаць, выкліканыя новамодным духам часу, а побач гэтага мо' праяўляецца тутака права м i м i к р ы. Гандлёвая конкурэнцыя мае свае асаблівыя законы, якіх ня зломіш. Усякае, "Альое", "Керо", "Амара" лягчэй знойдзе на агульным рынку купцоў, як скромная "шавецкая шпілька", "нашая сьвечка" ці што йшчэ. Гандаль кіруецца сваероднаю псыхалёгіяю, i трэба яе ведаць i да яе датарнавацца, ня хочучы прайграць у змаганьні.
Паміж фірмамі блізу на 50 проц. ёсьць коопэратыўных установаў ці супалак. Да аднае з вялікшых такіх належыць "К i р" (коопэратыва работаў інжынэрскіх), што мае тры аддзелы - будаўляны, фабрыка батэрыяў i электротэхнічны. Другая палова прадпрыемстваў вырасла з прыватнае ініцыятывы. Трэба, здаецца, зьвярнуць увагу i падчыркнуць, што 50 проц. у новай галіне промыслу i гандлю належыць да коопэрацыі, а трэба-ж яшчэ помніць на "Маслосоюз", "Народню Торгівлю" ды шмат яшчэ якія іншыя, пабудованыя на асноведзі коопэрацыі, дык тады ўявім сабе вялізарнае зразуменьне i шырокае распаўсюджаньне ў масах ідэі коопзрацыі.
Хочучы мераць на амарыканскую меру ці на цыфру буйнага эўропэйскага промыслу ўкраінскія пачыны, дык цыфра 3.500 людзей, занятых у "украінскім манчэстры" ў Львове, будзе сьмешнаю драбязой. Зусім інакш выглядае гэта са стараны натугі, колькасьці энэргіі i тымі пэрспэктывамі, якія адчыняюцца перад нацыянальным імкненьнем да незалежнасьці. Сапраўды, ані агульнае багацьце, ані агульнае шчасьце, ані агульнае здароўе ня мераецца вялікімі фабрыкамі чужога капіталістага ці роскашшу ягонага жыцьця, як ровень здароўя масаў ня мае нічога супольнага з дасягненьнямі, рэалізаванымі паасобнымі адзінкамі з патолёгічна пераросшымі органамі,
Украінцы стаяць на добрым шляху у рэалізацыі сваіх імкненьняў.
ЛЕКАРСКІЯ ЎСТАНОВЫ
Сам будучы лекарам, не абмінуў я нагоды пазнаёміцца крыху з арганізованым лекарскім жыцьцём. Украінскае жыцьцё, быццам той магутны дуб, дае ўсё новыя i новыя атожылкі i галіны. Лекарская прафэсія мае сяньня свае багатыя падзеі, якімі можа пышацца, а мы, Беларусы, можам шмат чаго навучыцца.
Найстарэйшаю арганізацыею лекарскаю ўкраінскаю будзе "Лекарская Камісія Навуковага Т-ва імя Шэўчэнкі". Заснавалася яна ўжо ў 1898 г. Мэты ўстановы выключна навуковыя. Закладчыкі мелі наўвеце апрацоўку тэрміналёгіі лекарскае, выдавецтва асобных зборнікаў з працамі навуковымі пры Т-ве Шэўчэнкі. Камісія наладзіла зносіны з прыдняпранскімі лекарамі, навуковымі кангрэсамі міжнароднымі. Старшыня даўгалетні камісіі д-р. Озаркевіч рэдагаваў ад 1912-1914 першы часапіс прысьвечаны пытаньням мэдыцыны i гігіены "Здоровле". Спыненую ў вайну працу аднавілі пасьля вайны. Сяньня задачы камісіі ўзяла на сябе рэдакцыйная колегія "Лікарського Віснйка", пакліканага гэнаю камісіяю да жыцьця.
Болыиыя сьляды пакінула па сабе другая па чарзе установа лекарская, мяноўна "Народня Лічнйця", заснаваная Ў 1903 г. у Львове. Трыццаць пару гадоў таму назад былі іншыя ўмовы i абставіны ў галіне лекарскае помачы. Ня было сяньняшніх касаў хворых, дык зразу мела, што ў такім цэнтры, як Львоў, дзе ўкраінцы былі або інтэлігенты, або вучні, або найбольш пакрыўджаная кляса рознага роду не сарганізованых работнікаў. Неабходнаю была грамадзка арганізаваная лекарская помач. Галоўная мэта "Лічниці" была філянтропійная, памагаць лекаваньнем бедным хворым бяз розьніцы нацыянальнасьці. Ясна, што побач з гэтым была думка памагаць у першую чаргу ўкраінцам. Дзякуючы мітрапаліту Шэптыцкаму "Лічниця" дастала памяшчэньне i адчыніна дзьверы лекарскіх кабінэтаў хворым. Сябрамі "Лічниці" зьяўляюцца ня толькі лекары, а кожны чалавек, які хоча памагчы другому ў гэнай плошчы. Ужо да вайны бачым усіх сяброў 800 чалавек.
З першых гадоў працы "Народня Лічниця" стала вельмі папулярнаю ў Львове бяз розьніцы нацыянальнасьці. Доказ гэтага, што блізу 40 проц. прыходзіць хворых не ўкраінцаў, а жыдоў, палякоў i інш. Лепшага доказу гуманітарнага характару ўстановы ня трэба шукаць.
Вайна на нейкі час спыніла разьвіцьцё ўстановы, аднак ужо ў 1920 г. бачым 2.672 хворых. Колькасьць ix з году на год расьце. I так, у 1929 г. было 9.200 хворых, а колькасьць візытаў - 17.443. У 1932 г. 10.011 хворых i 25.050 візытаў. У працягу пасьляваенных гадоў цераз "Лічнйцю" прайшло блізу 150.000 хворых людзей.
Пасьля вайны цікаваньне зьвернута ў першую чаргу на моладзь з украінскіх школаў, курсаў, унівэрсытэту, апошнімі гадамі - урадоўцаў i г. д.
Моладзь дае пятую часьць хворых. Важная роля "Лічнйці"- гэта лекаваньне інвалідаў калішняе галіцкае арміі, якія слушна могуць спадзявацца апекі ад собскага грамадзянства.
У "Н. Лічниці" даўжэйшы час карысталі з памяшчэньня "Порадня Матэры" i процісухотная амбуляторыя Ўкраінскага Гігіенічнага Таварыства.
"Лічниця" - гэта пакульшто адзінае месца, дзе маладыя лекарскія ўкраінскія сілы маглі карыстацца з практыкі старшых, тутака адначасна магчымасьць дзеля навуковых досьледаў.
З гордасьцю кажуць украінцы, што пачыналі працу ў сваёй "Лічниці", калі было ix усяго шасьцёх у Львове, сяньня яны маюць адумыслоўцаў ува ўсіх галінах мэдыцыны. Выключна свае людзі прыймаюць тую грамаду людзей, якая штодзень у колькасьці большай як 100 чалавек прыходзіць шукаць здароўя.
Ці думаеце, што працуюць яны ў раскошных вялікіх залях? Не! "Лічниця" памяшчаецца дагэтуль у аднапавярховай будыніне. I вось цесната i адначасна імкненьне пашырыць працу, весьці яе ў лепшых умовах выклікала патрэбу свае лякарні, дзе цяжка хворыя маглі б мець бязупынна належны лекарскі дагляд.
Сяньня стаіць ужо трохпавярховая будыніна, пабудованая паводле ўсіх вымогаў навукі i гігіены/ на якую грамадзянства дало сотні тысяч. Яшчэ ня ўсё ў сярэдзіне скончана, дасюлешняя, аднак, практыка паказвае, што ўкраінскія лекары, пры дапамозе грамадзянства, усе заміны перамогуць i лякарня "Н. Лічниці" будзе красой Львова. "Лекарская Камісія" i "Народня Лічниця" гэта толькі дзьве стараны лекарскага жыцьця - навуковая i харытатыўна-прафэсіянальная.
Іншымі старонамі, як таварыскаю, грамадзкаю, адчасьці навукова-прафэсыянальнаю займаецца вельмі жывая i дзейная ўстанова "Украінскае Лекарскае Таварыства". Яно пабачыла сьвет пазьней, чымся дзьве першыя, бо толькі ў 1910 г. Можна заглядацца на пачаткі гэнае арганізацыі як на вялікі ўздыим украінскага народу да працы, арганізацыі ў імкненьні стацца незалежным ува ўсіх дзялянках жыцьцёвых, падчыркнуць сваю нацыянальную апрычонасьць, будаваць сваімі рукамі собскую рэчаіснасьць. Шмат было прычынаў, чаму лекары не наладзілі хутчэй свае арганізацыі. У 1910 г. ix было ўжо каля 150, запісалісь, аднак ня ўсе ў новае Таварыства. Таварыства вяло рэпрэзэнтацыю лекарскага стану ўнутры i навонкі. Mamo пахвіцца вялікімі перамогамі хаця-б у адным, што ўкраінцы дасталі аж 4 мясцы ў тагачаснай Найвышэйшай Радзе Здароўя ў Вене.
Коштам Таварыства выходзіць вышэйназваны часапіс "Здоровле". Новая арганізацыя вядзе самарытанскія курсы, популярызуе гіпену, рупіцца каля наладжаньня сваіх санаторыяў. Ваеннаю парою вядзе прытулак для аздаравенцаў украінскіх січовых стральцоў (нацыянальныя ўкраінскія аддзелы пры аўстрыйскай арміі). У 1918 г. засновываецца парадня для матак.
Вайна арганізацыю аслабіла, трэба было ў 1920 шмат чаго пачынаць нанава. У Таварыстве ўмелі наладзіць вельмі сымпатычную атмасфэру, што на тыднёвыя сходкі прыходзілі ўсе быццам на сямейнае сьвята. На сходках чыталіся рэфэраты, абгаворываліся пляны працы, дзяліліся ўспамінамі.
Ад 1920 г. да 1924 г. шмат працы прайшло на лекарскі факультэт Украінскага Ўнівэрсытэту ў Львове. Гэта геройская пара натугі i ахвярнасьці i ca стараны лекараў i ca стараны студэнтаў.
Таварыства зьвяртае ўвагу на прыдбаньне свае бібліятэкі, як неабходнага варштату працы. Вядзе адміністрацыйны i пэрсональны кантакт з украінскімі лекарамі на чужыне i Прыдняпраншчыне. У гэным кантакце важную ролю згулялі лекарскія зьезды, з якіх некаторыя былі супольныя з прыроднікамі i інжынэрамі. Такіх зьездаў дагэтуль было чатыры. Зьезды вельмі папулярныя сярод сяброў арганізацыі. У Львове толькі дробная жменька лекароў-украінцаў (каля 40 на агульную колькасьць 400). Большыя згуртаваньні на правінцыі адчыняюць філіі лекарскага Таварыства.
Цікуючы аб грашовай помачы сваім сябром, Таварыства зрабіла агульную ўмову з асэкурацыйнаю інстытуцыяю, а ад 1931 г. бачым коопэратыву "Лікарська Самопоі міч", пакліканую з тою самаю мэтаю.
З думкаю аб тым, каб паправіць здароўе, i з думкаю аб тых будучых пакаленьнях заснована з пачыну Лекарскага Таварыства "Ўкраінскае Гігіенічнае Таварыства". Гэнае апошняе Таварыства вядзе тубэркулёзны дыспансэр, амбуляторыі, спартовыя парадні, кліматычныя станцыі i ў барацьбе з адным з найбольш страшных ворагаў - гарэлкаю, лекары йдуць у першых радох. На чале адумысловага "Відроджэньня" стаіць лекар-жанчына.
У Таварыстве працуюць людзі розных палітычных i соцыяльных паглядаў. Яно штораз больш расьце, а на будучыню яго можна глядзець спакойна, калі будучыя лекары - мэдыкі з "Мэдычнае Грамады" гэтак кажуць аб задачах лекара: "Пад саламяныя стрэхі сялянскік хатак, у гнілую атмасфэру гарадзкіх сутарэнаў, у скромныя сьцены народных лякарняў нясьці помач i лек, нясьці здабычы веды i практыку працоўнага жыцьця - вось мэты сапраўднага лекара ўкраінца, які не ўважае, што мае выключна зарабляць грошы, але бясплатна нясе помач i пацяшае там, дзе гэтага найбольш трэба, сэрца i розум адчыняе для ўсіх, хто церпіць i хто няшчасны, ня гледзячы на тое, ці ён багаты, ці бедны" (Юбілейная кніжка Л-га Таварыства).
Сапраўды, можам не баяцца за ўкраінскі народ, калі ён меціме такіх лекараў.
ВЫСНАЎКІ
Усё мінае, мяняецца, пачынаецца нешта новае ці прынамся йнакшае...
Канчаюцца некалькі дзён, якія мы правялі ў Львове. Шмат чаго яшчэ трэба было-б паглядзець, са шмат з кім яшчэ трэба было-б пагаварыць, Шмат якія праблемы, мала зразумелыя, хочацца прасачыць па меры магчымасьці да канца. Жыцьцё паганяе наперад, няма магчымасьці далей карыстацца гасьціннасьцю львоўскіх Украінцаў. Бярэ вялікая ахвота скарыстаць з прапановы старшыні Саюзу Украінак паглядзець сьвята сялянкі на адным з паветавых зьездаў. Хочацца паехаць паглядзець на працу аднае з адумысловых школаў на правінцыі. Ды, як кажу, жыцьцё гэта адно, а нашыя пажаданьні - нешта іншае. Гэтак вось, не пасьпеўшы агледзіцца, сяджу ў вагоне, а цягнік шпарка трухціць на ўсход i поўнач, бліжэй да нашага стылізаванага на шэра-сумна маркотнае неба. Вось у сувязі з гэным небам. Чалавек не ўяўляе, які ён аўтамат. Нам здаецца, i гэта зусім памылкова, што заўсёды i ўсюды мы людзі выступаем як краса i верх жывых твораў на зямлі, дзякуючы нашай свомасьці i ўмецтву думаць. Глянуўшы, аднак, бліжэй, легка пабачыць, што ў большай частцы нашых крокаў практычных мы нічога ня думаем, а робім паводле таго, як рабілі гэта калісь, ці паводле таго, як гэта робяць іншыя людзі.
Чаму, аднак, i пашто гэныя спасьцярогі псыхолёгічныя, да таго-ж, можна казаць, даволі старэнькія?! Аўтаматызм настолькі магутнае зьявішча ў жыцьці адзінкі i грамады, што ніколі ня будзе зашмат думаць аб старане грамадзкай гэнага зьявішча. Не адзін раз пабачылі мы на сабе ў Львове ўсю сілу гэнага аўтоматызму. Прапаганда беларушчыны за межамі нашае Бацькаўшчыны, ды, нажаль, ня толькі за межамі, вельмі слабая. Лішне мала рупімся мы аб тым, каб аб нас пачулі. Сядзімо ў сваім катушку, занятыя хатнімі злыбедамі ды нядоляю, што аніяк ня можам прыдбаць прыяцеляў ані зрабіць таго, каб даць матарыялы аб сабе тым, якія тым ці іншым шляхам пачулі аб Беларусах. Як ня трэба больш красамоўна паказывае на гэта факт, што прысутнасьць двох беларусаў выклікала "разачараваньне" ў шмат каго з нашых субяседнікаў, што мы не Ў лапцёх, ня ў сьвітках, так як апінія прывыкла ўяўляць сыноў Беларусі. Аўтоматычна "сьледам за дзедам"- як гаворыць нашая пагаворка - людзі выабражаюць, што нашая зямелька, гэта тая сумная краіна, дзе пад маладзенькаю бярозкаю, каля стада кароў, сядзіць пастушок ды йграе на жалейцы... Беларусь - гэта абразок на агортцы "Шляхам жыцьця" Купалы, а Беларусы гэта тыя загнаныя бяздольныя людзі, што толькі ўмеюць сумна, бядульліва стагнаць, наракаючы на ліхую долю.
Была пара, калі аб нас ведалі толькі гэта, i сілаю інэртнасьці трывае такі пагляд i сяньня. Нашая мінуўшчына слаўная, нашая жывая воля сучасная, нашыя вызвольныя імкненьні, нашае змаганьне за новае лепшае заўтра, нашыя натугі, каб разбудаваць той краявід, мо' i вельмі мілы, аднак далека ня поўні абраз праўды беларускае - усё гэта астаецца чужым, няведамым на'т i тым, хто мае да нас шмат сымпатыі.
Дык выснавак адзін, што ўвесь час накідаўся сам у Львове, - трэба парупіцца, каб не глядзелі на нас скрозь прызму сымпатыі толькі з аспэктам нерзальным, што найменш учарашняга ці яшчэ больш далёкага дня. Усюды ўсё жывое шукае новае формы, новага прастору, дьік i нам нельга забывацца аб патрэбе прапаганды, працы асьведамляючае ня толькі на сваіх гонях, а ўсюды, дзе гэта магчыма i патрэбна.
Шмат якіх думак лунала ў галаве ў сувязі з бачаным i перажытым за некалькі апошніх дзён. Рознаякія стораны i праявы ўкраінскага жыцьця, якія былі быццам зразумелыя на месцы, як частка аднае вялікае суцэльнасьці, цяпер непакоілі: "а чаму гэта так, чаму ня йнакш?!"...
Прывычка да аналітычна-сынтэтычнага думаньня міжвольна накідала патрэбу знайсьці сынтэзу сучаснага ўкраінскага жыцьця. Вельмі добра разумеў, што нельга рабіць сынтэзу, маючы вельмі мала ўсебаковага матарыялу. Ды што зробіш з прывычкаю, нахілам зрабіць аканчальны выснавак.
Дык што сяньня зьяўляецца эссэнцыяю ўкраінскага жыцьця, прынамся ў Галіччыне? Цікавы чалавек знойдзе на бачынах украінскае прэсы шмат месца, прысьвечанага гэнай тэме. Значыцца, ня толькі гасьця гэта цікавіць. Учасьнікі i тварцы жывое ўкраінскае рэчаіснасьці думаюць самыя, каб "схапіць у часіну нараджэньня" воблік таго, чаго ня было йшчэ, а што з нябыцьця вырастае, як нешта найбольш важнае i магутнае.
Ці вялікі ўздыйм i зацікаўленьне праблемамі эканамічнымі, гаспадарча гандлевымі, коопэратыўнымі, прамысловымі i г. д. - будзе найважнейшым сучасным мотарам украінскага жыцьця? - Не! - адказывае популярны украінскі публіцыст i пісьменьнік Юры Лыпа... "і солідарызм i прыватная ініцыятыва ў імкненьні да заможнага жыцьця - гэта толькі частка жыцьця сучаснага ўкраінца". Цьветам сучаснае ўкраінскасьці ня будуць старыя рэлігійныя традыцыі (Украінцы маюць на сваіх землях дзьве каталіцкія цэрквы - грэцкую i рымскую - i чатыры праваслаўныя цэрквы - украінскую, маскоўскую, польскую i румынскую. Такія факты ў самым фундамэнце адбіраюць царкоўнаму жыцьцю магчымасьці ўяць на сябе павадырства ўсеўкраінскасьці. Не старадаўняя бытавая народная традыцыя, ня сучасныя здабычы лібэралізму ды соцыялізму будуць крыніцаю жывучасьці ўкраінскае нацыянальнае ідэі. Дні собская дзяржаўнасьць, ці ўчарашняя, ці тая будучая - не паясьняе да канца зьместу духовага сяньняшніх украінскіх змагароў ("Украінська доба". Ю.Лыпа).
Кажу - змагароў. Каго маю наўвеце ў гэным сказе? Ці інтэлігентаў прафэсіяналістаў з рознаякіх галінаў веды i практыкі жыцьцёвае, ці мо' спэцаў палітыкаў, ці мо' духавенства, якое мае слаўнае месца на бачынах украінскага адраджзньня ў Галіччыне?
Мы, прывыкшыя да разьбіцьця ня толькі ідэолёгічнага, а вузка партыйнага ці асабістага ў беларускай працы, ня думайма, што паміж Украінцамі сустрэнем адну думку, цьвёрдую як граніт, у адказе на праблемы працы асьветнае, палітычнае, эканамічнае, агулам нацыянальнае. Характэрная славянская "пярэстасьць" наглядаецца i ў ix. Побач "Просвіти" бачылі мы "Самоосвіту", побач "Сокіла" i "Пласта" бачылі "Каменярів". Бачым вострае змаганьне, мо' лішне вострае i балючае. Яно часта канчаецца забойствамі, судамі. Няма канца палемікам, пастановам закранаючым не адзін раз добрае імя i чзсьць ахвярных людзей. Ня гледзячы, аднак, на гзную "пярэстасьць" i варожасьць паасобных людзей i групаў, сустрэнуць можна агульнае злучво, мацнейшае за ўсе розьніцы, i гэта зьявішча паўскэднае. Злучво настолькі стульнае i магутнае, што людзі вельмі сабе далёкія, людзі на процілежных акраінях паглядаў i ідэолёгіі, вядуць аднолькавую работу, патрэбную Ўкраіне.
Найвялікшую якта сьледамку i пакінуў на нас гэны ціхі энтузыязм, прысутны, можна сьллела казаць, у масах, а не у паасобных адзінках. Ня групы людзей змагаюцца за зьдзейсьненьне Ўкраінца-Чалавека, а народ, як асобная у сабе раса. Дык i той уласьнік майстэрні i дробнай крамкі, i ініцыятар прадпрыемства, i працаўнік асьветны, i школьнік, i селянін на вёсцы, i работнік мястовы, i усе яны безназоўныя, імя якім мільёны, стойка стаяць на фронце Бацькаўшчыны i новага челавека. Памянёны Ю.Лыпа называе гэную свомасьць, аб якой кажу, аспэкт, пад якім паказываецца Ўкраіна сваім дзецям - "мовчазна відданіст". Шэрая, спакойная, непапулярная мо' часта, праца на кожным месцы i становішчы, дзе лес кінуў ці паставіў адзінку, праца, каторая бывае найвялікшым геройствам - вось аснаўная рыса характару сяньняшніх украінцаў. Гэная свомасьць - адданасьць шляхотная, ня тая бліскучая адданасьць, якую бачым у наймітаў, а тая надобная да каханьня маткі, што ніколі нязмораная клопатамі ca сваім дзіцяткам у пару i хваробы, i вясёлых ягоных часінаў - заўсёды верна стаіць пры сваіх, аддаючы дзеля іхняга шчасьця i будучыні ўсё.
Ня промысел, не коопэрацыя, на'т не асьветная праца будуць зарукаю перамогі Ўкраінцаў, а Чалавек. Той чалавек - украінец, які нарадзіўся ня ўчора, ані сяньня, які толькі раней быў паасобным зьявішчам, а сяньня новага чалавека рэалізуе народ у сваёй масе.