Папярэдняя старонка: Мемуары

Дыярыюш князя Міхала Казімера Радзівіла 


Аўтар: Радзівіл Міхал Казімер,
Дадана: 03-04-2013,
Крыніца: Дыярыюш Князя Міхала Казімера Радзівіла, Ваяводы Віленскага, Гетмана Вялікага В.К.Літ. // Спадчына №4-1994. С. 18-47.; №5-1994. С. 37-57.; №1-1995. С. 52-65.; №2-1995. С. 47-76.; №4-1995. С. 35-60.; №5-1995. С. 135-161.; №6-1995. С. 170-199.; №1-1996. С. 195-223.; №2-1996. С. 205-233.; №4-1996. С. 219-250.



М. К. РАДЗІВІЛ I ЯГОНЫ ДЫЯРЫЮШ

«Працу гэтую маю нашчадкам пакідаю, хай кожны выбярэ, што яму будзе удала i адкіне хай тое, што прыдзецца не да спадобы», - гэтыя словы Міхал Антоні Базыль князь Радзівіл, ведамы па мянушцы «Рыбанька» ваявода віленскі, гетман вялікі літоўскі i інш., інш., запісвае ў «Дыярыюш» - дзёньнік, які амаль штодзённа вёў на працягу большай часткі свайго жыцьця.
Ледзь не стагодзьдзямі складаліся міты i байкі пра Радзівілау, пра магнатэрыю наагул - камусьці бачацца яны напаўварятамі, садыстамі i дэбіламі, а хтосьці падае ix нейкімі сусальнымі кумірамі шляхоцкага грамадзтва ды айцамі ўсіх сваіх падданых. Але ці не прысьпеў час нарэшце выслухаць i «трэці» бок - самых Радзівілаў? Тым болей што прадстаўнікі гэтага роду ўмелі й любілі пісаць - лісты i дзёньнікі, апісаньні падарожжаў, вершы, драмы i праекты дзяржаўных перабудоваў.
Міхал Казімер Радзівіл. З гравюры Г. Ляйбовіча. XVIII ст. Пісьмовая спадчына Радзівілаў - сапраўдны «архіўны айсбэрг». Але дагэтуль толькі нявялікая частка трапіла на друкаваныя бачыны, ды й тыя выданьні ў бальшыні беларускаму чытачу недаступныя, бо выходзілі на польскай мове, часам яшчэ ў мінулым стагодзьдзі. Дарэчы, нядаўна ў зборніку «Кніга жыцій i хаджэньняў» убачыла сьвет «Пэрэгрынацыя» Мікалая Крыштафа Радзівіла ў перакладзе С. Шупы. Здаецца, «маўчаньне» нарэшце заканчваецца. Магчыма, нягучная павольная аповесьць, ці, хутчэй, гаворка, князя Рыбанькі дадасьць свой штрых у ачалавечваньне постацяў мінулага, нашай гісторыі.
XVII - XVIII стст. у літаратуры, дакладней, у пісьмовасьці Рэчы Паспалітай - гэта часы, калі дзёньнікі, успаміны, разнастайныя нататкі, хронікі, рэляцыі да нашчадкаў былі ледзь не дамінуючымі. Створаныя найчасьцей дзеля сямейнага карыстаньня, яны доўгі час існавалі ў рукапісах. Гэтыя помнікі прыцягнулі ўвагу польскіх гісторыкаў i пісьменьнікаў яшчэ ў першай палове XIX ст., пасьля першых спробаў публікацыяў. Так, «Успаміны» мазавецкага шляхціча Яна Хрызастома Пасака сталі сапраўдным адкрыцьцём - адкрыцьцём уласнай гісторыі ў ейных жывых непасрэдных рэаліях, сакавітай старасьвецкай пальшчызны мо галоўнае, непадробнага сьвету думак i пачуцьцяў чалавека зь мінулага. Гэта выклікала бадай што бум «успамінавыданьня». Цэлы шэраг таленавітых пісьменьнікаў, між імі Ходзька, Жэвускі, Крашэўскі, твораць літаратурныя містыфікацыі ў жанры «Дыярыюшаў». Менавіта ўспаміны Пасака мелі рашаючую ролю i ў стварэньні знакамітай «Трылёгіі» Сянкевіча.
Бальшыня помнікаў пісалася на польскай мове (часам лацінай ці іншымі, францускай альбо нямецкай мовамі), але падзеямі лякальнага характару, прывязанасьцяй да пэўнай мясцовасьці ці паходжаньнем аўтараў яны нярэдка выдавалі прыналежнасьць да Беларусі. Прычым сувязь гэтая далека не мэханічная: адбітак тутэйшага вялікалітоўскага патрыятызму, рэгіянальнага ці этнічнага сьветапогляду, захаваны у паказе мясцовых падзеяў, стварае часам яскравы помнік нацыянальнай гісторыі i нацыянальнага мэнталітэту ў пэўны пэрыяд. Так, вывучаючы нашую гісторыю XVIII ст., цяжка абысьціся, прыкладам, без успамінаў Крыштафа Завішы ці Мартына Матушэвіча. Цікавыя яны бываюць i для мовазнауцаў, бо пісаныя часта жывою народнаю гаворкаю ці з моцным уплывам мясцовай моўнай стыхіі. Мабыць, яшчэ большы інтарэс маюць яны для гісторыка куль­туры: калі аўтары i абыходзяць часам падзеі гісторыі, дык рэаліі побыту, штодзённага жыцьця зазвычай трапляюць у поле іхнае ўвагі. Канешне, ня ўсе аўтары дзёньнікаў валодалі прыродным дарам літаратара, але нават у іхных няхітрых радках зафіксаваная кранаючая шчырасьць пачуцьця й непасрэднасьць думкі.
Напэўна, усё вышэйсказанае датычыцца i «Дыярыюша» Рыбанькі, які ў арыгінале налічвае некалькі тысячаў старонак, што распавядаюць пра сямейныя радасьці i няшчасьці, соймавыя паседжаньні i галаўныя болі, падарожжы ў Вену i Парыж, пра хатнія забавы ловамі тэатрам i папойкамі. Міхал Казімер (нар, у 1702, пам. у 1762) не вызначаўся ані асаблівымі талентамі, ані ўдзелам у вялікіх падзеях. Але меў ён надзвычайную «фартуну», як тады называлі маёмасьць, - быў найбагацейшы магнат Вялікага Княства, а мо й усяе Рэчы Паспалітай, а няўмольны лёс зрабіў яго, жадаў ён таго ці не, галавою ўсяго магутнага клана Радзівілаў. Гэта, вядома, надае значнасьці ягоным няхітрым запісам, у якіх ён, магчыма, міжволі застаецца часьцей за ўсё чалавекам простым, нават ісмаленькім», калі б не стаялі за ім месты й вёскі, сотні жаўнераў i мільёны чырвоных злотых. Але падаецца, што менавіта гэтая прастата, прыватнасьць рыбанькавага дыскурсу й робіць помнік папраўдзе цікавым для сёньняшняга чытача. Скрозь дзіцячую пыху i дамарослую вучонасьць шурпатай лаціны зіхаціць часам аголенасьць чалавечай істоты, непараўнальна больш натураль­ная, чым, прыкладам, у халодных ацэнках Матушэвіча.
Што да біяграфіі Міхала Казімера, дык яна старанна выкладзеная на старонках дзёньніка. Трэба дадаць толькі, што ніякая «фартуна» не ратуе ад лесу: адзіны прамы нашчадак Рыбанькі, Кароль Станіслаў, слынны Пане Каханку, памёр бязьдзетным. А пасьля сьмерці Дамініка Радзівіла галоўная нясьвіская лінія Радзівілаў практычна выгасае, уладаньні пераходзяць да бакавых галінаў, i Нясьвіж ніколі ўжо ня ўбачыць тае раскошы й бляску, што былі ў XVIII ст.
Дарэчы, XVIII ст. дагэтуль ці не самае цьмянае ў нашай гісторыі. Калі век Рэнэсансу ці часы Полацкага Княства ўжо ў пэўнай ступені засвоеныя гісторыкамі, пісьменнікамі, нават мастакамі, дык эпоха барока, часы апошняга бляску i трагічнага ўпадку больш населенія фантастычнымі ценямі, чым рэальнымі ў сваёй складанасьці падзеямі i постацямі. Тое ж самае i з публікацыямі тэкстаў - толькі ў апошнія гады польскамоўнасьць помнікаў беларускай шляхоцкай культуры, здаецца, перастае ўспрымацца як злачыннасьць, i адкрываецца магчымасьць засвоіць гэтую велізарную культурную прастору, што падавалася яшчэ нядаўна пустэчай, дзе пасьвіліся адно прагныя i да свайго i да чужога суседзі.
У адрозьненьне ад бальшыні помнікаў, што публікуюцца зараз па - беларуску, «Дыярыюшу» Міхала Казімера Радзівіла гэтак i ня выпала пабачыць сьвет нават на польскай мове. Можа, падаўся ён недастаткова значным у сэнсе літаратурным ці адштурхнуў велізарны аб'ём, але рыхтаваныя, верагодна, напрыканцы мінулага стагодзьдзя да выданьня дзёньнікі гэтак i не былі надрукаваныя, Урыўкі зь ix скарысталі ў сваіх кнігах знаны польскі архівісты А. Сайкоўскі, а таксама А. Мальдзіс i Г. Барйшаў. Але ж i цяпер мы можам прапанаваць чытачу далёка ня поўны варыянт,
Аўтограф «Дыярыюша» захоўваецца ў Галоўным архіве Старажытных Актаў у Варшаве, а ў Нацыянальным архіве ў Менску ёсьць толькі копія, зробленая, відавочна, напрыканцы XIX ст. i трохі скарочаная ў параўнаньні з арыгіналам. Яна i была ўзятая за аснову перакладу.
Рыбанька пісаў дзёньнік на польскай мове, але перанасычанай шматлікімі лексычнымі граматычнымі й стылістычнымі формамі уласьцівымі тагачаснай гутарковай беларускай мове. Часам ён мудрагеліць па - кніжнаму, але часам амаль літаральна фіксуе плынь сваёй сьведамасьці. Па сутнасьці гэта польская «трасянка» зь беларусізмамі, архаізмамі, іншамоўнымі цытатамі, індывідуальнымі выразамі, характэрная шмат для якіх твораў згаданага жанру, напісаных у нас у пэрыяд панаваньня польска - лацінскай кніжнасьці. Яна месцамі цяжкаватая, але арыгінальная й досыць сакавітая і, думаецца, мае шмат цікавага i нават карыснага матар'ялу дзеля вывучэньня моўных формаў мінулага ды ёсьць у нейкім сэнсе сховішчам беларушчыны.
Пры перакладзе мы палічылі мэтазгодным пакінуць гэтую «трасянку», бо ў ёй праўдзівы мэнталітэт таго часу нібыта ажывае. Дзеля гэтага перакладчык паспрабаваў максымальна захаваць лексычны склад дзёньніка, па магчымасьці не разбураць канструкцыю сказаў, лёгіку думкі а як быццам бы перавесьці «стрэлкі» трасянкі ў кірунку ад пальшчызны XVIII ст. да беларушчыны.
Вацлаў АРЭШКА


Дыярыюш Князя Міхала Казімера Радзівіла, Ваяводы Віленскага, Гетмана Вялікага В.К.Літ.


Пераклад i публікацыя Вацлава АРЭШКІ
Іншамоўныя цытаты падаюцца ў артаграфіі М. К. Радзівіла, часам памылковай; прозьвішчы, якія ён падае ў іншых мовах, таксама пакідаюцца ў яго напісаньні лацінкаю.

1719
1720
1721
1722
1723
1724
1725
1726
1727
1728
1729
1731
1732
1733
1734
1738
1739
1740
1741
1742
1743
1744
1744
1745
1746
1747
1748
1749
1751
1752
1753
1754
1755
1758
1759
1761
ГЛАСАРЫ


Іn Nomine Sanctissimae Trinitatis [1]
Anno [2] 1702

Нарадзіўся я дня 13 Junij [3] апоўначы, уласна кажучы, значыцца гэта а гадзіне дванаццатай на паузэгару, у замку Олыцкім, ад Ясьнеасьвяцоных Караля Станіслава i Ганны, што ад князёў Гераніма i Канстанцыі Сапяжанкі, ваяводзінкі віленскай, Любартовічаў на Белым Коўню i Сувалках, Сангушкаўны, Радзівілаў, князёў на Олыцы i Нясьвіжы, Біржах, Дубінках, Слуцку, Копылю i Клецку, i Сьв. Гаспадарства Рымскага грабяў на Міры, Крозах, Шыдлаўю i Белай, канцлераў вялікіх В. К. Літ., Перамышльскіх, Члухаўскіх, Крычаўскіх, Камянецкіх, Астроскіх, Ніжынскіх старастаў, бацькоў i дабрадзеяў маіх; нарадзіўся ў веры сьвятой каталіцкай рымскай, за што імя Езус хай нахвалена будзе, i цяпер запэўніваю, што ў сьвятой веры гэтай жыць i ўмерці для яе прагну. Адразу бацькі мае загадалі мяне ахрысьціць, а як ніводнае ім зь дзяцей не гадавалася перада мною, дык загадалі дзеду з бабаю са шпіталю Сьвятога Духа трымаць (для хрышчэньня. - Пер.), як жа i трымалі. Гэткая трафіла асаблівасьць, што нарадзіўся я ў замку, які быў над пратэкцыяй Сьв. Міхала; ксёндз Броніш Societas Jesu [4], які мяне хрысьціў, меў імя Міхал, асыставаў п. Міхал Талалай, віцэ - кусташ касьцёла Олыцкага, дзед, што да хросту трымаў, Сэбасьцян Паўловіч ды Эва Талалаева, а чацьвёртаму, мне, імя было дадзена Міхал Казімер Антоні Базыль. Другая асаблівасьць, што таго ж дня нараджэньня майго была Клішаўская баталія швэдаў з палякамі; таксама ж дапамога прыйшла швэдзкая абложанай Белай, у якой затварыўся быў Ям [5] пан Ежы Сапега, стольнік В. К. Літ.; был i мы на швэдзкім баку, а Пацей, цяперашні гетман В. К. ЛІТ., а на той час падкаморы Берасьцейскі, здабываў яго, i сталася Белая вызваленаю ад аблогі, каторая як для адбіваючых, гэтак i для баронячых дужа напсаванай была.

Бацькі мае, хутка па нараджэньні маім, праз дамовыя разрухі ўцякаць мусілі з намі i ca скарбамі. Падаліся былі да вугорскай мяжы, а адтуль да Прускай Памераніі i ў малым Шчэцінку цэлы рок прабылі, потым у Стараградзе, нарэшце ў Члухаве, дзе пачаў я вучыцца чытаць i пісаць ад ксяндза Градэлыікага, дамініканіна i на той час каплана бацькоў маіх. Там спазнаў я Караля Станіслава, каторы абед еў i начаваў у нас. Потым айцец мой паехаў да Белай, а матка мая ca мною ў Вармію, да Тыльзы, дзе паўроку пражылі мы самаю найцяжкою зімою.

У року 1709 i мы ў тыя маразы шчасьліва прыбылі да Белай. У Тыльзе далі мне пана Казімера дэ Лятура, маёра ў войску Літоўскім, у рэгімэнце айца майго, за гувэрнёра, які мяне ў тым узросьце мунштраваў; зь пікаю, флінтаю i харугвай навучыў; перад прыбыўшым да Белай Ям панам Людвікам Пацеем гетманам вял. В. К. Літ. айцец мой мяне шыхтаваў i з мунштраў маіх быў укантэнтаваны, бо адразу ж гувэрнёра майго авансавау на обэрштлейтэнанцтва ў тым жа рэгімэнце.

У року 1710 пан Вэнцноўскі, слуга бацькоў маіх, вучыў мяне катэхізму, i ў вялікі чацьвер меў я шчасьце найпершы раз камунікаваць, а Вэнцноўскі застаўся місыянэрам, пабожны чалавек. У Белай мне далі ксяндза Камінскага, езуіта, пасьля таго як вярнуліся з Варшавы, дзе былі на Сойме Дэнгафскім.

У року 1712 вучыўся я вельмі тупа.

У року 1715 па нараджэньні брата майго Гераніма, айцец мой узяў брата майго старэйшага Мікалая, падстолія В. К. ЛІТ. i мяне да Варшавы, i там бавіліся мы, i абое мы, браты, сталіся без накрытых галоў, мне тое не пашкодзіла, а княжа падстолі напёк галаву i ледзь да Белай заехалі мы, у малітны ўпаў, з каторых, тыдню не ляжаўшы, Пану Богу, зь вялікай роспаччу цэлай фаміліі, душу аддаў на дваццатым року веку свайго. З тае сьмерці ўражаны, гувэрнёр мой, на якога руках брат мой сканаў, кінуў вайсковую обэрштлейтэнанцкую службу i запісаўся ў Хрыстусовую, стаўшыся сьвецкім ксяндзом i затым плябанам Нясьвіскім i архідыяканам Беларускім, але i ў рызах быў маім гувэрнёрам да сталых гадоў.

У тым жа року брат Людвік, серадольшы, паміж мной i Геранімам, на Запусты памёр.

Канфэдэрацыя Тарнаградзкая стварылася, на каторую, як пераехала да Лэнчнай, у року 1716 айцец мой сам паехаў i мяне з сабою ўзяў, i дзе ўжо засталі мы ў арышце Ягамосьцяў пана Адама Сяняўскага, кашталяна Кракаўскага, гетмана вял. Кароннага, а наш, літоўскі (гетман. - Пер.). Пацей, ледзьве да Любліна напярэдадні прыезду нашага ўцёк да Сасаў, i мы самыя сталі на Вілянаве ў яго кватэры. На сэсіях cum arbitris [6] выступаць мне ўвогуле не дазволена было.

Там Ям пан Станіслаў Ледахоўскі, маршалак Канфэдэрацыі генэральнай Кароннай, даў мне ліст з загадам, року 1716 дня 4 жніўня на харугву панцырную ў войску Каронным, i сам я тую харугву з абозу выводзіў, калі войска сабе над Вэнграў рушыла, а мы да Белай вярнуліся, дзе нядоўга бавіўшы паехалі з князем Ямсцем айцом маім на Камісію Скарбовую, якая адпраўлялася ў Берасьці. Быў на ёй маршалкам Ям пан Казімер Сапега, ваявода Віленскі, i там ізноў выступаюць мне cum arbitris не дазволена было.

Напрыканцы року 1716 княжа Іхмосьць, вярнуўшыся зь Берасьця, у року 1717 паехаў на трактат i Сойм Нямы, на каторым cireums criptia [7] войска адбылося, i мая харугва зь іншымі разам у войску Каронным зьліквідаваная была, але мне з ласкі Панскай, хаця й адсутнаму на Сойме, у Літве Петыгорская дасталася, як жа пра тое ў архівах паведаміць можа прывілей, альбо ліст загаду sub dato 10 Maij in anno 1717 [8] i ад таго часу маю я харугву на Літве i жаўнерам войска гэтага лічыцца магу.

Потым ізноў да навукі пачаў я аплікаваць, але езуіта, каторы пораху б ня выдумаў, борза мяне пакінуў i нядобра трактаваў, аж мусіў я скардзіцца матцы маёй, каторая яго зараз i адправіла з двара, а мяне з сабой да Нясьвіжа ўзяла. Былі мы ў Вільні, на Трыбунале, i мне гэтая валакіта спадабалася, бо нічога сабе не вучыў. Айцец мой, дабрадзей, стараўся, абы ж далі яму езуіты для мяне ксяндза Бжазоўскага, на той час казнадзея Варшаускага, калі ж яму гэтага адмовілі, узгневаны пісаў да піяраў. Па вяртаньні да Белай, пакуль піяр дыетынгнаваны дзеля мяне прыбыў бы зь Лесны, піяра ксяндза Тэадора адшукана было; з тым паўроку бавіўся я, але не прафітаваў анічога; петым прыехаў ксёндз Цэзары ад Сьв. Юзафа, піяр; гэты быў у мяне гады са два, з гэтым сіла прафітаваў я, i дзісь што ўмею, дык зь інструкцыяў яго. Памёр ужо, хай з Богам спачывае навекі.

У 1718 року ў Белай Ямць ксёндз Якім Пшэбендоўскі, біскуп Луцкі, ў Вялікі Чацьвер дары сьвятыя сьвяціў i на другі дзень сьвятаў крыжмаваў у aa. рэфарматаў, дзе я ўмацованы сьвятой споведзяй i камуніяй крыжмаваўся. Patrinus [9] мой быў Ям пан Уладзіслаў Сапега, ваявода Берасьцейскі, швагер маці маёй, таму што меў за сабою Хрысьціну Сангушкаўну, родную сястру малодшую маткі маёй; узяў я імя Юзаф з маёй ахвоты.

Дэадатус з загаду Яа князя айца маяго i дабрадзея.

У тым жа року княства Іхмосьці бацькі мае на Сойм да Горадні паехалі. Пры гэтым Яемосьць пані Эльжбета, зь Любамірскіх Сяняўская, кашталянава Кракауская, з адзіначкай дачкой, да Мендзырэчча, добрау сваіх, прыехала. Нос sciendum [10] што з гэтай паннай брат мой старэйшы Мікалай мала не быў заручоны; партыя пэўная i поўная bonorum paternorum et maternorum [11] у дзядзіцтва; удаўся я ў канкурэнцыю; я там уставічна аморы пладзіў i ca студэнта гжэчным гахам зрабіўся. У той час бацькі мае вярнуліся; маці жадала гэтай партыі, айцец жа мой не жадаў; вярнуліся княства Іхмосьці іn Decembri [12].

1719

Цэлы месяц Januarius [13] княства Іхмосьці бавілі ў Белай з добрай кампаніяй, аж да 6 - га Februarij [14]

Die [15] 17 Febr. Захварэла сястра мая Караліна на воспу.

D. 11 Martij [16]. Мой брат малодшы Геранім таксама на воспу захварэў.

D. 18 Mar. Сястра мая Тэкля таксама на воспу захварэла.

D. 21 Маг. У маладосьці хварэў я часта на фэбры тэрцыяльныя, да таго праз кожныя тыдні ca два - тры болі галаўныя, зь цяжкімі меў ванітамі; пачалася водра, i тыя ўсе слабасьці трывалі да воспы, на якую цяпер захварэў, ад якой вельмі цяжкія болькі высыпалі, i меў ix незьлічоную колькасьць на целе i аж да 23 Aprilis [17] ложка не ўставаў, чым айца маяго моцна стурбаваў, бо ўгрызаўся ён, абы страціўшы іn аnnо 1715 двух сыноў, мяне трэцяга не згубіў; з гэтакай альтэрацыі i сам, спачатку на жаўтуху, потым на пухліны d. 24 Aprilis захварэў, у каторай хваробе d. 24 Augusti desijt vivere [18] на вялікае няшчасьце фаміліі i жаль Маэстату, Сэнату i ўсіх прыяцеляў, якіх мог мець, быўшы трыццаць гадоў міністрам i пячатарам, зышоў з гэтага сьвету, зь пекнай душы дыспазыцыяй. Тастаманту не пісаў ніякага, калі ж запытана было ў яго, як disponit domum [19], адпавёў: пакідаю пачцівых жонку i дзяцей, усё гэта іхнае. Ям ксёндз Пшэбендоўскі, біскуп Луцкі, даў яму папескую абсалюцыю ante agonem [20], хай ён з Богам спачывае, i хто гэты пункт чытаць будзе, суплікую таго за душу ягоную, аб трох прывітаньнях анёльскіх. П. Бог гэты ўчынак міласэрны ўзнагародзіць. Пакінуў нас шасьцёра, гэта значыцца Кацярыну панну, другую дачку Канстанцыю, якую айцец мой за жыцьця яшчэ выдаў замуж за Ям пана Яна Сапегу, кашталяна Троцкага, каторы паўроку толькі зь ёй жыў i, як паклуціліся між сабою, дык сястра ў доме ў нас жыве, мяне Міхала Казімера, Тэклю панну, Караліну, таксама панну, i брата майго Гераніма ў пятым року. Я, досыць малады, застаўся цэлай фаміліі апекуном i мусіў з моладу мысьліць аб інтарэсах Дому.

D. 26 Augusti. Княгіня Яймосьць дабрадзейка, матка мая, захварэла; бо далібог у поўным адчаі была i не раней у сябе прыйшла, як дня 13 Septembris [21].

D. 10 Septembris. Я сам захварэў быў цяжка на ваніты, якія з тае аказіі паходзілі, што на кані хібіў бягучым, праз што зь нязьмерным моцам з каня шванку меў; гэтак заўсёды бараніў Пан Бог няшчасьця, але ж вось, як перад гэтай сваёй хваробай усядаў на каня, дык у той момант парвала яго хвароба вялікая i на каменьне перад замкам Бельскім кінула, з гэтакай альтэрацыі i айца жалю, на ваніты захварэў i трываў у хваробе аж да 28 Sbris.

D. 1. Octobris. [22] Паехаў я да Янава, да Ям ксяндза Пшэбендоўскага, біскупа Луцкага; таго ж дня на ноч да Высокага, да Ям пана пісара Літоўскага Сапегі стаў; там заначаваўшы, назаўтра паехаў да Чарнаўчыц на абед да князя Ям ваяводы Наваградзкага, стрыя майго, там пераначаваўшы, да Тарэспаля, да Ям пана гетмана Пацея, які мне быў рады i пусьціў аж назаўтра па абедзе, i адкуль назад да Белай вярнуўся.

D. 26 Decembris. Выехалі мы да Варшавы на ўзнаўленьне Сойму ў Горадні, лімітаванага над ляскай Ям пана Крыштафа Завішы, старасты Менскага. 30 Dbris. Сойм шчасьліва распачаўся.

1720

Цэлы месяц Januarius бавіліся мы на Сойме.

D. 20 Ferbuarij. Аддаваў я па айцу маім пячатку ў Сэнаце. Пан Бог дазволіў, што меў plausum [23] у пана i ва ўсіх, калі большая палова плакала, i там мог убачыць, што: ня май сто коп, май сто другаў, бо праз акамадацыю сваю айцец мой знайшоў да сябе кампасію i мне праз памяць яго ласкаўцаў i дабрадзеяў пакінуў. Propter жа majorem curiositatem [24] у гэты Дыярыюш упісваю, каб яе (прамову. - Пер.) па архівах не шукаць et tenor est talis [25]

«Як ня маючы пасольскага, Сойм гэташняга характару маю скарыстаць, Найясьнейшы Міласьцівы Кароль Пане i Пане мой міласьцівы, з жалаблівай інструкцыяй tristis fali [26] неадплаканага айца майго cum voce passiva [27] ад асірацелага Дому маяго перад Маэстатам Вашай Каралеўскай Міласьці, Пана маяго Міласьцівага, Найшаноўнейшым Сэнатам i ўсёй Рэччу Паспалітай самотны стаю orator [28]».

Па скончанай прамове маёй Ям пан Шэмбек, канцлер вялікі Каронны, прыгожа i годна падзякаваў мне за аддадзены i гэтак доўга кансэрваваны ў доме маім дэпазыт, прадракаючы i ў далейшым часе ласку панскую для мяне i маіх. Сам аддаў я да рук Аўгуста II, пана майго міласьцівага, які, прымаючы з рук маіх ворак зь пячаткаю, сьціснуў рукі мне, i сьлёзы яму навярнуліся на вачох, а я яго ў валечную пацалаваў руку. Таго ж моманту князь. Ям Сангушка, маршалак надворны В. К. Літ. на той час, а цяпер вялікі (маршалак. - Пер.) Літоўскі, родны брат маткі маёй, гэтую ж пячатку ад трону перадаў князю Міхалу Вішнявецкаму.

Item [29] Сойм. d. 23 Februarij, a raдзіне дванаццатай па поўдні зарваўся з аказіі той, што Ям пан Сяняўскі, кашталян Кракаўскі, гетман вялікі Каронны, аддаў над войскам чужаземным каманду пану Флемінгу, генэрал - лейтэнанту войска Кароннага i фэльдмаршалку Саскаму, i потым заўважыў, што сам ня мае рацыі i адабраць нічога ня можа з усяго, што даў: узрушыў грамаду. Паслы ўпіраліся, i чатырнаццаць паслоў з урачыстаю маніфэстацыяй супраціў камандзерства Флемінга зь ізбы выйшлі, i Сойм зарвалі, аднак non praejdical [30] Горадзенскаму іn Loco [31] Сойму.

На гэтым Сойме сусьпіраваў я да панны Кракаўскай з аблігацыі маткі маёй.

D. 3 Martij. Атрымаў з ласкі панскай засьведчаны прывілей subdato d. 28 Februarij 1720 на стараства Перамышльскае.

D. 22 Martij. Ямць ксёндз біскуп Луцкі Пшэбендоўскі меў урачыстае чытаньне па нябожчыку сьв. памяці аніколі не аплаканым айцу i дабрадзею маім. Па абедзе таго ж дня, той жа Ямць ксёндз біскуп Луцкі саленнае цела сьв. п. айца i дабрадзея майго выправадзіў аж за места pontifkaliter [32] разам i з намі, каторае цела гэтае выправаджана да

Нясьвіжа i там павінна быць пахавана, як in Domo aeternitatis [33] аднак жа дэпанавацца будзе пакуль у касьцёле Мірскім i там стаяць будзе да пахаваньня.

D. 9 Maij. Выяжджаў я на стараства Перамышльскае, пры асыстэнцыі Іхмосьцяў пп. Сяняўскага, кашталяна Кракаўскага, гетмана в. Кароннага, Ябланоўскага - ваяводы Рускага, Фрэдры - кашталяна Львоўскага, Ябланоўскага - старасты Чыгрынскага, i іншых Ямцяў паноў ураднікаў. Найперш прыехалі мы да касьцёла катэдральнага, дзе меў ахвяру Сьвятому Духу Ям ксёндз Драёўскі, дэкан Перамышльскі, па чым проста на замак паехалі, дзе вітаў мяне Ям пан Ябланоўскі, ваявода наш Рускі, ад ваяводзтва, а Ям пан Устжыцкі, харунжы на той час Перамышльскі, ад зямлі, мелі прамову. Юрамэнту слухаў Ям пан Сяняўскі кашталян Кракаўскі, гетман в. Кар. Я слухаў пана Карвоўскага, пісара, ды зь ім судзіў абы фундаваць юрысдыку. Войска сіла, харугваў i рэгімэнтаў было in assistentiam [34] уезду маяму; там некалькі разоў прамову мець мусіў.

Празь некалькі дзён spłen - didissime [35] трактаваў я. Па судовых паседжаньнях прысьвяцілі мне айцы езуіты панегірык, пасьля якога пайшлі мы пад намёты, пакуль на сталы накрылі. Потым елі мы абед, па абедзе пайшлі ўсе пехатою на дол, да маткі маёй; дадзена нам ведаць было, што Ям пані Кракаўская едзе, насустрач каторай выехалі мы да перавозу, i якая, стаўшы ў Перамышлі, ела ў нас вячэру.

D. 14 Maij. Судзіў я i на судох, даваў прысягу паном віцэрэгенту Вяняўскаму i рэгенту Кульчыцкаму, субдэлегатам. Па судох ад'ехалі мы да Ям пана Кракаўскага на абед. Пры гэтых кратахвілях Пан Бог мяне скрушыў, бо сабе жадаў я каралеўны Шарлёты, i матка мая ўжо была ўпэрсвадаваная, а цяпер нешчасьлівыя фактары йзноў намовілі, гэтак што пана Кракаўскага аб дачцэ для мяне прасіла. Гэты ж, як ад Радзівілаўны жа народжаны, дык жадаў дачцэ сваей партыі, але матка яе таму працівілася моцна, аднак жа жонку ўпрасіў i сам мяне заручыў з дачкой; ужо тады аб маёй дабрадзейцы Шарлётцы думаць ня можна было. Па абедзе Ям пан Кракаўскі зь Ям паняй Кракаўскай на замак езьдзілі, для сусцэпту, i потым Ям пан Кракаўскі паехаў зь Перамышля, правёўшы якога, Ям пані Кракаўская, узяўшы з сабою Ям панну Кракаўскую, да нас на вячэру прыехалі, па вячэры усе паразьехаліся.

(Ад 15 трауня да 7 ліпеня - падрыхтоўка да урачыстага пахаваньня айца. Зьяжджаюцца запрошаныя. - Пер.)

D. 8 Julij [36]. Зрана цэлебравау Ям Ксёндз Пшэбендоўскі біскуп Луцкі pontificaliter, казаньне меў Ям ксёндз Чарнеўскі, архідыякан Беларускі. Па набажэнстве выправоджвалі цела зь вялікай апарэнцыяй. Пры выхадзе прамову меў Ям ксёндз Дэ Лятур, былы мой гувэрнёр, па лаціне. Суправаджалі цела ксяндзы біскупы: Бжастоўскі - Віленскі, Пшэбендоўскі - Луцкі, Анцута - каад'ютар Віленскі, намінат Смаленскі, Падкоўскі - інфулат Кодзенскі, усе асыставалі pontificaliter. Мы ж з усёю фаміліяй ішлі за целам пехатою, аж за места. Потым цела ўстаноўлена было на возе, дзеля гэтага прыгатаваным, пры якім устанаўленьні рэгімэнты тры разы сальвы далі, потым паўсядалі ўсе да карэтаў такім чынам: у першай Ям ксёндз біскуп Віленскі i Ям ксёндз каад'ютар, якія проста да Нясьвіжа паехалі, у другой Ям ксёндз біскуп Луцкі i намінат Смаленскі, у трэцяй Ям пан мечнік Каронны, у чацьвёртай княгіня Яймосьць Радзівілава мечнікава В. К. Літ.; князь жа Ямць мечнік В. К. Літ. i я затрымаліся зь целам i рэгімэнтамі, якімі сам Ям пан Станіслаў Дэнгоф, гетман польны В. К. Літ., ваявода Полацкі камандзераваў, а пад ім быў Ям пан Пакаш, харунжы надворны В. К. Літ., палкоўнік гусарскі Ямці пана гетмана в. В. К. Літ. ад усяго войска В. К. Літ. польскага аўтарамэнту, ад кожнай харугвы гусарыі i петыгорыі, колькі ix было, па васьмі з пахолкамі камандзераваных было. Hoc sciendum [37] што ўвесь час, ад сьмерці ў Белай i пры дэпазыцыі (цела. - Пер.) у Міры імшы цяклі, сьпяваньні зь вігіліямі адпраўляліся, Абед елі мы ў Гарадзею, у карчме, дзе нас Ям пан гетман польны В. К. Літ. i цэлая тая гміна трактавалі. Пры гэтым з князем Янам, ваяводам Наваградзкім i Мікалаем Фаўстынам Радзівілам, стрыямі маімі, хочучы ўкрыцца ад п'янства, да Рудаўкі схараніліся, i там чакалі мы, пакуль цела айца маяго не надыдзе. Тады далі нам знаць, што на гасьцінцы праміж войскам стаўся тумулт; ускочылі мы з князем мечнікам на коняў у панчохах i жалобных плашчыках: знайшлі мы гетмана ўзгневаным i войсчьічка наша бунтуючым; але ж пэрсвазыяй усьмірылі мы яго i на тым полі, пакуль цела надышло, дзесяць бочак віна выпілі. Затым, як цела прыбыло, suo ordine [38] кожны йшоў да места, i гэтая дэдукцыя ўрачыстая фунэбральная выправаджэньня цела князя Ямці айца i дабрадзея маяго зь места Міра да места Нясьвіжа спраўленая была ўвечар а гадзіне дзевятай, такім чынам: ішлі ад самай Рудаўкі да фарнага касьцёла Нясьвіскага грамады i мужы ўсяго княства Нясьвіскага i грабства Мірскага i ўсіх добраў у ваяводзтве Наваградзкім парамі, кожны ў руцэ сьвечку несучы. Потым цэхі i месты ўсе, у тым жа ваяводзтве Наваградзкім быўшыя, suo ordine ішлі, цэхі са стрэльбамі, а месты ca сьвечкамі; пасьля ix ішоў рэгімэнт пешы Ям пана Пацея, гетмана вялікага В. К. Літ.; правадырстваваў ім Ям пан Зіновіч, стараста Ашмянскі, палкоўнік пешы булавы польнай В. К. Літ. За імі петыгорыя i гусарыя йшлі, каторых Ям пан Пакаш, харунжы надворны, палкоўнік булавы в. В. К. Літ. вёў. За імі йшлі брацтва ў капах, потым aa. бэрнардыны, дамінікане, аа. езуіты ў комжах; Сіаerus [39] дыяцэзіі Луцкай i Віленскай; за імі йшло інфулатаў: Альшанскі Олыцкі, Падкоўскі Кодзенскі, Туміловіч апат Сьвятакрыскі, Нясьвіскі ў інфулах i чатырох біскупаў таксама ў інфулах, менавіта: Бжастоўскі Віленскі, намінат Смаленскі, Панцэжынскі суфраган Беларускі; за імі воз шасьціконны, на каторым цела стаяла, коні i людзі ў капах кармазынавых аксамітных, з галёнам залатым i цалун такі ж; пакаёвых дваццаці чатырох з паходнямі, таксама ў капах аксамітных кармазынавых вакол возу йшло. За цалун трымаліся мы самый, за возам ідучы, сьпярша радзіна - браты i сестры, потым князь Мікалай Радзівіл, мечнік В. К. Літ., з Барбарай Завішанкаю, жонкаю сваей, Ям пан Дэнгоф, гетман польны В. К. ЛІТ., Ям пан Заранх, стараста Жмудзкі, i сіла іншых сэнатараў, дыгнітараў, ураднікаў В. К. Літ.; за імі йшоў рэгімэнт драгоніі булавы польнай В. К. Літ. конна, i гэтак, з гэтакай фунэбральнай помпай прайшлі мы празь места; перад брамай прамову меў Ям ксёндз Дэ Лятур, прымаючы цела да места; як сталі на цьвінтары, Ям ксёндз Антоні Вайніловіч, казнадзей ардынарыйны Нясьвіскі, меў прамову, па сканчэньні каторай айцове езуіты з возу труну зьнялі i самыя занесьлі да касьцёла, паставілі на катафалку, які разам з касьцёлам каштоўна i вельмі пекна быў ілюмінаваны. Пры гэтым рэгімэнты пешыя i драгонія тры разы выдалі сальвы, гэтае ж i цэхі ўчынілі, пры гучным біцьцю ў замку з гарматаў.

D. 9 Julij. A чацьвертай гадзіне начался вігіліі рускія aa. базыліянаў i імша сьпяваная, пасьля каторай заканчэньня аа. бэрнардыны вігіліі сьпявалі безь імшы; потым Claerus дыяцэзіі Віленскай зь біскупам сваім Ямцем ксяндзом Бжастоўскім вігіліі сьпявалі i памянёны біскуп меў імшу сьвятую, у сярэдзіне каторай Ям ксёндз Ян Жаброўскі, пралат i афіцыял Віленскі, Funebralem [40] вельмі годна меў прамову. Падчас заканчэньня імшы пяхоты, драгонія, цэхі, гарматы замкавыя йзноў, як учора, агню давалі пры досыць значнай музыцы i пекнай ілюмінацыі як касьцела, гэтак i Cactri doloris [41], якія цалкам новымі агнямі i іншым манерам ад учарашняй ілюмінаваныя былі; потым усіх, як біскупаў, клірыкаў, панства i войска ў замку Нясьвіскім трактавана. Матка мая ў пакоі была, як сінагорліца плачучая ў жалю, аднак жа ніводнага дня не прапускала, каб у араторыюме, што над скарбніцай, насупроць араторыюма езуіцкага, падчас цырымоніі ў касьцёле ня быць.

D. 10 Julij. У тым жа касьцёле diverso splendore et apparata [42] ад учарашняга адараваным, ксяндзы бэрнардыны, а па ix дамінікане вігіліі сьпявалі, па якіх Яснавяльможны Ям ксёндз Анцута, каад'ютар Віленскі, намінат Смаленскі, cum suo claero officium defunctorum decantabat tandem [43], па скончаных hoc ordine вігіліях, той жа Ям ксёндз намінат Смаленскі pontificaliter убраны, імшу сьвятую цэлебраваў, падчас каторай імшы, Ям ксёндз Сухоцкі, схалястык катэдральны i аўдытар ЛуцКІ, меў казаньне фунэбральнае, а па скончаным казаньні, як жа i па імшы сьвятой, надышоў кандукт у гробе фундатарскім, пры каторым я сам, разам з ксяндзамі езуітамі, меў гэтае шчасьце, exportare [44] цела сьв. памяці князя Ямці айца i дабрадзея маяго, пры дэпазыцыі якога, як пяхотай, драгоніяй, цэхамі, гэтак жа i гарматамі агню давана. Асыставала пахаваньню цела, справуючы гэты кандукт, чацьвёра вышэйпамянёных ЯВВ. Іхмосьцяў ксяндзоў біскупаў. Па скончаным кандукце панегірыка меў прамовіць Ям ксёндз Чарнецкі, аддаўшы мне пасьля панегірык. Потым гэтыя усе ЯВВ. Імці ксяндзы біскупы, як жа таксама i клірыкі, законы i іншыя status saectaris [45] прысутныя, да замку на абед запрошаныя i трактаваныя былі ад мяне.

D. 11 Julij. Іншай ізноў апарэнцыяй касьцёл прыаздоблены быў, у якім пасьля адсьпяваных Іхмосьцямі ксяндзамі бэрнардынамі, потым дамініканамі вігіліях, начался імша, сьпяваная, якую цэлебраваў Ям ксёндз Панцэжынскі, суфраган Беларускі. Казаньне меў ксёндз езуіт Керсьніцкі, казнадзей каралеўскі Варшаўскі. Па набажэнстве ўсе да замку на абед накіраваліся. Taго ж дня Ямць ксёндз біскуп Віленскі да Вільні, Яемосьць пані ардынатава Замойская да Гарадышча, князь Ямць Радзівіл, ваявода Наваградзкі, з сынам да добраў сваіх ад'ехалі.

D. 12 Julij. Іншай ізноў апарэнцыяй касьцёл прыаздоблены быў, у якім Іхмці ксяндзы езуіты абавязковую службу адпраўлялі; вялікую Імшу сьпяваў Ямць ксёндз Бжазоўскі, казнадзей Варшаўскі. З касьцёла ўсіх у рэфэктары езуіцкім трактавалі, на якім трактаваньні (як лічана) было асобаў трыста. Гэтага ж дня, зранку, перад набажэнствам, Ям пан Дэнгоф, гетман польны В. К. Літ., ад'ехаў да Стаўпцоў; па скончаным жа абедзе, князь Ямць крайчы В. К. Літ. З княгіняю Яймцяй да Турца, Яемць пані ваяводзіна да Менска з дачкою сваёй ад'ехалі.

D. 13 Julij. Ізноў іншая апарэнцыя, якую штодня перамяняюць у касьцёле была, дзе вігіліі ксяндзы бэрнардыны калі адсьпявалі, дык імшу цэлебраваў Ям ксёндз Падкоўскі, інфулат Кодзенскі, канонік Жмудзкі; казаньне меў Pater Soc. Jesu. Зіхэн, якому на амбоне галава ад сьвечак гэтак захварэла, што, казаньне ня скончыўшы, з амбона зышоў i ў няць дзён fatis cessit [46]. Абед усе елі ў замку; па абедзе Ям ксёндз каад'ютар Віленскі, намінат Смаленскі ад'ехаў да Наваградка.

D. 14 Julij. Дзеля нядзелі i сьвята ніводнае фунэбральнай у касьцёле цырымоніі не адпраўлялася, абед, аднак, для ўсіх у замку быў звычайны.

D. 16 Julij. Касьцёл, як заўсёды, іншым манерам i анарэнцыяй быў прыаздоблены. Абавязковую імшу i імшу de Requiem [47] сьпявалі спачатку ксяндзы бэрнардыны, а па ix вялікую імшу цэлебраваў В. Ямць ксёндз Сухоцкі, схалястык катэдральны i аўдытар Луцкі, былы гувэрнёр i дырэктар нябожчыка, брата майго князя падстолія Літ.; пасьля імшы на абедзе ў замку ўсе былі, каторых трактаваў я.

D. 17 Julij. Апарэнцыя касьцёла i ў гэты дзень зьмененая была; вігіліі ж i сёньня ад законаў сьпявана, па якіх Іхмці ксяндзы езуіты Сьвятаміхальскія абавязковую службу адпраўлялі; імшу сьпяваў Ям ксёндз Лукашэвіч у аўтара фундатарскага С. Крыжа; па імшы на абед да замку ад мяне запрошаныя ўсе, хто дачыненьне меў да гэтага пахаваньня. I гэтак акт гэты фунэбральны скончыўся, які трываў празь дзевяць дзён. Па закончаным пахаваньні, госьці, ad ргорrіа [48] як Ям ксёндз Пшэбендоўскі біскуп Луцкі да Янава, князь Ям мечнік В. К. Літ, з княгіняю Яймцяй сваёй да Цімкавічаў разьехаліся. Пры ўсіх аблігацыях, павінных дзецям ды матцы, i за гэтую апошнюю паслугу, што айцу маяму празь яе ўчыненая, няхай Бог ёй у добрым пачуцьці ўзросту кансэрвуе здароўе.

D. 18 Augustij. Выехалі мы на абед да Наваградка, дзе трактаваў я шляхту праз цэлы дзень.

D. 19 Aug. Пайшлі мы сойм Аўтакаміцыяльны, дзе без усялякай кантрадыкцыі абралі мяне на пасла першы раз, дадаўшы мне за калегу Ям пана Жабу, падкаморыя ваяводзтва Наваградзкага. Па абіраньні запрасіў я ўсю шляхту да сябе i трактаваў.

D. 29 Septembris. Падпісалі мы ў Белай кантракт пажыцьцёвай прыязнасьці паміж Ям панам Браніцкім, старастам Бранскім, i сястрою маёй старэйшай Кацярынай. (Шлюб меў адбыцца 21 кастрычніка т. г. - Пер.)

1721

(Падарожжа за мяжу. - Пер.)

D. 4 Novembris [49]. Выехаў з Члухава дарогай на Кюстрын i Франкфурт да Бэрліна, куды прыбыў 22 - га г. м.

D. 23 Nov. Зранку быў зь візытам у мяне Ям пан енэрал Швэрын, зь якім а гадзіне дзесятай раніцы паехаЛІ дзеля прывітаньня караля Ямці Прускага. Гэтага ж дня еў абед у караля, а на каляцыі быў у княгіні Яймці маркграфавай.

D. 26 Nov. Таксама ў Бэрліне. Прэзэнтаваў мне Ям пан енэрал i міністар Форкады ўсялякія каралеўскія сплендоры i raritates [50] Гэтага ж дня еў абед у Ям княгіні маркграфавай... i Ў той жа дзень на асамблях i каляцыі быў у каралевы Яймці; у гэты ж дзень быў у мяне зь візытам Ям пан Кумпф, падкаморы Брандэнбурскі.

D. 16 Decembrij. Спыніўся я у Дэсаў у князя Ямці Ангальцкага i таго ж дня ўвечары быў у стрыевай маёй.

D. 18. Dec. У гэты дзень з князем Ангальцкім езьдзіў я на паляваньне, на якім сваёй уласнай рукою забіў дзікоў пяцёх.

D. 22 Dec. Быў з князем Ангальцкім на вялікім паляваньні, на якім сваёй рукою забіў дзікоў дзевятнаццаць i сарнаў тры. У той жа дзень, разьвітаўшыся з князем Ангальцкім, стрыевай маёй i ўсімі астатнімі, вырушыў.

1722

D. 7 Januarius. Спыніўся я шчасьліва ў Дрэзьне, дзе праз ардынанса маткі i дабрадзейкі маёй для сябе i для людзей прыгатаваную знайшоў кватэру. Тут застаў Ям пана Францішка Бажэнцкага, судзьдзевіча земскага Перамышльскага, які тут на мяне чакаў i пры мне праз увесь час будзе Ў тых краёх заставацца.

D. 8 Jan. Адслухаўшы імшы сьв., вітаў я караля Ямць у гэты дзень; у каралевіча Ямці ня мог быць, паколькі паляваньнем ён бавіўся, аднак жа быў зь візытам у Ям пана Фіцтума i Ў Ямці пана кухмістра Кароннага.

D. 7 Februarij. Зранку сабраліся мы на пакоях. Адтуль на пляц, дзе бегаюць да пярсьцёнка; двума бандамі бегалі мы, кароль з адной паловай кавалераў, i я пры панскай быў бандзе, каралевіч з другой паловай. Два здарыліся казусы: першы, калі князь Міхал Чартарыскі, падстолі Літоўскі, кароткага зроку, бегучы да пярсьцёнка, прамянуў яго i над ім трапіў, і, ламануўшы, каня свайго ў крыж ударыў, мала з каня не зьляцеўшы. Другі: Ям пан Залускі, ваявода Кіеўскі, як прыйшло шпадай другі браць пярсьцёнак, дабываючы шпады, пусьціў каня мыльна, конь як скочыў супраціў караля, ланцуг жалезны зарваў, а сам ён Пана мала шпадай не прабіў, нарэшце ж людзі каня з кавалерам схапілі; Пан аб тым ня гневаўся, толькі вымавіў: «que cela est maladroit [51]». Па скончаным карузэлю кожны з нас дахаты, да адпачынку да сябе ад'ехаў, што i я зрабіў.

D. 8 Feb. Быў я на пакоях; з панам у касьцёле, потым сказана мне было ісьці да каралеўскага стала на абед, куды й пайшоў; некаторыя сэнатары з аднаго боку стала ўсядаць пачалі, а кароль сеў у канцы стала, потым мне паказаў, каб сеў пры ім, я сеў, пры мне сядзеў князь Чартарыскі, падстолі Літоўскі. Па абедзе Чартарыскі прыходзіць да мяне, як жа быў у гадох старэйшы, i пачынае выгаворваць мне, нібыта зь сяброўства, што яго i іншых ураднікаў Каронных падсядзеў; адразу ж экскузаваў я, што мне Пан сам загадаў i, калі заўважыў, што яшчэ штосьці бурчэць ён пачаў, паведаміў, што мы ня ў Польшчы, але ў Ітрегіо, i я не павінен мейсца саступаць ураднікам, будучы Princeps Imperij [52] «але тэта кароль польскі» - я, бачачы, што канвэрсацыя наша разагравацца пачала, кажу яму, што няма мне што экскузаваць, i хто мае крыўду ці сам Ваша Княжа Мосьць вольна прыгадаць аб ёй, я дам сатысфакцыю заўсёды, i на гэтым скончылася, калі князь убачыў, што ad togam [53] суплікуе, а не ad sagam [54]. Увечары быў на балі ў графа Флемінга, фэльдмаршала войскаў Саскіх, дзе быў міласьцівы Пан i ўся фамілія; дапазна там бавіўся.

D. 11 Febr. На ранішніх пакоях загадалі нам нумары браць, я ўзяў № 7 - мы ў бандзе каралеўскай, пры гэтым Пан так ласкавы быў, што па васьмі кавалераў у кожнай бандзе было i восем бандаў; Пан да сваёй усіх узяў палякаў, толькі адзін быў барон Рахвіц, канюшы вялікі Саскі, i гэтак былі мы: Кароль, Машчынскі, шамбелян, Панятоўскі, падскарбі В. К. Літ., Шэмбек, Канцкі, енэрал Падольскі i артылерыі Кароннай, кн. Чартарыскі, падстолі В. К. Літ., я i Рахвіц. Mademoiselle Пэнцых малодшая, пекная соmme les amoure [55] мяне да сябе за moitie [56] атрымала. Загадалі нам на вячэры быць з дамамі нашай банды ў караля, абед у сябе; а трэцяй гадзіне зьехаліся мы на пакоі i там вячэру з Панам елі, з нашымі moitie, па каляцыі - у маскі; з гардэробу каралеўскага даміны паўкладаўшы, з Панам пайшлі мы на рэдуту. Каралеўская moitie была баронава Левэндалева, маршалкава найвышэйшая Саская.

D. 12 Febr. Штодня вельмі рана ў шпадзе эксэрцытаваўся, таму што ў Польшчы вельмі мала ад француза старога скалечанага навучыўся. Кароль так ласкавы быў, што перад вокнамі сваімі казаў мне даваць лекцыі; потым на пакоях, абед у сябе, па якім каляцыя Ў графа Кёнігсеха, пасла цэсарскага i гранд - майстра каралевы. Пан там прысутнічаў i ўся найясьнейшая фамілія.

D. 14 Febr. Па абедзе, досыць раньнім, у Цьвінгэргардэне ўсе разам з Панам стралялі мы да цэлі з паляўнічых мушкетаў; мне ня вельмі ўдалося, бо нічога ня выйграў, таго дамогся, што ні пераможцам ні быў, як іншыя, каторым вершапіс панегірыкі правіў, ні гэтакім, як тыя, што вельмі дрэнна стралялі, дык капусты ім есьці загадвал і, пазьбег абодвух тых клопатаў з ласкі Божай.

D. 15 Febr. На набажэнстве i на пакоях быў, абед у сябе, вечарам на балі ў каралевіча, чуўся неўкантэнтавана, пайшоў гуляць у фараона i, прайграўшы тысячу таляраў бітых, як змыты, вячэры ня еўшы, спаць пайшоў. Выйшла мне гэта на дабро, бо вотум учыніў i праз увесь ваяж болей не гуляў, а патроху мог бы болей прайграць, ад чаго мяне Пан Бог абараніў,

D. 16 Febr. Абед у сябе; з пакояў паслаў прэзэнт маёй moitie, штучэц шчыразлоты ангельскі для падвешваньня з дыямэнтамі, вахляр, за якія даў сто чырвоных злотых, некалькі тузінаў рукавічак на лаку чынскім, пекных вельмі; вечарам быў у апартамэнтах каралевы баль i каляцыя, на якой я быў, i, заплаціўшы доўг учарашні, лягчэй мне танцаваць было.

D. 17 Febr. Па раньнім абедзе ўсе ў сукнях машкарных убраныя былі; наш строй быў ружовы градэтуравы, з галёнам срэбным, а плашчыкі гарнастаямі падшытыя, на галаве каскеты высокія зь пер'ем белым. Гэтакім парадкам выехалі мы з замку: un d'etachement [57] драбантаў, потым коні на повадзе, машталеры ў палатне ружовым, так жа сама ўбраныя, як i мы, потым катлы i трубачы, за імі кароль, за Панам нас тры пары, Рахвіц у канцы адзін, за ім трыумфальны воз у восем коняў, i там дамы нашай банды ўсе сядзелі; у нас, у кожнага, па чацьвёра людзей пяхотай, у палатне ружовым, як i возьнікі ў возе, i за намі арлекінаў банда тым жа парадкам выступала, i гэтак усе банды йшлі адна за адной, перад кожнай маючы коняў на повадзе, катлы i трубачоў; канклюдаваў марш другі аддзел драбантаў. Калі прыйшлі мы на пляц, дамы у залях Цьвінгерскіх узялі мейсцы свае, а мы бегаць пачалі па нумарох. Трэба было сьпярша ад кожнай банды па аднаму выехаць, што ўчыніла восем, i чацьвёра супраць чацьвярых бягуць, мы супраць арлекінаў; i статуі былі з дрэва, падобна да арлекінаў паўбіраныя, а яны да скарамушаў бегалі. Першая статуя трымала ў адной руцэ кружок, а ў другой кій скураны, саломай напханы, сама на шрубе, трэба было, ламануўшы ў гэты кружок, праскочыць; калі хто ўдарыць добра, дык нічога; калі ж нядобра, дык павернецца тая статуя i гэтым кіем у лоб дасьць; другая статуя на грудзёх мела круг жалезны, куды куляй глінянай трэба было ўдарыць, дык як трафіў у сярэдзінку, дык ракета ўгору вылятала, калі ж дрэнна, дык мільён шмэрмэляў пад ногі конскія i чалавека самога абсыпала. Трэцяя статуя мела на раменьні скрынку, у якую, калі трафіў, дык зь яе пташын розных вялікіх, а менавіта: фазанаў, курапатак, перапёлак, бакасаў i малых таксама розных вылятала - а калі трафіў у другую, дык уцякаць ад таго, што ў той скрынцы трэба было. Чацьвёртая статуя мела на грудзёх кружок, у які лапаткай трафіць трэба было, дык з губы вядро вады вылівалася міма кавалера, калі ж ня шыбка адскочыш, дык усяго аблівала. Пятая скрынка на зямлі ляжала, у якую, калі трафіў, дык лісы, зайцы, трусікі выбягалі. Гэтыя ўсе штукі трэба было ў адным заходзе бегаючы рабіць, i восем кавалераў тое рабіла; то коні зьдзічэлыя жахаліся, то, хаця я й добра зрабіў, але ж як калега дрэнна, дык усе тыя птушкі i зьвяры, i ракеты i найлепшага каня зьмяшаюць. Дзякаваць Богу, што я ніводнай гісторыі не нарабіў. Па скончаным карузэлю раздавалі нумізмы аб тым карузэлю, мне два дасталіся. Пайшлі мы на каляцыю, было восем еталоў, i кожная банда ў сваёй кампаніі сядзела, адтуль пайшлі мы на рэдуту, i там кожная банда танцавала дапазна.

D. 18 Febr. У касьцёле, на пакоях, абед у сябе; увечары быў у пана Клаўра, сакратара каралеўскага i банкіра маяго, ад якога браў грошы, калі мне патрэбна было. Позна, калі йшлі, вяртаючыся да сябе, паж мой, на той час п. Яблоньскі, застаўся сцаць на вуліцы, потым, скончыўшы, пабег даганяць мяне, пры гэтым ронт, што хадзіў, заўважыўшы, што нехта бяжыць, - за ім, ён, гэта бачучы, хутчэй да нас пасьпяшаўся, тады варта надыйшла, i празь яго мала нас да кардыгардыі не пабралі, але ж кожнага да станцыі прыправодзілі. Я спыніўся ў Дрэзьне на Тэпергасэ ў Катэрбургхауз; вельмі ж лапкі лізаў, што ў кардыгардыі бязьвінна мала не апынуўся.

D. 27 Febr. Быў у касьцёле i разьвітаўся з панам, потым каралеваю i каралевічамі; абед еў у фэльдмаршалка Флемінга, з рознымі разьвітваўся i ў падскарбіевай вялікай кароннай Пшэбендоўскай быў на кампаніі.

D. 28 Febr. У касьцёле быў, потым абед у сябе еў; адправіў да Польшчы пана Бялазора са зваротам назад, да мяне, таксама Ружэўскага, кухмістра, каторы сваволіў, i пана Грабоўскага, якога хатнія інтарэсы ад розных звольнілі забаваў. Рушыў фурманамі экіпаж мой, у якім паехаў Ям ксёндз Швайкоўскі, Ям пан Бажэнцкі, Ям пан Курдваноўскі, камэрдынер Фішар i лёкаі; я з пажам Яблоньскім конна застаўся. Увечары поштай выехалі, на першай пошце Зайзэн начуем, тут з экіпажам ізноў сустрэліся.

D. 2 Martij. Прыбыў да Прагі.

D. 5 Mar. Быў зь візытам у графа Цьвірбі, вялікага бургграбія Чэскага, які мяне запрасіў на абед. Па абедзе быў у графавай Марлінікен; там мяне прэзэнтавала яна дамам, а там такі звычай: хто першы раз будзе, трэба каб нехта прэзэнтаваў, тады ўжо на ўсіх асамблях міла будзеш прыняты, i толькi прыйшоўшы, гаспадыні трэба павітаць, якую легка пазнаць, бо ў фартуху кітайкавым гафтаваным ходзіць, i такі ж ёсьць звычай ва ўсіх местах цэсарскіх.

D. 7 Маг. Розныя ў месьце аглядаў raritates, абед у сябе; пошту да Польшчы пісаў, да маткі маёй.

D. 9 Маг. Абед у сябе, вечарам на асамблях у графавай Турн; hoc sciendum, што на тых асамблях анічога не ядуць, ані п'юць.

D. 14 Маг. Дзень паштовы, нікуды з дому не выходзіў. Тут паляка з панам Чацкім знайшлі мы, нейкага Дольнэра, якога я за пажа прыняў да сябе, дзяцюк, здаецца, будзе гжэчны, а з адным пажам цяжка, асабліва калі ў яго экспэнса грашовая, а ён разам функцыю падскарбія спаўняе.

D. 14 Маг. Выехаў з Прагі, i 22 г. м. прыбыў да Ведня [58].

D. 23 Маг. У нашай гасподзе спыніўся граф Фэрдынанд Альтгайм, які быў сьпярша Ў Саскім войску енэралмаёрам, потым тут у Польшчы ў Літоўскім служыў, ён, як бываў у нас часта, ды аддзячаны за службу ў бацькоў маіх i мяне знаў, дык зь ім трымаю кампанію; ён мяне ўсюды інтрадукаваў, як ніжэй пра гэта. Там некаторыя рэчы загадаў зрабіць для сябе, праз што ўвесь дзень не выходзіў ca станцыі.

D. 24 Mar. Атрымаў пошту ад маткі маёй з Польшчы i паслаў даведацца пана Курдваноўскага да падкаморыя цэсарскага, просячы аб прызначэньні гадзіны для аўдыенцыі цэсарскай; даў яе на заўтра а гадзіне трэцяй па поўдні.

D. 25 Маг. Па абедзе коньмі ў вялікіх кутасох i пекным экіпажам, што сабе справіў, выехаў да замку, там некалькі вялікіх прайшоў апартамэнтаў, у астатнім затрымаўся пакоі; пры гэтым, як часіна настала, выйшаў падкаморы i выклікаў: «Князь Радзівіл!» - i мяне ўпусьціў. Сам жа выйшаў за дзьверы; я йшоў, тры разы калекам прыкленчыўшы тут на прастоле пад балдахінам сядзеўшаму Каралю VI, цэсару хрысьціянскаму, які ў строі гішпанскім убраны быў, на галаве капялюш зь пер'ем; вымавіў яму камплімэнт, на што ён пекна адказаў i пытаўся: адкуль еду i куды, i ці доўга тут забаўлю? Потым галавою кіўнуў, што азначала, каб пайшоў ужо; я, яго ў руку пацалаваўшы, адышоў аж да дзвярэй, тылу яму не паказваючы, тры разы прыкленчыўшы, выйшаў; там таго ж пана Курдваноўскага пасылаў я да падкаморыя Вялікага цэсаравай пануючай, просячы аб прызначэньні аўдыенцыі i ў яе, якую ж на заўтра на трэцюю гадзіну прызначыў. Першы раз я быў на асамблях, куды мяне прывёў граф Альтгайм i прэзэнтаваў мяне княгіні Рабулью [59], якая заўсёды штодзённа асамблі давала, нягледзячы на старасьць гадоў сваіх; яна была па дому князёўна Галштынская i primo voto [60] была за графам Зюцэндорфам, айцом цяперашняга вялікага канцлера Аўстрыі, а потым за французам Рабулью. Спавядаўся i камунікаваў таксама.

D. 26 Mar. На прызначаную гадзіну паехаў я на замак i пайшоў на апартамэнты цэсаравай пануючай; упушчана мяне да Audienc - Zimmer [61] тым жа спосабам, тры genuflexje [62] ўчыніўшы, заетаў я пад балдахінам на прастоле Альжбету, з дому БруневэкВольфэнбютэль, цяперашнюю каралеву цэсараву хрысьціянскую рымскую. Пані паважная i сьлічная; па камплемэнце, мною ўчыненым, вельмі са мною ласкава размаўляла. Потым пацалаваўшы ў валечную ручку, да сябе вярнуўся; увечары быў на асамблях. Пасылаў таго ж пана Курдваноўскага да графа Вальтэр, гранд магістра цэсаравай Амаліі, удавы, просячы аб аўдыенцыі, якую на чацьвёртую гадзіну прызначыў на заутра.

D. 27 Mar. Зранку быў на замку, падчас абеду цэсара i цэсаравай; тольKi ЯНЫ ўдвая сядзяць у стала на абедзе, i кавалеры ў стала служаць, а пажы яду носяць; як першую чарку цэсар вып'е, дык панства i кавалеры разыходзімся, кожны да дому на абед, толькі застаюцца падкаморы i камэр*юнкеры i да канца служаць; што да нас, дык толькі стаім, глядзім, пакуль цэсар не нап'ецца. Па абедзе паехаў на аўдыенцыю да цэсаравай Амаліі, да якой таксама з патройным прыкленчаньнем падыходзіў; яе застаў, як i вышэйзгаданых, на прастоле, пад балдахінам прастол. Амалія, цэсарава з дому Гановэрскага, удава, жонка Юзафа, цэсара рымскага, матка каралевы польскай Марыі Юзэфы; дык яна, маючы дачку за сынам Пана нашага, мяне міла й ласкава прыняла, i сіла пра што пыталася; яе таксама пацавалаўшы ў руку, вярнуўся да сябе. Вечарам ізноў быў на замку, на вячэры цэсарскай, тут ёсьць ужо дыфэрэнцыя, бо так жа сама цэсарства само сядзіць у стала, дамы дворскія пры стале служаць, есьці носяць. Што на абедзе, дык вольна прысутнічаць, але да вячэры трэба паведаміць зранку грандмайстра, дык у рэгестар упіша, i тады да тых пакояў упушчаюць. Хаця б найпершы прыйшоў міністар, а не ўпісаўся зрана ў рэгестар, дык прыдзьвернік ня ўпусьціць, але трэба штодня пасылаць, труднасьці гэта ня чыніць ніякай; тое ж самае, трэба разумець, i ва ўдовае цэсаравай, у якой таксама на вячэры прысутнічаў; яна толькі з дачкой, яшчэ паннай, але ўжо заручанай за сынам электара Баварскага, ад Сабескай народжанага, дачкі караля, несьмяротнай памяці, Яна. Адтуль пасьля быў на асамблях; пошту да маткі маёй у Польшчу экспэдаваў, пасылаў да графавай ахмістрыні, просячы аб аўдыенцыі дзьвюх дачок, каралеўнаў, i прызначылі на заутра на трэцюю гадзіну, пасьля абеду.

D. 28 Маг. На замку быў i асыставаў абеду цэсарскаму, па якім вярнуўся да сябе; праз тыя абеды вельмі позна Ў Вэдэнскім двары ядуць. Па абедзе ў прызначаную гадзіну меў гонар аўдыенцыю мець у арцыкнязёўны Марыі Тэрэзы, у пятым року веку свайго, i ў другой, у чацьвёртым року, Элеаноры Хільбурны Юзэфы, калі першая нарадзілася anno 1717, дня 3 - га траўня, другая аппо 1718, д. 14 верасьня; дочкі яны цяперашняга цэсара Караля, панны ў досыць маладым веку, але як што, дык за старога сур'ёзьнейшыя; старэйшая пыталася: адкуль еду? I ці доуга тут буду бавіць? - па гэткай канвэрсацыі, пацалаваўшы ў ручкі, разам у абедзьве, І, разьвітаўшыся, адышоў да сябе; увечары, подле звычаю свайго, на асамблях быў; ізноў пасылаў да грандмэтрэсы, просячы аб аўдыенцыі ў цэсараўны Юзэфаўны, i назначаная на заўтра была а трэцяй гадзіне.

D. 29 Mar. На пакоях падчас абедаў цэсарскіх, потым абед еў у сябе, па абедзе меў гонар у замку, на апартамэнтах, мець аудыенцыю ў арцыкнязёўны Марыі Амаліі, дачкі цэсара Юзафа народжанай anno 1701, д. 21 кастрычніка i таксама сястры малодшай каралевы нашай Польскай; яна досыць ласкава са мной гаварыла, руку ёй пацалаваўшы, пайшоў. Вечарам быў на асамблях; ізноў пасылаў таго ж пана Курдваноўскага да грандмэтрэсы прасіць аўдыенцыі ў дзьвюх цэсараўных Леапольдаўных, i дадзена мне была аўдыенцыя на заўтра, у адной а гадзіне трэцяй, у другой - а чацьвертай.

D. 30 Маг. Таксама ж ранак стравіўшы, як i ўчора, па абедзе ў сябе. паехаў на замак i меў у адным з апартамэнтаў першую аўдыенцыю ў арцыкнязёўны Марыі Элізабэт, народжанай аnnо 1680, д. 13 сьнежня, дачкі цэсара Леапольда, сястры цэсараў Юзафа i Караля, якая мяне міла прыняла i веле мне чыніла квестый, між іншым, пыталася мяне, ці ведаю каралеўну Сабескую Шарлёту? Адказаў я, што ведаю i маю той гонар да яе належаць [63]. Трэба ведаць, што маці цэсарская i яе (арцыкнязёуны. - Пер.), Леапольдава жонка, была князёўна Нэйбурская, з дому Палатынаў, родная сястра электара Караля Палатына i каралевы польскай Якубавай Сабескай, праз што Шарлёта была цэсараўне цётачнай сястрою. Пры гэтым гаворыць: «Кажы мне шчыра, з чаго ня выйшла тая прыязьнь паміж вамі?» Адказваю, што каралеве нешта не здалося. «А цяпер хочаш?» - зрэзала, бо быў у Польшчы замоўлены з дамаю non parvi momenti [64] але меў да каралеўны вялікае сэрца i вырашыў прасіць, абы ў гэтым патрафіла, на што мне абяцала, мовячы: «Таго толькі асьцерагаюся, ці не дарэмна ўжо, бо мелася ўжо пайсьці за княжыча lе Boullion, аднак жа буду старацца перашкодзіць таму». Затым, руку ёй пацалаваўшы, адышоў. Потым да другога пайшоў апартамэнту на аўдыенцыю арцыкнязёўны Марыі Магдалены, народжанай аnnо 1690, д. 18 сакавіка, дачкі таго ж цэсара Леапольда, роднай сястры Марыі Элізабэты, Юзафа i Караля, цэсараў; з гэтай, ня так веле мовіўшы i пацалаваўшы ручку, пайшоў i паехаў да сябе, потым на асамблі.

D. 31 Маг. Пачаў па раніцах вучыцца фэхтаваць, i ў Польшчы ўжо трохі ўмеў, бо гувэрнёр мой ксёндз Дэ Лятур вучыў мяне, а тут Дэ Лувэн даваў мне лекцыі; аднак жа штодзень на пакоях бываў, зранку i ўвечар. Тая асаблівасьць, што цэсар з цэсаравай абед самыя толькі елі, другі абед цэсарава Амалія з цэсараўнай дачкой, трэці абед цэсараўны Леапольдаўны елі, дык трэба было пры тых трох абедах адзін за адным асыставаць i ў кожным чакаць, пакуль ня вып'юць; тое ж самае i вячэра; абед праз гэта позна, а вячэры ўвогуле ня еў, але па вячэры цэсарскай той жа час на асамблі ехаў. Як я да двара заўжды езьдзіў, да дамаў дворскіх сіла падкахоўваўся, i добрая была кампанія з дамамі, адны есьці носяць, другія ў пярэдніх пакоях з намі сваволяць i досыць любіў там мешкаць, бо часу не прыходзілася губляць, заўжды колькі разоў на дзень валасы акамадаваць трэба было; i ўсё бадай што пры двары, бо на асамблях чалавек i прыгожага ўбачыць i цікавага спазнае; тое толькі горшыла, што па адпраўленай аўдыенцыі даводзілася швайцарам прыдзьверным цэсарскім манэты плаціць як патрэбна; яшчэ горш, што грандмайстар пры кожным двары па аўдыенцыі таксама прыходзіць, i таму трэба даць, i сіла мне гэта каштавала.

D. 1 Aprilis. Зранку быў у aa. капуцынаў, візытаваў целы дому Аўстрыяцкага ў труне ляжачыя; там жа скарбец цэсарскі бачыў, цернь сапраўдны Пана Езуса, цьвік ад рукі Пана Езуса i сіла пекных i праўдзівых рэліквіяў; асабліва бачыў гэтае: фляшку шкляную, у якой муха лазіць, як прыйдзе да дзюркі, нічым незашпунтаванай, дык назад да донка спадае, а шпунта ў фляшцы нямашака, i паведамленьне ёсьць, што гэта некалькі сот гадоў, як сьвяты экзарцысты закляў д'ябла i загадаў у муху абярнуцца, i дагэтуль сядзіць у той постаці ў фляжцы.

D. 2 Арг. Трэба паведаміць, што двор гэты вельмі набожны; быў на імшы ў касьцёле катэдральным сьв. Стэфана, снавядаўся, i ўся цэсарская фамілія там была, камунікавала там Панства зь вялікай прыкладнасьцяй; потым з Панствам паехаў я на замак, дзе парад абедам цэсар сам умываў дванаццаці ўбогім ногі i карміў ix еваёй рукою, сам есьці ім насіў, потым ялмужыны даў, што i цэсарава ў другой залі рабіла, з той розьніцай, што не дзядам, але бабкам дванаццаці ўмыла ногі, карміла i ялмужыну давала. Па гэтай цырымоніі цэсарства да стала села; аб тым забыўся яшчэ, што поруч не сядзяць, але на адным баку, на адным канцы стала адно, другі ж, на другім канцы стала сядзіць. Як цэсарства напілося, пайшлі на пакоі цэсаравай Амаліі, тая з дачкой бабкам, як i цэсарава пануючая, ногі мыла, карміла i ялмужыну дала, потым у стала з дачкой сядзела, як напілася, пайшлі мы на пакоі арцыкнязёўнаў, якія тым жа спосабам бабкам тые ж чынілі паслугі. Мыцьцё жа тым спосабам, што мядніцу вялікую пад ногі ўбогаму паставяць; першая дама прысутная ваду на ногі ліе, сам цэсар рукой пашаруе i ногі сурвэтай выцера, а потым на сухой назе крыж вялікім пальцам рукі зробіць i гэтае месца пацалуе. Як уся цырымонія скончылася, паехаў на абед да сябе i дзень гэты набажэнствам скончыў.

D. 3 Арг. Наведаў гробы, што i цэсарства з усёй фаміліяй чыніла, зь вялікай пабожнасьцяй i прыкладам для ўсіх людзей, якія на гэта глядзелі. Графы там у капах па адным ходзяць празь места ад касьцёла да касьцёла; звычай пасіі i дысцыплін у капе такі там, што кожны, па вуліцы асобна ідучы, б'ець сябе дротавай дысцыплінай, дык кроў пушчае з плячэй, мяса шматамі на зямлю падае, а лёкай, за ім ідучы, воскам са сьвечкі ліючымся, прыпякае плечы збалелыя, каб цела ня падала i кроў не выцякала; капнік, як увойдзе да касьцёла, дык толькі лежачы моліцца, альбо кленчачы i то ў дзьвярох касьцельных, але там сябе ня б'е, але як рушыць далей, дык ходзячы сябе цьвічыць. Другая манера капнікаў: таксама паадзінку крыж вялікі, цяжкі i доўгі па вуліцах носіць басанож, у правай нагі вялікі ланцуг з куляй гарматнай, якая на ланцугу за ім цягнецца, i гэта таксама не малая мартыфікацыя. Трэцяя манера: кій доўгі працягне праз рукавы сукні i капы i гэтак, раскрыжаваныя маючы рукі, ад касьцёла да касьцёла ходзіць, i гэта вялікая ёсьць мартыфікацыя. Вуліцамі, якімі цэсарства гробы абыходзіла, паўсюль па шасьці бярвеньняў часаных дзеля выгаднейшага хаджэньня, як кладкі пакладзеныя. I гэтак дзень той сьвяты на служэньне Богу зышоў.

D. 5 Арг. Пры Двары былі ўрачыстасьці, як у першы дзень сьвятау Вялікодных; з касьцёла наехала цэсарства да замка. Цэсар жа езьдзіць у карэце васьмю конямі, а возьнік на дышлевым кані сядзіць; цэсар сам, адзін, у тыле карэты, а цэсарава насупраць сядзіць. Есьць рацыя ў тым, што, хаця i жонкаю ёсьць, але падданая цэсарская, дык не разумею я, калі, едучы прыватна, побач сядаюць, асабліва цяперашняе панства, якое паміж сабою па - хамску кахаецца. Па прыбыцьці на замак даны быў абед. Цэсарства там паселі, цэсарава Амалія i ўсе арцыкнязёўны; як цэсар напіўся, усе мы разьехаліся. Я еў абед у Ямці ксяндза Грымальдзі, нунцыя папскага, зь якім меу яшчэ ў Польшчы, калі быў ён нольскім нунцыем, знаёмства. Па абедзе, досыць позьнім, карэта мая не прыйшла, у нунцыевай да станцыі сваёй ад'ехаў, там, валасы паправіўшы, на вячэру цэсарскую паехаў, Тым жа спосабам, што i на абедзе, цэсарская фамілія сядзела, толькі з той пераменай, што на абедзе цэсарава Элізабэт, пануючая, па правай руцэ цэсара сядзела, а цэсарава Амалія, удовая, па левай, а на вячэры Амалія па правай, а Элізабэт па левай, а калі пытаўся «Чаму?» адказалі: паколькі вячэра даецца ў апартамэнтах цэсаравай - заўжды, i толькі яе дамы служаць, дык Амалію як госьцю Ў сябе прымае. Па якой вячэры быў я Ў княгіні Рабулью на асамблях, подле штодзённага яе звычаю, хаця i пры старасьці гадоў, заўжды любіла яна кампанію.

D. 6 Apr. Зранку эксэрцытаваўся у фэхтаваньні; абед еў у графа Альтгайма, па абедзе, каля чацьвёртай гадзіны езьдзіў на прамэнад, гэта ёсьць забава ўсіх годных у гэтым месьце; выяжджаюць за браму некалькі тысячаў карэтаў у парадзе, значыцца карэта за карэтай, да пэўнага мейсца едуць i заварочваюць то там, то сям, то тая, то гэты ў карэце мінаюць, хто з кім мае знаемасьць, дык кланяюцца, хто ж не, дык сабе ў карэце сядзіць, i гэтак да вечара наезьдзіўшыся, на цэсарскую вячэру едуць, а адтуль на асамблі, што i я пунктуальна штодня рабіў. Забыўся напісаць, што прыбыўшы застаў тут Антонія, які перад тым быў у бацькоў маіх тапізьерам, родам зь места Міра, які з Рыму вяртаўся па - пілігрымску, гультай вялікі; як мне патрэба была ў лёкаях, дык казаў яму барвы злажыць, маючы намер, ад'яжджаючы стуль, даць яму новую сукню пілігрымскую i да Польшчы яго зьвярнуць.

D. 10 Арг. З асамбляў вярнуўшыся, вячэраю ў сябе. Квёндз Швайкоўскі пачаў мне выгаворваць, мовячы, што мае моц мяне высячы ад маткі маёй яму дадзеную, чаму дыспанаваў я, i дужа мы зь ім лаяліся. Давёў яму, што я паўналетні, дык ніхто мне губэрнатара даць ня мог, i калі ж мне маці мая Вашмосьць пана дала, дык толькі pro socio itineris [65] i дзеля людзей маіх i дзеля паважнасьці маёй; спыніліся мы на тым у канцы, што абодва пісаць будзем да маткі маёй, ён ад сябе, а я ад сябе, i якую дэцызію атрымаем, дык абодва задаволеныя будзем.

D. 11 Арг. 3 раніцы, на ложку мяне застаўшы, выбачэньня прасіў у мяне, але ж не хацеў адступіцца, каб да маткі не пісаць, i пісалі мы абодва, кожны сваім сэнсам; па скончаных справах паштовых бавіўся я тым, што i ўчора.

Прабавіліся мы ў Ведні да 21 траўня, праводзячы час на тых жа самых забавах i паляваньні з Цэсарам.

Выехаў зь Ведня я да Мніхава [66] i прыехаў 28 траўня.

D. 29 Maija. З раніцы электарава Баварская, de domo Сабеская, караля Яна дачка, цётка мая, прыслала да мяне, каб да яе прыйшоў i меў аўдыенцыю; экіпажам ейным прыехаў да замка. I яка мяне мужу свайму электару прэзэнтавала; абед еў у сябе; на вячэры быў у княжыча Фэрдынанда, другога сына электаравага, i з самой княжной de domo Palatini Rheni [67] граў у лёмбра, дзе пазнаёміўся з усімі сынамі электарскімі: найстарэйшым Каралем, які з цэсараўнай заручаны, малодшай сястрой каралевіча Аўгуста жонкі, нявесткаю цяперашняга караля нашага, Клемансам, біскупам Мюнстэрскім, Тэадорам, біскупам намінатам Лескім, i гэтак за адзін дзень усю спазнаў фамілію.

D. 2 Junij. 3 раніцы быў на электарскіх пакоях, абед у сябе; па абедзе асыставаў электару на нешпары рэвіяльным за ўсіх электараў гадавіны, па заканчэньні якога паехалі да Сьв. Тройцы кляштара, дзе мнішкаю была электарава дачка, там засталі электараву, зь якой вячэру ў кляштары елі i потым адвезьлі да замку.

D. 3 Jun. Асыставаў электару ў касьцёле на экзэквіях, потым, прыправодзіўшы яго на пакоі, меў аўдыенцыю павіншавальную з тае народы, што сын старэйшы атрымаў дэклярацыю цэсараўны Юзэфаўны; падобныя ж меў у электаравай i ўсёй фаміліі; абед еў у сябе; вечарам быў у княжыча Фэрдынанда на кампаніі i з самым ім гуляў у карты, вячэра Ў сябе.

D. 4 Jun. Па набажэнстве з пакояў электаравай глядзеў на працэсію Божага цела, на якой сам электар ішоў, была вельмі людная i з рознымі рэпрэзэнтацыямі, досыць цікава глядзець; абед у сябе еў. Увечары быў на апартамэнтах у садзе электарскім, там каляцыя, елі мы па малых століках, я ў століка электарскага сядзеў, потым быў баль i трываў дапазна.

D. 13 Jun. Канчаючы дваццаты рок веку свайго, спавядаўся, дваццаць першы шчасьліва пачаў. Абед i вячэра ў сябе.

D. 14 Jun. 3 раніцы, пасьля набажэнства, з электарам езьдзілі за паўмілі адсюль да Німфэнбурга, там елі мы абед i каляцыю i вялікай магніфіцэнцыі бачыў я maison de plaisance [68] сюды ў Мюніх позна вярнуліся.

D. 24 Jun. Выехаў зь Мюніха i, едучы на Аўгзбург, Ульм, Штутгард, прыбыў да Гэйдэльбэрга.

D. 5 Julij. Па абедзе, ад'ехаўшы мілі 2 ад Гэйдэльбэрга, спыніўся ў Мангэйме, месьце новазаложаным сучасным электарам; той, узгневаўшыся на лютраў, пакінуў рэзыдэнцыю ў Гэйдэльбэргу i цалкам новае места будуе Мангэйм i фартэцыю i замак нечуванай пекнасьці, i ўжо мала чаго няскончанага засталося; самога ж не застаў, бо выехаў за паўтары мілі да Швэтцынга ў лясную рэзыдэнцыю.

D. 6 Jul. Паслаў да Швэтцынга пана Францішка Бажэнцкага, кавалера манго, з камплемэнтам да электара, просячы аб прызначэньні часу на аўдыенцыю для мяне, калі маю ў яго быць. Сам візытамі i агляданьнем асаблівасьцяў тутэйшых бавіўся.

D. 7 Jul, Прыслаў электар карэту ў шасьцёра коняў i кавалера, запрашаючы мяне да Швэтцынга, каб, сеўшы i ад'ехаўшы паўтары мілі, спыніўся на станцыі мне прызначанай; дык там меў у электара аўдыенцыю, які ўжо пан паджылы i вельмі мілы стары. Ласкава ён мяне прыняў з аказіі, што primo voto меў за сабой Караліну Радзівілаўну, князя Багуслава, канюшага В. К. Літ. дачку, зь якой меў Альжбету дачку, якая замужам за князем Шульцбахам, таксама з дому Палатынаў i спадкаберцам электарату гэтага, i абое жывуць пры айцы. Меў электар зь ёй i сына, але з асаблівым няшчасьцем, бо як Караліна Радзівілаўна нарадзіла сына, баба, што прымала, з радасьцю ўбачыўшы, што сын, з пацехі, на матку забыўшыся, сына мыць начала, тут дайшло да яе, што матка памірае, яна сына ў ваду выпусьціўшы - да маткі, i сын утапіўся, i матка памерла, i гэтакі тая наша Матрона канец мела. Secundo voto [69] меў за сабой Любамірскую, сястру маю, якая нарадзілася ад князёўны Астроскай, сястры адзінакроўнай айца майго i дачкі Кацярыны Сабескай, сястры Караля Яна i маёй бабкі; але i гэтая in prolie [70] памерла. Затым быў я ў князя i ў самой Альжбеты, народжанай з крыві маёй, міла ад ix прыняты; абед з электарам, вячэру з княствам Шульцбахамі еў, таму што электар вячэры ня есьць, але абедаў ён з княствам, дачкой i зяцем; княжна сама сьпявае прыгожа i сама грае на клавіцымбале вельмі добра. Тут у палацы i начую я.

D. 8 Jul. Увесь дзень гэты ў Швэтцынгу бавіў, асыставаў электару ў полі з сабакамі на чаплі i качкі.

D. 9. Jul. Раніцою вярнуўся да Мангэйма, аддаваў візыты міністрам i паном, розныя рарытэты аглядаў.

D. 27. Jul. Спавядаўся, адзначаючы імяніны маткі сваёй, i электар загадаў,

каб у гэты дзень урачыстасьці ладзілі, танцавалі мы дапазна.

D. 4 Augustij. Сёньня разьвітаўся з электарам i князямі Шульцбахамі зь вялікім маім жалрм i, ад'ехаўшы мілі са 2, да яхту ўсеў электарскага; Пан гэты так ласкавы быў да мяне, што шасьціконным возам загадаў прывезьці правізію - шмат вінаў i ежы; нарэшце ў месьце імпэрскім Вормсе начуем, дзе места такі ж мне падарунак дало, як i места Ульм, менавіта куф віна.

D. 4 Aug. Прыбылі мы да Кобленца, рэзыдэнцыі электара Трэвірскага, адзінакроўнага брата электара Палатына, там паведаміў я аб сабе i зараз жа прыслаў карэту да яхту. Прыехаўшы да замку, меў аўдыенцыю i з электарам абед еў; па абедзе, разьвітаўшыся, у далейшую пусьціўся дарогу. I гэты пан ласкавы таксама правізіі на дарогу прыслаў; начуем у Нойцайце.

D. 8 Aug. Пад Бонам вялікая бура настала, гэтак што мачту ў яхта паламала, мала мы не ўтапіліся; усё ж ласка Пана Бога, што яхт імпэт рушыў i аж да паловы на сухую зямлю ўбіў, i ўжо стырнік i флісы пазлазілі на бераг i мы высадзіліся; вялікая праца была людзей зьбіраць, каб яхт гэты наш назад да вады ўпхнуць i мачту направіць. Я, пайшоўшы па беразе, зь зямлі зарваўся i ў ваду ўпаў, пэўна б утапіўся, каб на доле чалавек не етаяў з вудай, рыбу лавіў, я на яго ўпаў, i ён мяне выцягнуў; як ляцеў, зэгарак залаты 3 рэпетыцыяй з кішэні выпаў i на галінах завіс, пра тое я й ня ведаў. Потым, адплыўшы ўжо мілі са 2, заўважыў, што зэгарка нямашака, зьвярнуў пана Ежы Бялазора, кавалера маяго, i той шчасьліва на галіне знайшоў. Якое шчаеьце я меў, што рыбак той ня бачыў, бо ўзяў бы i ніхто б аб тым i аб ім ня ведаў; мы жа начуем у Калёніі [71].

D. 9 Aug. У Калёніі быў у катэдры, дзе аглядаў целы трох каралёў; на адной галаве, дзе Пан Езус руку паклаў, ёсьць мейсца з валасамі; потым быў у касьцёле кананічак сьв. Уршулі, дзе бачыў гроб той вялікай сьвятой з таварышкамі; потым візытаваў кляштар паненак кармэлітак босых, дзе кланяўся князёўне, законніцы тамашняй, Шульцбахаўнай, маркграбінай Рэнскай, роднай сястры князя Шульцбаха; пазнаў там айца ксяндза Хэнкерада, майго дэкана Олыцкага i розныя аглядаў рарытэты; па абедзе рушыў далей у плаваньне i спыніўся ў Дзюсэльдорфе.

D. 10 Aug. Тут з загаду электара Рэнскага, пана таго места, вялікія мне тамтэйшы губэрнатар чыніў гонары i забавы.

D. 16 Aug. Прыплылі мы да Стэдрэхта; вялікая бура далей плыць не дазволіла, i казус з намі там здарыўся; як мы высадзіліся з яхту на абед, дык толькі адзін чалавек ксяндза Швайкоўскага, каноніка Кракаўскага, апата Аборскага, гувэрнёра майго, на імя Календа, на яхце тым застаўся; стырнік дрэнна прывязаў яхт, менавіта на тым мейсцы, дзе мора церпіць fluksum et refluksum [72] праз кожныя шэсьць гадзінаў; калі вада прыбываць начала, яхт наш сам па сабе адвязаўся i паплыў на вялікіх хвалях; напэўна б загінуў, калі б спужаўся, але быў пры розуме i стыруючы, як бачыў марынараў, яхт да нас прыгнаў; як бліжэй ужо быў да нас, флісы на лодках скочылі i выратавалі; хваля, што так вялікая была, добра пакалаціла той яхт.

D. 26 Aug. Прыплылі да Амстэрдама. Ледзьве тры дні адпачыўшы, разхвараваўся на малігны, кроў пушчаў i быў ужо без надзеі жыцьця, але ўласна доктар П. Фэнелён мастацтвам сваім мяне выцягнуў i гэтак прабедаваўся я аж да дня 19 - га верасьня.


№5-1994. С. 37-57.

З Амстэрдама, едучы на Лёйдэн i Гагу, прыбыў да Ротэрдама d. 23 Septembris.

D. 24. Sept. Пагрузіліся ў барк на моры, жадаючы ехаць да Лёндына, i дзень гэты шчасьліва плылі мы, толькі я, як шпарка на мора выйшлі, адразу хварэць пачаў, схапіла мяне бягунка i ваніты, марская хвароба гэта, але вельмі для мяне збалелага небясьпечная.

D. 25. Sept. Уначы настала бура, гэтак, што котвы кінуць не маглі, i доўжылася праз цэлы дзень i дзьве ночы.

D. 26. Sept. Тая ж бура трывала i закінула нас назад, да галяндзкага берагу; я, каторы ўміраючы ўжо быў, як толькі на салодкую ваду нас вынесла, зараз аздаравеў i, Пану Богу падзякаваўшы, з Лёндынскай дарогай паквітаўся i ўзяў рэзалюцыю на Бруж ехаць i да Францыі. «Высеўшы з шыфы» у месьце забавіў. Тым часам рэчы мае з барку зьнялі, p каторымі ксёндз апат паехаў да Бружа, а я хадзіў да места, аглядаў фартыфікацыю, якая досыць мне з'далася слабою; потым пайшоў на човен да перавозу на той бок, да замку, alias [73] цытадэлі; трэба было праз нашу шыфу ўсядаць па драбіне на човен.

Толькі ж мы ўселі, маіх людзей пар шасьці ca мною, як жа толькі па двое ў шырокасьці там маглі стаць; i гэтак парамі сталі мы, перада мною паж мой заўсёды станавіўся, як нешта адзін галяндэр дамагацца стаў аб аплаце няслушнай, той не хацеў даваць, прытым галяндэр на ягокінууся i ўдарыў. Я, бачачы, што ўдарыў Яблоньскага, праз галаву таго галяндэра колькі разоу ляскай выцяў, потым глянуў на сябе, аж тут бачу на персях маіх крук жалезны, i ў кожнага з нас такі, а гэта нашыя марынары з шыфы заступіліся за таго чужога зь мястэчка і крукамі пабіць нас хацелі; досыць што нам рэфлекцыя прыйшла, i халера тая абмінула: сталася на тым, што ў цытадэлі знаходзіцца судзьдзя, дык той рассудзіць нас, i той сам адвэрсар з намі сеў i перавозіў нас. Толькі ж мы да брамы замкавай прыплылі, судзьдзя зьявіўся. Пачалі мы апавядаць нашую крыўду, у гэты момант адвэрсар з кіем ад мятлы, каторай вуліцы замятаюць, ляціць i хоча мне даць у лоб. Лёкай мой Міхал, падданы мой уласны, моцны мужчына, вырваў той кій in praesontia [74] судзьдзі, з чаго судзьдзя абураны запрасіў нас да сябе; ідзем зь ім, а тут другі галяндэр Калакуцкага, другога лёкая майго, гэтак жа другім кіем б'е; Міхал заступіўся, ідучы за мною, за калегу свайго, i як вытне тым для мяне прыгатаваным кіем, што адабраў у галяндэра, у лоб, што з ног яго зваліў, i ня ведаю дагэтуль, ці жыве альбо не. Варта прыйшла, гарнізон быў малы, толькі пад камандаю сяржанта, i сам ён прыйшоў па нас; хвала Богу, што ўмеў я па - француску, бо мы ахвотна пайшлі, але прасіў я каб extensorem candelae [75] адвэрсара таксама ўзяў i да лёху пасадзіў, а мы ў яго станцыі сядзелі. П.рытым, хаця той моцна вельмі пабіты быў, прасіў наш адвэрсар сам, абы нас выпусьціў, i нешта яму даў, i той сяржант выпусьціў нас, i мусілі мы пехатою ісьці вялікую чвэрць мілі да карчмы. Быўшы ўжо на цэсарскай граніцы, уселі мы на бат, які чакаў нас, i прыплылі да Бружа, i гэтак шчасьліва тая камэдыя скончылася.

D. 7. Oktobris. На папас спыніўся я Ў Сэн - Дэні. Тут каралёў францускіх хаваюць i вельмі скарбы вялікія et summae raritates [76]. Ксёндз апат, выбраўшы станцыю (у Парыжы), вярнуўся да нас, потым разам шчасьліва да Парыжа прыехалі, спыніўшыся ў вуліцы Tournon au Faubourff de S - t Germain, a rhotel d'Antraes [77] Выгодная станцыя, але дарагая вельмі i незацішная, з таго што надта вялікі гатэль, i сіла ў ім пастаяльцаў, дык галасу сіла.

Застаў палякаў, каторыя мяне зараз жа візытавалі: Антоні ваяводзіч Смаленскі i Францішак стараста Бельскі Патоцкія, таксама двух братоў іхм пп. Шульцкіх, енэралавічаў Вялікапольскіх, дваех Залускіх, адзін ваяводзіч Раўскі, у ксяндзоўскіх сукнях, другі старасьціч Раўскі, кавалер, i Іхм пп. Рыбіньскага, Камароўскага, Чацкага, Бландоўскага, Гітцэна. А pridie [78] прыезду маяго памёр i пахавана ўжо Ям пана Мыцельскага, кавалера гжэчнага i багатага, i ўсе ягоныя рэчы сканфіскавана par іе droit de domine [79] на скарб караля францускага. Нядобра тут паміраць, бо чалавек ня толькі жыцьцё, але й худобу траціць.

D. 8 Okt. Чыніў розным людзям сваім дыспазыцыі наконт еханьня да Рэймса на каранацыю, сукні спраўляў, на камэдыях, опэрах бываў, візыты аддаваў, i час зышоў аж да дня 19 г. м.

D. 8 Okt. Выехаў з Парыжа да Рэймса i прыбыў туды д. 21 г. м.

D. 22 Okt. Меў аўдыенцыю ў Madame de France [80] маткі князя Арлеанскага, рэгента Францыі etate minnorenuitale [81] караля францускага (Людвіка XV; таго ж, што тая пані была з дому Палятынаў Рэнскіх, дык мяне як належачага да яго праз мой дом, як такжа ж сама i праз Сабескіх, міла прыняла i дала мне білет да сваей ложы на час каранацыі. Быў на камэдыі, вячэру еў у князя дэ Роган, губэрнатара Шампанскага.

D. 23 Okt. Зранку быў зь візытам у княгіні Лятарынскай, якая была роднай сястрою рэгента i вельмі мяне ласкава прыняла; абед еў у Эмануэля, каралевіча Партугальскага, каторы таксама народжаны ад князёўны Нэйбурскай Palatini Rheni, роднай сястры электараў Палятына i Трэвірскага i каралевічавай Якубавай Сабескай, цэсаравай Леапольдавай, каралевы Гішпанскай i княгіні Мадэны, паколькі ix было сясьцёр родных пяцёра. Па абедзе глядзелі мы, як кароль францускі ўяжджаў да Рэймса; дзесяць тысячау яго Дому міліцыі йшло зь ім, вельмі багата прыбраныя былі; species gendarmes [82] чырвоныя сукні, чорныя аксамітныя вылогі, шамераваныя залатым галёнам па ўсіх швох, коні з карагнядым гішпанскія; потым cheveaux lеgers [83] такія ж сукні i коні, але галёны залатыя са срэбрам мяшаныя; за імі mousąuetaires gris [84] сукні гранатавыя, чырвоныя вылогі i супэрвэсты багата гафтаваныя, коні сівыя; за імі mousąuetaires noirs [85] бяз жаднай дыстынкцыі, коні толькі карыя; у тых чатырох аддзелах сама шляхта зацная ёсьць, plebejus [86] ня можа служыць; за імі (у восем коняў) gardes du corps [87] барва гранатавая, чырвоныя вылогі, шамераваныя галёнамі срэбнымі па швох; 1200 грэнадзёраў конных; таксама гранатавая барва з галёнамі: срэбнымі, але не па швох, вылогі чырвоныя; 3000 гвардыі пешай, гранатавыя, чырвоныя вылогі, галён срэбны; 2000 гвардыі пешай швайцараў, барва чырвоная, вылогі гранатавыя, 100 швайцараў пекна па старасьвецку з алябардамі прыбраных i 100 gardes de manche [88] такжа сама з алябардамі, супэрвэст маючы срэбны з золатам, злотніцкай работы; тыя 200 заужды з алябардамі пры карэце i пры каралю ходзяць, i гэты ўвесь люд гвардыяй боку каралеускага завецца, каторага павінна быць заўжды 10000. Кароль уехаў да замку, а мы з каралевічам Партугальскім былі на камэдыі, а потым вячэру ў таго ж каралевіча еў я. Аб тым забыўся напісаць, што кароль сам адзін у карэце сядзеў; высеў да катэдры, там арцыбіскуп Рэймскі князь Rohan Guimene cum clero [89] ў варотах касьцельных караля спаткаў; кароль, запаволіўшыся ў касьцёле, да замку пехатою адышоў, бо блізка вельмі было.

D. 25. Okt. Перад шостай прыйшоў я да ложы ў касьцёле катэдральным, а ўжо застаў караля, сядзеўшага пасярод касьцёла, па старасьвецку, у белай камізэлі атляснай i плашчык чорны кароткі аксамітны, каля яго стала двух капітанаў, што камандзеравалі Гвардыяй коннай, першы М - г le Duc de Yilleroy [90]; другі le Duc d'Arcourt; перад імі першы M - r le Marquis de Trente, Grand Maitre de ceremonie i другі M - r de Grand Maitre de ceremonie [91]; у вялікага аўтара сядзеў арцыбіскуп Рэймскі, праваруч біскуп de Soissons, леваруч біскуп Dumienne; па правым боку сядзеў князь d'Orleans у княжацкім плашчы i мітры, рэпрэзэнтуючы князя de Burgogne; другі князь de Chartres, сын d'Orleans'a, таксама ўбраны, рэпрэзэнтуючы князя Нармандыі; трэці князь de Bourbon, рэпрэзэнтуючы князя d'Aquitaine; чацьверты князь de Charolais, рэпрэзэнтуючы грабя Тулускага, князь de Clermont; пяты, рэпрэзэнтуючы грабя Фляндрыі; шосты князь de Conti, рэпрэзэнтуючы грабя Шампані; гэтыя ўсе ёсьць князі sanguinis [92] Насупроць, зьлева аўтара, сядзела шасьцёра біскупаў, рэпрэзэнтуючых Pares Fransiae [93] двох далей стаіць за капітанамі, справа М - г Cordenevoux, капітан de cent Suisses [94] зьлева князь Кароль Лятарынскі; за Каралём, а колькі крокаў, у плашчы i мітры сядзеў Marechal de Villars [95] рэпрэзэнтуючы Connetabl de France [96] пры ім двох прыдзьверных каралеўскіх, потым колькі крокаў, ізноў у плашчы, сядзіць М - г Darnonville, Gardę de Sceaux [97] рэпрэзэнтуючы Вялікага Канцлера Францыі; потым колькімі крокамі разам сядзела трох: першы князь de Rohan, рэпрэзэнтуючы Grandmaitre, другі князь de Turenne, Grand Chambellana [98] трэці le Duc de Villequier, celle du premier Gentilhomme [99] потым пры Эвангельлі сталі апат i бэнэдэктыны de S - t Remi [100] каторыя ампулку прынесьлі. Гэтакім спосабам уносяць: калі апат з кляштару ргоcessionaliter [101] нясе да катэдры, арцыбіскуп cum Clero ля дзвярэй спатыкае, i там апат пратэстуе, каб жа была зьвернутая, а арцыбіскуп асэкуруе, што аддасьць, і, узяўшы ў руку cum reyerentia [102] нясе i на аўтары кладзе, а апат cum suo Clero ставіць пры аўтары p боку Гвардыі. Той жа апат прыносіць карону i ўбор каралеўскі, каторы ў ix заўжды ёсьць у дэпазыцыі;

particula ritas [103] той ампулкі распавядае, што калі каранавана было Сьв. Людвіка, дык анёлы зь неба тую ампулку прынесьлі, i ўсяго ж там незалішку, а ніколі зь яе анічога не убывае, а гэтак веле намашчалася каралёу. Я сам тое бачыу, што запрауды старажытнасьць вялікая. З боку лекцыі сядзела пяцёх кардыналау; першы de Rohan, Grand Aumonier de France [104] de Boussigueres, du Bois, Poligniac; біскупаў сіла было, вартасьці вялікія, i што да магніфіцэнцыі, дык нічога пякнейшага няма. Цырымонія, тая juxta ritum Romanum [105] адпраўлялася. Кароль камунікаваў sub diabus speciebus [106]. Як засьпявана Те Deum laudamus, як узялі сьпевакі даваць безь перапынку ўвесь Те Deum laudamus, вельмі ж тое пекна^выдавалася. Па заканчэньні каранацыі кароль у замку сам еў за сталом, а апат сьв. Ярэм'юша ампулку сьвятую зараз жа з касьцёлу вынес. Абед еу я у каралевіча Партугальскага, вячэра i баль у княжыча de Yilleroy.

D. 27. Okt. Абед елі мы ў князя de Rohan; na абедзе ў касьцёле катэдральным глядзелі мы, як кароль раздаваў ардэры Сьвятога Духа i ўбогіх на вальлё лячыў. Кароль двума пальцам! датыкаецца накрыж i кажа: «Кароль датыкаецца, Бог лечыць», - i досыць тая цырымонія позна скончылася.

D. 29. Okt. Стаў я ў лепшым гатэлі, хаця й меншым, каторы сам для сябе наняу; трымау свой стол на асобаў 12, заўжды адкрыты; гатэль на той жа вуліцы Tournon i прадмесьці да S - t Germain, завецца de Florence; вяЛікую выгоду меў, садок сьлічны, i акрамя гаспадара ніхто не стаіць, толькі я з маімі людзьмі; карэту меў для сябе, а другая для кавалерау маіх; i гэтак пачаў гаспадараваць, маючы інтэнцыю, тут дзеля exercitium [107] забавіць.

D. 31. Okt. Гэтак гадзіны пастанавіў я: у панядзелак, аўторак, чацьвер, пятніцу ў палове шостай уставаць, а шостай ісьці на імшу да S - t Sulpice, адтуль на сёмую да манежа, там езьдзіць буду да дзевятай, а дзевятай у станцыі maitre de Mathematique [108] да дзесятай, ад дзесятай танцмістар да адзінаццатай, ад адзінаццаці фляйціст да дванаццатай; у сераду i суботу, паколькі ня езьдзіў, фэхтмістар а манежавай хадзіў да мяне гадзіне. Я імшы ніколі не прапускаў, маючы недалёка касьцёл; ужо нядрэнна фэхтую, у Ведню добры меў пачатак ад пана Дэлувэна. Па абедні час пакінуў на візыты, потым камэдыі, опэры, розныя spectacula [109] балі i вячэры ў паноў. Каралева Ангельская, сястра мая, Клемянціна Сабеская па дому, дачка каралевіча Якуба, дала мне рэкамэндацыі да Madame de Mesiere, зацнай дамы; тая тады сталася мне за матку, усюды мяне дэкляравала вадзіць i сьвяточнымі днямі на абедах у сябе загадала бываць, як жа сёньня i быў, на заўтра запрасіла.

D. 1. Nov. Абед у M - me de Mesiere, зь ёй па абедзе быў на опэры i дачкой яе князёунай de Montanoan i сястрой яе M - me de Mange; потым завязла мяне да княжны de Conti, старой жонкі таго, што меўся быць у нас каралём, там вячэру еў; учора быў у Madame de Bethune, сястры каралевы Янавай Сабескай, маткі пані Ябланоўскай, ваяводавай Рускай; ужо са сто гадоў мела, а бабінка тая са мной, сама сьпяваючы па - польску, танцавала, гэтак жыва i здарова. Taro ж дня спавядаўся.

D. 11. Nov. Па звароце караля да Вэрсаля зранку прыехаў au lever du Roy [110] праз князя рэгента Францыі каралю прэзэнтаваныя былі мы, з каралём у капліцы, потым асыставаў я да стала, бо Сам толькі есьць, потым былі мы ў інфанткі Гішпанскай, заручанай каралю, i абед у рэгента еў; потым да Парыжа вярнуўся, i гэтак часта ў сьвяточны дзень езьдзіў да Вэрсаля, у будзённы эксэрцыцыі спаўняў да 8 - га дэцэмбра.

D. 8 Dec. Спавядаўся i камунікаваў; быў у Вэрсалі i нічога асаблівага не было аж да 24 г. м.

D. 24. Dec. Куцьцю справілі мы, каторая тут, у гэтым краі, далека з большай помпай адпраўляецца, чым у нас, i раніцой быў у S - t Sulpice.

D. 31. Dec. Вечарам тут заўжды ілюмінацыя крамаў au Palais [111] каторых колькісот ёсьць, але гэтак сьветла, што каб шпільку згубіў, дык яе знайшоў бы, i ўсё панства прыяжджае, i такі гэта пекны spectaculum. Звычай ёсьць асаблівы, каб пастух найпаважнейшую даму прасіў на каленях, што называюць etrenne [112] тая мусіць дазволіць у палічкі пацалаваць; дык трывае ўсю ноч гэтая ілюмінацыя.

1723

D. 1. Jan. Шчасьліва рок скончыўшы, дай Божа шчасьліва i гэты скончыць.

Пачынаю яго праз споведзь i камунію. Цэлы дзень кампанію ў сябе прымаў.

D. 22. Febr. Адпраўлялася ўрачыста ў парлямэнце каралеўскае ўступленьне ў пасаду, гэта ёсьць тое, што кароль урадаваньне атрымаў i першы раз сядзеў sur lе lit de justice [113], гэта значыцца на троне. Я там быў праміж пасламі чужаземнымі ў ложы. Абрад гэты адбыўся гэткім спосабам: каралеўскі трон у рагу адным, на некалькіх градусах узвышаны, ля ног сядзіць канцлер, гэтак уласна, што галава яго роўная ca сталамі каралеўскімі, маючы акруглы столік перад сабою, на якім ляжала папера i каламар. Праваруч караля, адну ступень ніжэй ад трону, сядзела шасьцёра князёў sanąuinis. Зьлева ад трону, роўна з князямі, сядзела сямёра pares Францыі; найпершы між імі ёсьць арцыбіскуп Рэймскі цяпер князь дэ Роган. Па князёх i біскупах, сядзелі на лавах, як у лазьні, дзюкі сьвецкія, pares Францыі, каторых незьлічоная ёсьць колькасьць. Квадрат замыкала лава, на каторай сядзела чатырох прэзыдэнтаў парлямэнцкіх; за імі, як у лазьні, сядзелі канцыляры парлямэнцкія. Прэзыдэнты ўсе мелі прамовы. Кароль сам некалькі словаў прамовіў i вымавіў, што канцлер болей скажа; як жа канцлер i мовіў, i казаў, што кароль сам урад на сябе бярэ i сёньняшні Акт у кнігі інграсаваць загадае. Потым кароль рушыў да замка Луўра i там цырыманіяльны еў абед; я асыставаў. Сам я абед еў у кардынала Дзюбуа, першага міністра. Вечерам быў на Грэўскім пляцы, там нечувана пекную бачыў ілюмінацыю i фаервэрк.

D. 23. Febr. Тут канчаю пісаць, што рабіў у Парыжы, калі экзэрцыцыі рабіў зранку, увечар заўжды быў у вялікай кампаніі, часта з каралём i рознымі іншымі францускімі панамі паляваў a lа chasse par ferue [114]. З каралеўскай стайні меў коняў. Досыць, што мне шанцавала ва ўсім i з гонарам, дзякаваць Богу. Мешкаў яшчэ ў Парыжы праз сакавік, красавік i большую палову траўня.

D. 19. Maja. Выехаў поштай, а за тыдзень ксяндза апата выправіў з усім эквіпажам да Страсбурга.

D. 5. Jun. Выехаў зь Люнэвіля i таге ж самага дня прыбыў да Страсбурга. Адтуль зрабіў паездку да Савэрнэ, дзе ў кардынала дэ Роган прабавіў колькі дзён i вярнуўся д. 11 г. м. назад да Страсбурга.

D. 13. Jun. Прыбыў да мяне да Страсбурга ксёндз Балімоўскі, езуіт, каторы быў казнадзеем яшчэ ў айца маяго, а зараз у караля Станіслава, каторы на той час у Вэйсэнбургу, недалёка Страсбурга прабываў. Ксёндз той, старой канфідэнцыі i прыязьні быў i пэрсвадаваў, ажэбы ехаў да караля; я адважыцца ні мог, дык экскузаваў, што чалавек я малады, прамоцыі патрэбна яшчэ, а праз маю там бытнасьць услугі маёй ня шмат выказаў бы, а Двор наш Польскі, пэўна, на мяне б уразіўся; нарэшце абяцаў ён, што кароль Станіслаў дачку сваю дасьць, толькі азавіся. Я адказваў, што сваёй не вырашаю волі, матка мая мяне заручыла з паннай Сяняўскай кашталянкай Кракаўскай, дык трудна мне аб тым шчасьці маім думаць, i гэтак выкруціўся.

D. 14. Jun. Ксёндз Балімоўскі ад'ехаў, а я візытаваў тутэйшыя ў Страсбургу raritates; між іншымі ёсьць вельмі высокая вежа; я толькі да паловы дайшоў, болей ня мог. Календа, лёкай ксяндза апата, пайшоў вышэй; як яму ўзялася галава круціцца, ён гвалту крычэць пайшоў, аж мусіў чалавек пайсьці, справадзіць яго на дол да нас.

D. 21. Jun. Прыехаў я да Мангэйма ўвечары i тут бавіўся да дня 12. Julij, карыстаючыся з ласкі электара i княства Шульцбах; сапраўды, як дзіцяня свае мяне кахалі. Гэтае панства, хочучы штораз болей прыміліць да сябе, прапанавалі мне сястру родную князя Шульцбаха, каторая была ксеняй у Торне, у кананічак, у Фляндрыі. Вялікае тое апацтва мае прарэгатыву, там ксеня, як толькі ёй стане, ёсьць адразу i княжною абсалютнай i мае activam yocem [115] у Ратысбоне між князямі. Я ўзяў дазваленьне ехаць i спазнаць, на выпадак, калі мне спадабаецца, альбо я ёй.

D. 12. Jul. Пакінуўшы мой эквіпаж з ксяндзом апатам, узяў пп. Бажэнцкага, Белазора i Курдваноўскага, кавалераў, пажа Яблоньскага, камэрдынэра, двух лёкаяў, Калакуцкага i Міхала, кухара аднаго, рушыўся ў дарогу пад прэтэкстам, што да Бруксэлі еду; у Швальцбаху начуем.

D. 16. Jul. Зранку стаў у Торне i зараз жа даў аб сабе ведаць, што хачу мець той гонар, едучы да Бруксэлі, кланяцца князёўне ксені тамашняй, каторая для мяне прыслала свой эквіпаж, i да яе паехаў. Быў міла прыняты, i там абед i вячэру еў, i дапазна бавіў. Дама гжэчная, разумная, старэйшая за мяне на некалькі гадоў i ня надта пекная. I зразумеў па першым знаёмстве, што мне яе Пан Бог ня судзіць.

D. 17. Jul. Гэты дзень увесь з князёўнаю Шульцбах бавіў i штораз дык болей знаходзіў у ей розуму, дабраты i гжэчнасьці.

D. 18. Jul. Выехаў з Торна i назаўтpa. д. 19. г. м., .прыбыў да Бруксэлі.

D. 20. Jul. Застаў губэрнатара енэральнага Фляндрыі маркіза de Віе i сіла пекнай кампаніі. І тут мяне сватана з князёўнай Turn - Taxis, гожай i пекнай дамай, але i тут, бачу, волі Божай не маю. Бавіўся тут, цешачыся i аглядаючы ўсё да 3 - а жніўня.

D. 3. Aug. Выехаў з Бруксэлі i праз Лувэн, Льеж, Торн, Франкфурт вярнуўся да Мангэйма.

D. 9. Nov. Вечерам шчасьліва стаў у Варшаве. Застаў тут паню Сяняўскую кашталянаву Кракаўскую, гетманаву в. Кар. з дачкою, з каторай матка мая жадала, каб я ажаніўся.

D. 13. Nov. У Белай сталі мы i матку маю прывітаў i прабыў тут да 28 Nov.

1724

D. 1. Jul. Гэты ўвесь месяц рознымі паездкамі бавіўся i добрай кампаніяй; стаўся captare beneyolentiam [116] прыяцеляў, каб праз гэта ад ваяводзтва паслом мог стаць.

D. 26. Jul. Дзень Сьв. Ганны, імя маткi маёй, узяў за прэтэкст для лепшага паразуменьня. Запрасіў да сябе ўсё ваяводзтва Наваградзкае i трактаваў. Па абедзе справіў ганітвы, alias карузэль, па каторым усіх да Альбы запрасіў; там дарогу i сад вельмі пекна ілюмінаваў. У дзьвюх залях, наўмысна на тое прыгатаваных, у адной баль, у другой - каляцыя, i да дня танцавалі; усе былі задаволеныя.

Восеньню на Сойме у Варшаве (пер.)

D. 20. Nov. Ям пан Якуб Флемінг, першы міністар Саскі i фэльдмаршалак войскаў Саскіх, канюшы в. В. К. Літ. зьвярнуўся з канкурэнцыяй да сястры маёй малодшай роднай Тэклі. Увесь гэты час на нэгацыяцыі мар'яжу таге страціў, надта рана штодзень уставаючы i канфэруючы з фэльдмаршалкам Флемінгам. Штодзень дык нам труднейшыя выдаваліся нэгацыяцыі, што княгіню Яемосьць матку маю досыць турбавала.

D. 21. Nov. Зьвёў знаёмства зь Яемосьцяй паняй Ганнай з князёў Карыбутаў Вішнявецкіх Агінскай, дачкой князя Міхала з Карыбутаў Вішнявецкага, канцлера в. В. К. Літ., каторая праз добрую прыязнасьць сваю пачала мяне сватаць са сваёй сястрою стрыечнай, князёўнай ваяводзянкай Кракаўскай, якой я ня ведаў, але скланіўся спазнаць яе i дэкляраваў на Трох Каралёў быць у Любешаве ў князя канцлера, а яна мне абяцала княства бацькоў туды справадзіць разам з князёўнай ваяводзянкай, каторая ўжо мала не дэкляравала графу d'Apremont у Вугоршчыну, але князь канцлер в. В. К. Літ. на гэта не дазволіў i адмовіўся, i абяцаў князь, калі мне спадабаецца, услужыць мне па магчымасьці.

D. 18. Dec. Выехаў з Варшавы i д. 20. г. м. прыбыў да Белай, дзе час на паляваньні i прыгатаваньні да вясельля сястры праводзіў.

1725

D. 1. Jan. Шчасьліва рок пачынаю, атрымаўшы дараваньне праз споведзь i камунію; вясёла гэты дзень правялі мы.

D. 2. Jan. Галава мне страшна балела. Цэлы дзень нічога асаблівага не было, i княгіня Яемць матка мая саслабела на здароўе.

D. 3. Jan. Прыйшоў у сябе, а княгіня Яемць вельмі злавалася на мяне, з таго што дэтэрмінаваўся зьведаць князёўны ваяводзянкі Кракаўскай i, калі спадабаецца, старацца аб ёй, каторага мне пастанаўленьня вельмі ня зычыла. Гэткім спосабам тая мая інтэнцыя адкрылася: пошта прыйшла, калі я быў чытаў, дык у ёй пішуць, што князёўна ваяводзянка Кракаўская заручаная з Ям панам Жэвускім, падчашым Каронным, сынам гетмана польнага, ваяводы Падольскага. Уразіла мяне тая навіна, што матка мая вельмі празорліва заўважыла i пыталася мяне, што маю за гісторыі? Я ні да чаго не прызнаўся, i гэтак той дзень скончыўся. Назаўтра намовіла сястры маёй, Тэклі, каб мяне пыталася; тая не праз здраду, але воляю маткі, ад сябе пытала мяне, чаго гэтак я зьмяніўся, як пошту чытаў? Я, не спадзеючыся на здраду, моўлю: «Зважай, сястра, адна толькі партыя была ў Польшчы для мяне, як панна Кракаўская ўжо за Дэнгафа пайшла, i тая мяне мінае, як жа мне няма той турботы?» - «А вашэць жадаў бы ажаніцца з князёўнаю?» Я адказаў: «Пэўна бы воліў ажаніцца зь ёю, чым з чужаземкаю». Пытала: «А чужаземка чым дрэнная?» (А тое была князёўна Шульцбах, ксеня Торнская, сястра родная таго, што меў князёўну Нэйбурскую, ад Радзівілаўны народжаную, каторай партыі матка мая зычыла вельмі). Я адказаў: «Шпэтна вельмі (як жа гэтак i было) i дужа за мяне старэйшая». Не пасьпела ад мяне гэтае выцягнуць, як зараз паведаміла матцы маёй, якая, даведаўшыся аб тым, ужо трэці дзень плача i вельмі хварэе. Загадала мяне паклікаць да сябе сёньняшняга дня i адразу ж начала мне намаўляць: «Гэткая твая легкадумнасьць, ня ведаючы дамы кахацца». Я адказваў, што годная дама ва ўсім, дык магу сабе зычыць, каб яе спазнаць; калі ж падабаецца, дык тады закаханьне быць можа, i ні аб чым не прашу, ажэбы меў волю ехаць i зьведаць. Не магла мне рэчы справядлівай забараніць, налаяўшы, пытала мяне: «Калі ж вашэць хочаш ехаць?» Адпавёу, што па вясельлі сястры маёй. Нічога мне на тое не адказала.

D. 4. Jan. Княгіня Яемць матка мая сёньня здаравейшая. Сястра мая найстарэйшая, Кацярына Браніцкая харунжава Каронная, на абед прыбыла, такжа Кароль i Канстанцыя з Браніцкіх, грабя Седльніцкія:

D. 5. Jan. Іхмці пп. Седльніцкія грабя ад'ехалі; увечары прыбыў Ям ксёндз Рупнеўскі, біскуп Луцкі, i стаў у aa. рэфарматаў. Мы танцамі бавіліся. Матка мая вельмі ўвесь дзень хварэла; на каляцыі абіралі мы караля мігдалёвага і, хаця й пры слабасьці маткі маёй, бавіліся мы гэтак, бо сама загадала.

D. 6. Jan. Яемосьць у той жа слабасьці.

D. 8. Jan. Княгіня Яемосьць да ранейшага прыйшла здароўя. Па абедзе прыехаў Ям пан Якуб, грабя Флемінг, канюшы в. В. К. ЛІТ., першы міністар i фэльдмаршалак Саскі, зь Ям панам Станіславам Панятоўскім, падскарбіем вялікім i пісарам земскім В. К. Літ. i сіла суседзяў берасьцянаў з жонкамі зьехаліся. Дзень гэты ўвечар пахвальна скончыўся.

D. 9. Jan. Зранку пекным эквіпажам паехалі мы на блаславенства да aa. рэфарматаў, там меў імшу сьвятую Ям ксёндз біскуп Луцкі i даваў сам блаславенства; па блаславенстве назад in eadem pompa [117] вярнуліся мы. Прыбылі да нашай кампаніі: Іхмці Уладыслаў i Крыстына з князёў Сангушкаў, ваяводы Берасьцейскія i Кароль, сын іхны, Сапегі, Іхмці графы Седльніцкія i веле іншых гасьцей праз цэлы дзень прыбывала. Вечарам у пакоі даваў.шлюб Ям ксёндз Рупнеўскі. біскуп Луцкі, Ям пану Якубу Флемінгу, фэльдмаршалку, i сястры маёй роднай, зараз па мне йшоўшай, Тэклі, князёўне Радзівілаўне, канцлярыне в. В. К. Літ. Па шлюбе была каляцыя, па каляцыі танцы; па танцах сястру маю, панну маладую, да Залатога пакою адправілі, да кладзеньня. як ужо ў ложак паклалі, я пайшоў да Мармуровага пакою, дзе стаў фэльдмаршалак, i яго у Robdeszambre [118] ўзяў з сабою i да ложнай праводзіў, зычачы ім усялякага шчасьця, сам пайшоў танцаваць, i досыць доўга танцавалі мы.

D. 10. Jan. Па абедзе Ям ксёндз біскуп ад'ехаў да Янава. Не танцавалі мы нічога, бо матка мая йзноў заслабела, калі убачыла, што я ў сваю дарогу зьбіраюся; пусьціла чутку, што да Перамышля на суды еду.

D. 12. Jan. Зранку з Ям панам падскарбіем езьдзілі мы да Раскошы, перад абедам вярнуліся; пры тым Ям пан Людвік Пацей ваявода Віленскі, гетман в. В. К. ЛІТ. прыехаў in comitatu [119] Іхмцяў пп. Навасельскага, кашталяна Наваградзкага, Садоўскага, старасты Слонімскага, Савіцкага, пісара земскага Віленскага, i сіла меў з сабою рыцарства; па абедзе ад'ехаў да станцыі, бо ў месьце стаў ён; я яго праводзіў; на вячэры ня быў.

D. 13. Jan. Княгіня Яемосьць рана з панствам маладым езьдзілі да Лесны i там на дарогу бэнедыкцыю атрымалі; на абед вярнуліся, i той дзень вясёла пры танцах скончылі мы; увечары пры сьвечках дзіка жывога прывезьлі, на дзядзінцы цкавалі.

D. 14. Jan. Зранку, а гадзіне 9 - й, фэльдмарщалак з жонкаю, сястрою маёй, i Ям панам падскарбіем в. В. К. Літ. рушыліся да Варшавы; матка мая зь сястрой маёй Каралінай да Лесны праводзілі; я застаўся дзеля застаўшыхся гасьцей; па абедзе Ям пан гетман з сваёй кампаніяй, ваявода Берасьцейскі i іншыя госьці ад'ехалі.

D. 15. Jan. Зычыў сабе ехаць проста да Олыкі, але матка мая заўжды быўшы праціўная маёй інтэнцыі, перадумала, каб ехаў зь ёй да Варшавы (праводзіць фэльдмаршалкоўства аж да Варшавы), чаму ня мог супрацівіцца - мусіў дазволіць на гэта, з той, аднак жа, кандыцыяй, што з Варшавы наўпррст паеду да Олыкі. Дазволіла. Зачым я двор мой з маршалкам выпрауляю назаўтра.

D. 16. Jan. Зранку вазы мае i двор выехалі да Перамышля, а у Варшаве маюць расьпячатаць мой ардынанс, які ix да Олыкі прывядзе.

D. 17. Jan. Рушылі мы з княгіняю Яемцяй маткай маёй; на абед да Мендзырэчча.

D. 19. Jan. На ноч сталі мы ў Варшаве, ня у нашым палацы, што побач ад замку, у якім фэльдмаршалкоўства стала, але ў палацы Ям пана харунжага Кароннага, недалёка Каралеўскай брамы; вячэру еў у фэльдмаршалкоўства.

D. 23. Jan. Зь вялікай цяжкасьцяй ледзьве выехаў, i княгіня Яемосьць матка мая ўзяла рэзалюцыю мяне праводзіць да Любліна, а ўсё гэтае, каб мне час загубіць, абы ня мог быць у князёў Вішнявецкіх на запусты. I так, разьвітаўшыся з фэльдмаршалкоўствам, рушыліся мы з Варшавы з княгіняй Яемцяй маткаю маёю.

D. 24. Jan. Начуем у Мнішаве. Там новыя йзноў вымыслы, халеры, плачы матка мая вырабляла i разхварэлася.

D. 25. Jan. Сядзім у тым Мнішаве цэлы дзень.

D. 26. Jan. Прасіўся, абы ўжо мог сам ехаць. Taro не дазволіла, але сама загадала сябе везьці, i гэтак начуем у Казеніцы.

D. 28. Jan. Сталі мы на абед у Любліне. Матка мая йзноу дрэнна мелася.

D. 29. Jan. Ужо гэтак напіраўся бордза, каб ехаць, з таго матка мая узгневаная ад'ехала да Белай, а я у маю дарогу. На абед да Пескау, на ноч да Краснагаставу.

D. 31. Jan. На ноч шчасьліва сталі у Олыцы. Адразу пісаў я да князя Паўла Сангушкі, маршалка надворнага В. К. ЛІТ., вуя майго роднага, просячы, абы мне дапамог пазнаёміцца з князёунаю. Князь маршалак жыў у Стэпані, а княства ваяводы Кракаўскія ў Чартарыску. Да Олыкі зь вялікай помпай уяжджаў я, першы раз уступіўшы ў маю пасэсію.

D. 1. Febr. Сіла да мяне валынянаў зьехалася, i досыць вясёлы я быў.

D. 3. Febr. Распачаў сем суботаў з усім дваром маім; спавядаўся i камунікаваў, просячы ў Найсьвяцейшай Маткi, абы мне дапамагла ў пастанаўленьні маім, калі тое будзе зь Яе ўхваленьня i дзеля душнага збавеньня майго.

D. 4. Febr. Атрымаў ліст ад князя маршалка, рэспанс на мой, у якім аблігуе мне, каб да яго назаўтра прыехаў да Стэпаня.

D. 5. Febr. Выехаў улегцы, не беручы двору сіла, толькі чатырох пакаёвых, між каторымі ў той дарозе празябнуў п. Корсак, судзевіч Наваградзкі, якога назад да Олыкі адаслаў. Спыніўся ўвечары ў Стэпані ў княства Паўла i Марыі зь Любамірскіх Сангушкаў, маршалкоўства В. К. Літ., вуя маяго роднага i сястры маёй цётачнай. Міла быў прыняты абаімі, i пастанавілі мы, што назаўтра паедзем да Чартарыска, да княства Вішнявецкіх. Там атрымаў зьвестку, што князёўна фаерку з агнем на сябе высыпала i адзін вугаль упаў на грудавіну i апаліў; да таго ж на кашаль хворая, дык у ложку бавілася, але ўжо пачынае ўставаць.

D. 6. Febr. Зрана рушылі мы, у паўдарогі папасьвіліся, перад самым вечарам сталі ў Чартарыску ў Яа князёў Януша i Тэафілі зь Ляшчынскіх Вішнявецкіх, ваяводаў Кракаўскіх. Засталі мы там з княствам абаімі маршалкоўствам надворным В. К. Літ. i князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага, канцлера в. В. К. Літ. Іхмцяў пп. Мацея i Вэроніку з Канарэўскіх Мыцельскіх, харунжых Каронных i купу іншых гасьцей. Гэткім спосабам выражаю мае прывітаньні: прывітаўшы князя ваяводу Кракаўскага, які сустракаў ля сходаў, княгіню маршалковую князь суправодзіў, а я сам пайшоў да пакою, дзе застаў княгіню ваяводаву Кракаўскую, каторую хаця й знаў, але надта малады i ня памятаю, а за ёю выйшла Яемосьць пані зь Мястоўскіх Арачэўская, цяжарная i ня вельмі пекная. Я яе ўзяў за князёўну ваяводзянку; да камінку княгіня стала i пачала ca мною размаўляць, не дала мне часу кінуць вачыма па пакоі i ўбачыць ля вакна стаяушую князёўну ваяводзянку. Я тут з княгіняй моўлю, а раз - пораз гляну на Ям паню Арачэўскую, дык пачынаю думаць, que la curiosite est biens payee [120] i пачынаю прыгадваць, што трэба было маткі слухаць, а цяпер удауся ў тыя беды нявінна. Тут прыходзіць Ям пан Юзаф Арачэўскі, чашнік Познанскі, i пытае мяне, ці кланяўся князёўне? Я кажу: «Прашу мяне прэзэнтаваць», але ўжо было тое з паўгадзіны па прыбыцьці маім; прыправодзіў мяне да князёўны, даведаўся я, што маладая i прыгожая, аднак жа праз цямноту ў пакоях, дрэнна ілюмінаваных, ня мог дысцэрэнцыі ўчыніць нядоўга потым Пайшлі мы на каляцыю, стол extreme [121] вялікі, i хаця сьвечак сіла было, я i там прыгледзецца ня мог, паколькі князёўну пасадзілі на адным канцы стала, а я - на другім; празь сьвечкі што мог бачыць, дык мне твар пенным здаваўся, але вочы крывыя. Па каляцыі ў пакоі княжацкім заселі мы за ложкам, там досыць цёмна было, князёўна мала гаварыла, толькі іншыя дамы; у гэты вечар ані спосабу ня меў бачыць ні твару, ні розуму. Пайшлі мы да станцыі, i цэлую ноч ня спаў я, жалуючы майго сюды прыбыцьця.

D. 7. Febr. Устаў я па неспакойнай ночы з рэзалюцыяй вяртацца да Олыкі i спынІць тыя канкурэнцыі. Зранку князь маршалак, мой вуй, да мяне прыйшоў i пытаўся мяне: «Ці табе спадабалася дама?» Я прызнаў, што годная, пекная i зацная, але не для мяне. «Што ж рабіць?» - кажу: «Ня ведаю, але прашу мяне адсюль звольніць, каб да Олыкі вярнуўся». Князь: «Дык, прынамсі, сёньня тут застанемся». На гэты дзень згадзіўся я, але запэўніў, што маю інтарэсы свае i запуставаць тут ня буду. Затым прыбраўся, пайшоў да замку, там, да княгіні маткі прыйшоўшы, у дыскурсы; ізноў прыходзіць да мяне чашнік Познанскі i пытаецца: «Былі Вкмць у пакоі князёўны?» - «Ня быў, ня ведаю дзе». - «Вось о, тутай, у гэтым габінэце князёўна сьпіць». Прасіў я, каб мяне ўвёў. Уваходзім, князёўна ў нагах ложку свайго кленчыць i моліцца. Усхамянулася, сьлічная як Дыяна; я, зь ёю канвэрсуючы, узяў яе кніжку францускую, атварыўшы, напаў: «Скончы, што пачаў, я табе дапамагу»; зараз паказаў той тэкст князёўне i казаў: «Азалі Вкмць дабрадзейка дазволіш адпаведна таго тэксту паступіць?». Адказала: «На волі Вашай Княжай Мосьці». Я руку пацалаваў i ад таго моманту кахаць страшна пачаў, i розныя дыскурсы мелі мы праміж сабою. Пайшлі мы на абед, я ня сіла еў, толькі сябе насычаў мілай асобай князёўны. Па абедзе княства князя маршалка надворнага прасілі, каб застаўся на запусты; князь мяне пытаўся, ці хачу я тут застацца на запусты; я прасіў, абы згадзіўся застацца, бо i я ня у тым гуморы як раніцою, усялякія знаходжу ў князеўне пэрфэкцыі. Па абедзе танец пачаўся. Мы з князёўнай нявеле танчылі, толькі седзячы міжсобку гадалі; па каляцыі йзноў танцавалі. Штохвіля больш ва мне шырылася эстымацыя да князёўны; досыць зупоўна ўкантэнтаваны спаць да станцыі пайшоў i вось зразумеў, што калі воля Божая чым кіруе, дык ад яе выкруціцца няможна. Учарашняй ноччу з турбацыі ня спаў, сёньняшняй, з укантэнтаваньня, ня ведаю, ці спаць буду.

D. 8. Febr. Зранку прасіў князя, вуя маяго, каб падумаў, ці магу я аб'ясьніцца; аб тым жа прасіў i князя канцлера в. В.К.ЛІТ., як майго ў гэткай меры, вялікага пратэктара i свата. Тыя па абедзе далі мне катэгарычную рэзалюцыю, што мне таго шчасьця не адмовяць князі бацькі; i адразу прасіў я, абы інтэрцыза падпісаная была па дэклярацыі публічнай, аб якой прасіў на суботу, паколькі дзень той, што для сябе абраў i пост распачынаў. Танцавалі мы i вясёлыя былі; я ад маёй князёўны неадступны быў, i тут пазнаў волю Пана Бога, што калі адрасаваўся да панны Сяняўскай, дык не знайшоў зь ёю дыскурсу для размовы, цяпер жа нам абаім губа не замыкалася.

D. 9. Febr. Сёння не танцавалі, але таксама бавіліся цэлы дзень. Я князёўне дыспанаваў, абы была ласкавая да мяне, а не была супярэчнаю волі старэйшых.

D. 10. Feb. Зранку сышліся мы да габінэту, дзе князёўны ложак быў, княства бацькі, князь канцлер в. В. К. Літ., князі маршалкі надворныя, сын князя Януш Сангушка, Ям пан Сапега, я i іншых сіла, досыць жа мала мейсца было; там князь маршалак за мяне мовіў, просячы аб князёўне; пры гэтым той жа канцлер пытаўся князёўны, ці ёсьць воля яе, а князь за мяне прасіў; князь ваявода Кракаўскі таксама з княгіняй пыталіся, тая на волю іхную здалася; але in forma solenni [122] дэкляравана мне даць князёўны, за што я, як найпакорнейшы, падзякаваў; потым на абед пайшлі мы, па абедзе, ужо зь іншай канфідэнцыяй, мой пярсьцёнак даў князёўне, а яе з пальца зьняў i ёй першы гвалт учыніў, бо яе пацалаваў у куце ля вакна, мяняючыся пярсьцёнкамі. Прызначылі Ям ксяндза Карпа ад мяне для напісаньня пунктаў да інтэрцызы, аб чым меў стараньне вуй мой, на якога ўсё спусьціў я, а сам кахаў i скакаў!

D. П. Feb. Па набажэнстве ў aa. дамініканаў i абедзе, на танцах, машкарах час бавіў.

D. 12. Feb. Тым жа бавіліся мы, што i ўчора, толькі ў адным штораз болей, бо што момант мацней кахаў i зычыў сабе хутчэйшага пастанаўленьня, паколькі заручныя пункты да інтэрцызы шлюбнай пісана; будучая князёўна мне анёлам здавалася.

D. 13. Febr. Сёньня трэці дзень запустаў, дзень нараджэньня маёй каралевы князёўны Францішкі Уршулі Карыбутаўны Вішнявецкай, ваяводзянкі Кракаўскай, сёньня аўторкавы дзень, у каторы айцец мяне блаславіў, дзеля чаго кожны аўторак маю ў абсэрве. Тое шчасьце маю, што мы падпісалі пункты да інтэрцызы, за што хай Бог будзе пахвалёны навекі. Гэты дзень увесь прайшоў на весялосьці i вечар, аж да дня.

D. 16. Febr. Увесь дзень правёўшы, разьвітаўшыся з княствам i паняй маёю, выехаў.

D. 17. Febr. На абед стаў у Олыцы; там жа, як тэрмін блізкі, менавіта 22 Aprilis, вясельле зладжана, а тут у Олыцы пустка, загадау дзьве будаваць афіцыны драўляныя доўгія для большай выгоды гасьцей; замак таксама паправіць.

D. 18. Febr. Па набажанстве атрымаў зьвесткі i рэспанс ад маёй маткі» якая вельмі некантэнтна з маяго пастанаўленьня, асабліва ж, што на маё няшчасьце ня выразілі ў пунктах, што зь яе ведамасьці i блаславенства; я быў міласьцяй заняты, а нікому тая рэфлекцыя ў галаву не прыйшла. Узяў рэзалюцыю да яе ехаць, а, хочучы разьвітацца з маёю паннай, паехаў да Чартарыска i ўсю ноч ехаў.

D. 19. Febr. Ранюсенька прыбыўшы; гэты ўвесь дзень з маёй дабрадзейкай прабавіў.

D. 20. Febr. На абед спыніўся ў Олыцы. Прызначыў рэзыдэнта Ям пана Севярына Каханоўскага, маршалка Двору маяго i маіх пакаёвых пп. Лебата i Капьеўскага i паслаў ix, каб служылі пані маёй. Двор пакінуў у Олыцы, сам толькі адной каляскай i коні ў повадзе, толькі моладзь з сабой узяў. Корсак, судзевіч, учора з гарачкі ня выкруціўся i памёр па паўночы. Рушыўся i ўсю ноч ехаў.

D. 22. Febr. Ледзьве да палудня стаў у Луцку, гэтак страшна кепская дарога, два коні здохлі ў карэце, а адзін у возе; на шчасьце. выслаў уперад два цугі, якія на мяне чакалі ў Луцку; нядоўга забавіўшы, толькі перапрогшы, рушыў, ледзьве на поўнач стаў у Кіселіне. Ізноў чатыры коні ў тых двух цугах здохлі; там, бачачы, што ўжо ніводным жывым спосабам не даеду, знайшоў у карчме начуючага пана Букоўскага, старога слугу нашага, возікам у пару конікаў едучага, узяў той вазок i шэсьць коняў запрог маіх, i толькі на ім, зь лёгкай пасьцелькай i кашулі ўзяўшы, i тое ўпоперак вазка, сам на дол улез i ўлёгся, а ксёндз Хэхэнрад, канцлер i канонік Олыцкі, каплан мой, на паках сядзеў, i на цэлую ноч паехаў.

D. 23. Febr. Стангрэт разагнаў па лёдзе вазок; не ад'ехаўшы за чвэрць мілі, зламалася вось, i вазок вывараціўся; ксёндз на чвэрць стаі галавой па лёдзе пакаціўся i твар зраніў сабе; дык я йзноў на каня ўсеў, але гэтак быў санлівы, што мяне двое над рукі трымаць мусілі, каб з каня ня ўпаў; гэтак на кані драмаў. Прыехаўшы да Турыска добра перад палуднем, перш коні папасьвілі, вазок направілі, паклаліся спаць, пабудзіўшыся, да Любомля нанач; за местам сталі, паколькі пан Жэвускі, гетман польны Каронны i ваявода Падольскі, з сынам Севярынам там рэзыдавалі, як у сваім старастве. Калі пытаў жыда, што тут чуваць, адказаў, што наш пан малады, ледзьве не шалее, усе плача, што князь Радзівіл адабраў яму даму, каторую ўжо меў заручанаю, з чаго сьмяяўся я, што са мной аба мне мовіў, i меўся на перасьцярагі, абы якой зачэпкі не было.

D. 24. Febr. Ранюсенька каля чацьвёртай гадзіны. выехалі мы, я конна.

D. 25. Febr. Пасьвімся ў Весьніцах, у цёткі маёй, княгіні ваяводавай Берасьцейскай, адтуль а дзясятай перад палуднем прыбылі да Белай, я конна, i па гэтак кепскай дарозе, што коні ногі павырывалі, на кульгах дайшлі да Белай, шмат мусіў я казаць у лоб застрэліць. Проста ўвайшоў я да пакою маткі маёй, была Ў габінэце, i туды ўвайшоў, да яе. Колькі жывы, не чуваў гэткіх экспрэсій халеры, што пачуў; нарэшце пытаюся: «Што з таго далей будзе? Я заручыўся, кахаю i да сьмерці не адступлюся; што ня ўставілі Вкмць, я аб тым нявінны, калі ж на брата Вкмці ўсё здаў». - «А ты, нягодніку, сьпярша стараства ад мяне выдраў, а цяпер i рэшту хочаш выдраць.» - «Ня выдраў ix i аб ix ня дбаю, адмоўлюся ад тых сэсій i парву ix.» I гэтак учыніў, напісаў да швагра свайго пана Браніцкага, каб загадаў у гродзе сваім Бранскім сэсіі элімінаваць, i якія ў вачох маткі маёй парваў, але ў нядобрай кандыцыі рабіў тое, што дэкляравала сама, дык гэта зьехаць да Белай Крыніцы на прызначаны дзень вясельля. Я тады быў, першае, вельмі з дарогі сфатыгаваны, потым - у згрызоце, на вачох яе пачаў млець страшна, мала мяне апаплексія не парвала, разжаленая была бачыць мяне ў тым стане; занесьлі мяне да майго пакою, кроў з нагі пусьцілі, ледзьве прыйшоў да сябе. У Саксонію да сястры пісаў.

Выехаў зь Белай д. 17 сакавіка i прыбыў да Олыкі д. 22 г. м., дзе i Сьвяты Вялікодныя прасядзеў.

D. 14. Aprilis. Княгіня Яемосьць матка мая шчасьліва па абедзе прыбыла да Олыкі, з катораю прыбылі княгіня ваяводавая Берасьцейская, цётка мая. Ям пан Клемэнс на Русцы i Браніцах грабя Браніцкі, харунжы Каронны з жонкаю, роднай сястрою маёй Кацярынаю, таксама другая сястра мая родная Канстанцыя Сапежына, кашталянава Троцкая, i чацьвертая сястра мая, князёўна Караліна; цешыўся ў доме з жаданых госьцяў.

D. 18. Арг. Выбраліся мы з Олыкі да Белай Крыніцы, толькі цётка мая i дзьве сястры, Канстанцыя i Караліна, i брат мой, князь Геранім, засталіся ў Олыцы; мы, ад'ехаўшы мілі 4, спыніліся на ноч у Дубне, у князя Паўла Сангушкі, вуя маяго.

D. 20. Арг. Княства маршалкоўства з намі; ад'ехаўшы міляў 5, на абед сталі мы ў Белай Крыніцы, дзе былі мы міла прынятыя ад князёў Януша i Тэафілі Вішнявецкіх, ваяводаў Кракаўскіх; я міла прывітаўся з князёўнаю, дачкой іхнай; засталі мы князя Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага, канцлера в. В. К. Літ., брата малодшага князя ваяводы Кракаўскага; Іхмцяў Юзафа i Вікторыю зь Ляшчынскіх Патоцкіх, ваяводаў Кіеўскіх, Ям пана Станіслава Ябланоўскага, ваяводу Рускага, Станіслава Ледахоўскага, ваяводу Валынскага, Іхмцяў пп. Мацея i Вэроніку з Канарэўскіх Мыцельскіх, харунжых надворных Каронных i сіла іншых сэнатараў, ураднікаў Каронных i шляхты.

D. 21. Арг. З ранку ў карэтах паехалі мы да Крамянца; у карэце сядзела матка мая i княгіня ваяводавая Кракаўкая, наперадзе князёўна Францішка Уршуля. на Збаражы i Вішняўцы Вішнявецка і, ваяводзянка Кракаўская, аблюбеніца мая, i я, але як на галаву хварэў, дык сам сябе ня памятаў; проста ехалі мы да касцёла; там Ямць ксёндз Рупнеўскі, біскуп Луцкі, pontifikaliter чакаў убраны ў аўтара; спавядаўся з князёўнаю, па споведзі камунікавалі мы i атрымалі блаславенства. Той жа цырымоніяй вярнуліся да замку Белакрыніцкага; я празь вялікі боль галавы паклаўся i спаў дапазна, перад поўначчу пабудзілі мяне, убраўся ўжо здаровы. У капліцы шчасьліва бралі мы шлюб, біскуп Луцкі даваў, меў прамову Ям ксёндз Вінцэнты Сухоцкі, схалястык Луцкі; была вельмі магніфік каляцыя, па каторай цырыманіяльныя танцы танцавана; быў пекны фаервэрк; мала ня ўдзень пайшлі мы да кладзеньня ў ложак; як жа кабеты жаднай па сумленьні ня ведаў, i жонка чыстаю i нявіннай была, дык так жа мы i ўсталі. як паклаліся.

D. 23. Арг. З той жа магніфіцэнцыяй увесь дзень прайшоў; ужо стараўся раней пайсьці спаць, дык жа зараз пазбавіў паненства i зараз Богу падзякаваў, што мне гэтак чыстую дау дзявіцу, каторую хай Бог кансэрвуе, каб мяне лахавала.

D. 25. Арг. Княгіня Яемць матка мая выехала да Олыкі з усімі маімі крэўнымі, запрасіўшы ўсіх на пераходзіны, а я сабе ca сьлічным дельцам гуляў.

D. 27. Арг. Рушыліся мы ўсе, госьці i княства i я з жонкай маёю i, уехаўшы міляў 5, начуем у Дубне ў княства маршалкоўства.

D. 28. Арг. Ранюсенька, пакінуўшы жонку маю пры яе матцы, сам пабег да Олыкі, задоўга перад абедам прыехаў i чыніў дыспазіцыі на пераходзіны. Каля чацьвертай гадзіны па палудні ўехалі да Олыкі. Ардынацыя спатыкала, княгіня матка мая ў касьцёле чакала, я конна за местам спаткаў; да касьцёла ўвайшлі, там Ям ксёндз Альшанскі, суфраган Холмскі, інфулят Олыцкі, cum collegiata et dero facundo [123] вітаў прамовай жонку маю; потым інтанаваў Те Deum Laudamus; усё тое рабілася пры гучным з гарматаў біцьці. Як высела жонка мая з карэты да касьцёла, гармата жалезная разарвалася, i штука адна, надта вялікая, пад ногі ўпала; на колькі тысячаў нас людзей было, а нікому наймнейшай крыўды не зрабіла. Па набажэнстве ўехалі да замку, цалкам ілюмінаванага; па каляцыі пекнай быў фаервэрк, але праз дождж ня ўдаўся.

D. 7. Maja. Езьдзілі з жонкаю маёй, сястрою i шваграм на прамэнады, там запрыкмецілі мы мейсца пекнае на сад i зьвярынец i назвалі Fanchonburg, дык адразу ж залажыў там сад, подлуг эдыцыі Ям пана Браніцкага, харунжага Кароннага, швагра маяго.

D. 13. Maja. Выехаў з жонкаю з ОлыКІ да Белай, а стуль да Нясьвіжа.

D. 5. Jun. Ранюсенька стаўшы ў Нясьвіжы, прыгатаваўся на прыняцьце жонкі маёй, як жа ўвечары пампатычна да Нясьвіжа i ўехала.

D. 7, 8 i 9 Jun. Вялікай бавіўся кампаніяй; веле суседзяў i прыяцеляў да нас зьехалася. вітаючы новай гаспадыні i жонкі маёй.

D. 10. Jun. Ранюсенька, жонку пакінуўшы, паехаў да Налібокаў i таго ж дня стаў, там з маткай маёй бавіў час i тут начуем. Матка мая вынайшла на палёх асьпіс i іншыя дарагія каменьні, i ў Налібоках ня толькі што гуту крышталёвую залажыла, але i шліфярню на каменьні закладае.

D. 12. Jun. Шчасьліва да Нясьвіжа вярнуўся, жонку маю здароваю застаў.

D. 13. Jun. Сёньня шчасьліва 23 - і рок скончыў, а 24 - ы пачаў. Вельмі шмат гасьцей мелі мы, да позьняй ночы танцавалі.

Рэшту гэтага месяца бавіўся дома, гаспадарствам маім займаўся.

D. 29. Jul. Стаў я ў Вільні, падчас Трыбуналу пад ляскай пана Заранха, старасты Жмудзкага.

D. 30. Jul. На абедзе быў у Ям пана маршалка Трыбунальскага, вячэру еў у Ям пп. Казімера i Эльжбэты з Войнаў Агінскіх, ваяводаў Троцкіх.

D. 24. Aug. У Вільні бавіўся рознымі сваімі інтарэсамі. Сёньня саленны баль даваў усёй кампаніі Віленскай, па сканчэньні каторага ўночы, а хутчэй ужо ўдзень рушыўся i праехаў некалькі міляў.

D. 26. Aug. У Мікалаеве стаў, дзе спатыкаючую мяне жонку застаў маю, i тут начуем.

Вярнуліся ў Нясьвіж d. 31. Aug.

Увесь гэты месяц (верасень) у Нясьвіжы прабавіў. Жонка мая ў надзеі. Я езьдзіў да Налібокаў, паляваў, розныя мусіў канфэрэнцыі з патронамі i прыяцелямі ў справе Жухавіцкай весьці.

D. 1. Oct. Спыніліся мы ў Нягневічах.

D. 4. Oct. Нешчасьліва жонка мая скінула; хворую пакінуў, а сам паехаў да Нясьвіжа ex consilie medicorum [124].

D. 2. Nov. Па задушным набажэнстве вырушыў i, праехаўшы міляў 10, стаў у Нягневічах, ужо здаровай суцешыўся жонкай маёю.

D. 10. Nov. Вярнуліся мы да Нясьвіжа.



№1-1995. С. 52-65.

1726

D. 1. Jan. [У Варшаве. - Пер.] У касьцёле, потым пры двары; усе прысутныя каралю цалавалі руку i каралевіча віншавалі мы. Фэльдмаршалак, мой швагер, урачысты даваў банкет для кампаніі, што ў Варшаве бавілася.

D. 27. Jan. Да гэтага дня прабавіў у Варшаве па - рознаму, то пры двары зранку, то на розных абедах, то з фэльдмаршалкам справы сястры сканчалі. Сяньня спраўлялі саленна хрэсьбіны сына ягонага нядаўна народжанага; кароль сам да хросту трымаў i быў на каляцыі i балі, магутна піў i еў; i піў да мяне за здароўе айца маяго, ужо даўно гэтак памерлага, i прыгадаў сабе, што памёр, дык кажа: «То хай з Богам у шчасьлівай жыве вечнасьці!» - да дня танцавалі i пілі.

D. 22. Febr. На папас да Граховай, на ноч да Варшавы. Сталі мы ў нанятым палацы пад Вятрамі, пры Брыгітках; у той дзень жонка мая у масках была на балі пана Мнішака, маршалка в. кар., дзе праз паню Канстанцыю Мнішакаву, маршалкаву в. кар., мела гонар быць перад каралём прэзэнтаванаю.

D. 24. Febr. Была рэдута на замку ў караля, на каторай жонка мая i сёстры ўсе ў даміны былі паўбіраліся аксамітныя ружовыя; уніформаў параў шэсьць ішлі мы на ўсходы. Нейкі пан Сурын, дваранін пана Сапегі, енэрала артылерыі, праводзіў па сходах жонку маю. Афіцэр ад гвардыі, што на варце пры сходах нагары ўжо стаяў, упіўся i Сурына, не пушчаючы, у пэрсі ўдарыў гэтак, што са сходаў сапхнуў. Той, перакульваючыся, пацягнуў i жонку маю, якая наўзнак упала; баюся, каб з таго ня скінула.

D. 25. Febr. Баль даваў у сябе i меў той гонар, што каралевіч быў у мяне на каляцыі i балі, да дня танцавалі мы.

D. 26. Febr. Па вялікай весялосьці настаў смутак, бо жонка мая пасьля прыпадку ў нядзелю начала скідваць i ўжо ледзь не на сьмяротным ляжыць ложку.

D. 27. Febr. Жонка мая вельмі нядобра мелася.

D. 28. Febr. Жонка мая скінула. Той афіцэр на горла асуджаны, але я яму жыцьцё дараваў.

D. 2, Marca. Жонка мая трохі лепей мецца пачынае, дахтары сумняваюцца, ці зможа яшчэ дзяцей выношваць, але Пан Бог можа не дапусьціць на мяне такога няшчасьця.

D. 5. Marca. Астатні дзень запустаў ня толькі рэдутамі адзначаны быў, але каляцыяй у замку, у Пана; па картках усядалі мы да сталоў.

D. 14. Apr. У Нясьвіжы, дзе справілі Сьвяты.

D. 28. Apr. Рушыўся да Вільні.

D. 29. Apr. Начуем з жонкаю ў Карэлічах; уночы Карэлічы загарэліся, i райтарыі маёй загінула двох, мадэрунак ад трыццацёх чалавек, коняў сем, i гэтак да Вільні без райтарыі ехаць мушу.

D. 30. Apr. Пакінуўшы жонку маю ў Карэлічах, сам рушыўся ў далейшую дарогу i д. з траўня стаў у Вільні ў палацы маім.

D. 5. Maja. У касьцёле Сьв. Яна на набажэнстве i казаньні; абед i каляцыю еў у Ям. пана Казімера Агінскага, ваяводы Троцкага, каторы быў з Трокаў дэпутатам i стараўся аб завязаньні Трыбуналу.

D. 7. Maja. Да дня 18. траўня бавіўся ў Вільні, маючы розныя інтарэсы мае i справы аб Жухаве зь Ям. паняй Эльжбетай зь Любамірскіх Сяняўскай, кащталянавай Кракаўскай, i з самым ім, каторую справу выйграў magne molu [125].

D. 19. Maja. Па вячэрнім балі, дапазна ў мяне трымаўшымся, выехаў i назаўтра д. 20. траўня стаў у Карэлічах, дзе застаў жонку маю ў добрым здароўі.

D. 13. Jun. Шчасьліва скончыў гадоў маіх 24, а пачаў 25 - ы, спавядаўся i камунікаваў; дзень той скончыў у вялікай кампаніі; апоўначы, а гадзіне, ў каторай нарадзіўся я, агня з гарматаў давана было.

1727

D. 1. Jan. Рок гэты пачынаю шчасьліва, праз споведзь i камунію, дай Божа, каб з хвалою Яму i пры ўкантэнтаваньні нашым як прайшоўшы i гэты праведзены быў.

D. 17. Maja. Зранку начала жонка мая нядобра сабе мецца i ў болях радзінных дзень i ноч стравіла.

D. 18. Maja. У тых жа болях трывала. Надвячоркам неспадзявана сястра мая старэйшая Кацярына Браніцкая, харунжава кар., прыехала. А гадзіне 9 - й i мінюце 40 - й перад поўначчу Пан Бог шчасьліва жонку маю разьвязаў i даў нам сына, якому імя надаў я Мікалай Крыштап Аўгусьцін Генрык Міхал, каторым з ласкі Божай менаваць загадаў я; сто разоў з гарматаў выдалі; прыватна «Те Deum Laudamus» змовіў у касьцёле.

D. 19. Maja. Саленна сьпявана ў касьцёле «Те Deum Laudamus» пры ручным з гарматаў біцьці.

D. 13. Jun. Спраўлялі дзень нараджэньня маяго, вялікую мелі мы кампанію; я спавядаўся i камуніяаваў. Дай Божа, шчасьліва гэтыя скончыўшы гады, найдалей пражыць.

D. 28. Jun. З жонкай маёй i сынам маім маленькім рушылі мы да Белай, d. 8. Jun. спыніліся ў Белай. Матка мая цешылася з сына маяго i ўзяла на адукацыю да сябе.

D. 19. Jul. Разьвітаўшыся з жонкай маёй i маткаю, рушыўся да Саксоні.

D. 29. Jul. Меў аўдыенцыю ў караля, Пана маяго, у каралевіча i ў каралевічавай; абед еў з Панам, па абедзе візытаваў фамілію каралевічаву.

D. 2. Aug. Спавядаўся i камунікаваў, адзначаючы ўгодкі сьмерці айца маяго; абед у сястры зьеўшы, з фэльдмаршалкам паехалі мы за каралём да Зэйдліца, там начавалі. Не пасьпеў пакласьціся, як камэрдынер каралеўскі прынёс гвязду i ордэр ад Пана, каб я на фэст ордэравы зранку ўбраў. Вялікая ласка Панская, што як старасту Перамышльскаму афяраваў свой ордэр, калі ж дагэтуль толькі сэнатарам i ўраднікам давана яго было; старастаў нас двох толькі тую прамоцыю маем: я, Перамышльскі, i Любамірскі Упіцкі старасты.

D. 3. Aug. Усе ордэравыя сабраліся мы i караля віншавалі зь імянінамі; Ям. пан фэльдмаршалак Флемінг, што найпершы міністар, за нас пэрору меў; абед елі мы з Панам i ўпіваліся мы вялікімі келіхамі; па абедзе да тарчы стралялі, пасьля чаго кароль да Дрэзны паехаў, i мы з фэльдмаршалкам таксама, каторы, па прыезьдзе да Дрэзны, каляцыю i баль даваў у сваім палацы.

D. 12. Aug. Вырушыў я з Дрэзны.

D. 20. Aug. У Варшаве спыніўся i таго ж дня да Белай выехаў.

D. 22. Aug. Застаў у Лукаве жонку маю, з катораю д. 23, г. м. прыехаў да Белай, 25 г. м. выехалі мы да Нясьвіжа.

D. 15. Sept. Рушыў да Штавы на Камісію.

D. 27. Nov. Ня скончыўшы Камісіі, як жа дано мне было знаць, што айцец жонкі маёй памёр, разьвітаўся з калегамі маемі i вырушыў зь Нітавы.

D. 5. Dec. У Коўні атрымаў пошту, што князь кашталян здаровы, а я на званы ўжо даў у Коўні; зараз жа адмяніў i суму тую на ліпец абярнуў i да Нясьвіжа везьці загадаў.

D. 15. Dec. Шчасьліва стаў у Нясьвіжы.

D. 25. Dec. Гэтыя сьвятыя дні зраньня на набажэнстве, па абедзе добрай кампаніяй бавіўся.

D. 29. Dec. Езьдзіў на аблаву i трох ласёў забіў я.

D. 31. Dec. Гэты рок шчасьліва i вясёла скончыў. Хай будзе імя Езус на вякі нахвалена.

1728

D. 1. Jan. Быў у мяне ў Нясьвіжы князь ваявода Наваградзкі, стрый мой [Ян Мікалай Радзівіл. - Пер.], i н. п. Рдултоўскі, судзьдзя, Гарабурда, пісар земскі, Кандратовіч, надваяводны, Вайніловіч, стольнік, Магільніцкі, судзьдзя гродзкі, наваградцы i іншыя годныя людзі таго ваяводзтва.

D. 15. Jan. п. п. Пяскоўскія, адзін маршалак, а другі стараста Олыцкі, да Олыкі ад'ехалі, i Стэмпкоўскі, піўнічы, паехаў да Урраў па віна; таго ж дня прыслаў мне пан Навасельскі, стараста Любашанскі, інаходца. Пан стараста Лідзкі Сцыпіён прыехаў.

D. 17. Jan. Той жа пан стараста бавіў у мяне; надвячоркам прыехаў Ям. пан Шышка, стольнік i падстарасьціч Лідзкі i мой прыяцель.

D. 18. Jan. Рана да Ям. пана Дэнгафа, гетмана польнага, да Валожына, абед еў з зацірак у пана стольніка Лідзкага, начаваў у Гуменьні.

D. 21, Jan. Нанач вярнуўся ў Нясьвіж.

D. 24. Jan. Зранку паляваў, пакуль не прыехалі Іхмці п. п. Шышка - стольнік Лідзкі i Чарнецкі - судзьдзя Оўруцкі; на абед завярнулі мы да Затур'я i па абедзе прыехалі да Нясьвіжа, дзе зараз па прыбыцьці экспэдаваў пошту да маткі маёй, потым зьехаліся прыяцелі як Ям. пана Валовіча, гэтак i пані Таўрыловічавай дзеля пісаньня кантрактаў шлюбных паміж п. Валовічам i паннай Багумілай Таўрылавічанкай; панства маладое дапазна танцавалі.

D. 25. Jan. Зранку пісалі шлюбныя кантракты паміж Ям. панам Валовічам i Ям. паннай Таўрылавічанкай, потым паехалі мы да касьцёла на імшу, дзе бралі панства маладое блаславенства, па каторым елі мы абед у замку, увечары жа быў шлюб, каторы даваў ксёндз Гекенрад, канцлер Олыцкі, па шлюбе каляцыя, а па каляцыі можна здагадацца чым панства маладое бавілася ўночы.

D. 26. Dec. Зраньня былі мы на набажэнстве ў а. а. Soc. Jesu, i там спавядаўся, потым жонка з дамамі наехала на абед да замку, а мужчыны елі абед у езуітаў, i па абедзе была мне дэдыкацыя ex universa philosophia [126] пасьля дэдыкацыі нешпар, па нешпары елі мы вячэру ў сябе i танцавалі ў машкары ўбраўшыся.

D. 27. Dec. Зранку былі мы ў касьцёле, абед у замку, па абедзе выехалі мы Ў сто санак, усе аднаконна на стаў i там розныя чынілі мы дывэртысмэнты, адтуль вярнуліся ўвечары; у замку елі, маскіраваліся i танцавалі.

D. 28. Dec. Зранку была з касьцёла езуітаў другая інтрадукцыя да касьцёла а. а. бэрнардынаў.

D. 29. Dec. Пакінуўшы жонку з гасьцямі, сам з ахвочымі езьдзіў я на аблаву, дзе забіўшы двох ласёў вярнуўся на вячэру да сябе.

1729

D. 1. Jan. Зранку на набажэнстве, абед у сябе еў i ласкавых гасьцёў сіла меў у сябе; цэлы дзень зышоў на гульнях, танцах, масках i розных пацехах.

D. 2. Jan. Па імшы сьв. еў абед у Баркоўскага, бурмістра Нясьвіскага, па абедзе рушыўся нанач да Міра.

D. 21. Jan. Суды судзіў, у тэты ж дзень прыйшла да мяне навіна, што князь Ям. Ян Мікалай Радзівіл, ваявода Наваградзкі, стрый мой, 20 г. м. Пану Богу духа аддаў а гадзіне 8 - й.

D. 6. Febr. [У Наваградку. - Пер.]. Быў у а. а. Soc. Jesu на імшы i казаньні, потым у мяне ела абед шляхта наваградзкая, падчас каторага абеду я спаў, бо вельмі на галаву хварэў, па абедзе, абудзіўшыся, тых i яшчэ прыбылых трактаваў я, аб Сойміку канфэруючы. Нанач паехаў да Брыцянкі, да жонкі маёй, i зь ёю мы елі вячэру.

D. 7. Febr. Зранку прыехаў з Брыцянкі да Наваградка, проста да касьцёла а. а. Soc. Jesu, ад каторых абыва талі ваяводзтва Наваградзкага выходзілі на Соймік, на каторым абралі дырэктарам Ям. пана Храптовіча, пад якога дырэкцыяй абрана за дэпутатаў Іхмцяў п. п. Незабытоўскага, старасту Прапойскага, Лявона Рдултоўскага, судзьдзю земскага Наваградзкага, а мы ад а. а. езуітаў пайшлі на ратушу i судзіў я там; па абедзе ізноў судзіў, па судох вярнуўся да Брыцянкі, да жонкі маёй, дзе зь ёю вячэру еў.

D. 8. Febr. З раніцы паехаў на суды i судзіў, на каторыя суды прыйшла шляхта, пратэстуючы супроць некаторых, што не даюць спакойна адправіць Сойміка Гаспадарскага. Абед еў у сябе, i веле мелі мы ў сябе абываталяў ваяводзтва Наваградзкага, па абедзе йзноў судзіў я суды, па каторых выехаў нанач да Карэлічаў, з жонкай маёй, дзеля ўратаваньня здароўя маяго.

D. 10. Febr. Увесь дзень бавіліся мы Ў Карэлічах, i таго дня быў у мяне пан Мітраноўскі i Марыян Храптовіч, а зранку ад'ехаў Ям. пан Мікалай Булгарын, каторы са мною разам з Наваградка прыехаў.

D. 26. Febr. З раніцы судзіў, па абедзе ўсіх дэпутатаў меў у сябе, стораны i патронаў, каторых на разьвітаньне частаваў; па абедзе вітаў шчасьліва з ласкі Божай i хвалебна заканклюдаваны Трыбунал, па каторага сканчэньні сьпявалі мы, пры даваньні харугвай трыбунальскай агню, урачыстае «The Deum Laudamus», пасьля чаго быў дыялёг у а. а. езуітаў; па скончаным дыялёгу елі мы вячэру ў Ям. пана старасты Рэчыцкага Халецкага, па вячэры зьехалі мы нанач да Карэлічаў, д. 27. г. м. нанач да Нясьвіжа.

D. 21. Jun. Стаў нанач у Белай, дзе застаў сына маяго адзінага сьмяротна хворым, а жонку маю цяжка стурбаванаю.

D. 22. Jun. Смутна мне вельмі дзень той прайшоў, бо здароўе сына маяго не папраўляецца.

D. 24. Jun. Зраньня з жонкаю маёю i ўсім дворам маім ішоў пехатою да Леснай i там спавядаўся, афяруючы сына маяго Матцы Найсьвяцейшай.

D. 25. Jun. Зранку з жалобаю сына майго пакінуўшы пры матцы маёй, выехаў зь Белай, д. 30 г. м. прыехаў да Олыкі.

D. 1. Jul. Выехаў па абедзе да Вішняўца, ужо пры ад'езьдзе прыскочыў пакаёвы мой Міхалоўскі зь Белай, даводзячы, што ўжо воля Божая над сынам маім споўнілася i што d. 27. Junji сын мой Мікалай Крыштап Генрык Аўгусьцін Міхал у трэцім року жыцьця дні свае закончыў, за што хай будзе Пан Бог у Тройцы адзіны нахвалены; мы празь вялікі жаль далей рушыць не маглі, як толькi да Длугашыі.

D. 2. Jul. Папалудні ў Дубне, дзе кроў пушчалі мне; нанач прыехалі да Белай Крыніцы з жонкай маёй, але князя айца нашага не засталі.

D. 11. Jul. Гэтага дня перад заходам сонца была інграцыя Сойміка Аўтакаміцыяльнага пад дырэкцыяй Ям. пана Альшанскага, кашталяна Валынскага, i толькі абралі маршалка Ям. пана Іваніцкага i да заўтра сальвавалі сэсію Сойміка, каб онага інграцыя ад намінацыі паслоў была.

D. 26. Jul. [У Олыцы. - Пер,] Гэты дзень імянінаў маткі маёй адзначалі мы з балямі i рознымі весялосьцямі. D. 22. Oct. [У Нясьвіжы, - Пер.] Ям. пан енэрал артылерыі [Кароль Сапега, швагер М. К. Радзівіла. - Пер.] з жонкай прыбыу вечарам i застаў нас, калі мы рэдуту спраўлялі з машкарамі.

D. 23. Oct. Па абедзе езьдзілі мы да Альбы у машкарах i там адбыўся карузэль у ілюмінаваным манэжы да пярсьцёнка на конях бегалі мы пасьля каторага карузэлю была каля цыя ў памаранчарні, па каляцыі вярнуліся да замку, дзе засталі мы рэдуту танцуючай.

D. 25. Oct. Па раньнім абедзе выехалі маемі цугамі княгіня Яемць фэльдмаршалкава да Белай, каторую праваджала жонка мая з княгіняю енэралаваю артылерыі, а я з князем ваяводаю Наваградзкім, стрыем маім i Ям. панам енэралам артылерыі а паўмілі за места ехалі, дзе, знайшоўшы сасну там, назвалі яе «La place de conge» [127] i свае імёны на ёй выразаць загадалі.

D. 17. Dec. З раніцы езьдзіў у поле з аблаваю пад Руднікі i забіў мядзьведзя. Увечары вярнуўся i зараз жа саслабеў.

D. 18. Dec. У замку імшы сьв. слухаў, з пакою не выходзіў; аднак жа на абед прыбыў Ям. пан Незабытоўскі, стараста Прапойскі, маршалак трыбуналу скарбавага, i Несялоўскі, стараста Цырынскі, каторыя ўвесь дзень у мяне бавілі; таго ж дня па індыктах у замку браў шлюб Мацей, цырульнік мой, з Лукай, немкаю, што зь Ведня выпісаў я дзеля праньня карунак жонцы маёй.

D. 2. Dec. З поўначы а 3 - й гадзіне выехаў зь Ям. п. Завішам, мечнікам В. К. літ. Да Мікалаеўшчыны, дзе аблава была і чатырох у адным маленькім прытулку мядзьведзяў - матку з трыма пястунамі, зь якіх кожны па тры гады меў, - пабілі; па абедзе на вячэру вярнуліся мы да жонкі маёй.

D. 5. Dec. Па набажэнстве i казаньні прыехаў князь Ям. ваявода Наваградзкі Радзівіл, стрый мой, з княгіняй жонкаю i сынам старэйшым Удальрыкам, з каторымі ўвесь дзень прабавіў.

D. 8. Dec. Жонка мая, быўшы цяжарная на 6 - м тыдні, нешчасьліва скінула, я ў гэты дзень спавядаўся, i дзень той досыць нам зышоў сумна, хаця i кампанія была.

D. 23. Dec. Да дня яшчэ выехау да Затур'я, i там, быўшы на аблаве, сваёй рукою забіў мядзьведзя з аднаго разу, бо бягучаму ў самы лоб трафіў i на куцьцю да Нясьвіжа вярнуўся.

1731

D. 1. Jan. Гэтага дня спавядаўся, на набажэнстве i казаньні прысутных у касьцёле запрасіў на абед, між каторымі быў Ям. пан Аскерка, кашталян Наваградзкі; падчас абеду з гарматаў біць загадаў, i цэлы дзень рознымі забаўляліся мы дывэртысмэнтамі.

D. 20. Jan. Зранку быў на другой аблаве i забіў мядзьведзя; у той жа дзень цяжка з полу ўпаў наўзнак, мала не забіўся, як быў слабы, дык мусіў заначаваць у дарозе.

D. 14. Febr. Зранку нешчасьліва жонка мая скінула, з чаго афяраваў Пану Богу, хай яго воля сьвятая зьдзейсьніцца, сам пры хворай сядзеў.

D. 29. Apr. Стаў у Нясьвіжы i застаў жонку маю ў дэкольце, i каторай досыць добра ўслужыў я; застаў таксама Ям. пана Навіцкага, скарбніка Холмскага, прыяцеля маяго, у Нясьвіжы.

D. 18. Maja. Сталі мы з жонкаю ў Іваньні, дзе застаў Ям. пана Бекеша, губэрнатара Слуцкага, Ям. пана Воляна, чэсьніка Ашмянскага, з жонкамі, - другі, як енэральны эканом добраў тых жа быў, таксама харугву зямянскую, і, гэтак мілю праехаўшы, зь вялікаю ўехалі мы магніфіцэнцыяй пры магістраце з цэхамі да Слуцка, i там у Бекеша напіўся я ўшчэнт i ўсю ноч па валох гойсаўся.

D. 19. Maja. Да абеду ляжаў па перапіцьці, па абедзе візытаваў цытадэль i места i два арсэналы, таксама i каморы, дзе між цікавымі рэчамі бачыў рогі двох аленяў, што, за жыцьця біўшыся, гэтак рогі абое паспляталі, што трупамі абое паздыхалі, i цяпер ніхто разьяднаць ня здольны; потым вынятае дрэва, каторае ад карэньня разышлося на дзьве галіны на сажань добрую, ды йзноў тыя галіны зрасьліся між сабою ў авал.

D. 20. Maja. Па абедзе ў Ям. пана Бекеша выехаў я ca Слуцка, таксама з цырымоніямі.

D. 1. Jun. Зранку спавядаўся, у той жа дзень падпісаў дэкрэт магістрата Нясьвіскага на горла адной белагаловай, каторая дзеці свае пазабівала; па абедзе суды ардынацкія судзіў.

D. 2. Jun. Раніцою была тае жанчыны экзэкуцыя сьцінаньня, каторай Божа дай вечны адпачынак. Бекеш да Слуцка, Чарнецкі да Міра з жонкамі ад'ехалі, а я судзіў рана i ўвечар i суды скончыў ардынацкія, асудзіўшы відавочных справаў 45; вечарам конна езьдзіў да Сьв. Міхала, адтуль да Альбы, нанач да Нясьвіжа вярнуўся.

D. 5. Jun. Гэтага дня распачаў пост навенны i па абедзе, разьвітаўшыся з маткай маёй, выехалі мы да Альбы, i там паклаў пачатак рэзыдэнцыі маёй, дай Божа каб шчасьліва!

D. 13. Jun. Сяньня скончыў навенну да Сьв. Антонія, спавядаўся i на ўсім быў набажэнстве; па набажэнстве i раньнім абедзе матка мая выехала да Міра зь сястрою маёй, а брата майго пры мне пакінула, каторага засадзіў я ў а. а. бэрнардынаў за гаспадара, i там абед ён са шляхтаю еў, а я з жонкаю маёю вярнуўся да Альбы на абед, па абедзе пошту варшаўскую экспэдаваў; па нешпары брат мой са шляхтаю да мяне прыехаў, каторых я ў Альбе саленна трактаваў, i як надышла поўнач, дык жонка мая загадала райтарыі агню даваць i ў замку з гарматаў таксама, здароўя піўшы, чым шчасьліва 29 год сваех скончыў, а 30 - ы пачаў, за што хай Пану Найвышэйшаму будзе дзякуй на вякі; па гэтай цырымоніі разьехаліся, кожны ў свой бок, брат мой у мяне начуе.

D. 2. Aug. Спавядаўся i на набажэнстве быў, па абедзе ў а. а. бэрнардынаў; сяньня, уласна, скончыўся 12 - ы рок, як сьвятой i неаджалаванай памяці айцец мой, пакінуўшы гэты падол плачу, перанёсься да горняга Сыёну, катораму яму, дай салодкі Пане, каб на вякі вечныя са Сьвятымі караляваў у нябёсах, Аман.

D. 5. Sept. Сястра мая, княгіня канцлярава, скончыла гадоў сваех 28, in cujus gratiam [128] саленна трактаваў i карузэль пры сьвечках, значыцца гэта, ганітвы на конях да пярсьцёнка, спраўляў, i шмат вайсковых з намі бегала; потым каляцыя, па каляцыі ўсю ноч танцавалі.

D. 8. Oct. Зраньня рушыліся мы з панам рэгімэнтарам i сталі на абед у Гарадзішчы, у двары Ям. пана Пішчалы, каторы нас саленна трактавау, адтуль, праехаўшы мілі ca 2, сталі мы ў Менску, дзе нас саленна ваяводзтва i многа абываталяў спаткала; сталі мы ў двары Яемці пані Уняхоўскай, пісаравай земскай Менскай.

D. 14. Oct. Князь Ямць трактаваў Трыбунал урачыста, i я быў гаспадаром; вячэры ня еў, бо меў нешта для справы - гадзіў дэпутатаў, з ахвоты напіўшыхся.

D. 23. Oct. Княства ў мяне сьняданьне ела i веле годных людзей таксама; тры сталы пазасядалі; па раньнім абедзе рушыліся мы з Менска.

D. 24. Oct. Стаў у Нясьвіжы ў жонкі сваёй, каторую i цяжарную, досыць здароваю знайшоў.

D. 3. Nov. Па імшы езьдзіў у поле на Губэртавіны i дваццаць ушчучыў зайцоў.

1732

D. 1. Jan. Зранку быў у касьцёле i спавядаўся, i распачаў Пану i Творцу нашаму на хвалу гэты рок, дай Божа гэтак жа i скончыць яго. Меў сіла гасьцей у сябе, каторых дяжка нават i пералічыць, аднак жа, са значнейшых былі гэтыя Іхмосьці: Аскерка Наваградзкі, Жаба Берасьцейскі, кашталяны, Рдултоўскі, судзьдзя земскі, з жонкаю, Гарабурда, пісар земскі, з жонкаю, Булгарын, падваяводны, Рдултоўскі, судзьдзя гродзкі, з жонкаю, Корсак, падстолі, з жонкаю, Наваградзкія, Незабытоўскі, стараста Прапойскі, з жонкаю, i іншых вялікая кампанія былі ў мяне на абедзе, танцах i вячэры.

D. 2. Febr. Быў на набажэнстве ў калегіюме, цэлебраваў сам правінцыял, votum [129] чыніў ксёндз Вяржбіцкі, тэоляг мой, дзеля гэтакай рацыі трактаваў я езуітаў, але саім ня быў, бо жонка мая хварэла, паколькі, з волі Божай доўга ў болях лежачы, а гадзіне 2 - й па поўначы нарадзіла дачку, каторай даў імя Ганна Марыя Еанна Тэрэза Дарота Эва, каторую хай даброта Божая да схілу гадоў кансэрвуе.

D. 5. Febr. Раніцою быў у касьцёле на набажэнстве, па абедзе спраўляліся хрэсьбіны дачкі маёй, каторую хрысьціў ксёндз вікары Бенадыкевіч, дзед убогі Павал Астапеня i баба ўбогая Маліноўская трымалі да хросту; ксёндз правінцыял езуіцкі Баршч i ксёндз рэктар у калегіюме Марыконі былі, а ад. Сьв. Міхала Чэжуцкі, сакратар, ксёндз Мінкевіч, міністар Collegii Валадковіч, ксёндз апат Сьвятакрыжацкі, Барташэўскі i многа іншых было гасьцёў.

D. 20. Apr. Па абедзе рушыўся ў дарогу да Вільні з жонкай маёю.

D. 21. Apr. На абед стаў у Карэлічах i ў новым начаваў палацы, каторы быў спачатку асьвячоны праз ксяндза Вяржбіцкага Soc Jesu, тэоляга майго надворнага. I ў самы першы раз мястэчка пад палацам маім запалілася, i некалькі новых дамоў згарэла, райтараў маех двох з усім мадэрункам насьмерць згарэла. Іншых паабсмальвала, 11 - і мадэрунак згарэў, i страшэнна вялікую зь людзьмі маемі меў я шкоду, за што хай будзе Пану Богу дзякуй.

D. 24. Apr. Позна стаў у Вільні.

D. 25. Apr. Зранку была ў мяне камплянацыя Ям. пана Тызэнгаўза, старасты Купіцкага, зь Ям. п. Хамінскім, старастам Ашмянскім, i зь іншымі да той справы кампэтытарамі; да абеду пагадзіў ix, i ў мяне абед елі; па абедзе князь Ямць рэгімэнтар пагадзіў мяне з домам Агінскіх, з каторымі ад непачцівасьці мінуларочнай былі мы ў сварцы.

D. 27. Apr. Гэты ўвесь дзень зышоў на ўтрыманьні князя рэгімэнтара як дэпутата зь Пінска пры дырэкцыі, катораму йзноў Агінскія хацелі перашкодзіць, хоць жа Агінскі, ваявода Віцебскі, быў таксама дэпутатам зь Віцебска.

D. 24. Maja. Начавалі ў Дзевянішках, дзе атрымаў жалобную навіну, што дачка мая з воспы памерла раніцою дня 22 - а траўня, з каторай навіны мала жонка мая не памерла, за што, за ўсё хай будзе Пан Бог пахвалёны.

D. 31. Maja. Пачаў шчасьліва ваду зэльцерскую піць i тыднёвую курацыю, бо дужа пахіснулася здароўе.

D. 7 Jun. Ям. пан Корсак, пісар гродзкі i чэсьнік Наваградзкі, прыехаў i прывёз галіны ад бярозы i хваіны, каторыя панядзелкавы град пабіў, i ня толькі жыта, ярыну, дрэвы, але нават кару паадбіваў, гусі, бараны, сьвіньні пазабіваў, рагатае быдла, коні, людзі пакалечыў; між іншым гэткая брыла панадворку таго ж упала лёду, што дзесяці хлапцоў не магло зь мейсца рушыць, праўдзівая кара Божая! У гэтым няшчасьці i Брольнікі мае былі, бо тая ж хмара i на ix выпала. Двох купчынаў прыехала, едучы з Баноньні зь місіяй да Масквы.

D. 13. Jun. Былі мы на ранішнім i вячэрнім набажэнстве, i ў гэты дзень шчасьліва скончыў 30 год; за гэта хай будзе Пану Найвышэйшаму падзяка; пачаў псалом 31 - ы: «Beati ąuorum remissae sunt iniąuitates» [130]

1733

D. 17. Jan. Па абедзе рушыў шчасьліва ў дарогу на Сойм да Варшавы i, праехаўшы міляў 5, начаваў у Луцку, жонка мая мяне праводзіла, потым у Олыцы застаецца; а я associatus [131] з князем Ульрыкам Радзівілам, ваяводзічам Наваградзкім, i зь Ям. панам Мяхоўскім, чэсьнікам Познанскім, каторыя ca мною да Варшавы едуць.

D. 25. Jan. Зранку, праехаўшы міляў ca 3 i Віслу пераехаўшы перавозам, бо адкрылася, стаў я ў Варшаве i застаў караля Ямць Аўгуста II, шчасьліва нам пануючага, слабога ab invicibilem [132].

D. 26. Jan. Зранку былі мы ў палацы на пакоях, там Ям. п. Мнішак, маршалак в. кар., дэкляравау, што ня можа кароль Ямць быць, дзеля слабасьці здароўя, убачаны i дыспансуе, каб Сойм пачыналі, i што па абраньні маршалка пасольскага загадаў, каб яго перавезьлі да замку; з пакояу паехалі мы да касьцёла Сьв. Яна, там была ватыва i казаньне, каторае меў ксёндз Залускі, рэфэрэндары Каронны; пасьля набажэнства мы, паслы, пайшлі да Ізбы нашай, i там адкрыў сэсію пан Ажароўскі, абозны Кар., як пасол Асвэнцымскі, бо Кракаўскія сэсіі зарвана было; да элекцыі маршалка прыступіць не дапушчалі Ямць Агінскі, стараста Пжэвальскі, i Самсон Падбярэзкі, паслы Браслаўскія, просячы аб судзе над панам Ажароўскім pro perpetrato contra liberum veto scelere [133] i на тым увесь дзень зышоў, i ўвечары сальвавана сэсію да заўтра.

D. 27. Jan. З пакояў заселі мы на сэсіі, на каторай адкрытай ужо пан Любянецкі, пасол Чарняхоўскі, не дазваляў элекцыю маршалка, цытуючы канстытуцыю Anni 1690 аб парадку саймаваньня, што, паколькі не абралі маршалка sistit activitatem [134] i cum protestatione [135], выйшаў зь Ізбы, па якога выйсьці розныя супярэчаньні былі, аднак жа знойдзена, што ёсьць права бясспрэчнае, што ваяводзтва Чарняхоўскае павінна мець толькі 4 - х паслоў, а per abusum [136] б абралі, між каторымі contradiens [137] быў пяты. У інструкцыі даведаліся i яго pro supernumerario [138] i praejudiciosissimi [139] адстаўлена in potcivitate [140] i далей працэдура працягнўлася, i абралі маршалкам пасольскім Ям. пана Ажароўскага, абознага Кароннага. Cum denunciatione [141] паслана было ізь Ізбы да караля, ш'то абралі маршалка, але ім аўдыенцыю адклалі да заўтра, празь вялікую слабасьць Панскую.

D. 28. Jan. Зранку быў на пакоях i ў маёй прысутнасьці адбылася аўдыенцыя, па каторай вітаў Пана, вельмі слабога i змучанага, адтуль быў у Ізьбе н^шай пасольскай, там на рэляцыях i ругах час зышоў. Сальвавалі да заўтра.

D. 29. Jan. На тым жа самым, праз слабасьць Панскую, сэсію трымалі, бо Пан ня быў у спасобнасьці, каб дазволіць сабе вітаць Ізбу; абед еў у каралевічавай, Канстантага Сабескага каралевіча Польскага i стрыя маяго ўдавы.

D. 30. Jan. Дзеля той жа рацыі мала што ў Ізьбе рабілася.

D. 31. Jan. Кінута прапазыцыя ў Ізьбе, каб да палаца ісьці вітаць Пана на сьмяротным ложку, i там каб раздаў вакантныя чатыры булавы i дзьве пячаткі, на што жадным жывым спосабам п. Гурка, пісар i пасол Віцебскі, не хацеў дазволіць, i на гэтым затрымаў activitatem. Сальвавана ob spem concordiae [142] да аўторка.

D. 1. Febr. Зранку атрымаў я зьвестку, што Аўгуст II, дзедзічны князь Саскі i Электар, кароль i Пан наш, 36 гадоў нам пан пануючы, аддаў Пану i Творцу свайму зь пекнай душы дыспазыцыяй а гадзіне 6 - й зранку духа i астатні натуры заплаціў трыбут. Regni gubernamtia stante interregno [143] прыняў князь Ямць Тэадор Патоцкі, біскуп Гнезьненскі, прымас Кароны Польскай i В. К. Літ. Гэтую страту ўсе падданыя мы аплакваем, бо мы добрага страцілі Пана.

D. 2. Febr. Зранку спавядаўся, абед у а. а. Soc. Jesu Літоўскай правінцыі еў.

D. 3. Febr. Раніцою адбыўся Senatus Consilium [144] у князя прымаса, на каторым дэнунцыяцыя сьмерці праз вусны князя абвешчаная была, па каторай пайшлі паслы да Ізбы пасольскай, дзе, не беручы ляскі, маршалак разьвітаўся пасьля кандаленцыі.

D. 6. Febr. Зранку разьвітаўся з рознымі, абед еў у князя Ямці прымаса, па абедзе, разьвітаўшыся з князем i іншымі маемі прыяцелямі, выехаў з Варшавы; празь Віслу пехатою па надта слабым лёдзе перайшоў i начую на Празе.

D. 9. Febr. Стаў я ў Белай, дзе застаў жонку маю, каторая на мяне чакала, у добрым здароўі.

D. 20. Febr. На абед у замку Нясьвіскім стаў я.

D. 25. Febr. Увечары прыехаў князь Марцін Радзівіл, крайчы В. К. Літ., брат мой стрыечны, з каторым i цешыліся мы.

D. 14. Маг. Дамовымі заняты быў справамі. Пан Незабытоўскі з жонкаю быў у мяне; у гэты дзень, скінуўшы строй францускі, убраліся па - польску.

D. 21. Apr. Вазы, карэты i ўвесь эквіпаж выправіў да Варшавы, а сам на нейкі час застаўся.

D. 22. Apr. Займаўся справамі, увечары arborem porphirianam [145] імяні жонкі маёй сваёй рукою рысаваў,

D. 24. Apr. Разьвітаўшыся з жонкаю маёй, вырушыў i начую ў Жыровічах, дзе эквіпаж, што на мяне чакаў, дагнаў я i зьехаўся зь Ям. п. Несялоўскім, старастам Цырынскім, з каторым едземо ў кампаніі да Варшавы.

D. 1. Maja. Стаў вельмі позна ў Варшаве, дзе застаў, што ўжо амаль тыдзень цэлы як нічога не зрабілі на Сойме i толькі ўчора пачалі галасаваць за маршалка i што да суботы сальвавана.

D. 5. Maja. Ізба тым жа занята была, абед i вячэру ў сябе еў, i добра тое, што не стаўся я паслом (бо аб тым не стараўся), як жа толькі ex officina cudendandum legum [146] зрабілі меньніцу, паколькі ж толькі перакупаюць i сварацца.

D. 7. Maja. Па працяглых канкурэнцыях у Ізьбе выпэрсвадавалі абодвум канкурэнтам аб лясцы, каб не стараліся i дазволілі на трэцяга, што калі ўчынілі, дык стаў ім unanimi consensu [147] Ям. п. Міхал Масальскі, пісар Літоўскі, па каторага прысяганьні пасылалі 18 паслоў ex Ргоvincijs [148] да Сэнату cum denoniatione [149].

D. 11. Maja. Пасьля імшы быў у Ізьбе, там, ругамі бавячыся, цэлы дзень стравілі, жаданай не пачынаючы матэрыі, нарэшце сальвавалі да заўтра.

D. 12. Maja. Быў у Ізьбе пасольскай, там рознымі займаліся матэрыямі; абед еў у князя кашталяна Кракаўскага, а палове абеду атрымалі зьвестку, што Ізба пасольская лучыцца з Сэнатам. Кінуўшы абед, пайшлі мы ца Ізбы сэнатарскай, дзе засталі ўжо Ізбу пасольскую; facundo sermono [150] мовіў маршалак пасольскі, робячы кандаленцыю сьмерці каралеўскай, потым дзякаваў сенатарам i міністрам utrineąue status pro сuга et sollicitudine stante interregno [151] нарэшце выказаў, што іхная Ізба жадае канфэдэрацыі енэральнай дзеля эксклюзіі немца ці чужаземца i прысяганьня, на што князь прымас eadem facunditate [152] адказаў; тыя матэрыі рознымі галасамі мералі, каб канчаткова напісаць праект i заўтра да Сэнату прэзэнтаваць, i да заўтра сальвавалі сэсію.

D. 15. Maja. Учарашняга дня прыйшла зьвестка, што ў дзень Сьв. Станіслава Юзаф Вішнявецкі, сын князя рэгімэнтара, пляменьнік мой, у Слоніме у трэцім року жыцьця свайго feciit vivere [153] зранку быў на сэсіі правінцыяльнай Малапольскай, потым Літоўскай, нарэшце Вялікапольскай; потым был i мы ў Ізьбе сэнатарскай, там праект канфэдэрацыі чытана, каторага, чытаньня ня скончыўшы, дзеля розных рэфлексій сальваваў сэсію князь прымас. Абед еў у Ям, п. Мнішака, маршалка в. кар., вячэраў у князя рэгімэнтара.

D. 19. Maja. А гадзіне 8 - й зранку заселі Ў Ізьбе сэнатарскай i строга сіла праектаў да скутку павялі, аднак жа Ізба ўперлася на праекце юрамэнту i не далі скончыць, калі адны дазвалялі, іншыя ж не, i гэтак, да пазна седзячы, сальвавалі сэсію да заўтра. Абед разам i зь вячэраю еў у князя рэгімэнтара В. К. Літ., перад каторым яшчэ сьмерць сына яго стаіць, хаця іншы чалавек ужо б адкінуў тое ці абараціў бы ў сьмех.

D. 20. Maja. Зранку быў на сэсіі ў сэнатарскай Ізьбе, дзе на дыспутах шчасьліва час зышоў sine ulto fructu [154] абед еў у князя Ямці кашталяна Кракаўскага, айца жонкі маёй, вячэру ў сябе. Уночы запалілася ў рэйтхаузе, дык мала што замак не згарэў, бо ўжо быў заняўся, дзеля чаго стаяўшы у рэйтхаузе Ям. п. Любамірскі, ваявода Кракаўскі, што ў мяне вячэраў, ня мог да палацу дзеля агню прабрацца i ў мяне начавау,

D. 22. Maja. Зранку былі мы на сэсіі, i там unanimi voce et consensu [155] хацелі прысягнуць, але шмат кантрадыкцыі знайшлося, аднак жа князь Ям. Тэадор Патоцкі, прымас, гвалтоўна прысягнуў, нічога не ўважаючы, вотаю, што ў канстытуцыі выражана была, потым ксяндзы біскупы volentes nolentes [156] мусілі прысягнуць, іхная вота таксама там ёсьць, па ix сэнатары кожны асобна прысягалі, па ix нам, ураднікам каронным i В. К. Літ., загадана прысягаць сэнатарскай вотаю, каторай прысягалі сэнатары: «Я, nomine, прысягаю Пану Богу ўсемагутнаму, у Тройцы Сьв. адзінаму, што на прышлай элекцыі караля, прыраджэньнем паляка, гэтак як у канфэдэрацыі цяперашняй запісана, наменаваць i абіраць буду, жадных практык да спрыяньня чужаземцу адмаўляюся i дзеля набліжэньня вольнай элекцыі паляка чыніць ня буду, i супроць такога, каторы бы гэты набожны абавязак хацеў бы псаваць, паўставаць i онага за непрыяцеля Айчыны мець буду, у гэтым мне Пане Божа хай дапаможа i нявінная пакута яго». Па скончаным нашым прысяганьні маршалак Ізбы p усімі пасламі прысягнуў тою жа прысягаю па ваяводзтвах асобна.

D. 23. Maja. Перад сэсіяй быў у князя рэгімэнтара В. К. Літ., каторы, як уласна даведауся аб сьмерці сына i не хацеў, каб жонка ягоная, а сястра мая, бачыла ў ім якое памяшаньне, бо якраз тады яна хварэла сьмяротна, дык узяў я князя да сваёй караты i завёз яго да свайго палацу, дзе, дзеля кансаляцыі ягонай, змушаны быў ад сэсіі адлучыцца; але там у Ізьбе, як заселі i чыталі Канфэдэрацыю дзеля публічнага тлумачэньня князя прымаса i Ям. п. маршалка пасольскага, каб сабе натаваць, а не прылучацца да канстытуцыі, але па заканчэньні чыніць свае пажаданьні i тады ўжо да ix далучыцца; але як хутка скончылі чытаць, зараз князь прымас падпісаў, зь вялікай крыўдай вольнаму голасу, бо, забыўшыся дэклярацыі сваёй calcata voce volandi [157] не дазволіў дыскутаваць i, падпісаўшы сам, выйшаў, сказаўся хворым i да свайго ад'ехаў палацу. Я вечарам, выправіўшы князя рэгімэнтара, сам быў у Ізьбе, ужо не застаў прымаса i там, бачачы рэчы скончанымі, доўга не забавіў; еў вячэру ў князя Сангушкі, маршалка надворнага В. К. Літ.; канстытуцыю ўсю ноч падпісвалі i а 9 - й назаўтра «Те Deum Laudamus» сьпявалі, выйшаўшы проста зь Ізбы сэнатарскай пад старшынствам Ям. ксяндза Шэмбека, біскупа Куяўскага.

D. 24. Maja. На «Те Deum» быў у касьцёле, каторае ў гонар скончанаму сьпявана Сойму ў касьцёле Сьв. Яна, дзе таксама імшы i казаньня слухаў. У той жа дзень пачаў камплянацыі сястры маёй Канстанцыі з Сапегам, кашталянам Троцкім, мужам ейным, каторыя ўжо сямнаццаць гадоў, як з сабою разам не жывуць.

D. 28. Maja. Падпісаўшы ўчарашняга дня камплянацыю, гатаваўся сяньня сястру маю адвезьці да мужа; абед еў у ксяндза біскупа Кракаўскага; вечарам сястра мая, княгіня рэгімэнтарава, i я адвезьлі мы сястру нашу Канстанцыю, з князёў Радзівілаў Сапежынаву, да мужа ейнага Яна Сапегі, кашталяна Троцкага, у каторага i вячэру елі.

D. 29. Maja. Зранку разьвітаўся з усімі, абед з'еў у князя Ямці рэгімэнтара, па абедзе пераехаў на Прагу i там заначаваў.

D. 10. Jun. Стаў шчасьліва ў Карэлічах.

D. 13. Jun. Зранку рэктары, як ад Сьв. Міхала, гэтак i з калегіюму Нясьвіскага, віншавалі з народзінамі мяне, як жа сяньня сканчаю рок 31 - ы; на споведзь езьдзіў да Наваградка i там абед еў, нанач вярнуўся да Карэлічаў.


№2-1995. С. 47-76.

D. 14. Jul. Ранкам, праехаўшы паўмілі з Гарадзечны, дзе пакінуў жонку маю, прыехаў я да Наваградка i проста пайшоў да Ям пана старасты Вількаўскага (Ежы Сапегі), з каторым et cum nobilitate [158] аддавалі мы візыт князю ваяводу Наваградзкаму (Мікалаю Фаўстыну Радзівілу), каторы нявырашаную меў дыфэрэнцыю да мяне, аднак жа паехалі мы зь ім на соймік, дзе, як распачалі яго, дык узяліся мы насаджваць Ям пана Казімера Несялоўскага, старасту Цырьшскага, чаму тамаваў пан Хэлхоўскі, да каторага як кінуліся а яашай грамады, дык хацелі яго зарубіць, але ўцёк, i гэтак з контрадьікцыямі засеў стараста Цырынскі calcata Voce volandi [159]. Паслы ўчынілі рэляцыю канстытуцыі і, прачытаўшы некалькі аркушаў, сальвавалі да заўтра; я ў сваёй залі ўрачыста nobilitatem [160] трактаваў, увечары вярнуўся да Гарадзечны.

D. 15. Jul. Раніцою вярнуўся я на соймік, дзе як заселі, распачаўшы, вялікая лухта была, бо некаторыя хацелі дэлегацыі, каб вярнуць контрадыцэнта (п. Хэлхоўскага), а некаторыя, асабліва п. Незабытоўскі, дазваляць на гэта не хацелі, i гэтак, у тым тумулце, прачытана было канстытуцыю i et spem meljori concordiae [161] сальвавалі да заўтра; абед еў я ў старасты Вількаўскага, дзе страшэнна ўпіўся i п'янога мяне завезьлі да Гарадзечны.

D. 16. Jul. Ізноў вярнуўся на соймік, дзе як распачалі, тая ж матэрыя трывала, аднак жа ў турбатні той галасы давана па крузе было i калі дайшла чарга да Ям пана Езьмена, какдошага, той аніякім спосабам не хацеў мовіць, пакуль контрадыцэнт ня верне чыннасьці сваей, але тая грамада i пан Незабытоўскі на тое не ўважалі, маючы на сваім баку маршалка, і .працягвалі кола; мяне са старастам Вількаўскім прызначылі да напісаньня інструкцыі, дадаўшы нам старастаў: Незабытоўскага - Прапойскага, Тызэнгаўза - Шмэльтынскага, Храптовіча - Вэрбельскага, ды Корсака - харунжага, Езьмена - канюшага, Станіслава Корсака i Вольскага, скарбніка, Наваградзкіх. Па абедзе, дамовіўшыся сысьціся ў ąa. дамініканаў, я ca старастам Вількаўскім усямёх пайшлі да рэфэктару, дзе ўжо засталі Вольскага, скарбніка Наваградзкага, Прапойскага, Шмэльтынскага, Вэрбельскага старастаў i Станіслава Корсака з кучкамі іхнымі. Зь імі ня гэтак хутка пачалі мы гутарыць de modo [162] пісаньня інструкцыі, як зараз жа іхная партыя ўзяла біць п. Верашчаку, прыяцеля нашага, чаго мы, бачачы, сунімалі як маглі, а ўрэшце contra totum actum [163] злажыўшы маніфэст, разышліся да станцый сваех, дзе нядоўга затрымаўшыся, паехалі мы да Гарадзечны ca старастам Вількаўскім, i ня гэтак хутка прыбылі, як зараз князь ваявода прыслаў п. Булгарына, запрашаючы, каб мы вярнуліся. Мы, зьеўшы падвячорак, рушыліся назад да Наваградка, пры гэтым тыя ж, зь іхнай кучкі, засаду на нас зрабіўшы, страляць па нас пачалі, што мы ўбачыўшы, на коняў паўсядалі; па карэтах маіх i старасты стралялі i коняў двох падстрэлілі: аднаго пад чаляднікам, другога ў цугу. А зь іхнага боку таго ня ведаем, ці то нашыя людзі, ці таксама іхная партыя, бо дзьве засады былі, адна супроць другой, дык падстрэляна 4 - х, з каторых Куховіч назаўтра памёр. Вярнуліся мы да Гарадзечны, унікаючы, каб болей не было забойства, пакуль за намі цэлы соймік прыяцеляў i дабрадзеяў туды не прыехаў.

D. 17. Jul. Папісаўшы маніфэста, па абедзе рушыліся мы cum magno comitatu [164] ураднікаў i шляхты да Карэлічаў, дзе ў мяне весяліліся.

D. 2. Aug. Сёньня чатырнаццаць гадоў скончылася, як мне Пан забраў Айца маяго, князя Караля Станіслава Радзівіла, канцлера вялікага В. К. Літ. Па імшы i раньнім абедзе рушыліся з жонкаю маею i старастам Вількаўскім да Нясьвіжа.

D. 10. Aug. Па набажэнстве еў абед у а. а. езуітаў, па абедзе - да замку, адтуль шчасьліва рушыўся з жонкай маею на элекцыю, дай Божа, каб для Айчыны як мага найпажытачнейшую; i ад'ехаўшы мілі 3, сталі мы ў Снове нанач у Ям п. Яна Рдултоўскага, судзьдзі земскага Наваградзкага, каторы lautissime [165] нас трактаваў.

D. 11. Aug. Па сьнеданьні рушыўся i, праехаўшы мілі 4, спыніўся ў Стваловічах, дзе застаў эквіпаж мой, гэта значыць шэсьць брык i дзьве харугвы мае, гранадзерскую i янчарскую, i 4 казацкія з ардынацкіх зямянаў складзеныя; еў абед на двары ў Ям пана Дамброўскага, кавалера Мальтанскага, каторы splendidissime [166] трактаваў нас; адтуль рушыўшыся, начуем у Палонцы.

D. 22. Aug. Стаў у Варшаве i некаторым візыты аддаваў вечарам; застаў веле клутні i сутычак, дай Божа, каб элекцыя цяперашняя не была ў вялікіх клутнях, каторых хай Пан Бог бароніць.

D. 23. Aug. Зранку з Прагі праводзілі мы князя Ямць рэгімэнта [Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага (1680 - 1744), стрыя жонкі М. К. Радзівіла Уршулі Франціншкі Вішнявецкай, на Шулец да ягонага палацу. Сёньня ўвайшлі ў Варшаву 7 харугваў людзей маех, каторых на Празе ўладкаваў у палацы, таксама харугвы янчараў i гранадзераў увайшлі i сто райтараў.

D. 25. Aug. банкам зьеўшы абед, паехаў да князя рэгімэнтара В. К. Літ., i зь ім паехалі мы да акопу; там па прыезьдзе князя прымаса маршалак старой ляскі ўзьняў ляску i нядоўга потым сальваваў да заўтра, а я еў абед позна ў Ям п. Патоцкага, ваяводы Валынскага.

D. 26. Aug. Па раньнім абедзе у князя Ямці Сангушкі, маршалка надворнага В. К. Літ., вуя маяго, езьдзілі мы да акопу, дзе князь прымас ня быў; як распачалі, была лухта аб прысязе; тым часам біскуп Віленскі Зянковіч задаў, што падбухторваў розныя ваяводзтвы пан рэгімэнтар Каронны Панятоўскі, з чаго паўстаў у шоце вялікі fremitus [167] i да акопу гэтае вынеслася. Біскуп, бачачы, што каля яго цесна, намовіў, што чуў ён гэтае ад Ям п. Сапегі, падскарбяга надворнага Літ., i гэтак абодвух бакоў юстыфікацыю да раніцы адклалі i сэсію сальвавалі. Я вечарам езьдзіў да намётаў маіх на Празе, там мала мяне нейкі паганскі сын не забіў, на паветра стрэліўшы, куля міма вуха праляцела.

D. 27. Aug. Па раньнім абедзе - у князя Ямці Сангушкі, маршалка надворнага В. К. Літ. Паехалі мы з тым жа князем Ямцем на Шулец, да князя рэгімэнтара, які толькi на нас чакаў, i разам зь ім рушыліся мы да акопаў. Там засталі мы ваяводзтвы, каторыя крэскаваліся на маршалка. У шопе князю рэгімэнтару, які сядзеў там, пан Шлешынскі, паручнік панцарны войска Кароннага, з намовы пана Панятоўскага, рэгімэнтара Кароннага, прымовіў аб ягонай камандзе Літоўскай, што рыцарству Літоўскаму надта не спадабалася i кінуліся да яго, i мала разьня з таго не ўчынілася, толькі што князь рэгімэнтар сам заступіўся. Нарэшце, маніфэставаўшы аб зьнявазе гонару сваяго, князь рэгімэнтар з акопаў ад'ехаў, паслаўшы п. п. Валовіча, рэфэрэндара, i Агінскага, абознага Літ., да князя Ямці прымаса i да Ям п. маршалка вялікага Кароннага (Юзафа Мнішка), просячы аб судзе, калі ж in quantum [168] бы гонар князя Ямці ня быў задаволены, тады contra totum actum маніфэставаць будзе.

D. 30. Aug. У намётах маех, каторыя на пляцы маем на Празе, пастаўленыя сталы, i гэтак урачыста, як i іншых, трактаваў я прыбылыя ўчора ваяводзтвы Літоўскія.

D. 2. Sept. У.акопах стаў маршалкам Радзеўскі, падкаморы Познанскі; вечарам вярнуўся я на Прагу.

D. 3. Sept. З раніцы быў у Варшаве; у акопах дамаўляліся да енэральнага Маніфэста супраць войска маскоўскага i супраць тых, хто войска тое дапусьціў. На вячэру вярнуўся на Прагу, толькі вярнуўся, адразу па абедзе прыбыў князь рэгімэнтар да палацу маяго ў Варшаве, адтуль былі мы ў кляштары кармэлітаў на канфэрэнцыі, дзе прысутнічалі князі: прымас, кашталян Кракаўскі, - айцец жонкі маей, рэгімэнтар; ваяводы: Любамірскі - Кракаўскі, Патоцкі - Кіеўскі, Агінскі - Троцкі, Панятоўскі - Мазавецкі i я. Там ad amicitiam [169] прыйшлі мы, i дэкляраваў Ям пан ваявода Мазавецкі як рэгімэнтар войскаў Каронных з п. Шляшынскага сатысфакцыю. Tandem [170] намаўлялі князёў, каб дазволілі на абраньне Станіслава Ляшчынскага, каторы, між тым, гэтак многімі канстытуцыямі pro incapaci [171] да кароны прызнаны, а да таго гварантам трактатаў тых, каторых Рэч Паспалітая канстытуцыямі апрабавала. Быў цар нябожчык Пэтэр Аляксеевіч, што Панства Расейскае sub regimine [172] імпэратаравай de nomine [173] Анны, жадаючы ўтрымаць in suo robore [174] войска сваё ў межы нашыя ўвяло, non impedicento [175] элекцыі, але, шукаючы непрыяцеля, праз права абаіх Панстваў вызначанага, i ў тым запэўніваў князь прымас, што масква выйдзе i дазволіць на абраньне Станіслава, i даваў розныя рацыі, на што мы адпавядалі: калі з вайною, дык не дазволім, бо ня хочам замілавацца адным чалавекам, а Айчыну згубіць i сябе ў попел абярнуць. Потым той жа князь прымас запрапанаваў, што хоча маніфэст зрабіць супроць фаўтарам, каторыя прывялі ў нашыя межы войска маскоўскае i супроць таго ж войска, у чым, ня бачачы сябе вінаватымі i не прычыніўшыся ні да чаго, не супярэчылі мы i разам падпісаць дэкляравалі, i, на гэтым скончыўшы канфэрэнцыю, вярнуліся на Прагу.

D. 4. Sep. Ранюсенька ўстаўшы, пракаціліся мы да Варшавы з князем Ямцем рэгімэнтарам. Там імшы паслухаушы, абед у сябе ў палацы еў я i меў веле гасьцёў, потым быў у акопе, дзе чытаны быў маніфэст супраці масквы, каторы там жа i падпісана было апроч князя рэгімэнтара, каторы па абедзе ня быўшы ў акопе, на Прагу вярнуўся; там жа судзьдзяў каптуровых прызначалі, пасля чаго сальвавалі да заўтра, а я па некаторых канфэрэнцыях вярнуўся да Прагі.

D. 5. Sep. Раніцой выехалі мы да Варшавы, проста да палацу Ям пана маршалка в. Кар., Ям п. ваявода Кракаўскі (Тэадор Любамірскі) з князем маніфэст падпісалі супроць Станіслава Ляшчынскага. На абед вярнуліся на Прагу да жонак нашых. У акопах на падпісваньні маніфэста i на розных сварах час зышоў, i сальвавана да заутра; я там ня быў унікаючы бойкі, калі страшным было animositas contra bene pro Republika sentientes [176] тых, каторыя хацелі lacerare viscere [177] Айчыны сваёй, паколькі дзеля мізэрнай францускай мамоны пачцівасьці фартуны i праў сваех айчыстых выракліся.

D. 6. Sep. Па абедзе быў я ў Варшаве дзеля некаторых канфэрэнцый, увечары, вярнуўшыся, ўжо, застаў Ямць ксяндза Гозіюша, біскупа Познанскага (Станіслава Гозіюша), каторы ў кляштары а. а. бэрнардынаў стаў, i п. Любамірскага, ваяводу Кракаўскага, катораму пакоі саступіў у надворку князя рэгімэнтара, але загадаў сваю катаргу разьбіць у садзе i там спаў а жонкай маей. Гэтыя Ягамосьці cum tuis [178] прыбылі да нас, жадаючы быць разам i адну думку з намі трымаць.

D. 7. Sep. Зранку прыбыў да нас Ям пан Шолдрскі, ваявода Інаўроцлаўскі, i стаў у бэрнардынаў з прыяцелямі сваемі; Ям пан Чапскі, ваявода Холмінскі, i Ям пан Патуліцкі тым жа спосабам, гэтыя апошнія абодва з жонкамі, ііершая de domo Замойская, другая de domo Тарлаўна, у тым жа садзе пад намётамі сталі, i сіла ex eąuestri ordine [179] ураднікаў i зацных той Рэчы Паспалітай абываталяў прыбывала, як кашталянаў, гэтакі крэславых, як i меншых сіла было. У акопах аблігавалі ваяводзтва, каб cum insignus [180] прыбывалі; па нас ex eąuestri ordine паслоў дэлегавалі; я на момант быў у Варшаве, але вечарам вярнуўся да нашай кампаніі.

D. 8. Sep. Раніцой спавядаўся; па абедзе былі ў нас дэлегаваныя паслы, па двох ад Правінцыяў, запрашаючы ad unionem animorem [181] на што нашы адпавядалі, што «будзем, была б толькі поўная вольнаму голасу бясьпека, каторая ў гэтак многіх выпадках у нішто абернутая». Таксама ўпрошвалі вас аб эксклюзіі Станіслава, каторага не суседзі, але правы нашыя выракаюцца ў асобах нашых.

D. 10. Sep. Злучыўся з сэнатарамі, i нунцый меў публічную аўдыенцыю i вырашыў, што заўтра маем прыступіць да намінацыі. Аб падатках княства Літоўскага вялікая была лухта, i мы час стравілі ў розных канфэрэнцыях.

D. 11. Sep. Рознымі бавіліся мы канфэрэнцыямі; у Варшаве стаў Станіслаў, каторы з Францыі сюды прыехаў i спыніўся ў пасла францускага, слухаў імш. сьв. у касьцеле Сьв. Крыжа публічна i там ад адгерэнтаў быў прывітаны з вуснаў Ям пана Галензоўскага, падсудка Люблінскага, каторы яго з прыездам віншаваў i абвяшчаў Панам. У акопах пры інсыгніях станавіліся некаторыя ваяводзтвы, некаторыя sine insignijs [182] аб'яжджаў тады князь Ямць прымас, не працануючы іншых кандыдатаў, толькі аднаго Станіслава, i дзе тады сваей знаходзіў партыі, дык «Віват!» крычэлі. У ваяводзтвах жа Каронных i Літоўскіх сіла хто князя Януша Вішнявецкага, кашталяна Кракаўскага, выкрыквалі, адмаўляючы Станіслава; тады тыя, каторыя іn comitatu [183] прымаса езьдзілі, прыехаўшы да такога ваяводзтва, самыя «Віват, Станіслаў!» крычэлі; бачачы тады гэтакі тумулт у ваяводізтве Кракаўскім, Ям пан Малахоўскі, стараста Апочынскі, як дуктар таго ж княства, cum summa manifestatione [184] ад'ехаў з княствам ex campo electorali [185] з ваяводзтва Саyдамірскага Ям п. Дунін, кашталян Радамскі, на Прагу проста ex campo electorali з харугвай сваей прыехаў, а Ям пан Малахоўскі, стараста Апочынскі, зь пяцьцю харугвамі да Апочына проста паехаў з маніфэстам i там яго распашырыў у актах. З ваяводзтва Рускага ротмістар харугвы Саноцкай Ям пан Гоздзкі, стараста Бжэзінскі, таксама ex campo electorali з харугвай паехаў cum manifestatione, i іншых розных Іхмосьцяў вялікая была колькасьць, каторыя адны да дамоў сваех, другія да Прагі паехалі, як з сэнатараў, гэтак i з рыцарскага стану; потым, вярнуўшыся да акопу, князь Ям прымас сальваваў сэсію да заўтра, іn ordine [186] прыступіць да намінацыі, а ваяводз,твы пад акопамі начавалі, але сіла яшчэ ваяводзтваў не ставала in campo electorali.

D. 12. Sep. Зранку бавіліся мы рознымі канфэрэнцыямі у акопах ужо князь прымас не аб'яжджаў ваяводзтваў але дэлегаваў ex ordine senatorio et eąuestri ex Provincijs [187] на Прагу, каторыя ў нас мелі аўдыенцыю, запра шалі нас, каб мы пажадалі далучыцца i прыступіць да намінацыі будучага Пана. Падчас аўдыенцыі пачулі мы, што з гарматаў i ручной зброі пачалі стралдць, ды, пачуўшы, паведамілі тым дэлегатам, што сюды да нас дзеля ілюзіі прыбылі, што тут Вашмосьці нас запрашаеце, як роўных сабе consines in gremium [188] a не атрымаўшы рэзалюцыі, ужо князь Ямць прымас намінаваў; п. п. дэлегаты ад'ехалі ад Варшавы i ўжо Станіслава, іхнага Электа, у касьцёле на Те Deum laudamus засталі, а шопу епаленай i акопы раскапанымі. Падчас той намінацыі Станіслававай на віват страляючы, Халецкага, старасту Рэчыцкага, падстрэляна, палкоўніка Дамаслаўскага таксама небясьпечна падстрэляна, i страшэнная сіла на сьмерць i пакалечаных засталося. Мы, ведаючы tantum contra libertatum ausum [189] зараз жа як паслы ад'ехалі, у поле за Прагу выехалі; там сіла ваяводзтваў ex campo electorali да нас прыбыло i там змовілі мы маніфэст, дзеля прачытаньня каторага сальвавалі кансультацыю да заўтра, на гадзіну 7 - ю зранку, да а. а. бэрнардынаў.

D. 13. Sep. Як дамоўлена, а сёмай зьехаліся мы да бэрнардынаў, там ną прачытаньні маніфэста да подпісу на заўтрашні дзень сальвавана сэсію, на тым жа мейсцы. Нос sciendum [190] што ранкам князі Ліпскі, біскуп Кракаўскі, i Вішнявецкі, кашталян Кракаўскі, да нас прыбылі i разам маніфэставаліся; па абедзе прыслаў Станіслаў Іхмцяў п. п. Гуменскага - Падольскага, Патоцкага - Валынскага, Дамбскага - Брэст - Куяўскага, Агінскага - Віцебскага, ваяводаў упрошваць нас, каб мы захацелі далучыцца, але мы дэкляравалі на аўторак даць рэзалюцыю.

D. 14. Sep. Пунктуальна зьехаліся мы да а. а. бэрнардынаў дзеля падпісаньня таго маніфэсту, але мейсца тое не магло нас умесьціць, дык мы сальвавалі на пасьля абеду, на тым самым полі, дзе мы змовілі маніфэст, дзеля чаго загадаў я намёт, alias [191] шопу маю разьбіць, i там уввсь час па абедзе падпісваліся мы. Князь кашталян Кракаўскі, айцец жонкі маей, ад'ехаў да добраў сваех.

D. 15. Sep. Раніцой абвесьцілі щы ў Варшаве маніфэст замест тае рэзалюцыі, што мы іэкляравалі; адразу ж пачалі захады i падбухторваньні рабіць, каб князю рэгімэнтару войска выдраць i шукалі щалёнага чалавека, каб яго перахапіць у князя. Ям пан Халецкі, стараста Рэчыцкі, падстрэляны, сёньня Пану Богу духа, а натуры апошні трыбут аддаў.

D. 16. Sep. Ям пан Валовіч, рэфэрэндары В. К. Літ., як паручнік каралеўскі, сабраўшы ca дзьвесьце таварыства, зрабіўся маршалкам зьвязовым i ўпрошваў Электа, каб рэгімэнтарства Літоўскае аддаў п. Пацею, стражніку В. К. Літ., што i ўчынена было, на гэтым мы шмат раіліся i гэтак пастанавілі, што трэба нам аддаліцца стуль . i на апошні тыдзень чыннасьці элекцыйнага Сойма вярнуцца i новага абраць Пана, i гэтак вырашылі, што заўтра вельмі рана рушымся з усёй партыяй нашай i ноччу той маем мост (празь Віслу) разбурыць.

D. 17. Sep. Усю ноч ня спаўшы, рушыліся мы а гадзіне 4 - й па поўначы; так сталася, што немагчыма было ўсім рушыць, бо некаторыя праспалі, а п. стражнік (Пацей) паслаў свавольна гурму за намі, каторая, на рэшту вазоў напаўшы, забрала шляхту Наваградзкага ваяводзтва, некаторых пазабівалі, а Менскага ваяводзтва паразганялі, досыць, што дуктар іхны да кляштару ўцячы мусіў i празь некалькі дзён да нас у бэрнардынскіх сукнях прыбыў, гэта Ям пан Завіша, мечнік В. К. Літ.; мы ж, ад'ехаўшы мілі 3, абозам начуем пад Акунёвам.

D. 18. Sep. Папасьвіліся мы ў Станіслававе, дзе засталі рэгімэнт гвардыі В. К. Літ., што на нас чакаў, i налічыліся мы рэгулярнага войска чужаземнага строю тысячаў 4, Літоўскага таварыетва цяжкаўзброенага i лёгкіх людзей сіла. Адтуль, прайшоўшы 1½ мілі, абозам сталі пад Добрам.

D. 19. Sep. Сталі абозам пад Вэнгравам; у месьце абед елі, i там па абедзе.адбыліася канфэрэнцыя ў а. а. рэфарматаў, на каторую прыехаў i злучыўся з намі Ям п. Сапега, ваявода Падляскі. Па скончанай канфэрэнцыі ен паехаў наперад да Астравенчына, а мы да абозу нанач.

D. 23. Sep. In gratium [192] Сьв, Тэклі, імянінаў сястры маей, княгіні рэгімэйтаравай, ня рушыліся мы зь мейсца, i я, вядома, баль Даваў на маім майдане i каляцыю. Уся кампанія на вячэры ў мяне была.

D. 27. Sep. Сталі мы пад Мордамі з таго, што вялікая непагода была, а жонка мая actu praegnane [193] начавалі мы ў плябані.

D. 1. Oct. У Цасьвентным начуем, а князь рэгімэнтар у Рэнчаі; іншыя Ягамосьці да Прагі пацягнуліся, i ў гэты дзень разлучыліся ўсе.

D. 2. Oct. Раніцою з жонкаю маею спыніліся ў Рэнчаі; па абедзе, праз шчупласьць мейсца, да другога, за чвэрць мілі, княжага надворка, называнага Грабе, паехаў я i з усёй грамадой людзей маех у вёсцы i ў двары стаў.

D. 3. Oct. Быў я на канфэрэнцыі ў Рэнчаі, куды прыбылі князь біскуп Кракаўскі i ваявода Чарняхоўскі (Юзаф Патуліцкі), каторыя ў Рэнчаі злучыліся з князем рэгімэнтарам i зь імі прыбыў князь Сангушка, маршалак надворны, вуй мой, таксама Ям п. Браніцкі, харунжы Кар., Ям п. Седльніцкі, стараста Мельніцкі i падкаморы Літ., каторыя як памесьціцца ўсе не маглі, дык сталі ў Пасьвентным; Ям п. Агінскі, ваявода Троцкі, i Тышкевіч, пісар В. К. Літ., сталі ў Рэнчаі ў вёсцы; Імхці п. п. пісар польны В. К. Літ. i ваяводзіч Берасьцейскі, браты родныя Сапегі на маей кватэры спыніліся i ў маей кампаніі, бо мае цётачныя браты, i той дзень зышоў то на прывітаньнях, то на канфэрэнцыях.

D. 4. Oct. Па раньнім абедзе ўсе езьдзілі мы да вёскі за мілю ад Прагі, i там сіла нашых партызанаў зьехалася, таксама прыбыў енэрал ляскі аншэф, маючы каманду над войскам маскоўскім, i там мелі мы публічную канфэрэнцыю, i дзе мы яго аблігавалі, паколькі ўжо час элекцыйнага Сойму мінае, дык трэба, каб уваходзіў ён да Варшавы i не адмаўляў нам у абароне i адкрыў нам campum elektoralem, а ён абсалютна дэкляраваў, што гэтак хутка прыйсьці ня можа, бо яму пазабірана чаўны i паромы, каторыя новыя рабіць мусім дзеля транспарту як войска, гэтак i нас, а гэта аніякім спосабам прыгатаваць немагчыма. Гэтак бачачы impossibilitatem [194] i маючы прыклад, што Генрыка Валезія па гэтым баку абрана было, дык i мы злажылі на заўтрашні дзень на тым жа мейсцы пад Каменнай элекцыю чыніць, потым кожны да сваех кватэр разьехаліся.

D. 5. Oct. Зранку рушыліся мы ad campum elektoralem [195] дзе, знайшоўшы 3000 шляхты, узьняў ляску Ям пан Панінскі, пасол з ваяводзтваў Вялікапольскіх; як распачалі, дык езьдзілі мы па ваяводзтвах, раячыся, expiscando sensum [196] калі ж убачылі, што князь Януш

Вішнявецкі, наш кандыдат, узяць на сябе не хацеў таго, каб абраным быць, i болей жадаў быць таго годным, чым стаць у самой рэчы, i бачачы тады, што ніхто ня зможа болей здатным быць, абы загасіць анімуш, што ахапіў Іхмосьцяў, unanimi consensu, nemini conradicente [197] пры намінацыі Ям ксяндза Гозіюша, біскупа Познанскага, абралі мы за Пана i Айца Айчызны сына караля нябожчыка, Электара Саскага, Аўгуста III, каторы хай нам як найдаўжэй i шчасьліва пануе. Те Deum laudamus in campo electorali сьпявана было, па каторым князь Ям рэгімэнтар узяў голас, віншуючы з гэтакай вялікай згоды, мовячы: «Каб мы лепей гэтую salutare opus [198] скончыць маглі, патрэбна нам канфэдэрацыя пры дастаенстве маэстату нашага Электа, а зь мейсца маяго аддаю scipionem [199] канфэдэрацыі Вм пану Мосьці маршалку цяперашняй элекцыі», - на што ўсе закрычэлі: «Згода! Згода!» - i гэтак in illo momento [200] сталася канфэдэрацыя; за тое падзякаваўшы, маршалак сальваваў сэсію да заўтра да касьцёла а. а. бэрнардынаў на ранак, а мы да кватэр ад'ехалі сваех, пасьля Те Deum laudamus, што сьпявана было ў касьцёле тых жа самых айцоў, падчас каторага сьпяваньня ўсё войска маскоўскае сальвы як з гарматаў, гэтак i з ручной стрэльбы давала. Князь біскуп з ваяводамі Троцкім i Чарняхоўскім на Празе заначавалі i рэчы свае назаўтра пазавозілі, ня хочучы штодзённа туды 3 мілі i сюды 3 мілі ехаць.

D. 7. Oct. З князем рэгімэнтарам былі мы на сэсіі, i там, розныя ўчыніўшы дыспазыцыі, ad pacandam Respublicam [201] сальвавалі да заўтра, а як нам дакукі было штодня езьдзіць, дык наблізіліся мы на 2 мілі да Прагі, i князь стаў у Асове, з той кампаніяй, што ў Пасьвентным была, а я з жонкай маей праз поле ў Дэмбах.

D. 9. Oct. Быў я на сэсіі, там па трох з кожнай Правінцыі прызначана, каб denumiationem [202] намінацыі Пану данесьлі; дэлегавана ж Імцяў п. п. Цэтнера, кухмістра зь Вялікапольшчы, п. Газьдзіцкага, старасту Бжэзінскага з Малапольшчы, i Ям п. Плятэра, падкаморага Вількамірскага зь В. К. Літ.

D. 10. Oct. Дайшла да нас пэўная ведамасьць, што Ям п. Патоцкі, ваявода Кіеўскі, рэгімэнтар енэральны над войскам Каронным, пастаўлены ад Станіслава, саступіў Варшаву, i як масква пачала раку пераходзіць, дык зараз i мы рушыліся i, ад'ехаўшы ca ўсім дваром маім мілі 2, начавалі на Празе.

D. 11. Oct. Па імшы i абедзе ў кн. Ямці рэгімэнтара, з жонкай маей i княствам рэгімэнтарствам, каторае ў мяне ў палацы стаяла, былі мы ў пасла цэсарскага, дзе засталі міністраў саскіх i маскоўскіх, каторыя ў сваім палацы ня мелі бясьпекі, дык мусілі рэйтараваць да пасла цэсарскага графа Вільчка, а іхныя станцыі пад той час разрабавалі; немагчыма выказаць укантэнтаваньне іхнае, калі нас мелі ўбачыць, а мы ix знайшлі напаўпамерлых, бо ім не ставала б чаго есьці, каб даўжэй былі б у той аблозе.

D. 14. Oct. На сэсіі прызначана мяне i іншых да таго, каб пісалі пакты, i міністры ляскі мелі ў нас аўдыенцыю; адказваў ім князь біскуп Кракаўскі nomine [203] сэнату, а маршалак nomine eąuestris Ordines.

D. 23. Oct. Узяў я рэзалюцыю жонцы маей аддаліцца да Белай, а адтуль да Нясьвіжа празь цяжарнасьць яе, калі ж. Пану Богу дзякуючы, у цяжарнасьці сваей дужа прасунецца, дык там, у гэтай небясьпечнай гадзіне, найвыгадней народзіны мець у фартэцыі, каторую на гэты час загадаў направіць; па абедзе выехалі мы на Прагу нанач.

D. 7. Nov. Пад вечар стаўся зь людзьмі пана Несялоўскага, перад станцыяй яго галас са шляхтаю ваяводзтва Наваградзкага, дык масква невядомая супакойвала i dolendo fato [204] паткнулі багінэтамі Імцяў п. п. Курча, Падгурскага, на сьмерць Падлескага i Вярэйскага.

D. 8. Nov. Раніцой наведаў паколатых трох, бо чацьверты на мейсцы застаўся, як i пан Курч, па абедзе

Пану Богу духа аддаў; быў я на казаньні i набажэнстве; абед еў у Яемці пані Любамірскай, ваяводавай Чарняхоўскай.

D. 9. Nov. Зранку князь Радзівіл, ваявода Наваградзкі, ад'ехаў на каманду да Літвы, бо князь рэгімэнтар яму i Агінскаму, ваяводу Троцкаму, даў камандаваньне, а я быў на пахаваньні п. Курча ў а. а. рэфарматаў; па абедзе i каляцыі быў я ў Ям п. Любамірскага, ваяводы Кракаўскага.

D. 16. Nov. Быў на сэсіі, там соймікі ante Согопаtionis pro die 14 Decembris [205] а сам акт каранацыі pro die 17 Januarij [206] назначана было; абед еў у князя біскупа Кракаўскага.

D. 23. Nov. Раніцой у касьцёле Сьв. Крыжа трымалі мы да хросту турчына, каторага ўзяў я ад Яемосьці пані Завішавай, з дому Агінскай, мечнікавай В. К. Літ., на каляцыі i балі быў я ў Ям п. Браніцкага, харунжага Кар.

D. 29. Nov. Па набажэнстве, маралях i казаньні елі ў мяне сьняданьне князь Ямць Ліпскі, біскуп Кракаўскі, падканцлер Каронны i князь Ямць рэгімэнтар; адтуль паехалі мы на абед да Ям пана Лёвэнвольда, пасла вялікага царовай Яемці i канюшага вялікага Маскоўскага, у каторага i вячэра alias каляцыя i баль; splendidissime трактаваў нас.

D. 9. Dec. Каля гадзіны 9 - й рушыўся я з усей кампаніяй, што ў Варшаве была, тэта значыцца, з канфэдэраванымі станамі Рэчы Паспалітай i міністрамі саскімі, цэсарскімі i маскоўскімі да Тарнаўскіх Гураў дзеля спатканьня Пана i слуханьня там жа на граніцы юрамэнту яго на пактах, да напісаньня каторых быў i я ад Правінцыі В. К. Літ. прызначаны, гэтаксама i да прыняцьця Пана i выслухоўваньня юрамэнту прызначаны я быў; дзеля таго акту некалькі таксама ex senatorio quam ex eąuestri ordine [207] прызначана ад Правінцыяў. Ад'ехаўшы мілі 4 з канвоем у 4000 войска маскоўскага, начуем у Блоні.

D. 22. Dec. Сталі мы ў Пётркаве i тут начуем, застаўшы 8000 войска Саскага пад камандай князя Ямці Вэйсэнфэльца, i ўжо тут разьвітваемся з войскам маскоўскім, каторае адсюль проста пад Гданьск ідзе.

D. 24. Dec. Візытамі заняты быў, куцьцю елі мы ў князя рэгімэнтара; прыйшла зьвестка, што кароль наш Аугуст III ужо нас на мяжы ў Аполю чакае i маем яго знайсьці ў Тарнаўскіх Гурах,

D. 25. Dec. Шчасьліва тыя сьвяты справіў, аднак жа не вясёла, бо бяз жонкі маей, каторай даброта Боская хай дапаможа.

D. 30. Dec. Сталі мы нанач у Чанстахове, да каторай

астатнія чвэрць мілі пехатою йшоў i быў у касьцёле ў Найсьвяцейшай Маці Божай, але мы ў фартэцыі не начавалі, толькі ў мястэчку пад фартэцыяй.

D. 31. Dec. Шчасьліва Пану i Богу майму падзякаваўшы, гэты рок скончыў я, служачы тут у Чанстахове Матцы Найсьвяцейшай, каторая хай мяне ведае ў сваей сьвятой апецы.

1734

Januarius.

1. Распачаў шчасьліва гэты рок, бо ўсправядлівіўся праз споведзь i сьвятую камунію перад аўтаром Маткі Боскай Чанстахоўскай, каторая хай бет жыцьця майго да сканчэньня яго i рок гэты блаславіць!

2. Зранку былі мы ў касьцёле, i там саленная адпраўленая была ватыва праз князя Ліпскага, біскупа Кракаўскага, перад абразом Маткі Найсьвяцейшай i Те Deum laudamus сьпявана, у аддзяку Маэстату Боскаму за шчасьлівае панаваньне i інаўгурацыю Аўгуста III на трон польскі, з гучным агню з гарматаў даваньнем. Сёньня ад Караля прыйшла вестка, што нас прымаць мае ў Тарнаўскіх Гурах, а мы стаць маем у Бэндзіне.

5. Сталі мы Ў Жыхлінскіх Гурах нанач, за мілю ад Тарнаўскіх Гураў, дзе кароль таксама сёньня стаў, i адправілі мы да яго, пытаючыся, калі нам загадае стаць i мець аўдыенцыю, падчас каторай мае нам прысягаць, але яшчэ дагэтуль ня маем рэзалюцыі ягонай.

6. Зранку з цэлай дэпутацыяй паехалі мы да Тарнаўскіх Гураў за мілі 2; у паўдарогі спаткалі нас карэты каралеўскія, да каторых juxta numerum praececiptum [208] паўсядалі мы i гэтак зь вялікай помпай уехалі мы да места, i зараз жа на пакоі каралеўскія нас правялі; там перад каралём стаўшы, як першы ex ordine [209] дэпутат князь Ямць Ліпскі, біскуп Кракаўскі, вітаў вымоўнаю прамоваю, на каторую ад імя каралеўскага адпавёў Ям п. граф Сальмур дэ Вакербарт, потым каралева ўвайшла, да каторай той жа біскуп мовіў, а гэты ж граф адпавядаў; па скончанай той цырымоніі каралеўства паехалі да касьцёла, дзе праз таго ж князя біскупа была адпраўленая імша, пасьля каторай кароль, укленчыўшы перад аўтаром i руку паклаўшы на эвангельле, прысягаў; дыктаваў той жа князь біскуп юрамэнт super pacta conventa [210] каторы кароль clara voce [211] паўтараў зь вялікім афэктам да Пана Бога; пры тым сьпявана было Те Deum laudamus, па сканчэньні каторага кароль перад тым жа аўтаром падпісаў pacta conventa гэткімі словамі: «Augustus electus Rex» [212] потым нас усіх трактаваў, i абед мы з Панам елі, а дамы нашыя польскія ў іншым пакоі з каралеваю таксама елі. Нанач сюды вярнуліся да Жыхлінскіх Гураў.

8. Ня ехаўшы да Тарнаўскіх Гураў, рушыліся мы проста i начуем у Бэндзіне; а гадзіне па нашым прыезьдзе каралеўства Імці прыбыло i тут начавала; быў я на пакоях i кланяўся панству, але, не жадаючы панству замінаць, заўчас да гасподаў сваех паад'яжджалі мы ўсе.

9. Раніцою каралю асыставаў я, ён усю дарогу конна ехаў; начуем у Слаўкаве разам з дваром.

11. Выехаў з князем рэгімэнтарам з начлегу, але нядоўга едучы вось нам паламалася, пераселі мы да другой карэты; няшмат ад'ехаўшы, драбіна паламалася, i гэтак з князем рэгімэнтарам конна ехалі мы i сталі ў Кракаве шчасьліва на абед, але ня еў я, бо цяжка на страўнік захварэў i ca станцыі маей ня выйшаў. Кароль празь некалькі гадзінаў па нас прыехаў i на прадмесьці стаў.

12. Зранку быў у караля, адтуль асыставаў выезду біскупа Кракаўскага, каторы з прадмесьця ўяжджаў, а ад Панны Марыі (касьцёла Сьв. Панны Марыі на Кракаўскім рынку) ішоў пехатою pontificaliter убраны да самага касьцёла замкавага катэдральнага. Абедалі мы ў Ям ксяндза Вадзіцкага, афіцыяла Кракаўскага; па абедзе былі мы пры двары, там facundo sermone [213] аддаваў Ям пан Панінскі, маршалак канфэдэрацкі, дыплёма electionis каралю ў рукі.

13. Рыхтаваліся мы да ўезду каралеўскага; зранку быў я на прадмесьці i там вітаў караля князь Сангушка, маршалак надворны В. К. Літ., вуй мой родны, каторы ўчора тут стаў. Я сёньня візытаваў князёўны Радзівілянкі, дачкі Дамініка Радзівіла, канцлера ц. В. К. Літ., каторы ўжо гадоў 40 у законе ў візытак застаецца; панна ўжо паджылая i шкаплеры мне падаравала.

14. Зранку ўводзілі мы караля Аўгуста III, шчасьліва нам пачаўшага панаваць, сына несьмяротнай памяці Аўгуста II, электара Саскага, каторы зь вялікай помпай уяжджаў; між тымі i я не апошнім сядзеў на белым турэцкім кані, багата ў дыямэнты прыбраным. Вячэру еў у сябе, калі абеду цырымонія не дазволіла зьесьці; каралева ж прыватна да замку ўехала, i яе, прыехаўшы да замку, мы там засталі.

15. Ранкам, зьеўшы сьняданьне ў князя Ямці рэгімэнтара, паехалі мы да касьцёла Сьв. Фларыяна, адкуль, узяўшы целы Яна III, Марыі, жонкі ягонай, i Аўгуста II, каіторыя там стаялі, на два вазы па васьмі коняў запрэжаных паклаўшы, processionaliter правоДзілі мы ix да каеьцёла катэдральнага, што на замку, дзе наш Элект чакаў. Сталі гэтакім спосабам Аўгуст пасяродку, а Ян па адным баку, а жонка ягоная па другім баку, а дзеці малыя караля Яна i ягоны ўнучак, сын каралевіча Якуба, у нагах каралеўекіх, малая труменка. Па скончаным набажэнстве інсыгніі кінулі i целы да гробаў дэпанавалі. Посны абед еў я ў кн. біскупа Кракаўскага, каторы на гэтым пахаваньні імшу служыў.

17. Каля 8 - й сабраліся мы на замак, там, як не было харунжага Літоўскага, а я, як канюшы, ня меў чаго рабіць у гэты дзень, дык далі мне харугву Княства Літоўскага насіць i гэтак з харугвамі, з усімі інсыгніямі ўводзілі мы караля да касьцёла катэдральнага, а кароль быў убраны ў зброю як рыцар; прыйшоўшы да касьцёла, ужо у аўтара засталі мы князя Ліпскага, біскупа Кракаўскага, а за каралём ішла Марыя Юзэфа Аўстрыячка, каралева, багата ў кляйноты прыбраная; яна пасярод касьцёла ўкленчыла, кароль жа перад вялікім аўтаром; там найпершы выканаў юрамэнт на пактах канвэнтах, juxta Romanutn Rituale [214] быў намазаны i каранаваны, па каторай каранацыі celebrans [215] праводзіў яго на трон i, пасадзіўшы, засьпяваў Те Deum laudamus i трохкроць выкрыкнуў: «Vivat Rex?», потым celebrans пайшоў працягваць імшы сьв., пры гэтым кароль, нйдоўга на троне седзячы, устаў i пайшоў да аўтара i прасіў цэлебранта, каб жонку ягоную памазаў i каранаваў, сам ізноў вярнуўся на трон; па скончанай каранацыі каралевы ізноў цэлебрант на трон яе праводзіў i пасадзіў, а сам імшы сьв. пайшоў працягваць; калі надышоў час камуніі, абое каралеўства пайшлі да аўтара i зь вялікай прыкладнасьцяй камунію прымалі. Па сканчэньні цырымоніі праводзілі мы каралеўства на замак, in regali [216] ўбраныя яны былі, кароль па - польску, а каралева толькі карону зьняла, а на тое мейсца сіла кляйнотаў палажыла нечувана пекных. Каралеўства елі пад балдахінам самыя i граф Вільчак, пасол цэсарскі зь імі, а ўраднікі сталовыя ім служылі; потым па правай руцэ быў стол, у каторага з аднаго боку сядзелі сэнатары, а з другога боку міністры i ўраднікі, тыя, што не былі сталовыя, як i мы; далей на тым жа баку eąuestris ordo сядзелі ля стала; леваруч дамы ля стала сядзелі. На тым банкеце падпіў сабе я, i, як толькі каралеўства спаць пайшло, я да сябе ад'ехаў.

18. Зранку быў я на пакоях, абед еў у князя маршалка надворнага Сангушкі, вуя маяго, па абедзе паехалі мы на замак, я з каралём, убраныя па - польску, ехалі конна cum magno apparatus et insignijs [217] (i я ўсаджваў караля на каня) да ратушы, адкуль некалькі вязьняў зь вязьніцы выпусціць загадаў; там кароль узышоў на teatrum, наўмысна дзеля таго збудаваны на рынку, i там пацьвердзіў прывілеі i прысьвяціў на шляхецтва п. п. Яна Ежага Карлі, Ігнацыя Міхайлоўскага, Мацея Баршча, Францішка Сальдадзіні, Караля Тарыяні, радцаў Кракаўскіх, потым на чатыры бакі сьвету мечам адмахнуў i тых жа абвяшчаючы шляхтаю, аднаго Каронным, другога Літоўскім, пасаваў мечам. Вячэру еў у кн. біскупа Кракаўскага, а кароль да замку ў карэце вярнуўся.

19. Зранку быў на пакоях i асыставаў каралю да касьцёла катэдральнага, дзе была ватыва de Spiritu Sancto [218] i казаньне, каторае меў піяр. Па набажэнстве, вярнуўшыся да замку, засеў кароль у Сэнатарскай ізьбе на троне, а маршалак канфэдэрацкі рушыў да Пасольскай ізбы; там тамавалі яму ўзьнімаць ляску, даючы рацыю, што паслоў зь дзьвюх правінцыяў няма i няможна саймаваць, гэта значыцца, замала польскіх i літоўскіх, i доўга рацыі pro et contra [219] трывалі, нарэшце сальвавалі да заўтра.

24. Ранкам быў на пакоях, з каралём слухалі імшы ў касьцёле катэдральным; абед еў у Ям ксяндза Куніцкага, суфрагана Кракаўскага. Сёньня прыйшла вестка, што праціўны бок зь вялікім рантам напаў учора на вёску Магіляны за мілі 4 адсюль, дзе стаяла колькісот масквы; нічога не зрабілі, толькі аднаго маскаля i казакоў пастралялі, а самыя страцілі: Ям п. Галахоўскага, старасту Сматрыцкага, обэршлейтнанта i маёра таго ж рэгімэнту, сямёх драгонаў i добаша на сьмерць забілі, а аднаго з драгонаў жыўцом сюды прывезьлі, але дужа параненага; а рэшта па першым агні ў россып пайшла.

Februarius

4. Зранку быў на пакоях, там мне кароль падпісаў прывілей на маршалкоўства надворнае В. К. Літ., post ascensum [220] на маршалкоўства вялікае В. К. Літ. князя Ямці Паўла Сангушкі, вуя маяго, i там з каралём еў абед.

7. Раніцой быў на пакоях, там князь рэгімэнтар, канцлер В. К. Літ. (Міхал Сэрвацы Вішнявецкі), аддаў вялікую ляску В. К. Літ. князю Сангушку, а мне ляску надворную В. К. Літ., за што князь маршалак в. В. К. Літ. падзякаваў, потым я, прысягнуушы, падзякаваў i ляску ўзнёс найпершы раз.

12. Раніцою быў на канфэрэнцыі з графам Лёвэнвольдам, міністрам паўнамоцным Маскоўскім; абед еў з каралём, па абедзе гуляў з каралеваю ў трышак.

22. Ранюсенька каралева выехала з Кракава да Дрэзны, кароль яе праводзіў за места i па 10 - й гадзіне да замку вярнуўся; па яго звароце заселі мы ў Сэнаце, там, як скончыліІ падпісваць канфэдэрадыю, маршалак канфэдэрацкі разьвітваўся з Маэстатам прамоваю, на што яму князь біскуп Кракаўскі як падканцлер Каронны адпавядаў, па прамове каторага cum summo plauso [221] скончылі цырымонію.

25. Зранку быў я на пакоях; вечарам адбыўся шлюб Ямці пана Панінскага, маршалка канфэдэрацкага, з паняй Дэмбінскай, етараставай Вальбромскай, разьвядзёнаю, de domo Шэмбекаўнай, падкамаранкаю Кракаўскай, i бацькі яе самой splendidissime нас трактавалі, i там быў я на каляцыі i балі.

Martius

2. Зранку разьвітваўся з каралём, бо хаця i ў адну старану едзем, аднак жа ў розных калюмнах, ык пытаўся мяне, а калі чаго не згадае? Абед раньні еў я ў князя рэгімэнтара В. К. Літ., па каторым абедзе выехаў i, ад'ехаўшы мілі 3, у Гошчы начуем, дзе застаў рэгімэнт Гарнэйма, з каторым усю дарогу ехаць буду.

10. Адбылася зьмена, i кароль загадаў, каб мы з гэтай калюмны перайшлі да калюмны Вэйсэнфэльца, дзеля чаго, разьвітаўшыся з палкоўнікам Гарнэймам пры рэгімэнце якога йшоў, рушыўся я з усім дваром сваім і, прайшоўшы мілі 2, стаў у Мстычы, дзе злучыўся з князем рэгімэнтарам, з каторым, ізноў праехаўшы мілі 2, начуем разам у Спрове на двары, а заутра спадзяемся злучыцца з князем Вэйсэнфэльцам. Імшы сьв. слухаў у Мстычы.

11. Ранкам рушыліся мы з князем рэгімэнтарам і, праехаўшы мілі 4, начуем у Канецполі, дзе мы засталі князя Вэйсэнфэльца самога i калюмну ягоную, з каторай i злучыліся.

16. Начуем у Гамоліне; у дарозе спаткаў я п. Кайзэра, паручніка маяго, райтарскага, каторы давёў мне, што Ў Нясьвіжы жонка мая нарадзіла шчасьліва d. 27.

Februarij, а гадзіне паў - да - адзінаццатай сына, якому далі імя Януш Тадэвуш Язафат Пётар з Алькантары i Тэафіль; у той ж а дзень праз паўгадзіны па Янушу нарадзіла. i другога сына, якому далі імя Кароль Станіслаў Ануфры Ян Непамуцэн i Юстус (у будучым слынны над мянушкаю Пане Каханку. - В. А.), за што хай даброта Боская будзе пахвалёная i хай дазволіць Пан, каб дзеля хвалы ягонай: найсьвяцейшай на доўгі век гадаваліся яны на кансаляцыю бацькоў i прыяцеляў i падданых, ад таго ж Пана. ім давераных.

23. Стаў я шчасьліва ў Варшаве.

24. Раніцою была ў месьде тутэйшым вялікая трывога i далі знаць, што Ям пан Тарла, ваявода Люблінскі, атакуе ў Надажыне 200 сасаў, што над камандаю обэрштлейтнанта Міткова, эскорт наш; пачаўся атак а гадзіне 5 - й, з чаго князь рэгімэнтар i я зь людзьмі i гарнізонам тутэйшым пайшлі ў дапамогу; а чвэрць мілі не даехаўшы, спаткалі мы сасаў, каторыя да нас ішлі, не паддаўшыся, ca сваею стратаю вельмі малою, а вялікаю ваяводы Люблінскага, каторы, нічога не дабіўшыся i пастраціўшы людзей сіла, з сорамам рэйтэраваўся; мы ж усе назад пайшлі да Варшавы.

Aprilis

1. Выбіраліся мы сёньня ў дарогу, але гэты дзень ёсьць дзеля ашуканьня, дык жа мы ня выехалі.

2. Па абедзе рушыліся мы з Варшавы з эскортам дужым, начуем на Празе.

3. Начуем у Рэнчаі, а Ям п. Завіша, мечнік Літоўскі, як пасол да царовай Маскоўскай з Прагі вырушыў на Маскву.

6. Начуем у Лісіцах, i тут застал i мы драгонаў i полк татараў каралеўскіх, каторыя супраць нас выйшлі ад войска Літоўскага.

8. Стаў я нанач у Цераспалі, дзе застаў князя рэгімэнтара i вазы мае.

9. Зранку падсунуўся над места Берасьце п. Пашкоўскі, рэгімэнтар праціўнай партыі, але як мы прыбылі з кавалерыяй да места, дык а дзьве мілі рэйтэраваўся, а мы: з усімі тут у Берасьці начуем i, троху коням даўшы адпачынку, паедзем за імі.

10. Па абедзе інфэставаў Пашкоўскі, i выйшлі мы ўсе супроць яму, але толькі періпая варта нашая сутыкнулася: зь імі, і, нікога сваех не страляўшы, шасьцёра там на мейсцы палажылі, а чатырох узялі, і, гэтак непрыяцеля з поля выбіўшы, усе вярнуліся мы да Берасьця.

12. Па поўначы кн. Ямць рэгімэнтар В. К. Літ. рушыўся на пад'езд, з каторым i я быў, колькасьцю у 4000 чалавек; што зважыўшы, Пашкоўскі адышоў; мы міляў 7 праімчаўшыся не маглі дагнаць, а дзеля пяхоты мусілі заначаваць у Сэрдаве, а войска навокал па вёсках.

14. Зранку прайшоўшы міляў 5, сталі мы ў Берасьці, i тут усё спакойным засталі.

22. Па споведзі i камуніі, каторую па аблігацыі Брацтву Сэрца Пана Езуса маю, i раньнім абедзе рушыліся мы з войскам, што тут стаяла i каторага лічыцца 4000, у дарогу. I, прайшоўшы мілю, начуе войска ў абозе пад Курніцай самой.

29. Сталі мы ў Плесках, пад мостам на рацэ Нарове, у полі абозам, i ў гэтай кампаніі першы раз у намёце стаў я.

Majus

1. Сталі мы нанач у вёсцы Заблудаве з усім войскам.

Нанач у Васількаве, туды ж прыбыў наш пад'езд зь Белага Стоку, пяхоты Кароннай чалавек 40 з каштанам.

4. Гэты дзень адпачывалі мы; ранкам была экзэкуцыя аднаго жаўнера нашага, на шыбеніцы, каторы жаўнер дэзэртаваў i іншых намаўляў, але зь вялікім прыкладам, як хрысьціянін, сэнтэнцыю дэкрэту прыняў.

6. Па абедзе гарнізон Тыкочынскі маскоўскі злучыўся з намі, лічылася каторых чалавек 600. I гармата адна да нашых пяцёх, дык маем 6 штук гарматаў.

7. Сталі мы ў Сакулцы, дзе засталі, што камэндант Горадзенскі насустрач нам выслаў 4 гарматы, 500 маскалёў, 1000 казакоў, з каторымі тут злучыўшыся начуем, а заўтра да Горадні рушым.

10. Сталі пад Горадняй; мы начуем у кляштары а. а. францішканаў; пры адыходзе праз свавольства некалькі вазкоў засталіся, дык ix праціўны бок злапаў.

11. Яшчэ на гэтым баку Горадні бавімся i начуем; сёньня выправілі мы пад'езд у 3000 коняў пад камандай Ям п. Барановіча, стражніка польнага Літоўскага.

14. Сёньня не было нічога асаблівага; ранкам быў у касьцёле ў а. а. езуітаў на тым баку i там слухаў імшы i візытаваў цела Ям п. Казімера Агінскага, ваяводы Віленскага, на катафалку пастаўленае. Маем ведамасьць ад пад'езда нашага, што паварочвае ўжо назад, не маглі непрыяцеля дагнаць, гэтак шыбка ўцякае.

20. Шчасьліва выйшлі мы, узяўшы з сабою гарнізон Горадзенскі, у каторым регулярных людзей 1000, а казакоў 6000. I гэтак ужо цяпер лічым войска, што з намі ідзе, 11000 i кіруемся да Коўна, а там яшчэ зь енэралам Ізмайлавым маем злучыцца. Барані Божа, каб мы тое на пакуты публічнасьці чынілі, але толькі ж выключна жыцьця баронячы i пры liberum veto [222] якое радавітая шляхта адстойвае. Начуем у Сувалку.

23. Начуем пад Лыжкавам над Нёманам, i сюды мы падышлі зь віцінамі, на каторых хворыя нашыя з Горадні дзеля лепшай ix выгады выйшлі.

31. Сталі мы Ў Бальберышках, у месьце, войска пад местам над Нёманам; пад'езд вярнуўся i прывёў каля дваццаці нявольнікаў i пару катлоў. Мелі вялікую сутычку з дывізыяй Гадакоўскага, але Пан Бог гэтак пашчасьціў, што ў нас, акрамя некалькіх коняў, ніводзін ня быў падстрэляны, а зь іхнага боку лічылі трупаў i палонных 60 чалавек, сіла захапілі коняў, стрэльбы i іншага непрыяцельскага рыштунку.

Junjus

1. Тут у Бальберышках адпачываем i нямашака нічога асаблівага.

6. Зранку па імшы сьв. выехалі мы да Пуняў, пакінўўшы войска, І, ад'ехаўшы міляў 272, сталі мы ў Пунях, на кватэры князя Ямці, ваяводы Наваградзкага, i енэрала Ізмайлава, дзе быў князь рэгімэнтар з усімі прыняты цырымоніямі i гонарамі ад войска расейскага, i ў Пунях начуем; ранкам енэрал лейтнант Путкамэр да караля Аўгуста III ад'ехаў.

12. Сёньня прыбыла ведамасьць праз паслоў з ваяводзтва Троцкага, прысланых да князя Ямці рэгімэнтара, што гэтае ваяводзтва рэканфэдэрацыю ўчыніла i, Аўгуста III за Пана праўдзівага прызнаўшы, у вернасьці яму ўсе папрысягалі.

21. Зранку езьдзіў я з княгіняю рэгімэнтаравай, сястрой маёй, да Пуняў, да князя ваяводы Наваградзкага i там абед з'еўшы, падвячорак вярнуліся мы, i ў дарозе стангрэт п'яны каляску з княгіняю вывярнуў i княгіню пабіў, але ня шкодна, хвала Богу; мяне Пан Бог бараніў, бо i туды i сюды конна ехаў. Вярнуўшыся, застаў князя нашага рэгімэнтара слабога, але мяркую, што слабасьць гэтая будзе безь вялікага скутку.

24. Сёньня пачынае войска нашае празь Нёман пераходзіць, i рудшымся адтуль да Ліды, але нас перавоз затрымаў.

Julius

4. Зранку езьдзілі мы на Бутрыманцаў i там мелі канфэдэрацыю зь енэралам Ізмайлавым, каторы давёў ардынанс Двара сваяго, каб як найхутчэй ішоў зь людзьмі, што пад камандай ягонай, пад Гданьск i нам праз гэта шыкі папсаваў, гэтак, што ўжо ня можам ісьці ў offensive [223] але defensive [224] да Жмудзі; нанач на кватэры вярнуліся мы.

8. Пакінуўшы войскі маскоўскія, са сваемі толькі рушыліся мы i начуем у Кронях.

10. Начуем у Коўне, дзе нас маскоўскі гарнізон, што стаіць тут, пекна вітаў i прымаў; тут засталі мы ваяводу Троцкага Агінскага, кагоры ад карал я вярнуўся да нашага войска.

11. Войска нашае сёньня начало празь Вілію перапраўляцца; я ўжо два дні цяжка на страўнік хварэю i сам ня ведаю, што са мною будзе, яшчэ дзеля лекаў падпіў сабе.

15. Маем пацьверджаньне, што 7 - га гэтага месяца Гданьск паддаўся, Станіслаў зьнікнуў, Патоцкага - князя прымаса, Монці - пасла францускага, Залускага - біскупа Плоцкага, Чартарыскага - кашталяна Віленскага, Дамбскага - Брэст - Куяўскага, Чартарыскага - Рускага, Панятоўскага - Мазавецкага, Пшэпендоўскага - Мальбарскага, Чапскага - Паморскага, Морштына - Інфлянцкага ваяводаў i іншых сіла людзей годных узята i ня ведаю куды ix паверне. Мы тут затрымаемся які яшчэ дзень; князь рэгімэнтар у мяне еў, а я сабе падпіў, хаця дужа слабы.

17. На абед пераправіліся мы празь Вілію да абозу нашага над ракою пастаўленага; па абедзе трохкроць сальвы войска давала на трыюмф далучэньня гэтак многіх людзей годных да Аўгуста III, Пана нашага, i тут, у абозе, начуем, заўтра ж маем маршыраваць.

25. Князь Ямць асобай сваёй Іхмосьцяў п. п. Сушчынскага на палкоўніцтва, Мусінскага на обэрштлейтнанцтва, Цадроўскага на маёрства прызначыў з рэгімэнту драгонскага.

30. Дайшла пошта, што Ізмайлаў, енэрал - маёр, атрымаў пад Горадняй контр - ордэр, каб ішоў на п. Пацея, куды i мы заўтра рушым, а ён на нас там чакае.

31. Ранкам рушыліся мы i, прайшоўшы міляў 5, начуем у Бівілях.


№4-1995. С. 35-60.

1738

Junius

4. Начуем у Петрыкаве, i там атрымаў я зьвестку, што Ям п. Казімер Сапега, енэрал артылерыі В. К. Літ. i палкоўнік коннай гвардыі Я. К. Мці войскаў В. К. Літ. a швагер мой, меўшы Караліну Радзівілянку, сястру маю родную, пакінуўшы дваех сыноў, дачку i жонку цяжарнаю, d. 30. Maji ў тры гадзіны з апаплекцыі fatis cessit [225] зь вялікім жалем для нас, да яго блізкіх, ды для ўсіх яго ведаўшых. У самай сіле мужчына быў i пры сабе толькі меў Ям. ксяндза Шэмбэка, біскуца Куяўскага, пры каторым за грахі каяўся i меў ад яго pastorałem benedidtionem [226].

13. Стаў у Заблудаве, дзе спавядаўся ў тамтэйшым касьцёле, in gratiarum actionem [227], што сёньня скончыліся 36 гадоў веку маяго, за што хай імя Езус будзе пахвалена, і ў імя таго ж Пана маяго сёньня пачынаю рок 37 - мы, дай Божа, каб, калі ёсьць сьвятая воля Ягоная, i скончыў яго, як хрысьціянціу каталіцкаму рымскаму i пачціваму чалавеку належыць.

14. Стаў у Горадні, там застаў я працуючай камісію, дэстынаваную праз апошні Сойм pacificationes [228] на каторую ўвесь Сэнат Літоўскі i па двох з ваяводзтваў i паветаў дэстынавана камісараў, між каторымі за маршалка абралі Ям пана Рудаміну, як камісара Інфлянцкага. Зараз па прыбыцьці маім меў у сябе ласкавых сіла зь візытамі; двор мой з Карэлічаў ад жонкі маей пачаў зьяжджацца.

16. Зранку адправіліся паховіны Ям. п. Агінскага, ваяводы Віцебскага; па жалобным хлебе на камісіі ўжо не засядаў я, бо тут не хацеў доўга прабавіць, але перад канклюзіяй сюды з дому вярнуся i засядаць буду.

17. Зранку адправіліся другія паховіны, Яемці пані з Войнаў Агінскай, ваяводавай Віцебскай, зь вялікай магніфіцэнцыяй.

18. Сёньня нарэшце супольныя, мужа з жонкаю, скончыліся экзэквы па Іхмцях ваяводах Віцебскіх; я па раньнім абедзе рушыўся ў дарогу з намерам хутка сюды вярнуцца.

19. Стаў у Карэлічах, дзё застаў жонку маю цяжарную i сыноў двох; дзякаваць Богу, щто здаровым вярнуўся; у той дарозе меў з сабою п.п. Дамініка Рэйтана, харунжага маяго ўсарскага, у войску В. К. Літ. стражніка, Яна Яблоньскага, маяго енэрала - ад'ютанта i чэсьніка Наваградзкага» Караля Пэтарсана, natione [229] памараніна, маёра рэгімэнту маяго, i іншых сіла.

26. Дамброўскі, кавалер Мальтанскі, сюды прыбыў, катораму маёмасць маю Копысь, у суме яму віннай, пусьціў; потым зь ім рушыліся і, ад'ехаўшы мілі 3, сталі ў Наваградку, i там прызнаваў некаторыя паперы ў магдэбургіі; там кавалера пакінуўшы i каней сьвежых перапрогшы, рушыўся і, спыніўся ў Баскевічах.

Julius

14. Рушыўся зь Міра з жонкаю i двума сынамі i шчасьліва жонку маю ў цяжарнасьці завёз да Нясьвіжа.

17. Сёньня пачаў я піць воды эгерскія, каторыя кіслыя, дай Божа, шчасьліва.

18 - 20. Тымі ж лекамі бавіўся я, i тое certum [230] што іn Junio на Валыні празь некалькі пацераў зямля трэслася.

25. Тыя ж воды ўжываў, каторыя сёньня канчаю, дай Вожа, шчасьліва! Садоўнік мой альбянскі Даніэль Гоцант, natione чэх, у рамястве сваім пэрфэкт i пачцівы вельмі чалавек, зранку памёр раптоўна, дай яму, Пане, неба i хай з Богам спачывае!

31. Па набажэнстве абед еў я ў а.а. езуітаў у калегіюме; потым быў на нешпары, адтуль на дыялёгу, на каторым мелі прамовы Станіслаў, ваяводзіч Наваградзкі, i Лявон, крайчыч В. К. Літ., - княжычы Радзівілы, - каторыя сёньня пераведзеныя былі да клясы філязофіі; вячэра i баль у замку.

Augustus

3. Адзначалі сёньня пры гучным біцьці з гарматаў i ручной стрэльбы імяніны караля, Пана маяго, i дзень ардэровы Aquilae Albae [231] у каторым ужо прабываю я ад року 1727; вечарам калядыя, баль i фэйервэрк адбыўся.

17. Па абедзе прыбыў да Нясвіжа Ям ксёндз Зянковіч, біскуп Віленскі, i, забавіўшы момант у замку, стаў у мнішак бэнэдыктынак, каторых сюды i прыбыў візытаваць i асыставаць да элекцыі новай ксені, бо п. Глухоўская, слущная мнішка, щто на гэтай пасадзе была, памерла; па вячэры прыбыў п. Лопат, енэрал - ад'ютант мой, з тым, щто ў мінулую ноч а гадзіне 3 - яй Ям пан Завіша, маршалак надворны Літ., fatis ceissit у Люшневе, у доме швагра сваятго п. Ланеўскага, нават не хварэўшы, толькі гадзіны за тры. Я выправіў эстафэту да Саксоніі.

21. Раніцой адбылася элекцыя панны ксені, на каторую годнасьць абрана панна Бэнэдыкта Хржаноўская, гжэчная мнішка. У замку вяселвле Ям п. Казятульскага з паннай Гарноўскай, падчашанкаю Пінскаю, першай дамаю фрау - цымэру жонкі маей; зранку ў касьцёле а.а. езуітаў, адпраўлена было блаславенства, вечарам у замку шлюб in magno freąuentia [232] прыяцеляў; каляцыя была пры ручным біцьці з гарматаў.

29. Прыйшла ведамасьць, што ў Наваградку абралі пасламі Вольскага, скарбніка, i Рэйтана, стражніка, Наваградзкіх; са Слоніма сталі: Сьлізень, падканюшы В. К. Літ., i Ланеўскі, стражнік Слонімскі; Менск зарваны застаўся; па абедзе зь лягавым псом езьдзіў я на паляваньне з фузіяй.

31. Па набажэнстве i абедзе адбылася спроба карузэлю i досыць пекная была; весткі з соймікаў дайшлі, у Вільні сталі пасламі Алёндзкі i Бяляцкі, паручнік стрыя маяго, князя ваяводы Наваградзкага.

September

2. Жонка мая саслабела, i а гадзіне 5 - ай зранку воды адышліся, i гэтак у радзінных болях, нябога, цэлы дзень i ноч ляжала.

3. Ужо пэўна сьмяротнаю была жонка мая, усё ж праз стараньне жанчыны адной, Пашкоўскай, войтавай Нясьвіскай, i пана Маклера, дохтара medicinae, а найбольш за ўсё з ласкі Божае а гадзіне 12 - ай i мінуце 11 - ай з палу дня павіла жонка мая дачку, каторай я паводле хросту толькі, без цырымоніі, якую на далейшы час адклаў, даў імя Тэафіля Канстанцыя Тэкля Эўфімія i Тэрэза; да хросту пяцёх Радзівілаў трымала, як жа: Ульрык, канюшы, з паняй Гарноўскай, падчашынавай Пінскаю, Станіслаў, ваяводзіч Наваградзкі, з паняй Казятульскаю, Лявон, крайчыч, з паняй Младэцкай, Януш, сын мой, зь Яемцю паннай Гарноўскай, падчашанкаю, Кароль, сын мой, зь Яемцю паннай Агінскай, ваяводзянкаю Троцкай; на гэтае цырымоніі былі мы Ў касьцёле i сьпявалі Те Deum Laudamus, in gratiarum actionem, што Дан Бог аслабаніў жонку маю i дачку даў; увесь дзень былі мы вясёлыя i падпіў сабе ad hilaritatem [233].

11. Зранку адправіліся хрэсьбіны Ульрыка Радзівіла, канюшага В. К. Літ., каторы да 26 год веку сваяго ня быў ахрышчаны, толькі вадою; цырымонію тую ад часу да часу аддалялх; да тае цырымоніі patrini [234] былі: кн. Ям ваявода Віленскі, гетман в. В. К. Літ., з жонкай маею, каторая як была з народзінаў хвораю, дык per procurationem [235] трымала панна Кацярына Агінская, ваяводзянка Троцкая, i я таксама з княгіняю ваяводавай Віленскаю; па скончанай цырымоніі рэгімэнт мой пешы, як свайму палкоўніку, па трыкроць агню даваў i з гарматаў білі ў адказ; потым хрысьцілі дзіця малое, сына Ям ігані Калькштэйнавай, обэрштлейтнантавай таго ж маяго рэгімэнту пешага, patrini былі: кн. ваявода Віленскі з княгіняй ваяводавай Наваградзкаю, кн. ваявода Наваградзкі з княгіняю ваяводавай Віленскаю, Я зь Яемцю паннай ваяводзянкаю Троцкай; імя яму далі Дамінік; пасьля тае цырымоніі ўся кампанія абед ела ў замку; па абедзе быў карузэль з двох бандаў, палякаў i немцаў, першай я шэфам быў; Іхмці п.п. былі: Рэйтан, стражнік Наваградзкі, харунжы мой усарскі, Андрэй Абрамовіч, стольнік Віленскі, харунжы, Ежы Абрамовіч, харунжы петыгорскі, Геранім Казятульскі, ротмістар ад выбарнае стражы, Ян Младэцкі, Ежы Барташэвіч, Ян Нарніцкі, Сержпутоўскі, - усё таварыства петыгорскае; другой банды князь канюшы В. К. Літ. за шэфа быў; былі: Лявон, крайчыч В. К. Літ., Станіслаў, ваяводзіч Наваградзкі, княжычы Радзівілы, кадэты рэгімэнту пешага польнай булавы В. К. Літ., таксама - Станіслаў Лоііат, пісар Смаленскі, Ян Яблоньскі, чэсьнік Наваградзкі i енэрал - ад'ютант польнай булавы В. К. Літ., Мітарноўскі, маёр пешы, Пэтэрсан - драгонскі, Рэйбніц - пешы, Аўэрсвальд - войска В.К.Літ. капітаны; pretia [236] выйгралі: Казятульскі - пярсьцёнак, Яблоньскі тры - загарак, пугіляр i парахаўнічку, Барташэвіч - рукаятку асьпісавую. Па скончаным карузэлі прамававаў я на палкоўніцтва, па сьмерці Ям п. Завішы, маршалка надворнага В. К. Літ. i палкоўніка рэгімэнту маяго драгонскага, Ям пана Аўсянага, пісара скарбовага В. К. Літ., обэрштлейтнанта таго ж рэгімэнту; потым на обэрштлейтнанцтва прамававаў я Ям пана Бэкера, заслужанага ў войску енэрал - ад'ютанта польнай булавы В. К. Літ. Перад вячэрай спатыкаў за местам матку маю, з каторай i брат мой, кн. стараста Перамышльскі, прыехаў i стаў у замку, а матка мая ў плябаніі.

12. Перад абедам саленна адпраўлялі хрэсьбіны дачкі маей Тэафілі, каторую трымалі да хросту: кн. ваявода Віленскі з княгіняю маткай маею, кн. ваявода Наваградзкі зь сястрою маей, княгіняю ваяводавай Віленскаю, брат мой, кн. стараста Перамышльскі, з княгіняю ваяводавай Наваградзкай; па абедзе прыбыла княгіня Сапежына Сангушкаўна, ваяводавая Берасьцейская, цётка мая а родная сястра маткі маей.

12. Атрымаў tristem nuntium [237] што замак у Міры funditas [238] згарэў, толькі вежа адна над капліцай Сьв. Крыштафа на браме праз таго сьвятога пратэкцыю засталася; агонь гэты пайшоў з коміна, у каторым гняздо было канючае, каторае як занялося, дык на дахоўку зьляцеда; funditas замак зь вялікаю маей шкодаю згарэў.

November

(У Варшаве на сойме. - Пер.)

9. Па імшы i казаньні, на каторым ксёндз Дактаровіч надта лаяў непачцівую сэкту франмасонаў, засядалі мы на правінцыяльнай сэсіі i досыць доўга сядзелі, але нічога ня скончылі.

10. Страшэнна хварэў я на галаву, адыліж для чужаземцаў банкет даваў; вечарам быў на апартамэнтах каралевы i там спазнаў новапрыбыўшага нунцыя Ям ксяндза Сорбэлёні, калі ж былы нунцый Ям ксёндз Паўлюццы перайшоў на нунцыятуру Ведэнскую; у Пасольскай Ізьбе nil agitatum [239] толькі як распачалі, дык сальвавалі сэсію да панядзелка.

12. Ізба Пасольская засядала, i там п. Алэндзкі, пасол Ваўкавыскі, пся пашчанка, шарпаў гонар маткі маей i брата, маяго, няслушна разгневаўшыся, што матка ад жонкі яго Стажынкі выкупіла.

16. Наведваў цела князя Тодара Патоцкага, арцыбіскупа Гнезьненскага, прымаса Кароны Польскай, каторы зь серады на чацьвер апоўначы з гэтым разьвітаўся сьветам; тое асаблівая рэч, што ён намінаваў Станіслава Ляшчынскага i абодва намінатары на гэтым сойме праз суд Боскі пайшлі іп facie totius Reipublicae [240].

29. Купіў я палац на Шырокай вуліцы ў п. Асалінскага, старасты Сандамірскага, за 170 тысячаў, досыць выгодны; трансакцыю ў гродзе чыніў.

December

22. Стаў нанач у Нясьвіжы, застаў жонкў маю здароваю p сынамі Янушам i Каролем i дачкою Тэафіляй.

Зранку шчасьця спрабаваў, мядзьведзя схаванага забіў; потым на куцьцю меў вялікаю кампанію; на ютрані, імшы i казаньні быў я ў а.а. езуітаў.

1739

Januarius

1. Пачынаю рок uэты ад пакаяньня перад маэстатам Боскім i меў шчасьце сёньня, пасьціўшыся, камуніяваць перад фундатарскім аўтаром i Пану ўкрыжаванаму ўвесь таго року бег прысьвяціў; там жа ў а. а. езуітаў быў на працэсіі i казаньні, пасьля каторага ў сябе на замку з жонкай маею i траемі дзеткамі быў, i гасьцей ласкавых меў купу, каторыя ў мяне танцавалі i дапазна бавіліся.

14. Быў на пахаванні п. Ежага Магільніцкага, падчашага Наваградзкага, у касьцёле Сьв. Крыжа ў а. а. бэнэдыктынаў; там i абед еў; вечарам гневаўся.

17. Па абедзе рушыўся да Лахвы з жонкаю маей i двума сынамі, пакінуўшы дачку ў Нясьвіжы.

22. На абед сталі мы ў Лахве, там застаў скончанымі мураваных чатыры скарбніцы.

25. Вечарам меў casus, што, ня ўбачыўшы століка перавернутага, упаў цяжка, мала рэбраў не паламаў, дзеля чаго ўночы кроў меў пушчаць.

26. Раніцою з жонкай маею i сынамі рушыўся ў дарогу да Олыкі; начуем у Століне.

27. Стаў я ў Высоцку; учарашняю поштай атрымаў зьвестку з Варшавы, што кароль Ямць намінаваў Ямць Крыштафа Шэмбэка, біскупа Куяўскага, на арцыбіскупа, а ксяндза Грабоўскага, біскупа Хэлмінскага, на біскупства Куяўскае; аб іншых яшчэ ня ведаем, як ён учыніць.

Majus

8. Увесь дзень прабавілі мы на набажэнстве i споведзі у Сьв. Міхала; вечарам да места прыбыў Ям. п. Збаньскі, труксэс электара Паляцінскага i маёр швайцарскай ягр варты, i як быў з дарогі стомлены, дык у месьце начаваў.

9. Зранку аддаў Ям. п. Збаньскі экспэдыцыю ад электара, пана свайго, якая паведамляе, што ордэры, якія на Грамніцы сыном маем канфэраваныя былі, праз п. Збаньскага дасылае, i гэтак увесь дзень з названым госьцем бавіўся я, а брат мой, кн. падчашы, гэты ўвесь дзень паляваў.

10. Ранкам прыбыу кн. Ямць ваявода Наваградзкі з княгіняю сваей i Альбрыхтам i Ежы Радзівіламі, сынамі сваемі, яшчэ адзін, Станіслаў, тут ужо ў мяне быў, як i Лявон, пляменьнік яго родны; гэтак нарахавалася нас, радзівілаўскага народу, мужчынаў дзесяць; прыбыў таксама Ям п. Рдултоўскі, кашталян Наваградзкі, з усею фаміліяй сваею, i сіла я меў зацных i знакамітых гасьцей. Перад абедам Ям п. Збаньскі pompose уяжджаў да замку Нясьвіскага i калі ўваходзіў на пакоі, дык па пекным et fluido sermone [241] камплемэнце аддаў два ордэры Сьв. Губэрта да рук маіх, каторыя я, як ёсьць i сам кавалер таго ордэру, на сына свайго Януша запісаў, а брат мой, таксама таго ордэру кавалер, Каролю запісаў, i зараз з, дваццаці штук гарматаў па тры разы агню давана; потым быў абед i баль з каляцыяй, дзеткі ж мае, Януш i Kapoль, хай па гэтай першай ступені гонару да ста гадоў авансуюць i сваім ня толькі сыном, але i ўнукам у кожным разе даюць прамоцыі.

16. Вечарам быў я ў Альбе i там сваей рукою некалькі вербаў пасадзіў на малой купе перад eremitorium [242] за сажалкай.

19. Па набажэнстве i абедзе места p цэхамі прыйшло да замку, запрашаючы мяне на стрэльбішча, i туды паехалі мы; найлепш адстраляў мешчанін Рэутовіч, загармайстара сын, на каторага мінуларочны Кароль Бабінскі insignia злажыў як на новага караля, правёўшы яго да ратушы; а я абед еў у Альбе.

20. Па абедзе быў я ў Альбе, i там у манэжы карузэль дзеля экзэрцытацыі адпраўлялі, i сам я там бегаў.

24. Зранку быў я ў касьцёле i там спавядаўся ў а.а. бэрнардынаў, на казаньні жа быў у а.а. Soc. Jesu; па абедзе езьдзілі мы ў Гарадзею, дзе ад нядаўняга часу дачка мая прабывае дзеля кармоў тутэйшых у пані Яблоньскай; нанач вярнуўся да Нясьвіжа; я ўжо колькі дзён на галаву хварэю і штодзённа ня маю альтэрацыі.

29. Па абедзе рушыліся мы зь дзецьмі да Карэлічаў i, ад'ехаўшы мілі 2, сталі ў Міры, на двары.

31. Сеньня асыставалі мы тут публічнай працэсіі, каторая была ў замку, дзе зладжаны быў нк тое пёкна ўбраны аўтар; людзей у сябе сіла меў на абёдзе i вячэры.

Junius

13. Спавядаўся я, дзякуючы П. Вогу, што сёньня апоўначы скончыў веку свайго 37 год; хай Пан i Бог мой чыніць як яму падабаецца i кансэрвуе мяне гэтак веле, як хоча; на абед прыбылі княства ваяводы Наваградзкія, Іхмці п. п. Лівэны, браты родныя, адзін енэрал - маёр, другі палкоўнік войскаў расейскіх, з каторых другі ад сваей манархіні ліст да мяне пісаны аддаў на каторы ліст я, баючыся, каб ня ўдацца in materium status [243] не адпісаў; i сіла людзей годных у мяне было; увесь той дзень вяселай бавіліся мы кампаніяй.

18. Атрымаў ведамасьць, што брат мой, кн. Геранім Радзівіл, падчашы B.К. Літ., заручыў Ям паню Сапяжанку, падскарбянку надворную В. К. Літ., якая паходзіць ад Браніцкай, ваяводзянкі Падольскай, сястры гетмана польнага Кароннага.

Julius

6. Пошта пятнічная прынесла, што масква пад камандай п. Мюніха, іхнага фэльдмаршалка, увайшла ў нашыя межы без кансэнсу i волі Рэчы Паспалітай i праходзіць да турак, з чаго асьцерагаюся, каб Рэч Паспалітую, нічога нікому ня вінную, у вайну якую не ўцягнулі, альбо каб у нашых межах не рабілі teatrum belli [244] гэтую ведамасьць канфірмавала i мая пошта дамовая, калі ж праз добра мае Баёўку на Украіне ўжо прайшлі.

8. Учора ўвечары casus трафіўся, што Душэўскаму, адміністратару Карэліцкаму, падстараста Карэліцкі Корбут табліцай лоб разьбіў i вока мала ня высадзіў, каторую справу i судзіў я; таксама вайсковыя суды судзіў i таму што спраў не было, дык ad d. 22. Julij адклаў суды гэтыя. З Валыні ад кн. Вішнявецкага, ваяводы Віленскага, маю, што маскоўскае войска ўжо знаходзіцца міляў 7 ад Вішняўца, а турэцкае з гордамі (татарскімі. - Пер.) ужо таксама мела насустрач укрочыць у межы нашыя i ўжо з таго боку Камянца мае знаходзіцца; адвярні, Пане, тыя пакуты ад айчыны нашай, хай сабе Іхмосьці б'юцца, толькі каб не на нашай скуры.

15. Езьдзіў я да Альбы, загадаў стаў пад замкам спусьціць i сажалкі, ужо даўно зарослыя; пазнаходзілі шмат куляў гарматных, каторыя швэды мінулай вайною, замак палячы i фартэцыю Нясьвіскую граміўшы, утапілі там цэлы арсэнал, i спадзяюся, што болей ix там знойдзем, бо жывыя яшчэ людзі, што тыя амуніцыі туды на загад швэдаў кідалі.

16. Дзеля экзэрцыцыі маяго пешага рэгімэнту загадаў я дабываць аднаго рэваліну, таксама i апроша ад вазоўні выкапаная; я сёньня спавядаўся ў а.а. бэрнардынаў.

Сёньня з гарачнасьцяй жаўнераў штурмам здабылі рэвалін, праз што жаўнера аднаго сьмяротна паранілі i ўвогуле нядобра экзэрцыцыя тая ўдалася.

Augustus

8. Пошта Валынская сёньня прынесла, што масква ўжо пераправілася праз Днестр пад Самошынам i Усерыкавам, толькі рэзэрв застаўся пад камандай енэрала en chef Румянцава, каторы i сам ужо меў перавезьціся; мелі ў межах нашых сутычкі з татарамі, але абодвум бакам няшкодныя; па абедзе езьдзіў я з фузіяй на курапатвы зь лягавым сабакам, забіў дванаццаць з паловай пар.

14. Пошта прывезла ведамасьці, што цэсарцы (маецца на ўвазе Аўстрыйская Імпэрыя. - Пер.), атакуючы ў рэтраншэмэнтах туркаў, прайгралі пад Крозгаў, а гэтак i рэйтэравацца мусілі да Бялграду, страціўшы енэралаў Лерснэра, Карафу i князя Гесэн Рэйфэльца i мноства люду; енэралы князь Вальдцэк i Даўн параненыя, нават сьцьвярджаюць, што тое ж самае трафіла i з фэльдмаршалкам Валісам, найвышэйшым камандантам» i з князем Саксэнам Гільдэрзбургханзэнам, аб чым чакаем канфірмацыі; масква пад камандай фэльдмаршалка Мюніха, выйшаўшы зь межаў Польскіх, ужо Хоцім замысьліла атакаваць.

September

28. Ранкам па сьв. імшы рушыўся я i на вячэру стаў у Слоніме, па каторай вячэры, мілю ад'ехаўшы, у Журовіцах стаў нанач.

29. Спавядаўся i камуніяваў у царкве, адзначаючы дні імянінаў маех; па набажэнстве вярнуўся да Слоніма, дзе мы cum magno plausu [245] імяніны, гэта значыць Міхалавіны, князя Ямці ваяводы Віленскага i мае спраўлялі. Прыйшла да мяне ведамасьць, што д. 3 - га гэтага месяца мір партыкулярны паміж цэсарам i туркам стаўся, cum exclusione [246] масквы; цэсар адступіў ад рэк Дунаю i Савы, саступіўшы туркам фартэцыі Бялград, Сабуч i Рашку, толькі дазволілі разбурыць ix цэсарскім коштам, з чаго нядобрыя маюць быць вынікі для айчыны нашай, каторых хай П. Бог ад нас адхіліць.

30. Па вячэры, разьвітаўшыся з князем, выехаў я ca Слоніма іn comitatu Ям пана Пшазьдзецкага, маршалка трыбунальскага, пісара Б. К. Літ., а таксама Станіслава, ваяводзіча Наваградзкага, i Лявона, крайчыча В. К. Літ., князёў Радзівілаў; начуем у Палонцы.

December

15. Стаў у Олыцы.

17. Выехаў з Олыкі да Літвы; раньні абед еў у Люмані, па каторым, ад'ехаўшы мілі 2, спыніўся ў дзікім зьвярынцы, каторы нядаўна казаў паставіць, i там забілі мы дзікоў вялікіх i малых штук шэсьцьдзесят шэсьць; па скончаным паляваньні, ад'ехаўшы ½ мілі, начуем у Берасьцянах, фальварку маім, i па гэтакім шчасьці былі мы вясёлыя.

22. Шчасьліва стаў у Нясьвіжы, дзе застаў жонку маю ргохіmam partai [247], дзеці здаровыя.

29. Брат мой да Слуцка ад'ехаў, а я пасьпешна рушыўся да Белай іn comitatu кн. Лявона, крайчыча В. К. Літ.

Начуем у Берасьці.

1740

Januarius

2. Пошта прынесла, што у Петэрбурзе адкрылася кансьпірацыя супраць імпэратаравай, з чаго аднаго князя Далгарукага чвартавана, а тром, таго ж імяні, шыі пасьцінана, усё маладзенства тае фаміліі да Сібіру адпраўленае; гэтая экзэкуцыя адбылася ў Новым Гора дзе Бялікім.

13. Інтарэсаў маех скончыў шчасьліва, i сёньня ўночы бачылі мы зацьменьне надта вялікае i цалкам не было відаць Месяца; дай Божа, каб вынікі ягоныя ня злыя былі.

15. За дакрэтам крыгсрэхту а маёю апрабацыяй сёньня ранкам расстраляны быў жаўнер Бэнэдыктовіч pro penato bestialitatus [248] каторы, як узяў кару, хай з Богам спачывае! Быў ён рэгімэнту пешага маяго; скончыў інтарэсаў маех i дамовіўся аб Мірскай арэндзе зь Ям

панам Міцкевічам, пісарэвічам дакрэтавым, катораму на тры гады пушчаю ўсё грабства Мірскае.

19. Па ўсяночных радзінных болях жонка мая а гадзіне 8 - ай па паўночы на паўзагары павіла дачку, каторую вадою ахрысьціў ксёндз Забельскі, каплан мой, i далі мы імя ёй Кацярына Караліна Ёана Марта, i ледзьве адгукалі тую дзяўчынку, ледзь ня квадру без надзеі жыцьця была, i жонка мая сама мала не памерла; цяпер хай Пан Бог дачку гадуе а матку ў добрым здароўі кансэрвуе. Былі ў мяне Казімер Несялоўскі - Смаленскі i Ян Рдултоўскі Наваградзкі, кашталяны, i сіла іншых гасьцей; эксЙэдаваў аб нараджэньні дачкі маей да Белай - да маткі маей, да Жоўкві - да княгіні дэ Бульён, да Заслаўя - да кн. Ям Сангушка, маршалка в. В. К. Літ., да Слоніма - да кн. ваяводы Віленскага, да Дзятлава да кн. ваяводы Наваградзкага, да Слуцка - да кн. Гераніма Радзівіла, падчашага В. К. Літ.

21. Жонка мая была надта слабая; я скончыў свае інтарэсы; на вячэру прыбыў сюды Мой брат, кн. падчашы В. К. Літ. Сёньня вечарам праводжана была да касьцёла. а.а. езуітаў цела Ям пана Булгарына, харунжага Мазырскага, падвойскага Наваградзкага, каторай інтрадукцыі асыставаў я, хай з Богам спачывае.

Februarius

2. Ранкам спавядаўся ў а. а. Soc. Jesu ў калегіюме i выправіў мае вазы перад сабою проста, адны да Лахвы, іншыя тою ж дарогаю, што i я, да Шнека.

4. У Лагічыне начую; уначы тутэйшыя мяшчане людзей маех парубалі i пакалечылі, i быў бы тумулт вялікі, каб маім не загадаў я рэпрэсаліяў рабіць; яны ж у звон на гвалт біць пачалі.

5. Стаў на Караліне ў князёў ваяводаў Віленскіх на абед i тут у замку начую.

7. Зранку быў у касьцёле ў а.а. езуітаў, на сьв. імшы, візытаваў цела venerabilis [249] Андрэя Баболі Soc. Jesu, праз казакаў замучанага, бэатыфікацыі каторага неўзабаве спадзяваемся; быў я прывітаны а communitate in collegio [250] праз ксяндза Буканоўскага.

13. Стаў шчасьліва ў Олыцы.

15. Ранкам з Ульрыкам, канюшым В. К. Літ., Станіславам, ваяводзічам Наваградзкім, Лявонам, крайчычам В. К. Літ., княжычамі Радзівіламі, а таксама з Аляксандрам Вяжэвічам, віцэ - інстыгатарам В. К. Літ., рушыўся я да Заслаўя i, уехаўшы мілі 2, стаў у Міластаве, дзе быў міла прыняты ад Іхмцяў п.п. Трыпольскіх, малжонкаў, падкаморых Кіеўскіх, i ўпіўся ad hilaritatem.

16. Стаў я ў Тайкурах, у замку Яемці пані Пэплоўскай, кашталянавай Валынскай.

17. Tandem [251] па доўгім стараньні князь Ям Ульрык Радзівіл, каніошы В. К. Літ., брат мой стрыечны ад стрыечных, заручыў сабе сёньняшняга дня іn sociam vitae [252]. Яемць паню Зафію, de domo Рэйаўну, Пэплоўскую, старасьцянку Люблінскую, кашталянаваю Валынскую i пярсьцёнкамі абмяняліся сабе; тэрмін шлюбу прызначаны d. 2. Augusti гэтага року.

18. Па раньйім абедзе выехаў я; на вячэру стаў у Заслаўі ў князя Паўла Сангушкі, маршалка в. В. К. Літ., вуя маяго, i ў замку начую.

21. Начую ў Олыцы.

22. Быў у мяне п. Юзаф Ябланоўскі, стараста Бускі, з каторым напіўся я вельмі, ён да Літвы паехаў. Надвечар прыбыў сюды Ям п. Кароль Сапега, пісар польны В. К. Літ. i палкоўнік каралеўскага ўсарскага знаку ў Літоўскім войску, брат мой стрыечны.

23. Па перапіцьці слабы быў; ксяндза Моцкага, інфулата Жоўкеўскага, i маёра Пэтарсана да Жоўквы адправіў.

28. На вячэру стаў у Жоўкве ў княгіні Караліны з Сабескіх дэ Бульён, дачкі каралевіча Якуба, каторую хворай застаў, i стаў у замку.

29. Запустамі бавіўся я, хаця й ня надта вясёлымі, бо княгіня слабая; аб інтарэсе маім ні зь кім ні аб чым ня

Martius

8. Зьлітуйся Божа, што княгіня згадзілася аб эканоміі Тугенхофскай з паняю ардынатавай Замойскай i скончыла справу зь вялікай сваею шкодай; тая ж, сваё атрымаўшы, пабегла да Львова дзеля рабарацыі гэтых трансакцыяў, а я яшчэ дагэтуль ня сіла зрабіў.

12. Скончылі трансакцыю зь Ям п. Браніцкім i ўзяў у яго 220 000 польскіх златых; на трыманьне княства Олыцкага даў яму правы; суму тую ўзяў я на вызваленьне Жоўкеўскіх добраў.

15. Tandem па шматлікіх разважаньнях закончыў я з княгіняю дэ Бульён, даўшы ёй 200 000 злотых; на Сьв. Яна маю ёй выплаціць 60 000 польскіх злотых, 25 000 інтраты пажыцьцёвай ёй i рэзыдэнцыю ў Жоўкеўскім замку; яна ж, у адмену ўсяго гэтага, данацыю чыніць таго, што мае ў Польшчы i Літве, i зараз мне ў прэсэсію аддае, i падпісалі мы паперы паміж сабою. Княгіня зрабіла cum assistentia [253] князя Ям Сангушку, як рrоpinquiores [254] да таго на паховіны каралевіча Якуба, айца княгіні, маю даць 30 000 злотых; у гэтых трансакцыях як енэральны камісар падпісваўся Ям п. Аляксандар Валіцкі, тойскі Раўскі.

16. Я, кн. Ям мечнік В. К. Літ., Ям п. пісар польны, князь крайчы Літоўскі, Ям. п. харунжы Галіцкі рушыліся да Львова i, праз кепскую дарогу увесь дзень едучы, праехалі 3 мілі i сталi ў Львове.

18. Зранку ў горадзе рабараваў трансакцыі Жоўкеўскія, Ям пана Браніцкага, харунжага Галіцкага.

24. Сталі мы ў Жоўкве, дзе мяне цэхі ўсе зь вялікай помпаю прымалі як дзедзічнага пана; ехаў проста да касьцёла, адтуль пасьля Те Deum Laudamus а імшы de Spiritu S - to [255] на абед да замку паехаў; вітаў мяне ў касьцёле facundo serrabne Ям ксёндз Моцкі, інфулат Жоўкеўскі, канонік Плоцкі;. людзі ж віталі зь нечуваным укантэнтаваньнем i цешыліся з маёй пасэсіі.

Aprilis

3. Па абедзе, разьвітаўшыся з княгіняю, рушыўся ў дарогу да Олыкі і, уехаўшы мілі 3, стаў у Клодне ў Іхмцяў п. п. Петры i Валерыі з Шэмбэкаў Браніцкіх, харунжых Галіцкіх, каторыя мяне splendide прымалі, i тут у ix начую. Учарашняга дня княгіня дэ Бульён з рэшты скарбаў несьмяротнай памяці караля Яна III, дзеда маяго, падаравала мне шапку пэрлёвую зь мечам надта доўгім у пазалочанай аправе; дадзены яны былі таму ж каралю, як йшоў на вайну Ведэнскую, ад папы Інацэнта XI, i там інскрыпцыя ёсьць на мечы: Innocentius XI. Pontifex Мах. [256], потым яшчэ плашч, што дадзены быў таму ж каралю Яну ад Людвіка XIV, караля Францускага, з ордэрам Духа Сьв.; ляска маршальская, каторую кароль насіў, як быу яшчэ міністрам маршалкам за Казімера i Міхала, каралёў польскіх; кафтан, у каторым загінуў пад Цацорай Жалкеўскі, прапрадзед мой родны з бабкі, i шаблю таксама; ад той жа самай княгіні мінулага року іn Decembri атрымаў карвашаў двох на адну руку i дзьве місюркі, заваяваныя праз караля Яна падчас Хоцімскай баталіі.

16. Пад Ланьню карэта мая завязла i паламалася; конна даехаў да Нясьвіжа, застаў жонку маю i сыноў дваех і дачок столькі ж з ласкі Божай здаровымі; жонка мая дагэтуль дачку Кацярыну корміць; абыходзіў труны i быў на рэзурэкцыі.

Majus

14. Атрымаў Варшаўскую пошту, каторая ня надта цікавыя мела газэты, alias [257] навіны; з Жоўкві атрымаў што княгіня Караліна дэ Бульён, дачка каралевіча Якуба, extremis laboral [258] i ужо тастамаят пісала.

18. Пазычыў суму ў Ям п. Вішнявецкага 1000 талераў, столькі ж у Ям п. Шышкі; атрымаў праз пасыльнага ведамасьць, што княгіня дэ Бульён дня 8 траўня а гадзіне 10 - й Пану Богу духа ад дала, дзеля каторай навіны мушу я сьпяшацца ў тамтэйшы край.

Junius

3. Стаў у Жоўкві, дзе застаў Ям князя Залускага, біскупа Хэлмінскага, канцлера в. Кар., каторы мяне спатыкаў, i проста ўвайшоў я да замкавай капліцы, адведаў стаяўшае там на катафалку цела княгіні дэ Бульён.

9. Увесь дзень на канфэрэнцыях вакол тастамэнту бавіліся мы; па вячэры ab rationem [259] каб не затрымаў ксёндз Моцкі, плябан тутэйшы, выправілі мы ўночы тое цела княгіні Яемці дэ Бульён да Варшавы, пакінуўшы тут сэрца ейнае, каторае пахаваць маем у аўторак cum omni apparatu [260]; пахаваньне адбудзецца ў Варшаве падчас сойму; паручнік Хаўдрынг камандараваны з эскортай пры целе, i ў Тамашове мае ён перадаць капітану Лярсаку, каторы ўжо аж да Варшавы праводзіць, i дваех а. а. дамініканаў зь імі паехала.

13. Ранкам спавядаўся, дзякуючы, што закончыў шчасьліва веку маяго 38 гадоў; па абедзе i вячэры праводзілі мы сэрца княгіні Яемці дэ Бульён; асыставалі pontificaliter: Іхмці ксяндзы біскупы, Залускі - Хэлмінскі, канцлер Кар., Озга - Кіеўскі, Аўгустыновіч - армянскі. Казусы два здарыліся: адзін з гарматы пушкар, неасьцярожна набіваючы, забіўся, зваўся ён Падгорскі, другі - масток з намі паламаўся, хвала Богу, бяз шкоды; мы з князем Сангушкам, мечнікам В. К. Літ., несьлі сэрца на падушцы.

14. Саленна адпраўлена была экзэква з кандуктам.

16. Ям ксёндз канцлер в. Кар., біскуп Хэлмінскі, pontificaliter, працэсію справіў; потым у кампаніі Іхмцяў паняў з Залускіх Сангушкавай, кашталянавай Гостынскай, i з Даніловічаў Залускай, cтapаcтaвaй Люблінскай, у весь дзень стравілі мы; была з маткаю Яемць панна Лянцкаронская, кашталянка, i на лютні пекна грала.

27. Падчас абеду прыйшла ведамасьць, князю Ямці Сангушку, што жонка ягоная, Дунінаўна, нарадзіла сына, у Кольбужы, d. 22. Junji.; тую атрымаўшы навіну, за здароўе бацькоў x новага госьця поўнымі кубкамі пры гучным біцьці з гарматаў выпівалі мы; па абедзе Яемць паня з Залускіх Ляяцкаронская, кашталянавая Гостынская, i панства харунжыя Галіцкія ад'ехалі разам да Львова.

September

6. (У Олыцы. - Пер.) На вячэру прыбыў Ям п. Карніцкі з навіною, што у Красным ставе d. 1. Sept. князь Ям Удьрык Радзівіл, канюшы В. К. Літ., узяў in sociam vitae Яемць паню Зафію, de domo Рэйаўну, Пэплоўскую, кашталянаву Валынскую, удаву; кансумаваў вясельле ў Крупавым, яе маёнтку дзедзічным.

8.Па абедзе спатыкаў жонку маю ў Люмані, дзеля прыбыцьця каторай тут, у Люмані, i начуем; зь ёю прыбылі Януш i Кароль, сыны мае, Тэафіля i Кацярына, дочкі мае, Яемць панна Кацярына Агінская, ваяводзянка Троцкая, каторая з маленства пры нас гадуецца; усе здаровыя, толькі жонка мая слабая.

9. Шчасьліва з усёю грамадою сталі мы тут у Олыцы; сёньня прыйшла ведамасьць, што дня 30 жніўня князь Геранім Радзівіл, падчашы В. К. Шт., брат мой родны, узяў in sociam vitae Ям панну Сапяжанку, падскарбянку надворную В. К. Літ., народжаную ад Канстанцыі Браніцкай, ваяводзянкі Падляскай; у Босках было вясельле, дзе матка мая была прысутнаю, i сіла было да абедзьвех фаміліяў прыналежных.

12. Спраўляў біскуп саленныя экзэквы за душы князёў дому маяго, на каторых Ям ксёндз Сухоцкі, схалястык Луцкі, інфулат тутэйшы, Олыцкі, быў i здаваўся досыць здаровым; па абедзе былі мы зь біскупам у Фашымбурзе, як назад вярталіся, ужо на мосьце замкавым пераняў дарогу вікары, даючы знаць біскупу, што інфулат Олыцкі канае; зараз пяхотаю падышліся мы да рэзыдэнцыі ягонай, i там ужо без усялякіх змыслаў знайшлі яго, аднак conditionale [261] біскуп даў абсалюцыю, па каторай нядоўга сканаў; мы вярнуліся да замку; за жывата меў вялікія сумы, але па сьмерці нічога не знайшлі.

16. Біскуп дваех жыдоў ахрысьціў; у поўнач места запалілася i згарэла 52 дамы, i было бы болей спалілася, каб ня ласка Божая праз малітвы ксяндза біскупа, каторы з Панам Богам, розныя пяючы малітвы, абышоў разоў з трыццаць вакол агню, i дамы, страшна блізкія, праўдзівым цудам ацалелі ад пажару.

25. Разьвітаўшыся з жонкай маею, досыць слабою, i, паблаславіўшы дзеткі, па абедзе рушыўся да Варшавы.

1741

Januarius

1. Першы рок у жыцьці маім пачынаю, што не прыйшлося спавядацца, але ж i імшы не служыў, хай П. Бог таго ня памятае, а хай бароніць; уехаўшы зь Вількава адну мілю, празь некалькі гадзін дзёля страшэнна злой дарогі а другой па палудні стаў у Струмілавай Каменцы i тут начую.

2. Зранку праехаўшы з жонкай маею мілі 3, позна, пры біцьці з гарматаў i спатыканьні местам жонкі маей i дзяцей маех, упершыню сюды прыяжджаючых, сталі мы ў Жоўкве; па вячэры здарыўся алярм, пачаўся агонь у вежы тутэйшага замка, i ледзьве загасілі, мала ўвесь замак у попел не абярнуўся, але вялікім цудам, калі ксёндз, з Панам Богам прыйшоўшы, перажагнаў, дык агонь астаў i шкоды ня надта вялікія ўчыніў.

Адпачывалі мы пасьля дарогі; па вячэры йзноў у афіцынах, у маім пакоі заняўся агонь i ледзьве я ўратаваўся.

5. Па абедзе выехаў з Жоўквы з жонкай маей, пакінуўшы дзеці мае ў Жоўкве; сталі мы надта позна ў Львове.

6. Зранку былі мы ў князя Януша Вішнявецкага, кашталяна Кракаўскага, айца жонкі маей, каторы extremis Laboral, адмяні. Пане, тую хваробу, i ў яго абед елі мы; стаіць ён у кляштары Сьв. Антонія ў а.а. францішканаў, каторым suo sumpto [262] касьцёл змураваў, сама ж княгіня, жонка ягоная i матка нашая, de domo Тэафіля зь Ляшчынскіх, у Белым Каменю i таксама decumbit [263] да каторай адсюль дохтар паехаў; вечарам візыты аддаваў розным дамам тут быўшым i інтарэсы свае канчаў.

8. Сёньня з Жоўквы прыехалі дочкі мае; паставіў ix у паненак дамініканіак у кляштары, а сыны ca мною; заўтра да князя павяду.

9. Былі мы на абедзе ў князя кашталяна Кракаўскага з чацьвёра дзецьмі, каторыя князь блаславіў, i ўжо дачок маех болей ня ўбачыў.

12. Абед еў, ужо астатні, з князем надта слабым; вечарам прыбыла княгіня Тэафіля зь Ляшчынскіх Вішнявецкая, кашталянава Кракаўская, матка жонкі маей, зь Белага Каменя, вельмі засмучоная слабасьцяй князя; зь ёю елі мы вячэру; вярнуўшыся да сябе позна, пушчаў кроў з нагі дзеля прэзэрватывы якога няшчасьця.

15. Сёньня князь з панам Богам зьяднаўся; па абедзе браў extremam auctifionem [264] i надта нядобра меўся.

16. Зранку а гадзіне 5 - ай Я. А. князь Ямць Януш Вішнявецкі, быўшы спачатку канюшым, потым маршалкам надворным В. К. Літ., кашталянам Віленскім, ваяводаю Кракаўскім, а нарэшце кашталянам Кракаўскім; нарадзіўшыся ад Канстантага i Уршулі з Хадароўскіх, князёў Вііынявецкіх, ваяводаў Рускіх, айцец жонкі маей а дабрадзей нам, хваробаю канцэру, падагры, фэбры, жаўтухаю змучаны, fatis cessit зь вялікім жалем ня толькі нашым, але ўсей, ад маэстату пачынаючы, айчыны нашай; хай з Богам спачывае, і, хто тое чытаць будзе, прашу за душу ягонай аб трох прывітаньнях найсьвяцейшае Панны. Самой княгіні i жонцы маей кроў пушчана, абедзьвех у вялікай слабасьці застаю.

Сёньня князя, айца нашага несьмяротнай памяці, экзэнтэравана i вялікія каменьні знойдзена ў жоўці; увесь дзень прайшоў на загадах; жонка мая першы раз бачыла княгіню матку сваю, i гэтак абедзьве зь вялікім жалем разьвіталіся.

18. Экспанавана цела князя ў кляштары ў тым жа пакоі, у якім памёр, i экзэквы пачалі сьпяваць, а жонка мая зь дзецьмі выехала раніцой да Жоўквы, куды i я па абедзе пасьпяшаўся, i сталі мы на вячэру ў Жоўкве.

Februarius

(У Львове. - Пер.) Па абедзе цела князя, айца жонкі маей, пакладзена было ў трупу i зь вялікай цырымоніяй занесьлі яго да касьцёла Сьв. Антонія, i пры прыстойным набажэнстве на катафалку пастаўлена; адтуль быў я на вячэры ў Іхмцяў п. п. Ігнацыя i Ганны д Красіцкіх Сапегаў, чэсьнікаў В. К. Літ.

5. Вечарам адправілася экспартацыя цела князя Ямці, айца жонкі маей; працэсія была сьпярша з дванаццаці брацтваў, потым школы, па ix цэхі i магістрат, па ix усе законы juxta gradum suum [265] пры тым in magno freąuentia, na ix Іхмці: Шэптынскі - Луцкі, Главінскі - Львоўскі, суфраганы, Аўгустыновіч - каад'ютар армянскі, Ожга - Кіеўскі біскуп, Выжыцкі - арцыбіскуп Львоўскі, потым ішоў воз з труною, шасьцю коньмі ў капах кармазынавых аксамітных i дванаццаць пакаёвых у такога ж гатунку капах зь літымі сьвечкамі, i гарнізон з аднаго i другога боку дэфіляваў; за возам ішоў я, Іхмці Мыцельскі, кашталян Познанскі з Сапегам, чэсьнікам В. К Літ. у кермаках, таксама з Ульрыкам, канюшым В. К. Шт., i Станіславам, ваяводзічам Наваградзкім, каторыя дзеля францускага ix строю ў плашчах былі; трымалі мы цалун; за намі шмат ласкавых ураднікаў i шляхты, між каторых Ям п. Міхал Жавускі, пісар польны Кар., а нарэшце шэсьцьдзесят маёй драгоніі тую фунэбральную замыкалі помпу, пры гучным біцьці з гарматаў на валах. Першую экзорту меў у касьцёле Сьв. Антонія францішканін, другую перад Галіцкай брамай меў рэфармат, трэцюю ў варотах цьвінтара меў кармэліта чаравічкавы, чацьвертую, ужо ў катэдры, меў езуіт, потым кандукт адпраўлены быў.

6. Спраўленыя экзорты i спушчана цела ў труну; імшу правіў арцыбіскуп лацінскі Львоўскі, i кандукт адпраўлены быў праз чатырох учора названых біскупаў, на месцы пятага там быў Аўгустыновіч, арцыбіскуп армянскі, дужа састарэлы i сівы; па скончаным кандукце пяты кандукт скончыў Ям ксёндз арцыбіскуп лацінскі, каторы й імшы сьв. сьпяваў; потым да гробу, што перад вялікім аўтаром, апупічана труна i пастаўлена пры родзічах цела Я. А. князя Ямці Вішнявецкага, кашталяна Кракаўскага, айца жонкі маей а дабрадзея маяго, пры траістай сальве, як з ручной стрэльбы, гэтак i з гарматаў; хай з Богам ён спачывае, Амэн!

Трактаваў я ўсіх у кляштары а.а. францішканаў у Сьв. Антонія, на месцы сам быўшы засмучонай маткі нашай.


№5-1995. С. 135-161.

Aprilis

4. Спавядаўся я Вялікоднай споведьдзю; на абед прыбыў кн. Сангушка, мечнік В. К. Літ., на каторым абедзе быў і п. падкаморы Кіеўскі; па абедзе разьехаліся ad ргоpria [266] а я рушыуся i начую ў Луцку.

7. Лякарства браў у карчме на Уляніках i ўзяў рэзалюцыю ня ехаць да Любліна, але да дому вярнуцца i там чакаць зьвестак, як справа мая выйдзе.

8. Слабым быў увесь дзень; скончыў 5 - ы том кніжкі «Historiam ećclesiasticam» de М - е Fleury [267].

10. Стаў на абед у Олыцы, застаў жонку маю слабою, дзеці здаровыя, i сам хварэю.

23. Па абедзе зь пісталетаў па цэлі стралялі мы i ўгодкі малжонства нашага пры гучным з гарматаў біцьці адзначалі, бо канчаем шчасьліва 16 - ы рок; енэрал - ад'ютант мой, п. Рэйбніц, падпіў сабе i з каня мала не letaliter [268] шванкаваў, з чым невядома як выйдзе справа.

Majus

6. Другую палову старога замку тут, у Олыцы, муруючы, у фундамэньце ад самай брамы перад дзядзінцам загадаў пакласьці я табліцу срэбную пазалочаную з такою інскрыйцыяй: «Laudetur Jesus Christus [269]. А слова целам сталася i пасялілася між нас» (Эвангельле ад Сьв. Яна 1 - 14. - Перакл.). Хай пахвалёна будзе сьвятая i непадзельная Тройца, цяпер i на вякі вякоў. Амэн. Я. М. Я. (яго міласьць яснавяльможны. - Перакл.) у Імя Панскае на вечную памяць Міхал Казімер i Францішка Уршуля з князёў Карыбутаў Вішнявецкіх Радзівілы, з Божай ласкi князі на Олыцы, Нясьвіжы, Біржах, Дубінках, Слуцку, Капылі, Клецку i Сьвятога Панства Рымскага, грабі на Міры, Шыдлаўцы, Крозах i Белай а дзядзічныя Паны на Жоўкве, Злочаве i Памаранах, ваяводы Троцкія; гетманы польныя В. К.Л., Крэменіцкія, Члухаўскія, Камянецкія etc. Старасты, маючы ўжо Януша Тадэвуша i Пароля Станіслава сыноў двох, Тэафілю Тэклю i Кацярыну Караліну дзьве дачкі, муруючы другую палову замку, у фундамэнце тую табліцу срэбную d. 1 - mo Maji 1741. пaкласьці загадалі, пры асьвячэньні празь Ям ксяндза Ляскарыса, Інфулата тутэйшага, каторы ўсе тыя фундамэнты сьвятою вадой пакрапіў. Па скончанай цырымоніі пайшоў я ў доле із псамі.

28. Спавядаўся я, па набажэнстве Ям п. Мадалінскі, маршалак Люблінскага Трыбуналу Кароннага, прыслаў сына свайго, рэкамэндуючы яго да маяго пешага рэгімэнту ў войску Літоўскім, i каторага я на кадэта акцэптаваў,

Junius

6. Па раньнім абедзе князь Ям Сангушка, мечнік В.К.Л., выехаў да Стэпаньня, а я гатаваў акопы для экзэрцыцыі людзям маім - дабываньня Гарадышча, за чвэрць мілі за Длугашыямі, і людзей туды дзеля абароны паслаў, каманду даў пану Лярзаку, капітану, каторы будзе замак бараніць.

7. Па абедзе пяхоты пад камандай обэрштлейтнанта Рэйбніца выйшлі да абозу пад замачак Гарадыцкі; сам візытаваў я па нёшпары тое мейсца, дзе маюць людзі стаць, таксама i замачак; нанач вярнуўся да Олыкі.

Людзі абозам сталі, i мы ў абозе за Длугашыямі пад Гарадышчам начуем, каторага заўтра Дабываць будзем, а сёньня аблажылі наўкол.

9. На абед да нашага абозу, дзе я з жонкаю i сынамі начаваў, прыбылі: Ям ксёндз Рудніцкі, Япіскап Луцкі, i Ям п. Мыцельскі з жонкаю de domo Канажэўскаю, старасьцянкай Куніцкай, адналоннай сястрою жонкі маёй, i кашталяны Пазнанскія з дачкою Тарэзай Мыцельскаю; як зьмерклася, пачалі дабываць замка i, да дня працуючы, падшанцаваліся надта блізка пад замак; начуем у абозе, i сіла зьехалася кампаніі, толькі адзін ксёндз - япіекап паехаў адпачываць да Длугашыі.

10. На абед прыбыў да нашай кампаніі Ям ксёндз Афтаназы Шаптыцкі, арцыбіскуп Кіеўскі, мітрапаліт усёй Русі; хутка па абедзе выехалі мы з абозу пад фартэцыю, па працяглым штурме вечарам Ям п. Лярзак, капітан ад драгоніі, капітуляваўся, катораму потым даў яму патэнт енэрала - ад'ютанта маяго пры булаве польнай В.К.Л., а дабываў яго Ям п. Рэйбніц, обэрштлейтнант i мой енэрал - ад'ютант; па капітуляцыі елі мы вячэру ў замку, i, хвала Богу, безь ніводнага няшчасьця скончылася, толькі мой паюк Цехоньскі, апаліўшы сукні i сподні, на азадак скардзіцца. Па вячэры Іхмці ксяндзы - біскупы нанач да Длугашыі ад'ехалі, а кашталянства да Мяцельны, i каторых на тыя два мейсцы праводзіўшы, я нанач да абозу да жонкі маёй вярнуўся.

11. Рушыліся мы да Олыкі, заехаўшы да Мяцельны i там у царкве ймшы выслухаўшы; я па сьнеданьні на абед да Олыкі паехаў, пакуль уся абозная кампанія ня зьехалася.

13. Зранку ўсправядлівіўшыся на сьв. споведзі, меў тажсама шчасьце камуніяваць; па сканчэньні набажэнства ўрачыста сьпявана «Те Deum laudamus» пры гучным біцьці з гарматаў іп gratiarum actionem, што сёньня а гадзіне паўночнай канчаю веку маяго 39 гадоў, а пачынаю 40 - ы, каторы хай Пан i Бог мой дазволіць, калі сьвятая яго воля, пражыць шчасьліва; па абедзе, на каторым меў сіла гасьцей, прыйшло места тутэйшае Олыцкае за дадзейым ад мяне прывілеем, каб perpetuis temporibus [270] праз страляньне да тарчы абіралі ў сёньняшні дзень Кароля іп gratiam радзінаў маіх i на тым жа месцы, гэта значыць у замку Олыцкім; у гэты дзень запрасілі мяне, жонку й сыноў маіх, абы зь імі стралйлі да тарчы, i разам віншавалі мяне з радзінамі i імянінамі маемі, куды мы езьдзілі i стралялі; абстраляў нас адзін каваль, каторага, злажыўшы яму пас аксамітны ca щчыра - залатой маленькай табліцай ізь інскрыпцыяй на ёй, места зь вялікім трыюмфам праводзіла яго на ратуш i ўпершыню ў той цырымоніі запісала, а мы да замку вярнуліся; скончыў псальм 39 - ы: «Excpectans expektavi Dominum» [271].

Julius

3. Воды Эгерскія піць пачаў у кампаніі з князем ваяводзічам, п.п. Барташэўскім, Младэцкім - бунчучным маім, i Маклерам, дохтарам маім.

8. Тым жа бавіўся; людвісар ужо другі дзень як топіць картан турэцкі пад Хоцімам за караля Яна ўзяты, але пралічыўся, паганскі сын, ня ўмее, толькі матэрыял псуе.

10. Воды піў; вярхамі праехаўся i цяцерак набіў некалькі пар,, зайца i курапатваў пары дзьве.

12. Пошта варшаўская прыйшла, каторая распавядае, што Гішпане страцілі Картахэну, каторую адмірал ангельскі Вэрнон штурмам дабыў, з чаго спадзяваць трэба вялікай вайны ў цэлай Эўропе, калі ў гэта Француз, Швэд i Сардынец хочуць умяшацца супраць Ангельцаў i іхных калігатаў, гэта значыць цара Маскоўскага, каралевы Вэнгерскай, нашага пана як Электара Саскага i Рэчыпаспалітай Галяндэрскай; каралева ж Вэнгерская яшчэ ў Шлёнску вайну точыць з рэгнантам Прускім, трымаючыся толькі sur la defensive [272].

15. Падпісаў - Унівэрсал да цэлага княства сваяго, загадваючы, што стары звычай, яшчэ ад князя Станіслава Радзівіла, старасты Жмудзкага, быў бы іn рrахі [273] гэта значыць, каб у дзень Сьв. Аргэнта, каторага тут ёсьць mахіmа particula corporis [274] у касьцёле калёгіяцкім, прызначанага патронам цэламу княству, грамады з папамі сваемі ставалі да касьцёлу i той дзень шандвалі, просячы маэстата Боскага, каб праз прычыну таго сьвятога бараніў ад голаду, паветра, вайны агню i градаў i ўсялякай кары Ягонай.

16. Унівэрсал мой учараіпні сёньня шчасьліва быў да скутку прыведзены, i тутэйшая ўрачыстасьць Сьв. Аргэнта зь вялікай фрэквэнцыяй людзей адправілася, за што хай даброта Боская будзе пахвалёна i хай нас з падданствам маім блаславіць.

18. Езьдзіў да Дубішчаў, дзе людвісар нямецкі выліў з гарматы трохфунтовыя, каторыя добра ўдаліся, толькі што позна да ночы муселі мы бавіць, але ж сюды да Олыкі вярнуліся.

29. Зранку па імшьі Сьв. i блаславенстве рушыўся ў дарогу з жонкай маёй, двума сынамі i дзьвюма дочкамі, іп comitatu ксяндза Ляскарыса, біскупа Зэнапалітанскага, i князя Станіслава, ваяводзіча Наваградзкага.

Augustus

6.Сталі мы ў Белай, брат мой, гэта значыць князь Геранім Радзівіл, падчашы В. К. Л,, спаткаў нас у Дубаве з жонкаю княгіняй Тарэзай з Сапегаў Радзівілавай, за грэбляй спаткала нас матка i дабрадзейка мая княгіня Ганна Радзівіллва і, узяўшы нас да карэты, проста да а.а. рэфарматаў завезла; адтуль па скончаным «Те Deum laudamus» прыехалі мы да замку Бельскага.

11. Зранку адправіліся зь вялікай помпай хрэсьбіны Януша i Кароля, сыноў маіх, i Кацярыны, дачкі маёй, каторых хрысьціў Ям ксёндз Ляскарыс, біскуп Зэнапалітанскі, а patrini былі княгіця Яемць матка i дабрадзейка мая з князем Ямцм маршалкам, вуем маім у першай пары, а таксама княгіня братавая мая nomine маткі жонкі маёй з п. пісарам подьным В.К.Л. i княгіня ваяводавая Берасьцейская з братам маім, i увесь дзень зышоў ува ўкантэнтаваньні, я сабе з кансаляцыі падпіў.

October

14. Сталi на папас у Барэліне, дзе мяне князь ваявода Наваградзкі, стараста Бускі, i сіла шляхты i рыцарства спатыкала; па абедзе, уехаўшы паўмілі, сталі мы ў Мінску.

15. Па набажэнстве трактаваў я ўсіх прыбываючых на Трыбунал.

17. Трактаваў увесь Трыбунал у сябе, i Ям п. Масальскі, ваявода Мсьціслаўскі, маршалак трыбунальскі, у мянё быў; вечарам танцавана ў мяне.

18. Пайшлі мы з маршалкам да касьцелу а.а. Soc. Jesu, там, па выслуханай імшы, пайшлі на ратуш, да судовай Ізбы, дзе па ўфундаваньні юрысдык да заўтра адкладзена.

20. Зранку, каля 8 - й гадзіны, вялікі ў судовай Ізьбе галас зрабіўся, i маршалак на стораны закрычаў i зазваніў, уварваліся вялікія людзі са сваемі асобамі i людзьмі дзеля выцінаньня некаторых дэпутатаў, тыя ж, быўшы іn pluralitate [275], на маршалка, на пісара п. Гурка, каторы рэестр трыбунальскі старанам аддаў, маніфэставаліся перад цэлай Айчынаю, што маршалак turnum [276] даць не хацеў, што пісар рэестра пакрыў i што тумултам уварваліся, прыпамінаючы ім ante actu [277] у розных віялэнцыях; стораны, убачыўшы, што я ў справу не мяшаюся, але права i прэрагатывы Трыбуналу пільную, пакуль прашэньня пайшлі, ізноў адступіліся i turnum зачалі, прамітыгавалі дэцызію i, прызнаўшы актарат іn consumatione [278], да паабедзін адклалі.

21. Turbateres tranąuillitatis publicus [279] да рэфлексіі прыходзяць; на розных інтарэсах i канфэрэнцыях стравіў я дзень.

23. Абед еў я ў старасты Бускага, каторага жонкі пачалася кампляцацыя зь Іхм п.п. Сапегамі, гэта значыць - ксяндзом - каад'ютарам Віленскім i лоўчым Літоўскім, роднымі братамі, - аб апецы дзяцей нябожчыка енэрала артылерыі; пачалі мы ўчора ў а.а. езуітаў, працягваем у сызматыкаў, у станцыі Ям п. Ежага Сапегі, старасты Вількамірскага.

November

Раніцой у касьцёле адпраўляў каралявіны сястры маёй, стараставай Бускай, сына маяго i дачкі маёй; каляцыі i баль даваў, каторы трываў аж да дню, срога ўпіўся я, бо надта вялікую кампанію меў мала ня ўсіх тут у Мінску прытомных.

5. Пасьля п'янства хварэў i спаў я аж да гадзіны 4 - й папалудні, потым быў на балі ў Ям п. Масальскага, ваяводы Мсьціслаўскага, маршалка трыбунальскага; брат мой кн. Геранім сюды ў Мінск прыбыў.

6. Абед меў вялікі i танец, i йзноў упіўся, але ўсё ж ня гэтак, як надоечы.

13. Раніцой Жонка мая выехала да Нясьвіжа, а я ўвесь дзень на горла хворы ляжаў.

16. Абед еў у сябе, па абедзе ў ксяндза Валадковіча, рэктара Soc. Jesu ў калегіюму, магутна напіўся з князем Сапегам, каад'ютарам Віленскім, потым у станцыі таго ж ксяндза - каад'ютара ў а.а. бэрнардынаў дакончыў i страшна п'яны спаць, вячэры ня еўшы, паклаўся.

26. Па набажэнстве абед у мяне, вячэра i баль у брата маяго, князя падчашага В. К. Л; пошта прыйшла i прынесла, што кароль наш, як электар Сяскі, увайшоў у лігу з каралём Прускім.

December

6. Адзначалі мы імяніны князя Мікалая Радзівіла, ваяводы Наваградзкага, - мікалаявіны, - i ўсіх у сябе на абедзе меў я, на каторым быў пікмік, гэта значыць, што на абед кожны прынёс сваю патраву, i дужа ў добрай напіўся я кампаніі, потым тых жа самых у сябе на каляцыі меў.

9. Абед еў у лоўчага, i там скончылі мы камплянацыю сястры маей, як маю надзею, шчасьліва; вячэра ў Ям п. Ежага Абрамовіча, дэпутата Віленскага, майго прыяцеля, у каторага часова стаю.

12. Абед зьеўшы ў Ям. п. Тызэнгаўза, старасты Вількамірскага, зь Ям п. Ежым Сапегам, старастам Вількаўскім, у кампаніі рушыліся мы зь Мінска, адкуль сіла нас за места праводзілі; разьвітаўшыся з ласкавымі, уехалі мы мілі 2 i начуем у Прылуках, у двары Ям п. Іваноўскага, гараднічага Мінскага.

13. Нанач шчасьліва стаў у жонкі ў Нясьвіжы.

15. Ям п. стараста Вількаўскі прыбыў, з каторым бавіўся я, быў у Альбе i ў бажантарні.

17. Госьці мае па абедзе ad propria ад'ёхалі, а я, разьвітаўшыся на час з жонкаю маёй, паблаславіўшы дзеці, рушыўся на Валынь.

20. На рацэ пад самым Давід - Гарадком праламіўся на глыбіні, мала й сам не ўтапіўся i людзей не патаціў, i вялікую меў у паперах i рэчах шкоду, i гэты самы Каляндар (маецца на ўвазе Дыярыюш. - Перакл.) у той жа вадзе быў.

31. Позна ў Жоўкве стау; гэты рок канчаю зь вялікімі эвентамі, як то: каранацыя электара Баварскага на каралеўства Чэскае, перамена губэрняў у Маскве, адхіленьне Ганны, княгіні Бруншвэйскай, абвешчанаю на яе мейсца Альжбэтай, цароўнай, дачкою Пятра Вялікага; шчасьліва канчаю гэты рок.

1742

Januarius

1. Шчасьліва гэты рок пачынаю тут у Жоўкве, усправядлівіўшыся перад Маэстатіім Боскім споведьдзю; па набажэнстве прыбылі да мяне Ям ксёндз Аўгустыновіч, каад'ютар армянскі, i ксёндз Mapo, прэфэкт сэмінарыі Львоўскай, Ям ц. Пётар i Валерыя з Шэмбакаў Браніцкія, харужыя Галіцкія i сіла іншых гасьцей, з каторымі ўвесь дзень у добрай бавіўся я кампаніі; быў таксама ў мяне i ca мною прыехаў Ям ксёндз Ляскарыс, біскуп Зэнапалітанскі, інфулат мой Олыцкі.

6. Пошта прыйшла, што Ганна, рэгнантка Маскоўская, княгіня Бруншвэйская, з мужам i сынам Іванам, Імпэратарам, зьвергнутая з урадаў сваех, а Альжбэта, Пятра В. дачка, праклямавана Імпэратаравай, вялікая навіна, няменшая каньюнктура; прошлую рэгентку з мужам i сынам Іванам i дачкою, падобна да Нямеччыны адашлюць, а тая каньюнктура сталася d. 6. Dec. stili noleris [280] мінулага року 1741.

Februarius

18. Сёньня тым постам пачаў мяса есьці, бо мне пост вельмі шкодзіць, але вячэры ў мясныя дні ня буду есьці, у пятніцу i сыботу срога пасьціцца буду; жонка мая перад вячэраю саслабела, блаславі Божа, каб шчасьліва нарадзіла.

19. Зранку а гадзіне перад палуднем 1 - й разьвязаў Пан Бог жонку маю, даўшы нам дачку, каторую вадою хрысьціў ксёндз сьвецкі Вэрнэр, каплан мой, а patrini былі мае два сыны Януш i Кароль з дзьвюма дочкамі, Тэафіляй i Кацярынай, далі імя Людвіка Канстанцыя Барбара, хай шчасьліва гадуецца.

21. Ранкам езьдзіў да Альбы, па абедзе скончыў інтарэсы з п. Міцкевічам i пусьціў яму грабства Мірскае на тры гады; набыў ад п. Яблоньскага Запольле, фальварак пад Мірам, яшчэ ад Ільлініча навечна дадзены.

Martius

14. Стаў я ў Любліне, там у маім палацы дыспазыцыі ўчыніўшы, рушыўся.

15. Стаў у Красным Старе, там пражывае ксёндз Каспар Нясецкі Sос. Jesu, які прысьвяціўшы маёй жонцы трэці том Гэрбарыя сваяго, афяраваў яго мне; ксёндз magnae virtutis et scientiae [281].

18. Стаў шчасьліва ў Олыцы i на розных інтарэсах дамовых бавіў час.

24. Зранку Ў зьвярынцу ў Люмані забілі мы ашчэпамі дзікаў маладых i старых штук 18, праз што імшу прапусьціў я, першы раз у жыцьці маім; па абедзе вярнуўся да Олыкі, там застаў Ям п. Мыцельскага, кашталяна Пазнанскага, з каторым (ужо не цьвяроза прыехаді мы) напіўся моцна; рэзурэкцыя адправілася а гадзіне 9 - й увечары, на каторую прыехаў Ям п. Кароль Сапега, пісар польны В» К. Л. i палкоўнік усарскі каралеўскага знаку ў войску В.К.Л.; балдахін а чатырох драгах нёс я зь Іхмцмі Мыцельскім, кашталянам Пазнанскім, Станіславам i Ювафам Любамірскімі, пасьля каторай скончанай рэзурэкцыі Юзаф Любамірскі, маршалак трыбунальскі, да Любліна, Станіслаў Любамірскі, падстолі Кар., да Роўна i Александрыі, добраў сваіх, ад'ехалі, а мы п'яныя - спаць.

Aprilis

16. (У Любліне на Трыбунале. - Перакл.) пошту ад маткі i ад жонкі маей атрымаў; братавая мая, княгіня Тарэза з Сапегаў Радзівілава, падчашавая В.К.Л., маючы да брата маяго нейкія неўкантэнтаваньні, са Слуцку да бацькоў сваіх ад'ехала, накінуўшы слабога мужа; у Трыбунале В.К.Л. абраны маршалкам Ям п. Жаба, кашталян Полацкі, слушны кавалер.

Junius

13. Стаў у Нясьвіжы, дзе застаў жонку маю i дзеці здаровыя; аб паўночы, уласна гадзіне нараджэньня маяго, гарматы абвясьцілі.

24. Зранку езьдзіў да Снова i там адзначаў імяніны

Ям пана кашталяна Наваградзкага. (Рдултоўскага. - Перакл.), каторы мяне splendide трактаваў; па абедзе вярнуўся да Нясьвіжа, начаваў у месьце, у новай камяніцы, каторую дзеля школы сынам маім выправіў, i на імяніны сына майго старэйшага туды мы ix прыправоджвалі i баль давалі i дзеткам паблаславілі мы.

Julius

2. Зранку спавядаўся з жонкай, першы раз сыны мае, Януш i Кароль, з намі да камуніі прыступалі, каторых нявінны стан Маці Божай аддалі мы, каб у далейшы час у чыстасьці ix кансэкравала; на абедзе сіла гасьцей мелі мы; па абедзе Ям ксёндз біскуп Зэнапалітанскі, грабя дэ Ляскарыс, інфулат Олыцкі, прыбыў зь Белай ад маткі маей; я з кампаніяй быў у Альбе, на баль вярнуўся, дзявочы вечар спраўлялі панны Язерскай, каторая ідзе за Лярзака.

3. Зь вялікай цырымоніяй адправілася блаславенства ў касьцеле а.а. Soc. Jesu, каторае даваў Ям ксёндз Ляскарыс, біскуп Зэнапалітанскі, Ям п. Яну Лярзаку, маяму енэрал - ад'ютанту natione французу, зь Вікторыяй Язерскай, падсталянкай Пінскай, дамай двору жонкі маёй; вечарам той жа біскуп Зэнапаллітанскі ў замкавай капліцы даваў шлюб пры гучным біцьці з гарматаў; потым насталі каляцыі i баль, да дня танцавана пры лічнай кампаніі гасьцей.

27. Стаў у Горадні на тым баку, у кляштары а. а. францішканаў, але ж перавёзься да Горадні i там аглядаў палац мой у рынку, каторы з фундамэнту вымураваць загадаў на пляцы, што купіў у Ям п. Масальскага, ваяводы Мсьціслаўскага на той час, а цяперашнягй кашталяна Троцкага, in Anno 1738, за 2000 талераў бітых; была там малая камянічка, каторую разбурыўшы, на новых фундамэнтах палац мураваны канчаю; аглядаў таксама новы замак, што кароль цяперашні загадаў змураваць у кароткім часе, досыць пекны.

1743

Martius

1. Стаў у Белай, застаў матку маю ў добрым здароўі.

2. Увесь дзень розныя з маткай маёй канчаў інтарэсы; падаравала мне княгіня Яемць матка i дабрадзейка мая амэтыст надта вялікі i чатыры прыборы для канфітураў.

16. Зранку спавядаўея я in gratiam блаславенства Канстанцыі з Сапегаў Сангушкавай, маткі маей, каторая ў сёньняшні дзень перад сьмерцю сваей матку маю блаславіла, з чаго за душу бабкі маёй i in gratiarum actionem за скуткі таго блаславенства камунію браў з рук біскупа Луцкага, каторы ў замкавай капліцы меў сьв. імшу пры целе сьвятога Язафата, арцыбіскупа Полацкага, каторага цела айцу маяму паверана было ў дэпазыт, абы няпрыяцелі не ўзялі падчас інкурсіі, i да гэтага часу кансэрвуецца тут, i сьвятога Патрона руку цалаваў я.

22. Стаў на 9 - ю ўвечары ў Нясьвіжы, жонка i дзеткі здаровыя з ласкі Божай.

25. Зранку спавядаўся i з братам маім канфэраваў; дохтар medicinae Андрэй Маклер, natione сас, каторы ў мяне служыць гадоў 16, лютар, рэвакаваў у дзень сьв. Габрыеля, іn extremis decumbit [282] ўжо munus Sacramentis [283].

26. Раніцой брат мой ад'ехагў да Слуцка, таксама ранкам, а гадзіне 4 - й дохтар Маклер Пану i Творцы сваяму духа аддаў, хай з Богам адпачывае; цела яго зь пекнай цырымоніяй выправодзіў з замку да а. а. езуітаў, да калегіяцкага касьцёлу.

Aprilis

3. Сталі мы ва Урэччы i тут начуем.

4. Агядаў я з братам маім, жонкай i сынамі маімі мануфактуру люстэркавую, нічога пякнейціага i каштоўнейшага ў тым краі быць ня можа.

6. Праз страшна дарогу злую, конна, ледзьве да Нясьвіжа позна на абед прыехаў; потым, з прыбыўшай жонкаю маёй разьвітаўшыся, паехаў да Альбы, да Эрэміторыюму на рэкалекцыю i тут, у Эрэміторыюму, начую.

7. Дай Божа, Пану Богу на хвалу, шчасьліва пачаў я мэдытацыі; дырэктарам - мой каплан сьвецкі ксёндз Вэрнэр, у кампаніі з п. п. Корсакам i Юневічам, рэентамі маімі вайсковымі, Заморскім - рэвізорам, Яцкам Вішнеўскім, карлам маім, i Бачынскім, паручнікам рэгімэнту маяго.

12. Учыніўшы мэдытацыю аб камуніі i споведзі, спавядаўся я ў Эрэміторыюму, потым дзеля імшы i камуніі прыехаў да касьцёлу Collegium езуіцкага, дзе з Божаю помаччу прыступіў i камуніяваў; абед еў у а. а. бэрнардынаў i ў тых жа айцоў празь сьвятыя тыя дні начую.

13. Ардынарыйным бавіўся набажэнствам, гадзіну пры труне Панскай з усім дваром кленчыў.

19. Аддаўшыся Пану Богу, па абедзе з жонкай маёй i дачкой маёй старэйшай Тэафіляй рушыліся мы ў дарогу Віленскую іn comitatu князёў - Станіслава, ваяводзіча Наваградзкага, крайчыча, - Радзівілаў.

26. En familie [284] ўехалі мы іт magno frequentia [285] да Вільні.

29. Ранкам зьехаліся мы да Арсэналу, адтуль пайшлі да ватывы, па каторай да Ізбы; мы, хаця абодва з князем ваяводам Віленскім сэнатары былі, але дзеля розных рэфлексій не хацелі ісьці да Ізбы, таму даручылі onus [286] слуханьня прысягі на Іхмцяў п. п. Марцінкевіча, падсудка, i Петрусевіча, падваяводу, - Віленскіх; да прысягі дапусьцілі: зь Вількаміра Іхм п.п. Дамброўскага i Гінтаўта; з Трокаў - Акольскага i Кашыца; з Горадні - Юндзіла i Храйтовіча; з Коўна - Бужынскага i Хэлхоўскага; з Упіты - Страшэвіча і Лапацінскага; з княства Жмудзісага - Нагурскага, Камновіча i Белазора; са Старадуба - Гімбута i Стравінскага; з Полацка - Рыпінскага i Корсака; з Пінска - Арэшку i Каржэнецкага; з Оршы - Басілеўскага, Александровіча; з Мазыра - Сапегу, лоўчага В.К.Л., Сянкевіча; arbitris [287] абралі маршалкам Трыбунальскім Ям пана Міхала Сапегу, лоўчага В.К.Л., пісарам кадэнцыі Літоўскай пана Бужынскага, інстыгатара Літоўскага, падскарбім Хэлхоўскага, дэпутатаў Ковенскіх; потым усіх пры гучнай страляніне з гарматаў трактаваў князь ваявода Віленскі, i я быў.

30. Маршалкам Духоўнага Трыбуналу абралі пана Юндзіла; маршалак вялікага кола нас усіх трактаваў, таксама пры гучнай страляніне.

Majus

19. Раніцой адправілася ў касьцёле блаславенства, а вечарам шлюб п. Гераніма Тшціньскага, губэрнатара i камэнданта маяго Жалкеўскага, з Яемцю паннай Ганнай Бачынскай, дамай фрауцымэру жонкі маей, пры дачцэ маей Тэафілі быўшай, каторая гэтак да яе прывязалася, што каму вясельле, а дзяўчынцы ў пятым року смутак, так шкадуе панны сваёй; быў на абедзе i каляцыі Ям пан на Рдултаве Рдултоўскі, кашталян Наваградзкі, i ciла іншых гасьцей, i баль позна ў ноч трываў, зь вялікай i пекйай апарэнцыяй гэты акт скончыўся, хай рэшту Пан Бог панству маладому дапамагае; шлюб даваў ксёндз Дэ ля Тур, архідыякан Беларускі, плябан Нясьвіскі.

October

9. Уехаўшы мілі 3, сталі мы ў Белым Стоку, а чвэрць мілі спатыкаў мяне Ям пан Ян Клемэнс Браніцкі, харужы i гетман польны Кар., каторы нас прымаў пры гучным біцьці з гарматаў, тое ж самае было i падчас абеду, пасьля каторага прыехаў Ям ксёндз біскуп Луцкі, каторы з намі на замку начаваў i вячэру еў; можна прызнаць, пёкна гетман тую рэзыдэнцыю рэпараваў.

13. Стаў у Горадні i застаў маіх двух сыноў, Януша i Кароля, каторыя з ласкі Божай добра з навук прафітуюць; застаў таксама палаЦ свой досыць пекна вымураваны i маю надзею, што на Сойм будзе ва ўсім скончаны.

December

4. Стаў у Любліне i застаў ужо апублікаваны мой дэкрэт, каторым, хвала Богу, справядліва прызналі мяне дзедзічам усіх добраў Сабескіх, камплянацыю маю, як няслушную, скасавалі, і, дзякаваць Богу, выйграў я i прызнаю, што справядлівасьць ніколі пакрыўджана быць ня можа. (Маецца на ўвазе працяглая судовая справа М. К. Радзівіла з ваяводам Сандамірскім Янам Тарлам аб частцы спадчынных маёнткаў Сабескіх, якая разглядалася на Трыбунале ў Любліне i была вырашаная на карысьць Радзівіла. - Перакл.)

31. Жонка мая йзноў захварэла, i гэтак ня надта вясёла канчаю рок, але з ласкі Божай шчасьліва, бо здароу i з гонарам скончыў, хай імя Езус будзе нахвалена на вякі, i гэтую працу маю posteritatis [288] аддаю, хай кожны выбірае - што будзе даспадобы для яго i дабру айчыны патрэбнага, а хай адкіне тое, што яму не падабаецца, я тое чыніў водлуг часу i цыркумсьлянцыі i для маёй памяці i для дзетак маіх, каб бачылі, што ўтрымліваў фартуну маю, хлеб in sudore mei [289] еў, каторы, як справядліва набыты, дык хай маім дзеткам у сыт ідзе, аб тым Бога я прашу.

1744

Januarius

1. Зранку на галаву хварэў, аднак жа шчасьліва пачаў гэты рок ад споведзі i камуніі, каторыя хай даброта Боская міласьціва прыйме, i ўвесь гэты рок мне блаславіць; меў гасьцей досыць.

16. З Копысі пан Мажэйка прыбыў, каторы чыніў рэляцыю, што хлопства стараства Крычаўскага збунтавадася i шляхту наяжджаць пачалі.

Februarius

7. Атрымаў не экспэдыцыю, але пашквіль ад ваяводы Сандамірскйга, на каторы не адпісаў; елі ў мяне абед Іхмці Гоздзкі, кухмістар Кар., Падоскі, стараста Добжынскі, па абедзе да Львова ад'ехалі, адкуль ранкам прыехалі Іхмці ксёндз - біскуп Зэнапалітанскі зь Ям панам Чарнецкім, я сам увесь дзень на га лаву хварэў.

9. Зранку езьдзіў аглядадь людзей маіх, штo да заезду сабраў, пры гэтым паведамляю, што Іхмці п.п. Юзаф Патоцкі, ваявода Кіеўскі, гетман в. Кар., Антоні Бельскі, ваяводзіч Львоўскі, i Сухоцкі, старасьціч Полацкі, на абед прыехалі ca Львова i тут начуюць; па вячэры прыбыла Яемць пані Людвіка з Мнішкаў Патоцкая, ваяводавая Кіеўская, гетманавая в. Кар. зь Яварова.

10. Ураднік мой Ям п. Чарналускі, падстараста Луцкі, паехаў да Кулікова (адзін ca спрэчных маёнткаў, каторы Тарла меў вярнуць Радзівілу. - Перакл.) і, акт запісаўшы, да заўтра адклаў кандэсэнцыю, пры тым ізноў падаўшы пункты да прымірэньня.

12. Ранюсеньнка сабраныя людзі мае ў Кулікоў уварваліся, асабліва п. Блахэнцкі, ротмістар ардынацкі Нясьвіскі, катораму моцна дасталося, i дзевяць зямянаў пастраляна, аднак жа Кулікоў адабралі, а людзі ваяводы Сандамірскага, там баронячыся, пайшлі да Кукізава.

13. Людзі мае адпачывалі, аднак жа нанач пацягнуліся да Команава, i там я начую. Ям п. Жэвускі, ваявода Падольскі, быў у мшне i да Львова па вячэры ад'ехаў. Адзначылі мы шчасьліва гадавіны жонкі маей, каторая канчае 38 гадоў, дай Божа да ста год; сьпявана «Те Deum Laudamus» пры гучным біцьці з гарматаў.

Людзі мае пад камандай п. Бэкера, палкоўніка маяго ардынацкага, забралі безь ніякай страты Кукізаў, у каторым узялі 8 гармат, каторыя загадаў я да Жоўквы завезьці.

15. Тыя ж людзі мае таксама занялі Ярычаў без страты i пайшлі да Сасава дзеля адпачынку; перадаваў мне тыя добра Ям п. Чарналускі, падстараста Луцкі.

16. Ранкам гарматы прывезена i ардынанса кампутовым людзям, каб fortiter et viriliter [290] баранілі тых добраў; я спавядаўея ў касьцёле калегіяцкім i гадзіну Брацтву Лёрэтанскаму, што ў Празе ў а.а. капуцынаў, кленчыў, потым добрай кампаніяй бавіўся.

19. Па раньнім абедзе выехаў я да Кулікова, там мяне падданства ўрачыста вітала, адтуль уехаўшы паўмілі, быў у Аднове, етуль уехаўшы, быў у Кукізаве, тым жа спосабам падданства мяне вітала; ізноў мілю ўехаўшы, стаў у Ярычаве, тым жа спосабам вітаны быў ад падданства і тут начую; ёсьць гэта месты, каторыя ваяводам Сандамірскім спустошаныя, magno molu [291] атрымаў я, далібог, крывавым, кажучы, потам.

20. Папасаваўшыся ў Фірлеяве, адтуль даў я ардынанс, каб людзі мае йшлі на ўсю ноч пад Памараны, сам, мілі 2 уехаўшы, начую ў Белым Камені.

21. Атрымаў зьвестку, што ўраднік маім людзям перадаў Памараны i ўжо ў маёй пасэсіі застаецца; тут з сабой маю ў кампаніі Іхмцяў ксяндзоў Шаптыцкага, суфрагана Луцкага, Ляскарыса, Зэнапалітанскагй біскупа, Іхмць Сапегу, пісара польнага В. К. Літ., Браніцкага, харужага Галіцкага, Чарнецкага, старасту Пакутынската.

22. Сёньня ўраднік перадаў Рэмізава, Ошклосы, Загорац, i шчасьліва маю ix у пасэсіі; да жонкі маёй пісаў я; п. Пяткевіч, пад Куліковым пастраляны, памёр.

24. З Жоўквы маю, што дачка мая Канстанцыя Людвіка захварэла, таксама i жонка мая; пана маёра Тшціньскага выправіў да Памаранаў з ардынансам, каб людзі мае рушыліся; пад Злочаў i заўтра нанач сталі ў Князі.

25. Маёр Тшціньскі прыбыў з рапартам, што людзі сталі ў Князі i таксама палкоўнік ад выбарнай стражы Ляшчынскі, каторых я зараз экспэдаваў з ардынансам, каб заўтра да дня атакавалі Злочаў.

26. Зранку людзі мае шчасьліва дабылі Злочаў i людзей ваяводы Сандамірскага да замку загналі, у каторым i сам ваявода затварыўся i людзі; трымаць буду ў аблозе, покі гола дам не выганю; зь ніводнага боку не страляна а ні шаблі не дабыта; я бавіўся тут у Белым Камені сваёй кампаніяй.

Martius

1. Замак у Злочаве маемі людзьмі абложаны; праціўны бок хацеў разабраць парканы, але мае людзі ад ix адагналі i фурвахт мой падступіў бліжэй да замку.

2. Пана Гоздзкага, кухмістра Кар., загадаў да замку пусьціць; ізноў хацелі паркан разбурыць, а мае адбілі, а чыніць гэта кавалерыя ваяводаўская, каторая пад замкам стаіць, i зноў фурвахт мой наблізіўся да замку; няпрыяцеля каней дваццаць сёньня выйшла на гасьцінец Сасаўскі.

3. У Злочаве яшчэ замка пільную, i ўжо пачалі з камэндантам маім панам Бэкерам, палкоўнікам гарнізонаў маіх, карэспандаваць, да яго пісаў пан Гоздзкі, кухмістар Кар., а ён яму адпісаў да разуменьня.

6. Ca Злочава маю рапарт, што Ям пан ваявода пачынае ўжо ўмаўляцца аб адступленьні з фартэцыі, як жа прыяцелі ягоныя Іхмці п.п. Юзаф Вандалін Мнішак, кашталян Кракаўскі, i Юзаф Патоцкі, ваявода Кіеўскі, гетман в. Кар., упрошваюць; па абедзе сюды прыбылі Іхмці Патоцкі, крайчы, Асалінскі, стараста Прылуцкі, Грушчынскі, шамбэлян Яго Каралеўскай Мці, i розныя media pacis [292] прапанавалі выправаджэньня ваяводы Сандамірскага са Злочава, і, нядоўга бавячы, адтуль да Злочава ад'ехалі, заўтра там абяцаўшы быць.

7. Прыбылі Іхмці крайчы, стараста Прылуцкі i шамбэлян Грушчынскі, i пісаў пан крайчы да мяне ліст з такімі прапазыцыямі, каторых я акцэптаваць ня мог i адпісаў negative [293] на ўсё.

8. Яемць Альжбэта з Браніцкіх Тарлава, ваяводавая Сандамірская, хацела дла замка ехаць, да мужа, што ў Злочаве сядзіць, але пусьціць не казаў, апасаючыся здрады, бо мог бы яе муж пакінуць, а сам з замку выехаць, дык з дамай трудней было б ваяваць; яшчэ цяпер да мяне прыходзіць, бо яна, ваяводавая, мне сястра іn tertio gradu [294] мы ж тут з княствам ваяводзтвам Віленскім сваёй бавіліся кампаніяй.

9. У Злочаве пачалі трактаваць з панам Бэкерам, палкоўнікам ардынацкім маім, камэндантам людзей маіх; пасярэднікі - вышэйазначаныя Іхмці крайчы Кар., стараста Прылуцкі i шамбэлян Грушчынекі; сталася на тым, што заўтра выедуць з замку i зь места, толькі падводаў патрабуюць як найболей, што ім дазволена, а мы тут адзначалі імяніны жонкі маёй Францішкі.

10. Шчасьліва а гадзіне 11 - й замак маім людзям перададзены, а сам Ям п. ваявода Сандамірскі Ян Тарла зь людзьмі сваемі ad propria ад'ехаў на Львоў.

11. Зранку рушыліся мы з князем Ямцм ваяводам Віленскім, гетманам В.К.Л., i самой княгіняй і празь мілю саленна ўехалі мы да Злочава i ў замку абед елі; паспольства зь вялікім сэрцам нас прыймала, i тут начуем.

12. Дзень гэты тут, у Злочаве, на розныя дыспазыцыі стравіў; адвэрсар мой, дан Тарла, ваявода Сандамірскі, у Навасёлках дагэтуль бавіць; сёньня да Львова рушыўся, свае зганяць фурыбунды, але я з таго кпіў, i дазволіць Пан Бог, што на прышлым Трыбунале йзноў гуляць буду гэтак жа шчасьлхва i справядліва.

13. Зранку, учыніўшы дыспазыцыі, распусьціў людзей коных ad propria, толькі 400 пяхоты пакінуў, каб да 25 - га затрымаліся, дзеля выседжваньня чатырох тыдняў пасэсіі, па сканчэньні каторых да сваех разыдуцца гарнізонаў; рушыліся мы з княствам.

22. Шчасьліва стаў у Ольцы, дзе застаў жонку маю хвораю.

26. Ранкам атрымаў пошту, каторая данесла, што адбыўся па многіх сутычках паядынак паміж ... (пропуск у тэксьце. - Перакл.) i Ям панам Панятоўскім, падкаморым Кар., страляліся на пісталетах i абодва схібілі, як дайшло да шпад, першы на пляцы застаўся, другі моцна паранены, ледзьве не сьмяротна, а была тая справа пад Варшавай у Марымаве; таксама, што брат мой ня скончыў інтарэсу Нэйбурскага ў Караляўцы з панам Бэкешам, тое для мяне новая турбацыя.

Aprilis

3. Рана стаў у Белай, застаў матку маю надта слабою, пры сьлепаце паралізам парушоная, хай Пан Бог тыя слабасьці адменіць у здароўе; застаў Ям ксяндза Кабельскага, біскуца Луцкага, дзень той на смутку i набажэнстве прайшоў.


№6-1995. С. 170-199.

1744

Aprilis

11. Хворы й слабы, разьвітаўшыся з княгіняю Яемцю, маткаю маёй, рушыўся я да Любліна.

12. Прыбыў у параксызьме да Любліна, праз што ня мог асыставаць да ўезду Ям пана Морскага, маршалка трыбунальскага; наведаў мяне ў параксызьме Ям ксёндз Высоцкі, прэзыдэнт Трыбуналу Кар., i мае дэпутаты, а таксама i князь Ямць ваявода Рускі, ды Іхмці пп. Валынскі i Падольскі ваяводы.

22. Сярэдне меўся, ані дрэнна, ані добра, праз што увесь дзень з палацу не выходзіў; ла вячэры дадалася новая хвароба - рэтэнцыя моцная ветраў i урыны, дзеля чаго кроў з нагі апоўначы пушчаў.

25. Учора прыбег да мяне бягун Давыд, але мне сёньня толькі паведалі, што жонка мая небясьпечна захварэла i ў сераду астатняе брала памазаньне, хай пан Бог адменіць.

29. Зранку выехаў да Пулаў in comitatu Ям ксяндза Шаптыцкага, суфрагана Луцкага, Антонія Любамірскага, ваяводзіча Чарнігаўскага, Станіслава Радзівіла, палкоўніка маяго пешага рэгімэнту Булавы польнай В.К.Л., княжыча ваяводзіча Наваградзкага, i Ям пана Скжатускага, падчашага Перамыскага, і, уехаўшы міляў 6, на абед сталі мы ў Пулавах, у князёў Іхмосьцяў Аўгуста i Марыі зь Сяняўскіх Чартарыскіх, ваяводаў Рускіх, каторыя міла нас прынялі; засталі мы там князёў - біскупа Познанскага i Міхала з Тарэзаю з Валенштэйнаў, падканцлераў В.К.Л., таксама Антонія - лоўчага Кар., Канстанцыю i Аляксандру - падканцляранак В.К.Л. Чартарыскіх - i іншых сіла гасьцей, i тут у Пулавах у палацы начуем.

Majus

2. Быў на ратушы, але справа мая, каторай спадзяваўся з пацыенцыяй, не прыпала in mala hora [295].

9. Пачалася мая індукта i рэпліка, дай Божа шчасьліва! Прыйшла зьвестка аб сьмерці Ям пана Патоцкага, кашталяна Брацлаўскага, у сваіх добрах на Пакуцьці.

20. Сёньня ранкам публікаваны дэкрэт i чытана яго; выйграў я справу, замацавана мінуларочны дэкрэт, абвешчана standum per omnia decretum [296], рахаваньне сумы прызначана feria 3 - to post Pentecostes [297], інкрізыцыя i кандэцэнцыя in sex post exsolutam summam [298], за што хай будзе пан Бог пахвалёны навякі.

Junius

1. Шчасьліва стаў у Варшаве ў палацы маім над Віслай на Кракаўскім прадмесьці, пры кармэлітах босых; вячэру еў у княгіні Яемці з Морштынаў Чартарыскай, кашталянавай Віленскай, удавы, i ўжо застаў у Варшаве дзьве каралеўны, каторыя ў пятніцу тут сталі.

2. А 4-й зранку Аўгуст III, кароль, шчасьліва нам пануючы пан, з каралеваю Марыяй, арцыкнязёўнай Аўстрыяцкай, дачкой Юзафа, колішняга цэсара, паняй нашай міласьцівай, з Чанстаховы праз 18 гадзін дарогі тут стаў, але ж мы пана ня бачылі, бо зараз жа панства пайшлі да спачынку; я зранку меў той гонар быць на аўдыенцыі i ix павітаць.

3. Вечарам прыбыў ксёндз Ян Ліпскі, кардынал, біскуп Кракаўскі; на маршалкоўства надворнае Кароннае прысягнуў Ям п. Вандалін Мнішак, падкаморы Літоўскі.

4. Былі мы зранку на пакоях у палацы каралеўскім на Кракаўскім прадмесьці, дзе панства цяпер летам становіцца, i juxta gradum [299] у каратах асыставалі мы панству да касьцёла Сьв. Яна; там Ям ксёндз Францішак Кабельскі, біскуп Луцкі, pontificaliter імшу сьпяваў, потым была працэсія па месту, каторай exemplariter [300] панства асыставала, я зь іншымі міністрамі балдахін насіў; абед еў з каралеўствам, дзе панства пацеху зрабілі сабе, бо казалі есьці ў аднаго стала i мне i Ям пану Тарлу, ваяводу Сандамірскаму, каторы, атрымаўшы суму маю водлуг дэкрэту ва Львове, сёньня сюды прыбыў, i гэтак няміла на сябе паглядалі мы, але ж пілі мы за наша здароўе.

7. На пакоях зранку, там адбылася працэсія Сьв. Крыжа Ў палацы пры пекна прыбраным аўтары, каторай панства асыставала, а цэлебраваў Ям ксёндз Андрэй Залускі, біскуп Хэлмінскі, канцлер Кар.

10. На пакоях прысягалі Іхмці - Ежы Сапега на ваяводзтва Мсьціслаўскае, Салагуб на кашталянію Жмудзкую, Ян Мнішак на падкаморства В.К.Л., ксёндз Любенскі на пісарства Кар.; абед у сябе i сіла гасьцей меў я.

13. Ранкам у а. а. бэрнардынаў у Чэрняхове пры трупе Сьв. Баніфацыя спавядаўся i камуніяваў, дзякуючы Пану Богу, што сёньня канчаю рок 42 - гі веку маяго, а 43 - ці immediali [301] а поўначы пачынаю, дай Божа, каб шчасьліва i пачціва водлуг запаветаў Боскіх; па абедзе езьдзіў да Кашараў Марымонту i Бялянаў, вечарам вярнуўся да Варшавы.

15. З пакояў абед еў я ў Іхмосьцяў п.п. Панятоўскіх, ваяводаў Мазавецкіх; па абедзе расхварэўся на камень, надта нядобра меўся, барані Божа такой хваробы.

17. Ранкам пушчаў кроў з нагі i непараўнальна лепей маюся, i сіла пяску выйшла зь мяне i тры камяні; пошту ад жонкі маёй атрымаў, каторая дагэтуль, на пакуту маю, у слабым застаецца здароўі, дай ёй, Пане, здароўя, каб мы зь ёю абое на хвалу яго сьвятую пажылі сабе разам.

19. Да маёй жонкі экспэдаваў баяра пасыльніка, празь яго паслаў ордэр Сьв. Крыжа для маёй жонкі ад цэсаровай Эльжбеты, удавы Кароля VI; на пакоях з папствам разьвітаўся, па абедзе схадзіў да кляштару п.п. сакрамэнтак Варшаўскіх i з каралеваю разьвітваўся.

Augustus

1. Дзеці мае, тэта значыць Ясь i Карусь, прыехалі да мяне, з каторымі, сустрэўшы ix мілі за 3, зь вялікім укантэнтаваньнем суседзяў, духавенства i падданства ўехаў я да Нясьвіжа зь Ям п. Рдултоўскім, кашталянам Наваградзкім, каторы нас пад цагельняй спаткаў; былі мы на нешпары ў а.а. бэрнардынаў, у замку начуем.

3. Адзначалі мы зь Ям. п. кашталянам Наваградзкім каралеўскія імяніны i фэст Ordinis Aquilae Albae [302] пры гучным біцьці з гарматаў.

7. Дужа быў зальтэраваны, паколькі прыехаў Заянчкоўскі ад жонкі маёй са Стэпаньня, даносячы, што дачка мая наймалодшая Людвіка на сьмяротнай ляжыць пасьцелі; вечарам прыбег драгон з навінаю, што дня 4 - га ліпеня а гадзіне 5 - й зранку споўніўся вырок Боскі, за што хай будзе імя Яго пахвалёнае, зь вялікім а нязьмерным жалем абодвух нас бацькоў памерла Людвіка Канстанцыя Барбара, нарадзіўшыся дня 19 лютага 1742 перад палуднем а гадзіне 1 - й; цяпер асьцерагаюся аб жонцы маёй, абы з жалю не разбалелася, хай мяне сам Пан Бог на ўсіх тых пакутах суцешыць i хай хаця б тыя чацьвера, што з намі, бацькамі, жывуць, у добрым кансэрвуюць здароўі.

15. Вечарам, даведаўшыся, што жонка мая едзе, выехаў i, уехаўшы мілі 4, начую ў Сеняўцы.

16. Мілю праехаўшы, зьехаўся з жонкаю маёй, Тэафіляй i Каралінай, дочкамі маймі, i хлапцамі маемі, каторыя першыя насустрач матцы выехалі; елі мы абед у Сеняўцы, потым, мілі 2 уехаўшы, начуем у Клецку; жонка мая па гэтак цяжкай хваробе i вялікім жалю з ласкі Божай здаровая.

17. Сталі мы ў Нясьвіжы, места i кагал з цырымоніямі прымалі жонку маю.

27. Рэчы ўкладаць загадаў, гарматаў штук шэсьць з майго арсэналу выправіў да абозу.

28. Зранку ілінэрарыюм у касьцёле ўзяў, таксама i бунчук мой пасьвяціў Ям ксёндз рэктар Бжазоўскі; па абедзе шчасьліва рушыўся з жонкай маёй i дзецьмі, i, уехаўшы мілі 4, начуем у Міры.

September

1. Ранкам эквіпаж мой шчасьліва рушыўся ў дарогу, па абедзе я сам вырушыўся з жонкаю i двума сынамі, дачок

абедзьвюх пакінулі мы ў Карэлічах; уехаўшы мілі 3, начуем у Наваградку, туды едучы, знайшлі мы паміж Палонным а Барацінам, зьехаўшы зь першага мастка, дзьве крыніцы, адна мінэральная дзеля піцьця, другая сярністая, каб купацца.

7. Жонку маю ў Мачульнай пакінуў, а сам да абозу выехаў пад Рось.

8. Войска сьцягваецца, я ў Poci спавядаўся, i казаньне пекнае меў ксёндз Вэрнэр, мой каплан; жонка мая да абозу выехала, сын мой Кароль заступіў першы раз на пляцовую варту.

9. Аб'яжджаў пляц на попіс войска, сын мой Януш на пляцовую варту заступіў ca знакам сваім, першы раз абаім хлопцам трапляецца начная варта, хай ім даброта Боская дапаможа, каб здаровыя, сьпярша Богу, а потым Айчыне верныя, пачціва i доўга служылі i дом свой, значыцца народ Радзівілаўскі, гэтак жа, як продкі нашыя, усьпіралі.

10. Зранку войска выйшла на поле, наперад пярэдняя стража, потым правае крыло i левае выступіла, на рэзэрве драгонія; сума гусарскіх харугваў 3, петыгорскіх 12, пярэдняй стражы 17, драгоніі швадронаў 7, i ўсіх зь Ям. п. Каролем Сапегам, пісарам польным В.К.Л., папісаў я, i, дзякаваць Богу, прыстойнае застаў войска; потым, як вярнуліся мы, урачыста трактаваў пры гучным біцьці з гарматаў маіх уласных, што з арсэналу Нясьвіскага.

11. Пратрубіць казаў да заўтрашняга рушаньня i даў каманду Ям. п. Каролю Сапегу, пісару польнаму В.К.Л., як палкоўніку каралеўскаму гусарскага знаку, абы ў марты, падзяліўшы на швадроны, вёў войска за Заблудаў pro die 19. praesentis [303], дзе я знаходзіцца буду.

12. Сталі мы з жонкай маёй i сынамі ў Горадні, у палацы маім новым драўняным начуем, бо немагчыма ў мурох з таго, што сьвежыя.

15. У палудзень атрымаў ведамасьць, што сёньня ранкам князь Ямць Міхал Сэрвацы Карыбут князь на Вішняўцы i Збаражы Вішнявецкі, ваявода Віленскі, гетман в. В.К.Л., асіраціўшы жонку сваю а маю родную сястру, засмуціўшы Айчыну i войска, што ў полі зараз стаіць пад маёй камандаю, навякі неаплаканы сэнатар i вялікі міністар у Мерачы dęsijt vivere [304], каторы хай з Богам спачывае! У року веку свайго 64 - м; хто чытаць будзе, прашу аб трох за душу ягоную прывітаньнях Анёльскіх. Я з жонкаю маёй рушыўся з Горадні, і пераплыўшы паромам Нёман, на другім баку начуем.

18. Стаў у Заблудаве, i тут на двору начуем; жонка мая з турбацыі саслабела; дывізія, што пад Росьсю стаяла, увайшла да абозу, што недалёка ад места стаіць.

20. Ранкам увайшла да абозу Керсьненская дывізія, i, уваходзячы, папісаліся гусарыі 3 харугвы, петыгорыі 13 пад камандай Ям. п. Скуміна - Тышкевіча, старасты Жмудзкага, каторых папісаўшы, паехаў я да Белага Стоку i там меў гонар застаць караля, шчасьліва нам пануючага з каралеваю; меў аўдыенцыю ў панства, атрымаўшы запэўненьне, што pro die 24 praesentis панства будзе ў абозе і папіша войска; нанач вярнуўся да абозу; князь ваявода Наваградзкі з княгіняю самой да абозу прыехалі.

22. Прабацыя цэлага войска была, як будзе перад панам, шых быў такі: у полі на правым крыле полк Каралеўскі татарскі, швадрон рэгімэнту Каралеўскага i маяго рэгімэнту 2 швадроны; петыгорыя: харугва карал я Ямці - паручнік Агінскі, абозны В.К.Л., харунжы Сасноўскі; харугва каралевіча Ямці Ксавера - паручнік Валовіч, рэфэрэндары В.К.Л., харунжы пан Матушэвіч; харугва вялікай булавы - паручнік Ям. п. Сьлізень, харунжы Ям п. Вал; харугва Ям п. кашталяна Троцкага Масальскага - паручнік Ям п. Міцюта, харунжы Ям п. Статкевіч; харугва кн. Радзівіла, ваяводы Наваградзкага, - паручнік Ям п. Лопат, харунжы Ям. п. Кужанецкі; харугва Ям п. Агінскага, кашталяна Вітабскага, - паручнік Ям п. Рысінскі, харунжы Ям п. Карніцкі; харугва Ям пана Салагуба, падскарбяга в. В.К.Л., - паручнік Ям п. Храпавіцкі, харунжы Салагуб; харугва Ям п. Пацея, стражніка В.К.Л., - паручнік Радашынскі, харунжы п. Жыжэмскі; харугва кн. падчашага В.К.Л. Радзівіла - паручнік п. Кжыўкоўскі, харунжы п. Ежы Абрамовіч; харугва кн. Чартарыскага, лоўчага В.К.Л., - паручнік п. Салагуб, харунжы п. Адахоўскі; харугва Ям п. Агінскага, старасты Ушпальскага, - паручнік п. Пюра, харунжы п. Пюра; харугва кн. Януша Радзівіла, ардыната Нясьвіскага, сына маяго, - паручнік п. Юрэвіч, харунжы п. Чарнецкі. Гусарыя князя Сангушкі, маршалка в. В.К.Л., - паручнік Валадковіч, харунжы Нарніцкі; харугва вялікай булавы - паручнік Скумін - Тышкевіч, стараста Жмудзкі, харунжы Акольскі fatis cessit [305]; харугва каралеўская - паручнік Сапега, пісар польны В.К.Л., харунжы Корсак; харугва каралевічава - паручнік кн. Ежы Радзівіл, стараста Любоціынскі, маршалак Трыбунальскі, харунжы Храптовіч; харугва мая - паручнік Даманскі, харунжы Рэйтан; харугва кн. Чартарыскага - паручнік Ланеўскі, харунжы Шорць. Левае крыло петыгорыя: харугва пана Косьці, судзьдзі вайсковага, - паручнік Яжэўскі, харунжы п. Косьця; харугва кн. Кароля Радзівіла, ардыната Нясьвіскага, сына маяго, - паручнік п. Завіша - Ружыца, харунжы п. Плятар; харугва п. Міхала Сапегі, лоўчага В.К.Л., - паручнік Сасноўскі, харунжы Палітальскі; харугва кн. Радзівіла, крайчага В.К.Л., - паручнік п. Скажэўскі, харунжы п. Конец; харугва Ям п. Тадэвуша Агінскага, пісара в. В.К.Л., - паручнік п. Гарадынскі, харунжы п. Ляговіч; харугва Ям п. Кароля Сапегі, пісара польнага В.К.Л., - паручнік п. Пянтковіч, харунжы Абрамовіч; харугва Ям п. Яна Сапегі, канцлера в. В.К.Л., - паручнік п. Бухавецкі, харунжы Аўсяны; харугва Ям п. Панятоўскага, ваяводы Мазавецкага, - паручнік Радзімінскі, харунжы п. Панятоўскі; харугва кн. Чартарыскага, ваяводы Рускага, - паручнік п. Горскі, харунжы п. Гродзь; харугва п. Пацея, ваяводы Троцкага, - паручнік п. Забела, харунжы п. Эйсмант; харугва мая - паручнік п. Ельскі, харунжы Гімбут; харугва найясьнейшага каралевіча Ямці - паручнік Ям п. Агінскі, пісар в. В.К.Л., харунжы Вазынскі. Драгонія: два швадроны лейбрэгімэнту, адзін швадрон вялікай Булавы В.К.Л. Пярэдняя стража: полк польнай Булавы мой, полк вялікай Булавы; харугва петыгорская Ям п. Барановіча, стражніка польнага В.К.Літ., - паручнік п. Міхневіч, харунжы Барановіч; усе тыя пекна папісаліся.

24. Ранюсенька ўшыхаваў гэтак харугвы, як надоечы на пробе; кароль Ямць пад бунчуком, каралева Яемць у карэце, каралеўны дзьве ў другой карэце за каралём, што ехаў конна, ехалі; як да войска наблізіўся, з абозу агню сто разоў давана было, потым панства ад канца да канца лініі аб'ехала, потым да сайванаў падалося, i там, з каня зьлезшы i з карэтаў, пад сайванамі назіралі, як усё войска маршыравала, каторае я вёў з булавою ў руцэ, едучы ў корпусе перад гусарыяй (гэтая падзея адлюстравана на вядомым габэлене, што зараз захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Кракаве, у Нясьвіскай галерэі, пэўна, існаваў i адпаведны абраз, цяцер невядомы. - Перакл.); як войска ўвайшло да абозу, каралёў запрасіў я да майдану маяго на абед i там уставічна з гарматаў біць загадаў і, частуючы пана, сам вельмі ўпіўся; сыны мае Януш i Кароль аддавалі зь пекнай прамовай i прэзэнцыяй ордэр па князю кашталяну Кракаўскім, айцу жонкі маёй а сваім родным дзеду; па абедзе кароль ад'ехаў да Белага Стоку, каторага я праводзіў аж да пляцовай варты, i цяжка з каня шванкаваў.

26. Ранкам войска рушылася з абозу на свае кансыстэнцыі, а я паехаў да двара Заблудаўскага, надта яшчэ па шванку слабы; кладучыся спаць, загадаў Марціну камфаравай водкай крыжы i плечы сабе шмараваць, той неасьцярожна руку мокрую, у водцы, запаліў, а потым да крыжыкаў мокрых прыклаў i неміласэрна мне крыжы i плечы спаліў, так Пану Богу падабалася, хай за тое імя сьвятое Езус будзе нахвалена навякі.

27. Па раньнім абедзе выехалі мы з жонкаю да Белага Стоку за мілі 2, там мелі мы шчасьце цалаваць рукі каралеўства Іхмцяў i атрымаць дэклярацыю вялікай Булавы i ваяводзтва Віленскага, і, разьвітаўшыся з Панствам, нанач да Заблудава вярнуўся з сынамі маімі.

Сыноў маіх да школ, да Нясьвіжа адаслаў, хай хлопчыкі здаровыя вучацца, а самі з жонкай маёй, уехаўшы міляў 6, начуем у Нятупе.

December

31. Начуем у Бярэзнай, i гэтак шчасьлівй, у вялікіх клопатах i няшчасьцях, слабасьцях, турбацыях, уставічных дарогах, працах, правёўшы рок гэты, яго канчаю, хай за тое будзе імя Езус нахвалена.

1745

Januarius

1. Зранку пачаў гэты рок праз тое, што ўсправядлівіўся перад Богам i Панам маім, перад цудоўным абразом Беpaзніцкім спавядаўся i камунію прыняў, з чаго маю надзею, што шчасьліва гэты рок пачаў; па скончаным набажэнстве рушыўся.

26. Быў ў Падгорцах у Іхм. п.п. Жавускіх, малжонкаў, ваяводаў Падольскіх, i там бавіўся дапазна, па вячэры рушыўся, начую ў Паніквах, дамініканскай карчме.

27. Яшчэ мяне застаў на начлегу Ям п. ваявода Падольскі, з каторым, 1½ мілі ўехаўшы, сталі мы ў Бродах, дзе мяне ўрачыста прымаў Ям п. Станіслаў Патоцкі, ваявода Познанскі, гетман в. Кар., пры гучным з гарматаў біцьці, зьеўшы зь ім абед, выехаў я, напіўшыся троху.

28. Шчасьліва стаў у Олыцы.

30. Раніцой езьдзіў да зьвярынца пад Берасьцяны i тут восем дзікоў забіў, а адну сьвіньню паросную казаў, урэзаўшы левае вуха, выпусьціць на вольнасьць; позна да Олыкі вярнуўся.

Februarius

5. Стаў у Белай, застаў матку маю пры той жа слабасьці, досыць вялікай, там застаў сястру маю, ваяводавую Берасьцейскую, сястру маю Сапежыну, Ям п. Кароля Сапегу, пісара польнага В.К.Л., i Ям ксендза Кабельскага, біскупа Луцкага.

6. Учарашняга дня застаў ведамасьць, што брат мой ад стрыечных цётачны in tertio gradu [306] - калі ж маці ягоная Сабеская нарадзілася ад караля Яна, роднага брата Кацярыны Сабескай, маткі айца маяго, - Кароль VII, цэсар хрысьціянскі i электар Баварскі, а гадзіне 9 - й папалудні d. 20. Januarii у Манахіюм ultimum nature reddit homagium [307]; кароль наш praesaga mente [308] да Саксоніі d. 12. Januarii з Варшавы рушыўся, цяпер у Рэшы Нямецкай есьць патрэбны, як пры stante interregno Vicarius Imperii [309].

8. Штафэта з Варшавы прыйшла, што d. 6. Februarii князь Тэадор Любамірскі, ваявода Кракаўскі, ва Ўяздаве а гадзіне 7 - й папалудні fatis cessit, таксама ў Саноцку таварыш адзін шабляй сьцяў Ям пана Залускага, кухмістра В.К.Л., каторы з таго праз гадзіну desijt vivere, хай абое з Богам спачываюць, прыяцелі мае.

13. Увесь дзень розныя канчаў інтарэсы дому маяго, жонка мая сёньня шчасьліва 39 год канчае, дай Божа да ста год здароўё i шчасьце.

16. Увесь дзень прабыўшы, па поўначы з княгіняю маткай маёй далібог з плачам разьвітаўшыся i ад яе атрымаўшы дабрадзейнае блаславенства, каторая на знак таго дала мне пярсьцёнак, гэта значыць колца з малога пальца, за што хай яе Пан Езус як найдаўжэй у жыцьці кансэрвуе, рушыўся я.

20. Шчасьліва стаў у Нясьвіжы, застаў жонку i дзеткі здаровыя.

24. Па абедзе быў у сыноў маіх, дзе школы ладзілі соймік свой, добрая гэта рэч дзеля спрыту хлапцоў, абы снадней мовілі i з прэзэнцыяй, дырэктарам быў мой сын Януш.

27. Сёньня а гадзіне 10½ перад палуднем на паўзэгары замкавыя гарматы абвесьцілі нараджэньне сыноў маіх Януша i Кароля, блізьнятаў, каторыя сёньня а гадзіне той шчасьліва канчаюць 11 - ты рок, хай Бог міласьцівы дазволіць ім i соты рок пачынаць з хвалой Ягонай сьвятою падпораю Айчыны i з гонарам імені Радзівілаўскага.

Martius

10. Стаў шчасьліва першы раз у Копысі.

11. Суседзі мае зьехаліся да мяне, i зь імі бавіўся цэлы дзень.

13. Зранку выехаў і, уехаўшы мілі 4, стаў у Смалянах; быў у касьцёле а.а. дамініканаў, там Пану Богу справіў экзэкву па сьв. тіамяці айцу маткі маёй а дзеду маім Гераніму, князю Сангушку, каторага цела там спачывае, йотым аглядаў замак надруйнаваны, але пекную ў ім знайшоў maiestatem et antiąuitatem [310] дома князёў Сангушкаў, каторыя дагэтуль на Смалянах пішуцца, i тое княства трымае ў пасэсіі сваёй Я. А. князь Ямць Павал Сангушка, маршалак в. В.К.Л., вуй мой родны; даволі ўчыніўшы павіннасьці маёй унукавай i цікаўнасьці маёй, рушыўся i шчасьліва вярнуўся да Копысі.

22. Стаў шчасьліва ў Нясьвіжы, застаў жонку маю i дачок маіх у добрым здароўі, разам i з сынамі.

Aprilis

3. Афіцыялістаў двох памяняў я, за старшага слугу, alias [311] за маршалка, на мейсца Ям п. Яна Нарніцкага, каторы ротмістрам маім янчарскім стаў, пана Яна Младэцкага паставіў, канюшым на мейсца пана Стжашкоўскага, каторы камісарам фрыёру маяго стаў, пана Хомскага, старшым пакаёвым пана Цішкевіча.

Majus

4. (У Вільні на Трыбунале. - Перакл.) Па набажэнстве саленным пайшлі мы да Ізбы, там, па маім прывітаньні, распачалі i пачалі прысягаць дэпутаты: з павету Ашмянскага Іхмці п.п. Пазьняк i Букоўскі, зь Вількамірскага Тызэнгаўз i Мойгіс, з Браслава Адынец i Колец, з Трокаў Пацей, ваявода Троцкі, i Давойна, з Горадні дзеля маніфэсту, учыненага i падтрыманага праз п. Манголя i іншых Іхмцяў П.П., паслаў я пад ляску Каловіча i Гарзкоўскага, з Коўна Ліндэман i Стравінскі, з Наваградка Незабытоўскі i Кярсноўскі, са Смаленска Эйдзяловіч i Пятроўскі, са Старадуба Незабытоўскі i Стравінскі, са Слоніма Ланеўскі, пісар В.К.Л., i Лашоўскі, з Ваўкавыскага павету Бэнклеўскі i Сарока, з Вітабска Жаба i Мікоша, з Оршы, праз падтрымку панам Якавецкім маніфэсту, паслаў пад ляску п.п. Ратамскага i Варташэвіча, зь Берасьця ручыйскі i Пашкоўсісі, зь Мінска Валадковіч i Кастравіцкі, з Мазыра Аскерка i Жудра, з Рэчыцы Прушаноўскі i Келчэўскі, каторыя дэпутаты, як скончылі свой юрамэнт, дык мы ad рrоргіа ад'ехалі; Трыбунал абраў маршалкам Ям п. Пацея ваяводу Троцкага, пісарам Трыбунальскім Ям п. Давойну, дэпутата Троцкага, падскарбім Ям п. Пазьняка, дэпутата Ашмянскага; потым дэпутаты да станцый ад'ехалі, а дэстынаваныя да Кола духоўнага абралі маршалкам Тызэнгаўза, старасьціча Шліельтынскага, дэпутата Вількамірскага.

5. Ранкам таварыш мой петыгорскі п. Сасін здрадніцкі стрэліў да п. Волчака i на мейсцы забіў i заскочыў да кармэлітаў.

12. Скончыў Mаe інтарэсы; выдаў мандат пану Рушчыцу да асэсорыі, каторы ўзяўся абавязкі войтаўскія, робячы abusum nobilitatis [312], без прывілею спаўняць.

Junius

16. Стаў у Нясьвіжы, дзё застаў жонку маю здароваю, але стурбаванаю са слабасьці дачкі маёй Тосі, каторая ад якога ужо часу на фэбры штодзённа хварэе, i дужа дзяўчынка зьбялела.

28. Па абедзе езьдзіў да ставу пад Белікамі аглядаць млын, што стаўлю дзеля шліфаваньня асьпісаў, i маю надзею, што тая мануфактура ў мяне запрацуе.

Julius

Эквіпаж мой да Слоніма проста выправіў, сам рушыўся з жонкай маёй, сынамі i дочкамі маімі.

8. Сталі мы ў Карэлічах, я зараз быў у лазьні.

14. Стаў у Камянцы, там з брыкаў рэчы скласьці загадаў, а трыма брыкамі дэпанаваную там бібліятэку маю казаў да Нясьвіжа адвезьці.

Augustus

12. Зранку рушыўся зь Белай і, уехаўціы мілі 3, стаў у Янаве, там бачыўся зь Ям ксяндзом Кабельскім, біскупам Луцкім, з каторым размовы меў, і, уехаўшы мілі 2 зь пераправы на Бугу, сталі мы ў Волчыне ў Я. А. князя Ямці Міхала Чартарыскага, падскарбяга В.К.Л., каторы міла мяне прыняў, там атрымаў зьвестку, што развод маяго брата Гераніма, князя Радзівіла, зь Яемцю паннай Тарэзаю Сапяжанкай, падканцляранкаю надворнай, станоўча вырашаны ў Рыме; па абедзе, разьвітаўшыся з гаспадарствам, прыбыў позна нанач у Белую.

13. Цэлы дзень хварэю на гэмароіды; пленіпатэнтаў да Трыбуналу В.К.Л. да Вільні выправіў.

16. Увесь дзень ложкам бавіўся, i адна мне гэмароіда начала верадзіць; цырулік маткі маёй, родам з Гданьска, пачаў мяне даглядаць.

19. Слабым быў у весь дзень, але ж не Ляжаў, цягаўся па пакоі.

September

30. Сёньня адзначалі мы геранімавіны, імяніны брата маяго роднага, каторы па дошлым, разводзе з жонкаю de domo Сапяжанкай, падскскарбянкаю надворнай В.К.Л., цяпер бярэ in sociam vitae [313] Ям панну Чапскую, ваяводзянку Паморскую.

December

8. (У Олыцы. - Перакл.) Ранкам спавядаліся мы i камуніявалі з жонкай маёю i калмычкай Маўрай, каторая сёньня публічна ca схызматычнай на веру каталіцкую рэвакавала, тое ж самае мела сёньня ўчыніць у Нясьвіжы i Кацярына, мурзынка, ёсьць гэта тыя дзьве дзеўкі, каторыя былі ў вялікай княгіні Маскоўскай Ганны з дому Мэкленбурскай а жонкі князя Бруншвэйскага, маткі цара Яна, з мусульманства навернуты праз Эльжбету, цяперашнюю цэсаровую Расеі, i да няволі пабраныя; тыя дзьве нявесты зь людзьмі князя Бруншвэйскага да Нясьвіжа выпраўленыя, засталіся ў жонкі маёй i служаць пачціва.

22. Ранкам пошта прыйшла i данесла, што кароль Прускі нашаму пану абвясьціў як электару Саскаму вайну i hostiluter [314] увайшоў да Сдксоніі, i наш кароль меўся з фаміліяй рэйтараваць да Прагі, што ў Чэхах, Божа, адвярні ад нас тое няшчасьце.

1746

Januarius

1. Шчасьліва пачынаю гэты рок, бо ведаю, што як прызваны я да веры Сьв. Каталіцкай Рымскай пры Хрысьце Сьв. ёсьць, так у ёй жыву, жыць i ўмерці прагну; пачаў яго ад праўдзівай рэканцыляцыі, бо спавядаўся i камунію сьв. прыняў.

3. Зранку, паўмілі ўехаўшы, сталі мы ў Белай Крыніцы i засталі княгіню Яемць Тэафілю зь Ляшчынскіх Вішнявецкую, кашталяваную Кракаўскую, маці жонкі маёй; на абед прыбылі i панства кашталянства Познанскае, i дзень гэты на розных дамовых інтарэсах зышоў, i тут у замку начуем.

4. Зранку падпісала княгіня матка наша на мяне з жонкаю маёй за кансэнсам Яго Каралеўскай Міласьці цэсію староства Наватарскага, таксама за надобным кансэнсам на кашталянства Познанскае (гэта ёсьць Мацей i Вэроніка з Канажэўскіх, адналонная сястра Уршулі Францішкі, жонкі М. К. Радзівіла, - Мыцельскія) цэсію староства Канінскага, такім чынам i выпусьціла добра свайго першага мужа а айца самой кашталядавай Познанскай з - пад дажывоцьця свайго i ім аддала; потым езьдзілі мы да Крамянца, там зь вялікай цырымоніяй вызначыў пляц i крыж паставіў Ям ксёндз Шашэўскі, пробашч i афіцыял Берасьцейскі i Луцкі,. айцам рэфарматам, каторых у Крамянцы фундуе, потым княгіня Яемць тыя трансакцыі ў гродзе рабаравала; абед елі мы ў айцоў Societas Jesu, на вячэру вярнуліся да Белай Крыніцы.

5. Вельмі рана, разьвітаўшыся з княгіняю маткай нашай, разьехаліся мы з жонкай маёй: яна на Олыку, Белую i да Нясьвіжа, а я да Львова.

13. Бечарам баль i каляцыю даваў in gratiam навіны трактату мірнага паміж каралём Прускім а каралеваю Бугорскай i нашым панам як электарам Саскім, пры падняцьці келіхаў з гарматаў біць загадаў; вельмі пекна i людна дзень сёньняшні скончыўся.

Februarius

4. Стаў у Белай, застаў княгіню Яемць матку маю ў досыць слабым здароўі i Ям пана Навасільскага, падкаморага Люблінскага, даўняга i добрага майго прыяцеля.

8. Зранку прыехаў таварыш ад княгіні Барбары з Завішаў Радзівілавай, ваяводавай Наваградзкай, даводзячы, што d. 3. praesentis муж ейны Мікалай Фаўстын Радзівіл, ваявода Наваградзкі, енэрал - лейтнант ад кавалерыі, палкоўнік лейб - рэгімэнту драгонскага, ротмістар петыгорскі войскаў В.К.Л., кавалер Белага Арла, аддаўшы натуры людзкай трыбут, пайшоў іn viam aeternitatis, sic in benedectione aftima ens [315], вялікую шкоду праз тую страту маю ў доме маім i зараз на пошту да Саксоніі пісаў, каб пан меў увагу на чатырох сыноў ягоных, гэта значыць Ульрыка, канюшага В.К.Л., Альбрыхта, Рэчыцкага, Бжага, Любошынскага, старастаў, i Станіслава, палкоўніка, - княжат Радзівілаў.

18. Сын мой Кароль слабы, спадзяюся, што ня воспа, каторую ўжо раз меў ён, што дужа мне карнавал скепсьціць; жонка мая, як кахаючая матка, да іхнага палацу, да места, пераехала, абы хворага пільнаваць сына, сама досыць у слабым здароўі, у сына гарачка моцная; пачалі розныя да мяне зьяжджацца госьці, хто ў сваіх, хто ў публічных інтарэсах.

19. На сыне маім Каролю пачала высыпаць воспа, а сам у вялікай гарачцы застаецца i ca ўчора трызьніць абы - што.

Martius

3. Атрымаў ведамасьць, што Кароль да сябе прыходзіць, воспа ўжо падсыхае, з ласкі Божай extra metum [316], а Караліне, дачцэ маёй, высыпала i сёньця на Янушы паказалася, хай нас Пан Бог суцешыць.

27. Стаў пры няепынным галаўным болю ў Нясьвіжы i застаў дзеці мае, усе чацьвёра, з воспы здаровыя.

Aprilis

2. Прыбыў пасыльны, даносячы, што княгіня Яемць матка мая extremis laboral [317].

3. Па набажэнстве згаджаў справу князя Радзівіла, крайчага В.К.Л., з панам Узлоўскім.

6. Ранкам зь Белай прыйшла канфірмацыя, іпто матка мая слабая, адмяні Пане тую навіну! Згаджаў справу прыбыўшага Ям п. Несялоўскага, кашталяна Смаленскага, зь Ям панам Бухавецкім, ня скончыў, адклаўшы да Вільні, да Трыбуналу, сам засеў у бэрнардынаў на рэкалекцыях.

Junius

4. У зьвярынцы ў Альбе залажыў абоз маіх двох рэгімэнтаў - пешага i драгонскага, янчараў маіх, харугваў кампутовых i мае дзядзічныя гарнізоны, каторыя сёньня сьцягнуліся, загадаў намёты мае разьбіць.

6. Загадаў exercitia [318] рабіць, а потым абоз акапаць.

12. Па набажэнстве i абедзе зьехалася вялікая кампанія, прыбыў кн. Альбрыхт Радзівіл, стараста Рэчыцкі, in comitatu Ям п. Лівэна, брыгадзера войскаў маскоўскіх, i князя Валконскага, палкоўніка тых жа войскаў, потым прыбыў кн. Ежы РаДзівіл, стараста Любошынскі, потым кн. Геранім Радзівіл, падчашы В.К.Л., брат мой родны, з жонкай сваёю княгіняй Магдаленаю з Чапскіх Радзівілавай, падчашавай В.К.Л., i з маткаю княгіні Яемці, Яемцю паняй Канстанцыяй з Брынскіх Чапскаю, ваяводавай Паморскай, удавою; потым прыбылі Іхмці Ігнацы i Галена з Агінскіх Агінскія, маршалкі надворныя В.К.Л., Тадэвуш Агінскі, кашталян Троцкі, Казімер Пац, стараста Барцянскі, i сіла іншых зьехалася гасьцей, i князь Ябланоўскі, стольнік В.К.Л., прыбыў таксама.

13. Зранку быў у касьцёле i спавядаўся, дзякуючы Богу маяму, што 44 - ты рок канчаю а пяты пачынаю, дай Божа, шчасьліва; па абедзе з усёю кампаніяй езьдзіў да Альбы, там кампазыцыі жонкі маёй, пад небам, вельмі пекная адправілася камедыя празь дзяцей маіх, паннаў i дворскіх, знаных усё людзей, з апрабацыяй усіх спэктатараў, потым пад намётамі была каляцыя, па сканчэньні каторай пры пекнай ілюмінацыі фаэрвэрк адправіўся, i потым да Нясьвіжа нанач вярнуліся мы, дай Божа, сіла гадоў гэтак скончыць i пачаць.

26. Дзьве панны бралі ў касьцёле блаславенства: першая - панна Францішка Масальская, дама двору жонкі маёй, з панам Францішкам Пуслоўскім, падскарбім маім, другая - Зоф'я Малееўская, таксама дама жонкі маёй, з панам Багуслаўскім, слугой маім; па абедзе прыбыў брат мой родны, князь падчашы, з жонкаю i маткай жонкі Яемцю паняй Чапскай, ваяводавай Паморскай; вечарам у замку былі разам два шлюбы тых дзьвюх параў, каляцыя i танец.

Augustus

19. Па абедзе выехаў ca Слуцка; у Раманаве еў вячэру; разьвітаўшыся з жонкай маёй, каторая там зь дзецьмі начуе, выехаў; у дарозе, падяжджаючы пад Кабыльчыцы, у карэце маёй мая фузія стрэліла, Ям п. Яблонскага, чашніка Наваградзкага, обэрштлейтнанта рэгімэнту маяго драгонскага, у руку шкодна параніўшы, ледзьве жывога да Кабыльчыц прывёз i, сьпярша перавязаўшы, яго там пакінуў, а сам, міляў 5 уехаўшы, стаў тут, у Нясьвіжы.

28. Запрошаны быўшы на вясельле, пакінуў жонку ў Нясьвіжы i, уехаўшы міляў 5, прыехаў на дзявочы вечар i вячэру еў у Стайках, у Яемці пані Ганны ізь Сьлізьняў Дорта - Дзерналовічавай, удавы.

29. Па абедзе жонка мая зь Нясьвіжа прыехала, i веле гасьцей з розных старой зьехалася; увечары быў шлюб Ям п. Ежага Абрамовіча зь Яемцю паннай Дорта - Дзерналавічанкай, судзьдзянкаю Рэчыцкай, шлюб даваў ксёндз Абрамовіч, езуіта, родны брат маладога пана, перад шлюбам я падпісаўся за прыяцеля да кантрактаў; пасаг узяў досыць значны: злотых 76.633 i грошаў 10, потым каляцыяй i балем скончылася.

31. Па абедзе танцавалі мы i танцам да карэтаў паўсядалі, нанач у Нясьвіжы сталі мы; пан Яблонскі ня выйшаў зь нябеспекі па тым нешчасьлівым стрэле, спадзяюся абы не памёр, пачцівы, добры чалавек, зь юнацтва знаемся мы зь ім.

September

10. Езьдзіў я да Сьвержаня, там аглядаў мейсца на вінду, што загадаў паставіць над Нёманскім берагам, такую, як у Караляўцы, таксама аглядаў фарфурню, каторая да досыць добрай прыходзіць пэрфэкцыі, i назад да Нясьвіжа нанач вярнуўся.

19. Вырушыў у дарогу да Варшавы.

October

1. Езьдзіў на аўдыенцыю да пана i вельмі ласкавую меў, з каралём абед еў, потым быў у князя Ямці Крыштапа Шэмбэка, прымаса Кароны Польскай i В.К.Л., i яшчэ ў розных.

3. Зранку быў на канфэрэнцыі ў графа Бруля, першага міністра Саскага, потым разам з панам з палацу ехаў да замку, адтуль былі мы ў касьцёле Сьв. Яна, там імшу сьв. сьпяваў ксёндз Залускі, біскуп Кракаўскі, канцлер в. Кар., казаньне меў ксёндз Валовіч, канонік Гнезьненскі, пісар в. В.К.Л., па скончаным набажэнстве кароль да замку вярнуўся; у Ізьбе ўзьняў ляску Ям п. Ян Горайм, падчашы, падваявода i пасол Віленскі, як першы Літоўскі пасол; па пачатку сэсіі спрэчка ваяводзтва Познанскага з ваяводзтвам Кракаўскім аб альтэрнаце, мала на цэлы дзень трымала Ізбу іn agitatione [319] i пакуль тыя матэрыі да новай адасланы ляскі; ad turnum [320] прыступілі i абралі Ям пана Антоняга Любамірскага, старасту Казімерскага, пасла Раўскага з Правінцыі Вялікапольскай, маршалкам.

4. Сьнеданьне зьеўшы ў мяне, паехалі мы на замак, там заселі мы ў Сэйаце, i прыйшлі паслы з дэнунцыяцыяй, піто маршалка абралі; з правінцыі Вялікапольскай Іхмці П.П.: Макраноўскі, каторы мовіў, Бжазоўскі, Граноўскі, Шыдлоўскі, Лясоцкі, Падчаскі; з правінцыі Малапольскай: Малахоўскі, Серакоўскі, Гутоўскі, Тышкевіч, Траяноўскі; з В.К.Літ.: Сулістроўскі, Струтынскі, Храптовіч, Бжастоўскі, Александровіч, Страшэвіч, каторым Ям п. Малахоўскі, падканцлер Кар., падзякаваў ад трону; кароль да палацу ад'ехаў, а я абед еў у кн. Чартарыскага, падканцлера В.К.Л.

7. Адзначалі мы дзень нараджэньня караля, пана шчасьліва нам пануючага, абед елі мы пры двары, сталоў было пяць, i ў кожнага было параў 20; карткі бралі, я ўзяў Nr 17 зь Яемцю паняй з Патоцкіх Накваскай, кашталянавай Раўскаю, i ў першага стала з каралеўствам сядзелі мы; вечарам грана было i сьпявана сымфонію пекную ў каралеўскім палацы.

17. А 9 - й гадзіне засеў пан у Сэнаце i мы таксама, распачаў Сэнату turnum ксёндз Шэмбэк, прымас, па ім Залускі, ксёндз біскуп Кракаўскі, Чапскі - Куяўскі, Чартарыскі - Познанскі, Грабоўскі - Луцкі, Дэмбоўскі - Плоцкі, Серакоўскі - Перамыскі, Тышкевіч - Жмудзкі, Шэмбэк - Холмскі, Дамброўскі - Камянецкі, біскупы, усе мовілі, сэсію сальвавана да заўтра.

18. А той жа гадзіне, што ўчора заселі мы ў Сэнаце, turnum пачаў Ям п. Юзаф Патоцкі, ваявода Познанскі, гетман в. Кар., па ім я мовіў, па мне Ям п. Тарла, ваявода Сандамірскі, Міхал Масальскі, гетман польны В.К.Л., кашталян Віленскі, Тадэвуш Агінскі, кашталян Троцкі, Сапега, ваявода Смаленскі, дзякуючы за крэсла, Вацлаў Жавускі, ваявода Падольскі, па гэтых сэнатараў галасаваньні да заўтра сальвавана была сэсія; вечарам у графа Бруля на кампаніі быў, нешчасьлівы казус - мой гайдук Матысь, падданы мой са Страхаўкі, еўшы печыва, удавіўся i ўмамэнце памёр, хай спачывае з Богам! Шкода, пачцівы чалавек!

26. У Ізьбе пасольскай складзена праект аб карэктуры Трыбуналу Кароннага; мінулай ноччу атварыліся мне самыя гэмароіды, дай Божа на здароўе!

30. Быў на пакоях, з пакояў даваў банкет, дамы былі тыя: Яемць паня Брулава, міністрава жонка, князі Павал i Барбара з Дуніных Сангушкі, маршалкі в. В.К.Л., князі Міхал i Караліна з Валенштэйнаў Чартарыскія, падканцлеры В.К.Л., князі Аўгуст i Марыя зь Сяняўскіх Чартарыскія, ваяводы Рускія, Ям п. Дамбскі з жонкаю de dojno Любамірскай, ваяводы Брэсьць - Куяўскія, княгіня з Браніцкіх Любамірская, стараставая Балімаўская, сястра мая, Сапежына, лоўчавая В.К.Л., i сіла іншых годных гасьцей, Іхмці Эстэргазы - пасол цэсара хрысьціянскага, Бястужаў - пасол Маскоўскі, Пэрон - пасол Сардынскі.

November

2. Зранку спавядаўся, потым дзеля болю горла ўвесь дзень з пакою не выходзіў; у Ізьбе пасольскай ня сіла зрабілі, толькі правінцыя Вялікапольская з Малапольскай а падатках дыспутавалі, да заўтра сальвавана сэсія.

6. Прыбег кур'ер з Парыжа зь лістом караля Францускага, просячы аб каралеўне Польскай Марыі Юзэфе для дэльфінаў сына сваяго.

15. Па сарваным ці хутчэй разышоўшымся Сойме была вялікая канстэрнацыя, з пакояў ранішніх цэлы дзень чыніў я да дарогі дыспазыцыі, брыкі i рэчы да Літвы выпраўляў.

21. Сёньня была двайная гала, першая - угодкі канвэрсіі каралеўскай на веру зь лютарскай на каталіцкую i імяніны каралевіча Альбрыхта; каралеўства спавядася, i саленнае былр набажэнства, я абед еў з панствам, па абедзе аглядаў бібліятэку князя Залускага, біскупа Кракаўскага, каторую фундуе, абы была publica [321], адтуль на апартамэнтах каралеўскіх; бачыў першы раз электрызацыі інструмант, нічога асаблівага, з чаго вельмі кантэнт i мушу для маёй бібліятэкі Нясьвіскай справіць.

25. Вечарам быў у графа Бруля, каторы аддаў да пячаткі падпісаныя прывілеі на ваяводзтва Наваградзкае князю Ежаму Радзівілу, ваяводзічу Наваградскаму, старасту Любошынекаму, на ваяводзтва Падляскае Міхалу Сапегу, лоўчаму В.К.Л., ваяводзтва Берасьцейскае Ям п. Яну Салагубу post liberam resignationem [322] падскарбства в. В.К.Л., падскарбства Ям п. Ежаму Флемінгу, енэралу артылерыі, лавіцтва В.К.Л. Ям п. Ігнацыю Ланеўскаму, пісару в. В.К.Л., пісарства в. В.К.Л. Ям п. Людвіку Плятару, старасту Інфлянцкаму, енэральства артылерыі ям п. Антонію Салагубу.

29. Ранкам з панам маім разьвітаўся а ранюсенька імшы сьв. выслухаў у палацавай капліцы, потым на абед перавёсься празь Віслу на Прагу i тут начую.

December

4. Стаў на абед у Белай, дзе застаў княгіню Яемць матку маю далібог in exstremis ужо, да сьлепаты i паралізу дадаўся быў карбункул, але з таго выйшла пухліна, што ад ног пачалася, хай ёй П. Езус дадасьць моцы!

9. Стаў шчасьліва ў Нясьвіжы.

11. Па абедзе быў на залі, там дочкі мае камедыю гралі («Справа Боскага наканаваньня» У. Ф. Радзівілавай. - Перакл.), Кацярына надта добра спрэзэнтавала сваю пэрсону.

20. Ста'ў У Жыровічах i тут начую, застаў княгіню Яемць ваяводавую Наваградзкую, удаву, i сіла іншых, з каторымі de praesenti rerum statu [323] канфэравалі мы.

22. У Івянцы спатыкаю Андрэя, казака, зь лістом ад п. Юневіча, рэента маяго вайсковага, на рэзыдэнцыі пры матцы маёй застаўшагася, у каторым вычытваю, што з панядзелка на аўторак княгіня Яёмць матка мая дыспанавалася i апошнюю прыняла auctifionem [324], i запрашае ён, абы пасьпяшаўся, дзеля чаго да Камянца коней расставіў.

23. Пераехаўшы Буг у Велічковічах, мілі 4 уехаўшы, стаў у Янаве, дзе, перапрогшы сьвежыя коні, атрымаў ад таго ж рэента маяго ліст, што manus Domini teligit me [325], паколькі Я. А. княгіня Ганна, дачка Тераніма i Канстанцыі Сапяжанкі, Паўла, ваяводы Віленскага, дачкі князёў Сангушкаў, жонка Кароля Станіслава князя Радзівіла, канцлера в. В.К.Л., матка i дабрадзейка мая, пражыўшы гадоў 70 i ў першым 3 месяцы, па шматразовым паралізе i цямноце, з пухліны сёньня з жалем усей фаміліі i прыяцеляў а маім нескампараваным, што ў жыцьці не пазбудзецца, а гадзіне паў да пятай з палудня Богу i Створцы духа аддала а натуры астатні заплаціла трыбут; суплікую, як любячае дзіця, абы хто тое чытаць будзе, аб трох за душу яе прывітаньнях Анёльскіх, Бог за тое заплаціць; у тых гаротах, уехаўшы мілі 2, начую, а барджэй адпачываю ў Грудзе.

24. Праехаўшы мілю, стаў у Белай, ня быў дзеля вялікага жалю ў замку, стаў у плябаніі, куцьцю ў тым няшчасьці мізэрную еў i на ютрані быў.

25. Той першы дзень Божага Нараджэньня досыць мізэрна без найкаханай маткі i дабрадзейкі стравіў, пішучы на розныя мейсцы лісты, даводзячы de tanta clade [326] Дому маяго, калі ж можна прызнаць, што роўная ёй матрона ў доме хіба будзе.

26. Па раньнім набажэнстве, учыніўшы дыспазыцыю каля цела маткі маёй, рушыўся.

31. Шчасьліва стаў у Жоўкве, застаў у мейсьце Яемць панну Ганну Сапяжанку i Міхала Сапегу, енэралавічаў артылерыі, пляменьнікаў маіх; канчаю гэты для мяне нешчасьлівы рок, бо напрыканцы яго матку страціў i даю Vale.


№1-1996. С. 195-223.

1747

Januarius

(На Ўкраіне. - Перакл.)

1. Зранку быў на набажэнстве ў калегіяцкім касьцёле, апат, ксёндз Моцкі, pontificaliter цэлебраваў, я спавядаўся i камуніяваў, дай Божа цэлы рок гэты ў чыстым сумленьні прабыць! На вячэру прыбыў да мяне Ям п. Пётр Браніцкі, кашталян Бацлаўскі, з сынам сваім Ксаверым, харунжым рэгімэнту маяго пешага.

3. Розныя Іхмці суседзі былі ў мяне; драгонія мая з Олыкі тут сягоньня стала.

5. Бавіўся ў добрай кампаніі, на вячэры абралі мы мігдалёвай каралеваю Яемць паню кашталянавую Брацлаўскую i пана Вышчынскага, бунчучнага маяго, каралём міг да левым, i досыць весела нам дзень гэты Зышоў;. на абедзе зь Ям п. кашталянам напіўся я ad hilaritatem [327].

14. Узяў рэзалюцыю збыць п. Бельскаму, старасту Чырвонагародзкаму, маёмасьць Збораў дзеля ўлагадненьня даўгоў маі^с за суму 773.262 польскіх злотых.

17. In gratiam дня анівэрсацыйнага каранацыі каралеўскай банкет даваў пры гучным з гарматаў біцьці i каляцыю, але дзеля жалобы маёй без балю. Мой дoбpы слуга i прыяцель п. Міхал Пяскоўскі, харунжы мой гусарСКІ, праз дванаццаць дзён хваробы Богу i Створцы сваяму духа аддаў, зь вялікім жалем маім, бо ад маладосьці сваёй у мяне быў.

27. Стаў я, дужа слабы, у Жоўкве. 30. Увесь дзень, хаця й слабы, з гасьцямі бавіўся, уночы да кампаніі прыбыла яемць п. Канстанцыя з Жураў - Даніловічаў Патоцкая, кашталянавая Брацлаўская, удава, зь першага мужа дочкамі Барбарай i Зоф'яй, паннамі Малахоўскімі, старасьцянкамі Сматрыцкімі; яна крэўная мая i з айца i з маткі - з айца па Сабескіх, а зь яе маткі па Дэнгофах, дзед каторай нарадзіўся ад князёўны Радізівілянкі, роднай сястры дзеда маяго.

Februarius

4. Па абедзе пачалі ўбіраць панну маладую Яемць панну кашталянку Вышгародзкую; вечарам даваў шлюб Ям ксёндз Ледахоўскі, канонік Львоўскі, Ям пану Яну Чарнецкаму, старасту Караліскаму, судзьдзі вайсковаму, зь Яемцяй паннай Фэліцыянай з Абор Часноўскай, кашталянкай Вышгародзкай, па каторым скончаным, пры гучным з гарматаў біцьці, каляцыя адпраўлена была, потым панства маладое пайшло да ложку, а кампанія да дня бавілася.

6. Кашталянавая Вышгародзская з сынамі i новым малжонствам выехала ad propria, а я сабе, як па вайне, слабы адпачываў.

22. Стаў у Львове i паехаў да кляштару паненак дамініканак, дзе рэзыдэнцыя княгіні Яемці Тэафілі Вішнявецкай, кашталянавай Кракаўскай, маткі жонкі маёй, і ў яе абед i вячэру еў, i ўвесь той дзень у яе бавіўся, і, аддаляючыся да Літвы, разьвітаўся з княгіняю.

Martius

4. Стаў у Рахманах, аглядаў жарабяты мае, каторых там ёсьць 78.

11. Стаў у Тайкунах, дзе быў міла прыняты ад княства Ульрыка i Зоф'і з Рэяў Радзівілаў, канюшых В.К.Л., брата маяго ад стрыечных; па абедзе трымаў да хросту з княгіняй Тадэвуша, сына Іхмцяў Войцеха i Барбары з Русецкіх Любеыіцкіх, чэсьнікаў Чарнігаўскіх, потым, з княствам разьвітаўшыся, з князем канюшым, уехаўшы мілю з палавінаю, начуем у Роўным.

20. Стаў у Нясьвіжы, жонку маю слабою застаў, а дзеці здаровыя.

26. Зранку ў параксызьме, вечарам прыбыў князь падчашы В.К.Л. з жонкаю сваёй, брат мой родны, але дзеля слабасьці маёй ні аб чым паміж сабой не канфэравалі.

27. Зранку канфэравалі мы, conclusum [328] на тым, што на ягонае сумленьне здаў я падзел рухомасьці па матцы маёй i што мне выдзеліць grato [329] тое прыму animo [330] што да сумаў жа i bona immobilia [331] дык падзел іхны адклалі мы да паховінаў Я. А. княгіні Ганны з князёў Любартовічаў Сангушкаў Радзівілавай, канцлеравай в. В.К.Л., маткі i дабрадзейкі нашай, каторая хай з Богам спачывае; паховінам тэрмін пркзначылі мы diem 8. Septembris hujus anno [332] у Нясьвіжы, i ўжо цела прыправоджана i дыспанавана разам з сынам маім першародным, у Белай памерлым Мікалаем Крыштапам, у касьцёле фарным Мірскім; па абедзе брат мой ad ргоргіа ад'ехаў да Е^лай, а мяне, з ласкі Божае, параксызм адпусьціў.

Aprilis

5. Быў у Акадэміі, аглядаў сыноў маіх i іншых, ці прафітуюць з экзэрцыцыі.

7. Трафіўся асаблівы казус, хлапец піўнічнага маяго, меўшы 12 год, сваволячы ў сераду з хлапцом аканома маяго, добраў ваяводзтва Берасьцейскага, каторы меў 10 гадоў, сапхнуў яго са сходаў, з чаго той сёньня памёр, а я, узяўшы маіх двох сыноў, Януша i Кароля, рушыўся ў дарогу, разьвітаўшыся з жонкай маёй i дочкамі.

9. Начуем у Камянцы, дзе ашукаў я сыноў маіх, намовіўшы ім, што ёсьць там пекны касьцёл трынітарыяў.

14. Па абедзе выехаў да Вільні, у паўдарогі спаткаў мяне Ям ксёндз Міхал Зянковіч, біскуп Віленскі, i Ям п. Міхал Масальскі, кашталян Віленскі, гетман польны В.К.Л., з каторымі да палацу маяго, што пры Троцкай браме, прыехалі мы, тыя як разьехаліся, дык я некалькі візытаў аддаў; суды вайсковыя пратрубіць загадаў на 8 - ю гадзіну.

17. Зранку езьдзіў я да біскупа Віленскага, з каторым паехалі мы да катэдры, там імшу а Духу Сьв. меў Ям ксёндз Жалкоўскі, суфраган Беларускі, казаньне меў ксёндз Радкевіч, канонік Віленскі; па набажэнстве пайшлі мы да Ізбы дзеля слуханьня юрамэнтаў; як распачаў я, дык першых чацьвёра прысягала пралатаў: з капітулы Віленскай ксяндзы Пузына, біскуп Інфлянцкі, i Радкевіч, канонік; із Смаленскай ксёндз Цеханавецкі, із Жмудзкай ксёндз Францкевіч; потым зь Вільні Юзаф Гарадынскі i Манкевіч, з Ашмяны Іхмці Важынскі i Гутаровіч, зь Ліды Іхмці Бужымоўскі i Бранеўскі, зь Вількаміра Іхмці Эпэр'яшы i Богуш, з Браслава Іхмці Рудаміна i Мірскі, з Трокаў Іхмці Журоўскі i Таньскі, з Горадні Іхмці Салагуб, ваявода Берасьцейскі i Барановіч, з Коўна Іхмці Салагуб, енэрал артылерыі, i Белазор, з Упіты Іхмці Плятар i Пёра, із Жмудзі Іхмці Салагуб i Тышкевіч, із Смаленска Іхмці Лопат i Загурскі, із Старадуба Пшазьдзецкі i Рдултоўскі, Полацак vacat, non comparnerunt [333] з Наваградка было трох, Іхмці Корсак, Булгак i Туганоўскі, што contra legem, pro vacanti [334] ix дэкляраваў, із Слоніма vacat et non comparnerunt, з Ваўкавыска Іхмці Булгарын i Казаноўскі, зь Вітабска Іхмці Навацкі, судзьдзя гродзкі, але не прыехаў, i Мікоша, той прыехаў, з Оршы i зь Берасьця vacat non comparnerunt, з Мазыра Іхмці Богуш i Абуховіч, з Рэчыцы Халецкі i Дзёрналовіч; па скончаных юрамэнтах да палацу на абед ад'ехаў, semotis arbitri [335] абралі маршалкам галоўным Ям пана Салагуба, ваяводу Берасьцейскага, пяро Віленскае аддалі Ям пану Манкевічу, пяро Рускае дэкляравалі Ям пану Лопату, падскарбім стаўся Ям п. Богуш; па абедзе віншаваў Ям пану маршалку вялікай ляскі, адтуль былі мы на камедыі нямецкай, каторая сюды з Гамбурга прыехала, па камедыі дамам тут прытомным даваў я каляцыю без балю, бо ў мяне па матцы жалоба.

19. Вечарам адправіўся кандукт Яемці пані Тарэзы з Валадковічаў Храпавіцкай, падкаморавай Смаленскай, цела magno apparati [336] пранесена было праз усё места да касьцёла а.а. місіянэраў, на каторым кандукце i я зь іншымі асыставаў; муж ейны вельмі быў засмучоны.

26. Стаў у Высокім Двары, ключы маім, што да эканоміі Віленскай належыць, на абед, падчас каторага п. Міхал Тшцінскі, таварыш петыгорскі, знаку брата маяго роднага, парубаў Юзафа Шуліцкага, падканюшага маяго, дзеля гэтага загадаў на заўтра пратрубіць Суды вайсковыя.

27. Ранкам на Судох засядаў, справа падканюшага пайшла на інквізыцыю, i адклалі Суды.

30. Сталі мы ў Заслаўі, i быў міла прыняты ад Іхмцяў п.п. Антонія i Кацярыны з Агінскіх Пшазьдзецкіх, пісараў в. В.К.Л., застаў тут Яемць паню Марцыбэлю з Агінскіх Завішаву, удаву калісьці памерлага Ігнацыя Завішы, маршалка надворнага В.К.Л.

Majus

4. Стаў з сынамі маімі ў Нясьвіжы, застаў жонку маю пасьля фэбры тэрцыяльнай слабою, але ў Богу надзея, што будзе здаровая; застаў князёў Лявона i Ганну з Мыцельскіх Радзівілаў, крайчычаў В.К.Л.

13. Па абедзе адправілася зь вялікай помпаю з касьцёла а. а. езуітаў да касцёла а. а. мінарытаў, ці, як у нашых краёх завуць, бэрнардынаў, інтрадукцыя Сьв. Пётра Рэгата дэ Валітолета, таго ж закону законьніка, каторы памёр у г. 1456, веку сваяго маючы 66 год, у гэтым толькі годзе ад сталіцы Апостальскай кананізаванага; дапазна набажэнства йшло, катораму я асыставаў пры гучным біцьці з гарматаў.

19. Ex consilio medicum [337] гэта значыць дактароў Шульца i Матэя, адразу з паўдня кроў з гэмароідаў піяўкамі адчыняў, пяць толькі піявак прыставіў, але сабраў крыві дзесяць талерак, i тая дывэрсія сіла мне як дапамагла, але быў надта слабы, а тым больш што ад мінулай фэбры, каторую меў перад Вялікаднем, успушыла мне страўнік i ўставічна балеў мне.

22. Па раньняй імшы ў а. а. Soc. Jesu паехаў да Марціна Казлоўскага, шатнага маяго, i там рэзальваваў суплікі, каторыя былі найбольш на Ям. п. Юзафа Младэцкага, старасту Нясьвіскага i грабства Мірскага, i ўсказалася, з чаго падзякаваў яму за службу; потым увесь дзень бавіўся з гасьцямі.

28. Цэлы дзень бавіўся ў кампаніі, пастанавіў я старастам Нясьвіскім i Мірскім паставіць Ям пана Самуля Дыякевіча, енэрала - аўдытара войскаў В.К.Л.

Julius

(На Ўкраіне. - Перакл.)

17. Зранку езьдзіў за мілю да манастыра Машнагорскага, што на маім грунце, каторы невядома якой веры, бо адны ўніяты, а другія сызматыкі, а манастырык досыць пекны, чарняцоў там з чатыры дзясяткі; на абед да Мошан вярнуўся; уехаўшы 1 мілю, начую ў ключы нашым Белавозеры; адразу ж па вясельлі маім узяў пасэсію ад бацькоў жонкі маёй, а ледзьве цяпер першы раз бачу.

Уехаўшы стэпам, досыць дзеля ўставічных там гайдамакаў небясьпечным, хаця мы ix там i ня бачылі, на папас сталі ў Рызнай Крыніцы, там на тым мейсцы, кола акапаўшы, капец выставілі мы.

Augustus

18. Сталі ў Ордах, там, каней i вазы пакінуўшы, сам сеў на шугалею i, вадою едучы мілі 3, шчасьліва стаў у Лахве.

20. Раніцой біскуп Зэнапалітанскі асьвячаў касьцёл Лахвіцкі, маёй фундацыі, пад тытулам Сьв. Троицы, Беззаганнага Зачацьця, Сьвятых Панскіх Міхала, Ежага i Каетана, аўтар разам з касьцёлам кансэкраваў; разьвітаўшыся з ксяндзамі біскупамі i пры ix увесь мой двор пакінуўшы, налёгку пабег да Нясьвіжа i, уехаўшы міляў 5, начую ў Лунінцы.

22. Папасьвіўшыся ў Ляхавічах i ўзяўшы там Рэйтана коні, рушыўся, праз 1 мілю жонка мая спатыкала, і, праехаўшы зь ёю мілі 4, стаў у Нясьвіжы.

September

Па абедзе прыбылі Ям п. гетман польны кашталян Віленскі з жонкаю, стараста Ваўкавыскі з жонкаю i стараставая Гарадзенская, таксама прыбыў Ям ксёндз Тышкевіч Лагойскі, біскуп Жмудзкі; гетман з фаміліяй у замку стаіць, біскуп у а. а. дамініканаў.

10. Па абедзе выехалі мы ўсе да Ўжанкі, дзе засталі ўжо Ям ксяндза Міхала Зянковіча, біскупа Віленскага, каторага там жонка мая прымала, зараз жа пачаў казаньне ксёндз Вэрнэр, канонік Луцкі i мой надворны казнадзея, пасьля сканчэньня каторага ўзялі мы труну Я. А. княгіні Яемці Ганны Кацярыны з князёў Любартаў Сангушкаўны Радзівілавай, канцлеравай в. В.К.Л., маткі i дабрадзейкі маёй, i на воз цела ейнае паставілі i цела Мікалая Крыштапа, князя Радзівіла, сына маяго першароднага, у трэцім року веку сваяго памерлага, на той жа воз паклалі, i рушылася фунэбральная працэсія гэтакім спосабам: наперадзе йшла харугва зямянаў ардынацкіх, якую вёў палкоўнік п. Младэцкі, потым адміністратар Карэліцкі п. Заянчкоўскі з цэлай воласьцю Карэліцкай, за ім п. Рымашэўскі, адміністратар Мірскі, з усім грабствам Мірскім, па ім другі пан Рымашэўскі, адміністратар Нясьвіскі, з цэлым княствам Нясьвіскім, потым места Мір i места Нясьвіж, катлы i трубачоў маіх надворных шэсьць, потым Іхмці ксяндзы ritus graeci suo ordine [338], Іхмці ксяндзы ritus latini [339] таксама suo ordine, за імі Іхмці ксяндзы біскупы i апаты, як тыя менавіта: ксёндз Аўсядоўскі - апат Сьвятакрыскі Нясьвіскі, кс. Моцкі - апат Жолкеўскі, кс. Жаўкоўскі - суфраган Беларускі, афіцыял Віленскі, кс. Ляскарыс, біскуп Зэнапалітанскі, кс. Тышкевіч, біскуп Жмудзкі, кс. Кабельскі - біскуп Луцкі, кс. Міхал Зянковіч - біскуп Віленскі, потым ехаў воз у восем канёў запрэжаны, у капах кармазынавых аксамітных, на вазу таго ж колеру аксамітны з галёнамі цалун, на каторым труна княгіні Яемці маткі маёй i сына маяго стаялі, вакол дванаццаць чалавек са сьвечкамі ў капах кармазынавых аксамітных ішло; я з жонкаю маёй, сынамі i дочкамі маімі, зь Ежым, князем, i з самой Саламеяй з Сапегаў, ваяводамі Наваградзкімі, Станіславам, енэрал - маёрам войскаў В.К.Л. Радзівіламі, Мікалаем i Францшкаю, кашталянамі Віленскімі, гетманамі польнымі, Казімерам i Крысьцінаю з Сапегаў, старастамі Ваўкавыскімі, Антанінаю з князёў Радзівілаў, стараставай Гарадзенскаю, - Масальскімі, княгіняю Барбарай з Замойскіх Paдзiвiлaвaй, ваяводаваю Наваградзкай, удавою, маткай вышэйпамянутых ваяводы i енэрал - маёра, i таксама сіла людзей годных з дому Радзівілаўскага i сіла ласкавых ураднікаў, вайсковых, сэнатараў ішло, за імі карэты, claudebat agmen [340] швадрон драгоніі маёй; калі мы перад местам спыніліся, ля мураванай калюмны, дык меў экзорту ксёндз Паноўскі закону S - ti Basilij Magni [341] па каторай рушыліся мы; у самым прадмесьці, на Казімеры, меў прамову па лаціне Ям. кс. Дэлятур, архідыякан Беларускі, плябан тутэйшы, потым рушыліся мы, ля брамы мураванай меў казаньне Ям кс. Гіляры Помян, прыёр дамініканскі канвэнту тутэйшага Нясьвіскага, i з гарматаў з валоў мескіх дваццадь па трыкроць агню загадаў даваць; як падышлі пад браму цьвінтару, меў экзорту КС. Юрага Soc. Jesu, пасьля чаго ксяндзы - рэктары абодва цела да касьцёла ўнесьлі, i каторым па мажлівасьці сам дапамагаў несьці трупу маткі i дабрадзейкі маёй, у касьцёле меў казаньне кс. Складоўскі Soc. Jesu, рэктар Сьвята Міхальскі Нясьвіскі, i тая цырымонія, трываўшы гадзін 12, а другой па паўночы скончылася.

11. Зранку адправіліся імшы сьпяваныя, першую pontificaliter меў Ям ксёндз апат Сьвятакрыскі, другую меў pontificaliter ксёндз суфраган Беларускі, чацьвертую імшу меў ксёндз біскуп Зэнапалітанскі pontificaliter, пятую імшу меў Ям. кс. Горайн, суфраган Жмудзкі, сёмую - кс. біскуп Луцкі, восьмую, астатнюю, меў pontificaliter ксёндз біскуп Віленскі, пасьля каторай меў казаньне Ям ксёндз Калантай, канонік Віленскі, потым праз тых жа біскупаў быў кандукт, па каторым унесена было трупу маткі маёй ad domum aeternitatis [342] хай з Богам спачывае! I хто тое чытаць будзе, хай тры пацеры за яе замовіць; потым да таго ж гробу ўнесьлі сына маяго, з траістаю сальваю, як з ручной зброі, гэтак i з усіх гарматаў з валоў мескіх, нарэшце, сын мой Януш пекнаю прамовай, хаця й хворы быў, i досыць доўга ад імя у Богу спачыўшых з намі разьвітваўся i на хлеб жалобны запрашаў; усіх у замку трактаваў я, i надта многа людзей было.

15. Адправіліся экзэквіі па матцы маёй, імшу сьв. меў pontificaliter Ям ксёндз суфраган Беларускі, казаньне Ям ксёндз Жаба Soc. Jesu, па сканчэньні каторага, як пры канцы пахаваньня, меў прамову з падзякаю разьвітаньнем князь Ям Прус Ябланоўскі, стольнік В.К.Л., швагер мой, я трактаваў усіх у замку.

16. Па імшы трактаваў я колькі сот убогіх над намётамі, сам, па скончанай той паслузе, у замку трактаваў; увечары прывезьлі цела князя ваяводы Наваградзкага; князь, стараста Рэчыцкі, тут стaў зь целам айца сваяго, i дыспанавана цела ў полі, у намёце, там да заўтра пастаўленым.

17. Па абедзе рушыліся мы усе пад намёт, дзе стаяла цела, прыбыў да той фунэбральнай помпы князь Ульрык Радзівіл, канюшы В.К.Л., сын старэйшы. Цырымонія пачалася праз экзорту, каторую меў Ям ксёндз Уладзімірскі, канонік Смаленскі, па каторай скончанай, экспартацыя цела адправілася гэткім спосабам: пачынаў agmen Ям п. Мікалай Младэцкі, палкоўнік ардынацкі, за ім швадрон драгоніі лейб - рэгімэнту, харугва янчараў, прытым 24 пушкароў i 2 гарматы, па ix рэгімэнт мой пешы, за ім п. Даманскі, палкоўнік мой гусарскі з карпусовымі афіцэрамі i таварыствам, гэта значыць гусарскімі i петыгорскімі, за ім nobilitas ваяводзтва Наваградзага, па ix clerus ritus graeci et latini, за імі біскупы, тыя ж, што i на экспартацыі маткі маёй был i, толькі Луцкага не ставала каторы ўжо ад'ехаў, за імі воз васьміконны, на каторым на цалуне стаяла трупа Я. А. князя Ямці Мікалая Фаўсты на Радзівіла, ваяводы Наваградзкага, старасты Бабруй скага, енэрал - лейтнанта войскаў Літоўскіх, шэф - камэнданта лейб - рэгімэнту, сына Дамініка Радзівіла з Палубін екаю, канцлера в. В.К.Л., мужа Барбары Завішанкі ваяводзянкі Менскай, айца Ульрыка, канюшага В.К.Л. Альбрыхта, Рэчыцкага старасты, Ежага, ваяводы Нава градзкага, Станіслава:, енэрал - маёра i шэф - камэнданта лейб - рэгімэнту, - Радзівілаў, усіх ужо жанатых i тут пры томных, а таксама Тарэзы Пацавай, стараставай Барцянскай, тут прытомнай, Марыі, законьніцы візыткі ў Вільні, Ганны, сакрамэнткі ў Варшаве, Брыгіды Салагубавай енэралавай артылерыі, - Радзівілянак, той астатняй не прысутнай, бо ёсьць proxima parturia [343] за возам усе мы йшлі, цалун трымаючы, за цалунам, за намі, два машталеры каня вялі ў мадэрункавым сядле, а другога таксама пад жалобным сядлом удвох вялі, за імі камэндэраванае таварыства петыгорскае з почтамі збройна з харугвы нябожчыка князя ваяводы, за імі жалобныя карэты, claudebat agmen швадрон маяго рэгімэнту драгоніі; пад мураванаю калюмнай меў экзорту ксёндз кармэліта чаравічкавы, пасьля каторага, увайшоўшы на прадмесьце, восем разоў, як па енэрал - лейтнанце, сальвы з гарматаў дадзена было; як прыйшлі да мураванай брамы, дык меў казаньне ксёндз Шышка, бэрнардын, як рушыліся, столькі ж сальвы з гарматаў дана; перад дзьвярыма цьвінтарнымі меў экзорту ксёндз Пагоцкі, дамінікан, i сальвы, целу ў труне, з тых жа гарматаў дадзена было; унесьлі цела да касьцёла, рэгімэнт мой пешы агню даў, з гарматамі чаргуючы, тры разы; як на пекна прыстасаваным катафалку цела паставілі, дык меу астатнюю прамову ксёндз Вароніч Soc. Jesu; перад палуначчу да замку вярнуліся.

18. Набажэнствы тым жа чынам ішлі, як на першым дні паховінаў княгіні Яемці маткі маёй; па астатняй, біскупа Віленскага, меў казаньне ксёндз Радкевіч, канонік Віленскі, потым, як енэрал - лейтнанту, двох харунжых, п. п. Мінстэр лейб - рэгімэнту i Зянковіч маяго рэгімэнту драгонскага, два штандары кінулі; п. п. Клекман лейб - рэгімэнту i Гандройны маяго рэгімэнту кідалі шпады; рэгімэнт кідаў Ям п. Мэнрат, палкоўнік лейб - рэгімэнту; Ям. п. Гасіцкі, таварыш петыгорскі, саблю княжацкую кідаў, коп'і крушыў Ям п. Шэмёт, той жа харугвы таварыш, харугву кідаў Ям. п. Каржанеўскі, харунжы той жа харугвы; перад гэтым Ям п. Лопат, стараста Прапойскі, пісар Трыбунальскі кадэнцыі Менскай, паручнік той жа харугвы, шванкаваў з каня i абойчык выбіў, на яго мейсца кінуў буздыган Ям п. Абрамовіч, стольнік Віленскі, паручнік петыгорыі Ям пана Сапегі, пісара польнага В.К.Л., потым узялі цела i да гробу ўнесьлі, i драгонія з васьмі гарматаў тры разы caльвы дала; Ям п. Несялоўскі, кашталян Смаленскі, nomine [344] караля разьвітваўся facundo sermone [345] Ям пан Шышка, кашталян Наваградзкі, nomine Senatu et Ministerij [346] разьвітваўся; Ям п. Рдултоўскі, падваявода Наваградзкі, разьвітваўся nomine aequestri ordine [347] i ваяводзтва; Ям. п. Сасноўскі, ротмістар і петыгорскі разьвітваўся nomine войска В.К.Л., каторым усім таксама facundo sermone дзякаваў i на хлеб жалобны запрашаў Ям п. Ланеўскі, лоўчы В.К.Л.; абед елі мы ў палады сыноў маіх, княжычы сыны мае трактавалі.

21. Па набажэнстве кадэты мае свае экзэрцыі ўсім прытомным паказвалі,. як жа: на кані езьдзілі, муштр рабілі i усе эвалюцыі; абед елі мы ў палацы дзяцей маіх; потым тыя ж кадэты фэхтавалі, вальтыжавалі, танцавалі, рысаваньні свае паказвалі i ўвесь дзень забавілі; потым езьдзілі мы на грэблю, усеўшы там на бат, паехалі мы да замку i там жа на баце вячэру елі.

22. Князь Ян Радзівіл, ваявода Наваградзкі, памершы ў року 1729 студзеня 20 - га дня, дагэтуль не пахаваны праз сына сваяго Марціна Радзівіла, крайчага В.К.Л., дэпанаваны ляжаў, я за адным заходам, выбачай Божа, пахавау i яго гэтакім спосабам: раніцой сьпяваныя праз законы вігіліі былі, астатнюю імшу меў pontificaliter Ям ксёндз біскуп Зэнапалітанскі, потым меў казаньне ксёндз Шчапкоўскі Soc. Jesu, потым кастаў пышны кандукт; паколькі князь меў сваю петыгорскую харугву, дык кідаў шаблю Ям. п. Касажэўскі, таварыш харугвы князя старасты Рэчыцкага, коп'і крушыў Ям. п. Пратасевіч, таварыш мой петыгорскі, харугву кідаў Ям. п. Копец, харунжы петыгорскі князя крайчага В.К.Л., буздыган кідаў Ям. п. Карніцкі, паручнік петыгорскі Ям. п. Арінскага, кашталяна Вітабскага, потым цела князя ўнесьлі да склепу, а рэгімэнт мой пешы з шасьці гарматаў агню па трыкроць даваў.

27. Рознымі бавіўся забавамі; князь маранітаў Віктарын Нэсар, каторы з панстваў сваіх праз туркаў выгнаны, mendicato suffragio [348] езьдзіць i сюды да мяне прыбыўшы быў, ужо тры тыдні сядзеў, нарэшце, сёньня выехаў, чалавек слушны i досыць гжэчны.

29. Дзень імянінаў маіх; набажэнства справіў у касьцёле а. а. Soc. Jesu Сьв. Міхала, спавядаўся i камунію прымаў; абед у замку, i вельмі многа гасьцей меў я; па абедзе адправіўся карузэль, толькі чатыры банды кавалераў, у кожнай бандзе шэф i чацьвёра кавалераў; першую вёў мой сын Януш, другую мой сын Кароль, трэцюю П. Карніцкі, паручнік петыгорскй знаку кашталяна Вітабскага, чацьвертую вёў п. Нарніцкі, харунжы гусарскі знаку князя маршалка в. В.К.Л.; тыя тады кавалеры са сваемі бандамі бегалі да пярсьцёнка, дзірыт кідалі, шпадаю па - нямецку, а па - польску шабляй сьпярша галовы сьціналі, потым зь зямлі Сырэну бралі; было йзноў столькі ж бандаў на фаэтонах аднаконных, першай шэф Ям паня Агінская, маршалковая надворная В.К.Л., вёз яе Ям п. Сапега, пісар польны В.К.Л., другой шэф была княгіня Ябланоўская, стольнікавая В.К.Л., вёз яе Ям п. Данеўскі, лоўчы В.К.Л., трэцяй шэф Ям паня Данеўская, лоўчавая В.К.Л., вёз яе Ям п. Белазор, стольнік Упіцкі, маршалак Трыбуналу духоўнага В. К. Д., чацьвертай шэф жонка мая была, вёз яе Ям п. Агінскі, маршалак надворны В.К.Л.; у кожнай бандзе было на такіх жа калясках столькі ж німфаў, i кавалеры ix везьлі; каляскамі тымі бегалі дамы да пярсьцёнка з лянцамі, дзірыты да Мядузы кідалі, да сэрца з лука стралялі, потым у воркі галкі васковыя кідалі, у каторых птушка замкнутая была, калі ў ворак трапіла, дык птушка там заставалася, калі ж галка разьбівалася, дык птушка вылятала; мяняючыся з кавалерамі канямі, раз чатырох кавалераў, другі раз чатыры дамы бегалі, а кавалеры вазілі ix на калясках; зь пекнаю помпай да карузэлю ўяжджалі; потым была каляцыя пышная ў замку, i гэтак нам дзень вясёла зышоў.

November

Рознымі бавіўся інтарэсамі, пошту атрымаў варшаўскую, у каторай даводзіцца, што іn Decembri адбудзецца марш войска маскоўскага 35.000 праз Айчыну нашу ў помач сілам марскім; госьці тыя зусім не мілыя, Пане! Адвярні ад нас ix!

29. Ранюсенька ўстаўшы, з жонкаю маёй паехалі мы да Дыямполю, там сыны нашыя i дочкі начуюць; нештачка зьеўшы i ўзяўшы ix, мелі мы за Нёманам, за Магільнай, аблаву, i жонка мая з фузіі сьмяротна параніла вялікую досыць мядзьведзіцу, каторую ў сецях дабілі; вяртаючыся, дзеці ў Дыямполю пакінулі, а самі тут у Нясьвіжы сталі.

December

2. Раніцой атрымаў жалобную навіну, што сястра мая родная Тэкля з князёў Радзівілаў, рrimi voti Якубава Флемінгава, фэльдмаршалковая войскаў Саскіх, sekundi voti Міхалава Вішнявецкая, ваяводавая Віленская, гетманавая в. В.К.Л., tertii voti Міхалава Сапегава, ваяводавая Падляская, дня 25 Octobris гэтага ж року Богу душу аддала, i каторая хай з Богам спачывае; зь першым i другім мужам мела сыноў i дачок, але ўсе in minorennitati [349] памерлі; сама яна нарадзілася ў Белай дня 5 Septembris 1703 року, памерла ў Вішняўцы; экспэдытаваў пана Белазора з тою смутнаю навіной да Белай, да брата маяго роднага.

31. Надта злой дарогаю, ледзьве на поўнач сталі мы ў Жоўкве; без пасьцелі муселі спаць, i гэтак досыць для мяне смутны смутна й скончылі рок.

1748

Januarius

1. Праз позьні начны прыпадак спавядацца ня мог я; былi мы на набажэнстве з жонкаю маёй i дочкамі маемі Тэафіляй i Кацярынай, Ям ксёндз Ежы Ляскарыс, грабя, біскуп Зэнапалітанскі, інфулат Олыцкі, намінат Жоўкаўскага апацтва, цэлебраваў; падчас таго набажэнства прыбылі Іхмці п.п. Міхал Сапега, ваявода Падляскі, ксёндз Ліжыцкі, канонік i афіцыял Львоўскі, i суседзяў маіх было досыць, i ўвесь дзень на суцяшэньне Пану Богу добра нам зышоў; узяў рэзалюцыю заўтра самому толькі пасьпяшацца да Львова, каб павіншаваць княгіню матку жонкі маёй, якой цяпер пачынаецца веку ейнага год 67 - мы i каторая хай як найдаўжэй гады свае лічыць.

Aprilis

Сталі мы ў Нясьвіжы, застаў княгіню Яемць Барбару з Завішаў Ружыцаў гербу Лебедзь Радзівілаву, ваяводаваю Наваградзкую, удаву; Іхмцяў Ігнаца Ланеўскага, лоўчага В.К.Л., Альбрыхта, князя Радзівіла, старасту Рэчыцкага, i іншых сіла людзей; прыбыў таксама дваранін пана Замойскага з партрэтам старасты Пласкіраўскага да дачкі маёй Караліны (яна была 26.11.1748 заручана з Клемансам Замойскім, ст. Пласкіраўскім, якому на той час было 10 гадоў, сама маючы 9 (гадоў. - Перакл.); абед сёньня елі ў Акадэміі, там кадэты мае экзэрцыцыі адпраўлялі вельмі добра.

5. Раніцою выехаў i, уехаўшы мілі 4, стаў у Міры, там учынілася калькуляцыя i верыфікацыя мая з п. Міцкевічам, каторы тое грабства Мірскае трымаў восем гадоў i вялкія крыўды нарабіў; прававаліся ў Трыбунале, прызначылі дэкрэтам Ям п. Юдыцкага, судзьдзю земскага Рэчыцкага, з праціўнай етараны, з маёй Ям п. Яленскага, падваяводу Мазырскага, там скончыўшы свой інтарэс, далей паехаў i стаў у Цэтры.

Majus

23. Спыніўся на набажэнства ў Суботніках, там застаў нешчасьлівую гісторыю, капітан Гаўдрынг, мой флігэль - ад'ютант, пана харунжага Гомбурга, сакратара маяго ад пошты чужаземскай, на паядынку letaliter [350] пастраляў, а сам паехаў; за ім пагоню паслаў, а пры хворым пакінуў дохтара; сам я, міляў 5 праехаўшы, начую ў Мікалаеве. к

Julius

Прыбыў Ям п. Казімер Несялоўскі, кашталян Смаленскі, зь Ям панам Пацам, старастам Фэйданскім, i Іхмці п.п. Пётар i Казімер Совічы Корсакі, першы харунжы, другі абозны i судзьдзя гродзкі, а таксама Ян Літавор Храптовіч, стольнік Наваградзкі.

17. Па абедзе была проба Камедыі Парыса з Галенаю, кампазыцыі вершамі жонкі маёй.

25. К паўдню а той гадзіне, як у тым календары пішуць, было зацьменьне срнца, досыць вялікае, бо столькі сонца бачна было, як на маладзік, каляндар угадаў, але хай даброта Боская бароніць, абы вынікі злыя таго зацьменьня прадбачыу.

Augustus

Сёньня адзначалі імяніны караля Аўгуста i фэст ордэру Aquilae Albae [351] на каторы прыбыў Ям енэрал артылерыі з жонкаю а маёй сястрою старэйшаю, абед пры біцьці з гарматаў, па абедзе Камедыя Парыса i Галены, кампазыцыі жонкі маёй, празь дзеці мае i двору знаных людзей граная была, вельмі пекная, потым быў баль i каляцыя да поўначы.

5. Па абедзе енэрал артылерыі ад'ехаў; скончыўся крыгсрэхт, асудзіўшы на расстраляньне капітана Гаўдрынга, каторы ў паядынку пад Суботнікамі Гомбурга забіў, я дэкрэт апрабаваў, але з кампасіі вызваліў ад сьмерці, перамяніў, каб у вежы Наваградзкай паўроку сядзеў на гары, па сканчэньні таго абы быў звольнены з войска; сам я ў дарогу да Вільні рыхтаваўся, хаця й хворы на фрызэт, гэта значыць каросты.

8. Стаў я ў Карэлічах, дзе знайшоў Іхмці п. п. Казімера Несялоўскага, кашталяна Смаленскага, i Вяжэвіча, віцэ - інстыгатара, з каторымі еў вячэру i тут ca мной начуюць; бачылі мы месячнае зацьменьне, досыць дужае, хай даброта Боская ліха ад нас адменіць, як той каляндар страшыць.

17. Па раньнім абедзе жонка мая з сынам Каролем наехала да Ашмяны на соймік, каб Кароля адтуль паслом утрымаць, дай Божа, каб удалася; я тут пераехаў да арсэналу ў Вільні з сынам Янушам i дочкамі маімі.

25. Зранку рушыўся з жонкай маёй i дзецьмі; начуем у Салечніках Малых, атрымаў зь Нясьвіжа, зь Міра i Карэлічаў ведамасьць, што саранча вялікую мне шкоду зрабіла, гэтак Пану Богу спадабалася.

31. Шчасьліва стаў у Нясьвіжы, i нанач сталі ў палацы, бо ў замку рэпарацыя гардэробу, новы з фундамэнту мурую.

September

Розныя чыніў дыспазыцыі, у Акадэміі дырэктарам паставіў п. Фрычынскага, сяржанта той жа Акадэміі, харунжага гарнізонаў маіх.

8. Спавядаўся i па казаньні трымаў ad pontem baptismi [352] татарына аднаго, катораму дадзена імя Міхал, i жыдовак тры, каторым дадзена імя Францішка кожнай; я з дачкой маёй Тэафіляй трымаў, жонка мая із сынам Янушам, а сын Kapoль зь сястрою Каралінай; меў гасьцей веле ў сябе, быў Ям пан Шышка, кашталян Наваградзкі.

16. У дарогу на Сойм да Варшавы выбіраўся, вазы ўкладаць загадаў.

29. Сёньня па імшы сьв. паехаў да палацу каралеўскага i меў у пана аўдыенцыю, прэзэнтаваў каралеўству сыноў маіх Януша i Кароля, з каралеўствам абед еў; быў на балі ў княгіні з Морштынаў Чартарыскай, кашталянавай Віленскай, каторая князю падканцлеру, сыну сваяму, міхалавіны спраўляла.

October

5. Дзень элекцыі караля адзначалі мы, быў на пакоях, панству руку цалаваў, потым з каралём на замак, i заселі мы ў Сэнаце.

7. Галу ўрачыстую адзначалі мы пры двары: - дзень нараджэньня каралеўскага, каторы нарадзіўся ў року 1696 дня 7 кастрычніка, хай шчасьліва i доўга пануе! Усе мы былі трактаваныя, я быў у пары з маршалковаю в. Кар. Бялінскай з дому Прэбяндоўскай, калісь удавою Радзівілаўскай, - ваяводаваю Наваградзкай, маткаю князя Марціна Радзівіла, крайчага В.К.Л., пад нумарам 8 - ым, з каралеўствам у аднаго стала; па абедзе адбылася вельмі каштоўная камедыя зь пекнымі балетамі i фаэрвэрк.

November

9. Па абедзе сядзелі мы ў Сэнаце без пана, каторы гатовы быў, каб далі знаць, што Ізбы пасьпеюць, але in die decretoria [353] гэтак шмат паступіла матэрыі, што ніводным жывым спосабам да канца трафіць не маглі; адны хацелі да панядзелка, другія не дазвалялі, паколькі in die festo [354] саймаваць не варта - а тое прыпаў Сьв. Марцін у панядзелак, адны цытавалі права, што Сойм у той дзень скончыцца павінен, у каторы пачынаецца, другія цытавалі права, што саймаваць ня будуць in diebus festivis [355], i гэтак сіла мовячы, калі сонечнага сьвятла не стала, на сьвечкі аніякім спосабам дазволіць не хацелі, i так cum summo dolore [356] вялікі годны i пачцівы in Republica civis [357] маршалак стану рыцарскага разьвітаўся зь Ізбою, i Айчына пры сабраных станах sine consilio [358], зьмілуйся Божа, засталася.

December

1. Прыйшла ведамасьць, што князь Ямць падчашы В.К.Л., брат мой, vigore curatorii Я.К.Мці [359] на мяне, на князя Радзівіла - ваяводу Наваградзкага, i сябе ўзяў у Чарнаўчыцах князя Марціна Радзівіла, крайчага В.К.Л., як нядзеяздольнага, in curatoriam potentatem [360], з дызгонарам нашай фаміліі, i да сябе памясьціў.

14. Сталі шчасьліва ў Жоўкве на абед.

30. Увесь дзень вельмі хварэў на камень, вечарам напала colica nefritica [361], ванітаваў крывёю.

31. На той жа камень страшна хварэю i ўжо чацьвёргы год мінуў там у, ня ведаю, што далей Пан i Бог мой са мною зробіць, за тое падзяку яму аддаю, што мне дазволіў у гэты рок дыярыюш жыцьця маяго скончыць, далей хай будзе ягоная найсьвяцейш:ая воля, а гэтаму року vale.

1749

Januarius

1. Цэлы дзень на камень хварэў, дзеля чаго за дазволам Ям ксяндза Выжыцкага, арцыбіскупа Львоўскага, тут у палацы імшы сьв. слухаў i спавядаўся i досыць самотна рок гэты пачынаю; жопка i дзеці мае княгіні - матцы жончынай - увесь дзень служылі i віншавалі ня толькі року новага, але дня ейнага нараджэньня, каторая сёньня 68 - мы рок жыцьця свайго пачынае, а я ў болесьцях трываў мамэнту.

5. Я хварэю; дзяцей маіх у кляштары п. п. дамініканак, у касьцёле. Ям ксёндз Выжыцкі,. арцыбіскуп Львоўскі, бержмаваў; Януша айцом быў Ям п. Станіслаў Цёлак Панятоўскі, ваявода Мазавецкі, узяў імя Канстанты Павал Флярыян, Кароля быў айцом князь Каэтан Ябланоўскі, імя ўзяў Дзімітар Вацлаў Геранім, дачок жа маіх абедзьвюх маткаю была княгіня Яемць кашталянавая Кракаўская, матка жонкі маёй, бабка іхная родная, Тэафілі дадзена імя Ганна Марыяна Барбара Вікторыя, Караліне ж надалі Тэафіля Генавефа Магдалена; ужо нарэшце дачакаўся я, што дзёці ўгрунтаваныя ў хрысьціянстве, хай ix Бог гадуе i ў цнотах дзеля хвалы сваёй памнажае! Я імшы сьв. у пакоі слухаў дзеля слабасьці.

27. Начуем у Красным Ставе, там страшная адліга, гэтак, што дрэвы набраклі, жукі лётаюць, а дарога як увесну гразкая.

Februarius

2. Стаў у Белай, проста да касьцёла а. а. рэфарматаў, там спавядаўся, па набажэнстве да замку, застаў аднаго брата маяго, а сама на той час да маткі сваёй ад'ехала, i ўвесь дзень у кампаніі брата сваяго бавіўся. Бачыў князя Марціна, крайчага В.К.Л., у дэтэнцыі i знайшоў яго яшчэ не пры пэўнай рэфлексіі; бачыў жонку ягоную i сыноў пяцёх ад першай жонкі Бэлхацкай, Ігнацы ў року ўжо 13 - ым, ад другой, цяперашняй, Трэмбіцкай, чатырох: Антоні, Міхал, Дамінік i Мікалай - усе ў малых га дох; забыўся зь першай жонкі на дачку Антаніну, каторую выдаў ён за Ям п. Масальскага, старасту Гарадзенскага, сына гетмана польнага. З наложніц іншых розных іn vivis [362] засталіся трох сыноў i дачок тры; асаблівы чалавек, цалкам створаны на пакараньне фаміліі нашай!

11. Разам брат мой з жонкаю, княгіня крайчавая, князь канюшы (Ульрык Радзівіл. - Перакл.) i я з маёй грамадой рушыліся мы i, уехаўшы міляў 5, сталі ў Кодні i былі міла прынятыя; стаім у замку, быў баль i каляцыя ў Ям пана канцлера; Іхмці ваявода Берасьцейскі i падскарбі надворны В.К.Л. прыбылі.

13. Сёньня адзначалі мы дзень нараджвньня жонкі маёй, каторая шчасьліва качынае рок 44 - ты, хай Бог ёй дась ста год дачакацца ў добрым здароўі i каб унукаў ажаніла а з праўнукаў цешылася; у касьцёле сьпявалі Те Deum laudamus in gratiarum actionem [363], што даў П. Бог нарадзіцца гэтак значнай для дому маяго матроне.

20. Зранку забраў ад княгіні крайчавай другога сына, Міхала Радзівіла, крайчыча, у 5 - ым року, на адукацыю, потым, абед зьеўшы, рушыліся мы, брат мой з жонкаю праводзілі нас.

Martius

1. Начуем дома ў Нясьвіжы, стаў у палацы, у месьце, бо у замку муры няскончаныя, асабліва ў нашых пакоях.

21. Раніцой. былі мы на аблаве за карчмою Літвой, там забіў мядзьведзяу потым, у той карчме абед зьеўшы й уехаўшы міляў 5, стаў у Тулёме, фальварку маім; воз мой, едучы праз Прусінаў, быў атакаваны ад пасэсара Ям п. Лявона Быкоўскага; рэвізораў маіх Заморскага i Цехоньскага парубаў, як жа i Яна, паюка; безвыніковы бой гэты стаўся на вольнай дарозе, за што яму заўтра позву дасылаю, буду зь Ямцем прававацца.

26. Прыбыў да мяне Ям п. Салагуб, кашталян Вітабскі, i Ям п. Пшазьдзецкіу пісар В.К.Л., з жонкаю; па абедзе дзеці мае гралі камедыю Трох Мучаніц за Дыяклеціяна, Агапы, Хіёны i Ірэны, кампазыцыі жонкі маёй, вершамі, вельмі добра ўдалася.

Aprilis

6. Шчасьліва дачакаўся Вялікадня, па ўрачыстым набажэнстве i казаньні вясёла правялі мы той дзень.

Па набажэнстве i абедзе дзеці мае гралі на тэатрум Трагедыю Трох Мучаніц.

Majus

6. Стаў у Горадні дзеля атрымання сукцэсіі па сястры маёй нябожчыцы ваяводавай Падляскай, але яшчэ, хаця дзень гэты i прызначаны, не знайшоў маіх кансукцэсараў.

17. Зранку сварыўся за кляйноты сястры маёй, што ў закладзе ў ксяндзоў картузаў былі ў шкатулцы i пячаткаю запячатаныя, а пячаткі парушаныя; я тую скрынку казаў у другую ўсадзіць i маёй запячатаць пячаткаю дзеля дастаўкі ў Трыбунал.

Junius

4. Увесь дзень быў я надта слабы, увечары лекі браў; камэрдынэр, сваволячы, шабляй махаў, дык вылецела зь ельцаў, мала сына маяго Януша не забіў, параніў яго ў нагу i рану досыць глыбокую зрабіў, паляжыць небарака, але добра для маладзёна, хай навучыцца, як з жалезам бавіцца.

11. Атрымаў ведамасьць, што d. 8 praesentis Вільня цяжка пагарэла, горш чым мінулага року, - ратуш, касьцёл Сьв. Казімера i сіла іншых in favillam [364], а гадзіне 10 - ай з палудня няшчасьце тое здарылася, году не прайшло, як гэтае сталічнае места гарыць; усе мае да здароўя прыходзяць, а я хворы.

13. Cёньня Богу i Створцы маяму хай будзе ад усялякага стварэньня хвала, канчаю рок 47 - мы; быў на набажэнстве ў а. а. бэрнардынаў, спавядаўся i камунію ўзяў, Те Deum laudamus сьпявалі, ксёндз біскуп Зэнапалітанскі pontificaiiter дэлебраваў; сыны мае ў кляштары гасьцей трактавалі, а я ў замку зь Іхмцю панствам канцлерствам еў, потым былі на нешпары i канклюзіі набажэнства, пасьля каторага сканчэньня на грэблі глядзелі мы на ставе флоты, досыць пекна адараваныя; Янек Вішнеўскі, карлік мой, быў адміралам i да мяне меў арацыю вершамі, адтуль паехалі мы да theatrum, там Камедыя ўрачыстая надта пекная адбылася, потым каляцыя, па каторай быў вельмі пекны фаэрвэрк i ілюмінацыя, i гэтак пекна дзень за стараньнем жонкі маёй зышоў.

15. Па абедзве адправілася камедыя француская, праз кадэтаў маіх граная й досыць ім удалася; я ўвесь дзень на галаву хворы пры болесьці каменю.

16. Сёньня перад Я.п. канцлерам в. В.К.Л. прызнаў я фундуш на дзьве імшы ў гробе Радзівілаўскім за душы князёў, там лежачых, штотыднёва, каторыя а.а. дамінікане спраўляць маюць.

17. Саленная адправілася экзэквія, i целы ўсіх князёў антэцэсараў i продкаў маіх i дабрадзеяў перанесена да новага склепу, каторыя хай з Богам спачываюць; прашу ласкі, хто той дзёньнік чытаць будзе, абы прамовіў - «хай спачываюць у спакоі, амэн!». Я нядобра меўся на камень, але ж з гасьцямі маімі бавіўся цэлы дзень.

20. Штораз, дык у большых болях застаюся i слабну вельмі, хай Бог зьмілуецца нада мною; дзяцей пасылаў учора да Сьв. Міхала пехатой, абы за мяне афяравалі.

21. Усю ноч хварэючы страшна, ранкам паслаў дзеці да Сьвержаня, да цудоўнай Маці Божай у царкве; хутка да карэтаў паўсядалі, у дарогу тую едучы; вялікім цудам тае Маткі i Сьв. Міхала выйшаў зь мяне камень, як костка дактылёвая, вагою ў чвэрць чырвонага злотага, ужо мяне з болю канвульсіі бралі; імшы сьв. слухаў, але па гэтак вялікім параксызьме надта слабы быў.

24. Ранюсенька хадзіў з замку пехатою да касьцёла Сьв. Міхала i там спавядаўся i падзякаваў патрону маяму, што мяне з каменю шчасьліва вызваліў; вярнуўшыся, віншаваў іменем Яна Ям п. канцлера в. В.К.Л., швагра міаяго, потым разам паехалі мы да касьцёла а.а. езуітаў, пры гучным біцьці з гарматаў i ручной стрэльбы сьпявала Tе Deum laudamus.

Julius

Стаў у Жырмунах, міла прыняты ад князёў Станіслава i Караліны з Пацеяў Радзівілаў, енэрал - маёраў войскаў В.К.Л., i тут у ix у двары начую.

27. У касьцёле імшы сьв. слухаў, аглядаў рэліквію, прывезеную праз Тышкевіча, біскупа Віленскага, з Рыму, кавалак вэлюму Найсьвяцейшай Панны, на каторым ёсьць кропля крыві Збаўцы нашага; па набажэнстве i абедзе, разьвітаўшыся з князямі енэрал - маёрамі, рушыўся.

Augustus

5. Стаў у Нясьвіжы, застаў а гадзіне 3 - й з паўдня ўжо памерлага Ям ксяндза Валадковіча, рэктара Калегіі, маяго добрага прыяцеля, хай з Богам спачывае.

6. Па пахаваньні ксяндза рэктара i па абедзе судзіў Суды гетманскія i асудзіў п. Касіцкага, намесьніка знаку петыгорскага князя - старасты Рэчыцкага, і. п. Пласкоўскага, таварыша таго ж знаку, першаму - на замку Троцкім, другому - на замку Наваградзкім, кожнаму па 6 тыдняў сядзецъ; пачтовых двох, аднаго непрысутнага, другога прысутнага Андрэя Савечынскага на расстраляньне, дзевяцёх жа на сядзеньне асудзіў у ланцугох у замку Мірскім, па колькідзесят тыдняў.

23. Розныя інтарэсы канчаў, выбіраючыся ў дарогу валынскую, жонку маю тут пакідаю.


№2-1996. С. 205-233.

December

3. Шчасьліва стаў у Нясьвіжы, у месьце - у палацы стаю; жонку маю слабою на ложку знайшоў, дочкі мае абедзьве здаровыя.

8. Спавядаўся, жонка мая ложкам бавілася; прыбылі да мяне Іхмц п.п. Шышка, кашталян Наваградзкі, i Ельскі, стараста Пінскі, палкоўнік мой петыгррскі, - з жонкаю, таксама Ям п. Яблоньекі, палкоўнік мой драгонскі, з жонкаю, тымі днямі ажаніўшыся з Булгарынянкаю.

17. Па абедзе была рэпрэзэнтацыя досыць пекнай камедыі, кампазыцыі жонкі маёй.

21. Па набажэнстве быў у Альбе, паказваў гасьцям, што там ёсьць да агляданьня годнага.

24. Езьдзіў зранку на аблаву, пад Руднікі, там забілі мы трох ласёў, на куцьцю вярнуўся i застаў княгіню Караліну з Пацеяў Радзівілаву, жонку князя Станіслава, енэрал - маёра.

25. Набажэнства ардынарыйнае як апоўначы, гэтак палуднёвае адправілі мы i пану Богу на хвалу ўвесь дзень у добрай кампаніі прабылі.

26. Па набажэнстве вечарам была камедыя, потым танец, па вячэры разгулялася кампанійка вясёлая, падпіў сабе.

29. Штодня большая прыбывае кампанія ўраднікаў i дыгнітараў, у каторай пры танцах вясёла бавіліся мы.

Januarius

1. Вечарам была камедыя, каляцыя, i баль дапазна трываў; пошта Варшаўская прыйшла, прынесла, што

Сойм экстраардынарыйны мае быць, а Гарадзенскі ардынарыйны адкладзецца, што нямала правінцыю Літоўскую хвалюе.

5. На каляцыі абіралі мы мігдалёвага караля, лес паў на князя Станіслава i княгіню стараставую Рэчыцкую - Радзівілаў, ix каралямі абралі, i ў вялікай весялосьці вечар той зышоў.

12. Па набажэнстве была камедыя, баль i каляцыя дапазна, на каторай даведаўся я, што сёньня дзень Ганараты, патронкі княгіні падстолевай Кар. (Любамірскай. - Перакл.), зараз трубачам, катлам i музыцы янчарскай загадаў стаць i з гарматаў агню даваць, i сам дужа напіўся з ахвоты.

13. Па абедзе тым жа спосабам была камедыя, штораз іншая, каляцыя i баль, ужо ў дзень спаць пайшоў, з князем падстолім Кар. разьвітаўшыся.

14. Спаў да палудня, бо ўжо днём паклаўся, застаў, што яшчэ князь падстолі ў залі, анічога ня епаўшы, п'е, i прыбыў Ям п. Ігнацы Агінскі, маршалак надворны Літ., каторы ў слабым прыехаў здароўі, i таму яго ад піцьця ўвольніў, а сам мусіў я датрымываць кампанію; перад вечарам шчасьліва князь падстолі Кар. ад'ехаў ad рrорrіа, ня спаўшы, а мы па фатыгах адпачывалі.

15. Пошта Варшаўская прыйшла i прынесла зьвестку, што Ям п. Тарла, ваявода Сандамірскі, fatis cessit, пакінуўшы сукцэсарам, што ад траех сясьцёр ягоных ідуць, а менавіта Любамірскім, Мнішкам i Жавускім, акрамя субстанцыі, адзінаццаць мільёнаў трыста тысячаў злотых польскіх гатовай сумы, перад сьмерцю пагадзіўся са мною, хай з Богам спачывае!

Februarius

2. Учарашняга дня сын мой Януш выехаў да Коўна на соймік, стараючыся аб дэпутацыі на прышлы Трыбунал, хай яму там Бог ва ўсім дапамагае.

4. Па абедзе жонка мая з сынам наехала да Пінска на соймік, каб сына маяго Кароля там дэпутатам утрымаць, хай ім абаім Бог дапамагае! Я з дочкамі маімі рушыўся i, уехаўшы 3 мілі, начую ў Сьвержані, каб быць бліжэй да аблавы.

6. Ізноў паляваў i забіў 6 ласёў.

10. Сёньня атрымаў зьвесткі зь Пінска, ад жонкі маёй, што unanimi voto [365] сын мой Кароль зь Ям п. Парысевічам абраны дэпутатамі на прышлы Трибунал, канклюдавалі мы набажэнства quadraginta horarum [366] потым карнавал уночы; з Коўна атрымаў, што сын мой Януш, таксама unanimi voto стаўся абраны дэпутатам з Коўна разам зь Ям п. Завішам Чорным, i гэтак з укантэнтаваньнем запусты тыя скончыў.

27. Сёньня адзначаў дзень нараджэньня сыноў маіх Януша i Кароля, каторых хай Бог дабрахотны ў здароўі добрым кансэрвуе, сёньня а гадзіне 10 - й i мінуце 30 - й Ян а Кароль а той жа гадзіне, але мінуце 55 - й, зачынаюць абодва рок 17 - ты, увесь дзень цешыуся я.

Martius

23. Стаў у Вільні, там, візыты аддаўшы Іхмцям ксяндзам Міхалу Зянковічу, біскупу Віленскаму, i Юзафу Сапегу, каад'ютару Віленскаму, выехал i мы зь Вільні нанач да Нявежы.

27. У катэдры быў на набажэнстве, гадзіну кленчыў, ад 7 - й да 8 - й папалудні, гадзіны былі расьпісаныя, я меў выпшэзгаданую, жонка мая - ад 9 - й да 10 - й, i гэтакім спосабам біскупы i канонікі, магістрат i іншае панства свае гадзіны мелі пры гробе ў катэдры; чатырнаццаць касьцёлаў пехатою абышоў.

28. У той жа катэдры быу на набажэнстве i шчасьліва пачуў вясёлае Алілуя! Дзьве гадзіны кленчыў, гэта значыць, адну ранкам, другую ўвечар; за местам аб'ехаў 11 касьцёлаў.

Aprilis

13. Зранку зьехаліся мы да Ям ксяндза біскупа Віленскага, адтуль рушыліся да катэдры, потым па імшы, сьпяванай de Spiritu Sancto, i казаньні рушыўся я да Ізбы Трыбунальскай, дзе надта вялікі быў конкурс; па адкрыцьці пачалі юрамэнт Іхмці ксяндзы capitulares [367] па выкананым юрамэньце прызваныя былі ваяводзтвы: Вільня - vacat; паветы: Ашмяна - Іхмці п. п. Станіслаў Нарбут i Станіслаў Пазьняк, Ліда - comparnerunt [368] Іхмці п. п. Дамінік Александровіч, Самуэль Кастравіцкі, але як мелі маніфэста i шляхта пратэставала, дык pro vacanti [369] падаў, Вількамір - vacat, Брацлаў - Іхмці п. п. Мікалай Лапацінскі i Язафат Копец, Трокі - Іхмці п. п. Кароль Храптовіч i Станіслаў Катовіч, Коўна - Іхмці п. п. Януш, кн. Радзівіл, сын мой, i Антоні Завіша, Упіта - comparnerunt Імхці п. п. Станіслаў Пузына, стараста Упіцкі, i Станіслаў Русель, як жа шляхта слушна з маніфэсту пратэставала, дык паслаў Іхмосьцяў pro vacanti, із Жмуйдзі - Іхмці п. п. Казімер Станкевіч, стольнік Жмуйдзкі, Аляксандар Пузына i Тадэвуш Білевіч, са Смаленска - Іхмці п. п. Ян Яблоньскі i Кароль Эйдзяловіч, ca Старадуба - Іхмці п. п. Рыгор Гімбулт, падкаморы Старадубскі, i Якуб Аранскі, Полацак - Траян Корсак, Антош Пакош, з Наваградка - Іхмці п. п. Ян Булгак i Уладзіслаў Вольскі, са Слоніма Іхмці п. п. Аляксандар Мікульскі i Юзаф Брадоўскі, з Ваўкавыска - Іхмці п. п. Марцін Буткевіч i Пётр Савіцкі, зь Берасьця - Імхці п. п. Ігнацы Выганоўскі i Павал Чыж, з Пінска - Імхці п. п. Кароль кн. Радзівіл, сын мой, i Казімер Парысевіч, Мсьціслаў - vacat, Вітабск - vacat, Орша - comparnerunt Іхмці п. п. Антоні Юзафовіч i Ян Замбжыцкі,. але як былі вялікія пратэстацыі, дык падаў pro vacanti, Мінск - vacat, Мазыр - vacat, з Рэчыцы - Імхці п. п. Альбрыхт, кн. Радзівіл, стараста Рэчыцкі, i Францішак Ракіцкі, а калі выканалі дэпутаты юрамэнт, дык я да сябе ад'ехаў на абед, а яны заселі дзеля semotis arbitris [370] i абралі маршалкам Трыбунальскім князя Альбрыхта Радзівіла, старасту Рэчыцкага, брата маяго стрыечнага; да Кола духоўнага назначаны Іхмці п. п. Катовіч, Пузына, Ракіцкі, Брадоўскі; да пяра рускага абралі Ям п. Храптовіча, да ляскі скарбовай Лапацінскага; князь маршалак Трыбунальскі частаваў цэлы Трыбунал.

23. У Трыбунале абралі да караля cum denunciatione [371] паслоў - сына маяго Януша i Ям п. Станкевіча.

24. Рушыліся мы ўсе ў дарогу i п. п. паслы Трыбунальскія з намі, Кароль, сын мой, застаўся ў Вільні на Трыбунале.

26. Разьвітаўся з маёй жонкаю, каторая з дочкамі маімі да Нясьвіжа рушылася, а я з сынам маім Янушам i калегамі ягонымі, Іхмцямі п. п. Забэлам, маршалкам Ковенскім, Крыштапам Завішам, старастам Суботніцкім, i Станіславам Пюрам, паручнікамі петыгорскімі, далей да Варшавы рушыліся.

27. Начуем у Ваўкавыску; падчас вячэры нешчасьлівую атрымаў навіну, што вуй мой, Я. А. князь Ям Павал Сангушка, маршалак в. В.К.Л., fatis cessit [372] дня 13 красавіка ў Загойцах, пакінуўшы ад першай жонкі сына, ужо мечніка В.К.Л., а зь цяперашняй, Дунінаўны, - трох сыноў i дачок чатыры, хай з Богам спачывае, а Пан Бог хай стараньне мае аб нешчасьлівай тае ўдаве з малымі дзеткамі.

Majus

6. Стаў на Празе, за мілю перад Прагай спаткаў мяне князь Станіслаў Любамірскі, падстолі Кар., абед ca мной еў, потым перавёзься я празь Віслу, стаў у Варшаве i розныя візіты прымаў, сам нікуды не выяжджаў.

7. Зранку паехаў да Двору, меў аўдыенцыю ў караля, пана нашага Аўгуста III, міла быў прыняты i абед з панствам еў; першы візыт аддаў прымасу, ксяндзу Камароўскаму; вечарам ассамблі на апартамэнтах каралевы былі.

14. Ранкам быў у касьцёле а. а. піяраў, там адбыліся паховіны сэрца Ям п. Яна з Чакажэвіч Тарлы, ваяводы Сандамірскага; адтуль на пакоях, там адбылася аўдыенцыя паслоў з Трыбуналу Віленскага, сын мой Януш мовіў да караля, дзякаваць Богу, на ягоныя маладыя гады добра яму ўдалося.

15. На пакоях сын мой меў аўдыенцыю ў каралевы як пасол з Трыбуналу, i тут яму прамова ўдалася, за што імя Езус хай будзе пахвалёна.

16. Зранку езьдзіў да графа Бруля i жонкі ягонай de domo Калаўрат, зь Ям п. Юзафам Патоцкім, кашталянам Кракаўскім, гетманам в. Кар., прасіць аб дачцэ тых графаў для Ям п. Бжага Вандаліна Мнішка, маршалка надворнага Кар., ад каторых графаў атрымалі мы дэклярацыю, быў бы толькі дазвол ад каралеўства, бо графава дачка ў ix пры Двары служыць за даму; ахвотна пайшлі мы абодва да Двору i ўпр'асілі аб аўдыенцыі ў Kąраля, прасілі мы пана, каторы даў дазвол, потым да кара левы Яемцi, тая згадзілася, i, скончыўшы дзеваснобіны, вярнуліся мы да Ям п. Кракаўскага, i ў яго абед еў я.

21. Зранку на аўдыенцыі разьвітаўся з панам i каралеваю, абедаў у п. канцлера в. В.К.Л., вячэру ў Ям п. кашталяна Кракаўскага, гетмана в. Кар., па вячэры перавёзься на Прагу i тут начую.

31. Стаў у Белай у брата маяго кн. Гераніма Флярыяна Радзівіла, падчашага В.К.Л., засталі мы і саму княгіню Магдалену з Чапскіх Радзівілаву, падчашаваю В.К.Л., і матку ейную, ваяводавую, і князя ваяводу Наваградзкага i тут, увесь дзень правёўшы, начуем.

Juńius

13. (У Нясьвіжы. - Перакл.) Сёньня шчасьліва канчаю рок веку маяго 48 - мы, за што хай П. Бог нахвалены будзе, спавядаўся; прыбыў сюды Ям п. Ежы Сапега, ваявода Мсьціслаўскі, з дачкою Яемцю паняй Казьмінскай, абед елі мы ў а. а. бэрнардынаў у рэфэктары; па нешпары адбыўся карузэль у чатыры банды, досыць пекны, потым камедыя на тэатрум у садзе ў Кансаляцыі й вячэра, пасьля каторай баль; як надышла гадзіна народзінаў маіх а 12 - й - у самую поўнач, дык сто разоў агню далі, i гэтак шчасьліва пачаў я рок 49 - ты, потым medianocte [373] елі мы, i так увесь дзень вясёла скончыўся.

Julius

1. А 7 - й гадзіне ў імя Божае пачаў я піць воды сэльтэрскія з козім малаком па квартовай шклянцы, напалам вады i малака козяга, i гэтак цёплага, як падояць, сёньня адну шклянку з малаком выпіў падчас абеду, а пры вячэры шэсьць самой толькі той вады мінэральнай; вечарам быў на камедыі, каторую кадэты гралі па - француску, Medecin malgre lui [374] з Мальера.

6. Ваду з малаком піў штодня, па тры шклянкі пры абедзе i вячэры зь віном Рэнскім.

17. Тым жа спосабам піў ваду, але як ужо сёньня

канчаю, дык толькі дзьве шклянкі вады з малаком выпіў пры абедзе i пры вячэры дзьве самой толькі вады. Суды Ардынацкія судзіў, перад абедам i пасьля абеду.

21. Вечарам рушыўся з жонкай i дзецьмі, гэта значыць дочкамі Тэафіляй i Каралінай.

30. Стаў у Варшаве, i сіла розных паноў аддавала мне візыты; novitas [375] што nociva [376] для Айчыны Ям п. Вацлаў Жавускі, ваявода Падольскі, каторы resignar vit in manus Regias [377] ваяводзтва, паехаў да Хэлма i там стаўся паслом, але Маэстат хоча яго ўтрымаць маршалкам пасольскім, на што усе буркочуць, i невядома, як пачатак Сойму адбудзецца.

31. Меў аўдыенцыю ў пана, там розныя меў desiderіа [378] потым пану асыставаў я да касьцёла а. а. Soc. Jesu Літоўскай правінцыі дзеля сьвята іхнага патрыярха Ігнацага, потым быў на страляньні з мушкетаў у каралеўскім садзе, кароль i каралева між кавалерамі стралялі.

Augustus

3. Ранкам а шостай гадзіне сто гарматаў абвесьціла галу імянінаў каралеўскіх, сабраліся мы на пакоях,

там усе кавалеры ордэру Белага Арла мелі аўдыенцыю ў кара ля Ямці, прамову ад нас меў noster decanus [379] Ям п. Францішак Бялінскі, маршалак в. Кар., мовіў ён да пана facundo sermone [380] францускаю моваю, i той жа моваю пан пекна адказваў, усе мы руку цалавалі, потым пан дэкляраваў новых кавалераў i кожнаму ордэр p рукі сваёй аддаў, першаму Ям п. Шоўдрскаму, енэралу Вялікапольскаму, ваяводу Інаўроцлаўскаму, князю Ежаму Радзівілу - Наваградзкаму ваяводу, Мэльхіёру Гуроўскаму - Познанскаму, Салагубу - Вітабскаму, Яну Грабоўскаму - Гданьскаму, Францішку Чорнаму Войніцкаму кашталянам, Іхмцям Квастэмбэрку, ахмістру каралевы, Францішку Патоцкаму, крайчаму, Антонію, князю Любамірскаму, стражніку Кароннаму, потым асыставалі мы пану на набажэнстве, па каторым сядзелі мы зь міласьцівым панствам на абедзе, самыя кавалеры ардэровыя; паабедзе сnралялі да тарчы, я не страляў, адмовіўся, бо зроку добрага ня маю, i сіла паадмаўлялася, розныя павыйгравалі praemium.

5. Зранку каля 10 - й прыбыў да мяне, пры вялікай маёй асыстэнцыі, якую я да яго паслаў, на маім кані пасол Татарскі Мустафа Ага, каторы за прыбыцьцем па камплемэньце аддаў ліст ад хана сваяго Арслана Герэя, у той жа магніфіцэнцыі i да станцыі сваёй ад'ехаў; у Ізьбе тыя ж difficultates [381] былі, што i ўчора, caльвавалі сэсію да заўтра.

13. Па абедзе асыставаў пану ў садзе пры страляньні да тарчы рrо praemiis [382] я не страляў; там у караля ўпрасіў п. Губы, жмуйдзіна, ад сьмерці: той, у Саскім войску ў рэгімэнце п. Бруля за простага драгона служыўшы, свайго унтэр - афіцэра парубаў, i за тое прыгавораны крыгсрэхтам на горла, на расстраляньне, i заўтра мела быць экзэкуцыя, але пан ласкавы дараваў яму горла.

17. Быў на пакоях, абед у сябе, трактаваў пасла Татарскага, катораму падараваў табакеру, у золата апраўленую, з партрэтам каралеўскім i сто чырвоных злотых, а для хана Татарскага пекны залаты палаш паслаў, для пасольскіх людзей па пары сукняў; у Ізьбе тое ж самае, сальвавана да заўтра.

25. Усе, пану асыстуючы, ехалі мы да замку, заселі ў Сэнаце i пачалі Senatus Consilium [383] на двох толькi пунктах: 1 (primo): што чыніць in moderus statu Reipublicae [384]? 2 (secundo): што рабіць з грасуючымі ў межах Рэчы Паспалітай гайдамакамі? Пачаў прымас, па ім восем біскупаў, потым нас, ваяводаў, сямёра мовіла, сальвавана да заўтра; я выказаў у прамове сваёй, найперш, што прашу, каб пан прабываў у межах Рэчы Паспалітай, гэтак лацьвей прыйдзе mutua inter status [385] канфідэнцыя i абсэрванцыя правоў; на другое выказаў маю падзяку pro cura et solicitudius [386] каралю i далей прасіў, абы трактавана з Дваром Расейскім, каб быў вышэйшы ардынанс да фарпостаў, што на межах стаяць, абы тых свавольных купау із сваіх не выпушчалі граніцаў да Панстваў Рэчы Паспалітай, таксама ўпрошваў аб прызначэньні certi quanti [387] на спаленае места Вільню.

28. Зранку быў на канфэрэнцыі ў ксяндза - прымаса, фармавалі resultatum [388] на каторай канфэрэнцыі вялікую я меў рацыю да дыспуту i справядлівую, але нічога не дамогся, я на сумленьні вольны - feci quod potui [389] адтуль на пакоях быў, гала адбыллся каралевіча Ксавэра.

29. Ранкам быў на пакоях i з каралямі на аўдыенцыі разьвітаўся, аднак жа паехаў да Сэнату, тут прачытана было resultatum у тым сэнсе, што каралю ў рукі Сойм экстраардынарыйны, як i Соймік рэляцыйны, пакідаем, а калі б Deus avertat [390] пачаліся якія б разрухі, тады вольна каралю рэасумаваць Суды, exorbitantiarum juxta constitutionem Anni 1736 [391] другі пункт, што прызначыць кароль канфэрэнцыю зь міністрамі расейскімі як аб гайдамаках, гэтак жа i аб судох памежных; месту Вільні 10. 000 злотых польскіх із скарбу В.К.Л. прызначана; па скончаным Senatus Consilium падпісаў я ў Ізьбе Сэнатараскай resultatum; па абедзе быў на пакоях, там, з каралеваю разьвітаўшыся, проста да Віслы паехаў.

September

9. Шчасьліва стаў у Жоўкве на абед зь вялікай пацехаю падданства; сыны мае абодва спаткалі нас.

24. Ранкам падпісалі мы скрыпт на Самгарадок, alias [392] Бярэзну, на Украіне, ключ, што належыць да Пагрэбышча, аб тым, што ня маю па дажывоцьці прыйсьці да таго ключа, пакуль не аддамо я ці сукцэсары нашыя сумы 40.000 зл. польскіх сукцэсарам Яемці пані кашталянавай Познанскай (Мыцельскай. - Перакл.); прызначыў па 10. 000 штогод з Божага Нараджэньня раты, празь дзесяць гадоў на вымураваньне канвэнту ў маёй новай фундацыі ў Злочаве а. а. рэфарматам, i калі б я перад заканчэньнем памёр, дык аблігую абодвух сыноў маіх сумленьнем, каб тыя сто тысячаў аддалі на тыя муры без заводу, бо ж за іхнае здароўе тую афяру ўчыніў, не абцяжарыўшы фартуны айца маяго, а грунтуючыся на крывава набытай празь мяне субстанцыі Сабескіх, гэта значыць Жоўкаўшчыне, Злачоўшчыне, Памараншчыне i эканоміі Шавельскай, гэта значыць бяз крыўды аблігаючы любых сыноў маіх да чыненьня волі маёй.

29. У дзень імянінаў маіх спавядаўся i камуніяваў, увесь дзень у вялікай гарачцы быў i зь левага боку пад шчакой пачало пухнуць.

October

1. Нядобра меўся, п. Лярзак, мой енэрал - ад'ютант, паехаў да Львова па трэцяга да маіх двох дахтароў п. п. Шульца i Матэя.

2. Штораз дык горш маюся, п. Лярзак прывёз пана Наэля, natione француза, дохтара, той мне значна болей дарадзіў, ніж мае.

3. Надта горш меўся, фрызэль з потамі высыпаць пачаў, паслалі таго ж п. Лярзака па іншага дохтара, абы калі памру, дык рэгулярна памёр,

4. Лярзак прывёз пана дохтара Маронскага.

5. Ранкам заўважылі, што зуб рухаўся, казалі вырваць, як жа Пленц, фельшар мой, досыць лёгка i вырваў, веле крыві i матэрыі рушылася, адразу ж палёгку меў.

6. Дахтары абодва ад'ехалі да Львова, нічога не дапамаглі, але Шульц, мой дохтар, даў жыцьцё.

7. Атрымаў зьвестку з Олыкі, што сын мой Януш на гарачку цяжка захварэў, зараз жа выправіў дохтара Матэя да Олыкі.

10. Жонка мая слабая, сёньня даведалася аб слабасьці сына й яшчэ горай мецца начала.

11. Я слабы быў, зь нецярплівасьцю чакаўшы зьвесткі аб здароўі сына маяго Януша, але людзі мае атрымалі, што дня 10 - га praesentie а 3 - й з палудня сын мой найлюбы Януш Радзівіл Богу i Створцы сваяму духа аддаў, сэрца нашае прадчувала тое няшчасьце.

12. Па абедзе Іхмці канцлерства Брацлаўскае (Браніцкія. - Перакл.) абое паведалі нам тую фатальную для нас навіну, што сын мой Януш памёр, ня дзеля таго, што быў дзіця мае, але кавалер быў зусім дарослы, вучоны i здатны Айчыне служыць, actu [393] ня скончыў дэпутацыі з павету Ковенскага, у року 17 - м веку свайго ў Олыцы асіраціў нас бацькоў сваіх, хай з Богам спачывае, а той жа Пан хай гэтак нам вялікую страту папоўніць у Каролю, Тэафілі i Караліне; мы ж былі абое з жонкай маёй у такой роспачы, што мала не памерлі з жалю, і, каб нам абаім крыві не пусьцілі, пэўна б не жылі, усю ноч ня спаў, пісаў, абы Кароль, сын мой, з Олыкі да нас прыехаў.

15. Перад абедам шчасьліва сын мой Кароль прыехаў, вельмі засмучоны па браце, казалі мы яму кроў з нагі пусьціць, хай пан Бог дазволіць зь ім цешыцца, а ён хай нашай надзеяй будзе.

18. Да калецтва маяго, што на губе, дык i на назе, дадалася рожа i цяжка баліць, цэлую ноч дрэнна спаў.

19. Да зубоў, нагі кашаль мяне схапіў; Ям ксёндз Баршчэўскі, асыстэнт енэральскі а. а. кармэлітаў чаравічкавых, прыбыў сюды да мяне, каб мяне забавіць.

21. Сёньня адзначалі імяніны жонкі маёй Уршулі, другое на хросту імя, каторую хай Бой кансэрвуе да ста гадоў, ня дзеля таго што жонка мая, але матрона слушная i разумная.

23. Ня добра меўся, апэрацыю ў губе чынілі, косьць адну зь левай шчакі вынялі, а другую глыбей убілі, на каторую актуальна цяпер цяжкія болі цярплю, ксёндз кармэліта ад'ехаў.

30. Штораз дык горай маюся, сёньня дзьве костачкі выйшлі i мяса дзікае паказалася, хай сам П. Бог мяне paтуе.

November

3. Зь Вільні меў ведамасьці ад біскупа Віленскага, што на іншую плябанію перанёс гультая ксяндза Забельскага, плябана Мірскага, за што хай будзе Бог пахвалёны, што яго пазбавіўся я, цяжка выразіць ягоных злых акцыяў, хаця й пры трэзвасьці; у Дараве цяпер будзе.

6. Ям п. Ігнацы Сапега, ваявода Мсьціслаўскі, па абедзе прыбыў; мяне з гарачкі вялікі боль га лавы ўзяў, ня ведаю я, ці доўга буду на гэтым сьвеце мучыцца.

16. Перад абедам прыехаў п. Пэрон, дохтар каралеўскі, за каторым да Варшавы пасылаў я стаў тут у мяне, заўтра мае чыніць у мяне на губе апэрацыю.

17. Зранку бавіўся з кампаніяй, i вынялі мне трэці зуб, ня ведаю, што далей са мною зробіцца, на ўсё гатовы я, хай зьдзейсьніцца ca мной воля Божая!

24. Паволі да здароўя прыходжу, пачынае губа зарастаць, дай Божа як найхутчэй!

December

15. Па абедзе, разьвітаўшыся з маімі гасьцямі, шчасьліва рушыўся я ў дарогу з жонкаю маёй i траемі дзеткамі, слабым быў на горла.

23. Стаў у Кодню ў Іхмц п. п. Яна Фрыдэрыка i Кан станцыі з кн, Радзівілаў, сястры маёй старэйшай, Сапегаў, канцлераў в. В.К.Л., i тут у замку начуем 24. На куцьцю прыбылі княства стольнікі В.К.Л. (Ябланоўскія. - Перакл.), en familie [394] шчасьліва адпра вілі мы вігілію i ютраню.

25. У нашай en familie кампаніі дзень той правялі мы i шчасьліва гэты нешчасьлівы для мяне рок закончылі, у каторым сам я сьмяротна хварэў, сына старэйшага Януша з малігны страціў i сам дагэтуль добра не ачуняў, за што за ўсё хай Імя Панскае пахвалёна будзе на вякі, хай гэты Каляндар працаў, трудоў i нящчасьця маяго ad perpetiam memoriam [395] ляжыць, каб ultimus existens [396] сын мой Кароль зважыў працы мае i з воляю Божай трымацца мог ва ўсіх нядолях сваіх, бо калі ж каго Вог мартвіць, над тым i зьлітуецца, а я яму мае блаславенства даю, просячы, каб калі ўборзьдзе памру, хай на душу маю i бацькоў маіх памятае, Айчыне хай з пачцівасьцю, як продкі мае i я служыць, дом свой хай любіць i гонар антэцэсараў сваіх трымае, стараючыся чытаць, i хай у вольным народзе, у каторым жывем мы, афэкт i крэдыт мае, усе тое з улады айцоўскае яму прызначаю, а гэтаму року кажу «Амен».

1751

Januarius

1. Зранку шчасьліва пачаў гэты рок праз тое, щто ўсправядлівіўся перад Панам i Богам маім, адправіў споведзь i камунію перад цудоўнай Маці Божай у калегіяце, потым увесь дзень пры вялікім зьезьдзе людзей вясёла бавіліся мы, да другой па поўначы танцавалі.

3. Па абедзе, разьвітаўшыся зь Я. В. Ямц п. п. Янам Фрыдэрыкам i Канстанцыяй з князёў Радзівілаў, сястрой маёй, - Сапегамі, канцлерамі в. В.К.Л., рушыліся мы з Кодня і, уехаўшы 1½ мілі , сталі мы ў Дабрагічах, пекнай аўстэрыі Ям пана канцлера, але ж як на тыя штукі добра мая сястра здатная, дык там сама, нас абмінуўшы, чакала, як жа ў Дабрагічах i засталі мы княгіню, сястру маю, зь вячэрай, музыкай, танцамі i дапазна бавіліся.

25. Па абедзе езьдзіў да Ўцехі, там застаў кн. Лявона Радзівіла, енэрал - маёра войскаў В.К.Л., у слабым здароўі, пры мне меў параксызм, шкада для дому таго кавалера; на вячэру сюды да Міра вярнуўся.

29. На абед стаў у Нясьвіжы, застаў Іхмц п. п. Ігнацыя i Марыю з Завішаў Ланеўскіх, лоўчых В.К.Л.

Februarius

2. У касьцёле быў на працэсіі i казаньні, потым досыць меў суседзяў; учарашняга дня прыбыла сястра візытатарка паненак міласэрных, natione француска, з каторай актуальна дамаўляўся аб фундацыі тых сясьцёр тут у Нясьвіжы, хай мне толькі пан Бог дапамагае.

10. Ёзьдзілі мы да Альбы, там Ям п. ваявода забіў аленя, досыць вялікага, але надта злога, падчас гону аднаго чалавека забіў, другога пакалечыў; абед елі мы ў Галяндэрні, вячэра i танец тут у замку.

11. Абед елі мы ў Кансаляцыі, па абедзе быў карузэль, дамы санкамі бегалі, тры прэміі выйгралі, першую жонка мая, каторую вазіў Ям п. ваявода Смаленскі, другую паня ваяводавая, каторую я вазіў, трэцюю княгіня Ганна з Мыцельскіх Радзівілава, енэрал - маёравая войскаў В.К.Л., каторую вазіў сын мой; вячэра i танец былі ў замку.

21. Штодня то болей зьбіраецца гасьцей да мяне на запусты; па набажэнстве на абедзе меў вялікую кампанію, па абедзе адбылася камедыя француская, праз кадэтаў граная, потым каляцыя i баль дапазна, я заўчас дзеля ранішняй споведзі пайшоў спаць; прыбыў сюды Ям п. Станіслаў Лопат, стараста Бабруйскі, з жонкаю Магдаленай Стрыбулянкай, з каторай у мінулым року на Валыні ажаніўся, слушная i зацная кабета i з добрым пасагам.

23. Былі мы на канклюзіі набажэнства, весяліліся мы i скончылі запусты вясёла, я напіўся дужа.

Martius

3. Ранкам прыехаў Ям п. Пац, кашталян Жмуйдзкі, з сынам п. Мікалаем, абраным з княства Жмуйдзкага дэпутатам; адправілася аўдыенцыя паслоў з Мазырскага павету Іхмц п. п. Віктара Яленскага, падстарасты Мазырскага, i Богуша, каторыя ад гайдамакаў інфэставаныя, просяць аб дывізіі якой для іхнага павету.

4. Шчасьліва скончыў мае імяніны, для посту надта вясёла, з п. падчашым (Пшазьдзецкім. - Перакл.) інтарэсаў скончыў, пусьціў яму Мір у арэнду на тры гады.

7. У ночы а гадзіне па поўначы 2 - й Я. А. князь Лявон Радзівіл, крайчыч В.К.Л. i енэрал - маёр войскаў В.К.Л., неспадзявана ў ложку Богу духа аддаў тут у замку маім Нясьвіскім, пакінуўшы жонку сваю княгіню Ганну з Мыцельскіх Радзівілаву, енэрал - маёравую, з трыма сынамі Мікалаем, Міхалам i Мацеем i дачкою адной Тэафіляй у сірочым стане, каторая жонка сапраўды ў такой застаецца роспачы, што ня ведаю, ці вытрымае, бо на яе руках муж сканаў; у шкатулцы знайшоўся тастамант, ад паўроку ўчынены, у каторым мяне за першага аблігуе апекуна жонкі i дзяцей сваіх; той чалавек ужо ад 7 - мі гадоў цярпеў Сьв. Валентага хваробу, i нарэшце неспадзявана яго забіла яна; вечарам выправодзілі цела з замку тым спосабам: сьпярша батальён маяго пешага рэгімэнту, потым цэхі местаў, брацтва, школы, законы, музыкі, клірыкі, труну несьлі унтэр - афіцэры таго ж рэгімэнту, перад касьцёлам Ям ксёндз Жаброўскі меў прамову, пасьля каторай труну ўзялі а.а. езуіты i ўнесьлі да Булгарынаўскай капліцы, дзе да паховінаў, што ў касьцёле маюць адбыцца, будзе дэпанаваны.

9. Адзначалі мы імяніны жонкі маёй Францішкі, Те Deum laudamus сьпявана было пры гучным біцьці з гарматаў, на абед прыехаў Ям п. Шышка, кашталян Наваградзкі, i Вяжэвіч, віцэ - інстыгатар В.К.Л., i сіла іншых гасьцей; камедыю францускую кадэты гралі, потым каляцыяй скончыўся дзень.

14. Дачка мая старэйшая Тэафіля, каторая хай П. Бог бароніць, сёньня паннай стала, у пыск даў ёй айцоўскай рукою.

15. Сёньня адбыліся паховіны князя Лявона Радзівіла, енэрал - маёра войскаў В.К.Л., каторы памёр у року жыцьця сваяго 29 - м, зь пекнай i прыстойнай апарэнцыяй, усіх cum numeroso clero [397] частаваў я.

21. Шчасьліва вясну пачынаю, я быў на набажэнстве ў паненак бэнэдыктынак, на казаньні i працэсіі; жонка мая ўставічна хворая ляжыць.

24. Сёньня атрымаў ведамасьць, што з дому Патоцкая primi voti Песачынская, другім шлюбам Варонічава, кашталянавая Кіеўская, fatis cessit, пасьля сьмерці каторай добра першага мужа ейнага, Песачынскага, што ў яе пад дажывоцьцем былі, перайшлі да жонкі маёй.

Aprilis

3. Tandem [398] сёньня пагадзіў Яемць паню Марыяну з Сапегаў Казьмінскую, стараставую ўсхоўскую, па чатырохгадовым несужыцьці з мужам Ям п. Ігнацым Казьмінскім, старастам Усхоўскім; яны некаторыя падпісалі combinationis documenta [399] якія прызналі перад тутэйшым Нясьвіскім магістратам, і, з ласкі Божае, ужо ad сорulam [400] пайшлі; дай ім Божа шчасьце, хай сабе дзеткі гадуюць i болей памнажаюцца на хвалу Божую, цяпер жывучых дзетак ня маюць, толькі дзьве дачкі, Юзэфу i Людвіку, дробныя дзеткі яшчэ.

Junius

7. Цяжка хварэў на галаву, кашаль меў, гарачка i млявасьць цэлы дзень.

13. Фрызэль вялікі паказаўся на целе, але ж быў на набажэнстве ў а.а. бэрнардынаў, там спавядаўся i гадзіну adorationem [401] кленчаў Сьв. Сакрамэнту з дочкамі маімі, потым асыставаў публічнай працэсіі, каторую адправіў Ям ксёндз Бжазоўскі, рэктар калегіі, першы аўтар перад школамі, другі ў Акадэміі Рыцарскай, гэта значыць у палацы, трэці ў войта Пашкоўскага, чацьверты ў замку; па скончанай працэсіі еў абед у рэфэктары ў а.а. бэрнардынаў i там сабраных гасьцей трактаваў, па нешпары запрасіў усіх на замак, танцавана i каляцыя дана была, а 12 - й гадзіне паўночнай рэгімэнт i гарматы абвесьцілі гадзіну нараджэньня маяго, i гэтак шчасьліва рок клімактэрычны 49 - ты канчаю, а 50 - ты пачынаю, дай Пане, абы для мяне быў шчасьлівейшы за прайшоўшы, i шчасьліва ўжо дачакаўся, каб мовіць псальм: Miserere mei Deus [402].

Juliiis

13. Вечарам прыйшла мне экспэдыцыя ад роднай сястры маёй вельмі няўцешная, што муж ейны, Ям Фрыдэрык Сапега, грабя на Кодню i Дарагастаях, канцлер в. В.К.Л., die 6 Julii на Падольлі ў добрах сваіх, што называюцца Лісаводы, з гангрэны ў назіе fatis cessit зь вялікай стратаю Айчыне i зь вялікім жалем нас блізкіх, бо быў rе et nomine [403] міністар, хай з Богам спачывае, Амэн.

17. Розным учыняў распараджэньні перад дарогаю да Камянца, куды хутка еду даць ратунак стурбаванай сястры маёй, княгіні канцлеравай, удаве.

24. Стаў у Камянцы, у старостве маім, дзе застаў княгіню Канстанцыю з Радзівілаў Сапежыну, канцлераваю В.К.Л., сястру маю, свежую ўдаву, i Ям Ігнацыя Сапегу, ваяводу Мсьціслаўскага, каторых маю я ўпамеркаваць.

26. Княгіня канцлеравая в. В.К.Л., сястра мая, ранюсенька ad propria ад'ехала, я спавядаўся, адзначаючы дзень Сьв. Ганны, імянінаў маткі маёй; па абедзе рушыўся з ксяндзом біскупам Зэнапалітанскім i панам ваяводам Мсьціслаўскім.

28. Стаў у Дабратычах, дзе застаў сястру маю i сукцэсараў нябожчыка, швагра маяго. Ям п. канцлера в. В.К.Л., заўтра начнем памеркаваньне.

29. Увесь дзень стравілі мы на розных дысцэнтацыях, пара начнога спачынку прымусіла нашыя канфэрэнцыі Да заўтра адкласьці, хаця па вячэры П. Бог дапамог, што ўсе пагадзіліся.

30. Па абедзе i вячэры перапісана было, i разам усе бакі падпісалі навечна згаджоны запіс, i ўсе рушыліся мы ў дарогу.

Augustus

8. Сталі мы шчасьліва ў Нясьвіжы.

12. Учора па абедзе шукалі мы ў полі выпушчанага мядзьведзя, і, хаця, схаваўшыся, бараніўся моцна, дзесяць сабакаў пакалечыў, i самога забілі.

21. Сын мой Кароль на гарачку цяжка захварэў, пушчалі яму кроў з нагі, i небарака дужа слабы.

31. Па абедзе новую гралі камедыю, князя Асьвенцымскага, каторая вельмі пекная была, кампазыцыі маёй жонкі; сын мой яшчэ нядобра маецца, я на галаву хварэю.

October

23. З пошты Рускай даведаўся, што ў Вітабску стала элекцыя новага ваяводы i цэлага земства, ваяводаю абраны Ям п. Юзаф Давойна Салагуб, кашталян Вітабскі, маршалак Трыбуналу В.К.Л.

28. Атрымаў пошту Варшаўскую, каторая прынесла сьмерць Ям п.п. Тамаша Замойскага, ваяводы Люблінскага, стольніка Кароннага Гумецкага i князя Варанецкага, старасты Луцкага, а таксама Яемці панны Ганны з Краінскіх, 1 - мо voti Цэтнеравай, 2 - di Сапежыны, ваяводавай Мсьціслаўскай.

30. Па абедзе палявалі мы над Сьв. Крыжам, 11 зайцоў затравілі, потым у каляцыі стралялі да ілюмінаванай тарчы.

31. Па абедзе езьдзілі мы да кансаляцыі, там адбыўся карузэль у чатыры банды; першай правадыр быў мой сын, другой Ям п. Дамінік Рэйтан, харунжы мой Усарскі, трэцяй Ям п. Антоні Абрамовіч, харунжы петыгорскі, знаку князя ваяводы Наваградзкага, чацьвертай Ям п. Ян Яблоньскі, палкоўнік маяго драгонскага рэгімэнту; у кожнай было з шэфам па шэсьць кавалераў, пекна пляц мой дзеля забавы асьветлены быў, сын мой прэміюм выйграў ва ўсіх чатырох штуках; на каляцыю вярнуліся мы да замку, па каляцыі да 2 - й гадзіны быў баль, вясёлыя мы былі, я сабе падпіў.

November

8. Цэлы дзень у доме прабавіў, аглядаў mobilia [404] каторы ў Горадні pro sorti mea [405] узяў па сястры маёй, княгіні Яемці Тэклі з князёў Радзівілаў Сапежыне, ваяводавай Падляскай, сіла нам згінула, але досыць пекныя рэчы знайшлі мы, за што хай П. Бог будзе пахвалёны, i хай зь міласэрнасьці сьвятога свайго i яна са сьвятымі ў нябёсах адпачывае на вякі вякоў, Амэн.

10. Стаў шчасьліва ў Карэлічах, п. Пратасовіч зь Менску, скончыўшы справу з ксяндзамі картузамі, кляйноты сюды прывёз, хто цікавы ведаць непачіцвасьць тых Бярозаўскіх пустэльнікаў, хай у архівах Нясьвіскіх чытае працэдэр i хай сьцеражэцца зь імі мець трансакцыі, а тое ўсё з таго ідзе, што палякаў не прымаюць, а самі ёсьць vilioris conditionis [406] дык ніводзін у бацькі свайго ня меў бы што есьці, хіба што якім рамяством мусіў бы кавалак хлеба зарабіць, а ў картузах латва такому чалавеку, мець silentium [407] а есьці смачна i піць.

17. Экзаменаваў рахункі падскарбянскія п. Мажэйкі Яна i старастаўскія п. Мікалая Младэцкага, абодва знайшоў вельмі непачцівымі, безь міласэрнасьці i сумленьня мяне крыўдзілі.

December

2. Па абедзе з жонкай маёй, дочкамі i сынам маім, князёўнай Тэафіляй Радзівілянкай, енэрал - маёраўнай, дачкой нябожчыка князя Лявона, i Мікалаем, крайчычам В.К.Л., абое ў сёмым року, у мяне на адукацыі ёсьць, рушыліся мы ў дарогу да Олыкі.

27. Рушыліся мы да Львова, позна там сталі дзеля вялікай завеі i адразу былі зь візытам у Я. А. княгіні маткі жонкі маёй, якая мешкае пры кляштары паненак дамініканак, i там елi мы вячэру.

1752

Januarius

1. Зранку Ў касьцёле паненак бэнэдыктынак спавядаўся i гадзіну кленчаў, i так шчасьліва гэты рок пачаў, хай мяне Бог мае ў сваёй сьвятой ласцы; па набажэнетве з усёю маёй фаміліяй паехалі мы да княгіні маткі нашай, каторай ня толькі віншавалі мы з новым рокам, але i з днём нараджэньня, пачынае яна сёньня 71 - шы год; усім сэрцам зычу, каб жыла i ў добрым здароўі лічыла сотню год.

2. Сталася бурда ў маім палацы праз таварыства маё, абвінавачаныя п. Пжэсіцкі - усарскі i п. Антоні Рамановіч - петыгорскі таварышы, каторых загадаў узяць у арышт, заўтра судзіць буду ix, казаў суды пратрубіць.

3. Ранкам суды вайсковыя судзіў, паслаў учарашніх дэлінквэнтаў на інквізыцыю, з арышту ix на пароль звольніўшы, суды на іншы час адклаўшы; па абедзе, разьвітаўшыся з княгіняй, маткаю нашай, рушыліся мы да Жоўквы.

Martius

13. Сталі мы на Волі на абед, каторы зьеўшы, пайшлі да Адрынішча, там засталі ласёў 10 - х, двох уцякло, абодва здаровыя, а з двох застрэленых аднаго сын забіў, дачка Тэафіля другога, а я трэцяга, стральцы яшчэ трох, што разам шэсьць ласёў; вярнуўшыся да Волі, тут начуем.

24. Шчасьліва стаў у Нясьвіжы; тутэйшы стаў заўчора срамотна зарвала зь вялікай шкодаю, тое ж сталася i з Давыдаўскім ставам.

Aprilis

2. Учарашняга дня шчасьліва выслухалі мы Алілуя, на каторы прыбыў князь Станіслаў Радзівіл, енэрал - маёр; я дзьве гадзіны кленчаў, між 11 - й i 12 - й адправілася рэзурэкцыя, пасьля каторай да замку нанач прыехаў я; сёньня перад набажэнствам прыехаў Ям п. Лярзак, обэрштлейтнант драгонскага рэгімэнту каралевіча, каторы ад электара Паляціна Рэнскага прывёз ордэр Сьв. Губэрта для князя Станіслава i мне аддаў зь вялікай цырымоніяй, а я надзеў на князя як найстарэйшы ў Польшчы кавалер, бо толькі восьмы ёсьць на цэлым сьвеце; па скончанай цырымоніі былі мы ў касьцёле на набажэнстве, вярнуўшыся, увесь дзень цешыліся мы i адзначалі першы дзень сьвята.

11. Сёньня па абедзе досыць вялікі камень зь мяне выйшаў, прынамсі бяз болю, за што хай п. Бог будзе пахвалёны.

14. Езьдзіў да Альбы глядзець учора вярблюдзіцу, што ажарабілася, самачку паймела.

21. Сёньня ранкам п. Давал Заморскі, рэвізор мой, тыдзень адно хварэўшы, бо толькі мінулым тыднем пошту экспэдаваў, зь вялікім маім жалем Богу духа аддаў, маючы толькі 26 год веку свайго, па - француску пісаў i чытаў, да экспэдыцыяў польскіх i лацінскіх выдатны, прытым верны, пачцівы, i амаль правая рука ў інтарэсах маіх страчана, хай ён спачывае ў ласцы Божай; я да кандукту вечарам асыставаў, заўтра яго пахаваем у касьцёле а.а. бэрнардынаў тутэйшых, Нясьвіскіх, хто гэта чытаць будзе, скажы, прашу, «Вітай Марыя» за душу ягоную.

22. Сёньня ранкам пахавалі Заморскага ў гробе ў а.а. бэрнардынаў, я з пакою не выходзіў дзеля цяжкага болю зубоў, але ж інтарэсы дамовыя канчаў.

23. Па набажэнстве i казаньні адзначалі мы ўгодкі вясельля маяго з жонкаю маёй, скончыўшы 27 год, дай Божа й болей шчасьліва пражыць з пачцівай жанчынаю.

28. У Цэтры абед елі мы, там коні мае аглядаў, жарабец досыць пекны; адтуль, уехаўшы мілі 2, начую ў Карэлічах.

Аб'яжджаў гаспадарку, быў у Пэрспэктыве, усё i ва ўсім занядбанае застаў, Міцкевіч, адміністратар, каналля, нічога пачцівага.

Julius

2. Стаў у Гданьску, стаю на прадмесьці Зангрод, хварэю, крывёю ванітаваў.

6. Абед еў у Ям п. Бухгольца, старасты Люцынскага, адтуль магістрацкім батам езьдзілі мы да вінды, аглядалі купецкі карабель ангельскі, дзе мяне зь вялікім гонарам прымалі як у караблі, гэтак i ў віндзе, нанач да сваіх вярнуліся мы рэзыдэнцыяў.

7. Езьдзілі мы за Оліву над мора, i ў аўстэрыі Гогенвасэр, а па нашаму ў Высокіх Водах, елі абед, каторы спраўляў Ям п. стараста Кнушынскі i дзе была Яемц паня Чапская, ваяводавая Паморская, ягоная матка, каторая з добраў сваіх да Гданьска прыбыла; па абедзе езьдзілі мы па - над берагам марскім, напрыканцы былі мы ў Оліве, дзе вельмі пекны аглядаў я сад, між іншымі рэчамі ёсьць вуліца i пэрспэктыва на мора, якая выходзіць на тое мейсца, дзе караблі становяцца, што прыходзяць да Гданьска, таксама касьцёл надта пекны i вялікі, потым, вяртаючыся, да розных партыкулярных заяжджалі мы садоў; трэба прызнаць, што вельмі ў тым куце пекнае палажэньне краю; позна вярнуліся мы да нашых рэзыдэнцыяў.

12. Шчасьліва стаў у Члухаве.

16. Сёньня розныя інтарэсы скончыў, падпісаў кантракт сукеньнікаў i фарбэраў, якіх вязу да Нясьвіжа.

Augustus

11. Жонка мая спаткала перад Малевам, сталі мы на палудзень у Нясьвіжы; вечарам была проба камедыі новаскампанаванай.

19. Стаў у Вільні, зараз візыты аддаваў i destato [408] будучых Соймікаў канфэраваў.

21. Раніцой зьехаліся мы да біскупа Віленскага, там, парадзіўшыся, Іхмосьці віленскія пайшлі на Соймік, i там nomine contradictione [409] абралі пасламі сына маяго, падчашага В.К.Л., i п. Тызэнгаўза, харунжага Віленскага; тое ж самае ўчынілі i Іхмці смаляне, ад нас пайшоўціы, абралі тым жа спосабам Іхмц п.п. Лапацінскага, інстыгатара В.К.Л., i Храпавіцкага, падкаморага Смаленскага; тым жа шляхам Іхмці старадубавяне абралі пасламі Іхмц п.п. Стражэвіча, старасту Старадубскага, i Абрамовіча, пісара земскага; я абед еў у Ям ксяндза біскупа, а сын мой шляхту ў мяне трактаваў, я ad hilaritatem напіўся, але, езьдзячы па візытах, выцьверазіўся i цьвярозы да палацу маяго прыехаў.

31. Стаў у Нясьвіжы, застаў маю жонку хвораю на species [410] фэбры.


№4-1996. С. 219-250.

September

8. Жонка мая паволі прыходзіць да сябе, я спавядаўся ў а.а. езуітаў i быў на нешпары, па каторым у Кансаляцыі быў, сам досыць нядобра меўшыся.

16. Жонка мая сёньня на карку п'яўкі ставіла, на крыжу i плячох пасечаныя п'яўкі i досыць нядобра мелася ўвесь дзень.

25. Жонка мая троху лепей маецца; Яемц паня ваяводавая Люблінская сёньня адсюль да Горадні выехала, сына тут, у Акадэміі, пакінуўшы.

October

2. (У Горадні на Сойме. - Перакл.) Зранку быў на пакоях, з каралём да фарнага касьцёлу, тры рэгімэнты сталі, перад маім пешым рэгімэнтам стаяў мой сын; у касьцёле адправілася ймша сьв. празь Ям ксяндза Дэмбоўскага, біскупа Плоцкага, наміната Куяўскага, пекнае казаньне de Spiritu S - o [411] меў Ям ксёндз Калантай, канонік Віленскі; вярнуўшыся да замку, кароль засеў у Сэнаце, Ям п. Войцех Сямінскі, рэфэрэндары Кар., маршалак старой ляскі, у руку караля пацалаваўшы, пайшоў з пасламі да Пасольскае Ізбы, там, засеўшы, turnum [412] пачалі, пачаўшы ад княства Асьвенцімскага, бо Кракаўскае i Познанскае ваяводзтвы выйшлі, абралі маршалкам unanimi voto [413] Ям п. Масальскага, старасту Горадзенскага, той жа сына маяго зь іншымі de gentibus [414] пасламі дэлегаваў cum denunciatione [415]; кароль засядаў у Сэнаце, прыйшлі паслы, сын мой, як з правінцыі Літоўскай першы пасол, пэрараваў зь вялікаю ўсіх ухвалаю, за што хай Бог будзе пахвалёны.

4. У Пасольскай Ізьбе затамаваліся аб першым пацалаваньні рукі панскай паміж Літоўскай i Малапольскай правінцыямі, па абедзе згадзіліся; пасьля прывітаньня пана праз пасольскага маршалка i пацалаваньні каралеўскае рукі сальвавана сэсію да заўтра.

6. Зранку заселі мы з панам у Сэнаце, перад тым меў у караля аўдыенцыю, на каторую быў я запрошаны, там запэўнены быў ад пана аб ласцы ягонай на далейшы час.

21. З касьцёлу быў на пакоях, там меў аўдыенцыю, i пан канфэраваў сыну маяму мечнікаўства В.К.Л., post asscensum [416] сына маяго ўзяў падчаства Ям п. Казімер Масальскі, абозны В.К.Л., а абозенства - Пацей, стараста Алясьніцкі; абед еў у Ям п. маршалка надворнага Кар., сэсію сальвавана да панядзелку, я ў сябе даваў пампатычную каляцыю.

November

1. Стаў з сынам маім у Нясьвіжы, застаў жонку маю яшчэ слабою.

4. Адзначалі мы імяніны сына маяго Кароля i дачкі маёй Караліны, увесь дзень мелі мы вялікую кампанію суседзяў маіх, позна ў ноч баль трываў.

5. Па набажэнстве ўмысным кур'ерам атрымаў я ліст ад караля, абы прыехаў да Варшавы, i я зараз жа адпісаў, што прыеду.

21. Езьдзіў да парахоўні, да Кансаляцыі i бачыў вялікія экспэдыцыі электрызацыі.

24. Жонка мая брала лекі, я езьдзіў да п. Вэшля, падстарасты судовага Нясьвіскага, глядзець электрызацыю, каторую да вялікай давёў ён пэрфэкцыі.

December

7. Укладаў фундуш шпіталя на 12 дзядоў пры касьцёле езуіцкім.

8. Зранку быў на набажэнстве, спавядаўся, абед еў у ксяндза рэктара ў калегіюме; узяўшы з жонкай маёй блаславенства на дарогу, рушыліся мы зь Нясьвіжа да Олыкі.

26. Па раньнім абедзе жонка мая з дочкамі маімі i Ям паняй ваяводавай Люблінскай рушыліся з Олыкі проста да Дарагастаяў, а я з сынам маім да Длугашыі, там бачылі мы коней статкавых, кабылы сівога статку i жарабяты, потым, уехаўшы мілі тры, дагналі мы жонку маю ў Дардгастаях, i тут усе начуем.

31. Па набажэнстве i абедзе рушыўся з сынам маім, пакінушы жонку маю вельмі хворую, дачок маіх i Яемц паню ваяводавую Люблінскую ў Жоўкве, уехаўшы мілі тры, стал i мы ў Львове.

1753

Januarius

1. У касьцёле а.а. езуітаў пачаў шчасьліва гэты рок ад споведзі i найсьвяцейшай камуніі; абед еў у Я.А. княгіні Яемці Вішнявецкай, маткі жонкі маёй, увесь дзень прабавіў i там жа ў яе вячэру еў, віншаваў яе з Новым рокам i заканчэньнем 73 - х гадоў веку ейнага, яна сьвет пакінула i марнасьці ягоныя i дня 11 лютага ўступае да кляштару паненак дамініканак, у каторым i дагэтуль жыла некалькі гадоў, аблачыцца мае за канвэрску, i на розныя трансакцыі ўмовіліся мы.

14. Сакратар мой п. Мікуць вярнуўся зь Львова пасьля заканчэньня кантрактаў i набыцьця на сына маяго староства Львоўскага за суму 200.000 польскіх злотых, цяпер толькі аб кансэнсу мушу старацца каралеўскім.

Februarius

10. Зьехаліся мы да касьцёлу паненак дамініканак, там княгіня, матка жонкі маёй, зь вялікай цырымоніяй брала блаславенства; ксёндз Язерскі, біскуп Валоскі, дамініканін, pontificaiiter імшу сьв. цэлебраваў; пасьля блаславенства княгіню да дзьвярэй кляштарных праводзілі мы - я i Ям п. Станіслаў Патоцкі, ваявода Кіеўскі, родны пляменьнік княгіні, i ўсіх на банкет i каляцыю з балем да сябе запрасіў я, i шчасьліва гэтак дзень зышоў.

11. Зранку, на 10 - ю, сабраліся мы да касьцёлу паненак дамініканак, там я з ваяводам Кіеўскім увёў княгіню Яемц Тэафілю зь Ляшчынскіх, 1 - то voti Канажэўскую, 2 - do voti Янушавую Вішнявецкую, кашталянавую Кракаўскую; пры тым арцыбіскуп Ям ксёндз Мікалай Выжыцкі ймшу сьв. сьпяваў, пасьля каторай правінцыял дамініканскі Анёл Палікоўскі інтанаваў Veni Creator [417] i меў прамову, досыць пекную, потым пачаў убіраць княгіню матку нашую, каторая да закону ўступіла за канюрску, мнішкі, убраўшы княгіню, праводзілі яе за кляўзуру й далі імя Таіда, а я ўсіх на банкет, баль i каляцыю запрасіў пры гучным біцьці з гарматаў.

15. Зранку быў у кляштары паненак дамініканак, уваходзіў да сярэдзіны, да цэлі маткі нашай Таіды за дыспэнсай сьв. айца, спэцыяльнаю, мне i сынам маім данаю; адтуль у а.а. тэатынаў скончыў мае інтарэсы.

Aprilis

19. Спавядаўся i гадзіну да Сэрца Пана Езуса кленчыў, абед еў у а.а. бэрнардынаў i сюды на тыя посныя дні пераехаў. Княгіня Ганна з Мыцельскіх Радзівілава, крайчычавая ўдава, сюды прыбыла да Нясьвіжа.

20. Набажэнствам бавіліся мы, гадзіну пры гробе ў а.а.езуітаў кленчалі, i ўвесь двор мой гадзінамі ў калейку кленчаў, i жонка мая, каторая надта слабая.

23. Сёньня зранку, як загадана, з гарматаў даваць пачалі in gratiam галы ажаненьня маяго, якога ўжо 28 гадоў скончылася; сяржант пушкарскі Міхалевіч, вельмі пачцівы чалавек, празь неасьцярожнасьць на месцы забіты застаўся, трох пушкароў, двох гарнізонавых i капітан Хіл моцна асмаліліся, cum perimto vitae decumbunt [418]. Мы па набажэнстве i казаньні абед елі, танцавалі i каляцыю мел i.

28. Карэты i вазы мае рушыліся да Вільні, i сам заўтра адсюль выяжджаю. Княгіня Яемц енэрал - маёравая з сынам Мацеем выехала, пакінуўшы князёўну Тэафілю Радзівілянку, дачку сваю, i сына, княжыча Міхала, на адукацыі ў жонкі маёй а сваёй цёткі.

Majus

7. Ранкам зьехаліся мы да Ям ксяндза біскупа Віленскага, адтуль да катэдры, там, як выслухалі набажэнства, рушыліся мы на замак; па распачацьці празь мяне Трыбуналу Іхмці п.п. дэпутаты прыступілі да прысягі, найперш духоўныя - з капітулы Віленскай, Жмуйдзкай i Смаленскай. З Ашмяны - Іхмці п.п. Антоні Крываблоцкі i Станіслаў Невядомскі; зь Ліды - Іхмці п.п. Антоні Секлуцкі i Антоні Скіндар; зь Вількаміра - Іхмці п.п. Антоні Тамашэвіч i Ігнацы Комар; з Браслава - Іхмці п.п. Ян Цеханавецкі i Антоні Мірскі; з Горадні - Іхмці п.п. Яўхім Храптовіч i Рафал Булгарын; з Коўна - Іхмці п.п. Ігнацы Ланеўскі, лоўчы В.К.Л., i Міхал Горскі; із Жмуйдзі - Іхмці п.п. Францішак Пілсудзкі, піўнічы В.К.Л., Антоні Белазор i Антоні Ўвойн; із Смаленскай - Іхмці п.п. Мікалай Храптовіч i Францішак Жаба; із Старадуба - Іхмці п.п. Тадэвуш Ваньковіч i Антоні Лаппа; з Ваўкавыска - Іхмці п.п. Казімер Бяляўскі i Міхал Сарока, тыя прысягнулі; з Оршы - Іхмці п.п. Адам Мікоша i Язафат Статкевіч, за маніфэстамі рго vacanti [419] паданыя; зь Берасьця - Іхмці п.п. Ян Гроткус i Юзаф Ляўковіч, тыя прысягнулі; з Мсьціслаўя - Іхмці п.п. Станіслаў Панятоўскі i Ян Сурын, дзеля пратэстацыі contra totum actum pro vacanti [420] паданыя; з Мазыра - Іхмці п.п. Багуслаў Вольбек i Корсак, тыя прысягнулі; дэпутаты на элекцыі маршалка заселі, а я еў абед у сябе, падчас каторага паведамілі, што Ям п. Ігнацага Воўка Ланеўскага, лоўчага В.К.Л., абралі маршалкам Трыбунальскім, па абедзе судзіў Рочкі мае Віленскія.

18. Начую, пераехаўшы Неман пад Горадняй, у сябе ў Казімеры.

19. Аб'яжджаў фаніцу маю Казімерскую, вечарам шалёны сабака ўкусіў Яцка, майго каханага карла, дай Божа, каб яму тое не пашкодзіла.

20. Ранкам атрымаў, што жонка мая, маючы сюды прыехаць, у Пуцэвічах пад Наваградкам totaliter [421] захварэла; па абедзе паслаў туды сына маяго, сам дзеля камплянацыі зачакаў у Белымстоку, па абедзе прыбыў да мяне Ям п. кашталян Віленскі, гетман польны В.К.Л. (Масальскі. - Перакл.), з каторым неўзабаве ўбачылі мы агонь у Горадні, да яго карэты ўсеўшыся, паехалі мы на паром, конь для мяне ў повадзе толькі за мною пайшоў; прыехаўшы да Горадні, засталі мы, што на Замкавай вуліцы пошта загарэлася з такой вэгемэнцыяй, што вецер кінуў на ўсё места агонь, я ўвесь час з каня ня злазіў, таксама й гетман польны, ратунак быў цяжкі, бо з вадой складана, i кожны каля сябе ратаваў, згарэла царква паненак базылянак з кляштарам дашчэнту, кляштар паненак бэрнардынак, кармэлітаў мураваны кляштар згарэў да паловы, а.а. бэрнардынау касьцёл i кляштар дашчэнту, двароу надта сіла, Красінскага, Бжастоўскага, маяго брата, мае усе афіцыны, ледзьве палац мураваны абараніў, маю на 60.000 шкоды, Барановіча, Ланеускага, лоўчага В.КЛ., Абрамовіча, Пацея, ваяводы Тродкага, Тышкевіча, Агінскага, ксяндза прымаса, Браніцкага, ваяводы Кракаўскага, гетмана в. Кар., - згарэлі, на афіцыне п. Залускага закончыў, вялікая зтуба, афіцыны Сапегі, падканцлера, - усё тое дашчэнту згарэла, досыць, што ледзьве трэцяя частка места засталася. Я падчас пажару да п.п. Пэтэрсана, драгонскага маяго рэгімэнту, i Лярзака, каралевічаўскага - обэрштлейтнантаў, каторыя да мяне прыбылі immediale [422] перад выездам сына маяго, мовіў, што тая fatalitas [423] прарочыць няшчасьце маё, калі не на жонку маю, чаго Бог хай не дапусьціць, дык на мяне.

21. Ледзьве як трохі на Казімеры пераспаў, immediali перад абедам атрымаў зьвестку, што ўжо жонка мая без надзеі жыцьця ляжыць, зараз жа загадаў выбірацца, лёгка вельмі, людзей пакінуў у Казімеры, п. Пэтэрсана паслаў да Белагастоку, каб дапамагаў пані ваяводавай Люблінскай на тэрмін камплянацыі на мейсцы маім, а сам а 4 - й гадзіне быў на перавозё, ня маючы з сабою анікога, толькі п. Лярзака, обэрштлейтнанта, паюка Парбімовіча i цыруліка Пленца.

22. А гадзіне immediali перад восьмай зранку стаў я ў Навагрудку, застаў жонку маю ўжо vix spirantem [424], каторая ўласна а той гадзіне, калі Горадня занялася, у нядзелю, дыспанавалася i extremam брала unctionem [425], i ў Горадні гэтае няшчасьце сэрца маё чула; але была пры поўнай рэфлексіі й змыслах, мова так выразная як у здаровай, увесь дзень пры ёй сядзеў, але ж часта ў слабасьць вялікую ўпадала.

23. А сёмай дзяцей паблаславіла, i я зь ёю разьвітаўся, яна пры поўнай рэфлексіі была да астатняга моманту, дэкляравала ксяндзу Мархоцкаму, езуіту, каторы яе дыспанаваў, што дасьць знаць, калі канаць будзе, крыж, каторы, іn articulo mortis [426], нам, княству ардынатам

Нясьвіскім, cum descendentibus de limbus nostгis [427] ад цяперашняга айца сьв. дадзены, пазнала i пры ім, казаўшы сабе даць грамніцу, сама пры скананьні рукі паднесла, вымавіўшы "Езус, Марыя!". Богу па - анёльску духа адцала, як праўдзівая хрысьціянка, мяне пакінуўшы, на тым падоле плачу іn summo moerore [428] бо ж, на другім тыдні гэта пішучы, яшчэ ледзьве жыву я. Мела ca мною дзяцей трыццаць тры, між тымі, рахуючы па двое два разы скінула, а трэці раз двое даношаных мела, Мікалая, каторы у чацьвертым року памёр, i Ганну, дачку, каторая у пауроку памерла, Януша i Кароля, блізьнятаў, Януш зь вялікім нашым жалем у 17 - м ужо року in obsegnio publicu [429] памёр, Кароль, цяперашні мечнік, жыве, хай яго Бог кансэрвуе, дочкі Тэафіля i Кацярына, Людвіка ж у 4 - м року памерла, а тыя жывуць, хай Бог ix кансэрвуе i мне дадае сілы; зараз мне кроў пушчана i ўвесь дзень нядобра меўся; князь ваявода Наваградзкі на той момант, едучы да Саксоніі, суцяшаў мяне, вечарам ад'ехаў, Божа яму заплаці! Жонка мая памерла ў двары п. Лопата, старасты Бабруйскага, а я зь дзецьмі пераехаў да двору Мэтрапалітанскага.

24. Учыніўшы парадак аб распараджэньні наконт цела i суфрагіяў, па імшы сьв. рушыўся зь дзецьмі.

Стаў у замку Нясвіскім, усюды мне няшчасьце маё было ў вачох прытомным.

26. Сёньнй ранкам цела жонкі маёй прывезена да Міра i дэпанавана ў касьцёле фарным, i там стаяць будзе да паховінаў, i набажэнствы за яе душу адпраўляцца будуць аж да паховінаў, штотыдзень будуць езьдзіць, бэрнардыны ўжо туды паехалі, на другі тыдзень паедуць дамінікане, на трэці тыдзень бэнэдыктынцы i зноў бэрнардыны зачнуць калейку, таксама сэмінарыюм Сьвержанскі на тры часткі падзяліўся, i іншых, колькі многа можа быць, столькі ймшы й адпраўляцца будуць.

Junius

1. Вечарам у Кансаляцыі да пярсьцёнка на кані бегаў.

6. Экспэдаваў Віркрўскага да Жміграда па віно, да Гданьска біксмахера выборнага, рамесьніка маяго, па труну для жонкі маёй, каб там мядзяную справіў, а трафэі, каб пазалаціў.

7. Па сьв. імшы з сынам маім i дочкамі выехаў да Слуцка.

9. Стаў на абед у Слуцку, у брата маяго, каторы мяне прыймаваў зь вялікай прмпаю i афэктам, i тут начуем у замку.

12. Былi мы на набажэнстве; па абедзе гарнізон тутэйшы, выйшаўшы зь места, экзэрцыцыі адпраўляў, потым былі мы на Камэдыі нямецкай.

13. Сёньня шчасьліва скончыў 51 - шы рок жыцьця маяго; брат мой розныя вымагаў для мяне разрыўкі, па вячэры загадаў запаліць пышны фэервэрк, каторы да гадзіны маяго нараджэньня паліўся.

18. Перад абедам па імшы езьдзілі мы да Зьвярынца, там фарсавалі сарну, па абедзе йзноў у тым Зьвярынцы фарсавалі мы двух ваўкоў, потым на цесакі бралі мы маркасыны, гэта значыць гадавалыя дзічкі, я двох на мой узяў цясак, цяпер тут, у Іваньні, начуем.

20. Стал i мы Ў Нясьвіжы, я ня еў, бо хварэў, але ж на першым нешпары i на працэсіі быў.

Julius

1. Па набажэнстве i абедзе езьдзіў да Альбы, там узяў рэзалюцыю выкапаць канал у Зьвярынцы, у адной вуліцы.

2. Спавядаўся, па абедзе быў у Альбе, i там у імя Божае зачалі капаць канал, хоць у нас вялікае сьвята Маці Божай, але русь зачалі рабіць.

5. Ранкам злапалі двох маскалёў, каторыя той ноччу на лютарскіх могілках капалi скарб, даўно закапаны; я загадаў там капаць, але нічога ня выкапана дагэтуль.

17. Сёньня канфэравалі мы зь Ям п. гетманам (Янам Клемансам Браніцкім. - Перакл.) аб заручынах сына маяго зь ягонай роднай пляменьніцай Я.А. князёўнай Марыяй Любамірскай, старасьцянкаю Балімаўскай, i ўмовіліся мы аб тэрміны тыя, што сын мой выедзе d. 11. Septembris, а стане у Масьцішках d. 22. eiusdem [430] року цяперашняга.

September

1. Сёньня панства пачало зьяжджацца на паховіны жонкі маёй, i зь Міра ўжо цела ейнае прывезенае да Рудаўкі; у Міры меў імшу сьв. Ям ксёндз Рыянкур, біскуп Птолемадыйскі, pontificaliter.

2. Сёньня купа панства зьехалася, як то: Іхмці п.п. Міхал Масальскі, гетман польны В.К.Л., кашталян Віленскі; княгіня Барбара з Завішаў Радзівілава, ваяводавая Наваградзкая, удава; па абедзе выехалі ўсё на кандукт да Рудаўкі, а я, дзеля вялікага жалю маяго, паехаў да Альбы i тут у Эрэміторыюме начую, а яны, узяўшы з ласкі сваёй цела жонкі маёй, праводзілі яго зь пекнай апарэнцыяй et cum numeroso clero [431]; біскупы тыя праводзілі pontificaliter: Тышкевіч - Жмуйдзкі, Жалкоўскі - Атальенскі; Горайн - Гірэнэнскі, Рыянкур - Птолемадыйскі; апаты: Бабецкі - Нясьвіскі, Ежэцкі - Гарадыйскі; у касьцёле паставілі ўжо.

3. Па адпраўленых дзьвюх вігіліях, гэта значыць рускай i лацінскай, дзьвюх імшах апацкіх, pontificaliter адпраўленых, i пяці біскупскіх меў казаньне Ям кеёндз Вадзінскі, канонік Віленскі, потым вялікі кандукт, прамовы ад ардынацыі й панегірыкі, каторым усім падзякаваў Ям п. Юзаф Мыцельскі, стараста Кунінскі, пляменьнік жонкі маёй, i запрасіў на хлеб жалобны; спушчана жонку маю да склепу, да дому вечнага, каторая хай з Богам спачывае! Я дзеля жалю быць ня мог, у Эрэміторыюме сядзеў, на канец памінкаў прыехаў, каб падзякаваць за адданую астатнюю паслугу каханай жонцы маёй.

6. Ужо пачалі разьяжджацца, Ям п. гетман польны, быўшы ca мною у Альбе, адтуль ад'ехаў ad рrорrіа, таксама Іхмці Жмуйдзкі, Атальенскі i Гірэнэнскі біскупы ад'ехалі; я скончыў i падпісаў трансакцыі з княгіняю Ганнай з Мыцельскіх Радзівілавай, енэрал - маёравай войскаў В.К.Л.

7. Імшу сьпявалі Ям ксёндз Бжазоўскі, пробашч Сьв. Казімера ў Вільні й эксправінцыял, казаньне меў ксёндз Жаброўскі Soc.Jesu, ардынарыюш тутэйшы, i шчасьліва паховіны скончыліся; дай Божа вечны адпачынак княгіні Яемці Францішцы Уршулі з князёў Вішнявецкіх Радзівілавай, ваяводавай Віленскай, гетманавай в. В.К.Л., сардэчна каханай жонцы маёй!

10. Княгіня Яемц ваяводавая Наваградзкая з княжычамі, сынамі сваемі й жонкамі іхнымі ad ргоргіа ад'ехала, я ўбогім даваў абед.

29. Зранку пехатою з замку йшоў да касьцёлу Сьв. Міхала, там спавядаўся, потым у тым кляштары елі мы абед i рушыліся мы, гэта значыць княгіня енэрал - маёравая, мае дзьве дачкі i князёўна Тэафіля Радзівілянка, дачка княгіні енэралавай, удавы, уехаўшы мілі чатыры, у Чарнакубаве засталі мы цугі маяго брата, i, уехаўшы імі міляў пяць, сталі мы ў Слуцку, там фэервэрк пекны адправілі іn gratiam імянінаў маіх - міхалавінаў, таксама каляцыю i баль!

October

7. Сталi на папас у Ордах, там атрымау я экспэдыцыю ад сына маіяго, што у Глогаве d. 26. Septembris заручыўся з князёўнай Марыяй Любамірскай старасьцянкаю Балімаўскаій, хай яму П. Езус блаславіць; тэрмін шлюбу ў Масьцішках d. 21. praesentis [432] на каторым я буду там.

19. Стаў у Масьцішках, дамаўляліся пунктаў in futura sponsalia [433] сына маяго з князёўнай Любамірскаю, старасьцянкай Балімаўскай, празь цеснату стаім а чвэрць мілі, у нашай кампаніі, у Крэшовічах.

22. Сёньня падпісалі мы інтарэсы шлюбныя паміж Каролем Станіславам, князем Радзівілам, мечнікам В.К.Л., сынам маім, а Марыяй, князёўнай на Вішнічы Любамірскай, старасьцянкаю Балімаўскай, дачкой Уршулі з грабяў на Рушцу i Браніцах Браніцкіх, ваяводаў Падляскіх: княгіні на Вішнічы Любамірскай, стараставай Балімаўскай, маткі ейнай, удавы Яна i князя на Вішнічы Любамірскага, старасты Балімаўскага, каторым хай П. Бог блаславіць; жэняцца за дыспазыцыяй рымскай ex ąuarto gradu consanguinitatis [434].

23. Зранку брат мой, князь харунжы В.К.Л., прыбыў на блаславенства сына маяго з князёўнай старасьцянкай Балімаўскай, каторае даваў ім ксёндз Вацлаў Серакоўскі, біскуп Перамыскі; па абедзе ўбрана было панну маладую, вечарам той жа біскуп даваў шлюб сыну маяму, потым каляцыя, пасьля каторай маладое панства да ложку пайшлі, а я ix, як айцец паблаславіўшы, да станцыі адышоў.

24. Сын мой з ласкі П. Бога кансумаваў мар'яж, хай ім Бог абаім блаславіць у позьнім веку; мы дзень нараджэньня княгіні Радзівілавай, енэрал - маёравай, адзначалі Ў Масьцішках.

25. Яшчэ сёньня весяліліся мы, я на каляцыі дужа з кансаляцыі, што сына ажаніў, віном шампанскім напіўся.

26. Па абедзе, разьвітаўшыся зь Ям п. гетманам в. Кар., вуем маім, княгіняй Любамірскай, стараставай Балімаўскай, маткаю жонкі сынавай, з усёй кампаніяй, братам маім, князем, ваяводам Наваградзкім, Іхмц енэраламі артылерыі, ваяводавай Люблінскай, удавою, князямі Янам i Ганнай з Сапегаў Ябланоўскай, старастамі Чагрынскімі, i грандам гішпанскім, кавалерам Aurei velleris [435], фельдмаршалкам цэсарскім, пакінуўшы сына i сынавую маю ў Масьцішках пры матцы і, уехаўшы мілі чатыры, начуем у Яварове.

November

23. Сёньня паўроку як жонка мая памерла, хай спачывае з Богам, амэн.

December

17. Па абедзе, уехаўшы мілі тры, стаў я ў Львове; на Карытах пакаёвы мой, п. Сабескі, утапіў каня; я ў кляштары ў паненак дамініканак еў вячэру.

20. Цэлы дзень прабавіў у кляштары; па абедзе зь Яемцю паняй Веранікай з Канажэўскіх Мыцельскай, кашталянавай Познанскай, удавою, маткай, i Я.А. княгіняй Ганнай з Мыцельскіх Радзівілавай, енэрал - маёравай, удавою, дачкой, каторую бяру я in sociam vitae [436] дай Божа шчасьліва, за атрыманьнем дыспэнсы з Рыма, на каторую хутка спадзяюся, езьдзілі мы да замку, там з княгіняй рабаравалі кантракты, інтэрцызу de futuro matrimonio [437] з той зацнай дамаю.

24. Віншаваў княгіні Таідзе Вішнявецкай, законьніцы сьв. Дамініка, Яемці Вераніцы Мыцельскай, матцы, i княгіні Ганьне з Мыцельскіх Радзівілавай, удаве, дачцэ ейнай а маёй прышлай жонцы, вігіліі i зь імі куцьцю еў.

25. Зранку быў у катэдры, тры арцыбіскупскія імшы слухаў, абед i вячэру еў у кляштары паненак дамініканак; не зьдзіўляйцеся, што ўставічна там бываю, бо выклапатаў у айца сьв. дазваленьне, пакуль княгіня Таіда жыць будзе liberum [438] да яе цэлі aditum [439], ды i княгіня мая i матка ейная там жа прабываюць.

29. Княгіня енэралавая, мая Дабрадзейка, на горла захварэла, хай П. Бог тыя слабасьці адменіць.

31. Бавіўся у кляштары, там абед i вячэру еў. Зараз Божаму заступству давяраю я тыя літары мае, што дазволіў рок гэты мне шчасьліва скончыць, у каторым гэтак засмучоны быў я, што пад прыгнётам смутку доўгія дні праводзіў, i разумею што праз адну толькі ласку Пана Бога змог вытрымаць; маю надзею ў міласэрнасьці Боскай, што на наступны рок утаймуе мае пакуты.

1754

Januarius

1. Шчасьліва пачаў гэты рок, усправяідлівіўшыся праз споведзь i камунію сьвятую ў касьцёле а.а. езуітаў, абед еў у паненак дамініканак.

11. Па абедзе быў на канфэрэнцыі ў справе ардынацыі Замойскай, надвячоркам п. Зьберхоўскі, дваранін з Кракава, прывёз дыспэнсу Рымскую для мяне, каб ажаніўся з княгіняю Яемцю Ганнай з Мыцельскіх Радзівілавай, удавою.

12. Ранкам спавядаўся перад цудоўным, нядаўна каранаваным абразом Маці Божай у а.а. дамініканаў у месьце, княгіня мая ў паненак дамініканак таксама соrат gratiosam Imaginem [440] Маці Божай, па абедзе прыбыў Ям п. Ян Клеманс Браніцкі, ваявода Кракаўскі, гетман в. Кар., да места; перад восьмай у касьцёле п.п. дамініканак Ям ксёндз Мікалай Выжыцкі, арцыбіскуп Львоўскі, іn assistentia [441] Іхмц ксяндзоў Главінскага, суфрагана Львоўскага i Язерскага, біскупа Бакунскага, афіцыяла Львоўскага, pontificaliter усе ўбраныя (Ям ксёндз Гадароўскі, канонік Львоўскі меў пекную прамову) давалі мне шлюб з княгіняй Ганнай з Мыцельскіх Радзівілавай, удавою; па прачытанай дыспэнсе ўзялі мы шлюб, пасьля каторага пайшлі мы да кляштару i там, у княгіні Таіды, законьніцы, маткі нябожчыцы жонкі маёй, бабкі цяперашняй маёй жонкі, вячэру елі, потым, Яемць п. кашталянавая Познанская, матка жонкі маёй цяперашняй, адвезла дачку да палацу маяго i назад да кляштару вярнулася, мы ж шчасьліва consumavimu matrimonium [442] зь вялікім маім укантэнтаваньнем, за што хай імя Езус пахвалёна будзе, бо ўзяў сьлічную, пачцівую i ўсялякіх цнотаў поўную, маладую, у 25 - м року веку ейнага.

13. Даваў банкет i баль, на каторым уся кампанія, што тут у Львове ёсьць, была.

17. Ранкам у катэдры сьпявана Те Deum laudamus каранацьіі найясьнейшага папа, шчасьліва нам пануючага, чаму 20 гадоў скончылася, абед у Ям п. Яна Клеманса Браніцкага, ваяводы Кракаўскага, гетмана в. Кароннага, пры гучным біцыді з гарматаў, я напіўся, потым з жонкаю ў яго ж былі на балі i каляцыі.

Martius

18. (У Олыцы. - Перакл.) Зранку з ксяндзом біскупам Луцкім (Рудніцкім. - Перакл.), князем канюшым (Удальрыкам Радзівілам. - Перакл.) i сілай абываталяў, суседзямі маімі, рушыліся і, уехаўшы мілі тры, сталі мы ў Зьвярынцы дзеля дзікоў прыгатаваным, там застаў стрыгача аднаго, а сьвіней 29, да ix загадаў я ўпусьціць мядзьведзя гадаванага, той надзвычай як пекна атакаваў дзікоў, потым упусьцілі нялікага буйвала, быка, гэты зусім не пацешыў, бо ніводны зьвер не асьмеліўся атакаваць яго i ён не атакаваў, мядзьведзь, нарэшце нас пацешыўшы, кінуўся i праз адчыненыя дзьверы ўцёк, i напаў на прыгатаваную псярню, i там з гонарам жыццё скончыў, буйвала выгналі, дзікі пастралялі мы, i, уехаўшы мілі паўтары, вярнуліся мы да Цуманьня, куды й жонка мая неўзабаве прыбыла, i тут усе начуем.

31. Начуем у Дзяніскавічах, тут застаў, што Валадзько, штыхюнкер, забіў з куражу падводніка, што яго вёз, загадаў я яго злапаць, а цела везьці да магдэбургіі Нясьвіскай.

Aprilis

2. Папасьвіліся ў Востраве, адтуль як ад'ехалі мілі тры, сустрэлі нас дочкі мае Тэафіля i Кацярына ды князёўна енэралаўна, дачка жонкі маёй зь першага малжонства, i начуюць са мной у Клецку, сёньня i сын мой нас дагнаў, па абедзе рушыліся мы ўсе да Нясьвіжа, як уехалі мілі дзьве, там more solito [443] княства й места віталі жонку маю, проста да касьцёлу заехалі, там Те Deum laudamus прасьпявалі мы, потым да замку ўехалі.

12. Жонка мая слабая, набажэнства ў а.а. езуітfў у фары, па абедзе казус трафіўся страшны, абраз вялікі у цэлі маёй абарваўся i рогам мне ў галаву трафіў так

страшна, што трэба было б з гэтага на мейсцы памерці, але П. Бог бараніў, бо толькі кантузію зрабіў, а раны няма; па лямэнтацыях з брацтвам гробы абыходзілі мы, я езьдзіў, бо слабы, двор мой увесь пры гробе, усе кленчаць па гадзінах, каторыя расьпісаныя.

Maius

14. Жонка мая каля поўначы пачулася gravida [444], за што хай П. Бог будзе нахвалены, я з таго ўкантэнтаваньня напіўся з суседзямі маімі; Камэдыю польскую на theatrum гралі мяшчанкі, над назовам Cecylia.

Julius

26. Адзначалі імяніны жонкі маёй Ганны зь вялікай магніфіцэнцыяй, зранку Те Deum laudamus у касыдёле ў а.а. езуітаў, набажэнства ў а.а. бэрнардынаў, на абедзе веле гасьцей, карузэль меў i там у ім быў, потым камэдыя Банута, каляцыя i баль, я трохі напіўся.

Augustus

3. Экзэквіі загадаў адправіць за айца маяго, потым езьдзілі мы да касьцёлу, там урачыста інтанаваў Те Deum laudamus Ям ксёндз Руткевіч, канонік Віленскі, рэгімэнт тры сальвы агню даваў, пры ўставічным біцьці з гарматаў, іn gratiarum actionem імянінаў каралеўскіх; усіх запрасіў я да замку, па абедзе стралялі мы да тарчы, praemium выйграў Ям п. Эйсмант, стольнік Горадзенскі, намесьнік знаку маяго петыгорскага, - пару італійскіх пісталетаў, пасьля страляньня паехалі мы на камэдыю, па камэдыі была каляцыя, пасьля каторай пачаўся танец, media nocte [445] елi мы, танец трываў да дня.

26. Сьвяцілі мы камень на фундамант капліцы новай у замку тутэйшым Нясьвіскім, сьвяціў за дазволам біскупа ксёндз Францкевіч, пробашч Нясьвіскі, меў ён пекную прамову, уклаў у камень, на тое выдзеўбаны, залатую інскрыпцыю, імшу ён жа меў, а казаньне ксёндз езуіта; тая цырымонія адправілася пры гучным біцьці з гарматаў.

27. Перад абедам былі мы на манэжы, абед елі мы ў Кансаляцыі, па абедзе быў карузэль у чатыры банды, першай сын мой кіраваў, другою Ям п. Дамінік Рэйтан, харунжы мой усарскі, трэцяй Ям п. Лярзак, обэрштлейтнант драгонскага рэгімэнту каралевіча Ямці, чацьвертай Ям п. Рафал Швыкоўскі, бунчучны вялікай булавы, praemium выйграў Ям п. Рэйтан, потым да тарчы, аленя i чачоткі стралялі мы, я praemium выйфаў, потым каляцыя там жа ў Кансаляцыі, танец трываў in seram nocte [446], падчас каторага стралялі мы да начной тарчы, пекна ілюмінаванай, нанач да замку вярнуліся.

29. У замку зьеўшы сьняданьне, выехалі мы i, уехаўшы мілі дзьве, у Гарадзеі зьелі мы абед, па абедзе, ізноў уехаўшы мілі дзьве, увёў сынавую маю да Міра, дзе у касьцёле ўрачыста сьпявана Те Deum laudamus, потым да замку ўехалі, каляцыю i баль да позьняе ночы трываў; пусьціў я грабства Мірскае сыну маяму, хай яму Бог ва ўсім блаславіць на доўгі век i дазволіць мне ўбачыць, як дзеці ягоныя пасталеюць.

September

3. Адзначалі мы дзень нараджэньня дачкі маёй Тэафілі, каторая сёньня 17 - ты рок веку сваяго пачынае, у касьцёле Те Deum laudamus сьпявана пры гучным з гарматау страляньні, i праз рэгімэнт з ручной стрэльбы агню давана; па абедзе быў карузэль, чатыры банды, дзьве кавалераў а дзьве дам, на калясках карузэльных, потым апэрэтка, потым баль i каляцыя; ранкам прыбыў сын мой з жонкаю сваёй, прыбылі Іхмці п.п. Пётр, кашталян Брацлаўскі, айцец, i Ксавэры, сын, - Браніцкія, i сіла суседзтва сабралася, i вясёла той дзень стравілі.

6. Уночы цяжка на страўнік захварэў, меў ваніты, стул, па - дохтарску называецца cholero, увесь дзень у ложку бавіўся; прыехаў ксёндз Вадзінскі, канонік Віленскі, упрошваў аб людзях на збунтаванае падданства ў добрах той капітулы ў павеце Рэчыцкім, i даў я ардынанс сваім харугвам ад пярэдняй стражы, што ў павеце Мазырскім стаяць, каб разагналі тое хлопства.

16. Езьдзілі мы па раньнім абедзе да Альбы, там сынавая мая забіла за адным стрэлам з фузіі даніэля, вярнуўшыся, былі мы на камэдыі, па камэдыі каляцыя, па каляцыі баль.

October

15. (У Варшаве. - Перакл.) Абед еў у Ям п. Броліо, паўнамоцнага пасла францускага, адтуль на опэры быў, на трэцяй акце прыехаў п. Сабешчанскі, слуга мой, зь Нясьвіжа ca зьвесткаю, што жонка мая шчасьліва нарадзіла дачку, каторая з вады ахрышчана i дана імя Вераніка (Вераніка была пазьней за Чапскім, ваяводам Холмінскім. - Перакл.), за што хай даброта Божая будзе пахвалёна! У Пасольскай Ізьбе той жа самы хаос.

25. Вечарам аглядаў ангельца, каторы дзіўныя штукі на ліне рабіў, на скрыпцы, на трубе граў, у бубен біў, адно за адным тое чынячы; у Пасольскай Ізьбе нічога не было, да заўтра сальвавана.

30. Ксёндз Камароўскі, прымас, меў у пана аўдыенцыю i падаў праціўныя нашым пункты, каторыя ў пана не знайшлі апрабацыі як няслушныя; ад жонкі маёй пасыльны прыехаў i прывёз яе партрэт у полагу.

November

7. Зранку пераехаў празь Віслу ł ўзяў з сабою п. Яна Давіда Мюлера, сакратара i бібліятэкара п. фафа Бруля, да Нясьвіжа.

1755

Januarius

14. (У Львове. - Перакл.) Абед еў у Ям п. старасты Канёўскага, Мікалая Патоцкага, i там упіўся, дзеля чаго ня мог быць на бал i ў Ям п. Развадоўскага, кашталяна Галіцкага, жонка мая там была, але нядоўга бавіла, бо стараста Канёўскі, п'яны, прыйшоў i галасаваў, праз што дамы разьехаліся; вельмі у віне фантастык вялікі.

15. Атрымаў рапарт зь места, што перад палуднем да места увайшло 20 чалавек старасты Канёўскага, бяз зброі, толькі зь пісталетамі, i ўвайшлі да камяніцы, дзе стаяў п.Рышчэўскі, лоўчы Валынскі, супэрінтэндант енэральны Каронны, i там яго пад варту ўзялі i трымалі; камэндант не дазволіў ані з камяніцы, ані зь места выходзіць, трывала тая дыспута да вечару, увечары ж, як узяў камэндант рэзалюцыю замкнуць места, дык перад самым замыканьнем увайшоў стараста Канёўскі зь пяхотаю, 40 янычарамі, дворскіх узброеных купаю i ўвайшоў да сваёй камяніцы, там з камэндантам у трактаты, каб п. Рышчэўскага не бараніў i мог бы ён яго ўзяць; камэндант, мала гарнізону маючы, толькі 60 пяхоты, прасіў мяне аб сукурс, які ж даў я, паслаў 40 сваёй драгоніі Літоўскага войска; тады стараста Канёўскі праз гвалт пайшоў i зайшоў зь людзьмі сваемі да камяніцы п. Рышчэўскага, прарваўшы варту гарнізонавую, каторая агню дала i забіла аднаго янычара i чатырох людзей ягоных, але гарнізон ня першы агню даў, чым людзі п. старасты, i, прарваўшы гарнізон, ужо як мае людзі прыйшлі, прыйшоў стараста Канёўскі да рэфлексіі, праседзеўшы цэлую ноч, на досьвітку выйшаў са сваімі людзьмі, пакінуўшы п. Рышчэўскага ў камяніцы. [...]

1758

Martius

19. Набажэнствам бавіўся я, пошта Варшаўская прынесла, што вялікага канцлера Расейскага графа Руміна - рястужава, прасачыўшы ў ім здраду, на пакоях царовай узята i ордэры на тых жа пакоях зьдзёрта зь яго, разьдзяліўшы жонку ягоную й сына, кожнага да іншай пабрана вязьніцы, у каторую такую ж падобна i сукцэсар стальца, вялікі князь Расейскі, будзе зьняволены; дызфацыя тая Бястужава сталася ў Пецярбургу d. 25. Februarii.

24. Ранкам прыбыў Ям п. Тыльлі, обэрштлейтнант войскаў расейскіх, з камплемэнтам ад енэрал - лейтнанта Румянцава, даносячы, што стаў у Сьвержані і ўзяў каманду над дывізіяй, што ў камандзе п. енэрал - маёра Хамякова была, я паслаў узаемны камплемэнт празь Ям п. Яна Мыцельскага, швагра маяго, як енэралад'ютанта маяго, каторы вечарам вярнуўся сюды да мяне; увесь дзень у набажэнстве бавіўся я, у бэрнардынаў, кленчачы, абед елі мы.

25. Увесь дзень на набажэнстве, гадзіну кленчаў, гробы абыходзіў i ў Сьв. Крыжа i Сьв. Міхала, пану Богу на хвалу, дачакаўся шчасьлівага Алелуя; ідучы на рэзурэкцыю, упаў на скрыню i руку, бок i нагу пабіў, але ж падчас рэзурэкцыі пан Бог балдахін дазволіў несьці.

Aprilis

7. Зранку па імшы меў у сябе на абедзе ксяндзоў Баку i Ральвоўскага, місіянэраў Soc. Jesu, каторыя па абедзе разьвіталіся ca мною i ad propria ад'ехалі, скончыўшы набажэнства сваё.

25. Зранку хадзіў за працэсіяй Сьв. Марка, па абедзе Ў замку i на Кансаляцыі быў; разьмяркоўваў, дзе стаяць будзе статуя Сьв. Яна Непамуцэна.

Maius

15. (У Карэлічах. - Перакл.) Па ймшы й абедзе на ставе лавіў рыбы, карпы вялікія i шчупакі таксама вялікія, вячэру еў у Рутыцы, як вярнуўся, прыбыў пасыльны зь места Нясьвіж:а, што мінулай ноччу палова места выгарала перад поўначчу ў першасон, ня маю ўжо цыркумсьлянцыі над тым, што касьцёл дамініканскі згарэў i людзёй папаліла, шпіталь мураваны i брама Віленская гым жа пажарам згарэла, хай будзе імя Езус за тое пахвалёнае, той Пан даў, той i ўзяў, хай воля Яго Найсьвяцейшая будзе!

18. Стаў у Нясьвіжы, застаў страшную канфляграту, выгарала 228 дамоў, касьцёл дамініканскі i палова кляштару, шпіталь мураваны брама Віленская.

Junuis

13. Ранкам у касьцёле а.а. бэрнардынаў быў на набажэнстве, спавадаўся i камуніяваў, дзякуючы Пану Заступніку, што мне сёньня дазволіў скончыць рок веку маяго 56 - ты, i гадзіну брацтву Адарацыі Найсьвяцейшага Сакрамэнту кленчаў; па абедзе пачалі ўбіраць дачку маю да шлюбу, вечарам рушыліся мы да касьцёлу а.а. езуітаў, пры пекнай ілюмінацыі ў касьцёле пры фундатарскім аўтары Ям ксёндз Антоні Тышкевіч, біскуп Жмуйдзкі, пры пекнай прамове даваў шлюб дачцэ маёй, пасьля каторага панегірыкі аддавалі а.а. езуіты i піяры; з той жа магіфіцэнцыяй да замку вярнуліся мы, каляцыя, танец, падчас каторых, калі самая поўнач ударыла, выдана сто разоў агню з гарматаў, абвяшчаючы гадзіну нараджэньня маяго, потым маладое панства праводзілі мы да ложку, каторых паблаславіўшы, i самі да спачынку пайшлі.

Julius

31. Адзначалі мы імяніны Ям п. Ігнаца Агінскага, маршалка в. В.К.Л., трактавалі на абедзе Ям ксяндзы езуіты, па нешпары была камэдыя Абдалях, потым у замку каляцыя i баль да позьняе ночы.

Augustus

22. (З гэтае даты па 27 сьнежня таго ж году "Дыярыюш" быў пісаны рукою ксяндза Кучэўскага, езуіта, тэоляга М.К. Радзівіла. - Перакл.). Па абедзе езьдзіў Я.А. князь Ямц гетман на паляваньне за паўтары мілі ад Нясьвіжа, у кампаніі Я.В. Ям п. Жавускага, старасты Холмскага, зяця сваяго, i Ям пана Тамаша Грабоўскага, енэрал - маёра войскау Літоўскіх, там, забіўшы сем ваўкоў, калi прыглядаўся на далёйшы працяг паляваньня сваяго, спакойна седзячы на кані, здарыўся нешчасьлівы выпадак з дапушчэньня Божага, панёс конь i як цуглямі машталер ірвануў, дык конь няўзнак вывернуўся i сваім упадкам Я.А. князя Ямць аб зямлю страшна ўдарыў; здарылася тое няшчасьце каля гадзіны 3 - й з палудня; пабіцьце ж аб камень рукі, рамяні i боку, як i ўсяго цела, страшэннае, гэтак i прыкрая болесьць i слабасьць сталіся Я.А. князю Ямці, што зь мейсца рушыцца ня мог. З гэтак цяжкага прыпадку тое стала, што Я.А. князь Ямць гетман, пан i найасабліўшы мой Дабрадзей, ня могучы ні ў якім разе рушыць рукі сваёй правай, а тым болей пісаць, вырашыў узяць мяне, Мікалая Кучэўскага, Soc. Jesu тэоляга сваяго, да кантынуацыі Дыярыюша сваяго, прашу Бога, абы паказаў моц правіцы сваёй i як найхутчэй пана маяго міласьцівага да дасканалага прывёў здароўя.

November

5. Надвячоркам прыехаў Ям п. Сураўцаў, паручнік маскоўскі, з ордэрам Сьв. Андрэя ад імпэратаравай Расейскай для Я.А. пана прысланым. Сёньняшняга дня, у замку не паказаўшыся, затрымаўся ён на станцыі, каторую яму далі ў камяніцы п. Пашкоўскага, войта Нясьвіскага.

6. Пасьля выслуханай Я.А. панам імшы сьв. у замкавай капліцы, каля гадзіны 11 - й настаў уезд Ям п. Сураўцава, паручніка маскоўскага, да замку, куды яго прыправоджана ў параднай карэце шасьцёркаю, наўмысна па яго ад Я.А. князя Ямці да станцыі пасланай. Парадаваў пры гэтай аказіі на дзядзінцы замкавым пешы рэгімэнт булавы В.К.Л., як жа i харугва янычарская i надворная бунчучная. Хутка згаданы Ям п. паручнік маскоўскі стаў на пакоях кніжацкіх, адразу ж там Я.А. князю гетману, што ў вялікай кампаніі гасьцей быў, аддаў на тацы ордэр Сьв. Андрэя апостала, багата дыямэнтамі ўбраны, у року 1698 ад Пятра I, цара Маскоўскага, пастаноўлены, ад цяперашняй найясьнейшай імпэратаравай Расейскай Эльжбеты Пятроўны прысланы; пры ордэры таксама зложаны былi на рукі Я.А. пана лісты Яго Каралеўскай Міласьці пана нашага міласьцівага i Я.В. Ям п. Гроса, пасла Маскоўскага, пры двары нашым рэзыдуючага; прычына ж таго іхнага пісаньня была тая, што сам Я.К. Міласьць меў тым ордэрам прыаздобіць пана за прыбыцьцем ягоным да Варшавы, куды па зламаньні рукі яго ня мог Я.А. князь Ямць у належным прыбыць часе, дык выслана да яго з Варшавы згаданага Ям п. Сураўцава з экспэдыцыяй i ордэрам. Я.А. князь Ямць, прыняўшы да рук сваіх той падарунак імпэратаравай Яемці Расейскай, па ўчыненым да яго ў кароткіх словах па - маскоўску ад Ям п. Сураўцава камплемэньце, выказаў у водпаведзі сваёй належную манархіні Расейскай удзячнасьць, а пры тым трубы, катлы i іншыя вайсковыя інструмэнты, пры біцьці з гарматаў, публічную з таго радасьць абвесьцілі. Пры абедзе дана было першае мейсца Ям п. Сураўцаву, i здароўе імпэратаравай Яемці, таксама ж, як i Я.К. Мці пана нашага міласьцівага, а потым i іншых розных, пры адгалосьсі гарматаў, піта было; па абедзе настаў танец i аж да самай вячэры трываў. Ям п. Сураўцаў, густым пры стале келіхаў напаўненьнем затрудніўшы сабе галаву, па некалькіх танцах, празь сябе пратанцаваных, падаўся з замку да станцыі.

8. ЯА. князь Ямць гетман па выслуханай імшы сьв. у замкавай капліцы меў на абедзе Ям п. Сураўцава, паручніка маскоўскага, i па палудні езьдзіў зь ім да Альбы; за вяртаньнем сваім да замку ахвяраваў яму ў падарунак трыста чырвоных злотых, табакеру шчыразалатую i кажух з выборных бараноў сівых, завойкамі падшыты. [...]

1759

Majus

3. (У Вільні. - Перакл.) Па ймшы сьв. у а.а. дамініканаў in gratiam імянінаў Ям пані Аляксандры з князёў Чартарыскіх Сапегавай, падканцлеравай В.К.Л., Ям п. Міхал Сапега, стараста Пуньскі, маршалак Трыбунальскі, даваў урачысты банкет, на каторым я быў. Па абедзе былі мы ў а.а. езуітаў на камэдыі, дзе мае пасынкі, княжычы Мікалай, Міхал i Мацей Радзівілы, акторамі былі i досыць пекна рэпрэзэнтавалі; хай дзеткі вучацца на падпору дому Радзівілаўскага; потым быў на балі i каляцыі ў Ям п. Флемінга, падскарбяга в. В.К.Л.

11. Усю ноч жонка мая ў Нясьвіжы ў палацы, што ў месьце, у болях была i а гадзіне 2 - й мінуце 10 - й па палудні на паўзагары нарадзіла сына, каторага вадой ахрышчана праз ксяндза Францкевіча, пробашча Нясьвіскага, імя дадзена Геранім Вінцэнты Мамэртус Антымус Максімус, сто гарматаў абвесьціла нараджэньне яго; пасьля цырымоніі загадаў я зважыць, заважыў фунтаў 10, i я на касьцёл а.а. езуітаў, на ліхтар столькі ж срэбра ахвяраваў.

Junius

10. А гадзіне 12½ на паўзагары дачка мая Кацярына Жавуская, стараставая Холмская, шчасьліва нарадзіла ў кароткім часе двох сыноў, каторых з вады ахрышчана, старэйшаму дана імя Міхал, другому Вацлаў, праз тое укантэнтавала абодвух айцоў, мужавага айца імя i маё; былі мы потым у касьцёле i саленна пры гучным біцьці з гарматаў сьпявалі Те Deum laudamus, дзякуючы П.Богу за тую ласку; еў у замку абед i падпіў сабе. Жонка мая i дочкі нашыя ўжо на рэзыдэнцыю пераехалі да замку, толькі Геранім у палацы стаяць i гадавацца будзе.

13. У касьцёле а.а. бэрнардынаў спавядаўся i гадзіну кленчаў, па абедзе на нешпары i працэсіі, потым на камэдыі Парыса а другой італійскай быў, потым настала каляцыя, на каторую прыехаў Ям п. Міхал Сапега, стараста Пуньскі, маршалак Трыбунальскі, зь ім п.п. Віславус, пісар кадэнцыі Рускай, i Касакоўскі, дэпутат Ковенскі, Бжастоўскі, стараста Быстрыцкі, Сьлізень, падкаморы Слонімскі, i Ям ксёндз Гедройц, канонік Віленскі; потым баль, а гадзіне 12 - й у поўнач сто гарматаў абвесьцілі гадзіну нараджэньня маяго, i ўжо тады скончыў я гадоў веку маяго 57, а пачынаю 58 - мы, дай Божа, шчасьліва, [...]

1761

October

(У Варшаве. - Перакл.) Па ймшы сьв. засядаў на судох вайсковых, каторыя ўчора пратрубіць загадаў, потым быў на аўкцыёне ў бібліятэцы Залускіх, дзе купіў 68 кніг. У надворнага маршалка вечарам падпісаў таму ж маршалку права даравальнае на маёнтак Галоблін у ваяводзтве Мсьціслаўскім

Па абедзе на аўкцыёне ў бібліятэцы Залускіх купіў 103 кнігі, адтуль на опэры.

29. На пакоях, з пакояў слухаў сьв. імшы, абед у п. Рыёкура, барона; купіў кніг 116.

November

7. Шчасьліва стаў у Белай.

9. Па ймшы сьв. i абедзе езьдзіў да Раскошы i там забіў 7 даніэляў, адтуль да бажантарні, потым ёзьдзіў да Вітуліна, добраў, што на продаж па сьмерці Ям п. Кароля Адраванжа, графа Седльніцкага; падскарбяга в. Кар., у каторых вялікія руіны засталіся, propter contignitatem [447] жадаю сабе набыць.

December

16. Усю ноч хварэў, ваніты моцныя меў i дыярыю, i так ложкам цэлы дзень бавіўся, два разы лекі браў, надта нядобра меўся.

18. З ласкі Божае да сябе пачынаю прыходзіць; тая хвароба мая называецца Cholera morbus [448] i ёсьць вельмі небясьпечнаю, а ад траўня пяты раз яе маю, трэба ўжо пану Заступніку аддавацца i чакаць літасьці яго.

22. Начуем у Заблудаве, каторы выкупіў я, заплаціўшы 100.000 бітых талераў, з рук ваяводаў Падляскіх i ў чацьвер у пасэсію атрымліваю.

24. Па ймшы сьв. рушыўся да Белагастоку, дзе стаў; гетман в. Кар. мяне спатыкаў i зь ім куцьцю еў, павіншавалі мы адзін аднаго са Сьвятамі; я сабе падпіў.

25. Зранку слухаў тры імшы ў касьцёле i ўвесь дзень бавіўся кампаніяй з гетманствам.

26. Зранку імшы слухаў i ўвесь дзень бавіліся мы. Гетман мне дараваў каня сівога турэцкага, пекнага.

28. Дайшла ведамасьць, што ў Нясьвіжы ў замку на сходах упаў Ям п. Дзіпэльскірх, маёр рэгімэнту маяго драгонскага, i з апаплекцыі Пану Богу духа аддаў, пакінуўшы жонку, двох сыноў, столькі ж дачок, сірат, хай з Богам спачывае!


Пераклад i публікацыя Вацлава АРЭШКІ


P.S. Ад перакладчыка: на гэтым канчаецца вядомы нам тэкст "Дыярыюша". М.К. Радзівіл пражыў яшчэ пяць з паловай месяцаў i памёр 15 траўня 1762 года.


ГЛАСАРЫ

АБЛІГАЦЫ - абавязкі

АБЛІГАВАЦЬ - абавязваць

АБОЙЧЫК - верхняя частка панцырнай зброі; тут апісваецца традыцыйны варыянт шляхоцкіх паховінаў, калі кідалі на падлогу касьцёла й крушылі зброю памерлага, а рыцар у панцыры ўяжджаў да касьцёла на кані i падаў, увасабляючы скананьне нябожчыка

АБСАЛЮЦЫЯ - адпушчэньне грахоў.

АБСЭРВАВАЦЬ - тут: адзначаць

АБСЭРВАНЦЫЯ - трываласць, вернасьць

АДАРАВАЦЬ, АДАРАВАНЫ - асьвячаць, асьвечаны.

АДВЭРСАР - праціўнік

АДГЕРЭНТЫ - прыхільнікі

АКАМАДАЦЫЯ - лагоднасьць, АКАМАДАВАЦЬ - улагоджваць, часам у сэнсе «прыбіраць»

АКОП - тут: паслы ад шляхты, каторыя зьбіраліся на элекцыйным полі, з усіх бакоу абкружаным акопам

АЛЬТЭРАЦЫЯ - здарэньне, выпадак

АЛЬТЭРНАТА - тут: чарга, парадак

АПАРЭНЦЫЯ - паважнасьць, пышнасьць

АПЛІКАВАЦЬ - тут: практыкаваць

АПРАБАЦЫЯ - зацьверджаньне

АПРАБАЦЫЯ - тут: адабрэньне

АПРОШЫ - ровікі дзеля подступу над атакаваную крэпасьць ці дзеля зносінаў між умацаваньнямі, акопы

АПЭРЭТКА - апэрэткай ці опэрай называлі тады спэктаклі з музыкай, сьпевамі i танцамі. У.Ф. Радзівілава напісала дзьве такія "опэры": "Шчасьлівае няшчасьце" i "Сьляпое каханьне не зважае на канец". Невядома, які спэктакль мае на ўвазе М.К.Радзівіл

АРАТОРЫЮМ - малітоўная лёжа ў касьцёле, капліца.

АРДЫНАНС - загад, распараджэньне

АРХІДЫЯКАН - тытул у касьцельнай герархіі, у даўнейшыя часы біскупствы дзяліліся на архідыяканаты, тыя ў сваю чаргу на дэканаты

АСАМБЛІ - сьвецкія прыёмы ў старыя часы

АСЭСОРЫЯ - асэсарскія, ці каралеўскія, суды, дзе разглядаліся справы, што датычалі да каралеўскіх уладаньняў

АСЬПІС - яшма (ясьпіс); паколькі яшма на Беларусі не сустракаецца, Радзівілы, верагодна, прынялі за яе крэмень, які часта дае пры шліфоўцы прыгожы малюнак; ad notam: асьпісам часам называлі i асьпідны сланец, зь якога вырабляюць грыфэльныя дошкі, нядаўна ў раёне Міра - Койданава знойдзеныя паклады падобных сланцаў

АСЭКУРАВАЦЬ - абнадзейваць абяцаньнем

АНІМУШ - запал, натхненьне

АНТЭЦЭСАРЫ - продкі

АХМІСТРЫНЯ - тут: настаўніца

АХМІСТАР - тут: настаўнік, выхавальнік

АЎДЫТАР - таварыш царкоўнага суда

АЎТАКАМІЦЫЯЛЬНЫ СОЙМІК - соймік, які абіраў дэпутатаў на дзяржаўны сойм ці г. п.

АЎТАРАМЭНТ - строй войска. У РП войска было нацыянальнага аўтарамэнту - гусарыя, петыгорыя, казакі ды г. п. i чужаземнага - драгонія, райтарыя, нямецкая пяхота, артылерыя ды г.п.

АШЧЭП - кап'ё


БАЖАНТАРНЯ - гадавальнік бажаноў (фазанаў)

БАКА, КСЁНДЗ - напэўна, узгадваецца Юзаф Бака (1707 - 1780), беларуска - польскі паэт i казаньнік, аўтар вядомага збору вершаў "Заўвагі аб сьмерці немінучай"

БАТ - бот, карабель

БАНДА - тут: «каманда» ў спаборніцтвах.

БАРВЫ - тут: лёкайскае адзеньне

БІБЛІЯТЭКА КНЯЗЯ ЗАЛУСКАГА Юзаф Андрэй Залускі (1702 - 1774); рэфэрандары Кар., біскуп Кіеўскі, палітык, мецэнат, літаратар; разам з братам Андрэем Станіславам заснаваў бібліятэку, што з 1747 адкрытая як публічная, першая i доўгі час найвялікшая ў Польшчы. У 1795 вывезеная да Пецярбурга, была зьвернутая ў 1920 - ыя гг., але ў другую сусьветную амаль цалкам загінула

БІТВА ПАД ЦАЦОРАЙ - бітва войскаў Рэчы Паспалітай ca значка большай турэцка - татарскай арміяй, што адбылася ў 1620 г. пад румынскім мястэчкам Цацорай на р. Прут i скончылася перамогай туркаў

БРУЖ - Бругэ, места ў Фляндрыі

БУЗДЫГАН - тып булавы, знак годнасьці палкоўніка, ротмістра, харунзкага i паручніка

БУНЧУЧНЫ - харужы, той, хто носіць бунчук - гетманскі штандар

БЭНЕДЫКЦЫЯ - бласлаўленьне

БЯСТУЖАЎ - РУМІН А.П., граф (1693 - 1766), расейскі дзяржаўны дзяяч, вялікі канцлер, быў прыгавораны да сьмерці, але замест гэтага сасланы


ВАТЫВА - тут: малебен

ВАХЛЯР - веер

ВАЯВОДА РУСКІ - Рускае ваяводзтва абдымала землі былой Чырвонай Русі: Львоўскую, Галіцкую, Перамышльскую, Жыдачэўскую, Холмскую.

ВЕРШАПІС - паэта

ВЁРЫФІКАЦЫЯ - праверка

ВІЯЛЭНЦЫІ - гвалты

ВІГІЛІЯ - ад лац. «начная варта» - начныя ІМШЫ (расейск. «бдения»).

ВІНДА - пад'ёмнік

ВІЦІНА - баржа ці плыт

ВОТУМ - зарок.

BOTA - тут: зарок, прысяга

ВЭГЕМЭНЦЫЯ - моцнасьць (ад лац. "vehementia")

ВЭНГРАЎ - мястэчка ў Польшчы

ВЬІЛОГІ - адвароты, закаўрашы


ГАННА, КНЯГІНЯ БРУНШВЭЙСКАЯ - Ганна Лёапольдаўна (1718 - 1746), унучка брата Пятра I - Івана, правіцелька Масковіі ў 1740 - 1741 гг.

ГАХ - залётнік

ГВЯЗДА I ОРДЭР - ордэр Белага Арла, устаноўлены Аўгустам II у 1705 г.

ГРАБЯ, ГРАБІЯ - граф

ГРАДЭТУР - ядвабная тканіна

ГРАДУС - ступень

ГРАНАТАВЫ - цёмна - сіні колер

ГРОД - места, замак, цьвердзь, дзе старосты праводзілі суды па крымінальных справах

ГУБЭРТАВІНЫ - дзень сьв. Губэрта, крыцьцё сэзону паляваньня

ГУСАРЫЯ - цяжкаўзброеная кавалерыя нацыянальнага аўтарамэнту


ДАЖЫВОЦЬЦЕ - тут пажыццёвае ўладанне

ДАКТЫЛЬ - фінік

ДАМІНА - маскарадны строй.

ДАМОВЫЯ РАЗРУХІ - маецца на ўвазе Паўночная вайна (1700 - 1721), якая вялася пераважна на тэрыторыі Рэчы Паспалітай i з удзелам ейных войскаў па розныя бакі.

ДАНАЦЫЯ - даравальны запіс

ДЗІРЫТ - кароткі дроцік дзеля кіданьня

ДОБАШ - бубеншчык у войску

ДРАБАНТЫ - целаахоўнікі

ДРАГОНІЯ - войскі чужаземнага аўтарамэнту, ЯКІЯ біліся конна i пешшу.

ДРЭЗНА (суч. Дрэздэн) - на той час сталіца Электарату Саскага, дзе панаваў Аўгуст II Моцны.

ДУКТАР - правадыр, камандзер

ДЫГНІТАР - саноўнік, які займаў высокую дзяржаўную пасаду

ДЫЗГРАЦЫЯ - няміласьць

ДЫСПАНАВАЦЬ - адказваць

ДЫСПАНАБАЦЦА - тут: прычасьціцца

ДЫСПЭНСА - дазвол, вызваленьне ад пэўных царкоўных абавязкаў

ДЫСПАНАВАЦЦА - прыгатавацца

ДЫСТЫНГНАВАНЫ - дасьведчаны, добра выхаваны.

ДЫСЦЫПЛІНА - бізун для флягеляцыі, пакута.

ДЫСПАНСАВАЦЬ - загадваць

ДЫСТЫНКЦЫЯ - асаблівасьць

ДЫСЦЭРЭНЦЫЯ - дазнаньне

ДЫСЦЭПТАЦЫІ - спрэчкі

ДЫФЭРЭНЦЫЯ - адрозьненьне

ДЫФЭРЭНЦЫЯ - спрэчнае пытаньне, прэтэнзія

ДЫЯРЫЮШ - штодзёньнік

ДЫЯРЫЯ - дызэнтэрыя, працяглы панос

ДЭДЫКАЦЫЯ - прысьвячэньне

ДЭДУКЦЫЯ - тут: праводзіны, суправаджэньне

ДЭКЛЯРАЦЫЯ - абвешчаньне, абяцаньне

ДЭЛЬФІН - спадкаберца трону ў Францускім каралеўстве (дофін)

ДЭЛІНКВЭНТЫ - правапарушальнікі

ДЭПАЗЫТ - рэч, якая захоўваецца.

ДЭПАНАВАЦЬ - захоўваць

ДЭСТЫНАВАНЫ - прызначаны

ДЭТЭНЦЫЯ - зьняволеньне

ДЭНУНЦЫЯЦЫЯ - абвешчаньне

ДЭЦЫЗІЯ - рашэньне.


ЖАЛКЕЎСКІ - Станіслаў (1550 - 1620) вял. канцлер i гетман вял. Каронны, выдатны культурны, дзяржаўны дзяяч i вайсковы правадыр, загінуў у бітве пад Цацорай; збудаваў у сваіх Валынскіх добрах места Жоўква, дзе меў рэзыдэнцыю


ЗАВОЙКІ - завоек: футра з карку жывёлы, гатунак футра

ЗАЕЗД - заездам называлі атрыманьне маёмасьці сілай. Калі гэта рабілася на падставе судовага выроку, як у да дзеным выпадку, такі заезд называўся «праўным», ці «інэквітацыяй». Часам гвалтам захоплівалі i чужыя добра, называлася гэта «наездам» i строга каралася

ЗЯМЛЯ - ваяводзтва дзялілася на землі, тыя на паветы.


ЕЛЬЦЫ - эфес ці гарда ў шаблі


ІГНАЦЫ - ЛАЕЛА (1497? - 1556), заснавальнік закону езуітаў

ІЗБА - пасольская палата ў Сойме

ІЛІНЭРАРЫЮМ - памазаньне

ІЛЮМІНАВАНЫ - упрыгожаны

ІНГРАСАВАЦЬ - уводзіць, уносіць

ІНГРАЦЫЯ - урачыстае прыняцьце сады, урачысты уезд

ІНДЫКТЫ - тут: абвяшчэньні

ІНДУКТА - тут: пачатак судовага працэсу

ІНКВІЗЫЦЫЯ - следзтва, судовая праверка

ІНКУРСІЯ - напад

ІНСТРУМАНТ ЭЛЕКТРЫЗАЦЫІ - «электрычная машина», якая стала папулярнаю ў эўрапейскіх асьвечаных колах пасьля вопытаў Жана Нале пры двары Людовіка XV

ІНСТРУКЦЫІ - тут: наказы ад мясцовага сойміка паслам, якія накіроўваліся на элекцыю

ІНСЫГНІІ - рэгаліі, гербы, якія пацьвярджаюць каралеўскія правы - карона, берла, яблык (дзяржава)

ІНСКРЫПЦЫЯ - надпіс

ІНТРАТА - прыбытак

ІНТАНАВАЦЬ - запяваць

ІНТРАДУКЦЫЯ - урачыстае ўвядзеньне да касьцёла новага плябана

ІНТРАДУКЦЫЯ - увядзеньне

ІНТРАДУКАВАЦЬ - увесьці

ІНТЭРЦЫЗА - тут: шлюбны кантракт, перадшлюбная ўмова

ІНФЭСТАВАЦЬ - нападаць,

цагражаць небясьпекаю

ІНФЭСТАВАНЫЯ - церпячыя шкоду ад нападаў

ІНФУЛА - біскупская мітра; ІНФУЛАТ - сьвятар, які, ня быўшы біскупам, меў правы ўжываць біскупскі ўбор.


КААД'ЮТАР - памочнік біскупа.

КАЗНАДЗЕЙ - прапаведнік, казаньнік.

КАЛАМАР - чарніліца

КАЛІГАТЫ - сваякі, крэўныя

КАЛЯНДАР - папулярнымі был i яшчэ з XVI ст.; друкаваліся ў ix, акрамя ўласна календара i мартыралёга зьвесткі аб сьвятах i касьцельная навука, астранамічная i астралягічная інфармацыя, парады да гаспадаркі i лячэньня, палітычныя прагнозы, прадказаньні надвор'я ды іншыя прароцтвы

КАЛЯЦЫЯ - вячэра

КАМЕДЫЯ (17.12.1749) - назва камедыі не ўсталявана, магчыма, гэта была вельмі папулярная ў Нясьвіскім тэатры пьеса У. Ф. Радзівілавай «Каханьне зацікаўлены судьдзя», прэм'ера якой адбылася ў ліпені 1748 г.

КАМЕДЫЯ (13.01.1750) - «Золата ў агні», пьеса У. Ф. Радзівілавай па матывах вядомага сюжэту зь 10 - й навэлы 10 - га дня «Дэкамэрона» Бакача

КАМЕДЫЯ - гэта першая ўзгадка ў «Дыярыюшы» аб дзейнасьці славутага Нясьвіскага тэатра, які паўстаў зь ініцыятывы У. Ф. Радзівілавай. Камедыя - «Дасьціпнае каханьне». Дзёньнікавыя запісы М. К. Радзівіла, сьведчаньне відавочцы, ёсьць важнаю крыніцаю вывучэньня гісторыі Радзівілаўскага тэатра

КАМЭДЫЯ ПАД НАЗОВАМ CECYLIA - п'еса У.Ф.Радзівілавай "Золата ў агні"

КАМЭДЫЯ БАНУТА - п'еса У.Ф.Радзівілавай "Няцнота ў пастцы"

КАМЭДЫЯ АБДАЛЯХ - верагодна, гэта п'еса У.Ф.Радзівілавай "Судьдзя. Пазбаўлены розуму", але ў друкаваным тэксьце п'есы галоўнага героя завуць Фадлялях

КАМЭДЫЯ ПАРЫСА - п'еса У.Ф.Радзівілавай "Каханьне зацікаўлены судзьдзя"

КАМЕДЫЯ ПАРЫСА З ГАЛЕНАЙ - «Каханьне зацікаўлены судзьдзя» - пьеса У. Ф. Радзівілавай на тэму выкраданьня Парысам Пекнай Галены

КАМЕДЫЯ ТРОХ МУЧАНІЦ - пьеса У. Ф. Радзівілавай «Судзьдзя пазбаўлены розуму»; М. К. Радзівіл называе яе то «камедыяй», то «трагедыяй», таму што жанравыя вызначэньні ў той піянэрскі пэрыяд нашага тэатру яшчэ не замацаваліся

КАМЕДЫЯ КНЯЗЯ АСЬВЕНЦЫМСКАГА (31.08.1751) - «Золата ў агні»

КАМПЛЯНАЦЫЯ - прымірэньне, пагадненьне

КАМПАСІЯ - прыязнасьць

КАМПЭТЫТАР - тут: саўдзельнік у капкурэнцыі ці звадзе

КАМУНІКАВАЦЬ - прымаць Сьв. Дары, прычашчацца.

КАНВЭРСАЦЫЯ - размова

КАНВЭРСКА - ніжэйшы стан законьніц

КАНВЭНТ - закон, кляштар

КАНДАЛЕНЦЫЯ - спачуваньне

КАНДЭЦЭНЦЫЯ - згода, пагаджэньне

КАНСАЛЯЦЫЯ - «уцеха», рэзыдэнцыя Радзівілаў на ўскраіне Нясьвіжа

КАНСЫСТЭНЦЫІ - кватараваньне войскаў

КАНСУКЦЭСАРЫ - суспадкаберцы

КАНКЛЮДАВАЦЬ - завяршаць

КАНКУРЭНЦЫЯ - тут: сватаньне

КАНТРАКТ - дамоўленасьць, дамова

КАНФІДЭНЦЫЯ - паразуменьне, добрыя стасункі

КАНФЛЯГРАТА - папялішча

КАНФЭРАВАЦЬ - радзіцца, абмяркоўваць

КАПА - верхняе сьвятарскае адзеньне на ўрачыстыя выпадкі.

КАПНІКІ - тут: сябры рэлігійных брацтваў, якія ў Вялікодны тыдзень абыходзілі сьвятыні, церпячы пакуты

КАРАЛЕЎНА ШАРЛЕТА - Марыя Караліна Шарлёта з Сабескіх, у замужжы Дэ Бульён, унучка караля Яна III Сабескага, зь якой М. К. Радзівіл пазнаёміўся ў лістападзе 1719 г. у Алаве. Узаемны раман нічым ня скончыўся з - за неспрыяньня бацькоў, асабліва маці Міхала Казімера.

КАРАЛЕВІЧАВА ЯКУБАВА - Ядзьвіга Эльжбэта князёўна Нэйбурская, жонка каралевіча Якуба Людвіка Сабескага

КАРБУНКУЛ - гнайнік

КАРВАШ - жалезны налакотнік у панцырнай зброі

КАРМАЗЫНАВЫ - ярка - чырвоны колер, КАРМАЗЫН - каштоўная чырвоная тканіна, адсюль: КАРМАЗЫН - заможны шляхціч.

КАРОЛЬ БАБІНСКІ - тут: тое ж, што i «курчыны кароль» - правадыр стралецкага брацтва, якія існавалі ў местах Рэчы Паспалітай, сябры брацтва складалі абарончыя аддзелы пры аблозе

КАРОЛЬ ПРУСКІ - Фрыдэрык Вільгельм I (1688 - 1740), кароль Прускі з 1713 г.

КАРОЛЬ СТАНІСЛАЎ - Станіслаў I Ляшчынскі (1677 - 1766), кароль Рэчы Паспалітай у 1704 - 1709; 1733 - 1736 гг.

КАРТАН - муралом, тып вялікай гарматы, разьлічанай на 48 - фунтавыя кулі

КАРУЗЭЛЬ - конныя вайсковыя спаборніцтвы, якія прыйшлі на зьмену рыцарскім турнірам i былі папулярныя ў XVII - XVIII стст. пры эўрапейскіх дварох

КАСПАР НЯСЕЦКІ - (? - 1744) езуіт, вядоімы геральдыст, у складальнік славутага твору «Гербы i фаміліі рыцарскія, як у Кароне, гэтак у Вялікім Княстве Літоўскім сабраныя»

КАНСАЛЯЦЫЯ - суцяшэньне

КАНЦЭР - рак

КАТАРГА - намёт

КАТЛЫ, КАЦЕЛ - вайсковы ўдарны музычны інструмэнт

КВАРТА - чвэрць гарца,

0,7 літра

КВЭСТЫЯ - пытаньне

КІТАЙКА - тонкая ядвабная тканіна кітайскага вырабу

КЛІМАКТЭРЫЧНЫ РОК - кожны сёмы год па забабонах асабліва небясьпечны

КЛІШАУСКАЯ БАТАЛІЯ - Міхал Казімер памыляецца: бітва пад Клішавам у Польшчы адбылася 19.07.1702. Швэдзкія войскі Караля XII перамаглі войскі Аўгуста II, якія падтрымліваў i аддзел войска Кароннага пад камандай гетмана вял. Кар. Гераніма Любамірскага

КЛЯЎЗУРА - кляштарная агароджа

КЕРМАКА - тут: жалобнае адзеньне з сукна

КОМЖА - белае сьвятарскае адзеньне ў выглядзе кашулі з шырокімі рукавамі.

КОНТРАДЫКЦЫІ - контравыступы.

КОНТРАДЫЦЭНТ - праціўнік, апанэнт

КОНТР - ОРДЭР - загад, якім адмяняецца папярэдні

КОНЦІ - Франсуа Луі дэ Бурбон прынц Конці, абраны ў 1697 г. каралём РП, але вымушаны саступіць трон Фрыдэрыку Аўгусту Вэттыну

КРЫЖМАВАНЬНЕ - канфірмацыя

КРЫГСРЭХТ - вайсковы суд

КРЭСКАВАЦЬ - пазначаць, «накрэсьліваць» кандыдатаў

КСЕНЯ - апатка, настаяцелька некаторых кляштараў, дзе складаўся ўрачысты часовы, а не пажыцьцёвы шлюб

КОТВА - якар

КУРАЦЫЯ - лячэньне

КУСТАШ - скарбнік.

КУФА - збан для напояў, тут: бочка

КУЧКА - гэтак называлі грамаду прыхільнікаў пасла ці партыі


ЛІМІТАВАНЫ - адкладзены

ЛІПЕЦ - ліпавы мёд, асабліва славуты быў у Рэчы Паспалітай «белы ліпец ковенскі», бо, як згадвае З. Глогер, «анідзе не было гэтакай шчодрасьці ліпавых дрэваў, як на Ковеншчыне»

ЛЕМБРЫ - папулярная ў XVIII ст. гульня ў карты.

ЛОЖНАЯ - спальны пакой

ЛЮБАРТОВІЧЫ - князі Сангушкі выводзілі свой род ад Любарта Гедымінавіча.

ЛЮТРЫ - пратэстанты, пасьлядоўнікі Лютара

ЛЯСКА - тут: маршалкоўскае жазло, «пад ляскай» - пад старшынаваньнем

ЛЯНЦЫ - тып дзіды


МАГНІФІЦЭНЦЫЯ - пышнасьць, надзвычайная прыгажосьць

МАДЭРУНАК - вайсковая экіпіроўка

МАЛІГНЫ - гарачка

МАРАНІТЫ - ад назвы манастыра Сьв. Марона ў Антыёхіі, прыхільнікі асаблівай хрысьціянскай царквы, абшчыны якіх месьціліся ў Сірыі, Лібане, Эгіпце; прызналі ў XII ст. сваю блізкасьць да Рымскага касьцёла

МАРЦІН РАДЗІВІЛ - Марцін Мікалай Радзівіл (1705 - 1782), ардынат Клецкі, стрыечны ад стрыечнага брат М. К. Радзівіла (бацькі іхныя былі дваюроднымі братамі); адзначаўся рознымі дзівацтвамі - завёў цэлы гарэм наложніц, перайшоўшы быццам бы ў юдаізм; прызнаны быў нядзеяздольным i рэштку жыцьця пражыў хворы, пад апекаю

МАР'ЯЖ - шлюб

МАРТЫФІКАЦЫЯ - пакута, мярцьвеньне цела

МАРШАЛАК СТАРОЙ ЛЯСКІ - маршалак папярэдняга сойму

МАРЫНАР - марак

МАНАХІЮМ - тут: Мюнхэн

МАШТАЛЕР - конюх

МАЭСТАТ - вялікасьць, тут: каралеўская вялікасьць, кароль

МЕНЬНІЦА - манетны двор

МІХАЛ РАДЗІВІЛ - сын Mąpціна Радзівіла, стаў пратапластаю наступнай лініі ардынатаў Нясьвіскіх i Олыцкіх пасьля таго, як апошні спадкаберца па простай лініі, унук М. К. Pадзівіла князъ Дамінік Геранім, загінуў у 1813 г.

МЭДЫТАЦЫІ - роздум над сьвятымі праўдамі, ці таямніцамі веры, які ўваходзіў у кола рэлігійнага жыцьця, садзейнічаў духоўнаму ачышчэньню i адпушчэньню грахоў

МУРЗЫНКА - негрыцянка


НАМІНАТ - асоба, прызначаная на насаду, але не зацьверджаная

НЕЎКАНТЭНТАВАНА - незадаволена

НЕСКАМПАРАВАНЫ - непараўнаны

НЕШПАР - вячэрня.

НЭГАЦЫЯЦЫІ - перамовы

НУМІЗМА - медаль.


ПАДШАНЦАВАЦЦА - ад «шанцы» - «акопы», падвесьці акопы пад умацаваньні праціўніка

ПАСЭСІЯ - нерухомая маёмасьць

ПАКТЫ КАНВЭНТЫ - дабрахвотныя дамовы паміж народам РП i абраным празь яго каралём

ПАЛАТЫН - у даўняй Нямецкай Імпэрыі шляхоцкая годнасьць; існавалі два Палатынаты - Найвышэйшы i Рэнскі, роўныя княствам, на чале ix стаялі грабі - палатыны

ПАМАРАНЧАРНЯ - аранжарэя

ПАРТЫЗАНТЫ - тут: прыхільнікі той ці іншай партыі

ПАН - маецца на ўвазе Аўгуст II Моцны (1670 - 1733), электар Саскі Фрыдрык Аўгуст I Веттын, кароль РП у 1697 - 1706 i 1709 - 1733 гг.

ПАСІЯ - моцнае пачуцьцё, заўзятасьць, пакута

ПАЦЫЕНЦЫЯ - цярплівасьць

ПЕТЫГОРЫЯ - у XVIII ст. цяжкая кавалерыя ў войску ВКЛ

ПІЎНІЧЫ - дваранін, адказны за піўніцу, вінныя прыпасы

ПЛЕНІПАТЭНТЫ - давераныя асобы

ПОМПА ФУНЭБРАЛЬНАЯ - пахавальны ўрачысты абрад.

ПОПІС - агляд войска i рыштнку

ПРАВІНЦЫЯЛ - пасада езуіцкай ерархіі, тут: кіраўнік Літоўскай правінцыі закону

ПРАМОЦЫЯ - пратэкцыя ў кар'еры

ПРАМОЦЫЯ - тут: пратэкцыя, прывілея

ПРАЦЭДЭР - тут: справа

ПРАФІТАВАЦЬ - мець карысьць.

ПРЭТЭКСТ - падстава

ПЭРОРА - урачыстая прамова

ПЭРСВАЗІЯ - угаворы, перакананьне.

ПЭРФЭКЦЫЯ - дасканаласьць

ПЯРО ВІЛЕНСКАЕ - пасада пісара Віленскага ваяводзтва

ПЯРСЬЦЕНАК - тут: абручок, у які трэ было трапіць дзідай.

ПЯЧАТАР - захавальнік пячаткі.


PATA - частковы, у пэўны тэрмін плацеж

РАТЫСБОНА - суч. Рэгензбург

РОНТ - начная варта

РОЧКІ - тэрміновыя сэсіі судоў ніжэйшай інстанцыі, па невялікіх справах

РУГІ - тут: праверка легітымнасьці абраньня паслоў на Сойм

РУСЬ - тут маюцца на ўвазе работнікі праваслаўнага веравызнаньня, царкоўны каляндар якіх розьніцца ад рыма - і грэка - каталіцкага

РЭАСУМАЗАЦЬ - тут: узнавіць

РЭВАКАВАЦЬ - тут: перамяніць веравызнаньне

РЭГЕНТ - сакратар канцылярыі.

РЭГІМЭНТ - у XVIII ст. аддзел войска чужаземнага аўтарамэнту, які складаўся зь некалькіх меншых аддзелаў, батальёнаў (пяхота) ці швадронаў (коньніца)

РЭГНАНТ - рэгент

РЭДУТА - баль - маскарад

РЭЙТЭРАВАЦЬ - адступаць, уцякаць

РЭКАЛЕКЦЫЯ - пост

РЭКАНФЭДЭРАЦЫЯ - аднаўленьне ўдзелу ў канфэдэрацыі

РЭКАНЦЫЛЯЦЫЯ - паяднаньне

РЭПЛІКА - заява зь пярэчаньнем

РЭСПАНС - адказ

РЭТЭНЦЫЯ - тут; колькасьць

РЭФЕКТАР - кляштарная сталоўня.

РЭФЛЕКЦЬІЯ - думка, роздум

РЭЗАЛЬВАВАЦЬ СУПЛІКІ - тут: разглядаць прашэньні, скаргі

РЭПАРАЦЫЯ - рамонт, папраўка

РЭША НЯМЕЦКАЯ - Нямецкая імпэрыя, «райх»


САЙВАН - павець з тканіны, тэнт

САЛЕННЫ - урачыста шанаваны.

САЛЬВА - салют.

СЕМ СУБОТАЎ - пачатак Вялікага посту

СКРЫПТ - квітанцыя, даўгавы запіс

СЛУХАЧЫ - да сяр. XVIII ст. соймы праводзіліся адкрыта, шляхцічы, не абраныя пасламі, маглі прысутнічаць як «слухачы» (arbiter), але ня мелі права выступаць.

СПЛЕНДОРЫ - каштоўнасьці, упрыгажэньні

СПРАВА З КСЯНДЗАМІ КАРТУЗАМІ - доўгатрывалая спрэчка М. К. Радзівіла аб каштоўнасьцях ягонай сястры Тэклі, якая памерла ў 1747 г., што былі адданыя на захаваньне ў кляштар картузаў у Бярозе. Картузы (картэзіянцы) - каталіцкі закон, заснаваны сьв. Бруна ў 1086 г. Першы кляштар быў у Шартрозе (Chartreuse) каля Грэнобля ў Францыі, адсюль i назва «картузы», павінны былі захоўваць правіла маўчаньня

СПЭКТАТАРЫ - гледачы

СТАЕ - старая мера даўжыні; мільная каля 0,9 km

СТАНГРЭТ - фурман

СТРЫЕВАЯ У ДЭСАЎ - Марыя Элеанора, дачка князя Яна Юрага.

Ангальт Дэсаў, удава стрыя Міхала Казімера Ежы Юзафа Радзівіла.

СТЫРНІК - рулявы на караблі.

СУБДЭЛЕГАТ - ураднік гродзкага суда, з паўнамоцтвамі выкананьня судовых выракаў.

СУВСТАНЦЫЯ - тут: маёмасьць

СУКУРС - дапамога

СУПЛІКАВАЦЬ - пакорліва прасіць

СУПЭРВЭСТА - верхняя камізэля, куртка

СУСЕДЗІ - тут маюцца на ўвазе суседнія дзяржавы, найперш Расея i Аўстрыя

СУСЬПІРАВАЦЬ - быць уздыхальнікам, «прыўздыхацца».

СУСЦЭПТ - агледзіны, прыём.

СУФРАГАН - сьвятар, які мае біскупскі сан, але без эпархіі.

СФАТЫГАВАНЫ - стомлены

СЭСІ - тут М. К. Радзівіл, хутчэй за ўсё, мае на ўвазе пасэсіі - права на нерухомую маёмасьць, якою валодаў як стараста

СЭНТЭНЦЫІ ДЭКРЭТУ - тут: зьмест прысуду

СЬВ. ЯЗАФАТ - Язафат Кунцэвіч (1580 - 1623) уніяцкі арцыбіскуп Полацкі, люта забіты віцебскімі праваслаўнымі месьцічамі. Залічаны да ліку сьвятых пакутнікаў


ФАРФУРНЯ - мануфактура па выпрацоўцы фаянсавых вырабаў, заснаваная М. К. Радзівілам у Сьвержані ў 1742 г.

ФРЫЗЭЛЬ - высыпка

ФРЫЕР - вясеньні сплаў збожжа да марскіх портаў (Гданьска, Караляўца, Рыгі) дзеля экспарту, важны сродак прыбытку ў магнацкіх гаспадарках


ТАПІЗЬЕР - майстар па дыванох.

ТАРНАГРАДЗСКАЯ КАНФЭДЭРАЦЫЯ - завязалася ў 1715 г. супраць караля Аўгуста II.

ТАЦА - тут: паднос

ТРАФЕІ - тут: арнаментальнае ўпрыгожваньне

ТРАКТАВАЦЬ 1 - весьці перамовы.

ТРАКТАВАЦЬ 2 - частаваць

ТРАКТАТЫ - перамовы, дамовы, у тым ліку судовыя справы

ТРЫБУТ - даніна, абавязак

ТРЫБУНАЛ ДУХОЎНЫ - Трыбунал Літоўскі (як i Каронны) складаўся са сьвецкага, які разглядаў сьвецкія справы i духоўнага, дзеля спраў, зьвязаных з духавенствам. У яго ўваходзілі як сьвецкія, гэтак i духоўныя асобы

ТРЫШАК - даўняя гульня ў карты

ТУМУЛТ - мітусьня

ТЭАТРУМ - маецца на ўвазе тэатральная заля, збудаваная пры замку ў 1748 г.

ТЭАТЫНЕ - каталіцкі закон, існуе з 1524 г., у РП - з 1664


УЗЬНЯЦЬ ЛЯСКУ - адкрыць сойм, што рабіў маршалак

УКАНТЭНТАВАНЫ - задаволены.

УПЭРСВАДАВАНЫ - перакананы

УРЭЧЧА - мястэчка ў Слуцкім княстве, дзе ў 1737 - 1862 гг. існавала знакамітая шкляная мануфактура, каторую заснавала маці М. К. Радзівіла Ганна Радзівілава


ФАРАОН - гульня ў карты, папулярная Ў XVIII ст.

ФАРСАВАЦЬ - заганяць

ФАЎТАРЫ - прыхільнікі,

саўдзельнікі

ФЛІНТА - паляўнічая стрэльба

ФЛІСЫ - тут: матросы

ФРЭКВЭНЦЫЯ - колькасьць, мноства

ФУНТ - ад 360 да 450 грамаў

ФУНЭБРАЛЬНЫ - пахавальны

ФЭБРЫ ТЭРЦЫЯЛЬНЫЯ - пэрыядычная ліхаманка.


ЦАЛУН - пакроў, пакрывец.

ЦЬВІНГЭР - палац саскіх валадароў у Дрэздэне.

ЦЬВІНГЭРГАРДЭН - сады пры палацы.

ЦУГЛІ - повадзь, лейцы

ЦЭЛЕБРАВАЦЬ - адпраўляць урачыстую імшу

ЦЭСАР - Караль VI (1685 - 1740) імпэратар Сьв. Рымскай Імпэрыі з 1711 г.

ЦЭСІЯ - перадача правоў

ЦЫРКУМСЬЛЯНЦЫЯ - тут: «акруглая», разважная мова

ЦЫРКУМСЬЛЯНЦЫЯ - тут: акрэсьленьне, апісаньне

ЦЭЛЯ - пакой у кляштары, кельля


ЧАЧОТКА - тут маецца на ўвазе выява птушкі, у якую стралялі

ЧЛУХАЎ - добра Радзівілаў у Кароне. Туды сабраўся Двор Міхала Казімера Радзівіла, прызначаны яму ў падарожжа, які складаўся з ксяндза Швайкоўскага, чатырох дваранаў: Курдваноўскага, Грабоўскага, Бялазора, Бажэнцкага, пажа Яблоньскага, кухмістра Ружэўскага, камэрдынара Фішара i трох лёкаяў

ЧЭСЬНІК - калісьці гэта прыдворны, што падаваў каралю чару зь віном, але «чэсьнік» ідзе не ад «чаша», а таму, што ён «казау чэсьць»


ХВАРОВА СЬВ. ВАЛЕНТАГA - эпілепсія


ШАМЕРАВАЦЬ - абшываць тасьмой ці галёнам

ШАТНЫ - прыдворная пасада, адказны за гардэроб

ШМЭРМЭЛЬ - фэерверк

ШОПА - на элекцыйным полі часовы будынак, дзе засядалі сэнатары

ШПАДА - шпага

ШТУЧЭЦ - скарбонка

ШТЫХЮНКЕР - малодшы афіцэрскі чын у артылерыі

ШЫФА - карабель

ШУГАЛЕЯ - палеская пласкадонная лодка - даўбёнка


ЭВЕНТЫ - тут: спадзяваньні на нешта магчымае

ЭДЫЦЫЯ - тут; рашэньне, меркаваньне

ЭКЗЭКВІЯ - памінальная імша.

ЭКСЭРЦЫТАВАЦЬ - практыкавацца.

ЭКСКУЗАВАЦЬ - прасіць выбачыць

ЭКСПЭДЫЦЫ І ЭЛЕКТРЫЗАЦЫІ - досьледы з электрычнай машынай

ЭКСПЭНСА - растрата

ЭКСКЛЮЗЫЯ - непрыманьне, выключэньне

ЭЛЕКТАР - тытул, наданы 9 - і ўдзельным валадаром Нямецкай Імпэрыі, якія мелі правы абраньня імпэратара: тое ж, што i курфюрст.

ЭЛЕКТАРАВА БАВАРСКАЯ - электар баварскі Максымілян Эмануэль (1679 - 1726), быў жанаты з дачкой караля РП Яна III Сабескага.

ЭЛІМІНАВАЦЬ - тут: зьліквідаваць

ЭСТЫМАЦЫЯ - паважнасьць


ЮРАМЭНТ - прысяга.

ЮРЫСДЫКА - адміністратыўна адасобленая частка горада, на якую не распаўсюджвалася ўлада гарадзкога самакіраваньня, звычайна належала да феадальнага ўладаньня

ЮСТЫФІКАЦЫЯ - апраўданьне


ЯЛМУЖЫНА - дарэньне, міласьціна

Я.П. - ясны пан

ЯН НЕПАМУЦЭН - Ян з Памук, чэскі сьвяты, закатаваны ў 1393 г.; кананізаваны ў 1729 г.; у Варшаве яму былі пастаўленыя дзьве статуі - у 1731 i 1752 гг., магчыма, гэта паўплывала на жаданьне М.К. Радзівіла таксама ўвекавечыць выяву сьвятога



[1] У імя Сьвяцейшае Тройцы (лац.).

[2] У год (лац.).

[3] Чэрвеня (лац.).

[4] Закон езуіцкі.

[5] Ям, Ямць - скарачэньне, прынятае ад звароту Ягамосьць - яго міласьць; таксами: Імць - Іхмосьць; Вм - Вашмосьць; Яв, Явм - Яснавяльможны; Яа - Ясьнеасьвечаны; П - пан; у множным ліку Пп - Панове; Aa. - Айцы i г. д.

[6] Як слухачу (лац.).

[7] Абмежаваньне, скарачэньне (лац.).

[8] Пад датай 10 траўня у год 1717 (лац.).

[9] Выконваючы ролю айца пры крыжмаваньні (лац.).

[10] Да ведама (лац.).

[11] Дабра па бацьку i матцы (лац.).

[12] У сьнежні (лац.).

[13] Студзеня (лац.).

[14] Лютага (лац.).

[15] Дня (лац.).

[16] Сакавіка (лац.).

[17] Красавіка (лац.).

[18] Дня 24 жніўня скончыў жыцьцё (лац.).

[19] Распарадзіцца маёмасьцю (лац.).

[20] Перад кананьнем (лац.).

[21] Верасьня (лац.).

[22] Кастрычніка (лац.).

[23] Апладысмэнты, тут у сэнсе «посьпех» (лац.).

[24] З гэтае прычыны (жа) зь вялікім стараньнем (лац.).

[25] I гэтакім парадкам (лац.).

[26] Смутна страчанага (лац.).

[27] З пакорным зваротам (лац.).

[28] Прамоўца (лац.). Далейшы тэкст прамовы ў перакл. апушчаны.

[29] Гэтакім чынам (лац.).

[30] Перашкоды не зрабіўшы (лац.).

[31] На мейсцы, тут: у свой час (лац.).

[32] Тут: у арцыкапланскім убраньні (лац.).

[33] У месьце вечнага спачываньня (лац.).

[34] У суправаджэньні (лац.).

[35] Зь вялікім бляскам, посьпехам (лац.).

[36] Ліпеня (лац.).

[37] Да ведама (лац.).

[38] Сваім парадкам (лац.).

[39] Клір, сьвятары (лац.).

[40] Пахавальную (лац.).

[41] Урачыста ўбраны катафалк (лац.).

[42] Рознымі ўпрыгажэньнямі i касьцельным начыньнем (лац.).

[43] З удзелам кліра абавязковую службу споўніў (лац.).

[44] Выносіць (лац.).

[45] Тут: тыя, хто ўдзельнічаў у суправаджэньні [цела] (лац.).

[46] Фатальна спачыў (лац.).

[47] Памінальную (лац.).

[48] А іменна (лац.).

[49] Лістапада (лац.).

[50] Рэдкасьці, размаітасьці (лац.).

[51] Што за няёмкасьць! (фр.).

[52] Зь першых асобаў Імпэрыі (лац.).

[53] Да таго, хто ў тозе (лац.), г. зн. шляхотнага.

[54] Да таго, хто ў плашчы (лац.), - нешляхотнага.

[55] Прыгажуня, спакусьніца (фр.).

[56] «Палавінку» (фр.) - па звычаю «даму сэрца» для падобнай імпрэзы атрымлівалі па кону.

[57] Адзін аддзел (фр.).

[58] Вена.

[59] У тэксце: Rabuliu, магчыма, маецца на ўвазе вядомае прозьвішча Ramboulllet.

[60] Першым шлюбам (лац.).

[61] Прыёмны пакой (ням.).

[62] Кленчаньне (фр.).

[63] Быць яе кавалерам.

[64] Ня ў зручны момант (італ.).

[65] Дзеля таварыства ў падарожжы (лац.)

[66] Мюнхэн.

[67] З дому Палатынаў Рэнскіх (лац.).

[68] Дом для загарадных забаваў (фр.).

[69] Другім шлюбам (лац.).

[70] Безпатомна.

[71] Кёльн.

[72] Прыбываньне i ўбываньне (лац.).

[73] alias - альбо (лац.)

[74] іn praesontia - у прысутнасьці (лац.)

[75] extensorem candelae - [дзеля] праліцьця сьвятла (на справу] (лац.)

[76] et summae raritates - i вялікую колькасьць рэдкасьцяў (лац.)

[77] Tournon au Faubourg de S - t Germain, a rhotel d'Antraes - (y вуліцы) Турнон у Сен - Жармэнскім прадмесьці, у гатэлі Антрэ (фр.)

[78] а pridie - напярэдадні (лац.)

[79] par le droit de domine - na праву ўладаў (фр.)

[80] Madame de France - паня Францыі - мянушка герцагіні Арлеанскай (фр.)

[81] etate minnorenuitale - у стане непаўналецьця (фр. з пам.)

[82] species gendarmes - выбраная жандармэрыя

[83] cheveaux legers - лёгкая кавалерыя (фр.)

[84] mousquetaires gris - шэрыя мушкацёры (фр.)

[85] mousquetaires noirs - чорныя мушкацёры (фр.)

[86] plebejus - подлы люд (лац.)

[87] gardes du corps - целаахоўнікі (фр.)

[88] gardes de manche - прыбліжаная ахова (фр.)

[89] cum dero - з клірам (лац.)

[90] М-r le Duc de villeroy - пан дзюк (герцаг дэ Вільруа (фр.)

[91] М-r lе Marquis de Trente, Grand Maitre de ceremonie - пан маркіз дэ Тран, галоўны цырымонімайстар (фр.)

[92] sanguinis - крыві, г. ё. каралеўскае крыві (лац.)

[93] Pares Fransiae - пэры Францыі (лац.)

[94] de cent Suisses - сотні (аддзела) швайцарцаў (фр.)

[95] marechal de Villars - маршал дэ Віляр (фр.)

[96] connetabl de France - канэтабль (галоўнакамандуючы войскам) Францыі (фр.)

[97] gardę de Sceaux - міністар юстыцыі (фр.)

[98] Grand Chambellana - галоўны шамбэлян (камэргер) (фр.)

[99] lе Duc de Villequier, celle du premier Gentilhomme - дзюк дэ Вілекье як першы шляхціч (фр.)

[100] de S - t Remi - сьвятога Рэмігія (фр.)

[101] processionaiiter - працэсійна (лац.)

[102] cum reverentia - p асьцярогаю (лац.)

[103] particula ritas - легенда (лац.)

[104] Grand Aumonier de France - галоўны сьвятар Францыі (фр )

[105] juxta ritum Romanum - адпаведна Рымскаму абраду (лац.)

[106] sub diabus speciebus - над падвойным наглядам (лац.)

[107] exercitium - заняткаў (лац.)

[108] maitre de Mathematique - настаўнік матэматыкі (фр.)

[109] spectacula - відовішча, спэктакль (лац.)

[110] au lever du Roy - да ранішняй пабудкі караля (фр.)

[111] au Palais - ля каралеўскага палаца (фр.)

[112] etrenne - навагодні падарунак (фр.)

[113] sur le lit de justice - на ўрачыстым мейсцы ў парлямэнце (фр.)

[114] а la chasse par ferue - які захапляецца паляваньнем (фр.)

[115] activam vocem - паўнапраўны голас (у радзе князёў) (лац.)

[116] captare benevolentiam - прывабліваць добразычлівасьцяй (лац.)

[117] іn eadem pompa - з гэтакай помпай (лац.)

[118] Robdeszambre - халат (фр. з пам.)

[119] in comitatu - у суправаджэньні (лац.)

[120] que la curiosite est bien payee - як доpara расплочваюцца за цікавасьць (фр.)

[121] extreme - крайне, надта (лац.)

[122] in forma solenni - ва ўрачыстай форме (лац.)

[123] cum collegiata et dero facundo - з калегамі i клірам, вымоўна (лац.)

[124] ex consilie medicorum - дзеля медычнай парады (лац.)

[125] magne molu - зь вялікім высілкам (лац.)

[126] ex universa philosophia - «па усей філязофіі» (лац.)

[127] lа place conge - месца адпачынку (франц.)

[128] in cujus gratiam - у яе гонар (лац.)

[129] votum - тут: ахвярапрынашэньне (лац.)

[130] Beati guorum remissae sunt iniąuitates - шчасьлівы той, каму даравана беззаконьне, каму пакрыты грахі яго. (Цяпер гэта псалом 32 - 1) (лац.)

[131] associatus - у таварыстве, супольна (лац.)

[132] ab inyisibilem - тут: невылечны (лац.)

[133] рrо perpetrato contra liberum veto scelere - учыніў правіннасьць супраць «лібэрум вэта» - права паслоў на нязгоду i опыненьне дзеяньня пастановы Сойма (лац.)

[134] sistit activitatem - устаноўленым парадкам (лац.)

[135] cum protestatione - як нязгодны, пратэстуючы (лац.)

[136] рег abusum - праз злоўжываньне (лац.)

[137] contradiens - супраціўнік, пратэстуючы (лац.)

[138] pro supernumerario - звыш нормы (лац.)

[139] praejudiciosissimi - тут: папярэдне вырашана (лац.)

[140] in potcivitate - паводле волі грамады (лац.)

[141] cum denunciatione - з абвяшчэньнем (лац.)

[142] ob spem concordiae - з надзеяй на згоду (лац.)

[143] regni gubernamtia stante interregno - кіраўніцтва каралеўствам на час бескаралеўя (лац.).

[144] senatus consilium - сэнатарская парада (лац.)

[145] arborem porphirianam - тут: родавае, генэалягічнае дрэва (лац.)

[146] ex officina cudendandum legum - з ycтановы, дзе куецца праўнасьць (лац.)

[147] unanimi consensu - аднадушнай згодаю (лац.)

[148] ex Provincijs - з правінцыяў (Рэчы Паспалітай) (лац.)

[149] cum denominatione - з пайменаваньнем (лац.)

[150] facundo sermono - красамоўную прамову (лац.)

[151] utrineque status pro cura et sollicitudine stante interregno - з абодвух бакоў за высілкі i клопаты часу бескаралеўя (лац.)

[152] eadem facunditate - таксама красамоўна (лац.)

[153] feciit vivere - скончыў жыцьцё (лац.)

[154] sine ulto fructu - безь ніякага скутку (лац.)

[155] unanimi voce et consensu - супольным голасам, аднадушна (лац.)

[156] volentes nolentes - міжволі (лац.)

[157] calcata voce volandi - таптаньне вольнага голасу (лац.)

[158] et cum nobilitate - i ca шляхтаю (лац.)

[159] calcata voce volandi - таптаньне вольнага голасу (лац.)

[160] nobilitatem - шляхту (лац.)

[161] et spem meljori concordiae - з надзеяй на лепщую згоду (лац.)

[162] de modo - наконт (лац.)

[163] contra totum actum - супраць усіх чыноў (лац.)

[164] lautissime - найслаўнейша (лац.)

[165] lautissime - найслаўнейша (лац.)

[166] splendidissime - зацна, найпышнейша (лац.)

[167] fremitus - галас (лац.)

[168] in quantum - у пэўнай меры (лац.)

[169] ad amicitiam - да сяброўства (лац.)

[170] tandem - нарэшце (лац.)

[171] pro incapaci - за няздольнага выконваць абавязкі (лац.)

[172] sub regimine - пад урадам (лац.)

[173] de nomine - менаваны (лац.)

[174] in suo robore - у сваей моцы (лац.)

[175] non impedicento - не ў перашкоду (лац.)

[176] animositas contra bene pro Republika sentientes - запаленьне супраць моцнага злачынства у дачыненьні да Рэспублікі (лац.)

[177] lacerare viscere - разьдзіранне вантробаў (лац.)

[178] cum tuis - дзеля бясьпекі (лац.)

[179] ex eąuestri ordine - з рыцарскага стану (лац.)

[180] cum insignus - зь інсыгніямі (лац.) - гл. гласары

[181] ad unionem animorem - да цеснага злучэньня (лац.)

[182] sine insignijs - безь інсыгніяў (лац.)

[183] in comitatu - у таварыстве (лац.)

[184] cum summa manifestatione - з усімі маніфэстамі, абвешчаньнямі (лац.)

[185] ex саmро electorali - з элекцыйнага поля (лац.) - пляцоўкі, дзе праходзіла элекцыя.

[186] іn ordine - тут: з загадам (лац.)

[187] ex ordine senatorio et eąuestri ex Provincijs - да сэнатарскага i рыцарскага стану Правінцыяў (лац.)

[188] consines in gremium - прыйсьці да згоды на элекцыйным полі (лац.)

[189] tantum contra libertatum ausum - гэтак вялікі супраць вольнасьці замах (лац.)

[190] hoc sciendum - да ведама (лац.)

[191] alias - іначай (лац.)

[192] in gratium - у гонар (лац.)

[193] actu praegnane - у стане цяжарнасьці (лац.)

[194] impossibilitatem - немагчымасьць (лац.)

[195] ad campurii electoralem - да элекцыйнага поля (лац.)

[196] expiscando sensum - растлумачваючы сэнс (лац.)

[197] unanimi consensu, nemini condradicente - адзінадушна, безь пярэчаньня (лац.)

[198] salutare opus - годная, пажытачная справа (лац.)

[199] scipionem - трыумфальны сьцяг (лац.)

[200] in іllо momento - у гэты момант (лац.)

[201] ad pacandam Respublicam - дзеля спакою ў рэспубліцы (лац.)

[202] denumiationem - падлік (лац.)

[203] nomine - тут: ад імя (лац.)

[204] dolendo fato - нешчасьлівым, трагічным выпадкам (лац.)

[205] ante Coronationis pro die 14 Decembris - да каранацый, да дня 14 сьнежня, (лац.)

[206] pro die 17 Januarij - да дня 17 студзеня (лац.)

[207] ex senatorio quam ex eąuestri ordine - з сэнатараў, як i з рыцарскага стану (лац.)

[208] juxta numerum praececiptum - адпаведна колькасьці прысутных (лац.)

[209] ex ordine - ca стану (лац.)

[210] super pacta conventa - на пактах канвэнтах (лац.) - гл. гласары

[211] сlага voce - гучным голасам (лац.)

[212] Augustus electus Rex - абраны кароль Аўгуст (лац.)

[213] facundo sermone - красамоўная прамова (лац.)

[214] juxta Romanum Rituale - паводле рымскага рытуалу (лац.)

[215] celebrans - сьвятар, які правіць урачыстую імшу (лац.)

[216] іn regali - у рэгаліі (лац.)

[217] cum magno apparatus et insignijs - пры вялікім убранстве i інсыгніях (лац.)

[218] de Spiritu Sancto - Сьвятому Духу (лац.)

[219] pro et contra - за і супраць (лац.)

[220] post ascensum - пасьля ўступленьня (лац.)

[221] cum summo plauso - пры вялікай авацыі (лац.)

[222] liberum veto - вольны голас (лац.)

[223] offensive - наступленьне (лац.)

[224] defensive - абарона (лац.)

[225] fatis cessit фатальна спачыў (лац.)

[226] pastoralem benedictionem - пастырскае блаславенства (лац.)

[227] іn gratiarum actionem - у гонар падзеі (лац.)

[228] pacificationes - заміральны (лац.)

[229] natione - паходжаньнем (лац.)

[230] certum - пэўна вядома (лац.)

[231] Aąuilae Albae - Белага Арла (лац.)

[232] іn magno freąuentia - пры вялікай колькасьці (лац.)

[233] ad hilaritatem - на радасьцях (лац.)

[234] patrini - тут: хросныя бацькі (лац.)

[235] per procurationem - тут: на даручэньне (лац.)

[236] pretia - узнагарода (лац.)

[237] tristem nuntium - смутная вестка (лац.)

[238] funditas - грунтоўна (лац.)

[239] nil agitatum - бяз зрухаў (лац.)

[240] іn facie totius Reipubłicae - замест цэлай Рэчы Паспалітай

[241] et fluido sermone - i плынна моўленым (лац.)

[242] eremitorium - месца для самотнасьці, пустэльніцтва (лац.)

[243] іn materium status - тут: у матэрыі дзяржаўныя (лац.)

[244] teatrum belli - тэатар ваенных дзеяньняў (лац.)

[245] cum magno plausu - тут: зь вялікім трэскам (лац.)

[246] cum exclusione - за выняткам (лац.)

[247] ргохіmam partai - блізка да родаў (лац.)

[248] pro penato bestialitatus - тут: за таемнае бэсьціяльства (заафілію)

[249] venerabilis - вялебны (лац.)

[250] а communitate in collegio - ад супольнасьці калегіюму (лац.)

[251] tandem - нарэшце (лац.)

[252] in sociam vitae - да супольнага жыцьця, малжонства (лац.)

[253] cum assistentia - за сьведку (лац.)

[254] prоpinquiores - блізкі, крэўны (лац.)/

[255] de Spiritu S - to - да Сьв. Духа (лац.)

[256] Innocentus XI. Pontifex Мах. - Інацэнты XI. Вял. Пантыфік (лац.)

[257] alias - інакш (лац.)

[258] extremis laboral - сьмяротная хвароба (лац.)

[259] ab rationem - паводле розуму, памысьліўшы (лац.)

[260] cum omni apparatu - з усёю належнай пышнасьцяй (лац.)

[261] conditionale - па варунках (лац.)

[262] suo stimpto - сваім коштам (лац.)

[263] decumbit - хворая (лац.)

[264] exstremam auctifionem - апошнюю ахвяру (лац.)

[265] juxta gradum suum - адпаведна свайму месцу (лац.)

[266] ad propria - да ўласнасьці, да сваіх маёнткаў (лац.)

[267] «Historiam ecclesiasticam» de М - е Fleury - «Гісторыя касьцёлу» масье Флёры (лац.); Клод Флёры (1640 - 1723) - францускі акадэмік, духоўнік Людвіка XIV.

[268] letaliter - сьмяротна (лац.)

[269] Laudetur Jesus Christus - слава Езусу Хрыстусу (лац.)

[270] perpetuis temporibus - вечны час, заўсёды (лац.)

[271] «Excpectans expektavi Dominum» - «Тужліва чакаў я на Госпада» (лац.).

[272] sur la defensive - на абароне (франц.)

[273] in рrахі - у дзеяньні, чынны (лац.)

[274] maхіmа particula corporis - шмат частак цела - гэта значыць сьв. рэліквіяў (лац.)

[275] іn pluralitate - у большасьці (лац.)

[276] turnum - тут: галасаваньне па ваяводзтвах (лац.)

[277] ante actu - папярэднія справы, чыны (лац.)

[278] in consumatione - скончаны, выкананы (лац.)

[279] Turbateres tranąuillitatis publicus - парушальнікі паспалітага спакою (лац.)

[280] d. 6 Dec. stili holeris - новага стылю (лац. з памыл.)

[281] magnae virtutis et scientiae - вялікай дасканаласьці i вучонасці (лац.)

[282] іn extremis decumbit - у сьмяротнай хваробе, пры сьмерці (лац.)

[283] munus Sacramentis - тут: прыняў апошняе прычасьце (лац.)

[284] En familie - зь сям'ёй (франц.)

[285] іn magno freąuentia - у вялікай колькасьці (лац.)

[286] onus - цяжкі абавязак (лац.)

[287] arbitris - тут: удзельнікі паседжаньня сойму (лац.)

[288] posteritatis - нашчадкам (лац.)

[289] in sudore mei - у поце маім (лац.)

[290] fortiter et viriliter - моцна i адважна (лац.)

[291] magno molu - вялікім высілкам (лац.)

[292] media pacis - сродкі мірнай дамовы (лац.)

[293] negative - адмоўна (лац.)

[294] in tertio gradu - у трэцім калене (лац.)

[295] in mala hora - у нядобры час (лац.)

[296] standum per omnia decretum - чыннасьць усіх дакрэтаў (лац.)

[297] feria 3 - to post Pentecostes - трэці выхадны пасьля Пяцідзясятніцы (лац.)

[298] in sex post exsolutam summam - на шосты цасьля поўнай выплаты сумы (лац.)

[299] juxta gradum - адпаведна мейсцу (лац.)

[300] exemplariter - узорна (лац.)

[301] immediali - непасрэдна, адразу (лац.)

[302] Ordinis Aąuilae Albae - ордэр Белага Арла (лац.)

[303] рго die 19. praesentis - да дню 19 гэтага (месяца) (лац.)

[304] desijt vіvеге - скончыў жыцьцё (лац.)

[305] fatis cessit - фатальна спачыў (лац.)

[306] in tertio gradu - у чацьвертым калене (лац.)

[307] ultimum nature reddit homagium - апошні натуры аддаў доўг (лац.)

[308] praesaga mente - прарочым умыслам (лац.)

[309] stante interregno Vicarius Imperii - (пры) стане міжкаралеўя намесьнік улады імпэратарскай (лац.)

[310] malestatem et antiquitatem - велічнасьць i старасьвецкасьць (лац.)

[311] alias - інакш (лац.)

[312] abusum nobilitatis - злоўжываньне шляхоцтвам (лац.)

[313] in sociam yitae - дзеля супольнага жыцьця (лац.)

[314] hostiluter - непрыяцелыікі, варожа (лац.)

[315] іn viam aeternitatis, sic in benedectione aftima ens - на шляху, вечнасьці, блаславенна будзе душа яго (лац.)

[316] extra metum - без апаскі (лац.)

[317] extremis laboral - апошняя, сьмяротная хвароба (лац.)

[318] exercitia - практыкаваньне (лац.)

[319] in agitatione - у замяшаньні (лац.)

[320] ad turnum - да галасаваньня (лац.)

[321] publica - публічнай (лац.)

[322] post liberam resignationem - пa дабрахвотным вызваленьні мейсца (лац.)

[323] de praesenti rerum statu - аб сучасным стане рэчаў (лац.)

[324] auctifionem - тут: ахвяра, прычасьце (лац.)

[325] manus Domini teligit me - рука Боская паразіла мяне (лац.)

[326] de tanta clade - аб вялікай страце (лац.)

[327] ad hilaritatem - на радасьцях (лац.)

[328] conclusum - скончылі, дайшлі да выніку (лац.)

[329] grato - тут: з ласкі сваёй (лац.)

[330] animo - душэўна, сардэчна (лац.)

[331] bona immobilia - нерухомая маёмасьць (лац.)

[332] diem 8. Septembris hujus anno - дня 8 верасьня гэтага году (лац.)

[333] vacat, non comparnerunt - вольна, не прызначаныя (лац.)

[334] contra legem, pro vacanti - супраць закону, няважнымі (лац.)

[335] semotis arbitri - тут: патаемным галасаваньнем (лац.)

[336] magrio apparati - з пышным убранствам (лац.)

[337] ex consilio medicum - з рады лекарскай (лац.)

[338] ritus graeci suo ordine - грэцкага абраду адпаведна парадку (лац.)

[339] ritus latini - лацінскага абраду (лац.)

[340] claudebat agmen - тут: замыкаў шыхт (лац.)

[341] S - ti Basilij Magni - Сьвятога Васіля Вялікага - закон уніяцкі (лац.)

[342] ad domum aeterriitatis - да месца вечнага спачыну (лац.)

[343] proxima parturia - блізка да родаў (лац.)

[344] nomine - імем (лац.)

[345] facundo sermone - красамоўнай прамоваю (лац.)

[346] nomine Senatu et Ministerij - ад імя Сэнату i міністраў (лац.)

[347] nomine aequestri ordine - ад імя рыцарскага стану (лац.)

[348] mendicato suffragio - жабрацкі просячы, жабруючы (лац.)

[349] in minorennitati - у малых гадох (лац.)

[350] letaliter - сьмяротна (лац.)

[351] Aquilae Albae - Белага Арла (лац.)

[352] ad pontem baptismi - да хросту (лац.)

[353] in die decretoria - у апошні дзень (лац.)

[354] in die festo - у сьвяточны дзень (лац.)

[355] in diebus festivis - у съвяточныя дні (лац.)

[356] cum summo dolore - пры зупоўным сумаваньні (лац.)

[357] in Republica civis - у Рэчы Паспалітай абываталь (лац.)

[358] sine consilio - бяз рады (лац.)

[359] vigore curatorii Я.К. Мці - сілаю ўраду Яго Каралеўскае Міласьці (лац.)

[360] in curatoriam potentatem - дзеля спаўненьня апякунскіх абавязкаў (лац.)

[361] соlіса nefritica - нырачныя колікі (лац.)

[362] іn vivis - у жывых (лац.)

[363] in gratiarum actionem - у гонар падзеі (лац.)

[364] in favillam - у попел (лац.)

[365] unanimi voto - аднагалосна (лац.)

[366] quadraginta horarum - саракагадзінавае (лац.)

[367] capitulares - тут: капітулярных, капітула - грамада (калегіюм) канонікаў катэдры ці якога - небудзь закону альбо правінцыі (лац.)

[368] compamerunt - прызначаны (лац.)

[369] рго vacanti - няважнымі (лац.)

[370] semotis arbitris - патаемнае галасаваньне (лац.)

[371] cum denunciatione - з абвешчаньнем (лац.)

[372] fatis cessit - фатальна спачыў (лац.)

[373] medianocte - апоўначы (лац.)

[374] Medecin malgre lui - «Лекар паняволі» - камедыя Ж. Б. Мальера (франц.)

[375] novitas - навіна (лац.)

[376] nociva - шкадлівы (лац.)

[377] resignayit іn manus Regias - аддаўшы пад руку каралеўскую (лац.)

[378] desideria - прашэньні (лац.)

[379] noster decanus - наш галава (лац.)

[380] facundo sermone - красамоўная прамова (лац.)

[381] difficultates - цяжкасьці (лац.)

[382] pro praemiis - на прэміі (лац.)

[383] Senatus Consilium - рада Сенату (лац.)

[384] in moderus statu Reipublicae - a кіраваньнем дзяржаваю (лац.)

[385] mutua inter status - згода паміж станамі (лац.)

[386] pro cura et solicitudius - працу i цьвёрдасьць (лац.)

[387] certi quanti - пэўнае сумы (лац.)

[388] resultatum - тут: рэзалюцыя, ухвала (лац.)

[389] feci quod potui - я зрабіў, што мог (лац.)

[390] Deus avertat - з Боскае вол i (лац.)

[391] exorbitantiarum juxta constitutionem Anni 1736 - адступаючы ад адпаведнасьці канстытуцыі 1736 году (лац.)

[392] alias - інакш (лац.)

[393] actu - справу (лац.)

[394] en familie - у сям'і, у сямейным коле (франц.)

[395] ad perpetiam memoriam - дзеля вечнай памяці (лац.)

[396] ultimus existens - апошні ў родзе (лац.)

[397] cum numeroso clero - з усім прысутным клірам (лац.)

[398] tandem - нарэшце (лац.)

[399] combinationis documenta - склад дакумантаў (лац.)

[400] ad copulam - да савакупленьня (лац.)

[401] adoraticmem - у гонар, славу (лац.)

[402] Miserere mei Deus - «Зьлітуйся на да мною, Божа», пачатак 51 (50) псальма (лац.)

[403] rе et nomine - справай i назваю (лац.)

[404] mobilia - тут: рухомасьць, рухомыя каштоўнасьці (лац.)

[405] pro sorti mea - па выроку майму (лац.)

[406] vilioris conditionis - подлага паходжаньня (лац.)

[407] silentium - маўчаньне (лац.)

[408] destato - аб стане (лац.)

[409] nomine contradictione - абвесьціўшы без супярэчаньня (лац.)

[410] species - гатунакі кшталт, падабенства (лац.)

[411] de Spiritu Sancto - сьвятому духу (лац.)

[412] turnum - галасаваньне (лац.)

[413] unanimi voto - аднадушна (лац.)

[414] de gentibus - з таго народу, нацыі (лац.)

[415] cum denunciatione - з абвешчаньнем (лац.)

[416] post assensum - за згодай (лац.)

[417] Veni Creator - пачатак рэлігійнага гімна: "Veni Creator spiritus..." - "Прыйдзі, дух стварыцель..." (лац.)

[418] cum perimto vitae decumbunt - ca згубнаю для жыцьця хваробай (лац.)

[419] рго vacanti - за вакантныя (лац.)

[420] contra totum actum pro vacanti - супраць усялякага чыну, як вакантныя (лац.)

[421] totaliter - цалкам, зусім (лац.)

[422] immediale - непасрэдна, адразу (лац.)

[423] fatalitas - раптоўны, непрадбачаны выпадак (лац.)

[424] vix spirantem - пры апошнім дыханьні - канаючай (лац.)

[425] extremam unctionem - апошняе памазаньне (лац.)

[426] іn articulo mortis - на момант сьмерці (лац.)

[427] cum descendentibus de limbus nostris - калі пакідаем берагі нашыя (лац.)

[428] іn summo moerore - у вялікім смутку (лац.)

[429] іn obsegnio pubucu - на няшчасьце паспольства (лац.)

[430] eiusdem - таго ж (месяца) (лац.)

[431] et cum numeroso dero - i зь вялікай колькасьцю клірыкаў (лац.)

[432] praesentis - тут: гэтага месяца (лац.)

[433] іn futura sponsalia - будучых заручын (лац.)

[434] ex ąuarto gradu consanguiiiitatis - у чацьвертым калене крэўнасьці (лац.)

[435] Aurei velleris - залатога руна (ордэр): адзін з каштоўнейшых эўрапейскіх ордэраў, усталяваны ў 1429 г. герцагам Бургонскім Філіпам Добрым, пазьней галоўная рыцарская адзнака ў Гішпаніі ды Англіі (лац.)

[436] in sociam vitae - у супольнае жыцьцё (лац.)

[437] de futuro matrimpnio - да будучага шлюбу (лац.)

[438] liberum - вольна (лац.)

[439] aditum - уваходзіць (лац.)

[440] coram gratiosam Imaginem - перад ласкавым абразом (лац.)

[441] in assistentia - у прысутнасьці, у суправаджэньні (лац.)

[442] consumavimu matrimonium - удасканалілі малжонства (лац.)

[443] more solito - конна (лац.)

[444] gravida - цяжарнаю (лац.)

[445] media nocte - апоўначы (лац.)

[446] in seram nocte да позьняе ночы (лац.)

[447] propter contignitatem - каб адбудаваць (лац.)

[448] cholera morbus - хвароба халера (лац.)

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX