Папярэдняя старонка: Мемуары

Радзівіл Альбрыхт Станіслаў. Дыярыюш 


Аўтар: Радзівіл Альбрыхт Станіслаў,
Дадана: 09-04-2013,
Крыніца: Радзівіл Альбрыхт Станіслаў. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы // Спадчына №6-1995. С. 123-170.; №1-1996. С. 224-259.; №2-1996. С. 166-204.; №3-2013. С. 160-195.



ПАСЬЛЯДОЎНІК ЛЬВА САПЕГІ
Жыцьцё i мэмуары Альбрыхта Станіслава Радзівіла

Прадмова i пераклад Уладзімера СЬВЯЖЫНСКАГА.

Беларускі дзяржаўны дзяяч, царкоўны пісьменьнік i мэмуарыст Альбрыхт Станіслаў Радзівіл нарадзіўся ў 1592 г., у сям'і віленскага кашталяна, першага Алыцкага ўладальніка маярату, маршалка Вялікага Княства Літоўскага Станіслава Радзівіла i Марыяны Мышчанкі. Ен быў чацьверты сын у сям'і. Бацька Альбрыхта валодаў дванаццацьцю мовамі, быў вельмі набожны. Такарскі, біёграф Альбрыхта, пісаў, што ягоны бацька адбываў вялікі пост у цёмнай i дзікай Налібоцкай пушчы, дзе на працягу 40 дзён пазьбягаў усялякай размовы i зносінаў зь людзьмі, бавячы ўвесь час у роздуме. У 1599 г. памёр бацька, а праз год - маці. Прызначаны яшчэ бацькам апякун, дзядзька па бацькавай лініі, вядомы мэмуарыст, аўтар «Пэрэгрынацыі да Сьвятой Зямлі» Мікалай Крыштап Радзівіл Сіротка, уладальнік Нясьвіскага маярату, займаўся выхаваньнем сіротаў аж да іхнага паўналецьця. Руплівы каталік, Сіротка аддае малога Альбрыхта разам зь ягоным старэйшым братам Мікалаем у езуіцкую акадэмію ў Вільню, пасьля якой пад уплывам таго ж дзядзькі Альбрыхт удасканальваў свае веды толькі ў каталіцкіх школах, выносячы адтуль ня толькі набожнасьць, але й асаблівы тэмпэрамэнт, які ня раз выяўляў у сваей палітычнай i пісьменьніцкай дзёйнасьці.

У 1605 г. з-за пошасьці мусіў пакінуць Вільню, Пад наглядам выхавальніка разам з братам яны наведваюць Нямеччыну, Бэльгію, Галяндыю, Швайцарыю ды Італію.

Альбрыхт Станіслаў Радзівіл.

У Вюрцбурзе ў езуітаў Альбрыхт завяршыў сваю адукацыю. Пасьля разам з братам навучаўся ў каталіцкім унівэрсытэце ў Лювэне (там праз трыста зь лішнім гадоў будзе працаваць іншы выдатны дзяяч беларускай культуры Мікола Равенскі). Зь Лювэна браты едуць у Італію, дзе Альбрыхт запісваецца ва ўнівэрсытэт у Балоньні, У Парыжы яны былі якраз у дзень забойства Равальякам караля Генрыка IV Бурбона, сталі сьведкамі пакараньня сьмерцю забойцы на пляцы дэ Грэў у Парыжы. Дадому браты вяртаюцца толькі напрыканцы 1612 г. На Лювэнскім унівэрсытэце фактычна і, закончылася сыстэматычная адукацыя будучага мэмуарыста. Там ён умацаваўся ў каталіцкай веры, падобна бацьку авалодаў некалькімі мовамі - лацінскай, нямецкай, італьянскай, а таксама палітычнымі ведамі, што яму вельмі спатрэбіліся ў публічнай дзейнасьці. Выяжджаючы пасьля за мяжу, ён, аднак, ужо болей не займаўся навучаньнем. Вельмі добра ведаў гісторыю, старажытную i сучасную, шмат чытаў, пераважна рэлігійныя творы, цікавіўся музыкай.

Пасьля звароту з-за мяжы як асоба паўналетняя вызваляецца ад апекі дзядзькі і атрымлівае права распараджацца сваімі, абцяжаранымі даўгамі маёнткамі i напаўзакладзеным фальваркам Турынам. Тады ж як валынскі пасол упершыню выступіў публічна на лютаўскім сойме 1613 г. Аднак пра сваю соймавую дзейнасьць ён нічога ня піша.

У тым жа годзе зноў едзе ў Нямеччыну, Швайцарыю, Італію, Францыю. Кароль Францыі Людовік XIII аказвае яму асаблівую ўвагу, нават прызначае 16000 эскуда гадавой пэнсіі. Яго хацелі ажаніць з адной францускай князёўнай. Ужо быў прызначаны тэрмін шлюбу, але Альбрыхту не адважыўшыся на разрыў з айчынай, у апошнюю хвіліну зь немалымі прыгодамі ўцякае праз мора да Гданьска.

Вярнуўшыся ў 1617 г, дадому, адгукнуўся на заклік караля Жыгімонта III, зьявіўся пры двары ў Варшаве. Дзякуючы свайму высокаму становішчу, каталіцкаму веравызнаньню i здольнасьцям, Альбрыхт заваёўвае прыхільнасьць караля i ў выніку атрымлівае Луцкае староства i меншую літоўскую пячатку, г. зн, становіцца падканцлерам Вялікага Княства Літоўскага. Зь вялікім канцлерам літоўскім Львом Сапегам ён дамаўляецца пра тое, што адзін зь ix заўсёды будзе пры двары дзеля пільнаваньня інтарэсаў ВКЛ.

У 1619 г. А. Радзівіл жэніцца з дамай двара каралевы Канстанцыі, немкай з Баварыі Рэгінай фон Айзэнрайх, удавой па берасьцейскім i куяўскім ваяводу Міхалу Дзялынскім. Жонка прынесла Альбрыхту немалы пасаг - пажыцьцёва на старостве Гнеўскім каля 300000 злотых, а таксама разьлічылася з усімі ягонымі шматлікімі даўгамі, павыкупляла заклады, Аднак, не дачакаўшыся нашчадкаў, жонка памірае ў 1637 г. Ужо на другі год у траўні Альбрыхт зноў жэніцца, на гэты раз з Хрысьцінай Ганнай Любамірскай, дачкой ваяводы Станіслава i Соф'і Астроскіх. Так ён парадніўся з адным з самых магутных родаў краю. Празь нейкія дзесяць гадоў пaмірае i яна, а Радзівіл ня меў нашчадкаў i з гэтага шлюбу,

На сойме 1620 г. Альбрыхт стаў сьведкам нападу кальвініста Міхала Пякарскага на караля Жыгімонта III, калі той уваходзіў у касьцёл сьв. Яна. Як сябра суду, у які уваходзілі 10 сэнатараў, выносіў прысуд нападаўшаму: пакараць сьмерцю праз разарваньне коньмі i спаленьне. На свой кошт стварыў значны аддзел, які паслаў у Хоцімскі лягер, клапоцячыся ня толькі аб нутраной, але аб зьнешняй бясьпецы айчыны.

Пасьля сьмерці гетмана вялікага літоўскага i ваяводы віленскага Яна Караля Хадкевіча у замку Хоцімскім у 1621 г, Крыштап Радзівіл, гетман польны літоўскі i блізкі сваяк Альбрыхта, намаўляў яго, каб усімі сіламі дамагаўся атрымаць Віленскае ваяводзтва, бо ня бачыў больш вартага ў родзе Радзівілаў. Аднак віленскім ваяводам стаў Леў Сапега, а Альбрыхту Станіславу дасталося Тухольскае староства на Памор'і.

Увосень 1622 г. падканцлер, пасьвячоны Крыштапам Радзівілам ва ўсе справы, зьвязаныя з абаронай Інфлянтаў ад швэдаў, падпісвае паўнамоцтвы на падаўжэньне на 1,5 гады Мітаўскага пагадненьня.

На зімовым сойме 1623 г. Альбрыхт Радзівіл атрымлівае, нарэшце, вялікую літоўскую пячатку, г. зн. займае пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага пасьля Льва Сапегі, які стаў віленскім ваяводам. Быць канцлерам ВКЛ Радзівілу давялося 30 зь лішнім гадоў.

У тым жа самым годзе быў з Жыгімонтам у Гданьску, займаючыся арганізацыяй флёту супраць Густава Адольфа. Тады ж прымаў караля з каралеваю ў сваіх Гнеўскім i Тухольскім староствах. Калі пад Гданьскам зьявіўся швэдзкі флёт, раіў Жыгімонту III накіраваць для перамоваў з Густавам Абольфам каралевіча Уладзіслава.

1624 г. малады канцлер меў адказнае заданьне суправаджаць каралевіча Уладзіслава ў доўгім падарожжы за мяжу ў ролі апекуна або хатняга настаўніка, а па сутнасьці каралеўскага пасла, бо каралевіч ехаў інкогніта з адпаведнымі лістамі да цэсара, баварскага курфюрста Максыміляна Вітэльсбаха, флярэнтыйскага князя Фэрдынанда II Мэдычы, а таксама іншых князёў. Двое з кандыдатаў на гэтую ролю - вялікі маршалак літоўскі Ян Станіслаў Сапега i маршалак надворны літоўскі Крыштап Весялоўскі - адмовіліся. Не паддаваўся i Радзівіл, апраўдваючыся нежаданьнем пакідаць жонку, аднак кароль найбольш давяраў яму, бо Радзівіл пасьля шматлікіх замежных вандровак меў вялікі досьвед у гэтым сэнсе. Асноўнай мэтаю паездкі было схіленьне Габсбургаў да больш актыўнага ўдзелу ў барацьбе за швэдзкую карону для польскага Вазы. Акрамя таго, Уладзіслаў, адукаваны, ужо дасьведчаны ў вайсковым рамястве, бегла размаўляючы на некалькіх мовах, мог быць дасканалай жывой рэклямай Рэчы Паспалітай i палітыкі Вазаў. Захаваліся зьмястоўныя i цікавыя апісаньні вандроўкі як самога Радзівіла, гэтак i аднаго зь ейных удзельнікаў, Стэфана Паца. У Вене палітычных посьпехаў палякі не дасягнулі.

Вярнуўся канцлер з такога доўгага i карыснага падарожжа ў красавіку 1625 г. У 1626 - 1629 гг. літоўскі канцлер бярэ удзел у швэдзкай кампаніі ў Прусіі. У верасьні 1626 г. разам з Жыгімонтам III быў пад сваім Гневам, смуткаваў над зьнішчанымі фальваркамі, дапамагаў у бітвах за вяртаньне Гнева.

У 1626 г, на зімовым надзвычайным сойме Радзівіл унёс шэраг прапановаў па ўмацаваньні войска, Аднак у перамовах са швэдамі 1623, 1627, 1629 гг. чыннага удзелу ня браў. Разам са сваёй жонкай Рэгінай мусеў суправаджаць караля ў Вену, аднак сустрэча з Габсбургамі посьпеху не принесла.

У 1632 г. захварэў кароль. Прыступ ліхаманкі не дазволіў Радзівілу суправаджаць манарха ў яго апошняй загараднай паездцы. Тым ня менш ён дасканала арыентаваўся ў падзеях пры двары i скрупулёзна ix занатоўваў. Асабліва яго турбавалі прыкметы блізкага канца ўлюбёнага караля. 27 красавіка 1632 г. Радзівіл становіцца сьведкам сьмерці Жыгімонта III. Сьмерць караля зрабіла на яго ашаламляльнае ўражаньне, пра што сьведчаць шматлікія старонкі «Дыярыюша». Сьмерць манарха, відавочна, i стала падставай дзеля напісаньня гэтага мэмуарнага твору. З каралём аўтара ядналі агульныя рысы характару - настойлівасьць, пасьлядоўнасьць. Яны падобна разумелі кірункі зьнешняй палітыкі. Аднак на двары Жыгімонта III Радзівіл як прадстаўнік ВКЛ не адыгрываў значнай ролі.

Вось доказы каралеўскае ласкі. Пры Жыгімонту III ён атрымаў староствы Гнеўскае, Луцкае, Тухольскае, Вэленскае, Барысаўскае, Даўгоўскае, Пінскае, ад намесьнікаў Жыгімонта - Ковенскае, Бейсагольскае, Ліпніцкае, Румшыскае, Геранёнскае, Віленскае, эканоміі Кобрынскую i Шавельскую, што ўсё ацэньвалася гісторыкамі да 200000 злотых гадавога даходу.

Пасьля сьмерці караля Радзівіл прысутнічаў пры ўскрыцьці запавету Жыгімонта III, займаўся падрыхтоўкай выбараў новага караля. Прагнучы ўсталяваньня нутранога міру, спрабаваў прымірыць каталікоў зь іншаверцамі, хоць займаў бок першых. Памірыў варагуючых літоўскіх гетманаў Льва Сапегу i Крыштапа Радзівіла, якія пасварыліся з-за набору ў войска. Радзівіл гэты набор i завяршыў насуперак намерам Сапёгі.

У верасьні 1632 г. канцлер бярэ актыўны ўдзел у выбарах новага караля. Нягледзячы на хваробу, выконваў функцыі дырэктара камісіі па выбарах дэпутата ад Вялікага Княства Літоўскага ў яе складзе. Ад папы Урбана VIII атрымаў ліст з рэкамэндацыяй кандыдатуры на караля Уладзіслава. На элекцыйным сойме як літоўскі канцлер Радзівіл разам з наваградзкім ваяводзтвам галасаваў за Уладзіслава, пасьля абраньня якога прыносіў яму віншаваньні ад цэлага роду Радзівілаў.

Аднак адносіны з новым каралём у Радзівіла ня склаліся гэтак гарманічна; як зь ягоным бацькам. Розьніла ix многае, найперш стаўленьне да іншаверцаў. Уладзіслаў, марачы пра швэдзкую карону, гатовы быў пайсьці на саступкі. Канцлер быў ворагам усялякіх кампрамісаў, у спрэчках шляхты з клірам заўсёды падтрымліваў каталіцкае сьвятарства. У прыватным жыцьці быў практычным каталіком, абураючыся вольным жыцьцём караля Уладзіслава. Пісаў шматлікія рэлігійныя творы на польскай i лацінскай мовах, прысьвячаючы гэтай справе шмат часу. Адносіны з каралевай былі спачатку нагэтулькі добрыя, што яна нават хацела прапанаваць Радзівілу пасаду маршалка. Аднак кароль пасьпеў прапанаваць гэтую пасаду сэрадзкаму ваяводу Каспару Дэнгафу. З часам адносіны i з каралевай сапсаваліся. Ужо ў 1639 г. ён ня змог атрымаць у яе пасаду пісара літоўскага для свайго пратэжэ Пятра Вяжэвіча, мсьціслаўскага стольніка. Потым пачаліся спрэчкі на фінансавай аснове.

У канфліктах паміж Каронай i Літвой бараніў, вядома, інтарэсы суайчыньнікаў, дамогся ўвядзеньня ў склад. сэнату літоўскіх рэфэрэндараў. Як галава Радзівілаў, пільна ахоўваў інтарэсы свайго роду, не зважаючы на розьніцу ў веравызнаньні дзьвюх ягоных галін - каталіцкай i кальвінісцкай, i нават на караля. Як трапна заўважыў Аляксандар Брукнэр, наш канцлер быў перадусім Радзівілам. У зьнешняй палітыцы кіраваўся найперш каталіцкімі інтарэсамі дзяржавы, выступаючы за мірныя мэтады вырашэньня канфліктаў. Падчас вайны з Расеяй у Смаленскай кампаніі ўдзелу ня браў, у дачыненьнях і ca Швэцыяй выказваўся за ІІІтумдорфскае замірэньне. Ува ўнутраных інтрыгах між прыдворнымі групоўкамі Радзівіл займаў бок уплывовага канцлера Ежы Асалінскага.

Канфлікт з каралеўскай сям'ёй пачаўся са спробы каралевы падвысіць Радзівілу арэндную плату за Тухольскае староства. Канцлер адмовіўся ад уплаты падвышанай стаўкі. Ад гэтага часу ён перастаў быць прыхільнікам караля i моцнай каралеўскай улады наагул, падкрэсьліваў важную ролю сэнатараў. Як «вартавы правоў», якім ён сябе лічыў, за свой абавязак уважаў абарону шляхоцкіх вольнасьцяў.

Канцлер не патрымаў плянаў вядзеньня турэцкай вайны, выпрацаваных каралём. Сьмерць манарха успрыняў без выразнага узрушэньня з-за пастаянных разыходжаньняў паміж імі. На выбарах 1648 г, ён выказаўся за Яна Казімера. Пры новым каралю застаўся «вартавым правоў» i абаронцам інтарэсаў Вялікага Княства Літоўскага, але зь ім пагаджаўся больш, чым з папярэднікам, заступаўся за сялянаў, прапаноўваў дамовы i пагадненьні з казакамі, бо прычыну іхных бунтаў бачыў у «нашых грахах i прыгнёцё» ўбогіх падданых.

Напрыканцы 1352 г. кароль прапанаваў нарэшце Радзівілу Віленскае ваяводзтва, але той не прыняў, лічачы, што канцлерства дае яму больш магчымасьцяў уплываць на дзяржаўныя справы,

У апошнія гады жыцьця хварэў i не бываў на сэсіях, скардзіўся на зьнішчэньне сваіх маёнткаў сваімі i чужымі. З часам усё менш займаўся актыўнай публічнай дзейнасьцяй, таму нататкі яго становяцца ўсё больш скупымі. Напачатку ліпеня 1655 г, канцлер цяжка захварэў i зусім спыніў сыстэматычныя запісы. У жорсткі ваенны час хаваўся ў Прусіі. Знайшоўся нарэшце ў Гданьску. Ён зьвярнуўся да швэдзкага караля з просьбаю атрымаць прытулак, каб спакойна дажыць свой век. Знаходзячыся ў Гданьску, ён час ад часу ажыцьцяўляў дыпляматычныя акцыі. Ці не апошняй яго публічнай справай было хадайніцтва аб перадачы малой літоўскай пячаткі (г.зн. пасады падканцлера) харунжаму Вялікага Княства Літоўскага Крыштапу Пацу.

Памёр канцлер бязьдзетным у Гданьску 12 лістапада 1656 г. Пахавалі яго ў езуіцкай каплiцы у сямейным маёнтку Алыка. У 1946 г, ягоныя астанкі разам з прахам іншых асобаў, пахаваных у падзямельлях, былі перазахаваныя ў агульнай магіле на каталіцкіх могілках у Алыцы. Радзівіл запавячаў 25000 злотых на схіленых да каталіцтва іншаверцаў, а таксама 8000 злотых на езуіцкую калегію ў Гданьску. Але гэтыя запісы, відаць, не былі выкананыя,

Альбрыхт Радзівіл быў вельмі супярэчлівай асобай: у меру скупы i хцівы, у меру марнатраўны, У ад розьненьне, напрыклад, ад Яна Замойскага ён ня быў ні рашучым палітыкам, ні дыпляматам. Адмоўныя рысы характару - імпульсіўнасьць, родавая карысьлівасьць, панская пыха, жульніцтва, суцяжніцтва - неаднаразова ўскладнялі выкананьне ім абавязкаў канцлера.

Пра Радзівіла i ягоны «Дыярыюш» пішуць слыньнейшыя польскія літаратары, але пра гэта ні слова няма ў айчынных гісторыка-літаратурных працах. Між тым адукаванасьць аўтара, вялікі жыцьцёвы досьвед робяць ягоныя мэмуары надзейнай крыніцай па гісторыі краю ў адзін зь яго самых лёсавызначальных пэрыядаў (ахоплівае падзеі з 1632 па 1656 гг.). Калі ў Польшчы вядомыя ўжо тры выданьні помніка - 1839, 1968 i 1980 гг. дык у Беларусі нават гэтыя выданьні практычна не даступныя для шырокага чытача. Настаў час выпраўляць пaмылку. Беларускі мэмуарыст Альбрыхт Станіслаў Радзівіл мусіць вярнуцца да свайго народу.


Альбрыхт Станіслаў РАДЗІВІЛ
ДЫЯРЫЮШ аб падзеях у Польшчы


Год Панскі 1633

Год Панскі 1634

Год Панскі 1635

Год Панскі, 1636


Год Панскі 1633

Месяц верасень

2 верасьня

2-га дня гэтага месяца кароль, ціха ўвайшоўшы, зацоўніў наш лягер, які знаходзіўся на адлегласьці каля двух кілямэтраў ад Смаленска. Тым часам 15000 казакоў сьпяшалася супраць масквы. Я спаткаў гэтых у дарозе ў мінулым месяцы, так моцна п'яных ад акавітае, хутчэй, айчыннае гарэлкі, што, мінаючы карэту, яны напоўнілі яе агідным смуродам, аднак не нарабілі вялікіх шкодаў у шляхоцкіх i каралеўскіх маёнтках, як я на самай справе пераканаўся ў Пінску.

4 верасьня

Здарылася сутычка паміж нашымі i масквою, у якой наша пяхота атрымала перавагу i прымусіла праціўніка адступіць. На загад караля пачалі будаваць крэпасьці з нашага боку над ракою Ясеннай [1].

Дня 6, 7, 8 верасьня

Кароль падзяліў войска на дзьве часткі. Адною кіраваў віленскі Радзівіл [2], да якога далучыўся кароль уласнаю асоваю. Другую даверыў гетману польнаму кароннаму Казаноўскаму. Да польскага войска з прычыны даўняга суперніцтва з князем Радзівілам заклікаў Гасеўскага [3] ваяводу смаленскага, пісара войска літоўркага i сэнатара. Літвы, аднак не без таго, каб ня выклікаць нежаданыіе. Гетману кароннаму загадана пасунуцца да ўмацаванага лягеру Празароўскага [4], а гэта для таго, каб насупраць яго моста (lauffgraff, як гэта называюць немцы) збудаваў земляныя перашкоды, якія б не дазвалялі аказваць дапамогу гары, якая завецца Пакроўскай, на якой былі ix дробныя ўмацаваньні. Сам кароль разам з гетманам літоўскім застаўся з часткаю войска з тым намерам, каб, сагнаўшы ворага з Пакроўскае гары, аказаць Смаленску дапамогу, гарантуючы неабходныя медныя гарматы.

Таксама дня 7 гэтага ж месяца Бог спрыяў нашым жаданьням, бо кароль, ударыўшы па ворагу, якога застаў падрыхтаваным i ахаваным рознага роду завадамі, дзякуючы вывучцы войска сагнаў непрыяцеля з поля, захапіў некалькі насыпаных зь зямлі ўмацаваньняў, забіваючы ворагаў з засады i забіраючы знойдзеныя там гарматы. У Смаленск увёў 12 сотняў жаўнераў, падмацоўваючы Абложаных грашыма i патрэбнымі рэчамі, так што кожны мог свабодна выйсьці зь места i ўвайсьці ў яго (сам кароль сваю пяхоту вёў у атаку). Масквіцін, бачачы такую адвагу нашых, пакінуўшы меншыя крэпасьці, дабрахвотна адступіў да большых. Кароль, правёўшы там ноч, на наступны дзень вярнуўся ў лягер, ня многа страціўшы, i тых ніжэйшага званьня, за вылікам інфлянца Шмелійга [5]. Польскі военачальнік зьведаў іншы лёс, бо трапіў у засаду, шмат палегла, 160 пайшло ў няволю, выбітны маладзён Шэмет i Вільчынскі, судзьдзя земскі смаленскі, загінулі [6]. Быў вымушаны адступіць у поўным канфузе, пакідаючы ўмацаваньні i стрымліваючы посьпех караля.

9 верасьня

Склікаўшы нараду, кароль пытаў, які спосаб дасягненьня канчатковага вызваленьня места Смаленска яна бачыць. Розныя былі думкі. Кароль пастанавіў прыняць прапанову ваяводы віленскага, каб справу рабіць з Пакроўскай Гары, дзе быў лепшы доступ, i што непрыяцель прадбачыў, будуючы ў тым месцы абарончае прыкрыцьцё i зьмяшчаючы ў ім 3000 чалавек. Кароль зноў падзяліў войска, пастанаўляючы, што гетман каронны мусіць стрымліваць падмогу, пасыланую праз Шэіна [7], гетмана Масквы (які на другім беразе Дняпра заклаў лягер). Гетману літоўскаму з казакамі загадаў быць напагатове на другім баку, каб масквіцін Празароўскі ня мог даць падмогі. Сам кароль з рэштаю войска ішоў у сярэдзіне. Так i сталася.

20 верасьня

Ваявода віленскі з казакамі напаў на вялікі атрад ворагаў, але казакам не хапіла сілаў аказаць адпор, князь Радзівіл падаслаў іншую пяхоту. Падтрыманыя ёю занялі мост, а масква адступіла з сорамам, бо магла аказаць падтрымку Пакроўскай Гары, калі нашы імкнуліся да ix умацаваньняў, каб выгнаць ворага ўсялякімі спосабамі. Караль сьпіхнуў масквіціна з поля i прыступіў да захопу ўзгорка, на які масква пачала адусюль зьбягацца, але ліцьвіны, выскокваючы з выгодных засадаў, змусілі ix да адступленьня. Масква, убачыўшы адрэзаную ліцьвінамі дарогу на ўзгорак, чакала прыбыцьця сваіх з падмогаю зь іншага боку, ад лягера Шэіна, дзе польскае войска ў выніку чыёйсьці памылкі яшчэ не закрыла доступу, як гэта павінна было быць зроблена, але далучылася да караля. Кароль выслаў Бутлера [8] i іншых палкоўнікаў, каб захапіць схілы ўзгорка з другога боку. Тыя, падпаўшы пад моцны націск масквы, ледзь не адступілі перад цяжкасьцяй заданьня, на шчасьце, пры спрыяльнай каралю фартуне, ён загадаў засьпяшацца з падмогаю некалькім харугвам. Гэткім чынам кароль мог свабодна турбаваць узгорак, ужываючы гарматы, i так моцна напоўніў ворага жахам, што ў наступную ноч масква адтуль адступіла.

21 верасьня

Бог падняў дух караля праз шчасьлівае i выгоднае авалоданьне ўзгоркам.

22 верасьня

Літоўскі жаўнер i казакі выгналі маскву зь іншых умацаваньняў. Казакі, голымі пераплыўшы раку, паказалі ўзор незвычайнай баявой сьмеласьці, i калі б тое самае рабілі палякі, ня выжыў бы ніводзін сьведка звады паміж тымі, што былі з Празароўскім. На працягу двух дзён былі зьнішчаныя практычна ўсе гнёзды, зь вялікаю цяжкасьцяй збудаваныя непрыяцелем, паказваючы места Смаленск вольным з боку ракі. З нашых страчана не багата, апроч ротмістра Эсткена [9]; які загінуў ад кулі. На ўзгорку (яго называюць Дзявічай Гарою) засталося адно ўмацаваньне. Калі там літоўскі военачальнік шукаў месца для атакі, уцёкі маскоўскае старожы напоўнілі лягер такім жахам, што ў наступную ноч, пакінуўшы табары, адышлі да лягеру Шэіна, i такім чынам непрыяцель цалкам адступіў ад аблогі места. У той жа дзень нашы лягеры былі перасунутыя да Пакроўскае Гары, якая была абкружаная валам i ўмацаваная. Немалая лічба чужаземцаў уцякла да нас, між імі некалькі капітанаў.

28, 29 верасьня

Літоўскі военачальнік Радзівіл пераконваючымі словамі прасіў, каб кароль заміж пачатковай удачы захацеў ісьці далей i атакаваў ворага на другім беразе ракі. Гэта падняло дух масквы, якая зноў начала ўмацоўваць пакінутыя прыкрыцьці, займаючы ix большаю колькасьцяй жаўнераў. Ужо i насупраць моста, дзе перад тым нашых стрымала адна гармата, дадалі дзесяць, намерваючыся зрабіць значную шкоду. Цяпер кароль прыняў параду гетмана літоўскага i яму самому даручыў заданьне. Справа дасягнула б свайго выніку, калі б загады гетмана спалучаліся з паслушэнствам жаўнераў. Бо i з войска польскага было дададзена некалькі харугваў, а з-за пастаянных баёў i небясьпекі колькасьць літоўскага войска прыкметна зьменшылася. Прыбыў таксама падкаморы літоўскі, сын князя Радзівіла, які толькі што вярнуўся зь візыту ў Бэльгію i Англію [10]. Бацька прагнуў даручыць яму камандаваньне жаўнерамі. Той меў 1000 іншаземных жаўнераў, якіх у гэтай патрэбе скарыстаў гетман. Але ўсё адбываецца пры такой разнастайцасьці войска i непаслушэнстве харугвы, якія былі цяпер паблізу лепей умацаваных прыкрыцьцяў, адсунуўшы ворага з валу ў тыл. З гэтае прычыны вораг дрэнна страляў з гарматаў, ня маючы ніякае заслоны i дапамогі, ды змушаны быў адступаць. Тым часам гетман па прыбыцьці новых палкоў ваяводзіча смаленскага Абрагамовіча i Вайгэра [11] які, хаця i быў паранены ў той дзень у нагу, незвычайна сябе праяўляў, дапускаў гвалтоўны штурм з другога боку. Наступ доўжыўся да паўдня, аж гетман, бачачы страты, даў знак i загадаў паволі адступаць, маючы намер працягваць бой на наступны дзень. Па тых харугвах, якія адышлі з тылу, ударыў аддзел ворагаў, што паставіла ix перад неабходнасьцяй весьці бой. Аднак па прыбыцьці іншых ня толькі прынялі на сябе імпэт ворага, але, моцна б'ючыся, змусілі яго да адыходу. Забітыя коні, шмат захопленых мушкетаў, дзесяць знатных разьвіталіся з жыцьцём, палягло 60 ці 60 іншых масквіцінаў. Перамога аказалася б больш значнай, калі б харугвы, скіраваныя на левае крыло, частка якіх стала пад мурамі, частка пад Мачарскім [12] аказалі б дапамогу суседзям. Гетман літоўскі, каб не праліваць дарэмна кроў, заняў акопы жаўнерамі (як ix называюць lauffgraff), чым адняў у непрыяцеля надзею захапіць гэтыя месцы. Бо на іншых кароткіх дарогах меншая патрэба была ў адсячэньні Празароўскага ад лягеру Шэіна, бо ён падазраваў, што нашы пры добрай развазе будуць, такім чынам, спрабаваць шчасьця i рушаць пад прыкрыцьцём начное цемры зноў на працяг пачатага, пакінуўшы частку войска на захопленых пазыцыях. Празароўскі ад страху, прыняўшы гэта за праўду, вырашыў саступіць зь сямі ўмацаваньняў i восьмае, накшталт лягеру, пакідаючы некалькі гарматаў.

29 верасьня

Дзень сьвятога Міхала быў вясёлы для ўсіх нашых, якія звозілі з запасаў масквы розныя рэчы, прыдатныя да ежы, бо агонь, які вораг падклаў, адыходзячы, затушыў моцны дождж. За цудоўную перамогу дзякавалі Богу. Засталіся дагэтуль дзьве крэпасьці, разьмешчаныя над вадою, дзе была сабраная чужаземная пяхота, разьмешчаная гэтак блізка, што большыя гарматы маглі перанесьці да лягэру Шэіна.

30 верасьня

Здабытыя гарматы кароль даручыў перавезьці ў Смаленск, пакінуўшы адну гетману літоўскаму. Вораг найвялікшым высілкам працы чалавека перацягнуў найцяжэйшыя гарматы да галоўнага лягеру Шэіна.

Паколькі меў праўдзівыя зьвесткі, вырашыў схапіцца за пяро, а тым часам займаўся дома земляробствам i клопатам аб памнажэньні родавых маёнткаў, а таксама прыёмам сястры, важнага госьця. Аднак са страху перад татарамі знаходзіліся мы за мурамі, бо чуткі павялічвалі страх.


Месяц кастрычнік

3 кастрычніка

Рэшта чужаземскіх войскаў, падпаліўшы крэпасьці, пакінула ix i далучылася да адзінага лягеру, які застаўся.

4 кастрычніка

Можна было бачыць, як сам кароль наведваў пакінутыя пры ўцёках крэпасьці ворага. Вышынёю былі роўныя мурам Смаленска, узвышаліся зь зямлі накшталт замку, а велічыня i моц гарматы паглынулі б кроў многіх, калі б мусілі захопліваць ix сілаю, i аднялі б шмат часу. Агледзелі рэшткі ўмацаваньняў i ўзбраеньняў, жалезныя ядры, кучы каменьняў нязвыклае велічыні i цяжару i незьлічоную колькасьць аблогавых драбінаў. Падчас звароту да места каралю прэзэнтавалася пяхота кавалера мультанскага i крайчага літоўскага Радзівіла, ня без пахвалы караля i іншых. Ужо вольныя абложаныя павіталі караля, які ix як вернутых да жыцьця ўзнагародзіў прыязным абліччам i ласкавасьцяй за ix сталасьць i непарушную вернасьць. Гэта новая i нечуваная ў Польшчы рэч, што вытрымалі адзінаццацімесячную гвалтоўную аблогу пры надзеі на падмогу так, далібог, няпэўную, што аж згаслую. Але, дзе злучаюцца воля Бога i кара за парушанае замірэньне, усё атрымліваецца добра.

7 кастрычніка

Непрыяцель, умацаваўшы ў адным месцы агульны лягер i моцнаю засадай засьцярогшы ўзгорак (Дзявічую Тару) спрабаваў там закласьці зімоўе. Кажуць, што харч мае быць дастаўлены з Дарагабужа, плянуецца яго сплаўляць ракою, у сувязі з чым распускаецца чутка фальшывая ці праўдзівая, што прывезеныя грошы пойдуць на утрыманьне на службе чужаземнага жаўнера. Кароль пастанавіў проціпаставіць ім аддзел войска i паспрабаваць шчасьця. Быў высланы кашталян камянецкі Пясэчынскі зь некалькімі тысячамі i казакамі.

8 кастрычніка

Ледзь бралася на дзень, як харугвы рушылі пяцьцю дарогамі. Каб адабраць харч i злавіць сялянаў, было акружана шмат непрыяцеляў. Нашы, ударыўшы, расьсеялі вялікую колькасьць жаўнераў, якія ішлі за імі. 50 данскіх (як ix завуць) казакоў гарматамі абараняліся ў атачэньні, калі падпалілі, згарэлі, дарэмна просячы ласкі. Быў высланы наперад аддзел нашых да Дарагабужа, дзе, быццам у клеці, было сабранае тое, што было ворагу неабходнае з харчу. Нашы, прымусіўшы адступіць да замку тых, хто памкнуўся зь места, узялі Дарагабуж. Але было бачна, што жаўнер усё ж ірвецца да рабунку. Кашталян камянецкі, баючыся чаго-небудзь нечаканага, як гэта ў такім выпадку, па сьведчаньнях вопытных, здараецца, вырашыў усё места разам з усім нарыхтаваным xаpчaм ахвяраваць Вулкану [13]. Той жа кашталян выслаў запарожцаў, каб за Вязьмай [14] агнём i мечам паказалі маскве, які смак мае зло вайны. Адтуль, наладаваны рабункам i здабычаю, у тым ліку i афіцэрамі-немцамі, вярнуўся да караля, якога спаткаў 16 кастрычніка пры пераходзе ў новы лягер, у Багданавай Ваколіцы [15]. Калі кашталян выконваў даручанае заданьне, пастанаўлялі, што належыць рабіць далей. Думкі розьніліся, адны думалі пра закладваньне лягеру на гэтым беразе ракі, іншыя - на другім. Спыніліся на тым, каб выбраць месца ля Багданавай Ваколіцы; было сумніцельна, што цэлае войска магло там зручна разьмясьціцца. Абодва гетманы, узяўшы на ўсялякі выпадак некалькі харугваў, падаліся, каб дакладна высьветліць становішча i прыдатнасьць месца. Вялікім кругам аб'ехалі ўзгорак (званы Дзявічаю Гарою), аглядаючы тры ракі, нетры недаступных лясоў у тыле шатроў масквы i бездараж. Справа была небясьпечная, але аплацілася, бо вывучаліся месцы i спосабы, найвыгаднейшыя для турбаваньня ворага. Пацьвердзілася таксама думка гетмана літоўскага, што зь ніводнага іншага месца немагчыма зьнішчыць непрыяцеля, як толькі з узгорка (званага Жаўрукова Гара), авалодаць якім будзе лягчэй за ўсё таму, хто заняў Багданаву Ваколіцу. I, нягледзячы на тое, што гетманы перасоўваліся вельмі асьцярожна, у такой блізкасьці ад ворага справа не магла быць утоеная. Тыя, каго пакінулі ў далёкай тылавай старожцы, былі заўваяваныя непрыяцелем, павярнулі хуткім кідком і, ня страціўшы нікога са сваіх, злавілі 14 палонных, ад якіх даведаліся пра дарагабускія падзеі. Гетманы карацейшай дарогаю адвялі пад вечар харугвы, пакінуўшы ў тыле роту Мадалінскага [16]. У гэтую ноч данесьлі пра тое, што было, каралю, які ўжо перад тым сам схіляўся да гэтага i хацеў як найхутчэй дзейнічаць. Толькі 16-га загадаў рушыць войска. Кароль разам з каралевічам Казімерам, спажыўшы абед у ваяводы віленскага i гетмана, які прыняў абодвух з дарамі, выступіў на чале ўласнай харугвы. Каб жа растрывожаны вораг не спрабаваў ускладніць пераход, прызначылі некалькі харугваў, каб у дамове з ваяводам смаленскім, які быў уласнай асобаю ў месьце, зрывалі намеры непрыяцеляў. Першую ноч правялі, наблізіўшыся да рэчкі Вязоўны.

17 кастрычніка

Другі адпачынак быў дадзены пад Калоднай [17]. Цяжка працуючы, высякалі дарогу празь лясы, бо мелі мноства вазоў.

18 кастрычніка

Кароль з прычыны адзінай i прыкрай дарогі, пакінуўшы вазок, конна прыбыў у вызначанае месца. Гетман літоўскі, пераправіўшы жаўнераў праз рэчку Калодну, пачаў абложваць раўніну паміж горамі Багданавай i Жаўруковай. Пасярэдзіне раўніны зьявілася непрыяцельская коньніца і, пакінуўшы нямецкіх пехацінцаў у засадзе, на пераходзе праз багну, спрабавала звабіць нашых лёгкім нападам. Князь, які ня меў на мэце нічога іншага, як толькі заняць Жаўрукову Гару, даручыў ісьці наперадзе ротам свайго сына, падкаморага, іншым загадаў застацца ззаду, спраўна праводзячы ў вачох масквіціна свой баявы парадак, праняў яго дзівамі. На другім узгорку, на месцы, прызначаным для лягеру, паказаўся на вочы ворагам гетман польскі. Непрыяцель, уражаны нечаканаю зьяваю, а таксама з-за гвалтоўнага дажджу, які перашкаджаў задуме, не асьмеліўся нічога ўчыніць. Калі кароль узяўся высьвятляць становішча, даведаўся аб памылцы масквіцінаў, якія ўпусьцілі ўмацаваць найвыгоднейшы i блізкі ўзгорак. Наша войска ў тым парадку, у якім прыбыло, на наступны дзень спынілася аж да паўдня, не занадта набліжаючыся да ўзгорка, каб не выстаўляцца на выстралы з гарматаў, якія рабіў непрыяцель.

19 кастрычніка

Ранкам пачалі аб'ядноўваць сілы, i войска было лепей падведзена скрытаю дарогаю да падножжа Багданавае Гары, хаця, змучанае голадам i непрыхільнасьцяй неба, чакала адпачынку. Гетман літоўскі, які прыбыў менавіта агледзець умацаваньні нашых, заўважыў, што непрыяцель, зразумеўшы сваю памылку, хацеў яе выправіць, пераправіўся такім чынам праз мост i скіраваўся да нашых. Таму гетман заклікаў сваіх да зброі i затрыманьня тых харугваў, а праз ганца, высланага да польскага военачальніка, паведаміў яму аб нaблiжэньні непрыяцеля. Але жаўнеры зь цяжкасьцяй толькі маглі сабрацца, бо кожны думаў аб уласных клопатах, сушыўся з дажджу, адганяў голад ядою; ледзьве, такім чынам, палова магла хутка разгарнуць знакі. Тым часам вораг, пераправіўшы адборных вершнікаў i пешых воінаў праз мост на ўзгорак, каб ударыць па непадрыхтаваных нашых, напаў з такім запалам i сілаю, як ніколі у гэтай вайне. Нашы, узышоўшы на вяршыню ўзгорка, чакалі ix прыбыцьця, сочачы, каб з боку ня даць сябе атакаваць з гарматаў. Змучаных узыходжаньнем на гару павіталі сьмела засеўшыя нашыя нямецкія пехацінцы i расьсеялі ix адным страшным залпам. Цяпер пачалася бітва на роўных пры горшым становішчы ворагаў, бо аддзелы пяхоты Бутлера, спраўна перакінутыя скарочанаю дарогаю на месца бітвы, змусілі маскву адступіць. Але Шэін слаў ім падмацаваньні, толькі i нашы таксама падышлі для падтрымкі i далей баранілі i здабывалі ўзгорак. Але нашым на ўзгорку начало не хапаць пораху. Непрыяцель з бліжэйшых умацаваньняў грымеў страшным ляскатам гарматаў (думалася, што гэта гром), усё пакрылася дымам, шмат гінула. Акрамя вельмі малое колькасьці пехацінцаў, гетман літоўскі падаслаў конных, а Вайгэр паказваў прыклады незвычайнае баявое адвагі. Кашталян камянецкі, страціўшы двух коней, мужна стаяў. Калі наша коньніца сьпіхнула пяхоту ворага, была змушаная да адступленьня пяхотаю праціўніка, схаванаю ва ўкрыцьцях, зробленых у зямлі. Тым часам паступіў падасланы каралём порах да гарматаў, а ноч, што апускалася, пакінула бітву незавершанаю. Гетман літоўскі, утрымаўшы ўзгорак i поле, адвёў зь яго разгромленыя харугвы, пакінуўшы там харугву караля. Загінула ня так многа вершнікаў, але многа было параненых, многа забіта коней. З масквы, як гэта пацьвердзіла рэляцыя, палегла да 2000. Чатыры гадзіны доўжылася ваеннае відовішча, аж да глыбокае ночы, i самыя военачальнікі таксама пацелі. У тую ж ноч, адмовіўшыся ад адпачынку, умацавалі ўзгорак крэпасьцямі (або радутамі), а клопат пра гэта давераны Абрагамовічу, ваяводзічу смаленскаму.

20 кастрычніка

З абодвух бакоў панавала цішыня пры прадаўжэньні пpацы над умацаваньнямі.

21 кастрычніка

Трубач маскоўскі, прысланы да гетмана літоўскага, прасіў аб размове. Былі высланыя кашталян камянецкі i Абрагамовіч; вынік такі, што тамтэйшыя маглі пахаваць сваіх, бо загінуўшыя - славутыя сярод ix афіцэраў.

22 кастрычніка

Загадана зь месца, здабытага крывёю, скіраваць гарматы на лягер непрыяцеляў, не безь ix шкоды. Перадусім адно ядро упала на царкву, выганяючы ix зь яе. Яны таксама адказалі громам гарматаў, але без нашага ўрону; адзін Нольдзіюс [18] пацярпеў. Такі быў вынік паўторнага агню нашых, што Шэін, хоць-нехаць, тры разы перанёс шатры.

Рэшту месяца затрачана на будаваньне нашымі моста, расьсеяньне казакоў з другога боку Смаленска, зачэпныя сутычкі з масквой, на закладваньне над ракою малых умацаваньняў, якія не дазвалялі дастаўляць харч праціўніку i сталі ў агульнасьці панаваць над ракою.

Пакінуўшы маскву трохі, пераходжу да чаго іншага, да турэцкага наезду, мне бліжэйшага, а ў той месяц завершанага пры ўсьмешцы цудоўнага надвор'я, як бы спрыяльнага турацкаму намеру. Абазы баша, перайшоўшы раку Днестр з 70000, вырашыў Камянец ня столькі абложваць, колькі проста захопліваць. Дасьведчаны пра гэты намер Канецпольскі, кашталян кракаўскі, адначасна гетман вялікі, военачальнік войска, разьмясьціўся пад Камянцом у валох, умацаваных ямай (ровам) [19].

26 кастрычніка

Прыбыў турак, але перш чым паспрабаваць ваеннага лесу, прапанаваў тры найнепрыдатнейшыя варункі: каб новыя месты, закладзеныя на другім: баку Днястра, былі разбураный, каб казакі зараз жа былі пакараныя за свае марскія вылазкі, а шкоды аднаго абрабаванага места былі папоўненыя, трэці, каб яго выдаткі на тую вайну, якія на многія тысячы рабіў большымі за сапраўдныя, пакрыць яму гатовымі грашыма. Інакш гразіў, што ў адваротным выпадку, ударыць па нас. Пасьля гордага візыту, непрыстойна праведзенага, які закончыўся адмоўным адказам, кінуў туркаў на бітву. Гетман, падтрыманы гарматамі з агароджаў, прыняў прывітаньнем, мала шчасьлівым для варвараў. Калі баша гэта заўважыў, пхнуў сваіх усёю сілаю на заняцьце валу. Нашы былі ня меней гарачымі ў яго абароне. Падмануты ў надзеі турак, падмяняючы ўменьне ўдачаю, убачыўшы, што гэта было найзручнейшае месца для ўварваньня, i туды скіраваў найбольшае намаганьне. Загадваючы сваім ударыць у тыл нашым, змусіў гетмана да адданьня харугвам загаду павярнуць баявы парадак. З божаю дапамогаю закончылася гэта безь якой-небудзь канфузіі, i тыя што былі ўведзеныя ўнутр для абароны валу, сьпіхнулі зь яго атакуючых, а потым адсюль нашы акружылі ворагаў i прымусілі, аднак, да ўцёкаў, прычыняючы ім немалую шкоду. Біліся аж да ночы пры спрыяльнай нашым фартуне. Абазы баша, зразумеўшы сваю памылку і адвагу польскага военачальніка, прад'явіў лагаднейшыя варункі, толькі, каб, як прагнуў, вернутыя былі кошты паходу. Калі i на тое не згадзіліся, накіраваўся, поўны гневу, да ракі Днестр i, перайшошы [20] яе прагнуў разбурыць дробныя, сьвежа закладзеныя мястэчкі. Толькі адно, званае Студзяніцаю [21] узяў сілаю зь немалою стратаю сваіх. I, паколькі пагражала зіма, вярнуўся да Валохаў, а адтуль да Канстантынопаля, каб не аказацца апярэджаным скаргаю нашага пасла (ім: быў Тшэбінскі, падкаморы львоўскі, чалавек вельмі красамоўны) [22]. Добра ведаючы турэцкі двор, (Абазы) сваёю шчодрасьцяй зрабіў, што ўдзячна прынята было тлумачэньне i ахвяраваныя палонныя, якіх сабраў з належаўшых ад многіх год сялянаў i наёмнікаў. Тым турак загадаў адсекчы галовы. Пабуджаны прагаю ашуканцкае i пустое славы, адну зь нявольніцаў, прыгожа апранутую, дараваў як зьняволеную дачку нашага гетмана. Усе гэта ў варвараў прынята за праўду. Але на наступны год мела выбухнуць большая вайна, бо Абазы баша, стоўшы трэцім везірам, хацеў рушыць супраць нас цэлую Эўропу, паслушную яго загадам. Адно толькі міласэрнасьць Божая магла гэтага не дапусьціць.

Пад канец месяца вярнулася ў Нясьвіж мая сястра.

29 кастрычніка

Дзень, схіляючы да назіраньня, бо, калі наступіў, можна было ўбачыць не бяз страху i варажбы сонца, якое то набывала чырвоны колер, то зацямнялася чырванеючымі хмарамі, то ясьнела; адтуль малітоўныя саракагадзінныя службы, i так добры канец зьмяніўся новым месяцам.


Месяц лістапад

У першыя дні месяца масквіцін дабіваўся размовы. Умацаваўшы на працягу двух тыдняў па прычыне цьвёрдага i камяністага грунту ўзгорак (Жаўрукову Гару) i ўвёўшы як заставу жаўнераў, кавалера мультанскага, крайчага літоўскага i падкаморага літоўскага, Радзівілаў, а таксама Абрагамовіча, кароль даручыў прывезьці ў лягер ca Смаленска гарматы, ашаламляльнае велічыні.

Я тым часам 7 лістапада рушыў у Карэц [23] каб, як прызначанаму апекуну, ушанаваць пахаваньнем кашталяна валынскага, князя карэцкага, але ледзьве не пазбавіўся ўласнага жыцьця. Пасьля абеду ўпаў з намі ганак, упала нас каля ста чалавак, многія паранілі сабе ногі, галёнкі, галовы, я зь сілаю вырваў нагу, інакш бы яе страціў, i так, дзякуй Богу, выйшаў некрануты. Таксама прызначаная тром асобам апека выклікала сваркі, бо чужыя інтарэсы перасьледуюцца так, каб, аднак, была з гэтага карысьць для ўласных, маёмасьць сіраты ахоўваецца пры скрытым клопаце больш пра сваю, ад якой больш залежыць. Працаваў як пасярэднік, каб двое, якія спрачаюцца за чужую скуру, пагадзіліся, не забываючыся пра свае абавязкі. Потым гэты месяц быў у сваім маёнтку, які завецца Яблоннае [24], дзеля паляваньня i чытаньня.

Вяртаючыся да справаў маскоўскіх; зьяўляліся масквіціны, схільныя да міру i часта пры нагодзе звароту палонных горача стараліся аб сродках яго ўсталяваньня. Аднак непрыяцель ужо зазнаў цярпеньня, голаду i нястачы, ą коні гінулі з-за недахопу корму. Таму накіравалі да князя масквы паручніка аднае харугвы, гданьчаніна Пятра Хенэмана, зь лістамі, у якіх даносілі яму, што ix прыгнятае бяда. Дадалі 40 конных, якія павінны былі яго суправаджаць. Паколькі іншыя дарогі былі закрытыя, прагнулі схілам вырвацца каля ўзгорка Дзявічая Гара. Але двое зь ix, схопленыя ca скруткам прыватных лістоў, былі прыведзеныя да караля. Тыя на допыце прызналіся, што шмат чаго бракуе: на першым месцы коней, паведамілі таксама пра накіраваньне гэтага пасла да ix князя. У сувязі з гэтым нашы разьбегліся ў пагоні і, знайшоўшы яго, прывялі да караля.

9 лістапада

Распытаны Хенэман між іншым паведаміў пра вялікія страты непрыяцельскага войска i брак усялякіх рэчаў. Дадаў, што чакаюць Маструхіюса [25] з 20000 людзей з прыдворнага атачэньня князя i што даведзена да ведама аб прыбыцьці ўжо да Дарагабужа новых 4000. Гаварыў, што сярод ix ёсьць адзін чалавек ангельскае народнасьці, які зрабіў некалькі цынкавых трубаў, i што зь ix выходзіць дым агіднага паху, здольны забіваць людзей. Думаў, што дзякуючы ім легка можна будзе ўзяць Смаленск, аб якім меркаваў, што дагэтуль абложаны. Наплёў таксама пра гэта ангельчыку гісторыйку, клянучыся няшчыра, што быў яе відавочцам. Гэты ангельчык жадаў ад князя маскоўскага, каб зрабіў палкоўнікам роты, а ён хутка зьбярэ жаўнераў. Калі споўніць жаданьне было адмоўлена, той, хваравіта закрануты адмоваю, выхваляўся, што мае такую штуку, якой ня ведае ніводзін з палкоўнікаў, i можа, i хоча яе паказаць. Князь даручыў свайму дзядзьку Івану Нікіцічу [26], каб пазнаёміўся з сакрэтам. Ангельчык, прыведзены да аднаго пакою, запытаў, якога роду жаўнераў князь патрабуе. Нікіціч адказаў, што стральцоў. Гэты дастаў зь мяшка кавалак дрэва ў форме мышы, кінуўшы яго да дзіркі пад печчу, закрычаў: «выйдзі хутка». Зараз жа выскачыў вершнік, коньнік у кірасе, узброены ручніцай. Пасьля паўторкага закліку некалькі падобных выскачыла i пачалі бегаць па пакоі. Нікіціч, захоплены страхам, уцёк i паслаў да ангельчыка, просячы, каб сваіх вершнікаў вывеў з пакою. Той адразу папрасіў, каб для пачастунку яго гасьцей прынесьлі гарэлкі. Калі яе прынесьлі i выпілі, зноў загадаў кірасірам вярнуцца ў дзірку пад печчу. Так i адбылося, i ён таксама паклаў той кавалак дрэва ў мяшок.

З дня 10 лістапада да 14 лютага пастаянна стралялі з гарматаў, нават у дні перамоваў не спачывалі батарэі з узгорка Жаўрукова Гара i не давалі ворагу спачыну. Тое самае рабілі масквіціны, але бязшкодна, нікога не забілі. Аднак пазьней паставілі большыя гарматы, якія завуць картанамі [27] яны выстрэльвалі ядры аж да месца пастою кардля. Не было стратаў, апрача пушкара i адной кабеты, разарваных яшчэ ў кастрычніку.

16 лістапада

Нашы i масква пры Жаўруковай Гары капалі земляныя шанцы, ды ў той дзень праца ішла больш прадуктыўна, бо сыпаў уночы сьнег, які пагаршаў нашым бачнасьць. Аднак, калі нашы ўбачылі ix працу i надышоў мароз зь непагодаю, пакінута дарэмная справа, толькі пастаўленыя варожыя вартавыя.

18 лістапада

Закончаны абмен палоннымі: прынес ён у выніку вяртаньне 12 нашых i зварот ім 90. Узгоднена таксама пра тых, што зараз у лягерох; згода аб іншых з абодвух бакоў па местах i замках не была заключаная.

20 лістапада

Жаўнеры прыступілі да выкананьня загаду караля аб акружэньні лягеру валамі i, падрыхтаваўшы іншыя сродкі абароны, нашы занялі ўзгорак i забясьпечылі яго ахову [28].

21 лістадада

Зноў заключылі пагадненьні. Нашы вернутыя палонныя з усёю пэўнасьцяй пацьвердзілі, што гарматы вельмі шкодзяць непрыяцелю.

24 лістапада

Пасол, які прыбыў ад гетмана Канецпольскага, супакоіў караля весткаю аб адбіцьці нападу турэцкага, i ноччу ў знак трыюмфу зайгралі гарматы i заблішчалі агні. Непрыяцель, недасьведчаны ў чым справа, пхнуў харугвы ў двух кірунках дзеля высьвятленьня прычыны каралеўскае радасьці: адну да лягеру казакаў, другую да Смаленска. Беларускі ваяводзіч Даніловіч [29] дапускаючы, што вораг захоча на гэта паквапіцца, схаваўся ў засадзе.

27 лістапада

Даведаўшыся пра высланыя непрыяцелем аддзелы (Даніловіч), пастанавіў мужна ix атакаваць і, выбіўшы іншых, 18 схопленых у нядзелю прывёў да караля. Колькасьць усіх дасягала 60.

29 лістапада

Роты Даніловіча, ужо пры яго адсутнасьці, з прыўзьнятым духам, напалі на маскву, якая везла дровы. Доўга люта з абодвух бакоў біліся, аж масква, страціўшы 26 узятых у палон, уцякла. Калі тыя данесьлі каралю, на іншых напала гарачае жаданьне завязаць бой зь непрыяцелем; асьмеліліся больш адважна, чым выгодна, конна рабіць выклік маскве пад самым ix лягерам. Пад пальбу з ручніцаў выветрыўся дух нападаючых, якія страцілі аднаго са славутых жаўнераў. У той дзень праз трубача паклапаціліся а б абмене палоннымі. Дамагаліся звароту ўзятых лікам 72, нашы трыццаць зь нечым. Справу адклалі да наступнага дня.

30 лістапада

Кароль у прысутнасьці сэнатараў выслухаў татарскую дэлегацыю. Мэтаю візыту было аднаўленьне перарванае дружбы; хваліліся, што яе засьведчылі летам насуперак маскве, рабуючы край. Войска i цяпер гатова, дакляруючы, што, ідучы за сваімі папярэднікамі, будзе прыяцелем прыяцеляў караля, а ворагам ворагаў. Уручылі таксама некалькі лістоў. Паслоў было трое. Канцлер адказаў: Я. К. М. выказвае удзячнасьць хану, які мае неаслабнае жаданьне быць у суседзкай дружбе i абяцае аддаць сваё войска на службу маястату. Я. К. М. адказвае тымі самымі пачуцьцямі i прагне, каб хан быў пэўны ў яго каралеўскай дружбе i зычлівасьці. Адказ на лісты паступіць пасьля тлумачэньня (ліста). З прычыны затрымкі (бо паслы былі на некалькі тыдняў затрыманыя ў Смаленску) i спазнілася вестка аб турэцкай вайне. Калі ж усё супакоілася, няхай не сумняваюцца, што магчыма хутка былi ласкава дапушчаныя да цалаваньня рукі каралеўскай i праводзінаў дэлегацыі. Калі паслы выйшлі, кароль пакінуў намёт, узьняты на тую ўрачыстасьць, i вярнуўся да свайго мёсца пастою.


Месяц сьнежань

1 сьнежня

Адноўленыя перамовы.

2 сьнежня

Там i там адбываліся шматлікія парады, што рабіць далей. Гетман польскі i ваявода смаленскі дабіваліся, каб у той час, калі ў лягеры застанецца гетман літоўскі з каралём i кашталянам камянецкім, яны спрэс маглі панесьці зброю ўглыб Масквы, закладаючы лягер над Дарагабужам або яшчэ далей, i пільна слухаць, ці не намерваецца падцягнуцца якаясьці дапамога ад князя маскоўскага. Нягледзячы па думку многіх, а таксама ваяводы віленскага, будучага гетмана літоўскага, ішлі ў процілеглым кірунку, спыніліся на папярэдняй радзе i ў той жа дзень, падтрыманыя Божай дапамогаю, рушылі.

4 сьнежня

Ротмістар Пятроўскі з войска літоўскага [30] вярнуўся са шчасьліва праведзенай вылазкі (званай чатаю). Прывёў 200 масквы, захопленай паблізу Белай. У той дзень татарскі пасол выехаў, выпраўлены каралём пасьля атрыманьня лістоў.

6 сьнежня

Кароль даручыў гетману літоўскаму, каб для недапушчэньня вылазкаў непрыяцеля i ўнікненьня заняцьця месцаў, выгодных да засадаў, збудавалі з абодвух бакоў каля ракі Днепр малыя стражніцы. Выдалі таксама распараджэньне, якім чынам мае харугва сьпяшацца на дапамогу другой харугве, каб бясьпека тых, што выходзяць у Смаленск i вяртаюцца да лягэру, была гарантаваная, а таксама вызначаны ім пэўныя дні, у якія павінны былі не дапускаць свабоднага выхаду непрыяцеля па дровы.

9 сьнежня

Нягледзячы на тое, што некаторых з масквы адпудзілі ад сячэньня дроваў, аднак дзёрзкасьць i патрэба пабуджалі ix, каб, без увагі на небясьпеку, рабіць набегі. Таму гетман прымусіў ix адпакутаваць за такі намер, i многія б загінулі на полі, калі б справу рабілі ў адпаведнасьці з указам. Аднак, прызналі палонныя, масквіцін страціў да 500 сваіх. З нашых лёс закрануў трох або чатырох. Стала ясна, што вораг выступіць з цэлым атрадам, а тыя, што стаялі ў маўчаньні, нічога болей не зрабілі. Харугва Серакоўскага [31] даганяла ўцякаючых пад лягер непрыяцеля, а ўважлівы гетман, каб пазьбегнуць небясьпекі, падаслаў роты, так, каб i іншым запэўніць прастору для звароту, i маскве нагнаць страху перад падтрымкай сваіх. Калі нашы вярнуліся, добра завяршыўшы гэтую справу, вось што здарылася ў маскоўскім лягеры. Некалькімі днямі раней Шэін запытаў на нарадзе масквіцінаў, ці мог бы ён паспрабаваць ударыць па лягеры караля i зь якога боку было б найлепей браць. Лесэль (той быў найвышэйшы рангам з усіх чужаземскіх жаўнераў) [32] схіляўся да таго, каб гэта ажыцьцявіць, бо цяпęp час пагодны, разам з адыходам адборнага войска, разам з польскім гетманам i пакіданьнем з каралём толькі пяхоты, што разам з раскінутасьцяй лягеру павышае цяжкасьць абароны. Палкоўнік Сандэрсан, ангельчык [33] абараняў процілеглую думку, каб Шэін не накіроўваў жаўнераў на няўдачу, згадваючы, якія шкоды давялося зазнаць, калі за ўчынкам Лесэля здабывалі Жаўрукову Гару. Калі ж цяпер давядзецца зазнаць падобную бітву, ня будзе магчымасьці ўратаваць сябе i гарматы, а таксама чакаць дапамогі. А хоць бы ня прыйдзецца зазнаць ніякае шкоды, узьнікае небясьпека, каб жаўнеры, нязвыклыя да лягернае няволі, калі пакаштуюць волі ў полі, не пахаваліся б па лясох, гарах i ўзгорках i не паўцякалі. Тут Лесэлюс запярэчыў яму, мовячы, што асудзіць яго за здраду на карысьць караля, паколькі выказваецца не на карысьць князя масквы. Ад словаў дайшло да бойкі, у якой сам Шэін узяўся быць пасярэднікам. Таму вырашана, каб частка войска кінулася ў атаку на Жаўрукову Гару, другая ж адважылася ўдарыць па каралеўскім лягеры, дзе знаходзіліся намёты самога караля. Мелася зрабіць гэты намер 13 сьнежня.

Тымчасам здарылася вышэйпамянёнае бедзтва, якое прымусіла адмовіцца ад ix за думы. Пасьля заканчэньня гэтай сутычкі Лесэлюс угаварыў Шэіна паглядзець поле бітвы, якая адбылася, i палічыць трупы. Ангельчык Сандэрсоніюс пры гэтым быў. Тады Лесэлюс мовіў ангельчыку: «Аглядай сваю справу, бо ты быў прычынаю сьмерці столькіх нашых», пасылаючы двух жаўнераў, каб папярэдзіць караля (відавочна, у сапраўднасьці нічога такога не было). Той абвінаваціў яго ў намове. Тады Лесэлюс на вачох Шэіна, прыставіўшы яму пісталет да галавы, пазбавіў жыцьця. Справа пагражала бунтам, якога ўдалося пазьбегнуць, захаваўшы таямніцу.

Падчас допыту палонных з аднагалосных прызнаньняў усіх стала вядома, што непрыяцель задумаў у тую ноч ударыць зь вялікаю лютасьцяй па каралеўскім лягеры, каб ня тое, што гэта няўдача яго жахнула. Пад вечар прыбылі двое ўцекачоў, адзін з палка забітага Сандэрсана, i той паведаміў пра сьмерць свайго пана, другі быў з нашых, некалі вывезены i выхаваны ў Маскве.

14 сьнежня

Воляю караля было тое, каб зараз паспытаць шацунку супраць масквы, бо модны мароз змушае ix назапашваць дровы. Маразы былі страшныя. У кавалера мультанскага Радзівіла адной ночы ў равох загінулі 24 жаўнеры, 40, што замерзьлі, ледзьве вярнулі сабе здароўе. Таму нічога дзіўнага, што вораг паддаваў небясьпецы жыцьцё многих, каб выратавацца ад холаду. На гэтых i вырашыў напасьці гетман, расставіўшы ноччу харугвы, якія павінны былі быць напагатове на розных пагорках. Тут i там разьмясьціў нашых казакоў, сам з коньніцаю Мачарскага i Гарайскага [34] засеў у лесе ў засадах. Дамовіліся аб сыгналах, (Мікалаю) Абрагамовічу загадана, калі з высокага ўзгорка Жаўрукова Гара пабачыць маскву, дык каб загрымеў з чатырох гарматаў i даў залп з ручніцаў. Такім чынам будзе перададзены нашым сыгнал да набегу. Аднак адбыўся выпадак, які перашкодзіў намерам. У дзень сьв. Мікалая (6. XII), спадзеючыся: на падыход падмогі, масква выслала ў дазор 150 нямецкай коньніцы i 35 пехацінцаў дарогай, якая ідзе на Белую. Тыя ў начной цішыні схаваліся пры дарозе, што вядзе са Смаленска да лягеру, i схапілі двух нашых простага стану, якія зараз адкрылі ім падрыхтаваныя намі засады. Масква, папярэджаная, ударыла на досьвітку па камянецкім кашталяну, які біўся зь імі досыць доўга і, сьпіхнуўшы адных у глыбіні ракі, прымусіў разьвітацца з жыцьцём, іншыя зь цяжкасьцяй уцяклі да сваіх. Астатнія нашы харугвы былі атакаваныя з узгорка агнём з ручніц, не зазнаўшы ніводнай, годнай занатаваньня, шкоды. Злоўлена 12 знатнейшых масквіцінаў, палегла, як стала вядома, каля 50.

17 сьнежня

Надышоў час платы жаўнерам, бо ўжо другі квартал выслужылі бяз грошай, пазбаўленыя коней, службы i сродкаў да жыцьця, дабіваючыся настойлівымі просьбамі ня толькі належнае адплаты, але i ўзнагароды. Грошай, дастаўленых са скарбу Вялікага Княства Літоўскага, ледзьве хапіла на выплату за адзін квартал. Для гетмана ўзьнікла вялікая цяжкасьць ва ўтрыманьні жаўнераў, якія бяз грошай не хацелі далей цярпліва заставацца на службе i адкрыта засьведчылі, што ня хочуць выконваць павіннасьці Рэчы Паспалітай. Гэтая замятня заняла некалькі дзён не без затрымкі добрага вядзеньня справы супраць ворага. Аднак спрытнасьць i павага гетмана літоўскага, нягледзячы на тое, што зь цяжкасьцяй толькі мог дапамагчы, запэўнілі, што грошы за новую службу будуць ім выплачаныя.

22 сьнежня

Даніловіч адпудзіў некалькі сотняў масквы, якія секлі дровы, схапіўшы трынаццаць.

23 сьнежня

Зноў адноўленыя перамовы зь непрыяцелем, а тым часам вярнуўся пасол, запэўніваючы аб падцягваньні зь Вязьмы маскоўскае падмогі. Нягледзячы на тое, кароль паклікаў польскага гетмана, каб лягер, разьмешчаны пад Дарагабужам, перасунуў да Вязьмы. Каб нашы стацыі («деревни», як завецца) з таго боку Дарагабужа не пакідаць на спусташэньне, гетман літоўскі заклікаў унівэрсаламі жаўнераў, каб не пакідалі дзьвюх малых крэпасьцяў i склалі там усялякі харч. У часе далейшага перасоўваньня нашага войска схоплены маскоўскі ганец, які вёз лісты ад ваявадаў да князя i Шэіна, адно, якое не зьмяшчала нічога, апроч прыватных справаў, іншыя, зашытыя ў халявы, хавалi рэчы тайнейшыя.

27 сьнежня

Занатавана вылазка Даніловіча, але хоць цяжка было выманіць вельмі асьцярожнага ворага, то, аднак, сутыкаліся ў двухбаковых конных гарцах, спрабуючы злавіць аднаго масквіціна.

28 сьнежня

Афіцэр гаданчанін, злоўлены зь лістамі, якому нашы дазволілі спакойна бадзяцца, зрабіў спробу ўцёкаў, але, схоплены, страціў галаву i адышоў да Гарамантаў [35].

31 сьнежня

Калі нядаўна масквіцін у сутычцы далека падаўся зь лягеру на нашых, бліснула надзея, што, калі будзе выкліканы на конную сутычку, бой будзе дадзены на выгодным месцы. Таму са згоды караля гетман літоўскі, ледзьве настаў золак, выправіў значную частку войска да разьмяшчэньняў Даніловіча, пасьля чаго падзяліў харугвы на тры часткі. Жаўнеры, скрытыя па ллсох, узгорках i равох, падпільноўвалі зручны выпадак. Даручана Даніловічу выманіць ворага сваёю харугваю да лініі засадаў, але той, ці папярэджаны, ці асьцерагаючыся, што нешта такога можа здарыцца, разьмясьціў сваіх пехацінцаў у выгодным месцы. Даніловіч вывеў ix на некаторыя засады, а тут на дапамогу сваім надышла коньніца маскоўская. Кашталян камянецкі адважна атакаваў ix з добрым вынікам. Адбывалася гэта на вачох гетмана i каралевіча Казімера, якія, бачачы, што яго турбуе агонь пяхоты, загадалі іншым харугвам зблізіцца перад ворагам. Непрыяцель не забываўся i ўсюды слаў палкі i жаўнераў, часта б'ючы з гарматаў. З Божае ласкі фартуна спрыяла каралю, бо як была адрэзаная коньніца ад маскоўскіх ротаў ix, пешых аддала нашым у путы. Але паколькі падтрымка блізкага варожага лягеру не дазваляла заняцца ix захопам, усе, за выняткам нямногіх, былі высечаныя шаблямі. Наблізілася наша пяхота, якая густой стралянінаю адпудзіла маскву, што выбягала зь лягеру. Гетман таксама пастанавіў сваіх адклікаць. Вораг, прагнучы зьнішчыць, зрабіў вылазку, але каб гэтаму злу перашкодзіць, гетман дадаў коньніцы, i тая нечаканым залпам з ручніцаў некаторых адагнала, а іншых пазбавіла запалу. Шмат зь непрыяцеляў загінула, 12 або болей узята ў палон, між імі i шляхта. З нашыx невядома, ці страцілі каго-небудзь; былi параненыя, сярод ix легка пакалечаны кашталян камянецкі i Даніловіч, цяжка паранены у нагу быў Каліноўскі [36], мабыць, двое харунжых.

У той жа месяц інфантка Гішпаніі, Кляра Ізабэля Эўгенія найсьвяцейшая, наймудрэйшая, найлагоднейшая, памерла ў Бруксэлі ў 67 годзе жыцьця i адразу была аддадзеная зямлі [37]. У Польшчы памёр харунжы каронны Каханоўскі. Харунства кароль хацеў аддаць старасту Стрыйскаму, Канецпольскаму, староства Казяніцкае [38] - Казаноўскаму, каралеўшчыны на мяжы Вэнграў - Pэю [39]. Некаторыя скардзіліся i дзьмуліся, што яны гэта заслужылі пралітаю крывёю, але дарэмна, бо цяжка наракаць, калі распараджэньне ласкамі спачывае ў руках караля, сэрцам якога кіруе Бог. Бо i я ў гэтым пераканаўся i з найвялікшаю радасьцяй паддаюся волі Божай, прымаю ўдары, бо больш клапачуся пра тое, каб не абразіць Бога, чым больш загрэбці; хто ж тое ведае, што карыснае для збавеньня душы. I, зычачы сабе ўсялякага шчасьця, не зьнікомага, але нябеснага, скончу гэты год, каб пачаць наступны тым самым жаданьнем.

Год Панскі 1634

Месяц студзень

У пачатку: гэтага года i месяца знаходзіўся ў Алыцы, аддаючыся адпачынку i роздумам. У палове гэтага месяца наведаў у Бродах [40] кашталяна. кракаўскага, дзе бачыў пачатак будучага пышнага замку. Пазьней падаўся да майго староства Пінскага, каб паставіць судзьдзяў гродзкіх, адзін зь якіх стаў падкаморым, а другога на маю просьбу кароль назваў падсудкам пінскім [41], каб разам з тым удзельнічаць у выбары дэпутатаў, як запрошаны таксама каралеўскім лістом, каб прасачыць тады за ўхваленьнем падаткаў на войска, як аб гэтым нагадаю ў наступным месяцы. Толькі ў астатніх днях месяца прыехаў у Пінск i застаўся там да канца месяца.

У Маскве як я пра гэта даведаўся ад людзей, дастойных веры, дзеяліся такія рэчы. Пасьля нядаўніх нашых пагадненьняў зь непрыяцелем гетман літоўскі, бачачы, што Масква не мяняе сваіх звычаяў вядзеньня вайны, але, трымаючыся сваіх акопаў, ня мае намеру выйсьці на поле бою, ужыў такі спосаб, каб турбаваць непрыяцеля частымі нападамі на ягоны лягер i (калі зьявіцца магчымасьць) зьнішчыць яго. Таму ўночы на 4 студзеня выслаў казацкага ротмістра Смольскага [42], каб выклікаў раптоўным сваім зьяўленьнем перапалох у непрыяцельскіх аддзелах i даведаўся, ці быў пакінуты ўзьведзены шанец, каб здабыць патрэбныя ворагу дровы, як гэта сьцьвярджалі палонныя. Смольскі выканаў загад i даў справаздачу, што ў тым акопе знаходзіцца непрыяцельская старожа.

5 студзеня

Палонныя, прыведзеныя з Дарагабужа, падчас допыту прызналіся, што падрыхтаваная падмога для Шэіна i што некаторыя ўжо прыбылі да Дарагабужа. Таго ж дня працягваліся перамовы зь непрыяцелем.

6 студзеня

Адзін дэзэртыр данёс, што ў лягеры не хапае харчу, што былі пагалоскі пра сваркі паміж масквіцінамі, што адны хочуць прадрацца сілай да Масквы, а другія маюць намер нават жыцьцё пакласьці пры сваіх гарматах, гэта абяцаў сам Шэін.

7 студзеня

Невядома, ці справакаваны нашай старожай, ці ўпэўнены ў слабасьці нашых войскаў, вораг усё ж перад узыходам сонца выправіў зь лягероў усе свае сілы i загадаў пасоўвацца пяхоце з гары да ракі Днепр. Перасьцеражоны гетман загадаў сядаць на коней, а сам пабег да караля па загады. Плян караля быў такі, каб не выводзіць жаўнераў за вал, але толькі паставіць харугвы на зручных для выскокваньня мясцох i пільна сачыць за непрыяцельскімі крокамі. Зроблена паводле каралеўскага загаду. Высланы (Якуб) Мадалінскі зь некалькімі харугвамі за раку да стану Арцішэўскага [43], каб, атакаваўшы непрыяцеля з тылу, адсекчы яго коньніцу ад валу i прымусіць яго да бітвы. Сам жа гетман накіраваўся да ракі, каб даведацца пра намеры непрыяцеля, дзе, убачыўшы яго пяхоту, сваёй загадаў атакаваць; тая шыбка прагнала непрыяцеля i прымусіла яго да ўцёкаў. Коньніца, якая наступала на нашых з другога боку Дняпра, была вымушаная да звароту праз атрады Мадалінскага. Так вось стрыманы непрыяцель, не спрабуючы ўжо больш сваіх сілаў, спакойна адышоў.

8 студзеня

Схапілі некалькіх, якія секлі дровы; тыя расказвалі пра розныя хваробы ў лягеры, што ня менш чым па 30 памірае штодзень. Пачуўшы гэта, кароль наказаў гетману выслаць лісты дa Шэіна i да чужаземскіх жаўнераў i таксама да афіцэраў з заклікам, каб, бачачы cвae цяжкасьці, хутчэй пажадалі здацца на ласку каралеўскую i прасілі яго аб памілаваньні, чым з настойлівасьцяй супраціўляцца i цярпець тую нэндзу, зьдзекуючыся з жаўнераў, якія зносяць тыя нястачы, замест таго, каб мець спакой i кватэры. У гэтым сэнсе загадаў гетман падрыхтаваць лісты пад сваім імеім, напісаныя па-расейску i па-нямецку, i паслаў зь імі Плятара i Пшыпкоўскага [44]. Тыя аб'явілі пра сваё прыбыцьцё праз трубача,, што едуць з добрым візытам да Шэіна і вязуць лісты; паставілі, аднак, тую ўмову, што маюць атрымаць адказ ад ix военачальніка; бо калі б ухіліўся ад адказу, ня будуць размаўляць; маюць таксама паклікаць якога-небудзь важнага афіцэра чужаземных войскаў, бо вязуць лісты да ix; безь яго ж ня могуць нічога зрабіць. Толькі пайшла масква да Шэіна i праз гадзіну прынесла адказ. Што да першай умовы, дык Шэін гатовы даць адказ на ліст, каб толькі гэта ні ў чым не зашкодзіла гонару іхнага князя. У дачыненьнях да другога пункту было засьведчана, што чужаземцы ні да рады не належаць, ні прымаюць удзелу ў перамовах палякаў з масквою, акрамя таго, ужо позьні час, каб да ночы маглі пасьпець. Аднак, калі нашы адмовіліся аддаць лісты, адкладзена была тая справа да наступнага дня, калі абяцалі паклікаць афіцэра.

9 студзеня

Пасьля абеду сышліся з масквою, але не было сярод ix чужаземцаў. Тут жа нашы абвесьцілі, што дарэмна сабраліся, паколькі без чужаземцаў не прыступяць ні да якіх размоваў, тым больш што больш ім, чым нашым,залежыць на гэтай справе. Масква паўтарыла той самы сьпеў, што чужаземцаў трэба выключыць зь перамоваў, бо яны на службе, за якую атрымліваюць плату; спасылаліся i на нашыя прыклады, дзе да падобных актаў не дапускаюцца чужыя, толькі адно да вайсковай службы. Але нашы доўга ім тлумачылі, што чужаземцы-жаўнеры ў нас у іншым становішчы, бо ў нас яны падпарадкоўваюцца гетману i выконваюць ягоныя загады, а ў ix жа інакш, бо падпарадкоўваюцца Шэіну, што выразна відаць на прыкладзе Лесэля, які беспакарана забіў Сандэрсана i не хацеў пайсьці пад суд Шэіна. Урэшце, пасьля доўгіх размоваў, прыбыў палкоўнік Розварн, якому ўручылі лісты, пісаныя па-нямецку, а на расейскай мове забраў пасыльны Шэіна Сухацін [45]; пасьля чаго абодва бакі разьехаліся. Тым часам нашы схапілі некалькі палонных.

10 студзеня

Непрыяцель быў заняты вывучэньнем нашых лістоў. Гетман выслаў ротмістра на разьезд, які, згодна з загадам, забіўшы да 50 i болей непрыяцеляў, прывёў да лягеру 12 жывых палонных, маскву i немцаў.

11 студзеня

Пасьля парады з важнейшымі вайскоўцамі пра перасланыя лісты непрыяцель вярнуў ix, не даючы ніякага пісьмовага адказу, толькі вусна засьведчыў, што лісты былі ў шмат якіх пунктах дрэнна напісаныя, з-за чаго ix вяртаюць ад імя Шэіна. Нашы, абражаныя, не хацелі прыняць лістоў, сьцьвяржаючы, што добра ведаюць іхны зьмест i ix не патрабуюць. Тады масква кінула лісты на зямлю, тлумачачы, што мелі забарону Шэіна прывозіць лісты са зваротам да лягеру,

12 студзеня

Трое ўцекачоў з палка Сандэрсана зьявіліся да нашага лягеру; яны расказвалі, што зусім дакладна прыбыло поўнае пад маца ваньне для Шэіна ў Ржэву [46]. Гетман, жадаючы праверыць гэтую зьвестку, выслаў гусарскага ротмістра Камароўскага зь некалькімі харугвамі [47] каб, прайшоўшы каля Белае да Ржэвы, высьветліў, як хутка можна Белаю авалодаць.

14 студзеня

Непрыяцель выслаў сваіх на смаленскую дарогу, каб схапіць з засады нашых, якія туды пераходзілі. Яму ўдалося захапіць некалькі неасьцярожных i адвесьці з сабою. Нашы таксама схапілі некалькі масквы, што ішлі па дровы. Прыбыло дабрахвотна трое немцаў да нашага лягеру.

17 студзеня

Непрыяцель, выкарыстоўваючы зручную для сябе магчымасьць на смаленскай дарозе, зноў паспрабаваў шчасьця. I на гэты раз яму ўдалося схапіць некалькі нашых; сярод ix Валовіча з-пад каралеўскае харугвы [48]. Пазьней ix атакаваў казацкі ротмістар Макоўскі, адных разагнаў, некалькіх нашых вызваліў, прывёўшы аднаго палоннага.

Падчас гэтых сутычак кароль загадаў даставіць шэсьць гарматаў са Смаленска i ўсталяваць ix на Жаўруковай Гары, адкуль эфэктыўна білі непрыяцеля са значнай для яго шкодаю, як у гэтым прызналіся палонныя i перабежчыкі. Штодзень было некалькі забітых; расказвалі таксама, што Валовіча ўтрымліваюць зь вялікаю пашанаю.

18 студзеня

Камароўскі, падышоўшы пад Белую, прыслаў з узятых там палонных, сам жа пайшоў далей. Кароль ад таго палоннага даведаўся, што ў Белай ёсьць 1000 засады, маюць дастаткова харчу i пораху, зьвезеных туды на 500 падводах, якія, ня могучы увосень дабрацца да лягеру Шэіна, бо нашы адрэзалі ім праход, усе там сабраліся. У тыя дні нашы схапілі многа масквіцінаў, што выбягалі па дровы.

23 студзеня

Імкнучыся зрабіць немагчымымі для непрыяцеля вылазкі на смаленскую дарогу, гетман выехаў, каб знайсьці месцы, дзе непрыяцель чыніў такія шкоды. Зарыентаваўшыся ў ix, загадаў выбудаваць зручны астрожык або малое драўлянае ўмацаваньне. Зьявіўся тады да гетмана капітан Данііл ca Смаленска [49] з чатырма перабежчыкамі; тыя расказвалі, што фактычна кожны дзень на золку масква робіць вылазкі для здабываньня харчу. Гетман пакінуў толькі харугву Сьлепаўронскага, каб зрабілі засаду на тых разбойнікаў. Пасьля гадзіны чаканьня падышла масква звычайнаю сваёю дарогаю. Тады нашы, пагнаўшы ix аж да лягеру, вярнуліся зь некалькімі палоннымі.

24 студзеня

Непрыяцель, бачачы з кожным днём усё большыя страты i ўсьведамляючы навалу хваробаў, ужо 24 студзеня пры выпадку абмену палоннымі пачаў намякаць пра мір i прасіць аб прадастаўленьні ўмоваў атрыманьня каралеўскае ласкі. Нашы адказалі, што ня бачаць іншага, больш разважнага спосабу выхаду з тых цяжкасьцяў, як толькі праз гетмана літоўскага i іншых сэнатараў прасіць ласкі i літасьці караля, разьлічваючы на яго волю, які як пан хрысьціянскі ў тым ваенным выпадку, жывячы пачуцьцё зычлівасьці для рыцарскіх людзей, не пакажа ні ланцугі, ні жорсткасьць. Удзячна прынялі тое сьведчаньне i прасілі, каб маглі яго атрымаць у пісьмовым выглядзе. Атрымаўшы такое абяцаньне ад нашых, разьехаліся.

25 студзеня

На паўторную просьбу масквы гетман пераслаў праз камісараў умовы ў пісьмовым выглядзе ў некалькіх экземплярах, падрыхтаваных на расейскай i нямецкай мовах, узнаўляючы тое, пра што мы вышэй згадалі, дзе падрадзіўся таксама заступіцца за ix перад каралём. Прачытаўшы ліст, вярнуліся да сваіх.

26 студзеня

Непрыяцель даў знаць, што ня можа задаволіцца агульным лістом i просіць аб асобных умовах, згодна зь якімі маглі б вярнуцца да сваёй айчыны. Нашы са згоды караля ахвотна сышліся на тым. Аднак непрыяцель, карыстаючыся перамовамі, хацеў забясьпечыць сваіх неабходнымі ім сродкамі, высланы (Самуіл) Смольскі з 50 вершнікамі, атакаваўшы маскву, занятую нарыхтоўкаю дроў, 18 схапіў, а іншых забіў.

27 студзеня

Камароўскі каля Белае шырыў спусташэньне i адтуль, пасунуўшыся да Ржэва, б'ючы ворага, узяў найлепшых ix выведнікаў. Усюды вакол замкаў агнём i мечам зьнішчаў ix асады, званыя «деревнями», а дакладна, належныя Шэіну. На зваротным шляху збудаваў на загад караля астрожык у мясцовасьці Цяпалава [50]. Дык вярнуўся, ахвотна ведучы палонных; тыя прысягнулі, што ня ведаюць ні аб якім падмацаваньні. У той дзень зьбегла да нас з маскоўскага лягеру трое немцаў, якія расказвалі пра радасьць, узьніклую ў ворага пасьля аб'яўленьня весткі пра каралеўскую ласкавасьць i гатоўнасьць адпусьціць ix усіх да Масквы.

28 студзеня

На просьбу непрыяцеляў муселі быць прапанаваныя ім умовы перамоваў, але, будучы апанаванымі пыхаю, хацелі таксама прадставіць уласныя. Нашы, абураныя гэтым ix нахабствам, ад'ехалі да сваіх.

29 студзеня

Непрыяцель, упэўніўшыся ў тым, што нашы не такія, за якіх ён хацеў ix мець, і, пераканаўшыся з кім мае справу, раніцою праз трубача прасіў прыступіць да перамоваў. З нашага боку адказалі, што ня можа быць гаворкі ні аб якіх перамовах, пакуль непрыяцель ня прыме нашых умоваў. На гэта Шэін згадзіўся, i зноў нашы патрабавалі, каб, прыняўшы нашыя ўмовы, не зрабілі нават ніводнае згадкі пра сваіх, бо інакш нічога ня выйдзе. I на гэта таксама пагадзіліся. У канцы нашы настаялі на правядзеньні агульных перамоваў а азначанай гадзіне апоўдні, калі безь ніякіх цырымоній нашы ўручылі маскоўскім пасланьнікам свае ўмовы, якія тыя ўдзячна прынялі.

А былі яны такія: 1. Каб выдалі найперш усіх нашых дэзэртыраў, новых i даўніх. 2. Каб зараз жа адпусьцілі палонных усіх родаў з нашага войска i з смаленскага замку, што былі у лягеры. 3. Каб было вольна чужаземцам ад найвышэйшых i ніжэйшых афіцэраў да радавых жаўнераў вярнуцца свабодна да сваёй айчыны або перайсьці на службу да карася. 4. Каб было вольна людзям маскоўскае народнасьці ўсялякага стану як конным, так i пешым, застацца пры каралю i далучыцца да яго войска. 5. Чужаземцы маюць прысягнуць, што ў будучым ня ўзьнімуць зброі супраць караля i каралеўства, а таксама ня будуць ім шкодзіць ні дапамогаю, ні парадаю, ні ніякім іншым спосабам скрыта ці яўна, асабіста ці празь іншых асобаў. 6. Масква ж абавязваецца прысягнуць, што падчас гэтага ваеннага паходу не ўжыве зброі супраць караля. 7. Каб аддалi ўсе харугвы маскоўскія - вершнікаў і пешых, а таксама чужаземскія, у рукі гетмана каралеўскага з належнаю павагаю. 8. Маюць пакінуць каралю ўвесь вайсковы рыштунак з усім, што да яго належыць, i з амуніцыяю, нічога не хаваючы i ня робячы яму ніякае шкоды. 9. Маюць аддаць усялякую зброю ў непашкоджаным стане. 10. Усялякія запасы, якія знаходзяцца у лягеры, маюць там застацца без урону. 11. Маскве i чужынцам, якіх слава i пачуцьцё затрымаюць пры каралю, увесь ix набытак, пакінуты ў лягеры, мае быць вернуты. 12. За колькі дзён да выхаду зь лягероў кароль вышле камісараў, якія будуць магчы скласьці рэестар усіх прадметаў i вайсковага інвентару; абложаныя ж аддадуць знатнейшых між сябе ў прызначаную каралём старожу пры ўсіх брамах i акопах. 13. Калі нехта нешта з вышэйазначаных прадметаў схаваў, будзе пазбаўлены ўсяго набытку. 14. Назначыць дакладны тэрмін выхаду зь лягеру. 15. Каб у часе пераходу не была перагружаная каралеўская маёмасьць, войска падзеліцца на некалькі частак, каб звычайнымі дарогамі прасоўвалася да месца прызначэньня. 16. Маюць выдаць камісарам усіх падданых разам зь ix дзецьмі. 17. Калі закончацца перамовы, для таго, каб пазьбегнуць хваляваньняў i розных выпадкаў (ніхто) нідзе ня будзе аддаляцца, пакуль парадкам не падрыхтуецца да дарогі. 18. Адыходзячы, маюць пакінуць непарушнымі усе акопы, нічога ня нішчачы, i ня палячы 19. У дарозе маюць не рабіць ніякіх шкодаў у каралеўскіх землях i ня збочваць з дарогі, асабліва ж не спрабаваць заходзіць у каралеўскія замкі.


№1-1996. С. 224-259.

20. Пакуль ня будуць выкананыя гэтыя ўмовы, маюць прыслаць на акрэсьлены час у каралеўскі лягер як заложнікаў пэўных знаных асобаў. 21. Дзеля выкананьня гэтых умоваў маюць быць прысланыя да каралеўскага лягеру камісары маскоўскае ды нямецкае народнасьцяў. 22. Усе гэтыя артыкулы камісары кожнага народу маюць пацьвердзіць ня толькі пісьмова, але й прысягаю. 23. Чужаземскім афіцэрам i жаўнерам, адлі яны захочуць вярнуцца да айчыны: (321) ці пойдуць на службу да караля, будзе выплачаная тут i зараз рэшта належнае аплаты; таксама жонкі i дзеці, калі пакінулі ix у маскве, будуць выдадзеныя ў акрэсьлены тэрмін, як будуць магчы забраць зь лягеру свой набытак.

А паколькі й іншыя чужаземцы жадалі тэкстаў дамоваў, гетман мае ix ім даць.

Калі скончыліся гэтыя перамовы, Шэін папрасіў спыніць стральбу з гарматаў, каб у спакоі абдумаць прапанаваныя ўмовы. Але кароль насьмешліва адказаў ягоным пасланьнікам, што, «паводле запэўніваньняў вашых афіцэраў, нашыя гарматы не прычыняюць ніякіх шкодаў у вашым лягеры», i адразу па ад'езьдзе камісараў гарматы пачалі біць.

У той дзень быў атакаваны няпрыяцель падчас нарыхтоўкі дроваў i шасьцярых узялі жывымі ў палон.

30 студзеня

Полацкая шляхта, разьбіўшы маскоўскі разьезд, узяла сто. палонных i чатырох між ix найзнатных i ў часе ўрачыстага візыту прадставіла каралю, а потым аддала ў рукі гетмана. Але ў тыя дні ня ўдаўся напад мсьціслаўскае шляхты, загінула да 2000 нашых абучаных сялянаў, а коньніца, паскакаўшы, выратавалася; відочна, масква былі папярэджаныя i з засады заўзята нашых атакавалі. Ад гетмана кароннага Казаноўскага, ваяводы падольскага i смаленскага, былі атрыманыя зьвесткі, што нічога, вартага ўвагі, там не адбылося, але жаўнер, падмацаваны здабытаю няпрыяцельскай зямлёй, усё зьнішчаў агнём, прыносячы шмат к лопату маскве ды іхнаму князю; шмат ix загінула, вераломны край, заліты крывёю, не бяз плачу i нараканьня на легкадумнасьць іхнага патрыярха, які давёў да парушэньня заключанага пад прысягаю яшчэ на год міру. I тут канец месяца.


Месяц люты

Пачну з асабістых справаў. Прызначыў маіх пінскіх гродзкіх суседзяў: Аградзінскі стаў падстаросьцім, Тарлецкі - судзьдзём, пісар застаўся той самы.

2 лютага

...Вярнуўся: да маскоўскіх справаў. Перш раскажу, што там адбывалася. Здаецца мне, што зусім нічога ня будзе нагадваць пра пачатак гэтае вайны. Калі колькі гадоў таму патрыярх маскоўскі Філарэт, бацька цяперашняга маскоўскага князя, быў нашымі вызвалены, дык дакладна прытрымліваўся заключаных пагадненьняў [51]. Аж вось у сьне (як сам запэўніваў у сваёй недарэчнай даверлівасьці) зьявіўся яму сам сьвяты Мікалай, якога яны атачаюць нібы боскім культам, i сказаў, што цяпер добрая пара ўдарыць на палякаў у часе безкаралеўя; калі яе зараз упусьцім, ніколі ня знойдзем гэткай. Заполонены забабонамі, пераканаў сына, каб, сабраўшы войска, сарваў перамір'е [52] i дамагаўся зброяй вярнуць страчаны Смаленск. Калі б нашых ажыўляла любоў да айчыны, даўно б ужо Смаленску было дададзена падмацаваньняў. Аднак бессаромная нязгода магнатаў яшчэ перад узніклай небясьпекай выклікала затрымку, вызваляючы ўсім рукі да вайны, а калі з усходу наблізілася пагроза, яшчэ да перамогі нязгода военачальнікаў сталася галоўнай прычынай маруднасьці дзеяньняў [53]. Прыведзеныя Літвой i Каронай жаўнеры рабавалі бедных сялянаў. Усюды нагэтулькі прыгняталі змучаных людзей, што палі заставаліся пустымі, асабліва калі шэрагі (напрыклад, афіцэраў) папаўняліся немцамі; тыя меркавалі, што вайну можна весьці i вяла, а забываліся на тое, што небясьпеку ствараюць найспраўнейшыя, адсюль гэтулькі памерлых, гэтулькі ўцекачоў, выгнаных холадам i голадам. I хоць ласкавасьць караля спрыяла абложанаму няпрыяцелю, але перамагла ўмова перасьцярогі, каб, атрымаўшы надзею адыходу, зь бязьлітаснасьці не прадоўжыў далей вайны, што было б яму на згубу, а нашым - небясьпека. Да гэтага набліжалася цана шчасьлівага заканчэньня вайны пры ўхваленьні хрысьціянскага сьвету i ласкавасьці фартуны. Бо маскву пужаў вобраз ганьбы, менавіта вераломства, падманвала вера ў міласэрнасьць караля. Розныя былі парады, што рабіць напрыканцы, вывучалі прапанаваныя варункі, брыдзіліся жыцьцём, цяжэйшым за сьмерць i - наадварот. Разважаючы гэтак, сама гадзіна выйсьця здавалася цяжэйшай за яе чаканьне, бо прыніжэньне ў акопах не было так яўным, як сорам, які адкрываўся ў полі i ўдзень.

20 лютага

I калі ў тыя дні ўсе чакалі міру, надышоў гэты памятны дзень 20 лютага, прыносячы сорам няпрыяцелю [54], а нашым сусьветную славу навякі, калі бачылі тое, як Шэін выйшаў з усімі сваімі з розных сховаў, упаў да ног караля, каб яго ратаваў сваёй міласэрнасьцяй, а 36 харугваў былі кінутыя на зямлю, i усе, нізка кланяючыся, ушаноўвалі трыумфатара. Кароль, седзячы, як пераможца, на кані, у атачэньні сэнатараў, з усім сваім войскам прыглядаўся да гэтай цырымоніі. Каля паўдня пачаўся зьневажальны выхад няпрыяцельскага войска i працягваўся да вечара, аж многія прагаладаліся, хоць забыліся на голад, ап'яненыя радасьцю славы. Дададзена было некалькі нашых харугваў дзеля гарантаваньня небясьпекі на дарозе 9000 масквы. О цудоўная Боская абарона! Няпрыяцель, які колькасьцяй перавышаў нас у два разы, мусеў згінаць карак перад нашымі, да таго ж зморанымі гола дам i бракам сну.

21 лютага

Назаўтра аглядалі акопы, прынята 15 гарматаў магутных памераў i незвычайнай вагі i 50 меншых, пасьля гарматны порах, волава i шмат шчытоў. Расказваюць, што кароль размаўляў зь нейкімі знанымі масквіцінамі, выклікаючы ў ix зьдзіўленьне. Навошта ж шукаць большых цудаў, ці ж ня лепш лічыць за цуд тое, што гэта наш кароль з 3000 людзей аблажыў 20 000 i прымусіў ix здацца, падпарадкавацца, а 9000 адпусьціў на волю. Здабыты скарб - гарматы, а няпрыяцель нібы наўмысна сабраны, каб у адзін час i ў адзін дзень аддаць пераможцы ўвесь свой вайсковы рыштунак i ўласныя шыі.

22 лютага

Назаўтра няпрыяцельскія гарматы, зьмяніўшы пана i Бога, асьвячалі ягоны трыюмф, а адказвалі ім гарматы ca Смалецска. Кароль захацеў ахвяраваць срэбную лямпу коштам у 1000 залатых у касьцёл дамініканаў у Смаленску i абяцаў вуніі захаваць вечна тое мейсца, дзе вераломная схізма дагэтуль узьнімала гордую галаву, а цяпер была зламаная. Адсюль шмат якія зьвесткі, што плывуць цераз каралеўства, яшчэ павялічвалі каралеўскі трыюмф, напоўнілі касьцёлы дзякаваньнем на радасьці сьмяротных, а на смутак суседзяў, якія чакалі іншага канца. Кароль застаўся ў Смаленску да канца месяца, заняты нарадамі, што трэба рабіць далей. Але, паколькі не прыслалі мне адтуль дыярыюша, падаў i падаю пяром толькі тое, што пачуў з вуснаў іншых.

Вырашыў, аднак, коратка нагадаць трагедыю Валенштэйна. Гэты шляхціч, які паходзіў са Штырыі, быў вельмі мілы цяперашняму цэсару Фэрдынанду з прычыны сваёй адданасьці i заслугаў, засьведчаных падчас вайны ў Немцах, якая выбухнула ў 1618 годзе [55]. Названы военачальнікам, застаўся верны цэсару Фэрдынанду, а бачачы яго маючым патрэбу ў грошах, ахвяраваў яму 100 000 фларэнаў (болей ня меў), лічачы шчасьце цэсара за сваё, ды нават нешчасьлівы ягоны лёс прагнуў зьяднаць са сваёй будучыняй. Цэсар прыняў з удзячнасьцяй гэты ягоны афэкт і, калі прыняў чэскія маёнткі пераможаных мяцежнікаў, даходы зь якіх былі ацэненыя ў 700 000 філіпікаў, г. зн. даўніх талераў [56] амаль усе яму аддаў. Тады ж, пасьля страты дэ Бускуо, прызначыў Валенштэйна генэралам, надаўшы яму тытул князя Фрыдлянду. Не задавальняючыся гэтым, надаў яму яшчэ Макленбурскае княства i ўзьняў яго да гэткіх годнасьцяў, што яго назвалі другім цэсарам Фэрдынандам. Былі апрабаваныя ўсе ягоныя пачынаньні, не зьвярталі ўвагі ні на якія абвінавачаньні, бо зупоўная вера ў яго рабіла дарэмнымі ўсе скаргі. Аднак настроіў супраць сябе думку князёў, асабліва баварскага курфюрста [57]. Скарыстаўшы дзеля гэтага сытуацыю на сойме ў Рэгенсбургу, на якім цэсар клапаціўся пра выбраньне свайго сына на рымскага караля [58]. Тым часам Густаў уварваўся на Памор'е i вельмі ўдала прасоўваўся ў 1629 годзе ўглыб цэсарства [59]. Вырашылі пазбавіць Валенштэйна ягонае вайсковае ўлады. I так сталася. Але калі пад Ляйпцыгам войскі Цільлі былі разьбітыя, калі пераможцы швэды пачалі спусташаць Майнцкае арцыбіскупства, біскупства Бамберскае i Вюрцбург [60], а свае сілы разгрупавалі па ўсёй Баварыі, цэсар мусеў зьмірыць Валенштэйна са шмат якімі абвінавачаньнямі i зноў паклікаць на пасаду генэрала. Той, валодаючы грашыма i вялікай павагай, за кароткі час сабраў шматлікую армію і, адабраўшы Прагу i частку Чэхіі, атакаваў Нюрнбэрг i аблажыў там Густава. Тады казалі, што, пабуджаны ці то помстай, ці з іншае прычыны, паводзіў сябе больш нядбала. Таму потым павялічыліся сілы ў няпрыяцеля. Валенштэйн знаходзіўся ў Чэхіі i на Шлёнску, дзейнічаў няўпэўнена, страціў давер, ці хапаючыся за што-небудзь, ці зноў тое пакідаючы. Ахоплены амбіцыяй i жорсткасьцяй, разьятрыў сэрцы шмат якіх няпрыяцеляў. Гішпанец [61], лепш распазнаўшы ягоныя задумы, пачаў яму раіць, каб дабрахвотна склаў зь сябе чын генэрала, бо цэсар прагне свайго сына, Фэрдынанда, які два гады таму каранаваўся на караля Чэхіі, прызначыць яго наступнікам [62]. Тая зьвестка глыбока закранула гэтага напышлівага а разам няўдзячнага чалавека. Стала бачнаю цяпер няшчырая да гэтага часу вернасьць, заўважана ягонае свавольства, калі дазволіў ворагу заняць Рэгенсбург, хаця Баварац [63] дарэмна прасіў падмацаваньне. Тым часам у няшчырым сэрцы зь цягам часу пачаў падумваць аб помсьце i здрадзе, ладзячы таемныя сходы, прымушаць войска да прысягі на вернасьць сабе, схіляць камандзераў пагрозамі й золатам. Дайшоў да такога шаленства, што наважыўся зьнішчыць самога цэсара i ягоных нашчадкаў. Але, дзякуй Богу, Пікалёміні [64], які прыбыў да цэсара на 2 дні раней, адкрыў яму ўсю справу.

Распавяду коратка, не адымаючы месца ў нямецкіх гісторыкаў. Валенштэйн быў забіты. ў Эгеры ў Чэхіі ірляндцам Батлерам, зь вялікім галасам i плюгава, даючы нашчадкам прыклад нечуванага лёсу i ягонай гульні. Дзень 26 лютага стаўся днём пометы здрадніку [65].

Няхай жа бачаць манархі, каму вераць, ба дабрадзействы, хоць i надаваныя празьмерна, ня могуць перамагчы непрыязнмх пачуцьцяў. Часта нават здараецца, што прыхільнасьці вялікіх паноў выклікаюць яшчэ большую іхную прагу, гэта ператвараёцца ў нянавісьць i няўдзячнасьць. I ў небе не хапае падобных узораў, i на зямлі бываюць выпадкі забытых дабрадзействаў; ёсьць шмат гэтага прыкладаў у розных дзяржавах i ў розных часах.


Месяц сакавік

Кароль наш пасьля парады, дзе гучалі спрэчныя думкі, рушыў з цэлым лягерам у першых днях сакавіка да Белай. Гэта была цьвярдыня, занятая масквой з прычыны здрады нашых. Мясцовы стараста Бухгольц [66], саступіўшы места няпрыяцелю i, забраўшы ўсю здабычу, адышоў да масквы. Здавалася, щто можна будзе легка вярнуць страчанае места. Таму, калі майстры ад акопаў заахвоцілі хцівага на славу караля да шпаркага ім авалоданьня, войска мусела прабівацца зімой, у маразы i голад, празь лясную бездараж i зарасьнікі. Слухаў пра гэта з найвялікшым абурэньнем, як гэтую цяжкую дарогу, прыдатную хіба што для варвараў, сам кароль ператрываў у цяжкасьці ды голадзе. Два тыдні доўжыўся гэты абцяжарваючы марш, шмат коней i валоў страчана ў багне, шмат было раздушаных наступаючым войскам, для якога яны былі накшталт памосту; бо калі падалі, не было месца дзеля аказаньня дапамогі, бо вазы, якія насоўваліся, сярод крыку ад болю ўтоптвалі ix у балота. Бо каралевіч Казімер страціў час на рамонт вазоў i пазьней мог імі карыстацца, ледзь на восьмы дзень убачыў напаўрасшарпаных жывёлаў, у той жа час (жаўнеры) падтрымліваліся ўзаемна жыўнасьцяй, якую ўсюды пільна вышуквалі.

Напрыканцы месяца яны ўбачылі ўрэшце Белую, гэтак пажаданую i праклінаную. Кароль стаў за дзьве мілі ля манастыра Сьвятога Міхала Архангела. Адтуль выслаў выведніка i масквіціна з нашых, каб заваяваць прыхільнасьць абложаных абяцаньнямі i застрашыць прыкладам Шэіна. Аднак нічога не зрабілі. Расказваюць, што бельскі губарнатар [67] адказаў ім незапалохана, што каралеўскім абяцаньням процістаіць ягоная адданасьць цару, а небясьпецы мусіць процістаяць ня лічба абаронцаў, але сталасьць; прыклад Шэіна ўзбудзіў у ім i жаўнерах ня страх, а хутчэй адвагу; праўдападобна, здарылася гэта па вол i Божай, i яны пад яе падладжваюцца; вырашылі лепш страціць жыцьцё, чым быць зганьбаванымі.

Тады кароль, пераканаўшыся, што ласкавым словам нічога не дасягнеш, загадаў абкружыць места акопамі i падрыхтаваць патрэбныя міны. Цяпер надышоў час, каб дарадцы паказалі сваё мастацтва. Але насуперак іхным спадзяваньням зямля, узрушаная пэтардамі, узьлятаючы у паветра, трапляла толькі ў нашых; здарылася нават што падчас выбуху самыя пярэднія ротмістры былі прысыпаныя зямлёй. Ледзьве ix зь вялізнымі намаганьнямі параненых i амаль без жыцьця, выцягнулі. Нашыя гарматы білі з валоў безь вялікага выніку. Дадала абложаным бадзёрасьці пэўная гнуснасьць нашых, якія, падманутыя даўнім посьпехам, разлажылі дысцыпліну i, пагражаючы няпрыяцелем, расставілі рэдкія старожы і, марачы аб славе, бясьпечна ў сябе адпачывалі. Гэта заўважылі абложаныя i вырашылі вярнуць страчаную славу. Ударылі, такім чынам, па аддзелах Вайгэра [68], трох жаўнераў забілі і, быццам здабычу, схапілі восем харугваў; ужо зь места хваліліся сваёй перамогай, калі нашыя перш рыхтаваліся да помсты. Каралеўскія жаўнеры, навучаныя, падаліся чуйнейшымі, каб на будучае пазьбегнуць падобнай памылкі.

Тым часам маскоўскі князь настойваў праз сваіх паслоў, каб накіраваць з абодвух бакоў камісараў на ануляваньне канфліктаў праз заключэньне міру, часовага ці трывалага. Са згоды карал я на перамовы прызначаны дзень 16 красавіка; кароль прызначыў Наступных камісараў: канцлера кароннага, ваяводаў віленскага, смаленскага i падольскага, кашталяна камянецкага, рэфэрэндара літоўскагаі сакратара Рэя, люблінскага харунжага Гневаша i троцкага харунжага Агінскага [69] хоць справа з розных прычынаў зацягвалася, аднак маглі pacпачаць працу

Быў абвінавачаны пісар земскі смаленскі па прозьвішчы Вароніч [70], які перш быў паслом да маскоўскіх баяраў. Той, перакуплены срэбрам масквіцінамі, прызнаў Міхалку тытул вялікага князя. Справа гэтая моцна перашкодзіла каралю, бо масква пачалі вагацца ў сваёй вернасьці, бачачы, што яшчэ напачатку перамоваў даў сябе пазбавіць гэтага тытулу. Вестка аб турэцкай вайне, да якой схілялі цэсара маскоўскія паслы ў Канстантынопалі, i аслабленьне ў выніку гэтага нашых сілаў - усё гэта надало годнасьці нашым ворагам.

Сапраўды, шырыліся зьвесткі пра турэцкую падрыхтоўку супраць нас. I наш пасол Тшэбінскі, львоўскі падкаморы, папярэджваў пра тое самае [71]. Таго, калі месяц таму пераяжджаў дарогай да Канстантынопаля, ваявода валаскі Мойзаш Магіла досыць ветліва прыняў, прыдаючы яму калявуша ці правадніка. Але наш пасол накіраваўся да Асманскае Порты, быў затрыманы башою Абазы, варожа настроеным да нашага народа; той прымусіў пасла да пратэрміноўкі прыезду i, зьмяніўшы сваю трасу, сам зьявіўся над Дунаем. Справа здалася падкамораму падазронаю, але сваім спрытам абышоў лісіную хітрасьць варвара. Бо калі баша ўсё ў Канстантынопалі прывёў у рух, каб выклікаць вайну супраць нас, часткова хочучы змыць пляму мінулага года, часткова ж для адтэрміноўкі кары, якую хацеў сабе зьменшыць, часткова падбухтораны пасламі маскоўскага князя, бо тыя абавязваліся плаціць іптогод турэцкаму цэсару 200 000 залатых i абяцалі аплаціць з уласных фундушаў ваенны рыштунак, а самому Абазы башы ахвяравалі вялікія дары, пераканаў свайго цэсара, што пры няроўных нашых сілах трэба выслаць да нас пасла з аб'яўленьнем вайны, а ён, пэўна, прывядзе цэсару даніну з Польшчы.

А каб справа рухалася згодна зь ягонымі абяцаньнямі, пачаў перакладаць нашаму паслу, каб некаторыя Дары ахвяраваў цэсару ад імя караля. Тшэбінскі зразумеў ягоны падкоп i засьведчыў, што ніякіх дароў не прывёз цэсару, апроч добрай прыязьні, пацьверджаньня старых дамоваў i запэўніваньня ў мірным суседзтве. Тады баша хацеў схіліць яго да гэтага ці ўхвалою, ці абяцаньнямі, ці пагрозамі. У туркаў між іншымі ёсьць такі звычай, што, калі каму даюцца паўнамоцтвы на дзеяньні, цэсар дазваляе таму патрымаць уласную бараду. Таму баша, ўзносячы пасла ва ўхвалах i мяркуючы фальшыва, што палякі прынялі гэты звычай ад туркаў, гаварыў, што ведае пра тое, як гэта ягоны кароль дазволіў паслу патрымаць сваю бараду, i гаварыў, што нешта зробіць i абяцае, што кароль будзе гэта лічыць добрымi мілым. Наш пасол адказаў на гэта (ведаючы, што варвар мае наўме), што сапраўды кароль, пан мой, падаў мне сваю бараду, але калі ёю буду злоўжываць, ведаю напэўна, што заплачу за гэта сваёй галавой. На працягу многіх дзён затрымліваў баша нашага пасла i рознымі спробамі схіляў яго, каб каварным чынам дабіцца даніны. I хаця пасла перасьцераглі пра небясьпеку, якая пагражае ягонаму жыцьцю, для сталага мужа, які пагарджае жыцьцём з прычыны любові да караля i айчыны, нічога ўсё гэта не азначала, бо прагнуў уласнаю крывёю як найлепш захаваць гонар Рэчы Паспалітай. Бачачы нязломнасьць нашага пасла^ разам зь ім падаўся баша да Канстантынопаля, называючы яго сваім сынам, той жа імкнуўся як найхутчэй пазбыцца гэтага тытулу.

Напрыканцы месяца прыбыў да Канстантынопаля. Быў прыняты вельмі дрэнна, не паводле звычаю прыёму іншых паслоў. Ніводнаму з хрысьціянскіх паслоў не было дазволена сустрэцца зь ім. На трэці дзень быў дапушчаны да каймакама (бо вялікі вэзыр быў заняты пэрсыдзкай вайной) [72]. Той пасьля прывітаньняў найперш запытаў пра даніну. Пасол адказаў, што кароль у той справе нічога яму не даручыў, тады турак. казаў, што цэсар гэтага чакае; калі адмовіце ў даніне, аб'явім вам вайну. Тут дадаў, што цэсар не яму даверыў справу з вашым каралём, а Абазы башы. I так няміла закончылася гэтае спатканьне для пасла, які турбаваўся ня гэтулькі пра сваё жыцьцё, колькі пра дабро Рэчы Паспалітай; выходзячы ад каймакама засумняваўся ў посьпеху сваёй місіі. Але з прыроджанай хітрасьцяй разважаў, якім чынам зьвесьці на нішто махлярствы Абазы башы, але дарэмна, бо цэсар кіраваўся думкай башы i тое абвяшчаў ад імя цэсара, што сам перш яму каварна падшапнуў, а цэсар, прыхіляючы да яго вушы, тое аб'яўляў, што ў канфідэнцыйнай размове абодва ўзгаднілі. Тым часам баша пераконваў нашага пасла, каб прынамсі сам ад свайго імя ахвяраваў што-кольвек цэсару. Тшэбінскі на гэта згадзіўся і падараваў колькі гадзіньнікаў цудоўнай работы.

Праз колькі дзён быў праведзены да цэсара, якога застаў напаўляжачым на сафе з нагамі, спушчанымі долу; меў шаблю, прычэпленую пры боку, быў прыбраны ў чырвоны шаўковы строй. Калі пасол пацалаваў цэсарскі строй, сам султан насуперак звычаям усіх папярэдніх уладароў запытаў яго пра даніну, нагадаў пра сваю магутнасьць i высунуў чатыры ўмовы: калі кароль прагне міру, каб Каралеўства прыняло магамэтанскую веру, каб штогод плацілі даніну, каб загадалі зьнішчыць замкі, пабудаваныя на беразе Днястра, каб зьнесьлі казакоў; інакш недарэчна пагражаў, што зьнішчыць наш край вайною. Тое сказаўшы, зхапіў шаблю, выцягнуў яе напалову з похваў i закрычіаў, што гэтым мечам пасьцінаў бы каркі няпрыяцелю, калі б захацеў. А ўсоўваючы шаблю ў похвы, дадаў, што згодзіцца на мір, калі гэтага захоча. Пасол прадбачліва адказаў, што ён сапраўды вялікі пан i што няма намеру спрацівіцца ягонай волі, але, як пасол, ня можа перавышаць сваіх даручэньняў; кароль, мой пан, абраны Рэччу Паспалітай праз шэсьць месяцаў пасьля сьмерці свайго бацькі Жыгімонта III каралём польскім i каранаваны згодна з даўнімі законамі, паслаў мяне як пасла ў Порту з паведамленьнем пра сваё ўступленьне на сталец i нагадваньнем дамоваў абодвух папярэднікаў, якія прагнулі ўмацаваць i пацьвердзіць дамовы, тут стаю, нічога іншага, акрамя гэтага не прыносячы, бо даніны Каралеўства Польскаё нікому ня плаціць, хутчэй захоча страціць жыцьцё i ўсё, што мае, чым цярпець такую ганьбу i рашыцца на страт.у сапраўднай свабоды.

Адразу пасьля гэтага праводзілі пасла ад аблічча цэсара да свайго дому, дзе зьявіўся Абазы баша, пытаючы пасла, які б меркаваў аб высакароднасьці аблічча іхнага цэсара; дадаў, што ягоны пан яшчэ юнак, які прагне вайны, у ім кіпіць кроў, любіць гаварыць аб войнах. Пасол спрытна ўчыніў, хвалячы бессаромнасьці варвара.

На наступны дзень сакратар галяндзкага пасла запытаў, ці праўда гэта, што стала вядома пра польскага караля, што быццам войска каралеўскае напэўна было зьнішчанае масквою, каралевіч Казімер загінуў у бітве, а кароль уцёк да Вільні. Наш пасол з незадавальненьнем прыняў гэты няўклюдны нагавор, ведаючы, што галяндзкі пасол [73] падтрымлівае намаганьні масквы i ўсіх ворагаў караля на тэрыторыі атаманскае Порты. Каб, аднак, выкрыць хлусьню, загадаў прачытаць ліст, атрыманы ад гетмана Канецпольскага, у якім той паведаміў яму аб усіх удалых учынках Караля i трыюмфе, атрыманым над Шэіным. Той, сканфужаны, адышоў да свайго пана; невядома, ці паўтарыў ён яму гэта, досыць, што адышоў, пачырванеўшы ад сораму.

Наш пасол ужо страціў надзею на спрыяльнае ўладкаваньне сваёй місіі ў варвараў, з чым выслаў шпаркага ганца да гетмана, i пачаў зьбіраць уюкі на паваротную дарогу, але зноў натрапіў на супраціўленьне з боку Абазы башы, які насуперак волі затрымаў яго на колькі дзён, хаця не дапускаў яго ні перад аблічча цэсара, ні на размовы зь іншымі хрысьціяцскімі пасламі, Тым часам ён бачыў, што па ўсім замахваецца на вайну; праходзілі ваенныя нарады, высылаліся лісты i патэнты, вэрбаваліся жаўнеры, сьцягваўся ваенны рыштунак, бачыў навакол злосныя твары туркаў, якія прагнулі крыві, i ўжо ў бліжэйшым атачэньні цэсара рыхтаваліся да дарогі. Але насуперак турэцкім намерам былі дрэнныя прадказаньні аб вайне супраць Польшчы. Сам вэзыр, які знаходзіўся з войскам у Пэрсіі, ганіў прыгатаваньні i прыслаў ліст да цэсара, адрайваючы яму гэтую вайну. Заміж іншымі дадаў тыя слоем, што хутчэй трэба пакінуць у спакоі гэтага хітрага вужа (так ён называў палякаў) i не чапаць яго. Бо забабонныя туркі прадказвалі небясьпеку, якая пагражае Асманскаму цэсарству з боку Сэптэнтрыёну (Поўначы); толькі б гэта калісьці збылося. Расказвалі, што перад паходам Асмана [74] у 1621 г. нейкі турэцкі варажбіт, убачыўшы ў Канстантынопалі вобраз нашага караля Жыгімонта III, жахнуўся, а калі яго спыталі, зь якое прычыны, адказаўч што той пакладзе пачатак заняпаду нашага цэсарства. Ен быў недалёкі ад праўды, бо са сьмерцяй Асмана, прычыненай: яму яго ўласнымі падданымі, наступілі не бывалыя дагэтуль i частыя беспарадкі ў Порце, распачатыя

звыклымі да вернасьці вялікасьці двору янычарамі i спагамі, якія адкрыта выяўлялі сваю нянавісьць як вершнікі, так i пешыя, замяшаньні, ня цалкам уціхаміраныя, будучы затоеныя, выбухнулі агнём праз гады. Расказваюць яшчэ, што ў выніку сваёй дзёрзкасьці янычары менш здабылі сабе сілай, мардуючы цэсара, змусілі толькі ў адпаведнасьці са сваімі жаданьнямі да зьмены вэзыраў. Аднак захавалі звычай, паводле якога цэсар, прызначаючы вялікага вэзыра, адзявае яму на шыю малую пячаць. Калі (як часта залежала ад волі цэсара жыцьцё ўсіх) хоча яго пазбавіць жыцьця i прызначыць наступніка, высылае перш суровае пасольства, што жадае ягонае галавы; загадвае яе сабе прыслаць; пачуўшы гэта, вэзыр кажа сваім бліжэйшым зьняць з шыі пячаць ды адаслаць цэсарскаму паслу, пасьля загадвае ўдушыць сябе ў прысутнабьці пасла, выконваючы гэткім чынам даручэньне свайго пана. Цяпер цэсар мусіць насуперак сваім камерам i волі сьмерцю вэзыраў, сваіх прыяцеляў, ільсьціць янычарам.

О, няшчасны лёсе варвараў! У адзін i той дзень атрымаць ад цэсара моц кіраваньня, абсыпаньне многімі ласкамі, падзел правінцыяў i каралеўстваў, блішчаньне золатам i каштоўнасьцямі, атачаць сябе тысячнай сьвітай, а потым, калі зьменіцца думка цэсара, быць пазбаўленым усяго, пагарджаным усімі, вызваляцца ласкавай сьмерцяй ад жыцьця, быць голым трупам, кінутым на пляц, без пахаваньня, выстаўленым на ўсялякія зьнявагі - гэта добра ведаюць жыхары Канстантыпопаля. Бясьпечней там жыць прыватна, але шмат спакушаных прагай улады i надзеяй на лепшы лёс сьлета імкнецца да ўзвышэньня, за нішто сабе маючы падзеньне.

Я, каб вярнуцца да хатніх справаў, у гэтым месяцы ў выніку падагры тры ці чатыры разы быў прыкуты да ложка, толькі праз акно з жалем адпраўляючы пахаваньні колькі прыватных асобаў. У апошні дзень гетман паведаміў мне пра нязьменныя ваенныя намеры туркаў.


Месяц красавік

Каралеўскае войска стаяла пад Белай, затрыманае рашучай i сталай мужнасьцяй, вартай зьдзіўленьня нават у няпрыяцеля. Бясьпечны кароль забаўляўся паляваньнем у коле нешматлікіх таварышаў. Масква спрабавала нападаць на акопы нашых зь меншай удачай для каралеўскіх жаўнераў, так што тое месца належала б называць хутчэй чырвоным, чым белым, хоць па-польску азначае «Белая». Голад быў сталым таварышам, так што i на каралеўскім стале ў першы велікодны дзень [75] салёнае мяса замяняла велікоднага баранчыка, а каралю дзялілі курыцу з куранём на абед i вячэру; але ўсё гэта каралю міла, бо было напоена духам славы.

Не аднаму наталялі голад рэдкі хлеб і гародніна, іншыя паміралі з голаду, астатнія, аслабелыя ад хваробаў, хацелі вярнуцца да айчыны. Кароль у сваёй раўнавазе, якая стымулюе ягоную мужнасьць, задумаў яшчэ болей сьціснуць няпрыяцеля. Двойчы прыходзілі лісты ад масквы з просьбамі, каб пашкадаваў хрысьціянскае крыві, бо праз дамовы кароль можа атрымаць бяскроўную перамогу i завалодаць Белай, мусіць, такім чынам, дабрынёй зьмякчыць свае намеры, а гэта пасадзейнічае заключэньню хутчэйшага міру. На просьбу сэнатараў былі спыненыя ваенныя дзеяньні. Камісарам загадана было пасьпяшацца да вызначанага месца, якое называлася Шамлёва [76] на перамовы. Каб падавалася, што войска не бязьдзейнічае, рабіліся напады асобных харугваў; усё рабавалі, мардавалі людзей, забіралі палонных, пакідаючы пасьля сябе пажары i ворнішчы.

Масква ўвогуле i сам маскоўскі Міхалка [77] меў дакоры сумленьня і чуў шкадаваньне з нагоды распачатае вайны, увесь свой гнеў скіраваў на Шэіна, якога аддаў пад суд. Учынена фармальнае расьсьледаваньне. Выяўлена, што правінаваціўся: ў 10 пунктах, калі яму вялікі князь даверыў свае войскі: 1. Атрымаўшы 60 000 храбрых жаўнераў i здабыўшы Дарагабуж, не атрымаў гэтае перамогі, восем тыдняў страціў у бязьдзейнасьці, а тым часам Смаленск быў падмацаваны жыўнасьцяй i былі сабраныя на абарону сяляне i шляхта. 2. Абложаны Смаленск, пакінуў адкрытымі межы Літвы, якія мусеў, выслаўшы туды свае войскі, спустошыць мечам. 3. Што спалохаўся гэткага малога смаленскага войска, а мог бы яго сьмелай атакай разагнаць. 4. Што гетман Радзівіл без сумненьня толькі у выніку яганае гнюснасьці двойчы падмацаваў Смаленск. 5. Што перад прыбыцьцём караля, а ў часе адсутнасьці гетмана Радзівіла, страціў аказію зьнішчэньня зьнясіленага хваробамі i пастаяннымі баямі жаўнера. 6. Калі кароль быў заняты атакаваньнем Празароўскага, не хацеў паслухацца парады Лесэля [78] i напасьці на каралеўскі лягер i рэшту ягоных войскаў. 7. Што загадаў Празароўскаму без сур'ёзнай прычыны пакінуць акопы, пакідаючы нашым вялікія запасы жыўнасьці. 8. Што не адважыўся атакаваць ноччу ў Багданавай Ваколіцы караілеўскія войскі, калі значная частка гэтага войска адышла са смаленскім i падольскім ваяводам. 9. Што сьцягнуў на адно месца коньніцу i пяхоту, чым аслабіў галоднага i ўстрывожанага жаўнера. Калі б адаслаў коньніцу, даўжэй зносіў бы аблогу i падтрымаў бы свае сілы новымі падмацаваньнямі, падасланымі князем. 10. Што навечна зганьбаваў свой народ, здаючыся з усім войскам, кідаючы на зямлю вайсковыя штандары, аддаючы польскаму каралю ўсе запасы i ваенны рыштунак, спрычыняючыся гэтым да нязмыўнага зганьбаваньня. на вечныя часы слаўнае памяці Масквы. Шэін хацеў ачысьціцца ад гэтых абвінавачаньняў, згадваў даручэньне вялікага князя, каб аблажыў Смаленск i ім завалодаў, што затрымаўся ў Дарагабужы, каб падрыхтаваць аблогу; тое, што здарылася, адбылося не па ягонай віне, але з прычыны малой кемлівасьці ў статутах, так хацеў лёс, гэта, зрэшты, вынікала з правільнага выкананьня даручэньняў князя; урэшце, захаваў жыцьцё падданых; хацеў даверыцца ласкавейшай фартуне i гэтым выклікаць сьлёзы ў свайго пана, калі б было зьнішчана войска i айчына была аддадзеная на апошнюю згубу. Усе гэтыя довады суд прызнаў недарэчнымі i вынес яму сьмяротны вырак; ударам тупой сякеры разам з сынам быў высланы у краіну ценяў, жонцы ж ягонай на просьбу баяраў была падараваная міласьць; маёмасьць Шэіна пайшла на карысьць дзяржавы, аддалі яе губарнатару Белай за ўзнагароду за абарону горада. Двое дарадцаў Шэіна, Ізмаілавы, падзялілі ягоны лёс [79]. У любым выпадку варты шкадаваньня лёс, хутчэй, стойкасьць ці смеласьць згаданага Шэіна, бо, калі б ён падпарадкаваўся разам ca сваімі волі караля, перайшоў на бок палякаў, з гэтага атрымалі б вялікую карысьць абодва бакі, бо кароль, падтрыманы гэтулькімі тысячамі жаўнераў i дапамогай сваіх падданых i крэўных, мог бы сілай апанаваць места Маскву, схапіць нерашучага князя падчас уцёкаў ці змусіць да адрачэньня ад стальца. З гэтага Шэін карыстаўся б поўным забесьпячэньнем, уратаваў бы жыцьцё, набыў бы маёмасьць. Але нельга параіць там, дзе інакш бачыцца Божай волі вырашаць i падвышаць павагу i сілу сваіх саўдзельнікаў над нявольніцкай дзяржавай, дапускаючы, каб, нягледзячы на перасьцярогу небясьпекі, было сьсечана шмат маскоўскіх галоў, перш чым князь пацягнуўся i за ягонай, Шэіна, галавой. Марнай надзеяй быў абумоўлены іншы вынік. Дрэнная парада сталася для дарадцы самым балючым ударам гэтае вайны. У час першага паходу памерлага караля Жыгімонта III, пасьля страты Смаленска, дзе быў ваяводам, страціў галаву i волю. Палонены нашымі, ён цяжка гэта пераносіў. Вярнуўшыся да айчыны, прагнуў здабыць страчаную славу вяртаньнем Смаленска. Але яшчэ больш зганьбаваў сябе, аддаўшы ў рукі няпрыяцеля ўвесь ваенны рыштунак. Захаваў быў жыцьцё, але i яго ганебна страціў, даючы нашчадкам прыклад таго, як караюць за захаваньне вернасьці няпрыяцелям, за празьмерную напышлівасьць i фанабэрыстасьць. Адсюль жа вынікае агульная навука для ўладароў, што мусяць прапаноўваць мірнае ўрэгуляваньне справаў i захаваньне непарушнай веры ў дачыненьнях да ворагаў, нават паганцаў, i адкідваньне таемнай умовы, зрываньне зь якой-небудзь прычыны суседзкага міру. Вугорскі кароль Людвік, вугорскі i польскі кароль Уладзіслаў [80] няхай будуць дарадцамі ўсім манархам i прыкладамі нязвыклай хады жыцьця i лёсу, бо тыя прызвычаіліся лютаваць пры спадарожным ветры, уяўляць сабе ў падманлівым i моцным жаданьні, што заўсёды ім будзе спрыяць удача. Бачым, што шчасьлівы лёс ніколі ня старыцца, а зьедлівая зайздрасьць ці нянавісьць імкнецца зьнішчыць яго падземнымі каналамі супраціўленьня і, як хваля, падмывае шчасьце. Бо ніколі, як сьведчыць гэты твор, чалавек, якога кідае нядоля чалавечага роду паміж шчасьцем i горыччу, не знаходзіцца ў адным стане.

Але пасьля разважаньняў пра Поўнач спытаем пра Усход. 8 кветня, унікнуўшы гнюснасьці Асманскага манарха, вялікасьці i сабраўшы зь незвычайнай шпаркасьцяй зброю i людзей, турак Амурат асабіста рушыў з Канстантынопаля на агрэсіўную вайну з Польшчай. Напачатку паспрабавалі розныя сродкі, якімі баша i сама маці султана [81] стараліся адцягнуць цэсара ад распачынаньня гэтае вайны, выключаючы самога Абазы башу. Нічога не дабіліся, хаця маці султана, спадзеючыся на сыноўскае паслушэнства, пераконвала яго, каб пакінуў палякаў у спакоі, бо яны не вінаватыя. Крывава ўціхамірылі казакоў, не парушылі суседзькіх абавязкаў, а кароль выслаў пасольства дзеля працягу дружалюбных дачыненьняў; прасіла, каб зьмяніў меч на прыхільнасьць i зычлівасьць. Словы маці выклікалі такі шал у цэсара, што, не зважаючы на гонар, які ёй належыць, схапіў свой турэцкх нож (які туркі носяць звычайна за поясам, доўгі, накшталт штылета, але шырэйшы), кінуў ім у маці i параніў яе. Тут жа, сеўшы на каня, рушыў у дарогу. На колькі дзён раней была абвешчаная публічная цырымонія ці ваенны марш, які ўсім вольна было глядзець, таксама i паслам. Наш пасол ня быў зь ix выключаны i мог бачыць яго праз вакно. Ад паўдня аж да вечара розныя аддзелы войска маршыравалі ў вызначаным парадку пад сваімі адрознымі знакамі, у суправаджэньні музыкі і, паводле прынятага звычаю, з рэлігійнымі сьпевамі. Поруч зь іншымі маршыраваў i аддзел кухараў, а перад ім несьлі вялізную лыжку. Перад цэсарам на аздабленых конях ехалі пекна прыбраныя башы. Сам Амурат, едучы верхам на кані, зьзяючы ад золата i дарагіх камянёў, прыбраны, як i яго конь, у пер'е, пазіраў навокал. Казалі, што яго суправаджала тады 8000 найлепшага войска. Потым ехаў з шасьцю коньмі воз, укрыты зялёным шоўкам. Затым праяжджала шмат іншых вазоў, поўных розных рэчаў. Шэсьце замыкаў чорны воз, запрэжаны чатырма худымі клячамі, выклікаючы кпіны ўсіх нашых, што жадалі, каб на гэтым пышным экіпажы цягнулі назад труп султана.

Праз колькі дзён адправілі нашага пасла; вярнуўся ён без лістоў i даручэньняў, задаволены, аднак, тым, што сваёй асобак нічым ня зьменшыў аўтарытэту караля i Рэчы Паспалітай. Сьпяшаўся, як найхутчэй, каб зноў не затрымаў яго Абазы баша, гэты апякун, i яго дакучлівы айцец. Каб не вяртаўся наш пасол без ніводнай водпаведзі. Абазы баша ад імя цэсара абяцаў, што вышле ў пасольстве да караля Сахіна агу зь лістамі цэсара, каймакама i ўласнымі. Гэтае пасольства было ўчынена з нагоды абвешчаньня навіны пра подзьвіг караля ў Маскве, каб даведацца праўду i вывучыць ваенную падрыхтоўку палякаў супраць туркаў.

Наш пасол бясьпечна прыбыў на Валашчыну напрыканцы гэтага месяца. Ваявода Мойзаш скардзіўся ў ягонай прысутнасьці, што атрымаў ад Порты даручэньне, якое немагчыма выканаць, - пад страхам пакараньня сьмерцяй выставіць 12 000 валахаў. Баючыся турэцкай тыраніі, ратуючы жыцьцё, сабраўшы ўсю сваю рухомасьць, ваявода зьбег у Польшчу...

...Сапраўды дзіўна, як чуў ад ваяводы падольскага i гетмана польнага кароннага Казаноўскага, што нашага войска, абкружанага з усіх бакоў масквой, было ледзь 2000, лік жа няпрыяцеля даходзіў да 60 000, але яны не адважыліся атакаваць нашых. Аднойчы, набраўшыся смеласьці, вырашылі паспрабаваць шчасьця і выслалі некалькі на нашых, якія нічога не чакалі; люта біліся з абодвух бакоў, але масквіцін мусеў адысьці. Калі падышоў большы натоўп няпрыяцеля, нашы вымушаныя былі адступіць. Тады ўзяты быў у палон адзін з нашых жаўнераў; калі ў яго запыталі пра колькасьць нашага войска, ён адказаў, што гэтулькі, колькі было сапраўды, дадаючы, што падыходзіць дапамога ваяводаў падольскага i смаленскага, гэта яны паабяцалі зрабіць, але потым, зьмяніўшы пляны, засталіся на ранейшым стане. Таму няпрыяцелі, уражаныя гэтай весткай, вярнуліся да Вязьмы, учыніўшы вылазку, не ўбачылі ніводнага з ваяводаў, асудзілі палоннага за фальшывыя зьвесткі i выдалі яго на катаваньні, у часе якіх выціснулі зь яго душу.

Кароль, баючыся, каб падчас ягонай адсутнасьці ў краі не былі зробленыя якія-небудзь памылкі ў падрыхтоўцы да вайны з Турцыяй, найперш выслаў у ваяводзтвы i паветы ўнівэрсалы, у якіх запрашаў да супольнай ваеннай нарады, а потым, паводле звычаю, пытаў у сваіх лістох сэнатараў, ці належыць i калі прызначыць сойм; я таксама атрымаў гэткі ліст. Выпала рашэньне, каб сойм сабраўся ў Варшаве 19 ліпеня. Гэта занепакоіла Русь, i суседнія правінцыі, што бліжэй да няпрыяцеля, хацелі б бачыць правядзеньне сойму ў Львове. Але ўзьнікла такое вялікае натхненьне на абарону вольнасьці, што на Валыні, падчас майго там знаходжаньня, на працягу шасьці тыдняў склалі грошы на 1000 коньніцы, у тым ліку 400 гусараў i 600 лёгкай кавалерыі, на паўтара года. Ca шчасьлівай зайздрасьці i суперніцтва падобным чынам спрабавалі зрабіць i ў іншых паветах. На заклік гетмана з любові да айчыны пасьпяшалася шмат дабрахвотнікаў. Шмат падахвочаных просьбай караля закладвалі сваю маёмасьць i на выручаныя грошы вэрбавалі за ўласны кошт шматлікія харугвы. Я таксама выставіў за ўласны кошт 150 вершнікаў. Чутка, распаўсюджаная тут i там, значна памнажала колькасьць войска як нашага, так i варвараў. Татары выхваляліся i пагражалі, што ўварвуцца шматлікай ардой. Не ўражаны гэтым, гетман пільна сачыў за іхнымі ўчынкамі.

Цэлы месяц дзьмулі мы ў сурмы, будучы паглынутымі падзеямі з боку масквы i з напругаю чакалі пасла;, толькі ў наступным месяцы дачакаліся мы шчасьлівых зьвестак. Дома агарнуў мяне жаль з нагоды сьмерці луцкага земскага судзьдзі, майго няпрыяцеля Станішэўскага [82], які памёр у першы дзень Вялікадня, пакліканы Баранькам Нябесным, перш чым спажыў бараньку велікоднага; быў на пахаваньні, праліваючы сьлёзы над памерлым. Потым, вярнуўшыся да Олыкі, пасьля ўжываньня лекаў загадаў пусьціць сабе ланцэтам кроў з жылы...

Месяц гэты стаў славутым дзякуючы заключэньню доўгачаканага міру з масквою, дзякуючы багацьцю вятроў i пажараў шмат у якіх месцах. Кароль, выехаўшы наперад з каралеўскаю велікадушнасьцяй нашых камісараў, рушыў са сваім войскам да Шамлёва, хаваючы, аднак, там сваю прысутнасьць. Такім чынам, пачатак гэтага месяца быў таксама пачаткам перамоваў; найперш пачалося з цырымоніі. Масква груба дыскутавалі пра месца, аўтарытэт паслоў, аб праве першынства ў перамовах. Раздражняў ix тытул маскоўскага князя, які належаў нашаму каралю [83]. Уладзілі гэта, адмяніўшы часова ўжываньне згаданага тытулу. На агульным паседжаньні камісараў з абодвух бакоў было забыта аб звыклых прывітаньнях, што здараецца нават між пасваранымі бакамі. З прыроджанай грубасьцяй масква адразу пачалі высоўваць свае прэтэнзіі ды пералічваць шкоды, топячы ix у мностве словаў. Разгневаныя водпаведзьдзю смаленскага ваяводы адносна іхнага варварства, пачалі спрачацца. Тады канцлер каронны, прагнучы навучыць ix ветлівасьці, так да ix зьвярнуўся: «Трэба зьдзіўляцца, што панове камісары так далека сышлі з дарогі хрысьціянства i пачцівасьці. Зьезд наш, дзякуй Богу, адбыўся; хочам яго давесьці да шчасьлівага канца; звычай i прыстойнасьць патрабуюць пачынаць разам з прыязным вітаньнем, таксама i просьбай аб Божай помачы, а не сваркамі. Разам з тым, калі зьявіцца якое-небудзь сумненьне, аргумэнты i сумесныя разважаньні, патрэбна ix вырашыць. Мне маё ўласнае духоўнае прызваньне i аўтарытэт пасады патрабуюць дамагацца таго, каб, калі між намі, камісарамі, узьнікне розьніца ў поглядах, што бывае звычайна ў такіх выпадках, стаў хутчэй пасярэднікам.

Такое ўшчуваньне канцлера трохі астудзіла грубіянства масквы. Зразумеўшы сваю памылку, зноў пачалі з забытага вітаньня, пасьля чаго падалі свае законы i разгарнулі шырокія карты, якімі спрабавалі абгрунтаваць свае прэтэнзіі на землі ў самой нават Літве. Смаленскі ваявода, дасьведчаны ў маскоўскіх справах, адхіляў іхныя няслушныя скаргі, нагадваў аб прысязе, прынесенай імі нашаму прысутнаму каралю, а перш пасольскаму каралевічу, як сапраўднаму ўладару, вялікаму князю. Пасьля дакараў ix, што сарвалі заключаны пакт міру ў нечаканы тэрмін, раней чым праз год, абвінавачваючы ix, што на шмат якіх супольных парадах перашкаджалі крыкамі. З гэтага масква, баючыся, каб не разышліся безвынікова, запрасілі сабе за пасярэдніка кароннага канцлера. Той жа ахвотна ўзяўся зa гэтую задачу. Але калі масква ставілі празьмерныя ўмовы, жадаючы звароту назаўсёды ўсіх занятых земляў разам ca Смаленскам i нават гарматаў, нашы камісары, абражаныя гэтым, хацелі сьпешна адысьці. Канцлер спыніў іх i ўшчуваў маскву, каб жадалі слушных рэчаў. Тады адразу стрымалі свае апетыты i зь меншым пыхам ставілі больш сьціплыя варункі. Шмат дзён доўжыліся перамовы, i ўжо блізкая была згода, калі адзін з маскоўскіх камісараў, Львоў, з прыроджанай дзёрзкасьцяй унёс пратэст [84]. Абражаны рловам, смаленскі ваявода выйшаў са сходу i сеў на каня. Тады кароль адпачываў у краі інкогніта між ураднікаў, што не было таямніцай для масквы; ведалі пра ягоную прысутнасьць, але памыляліся наконт асобы. Такім чынам, хадзілі, хочучы распазнаць караля; ледзьве яго знайшлі. Калі Гасеўскі зьявіўся на кані, кароль, думаючы, што перамовы былі сарваныя, шпарка сеў на каня, пачаў фармаваць шыкі ды клікаць войска да зброі. Пасьля адкліканьня ваяводы канцлерам войска было зноў адпушчана, i кароль вярнуўся да сваіх, чакаючы канца перамоваў.

27 траўня быў шчасьліва заключаны мір. Былi ўтрыманыя набытыя нашым каралём i занятыя масквой замкі, землі. Толькі замак Сярпейск з прылеглым да яго абшарам быў аддадзены маскве. Каб здабыць агульны мір, кароль адмовіўся ад тытулу вялікага князя. З удзячнасьцяй масква прыватна ахвяравалі каралю 20 000 рублёў (адзін рубель быў роўны нашым 4 залатым). Зброю i ваенны рыштунак зь перададзеных замкаў аддалі нашым. Дзеля пацьверджаньня дамоваў пастанавілі выслаць дэлегацыі i змацаваць акт прысягай абодвух манархаў у дзень 20 лютага 1535 года. Масква прызналі на вечныя часы за нашым каралём тытулы смаленскага, северскага i чарнігаўскага князя. За чатыры тыдні мелі быць перададзеныя разьмешчаныя далей замкі, а за два - бліжэйшыя. Пастанавілі склікаць камісію дзеля разьмежаваньня дзяржаваў у бліжэйшьім кастрычніку. Былі разгледжаныя i іншыя варункі, як, напрыклад, вольнасьць гандлю, спосаб i тэрмін утрыманьня паслоў абодвума бакамі, але не былі кончаныя, адклалі ix, як шмат іншых, на вырашэньне паслам падчас канчальнага зацьверджаньня міру. Камісары муселі прынесьці прысягу. Быў пакладзены крыж, які масква пакручвалі ў руках, ці быў сапраўдны, бо заўсёды падазроныя ды забабонныя. Хутка найперш прысягнуў канцлер, дамагаліся, каб i віленскі ваявода зрабіў тое ж. Але той адмаўляўся, бо быў іншай рэлігіі; прасіў аб Эвангельлі ці хацеў учыніць прысягу ўзьняцьцем двух пальцаў. Узьнялі крык, дзівячыся, што хрысьціянін пазьбягае крыжа, i прымушалі Радзівіла, пагражаючы аб'явіць дамовы несапраўднымі, каб аддаў належнае сваёй хрысьціянскай веры i пацалаваў крыж. Доўга высоўвалі узаемныя ўмовы, урэшце масква згадзіліся, каб Радзівіл прысягнуў на Эвангельлі. Калі шукалі апошняе, масква дзеля пэўнасьці прапанавалі ўласную кнігу. У часе гэтай цырымоніі пільна натапырылі вушы. Потым распачаліся узаемныя віншаваньні ды балі з падарункамі, як звычайна, багацейшымі з нашага боку.

Весела вярталася войска, цешылася мірам, а яшчэ больш радавалася надзеі звароту да айчыны, якая са смуткам прыняла ix на сваё ўлоньне, калі жаўнеры, як ворагі, нішчылі шляхоцкія, духоўныя i каралеўскія маёнткі. Найбольш пацярпела Літва, бо ліцьвіны, бачачы гарантыю бясьпекі ў разьяднаньні войска, хацелі, каб пераход не адбываўся праз цэнтральную правінцыю. Палякі ж горача настойвалі на гэтым i нагэтулькі спустошылі Літву, што была сапраўды як пасьля няпрыяцельскага нападу - гвалтам вымагалі грошы, рабавалі таксама жыўнасьць. Дай шло да таго, што запрагалі бедных сялянаў замест коней цягаць вазы i падганялі ix бізунамі. Здаралася дзе-нідзе i ў маім старостве, што ў сялянскіх сем'яў сілай забіралі дзяцей i прымушалі да выкупляньня ix за грошы. Варты спачуваньня вобраз Кароны i Літвы, дзе геразім прыніжаны пакутамі й рабункамі; невядома, ці не хацелі б няшчасныя вайны ад такога міру. У дадатак да благога, нязгода, што набрыняла з Турцыяй, давала сэрцу прадчуваць большыя няшчасьці.

Тым часам напрыканцы месяца вярнуўся кароль да Смаленска, наважаны прадоўжыць свае падарожжы да Вільні ў наступным месяцы.

Літоўскі рэфэрэндар Марцыян Трызна, мой блізкі прыяцель, дзякуй Богу, унікнуў сьмерці ад хваробы, выкліканай фатальным надвор'ем. Каралеўскі сакратар Марцінкевіч герэтык, памёр. Угаворвалі яго каталікі, каб вярнуўся ў праўдэівую веру. Ужо, працягваючы руку, абяцаў на наступны дзень выспаведацца. Але ня выканаў свайго абяцаньня, тлумачачы, што ўтрымаў яго чорны певень, які стаіць пры ім, у што зусім не паверылі. I так няшчасны страціў цела i душу. Гэта варта жалю, бо пры жыцьці ён быў чалавекам добрым i разважным.

Увесь месяц наведваў свае фальваркі ды бавіў час у кампаніі прыяцеляў, чытаньні або паляваньні; усё гэта кампенсавала страх перад татарскай i турэцкай небясьпекай. А ў наступным месяцы чакалі непажаданай асобы самога султана зь яшчэ большай арміяй. Прыбягалі з гэтымі зьвесткамі да караля паслы а таксама шпегі i даносілі, што туркі набліжаюцца да Дуная. У гэты час праяжджаў праз Валынь турэцкі пасол да караля Сахін ага. Ён прыбываў з нашым паслом Тшэбінскім; вёз перад сабой голы меч у знак аб'яўленьня вайны, але выказваўся мовай міру. Праводзілі яго да Вільні, утрымліваючы з каралеускага скарбу. Згадваюць, што, заўважыўшы спусташэньні вёсак i местаў, учыненыя жаўнерамі, запытаў, як гэта атрымліваецца, жаўнер беспакарана нішчыць у Польшчы правінцыі, што у хуткім часе без вайны здасца нашае каралеўства, ня трэба будзе ўжываць на гэта сілу. Туркі ўмеюць утрымліваць дысцыпліну між сваіх жаўнераў, таму ix падданыя ня церпяць такіх шкодаў. Але мы пачынаем месяц чэрвень.


Месяц чэрвень

Нічога асаблівага не прынёс. Кароль той самай дарогай, якой сьпяшаўся ў маскоўскі паход, вярнуўся 23 чэрвеня ў трыюмфуючае i поўнае ўхвалаў яму места. На Валынь, дзе быў раней, 22 чэрвеня прыйшла вестка аб заключэньні міру; усе мы скакалі з радасьці. Але няма поўнага шчасьця над сонцам, турбавалі нас навіны з Асманскае Порты. Чуткі ўзмацнялі страх, што ўжо падыходзяць варвары, што няма нідзе ні спакойнага, ні бясьпечнага месца. Аб'яўлена было вэрбаваньне на дапамогу, але ледзь адныя зьнішчылі сялянаў на вёсцы, як са страхам ужо чакалі галоднага жаўнера, які вяртаецца з маскоўскае вайны. У такіх умовах прайшлі гэтыя два месяцы.

Сахін ага атрымаў аўдыенцыю ў караля ў Вільні. Учыніўшы сваё пасольства, прасіў, каб яго адправілі. Яму адказалі, што ён прынёс такія важныя справы,што мусіць пачакаць рашэньня ўсяе Рэчы Паспалітае; хутка адбудзецца сойм, на які накіроўваецца кароль; параілі Сахін агу, каб пасьпяшаўся за ім. Учыніў гэта, хоць неахвотна.

Перш чым кароль выехаў зь Вільні, адбылося вясельле Казаноўскага, кароннага стольніка, улюбёнца караля; пашлюбаваўся з пані добрага роду, Случанкаю, дачкой менскага ваяводы [85]. Сам кароль быў на вясельлі i паводле звычаю ахвяраваў у падарунак празь літоўскага падскарбяяга залаты кубак, а ў ім быў ліст з абяцаньнем 20 000 залатых, Зьмест таго ліста быў такі: Кароль заўсёды быў ласкавы да Казаноўскага. Цяпер вось з такой аказіі гэтым абяцаньнем пацьвярджае сваю зычлівасьць, але каб ніхто такога дару не чакаў, бо гэта выключэньне, якое прадыктавана асаблівай каралеўскай міласьцяй. Іншыя таксама ахвяравалі падарункі, якія ацэненыя былі вартасьцяй у 40 000 залатых. Гэта зрабіла аказаная Казаноўскаму каралеўская ласка. Напрыканцы вясельнага абеду сарваўся балдахін над каралём i ці не цалкам яго прыкрыў бы, каб каронны маршалак ляскай не падтрымаў матэрыі. Гэта спарадзіла розныя падазрэньні ў многіх сэрцах. Наступным днём выпітае зашмат віно дало аказію на праліцьцё крыві, што аж маршалак мусеў сурова ўмяшацца; двое заплацілі за тое віно сваімі галовамі. Гэта адбывалася пры прытомнасьці караля.

Я ж быў заняты дома выкананьнем тастаманту сьв. П. суфрагана луцкага, майго олыцкага пробашча, Францішка Заерскага, бо мяне прызначыў яго выканаўцам; ён запісаў маёнтак Людзін на фундацыю духоўнай сэмінарыі [86]. У гэты месяц, у дзень Сьвятога Яна, пры ягоным заступніцтве, перш за ўсё Бога Усемагутнага, у Олыцы адчынілі школы, запрасіўшы вучыцеляў з Кракаўскае Акадэміі.

Папа Урбан VIII абвесьціў юбілей з выпадку шчасьлівых перамог цэсара Фэрдынанда II. Адпраўлена гэта было праз два тыдні ў Олыцы з найвышэйшай набожнасьцяй.

На канец месяца ваяводзтва Валынскае навэрбавала ў Луцку 1000 коньніцы i зараз накіравала яе пад Камянец-Падольскі, але ня усе прыступалі да марсавай патрэбы, бо перад славай аддавалі перавагу грашам...

30 ліпеня

Шмат нас было на абедзе ў віленскага ваяводы Радзівіла. Там у канцы стала зь нейкай благой прычыны пабіліся двое ваяводаў - рускі Даніловіч зь ленчыцкім Радзяёўскім [87] Біліся пясьцямі i вырывалі сабе валасы гэтак зацята, што параніліся i засталіся амаль без валасоў. I калі б не зачынілі дзьверы перад ix службай, што падбягала, дайшло б да вялікай сумятні i праліцьця крыві, бо ўвесь пакой блішчэў ад выцягненых з похваў шабляў. Дзякуючы кемлівасьці ваяводы, гэтую замятню на месцы супакоілі, i тыя, пагадзіўшыся ў дружбе, разьехаліся...

1 жніўня

Сьцісла адбылася таемная нарада, на якой азнаёміліся са скарбовымі рахункамі i выслухалі пасольства літоўскага войска, якое знаходзіцца ў лягеры i зачынена ў мурох Смаленска. Ад імя караля адказаў тым паслам. На гэтым параду скончылі...

7 жніўня

...Зноў адбылася найтаемная з таемных нарада, у якой узялі ўдзел дзевяць сэнатараў i дзевяць прыведзеных да прысягі дэпутатаў зь ліку паслоў. Кароннага канцлеpa, які пакутаваў на камень (у нырках), мусеў падтрымліваць каронны падканцлер. Кароль сказаў мне потым у Львове, што няпрыяцель ведаў зьмест ухвалаў гэтае парады. Не хацеў нікога асуджаць бяз доказаў, як да гэтага дайшло.

8 жніўня

Кароль адправіў жаўнераў. Вечарам на месцы, ня вельмі ганаровым, наваградзкі ваяводзіч Сапега паядынкаваў на шаблях з Касабудзкім з Мазоўша i атрымаў рану. За гэта Касабудзкі пакараны быў потым сьмерцяй. Ваявода віленскі, гетман Радзівіл, ад'ехаў пасьля доўгай аўдыенцыі ў караля...

18 жніўня

Быў у мяне ў гасьцях каралеўскі двор, былі i танцы...

22 жніўня

...Выехаў з Варшавы аслабелы здароўем, стомлены шматлікімі справамі. Накіраваўся звыклай дарогай празь Люблін, дзе спаткаў князя Заслаўскага [88] занятага трыбунальнымі справамі. Затрымаўся на два дні, каб уладкаваць справы Валынскага ваяводзтва ў Людзіне [89]. У апошні дзень жніўня зьнесьлі мяне, хворага, з возу ў Амяляніку [90] каля Луцка, дзе ў поўным супакоі, дзякуй Богу, стаў здаровы, замыкаючы там жа гэты месяц...


Месяц верасень

...Але вернемся да хатніх справаў. Завэрбаваных мною жаўнераў, якія выходзілі да лягеру, частаваў у Олыцы. Што наймацнейшыя горлы паглынулі бочку віна, але потым моц віна скінула некаторых з коней...

13 верасьня

Кароль абвесьціў унівэрсалы, каб усе з асобных правінцыяў рушылі на дапамогу айчыне; па-польску гэта называецца: pospolite ruszenie, Пасьля яго абвешчаньня паводле соймавага права муселі спыніць дзейнасьць трыбунальскія суды. Аднак перамаглі прыватныя інтарэсы i не хацелі слухаць ні права, ні ўладара, гэта вельмі абразіла караля. Праехаў толькі празь Люблін, не хаваючы сваёй абразы. Учыніў тое, што праз восем дзён пасьля ад'езду караля трыбунал спыніў сваю дзейнасьць...

26 верасьня

... Калі 26-га стомленыя празьмернай сьпёкай i пылам у дарозе наважыліся адпачыць а гадзіне дзясятай, а потым вячэрнім холадам далей працягваць паездку, паведамілі нам, што кароль пастанавіў а другой гадзіне апоўдні ўехаць у Львоў. Таму, хутка зьеўшы абед i выслаўшы наперад коні, прызначаныя на ўрачысты ўезд, у самы поўдзень, у гарачыню, муселі мы выехаць i чатыры мілі быць у шпаркай язьдзе. Прыехалі да Львова за гадзіну перад уездам караля, пакрытыя пылам, сасьмяглыя, на змучаных конях. Ледзь ачомаліся i зьмянілі верхнюю вопратку на болей урачыстую, зараз, сеўшы на коней, падаліся на прадмесьце i там віталі караля. Не сьсядаючы з коней, ехалі мы перад ім разам зь іншымі да места. Было дзесяцёра сэнатараў. Мяшчане, прыбраныя ва ўрачыстыя, багатыя строі, у атачэньні старожы выйшлі ў поле вітаць караля. Армяне на конях, прыбраных па-турэцку ў пер'е, бралі ўдзел у трыюімфальным паходзе; хаця ў 1621 годзе, калі кароль Жыгімонт III з нагоды турэцкае вайны прыбыў да гэтага места, армяне выступілі яшчэ больш пышна, на конях з грывамі, аздобленымі чаплінымі пёрамі. Некалькі маскоўскіх харугваў дадало яшчэ больш бляску гэтай помпе. А раз тады за цэлы месяц верасень ня выпала на высахлую зямлю ніводная кропля дажджу, пыл зьменшыў, колькасьць прысутных i засланіў увесь від. Твары i сукні ўсіх былі так ім укрытыя, што на ix можна было пісаць. Працягваўся гэты ўрачысты ўезд аж да гадзіны сёмай вечара. У месьце i на Высокім Замку, гучала музыка разам з гукам гарматаў. Пры ўваходзе на рынак была бачна адна трыюмфальная арка, i то меншая, чым у іншых местах. Гарадзкія ўлады несьлі над каралём балдахін ад брамы аж да ягонага дома. У катэдры паводле звычаю капітула вітала караля прамовай пры адсутнасьці арцыбіскупа; ёй адказваў вялікі каронны сакратар. Потым на рыначнай плошчы кароль сьсеў з каня (было прызнаныя перакрыцьцямі). Па суправаджэньні туды караля i каралевічаў, якія таксама засталіся на плошчы, усе разышліся да сваіх гасподаў. Я скарыстаўся выгодным памяшканьнем з другога боку плошчы.


№2-1996. С. 166-204.

27 верасьня

На таемнай нарадзе даведзены да ведама намер караля вырушыць да лягеру захапіў усіх зьнянацку i засьпеў ix непадрыхтаванымі да гэтага.

28 верасьня

Падрыхтавана ўсё, што магло б пацягнуць за сабой затрымку выступленьня...

3 кастрычніка

Шмат дваранаў у сілу сваіх пасадаў перадавалі каралю баявых коней: адныя шэсьць, другія дванаццаць, іншыя трыццаць, а таксама ўзброеных жаўнераў.

кастрычніка

Кароль у атачэньні сваіх братоў i нямногіх іншых асобаў выехаў за места на адпачынак, на паляваньне; іншыя ў дзень сьвятога Францішка прысьвячалі сябе малітвам у касьцёле.

5 кастрычніка

Кароль, пачуваючы сябе нядобра, нікога не прымаў. Я сабраў шмат гасьцей і, частуючы ix, правёў гэтак дзень.

6 кастрычніка

Кароль спажываў лекі. З каронным жаўнерам, які падчас пераходу празь Літву рабаваў тыя правінцыі, узьнікла спрэчка не бяз ганьбы для тых, хто прывык учыняць шкоды; калі за гэта ix дакараюць, крыўдзяцца, напускаюць сьціпласьць на твары i з жалю выліваюць кракадзілавыя сьлёзы...

9 кастрычніка

Адусюль пасыпаліся скаргі на пляндруючых казакоў. Нападалі, быццам няпрыяцелі, на Падольлі i дайшлі да такога шаленства, што забілі свайго ўласнага гетмана, прызначанага каралём, паздымалі ўраднікаў, а іншых замардавалі. Кароль жа наказаў гетману рашуча зламаць іхнае свавольства i пакараць вінаватых. Нічога ім тады не стала, бо выехалi зь лягеру бязь ведама гетмана ca звычайным для ix свавольствам. Некалькім жа харугвам было загадана рушыць да Кіева i ўціхамірыць гэты казацкі бунт.

10 кастрычніка

Каралевіч Казімер цяжка захварэў на дзіцячую хваробу, якая завецца воспай. Потым ачуняў, пасьля таго як выпіў поўную шклянку халоднай вады, але хвароба перадалася іншым, пра што напішу ніжэй.

11 кастрычніка

Памёр брацлаўскі кашталян Стампкоўскі, васьмідзесяцігадовы стары. Сын ягоны прыбыў якраз на шлюбаваньне з маёй пляменьніцай. Кароль на маю просьбу надаў яму тады годнасьць ягонага бацькі [91].

12 кастрычніка

Надышоў ліст ад Канецпольскага, які даносіў пра няпэўны яшчэ мір з туркамі. Тая вестка ўсіх узбудзіла як штуршок, бо мы меркавалі, што туркі нас ашукалі...

Год Панскі 1635

Месяц люты

11 лютага

У гэты нядзельны дзень прымас запрасіў на банкет, ад чаго разам зь іншымі я хацеў ухіліцца з прычыны пэўных непаразуменьняў, але саступіў націску некаторых асобаў, i пасьля заключэньня згоды, падтрыманай сатысфакцыяй, з добрым апетытам спажывалі патравы.

12 лютага

Шмат гадзінаў страцілі мы на судох. Вечарам запрасіў нас літоўскі падскарбі. Тут маршалак Сапега прыняў за абразу тое, што я паведаміў, абараняючы гонар віленскага епіскапа Войны. Ахоплены гневам, выйшаў ca зморшчаным ілбом i аж да сьмерці не заключыў ca мною шчырага міру...

15 лютага

У гэты дзень адсутны маршалак Сапега быў пакліканы да караля віленскім біскупам, біскупскую гасподу якога, якая належала яму паводле старога звычаю, ён прысвоіў сабе. Гэта нечуваная рэч. Дэкрэт ня быў выдадзены, а на наступны дзень кароль, выклікаўшы да сябе літоўскага маршалка Сапегу, загадаў яму вярнуць гасподу. А паколькі ён меў галаву, цалкам звар'яцелую, кароль, асьцерагаючыся выпадку, які адбыўся зь ягоным бацькам зь Пякарскім [92], даручыў пэўным асобам i мне так сама стаць, на пэўнай адлегласьці і, супакоіўшы словамі хворы розум, схіліў Сапегу да звароту біскупскай камяніцы...

20 лютага

Шляхціч Солтан, прапойскі стараста на Літве [93], быў пакліканы ў суд за саступленьне маскве замку, які быў дашчэнту спалены. I хаця яго нявіннасьць заслугоўвала ўвагі, але кароль пад націскам палякаў адаслаў справу на далейшае сьледзтва, а пасаду. паабяцаў камусьці іншаму з Кароны. Кароль рана ўстаў i ўсю рэшту дня, а таксама ночы прысьвяціў Бахусу. Мы былі ў кароннага падкаморага. Кароль, тоячыся тамсам, трэніраваў маладыя члены, але быў намі распазнаны, бо стрымаў дадзенае падкамораму абяцаньне прыбыць.

21 лютага

Папярэдняе п'янства скараціла судовую сэсію, але не калькі працэсаў былі закончаныя выракам...

23 лютага

Судзілі справу брацлаўскага старасты Каліноўскага з падкаморым Чацьвярцінскім пра бунт, які здарыўся ў час абраньня паслоў [94]. Галасы лічылі кулямі, i многа са шляхты было параненых. Учынена дазнаньнё, якое, улічваючы недахоп часу, адкладзенае на іншы сойм...


Месяц сакавік

2 сакавіка

У хуткім часе вярнуліся ў Варшаву канцлер i каронны падканцлеры, першы - пасьля пазбаўленьня ад хваробы, другі - пасьля публічных працаў у прускай камісіі; якраз у тую самую хвіліну даведаліся аб прыбыць ці маскоўскіх паслоў [95] i ўзьнялі перад каралём, які якраз засядаў, справу аб прадастаўленьні ім водпаведзі не літоўскімі, а кароннымі саноўнікамі (каб моўчкі мяне выключыць). Уласнымі вуснамі ўказаў на няслушнасьць жаданьня, бо, як вучаць пераканаўчыя довады, ніколі інакш не рабілася, адпраўленьне пасольстваў якраз ад паўночных народаў выпадала менавіта літоўскаму княству, іншыя ж, г. зн. усе рымскія, францускія, цэсарскія, асманскія i да ix падобныя належалі да кампэтэнцыі каронных саноўнікаў, а літоўскім ня вольна было там нават ступіць. Чаму ж так шалёна замахваюцца на адзіныя, належныя нам ад многіх вякоў маскоўскія прэрагатывы? Таму альбо няхай згаджаюцца, каб трэцяя частка ўсіх пасольстваў належала літоўскім саноўнікам, альбо няхай пакінуць паўночныя народы, найбліжэйшыя тэрытарыяльна i кліматам, ва ўладаньні Літвы. Кароль, хочучы ўзважыць жаданьні абодвух бакоў, загадаў нам адысьці.

4 сакавіка

...Тым часам пад канец сілкаваньня данесьлі аб уезьдзе ў места паслоў з Масквы. Насустрач ім за чвэрць мілі, да скутай ільдом Віслы кароль выслаў у шматлікай i багатай сьвіце сандамірскага падкаморага Асалінскага ад імя Кароны, а троцкага харунжага Агінскага ад імя Літвы. Калі нашыя пасланцы паказаліся маскве, тыя хацелі паварварску ўжыць каварства ў цырыманіяле. Першы іхны пасол Львоў (Аляксей) Міхайлавіч прыкінуўся, што з саняў, у якіх ехаў, высоўвае нагу, каб такім чынам схіліць нашых сысьці з коней. Зразумеўшы, што гэта каварства, нашыя пасланцы моцна сядзе лі на конях. З гэтага ўзьнікла слоўная сутычка: тыя хацелі, каб безь ніякага сыходжаньня з коней былі ім аб'яўленыя даручэньні караля, нашыя ж угаворвалі, каб паслы пажадалі выйсьці з саняў дзеля павагі каралеўскай годнасьці. Урэшце, як той Ганімэд [96] зь пячоры, вынырнуў са свайго падарожнага жытла пасол зь белай, як сьнег, барадой; тады толькі ўзаемна павіталіся i пера далі даручэньні караля пры пільным назіраньні з абодвух бакоў за здыманьнем шапкаў так, нібы яны ім былі ў цяжар. Маскоўскі пасол хацеў зноў вярнуцца да саняў, але быў затрыманы нашымі пасланцамі, якія засьведчылі, што, паколькі яны самі прыбылі конна, хочуць суправаджаць ix, таксама едучы на конях. Масква адмаўляліся, спасылаючыся на недахоп коней i змучанасьць. Ніякія довады на ix ня дзейнічалі, схіленыя ці проста прымушаныя, усе яны паказаліся нам на конях. Было чацьвёра маскоўскіх паслоў, якія ехалі пасярэдзіне, паміж іншымі. Гэты дзень паказаў асаблівае відовішча, далучаючы варвараў да каралеўскай доблесьці, бо дазволіў пабачыць небывалы выпадак накіраваньня масквы для пацьверджаньня вечнага міру. Бо хаця ў часы Казімера III зьявіліся былі ў Польшчы з гэтае самае прычыны паўночныя паслы [97] (аднак справа сталася толькі бачнасьцю, i мір не трымаўся доўга), усімі аднадушна было прызнана, што гэты прыезд болей азначаў, чым той, бо, як самі яны часам пагаджаліся, сілы іхныя былі зламаныя, скарб вычарпаны, а шмат людзей было выкрасьлена зь ліку жывых. Кожны мог шчыра ўсьвядоміць, што пагроза вайны з палякамі дадала ім розуму і, акрамя таго, памяці аб патрэбе міру для будучых пакаленьняў, бо жахнуў іхны бляск кап'я i ўдар мяча Белага Арла, што польская вольнасьць тады першы раз адкрылася вачам масквы. Бо ім не адмовілі ў свабодзе вандраваньня па дзяржаве, колькі хацелі, ім, каму ня вольна выйсьці паза княскую сталіцу. I гэтая вольнасьць была для ix поўная прывабнасьці.

Вяртаюся да суправаджэньня ix на шляху ва Ўяздова [98] (дзе паслам вызначылі сталую сядзібу). Ня ўсе тый, хто на загад караля i паноў мелі быць на паслугах у масквы, знаходзіліся пры ix да канца, але, ледзь правёў шы ix да прадмесьця, са звыклай благасьцю вярнуліся дадому, з польскай легкадумнасьцю дэманструючы сваю несаліднасьць. Робячы гэта, абапіраліся на якісьці звычай, а маскве выстаўлялі на вочы нікчэмнасьць іхна га лёсу. Паслы ехалі на досыць рахманых конях, іншыя ж не на такіх выбітных. Картэж не дасягнуў лічбы 300 вершнікаў, строі адборныя, пашытыя нядрэннымі краўцамі, зразумела, з дарагімі камянямі, атрыманыя за грошы зкняскага скарбу. Масква ўзялі за звычай, што, калі ўдзельнічаюць у дэлегацыі, бяруць са скарбу князя каштоўнасьці i аздобы дзеля ўласнай пышнасьці. Ашчаджаюць ix, рэдка тое ўжываючы. Бо, калі пасьля звароту на чым-небудзь знойдзецца пляма, плаціць за гэта грашыма i ўласным, пабітым палкамі хрыбтом, а ходзяць, аглядаючыся, што іншыя прымаюць за саліднасьць, тады як на самой справе яны асьцерагаюцца нечаканых удараў. Вечарам дадзены каралём ва Ўяздове пачастунак падмацаваў стомленых паслоў...

7 сакавіка

Вельмі рэзка сутыкаўся з кароннымі канцлерам i пад канцлерам аб прадастаўленьні (Літве) права дачы адказу маскве. Здавалася, што думка караля ўжо схілілася да довадаў ліцьвіноў, але потым палякі так, па кропельцы, цадзілі яму ў вущы салодкія словы, што, яўна зьмяніўшы афэкт, не хаваў схільнасьці да прадстаўнікоў Кароны i, падазваўшы віленскага ваяводу, насуперак свайму звычаю ветлівай мовай пераламіў ягоную настойлівасьць. На праведзеным зноў у біскупа сходзе ліцьвінаў уласнымі вушамі мы чулі ваганьні ваяводы, калі раіў, каб мы з такім запалам не кідаліся на абарону правоў, бо, калі палякі ў адказ будуць скрытна падтрымліваць кароннага канцлера, вынікам гэтага будзе заняпад сойму i ўсёй Рэчы Паспалітай. Мы павінны выбраць тое, што ёсьць меншым злом: ці хацець зьменшыць аўтарытэт пячаці, ці ўсеагульным аб'яўленьнем вайны выставіць айчыну на сорам. Я зганьбіў такую размову, але ён, зьвязаны каралеўскім абяцаньнем, ня бачыць, што пярэчыць таму, пра што гаварыў учора, прасіў, запратэставаўшы, лепш уступіць наказу караля, чым згадзіцца са здрадніцкімі парадамі. Дабіўся толькі, што маскве маюць адказаць абодва канцлеры, каронны i я, атрымаў таксама каралеўскі ліст, які перасьцярог, каб палякі потым не ўзурпавалі сабе гэтае права, бо цяпер яно было прадастаўлена кароннаму канцлеру як першаму камісару пры перамовах. Дакумант, выдадзены каралём, знаходзіцца ў Мэтрыцы канцылярыі В. Кн. Літоўскага...

8 сакавіка

Надышоў дзень аўдыенцыі, прадстаўленай маскоўскім паслам, i каля замку ўчыніўся натоўп варшавянаў. Дзеля прывядзеньня паслоў выслалі тых самых людзей, якія былі пры ўезьдзе, дадаючы ім конных. Увесь сэнатарскі пакой быў абвешаны дыванамі, тканымі золатам, над галавою караля быў бачны балдахін з залаціста-чырвонай тканіны, аздоблены пэрламі; паставілі трон, аздоблены залаціста-чырвоным шоўкам. Сам кароль ясьнеў пышным строем, а капялюш ягоны проста гінуў сярод найвялікшых i бялейшых за сьнег пэрлаў i густа зьвісаючых чапліных пёраў. Усе сэнатары i дваране, якія нагадвалі нейкі вясельны картэж, былі апранутыя ў найдаражэйшыя строі. Сход, здавалася, блішчэў ад золата. Так чакалі прыбыцьця паслоў, усюды, галава к галаве, ціснуліся нязвыкла тлумна. Каля дванаццатай у замак увайшлі масква сярод расстаўленых з абодвух бакоў пехацінцаў, якія мелі прадухіліць бязладзьдзе i ўзьняць годнасьць каралеўскага атачэньня. Прыкрая рэч здарылася з мсьціслаўскім падкаморым Стацкевічам. Калі той ехаў зь іншымі наперадзе паслоў, ягоны конь, пасьлізнуўшыся на лёдзе, скінуў вершніка на зямлю, прычыніўшы цяжкі пералом нагі з прабіцьцём косьці празь цела i немалым ягоным болем i смуткам прыяцеляў. Пры сьпешваньні паслоў з коней прысутнічалі іншыя, прысланыя каралём для суправаджэньня ix у дарозе аж да сходу, дзе ад імя караля зьявіліся двое кашталянаў. Ля ўваходу ў сэнат, апярэджаныя нашым дваром i картежам гасьцей, наказалі свае барадатыя абліччы чацьвёра паслоў; годнасьць твару караля перасьцерагла ix, каб, увайшоўшы ў сваіх шапках зь цёмных лісіных шкураў, зьнялі ix, накідаючы на галовах маленькія, абшытыя пэрламі. Тады каронны канцлер паклікаў выразным голасам пасла вялікага князя Масквы Міхаіла Фёдаравіча Льва Міхайлавіча, губарнатара суздальскага з таварышамі, каб пакорна аддаў чэсьць яго каралеўскай міласьці. Потым я дадаў, што, калі маюць што-небудзь, даручанае ім вялікім князем яго каралеўскай міласьці пану нашаму найміласьці ваму, няхай тое спраўляюць, а лісты (якія адзін з дастойнейшых трымаў узьнятыя ўверх ад Уяздова аж на сход сэнату) аддадуць. Вось Леў шпаркім крокам наблізіўся да караля, а я, выйшаўшы насустрач яму, забраў запячатаны ліст; калі яго адкрыў, загадаў, каб паслы разам ca сьвітай пацалавалі руку каралю. Вось, скінуўшы перш з галоў малыя шапачкі, ня ўкленчваючы, але схіленьнем галавы паказваючы найпакорную пашану, адзін за адным шпаркім крокам кінуліся да караля. У час гэтай цырымоніі чацьвёра паслоў уселіся на падрыхтаванай лаве, пакрытай дыванком вялікага кошту. Пасьля заканчэньня вітаньня i зачытваньня лістоў я прамовіў каб прадставілі пункты дэлегацыі. Пасол Леў, устаўшы шпарка чытаў даручэньні іхнага князя, таксама другі потым трэці, нарэшце чацьвёрты зачыталі з лістка даручэньні; мне думалася, што ўсе чытаюць рускае эвангельле.

Кароль, склікаўшы сэнат пасьля нарады, загадаў адказаць агульна. Тады я сказаў, што ЯКМ ласкава прымае віншаваньні вялікага князя i ўзаемна выказвае жаданьне добрага суседзтва i заўсёднай дружбы. Бо паводле парадку перамоваў прысязе павінны папярэднічаць двухбаковыя пакты i нарады, таму тут, на замку, быў вызначаны аздоблены дыванамі пакой для ўзаемных спатканьняў сэнатараў з пасламі. У адказе зрабіў упамінаньне аб тым, што ЯКМ вызначыў месца i асобаў, зь якімі даручае ім сысьціся сёньня ці назаўтра, як захочуць, паводле волі. Каронны канцлер, каб не здавалася, што стаіць без карысьці, паўтарыў тое самае, дадаючы, што ЯКМ запрашае на даваны ім самім пачастунак. Кароль узьняўся са стальца і, стоячы, не крануўшы капелюша, запытаў аб здароўі вялікага князя, пасьля чаго адразу ж сеў.

Паслы ўручылі каралю дары. Першы Леў - цэлага чорнага ліса, дзьве касматыя сабалёвыя шкуры найцёмнага колеру i два саракі шкураў, таксама сабалёвых. Потым засталіся трое паслоў i галоўныя сярод баяраў, гэта значыць іхнае шляхты, паднесьці да сарака саракоў шкураў. Пісар літоўскі Гасеўскі выгукваў са сьпісу імёны тых, ад каго паходзілі ахвяраваныя шкуры, а іншы пісар літоўскі Нарушэвіч аб'яўляў, што кароль узнагародзіць маскву дарамі. Захоўваецца такі звычай, што ўсе паднесеныя дары складваюцца i захоўваюцца ў каралеўскім пакоі, а пры адпраўленьні паслоў вяртаюцца ў цэласьці ахвяраваўшым, а кароль абдорвае i астатніх у той жа самай высокасьці. Падносяць жа дары як найахвотней, хутка з асабліва шчодрае каралеўскае рукі i свае маюць атрымаць, i раскошныя падарункі завезьці дадому.

Потым паслы адышлі і, увайшоўшы ў прызначаны на нарады пакой, чакалі названых каралём сэнатараў, бо выбралі сабе гэты дзень. Гэта былі сэнатары, плоцкі біскуіп, каронны канцлер, кракаўскі кашталян, ваяводы - віленскі, лянчыцкі, куяўскі, смаленскі, кашталяны - берасьцейскі, люблінскі, я, каронны падканцлеры, літоўскі падскарбі, вялікі каронны сакратар, абодва духоўныя рэфэрэндары. Мы прыступілі да справы i згодна абмер кавалі некалькі пунктаў дамовы; сэсію мы адклалі да наступнага дня.

Ліцьвінам не падабаўся зроблены мною i каронным падканцлерам падзел адказу паслам, бо канцлер выконваў хутчэй абавязкі заклікаючага i запрашаючага на пачастунак, чым прадстаўляў ранг саноўніка, а я, забраўшы i затрымаўшы ліст, адказваў ад караля на галоўныя пункты i зьмест дэлегацыі, але гэта ў выніку выклікала ў ix падазрэньне ў тым, што палякі пачалі пазбаўляць літву ўсяго права прадстаўленьня адказу і, дачакаўшыся зручнага часу, адбяруць гэтую прэрагатыву. Ужо адкрылася задума палякаў дазволіць ліцьвінам поўнае правядзеньне маскоўскае нарады толькі ў тым выпадку, калі яны будуць пільнаваць уласныя правы з такой настойлівасьцю, якую дэманстравалі напачатку; таму з прыроджанай прагі верхаводзіць пачалі ўкараняць у найважнейшыя галовы заганную нерашучасьць, каб штораз, то болей i болей, пазбаўляць літоўскі народ значэньня. Мне дастаткова таго, што сваім тварам не схаваў перад Богам, каралём i Рэччу Паспалітай нанесенай крыўды, не пакінуў гэтага на справаздачу нашчадкам, суду якой i згрызоце мы, паглынутыя зямлёй, пакінем нашыя справы. Аднак прыкра, што сэнатары, узьнятыя фартунай на найвышэйшыя шчыты, вагаюцца ва ўтрыманьні айчынных правоў, яны, хто фальшыва ўяўляе сябе непахіснымі калонамі, што ідуць найсуровымі стражнікамі, калі ў сваіх думках цягнуцца хутчэй да пасадаў, даходаў, найлягчэйшага доступу да ўсяго, да павелічэньня прыватнай уласнасьці, чым да гатоўнасьці да захаваньня правоў, якой абавязаны паводле прысягі. Не перажыўшы гэтага болю, хацеў лякарствам вольнага пісаньня прынесьці сабе палёгку.

У гэты дзень уся хата пацела над супакаеньнем грэцкага веравызнаньня, пры згодзе ўсіх, каб i вуніі, i схізьме вольна было адпраўляць набажэнствы. Сумняваюся, ці неба прызнае тэрмін «вольна», баюся, бо сам уласнай галавою не магу сарваць выразна мацнеючага пагадненьня. У любым выпадку, учыніўшы пратэст як саноўнік Рэчы Паспалітай, адмовіў у пацьверджаньні, не прывешваючы пячаці пры публічным эдыкце, каб не зьневажаць дакораў сумленьня, якія таксама адкрыў духоўным у боязі, каб гэты Судзьдзя, якога сапраўды трэба баяцца, за згаданы тэрмін «вольна» не адмовіў у небе словам «забаронена», а хутчэй пры знаў як вольным падземны сьвет.

9 сакавіка

Каля дзясятай гадзіны зьявіліся ў замку паслы i сэнатары, i мы б закончылі ўсе дамовы з пажаданым вынікам, але ўзьнікла вялікая перашкода. Пасьля абраньня масквою паўнамоцным прысягаю нашага цяперашняга караля іхным вялікім князем дыплём абраньня, пацьверджаны подпісамі знаных са шляхты, аддалі ў рукі Станіслава Жалкеўскага, у той час палявога кароннага гетмана і кіеўскага ваяводы, а пазьней вялікага гетмана i кароннага канцлера. Той, атрымаўшы яго, пераслаў у Смаленск нябожчыку каралю Жыгімонту III, бацьку караля Уладзіслава IV, мяркуючы, што будзе мілым вестуном, i абяцаючы сабе вялікую ўзнагароду, асабліва таму, што лічыў, што тагачасны каралевіч Уладзіслаў быў узьняты на князя Масквы яго жаўнерскім цярпеньнем i працай. Але ўсё здарылася іначай, бо памерлы кароль, падбіты чыёйсьці малазычлівай для Рэчы Паспалітай радай, невядома, ці з амбіцыі, каб самому кіраваць у шырэйшых межах, ці з любові да адзіна га ў той час сына, ці з зайздрасьці да таго, у кім прадчуваў, што мог бы ўзносіцца няўдзячна з поваду агромнасьці княства ўсёй поўначы, сурова прыняў Жалкеўскага, хутчэй гняўліва, чым ласкава; i, пагарджаючы ўручаным дыплёмам, адмовіў, зразумела, з-за ўсяго гэтага, у адданьні сына на вялікага князя. Дзе ж гэты дыплём знаходзіцца, вялікая, не вядомая да гэтага часу таямніца. Адныя думаюць, што яго схаваў сам Жалкеўскі, другія - што быў у апецы Сапегі, у той час літоўскага канцлера, трэція - што яго затрымаў літоўскі пісар Сакалінскі, іншыя - што знайшоўся, будучы па гардліва пакінуты, у скарбніцы найсьвяцейшай памяці караля, яшчэ іншыя - што цяперашні кароль захаваў яго ў сховішчы. А ў Палянове за згоду на пагадненьні нашыя камісары прысягнулі, што сярод іншых лістоў асабліва дыплём абраньня Уладзіслава на князя Масквы мае быць вернены ў рукі паслоў.

Нягледзячы на пошукі не знайшоўся, усё ж тыя згаданыя ахоўнікі, якія сьцераглі яго на зямлі i якіх умярцьвілі, сьведкамі служыць ужо не маглі. Мы ўсе, турбуючыся аб выніку, пакутавалі над спосабам, якім можна было б прадставіць паслам страту дыплёму. Я падкінуў думку: каронны канцлер мог бы асьцярожна намякнуць

Льву, першаму паслу, што аж дасюль дакумант не знайшоўся, але яго шукаюць далей, калі б, аднак, загінуў, то няхай не сумняваюцца, щто кароль i Рэч Парпалітая прадаставяць ім дастатковыя гарантыі. Ледзьве канцлер пра гэта нагадаў, Леў ня толькі ўразіўся, але зьбялеў i амаль страціў дыханьне. Страціўшы львіную адвагу, адразу вярнуўшы дыханьнне, прашаптаў: «Пане біскупе, я табе верыў, як божаму анелу, ты ж схлусіў (такая гэта палітычная манера выказваньня масквы), фальшыва прысягнуў ты i іншыя камісары, што будзе аддадзены ліст, які пахаваны ў невядомым месцы». А смаленскаму ваяводу закрычаў: «Ты палохаў нас прысягай, прынесенай калісьці намі вашаму каралю; чаму ашукваў, калі кажаце, што няма паргаманту. Спакусіў нас фальшывым страхам». Дамаўляліся між сабою, масква, енчачы i плюючы, чым дэманстравалі нашым вушам адначасова боль i непрыстойнасьць. I гэтак рыхтаваліся да неадкладнага адыходу, дэманструючы, што ўжо страцілі надзею на мір; хацелі вяртацца да свайго князя. Нашыя, якія суправаджалі ix, запэўнівалі, што паслы пралівалі слёзы i замест ляманту слалі да неба словы, поўныя нараканьняў i рыданьняў. Кароль правёў гэты дзень на працягваньні судоў.

10 сакавіка

Адбылася таемная нарада, што чыніць у гэтай справе. Прапаноўвалі розныя спосабы, каб паслы змаглі паверыць абавязацельству, калі сам кароль пацьвердзіць прысягай, што Рэч Паспалітая не валодае дакумантам. Урэшце пастанавілі выправіць пасольства да маскоўскага князя, а паслоў тым часам затрымаць. Пасьля заканчэньня парады прыбылі паслы, уносячы справу аб compositio inter status. Думалася, што займаліся тэалягічнымі штудыямі, а дэманстравалі няведаньне справы i законаў. Гучным голасам, выхваляючыся сваёй шматлікасьцю, паставілі перад сабою мэту пагоршыць духоўны стан i пазбавіць яго прыроднага значэньня. Хтосьці, хто ня ведае Вэнэцкай Рэчы Паспалітай, мог бы меркаваць, што гуляюць палітычнымі аргумэнтамі, калі б ня паніка, гаворка i жахлівыя звычаі, знамянальныя для апошніх соймавых сэсіяў, не выдавалі, што гэта адбываецца ў Польшчы. Урэшце вечар раптоўна спыніў няскладныя размовы.

11 сакавіка

Каронны канцлер, ваявода смаленскі i я, прызначаныя ўчарашняй нарадай, падаліся раніцой да маскоўскіх паслоў. Знайшлі мы ix падчас няскладнага цырыманіялу, якога строга прытрымліваліся, які быў прыняты ў варвараў. На пляцы быў увесь іхны картэж, расстаўлены ў доўгі шэраг; нас прынялі i праводзілі. Пры сходах ад імя паслоў нас зноў павіталі найгалоўныя са шляхты. Пасьля ўзыходжаньня на сходы двое найбольш шараговых паслоў падалі нам рукі зь вясёлымі тварамі, шчэрачы зубы паміж бародаў. Урэшце перад апошнім пакоем галоўныя паслы са зморшчанымі брывамі выказалі прывітаньне паводле звычаю. Мы ўселіся ў крэслах на ўзвышэньні. з намі быў таксама літоўскі рэфэрэндары Марцыян Трызна. Пачаў канцлер, ясна ім тлумачачы, што згубу дыплёму лічым справай балеснай, i мяркуючы, якім чынам кароль i Рэч Паспалітая хацелі б у гэтай справе дамовіцца. Кожны з нас таксама стараўся ix пераканаць i зьмяніць іхныя думкі. Доўга найперш паміж сабою шапталіся, імкнучыся здавацца няпрагнымі сэрцам, потым Леў, тройчы ўздыхнуўшы, пачаў напышліва гаварыць. Папракаў караля i Рэч Паспалітую за згубу рэчы такой важнасьці, мовіў, што вялікі князь выразна ім наказаў, каб не адважваліся станавіцца перад ягоным абліччам без дыплёму, што камісары абяцалі яго аддаць; калі гэта не адбудзецца, яны перад Богам будуць нявіннымі, калі вайна прыйдзе на месца сталага міру. Да гэтага сакрэтна дадаў, што, маўляў, некаторыя з вас данесьлі, быццам дыплём быў наўмысна схаваны i на самой справе знаходзіцца ў каралеўскім архіве. Зьдзіўленыя людзкім нягодніцтвам, мы заручыліся прысягаю, што гэта брыдка, вырываючы з карэньнем іхную памылковую думку. Такім чынам, мы так пастанавілі, што належыць выслаць пасланца да вялікага князя. Яны таксама пашлюць кагосьці ад свайго імя. Прасілі, каб тыя пасланьнікі не ад'яжджалі разам, а інакш з прычыны падазронасьці іхнага пана - ведаюць гэта напэўна - жыцьцё іхнае апынецца ў небясьпецы; прасілі, каб кароль i Рэч Паспалітая на гэтым сойме падрыхтавалі абавязацельства з уласнаручнымі подпісамі i пячацямі i паказалі нам яго перад выездам пасланцаў у Маскву, а адзін водпіс выслалі іхнаму князю, каб урэшце яны тут засталіся. Паслы поціскамі рук выявілі згоду, i адпраўленыя ў тым самым парадку, вярнуліся мы да караля, даводзячы яму ўсё дакладна, на што атрымалі мы адабрэньне яго i ўсёй Рэчы Паспалітай. Праз колькі дзён абавязацельства было падпісанае i ўкладзены ліст да вялікага князя зь ведама паслоў. Справа была даручаная літоўскаму пісару Гасеўскаму.

12 сакавіка

... Кароль у хуткім часе пачаў засядаць у сэнаце. За трымала нас схізматыцкае вызнаньне (неспадзявана свавольная балбатня), якая распаляла розумы. Я таксама не наказаў сабе маўчаньня i сказаў, што, калі біскупы змогуць выразіць згоду на вашыя набажэнствы, я скрыта ні на што не нападу, калі не, сьведчу, што яўна проці пастаўлюся вашым жаданьням. Тое самае паўтарыў серадзкі кашталян.

Потым прымас сказаў: «Няхай ведаюць, што гэтая спрэчка падобная да маёй падагры, на якую пакутую i якую змушаны зносіць». Параўнаньне здалося залішне зьніжаным як для каплана, таму наступіла маўчаньне, i кароль даручыў русінам прыйсьці асобна на наступны дзень...

14 сакавіка

Распачалася таемная парада над пунктамі замежных легацыяў... Прызваны каралём, каб узяў на сябе пасярэдніцтва паміж схізматыкамі i ўніятамі, учыніў я гэта неахвотна разам з каронным стольнікам Астрарогам i да пэўнай ступені згода зьвязаная была пасьля адабраньня ва ўніятаў па сьмерці цяперашніх уладыкаў Луцкай і Пшамыскай катэдраў; разам з тым прызналі таксама схізматыкам у Вільні i Кіеве школы аж да лёгікі [99]. У сэнаце ўнесьлі справу аб бунтах па местах, прычым герэтыкі хацелі адмяніць правы местаў i акадэміі. Во ў Кракаве студэнты перашкодзілі пахаваньню пэўнай шляхцянкі герэтычкі (з прычыны арганізаванай насуперак звычаю працэсіі); тыя, улічваючы, што яна i полу была несаліднага, i веры няўстойлівай, наважыліся аддаць астанкі не зямлі, але Вісьле [100]. Таксама i ў Вільні прыпісвалі распушчанасьці акадэміі, што падчас бунту, што ўзьнік на вуліцы Жыдоўскай, былі абрабаваныя некалькі дамоў, а начыньне зьнішчанае. Жах ахапіў многіх, якія мелі нейкія каштоўнасьці, аддадзеныя ў заклад, каб іхная ўласнасьць не зьмяніла паноў. Сам віленскі ваявода, абвінавачваючы ў нахабстве, імкнуўся папракнуць шкаляроў у свавольстве, праціўным праву, а мяшчанаў у прыхільнасьці да яго, насуперак прывілеям (г. зн. пастановам). Яму запярэчылі біскупы i з боку сваёй пасады як апякун местаў; спрачаліся мы цяжкімі словамі да дзясятай гадзіны ночы. Ня вырашыўшы гэтага пункту (парадку дня) разышліся, пасвараныя, суцішыўшы гучныя галасы толькі пры выхадзе з замку.

15 сакавіка

Кароль засядаў а дванаццатай гадзіне; дзень быў прызначаны на пастановы аб прыватных справах. Перш чым гадзіна дзясятая ўночы закончыла паседжаньне, караля i станы заняволіла спрэчка інаўлоцлаўскіх паслоў з чарнігаўскімі аб першынстве голасу дзеля ўстанаўленьня адразу, без чыйго-кольвек пярэчаньня, Чарнігаўскага ваяводзтва, якое займае апошняе месца. Калі кароль праз канцлера даручаў гэтую годнасьць камянецкаму падкамораму Каліноўскаму, Кісель, чарнігаўскі падкаморы, які пасьля сьмерці караля вызнаваную ім вунію памяняў на схізму, ужо адсутнічаў, бо, стомлены працай, перанёс адпачынак на начное паседжаньне. Вось ён, які грубасьць мовы ахрысыціў імем польскай вольнасьці, спрэчнасьць думкі прыраўноўваў да развагі, бессаромна называў лагодна адвагай у напышлівасьці духу i беспадстаўнай амбіцыі праглынуўшы ўжо новае ваяводзтва, цяпер, абражаны пасьпешлівасьцю гэтага начнога вынясеньня (пытаньня) i аб пасадзе, i аб асобе, наракаў разгневаны, абгаворваючы гэты спосаб, бо даткліва адчуў узвышэньне іншага над сабой. Гэтая справа, узбурліўшы жоўць, супакоілася ў хуткім часе, змораная сном. Кісель падазраваў інтрыгі пэўных зайздросьнікаў, якія скарысталіся тым, што яго не было...

17 сакавіка

Дванаццаты ўдар гадзіньніка заклікаў караля i ўсіх (астатніх) да сэнату, а сэсія доўжылася да шостай раніцы. Добры Божа! Хто ж мог бы апісаць пяром размовы i здарэньні дня? Пасьля буры выступленьняў сойм памацнеў. Літва хацела сьпецыяльна прызначанаму павятоваму жаўнеру, а не каралеўскаму выплочваць жалаваньне, а падскарбія пасьля абраньня ў кожным ваяводзтве i павеце паборцаў звольніць ад рахаваньня падаткаў, што ўносяцца. Каралю, гетману i падскарбію справа здалася няслушнаю i пабудзіла караля да дачы празь мяне паслам суровай водпаведзі. Хаця я нібы прарочым розумам прадчуваў, што справа абернецца дрэнна, i канцлеру кароннаму тое ж здавалася, то, аднак, будучы прызвычаеным да ўступленьня каралеўскае волі, на спатканьні асьведчыў, што кароль зьдзіўляецца, адкуль узялі гэтую задуму, каб жаўнеры, новым, нязнаным дасюль звычаем абіралі зборшчыкаў падаткаў. Таму кароль загадае ўнесьці да скарбу грошы з каралеўскіх маёнткаў i хоча забараніць жаўнеру разьмяшчацца ў староствах. Найперш перажоўвалі водпаведзь у маўчаньні, потым ашмянскі падкаморы [101] зачаў гульню, што пры такой незаслужана суровай каралеўскай адозве ўхіляецца ад дазволеных падаткаў. Іншыя ў замяшаньні i з крыкам скардзіліся, што яўна над каркамі павісла absolutum dominium, іншыя, звальваючы ўсю віну на мяне, дамагаліся адной кароннай пячаці i аднаго гетманства, яшчэ іншыя хацелі пакінуць караля i сойм, а палякі, якія цешыліся зь нязгоды на Літве, цішком ix нацкоўвалі. Болей за гадзіну працягваўся гэты галас. Я падаўся да караля, просячы, каб пажадаў лагоднейшай адозвай супакоіць узбуджаныя розумы. Ледзь схіліў яго, каб саступіў, бо зноў, будучы распалены гневам, пастанавіў зусім устаць i сарваць сойм, але гарачая просьба супакоіла гвалтоўнасьць ягонага сэрца. Я растлумачыў паслам, што думка караля была іншая, што зусім ня трэба шукаць іншага тлумачальніка гаворкі, апроч самой ЯКМ, што гэта былі толькі прапановы ў справе неразьмяшчэньня жаўнера ў староствах i ўнясеньня падаткаў у скарб, што нічога гэта не магло б наступіць, калі б была нязгода думак. А гэта яўна ўчыніў як прапанову, а не як прымус, бо ведае шляхетнасьць розумаў, прыгадвае сваю прыроджаную зычлівасьць, якая для ўсіх сьвеціць i будзе сьвяціць з прыбаўленьнем надзеі на ўзаемнасьць. I болей яшчэ дадаў для суцяшэньня кіпячых галоў. Аднак спакой не прыйшоў раней, чым сэнатары i польскія, i літоўскія, пакінуўшы крэслы, залагодзілі справы сваімі выказваньнямі. Віленскі ваявода сабраў усіх паслоў i выказаў ім у сваёй прамове, што кароль ix на самой справе задаволіў. Такім чынам, супакоіліся i не адцягнулі часу закрыцьця сойму. Цяпер маршалак i пасол упіцкай зямлі Белазор [102] адважыўся браць мяне на штык у сваёй прамове, што я віноўнік гэтага ўсяго, што спрыяю больш мяшчанам, чым шляхце, што хачу перакуліць правы, i шмат іншых словаў упала зь ягоных агідных вуснаў. Ужо меў ня вельмі ветліва адказаць кулаком, калі б прысутнасьць ЯКМ i старшынствуючыя мяне былі не стрымалі. Пагарда абумовіла асьвячоную вольнасьць мовы, а задуманую помсту пагамавала цярплівасьць. Потым таксама да вушэй усіх дайшло, што i кароль, i дарадцы ў гэтых абставінах усклалі на мае баржы гэты цяжар, які выклікае замяшаньне, а зайздрасьць, якой была дадзеная воля, абярнулася супраць мяне, i, наадварот, навакол шапталі пра маю нявіннасьць, спадзеючыся на якую за нішто меў сабе ўколы зайздрасьці, ведаючы, што яна ніколі не ганарыцца нескажоным сумленьнем, i зразумела, хаця ня ведаю, якім чынам спадзявалася прывесьці ў жах нявіннасьць, заўсёды так моцна ад яе адштурхоўваецца, што i сябе, пашарпаную сорамам, аддае на пагарду ўсіх, i тым больш цудоўна сама фальшивая пляма адкрываецца ўсім сьцертаю.

Пад канец сойму ўзьнікла вялікая сварка паміж віленскім i смаленскім ваяводамі, што дадало пажытку дзеля яшчэ большай непрыязьні. Разьвітаньне караля з пасламі працягвалася да шостай раніцы. Таму, як у дзень нядзельны, ішлося проста да касьцёлу, а пасьля слуханьня набажэнства ложа i сон прынялі стомленыя постам i працай члены цела.

18 сакавіка

Кракаўскі кашталян распарадзіўся, каб а чацьвертай гадзіне апоўдні пасол караля Англіі ўдзельнічаў у пышным прыёме, на які былі запрошаныя i найвышэйшыя сэнатары, i паслы, не вылучаючы таксама i мяне. Адна віліся гутаркі з сойму, якія асьвяжыла ў памяці багацьце віна i вясёласьць гаспадара. Вярнуліся дадому а гадзіне другой ночы, некаторыя з шумам у галаве...

25 сакавіка

Маскоўскія паслы выслалі да канцлера i да мяне масквіціна Дзьмітрыя з просьбай, каб ix шчодра карміць з запасаў каралеўскага скарбу. Мы абяцалі ім заняцца гэтай справай. Потым канцлер прымаў на банкеце пасла караля Англіі, да чаго далучылася многа кампаніі пры шчодрым стале. Я насуперак звычаю мала ўжываў віна.

26 сакавіка

Вяртаньне падагры прыкавала караля да ложа, так што праводзіны англічаніна i татарина адклаў да вяртаньня здароўя...

28 сакавіка

Інтэрнунцы цэсара Арнальдзіні прыбыў да мяне ў адведзіны. Ня вельмі чаканы госьць удзельнічаў у штодзённым абедзе i зь нямецкай схільнасьці да пацягваньня выпіў неспадзявана шмат віна, бо, седзячы да вечара, мацаваў напоем Вакха горла, змучанае бесьперапыннай балбатнёй. Прыбыў маскоўскі пасол, высланы вялікім князем [103]. Кароль лекамі ўхіляў падагру.

29 сакавіка

Кароль, займеўшы зноў сілу ў нагах, у часе публічнай аўдыенцыі даў дазвол на ад'езд паслам Англіі i татарскаму, апошняга адсылаючы да хана, першага накіроўваючы да Прусаў на аднаўленьне перамоваў. Даў яму ў якасьці доказу прыязнасьці для караля Англіі, яго пана, пярсьцёнак вялікай вартасьці...


Месяц красавік

2 красавіка

Кароль узнаўляў паляваньнем сілы, падарваныя лячэньнем. Хвароба кароннага канцлера начала адступаць. Я ж схаваўся ў зацішным месцы для набожных роздумаў...

5 красавіка

Кароль з ганку у касьцёле прымаў удзел у набажэнстве i ўсіх урачыстасцях, а пасьля сьнеданьня памыў ногі ўбогім. Я падсілкаваўся зь некалькімі духоўнымі асобамі ў Калегіі Ісусавага Таварыства.

6 красавіка

Пасьля абеду кароль на хворых нагах абышоў пяць Трунаў Панскіх. Уночы, каля дзясятай, па віне п'янага фурмана згарэў паблізу Віслы гаспадарскі будынак айцоў Езусавага Таварыства...

12 красавіка

Адпраўляў суды пры поўнай лічбе асэсараў, якіх таксама не абдзяліў падсілкоўваньнем. На замку рыхтуюць камедыю на дзень каралеўскай прысягі ў прысутнасьці маскоўскіх паслоў, цяпер праходзяць рэпэтыцыі [104]. Прыбыў таксама нунцы папскі, які з-за паседжаньня, якое працягвалася, мусіў адысьці.

13 красавіка

Кароль, думаючы, што вельмі мала сэнатараў, насуперак свайму жаданьню ўстрымаўся ад вядзеньня судоў. Паміж іншымі прыйшла вестка аб сьмерці вялікага літоўскага маршалка Сапегі. Зрабілася тлумна ад тых, хто дабіваўся вакансіі. Я ні аб чым не прасіў караля для сябе, толькі прапанаваў яму свайго брата, берасьцейскага ваяводу, каб, адзначыўшы Весялоўскага вялікім маршалкоўствам, яму надаў меншае, дадаючы Слонімскае староства [105], абапіраючыся на якое лепш бы дзейнічаў, валодаючы жэзлам, які належаў пасадзе маршалка.

Не было недахопу i ў іншых. Каронны падкаморы, моцны каралеўскай ласкай, схіляўся да манаршых ног, прадстаўляючы просьбы за надворнага літоўСкага падскарбія Ракоўскага; застаў караля, больш чым звычайна, цьвёрдага. Kaлі ж кароль адклаў пастанову да наступнага дня, розныя на яго напіралі, i ўжо на зьмярканьні маёй надзеі Слонімскаё староства мела быць прызначанае для пісара Сапегі, высланага паслом дa Масквы [106].

14 красавіка

Прыбыў ранкам i з дапамогай неба гэтулькі зрабіў, што i малодшае маршалкоўства, i Слонім былі прызнаныя майму брату; Блудна дасталася кухмістру Трызну, Маркаў [107] - смаленскаму ваяводу. Расправіўшыся з вакансіямі, кароль праз кароткі час судзіў працэсы.

15 красавіка

Мусеў падмацоўваць сябе лекамі; тым часам каля вечара, на жаль усіх, неспадзяваная сьмерць вырвала панну Уршулю Маярын са сьвету. Калі б хто стараўся намаляваць узор вернай слугі, знайшоў бы жывы прыклад у тэй паньне. Прыбыла зь Немец з каралевай Ганнай, маці караля Уладзіслава, аздобленая найлепшымі звычаямі, выдатная ў набожнасьці, шчодрая ў міласьціне, ня стомленая бесьперастаннай працай, улюбёніца караля i каралеваў, пакорная, людзкая для ўсіх, умераная ў харчавацьні i напоях, кароткага сну, зьдзіўляючай памяці, манаскага пасьвячэньня, ня ведаючая адпачынку, умелая ў пісьме па лаціне i панямецку, сумленная ў словах, поўная шчырасьці, любячая добрых, цьвёрдая ў вернасьці, клапатлівая аб здароўі каралеўскага дому, найпільнейшая выхавацелька манаршых нашчадкаў, суровая прапаведніца цнотаў, мужным сэрцам зносячая нягоды, ня ведаючая памылак, знакамітая ў рэлігійнай рэўнасьці, не змардаваная служка хворых, памочніца церпячым нястачы, небывалай разважнасьці, дасьведчаная ў парадзе, не забараняючая нікому доступу, нікому не ў цяжар спакойная ў цярпеньні цяжкасьцяў, стрыманая ў мове наймілейшай вымовы, дбалая аб гонары, майстрыха жа ночай сьціпласьці, лагодна дакараючая злосных, апякун ка тых, хто змагаецца зь недахопам, а не дамагаецца падтрымкі, найшчадрэйшая карміцелька манахаў, пратэктарка дастойных двору, паплечніца абвінавачаных каралём i каралевай, не парушаючая словам нічыйго гонару, са спачуваньнем захоўваючая ў таямніцы недасканаласьці многіх - адным словам, непараўнальная ў дасканаласьці ўсіх цнотаў. Але балюча, што знайшліся некаторыя, якія ненавісна зь яе насьміхаліся, што, зразу мела, паходзіла з зьменлівасьці жыцьця, бо калі цноту суправаджае зайздрасьць, то ідзе за ёю да магілы i пахаваную падгрызае ў памяці. Тут ня вельмі здолела зайздрасьць паразіць насьмешкай сапраўдную славу,

16 красавіка

Кароль заставаўся даўжэй на соймах. Перад пакіданьнем замку наведалі мы цела панны Уршулі, яшчэ не за чыненае ў труне... .

18 красавіка

Надышлі лісты ад нашых паслоў, у якіх, зласловячы дзікім звычаям масквы, даносілі каралю аб прысязе, учыненай вялікім князем у самы дзень Панскай Вячэры

19 красавіка

Тыя лісты прачыталі сэнатарам; аднак зь ix было відаць, што камянецкі кашталян непрыстойна абышоўся з масквой, а потым пачалі адкладваць прысягу, i даходзіла да грубых словаў. У той жа дзень каронны рэфэрэндар быў абвешчаны хэлмінскім намінатам i адразу ж наладзіў пышны банкет для ўсяго двору...

26 красавіка

Маскоўскі пасланец, высланы самімі пасламі [108] вярнуўся, бо прыстаў, будучы недасьведчаным, куды яго да ставіць, ні аб чым не запытаўшы, адразу ж далучыў яго да пасольства. З гэтае прычыны настойваў на пака раньні бесталковага, але пасьля ўмяшаньня просячых пакінуў яго, каралю, аднак, расказаў пра гэтую памылку...

28 красавіка

Флярэнтыйскі пасол, дапушчаны перад аблічча ка раля, абвесьціў даручаныя яму пункты місіі, а гэта што цешыцца зь перамогаў, а да поваду двайной сьмерці родных брацьцяў караля спачувае ў братнім смутку.

Масква, прывезеныя пасьля ад'езду пасла, уручылі ліст ад вялікага князя, потым, праведзеныя да хаты, якая часта прызначалася для перамоваў, чакалі нашага пры быцьця да ix. Тым часам прачыталі маскоўскі ліст, які ў звыклым прастакоўскім, але характерным для гэтай нацыі стылі пачынаўся: «Наймілейшы брат i кароль» i абвяшчаў адразу з нагоды ня верненага ліста Жалкеўскага i згубленага дыплёму выбараў караля маскоўскім князем, што кароль запляміў сябе вялікай хлусьнёй. Знаёмы грубы спосаб пісаньня выклікаў у караля толькі сьмех. Сышліся мы з пасламі i пачалі раіцца, лічачы, што князь пры папярэдняй паруцы ўжо згадзіўся на каралеўскую прысягу, як пра гэта даведаўся наш пасла нец. Але яны, спрытна выдумдяючы князя, зноў настойваюць на звароце маскоўскага дыплёму абраньня, што, калі не адбудзецца, справа будзе сарваная ў выніку іхнага ад'езду, i так настойліва, маскіруючы каварства, казалі пра тое, што канцлер i я ахрысьцілі заданьне як безнадзейнае. Па іхным звароце ва Ўяздова мы раілі каралю, каб вечарам выслаў літоўскага рэфэрэндара, каб ix распытаў, паказваючы, што атрыманая згода вялікага князя. Рэфэрэндар выканаў гэта ўдала, бо пры наладжваньні размовы тут i там ніякім чынам ня мог зламаць скрытай настойлівасьці, узьняўся зь месца i сказаў, што сапраўды кароль выклікаў лістамі бліжэйшых сэнатараў, найперш прымаса, каб пасьпяшаліся прыняць удзел ва ўрачыстай каралеўскай прысязе, але паколькі вашыя словы гучаць інакш, то сёньня вышле зноў да сэнатараў лісты адклікаючыя, каб затрымаць ix дома. Цяпер выдала сябе каварства, зараз жа двое паслоў, стрымліваючы яго пасьпешнымі словамі, засьведчылі: «Няхай кароль гэтага ня робіць, няхай прыбудуць сэнатары, то пры ранішнім з'яўленьні канцлераў, якое абвесьціў рэфэрэндар, справа можа быць якімсьці чынам узгодненая». Такі адказ зрабіў нас больш упэўненымі ў сабе.

29 красавіка

Раніцой канцлер разам ca мной падаўся да масквіцінаў, каб выдушыць зь ix канчаткова, ці згаджаюцца, ці не. Там пасьля доўгай балбатні з частым уздыханьнем з абодвух бакоў справа была даведзеная да выніку, бо, аднак, здабылі з заслонаў хітрай натуры сапраўднае i выразнае даручэньне князя, які наказаў ім спыніцца на гарантыі, дадзенай каралём i Рэччу Паспалітай, але - пад карай страты жыцьця - пры бясспрэчнай пэўнасьці ягонай важнасьці. Прагнулі як наймацней сьцерагчы сваё жыцьцё i таму прасілі, каб некалькі асобаў у іхнай прысутнасьці прылажылі руку i пяро да паперы i каб, належным чынам вывучыўшы пячаць, маглі даведацца, ці згаджаецца з подпісам рукі для страхоўкі. Вельмі настойліва таксама малілі, каб іхныя вочы былі сьведчаньнем бачаньня рукі караля, якая піша ліст з запэўніваньнем, што дакумант ягонага абраньня на маскоўскага князя загінуў, а калі i знойдзецца, будзе вернуты. Прызналіся, што, калі гэтага не дапільнуюць, за нядбаласьць заплацяць галавою. Калі атрымалі ад нас супакойвальны адказ, мы накіраваліся да замку і засталі караля занепакоенага. Калі паслы выказаліся, атрымалі ад караля згоду i зацьвердзілі дамовы і абяцаньні камісараў абодвух народаў... "


Месяц травень

1 траўня

Першы дзень месяца прывёў да Варшавы прымаса дзе ля правядзеньня нарадаў. Так паволі ўсе рыхтаваліся дзеля наданьня бляску ня знанай у Польшчы цырымоніі.

2 траўня

Урачыстасьць акту выбавіла з дамоў неспадзявана вялікую лічбу сэнатараў. З набліжэньнэм вечара кіраваны ветлівасьцю прыбыў да мяне флярэнтыйскі пасол. Займаліся мы прыемнымі разважаньнямі

3 траўня

Чацьвер выпаў на дзень учыненьня каралеўскай прысягі. Сама сьвятыня абвешана была па сьценах дыванамі, тканымі золатам i шаўковай ніткаю, прыцягвала вочы цудоўным выглядам. На аўтары было пастаўлена шэсьць залатых кандэлябраў, да таго залаты крыж i статуі, вырабленыя з таго ж мэталю. Музыка гучала чатырохразовым рэхам, напаўняючы вушы салодкай гармоніяй. Дарога з замку аж да касьцёлу вяла праз пакоі (бо дождж зрабіў немагчымым каралю выхад на вуліцу) сярод разнастайнасьці раскладзеных дываноў.

Пачатак быў а гадзіне чацьвёртай вечарам, бо з прычыны цяжкасьці маскоўскай мовы, якая перашкаджала шпаркаму пісаньню, адцягнулася заканчэньне. Маскоўскія паслы, прывезеныя а гадзіне дванаццатай да замку, найперщ затурбаваліся зачытаньнем ім усяго, i шмат было нагодаў да спрэчак, аднак, зь цяжкасьцю супакоеныя, працавалі далей. Перад пачаткам урачыстасьці ўзьнікла справа месца паслоў, ці маюць ісьці перад каралём, ці рухацца за ім, ці таксама павінны паводле звычаю ўзяць яго пад рукі, паказалі нежаданьне, як звыкла забабонна i з запаволенасьцю адказалі: «Нам ня варта праводзіць каго-небудзь да прысягі, асабліва манаршую асобу, гэта быў бы вялізны грэх; толькі б такі ўчынак быў ад нас далёкі!». I так жадалі сабе ісьці парамі перад маршалкам, што таксама i сталася. Зноў

узьнікла затрымка, бо прасілі, каб кароль на вачох ува ўсіх пад гарантыі i перадайце ад майго імя прыязныя віншаваньні». А ўсе паслы адразу абяцалі гэта нізкім схіленьнем галавы. Прымас пачаў сьпяваць падхопленае рэштай тлумна сабраных; гарматы загрымелі нязвыкла моцным гукам, здавалася, што неба i зямля напоўніліся радасьцю. Апостальскі нунцы i флярэнтыйскі пасол з вышыні, праз падрыхтаваную для ix драўляную крату былі відавочнымі сьведкамі ня бачанай больш ніколі ўрачыстасьці.

Кароль вярнуўся да палацу гэтак, як прыбыў. Паслоў i іхную грамаду суправаджаў, як звычайна, прыстаў. Больш цешылі горлы, чым вочы, чакаючымі ix у асобнай хаце мноствам рознага роду гарэлак i лікёраў, бо атрымалі ад прыроды асаблівы смак да паглынаньня праз шырокія горлы гарэлкі, званай акавітай, аддаючы перавагу гэтаму напою над усімі знакамітымі напоямі; так гэтая спадчына паходжаньня папахвала невуцтвам. Калі каралеўскі стол быў падрыхтаваны, паслы звыклым чынам апярэджвалі караля ў дарозе да яго. Узьнікла спрэчка паміж каронным падкаморым i надворным падскарбім аб парадку месцаў. Адзін i другі цешыўся прыхільнасьцю i ласкай караля, але, паколькі кароль не хацеў ніводнаму адмовіць, каб расьсячы спрэчку вастрыём аднолькавай ласкавасьці, сказаў абодвум устрымацца ад засяданьня пры стале. Пад каморы меў стаць якраз каля караля, а падскарбі - прыняць на сябе працу гаспадара і, кружачыся ўсюды, заахвочваць да весялосьці. Па знаку, дадзеным каралём, паслы ўселіся за сталом разам з доўгім шэрагам сваёй сьвіты, а музыка песьціліі вушы салодкім гукам. Астрарог, каронны стольнік, выконваў абавязкі падчашага, а калі наліў напою каралю, пачаркаваўся з усімі пасламі за здароўе маскоўскага князя. Паслы па дышлі да караля, чакаючы звароту шклянак; двум першым уручаны вялікай умяшчальнасьці келіхі з чыстага золата, дадаючы залатых дукатаў, двум іншым прапанаваныя былі вялікія срэбныя пазалочаныя, якіх, ві даць, ня мелі вяртаць. О, якімі ж радаснымі можна было бачыць іхныя абліччы! Пазіраючы адным вокам на дар, другім на цудоўнае віно, да ўмяшчальнага бруха ўлівалі далікатныя напоі i далікатны вінны букет, а паколькі бальшыні ўжываньне нажоў было незнаёмае, падрыхтоўвалі патравы для ласа чакаючага роту, разрываючы ix рукамі i зубамі.

Папскі i флярэнтыйскі паслы i сама найясьнейшая каралеўна ў атачэньні прыдворных дамаў з вышыні, праз схаваную драўляную крату, прыглядаліся да гэтай камедыі пры стале. Адзін з маскоўскіх дваранаў, будучы цэлы дзень нашча, стаў за пасламі, трымаючы ў выцягну тых руках дамовы, перададзеныя ім каралём. Паводле іхнае волі трэба было адразу пасьля атрыманьня дамоваў выслаць аднаго з паслоў да Ўяздова, але не было ні магчымасьці, ні яны таксама ня мелі даверу да прапанаванага рэфэрэндарам схаваньня дамоваў, таму трымалі ix пры сваім боку i не адаслалі аж Да заканчэньня званага стала. Унясеньнё сьвечак было знакам уставаньня з-за стала. Рушыўся кароль сярод галасу ўсіх там прысутных. Паслы затрымаліся на кароткі час, кароль таксама ўбаку, пакуль агні падрыхтаванага відовішча не разгоняць ночы. Яшчэ не прайшло i гадзіны, вокны замку абселі простыя сьмяротныя, а паслы былі пакліканыя да караля, бо гэта было зроблена ў ix гонар. Пускалі па-майстэрску разьмешчаныя агні, без шкадаваньня нават каралеўскіх вокнаў. Узьнік ляскат, рух, а выгляд розных фасадаў, абарончых замкаў, учынены частымі вогненнымі выбухамі, небывала задаволіў назіраючых. Двое паслоў пацяжэлі ад віна, зь цяжкасьцю трымаліся, дамагаючыся, каб ix адпусьцілі, а ахмяленьне i грубасьць выклікалі пагарду. Так мінула дзясятая гадзіна, i 40 пехацінцаў пры сьвятле лучынаў суправаджала з абодвух бакоў карэтаў усю маскву да ўяздоўскіх дамоў. Апоўначы, звольненыя каралём, падаліся мы на адпачынак.

4 траўня

Раніцой каронны канцлер, далучаны да ліку прускіх камісараў, пакінуў Варшаву. Майму брату Аляксандру Людвіку нададзеная пасада надворнага літоўскага маршалка, што ў той жа дзень пацьвердзіў я моцай удзеленай мне каралём улады. Вечарам адбылася італьянская камедыя (званая recitativa), прыемна прасьпяваная музыкамі ў прысутнасьці паслоў маскоўскіх i флярэнтыйскага. Масква заставаліся нерухомымі, са звыклай нявыхаванасьці, ня хвалячы нічога, апрача камедыяў іхнага вялікага князя, якія хутчэй павінны называцца трагедыямі, якія жорстка ставяцца на іхных хрыбтах батагом; адсюль з жаласьлівым плачам падавалі галасы, якім, паводле меркаваньня італьянскіх музыкаў, трэба было б аддаць перавагу перад сьпевамі іхных кастратаў.

5 траўня

Даў апошні адказ па лаціне флярэнтыйскаму паслу, па-польску - маскоўскім паслам (вылучана мною.- У. С.), не пагарджаючы тою ж цырымоніяй у дачыненьні да таго i тых пры разьвітаньні з каралём, што i пры прыбыцьці. Кароль дзеля паляваньня адразу падаўся да Плоньска. Пасьля абеду наведаў маскву зь якіх вырваў дакумант, што, калі пасьля адшуканьня дакуманту Жалкеўскага, ён будзе ім перасланы, вернуць нам страхоўку караля i Рэчы Паспалітай.

6 траўня

Флярэнтыйскі пасол пацалаваў руку каралеўны, каб на наступны дзень распачаць падарожжа да Флярэнцыі. Каронны падкаморы па нашэптваньні амбіцыі сам дома частаваў абедам маскоўскіх паслоў; шчодра залілі галовы віном i мёдам. Я быў на прыёме ў маршалка.

7 траўня

Маршалак i смаленскі ваявода выйшлі пасьля майго сьняданьня трохі разьвяселеныя напоем.

8 траўня

Маскоўскія паслы выехалі нарэшце з Варшавы, але многія зь іхнае службы паўцякалі, пакаштаваўшы смаку польскае вольнасьці; знойдзеных пазьней пакаралі біцьцём па твары.


№3-2013. С. 160-195.

12 траўня

Літоўскі пісар Сапега, высланы як пасол да Масквы, пасьля звароту зьявіўся ў Варшаве. Вынятыя косьці блаславёнага Ўладзіслава былі пасьля агляду легатам i іншымі духоўнымі зноў пахаваныя ў касьцёле бэрнардынаў Сьв. Францішка [109]; я таксама там быў...

15 траўня

Пасьля абеду пісар прыватна прадставіў мне ход зьдзейсьненага пасольства ў Маскву, скардзячыся на свайго калегу, камянецкага кашталяна. Той, будучы трохі абмежаваным, свае недахопы кампенсаваў сабе гордасьцю i дабіваўся ў Масквы, каб ва ўзаемных дачыненьнях мець прыярытэт перад ліцьвінамі. Пісар шмат чаго мусіў прыкрываць сваёй стрыманасьцю перад чужаземцамі. Непрыязнае расстаньне адбылося пасьля ўручэньня маскоўскім князем камянецкаму кашталяну дамоваў, той ix затрымаў, але пазьней - па-іншаму не бывае аддаў сакратару пасольства, мсыдіслаўскаму стольніку Вяжэвічу [110]; потым, ахоплены пэўным неспакоем, дабіваўся доступу да дамоваў, быццам бы толькі для прачытаньня. Чалавеку паверылі, i далі яму дамовы ва ўласныя рукі. Атрымаўшы ix, зварот на словах i на справе ён аддаў забыцьцю. Ад гэтага паменела згоды i ўзьніклі спрэчкі: ix суцішылі, зрабіўшы скрынку, усярэдзіне якой i зьмясьцілі дамовы, наклаўшы для пэўнасьці тры пячаці. Цяпер узьнікла іншае сумненьне, хто мае быць ахоўнікам ключоў, а хто - скрынкі. Скрыняю завалодаў кашталян, пакідаючы ключы ліцьвінам, быццам новым ключом ці сілай немагчыма было яе адчыніць. Уступілі да часу яго волі. Здавалася, што ўжо нішто ня ўзрушыць спакою паміж імі. Аднак празь некалькі дзён пасьля ад'езду нашых паслоў з княскай сталіцы прыбыў ганец, даносячы аб страце дакуманту Жалкеўскага, i князь, смуткуючы з-за адпраўленьня паслоў (бо забараняў ім канчатковы ад'езд), шпарка паслаў за імі, каб, стварыўшы перашкоды, здолець ix затрымаць. Сьцяміўшы гэта, нашыя паслы яшчэ шпарчэй пасьпяшаліся ў дарогу. Кашталян, беручы пад увагу, што ў дарозе ix могуць затрымаць перашкоды, пакінуўшы пісара, выправіўся конна кружнымі дарогамі. Не так учыніў пісар: цешачыся бясьпекай пры сваёй шматлікай сьвіце, памкнуўся вальней, i зьехаліся разам перад Смаленскам. Прыбыўшы туды, пісар пачаў сьмела дабівацца звароту скрыні; вынікам шпаркага ад'езду кашталяна, які ня вымавіў "Да пабачэньня", справа была вырашаная, дакладней, перапала каралю дзеля вырашэньня на наступным сойме.

Пісар расказаў са сьмехам пра цырымоніі i банкеты у вялікага князя. На стале не было срэбных талерак, падавалі толькі напоўненыя ежай чашы, зь якіх заставалася адно даставаць кавалкі рукамі. Сто стольнікаў у атрыманых у якасьці дэпазытаў з княскага скарбу залацістых апратках падавалі стравы. У канцы князь накладваў усім рукамі вельмі кіслыя сьлівы, якія, падыходзячы i адыходзячы, зьядалі з пакорна схіленай галавой. Ніякіх камэдыяў, ніякіх стрэлаў з гарматаў. У маўчаньні, пасьля спажываньня пачастункаў i ўручэньня дамоваў кашталяну самім князем, адправілі паслоў. Мне здалося слушным запісаць тое, пра што я даведаўся ад пісара.

16 траўня

Кароль прыслаў мне ліст, у якім наказваў, каб на апошні дзень гэтага месяца я выслаў інструкцыі ў Смаленск. Тамтэйшаму жаўнеру ня выплацілі жалаваньне, якога чакалі, i з гэтага 31 траўня маюць адбыцца вайсковыя зьезды. Кароль, баючыся, каб неаплачаны жаўнер не стварыў забароненыя канфэдэрацыі і, сам сабе рабуючы каралеўскія маёнткі, ня вылічыў такім чынам заслужанага належнага, накіраваў пасла, каб той абяцаньнямі суцішыў хваляваньні розумаў. Адразу спаткаўся зь літоўскім рэфэрэндарам i заняўся каралеўскімі загадамі. Клопаты караля аказаліся дарэчы, бо гвалтоўныя ўчынкі жаўнераў былі адтэрмінаваныя.

19 траўня

Зь Літвы да караля прыбылі паслы Наваградзкага i Мсьціслаўскага ваяводзтваў. У гэты дзень з прычыны выпадковага пажару амаль увесь Ловіч быў ператвораны ў попел...

23 траўня

Гэтыя паслы двух ваяводзтваў мелі аўдыенцыю. Гаварылі пра зьмены ва ўхваленых падатках каралю i дакаралі маршалка Асалінскага за мінулы сойм. Той, прысутнічаючы пры гэтым, адмаўляў крыўдную думку словамі i часткова пацьвярджаў прызнаньне сум, часткова адмятаў мэту дэлегацыі. Кароль ix ласкава дакараў i супакойваў. Я ў сябе ў доме частаваў кароннага падкаморага зь літоўскім пісарам i загасіў узьніклую спрэчку, абарачаючы яе ў дружбу.

24 траўня

Па выразнаму даручэньню караля я выдаў літоўскім паслам падрыхтаваны на пісьме адказ...

26 траўня

Прыбыў да караля пасол брандэнбурскага курфюрста i чакаў у ягонай прыватнай аўдыенцыі. Аднак я быў першы на ёй прыняты i прадставіў каралю шмат непрыемных справаў, у прыватнасьці, што ўсе пасады раздаюцца таемна, мінаючы яго, што ўсе вакансіі дзеляцца на загад толькі аднаго падкаморага i т.п., якія, відаць, непакояць усіх. Застаў караля з абліччам спакайнейшым, чым звычайна, адпусьціў мяне ветліва i нават пагадзіўся, каб я не кіраваўся да Прусаў, абяцаючы, што адтуль ня будзе ніякай крыўды [111]. Доўга затрымаўшы караля аўдыенцыяй, я скончыў дзень зялёнасьвятковай вячэрняй...


Месяц чэрвень

19-га месяца (чэрвеня)

Я прыбыў да Коўна, дадзенага мне староства, - не без мамоны - за каралеўскія службы, ветліва прывітаны падданымі i мяшчанамі [112]. Захапіўся відовішчам сьцёку рэк. Пінскае староства, суседняе зь іншымі маёнткамі, я ўсё ж пакінуў сабе, Ковенскае ж саступіў смаленскаму кашталяну, які, запэўніўшы мяне ва ўдзячнасьці, пасьля яго атрыманьня пачаў выкручвацца i нават адбрыквацца. Вось так, праяўленая некалі ветлівасьць звычайна псуе дружбу, i тое, што перад тым было атрымана, зьмякчае спрэчкі ўзаемнай зычлівасьцю, атрыманае ж альбо з нашэптваньня зайздросьнікаў, альбо з пагарды дару, альбо з празьмерна ўзрастаючай амбіцыі цягне за сабой забыцьцё ўдзячнасыці i зьвяз душаў, які хутчэй павінна ўмацоўваць, але, наадварот, ператварае ў непрыязнасьць. Вось так увачавідкі назіраецца відовішча няўдзячнасьці, а падманны выгляд людзей распазнаецца здаровым вокам розуму.


Месяц ліпень

19 ліпеня

Гэтага месяца, 19 ліпеня, мой калега, літоўскі падкаморы Сапега, слабы здароўем, праляжаўшы ў ложку некалькі месяцаў, памёр ва ўласным Гальшанскім замку [113]. Вакансіі разышліся: Ашмяны аддалі тамтэйшаму падсудку Вільчаку [114]. Камянец Літоўскі [115] - Радзівілу, сыну віленскага ваяводы, літоўскаму падкамораму, Трышкі [116] - каралеўскаму двараніну Важынскаму, Цельшы [117] - парнаўскаму кашталяну Дэнгофу, Белавежа [118] - іншаму Дэнгофу, Васілішкі [119] - Панятоўскаму, Гомель [120] - ваяводу менскаму Слушку былі саступленыя. Віленскі ваявода незадаволена ўспрыняў тое, што ў яго адабралі Гомель, якім яго часта ўпікаў кароль, але завершанай справе ён супрацьпаставіў цярплівае ўздыханьне.

Кароль сьцягваў на гэтую вайну казакоў. Зь сядзібаў у Запарожжы было выведзена 1500, прызначаючы галоўным Воўка [121] чалавека ўзорнага, стараннага i суровага. Даручылі яму правесыці ix празь Літву да Юрбарка [122]. У гэтым жа месцы ix чакалі 15 чаўноў, прыстасаваных дзеля выкарыстаньня на моры (па-польску яны завуцца чайкі), збудаваных на каралеўскі кошт. Усю Літву ахапіў жах перад казакамі, але яны прасоўваліся, нягледзячы на спадзяваньні ды іхныя схільнасьці з загаданай стрыманасьцю, ціхія, не дапускаючыя рабункаў пры якім-небудзь выпрошваньні дані, дамагаючыся толькі чагосьці зь ежы i напою. З Горадні [123] выйшлі падзеленыя вершнікі, хаваючыся ў лясох, кіраваліся да жаданага порту сваіх чаўноў, пешыя, разьмешчаныя ў чоўне, ракою Xpaнoнaм [124] днём i ноччу ў нястомным руху; яны ўяўлялі сабой прыемнае відовішча, кіруючыся праз Коўна, дзе я тады быў. Частаваў я старых гарэлкай i мёдам, весела ix затрымліваючы не безь ix ахвоты, але ж замахваліся на далейшы марш, таго ж дня, атрымаўшы адзін i другі збан мёду, а таксама падсілкаваныя мяшчанамі ежай i напоем, яны бяз шкоды адпіхнуліся ад берага з добрымі пажаданьнямі тых, якім, пакрыўшы недысцыплінаванасьць строгім парадкам, нічога ліхога пры маршы не ўчынілі.

Я 15-га гэтага месяца ў Вялене на Жмудзі паклаў першы камень пад мур будучага касьцёлу ў прысутнасьці жмудзкага суфрагана, які гадамі набліжаўся да Мафусаіла [125]. На наступны дзень я пасьпяшаўся да Коўна, зь якім разьвітаўся ў апошні дзень месяца, распачынаючы падарожжа да Вільні...


Месяц верасень

Вестка пра мір (са швэдамі. - У.С.) разышлася па каралеўстве, дазволіла трохі адпачыць зьбяднелым сялянам, а жаўнераў, якія заставаліся пад апекай Марса на чужым харчы, пазбавіла надзеі на найпрасьцейшае пракармленьне. Не было недахопу ў агідзе з боку цэсара, як i караля Францыі, кожны зь якіх імкнуўся - не без дабаўленьня мамоны як шпоры - як найшпарчэй скіраваць гатовыя сілы на ўзаемную шкоду. Шмат жаўнераў, звольненых ад прысягі, пасьля выплаты ім жалаваньня, былі адпраўленыя, іншым было загадана вяртацца вялікім кругам на Падольле, частка пры адсутнасьці веры у дамовы была выкарыстаная ў якасьці назіральнікаў за тым, ці ня будзе цяганіны зь перадачай Эльблонга i Пілавы.

Кароль прызначыў сойм на 21 лістапада, дзень Ахвяраваньня Багародзіцы [126], каб самому Богу ахвяраваць належны вотум удзячнасьці i даверыць усю Рэч Паспалітую апякунцы Марыі. Лісты, апячатаныя насуперак законам перамір'я пячацьцю, былі разасланыя па паветах у Вялікім Княстве Літоўскім, не прамаўчалі таксама для памяці прадпісанага шасьцітыднёвага доўжаньня сойму. Кароль вярнуўся ў Торунь, дзе трохі забавіўшыся, пасьля адпраўленьня маскоўскага пacлa [127] які прыбыў скардзіцца на брак міру на межах, выслаў уперад прыдворную сьвіту да Варшавы i пасьпяшаўся да Плоньска, каб дагадзіць сабе паляваньнем; выслухаўшы татарскага пасла, які прыбыў i мовіў ня вельмі красамоўным чынам, заняўся паляваньнем на палёх.

Затое ў Інфлянтах віленскі ваявода, ня хочучы чуць пра мір, узброенай сілай захапіў амаль усё Вэндэнскае ваяводзтва [128], i нават шмат інфлянцаў, якія трымаліся дагэтуль боку праціўніка, ня ведаючы пра заключаны мір, і, варожачы аб трываласьці цяперашняга посьпеху, здаліся Польшчы i Літве. Тым часам каралеўскі ліст наказаў віленскаму ваяводу ўстрымацца ад далейшых крокаў у заваёвах, вярнуць занятыя мясцовасьці, сабранага найвышэйшым коштам жаўнера распусьціць i захоўваць заключаны трывалы мір. Любоў да міру i паслушэнства памазаньніку спынілі хаду ваенных посьпехаў; хоць многія супраціўляліся, але ўсё сталася паводле жаданьня пана, жаўнер быў па адным звольнены, мясцовасьці, ледзьве занятыя, былі пакінутыя ворагам, а сам ваявода, раззброены, падаўся дадому.

Я, выехаўшы зь Пінска, 9 лютага месяца ў прысутнасьці валынскага кашталяна, князя Чартарыйскага, паклаў на зямлю вуглавы камень пад мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы. Але, паколькі мулярскі майстар пакутаваў на няздатнасьць, я паклікаў з Астрог архітэктара таварыства Ісуса па імю Бэнэдыкт Мольлі [129], прысланага з Рыма з мэтай узьвядзеньня ў рымскім стылі Астроскага калегіюму i сьвятыні. Той па прыбыцьці зганіў брак грунту i разьмяшчэньне, таму трэба было ўсё выкапаць нанова яшчэ раз.

12 верасьня

Выняты камень быў адданы зямлі разам ca срэбным надпісам маёй рукой на найбольшую пацеху душы, якую Бог выбраў, каб за шматлікія дабрадзействы ахвяравала яго імю аўтар. Так жа пры ласкавасьці надвор'я i нябёсаў, што спадарожнічала працы, амаль усе падмуркі выкапалі напрыканцы месяца лістапада. Месяц гэты аказаўся гасьцінны, напаўняючы Олыку частымі гасьцямі.


Месяц кастрычнік

Кароль у сярэдзіне месяца, прагнучы правесьці час на судох дзеля Прусаў, прыбыў у Варшаву, але адсутнасьць сэнатараў абумовіла адтэрміноўку судоў да схілу гэтага ж месяца. У Прусах гетманскія суды каралі нядбайнасьць жаўнераў; адны былі прыгавораныя да страты гонару, другія былі прымушаныя да вяртаньня скарбу атрыманых грошай, многія прызваныя на службу на Падольлі за ўласны кошт. Урэшце, некалькі тысячаў жаўнераў былі пакінутыя пад заклад, рэшта была звольненая.

Перасьледуючы вокам зайца, зь сьляпым імпэтам я стукнуўся нагой аб пень i, разьбіўшы калена, адзінаццаць тыдняў зносіў боль з трывалым цярпеньнем. Выплаціў цану двух турэцкіх коней, прыведзеных армянамі, і, парадкуючы падчас міру ваенны рыштунак, амаль цэлы месяц жывіў свае захапленьні паляваньнем i чытаньнем. 30-га гэтага месяца меўся адбыцца ў Луцку соймік, які папярэднічаў сойму, а я з пэўных прычынаў сам сабе адгаварыў прысутнічаць на ім, таму валынскаму кашталяну, які праяжджаў праз Олыку, паслужыў парадай, які, удзячна гэта прымаючы, стаў на чале зьезду i сярод згоды давёў соймік да шчасьлівага канца, астатнім прыкладаючы руку ў апошні дзень месяца да пасольскай інструкцыі.

У Нямеччыне зараза закранула войска як цэсара, так i караля Францыі; страцілі шмат жаўнерскіх душаў. Кажуць, што ў лягеры караля Вугоршчыны ня стала 15 000, французаў загінула 8000, польскі каралевіч Казімер, які там прысутнічаў, ня ўнік заразы, страціўшы некалькіх са сваёй сьвіты [130].


Месяц лістапад

26 лістапада

Між мною i літоўскім падскарбім завязалася спрэчка на пісьме. Таму крыўда, якая ўрэзалася ў памяць, падштурхнула нас абодвух адмовіцца ад дружбы, што было дастойна ганьбы ў вачах двух Ахатаў [131]. Так, пасьля выкладу справы зручна было стрымаць нежаданьне ці блізьнячыя сэрцы зноў зьяднаць сьціслым зьвязам i яшчэ большай сілай любові i аднавіць адкінутую прыхільнасьць з больш гарачым вынікам, чым раней (перш чым было прыпынена інтэрмэдыяй разлукі).

У сэнаце каронны канцлер даваў справаздачу з прускай камісіі. Кароль i сэнат выказалі камісарам удзячнасьць, ня так, аднак, учынілі паслы. Тыя, пры супраціве ліцьвінаў, якія легкадумна адклалі дачу згоды на зацьверджаньне дамоваў без абвешчаньня якога-небудзь звароту з воклічамі, выкліканымі толькі ўкленчваньнем, у маўчаньні вярнуліся да сваіх сходаў, прысьвячаючы рэшту дня ўзаемным парадам.

27 лістапада

Літоўскі пісар Сапега асірацелую ў ягоным доме пячаць Вялікага Княства Літоўскага, пакінутую ягоным дзядзькам, згадваючы заслугі апошняга, на вачох у публікі аддаў у каралеўскія рукі [132]. Кароль зычыў спачыну ценям падканцлера, калісьці высакароднага грамадзяніна, а я выступіў з пахвальнай урачыстай прамовай у пасьмяротны гонар. Ён заслужыў бы большае годнасьці, калі 6 пустату свайго розуму пакрапіў дажджом большага красамоўства. Пісар зазнаў двайное пачуцьцё болю, калі зразумеў, што ўцякаючая ад яго роду годнасьць саноўніка ня будзе больш вернутая. Хто ж можа прадбачыць перашкоду нясталасьці сьвету? Усе пасады, а менавіта Віленскае ваяводзтва, гетманства, маршалкоўства па сканчэньні ледзь двух гадоў пакінулі пакаленьне Сапегаў i Пегаса В(ялікага) Кн(яства) Лiтoўcкaгa [133], хаця i добра кілзанага лейцамі двух нашчадкаў на працягу 50 гадоў [134], не магло гэтае пакаленьне даўжэй утрымаць, а нават Пегас, як бы прыбраўшы трохі пёраў, з атрыманай уладай украўся ў блізкія дачыненьні з Пацамі і, пакінушы тых дзякуючы перавазе падскарбія, які меў бесперашкодны доступ да караля, пры ягонай згодзе перанёсься да Пацаў. Штодзённа вочы бачаць падобныя зьмены на найвышэйшых прыступках i будуць бачыць, пакуль людзкі зрок не зачыніцца, калі прыйдзе ўсеагульная пагібель... Тым часам доўжыліся народжаныя нязгодай спрэчкі паслоў; ліцьвіны пагражалі зрывам у некалькіх пунктах швэдзкіх дамоваў, калі ў сувязі са знаходжаньнем швэдаў у суседніх Інфлянтах палякі запэўняць Жмудзь i Літву ў згодных дзеяньнях на аказаньне дапамогі паводле гэтага мантуанскага "бяда няшчаснай Крэмоне як вельмі блізкай" [135]. У прыватнасьці, былі прапанаваныя тры пункты: каб, або Польшча адмовілася ад чаргаваньня ў Інфлянтах [136], або адмяніла княскую пошліну для літоўскіх суднаў [137], або згадзілася на сумеснае карыстаньне Літвой каралеўскіх маёнткаў у Прусах як набытых з аказанай ёю дапамогай. Толькі вечар спыніў узаемнае фэхтаваньне думкамі. Бо наступны дзень быў прысьвечаны справаздачы аб пасольстве у Маскву, паслы ж, г. зн. камянецкі кашталян, ужо раней прызначаны Кіеўскім, i яго калега літоўскі пісар Сапега, былі пасварыліся (з прычыны згаданай ужо справы схопленага кашталянам дыплёму прысягі вялікага князя); трэба было ix найперш памірыць, перад тым як стануць упоплеч, злучаныя павіннасьцю дачы публічнай рэляцыі; таму каронны канцлер i я ў старанным разборы справы прыгаварылі да выгнаньня маскоўскую абразу, аднаўляючы прыватны польска-літоўскі саюз з узаемнымі абдымкамі i шчырай падачай адзін аднаму правых рук...

30 лістапада

Пасьля афармленьня вынікаў было аддадзена распараджэньне, каб усе сабраліся ў каралеўскім палацы дзеля наданьня канцлерства, бо, здаецца, гэтая ўрачыстасьць сабрала ня болей асобаў у касьцёле, чым у сэнатарскай хаце. Пад кіраўніцтвам караля надворны каронны маршалак, сказаўшы паводле звычаю прамову, якая ўзносіла пасаду саноўніка пад неба, ад імя караля аб'явіў падканцлера Замойскага міністрам большай пячаці. Замойскі, працягваючы рукі, наблізіўся да каралеўскіх рук, каб забраць дар, абняў ногі караля ў доказ удзячнасьці, вярнуўшыся ж на месца, ca звыклым красамоўствам, прынёс найвышэйшыя падзякі Богу i каралю. Зноў набліжаючыся да караля, аддаў у яго рукі меншую пячаць, не прамарудзіўшы з цырыманіяльным пацалункам, i такімі словамі засьведчыў удзячнасьць за ўзнагароду: "Добра пазычаць пану на ліхву". Цяпер усім стала бачная ўзаемная радасьць караля i ўшанаванага грамадзяніна. Вось так канец месяца прынёс пачатак канцлерскай пасады.


Месяц сьнежань

Як папярэдні месяц прыаздобіў карону Польшчы новым саноўнікам, так першы дзень гэтага месяца, жадаючы, каб Літва была вольная ад зайздрасьцяў, ушанаваў літоўскага падскарбія Паца падобным уручэньнем меншай пячаці. Бо той, прыціснуты цяжарам скарбніцы i прадбачачы вялікі урон на здароўі, беручы пад увагу хутчэй сумленьне, чым даходы, хацеў зрачыся годнасьці падскарбія i ўзяць на сябе меншы цяжар. Справа рабілася тым жа самым спосабам, што i ў папярэдні дзень. Потым усіх папрасілі адысьці, нікога больш не затрымліваючы, апроч сэнатараў, вялікага сакратара, трох рэфэрэндараў, кароннага надворнага падскарбія, абодвух падкаморых, літоўскага пісара, i пачалася таемная нарада па справе каралеўскага шлюбу. Я прадбачліва затурбаваўся адпраўленьнем набажэнства да Сьвятога Духа, каб д'ябальскі дух мог вышмыгнуць зь некаторых розумаў. Некалькімі днямі раней прыбыў камянецкі біскуп, запэўніваючы некаторых у той думцы, быццам прынёс з сабою зьмену папярэдняй думкі на лепшую, аднак не дапусьціў адвесьці сябе ад пякельнай упартасьці; я чуў, як прымас гаварыў пра гэта заміж уздыханьняў...

2 сьнежня

Таксама ў гэты дзень па маёй прамове была нададзеная каралём пасада літоўскага падскарбія Мікалаю Трызьне, да гэтага літоўскаму кухмістру. Пры гэтым кароль (зьвяртаючыся) да мяне (прамовіў, паважаючы поўную фігуру падскарбія): "Трэба папярэдзіць падскарбія, каб даў зрабіць сабе моцнае сэнатарскае крэсла, каб не прагнулася пад цяжарам бруха, а ён не ўдарыўся пузам аб зямлю на сьмех іншым зь ягонага няшчасьця"...

8 сьнежня

Пасьля адпраўленьня набажэнства ўсе рушылі ў сэнат i былі справядліва ўраўняныя падаткі. Кароль, спадзеючыся на ўдзячнасьць за такое вялікае дабрадзейства міру, засьведчанае Рэчы Паспалітай, радасны выйшаў з сэнату пасьля аб'яўленьня там сваіх жаданьняў. Аб інфлянцкім леньне, каб пакуль, як i раней, гэтая правінцыя заставалася злучанай з Каронай, каб там жа некалькі старостваў паддягала леннаму цяжару, каб у Польшчы Кампінас, Казунь [138] i суседнія мясцовасьці, на Літве Горадня з прылегласьцямі аднадушна былі прызнаныя як узнагарода каралю, а таксама, каб з публічнага скарбу быў выплачаны каралеўскі доўг, які дасягае 700 000 злотых. Розныя сэнатары ў досыць доўгіх прамовах падтрымлівалі справу, даказваючы зычлівасьць i прыцягваючы да сябе прыхільны павеў будучай ласкі. Але, паколькі паслы ў інструкцыях ад шляхты нічога пэўнага не прывезьлі, а кароль на прыватнай нарадзе перадаў гэта сойму без папярэджаньня найважнейшых асобаў з усяго стану каралеўства, якія i тэта перш засвоілі i прыстасавалі вуха паслоў шляхоцкага стану да слуханьняя, усё ж прынялі гэта маўчаньнем...

12 сьнежня

Я ўсеўся за сталом літоўскага падканцлера, а вечарам гэтага дня, выехаўшы з Варшавы, абраў на начлег Волю [139]. У самы дзень майго выезду казак Суліма, прывезены як палонны з чатырма іншымі (пятаму падаравалі свабоду) да Варшавы, за дзёрзкасьць быў пакараны абезгалоўліваньнем [140].

А гэта з наступнае прычыны: 600 казакоў, упісаных у каралеўскі рэестар, пад атаманам, як яго называюць, прызначаным каронным гетманам, служаць збройна Каралеўству за плату ca скарбу, які выплачвае ім штогод акрэсьленую суму. Цяпер, у часе найжорсткіх войнаў, яны ўзрасьлі да гэткай вялікай колькасьці за кошт тых, якія, пакінуўшы плугі, шукалі ў калчанох сродкаў да жыцьця і, спакушаныя смакам рызыкі без працы, морам, на сваіх суднах, прычынялі неспакой турку, нечаканымі нападамі авалодваючы вёскамі, мястэчкамі, местамі i рабуючы ix. Туркі скардзіліся, i Асман, а ў папярэдні год цяперашні султан [141], рушыўшыся з цэсарскага трону i, рыхтуючы помсту Марса за рабункі, задумаў уступіць з войскам у польскія межы. Гетман Канецпольскі, каб зьнішчыць зарава раздражненьняў, выбраў найвыгаднае месца на востраве на рацэ Барысфен [142], бегам рэчышча якой звыклі праплываць судны казакоў на турэцкую шкоду, i збудаваў на ёй знакамітую фартэцыю Кудак, умацаваўшы яе засадай, званай драгунскай, у колькасьці некалькіх сотняў, i прыдаў ёй кіраўніка Марыяна, старога жаўнера [143], каб, пільна сьцерагучы, перашкаджаў казакам у праезьдзе. Той уласна ня толькі бараніў доступу казакам да ракі па-за дазволенымі межамі, але i наказаў ім устрымацца ад паляваньня i рыбалоўства, а парушаючых указаньне караў накладаньнем жалезных пярсьцёнкаў на ногі ды каркі. Лёхі ўжо закрылі ў сабе дваццаць, i можна было прадбачыць, што ў будучым прыбавіцца ix болей. Марыян забараніў таксама жаўнерам прадаваць казакам порах, а, падазраючы начны гандаль, замкнуў яго ў надземным калідоры. Казакі, нецярпліва зносячыя прыкрасьці i не прывучаныя да эвангельскага цярпеньня перашкодаў са спакоем, абралі военачальнікам Суліму і, заўважыўшы, што жаўнеры нясуць варту, паглыбіўыся ў сон, упаўночнай цішыні па прыстаўленых драбінах узышлі на вал i да самай фартэцыі. Дапраўды, зьяўленьне гасьцей абудзіла стражнікаў, але позна, перш чым схапіліся за зброю i вынесьлі з-пад зямлі схаваны порах, ужо фартэцыя знаходзілася ва ўладзе казакоў. Зьвязанага Марыяна паставілі як мішэнь i на ягоным голым целе многімі кулямі практыкаваліся ў трапнасьці прыцэльваньня, іншых пасеклі або катавалі. Казакі ўяўлялі сабе, што ўчынак гэты ня будзе адпомшчаны, бо караля затрымлівае працяглая вайна i вялікая адлегласьць, а гетману перашкаджае патрэба ў людзях для аблогі местаў, забраных у швэдаў, у сувязі з чым прыйшоў час (калi яшчэ ix частка была прызваная да Прусаў на дапамогу), калі яны маглі свабодна давесьці да канца свой намер. Аднак пасьля абвешчаньня міру, атрымаўшы зьвестку аб звароце каралеўскага войска i, даведаўшыся, што гетман хоча ix пакараць, пачалі шкадаваць аб сваім учынку. А каб нямногія невінаватыя не наклікалі кары на ўсіх бяз розьніцы, самі сябе прызначылі выканаўцамі кары за гэтае злачынства. Аблеглі Суліму i прыхільнікаў здрады, шматразова атакуючы валы; пасьля страты 1000 людзей уварваліся да ix сховішча, зьвязалі завадатара i іншых i яго разам з пяцьцю таварышамі, закутых у кайданы, выслалі на бліжэйшы сойм. Тыя, дапытаныя пад катаваньнямі, пад прымусам прызналіся, што ня ведалі пра дэкрэт Рэчы Паспалітае; меркавалі, што гэта немцы ca звыклай для ix нахабнасьцю акружылі фартэцыю ўмацаваньнямі, што, адраіўшы для сябе працяглы судовы працэс, хацелі тут жа помсыдіць за прыватныя крыўды i што зграшылі толькі памылкова, будучы далёкімі ад веданьня пастановы. Тлумачэньні не былі прынятыя, i ix асудзілі на сьмерць для прыкладу, каб адпудзіць іншых ад дзёрзкасьці. Сам кароль прагнуў знайсьці .спосаб вызваленьня ix ад пакараньня сьмерцю, але Зьмякчэньне рашэньня не здалося слушным, бо любой староньняй чалавечнасьцю немагчыма ўстрымаць казацкае асяродзьдзе ад свавольства.

Караля схіляла да паблажлівасьці ix нядаўняя служба ў Прусах, бо чаўны, якія зваліся чайкамі, сабраныя ў ваколіцы Пулавы, дзякуючы сваёй спрытнасьці, ноччу, як толькі займалася на дзень, паказалі прыбыўшых вачам швэдаў. Тыя найперш зьдзівіліся, потым прывіталі стрэламі з гарматаў ядрамі, але бяз выніку, бо перашкодай стала адлегласьць, урэшце выслалі вадою пасла, каб высьветліць, кім зьяўляюцца, паводле чыйго даручэньня, чаго б шукалі ў гэтым месцы. Адправілі яго з адказам, што зьяўляюцца запароскімі казакамі, што прыбылі сюды на загад караля, каб пашырыць сюды каралеўскую ўладу. I адразу, кружачы па марской затоцы, схапілі швэдзкі карабель, поўны ўзбраеньня, харчу i напояў, сеючы жах. Пазьней, пасьля прадаўжэньня перамір'я, мусілі вярнуць карабель, аднак выелі тое, што далося зьесьці, будучы па прыродзе сваёй ненаеднымі. Сапраўды, гэта падобна на цуд, што ў маленькім чоўне, атачоным вязкамі трысьнягу, так процістаяць марской буры, што хвалі ix рэдка перамагаюць. Дзёрзкасьць гарантуе ім бясьпеку, значыцца, альбо пры паўночна-ўсходнім ветры, які ўзносіць усьпененыя хвалі да зорак, калі здаецца, што разаб'ецца човен, згоднасьцю з рухам мора, i зьмешчанымі па абодва бакі трысьняговымі загародамі засьцерагаюцца ад удараў вады, альбо ў штыль, які ўкрывае мора мігценьнем хваляў, звыклі плысьці пры дапамозе вёслаў. Пілава бачыла, як падчас буры чайкі (чаўны) толькі рассыпаліся i пры моцных адважных намаганьнях усе выбавіліся зь небясьпекі, каб зноў, сабраўшыся ў аддзелы, у пярэднім радзе стаць у ваколіцах порту.

Праяўленая каралеўскім сэрцам ласка аказалася няздольнай вызваліць казакоў з апасеньня, каб непакаранае злачынства не адчыніла дзьверы яшчэ большым правіннасьцям. У прысутнасьці татарскага пасла Суліма перайшоў у каталіцызм, i катаўскі меч аддзяліў ягоную галаву ад цела, якое потым, чвартаванае, уяўляла сабой у чатырох кутох места непрыемнае відовішча. Суліма меў залаты малюнак папежа Паўла V [144], падараваны ім яму за асаблівую марскую бітву, у якой, захапіўшы трохрадовы турэцкі карабель, ахвяраваў папежу ў Рыме 300 палонных. Цяпер прасіў гэты напамінак пра доблесьць далучыць да яго цела ў зямлі. Іншыя, ня выракшыся схізмы, загінулі той самай сьмерцю. Суліму спадарожнічала спагада, што тэта яму, якога няпрыяцель хрысьціянства гэтулькі разоў, ваюючы зь ім, у бітвах ня мог забіць, адсечаная была рукой ката поўная славы галава i адкінутае цела. Так той, што яго, гэтулькі разоў у Азіі падстаўляў карак, вораг ня мог забіць, па прадвызначэньню Марса, які дапамагаў яму, выстаўленаму на небясьпеку, цяпер у Варшаве, са зьвязанымі моцнымі рукамі, мусіў выцягнуць шыю подламу катаўскаму слугу, быццам дэманструючы гэтым зьменлівасьць фартуны ў новай, ды праўдзівай, легендзе.

Год Панскі, 1636

Месяц люты

2 лютага

У тыя ж дні эйшыскі стараста Крыцкі [145] запрасіў на запозьнены банкет у кампаніі мяшчанак, якіх выбраў спасярод найзнатных, але яны былі брыдкія, з доўгімі насамі, рабыя, зморшчаныя i хударлявыя. Дзьве прыйшлі напрыканцы з апушчанымі долу вачыма, гладкія i з прытворствам. А паколькі зіма прабірала суровым марозам, трэба было разагравацца танцамі, але нутро аказалася больш схільным да распусты, якая хутчэй выклікала любоўную чульлівасьць, чым схіляла да весялосьці на банкеце. Каб узняць спакойны настрой банкета, гаспадар быў вымушаны ажывіць нас танцамі (пагаджаючыся з роспускам доўгіх валасоў). Стол быў старанна застаўлены талеркамі, поўнымі вытанчанымі ласункамі, іграла музыка.

Адзеўшы маскі на твары, адзначалі мы поены дзень Бахуса два разы запар у прысутнасьці караля, вандруючы аж да другой гадзіны па паўночы. У трэці i апошні дзень посту я запрасіў да сябе францускага пасла i шмат іншых паноў з жонкамі, каб разам завяршыць пост. Кароль прыватна даваў волю сваім схільнасьцям...

17 лютага

На сьвітаньні я выехаў з Караляўца, сьпяшаючыся ня толькі дзеля таго, каб у Коўне належным чынам i шчыра ўшанаваць караля, але таксама дзеля таго, што на падставе соймавай пастановы быў прызначаны тэрмін работы камісіі па карэктуры законаў у Вільні на дзень 1 сакавіка. Але я меркаваў, што трэба пасьпяшацца, часткова, каб аддаць належнае майму абавязку кіраўніка гэтай камісіі, часткова, каб у час адсутнасьці караля i маёй людзкая зайздрасьць ня выклікала затрымкі ў працы гэтай камісіі. Я лічыўся з тым, што мог бы пачаць яе працу, а потым вярнуцца ў Коўна i прыняць там караля як свайго госьця. Бо кароль сам пры разьвітаньні прадпісаў мне свой прыезд каля 6 сакавіка.

Аднак я выехаў у моцны мароз, які аднаго дня, менавіта 22-га гэтага месяца, сярод віхуры так мучыў мяне i маю службу, што не было нікога, хто б прыехаў да Коўна, не адмарозіўшы твар ці іншыя часткі цела. У гэты дзень я спаткаў літоўскага падскарбія, які ехаў на мяжу Літвы аж да Юрбарка, дзе меў намер чакаць караля i там паводле звычаю пільнаваць справы літоўскага скарбу. Сьпяшаліся таксама літоўскія падканцлеры i жмудзкі i смаленскі кашталяны, каб асабіста прывітаць ад імя Літвы пана, які прыбывае, i ахвяраваць яму свае паслугі...

Аднак кароль скараціў сваё знаходжаньне ў Караляўцы, не паехаў, як намерваўся, да Пілавы, але, згадзіўшыся ў пытаньні пра каралеўскую пошліну, яКую разам зь мяшчанамі ўстанавілі ў памеры 400 000 зл., 23-га гэтага месяца кароль пакінуў Каралявец, утрыманы на пастоях коштам прускага князя. У дарозе каралю данесьлі аб сьмерці наваградзкага кашталяна Копця. А вакансіі (кароль) падзяліў з уласьцівай яму шчодрасьцю наступным чынам: кашталянію аддаў Рудаміну, наваградзкаму харунжаму. Озу i Пералом - літоўскаму падскарбію, Борцю Мадалінскаму, мсьціслаўскаму войскаму [146]...

27 лютага

Я паехаў шпарка да Вільні, прагна чакаючы дня 1 сакавіка, каб, захапіўшыся камісіяй па карэктуры законаў, не занядбаць прыезду ў Коўна караля i ўнікнуць папроку з боку дваранаў у скупасьці.

28 лютага

Раніцой я ўскочыў у Вільню. Выслаў ганца да віленскага біскупа да ягонай рэзыдэнцыі у Верках, запрашаючы яго ў Вільню на наступны дзень, каб, падрыхтаваўшы розумы дэпутатаў да карэктуры, у дзень 1 сакавіка дапамог мне ад'ехаць у лепшай аўры, што таксама мне ўдалося...


Месяц сакавік

7 сакавіка

А восьмай гадзіне настаў уласна пачатак карэктуры, за чатырма сталамі, састаўленымі разам у прамакутнік, накрытымі сукном, каб закрыць голае дрэва. Гэтыя сэнатары былі прызначаныя найперш у пастанове каралём i запісаныя потым ва ўнiвэpcaлax [147]: біскупы, віленскі i жмудзкі, мсьціслаўскі ваявода, я, літоўскі падканцлеры, літоўскі падскарбі, i духоўны літоўскі рэфэрэндары. З кожнага ваяводзтва i павету было абрана па адным на гэтую функцыю, вось іхныя імёны: зь Віленскага прыслалі Зяновіча, земскага віленскага судзьдзю; з Ашмянскага быў Воўчак, ашмянскі стараста; зь Лідзкага Лімант, лідзкі войскі; зь Вількамірскага Сумарок, земскі вількамірскі судзьдзя; з Браслаўскага Тур, земскі браслаўскі падсудак; з Троцкага Нарбут, земскі троцкі пісар; з Горадзенскага Кірдзей, горадзенскі падстолі; з Ковенскага Шукшта, падкаморы гэтага павету; з Упіцкага таксама тамтэйшы падкаморы Белазор; са Жмудзі толькі Грушэўскі, земскі судзьдзя; ca Самаленскага Войшка; са Старадубскага Цяльшэўскі, наваградзкі северскі падстолі; з Полацкага Падбіпята, зь нядаўняга часу там жа земскі пісар; з Наваградзкага Абрынскі, земскі наваградзкі судзьдзя; ca Слонімскага Трызна, вількамірскі стараста; з Ваўкавыскага Аленскі, судзьдзя той жа зямлі; зь Віцебскага Старасельскі, тамтэйшы земскі судзьдзя; з Аршанскага Падбярэскі, які прыбыў таксама як дэпутат на трыбунал; зь Берасьцейскага Сапега, літоўскі харунжы; зь Пінскага Праташэвіч, з Мсьціслаўскага Копаць; зь Менскага Немста, падсудак гэтага павету; з Мазырскага Вольскі; з Рэчыцкага Юдыцкі, маршалак гэтай зямлі [148].

Розум падказаў мне перадаць таксама нашчадкам імёны сэнатараў: віленскі біскуп Война, жмудзкі Тышкевіч, мсьціслаўскі ваявода Кішка, я, які гэта піша, падканцлеры Пац, падскарбі Трызна, рэфэрэндары, брат падскарбія Трызны. Ужо ў гэтым парадку заселі паводле літоўскіх статутаў за сталамі ў роўнай колькасьці асобаў. Папрасіўшы Божае помачы кароткай прамовай, я распачаў нараду. I найперш трэба было вырашыць справу ўпіцкіх выбараў, дзе на ацэнку законаў абралі двух Белазораў [149]. Пастанавілі пакінуць падкаморага, а як асыстэнта без рашаючага голасу выдзеліць яму ЯГО брата. Мы пагадзіліся на формулу прысягі, але выкананьне яе было адкладзена з прычыны хваробы віленскага біскупа i адсутнасьці некалькіх іншых асобаў. Пасьля такога заканчэньня сэсіі мы, сэнатары, падаліся да караля, а іншыя калегі з карэктуры разышліся.

Лідзкі пасол судзьдзя Кунцэвіч [150] прапанаваў каралю пісьмо шляхоцкага сойміку свайго павету з жаданьнем высьвятленьня ад імя ўсёй Літвы, дзеля чаго ў пастановах мінулага сойму Літву абмінулі пры маскоўскай камісіі. Кароль яго зганіў у пададзеным мною адказе, заявіўшы, што адна лідзкая зямля ня можа сабе ўзурпаваць гонару ўсёй Літвы; у тым, што былі прапушчаныя літоўскія камісары, вінаватыя вашыя паслы, якія занядбалі гэтае ўпісаньне; на будучыню яны не павінны прыпісваць уласную віну некаму іншаму. За гэтую ж кару трэба быць удзячным i каралю.

Прыватна, бязь сьведкаў, уручалі дары каралю віленскія мяшчане, а іхны войт сказаў прамову, узносячы ў пахвалах усеагульны мір, умацаваны стараньнямі караля, мір, які гэтулькі гадоў быў на выгнаньні i быў нарэшце вернуты на радасьць усім, хто яго альбо ніколі яшчэ ня бачыў, альбо, забыўшыся, цяпер пазіраў на яго, як ён напаўняе радасьцю зямлю i неба. Віленскія мяшчане самаахвярна клапаціліся таксама i пра спакой караля, просячы аб захаваньні непарушнымі ix прывілеяў. Прасілі не дарэмна, бо кароль казаў засьведчыць ім празь мяне надзею на сваю ласку...

13 сакавіка

Мы закончылі першы разьдзел статуту карэктуры законаў. Хавалі смаленскую ваяводзіну, схізматычку, Абрагамовічаву [151], з пункту погляду ветлівасьці трэба было, каб мы ўсе бралі ўдзел у гэтым пахаваньні, аднак каталіцкая дбайнасьць наказала нам павярнуць ад парогу царквы.

14 сакавіка

У згодзе скончылі мы другі разьдзел Літоўскага статуту. Увечары кароль вярнуўся ў Вільню.

15 сакавіка

Канфэдэрацыю дысыдэнтаў у трэцім разьдзеле статуту, якая гарантуе ім бясьпеку, адклалі да дыскусіі на трэці дзень. У гэты ж дзень адбылася таемная парада, ці прадаставіць жалезны ліст (сальву) Зяновічу, які за свой паядынак у Варшаве з Сапегам дэкрэтам маршалкоўскага суда быў асуджаны на інфамію [152]...

16 сакавіка

Пальмавая нядзеля страціла пальму цьвярозасьці ў літоўскага рэфэрэндара сярод весялосьці i мноства келіхаў; бо ў пост гасьцям былі паказаныя маскі Бакха, а ўцеха гасьціла пры разьліваньні смачнага панонскага віна [153]...

28 сакавіка

Затрымала нас каралеўскае відовішча, вось ад гадзіны трэцяй да шостай папаўдні тры мядзьведзі змагаліся ў замку з сабакам, падахвочваючы нас да сьмеху, а для зубоў зьвяроў робячы прадмет, годны шарпаньня. З дапамогаю жалеза два мядзьведзі загінулі, трэцяга захавала ў той дзень незвычайная зацятасьць...


Месяц красавік

20 красавіка

Я наладзіў вясельле слугі Завішы ca служэбніцай маёй жонкі; быў у мяне ўвесь двор. Селі мы за стол рана, пасьля чытаньня казаньня італьянскім капуцынам па імю Магні [154]. на якое нас запрасіў на замак каралевіч Казімер. Прапаведнік так моцна жэстыкуляваў, што больш увагі зьвярталі на ягоныя рухі, чым на казаньне. Я, як госьць, узняў гэтулькі келіхаў, менш зь віном, больш зь півам, ледзь дакрануўшыся да ежы, што як ніколі засьмеціў сабе галаву, мне цяжка было выказацца няскладнай мовай. Я ледзьве мог гаварыць. Усе проста пазбыліся цьвярозасьці i ветліва адзін з адным спрачаліся, узьнімаючы вялікія келіхі. Увечары, калі добрая думка выпарылася з галавы, я ўжо цьвяроза закончыў вячэру. Быў на тым вясельлі таксама віленскі ваявода i браў удзел у пачастунку з братэрскім афэктам.

21 красавіка

Увесь гэты дзень я правёў на танцах між новых гасьцей, ужо ўнікаючы піцыця. Аднак былі i такія, што зноў аддаваліся пьянству...

27 красавіка

Пасьля сьвятое імшы [155] я меў кароткую разьвітальную аўдыенцыю ў караля, хочучы месяц травень прысьвяціць лячэньню i прыватным справам. Кароль таксама вырашыў аддацца раскошам вандроўкі па палёх i паляваньням, мяняючы розныя мясцовасьці паводле свайго ўпадабаньня. У гэты дзень адзначалі праваслаўны Вялікдзень, запозьнены ў дачыненьні да нашага (каталіцкага).

28 красавіка

У справе жмудзкага старасты Валовіча, чалавека сталага веку i знакамітага заслугамі, падалося нас некалькі з просьбай да каралевіча Казімера, каб меў ласку Кобрыньскую экaнoмiю [156], якая ўжо доўгі час заставалася ў руках старасты, пакінуць у яго ўладаньні (ухвалай сойму яна была пажыцьцёва аддадзеная каралевічу) i каб адклікаў пасланых ім такіх суровых рэвізораў, а сівой галаве дазволіў спакойна памерці. Каралевіч неахвотна нас прыняў i адправіў з пагардлівым адказам; мы пасьмейваліся з гэтага ягонага пасьпешлівага суда. Потым, у адпаведнасьці са звычайным цырыманіялам, мы зьявіліся ў караля, дзе ўзьнікла спрэчка пра большае права на Курляндыю паміж ураднікамі Кароны i Літвы. Абмяняўшыся лістамі, з захаваньнем права абодвух народаў, было ўстаноўлена, што ў гэты дзень літоўскія рэфэрэндары i пісары маюць укладваць сэнтэнцыі дэкрэту без прыкладваньня пячаці зь літоўскай Пагоняй. Аднак вечарам (толькі з пунктам, абяцаным у лісьце і, як меркавалі, дабаўленым каронным падканцлерам, згадзіліся з абодвух бакоў) я параіў яго не падпісваць, што было прынята непрыхільна з боку падканцлера; з гэтага я мусіў правесьці ноч не найлепшым чынам...


Месяц травень

2 траўня

...Тады ў Коўне здарыўся варты жалю выпадак. У той час там праходзілі старосьцінскія суды. Прыбылі на ix двое родных братоў Івіцкіх, шляхта з Ковенскага павету [157]. Толькі падпілі мёду, паміж імі выбухнула спрэчка за прыслугу. Малодшы, выходзячы з хаты, пхнуў ззаду праз акно брата, уганяючы яму ўсё жалеза ў плечы. Паранены, праткнуты шабляй, упрошваў брата, каб не выцягваў клінка. Забойца ж, ці то не пачуў яго, ці то яшчэ ахоплены гневам, ня выслухаў просьбы паміраючага, выцягнуў жалеза зь ягонага цела, а той адразу ўпаў без жыцьця, выпусьціўшы толькі апошні енк болю. Забойцу адразу схапілі, але горад, абмеркаваўшы справу, за раскаяньне i на парукі паблажліва выпусьціў яго, аддаючы пад трыбунальскі суд. То быў рэдкі прыклад лагоднасьці, ня варты перайманьня. Бацька, аплакваючы потым страту аднаго сына, з бацькоўскае любові прасіў пакінуць жывым другога...

9 траўня

Мой гайдук, чалавек прыстойных звычаяў, запарушыўшы некалькі галаву гарэлкай, схапіў на Немане лодку, хочучы хутчэй за іншых перабрацца на другі бок. Кіруючы ня досыць спрытна, выкінуўся зь яе i даў паглынуць сябе хвалям.

10 траўня

...Пад канец месяца смаленскі ваявода перасьцерагаў мяне ў лісьце аб канцэнтрацыі маскоўскіх войскаў; пра гэта самае ён даручаў таксама данесьці i каралю з боязі перад гэтак часта спазнаванай нявернасьцю няпрыяцеля, які, прадоўжыўшы мір са швэдамі i татарамі i скарыстаўшы раззлаванасьць узбунтаваных запароскіх казакоў пад кіраўніцтвам здрадніка Тараса [158], мог бы задумаць вяртаньне Смаленска. Навіны гэтыя не былі прыемныя; яны дазвалялі толькі пакаштаваць доўга чаканага міру. Потым мы чакалі пацьверджаньня. Але кароль пастанавіў выслаць да Масквы двух менш значных паслоў, аднаго паляка Аборскага, а другога ліцьвіна Куноўскага [159]; яны мелі пакласьці канец спрэчцы пра неўладкаваныя межы, абазнацца ў становішчы ў Маскоўскім княстве i пра ягоныя намеры данесьці каралю. У апошні дзень месяца яны былі азнаёмленыя праз падканцлерых з адпаведнай інструкцыяй, бо мяне тады ў Вільні не было.


Месяц чэрвень

У першыя дні месяца я даведаўся зь ліста караля пры пасярэдніцтве рыскага старасты Сапегі [160] пра беспадстаўную трывогу аб маскоўскім войску; я цешыўся мірам.

3 чэрвеня

У Вільні распачала працу камісія, скліканая дзеля ўрэгуляваньня леташняга бунту, скіраванага супраць тамтэйшай сынагогі i жыдоўскіх дамоў. Віленскі ваявода аказаўся няўмольным для мяшчанаў, а падканцлеры таксама ня быў для ix ласкавы; павялічыўшы штраф за нанесеныя шкоды, ён узмацніў апеку над жыдамі. Мяшчане (абапіраючыся на даўнія законы), апелявалі да самога караля, што ледзьве з неахвотай было прынята. Мяне таксама віленскія мяшчане заклікалі не без заклінаньняў з боку духавенства. Але, хоць я меў у Коўне як госьця родную сястру, нясьвіскую ігуменьню, што мяне ўстрымала ад ад'езду, аднак пераважылі публічныя просьбы, бо 17-га гэтага месяца зноў мусіла распачаць сваю працу камісія, а кароль ужо 8-га бяз звыклых цырымоніяў вярнуўся ў Вільню...

15 чэрвеня

Не зьвяртаючы ўвагі на сьпёку, што лілася зь неба, ня літуючы коней, замучыўшы слабы пол, i духоўны, i сьвецкі, я прыехаў у Вільню ці не апоўначы. Найперш праводзіў манашак i толькі потым падаўся дадому. Не натрапіў ні на кога цьвярозага, бо колькі праходзіла па вуліцах, гэтулькі спаткаў я вясёлых i падпітых разбойнікаў.

16 чэрвеня

Зьявіўшыся перад каралём, я адразу, без затрымкі i адпачынку, узяўся за наладжваньне згодьі паміж мяшчанамі ды жыдамі. Кароль, прымаючы рашэньне аб згодзе, сваёй павагай схіляўся на бок жыдоў; я хацеў прывесьці гэтую дамову ў выкананьне.

17 чэрвеня

Я быў заняты наведваньнем многіх асобаў. Зьявіўся я таксама ў новага папескага легата Філянардзі, уладальніка доўгага носа...

22 чэрвеня

Судзілі перад каралём аднаго дэпутата да трыбуналу, абвінавачанага ў згвалтаваньні паненкі. Маршалак дамагаўся кары; адданьне належнага трыбунальскай пасадзе (падсуднага) i павага да яе ўлагодзілі справу...

25 чэрвеня

Віленскі ваявода ў прысутнасьці караля звольніў ад сваей апекі пляменьніка Багуслава Радзівіла, якому скончылася 17 гадоў; найперш ён атрымаў нашую братэрскую згодную думку. Увечары з аказіі згоды мяшчанаў з жыдамі сышліся ў маім доме госьці; да позьняе ночы заставаліся ў мяне паяднальнікі на вясёлым пачастунку.

26 чэрвеня

Кароль, пакляўшыся адпомсьціць мядзьведзям, палюючы на працягу двух дзён, забіў ix сем, вызваляючы такім чынам сялянаў ад неспакою перад гэтым зверам...


Месяц ліпень

3 ліпеня

Была скліканая таемная парада, бо гетман Канецпольскі паведаміў лістом каралю пра бунт татарскага хана супраць туркаў; гетман ня ўтойваў, што татары хочуць уцячы пад апеку караля. Пастанавілі дзейнічаць асьцярожна: няхай кароль хутчэй за ўсё прыкідваецца, што прымае падданства гэтых варвараў, а казакоў пасылае ім на падмогу, са згоды гетмана, але так, быццам кароль пра гэта нічога ня ведаў.

5 ліпеня

У касьцёле Сьвятога Яна адбылася прамоцыя каралеўскага прапаведніка з Таварыства Ісуса, Сарбеўскага, на доктара тэалёгіі [161]. У касьцёле прысутнічаў кароль, нунцы i ўсе, абавязкам якіх было суправаджаць двор. Музыка, падзеленая на чатыры хоры, соладка гучала па ўсім касьцёле. Кароль ахвяраваў доктару пярсьцёнак з сапфірам, які адзеў яму на палец рэгент Гембіцкі. Сам жа дактарант зьдзівіў аўдыторыю пекнай прамовай на рэдка сустраканай, гэтак выкшталцонай лаціне. Мяркую, што нічога больш нельга было б патрабаваць, бо ў ёй праявілася яго найвышэйшая амбіцыя дагаджэньня ўсім, каб у прысутнасьці ўсяго двара i гэтулькіх сабраных асобаў гэтая цырымонія атрымалася найшыкоўнейшая. Потым кароль наведаў калегію, (дзе) разам з каралеўнай яны захапляліся прыгажосыцю саду i былі пачаставаныя келіхам віна...

19 ліпеня

...У гэты час трыбунальскія судзьдзі прыгаварылі да пакараньня сьмерцю праз адсячэньне галавы братазабойцу Быкоўскага (бо ў часе сну ён забіў брата жалезным абушком, асуджаючы яго (такім чынам) на вечны сон).

Я, згодна з пастановай 1635 года [162], дзеля таго каб дагадзіць айцам Таварыства Ісуса, пацьвердзіў у трыбунале пінскую фундацыю.

20 ліпеня

У сваім маёнтку ў Чарнаўчыцах [163] памёр мой стрыечны брат, віленскі кашталян Радзівіл; пакінуў тры дачушкі i жонку з роду Зяновічаў.


Месяц жнівень

14 жніўня

У гэты дзень адбылося перанясеньне астанкаў Сьвятога Казімера [164] у капліцу, узьведзеную зь італьянскага мармуру, дзякуючы шчодрасьці караля Жыгімонта III i завершанай цяперашнім каралём Уладзіславам. Ход гэтай урачыстасыді быў такі. Напярэдадні пасярод касьцёлу быў пастаўлены катафалк. Перад вячэрняй канонікі на сваіх плячох вынесьлі астанкі з гаштольдаўскай капліцы [165] (мы, каронныя літоўскія ўраднікі, таксама ім дапамагалі) i зьмясьцілі ix на катафалку; музыка, якая дагэтуль маўчала, у часе ўрачыстасьці пекна падыгрывала. Потым была адпраўленая звычайная вячэрня. Трупу Сьвятога Казімера прыаздобіла з сваей набожнасьці каралеўна, укрываючы яе саванам, тканым залатымі кветкамі; не бракавала там дарагіх камянёў i пярсьцёнкаў.

Раніцой каралеўна разам з дваром была на сьпяванай імшы i на пекным казаньні. Каля гадзіны трэцяй апоўдні кароль, ня могучы хадзіць з прычыны падагры, загадаў насіць сябе на крэсьле сваім шляхоцкім дваранам, якія мяняліся з прычыны цяжару.

Перш чым распачалася працэсія, каралеўскі прапаведнік з Таварыства Ісуса Сарбеўскі, аздоблены доктарскай мантыяй, вымавіў з амбону казаньне на лацінскай мове, уключыўшы ў яе панегірык, адпавядаючы сьвятасьці Казімера, такі пекны, што ніхто з дваранаў не адважыўся б на гэта, а многія казалі, што яго выкшталцонай лацінскай мове ня трэба было нават аздобы доктарскай мантыяй, бо i без яе можна было б яе прыпісаць доктару, i не рабілі гэта толькі зь ветлівасьці. Калі працэсія начала рух, неба, зацягнутае цёмнымі хмарамі, пагражала дажджом на радасьць герэтыкам i схізматыкам, а мы маліліся, каб яно накшталт балдахіну прыкрыла i хавала нас сваім ценем ад сквару сьпякотнага дня. Гэтак i сталася, многія меркавалі, што адбылося гэта проста цудоўным чынам. Ва ўрачыстасьцях узяло ўдзел шмат іншаверцаў, i тлумачылі яны гэта тым, што аказваюць гонар не сьвятому, а астанкам літоўскага князя...


Месяц верасень

9 верасьня

Дабіўшыся ў караля новай разьвітальнай аўдыенцыі, а гадзіне другой апоўдні, бо i кароль зьбіраўся да Горадні, літоўскі рэфэрэндары Трызна наладзіў банкет для літоўскіх сэнатараў. Я адмовіўся, спасылаючыся на каралеўскія справы. Так ахвотна на гэтым банкеце лілося ў горлы віно, што неўзабаве добра падпітыя зьявіліся ў караля. Тым часам надышлі лісты ад паслоў, выпраўленых у Macквy [166] i таму адразу была скліканая таемная нарада. Толькі маршалак Алалінскі i я засталіся вартавымі ўстрыманьня, астатнім напой зрабіў целы непаслухмянымі. Узьніклі сумненьні ў гэтай нарадзе. Віленскі ваявода, як заўсёды гаваркі, хацеў аказацца яшчэ больш гаваркім, бо адчуваў, што яго абразіў каронны падканцлеры, адабраўшы голас у маскоўскіх справах. Бо дагэтуль толькі літоўскія саноўнікі давалі адказы i ўносілі прапановы ў гэтых справах. Ваявода пачаў бессаромна нападаць на падканцлера. А перад гэтым смаленскі ваявода ў сваім выступе даў аказію віленскаму ваяводу на ўзвышэньне (як звычайна бывае з самых нязначных прычынаў i робіцца дрэнным тлумачальнікам нават лагоднасьці). Віленскі ваявода ўжо хацеў узарвацца адказам смаленскаму, але маршалак не дапусьціў зрыву далейшых выступаў. У гэты час падышоў віленскі біскуп, таксама нападпітку, i пачаў скардзіцца на дзёрзкасьць палякаў i ўціск літоўскіх правоў, выходзячы за межы прапазыцыі.

Пасьля выступаў сэнатараў кароль выказаўся сам i, усхапіўшыся, сказаў сябе несьці сваім дваранам. Віленскі ваявода стараўся затрымаць караля i прасіў маршалка аб прадастаўленьні яму абяцанага голасу. Але маршалак, абураны праяўленьнем браку павагі да караля, адклаў выступ ваяводы да іншага часу i, спасылаючыся на адыход караля, абвесьціў, што цяпер тут ня месца для гэтых справаў. У гэтым прычына нязгоды. Кароль i мы былi перакананыя, што, калі б далі слова ваяводу, дайшло б да яшчэ большай нянавісьці да смаленскага ваяводы; вось чаму кароль, пайшоўшы на хітрасьць, палічыў за лепшае зьнікнуць. Уся фурыя гневу ваяводы скіравалася цяпер на маршалка: "Будучы сойм разьбярэцца, ці можна пазбаўляць права голасу віленскага ваяводу. Ужо палякі глумяцца над намі, ліцьвінамі, у самой Літве i нават хочуць нас заняволіць; Радзівіл нічога ня мае да Апалінскага, але ваявода хоча разабрацца з маршалкам, захоўваючы непарушнай дружбу. Няхай сарвецца сойм, i нават не раз, але няхай будзе ўшанаваная сэнатарская годнасьць, мы ня можам страціць вольнасьці. Літва ніколі не падпарадкуецца дэспатычнай уладзе". Ваявода голасна выкрыкваў па дарозе да касыдёлу, на што маршалак, ужо адказаўшы, ухіляўся ад размовы маўчаньнем. Сын ваяводы, літоўскі падканцлеры, з запалам сваёй юначай крыві, будучы падмацаваным яшчэ агнём Цэрэры [167], не шкадаваў языка i крычаў да караля, аб'яўляючы вайну палякам, што літоўскі народ ня можа ўжо далей зносіць гэтае пагарды, выказанай яму гэтулькі разоў. Надыдзе час, калі не празь дзьверы, але i праз вокны мы будзем ix выкідваць, I выказваў яшчэ іншыя рэчы, што цьвярозыя, паводзячы плячыма, зь цяжкасьцю зносілі. Толькі калі ўсе ўвайшлі ў касьцёл, скончыліся гэтыя крыкі адносна каралеўскае годнасьці...


Пераклад i публікацыя Уладзімера СЬВЯЖЫНСКАГА.

Аўтар выказвае падзяку прафэсару Уладзімеру Сакалоўскаму за прадастаўленьне крыніцы для гэтай публікацыі.



[1] Ясенна - прыток Дняпра, на захад ад Смаленска.

[2] Ваявода віленскі Крыштап Радзівіл (1633 - 1640).

[3] Ваявода смаленскі Аляксандар Гасеўскі (1625-1639).

[4] Сямен Васілевіч Празароўскі, расейскі военачальнік.

[5] Генрык Шмелінг, стараста арленскі, палкоўнік.

[6] Станіслаў Шэмет, Вільчынскі - скар. Выляжынскі, Валяр'ян смаленскі земскі судзьдзя.

[7] Міхаіл Барысавіч Шэін, расейскі военачальнік.

[8] Готард Вільгельм Бутлер, пісар канцылярыі караля з 1624 г., дваранін Яна Казімера.

[9] Генрык Эстка гербу Эсткен.

[10] Януш Радзівіл, падкаморы літоўскі, езьдзіў у канцы 1632 г. у Англію і Галяндыю з запрашэньнем на каранацыю Уладзіслава IV.

[11] Мікалай Абрагамовіч або Абрамовіч, сын Яна, ваяводы смаленскага (1596-1602), палкоўнік. Якуб Вайгэр, ваяводзіч хэлмінскі.

[12] Мікалай Мачарскі, ротмістар казацкае харугвы.

[13] Вулкан быў у рымскай міталёгіі боствам агню, адгэтуль выраз «ахвяраваць Вулкану» азначае проста спаліць.

[14] Вязьма - горад у Расеі, на паўночны ўсход ад Смаленска.

[15] Багданава Ваколіца - гара на адлегласьці 1 мілі ад Смаленска.

[16] Якуб Караль Мадалінскі, войскі мсьціслаўскі, каралеўскі палкоўнік.

[17] Калодна - прыток Дняпра пад Смаленскам.

[18] Нольдзіюс (Нольдэн) Макс, курляндзкі шляхціч.

[19] Перад бітваю пад Панёўцамі.

[20] Пераправа адбылася пад Грынчуком.

[21] Студзяніца - места на левым беразе Днястра, на паўднёвы ўсход ад Камянца-Падольскага.

[22] Аляксандар Тшэбінскі (Трэбінскі).

[23] Карэц - места на ўсход ад Луцка, у ваяводзтве Валынскім.

[24] Яблоннае - вёска ў павеце Роўна, у ваяводзтве Валынскім.

[25] Маструхіюс (Чаркаскі Дзімітр Маструкавіч), князь, расейскі военачальнік.

[26] Іван Нікіціч Раманаў.

[27] Картаўна або картана, медная ці жалезная гармата з ствалом сярэдняе даўжыні, калібру 98 - 190 мм, якая зараджалася сьпераду; з прычыны агульна невялікай вагі лёгкая ў транспартаваньні.

[28] Гэта мела месца 20.ХІ (у арыгінале пасьля 21.XI).

[29] Станіслаў Даніловіч, стараста корсунскі i чыгірынскі (1631-1637).

[30] Стэфан Пятроўскі, каралеўскі ротмістар.

[31] Верагодна, Андрэй Серакоўскі, ротмістар, вядомы са швэдзкае кампаніі.

[32] Аляксандар Юльянавіч Лесьлей (Лесэль, Лесэлюс), чужаземскі обэрстэр у расейскім войску.

[33] Томаш Сандэрсан, ангельскі палкоўнік у расейскай службе.

[34] Мікалай Мачарскі, ротмістар. Зьбігнеў Гарайскі?

[35] Гараманты, жыхары аазісаў лібійскае пустыні; стылістычны зварот замест: загінуў.

[36] Марцін Каліноўскі, падкаморы падольскі (1632-1646).

[37] Аўтар пазнаёміўся асабіста зь інфанткаю Ізабэляю ў 1624 г. у Брукеэлі падчас падарожжа, зьдзейсьненага з каралевічам Уладзіславам па Эўропе.

[38] Казяніцы - на паўночны ўсход ад Радама, у ваяводзтве Сандамірскім.

[39] Невядома, які з Рэяў, верагодна, Андрэй, каралеўскі сакратар.

[40] Броды - места ў львоўскай зямлі на паўночны ўсход ад Львова.

[41] Мікалай Кунцэвіч, падкаморы пінскі (1633-1660). Ежы Даніэль Война (Юры Даніла Война), падсудак земскі пінскі.

[42] Самуіл Смольскі, казацкі ротмістар.

[43] Гальяш Арцішэўскі, палкоўнік пяхоты.

[44] Ян Плятар, обэрстэр i магістар артылерыі. Самуіл Пшыпкоўскі, пісар арыянскі, сакратар Крыштапа Радзівіла.

[45] Томаш Сандэрсан забіты 13.XII.1633 Аляксандрам Лесэлем. Вільгельм Росвэрман. Фёдар Ахрымавіч Сухацін.

[46] Ржэва - места ў Расеі над Волгаю, на паўночны ўсход ад Смаленска.

[47] Самуіл Камароўскі.

[48] Уладзіслаў Валовіч, памёр у 1669 як ваявода віцебскі (1658 - 1669) i гетман польны літоўскі (1667 - 1669).

[49] Напэўна, Даніла Мадалінскі, капітан казацкае харугвы.

[50] Цяпалава - веска каля Белае.

[51] Філарэт быў зьняволены палякамі ў Мальборку ў 1611 - 1619 гг.

[52] Перамір'е было заключанае ў Дзявуліне 3.1.1619 на 14 з паловай гадоў.

[53] Гаворка ідзе пра суперніцтва між гетманам польным літоўскім Крыштапам Радзівілам i гетманам польным каралеўскім Марцінам Казаноўскім.

[54] Фактычна капітуляцыя адбылася 25.11.1634.

[55] Альбрыхт Вацлаў Яўзэбі Валенштэйн (Вальдштэйн), які нарадзіўся 14.IX.1553 у Германавіцах у Чэхіі ў пратэстанцкай сярэднешляхоцкай сям'і, юнаком перайшоў у каталіцызм.

[56] Філіпо, срэбная гішпанская манэта, выбітая ў 1588-1778 гг. з утрыманьнем срэбра 27,842 г.

[57] Шарль дэ Лянжэваль, француз у службе цэсара, браў удзел у вайне з чэхамі, у тым ліку пад Белай Гарой у 1620 г.; загінуў у 1621 г.

[58] Сойм у Рэгенсбургу VI-VIII 1630 г. Фэрдынанд III з 1625 г. вугорскі кароль, з 1627 чэскі, цэсар - у 1627 -1657 гг.

[59] Густаў Адольф выгрузіўся на Памор'і ў чэрвені 1630 г.

[60] Параза Цільлі пад Брайтэнфэльдам, 8 км ад Ляйпцыга.

[61] Філіп IV, кароль Гішпаніі (1621-1665).

[62] Фэрдынанд III, каранаваны на караля Чэхіі 27.IX.1627.

[63] Максымілян I, баварскі курфюрст.

[64] Актавіё Пікалёміні, цэсарскі генэрал (1600-1656), паходзіў з Флярэнцыі.

[65] Валенштэйн замардаваны 25.ІІ.1634 г. (памылка аўтара дыярыюша) у Хэбе (Эгеры, месьце над ракой Орай, у заходніх Чэхах, на нямецкай мяжы). Палкоўнік Уолтэр Батлер, ірляндзец у цэсарскай службе, быў удзельнікам сьпісу афіцэраў, верных Фэрдынаяду II. Замардаваньне ўчыніў капітан Уолтэр Дэвэру.

[66] Філіп Бухгольц.

[67] Князь Фёдар Валконскі.

[68] Якуб Вайгэр.

[69] Андрэй Рэй, каралеўскі сакратар. Мікалай Гневаш, люблінскі харунжы. Аляксандар Агінскі, троцкі харунжы.

[70] Фёдар Вароніч выехаў у пасольстве да масквы 4.1.1634.

[71] У Аляксандр Тшэбійскі (Трэбінскі).

[72] Каймакам, па-ара6ску намесьнік, намесьнік вялікага вэзыра, у 1634-1635 гг. Байрам баша. Табані Ясі Махмэд баща, вялікі вэзыр да 1637 г.

[73] Асман II, турэцкі султан (1618-1622), замардаваны янычарамі ўзбунтаваліся, у лёхах Сямі Вежаў у траўні 1622 г.

[74] Вялікдзень прыпадаў на 16.IV.1634.

[75] Вялікдзень прыпадаў на 16.IV.1634.

[76] Сямлёў, места на паўночны ўсход ад Дарагабужа ў кірунку Вязьмы, над Паляноўкай.

[77] Цар Міхаіл Раманаў.

[78] Сямён Васілевіч Празароўскі, военачальнік расейскі. Аляксандар Юльянавіч Лесьлей, расейскі камандуючы.

[79] Князь Фёдар Валконскі. Арцемій Васільевіч Ізмаілаў, ваявода, i ягоны сын, відаць, Васіль.

[80] Людвік Ягелончык, вугорскі i чэскі кароль (1516-1526). Уладзіслаў III Варненскі, польскі кароль (143.4-1444) i вугорскі (1440-1444).

[81] Кёсэм Маапэйкер, фундатарка пекнай машэі (мячэці) ў Канстантынопалі.

[82] Войцех Станішэўскі памёр 17.IV.1634.

[83] Тытул, які належаў з выбараў вялікага князя ў 1610 годзе.

[84] Князь Аляксей Міхайлавіч Львоў, акольнічы i намесьнік суздальскі. Фармальна дамова была падпісаная 14.VI.1634.

[85] Адам Казаноўскі i Альжбета Случанка, дачка Аляксандра, ваяводы менскага. Шлюбаваліся ў Вільні 25.VI.1634.

[86] Князь Францішак Заерскі, біскуп суфраган луцкі, пробашч інфулят олыцкі, канонік плоцкі, дэкан пултускі, архідыякан сандамірскі.

[87] Станіслаў Даніловіч, рускі (беларускі) ваявода, стараста корсуньскі i чарынскі, i Еранім Радзлёўскі.

[88] Уладзіслаў-Дамінік Заслаўскі-Астроскі, каралеўскі ваявода.

[89] Не ўстаноўлена знаходжаньне гэтай мясцовасьці.

[90] Амялянік, або Амяленік, вёска паміж Луцкам i Забаролем.

[91] Габрыэль Стампкоўскі, сын ягоны таксама Габрыэль. Маланьня Завішанка, дачка Альжбеты Радзівілаўны i Мікалая Завішы, віцебскага кашталяна.

[92] Міхал Пякарскі, кальвініст, напаў на Жыгімонта III, які ўваходзіў у касьцёл сьв. Яна ў Варшаве, i параніў яго чаканам 16 лістапада 1620 г.

[93] Ян Солтан, пазьней таксама судзьдзя земскі рэчыцкі.

[94] Каліноўскі Адам, стараста брацлаўскі з 1621 ці 1622 г. Стэфан Чацьвярцінскі-Сьвятаполк, брацлаўскі падкаморы (1625-1655).

[95] Маскоўскае пасольства князя Аляксея Міхайлавіча Львова, суздальскага губарнатара; у склад пасольства ўваходзілі трое далейшых паслоў: шадзкі намесьнік Сьцяпан Мацьвеевіч Праесьцеў i дзякі: Міхаіл Цефілацьеў ды Іван Пераносаў.

[96] Ганімэд, паводле грэцкае міталёгіі, слынны сваёй прыгажосьцю юнак, сын Троса, караля Троі.

[97] Расейскае пасольства дзеля заключэньня міру з Казімерам Ягелончыкам 30 ліпеня 1449 г.

[98] Уяздова, веска на поўдзень ад Варшавы.

[99] Трэба думаць, што зробленыя яны былі на ўзор езуіцкіх школаў, дапускаючы пяціклясавае сярэдняе школьнітва i першы год курсу філязофіі, на якім выкладалася лёгіка.

[100] У Кракаве 3 верасьня 1633 г. памерла Францішка, жонка мешчаніна Данііла... Студэнты ўкінулі яе цела ў калюжу, цягнулі за возам, урэшце ўкінулі ў Віслу. Ноччу яе дасталі i пахавалі ў вёсцы Вельканац, пад Кракавам, дзе знаходзіўся эвангеліцкі збор. Студэнты былі выдаленыя з акадэміі.

[101] Адам Мацей Саковіч.

[102] Крыштап Белазор, маршалак Упіцкага павету.

[103] Князь Сямён Шахоўскі i дзяк Георгі Нячаеў.

[104] Пробная пастаноўка пьесы пад загалоўкам «Кароткі збор гісторыі са Сьвятога Пісьма пра Юдыф».

[105] Слонім, места над Шчарай, у Наваградзкім ваяводзтве.

[106] Казімер Леў Сапега, вялікі літоўскі пісар, прызначаны каралём паслом у Маскву 22 верасьня 1634 г.

[107] Малодшае маршалкоўства, г. зн. надворнае, бо старшае - гэта вялікае. Блудзень (Блудна), места ў Берасьцейскім ваяводзтве. Маркаў, места ў Віленскім ваяводзтве, у Ашмянскім павеце. Як польскія паслы зь лютага 1635 г. у Маскве знаходзіліся: Аляксандар Песачынскі, камянецкі кашталян, Казімір Леў Сапега, вялікі літоўскі пісар, Пётр Вяжэвіч, Якуб Кароль Мадалінскі, мсьціслаўскі войскі (ураднік, які ахоўваў маёнткі шляхты падчас вайны).

[108] Пад'ячы Грыгоры Бармакоў.

[109] Бл. Ладыслаў з Гяльнёва, памёр у 1505, бэрнардын, прапаведнік i вершатворац, дзейнічаў таксама на тэрыторыі Варшавы, прызнаны яе патронам.

[110] Пётр Вяжэвіч.

[111] Гаворка пра мірныя перамовы са Швэцыяй.

[112] У Польшчы у XVII ст. увайшло ў звычай, што магнаты, абдораныя даходнымі пасадамі, аддзячвалі каралю грашыма або іншымі дарамі.

[113] Гальшаны, места на паўднёвы ўсход ад Вільні, у Віленскім ваяводзтве.

[114] Ян Анзэльм Вільчак.

[115] Камянец Літоўскі, места над Лясной у Берасьцейскім ваяводзтве, на паўночны ўсход ад Берасьця.

[116] Трышкі, цяпер Трышкяй, места над Вырвіце каля Шавеляў (цяпер Шаўляй) на Жмудзі. Войцех Важынскі.

[117] Цельшы, цяпер Цяльшай, места на Жмудзі.

[118] Белавежа, места ў Берасьцейскім ваяводзтве, на поўнач ад Берасьця. Белавескае лясьніцтва атрымаў Ян Дэнгоф.

[119] Васілішкі, места над Цечай або Думай каля Ліды, у Віленскім ваяводзтве. Напэўна, Ежы Панятоўскі (Юры Панятоўскі)?

[120] Гомель, места над Сожам у Менскім ваяводзтве.

[121] Канстанцін Воўк, казацкі палкоўнік.

[122] Юрбарк, цяпер Юрбаркас, места над Нёманам, у Жмудзкім княстве.

[123] Горадня над Нёманам, у Троцкім ваяводзтве.

[124] Неман.

[125] Напэўна, жмудзкім суфраганам быў Ян Вышамірскі... Мафусаіл, патрыярх, сын Яноха з пакаленьня Сіфа, паводле Бібліі пражыў 969 гадоў.

[126] Надзвычайны сойм у Варшаве (21.ХІ-9.ХІІ.1635) меў доўжыцца толькі два тыдні, звычайны доўжыўся, як правіла, шэсьць.

[127] Целяпнёў.

[128] Вэндэн, або Кесь, зараз Цэсіс у Латвіі, над р. Гаўяй.

[129] Астрог, места над Гарыньню ў Валынскім ваяводзтве. Бэнэдыкт Мольлі, ордэнскі архітэктар, прыбыў з Рыма ў 1624 г., збудаваў езуіцкія касьцёл i калегію, працаваў таксама на Варшаўскім замку.

[130] Ян Казімер ваяваў тады як цэсарскі палкоўнік на француска-нямецкім паграніччы.

[131] Ахат, прыяцель Энея.

[132] Павал Стэфан Сапега, літоўскі падканцлер, памёр летам 1635 г.

[133] У 1633 г. памёр Леў Сапега, віленскі ваявода i вялікі літоўскі гетман, а ў 1635 г. - Ян Станіслаў Сапега, вялікі літоўскі маршалак. Алюзія да Пагоні, гербу Літвы.

[134] Аўтар тут гаворыць пра Лева i Паўла Стэфана Сапегаў, апускае Яна Станіслава, як кранутага памутненьнем розуму.

[135] Публі Вэргілі Mapa. Буколіка (эклёга) IX, в. 28.

[136] З 1569 г. Інфлянты былі супольнай уласнасьцю Кароны i Літвы.

[137] Гаворка пра марскую пошліну, якую зьбіраў прускі князь у Кляйпэдзе.

[138] Кампінас, вёска на захад ад Варшавы ў Сахачаўскім павеце, Раўскім ваяводзтве; Казунь, места на паўночны захад ад Варшавы, у Закрачымскім павеце, Мазавецкім ваяводзтве.

[139] Верагодна, цяперашняя частка Варшавы Воля.

[140] Іван Суліма, казацкі гетман, вядомы па шматлікіх паходах супраць татараў. За бунт быў злоўлены i пакараны сьмерцю ў 1635г. у Варшаве. Пры заступніцтве Тамаша Замойскага быў выпушчаны Павал Міхневіч Паўлюк, будучы кіраўнік бунту казакоў у 1637 годзе.

[141] Асман II (1618-1622) i Амурат IV (1623-1640).

[142] Дняпро.

[143] Жан дэ Марыён, першы камэндант Кудака.

[144] Папеж Павал V (1605-1621).

[145] Адам Крыцкі.

[146] Оза, пазьней Ачакаў, горад на беразе Дняпроўскага ліману, на паўночны ўсход ад Адэсы, цяпер - раённы цэнтар Мікалаеўскай вобласьці Украіны. Пералом, вёска над Нёманам, 25 км ад Горадні, Гожа, места над Нёманам, на поўнач ад Горадні, у Троцкім ваяводзтве. Борці, каралеўскі маёнтак у Лідзкім павеце, Віленскае ваяводзтва, Якуб Кароль Мадалінскі, мсьціслаўскі войскі.

[147] Гл. пастанову каранацыйнага сойму 1633г. Карэктура законаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

[148] Ян Ежы (Юры) Зяновіч, Ян Анзэльм Вільчак, Мікалай Лімант, Раман Сумарок. Верагодна, Еранім Тур. Ян Даўгяла Нарбут. Уладзіслаў Кірдзей. Крыштап Шукшта. Габрыэль Белазор. Ежы (Юры) Гружэўскі (Грушэўскі). Крыштап Цяльшэўскі. Ян Падбіпята. Андрэй Абрынскі. Мікалай Трызна. Крыштап Аленскі. Самуэль Старасельскі. Мікалай Сапега. Самуэль Немста. Грыгоры Юдыцкі. Не ўдалося ўстанавіць імёнаў Падберскага (Падбярэскага), Праташэвіча, Копця ды Вольскага.

[149] Габрыэль Белазор, упіцкі падкаморы. Крыштап Белазор, упіцкі маршалак.

[150] Якуб Тодар Кунцэвіч.

[151] Ганна Дарота з Валовічаў, жонка Яна Абрамовіча, або Абрагамовіча, смаленскага ваяводы, які памёр у 1602 г.

[152] Ежы (Юры) Зяновіч, опсаўскі стараста, i Тамаш Сапега, наваградзкі ваяводзіч, учынілі між сабою паядынак 21.IV. 1632.

[153] Панонія, край на правым беразе Дуная, займае частку Вугоршчыны i Аўстрыі; тут гаворка пра вугорскае віно.

[154] Максымілян Магні (1585-1661), капуцын з касьцельным імем Валерыян; аўтар палемічных тэалягічных твораў, прэфэкт Апостальскае Місіі ў Польшчы, цэсарскі дыплямат.

[155] Гэта была нядзеля.

[156] Кобрынь, места над Мухаўцом, у Берасьцейскім ваяводзтве, на ўсход ад Берасьця.

[157] Івіцкія гербу Папрыца, альбо Кучаба. Нясецкі, Банецкі i Урускі ня ведаюць гэтых братоў.

[158] Федаровіч Тарас, казацкі атаман, вядомы з войнаў з гетманам Станіславам Канецпольскім у 1630 пад Пераяславам ("ноч Тарасова" 1.6.1630).

[159] Януш Аборскі i Ян Куноўскі.

[160] Андрэй Станіслаў Сапега.

[161] Мацей Казімер Сарбеўскі (1595-1640), езуіт, паэт, прыдворны прапаведнік Уладзіслава IV у 1635-1640, увянчаны лаўрам паэтаў у Рыме ў 1623г. папежам Урбанам VIII.

[162] Volumina legum, т. III. С. 871. Пінская Калегія Таварыства Ісуса.

[163] Чарнаўчыцы, места на поўнач ад Берасьця, у Берасьцейскім ваяводзтве, маёнтак нясьвіскіх Радзівілаў.

[164] Сьвяты Казімер (1458-1484), другі сын Казімера Ягелончыка i Эльжбеты Ракушанкі, кананізаваны ў 1602 годзе.

[165] Гаштольдаўскую капліцу ў віленскай катэдры ўфундаваў Альбрыхт Гаштольд (памёр у 1539), віленскі ваявода i вялікі літоўскі канцлер.

[166] Паслы ў Маскву: Януш Аборскі ды Ян Куноўскі.

[167] Цэрэра, рымскае боства вэгетацыі, якое атаясамлівалася з грэцкай Дэмэтрай, багіня збожжа, пасеваў i ворнай зямлі; тут алюзія да віна.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX