Папярэдняя старонка: Белорусская Народная Республика

Барыс Сымон. Кіраўнічыя органы БНР 


Аўтар: Барыс Сымон,
Дадана: 12-11-2011,
Крыніца: Наша Слова 14(853), 2 красавіка 2008 г.



Выканаўчы камітэт, абраны Радай Усебеларускага з'езда 3 студзеня 1918 г.

Абавязкі чальцоў камітэта:

Я.Я. Варонка - старшыня, замежныя справы; П.П. Бадунова - сацыяльная апека;

Т.Т. Грыб - сельская гаспадарка;

М.М. Касцевіч (Макар Краўцоў)*- асвета; А.У. Прушынскі (Алесь Гарун)- праца;

С.А. Рак-Міхайлоўскі - вайсковыя справы;

Л.І. Заяц - кіраўнік спраў;

Я.Л. Дыла і І.В. Лагун - без абавязкаў.

* Макар Краўцоў - аўтар беларускага нацыянальнага гімну "Ваяцкі марш".

Народны сакратарыят БНР, абраны Радай Усебеларускага з'езду 21 лютага 1918 г.

Язэп Варонка (юрыст) - старшыня Народнага сакратарыяту, народны сакратар замежных спраў (адначасова);

Л. Гутман - першы намеснік старшыні, народны сакратар яўрэйскіх спраў (адначасова);

Кастусь Езавітаў (паручнік, палкоўнік) - другі намеснік старшыні, народны сакратар па вайсковых справах (адначасова)**;

Леанард Заяц (юрыст) - дзяржаўны сакратар, кіраўнік спраў;

Аркадзь Смоліч (аграном) - народны сакратар народнай асветы;

Г. Белкінд - народны сакратар фінансаў; Яўхім Бялевіч (юрыст) - народны сакратар юстыцыі;

Ян Серада (ветэрынарны лекар) - народны сакратар народнай гаспадаркі;

Тамаш Грыб (студэнт) - народны сакратар земляробства;

У. Рэдзька (інжынер) - народны сакратар шляхоў зносін;

Палута Бадунова (настаўніца) - народны сакратар сацыяльнай апекі;

Павел Злобін (чыноўнік земскай управы) - народны сакратар вялікарускіх спраў***;

Алесь Карач (паштовы чыноўнік) - народны сакратар пошт і тэлеграфа;

Пётра Крачэўскі (настаўнік) - народны сакратар дзяржаўнага кантролю;

Васіль Захарка (настаўнік) - скарбнік;

Антон Аўсянік (інжынер-тэхнолаг) - чалец Народнага сакратарыяту, старшыня Беларускай рады ў Бабруйску.

** К.Езавітаў быў камендантам Менска і Менскага залогі 19-25 лютага 1918 г., а ахову грамадскага парадку ў сталіцы ў гэты час ўзначаліў Фларыян Ждановіч.

*** Павел Злобін - кіраўнік расійскіх эсэраў у Менску. 25 красавіка 1918 г. пакінуў пасаду народнага сакратара і выступаў супраць стварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Ягоны сын С. Злобін напісаў раман "Сцяпан Разін".


У першым урадзе БНР былі народнымі сакратарамі: адзін вялікарус (П.Злобін - памочнік старшыні земскай управы Менскай губ.), адзін украінец (І. Макрэеў - чалец Менскага сялянскага савета), 2 габрэі (Г. Белкінд і Л. Гутман), 11 беларусаў. Па партыйнаму складу большасць народных сакратароў былі сябрамі Беларускай сацыялістычнай грамады, да іншых партый адносіліся Бялевіч, Белкінд, Радзька, Злобін - эсэры, Заяц - народны сацыяліст, Гутман - член яўрэйскай партыі ССП і АЯСРП. Серада не належаў ні да якой партыі.

У перыяд з 19 да 25 лютага 1918 г. На-родны сакратарыят БНР быў адзінай уладай у Менску, (так адзначыў у сваіх успамінах К. Езавітаў пра першы беларускі ўрад, які фак-тычна гаспадарыў у сталіцы не больш 5 дзён). 20 лютага 1918 г. першымі пасля адступлення расейскіх войск у Менск уступілі польскія ле-гіянеры з корпуса генерала Ю. Доўбар-Мус-ніцкага, якія абрабавалі менскія ўстановы на вялікую суму- больш за 12 млн. рублёў.

Прэзідыюм Рады БНР, абраны 19 сакавіка 1918 г.

Ян Серада - старшыня;

Язэп Лёсік - старшыня (з чэрвеня 1918 г.); Язэп Варонка - сябра;

Тамаш Грыб - сакратар;

Кастусь Езавітаў - сакратар.

Народны сакратарыят БНР ("Рада пяцёх", другі ўрад БНР) у траўні-чэрвені 1918 г.

Язэп Варонка (старшыня);

Яўхім Бялевіч ;

Кастусь Езавітаў;

Васіль Захарка;

Пётра Крачэўскі .

Народны сакратарыят БНР (трэці ўрад БНР, альтэрнатыўны "Радзе пяцёх") у траўні-чэрвені 1918 г.

Р. Скірмунт - старшыня ўраду;

К. Кандратовіч - народны сакратар унутра-ных спраў;

С. Хржанстоўскі - скарбнік (у траўні);

Ф. Вярнікоўскі - скарбнік (з чэрвеня);

П. Аляксюк - чалец ураду;

Р. Астроўскі - чалец ураду.

Народны сакратарыят Беларусі (чацвёрты ўрад БНР), сфармаваны Радай БНР у чэрвені 1918 г.

Я. Серада - старшыня;

В. Захарка - народны сакратар;

Л. Заяц - дзяржаўны сакратар;

Ф. Вярнікоўскі - народны сакратар гандлю і прамысловасці.

Рада Народных Міністраў БНР (пяты ўрад БНР), абраная ў кастрычніку 1918 г. Радай Беларускай Народнай Рэспублікі ў адпаведнасці з Часовай Канстытуцыяй БНР (прынята 10 кастрычніка 1918 г.)

Антон Луцкевіч - старшыня і адначасова народны міністр замежных спраў (сацыял-дэмакрат);

Вацлаў Іваноўскі - народны міністр унутраных спраў (да 1 снеджня 1918 г.);

Кузьма Цярэшчанка - народны міністр унутраных спраў (з 1 снежня 1918 г.);

Аляксандр Цвікевіч - народны міністр юстыцыі;

Яўген Ладноў - народны міністр вайсковых спраў;

Аркадзь Смоліч - намеснік старшыні, народны міністр сельскай гаспадаркі, земляробства;

Язэп Варонка - народны міністр нацыянальных спраў;

Васіль Захарка - намеснік старшыні, народны міністр фінансаў (да 13 снежня 1918 г.);

Леанард Заяц - дзяржаўны кантралёр.

Рада Народных Міністраў БНР (шосты ўрад БНР), абраная 13 снежня 1919 г. Народнай Радай БНР

Вацлаў Ластоўскі - старшыня;

Аляксандр Цвікевіч - намеснік старшыні, народны міністр юстыцыі;

Яўген Ладноў - народны міністр замежных спраў (выключаны 08.05.1921 г.);

Яфім Бялевіч - народны міністр фінансаў;

Тамаш Грыб - народны міністр унутраных спраў;

Клаўдзій Дуж-Душэўскі - дзяржаўны сакратар;

Леанард Заяц - дзяржаўны кантралёр.

Урад БНР

Старшыні ўрадаў БНР

Старшыні Народнага Сакратарыяту БНР

16.04.1891, Сакольскі пав. Варонка Язэп (Іосіф Якаўлевіч) люты-чэрвень 1918 г.- 04.06.1952


25.04.(07.05). 1868, маёнтак Парэчча Пінскага р-на - 07.10.1939 Скірмунт Раман Аляксандравіч май-20.06.1918 г.*


01(13).05.1879, в. Задзвеі Наваградскага пав. Менскай губ. - пасля 1943 Серада Ян (Іван Мікітавіч) чэрвень-верасень 1918

Старшыні Рады Народных Міністраў БНР

29.01.1884, г. Шаўляй, Літва- 1946 (?) Луцкевіч Антон Іванавіч 11.10.1918 г.-28.02.1920 г. Літва- 1946 (?) 27.10.(08.11).1883, засценак Ластоўскі Вацлаў Юстынавіч 13.12.1919 г.-20.05.1923 г.**


27.10.(08.11).1883, засценак Калеснікаў Дзісенскага пав., цяпер Глыбоцкага р-на- 23.01.1938 астоўскі Вацлаў Юстынавіч (прэм'ер-міністр) 13.12.1919 г.-20.05.1923 г.**

22.06.1888, г. Берасце - 30.12.1937 Цвікевіч Аляксандр Іванавіч (прэм'ер-міністр)23.08.1923 г.-16.01.1925 г.

01.04.1877, в. Дабрасельцы Зэльвенскага р-на - 14.03.1943, Прага Захарка Васіль Іванавіч 1925- 1943



16.08.1903, в.Сычавічы Маладзечанскага р-на - 29.05.1970, Парыж Абрамчык Мікалай Сымонавіч 1943-1946 гг.

* У траўні - чэрвені 1918 г. на Беларусі існавала два ўрады БНР: адзін узначальваў Я. Варонка, другі - Р. Скірмунт. Яны ўтвараліся ў выніку расколу ў кіраўніцтве Рады БНР, які адбыўся пасля 25 красавіка 1918 г.

** 3 13 снежня 1919 г. на Беларусі зноў ўтварыліся два ўрады БНР, адзін узначальваў А. Луцкевіч, а другі В. Ластоўскі. Кіраўніком канцылярыі Рады Народных Міністраў у 1919-1921 гг. быў Юстын (Юрась) Ластоўскі (1870?-пасля 1931), брат прэм'ер-міністра В.Ластоўскага.

Кіраўніцтва Рады БНР

Старшыні Прэзідыюма Рады БНР*

01(13).05.1879, в. Задзвеі Наваградскага пав. Менскай губ. - пасля 1943 Серада Ян (Іван Мікітавіч) 19.03.1918 г. - чэрвень 1918 г.

06.11.1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на. -01.04.1940 Лёсік Язэп (Іосіф Юр'евіч) чэрвень 1918 г.-13.12.1919

29.09.1891, в. Банцэвічы Клічаўскага р-на - 17.06.1938 Смоліч Аркадзь Антонавіч , намеснік з чэрвеня 1918 г.


16(28).08.1874, г. Вілейка Віленскай губ. - .03.1941 Уласаў Аляксандр Мікітавіч, намеснік з чэрвеня 1918 г.


* У Радзе БНР 25 сакавіка 1918 г. налічвалася 77 чальцоў. У яе склад 12 красавіка 1918 г. уключаны 15 чальцоў "Менскага беларускага прадстаўніцтва".

Старшыні Рады БНР (у эміграцыі)


07.08.1879, Кобрынскі пав. - 08.03.1928, Прага Крачэўскі Пётр Антонавіч 13.12.1919 г-08.03.1928 г.


01.04.1877, в. Дабрасельцы Зэльвенскага р-на - 14.03.1943, Прага Захарка Васіль Іванавіч (у Празе), прэзідэнт 08.03.1928 г.-06.03.1943 г.

25.10.(06.11).1887, фальварак Заполле Слуцкага пав. - 17.10.1976 Астроўскі Радаслаў Казіміравіч , прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР)* 1943-1948 гг.

16.08.1903, в. Сычавічы Маладзечанскага р-на - 29.05.1970, Парыж Абрамчык Мікола (Мікалай Сымонавіч), прэзідэт 1947-1970 гг.


10(23).02.1903, мяст. Буслаў Вілейскага пав., цяпер вёска ў Мядзельскім р-не - Вілейскага пав., цяпер вёска ў Мядзельскім р-не - 14.02.1989, Канада Жук-Грышкевіч Вінцук 1970-1982 гг.


1917, в. Гарадэчна Наваградскага пав., цяпер у Наваградскі р-не - Сажыч Язэп (з 1983 г. у ЗША) 1982-1997 гг.



19.11.2007, Дэтройт нар. 11.04.1936, Стоўбцы Сурвіла (дзяв. проз. Шыманец) Івонка (у Канадзе) з 1997 г. да цяперашняга часу.

Міністры ўнутраных спраў БНР

? - ? Макрэеў I., народны сакратар 07.03.1918 г- 30.04.1918 г.


28.04.1859-31.10.1932 Кандратовіч Кіпрыян (Цыпрыян), народны сакратар, травень-чэрвень 1918 г.

16.04.1891-04.06.1952 Варонка Язэп, народны сакратар кастрычнік-лістапад 1918 г.


07.06.1880, фальварак Лябёдка Лідскага пав, цяпер Шчучынскага р-на -07.12.1943 г. Іваноўскі Вацлаў, народны міністр кастрычнік 1918 г.-1 снежня 1918


1888, в. Замосцішча Рослаўскага пав. Смаленскай губ. Цярэшчанка Кузьма Юр'евіч, 1 снежня 1918 г. - народны міністр кастрычнік 1919 г.

19.03.1895, в. Паляны Астравецкага р-на - 25.01.1938 Грыб Тамаш Тамашавіч, 13снежня1919г -

народны міністр 10 кастрычніка 1922 г.

Прэзідыюм Народнай Рады БНР, абраны Радай 13 снежня 1919 г.у Менску

Пётра Крачэўскі (сацыяліст-федэраліст) - старшыня;

Палута Бадунова (эсэрка) - таварыш стар-шыні;

Васіль Захарка (сацыяліст-федэраліст) - таварыш старшыні;

М. Козіч (эсэр) - сакратар;

Язэп Мамонька (эсэр) - сябра, сакратар .

Прэзідыюм Найвышэйшай Рады БНР (з 13 снежня 1919 г. да 20 кастрычніка 1920 г.)

Язэп Лёсік (старшыня),

Сымон Рак-Міхайлоўскі

(сацыял-дэмакраты);


Аляксандр Уласаў,

Кузьма Цярэшчанка ,

Ян Серада

(усе тры беспартыйныя).


3 снежня 1919 года, Рада БНР раскалолася на дзве: Найвышэйшую Р.аду, якая пакінула прэм'ер-міністрам А.Луцкевіча, і Народную Раду, якая ўтварыла ўрад на чалу з прэм'ер-міністрам В.Ластоўскім. Раскол існаваў да 20 кастрычніка 1920 г., калі ў Рызе на палітычнай канферэнцыі беларускіх партый была прызнана Народная Рада, якая стала называцца Рада БНР. Было вырашана стварыць вакол урада В.Ластоўскага адзіны нацыя-нальны блок. 3 лета 1920 г. Прэзідыюм Рады і ўрад БНР знаходзяцца ў эміграцыі. Спачатку былі ў Рызе, затым са жніўня 1920 г. - у Коўне, а з лістапада 1923 г. і па 1945 г. - у Празе (Чэхаславакія).


Кіраўнікі мясцовых органаў улады і нацыянальных аб'яднянняў у губернях і паветах

Яніслаўскі - старшыня Беларускага нацыяна-льнага камітэта ў Слуцку ў 1918 г.

Павел Жаўрыд (1889-1939) - старшыня Слуцкага Беларускага нацыянальнага камітэта (лістапад 1919 г.-лістапад 1920 г.), камісар Случчыны (лістапад 1920 г.);

Алесь Грыкоўскі - старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гародні (1918 г.);

Уладзімір Пракулевіч (1887-1938) - старшыня Беларускай Рады Случчыны (1920 г.);

Аляксандр Прушынскі (Алесь Гарун, 1887-1920) - старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску (1919 г.); Антон Іванавіч Луцкевіч (1884-1942) - старшыня Віленскай беларускай рады (студзень 1918 г.-чэрвень 1919 г.);

Сяргей Баран (Баранаў) (1892-1937?) - старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Гародні ў 1919 г.

Павел Аляксюк (1892-?) - старшыня Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны, старшыня беларускага палітычнага камітэта ў Варшаве (1920 г.);

Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі (Дуж-Душэўскі, 1891-1959) - старшыня Цэнтральнай рады Віленшчыны і Гарадзен-шчыны (з чэрвеня 1919 г.);

Сцяпан Некрашэвіч (1883-1937) - старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра ў Адэсе (1919 г.), прадстаўнік ураду БНР;

Антон Аўсянік (1888-1933?) - старшыня Беларускай рады ў Бабруйску (1918-1919 гг.);

Кузьма Цярэшчанка (1888-1922) - старшыня Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску (1920 г.).

Станіслаў Булак-Балаховіч , генерал-маёр, камандуючы Ўзброенымі Сіламі БНР на Палессі (кастрычнік-лістапад 1920 г.)


Літаратура:

Варонка Я. Беларускі рух ад 1917"да 1920. Коўна, 1920.

Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Мн., 1994. Луцкевіч А. За дваццаць пяць гадоў (1903-1928). Мн., 199.

Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі. Мн., 1993.

Сідарэвіч А. Народны сакратарыят Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Убт. Т. 5.Мн., 1999. С.291.

Сідарэвіч А. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. Рада народных міністраў Беларус-кай Народнай Рэспублікі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Мн., 2001. С. 46-48.

Турук В. Белорусское движение. М., 1921.

Цвикевич А. Короткнй очерк возникновения Белорусской Народной Республики. Киев, 1918.

Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). Мн., 2003.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX