Папярэдняя старонка: Мемуары

Дыярыуш Піліпа Казіміра Абуховіча 


Аўтар: Абуховіч Піліп Казімір,
Дадана: 01-12-2019,
Крыніца: Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-1707 гады). пер. з пол. мовы: А. У. Бразгуноў; ред. кал. : А. У. Бразгуноў (старш.) [і інш.]. Мінск, 2016.



Піліп Казімір АБУХОВІЧ (1601 - 1656)

ДЫЯРЫУШ 1

У 1630 годзе папушчэннем Божым так у Кароне, як i ў Літве мала дзе засталося вольнае ад паморку месца, з прычыны чаго i трыбунальскія суды ў Наваградку 2 былі спынены, i шасцітыднёвы сойм, які прыпадаў на 16 кастрычніка, ЯМ кароль [1] адклаў да 8 дня ianuarii, a сам з ЯМ каралевай [2] перабываў у Тыкоціне.

У тым самым годзе чынілі казакі на Украіне вялікі неспакой, рабілі наезды на шляхту, мардавалі і, не раўнуючы, як hostiliter [3] паводзіліся; урэшце, пачалася з імі вайна. Пан Канецпольскі, каронны гетман [4], выбіваў ix з акопаў пад Пераяславам 3 i меў мноства сутычак dubio marte [5], бо жаўнерам не плацілі, i ён мусіў пачаць з імі перамовы i адвесці войска. Цяжка прадбачыць волю Божую, якім чынам тое ліха мінецца.

У 1631 годзе, іп februario, быў шасцітыднёвы вальны сойм у Варшаве 4, з якога нам ніякіх, з ласкі Божай, пабораў не прывезлі, апрача чаповага, a каронныя паны прынялі на сябе падвойны падымны. Мір таксама, з ласкі Божай, i ў Айчыне, i ад памежных суседзяў мелі. Дай Божа, надоўга.

У тым самым годзе, іп ігіііо, ЯМ наша каралева, ракускaя [6] архікнягіня, другая жонка пасля першай, сваёй сястры, адышла з гэтага свету ў Варшаве 5.

У тым самым годзе прыйшоў у Варшаву паморак, які сярод іншых загубіў ям. пана Крыштафа Сапегу [7], пісара ВКЛ, юнака, на якога пакладаліся ў Айчыне вялікія надзеі. Гэта быў сын пана Льва Сапегі, віленскага ваяводы i гетмана ВКЛ. У той самы час памёр князь Крыштаф Збаражскі, кракаўскі кашталян 6, апошні нашчадак таго дому.

У 1632 годзе, у апошнія красавіцкія дні, нядоўга пахварэўшы, пакінуў гэты свет святой памяці ЯМ кароль Жыгімонт. Пахаваны ў Кракаве разам са сваёй жонкай, якую ненашмат перажыў, бо яна памерла ў мінулым годзе, in februario 7. Панаваў 45 гадоў з розным поспехам, ведучы частыя войны з памежнымі [дзяржавамі]. Дапускаў Госпад Бог паморкі, голад у тыя часы, асабліва калі султан Асман, турэцкі цар, у 1620 годзе, маючы больш за семсот тысяч войска, сам асабіста з'явіўся пад Хоцінам 8. Імкнучыся цягам колькіх месяцаў дзе польнай бітвай, дзе нечаканымі штурмамі разбіць наша войска, адтуль з Божай успамогай, дзякуючы спраўнасці нябожчыка пана Яна Караля Хадкевіча, віленскага ваяводы i гетмана ВКЛ 9, адступіў з ганьбай, скончыўшы вайну перамовамі. Пасля смерці ЯМ караля ўварваўся ў Северскую зямлю i ўзяў у аблогу Смаленск маскоўскі цар [8], з якім мы цяпер вядзем вайну 10.

Не да месца тут будзе згадаць, што ў 1621 годзе на сойме ў Варшаве нейкі Пякарскі 11, паляк, схаваўшыся за дзвярыма ў касцёле святога Яна, некалькі разоў ударыў абухом па галаве i твары ЯМ караля, які ішоў на імшу, i напэўна забіў бы, калі б не ўпаў чакан. Адразу там жа, у касцёле, схапілі яго, які на допытах пачаў быў удаваць з сябе вар'ята. Суджаны publice ў радзе пад канец сойма, пакараны жорсткай i лютай смерцю ды спалены; чаму я асабіста быў на тым сойме сведкам як тагачасны пасол ад Наваградка. ЯМ кароль быў высокі ростам, меў выцягнуты твар, вясёлыя вочы, здароўя спачатку добрага; пад канец веку ягонага, які быў 65 або 66 гадоў, разбіў быў яго паралюш з правага боку, аднак, дагляданы, пражыў некалькі гадоў. Рэдкі чалавек з рыцарскага стану дамогся за яго часу ўзнагароды, бо ўзнагароджаваў абы-каго прыдзверных, пакаёвых, таму выказваліся незадаволенні. Варта ўхвалы тое, што заўсёды быў вялікім абаронцам святой каталіцкай веры i заўсёды так умеў дагадзіць схізматыкам 12, што яны не бунтавалі. У першыя гады яго панавання быў рокаш, пра што гісторыкі не забудуцца напісаць шырэй i грунтоўней 13.

Пасля смерці ЯМ караля спынілі існаванне трыбунальскія суды, дзе я быў дэпутатам ад Мазырскага павета, a распачаліся каптуровыя суды як у Кароне, так i ў Літве. Адразу пасля гэтага, іп iulio, склікаў арцыбіскуп Вэнжык у Варшаве канвакацыю ўсіх станаў 14, пасля якой, іп septembri, там жа, у Варшаве, перад святым Міхалам [9] прыпала элекцыя 15, хаду якой, будучы там паслом ад Мазырскага павета, я апісаў асобна 16 i на якой па згодзе каралём быў абраны ЯМ Уладзіслаў IV, першынец святой памяці ЯМ караля Жыгімонта. У 1633 годзе, іп februario, адбылася ў Kpaкаве каранацыя ЯМ караля 17, дзе былі ўхвалены немалыя падаткі па шэсць пабораў на два гады - для падтрымання вайны з Масковіяй. Неўзабаве пасля каранацыйнага сойма ЯМ кароль рушыў пад Смаленск, які быў у жорсткай аблозе, i як толькі прыйшоў з войскам in septembri, зрабіў вольны праход ад Каралеўскай брамы, выкурыўшы маскоўцаў з акопаў, пры чым палегла каля ста чалавек нашых таварышаў. Дабраславі, Божа, i дай нам моцы супраць непрыяцеля!

У 1633 годзе, in iulio, годны святой памяці ям. пан Леў Сапега, віленскі ваяводы i вялікі гетман ВКЛ, у бытнасць ЯМ караля ў Вільні пакінуў гэты свет 18, поўны ўсялякіх дароў Божых. Сорак гадоў трымаў малую i вялікую пячаткі ён, вялікі прыхільнік грамадскага дабра, пры якім я з маладых гадоў правёў нямала часу як пры двары, так i ў войску. Пахаваны ў Вільні ў касцёле Святога Міхала.

У тым самым [1634] годзе, у 2-і дзень сакавіка, ЯМ кароль Уладзіслаў IV, будучы з нашымі войскамі пад Смаленскам, загадаў польскім станам склікаць канвакацыю ў Вільні для новых кантрыбуцый [10] на падтрымку вайны з Масковіяй 19. Падчас тае канвакацыі, дзе я быў паслом ад Мазырскага павета, атрымалі мы з-пад Смаленска ад ЯМ караля радасную навіну, што Шэін, маскоўскі ваявода i гетман, маючы больш за сто тысяч людзей, дапякае Смаленску жорсткай аблогай. Але потым лагер яго ўласнага войска быў узяты значна меншай часткай войска ЯКМ у такое моцнае акружэнне, што не ў стане стрымаць яго націску, толькі шляхам перамоваў, выпрасіўшы сабе жыццё, як сапраўдны нявольнік выйшаў з войскам са свайго перакопу. Сто з нечым дзясяткаў харугваў склалі маскоўцы да ног ЯМ караля i ўзнялі ix не раней, чым ям. князь Радзівіл, віленскі ваявода [11], дазволіў ім тое ад імя ЯМ караля. 120 дарагіх гармат пакінуў нам Шэін на памяць ды іншых стрэльбаў i рыштунку без ліку. Нарэшце, сам са значнейшымі палкоўнікамі аж да зямлі біў чалом ЯМ каралю, i ўзяўшы ад ЯМ караля прыстава, рушыў з войскам у сталіцу 20. Пасля такой удалай выправы кароль рушыў з-пад Смаленска на Вязьму i далей. Масква пачала прасіць, каб пагадзіўся на вядзенне перамоваў, на што, Госпадзе Божа, дабраславі ЯМ караля дзеля дабра Рэчы Паспалітай.

У 1635 годзе свавольны казак, званы Сулімам 21, з 800 казакамі спрытна i пакрыёма пракраўшыся з мора ў Дняпро, адважыўся ўдарыць на фартэцыю, якую ЯМ кароль Уладзіслаў з вялікімі для Рэчы Паспалітай выдаткамі загадаў збудаваць на першым дняпроўскім парозе i атачыць валамі з-за казацкай вольніцы, каб не хадзілі больш па моры на чаўнах i не дражнілі турка. Суліма, напаўшы на тую фартэцыю ўначы, перабіў вартавых, потым страціў шабляй капітана 22 i мноства людзей, захапіў немалыя грошы Рэчы Паспалітай i ў некалькіх месцах разбурыў новазбудаваную фартэцыю. Пасля гэтага на загад ЯМ караля там жа, на дняпроўскай выспе, быў узяты рэестравымі казакамі ў аблогу; калі ж у яго скончыліся дровы для апалу, быў выдадзены сваімі i дастаўлены ў Варшаву на двухтыднёвы сойм, які адбываўся на пачатку 1636 года 23. I там, чвартаваны i насаджаны на палю кавалкамі з такімі ж, як сам, зладзеямі, атрымаў годную заплату за сваё злачынства.

У 1637 годзе ЯМ кароль Уладзіслаў IV, septembris 13 die ладзіў у Варшаве вясельны пір solenni pompa [12] з ЯМ імператрыцай 24 Рэнатай, дачкой святой памяці ям. імператара Фердынанда II. Я, будучы пры ям. пану Казіміру Сапегу [13], надворным маршалку ВКЛ, як добры прыяцель яго дому, аддаваў там падарункі.

У 1638 годзе адбыўся ў Варшаве вальны сойм 25, на якім сярод мноства публічных нарадаў паўстала канстытуцыя пра марское мыта, якім з вялікай шкодай для Рэчы Паспалітай карыстаюцца гданшчане, не даючы ў скарб найменшага гроша. Усе пагаджаюцца з тым, што калі б Рэч Паспалітая магла дыспанаваць тымі мытамі, не было б ніякай неабходнасці ў паборах на любую, у тым ліку галоўную вайсковую выправу Рэчы Паспалітай. Аднак ганарыстыя i ўпартыя гданшчане не хочуць выпускаць гэта са сваіх рук, легкадумна ставячыся да ўсіх станаў, што выявілася ў тым самым годзе на камісіі ў Варшаве, дзе прысутнічаў i я, калі не жадалі ўступаць з камісарамі ў ніякія перамовы. ЯМ кароль таксама не выяўляў настойлівасці лёгка здагадацца, з якіх прычын. I наогул, слабое спадзяванне, што мы нечага даможамся, бо, як кажа прарок, пачатак усяму паўсюдная хцівасць [14].

У тым самым годзе, in augusto, без згоды Рэчы Паспалітай ЯМ кароль паехаў з каралевай за мяжу, у Вену i далей за Вену на воды 26, дзе трохі паправіў здароўе. Па шляху пабачыўся з ям. імператарам [15] i колькі дзён яны мелі між сабой размовы 27. Той выезд даўся ў знакі ўсім станам, бо гэта была рэдкая i ў нашыя часы нечуваная справа.

У тым самым годзе прыйшла навіна, што губернатар Марсэля, фартэцыі французскага караля [16], захапіў у моры ля таго замка i зняволіў ям. каралевіча Казіміра [17], роднага брата ЯМ караля 28. Распавядаюць, што каралевіч Казімір, выправіўшыся на службу да іспанскага караля [18] (бо іспанец даў яму адміральства), пад'ехаў да названай фартэцыі i быў прыняты за непрыяцеля; меркавалі, што ён наўмысна падчас непрыязні паміж тымі панамі 29 заехаў туды ў якасці выведніка або шпега. Справу ўскладніла таксама тое, што ў імператарскім войску каралевіч ачольваў некалькі палкоў 30 супраць французскага караля, які, будучы ў хаўрусе з бунтаўніком, усё яшчэ вёў вайну з імператарам. З гэтай прычыны па ўсёй французскай дзяржаве каралевіч быў абвешчаны ворагам.

У 1639 годзе ям. пан Казімір Леў Сапега, надворны маршалак ВКЛ, нашчадак годнага несмяротнай славы ям. пана Льва Сапегі, віленскага ваяводы i гетмана ВКЛ, з провіду Божага ўзяў у святы сужэнскі стан ям. панну Тэадору Тарноўскую, дачку графа, вендэнскага ваяводы. Вясельная падзея адбылася ў Любліне.

У тым самым годзе, in octobri, быў шасцітыднёвы вальны сойм, скліканы ЯМ каралём у Варшаве 31, што не спадабалася ўсім станам Рэчы Паспалітай праз частае над права саймаванне 32. Я быў паслом ад Наваградскага ваяводства. Гэты сойм быў сарваны з-за некалькіх экзарбітанцый, г. зн. інкампатыбілій [19] да Пярэмышльскага біскупства ксяндза Гэмбіцкага, кароннага канцлера [20], мехаўскага абацтва i плоцкага прабоства. Гэтай справай, хоць i нязначнай, трымальнікі каронных пячатак per invidiam [21] займалі 33 пасольскае кола цэлыя тры тыдні, пасля чаго некаторыя вакансіі не зважаючы на права былі раздадзены людзям простага стану. ЯМ кароль не пажадаў вярнуць сабе Новы Двор ад Якабсона 34, які адносіцца да мальбаркскай эканоміі, чанстахоўскае войтаўства, Сабовідз 35 на Жулавах ад гданшчанау Аднак курляндскі feudum [22], без згоды на тое рыцарскага стану, аддадзены князю Якабу 36, сыну Вільгельма-выгнанца 37. Таксама senatus considta наконт паездкі на воды без згоды станаў адабралі больш як тыдзень часу. I нарэшце, сойм гэты дабілі з канцылярыі [пытаннем пра] тытулы князёў, што існавалі ў Рэчы Паспалітай да уніі i пацярпелі ад канстытуцыі 1638 года 38, якая забараніла тытулаваць ix князямі: каронныя ваяводствы настойліва патрабавалі не пераглядаць канстытуцыі. Небяспечны гэта прыклад для Рэчы Паспалітай, калі зрываюць найпершыя лекі супраць любой раны соймы. Божа, супакой унутраную нянавісць, упакор ганарыстыя душы, a гэтую Айчыну спадчыну славы i Твайго святога імя - у дабраславенні Тваім i міласэрнасці захавай!

У 1640 годзе, in aprili, перад пагрозай вайны з Турэччынай ЯМ кароль зноў склікаў шасцітыднёвы сойм 39. Быў я тады паслом ад Наваградка. Той сойм таксама ледзь не сарвалі, бо не прынялі ніводнай канстытуцыі, адно што паны палякі абгаварылі заплату кароннаму войску, але Княства Літоўскае да ix не далучылася. На тым сойме быў ухвалены дэкрэт наконт віленскага збору, каб давеку не адпраўлялася ў ім кальвінскае набажэнства, a сам збор быў пераабсталяваны на прыватнае памяшканне. Пры тым з пяці абвінавачаных трох асудзілі на смерць з той прычыны, што падчас страляння па касцёле Святога Міхала [пры] жаночым [кляштары] ў тым зборы знаходзіўся, ладзячы хрост, міністр, нейкі Юрскі 40. І калі камісары, вялікія людзі ex senatu, разглядалі гэтую справу 41, старшая панна [23] паказала некалькі стрэл, якія не маглі быць выпушчаны ніадкуль, акрамя як са збору, i на адной страле былі выявы анёлаў. Да ўсяго былі забітыя некалькі ўбогіх са збору; postridie [24] імкненне выдаць гэта за спробу нападу на збор спарадзіла мноства эксцэсаў. Тады старшай панне з шасцю сёстрамі было загадана [скласці прысягу], што стралялі менавіта са збору i з адабрэння міністраў, якія там былі. Праз 8 тыдняў пасля соймавага рашэння з'явіліся панны ad compositum iudicium [25] у Вільні для складання прысягі, i хаця чакалася нейкае процістаянне з боку князя, пана віленскага ваяводы, даволі моцна падрыхтаванага 42, з ласкі Божай нічога не сталася. Панны склалі прысягу, сказаўшы трох міністраў Юрскага, Лабуцкага i Хартліба на смерць. Тыя паўцякалі з Вільні, a збор неўзабаве быў замураваны, гадзіннік i званы знятыя. Дэкрэтам месца для збору было вызначана за местам, дзе хаваюць кальвіністаў, каля саду. Раз'юшаныя тым выракам, няшчасныя ерэтыкі цяпер цярпліва ўсё зносяць, але ў будучыні штосьці распачнуць. Госпадзе Божа, перашкодзь радам нягоднікаў, a Касцёл свой святы ўратуй ад драпежных ваўкоў!

У тым самым годзе, першага красавіка, нарадзіла каралева першынца-сына ў Варшаве, які ў хросце прыняў імя Жыгімонт Казімір, але сам кароль быў небяспечна хворы.

У тым самым годзе, будучы паслом ад Мазырскага [павета], ездзіў я ў Варшаву на скліканы ў жніўні сойм 43.

Праз колькі дзён пасля памыснага завяршэння таго сойма складаў каралю homagium [26] брандэнбургскі курфюрст 44. Сустракаў яго ЯМ кароль пад Варшавай, у Закрочыме, едучы ў пекным суправаджэнні вершнікаў i пяхоты, a курфюрст меў пры сабе 500 чалавек. Месцам прыпынку быў абраны Уяздаў 45.

У тым самым годзе ям. каралевіч Казімір пасля ўмяшання ЯМ караля i ўсіх станаў звольнены французскім каралём з вязніцы 46. Паслом быў пан Гасеўскі, смаленскі ваявода [27], сын Аляксандра Гасеўскага, смаленскага ваяводы, мужа цноты i дзельнасці. Дай Божа, [каб] нашчадак пайшоў следам бацькі!

У 1642 годзе, in februario, быў скліканы двухтыднёвы сойм наконт выплаты заслужнога кароннаму войску, каэквацыі каронных ваяводстваў у падатках i спісання даўгоў ЯМ караля, што называлася gratitudinem Гаспадару 47. Адбываўся гэты сойм feliciter, але gratitude ад нязгодных прадстаўнікоў Кароны адклалі на наступны сойм; Княства ж Літоўскае ўхваліла дэкларацыі на падвойны чаповы, на новыя мыты, на жыдоўскі i татарскі пагалоўны [падатак]. З удзячнасцю прыняў гэта ЯМ кароль ад Літоўскага Княства, але, дай Божа, каб навіна не шкодзіла posteritati [28].

У тым самым годзе, на Святкі, зладзіў кароль вяселле сваёй сястры, ям. каралеўны Ганны Катарыны Канстанцыі з Піліпам Вільгельмам, нойбургскім князем 48; суправаджэнне было надзвычай малалюднае. Вяселле доўжылася два дні, a святочныя аўторак i серада прайшлі без усялякіх урачыстасцяў. Я перадаў новапашлюбаванай падарунак ад ЯМ караля вартасцю сто тысяч.

У 1643 годзе, на 12-ы дзень лютага 49, у час дужа непрыдатны, бо перад самым надыходам адлігі, быў скліканы ў Варшаве шасцітыднёвы сойм. Не было іншага motivum [29], хаця трымальнікі пячатак жывапісалі блізкія небяспекі для Кароны, як толькі справа gratitudinis, або сплачванне прыватных даўгоў ЯМ караля, якія, як меркавалася, налічвалі некалькі мільёнаў. Увесь гэты сойм аж да канца прайшоў бязрадасна для каронных станаў Рэчы Паспалітай: была разгледжана толькі каэквацыя падаткаў Кароны i яе абарона. Справа смаленскага замка, ужо колькінаццаць гадоў занядбанага, i аплата запазычанасці пяхоце, насуперак усім спадзяванням, былі падтрыманы ўхвальнай канстытуцыяй. Будучы ў той час паслом ад Смаленскага [ваяводства], здзейсніў я, з ласкі Божае, чаканую абываталямі справу. Бо Літоўскае Княства толькі цяпер узялося за тое, чаго hactenus [30] рабіць не хацела напраўляць муры i валы i сплачваць de suo пяхоце немалую запазычаную суму (гэта не ўлічваючы маёмасці, раздадзенай за заслугі), рабіць выплаты па гэтых двух артыкулах, пра што больш даступна нашчадкаў можа паінфармаваць канстытуцыя 50. Усе прадстаўнікі Кароны пагадзіліся аплаціць даўгі ЯМ караля сумай, роўнай вартасці чатырох падымных, за выключэннем Рускага ваяводства, куды для ўгавораў вызваліся паехаць на соймікі колькінаццаць асоб ад сената i шляхты. A Літоўскае Княства пагадзілася сплаціць чапавое in duplo [31], новае байдачнае мыта, 6 тысяч пагалоўнага жыдоўскага i шэсць пабораў ex regalibus [32]. Прыклад насамрэч новы i небяспечны, бо ў будучыні Гаспадары, якія пануюць над нашым народам, могуць узяць тое за правіла, робячы даўгі i спадзеючыся на ix аплату вольным народам, a следам можа прыйсці на нашых нашчадкаў вялікае паняволенне i tributi [33]. Мы, аднак, ішлі часам i насустрач патрэбам Гаспадара, назваўшы канстытуцыю 1643 года «Пра спісанне даўгоў Рэчы Паспалітай». I хаця ЯМ кароль моцна захварэў падчас канклюзіі i нам давялося канчаць у яго адсутнасць, аднак падчас развітання, якое адбылося аж праз чатыры дні па сканчэнні шасцітыднёвага тэрміну, вызначанага для канклюзіі, ЯМ кароль трымаўся, хаваючы цяжар хваробы за вясёлай думкай 51. Падчас цалавання рукі дзякаваў мне ЯМ кароль, што я не сапсаваў цяжкай i бясконцай для ЯМ караля справы, якая кожнага магла павергнуць.

Год памятны яшчэ i тым, што з 1643 года трымаліся вялікія халады i пастаянныя маразы; больш як да паловы мая былі нечувана лютыя маразы, снягі. Вялікая нястача была сярод беднага люду, зважаючы на мінулы надзвычай неўрадлівы год, але i сярод быдла праз недахоп корму былі частыя паморкі. Госпадзе Божа, адвярні гэтыя кары ад свайго народу!

У 1644 годзе, сакавіка 24-га дня, ям. каралева Цэцылія Рэната, жонка ям. караля Уладзіслава IV, да вялікага смутку ўсёй Кароны i Вялікага Княства Літоўскага, памерла ў Вільні, у замку. Надзвычай богабаязная, рэдкай пабожнасці i пабожных учынкаў пані мела 33 гады; годная была тройчы такіх гадоў, калі б неба прыслухалася да нашых жаданняў. Абставіны смерці, распавядаюць, былі наступныя: у замку цкавалі дзікага мядзведзя, i ўжо здавалася, што ён ляжыць i даходзіць, але хтосьці зноў крыкнуў, што мядзведзь ажыў. Каралева неасцярожна кінулася да акна i высунулася больш, чым было неабходна, ды сціснула плод, які насіла, ад чаго адразу ахапіла яе смяротная хвароба. Адны кажуць, што плод выйшаў мёртвы, іншыя сцвярджаюць, што дыхаў i быў ахрышчаны; сама ж [каралева], пратрымаўшыся два няпоўныя дні, сканала ў Вялікі Чацвер, прыняўшы сакраманты [34]. Перад смерцю дачка Фердынанда II, сястра Фердынанда III, абодвух імператараў, казала пра марнасць гэтага свету, пра няўлоўнае i падманлівае шчасце - пекны прыклад для высокага стану i дому ракускіх архікнязёў.

У тым самым годзе прыбылі да ЯМ караля ex vi pactorum [35] маскоўскія паслы Львоў 52 i Пушкін 53, вялікія людзі з тамтэйшага народу, для перамоваў пра межевые дела, alias дэферэнцыі, межаў як Кароны, так i ВКЛ. Падзея гэта адбывалася i шчасліва скончылася ў Варшаве. Масква адмовілася ад усіх сваіх прэтэнзій на Невель 54, a мы аддалі ім Трубецк 55 in perpetuo [36]. Прыплацілі мы няблага ад Літоўскага Княства i за межы Кароны, аднак нас цешыць спадзяванне на вечны мір з гэтым непрыяцелем пазбавілі Маскву ўсялякіх, нават найменшых прычын для разрыву вечнага міру, які праз тую недавызначанасць межаў мог паслужыць падставай для пачатку вайны.

У 1645 годзе, in februario, пачаўся ў Варшаве шасцітыднёвы сойм 56. Я быў паслом ад Наваградка 57. Той сойм не адбыўся з-за камісіі з Масковіяй, праз якую з-за пераходу Трубецка ад Літоўскага Княства нанесена [нашаму] народу вялікая крыўда. Паколькі паслы ад Кароны не прынялі ў сваіх артыкулах абавязку даць нам кампенсацыю, сойм не мог адбыцца. Таму або камісію трэба было скасаваць lege publica [37], што напэўна магло прывесці да вайны, або, ухваліўшы здачу Трубецка навекі, прычыніць ганьбу i шкоду народу ВКЛ.

На тым сойме малая пячатка была аддадзена ям. пану Казіміру Льву Сапегу, літоўскаму надворнаму маршалку, для якога той урад ледзь выпрасілі праз яго высокую годнасць i адсутнасць амбіцый.

У тым самым годзе быў я паслом ЯКМ да смаленскіх абываталяў на сойміку, патрабуючы, каб па агульнай сваёй згодзе неадкладна абгаварылі i распачалі направу муроў Смаленска, асекуруючы ix сваім лістом i другой, ад сената, асекурацыяй, што давечнасць ix ленных уладанняў будзе забяспечана бліжэйшым соймам. Не ўчыніў я na desiderio [38] ЯМ, i ўсё было адкладзена да сойма.

У тым самым годзе, in martio, у час правядзення сойма святы айцец Інакенцій X, сапопісе [39] новаабраны на апостальскую сталіцу пасля памерлага святой памяці Урбана VIII, абвясціў юбілейны год з вялікімі духоўнымі дарамі, які мы з ласкі Божай адзначылі ў Варшаве.

У тым самым годзе, iulii 22 дня, вялікі маскоўскі цар Міхаіл Фёдаравіч, сын мітрапаліта Філарэта, памёр у сваёй сталіцы. Было падазрэнне ў атручанні, з чым у таго народа няцяжка. Яго месца заняў сын Аляксей. Той адразу пасля смерці свайго бацькі адпусціў пасла ЯМ караля, ям. пана Стампкоўскага, брацлаўскага кашталяна, надоўга затрыманага ў Маскве з-за няздачы Трубецка, як тое было агаворана ў прынятай у папярэднім годзе дамове, абяцаючы дзеля трывалага міру i абмену мірнымі граматамі адправіць да ЯМ караля свайго пасла. Дацкі каралевіч 58 - сын караля ад некаранаванай маці, якую кароль падчас шлюбнай цырымоніі трымаў пад левую руку, каб падданыя ўспрымалі яе выключна як жонку, атрымаўшы за два гады перад тым абяцанне ад цара нябожчыка [40] пра жанімства з царскай дачкой Ірынай [41], калі прыехаў туды, не маючы сумневаў, выставілі яму новую ўмову: спачатку прыняць хрост па маскоўскім абрадзе, a потым стаць царскім зяцем. Калі ж ён з тым не пагадзіўся, паўтара года быў трыманы ў няволі; цяпер адпушчаны.

У 1646 годзе ям. кароль Уладзіслаў IV паўторна жаніўся з ям. княгіняй Людавікай Марыяй з Мантуі, спадчынніцай Нэвера 59. Вяселле адбылося ў Варшаве ў 11 дзень сакавіка, у сяродпосную нядзелю; было прызначана ў Гданьску на запусты, аднак ЯМ кароль, затрыманы няўдалым здароўем, недалёка ад'ехаўшы ад Варшавы, мусіў вярнуцца. ЯМ каралева, выехаўшы з Парыжа die 27 octobris 1645 [года], спынілася на мяжы, за мілю ад Лэмбарка, die 8 februarii 1646. Для яе сустрэчы быў абраны ЯМ каралём наш ям. пан падканцлер Сапега [42], які з велізарным i прадстаўнічым суправаджэннем блізу тысячы людзей дваранамі на шасцерыках i вершнымі, драгунамі з казакамі i польскай пяхотай стаў таго дня на мяжы з ям. ксяндзом Гневашам, куяўскім біскупам, прызначаным яму ў таварыства, i сустрэў ЯМ каралеву, якая прыбыла ўжо на змроку. Пасля таго як ксёндз біскуп пад адмыслова дзеля таго падрыхтаваным каралеўскім балдахінам прывітаў госцю ад імя ЯМ караля, яна скіраваліся ў Лэмбарк на начлег. Пасля гэтага 10 лютага ЯМ каралева начавала пад Гданьскам, у кляштары ў Аліве, a назаўтра, у суправаджэнні коннай кавалькады, трыумфальна сустрэтая гданшчанамі, была ўведзена ў места ям. каралевічам Каралем, плоцкім біскупам [43], i некалькімі прысутнымі там панамі сенатарамі. Перадыхнуўшы ў мясапуст, падчас якога ў адсутнасць ЯМ караля не было ніякіх забаваў, у вызначаны час атрымалі Ix Каралеўскія Мосці ад легата Святога Айца канфірмацыю [44] шлюбу 60, a затым згулялі i сціплае, адпаведнае часу посту, без усялякіх забаваў, вяселле. Праз моцныя завірухі i зімовую непагадзь, праз перанос тэрмінаў in octobri, in novembri, in ianuario, вызначаных для вяселля a ўсё гэта праз няпэўныя звесткі наконт прыезду каралевы з Францыі, цяжка й перадаць, які вялікі клопат зазналі i якія кошты [выдалі] сам кароль i яго многія аддаленыя [45] слугі, шторазу рыхтуючы дарожнае суправаджэнне і, ужо выправіўшыся ў дарогу, вяртаючыся потым для далейшага чакання. Ды што там, у самім Гданьску, паколькі жылі без дакладнай весткі пра час прыезду каралевы, выдаткі ўзрасталі. За ўсё хай будзе Богу хвала, асабліва за тое, што мы жывыя-здаровыя вярнуліся дадому!

У тым самым годзе, in mcirtio, памёр ям. Станіслаў Канецпольскі, кракаўскі кашталян i каронны гетман, які пасля першага шлюбу, будучы блізу 60 гадоў, ажаніўся з маладой дзяўчынай [46] з дому ім. паноў Апалінскіх, пражыўшы [з ёй] крыху больш за два месяцы 61. Кракаўская кашталянія была аддадзена ям. пану Любамірскаму [47], кракаўскаму ваяводу 62, a булаву ЯМ кароль затрымаў да сойма.

У тым самым годзе, die 26 octobris, быў скліканы ў Варшаве шасцітыднёвы сойм 63; я быў паслом ад Наваградка 64. У Карону, a дзе-нідзе i ў Літву было ўведзена чужаземнае войска, колькінаццаць тысяч, proprio motu [48] ЯМ караля, без дазволу станаў абодвух народаў. Нейкая прыватная перапіска з манархамі далёкіх [краін] ЯМ караля, які, зычачы сабе gloriam [49] у нашчадкаў, хацеў напасці на дзяржаву занятага вайной з Венецыяй турэцкага цара [50], не зважаючы на складзеныя пад прысягай дамовы з ім. Аднак яму параілі спачатку заняць Фермапілы ў Грэцыі 65, абяцаючы затым любую дапамогу для захопу Канстанцінопаля; абяцалі таксама падмацаванне ад персідскага цара [51]. Таксама меў ЯМ кароль стасункі з валашскім [52] i мультанскім [53] гаспадарамі, усё тое робячы secreto consilio [54], без ведама прадстаўнікоў сената. Мала хто быў conscius [55] апрача колькіх іншаземцаў, каралеўскіх пакаёвых. Загадаў выдаць наказныя лісты з уласнай пячаткай, вызначыў лежы; поўна крыўдаў ад жаўнера, асабліва ад іншаземца, i стогну беднага люду. Нечуваная справа, поўная трывогі i ўсведамлення de absoluto dominio [56] або ўцягвання Рэчы Паспалітай titulo offensive [57] у вайну з Турэччынай, так моцна ўсіх узрушыла, што ні пра што іншае на тым сойме гаварыць не жадалі, адно пра роспуск іншаземнага войска, a таксама пра каралеўскую гвардыю, лік якой вырас на 9000 чалавек, каб была абніжана да значна меншых памераў. Кароль адразу, паколькі не дужа працівіўся, саступіў просьбам сваіх падданых i распусціў тое войска праз выдачу суворых універсалаў. Таксама абяцаў пакінуць пры сабе толькі дванаццаць соцень гвардыі. Па двух гэтых пунктах, як вартых ухвалы, былі прынятыя канстытуцыі 66. Ёсць што чытаць свабоднаму грамадзяніну, адно б толькі ўрэчаісніліся affectualiter ad praxim [58].

Было i іншае пытанне, не менш складанае - пра здачу Трубецка. Яно ўзрушыла большую частку сойма, бо прадстаўнікі Кароны [раіліся], адкуль узяць aequivalens [59] для Літоўскага Княства. Tandem пагадзіліся [перадаць] Літоўскаму Княству з Кіеўскага [павета] ў Старадубскі Любеч i Лоеў, за выключэннем служылых людзей, якія там былі. A нашчадкам Трубецкага 67 i яго маці [60] паабяцалі заплаціць 170 тысяч праз два гады пасля гэтага сойма, на іншым, звычайным, за кожны год дадаўшы да названай сумы 12 000. Многае, сапраўды, было вырашана на тым сойме, на якім былі разгледжаны такія цяжкія пытанні. Пра што хай ведаюць нашчадкі, на якой танюткай нітачцы віселі свабоды вольнага народу пад прэтэкстам надзвычайных мераў. A паколькі з апошніх не вынікла intestinum bellum [61], i ў выніку нейкі трэці interveniens [62] не давёў нас да апошняй загубы, ёсць за што праслаўляць Божую дабрыню i міласэрнасць. ЯМ кароль tandem загадаў прызначыць камісараў для перамоваў са Швецыяй наконт Інфлянтаў 68, што абавязаўся зрабіць на пачатку свайго панавання; мяне таксама ўключыў у ix лік.

Каралевіч ям., пакінуўшы езуітаў, прыняў кардынальскую шапку consilio святога айца [63]. A тым часам, вяртаючыся ў Польшчу кардыналам, па прыбыцці ў Варшаву, адразу пасля сойма, вітаў ЯМ караля ў кавалерскім строі, a шапку адаслаў Святому Айцу. Што прарочаць такія перамены нашай Айчыне, пакажа час. Дай Божа, каб на радасць каралеўскаму дому i нашай Айчыне!

Венецыянскі пасол Цьепола, прабыўшы пры каралю два гады 69, угаворваў яго, каб выправіў у мора казакоў з мэтай перашкодзіць абложнай вайне Турэччыны з Венецыянскай Рэспублікай 70. Абяцаў таксама, што ў выпадку, калі турэцкі цар [64] перанясе вайну ў Полыпчу, давацьмуць нашаму каралю ў якасці ваеннай дапамогі 3 мільёны залатых штогод, чым дужа распаліў i падахвоціў ЯМ караля, які паспешліва кінуўся наймаць войска. Аднак дарма даў веры тым абяцанням, бо i грошай не прыслалі, i нанятыя войскі вялікую шкоду i дысідэнцыю паміж панам i падданымі спрычынілі.

У 1646 годзе, primis diebus septembris, адзіны сын ЯМ караля, каралевіч Жыгімонт Уладзіслаў, прахварэўшы колькі дзён на крывавую дызентэрыю, памёр у Варшаве 71 на восьмым годзе свайго жыцця. Годны нашчадак такога вялікага манарха, насуперак чаканням усіх, знік ён з вачэй нашай Айчыны, перанесены ад зямнога да нябеснага Айца i Цара Цароў. Цела перавезлі ў Кракаў i паклалі побач з магілай яго маці, ям. святой памяці каралевы Цэцыліі.

У 1648 годзе дапусціў Бог за нашыя грахі цяжкія кары. Спачатку кароль ям. Уладзіслаў IV, выехаўшы з Вільні, захварэў у Мерачы in maio i 20 чысла, у вігілію [65] Гасподняга Унебаўзяцця 72, a другой гадзіне ночы, на вялікі смутак i асіраценне нашай Айчыны, аддаў духа Цару Цароў. Не паспела астыць каралеўскае цела, як вялікая Божая кара казацкая вольніца прыйшла на Украіну i ў прылеглыя ваяводствы з праліццём крыві i стратай людзьмі свайго майна. Казакі, не ведаючы страху Божага i [забыўшыся] на прысягу, складзеную свайму пану каралю, пад кіраўніцтвам нейкага Хмяльніцкага 73, казака, атабарыўшыся на Дняпры, уклалі хаўрус з татарамі i ўпусцілі некалькі дзясяткаў тысяч язычнікаў. Спачатку разграмілі кварцянае войска на Жоўтых Водах 74, потым павялі наступленне на каронны лагер пад Корсунем 75, у якім знаходзіліся абодва гетманы [вялікі], пан Патоцкі [66], кракаўскі кашталян, i польны, пан Каліноўскі [67], чарнігаўскі ваявода. Пад Белай Царквой разграмілі акапаны табар, ударыўшы з некалькіх напрамкаў казакі з аднаго боку, татары з другога. Абодвух гетманаў аддалі казакі ў рукі язычнікаў, у няволю, i мноства рыцараў у падарунак. Раз'ятраныя такім страшным разгромам, спустошылі язычнікі амаль усю Украіну, i захапіўшы 200 000 палонных, die 18 iunii адышлі на свае качэўі. Тая сялянская вольніца пашыралася штодня. Хмяльніцкі, стоячы акопам пад Белай Царквой, паслаў да ксяндза гнезненскага арцыбіскупа [68] з нейкімі ўмовамі. Каронныя войскі, хаця ix нямала пад Глінянамі, дасюль яшчэ нічога не зрабілі, бо няма разважлівай галавы, хаця прызначылі трох рэгіментароў 76.

Святой памяці ЯМ караля не толькі маё благое пяро i малы розум, але i знакамітых гісторыкаў пісанні з цяжкасцю могуць належным чынам уславіць. Пан быў настолькі мудры, дзельны i ўдачлівы, настолькі прыхільны, добры i ласкавы да падданых, што ні ў ваенных, ні ў мірных дзеях нельга знайсці ў мінулых стагоддзях або чакаць у наступных яму падобнага. Пражыўшы 53 гады, зносіў розныя частыя хваробы падагры, хірагры, calculum [69]. Урэшце, наракаючы на камні, праз недагляд дактароў упаў у Мерачы ў гарачку, і, змучаны лекамі, у светлым розуме прыняўшы святыя сакраманты, памёр. Гаспадар быў пан высокі ростам, надмерны ў целе i дужа кемлівы, i што годна вялікай ухвалы - настолькі красамоўны, што не меў сабе роўнага. Хай спачывае ў вечным супакоі яго богабаязная душа!

Адразу пасля смерці караля склікаў in iulio князь Мацей Лубенскі 77, гнезненскі арцыбіскуп, канвакацыю ў Варшаве. Доўжылася два тыдні 78; я быў паслом ад Наваградка 79. Ужо Хмяльніцкі праз сялянскае паўстанне так далёка параспускаў свае вольніцкія зграі па ўсёй Украіне, што шляхта павальна ўцякала з Валыні, Кіева, Брацлава 80, Падолля. Магутныя замкі захоплены праз здраду сялянаў; шляхта, дзе б ні схавалася, не магла даць адпору. Таму страшнай смерцю i ў нечуваных пакутах панішчаныя мужчыны i жанчыны, касцёлы разрабаваныя, алтары i найсвяцейшы сакрамант Крыві Гасподняй па-жывёльнаму апаганеныя, магілы разбураныя, трупы абрабаваныя i кінутыя сабакам. Капланы пазабіваныя пры алтарах, дзяўчаты зганьбаваныя. Малых дзетак на вачах бацькоў пяклі на ражнах i давалі бацькам на пакорм. I ўсё найгоршае, што толькі магла выцягнуць з пекла шалёная лютасць раз'юшанага хамскага роду, скіраваная на загубу Божай хвалы i шляхецкага стану, чынілася беспакарана. Гатовага войска не было, абарона, кагадзе абгавораная на канвакацыі, ніякага ўзрушэння не зрабіла. Давялося Рэчы Паспалітай адправіць да яго паслоў, чаго сам зажадаў праз пасланцоў, весці перамовы пра мір. Прызначаныя камісары 81 (што агаворана ў канстытуцыі) адправіліся да яго, але здраднік, падступна ix затрымлiваючы, вычэкваў падыходу Арды. Аж кароннае войска, блізу 30 000, сабраўшыся каля Львова, рушыла да тае пякельнае лярвы [70].

Тым часам у нас, у Літве, дзякуючы запушчаным Хмяльніцкім разбойніцкім атрадам той самы агонь заняўся так моцна, што дашчэнту знішчыў ускраінныя паветы - Старадуб, Рэчыцу, Мазыр, Пінск, Берасце i нямала іншых замкаў на Белай Русі. Шляхта адны трупйм леглі, іншыя церпяць цяжкае выгнанне, туляючыся па чужых кутах. Таму, будучы блізка пагібелі, на адну толькі Божую міласэрнасць ускладаем надзею, дзякуючы Яму за такое цяжкае выпрабаванне. Літоўская абарона слабая, найманы жаўнер больш дэпактаваў [71] нас непамернымі пастоямі, чым паказваўся ў полі. Мусілі мы самі - дзе павятовым жаўнерам, дзе паспалітым рушэннем даваць адпор непрыяцелю. У чым памагаў i дагэтуль працягвае сенатар, ям. пан Казімір Леў Сапега, літоўскі падканцлер, значным зграмаджэннем людзей, нанятых яго коштам, падтрымліваючы аслабелую Айчыну, якая пры ўсялякай удзячнасці павінна яму столькі вянцоў, колькі servatos cives [72] бачыць дзякуючы гэтай выдатнай дзельнасці, гарачай любові да Рэчы Паспалітай i пабожнасці.

У тым самым годзе пад Варшавай адбыўся элекцыйны сойм 82, поўны ўсялякіх здарэнняў, пачынанняў i непаразуменняў Гэтаму сойму папярэднічала страшэнная i нечуваная знявага народу Кароны ганебныя ўцёкі з лагера войска, пра якія я згадваў вышэй. Лагер быў разбіты пад Піляўцамі 83, замачкам пана Чармінскага, за 3 мілі ад Канстанцінава [73]. Непадалёк, па абодва берагі ракі, стаяў табарам Хмяльніцкі. Тры дні нашы ладзілі ўдалыя сутычкі, але на чацверты, калі пачулі, што татары злучыліся з Хмяльніцкім, ахапіў ix такі насамрэч смяротны жах, што правадыры - князь Дамінік Заслаўскі, сандамірскі ваявода, пан Астрарог, каронны падчашы, i пан Канецпольскі, каронны харунжы [74], забыўшыся на рыцарскае захаванне, без усялякага прымусу кінуліся, як адзінадушна распавядаюць, спачатку ўцякаць, потым мяшацца ў вазах, a затым бязладна здаваць харугвы. Пакідалі вазы; увесь абоз з гарматамі, якіх было сто колькінаццаць, дастаўся непрыяцелю разам з маёмасцю паноў. Войска тых разбойнікаў, разумеючы, што з польскага боку адбылася здрада, не спяшалася нападаць на лагер, i назаўтра апоўдні цешылася (ах, на жаль!) багатай здабычай, якой i сябе, i татараў узбагаціла. Заахвочаныя тым поспехам, пачуўшы, што нашае войска нідзе не сабралася што нечувана для пераможаных! - i далёка разбеглася ў розныя бакі, рушылі да Львова i пачалі штурм 84. Не пакладаючыся на ўласныя сілы, месцічы пайшлі на перамовы і, адкупіўшыся некалькімі дзясяткамі тысяч [злотых] i 200 паставамі сукна, былі пакінутыя ў спакоі. Здраднік рушыў далей, аж пад Замасць; там таксама спачатку адважна бараніліся, tan­dem купілі сабе мір 85. Татары i сялянскія атрады адпраўлялі загоны пад Люблін, Кізімір, Сандамір, Сокаль i іншыя мясцовасці на Вісле, спусташаючы ix агнём i мечам. З тых уцекачоў толькі блізу 3 тысяч войска затрымаў князь Ерамія Вішнявецкі, рускі ваявода, якога за выдатную адвагу i дзельнасць, што сам з купкай сваіх вояў стрымліваў націск ашалелых паўстанцаў, Рэч Паспалітая абрала на элекцыі разам з панам Фірлеем, бэлзскім кашталянам, правадыром. Пасля таго як die 8 octobris пачаўся сойм, дзе са згоды абодвух народаў я быў абраны маршалкам рыцарскага кола, з-за шматлікіх трывог i небяспек не давялося нам абгаворваць ніякіх экзарбітанцый, але думаць i вырашаць пра спосабы ўсталявання бяспекі.

Мы бачылі на свае вочы, што без Гаспадара любыя рады i ўрады нам без карысці, таму адзінадушна скарацілі элекцыю, выдаўшы ўніверсалы пра абвяшчэнне новага Гаспадара ў 4-ы дзень лістапада, але i таму перашкодзілі неспакойныя галовы, што выявіліся пазней. Таму сойм зацягнуўся на шэсць тыдняў i яшчэ тыдзень пасля, пераважна праз дэсэнсію [75] ім. каралевічаў, бо каралевіч Караль, плоцкі біскуп [76], які прывёў з сабой немалую групу фаварытаў, быў вялікай перашкодай для старшага брата, Яна Казіміра, шведскага караля. Сам Госпад Бог праз раду i стрымліванне з боку вялікіх людзей паспрыяў таму, што браты дамовіліся. Пасля чаго мы хутчэй распачалі элекцыю, якая, з ласкі Божай, прыпала на апошні дзень сойма, die 17 novembris, per suffragia [77] адзінадушна прыпала на ям. шведскага караля [78].

Прысягу ЯМ склаў у варшаўскім касцёле святога Яна, перад вялікім алтаром solenni ritu et plausu [79] ўсяго народу. Пасля галасавання сёмы тыдзень прысвяцілі мы абароне, якая была далёкая ад дасканаласці, з прычыны чаго як найхутчэй прызначылі каранацыю in ianuario наступнага года. Адразу па сканчэнні сойма прыслаў Хмяльніцкі да ЯМ караля i Рэчы Паспалітай ксяндза Мокрскага 86, прагнучы міру. Праз таго самага ксяндза далі яму адказ, i дай Божа спыніць кару Божага гневу.

У 1649 годзе, die 17 ianuarii, кароль ям. Ян Казімір solen­ni ritu каранаваны ў Кракаве ў касцёле святога Вацлава 87 i там жа пацвердзіў прысягай усе правы i прывілеі нашых вольнасцяў.

У 15-ы дзень таго ж месяца было пахаванне святой памяці караля Уладзіслава IV. ЯМ кароль праводзіў цела ад касцёла Дзевы Марыі на Рынку ў суправаджэнні сената i мноства дваранаў, шляхты i ўсяго места. Пасля памінальнай святой імшы замест казання прамаўляў, услаўляючы спачылага ЯМ караля, ксёндз Шолдрскі, пазнанскі біскуп. Затым па прынятым звычаі цела было перанесена ў каралеўскую капліцу. Перад пакладаннем цела ў труну маршалкі абодвух народаў ламалі пры вялікім алтары свае жэзлы, a трымальнікі пячатак пячаткі, вырабленыя з гіпсу. Кавалер зламаў тронак штандара, alias каралеўскага знака, i кінуў перад алтаром; a ўчыніў тое, па праве свайго ўрада, пан Канецпольскі, каронны харунжы. Другі кавалер ударыў каралеўскім шчытом вобзем, трэці зламаў кап'ё. Сам ЯМ кароль падняў сцяжок [80] i аддаў пахолку, каб занёс да пакояў (не даў яго, як мы спадзяваліся, князю Вішнявецкаму, які быў абраны на элекцыі правадыром ад Рэчы Паспалітай, бо існуе звычай: сцяжкі з рук караля прымае гетман; a паколькі тады не было ніводнага гетмана - ні з Літвы, ні з Кароны, пакінуў яго ЯМ кароль пры сабе). Ніводнага іншаземнага пасла не было ні на пахаванні, ні на каранацыі.

Die 19 ianuarii пачаўся каранацыйны сойм 88, паводле даўняга звычаю [81] я раздаваў крэскі для абрання дырэктара, але intercessit [82] ад Мазавецкага ваяводства новая прапанова, каб не абіраўся маршалкам i не засядаў у пасольскім коле ніводзін з тых, хто ўцёк з-пад Піляўцаў. Гэтае пытанне адабрала цэлы тыдзень ex odio [83] да пана Любамірскага, кракаўскага старосты [84], які быў вінаваты ў тых уцёках, i амаль увесь сойм быў ахоплены тым процістаяннем. Праз тры тыдні сойм скончыўся, як i прадугледжана законам пра элекцыю, з пралангацыяй на чатыры дні; засталося нявырашаным пытанне абароны. На версе 89 разабраліся толькі з абаронай, a экзарбітанцыі пайшлі ў рэцэс. Пан Кісель, брацлаўскі ваявода, паехаў весці перамовы з Хмяльніцкім, але ў нас, у Літве, казацкія разбойнікі рабілі што хацелі. Узялі былі ў аблогу Пінск, Тураў, Лахву, але наш жаўнер вызваліў ix ад тых здраднікаў. Але ў Мазыры бараніліся моцна: пасля штурму ўсе, разам з насельнікамі места, пушчаны пад шаблю, a места спалена. У Бабруйску мяшчане здаліся, a казакі былі перабітыя. На тым сойме я быў паслом ад Наваградка з панам Міхалам Радзівілам, клецкім князем [85]. Зіма ў Польшчы i Літве была настолькі сцюжная, што ў Кракаве такія лютыя маразы цяжка было i прыгадаць. In februario et martio паслы з найбольш аддаленых паветаў вярталіся санным шляхам.

Die 3 martii ЯМ кароль заручыўся з ям. каралевай Марыяй Людавікай, удавой, у святы сужэнскі стан.

Die 24 junii ЯМ кароль, не спадзеючыся на мір са здраднікам Хмяльніцкім, рушыў з Варшавы на вайну i пайшоў на непрыяцеля праз Люблін, Красныстаў, Замасць, Сокаль, чакаючы падмацавання з Кароны, якое надыходзіла дужа слаба i зусім не ў тым памеры, які абяцаў пан Асалінскі, каронны канцлер 90. Бо i панскіх харугваў 91 няшмат прыбывала, i найманых не было толькі некалькі нямецкіх рэгіментаў; усе былі распушчаны ў надзеі на мір з казакамі. A ў той час, калі ЯМ кароль выступіў з Любліна, дайшла вестка, што Хмяльніцкі атачыў пад Збаражам войска Рэчы Паспалітай, якога ў полі было каля дзесяці тысяч 92. З тым большай ахвотай ЯМ кароль паспяшаўся ім напярэймы. Пасля таго як выступілі з-пад Белага Каменя i пачалі прабірацца ў палі пад Збараж, да ўзятага ў акружэнне войска, a частка арміі i абозу на чале з ЯКМ, пераадолеўшы надзвычай цяжкія пераправы, спынілася пад Зборавам, вялікая частка палка ям. пана Казіміра Сапегі, падканцлера ВКЛ [86], з харугвамі ім. паноў Казіміра [87] i Крыштафа [88] Сапегаў з усіх ix абозам засталіся за пераправай. Нечакана татары, кош якіх на чале з самім xaнам [89] размясціўся за паўмілі ад Збаража (болын за сто тысяч налічвалі сем ордаў, пра што ЯМ кароль не ведаў, бо не было языка), ударылі адны на ям. пана падканцлера ля пераправы, іншыя на лагер ЯМ караля. Рушылі ў бой адважныя харугвы пана падканцлера, сярод якіх блізу тысячы вояў наняў ён сваім коштам i сам вёў, i ўсе тыя, што былі ў яго палку. Аднак цяжка было процістаяць нечаканаму наступу язычнікаў: разбітыя харугвы, вазы дасталіся на рабунак непрыяцелю, сам падканцлер па незвычайнай Божай ласцы ледзь паспеў адступіць у лагер ЯМ караля, дзе натрапіў на такую самую калатнечу i страшэнны гармідар. Такімі вялікімі сіламі наступалі язычнікі, што асобныя бунчукі з хвастамі 93 ўрываліся ў лагер. Палегла нямала нашых рыцараў i слаўных людзей, палкоўнікаў, ротмістраў, харужых. Ноч запабегла поўнаму разгрому, i ўжо неяк акапаўшыся, давалі непрыяцелю адпор як язычнікам, так i казакам. Назаўтра ЯМ кароль паслаў да хана, экспастулюючы, што робіць замах на дзяржавы ЯМ караля, памагаючы яго здраднікам, казацкім паўстанцам. Нейкім чынам тое medium палегчыла безнадзейныя справы, бо хан submisse [90] адпісаў (спаслаўшыся на няведанне таго, што ЯМ кароль стаў Гаспадаром), што казакі ўцягнулі яго насуперак пярэчанням асобных паноў; аднак, ведаючы [цяпер] пра ЯМ караля, не хоча больш быць яму ворагам, але госцем у дзяржаве ЯКМ. Interim пачалі перамовы з ханам, ex conditionibus [91] маючы вярнуць яму падарункі ад Кароны за шэсць гадоў i даць немалую суму, некалькі соцень тысяч, in obsidem [92] чаго аддалі пана Дэнгофа [93], сокальскага старосту 94, a за ўзятых пад Збаражам у аблогу - 40 000 талераў A з Хмяльніцкім per speciem [94] ардынацыі дамовіліся, што можа мець 40-тысячнае казацкае войска, запісваючы ў яго каралеўскіх падданых i шляхту з усёй Украіны 95. Як трымальнік гетманскай булавы атрымаў Чыгірынскае староства; паабяцалі ўключыць у склад сената мітрапаліта неўніята 96 i да таго мноства іншых надзвычай цяжкіх абавязальніцтваў. Па заключэнні [дамовы] перапрасіў той здраднік ЯМ караля, хан з ордамі адступіў за мяжу, казакі ва Украіне таксама вярнуліся на свае хутары. ЯМ кароль, амаль тыдзень прабыўшы ў аблозе, вырушыў з-пад Збаража. Нашыя літоўскія войскі пасля інатэсцэнцыі ад ЯМ караля пакінулі поле [бою]. Заззяў жаданы, дай Божа, даўгавечны мір.

У тым самым годзе, in novembri, скліканы ў Варшаве шасцітыднёвы сойм 97. Не давялося яго пачынаць з рэцэсу, бо calamitas [95] у казацкай вайне i спусташэнне пераважна каронных правінцый i ВКЛ, няроўная сплата падаткаў, a перадусім неаплачаны жаўнер i ненадзейнае замірэнне з казакамі патрабавалі таго, каб мы думалі пра сябе, адклаўшы да лепшых часоў экзарбітанцыі з рэцэсамі. Адобрылі тады абодва народы каэквацыю падаткаў, сплачаных падчас interregnum - справу, павязаную з вялікімі складанасцямі; абарону дзяржавы якую-ніякую заслону, барані Божа, перад нечаканай небяспекай; дэкларацыю ласкі ЯКМ, учыненай казакам пад Зборавам. Упершыню ўстанавілі ў Літве падымны 98 пяцікротны, па паўтраця [96] злотага з дыма, да чаго змусіў нас нечуваны ў Літоўскім Княстве доўг перад жаўнерам - больш за тры мільёны. Гэта калі не лічыць пабораў, якіх трэба было сплаціць адразу ў 5 [разоў больш]. Адсюль прыходзіў шляхецкаму стану канец: праз вялікае бязладдзе ў налічэнні пабораў, якія праз дэфалькацыі i несправядлівую выбарачнасць паборнікаў так моцна скараціліся, што адзін злотавы пабор, унесены ў скарб, ледзь налічваў 60 000. На тым самым сойме - паколькі дызуніяты [на чале] са сваім псеўдамітрапалітам 99 Косавым патрабавалі ад ЯМ караля, каб адабраў ва ўніятаў уладанні з цэрквамі i аддаў ім, з'явіўся прывілей, якім мноства ўніяцкіх уладанняў i цэркваў былі перададзеныя схізматыкам. Сам мітрапаліт, хто ведае з якіх меркаванняў, не пажадаў заняць месца ў радзе, хаця такі пункт быў у дэкларацыі ЯМ караля 100.

На тым самым сойме ЯМ кароль, раздаючы вакансіі ў Літве, аддаў жазло надворнага маршалка пасля памерлага пана Антона Тышкевіча ям. пану Завішу, літоўскаму пісаpy [97], a мне - пісарства. Завіша доўга ўпарціўся i зацягваў з прыняццем жазла, выпрошваючы пісарства для свайго сына, пана менскага старосты [98], але ЯМ кароль міласціва датрымаў дадзенага мне слова i свайго гаспадарскага абяцання.

У 1650 годзе засядала ў Вільні ex mente [99] мінулага сойма камісія па выплатах войску. Я, хоць i з'яўляўся прызначаным камісарам, з многіх прычын не хацеў унікаць у справу, аднак быў пасланы ЯМ каралём у войска для супакаення жаўнераў, якія пагражалі канфедэрацыяй. Quievit [100] той motus з ласкі Божай, засталося яшчэ сплаціць з пяцікротнага падымнага вялікі доўг жаўнерам.

У тым самым годзе здраднік Хмяльніцкі неспадзявана ўварваўся ў Валахію, гаспадара Лупула ледзь не захапіў у палон, зямлю спустошыў з дапамогай татараў i такімі цяжкімі ўмовамі сціснуў гаспадара, што той абяцаў яму аддаць дачку за Цімошку 101, сына [Хмяльніцкага], нікчэмнага хлопца i п'янчугу. Вяселле было адкладзена аж да Святкаў 1651 [года]. Кароннае войска ўсё лета, да самай восені, прастаяла лагерам пад Камянцом, з абодвух бакоў не было нічога hostile attentatum [101].

У 1650 годзе, in augusto, памёр ад апаплексіі, або падучай, каронны канцлер, пан Ежы Асалінскі, высокі розумам, рэдкі красамоўствам, роўным вялікім аратарам, вядомы замежнымі пасольствамі да імператара, у Англію, у Венецыю, да Святога Айца 102. Яго выбітныя здольнасці ў вырашэнні спраў Рэчы Паспалітай не кожнаму падабаліся, бо прыслухоўваўся ён толькі да сябе самога i частакроць падводзіў Рэч Паспалітую да смяротнай загубы, чаго не замоўчаць пёры нашых гісторыкаў.

У тым самым годзе, in decembri, пачаўся i ў тым самым месяцы скончыўся двухтыднёвы сойм 103. Падаткі сталіся нечуваным цяжарам - шаснаццаць падымнага, то бок па восем злотых з дыму, праз невыносныя даўгі ранейшым i нованайманым жаўнерам. ЯМ кароль прызначыў ex senatus considto вялікіх паслоў да ям. маскоўскага цара [102] пана Станіслава Вітоўскага, сандамірскага кашталяна, ад Кароны, a мяне ад ВКЛ. Secretarius пасольства прызначаны нам ям. пан Крыштаф Абрынскі 104, дэкрэтовы пісар ВКЛ. Бога, у Тройцы адзінага, прашу ў недастойнай малітве, каб на славу вялікага Імя свайго i дзеля трывалага міру ў нашай Айчыне зрабіў гэтае пасольства паспяховым!

У 1651 годзе, in martio, адправіліся мы ў Маскву да мяжы на санях, a потым на вазах у самае разводдзе. Адзначыўшы ў Вязьме Велікоднае свята [103], 17 aprilis прыбылі мы ў сталіцу, сустрэтыя велізарным i пашыхтаваным войскам у 10 000 вершных i пешых; пад вечар спыніліся ў Кітайгарадзе 105, у пасольскім двары. Праз некалькі дзён, пасля таго як прывіталі ям. цара Аляксея Міхайлавіча, вызначылі нам дэпутатаў на перамовы, alias розговоры, князя Адоеўскага [104], абодвух Пушкіных [105], думнага дзяка Валашанінава i меншага дзяка, Алмаза. Гэтыя пяцёра вялікія людзі з ліку думных баяраў. Вялі мы перамовы пра паяднанне моцы i войска абодвух народаў супраць крымскіх татараў Паказвалі лісты ад татарскага хана [106], якімі той схіляў ЯМ караля да вайны з Масковіяй. Гэтая дамова патрабавала немалога часу, найперш з прычыны тагачаснай ваеннай удачы ЯМ караля, які выступіў супраць хана i казакоў пад Берастэчкам 106. Дамовіліся з Масковіяй пра супольны паход у Крым ды іншыя пункты з пэўнымі ўмовамі, якія з часам дай Божа! могуць прынесці вынік, калі той народ шчыра датрымае вечнага міру з намі. Затым, адпраўленыя са сталіцы, выехаўшы medio iunii, незадоўга да святога Яна [107] спыніліся ў Смаленску; шырэй тое апісана ў дыярыушы гэтага пасольства 107.

Тым часам Хмяльніцкі, падступны парушальнік клятвы, складзенай пад Зборавам Богу i ЯКМ, злучыўшыся ўвесну [1651] з ачоленымі самім ханам ордамі (пры абодвух было больш як 300 000 войска), стаў пад Берастэчкам, куды ЯМ кароль ужо быў прыйшоў з велізарным войскам, складзеным з найманых жаўнераў i паспалітага рушэння, выпраўленага ці не з усёй Кароны. Пачаліся частыя сутычкі з татарамі i казакамі, з ласкі Божай паспяховыя для каралеўскага боку.

Затым дайшло да нашага вальнага сутыкнення спачатку з ордамі, a потым з казакамі, паколькі хан, загадаўшы сваім ісці ў бой першымі, ганебна прайграў. Уцякаючы, аж у Крыме разсядлаў бахматаў. Казакі таксама, пакінуўшы на полі мноства трупаў, рванулі са свайго табару. ЯМ кароль выявіў панскую клеменцыю, бо не аддаў загаду вынішчыць ix ушчэнт, атрымаўшы такую слаўную, нечуваную ў вяках вікторыю праз ласку Бога i заступніцтва Найсвяцейшай Дзевы, абраз якой, узяты з Хэлма, з манастыра айцоў базыльянаў, уніятаў, ЯМ кароль меў пры сабе. Дыспенсаваўшы паспалітае рушэнне па дамах, сам ЯМ кароль паехаў у Варшаву, a найманых жаўнераў на чале з кароннымі гетманамі [108] паслаў услед за казакамі, каб не далі ім сабрацца i шабляй калі тыя не апамятаюцца скончылі вайну. Тады пад Белай Царквой, дзе пабачылі нашую моц бо літоўскае войска зараней прыйшло пад Белую Царкву на падмогу кароннаму i было пострахам для паўстанцаў, устрашаных многімі ранейшымі [нашымі] перамогамі 108, - Хмяльніцкі пайшоў на перамовы i запрасіў міру, атрымаўшы пад сваё камандаванне 20-тысячнае запарожскае войска i заключыўшы іншыя пагадненні, [пасля чаго] разам са сваёй старшынай склаў прысягу на вернасць i адданасць 109. Пяро маё, аднак, не здольнае падаць дасканалага апісання тае экспедыцыі. Больш дасведчаныя гісторыкі пакажуць свету хаду такой вялікай вайны, чуйнасць i адвагу ЯКМ, мужнасць i дзельнасць рыцараў з абодвух народаў. Згадаю толькі, што з панскіх атрадаў побач з ЯМ каралём увесь час былі асабіста ям. Сапега, літоўскі падканцлер [109], які сваім коштам наняў тысячу вершнікаў i пехацінцаў, пан віцебскі ваявода [110], пан літоўскі абозны [111], пан слонімскі староста [112], пан кшэпіцкі староста [113], яго браты Сапегі паны Крыштаф [114] i Ян, моўчадскі староста [115], нашы літоўскія Фабрыцыі 110. Ва ўсіх бітвах з татарамі i казакамі пад камандаваннем Сапегі, свайго палкаводца, усе яны з пагрозай для жыцця паказалі слаўныя i рэдкія прыклады адвагі. A ЯМ кароль, сам зносячы ўсе ваенныя нягоды i адважна ідучы на непрыяцеля, натхняў усіх асабістым прыкладам; так, не даваў расслабіцца i юнакам, што служылі пры яго пакоях, сярод якіх i мой сын, Міхал Абуховіч, на патруляваннях i стражах годна бавіў юнацкія гады.

На сыходзе таго [1651] года ЯКМ абвесціў пра шасцітыднёвы вальны сойм у Варшаве, a таксама пра выкананне свайго абяцання, дадзенага маскоўскаму цару, што на шасцітыднёвым сойме павінны быць асуджаныя за нязгадванне i ганьбаванне царскіх тытулаў тыя, каго Масква назвала праз сваіх паслоў, прысланых у гэтым годзе 111. Каб паведаміць цару, што ён павінен прыслаць сваіх [людзей] для атэнтавання разгляду, адправіў [ЯМ кароль] пасланцом майго сына Міхала, які, з ласкі Божай паспяхова выканаўшы даручэнне, вярнуўся на сойм.

Die 26 ianuarii 1652 года пачаўся сойм 112. Згодна з прапановай ЯМ караля на пачатку павінны былі разглядацца пытанні securitatis [116], аднак пасольская палата зацягнула з уласнымі прапановамі. Дужа перашкаджаў пан Геранім Радзяёўскі, нешчаслівы нашчадак гэтага дому, які, стаўшы нядаўна каронным падканцлерам, не шанаваў сваёй удачы i ласкі ЯМ караля. Кідаўся на Гаспадарскую славу з рознымі сачыненнямі, пасквілямі, ганарысты душой, ставіў сябе вышэй за ўсіх. З уласнай жонкай - з дому Слушкаў, дачкой троцкага ваяводы, колішняй жонкай надворнага маршалка Адама Казаноўскага, праз неабачлівыя паводзіны ўсчаўшы ў сям'і вайну, крыўднымі абвінавачаннямі ганьбячы яе славу, давёў аж да разводу 113.1 ўрэшце, незадоўга да сойма ў Варшаве, напаўшы неспадзявана ўначы з узброенымі людзьмі на яе дом пад валам, які застаўся ёй пасля першага мужа i адкуль быў перад гэтым прагнаны, учыніў вялікае злачынства, [хаця служыў] пры ЯМ каралю. Выкліканы ў маршалкоўскі суд, пасля праведзенага расследавання асуджаны на смерць i выгнанне 114, a вакантную пасаду трымальніка пячаткі [ЯМ кароль] аддаў на сойме ям. пану Карыцінскаму, асвенцімскаму старосту. Вялікі i мінулым вякам невядомы прыклад, якога праз сваю заразумеласць сам быў прычынай, бо не толькі не перапрасіў ЯМ караля пасля дэкрэта пра субмісію, але, пагарджаючы i ставячы за нішто суд ЯМ караля, адправіўся ў Трыбунал да Пятркова 115, каб адмяніць маршалкоўскі дэкрэт іншым, трыбунальскім; уводзячы ў рыцарскае кола розныя групоўкі, многіх паслоў падахвоціў на тое, што яны publice хацелі дамагацца вяртання яму гонару i ўраду. Аднак пасольскую палату ўвесь час займала вайна паспалітага рушэння пад Берастэчкам казакі не былі разгромлены, грамадзяне самі [неслі] варту, [удзельнічалі ў] сутычках, a нямецкія воі толькі стаялі ў шыхце, нічога з ваенных цяжкасцяў не зносячы, ды іншыя, надзвычай прыватныя рэчы. Таксама i нязгода, на самым заканчэнні прабраўшыся са сваімі патрабаваннямі на верх 116, стала вялікай прычынай для завяршэння [сойма]. Была ўхвалена пралангацыя, i ўжо справы рухаліся да шчаслівага завяршэння, аж на трэці дзень пралангацыі сойма нейкі Сыцінскі, пасол з Упіты 117, уважаючы pro gravamina [117] соймавы дэкрэт наконт шаснаццацікротнага падымнага, адобранага ЯМ каралём з яго эканомій, Шавельскай i іншых (а Упіта, сплачваючы паборы, заеталася шмат вінаватая скарбу), унёс пратэст перад усім соймам i адразу пакінуў палату, перабраўшыся за Віслу [да часу], пакуль не будзе скасаваны дэкрэт. I так, пад прэтэкстам вольнасці, што праз кантрадыкацыю аднаго сойм неправамоцны, сойм быў сарваны.

Аднак былі i большыя дуды, якія гудзелі за меншымі пішчалкамі 118.

Разглядалася справа маскоўскага цара, які прыслаў двух пасланцоў [118]. Ад абодвух народаў на сойм па пытанні тытулаў i ix парушэння было выклікана больш за сто шляхціцаў. Хто не з'явіўся i не адклікнуўся, тых аддалі на інфамію; хто памёр, тых адправілі на Судны дзень; хто прызнаваў лісты, але прыкрываўся няведаннем тытулаў i тым, хто наогул не прызнаваў ні лістоў, ні пячатак i кляўся, што не пагарджае царским величеством 119, дазволілі скласці прысягу. Масква была незадаволена дэкрэтамі, што паводле канстытуцыі anno 1637 роепа perduellionis [119] не распаўеюджвалася на ўсіх абвінавачаных. Патрабавалі вяртання Смаленска i іншых северскіх замкаў, i тут вылезла шыла з меху, поўнага нянавісці да нас, бо яны шукалі кожнай аказіі для вайны i разарвання міру. У чым ім, Божа, не дапамагай; яшчэ пачуем, як тое ўспрымуць у сталіцы. Рот [120] i дэкрэтаў браць не пажадалі, выправілі ix з розговорами, якія былі ў нас з імі па гэтым пытанні. Тыя разгляды вяліся ЯМ каралём, сенатам i дэпутатамі з пасольскага кола, ад якога быў дэпутаваны i я. Перапала i нам, паслам, ад маскоўцаў, наразважных грубіянаў. Праз кароннага інстыгатара [121] абвінавацілі нас у недадаванні тытулаў у ответах, якія мы, [будучы] ў сталіцы, пасылалі думным баярам дзеля выкладу нашых прапаноў згодна са звычаем таго народа не выпісваючы ўсе тытулы, паколькі ніводзін [ ответ] не быў аўтэнтыкам, або граматай, як тое прапісана ў пактах i канстытуцыі 1637 года. Паколькі мой калега, пан сандамірскі кашталян [122], адсутнічаў, давялося апраўдвацца мне, a выслухаўшы мяне, больш пра тое маскоўцы гаварыць не захацелі, бо гэта была нядобрая i поўная глупства справа.

Хмяльніцкі, склаўшы рэестр на 20 000 казакоў, скіраваў яго ў кіеўскія гродскія акты i прыслаў некалькіх старшын да ЯМ караля i станаў Рэчы Паспалітай з выбачэннем за мінулыя эксцэсы ды абяцаннем вернасці i дабрадзейнасці, просячы сойм зацвердзіць тую белацаркоўскую камісію 120.

На тым сойме была з сенатам colloquium [123] па розных пытаннях, галоўным чынам senatus consultorum [124], бо адбылося шмат з таго, на што сенат не даваў consilium i што дзеялася zeloze ab utrinque [125]. Выскачыў адзін пасол, нейкі Замойскі з Серадза [126], дамагаючыся рэстытуцыі [127] Радзяёўскага, рэзка, i адначасова недарэчна, мовіў in facie Рэчы Паспалітай: "У нас Іех regnat non гех" [128] што спарадзіла вялікі гармідар як у сенаце, так i ў коле. Быў вымушаны, упаўшы publice supplex [129], перапрашаць Гаспадара; за яго прасілі сенат i рыцарскае кола.

Пасля сарванага сойма ЯМ кароль праводзіў з панамірадай частыя таемныя нарады наконт бяспекі межаў нашых дзяржаў, куды дзеля большай канфідэнцыі паміж станамі - быў вольны ўваход i паслам, якія таго хацелі.

Выслалі асекурацыю запарожскаму войску з запэўніваннем, што ўся Рэч Паспалітая датрымаецца артыкулаў, прынятых пад Белай Царквой адносна казакоў, адно каб самі яны заставаліся непарушна вернымі i адданымі. Дзеля вызначэння межаў Чыгірынскага староства i прыдатных для казацкіх слабод месцаў у Дзікім Полі прызначаны камісары. Выслалі таксама ў кароннае войска асекурацыю ад імя будучага сойма, i да літоўскага ад імя ЯКМ i сената. ЯМ кароль даручыў адправіць маскоўскіх паслоў, адарыўшы дарамі, i загадаў хутчэй накіраваць да цара сваіх пасланцоў, таксама скардзячыся на скарачэнне рознымі царскімі баярамі [сваіх] тытулаў, чаго кароль не зрабіў бы, калі б так ганарыста i ўпарта самі маскоўцы на тым не настойвалі. Пры тым скардзіўся, што падчас вайны з казакамі пад Берастэчкам бранскі ваявода [130] прапусціў праз маскоўскую мяжу каля Бранска нямала разбойнікаў, казакоў, разам з маскоўскімі людзьмі. Тыя, прызнаючы вечны мір, спалілі замак Рослаўе, спрабавалі захапіць Крычаў, спалілі ў Амсціслаўскім ваяводстве некалькі дзясяткаў дамоў, забілі нямала шляхты. [Сам] цар прымаў пасольствы ад Хмяльніцкага, забяспечваў яго грашыма на вядзенне вайны i ўчыніў нямала іншых драбнейшых крыўдаў. Яшчэ пачуем, што адкажуць на гэта. Дай Божа, каб датрымалі з намі міру!

У мінулым годзе склікана ў Любеку камісія са шведамі; прызначыўшы тых самых камісараў 121, загадаў ім ЯМ кароль працягваць [працу].

У тым самым [1652] годзе быў скліканы in augusto ў Варшаве двухтыднёвы сойм 122. Я быў паслом ад Амсціслаўскага ваяводства. ЯМ кароль цяжка захварэў. На працягу ажно чатырох тыдняў мы, праз нязгоду ў пытаннях бяспекі, не маглі дайсці да паразумення. Паколькі ЯМ кароль хварэў не ў Варшаве, a ва Уяздаве, дзе ЯМ кароль знаходзіўся дзеля лепшага догляду, давялося адкласці канклюзію на цэлыя два тыдні. Дамовіліся пра 50 000 войска ў Кароне, 15 000 у Літве, падымны ў Літве пятнаццаць [ставак]. Гэткі цяжар зваліўся дзякуючы няшчаснай паразе кароннага войска пад камандаваннем пана Каліноўскага, чарнігаўскага ваяводы i польнага гетмана, які, разбіўшы лагер пад Батогам 123, хацеў разграміць татарскія орды i казацкае войска. Не прыслухаўся да разумнай парады выбрацца ў больш зручнае месца i дачакацца войска, якое знаходзілася за Дняпром. Даў бой у непрыдатным для таго месцы i пры малым ліку нашых, загінуў сам i важнейшыя ротмістры ды палкоўнікі. Прыслаў здрайца Хмяльніцкі вялікае мноства сваіх таварышаў на сойм для перамоваў з ЯМ каралём падчас канклюзіі, але з кожным разам стае ўсё большым здрайцам. Пасля таго сойма ўсю восень войска было вольнае. Дапусціў Госпад Бог паморак у Кароне, i ваяводствы не маглі сплаціць абгаворанай кантрыбуцыі [131]. Ажно да 1653 года ганебнае паўстанне i чужынскія войскі [так] пустошылі па-непрыяцельску дзяржаву, што i параўнаць няма з чым. Ніякага права, ніякага абмежавання не было для жаўнера, канец усяму - горшы, як ад ворага, - прыходзіў. Нават шляхецкія дамы, вёскі не маглі пазбегнуць пастояў, рабункаў i ўсялякага свавольства. Пасля смерці пана Патоцкага, кракаўскага кашталяна [132], аддаў ЯМ кароль польную булаву пану Патоцкаму [133], брату спачылага 124, чалавеку ў гадах (цяпер ён - кракаўскі ваявода пасля спачылага Адама Кісяля 125, вялікага i надзвычай годнага чалавека). Камісія ў Любеку не скончыла працы праз вялікія i нечуваныя патрабаванні; вярнуліся нашыя камісары, нічога не парадзіўшы.

У 1653 годзе, калі Рэч Паспалітая па-ранейшаму, з-за нявыплат жаўнерам, не мела ніякай абароны, a непрыяцель збіраў супраць нас сілу, склікаў кароль ш martio двухтыднёвы сойм у Берасці 126, бо ў Варшаве ўсюды панаваў паморак. Тое было недаспадобы каронным ваяводствам, якія праз паслоў хацелі ўстанавіць законам, каб in posterum [134] падобнага не было, але ix адгаварылі i не дазволілі пра тое казаць. Тады, зноў абмеркаваўшы заплату, абедзьве палаты ўхвалілі названую лічбу войска. Пан гетман скіраваў каронны абоз з-пад Ковеля да Буска, таксама i ЯМ кароль збіраўся рушыць на Львоў, хочучы агледзець войска i чакаць нагоды сустрэцца з непрыяцелем. Канклюзія таго сойма надышла аж праз чатыры тыдні, паколькі з кожным разам усё горш праходзяць нашыя соймы, бо не маюць права экзекуцыі, a спосабу канклюзіі соймаў, праз сваю ўласную несабранасць, мы вызначыць не ў стане.

Пасля канклюзіі сойма дайшла вестка, што валашскага гаспадара Лупула зверг яго ж падданы, лагафет 127, які пакрыёма змовіўся з мультанскім ваяводам i Ракачы. Гаспадар уцёк у Камянец, дзе прыняты на загад ЯМ караля. Хмяльніцкі хацеў рэінтрадукаваць яго на дзяржаву, паслаў свайго сына Цімошку, жанатага з дачкой таго гаспадара [135], з колькінаццаццю тысячамі казакоў i невялікім атрадам арды. Лагафет быў выгнаны з Ясаў, Цімошка з гаспадаром кінуліся за ім у пагоню, a тым часам прыйшло вялікае ўгорска-мультанскае войска. Цімошку з гаспадаром перанялі на рацэ Цісе i вымусілі ўкрыцца ў лагеры 128. [Цяпер] чакаем выніку гэтага пачынання. На тым сойме Літоўскае Княства пагадзілася на патройны падымны. Калі сам Бог па сваім асаблівым провідзе i міласэрнасці не скончыць тае вайны, то немагчымая справа дамагчыся таго людскім розумам. Бо шмат такіх, што, маючы асабістыя прычыны, не дбаюць пра мір, лічачы гэтае няшчаснае пяцігадовае процістаянне сваім адзіным здабыткам, праз які намагаюцца ўзбагаціцца i стварыць сабе слаўнае імя. Быў я на тым сойме паслом ад Слонімскага павета.

На Святкі таго года ЯМ кароль выехаў з Варшавы да Львова, каб разам з войскам, якое стаяла пад Глінянамі, рушыць ва Украіну, дзе з Божай успамогай быў бы разгромлены непрыяцель, але праз нашыя грахі да таго справа не дайшла. Перашкодзіла камісія ў Львове, якая забрала цэлыя два месяцы, iulium et augustum. Жаўнерам не плацілі, грошы з паветаў не даходзілі, бралі верх сваволя i частыя бунты, п'янства, распуста, i толькі пры канцы жнівеня выдалі трохі грошай войску, якое, стрыманае павагай да ЯМ караля, чакала заплаты. Мы рушылі на Украіну; яшчэ хапіла б нам часу застаць непрыяцеля знянацку, калі б ішлі прама, але не ведаю, з якой прычыны, - мы падаліся ў Галіч і, прастаяўшы там тыдзень, потым амаль шэсць тыдняў цягнуліся праз Падолле да Камянца. Асноўнай прычынай лічылася тое, што колькінаццаць тысяч казакоў з'явіліся пад Сучавай у Валахіі, даючы сукурс валашскай гаспадарыні, жонцы Лупула 129, якая ўкрылася там з дзецьмі без мужа, які быў пры Хмяльніцкім. I наш гаспадар Стэфан [136], былы лагафет, або канцлер, Лупула, захапіўшы дзяржаву, узяў сабе ў дапамогу князя Ракачы з Сяміградскай зямлі i здабываў Сучаву. Таксама i ЯМ кароль паслаў туды ў дапамогу мультанскаму гаспадару 130, колькі тысяч сваіх вояў [начале] з панам Кандрадам, палкоўнікам [137], спадзеючыся на тое, што пасля захопу Сучавы ўсе войскі прыйдуць дапамагчы нам [у барацьбе] з казакамі. Бо такія дамоўленасці былі са згаданымі панамі. Абсідыя Сучавы доўжалася да першых дзён кастрычніка; казакі, вымарачаныя голадам, здаліся на ласку ЯМ караля, прысягнулі, што не аб'яднаюцца з Хмяльніцкім, [i], адпушчаныя, пайшлі на Украіну. Даходзілі весткі, што не звязваліся з паўстанцамі, заставаліся па сваіх хатах. Ужо пачыналіся замаразкі, травы далёка вакол Камянца [былі] выкашаны. Кароль выступіў з войскам на Бар, a стуль у Брацлаўскі край [138], хочучы зачапіць непрыяцеля i пакінуць войска на зімоўку ў тым краі дзеля большых магчымасцей харчавання. Не паспелі зрабіць другі пасля Камянца прывал, як паведамілі, што xaн [139], паяднаўшы магутныя ардынкія сілы, ідзе на ЯМ караля. Давялося адступаць назад, паўз Камянец, пад Жванец. Там, на Днястры, на другім баку якога была Валашская [зямля] i замак Хоцін, паставілі ў прыдатным для абароны месцы лагер, дзе i ўгорцы былі ў распараджэнні ЯМ караля, i войску было зручней шукаць правіянту. Хмяльніцкі з ханам, паяднаўшыся, доўга стаялі пад Барам; татарскія загоны чынілі невыказныя спусташэнні на Валыні, на Палессі пад Пінскам i Берасцем. He давялося сысціся з ворагам у адкрытым полі, маючы ў зборы ці не апошнія сілы Рэчы Паспалітай, якімі праз усё лета i восень не было зроблена нічога. Так, мераючыся з язычнікамі i казакамі толькі вытрымкай, змарнавалі блізу трох месяцаў. Аж перад [святам] Божага Нараджэння прыслаў хан [пасланцоў], заклікаючы да перамоваў, месца для якіх было вызначана за дзве мілі ад Жванца, пад Камянцом. Татары адны вялі перамовы з панамі i сенатарамі, дэпутаванымі ЯМ каралём; Хмяльніцкі не азываўся i ні пра што не прасіў. Мір быў заключаны на словах. Хан пакляўся ў вернасці ЯМ каралю i Рэчы Паспалітай i ў гатовасці быць у ix распараджэнні, a таксама памагаць біць казакоў, калі тыя выйдуць з паслушэнства свайму Гаспадару. Нашыя абавязаліся аддаць яму дарункі. З абодвух бакоў далі закладнікаў: ад нас пана Ланцкаронскага, рускага ваяводу [140], i пана Алясніцкага, сына сандамірскага падкаморыя, ад хана важнага мурзу. Адразу пасля гэтага орды пайшлі ў Крым, a Хмяльніцкі толькі з дзесяццю тысячамі казакоў на Украіну. ЯМ кароль праз Львоў шчасліва вярнуўся ў Варшаву на вігілію Трох Каралёў [141]. Засталіся яшчэ нагайскія орды на Валыні. На загад ЯМ караля на ix разгром адправіўся з немалым палком ям. пан Ян Сапега, каронны польны пісар [142]. Спачатку ўдала наносіў язычнікам паразы, адбіраў ясыр, a потым, маючы пры сабе штосьці блізу паўтары тысячы вояў, неабдумана напаўшы ўначы на татарскі кош, быў разбіты, трапіў у няволю разам з братам, ям. панам Крыштафам Сапегам [143].

Кароткая гісторыя маёй фартуны наступная. Пасля смерці пана Крыштафа Хадкевіча, віленскага ваяводы, ваяводам стаў князь Радзівіл, жамойцкі староста, польны гетман ВКЛ [144]; жамойцкім [старостам] стаў ям. пан Юры Глябовіч, смаленскі ваявода. Смаленскую вакансію ЯМ кароль паабяцаў ям. пану Паўлу Сапегу, віцебскаму ваяводу, a віцебскую пажадаў аддаць мне. Прайшло нямала часу, пакуль ям. пан Глябовіч атрымаў пасаду жамойцкага старосты, якая з'яўляецца выбарнай 131. Стаўшы старостам толысі ў жнівені, падзякаваў ЯМ каралю за дадзеную пасаду. Толькі пасля гэтага ЯМ кароль паслаў пану Сапегу прывілей на смаленскае [ваяводства] згодна з даўнім абяцаннем, дадзеным на берасцейскім сойме, за якое ям. пан Сапега падзякаваў ЯМ каралю ў лісце, адпраўленым у Львоў. Калі [ўрад] віцебскага [ваяводы] застаўся цалкам ваканты, ЯМ кароль аддаў яго мне i прыняў прысягу. Таксама са Львова, куды прыбыў яшчэ in iulio (тады я суправаджаў ЯМ караля да лагера пад Камянцом), даў дазвол на ўключэнне мяне ў раду. За колькі дзён да святога Міхала [145] ям. пан смаленскі ваявода [146] невядома з якіх прычын адаслаў смаленскі прывілей назад каралю, пажадаўшы застацца віцебскім [ваяводам]. Справа новая i нечуваная. Дужа не спадабалася тое ЯМ каралю, i ён, бачачы, што я абабраны з усіх бакоў - бо [ўрад[ літоўскага пісара пасля мяне быў аддадзены ям. пану Станкевічу, жамойцкаму пісару [147], a [ўрад] віцебскага ваяводы нядоўга ў мяне гасцяваў - з міласцівай сваёй ласкі пажадаў даць мне Смаленск 132. Тое ўразіла не аднаго майго незычліўца, i асабліва моцна пана Пятра Вяжэвіча, амсціслаўскага падкаморыя, які, будучы падваяводам у Смаленску, прыкладаў вялікія намаганні, каб стаць ваяводам, i настроіў супраць мяне многіх у сенаце, якія ўсялякім чынам мяне няславілі i пагражалі соймам, хочучы спрацівіцца дыстрыбуце гаспадара. Дзеля ўласнай выгоды чыніў ён тую справу, але яны хутка апамяталіся i знеахвоціліся. Тады ён усклаў апошнюю надзею на шляхецкі стан: угаворваў, бунтаваў супраць мяне, пісаў, каб я не прыязджаў, пагражаючы замкнуць брамы. Але i гэтае сіло разарваў Госпад Бог: шляхта прыязджала, часта пісала, заклікаючы мяне прыехаць. I я, выдаўшы інатэсцэнцыю на 21 дзень снежня, выехаў у Смаленск, усклаўшы надзею на Бога. У мілі ад Смаленска сустрэлі мяне пасыльныя ям. пана Вільгельма Корфа, палкоўніка ЯКМ, які па ардынансе князя гетмана [148] прыйшоў у Смаленск i ўжо быў у яго мурах, з паведамленнем, што чакае мяне з расчыненымі брамамі. Таксама выехала грамадой шляхта, сустрэлі казацкія харугвы. I так, па провідзе Божым, я заехаў у муры.

Пан Вяжэвіч, расчараваўшыся ў шляхце, здаў пану Корфу нечуваная справа! - замак i ключы ад імя ям. пана гетмана, што дужа здзівіла караля; кіраваўся пры тым, аднак, i прыватным інтарэсам, бо хацеў вытаргаваць у мяне даніну, за якую цяпер судзімся 133. Пан Корф трымаў ключы на працягу тыдня, пасля чаго той самы Вяжэвіч прыслаў ix мне ад імя гетмана, a не ЯМ караля. Я прымаў ад імя ЯМ караля, робячы насуперак пану [Вяжэвічу] праз яго нянавісць да мяне хай мне Госпад Бог прабачыць. Пасля гэтага ён затрымаў пры сабе харугву, якая здаўна належала смаленскім ваяводам i пераходзіла мне на моцы права 134. Праз такое вострае церне інвідыі ў скрыгатлівых зубах зласлівых людзей прыйшоў я цэлы, з ласкі Божае, да кіравання тым ваяводствам, жорстка спустошаным панам Храпавіцкім, смаленскім харужым [149], які быў скарбовым дваранінам для збору падаткаў. На зло былі абабраныя сяляне, інтрата i дзякла выбраныя так, што я мусіў харчавацца на бруку.

У той час маскоўскі цар [150], маючы гатовае войска, па звычаі гэтага падступнага народа выявіў яўнае жаданне парушыць вечны мір, [заключаны] пад прысягай. Смаленск увесь час быў пад пагрозай муры не даведзеныя да ладу, пяхота не аплачана, замак не мае правіянту; для маіх неадпаведных сіл [места] стала нязносным цяжарам, які толькі сам Бог можа ўтрымаць сваёй усемагутнай рукой, ратуючы мяне, сваё слабое стварэнне, у далейшых цяжкасцях, якія набліжаюцца.

Адпраўлены з-пад Камянца ад ЯМ караля ў апошні [дзень] верасня, выехаў я з ям. панам мазырскім падкаморыем, маім братам [151], якога ЯМ кароль пасылаў з драгунскім палком пад Сучаву, пад камандаваннем пана Генрыха Дэнгофа, у дапамогу валашскаму гаспадару [152]. У яго бытнасць там нашыя штурмавалі Сучаву, але няўдала, бо казакі мужна абараняліся, прычыняючы нашым немалую шкоду.

У 1654 годзе прызначыў кароль на die 11 februarii шасцітыднёвы сойм у Варшаве 135; цяпер, калі ён адбываецца (і дай Божа, каб паспяхова скончыўся), здраднік Хмяльніцкі ўпусціў да сябе маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, які, прыняўшы яго ў якасці падданага, насуперак вечнаму міру, без усялякай прычыны, не абвясціўшы ЯМ каралю вайны, падступна захапіў Кіеў, Чарнігаў i мноства ўскраінных замкаў 136. Таму, маючы ад нашага Створцы новую кару неспакой, чакаем Божага злітавання, гледзячы, што будзе далей, паколькі яшчэ нічога здрайца маскаль з яго войскам не распачынаў. Прысылаў у мінулым годзе да ЯМ караля вялікіх паслоў 137 у Львоў, патрабуючы больш суворага дэкрэта супраць тых, хто быў суджаны за яго тытулы, пра што я згадваў вышэй. Але i цяпер ім паказалі, што Рэч Паспалітая разглядала тыя справы па такім законе, якім карыстаецца адвеку i па якім прысягаюць польскія каралі. Нагадвалі, здрайцы, пра Хмяльніцкага, каб ЯМ кароль паводзіўся з ім згодна са збораўскай дамовай i не ўціскаў рускай веры. На што атрымалі годны адказ, што Хмяльніцкі двойчы парушыў збораўскія дамоўленасці крывапрысяжствам, сам рабуе цэрквы схізматыкаў, забівае папоў, аддае татарам i даўно ўжо з'яўляецца бязбожным бусурманінам. Выглядала на тое, што яны былі задаволены зразумелымі довадамі наконт таго здрадніка. Абяцалі, што ям. цар адгэтуль будзе лічыць яго здраднікам i дапаможа ЯМ каралю яго перамагчы. Паслы пацвердзілі складаннем прысягі, што цар не думае пра вайну, але падступны народ паводзіцца іначай. Цар парушае прысягу, навек дадзеную яго бацькам, Міхаілам Фёдаравічам, перад Богам. Папомсці, Божа, яўнаму вераломцу за нашую крыўду!

ЗАПІСЫ З СОЙМА ШЧАСЛІВАЙ КАРАНАЦЫІЯКМ У КРАКАВЕ, РАСПАЧАТАГА IANUARII 19-ГА ДНЯ 1649 ГОДА

Пахаванне святой памяці ям. караля Уладзіслава IV было 15 ianuarii, на дзень пазней тэрміну, вызначанага in actu іпterregna [153]. Цела суправаджалася з каралеўскай помпай [154] ад [касцёла] Дзевы Марыі да [касцёла] святога Станіслава.

16-га дня eiusdem, у адпаведнасці з цырыманіялам, ЯМ кароль, складаючы прынятае сярод польскіх каралёў абяцанне святому пакутніку, пабываў пасля абеду ў касцёле на Скалцы, дзе добры i праўдзівы пастыр праліў кроў за праўду, якой выкрываў эксцэсы караля Баляслава Смелага 138.

17-га дня адбылася паспяховая каранацыя, перад якой pontificaliter [155] убраны ЯМ кароль прысягнуў ля алтара канфірмацыю нашых правоў i вольнасцяў.

19-га дня пачалі мы сойм у імя Божае, але новым парадкам, бо калі я, як звычайна, сабраўся быў раздаваць галасы на маршалка, азваліся ад Мазавецкага ваяводства, што не могуць вылучацца тыя, хто castris desertis [156] уцёк з-пад Піляўцаў. A зрабілі тое in odium personae [157] ям. пана Любамірскага, кракаўскага старосты [158], якога praesenserun [159] аспірантам на жазло. Пасля працяглага галасу cesserunt на час cum protestcitione [160]. Tandem, калі я раздаваў галасы, сышліся ў спрэчцы паслы ад Рускага ваяводства, адны абраныя ў Варшаве, a іншыя ў рускіх землях in loco competenti [161]. Звярнуліся in iudicium [162] палаты, выйгралі тыя, хто быў абраны ў Перамышлі 139. Калі пачалі пасяджэнне, recruduit мазавецкая ітрогtantia [163], не хацелі дапусціць абрання маршалка, які быў particeps fugacitatis [164] з-пад Піляўцаў, над чым laboratum [165] да самага позняга diei 20. Re infecta solute sessio [166].

21-ы дзень. Свята святой Агнешкі, сесіі не было.

22-і дзень. Мазуры па-ранейшаму ўпарцяцца, аднак узялі пернактату [167] да суботы.

23-і дзень. Патрабавалі, каб усе сентэнцыі [168] былі ітэраваныя, каб stipilata manu [169] асудзіць на тым сойме пілявіцкіх жаўнераў, уся палата дапамагла urgere [170], каб in casum [171] [абрання] маршалкам таго, хто criminis fuga partieiparet [172], калі давядзецца яму дзейнічаць in facie Рэчы Паспалітай, адразу прызначаўся другі субстытут, да патрабавання чаго далучыліся паслы ад Люблінскага i Брацлаўскага ваяводстваў. Калі скончылі rationibus, a хутчэй praecibus [173] такое цяжкае процістаянне, i я, пачаўшы ад Рускага ваяводства, на якое выпала жэрабя, збіраў крэскі «за», выказаліся ўсе (апрача двух з Брацлава i Любліна) за пана кракаўскага старосту, які solenniter адмовіўся ад тае функцыі, хаця быў fatigatus [174] просьбамі многіх. A таму пры амаль omnium consensus [175] я пачаў зноў з Кракаўскага ваяводства. Тыя вырашылі пацягнуць з абраннем маршалка да панядзелка (ąuoniam ad vespera sciebatur [176]), на што было строгае fremitus [177] i пратэстацыі Падолля, Валыні, Любліна, Брацлава: калі сёння ж не назавем другога, больш не вернемся ў палату, a cum protestationibus [178] раз'едземся na дамах. He дапамог усталяванню парадку i пан Карыцінскі, асвенцімскі староста, бо, пачаўшы адразу ad media [179] [гаварыць], што яго per taedium [180] позняга часу non attente [181] слухаюць, сказаў: «Бадай таго забілі, хто мяне не слухае». Усё яшчэ страшэнны галас; няшчыра выказаў пратэст люблінскі пасол Служэцкі [182]; i так cum sum­ma indignatione [183] разышліся. Добры Езу, дай згоды i любові грамадству дзеля паратунку нашай Айчыны, якая гіне!

24-ы дзень. Нядзеля.

25-ы дзень. Дзень навяртання святога Паўла быў паспяховы, бо мы, рана пачаўшы пасяджэнне, без усялякага адкладання абралі маршалкам пана Дуброўскага, перамышльскага падкаморыя. A я, цэлы тыдзень трымаючы ўзрушанае faciem [184] палаты, tandem з ласкі Божай звольнены, заняў сваю ваяводскую пасаду.

26-га пайшлі мы прывітаць ЯКМ. Каронны канцлер [185] унёс прапанову, падаўшы in deliberationem [186] [пытанне пра] сялянскую вольніцу, не да канца ўтаймаваную, хаця нашыя камісары [187] адправіліся да Хмяльніцкага. Нагадаў пра страшны для нас хаўрус казакоў з татарамі. Нагадаў адказ турэцкага візіра [188], які не адпрэчваў, што перакопскі хан [189] ваяваў з адабрэння i ведама цара [190], бо патрабаваў звычайных дароў, якія, затрыманыя надоўга, зноў схіляць яго да Польшчы. Нагадаў пра пасольства да маскоўцаў, шведаў i ў Порту. Пра правізію ЯМ каралевы [191], пакуль не атрымае actu in possessione [192] сваіх уладанняў, падлеглых рэфармаванню. Пра каралевіча Караля [193], каб Рэч Паспалітая дала яму рэкампенсацыю за вояў, якіх ён падчас гэтай вайны ўтрымліваў in obseąuium [194] РП з немалымі для сябе выдаткамі. Пра капальню солі пад Вялічкай, на землях пана кракаўскага ваяводы [195], каб Рэч Паспалітая абмеркавала камутацыю [196].

27-ы дзень. Яснавяльможныя сенатары пачалі галасаванне, якое доўжылася да ianuarii 30-га дня, таму i другі тыдзень сойма прайшоў sine fructu.

31-ы дзень. Нядзеля.

У першы дзень februarii пайшлі мы, secundum legem [197], да ЯМ караля, каб загадаў запатрабаваць ад князя Заслаўскага [198], прызначанага на канвакацыі правадыра exercitus [199] Рэчы Паспалітай, рэляцыі пра ўцёкі з-пад Піляўцаў, якія наклалі на польскі народ нязмыўную in omnen posteritatem [200] ігнамінацыю [201]. Рэляцыю чыталі ў пісьмовым выглядзе, бо князь адмовіўся праз слабы голас. Усю віну ўсклаў на непаслухмяных палкоўнікаў, якія, pares potentia [202] яму, не хацелі ісці ў бой пад яго камандаваннем, i назваў пана Тышкевіча, кіеўскага ваяводу [203], ды [паведаміў,] што ўсе раілі адступіць, як толькі прыйшла арда, i што ён быў апошні, хто з'явіўся на тую нараду. Назваў i пана Радзяёўскага, ломжынскага старосту [204], што ён першы параіў, не шкадуючы вазоў i маёмасці, ратаваць такое мноства вялікіх людзей, ачольнікаў Рэчы Паспалітай, i меў напагатове ў якасці правадніка нейкага Байбугу. Азваўся лампінскі староста, назваўшы тое adnlterinam relationem [205] (што прывяло да вялікага motus i строгай вымовы ад ЯМ караля, выказанай праз маршалка); князь павінен быў адкласці на дэляцыю [206] тых, якія principes fugacitatis [207] былі. Чыталі senatus considta з часоў святой памяці ЯМ караля пра пасольства ў Масковію, пра перамовы са шведамі, пра казацкія забурэнні, што ЯМ кароль хацеў ix спыніць прызначэннем камісіі; позні час не дазволіў [чытаць] даўжэй. Прачыталі ліст ад пана Кісяля, брацлаўскага ваяводы, другі - для камісіі да Хмяльніцкага - з данясеннем пра гатовае казацкае войска i просьбай, каб exules [208] не ўрываліся ў хаты i перадусім устрымліваліся ад помсты падданым, каб той ліст мог прынесці Айчыне хоць якое суцяшэнне.

2-га febritarii. Свята Найсвяцейшай Дзевы Грамнічнай.

3-і i 4-ы дзень. Прускія землі просяць дазволіць ім індыгенат [209] i раздаванне вакансій паводле закона antę omnia [210]. Таксама contumacite [211] былі адменены дэкрэты, выдадзеныя ў прускіх уладаннях[на гэта] патрацілі два дні.

5-ы дзень. Прызначыўшы дэпутатаў у справах артылерыі, абароны, скончылі сесію. Парушаючы solemnitatem iuris [212] пра канклюзію сойма, не былі мы наверсе, у ЯМ караля, a гэта прыклад непавагі да закона.

6-ы дзень. Чыталі пілявіцкую канстытуцыю, каб на наступны сойм былі выкліканы ўсе, то бок ваяводы i кансіліяры. Вялікім галасам i нязгодай скончылася сесія.

7-ы дзень. Нядзеля.

8-ы дзень. Была гаворка пра тую ж канстытуцыю, i многія пытанні ўздымаліся sine fructu, бо надышоў вечар.

9-ы дзень. Не даўшы згоды ні па адным законе, пайшлі мы развітацца з ЯМ каралём, але нас уцягнулі ў далейшую пралангацыю на 10-ы дзень, да чаго схіліла не толькі ргаеsens calamitas [213], але i просьба ЯМ караля.

10-ы дзень. Адклаўшы ўсё, у гэтыя дні дамаўляемся пра абарону, i не скончыўшы, адклалі на 12-ы дзень.

[Ha] 12-ы дзень яшчэ не дайшло да канклюзіі: пачаўшы ад паўдня i [празасядаўшы] ўсю ноч, пад самую раніцу 13-га дня скончылі сойм. Вызначыліся толькі з абаронай i ўнутраным парадкам circa iuditia [214] Кароннага Трыбунала i Скарбовага ў Літве, што падрабязна апісваецца ў адпаведнай канстытуцыі. Notandum тое, што пілявіцкую справу, contra menten [215] усіх ваяводстваў, не дазволілі in volume intrare legum [216], a менавіта трымальнік вялікай кароннай пячаткі [217].

Пераклад на беларускую мову - Бразгуноў А. У.


Пераклад падаецца na выданні: Pamiętniki Filipa, Michała i Teo­dora Obuchowiczów : 1630-1707 / pod redakcją Andrzeja Rachuby ; opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa, 2003. S. 209-285.


1 У рукапіснай копіі помніка пададзены наступны загаловак: «Копія дыярыуша, пісанага ўласнай рукой годнага памяці я[сна]в[яльможнага] Казіміра Піліпа Абуховіча, войскага Мазырскага павета, маршалка рыцарскага кола падчас элекцыі караля Яна Казіміра, post вялікага пісара ВКЛ, віцебскага ваяводы, post смаленскага».

2 Галоўны Трыбунал ВКЛ, вышэйшы апеляцыйны суд, разглядаў справы ў Вільні для т. зв. літоўскіх земляў, a таксама ў Наваградку i Менску (папераменна раз на два гады) для т. зв. рускіх земляў.

3 Казацкі бунт пад кіраўніцтвам Тараса Федаровіча скончыўся тым, што гетман С. Канецпольскі на працягу трох тыдняў трымаў у аблозе ix лагер пад Пераяславам, пасля чаго 8 VI 1639 г. быў адноўлены нявыгадны для казакоў Курукоўскі мір.

4 Сойм працягваўся з 29 I па 13 III 1631 г.

5 Канстанцыя Габсбург памерла 10 VII 1631 г. Першай жонкай Жыгімонта III была Ганна Габсбург, старшая сястра Канстанцыі.

6 Фрагмент зблытаны. Гаворка пра Юрыя Збаражскага, a не яго брата Крыштафа, які быў каронным канюшым.

7 Фрагмент зблытаны. Дата (люты 1631 г.) не суадносіцца з датамі смерці Жыгімонта III (30 IV 1632 г.) i Канстанцыі Габсбург (10 VII 1631 г.).

8 Асноўныя турэцкія сілы на чале з султанам з'явіліся пад Хоцінам у канцы жнівеня 1621 г. Змаганне з войскам Рэчы Паспалітай, якое схавалася ў абозе, доўжылася ўвесь верасень. 9 кастрычніка быў падпісаны мір з Турцыяй.

9 Гэта была апошняя бітва праслаўленага палкаводца, у якой ён камандаваў паяднанымі сіламі Кароны i ВКЛ.

10 Вайна за Смаленск адбывалася ў 1632-1634 гг.

11 П. Абуховіч зблытаў храналогію падзей: няўдалы замах адбыўся 15 лістапада, a пакаранне Міхала Пякарскага 27 лістапада падчас сойма, які працягваўся з 3 XI па 11 XII 1620 г.

12 Схізматыкамі ў ВКЛ называлі праваслаўных. У дадзеным выпадку пад схізматыкамі маюцца на ўвазе наогул некаталікі.

13 Гаворка пра т. зв. Сандамірскі рокаш 1606-1607 гг., выступленне шляхты пад кіраўніцтвам Мікалая Забрыдоўскага супраць палітыкі караля. У гістарыяграфіі рокаш вядомы таксама як рокаш Забрыдоўскага.

14 Канвакацыйны сойм працягваўся з 22 VI па 17 VII 1632 г.

15 Элекцыйны сойм адбываўся з 22 IX па 15 XI 1632 г.

16 Пра такія запісы на сёння нічога невядома.

17 Каранацыйны сойм доўжыўся з 08 II па 17 III 1633 г., a сама каранацыя адбылася 6 лютага.

18 Леў Сапега памёр 07 VII 1633 г.

19 Гаворка пра віленскую канвакацыю 02-11III 1634 г.

20 Капітуляцыя Шэіна пад Смаленскам адбылася 25 II 1634 г.

21 Суліма захапіў яшчэ недабудаваную крэпасць Кудак улетку 1635 г.

22 Першым камендантам кудацкага гарнізона з прыкладна 200 чалавек быў француз, вайсковы інжынер Жан дэ Марыён.

23 П. Абуховіч памыляецца. Суліма быў пакараны ў Варшаве адразу пасля заканчэння надзвычайнага сойма, пасяджэнні якога адбываліся 21 XI - 09 XII 1635 г., пры тым у наступным, 1636 г., пасяджэнняў сойма не было.

24 Цэцылія Рэната была дачкой імператара Фердынанда II Габсбурга, a не імператрыцай.

25 Сойм засядаў з 10 III па 02 V 1638 г.

26 У сярэдзіне жнівеня кароль з каралевай адправіліся на воды ў Бадэн, дзе затрымаліся да пачатку кастрычніка 1638 г.

27 Сустрэча адбывалася 22-24 X 1638 г. у Нікальсбургу (Мікулаве) у Маравіі.

28 Каралевіч быў арыштаваны 10 V 1638 г. у порце Тур-дэ-Бук пад Марсэлем мясцовымі ўладамі ад імя намесніка Праванса Луі Эмануэля дэ Валуа i перабываў у няволі да лютага 1640 г.

29 У 1635 г. пачалася т. зв. трыццацігадовая вайна Францыі з Іспаніяй, якая была хаўруснікам Святой Рымскай Імперыі.

30 Ян Казімір Вазаў 1635 г. атрымаў камандаванне толькі адным палком кірасіраў, з якім удзельнічаў у бітвах з французамі i шведамі.

31 Сойм працягваўся з 5 X па 16 XI 1639 г.

32 Шасцітыднёвы (звычайны) сойм павінен быў адбывацца раз на два гады, пры неабходнасці праводзіўся надзвычайны сойм. Аднак ад пачатку панавання Уладзіслава IV (1633) да 1639 г. адбылося 8 соймаў абодвух відаў, што i спарадзіла незадавальненне шляхты.

33 П. Абуховіч звязвае зрыў сойма з суперніцтвам паміж канцлерам Пятром Гэмбіцкім i падканцлерам Ежы Асалінскім, які скарыстаўся тым што Гэмбіцкі, атрымаўшы ад караля мехаўскае, тынецкае i свентакшыскае абацтвы, не хацеў адмаўляцца ад плоцкага прабоства.

34 Бацька Якуба Якабсона, таксама Якуб, атрымаў Новы Двор, які складаў частку каралеўскай Мальбаркскай эканоміі, у 1625 г. у якасці закладу. У 1639 г. маёнтак перайшоў сыну.

35 З 1629 г. сабовідзкім старостам быў гданскі месціч Герард Прон (Брым).

36 Якаб Кетлер стаў князем Курляндыі i Семігаліі ў 1642 г. пасля бяздзетнага стрыя. ГІасодьская палата выставіла каралю прэтэнзіі, што, нягледзячы на ранейшыя пратэсты шляхты, ён ухваліў прызначэнне Я. Кетлера замест таго, каб далучыць Курляндыю да Рэчы Паспалітай.

37 Вільгельм Кетлер, бацька Якаба, разам з братам Фрыдрыхам у 1594-1617 г. быў сукіраўніком Курляндыі. За забойства ў 1615 г. кіраўнікоў апазіцыі Магнуса i Готарда Нольдэнаў кароль Жыгімонт III Ваза пазбавіў яго ўлады i асудзіў на выгнанне.

38 На сойме 1569 г., на якім была падпісана т. зв. Люблінская унія, гарантавалася права князёў пераважна нашчадкаў паноўных у ВКЛ дынастый Рурыкавічаў i Гедымінавічаў на карыстанне княскім тытулам. Канстытуцыя сойма 1638 г. «Пра іншаземныя тытулы» забараніла гродзкім i земскім канцылярыям згадванне арыстакратычных тытулаў у дакументах дзеля захавання роўнасці шляхецкага стану.

39 Сойм адбываўся з 19IV па 01 VI 1640 г.

40 Гаворка пра касцёл Міхала Арханёла пры жаночым кляштары бернардынак, які быў фундаваны Львом Сапегам i з'яўляўся сямейнай пахавальняй гэтага роду. Кальвінскі збор, які знаходзіўся па суседстве i апекуном якога былі Радзівілы біржанскай лініі, з'яўляўся галоўнай святыняй гэтай канфесіі ў ВКЛ. Апісанае здарэнне адбывалася паміж 4 i 7 X 1639 г. МіністрЯн Юрскі пасля асуджэння яго соймавым дэкрэтам на смерць уцёк у 1640 г. у Прускае княства.

41 Камісія засядала з 19 I па 15 II 1640 г. У яе склад ад Сената кароль уключыў віленскага бпа Абрагама Войну, віленскага вду Крыштафа Радзівіла, троцкага вду Януша Скуміна-Тышкевіча, троцкага кашт. Мікалая Кішку, менскага кашт. Гедэона Дуніна-Раецкага, падканцлера Стафана Паца, надворнага маршалка Казіміра Льва Сапегу, в. пісара i каад'ютара віленскага бпа Марцыяна Трызну. Сакратарамі камісіі былі Баўтрамей Цяшынскі, ашмянскі маршалак Тамаш Волан i Піліп Казімір Абуховіч.

42 У ВКЛ апасаліся, што падчас складання прысягі манашкамі ў Вільні пачнецца збройнае процістаянне паміж прыхільнікамі Крыштафа Радзівіла (правадыром кальвіністаў) i яго палітычным апанентам, пляменнікам Казімірам Львом Сапегам.

43 У дадзеным фрагменце зблытаны звесткі з 1640 i 1641 г. У 1640 г. соймаў не было. Аўтар быў паслом ад Мазырскага павета на сойме 1641 г., які адбываўся з 20 VIII па 04 X 1641 г.

44 Фрыдрых Вільгельм Гогенцолерн склаў прысягу ў якасці прускага князя 07 X 1641 г.

45 Ва Уяздаве знаходзіўся невялічкі палац Вазаў.

46 Вызваленне каралевіча Яна Казіміра адбылося 25 II 1640 г.; у Гданьск ён прыбыў 30 травеня т. г.

47 Надзвычайны сойм засядаў з 11 па 26 II 1642 г.

48 Гаворка пра свята Спаслання Святога Духа (народная назва Сёму ха, паколькі свята адзначаецца праз сем тыдняў пасля Вялікадня), якое ў 1642 г. прыпала на 29 травеня. Вяселле каралеўны адбывалася 8-9 VI 1642 г.

49 Пасяджэнні сойма адбываліся з 12 II па 29III 1643 г.

50 Канстытуцыя «Абарона Смаленска».

51 Вясёлая думкараспаўсюджаная назва прыёму з расгііццём алкагольных напояў.

52 Аляксей Міхайлавіч Львоў-Яраслаўскі меў вялікі досвед у дыпламатыі: у 1621 г. ён узначальваў пасольства ў Данію, у 1634 быў адным з камісараў на мірных перамовах у Палянаве, у 1635 i 1644 ачольваў пасольствы ў Рэч Паспалітую. Уваходзіў у кола фаварытаў цара Аляксея Міхайлавіча.

53 Рыгор Гаўрылавіч Пушкін, царскі фаварыт. У 1650 г. паўторна пабываў з пасольствам у Рэчы Паспалітай у якасці ніжагародскага намесніка.

54 Невель быў далучаны да ВКЛ паводле Дэвулінскага трактата 1619 г.

55 Трубецк (пазнейшы Трубчэўск) быў далучаны да ВКЛ паводле Дэвулінскага трактата 1619 г.

56 Сойм засядаў з 13 II па 27 III 1645 г.

57 Разам са Станіславам Моклакам.

58 Вальдэмар Хрысціян ціль Шлезвіг-Гальштэйн, сын караля Даніі Хрысціяна IV. Па шляху ў Маскву гасцяваў у 1643 г. у Вільні ў караля Уладзіслава IV. У 1655 г. зноў прыбыў у Рэч Паспалітую як палкоўнік шведскага войска; у 1655 г. памёр у Любліне.

59 Людавіка Марыя была дачкой князя Мантуі i Манферата Карла Ганзага, з 1637 г. тытулавалася княгіняй дэ Нэвер.

60 Шлюб быў заключаны 11III 1646 г. у варшаўскім калегіуме св. Яна ў прысутнасці папскага нунцыя Жана дэ Тарэ.

61 Насамрэч шлюб не працягнуўся i двух месяцаў (161- 11 III 1646).

62 Пасля Станіслава Канецпольскага 04 IV 1646 г. кракаўскім кашт. стаў Якуб Сабескі, a не Станіслаў Любамірскі.

63 Сойм засядаў з 25 X па 08 XII 1646 г.

64 Разам з Самуэлем Зянковічам.

65 ...заняць ФермапілыўГрэцыі-г. зн. выявіць адвагу ў процістаянні з ворагам. Фермапілы - горная цясніна, пры якой у 480 г. да н. э. адбылася знакамітая бітва грэкаў з персідскім войскам; праз Фермапілы праходзіў шлях у Цэнтральную Грэцыю.

66 «Пра найманне новага войска i роспуск [старога] ў Кароне i ў ВКЛ», «Інкарпарацыя Лоева i Любеча ў ВКЛ».

67 Адзіным сынам князя Пятра Юрыя (Вігунта) Трубяцкога быў непаўнагадовы на той час Юры, які ў 1656 г. па жаданні стрыечнага дзеда, баярына Аляксея Мікітавіча Трубяцкога, пераехаў у Маскву.

68 На той час Інфлянты ўжо былі падзелены на тры часткі: шведскую, літоўска-польскую i падпарадкаваную Рэчы Паспалітай у якасці феода Курляндыю. У дадзеным выпадку гаворка пра шведскую частку, захопленую ў Рэчы Паспалітай.

69 Італьянскі дваранін Джавані Цьепола пазнаёміўся з будучым каралём падчас яго побыту ў Венецыі ў 1624 г. Пазней Дж. Цьепола наведваў Рэч Паспалітую ў 1633 i 1637 гг., a ў 1645-1646 гг. прыбыў у якасці пасла Венецыянскай рэспублікі.

70 Вайна Турцыі з Венецыяй працягвалася з 1645 па 1669 г.

71 Каралевіч Жыгімонт Казімір Ваза памёр 9 жнівеня, a не на пачатку верасня 1647 г.

72 Насамрэч гэта быў пярэдадзень свята Спаслання Святога Духа (Сёмухі), a не Унебаўзяцця, якое прыпадала на 11 травеня таго ж года.

73 Багдана Зіновія Хмяльніцкага.

74 Бітва на Жоўтых Водах (на поўдні Кіеўскага ваяводства) адбылася паміж 11 i 15 V 1648 г.

75 Kap. армія была разгромлена пад Корсунем (поўдзень Кіеўскага ваяводства) 26 V 1648 г.

76 Сандамірскі ваявода Дамінік Уладзіслаў Заслаўскі-Астрожскі, кар. падчашы Мікалай Астрарог i кар. харужы Аляксандр Канецпольскі, прызначаныя камандуючымі (рэгіментарамі) пасля таго, як абодва кар. гетманы трапілі ў татарскую няволю.

77 У рукапісе памылкова: Любамірскі.

78 Канвакацыйны сойм працягваўся з 16 VII na 1 VIII 1648 г.

79 Разам са Стафанам Францкевічам-Радзымінскім.

80 Кіева, Брацлава г. зн. Кіеўскага i Брацлаўскага ваяводстваў.

81 Гэта былі: брацлаўскі вда Адам Кісель, пярэмышльскі гіадкаморы Францішак Дубраўскі, пазнанскі падстолі Аляксандр Сельскі, мазырскі падкаморы Тэадор Міхал Абуховіч.

82 Элекцыйны сойм адбываўся з 06 X па 25 XI 1648 г.

83 Баі пад Піляўцамі адбываліся з 21 па 23 IX 1648 г.

84 Аблога Львова Б. Хмяльніцкім адбывалася 06-26 X 1648 г.

85 Аблога Замасці адбывалася 06-21 XI 1648 г.

86 Андрэй Мокрскі быў выкладчыкам рыторыкі ў езуіцкім калегіуме ў Луцку, дзе, праўдападобна, i пазнаёміўся з Багданам Хмяльніцкім, які часта адпраўляў яго ў якасці пасла да станаў Рэчы Паспалітай i абранага караля падчас элекцыі 1648 г.

87 Вавельская катэдра носіць імя свсв. Станіслава i Вацлава.

88 Каранацыйны сойм у Кракаве працягваўся з 191 па 14II 1649 г.

89 Нa версе у зале сената падчас супольнага пасяджэння трох соймавых станаў (караля, сената i пасольскай палаты).

90 Ежы Асалінскі быў правадыром т. зв. партыі міру, якая выступала за вырашэнне казацкай праблемы шляхам перамоваў, i палітычным праціўнікам Ераміі Вішнявецкага, правадыра т. зв. партыі вайны.

91 ...панскіх харугваў - прыватных аддзелаў розных паноў.

92 Падзеі адбываліся ў ліпені-жнівені 1649 г. вакол абароннага лагера кар. войска пад Збаражам.

93 бунчукі з хвастамі - татарскія аддзелы, якія выкарыстоўвалі бунчукі (пукі валосся з конскіх хвастоў) у якасці адзнакі ўлады сваіх кіраўнікоў.

94 Зыгмунт Дэнгоф прабыў у Крыме ў якасці закладніка да сакавіка 1650 г.

95 Параза ў бітве пад Зборавам сталася 15 VIII, a перамовы, якія скончыліся т. зв. Збораўскім мірам, адбываліся 17-19 VIII 1649 г.

96 Да гэтага кіеўскі праваслаўны мітрапаліт не ўваходзіў у склад сената, дадзенай прывілеяй карысталіся выключна каталіцкія біскупы.

97 Сойм працягваўся з 22 XI 1649 г. па 13 1 1650 г.

98 Падымны падатак у Кароне быў уведзены надзвычайным соймам 1529 г., у ВКЛ першы рэестр выплаты падымнага быў зацверджаны соймам 1649/1650 г.

99 Ужыванне дадзенага азначэння стасоўна Сільвестра Косава сведчыць пра тое, што П. Абуховіч быў праціўнікам узноўленай фармальна ў 1620 г. (фактычна ў 1635 г.) ерархіі Кіеўскай мітраполіі Праваслаўнай царквы.

100 Сільвестр Косаў адмовіўся засядаць у сенаце праз адкрыта варожае стаўленне да сябе з боку каталіцкіх ерархаў.

101 Да шлюбу дайшло толысі 30 VIII 1650 г.

102 Ежы Асалінскі быў паслом да імператара Фердынанда II у 1636 г., у Англію ў 1621 г., да папы Урбана VIII i ў Венецыю ў 1633 г.

103 Сойм засядаў 05-24 XII 1650 г.

104 Крыштаф Абрынскі быў родным братам жонкі П. Абуховіча і, адпаведна, яго шваграм.

105 Кітайгарад раён Масквы на поўдзень ад Крамля. Тут знаходзіўся Пасольскі двор месца перабывання замежных паслоў.

106 28-30 VI 1651 г. пад Берастэчкам адбылася пераможная бітва над войскам Б. Хмяльніцкага.

107 Звесткі пра падобны дыярыуш адсутнічаюць.

108 Падчас кампаніі 1651 г. літоўскае войска пад камандаваннем Януша Радзівіла, якое ў папярэднія гады дасягнула значных поспехаў у барацьбе з казакамі i сялянскім рухам у Беларусі, разбіла коргіус Мартына Нябабы пад Лоевам, a потым заняло Кіеў.

109 Пагадненне ў Белай Царкве было падпісана 28 IX 1651 г.

110 Фабрыцыі - рымскі род, вядомы сваімі непарушнымі прынцыпамі i ахвярнасцю для Айчыны.

111 Насамрэч пытанне пра царскія тытулы было ўзнята пасольствам братоў Рыгора i Сцяпана Пушкіных у першай палове 1650 г.

112 Пасяджэнні сойма адбываліся з 261 па 11 III 1652 г.

113 Альжбета Слушка атрымала вялікую спадчыну гіа першым мужу, Адаму Казаноўскім, які памёр бяздзетны, a таму была надзвычай прыцягальнай партыяй. Яе замужжа з Радзяёўскім, які падазраваў ж. у рамане з каралём, скончылася працэсам скасавання шлюбу, распачатым у 1651 г. i завершаным у 1663 г.

114 Рашэннем маршалкоўскага суда ад 20 I 1652 г. Радзяёўскі быў пазбаўлены ўсіх урадаў i асуджаны на смерць за абразу вялікасці. Аднак ён уцёк з краіны i пазней аб'явіўся ў Швецыі ў якасці дарадцы караля Карла X Густава падчас яго нашэсця на Рэч Паспалітую (16551660). У 1661 г. Радзяёўскі вярнуўся на радзіму, a ў 1662 г. быў памілаваны.

115 У Пятркове (цяпер Пётркаў-Трыбунальскі) адбываліся пасяджэнні Kap. Трыбунала; месцам пасяджэнняў Літ. Трыбунала быў Наваградак.

116 на верх - тут: у сенатарскую палату, якая знаходзілася наверсе (унізе была пасольская палата) у Вавельскім замку.

117 Г. зн. ад Упіцкага павета Троцкага ваяводства.

118 ...былі i большыя дуды, якія гудзелізаменшымі пішчалкамі - г. зн. за імі стаялі іншыя, больш магутныя сілы. Верагодна, у сканчэнні сойма былі зацікаўлены Аляксандр Людвік Радзівіл, дзяржаўца Шавельскай эканоміі, i кароль.

119 Справа была ў памылках у тытулаванні цара няправільныя назвы, недапушчальныя скароты надзвычай разбудаванай тытулатуры, парушэнне парадку пералічэння зямель i г. д.

120 Трактат, падпісаны ў Белай Царкве 28 IX 1651 г.

121 Камісарамі ад Рэчы Паспалітай былі: гнезненскі кашт. Ян Ляшчынскі, хэлмскі кашт. Збігнеў Гарайскі, лідскі ста Аляксандр Крыштаф Нарушэвіч i мітаўскі намеснік Георг Фішар.

122 Надзвычайны сойм засядаў з 23 VII па 18 VIII 1652 г.

123 Бітва пад Батогам адбылася 02-03 VI 1652 г. i скончылася цяжкай паразай кар. арміі.

124 Станіслаў «Рэвера» Патоцкі не быў братам Мікалая Патоцкага, аднак даводзіўся яму далёкім сваяком.

125 Адам Кісель быў не кракаўскім, a кіеўскім ваяводам менавіта гэтую пасаду прыняў пасля яго Станіслаў Патоцкі.

126 Першы ў гісторыі Рэчы Паспалітай сойм на тэрыторыі ВКЛ адбываўся з 24 III па 18 IV 1653 г.

127 Стэфан Георге, малдоўскі лагафет (вялікі канцлер) Базыля Лупу i адначасова швагер Мацвея Бесараба. Панаваў у Малдове як Георг I Стэфан.

128 Гаворка пра паразу казакоў пад кіраўніцтвам Цімоша Хмяльніцкага пад Тыргавіштэ 17 V 1653 г. у Валахіі (Мультанах).

129 Гаворка пра другую ж. гаспадара Базыля Лупу, невядомую па імені дачку чаркескага ваяводы Мурзака.

130 Абуховіч памыляецца, бо з папярэдняга сказа вынікае, што гаворка пра малдаўскага гаспадара Георга I Стэфана, a не пра мультанскага ваяводу Мацвея Бесараба.

131 Урад генеральнага жамойцкага старосты з'яўляўся выбарнай пасадай. Кароль мог прызначыць толькі кандыдата, абранага мясцовай шляхтай.

132 Прывілей на ўрад смеленскага ваяводы для П. Абуховіча дадзены 25 IX 1653 г. у лагеры пад Камянцом-Падольскім.

133 Судовая справа вялася па пытанні прыналежнасці маёнтка Зункова.

134 Звычайна ў кожным ваяводстве харугва (сцяг) належала харужаму, аднак для Смаленскага ваяводства харугва была створана ў час (1569 г.), калі там не было ўраду харужага, таму харугвай апекаваўся вда.

135 Сойм засядаў 11 II 28 III 1654 г.

136 Гаворка пра т. зв. Пераяслаўскую раду (18 I 1654 г.), паводле якой маск. цар прыняў у падданства Багдана Хмяльніцкага з усёй Украінай, што азначала абвяшчэнне Масковіяй вайны Рэчы Паспалітай.

137 Гаворка пра пасольства Барыса Рапніна, Багдана Хітраво i Ерафея Алмаза, якія пабывалі ў Львове ў ліпені-жнівені 1653 г.

138 ...дзе добры i праўдзівы пастыр праліў кроў за праўду, якой выкрываў эксцэсы караля Баляслава Смелага. - Гаворка пра кракаўскага біскупа Станіслава са Шчапанова, нябеснага апекуна Польшчы, забітага ў 1079 г. на загад караля Баляслава Смелага (Шчодрага) у касцёле Св. Міхала на Скалцы (у той час прадмесце Кракава).

139 У палаце з'явіліся дзве групы прадстаўнікоў рускага сойміка адна была абрана ў Варшаве, другая ў Пярэмышлі (у вызначанай законам Судовай Вішні соймік не адбыўся праз казацкую пагрозу). У выніку галасавання (45 супраць 25) справу выйгралі прадстаўнікі пярэмышльскай групы.



[1] Жыгімонт III Ваза.

[2] Канстанцыяй Габсбург.

[3] Варожа, як вораг.

[4] Станістаў Канецпольскі.

[5] З пераменным поспехам.

[6] Аўстрыйская.

[7] Крыштафа Мікалая Сапегу.

[8] Міхаіл Фёдаравіч Раманаў.

[9] 29 верасня.

[10] Падаткаў.

[11] Крыштаф Радзівіл.

[12] Урачыста.

[13] Казіміру Льву Сапегу.

[14] Першае пасланне да Цімафея 6: 10.

[15] Фердынандам III Габсбургам, братам каралевы Цэцыліі Рэнаты.

[16] Людовіка XIII Бурбона.

[17] Яна Казіміра Вазу.

[18] Піліпа IV Габсбурга.

[19] Немагчымасці далучэння.

[20] Пятра Гэмбіцкага.

[21] Праз зайздрасць.

[22] Феод, ленны ўдзел.

[23] Бенядыкта Лісеўская.

[24] Назаўтра.

[25] У змяшаны (свецка-духоўны) суд.

[26] Ленную прысягу.

[27] Крыштаф Корвін-Гасеўскі.

[28] Нашчадкам.

[29] Падставы, прычыны.

[30] Да таго.

[31] Удвая, падвойнае; тут: вартасць, адпаведная 4 падымным.

[32] З каралеўскіх уладанняў.

[33] Падаткі.

[34] Святыя таемствы.

[35] На моцы дамовы.

[36] На вякі.

[37] Адхіліць публічным правам.

[38] Пажаданні, просьбе.

[39] Кананічна.

[40] Міхаіла Фёдаравіча Раманава.

[41] Ірынай Міхайлаўнай Раманавай.

[42] Казімір Леў Сапега.

[43] Каралем Фердынандам Вазам.

[44] Пацвярджэнне законнасці, афіцыйны дазвол.

[45] Гэта значыць, якія жылі далёка ад двара, не пры двары.

[46] Зоф'яй Апалінскай.

[47] Станіславу.

[48] З уласнай ініцыятывы.

[49] Славы.

[50] Султана Ібрагіма.

[51] Шаха Абаса II

[52] Базылём Лупу.

[53] Мацвеем Бесарабам.

[54] Пад сакрэтам.

[55] Паінфармаваны.

[56] Абсалютнай улады.

[57] Шляхам правакацыі.

[58] З адчуваннем выканання, прымянення.

[59] Раўнавартасную замену.

[60] Альжбеце Трубецкай.

[61] Грамадзянская вайна.

[62] Пасярэднік.

[63] Інакенція X.

[64] Султан Ібрагім.

[65] Пярэдадзень, вечар перад.

[66] Мікалай.

[67] Марцін.

[68] Мацея Лубенскага.

[69] Камень.

[70] Крывасмока, пачвары.

[71] Аб'ядаў; тут у значэнні: нішчыў, рабаваў, абкрадаў.

[72] Уцалелых абываталяў (грамадзянаў).

[73] Старога Канстанцінава.

[74] Мікалай Астрарог i Аляксандр Канецпольскі.

[75] Нязгоду.

[76] Караль Фердынанд Ваза.

[77] Галасамі (шляхам галасавання).

[78] Яна Казіміра Вазу.

[79] Звычайным чынам i пры ўхваленні.

[80] Ад кап'я.

[81] Гэта значыць, як маршалак рыцарскага кола.

[82] Паступіла, была пададзена.

[83] З нянавісці, з непрыязнасці.

[84] Ежы Себастыяна.

[85] Міхалам Каралем Радзівілам.

[86] Казіміра Льва Сапегі.

[87] Казіміра Мельхіяда Сапегі.

[88] Крыштафа Францішка Сапегі.

[89] Ісламам III Гірэем.

[90] З пакорай.

[91] Па ўмовах, згодна з умовамі.

[92] У заклад, у якасці закладніка.

[93] Зыгмунта Дэнгофа.

[94] Накшталт.

[95] Параза.

[96] 2,5.

[97] Крыштафу Завішу.

[98]Андрэя Казіміра Завішы.

[99] Пa рашэнні.

[100] Аціх, спыніўся.

[101] Прадпрынята варожага.

[102] Аляксея Міхайлавіча Раманава.

[103] 9-10 красавіка.

[104] Мікіты Іванавіча Адоеўскага.

[105] Рыгора i Сцяпана Пушкіных.

[106] Іслама III Гірэя.

[107] 14.04.1651 г.

[108] Мікалаем Патоцкім i Марцінам Каліноўскім.

[109] Казімір Леў Сапега.

[110] Павел Ян Сапега.

[111] Тамаш Казімір Сапега.

[112] Ян Фрыдэрык Сапега.

[113] Казімір Мельхіяд Сапега.

[114] Крыштаф Францішак Сапега.

[115] Ян Фердынанд Сапега.

[116] Абароны, бяспекі.

[117] Абцяжараннем.

[118] Афанасія Пранцішчава i Ерафея Алмаза.

[119] Пакаранне за абразу вялікасці.

[120] Прысяг.

[121] Даніэля Жыткевіча.

[122] Станіслаў Вітоўскі.

[123] Размова.

[124] Паседжанняў сената.

[125] Раўніва з абодвух бакоў.

[126] Стафан Замойскі.

[127] Тут: вяртання годнасці i ўрада.

[128] Пануе закон, a не кароль.

[129] Ha калені.

[130] Даніла Велікага-Гагін.

[131] Тут: падаткаў.

[132] Мікалая Патоцкага.

[133] Станіславу «Рэверу» Патоцкаму.

[134] У будучыні, у прышласці.

[135] Разандай Хмяльніцкай.

[136] Георг I Стэфан.

[137] Янам Кандрацкім.

[138] Гэта значыць, ваяводства.

[139] Іслам III Гірэй.

[140] Станіслава Алясніцкага.

[141] 5 студзеня.

[142] Ян Фрыдэрык Сапега.

[143] Крыштафам Францішкам Сапегам.

[144] Януш Радзівіл.

[145] 29.09. 1653 г.

[146] Павел Ян Сапега.

[147] Яну Мікалаю Станкевічу.

[148] Януша Радзівіла.

[149] Янам (Янам Антоніем) Храпавіцкім.

[150] Аляксей Міхайлавіч Раманаў.

[151] Тэадорам Міхалам Абуховічам.

[152] Георгу I Стэфану.

[153] У акце бескаралеўя.

[154] Урачыстасцю.

[155] Пантыфікальна (урачыста, як каплан).

[156] Пакінуўшы лагер.

[157] Праз нянавісць да асобы.

[158] Ежы Себастыяна Любамірскага.

[159] Разглядалі, бачылі.

[160] Саступілі... з пратэстам.

[161] У адпаведным (прыдатным) месцы.

[162] У суд.

[163] Аднавілася... зацятасць.

[164] Удзельнікам уцёкаў.

[165] Працавалі.

[166] Пасля правалу справы пасяджэнне было адкладзена.

[167] Pernoctata (з лац. per пох праз ноч); тут: адкладанне, перапынак.

[168] Судовыя рашэнні.

[169] Узяўшы на сябе абавязак.

[170] Ha тым настаяць.

[171] У выпадку.

[172] Браў удзел у злачынных уцёках.

[173] Довадамі... просьбамі.

[174] Угаворваны.

[175] Па агульнай згодзе.

[176] Хаця меркавалі, што да вечара (скончыцца).

[177] Нараканне.

[178] З пратэстацыямі.

[179] Да сабраных усярэдзіне.

[180] Праз надыход.

[181] Няўважліва.

[182] Дзерслаў Андрэй Слугоцкі.

[183] У вельмі лютым гневе, абурэнні.

[184] Цела.

[185] Ежы Асалінскі.

[186] На разгляд.

[187] Адам Кісель, Францішак Дубраўскі, Аляксандр Сельскі i Тэадор Міхал Абуховіч.

[188] Мелека Ахмед-пашы.

[189] Крымскі хан Іслам III Гірэй.

[190] Мехмеда IV Аўці.

[191] Людвікі Марыі.

[192] Насамрэч у валоданне.

[193] Караля Фердынанда Вазу.

[194] Дзеля паслугі.

[195] Станіслава Любамірскага.

[196] Абмен, замену.

[197] Згодна з законам.

[198] Дамініка Уладзіслава Заслаўскага-Астрожскага.

[199] Войска.

[200] Для ўсіх нашчадкаў.

[201] Ганьбу.

[202] Роўныя моцай.

[203] Януша Тышкеіча.

[204] Гераніма Радзяёўскага.

[205] Бессаромным данясеннем.

[206] Абскарджанне.

[207] Ачольнікамі ўцёкаў.

[208] Выгнаннікі.

[209] Наданне шляхецтва.

[210] Перад усімі (перш за ўсіх).

[211] Рашуча.

[212] Сцвярджэнне права.

[213] Наяўнасць паразы.

[214] Наконт судоў.

[215] Насуперак меркаванню.

[216] У кнігу законаў унесці (упісаць).

[217] Ежы Асалінскі.

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX