Папярэдняя старонка: Кнігі

Галенчанка Г. Я. Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар 


Аўтар: Галенчанка Г. Я.,
Дадана: 28-03-2011,
Крыніца: Минск, 1993.

Спампаваць




ББК 83.3Бел
Г15

Представляет комплексное исследование, посвященное книгоиздательской деятельности Скорины. На богатом фактическом материале освещаются условия возникновения белорусского книгопечатания. Подробно описана биография Скорины, характеризуются его издания, их роль в общественно-политической и культурной жизни, влияние, которое они оказывали на книжную письменность, белорусское и восточнославянское книгопечатание.

Предназначена для научных работников, историков, студентов, всех, кто интересуется историей духовной культуры Беларуси.


Рэдактар
канд. філал. навук В. А. Чамярыцкі

Рэцэнзенты:
д-р гіст. навук Г. В. Штыхаў,
канд. філал. навук У. Г. Кароткі,
канд. архітэкт. Т. В. Габрусь

Галенчанка Г. Я.

Г15 Францыск Скарына - беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. - Мн.: Навука і тэхніка, 1993.-280 с.: іл.
ІSBN 5-343-00891-7.

Голенченко Г. Я. Франциск Скорина - белорусский и восточнославянский первопечатник.

Уяўляе комплекснае даследаванне, прысвечанае кнігавыдавецкай дзейнасці Скарыны. На багатым фактычным матэрыяле высвятляюцца ўмовы ўзнікнення беларускага кнігадрукавання. Падрабязна апісана біяграфія Скарыны, характарызуюцца яго выданні, іх роля ў грамадска-палітычным і культурным жыцці, уплыў, які яны аказвалі на кніжнае пісьменства,беларускае і ўсходнеславянскае кнігадрукаванне.

Прызначана для навуковых работнікаў. гісторыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй духоўнай культуры Беларусі.


ІSBN 5-343-00891-7.

© Г. Я. Галенчанка.1993


Кніга ў DJVU


УСТУП

У гісторыі многіх еўрапейскіх краін перыяд узнікнення і станаўлення кнігадрукавання - надзвычай яркі, своеасаблівы этап у духоўным жыцці іх народаў. Мабыць, у беларускім кнігадрукаванні гэтыя рысы культурна-гістарычнага працэсу выявіліся найбольш выразна і звязаны яны з дзейнасцю Францыска (Францішка) Скарыны, выдатнага дзеяча беларускай, славянскай і сусветнай культуры, асветніка, гуманіста, пісьменніка, мысліцеля, творчасць якога аказала вялікае ўздзеянне на развіццё беларускай мовы, літаратуры, кнігадрукавання, усіх галін духоўнага жыцця беларускага і ў пэўнай ступені ўсіх усходнеславянскіх народаў.

Францыск Скарына быў беларускім першадрукаром, але ён уваходзіць у агульную плеяду выдатных славянскіх і ўсходне-славянскіх першадрукароў (побач з Іванам Фёдаравым, Пятром Мсціслаўцам) па праву «першародства», па таму ўплыву, які аказвала яго дзейнасць на развіццё ўсходнеславянскага кнігадрукавання, культуры, уздым нацыянальнай свядомасці і грамадскай актыўнасці ўсіх усходнеславянскіх народаў. Яго дзейнасць садзейнічала ўзмацненню і пашырэнню духоўных сувязяў еўрапейскіх народаў задоўга да таго, як у асяроддзі палітыкаў выспелі абстрактныя яшчэ ідэі агульнаеўрапейскага дому [1].

Жыццё і дзейнасць Скарыны асвятляліся ў шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацыях. Найбольш прыкметныя навуковыя даследаванні апошняга часу напісаны беларускімі, рускімі і ўкраінскімі вучонымі - Я. Л. Неміроўскім, В. I. Дарашкевічам, В. А. Чамярыцкім, А. I. Мальдзісам,А. К. Каўкам, А. Ф. Коршунавым, В. Ф. Шматавым, М. Б. Батвіннікам, Я. Д. Ісаевічам, В. I. Лук'яненка, Л. I. Уладзіміравым,Ю. А. Лабынцавым і інш. Сабраны і выдадзены ўсе даступныя дакументы пра Скарыну, прадмовы і пасляслоўі, слоўнік мовы, рыхтуецца факсімільнае выданне кніг Пражскай бібліі. У сувязі з юбілеем выйшлі ў свет зборнікі калектыўных прац, якія асвятляюць розныя аспекты духоўнай і грамадска-палітычнай гісторыі Беларусі, яе культуры. Грунтоўныя даследаванні філасофскіх, гуманістычных поглядаў Скарыны, яго ролі ў развіцці беларускай мовы, літаратуры, пісьменства, паэзіі, у станаўленні рэнесансавай культуры напісаны У. М. Конанам, С. А. Падокшыным, А. I. Жураўскім, У. В. Анічэнкам, А. А. Турылавым, I. В. Саверчанкам і іншымі вучонымі. З'явіліся значныя навукова-папулярныя нарысы (У. А. Калесніка, А. А. Лойкі і інш.), якія на аснове новых крыніц асвятляюць творчасць і жыццёвы шлях Скарыны. Наспела патрэбнасць у манаграфічных даследаваннях дзейнасці Скарыны як беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара і кнігавыдаўца.

Структура кнігі абумоўлена асноўнымі аспектамі даследавання. Ва ўступнай частцы разглядаюцца гістарыяграфія тэмы, дакументальныя (пераважна актавыя) крыніцы. Адсутнасць апісанняў кніг Скарыны абумоўлена тым, што сучасныя бібліяграфічныя і кнігазнаўчыя працы дакладна характарызуюць амаль усе экземпляры яго выданняў [2].

У першым раздзеле манаграфіі асвятляюцца асаблівасці культурна-гістарычнага працэсу XVI ст., станаўленне славянскага і выспяванне матэрыяльна-тэхнічных перадумоў беларускага кнігадрукавання. Другі раздзел сцісла асвятляе біяграфію Скарыны, прычым аўтар імкнуўся пазбегнуць празмерна абстрактных гіпотэз і версій. У раздзеле выкарыстаны апублікаваныя беларускімі даследчыкамі матэрыялы з новых архіўных крыніц.

У двух наступных раздзелах даследуецца кнігавыдавецкая дзейнасць Скарыны ў Празе і Вільні, характарызуюцца мастацка-паліграфічныя асаблівасці скарынаўскіх выданняў, значная ўвага ўдзяляецца аналізу сацыяльнага асяроддзя, якое падтрымлівала асветніцкія і выдавецкія планы першадрукара.

У апошнім раздзеле прасочваецца працэс распаўсюджвання кніг Скарыны ў XVI - XVII стст. на Беларусі, Украіне, у Расіі, іх уздзеянне на кніжнае пісьменства і кнігадрукаванне ва ўсходне-славянскіх землях, даказваецца, што сапраўдныя друкарскія матэрыялы Скарыны інтэнсіўна выкарыстоўваліся беларускімі друкарнямі да сярэдзіны XVII ст.

Аўтар лічыць неабходным выказаць глыбокую падзяку супрацоўнікам бібліятэк, музеяў, архіваў, дзе яму давялося працаваць, без паўсядзённай дапамогі якіх гэтая праца не была б напісана.


ЗМЕСТ

Уступ …5

Гістарыяграфія …7

Ля вытокаў …37

Жыццёвы ішіях …79

«Выкладам, пільнасцю і працай» …107

Мастацтва і майстэрства …167

Спадчына …203

Дадаткі …240


Научное издание
Голенченко Георгий Яковлевич

ФРАНЦИСК СКОРИНА - БЕЛОРУССКИЙ И ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКИЙ ПЕРВОПЕЧАТНИК


Минск, издательство «Навука і тэхніка»
На белорусском яэыке


Навуковае выданне

Галенчанка Георгій Якаўлевіч


ФРАНЦЫСК СКАРЫНА - БЕЛАРУСКІ I УСХОДНЕСЛАВЯНСКІ ПЕРШАДРУКАР


Загадчык рэдакцыі У. М. Ківатыцкі
Рэдактар Л. В. Пятроўская
Мастак Т. П. Кулажэнка
Мастацкі рэдактар А. А. Кулаясэнка
Тэхнічны рэдактар В. У. Кручонак
Карэктар Т. Ф. Піліповіч

ІБ № 4056

Друкуецца па пастанове РВС АН Беларусі. Здадзена ў набор 27.07.90. Падпісана у друк 13.12.91. Фармат 60X90 1/16 Папера друк. № 1. Гарнітура літаратурная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 17.5. Ум. фарб.-адб 70,72. Ул.-выд. арк. 18.42. Тыраж 2000 экз Зак. М 1296.

Цана 5 р. 90 к.



[1] Мальдзіс А. I. Францыск Скарына як прыхільнік збліжэння і ўзаемаразумення людзей і народаў. Мн., 1988.

[2] Неміроўскі Я. Л. Зводны каталог і апісанне // Францыск Скарына: Зборнік дакументаў і матэрыялаў/Склад. В. I. Дарашкевіч. Мн., 1988. С. 207-310.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX