Папярэдняя старонка: Кнігі

Марозаў С.П. Ідэя адраджэння вялікага княства літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795–1939 гг.) 


Аўтар: Марозаў Сяргей,
Дадана: 08-12-2020,
Крыніца: Гродна, 2019.

Спампаваць




Рэкамендавана да друку Саветам факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Я. Купалы (пратакол № 1 ад 29.01.2019).

Навуковы рэдактар: М. П. Касцюк, акадэмік НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар

Рэцэнзенты: В. Ф. Голубеў, доктар гістарычных навук, прафесар; У. А. Сосна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Марозаў С.П. Ідэя адраджэння вялікага княства літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці беларусі (1795–1939 гг.).

Марозаў С. П. Ідэя адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі (1795–1939 гг.) : манаграфія / С. П. Марозаў; пад навук. рэд. М. П. Касцюка. – Гродна : ТАА “ЮрСаПрынт”, 2019. – 446 c.

ISBN 978-985-7134-83-0.

Першая частка кнігі ўяўляе сабой даследаванне ў кантэксце тэорыі сацыякультурнай траўмы праблемы месца і ролі ідэі адраджэння Вялікага Княства Літоўскага ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў 1795–1939 гг. Абгрунтавана палажэнне аб гістарычнай ўстойлівасці гэтай ідэі, устаноўлены прычыны яе прывабнасці і даўгавечнасці. Вылучаны і ахарактарызаваны асноўныя этапы руху па адраджэнню ВКЛ, вызначана яго сацыяльная база, раскрыты фактары ўплыву на ўзмацненне і згасанне адраджэнскіх настрояў. Прасочана месца пытання аб вяртанні дзяржаўнасці ВКЛ і яго атрыбутаў у дзейнасці грамадскіх арганізацый, палітычных партый, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў Беларусі ў 1795–1939 гг. Дадзена характарыстыка важнейшых індывідуальных і калектыўных праектаў, канцэпцый, палітычных платформ вяртання дзяржаўнасці ў форме ВКЛ, прапанаваных грамадска-палітычным рухам Беларусі ў гэты перыяд, і выпрацаваных імі мадэляў дзяржавы на аснове традыцыі Княства. Паказаны спробы іх рэалізацыі і праналізаваны прычыны няўдач. Удакладнены час адмовы ад гэтага намеру. Праведзена параўнанне праектаў пачатку XIX і пачатку XX ст. Паказана спецыфіка беларускага досведу выкарыстання дзяржаўна-палітычнай традыцыі ВКЛ у параўнанні з іншымі прэтэндэнтамі на яго спадчыну. У другой частцы кнігі змешчаны дадаткі, якія адлюстроўваюць розныя аспекты і храналагічныя зрэзы гісторыі руху за вяртанне дзяржаўнасці ВКЛ: ілюстрацыі, карты, а таксама архіўныя і апублікаваныя крыніцы (прыведзены цалкам або фрагментарна).

Гродна 2019

УДК 94(476)+329.7

ББК 63.3(4Беi)5

М26

ISBN 978-985-7134-83-0. © Марозаў С. П., 2019

Кніга ў PDF

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX