Папярэдняя старонка: Мемуары

Дыярыуш Міхала Льва Абуховіча 


Аўтар: Абуховіч Міхал Леў,
Дадана: 03-12-2019,
Крыніца: Дыярыушы XVII стагоддзя (1594-1707 гады). пер. з пол. мовы: А. У. Бразгуноў; ред. кал. : А. У. Бразгуноў (старш.) [і інш.]. Мінск, 2016.



Міхал Леў Абуховіч (1630 - 1669)

KAPOTKI ЗБОР МАІХ НЯГОДАЎ, KAЛI, ШТО I ЯК ДЗЕЕЛАСЯ

1660 год

Выступіў я з Моталя, прыняўшы die 23 ianuarii ад ям. пана віленскага ваяводы, вялікага гетмана ВКЛ [1], камандаванне над трынаццаццю харугвамі - васьмю казацкімі, пяццю драгунскімі. На трэці дзень, то бок 25 eiusdem, рана ў нядзелю, currente festivitate [2] навяртанне святога Паўла, атрымаўшы данясенне ад пана Адахоўскага, пружанскага падстаросты [3], што ўначы прыйшлі ў Пружану маскоўцы, сустрэўся з непрыяцелем пад Малеччу. Тымі харугвамі, у якіх, як данёс мне язык, было дзве тысячы [людзей], камандаваў сын Хаванскага [4], князь Пётр Хаванскі. Адтуль primo impetu [5] удала, з ласкі Божае, выперлі нашыя маскоўцаў, бо я быў адправіў наперад дзве харугвы пана Валовіча, літоўскага стольніка [6], у якой паручнікам пан Валадковіч [7], другую пана кавалера 1 Юдыцкага [8]. Калі потым, атрымаўшы падмогу, яны вярнуліся з некалькімі языкамі i двума захопленымі ў непрыяцеля сцягамі, я сам зноў з дзвюма харугвамі - сваёй i пана полацкага кашталяна [9] - уступіў у бой, загадаўшы адвесці драгунаў назад i даверыўшы іншыя чатыры польскія харугвы пану Гурскаму, паручніку пана берасцейскага суддзі [10], каб былі мне падмацаваннем; зноў раз'юшыў непрыяцеля, які наступаў. Калі падышла маскоўская райтарыя ды іншыя сотні, харугвы пачалі адступаць да драгунаў, a майго каня паранілі. Акружаны маскоўцамі, атрымаў я некалькі цяжкіх ранаў - адну ў твар in conflictu, іншыя тры ў галаву, калі ўжо страціў каня. I напэўна давялося б ужо мне там, на полі, застацца, калі б не ўмацавала мяне асаблівая апека Божая, заступніцтва i дапамога Найдабраславёнай Дзевы, вялікай у многіх выпадках маёй абаронцы i дабрадзейкі, i маіх святых патронаў. Назваўшыся, быў я ўратаваны ад мноства шабель дваранінам з сотні самаго Хаванскага, званым Сямёнам Каведаем. Бог сведка, што перамога была б за намі, калі б драгуны прыйшлі на падмогу харугвам, a тыя, польскія, з такой жа годнасцю i адвагай уступілі ў бой. Але, як чуў я пасля свайго паланення ад саміх маскоўцаў, драгуны, наогул не даўшы агню, пачалі адступаць, што зрабілі i астатнія харугвы. Са мной захапілі трынаццаць таварышаў з розных харугваў, з маёй трох - пана Алыдэўскага, пана Малышэвіча, пана Станкоўскага, які потым у Мядзеле ўцёк ад маскоўцаў, таксама па некалькі з іншых.

Па такой нешчаслівай трагедыі прывезлі мяне, ледзь жывога (бо страціў многа крыві, цягам колькіх дзён не маючы дапамогі пасля ранення), 26 ianuarii ў Берасце, дзе стаяў з войскам Хаванскі [11], узяўшы замак штурмам амаль nullo negotio, ex modico sanguine [12], потым на санях мяне даставілі ў камяніцу, у якой спыніўся сам Хаванскі. Вялікія натоўпы маскоўцаў стаялі на вуліцах i перад яго гасподай. Калі мяне завялі ў дом, прастаяў з паўквадранса [13], пакуль ён з усёй старшынай i мноствам прысутных маскоўцаў адпраўляў свае малітвы, дзякуючы Госпаду Богу за тую вікторыю. Калі ў мяне распыталі, хто я i як даўно расстаўся з гетманам, адразу паслалі ў райтарскі полк палкоўніка, званага Акінфіем Іванавічам [14], у якога я з маімі такімі цяжкімі ранамі добра адпачнуў, калі не зважаць, што imperitia [15] маскоўскіх цырульнікаў не магла аказаць належнай дапамогі з тымі ранамі. Пасля майго прыбыцця Хаванскі перабываў у Берасці да 3 Februarii, калі рушыў да Наваградка (шляхам, пракладзеным Урусавым, які пасля перамогі пад Вярховічамі 2 nemine resistente [16] зваяваў Слонімскі, Ваўкавыскі паветы i Наваградскае ваяводства). Усе лёгка cesserunt [17] яго ўладзе, калі ніякія auxilia [18] войска не маглі ix уратаваць. Consilia procerum [19] Княства Літоўскага in turbido [20], i толькі ў вывазе se suaque [21] бачылася ім найбольшая securitatem [22]. Хай Бог будзе vindex et iudex [23], дзякуючы каму такое, напраўду апошняе руйнаванне надарылася Княству Літоўскаму. Нашае войска, адпраўленае ў Курляндыю 3, перабывала там дагэтуль, parvo fructu [24] рэкуперавала [25] некалькі замкаў ад шведаў - Гульдынк i іншыя 4, a пазней Мітаву 5. Потым дамовілася між сабой, якім чынам дабівацца так даўно заслужаных stipendia 6. Стварылі ad instar [26] канфедэрацыі, не жадаючы parere [27] камандуючаму (і тое instantius [28] стала ў Курляндыі), паслаўшы з тым, што вырашылі, да ЯМ караля [29], які тады знаходзіўся ў Гданьску, укладаючы трактат са шведамі 7, двух паручнікаў - пана Грабінскага (пана жамойцкага старосты [30]) i пана Міхалкевіча (пана Служкі, літоўскага харужага [31]). Interim Хаванскі, захапіўшы Гародню, усе свае сілы кінуў на Заблудаў, дзе захапіў мноства ўцекачоў на рэклінаторыях [32] пабралі ў няволю 8 жонак, мацярок, бацькоў, братоў нашых жаўнераў et reliąuum sortis [33]. Такая mutatio status nostri [34] сталася тады праз сапраўдную нячуйнасць нашай старшыны i нязгоду ў войску. Адтуль, пра што я згадаў вышэй, [Хаванскі] рушыў на Берасце, несучы разбурэнне Ваўкавыскаму павету i асобным слонімскім шляхціцам.

3 februarii. Вырушыўшы з Берасця, igne vastavit [35] нашыя краі аж да Наваградка, дзе мы спыніліся 18 eiusdem. Шляхта, destituti auxiliis, more іншых паветаў secuta media [36], спачатку праз сваіх паслоў - старога пана Вярэйскага i пана Гадэбскага - склала ў Ружане прысягу 9, a потым coacti ў Наваградку praestiterunt [37]. Старшына, то бок земскі i гродскі ўрад, i хто-ніхто з браціі патанулі in vana [38].

3 februarii. Адправілі мяне з Наваградка ў Сталіцу 10; за прыставаў Макарый Рыгоравіч Чырыкаў, другі Іван Елізаравіч Паліцын з сотні самога Хаванскага, з якімі ён выправіў дзевяноста райтараў, камандзіраваных ад палкоў, з адным паручнікам, якога называлі Ульянам Садвеевічам [39]. Суправаджаюць нас праз Мядзел, Глыбокае, Полацк, Віцебск, Смаленск, Дарагабуж, Вязьму, Мажайск у Сталіцу.

22 martii. Спыніліся ў Даргамілаве слабадзе за паўвярсты 11 ад Сталіцы, дзе нас пратрымалі ad 25 praesentis [40] то бок да Вялікага Чацвярга. Выправаджаныя ў той дзень з гаспод, ішлі мы пехам такую [вялікую] дыстанцыю да Сталіцы i праз сам горад. Мне, як хвораму тады на ногі, далі сані; ехаў аж да Белага горада 12. У суправаджэнне прыставілі нам дзве сотні стральцоў па два на кожнага - у [кафтанах] вішнёвага колеру. Ішоў я пехам ад белых муроў да Крымгарада 13, дзе было вялікае зграмаджэнне стральцоў, дваранаў, баяраў. Мяне даставілі ў разрад 14, дзе засядаў акольнічы Іван Афанасавіч Гаўранёў i Жакоўскі, думны дзяк 15. Яны распытвалі ў мяне пра ЯМ караля i пана гетмана [41], пра войскі et statu [42] на той час нашай Рэчы Паспалітай. Па немалым часе вярнуўся ад цара [43] Гаўранёў i перадаў мне ўказ, што я маю сядзець разам з ям. панам польным гетманам [44]; астатняе таварыства сядзела па розных дварах 16. У той самы дзень Вялікага Чацвярга даставілі мяне да двара, [дзе перабываў] ям. пан гетман. Notandum тое, што ў дзень, калі нас даставілі ў Даргамілава, то бок 22 martii, у панядзелак па Кветнай Нядзелі, загарэўся casu fortuito [45] порах у крамах, вялікую шкоду нанёс людзям - загінула больш за трыста i колькі дзясяткаў, in supellectilibus [46] i ў іншых асобных рэчах немалую шкоду зазналі людзі.

4 aprilis. Ha рускае Дабравешчанне, то бок свята Звеставання Найдабраславёнай Дзевы, прыслаў цар як жалованйе [47] ям. пану гетману рыбныя стравы i розныя напоі, на арацыю [48] з гэтай нагоды запрасілі i мяне, бо «и тебе царское величество жалует ествиною своею».

25 aprilis, на гэты дзень прыпадала руская Кветная Нядзеля, атрымалі мы ад цара дазвол пакінуць гасподу, паглядзець на цырымонію, якім парадкам тое свята яны спраўляюць. Адзначаецца ж яно наступным чынам. Маецца месца, шырокае, збудаванае з часанага каменю накшталт theatrum [49] (на ix мове завецца лобное место), перад Фралоўскай брамай, на якой гадзіннік 17. Тая theatrum зверху была абабіта кармазынавым [50] сукном; з аднаго боку, на ўзыходзе, было паслана для цара парчою i дарагімі дыванкамі, насупраць такімі ж каштоўнымі матэрыяламі для патрыярха. Пасля таго як прыставы даставілі нас [туды], па ix распараджэнні мы сталі блізка таго месца. Па малым часе выйшаў цар з вялікай світай духавенства уладыкаў, мітрапалітаў (патрыярха тады на Маскве не было, адрокся з пэўных прычын ад патрыяршаства, або й загадалі яму 18), потым ішлі прыдворныя i баяры, пышна па сваім звычаі увабраныя, усе без шапак. Следам ішоў сам [цар]: яго суправаджалі пад рукі два юнакі высокага роду; замест кароны была шапка, называная імі Манамахавай; на ягоных грудзях аклад i на плячах багатая, накшталт далматыкі, шата. Ішоў проста наперад, у царкву, якая называецца Святая Тройца гэта першая маскоўская царква 19, бо ўжо бачна па ёй яе даўніна, - што стаіць блізка брамы i тае theatrum. Нядоўга там затрымаўшыся, пайшоў на тое тэатральнае месца, адкуль далятаў спеў. Потым найвышэйшы мітрапаліт 20 даў яму ў руку пальмовую [галінку], якую той прыняў без шапкі на галаве на той час зняў яму [яе] Ілля Данілавіч Міласлаўскі, яго цесць. Неўзабаве, калі заціх спеў, павезлі ў санях на чатырох конях, пакрытых чырвоным сукном, вялікую вярбу, на якой скупілася мноства прывязаных на шнурках яблыкаў. Затым пасадзілі на тую вярбу чатырох малых хлопчыкаў, упрыгожаных царкоўным срэбрам, якія спявалі нейкія песенькі. Пасля прывялі абшытага белым палатном каня (жаночае сядло пакрытае парчой), на якога праз адсутнасць на той час патрыярха пасадзілі старшага мітрапаліта [51] з крыжам, якім той на ўсе бакі дабраслаўляў народ. Цар, трымаючы канец вуздэчкі, вёў пад ім каня, у другой руцэ трымаў пальму. Пакуль ішоў да Фралоўскай брамы, якая знаходзіцца ў Крымгарадзе, усе стралецкія прыказы [52] ляжалі на зямлі плазам, павярнуўшы стрэльбы рулямі назад; было ix у розных цветных фарбах i з рознымі харугвамі каля трох (ці крыху больш) тысяч. Калі цар, ведучы таго каня пад патрыярхам, зайшоў у браму, тады падняліся. I так, пабачыўшы тую цырымонію, luctus et maeroris [53] вярнуліся мы ў свой дом. Ям. пана гетмана не было [з намі] праз няважнае тады яго здароўе, але праз год ён пабачыў тое самае.

18 iunii. Усхадзілася нечуваная i нечаканая бура, i ўзняўся такі моцны вецер, што зносіў дахі, крыжы на цэрквах ламаў. У двары, дзе мы спыніліся, цалкам вывернуў з аднаго боку паркан, нібы сам Госпад Бог рыхтаваў шлях нашага вызвалення. Тая бура застала на муштры ў полі пяхотны полк солдатов 21, дзе - пра што мы даведаліся ад саміх маскоўцаў - скалечыла дзевяноста чалавек, некаторым паадрывала рукі, ногі, каркі. За дзень да таго [прыйшла] пану гетману вестка ад камісараў 22, што яшчэ не прыступалі ad actum commisionis, obstante perfida pertinatia [54] маскоўскіх камісараў.

28 septembris. У дзень святога Міхала, майго патрона, калі мы ў такой цяжкай няволі лічым дні нашага няшчасця і, з Божай успамогай суцяшаючыся надзеяй на хуткую эліберацыю [55], ad liberam auram partiam suspiramus [56], сэрца маё паранена новым пастрэлам па атрыманні весткі, што мой стрыечны брат, пан Дамінік Абуховіч, дастаўлены ў Сталіцу як вязень. (За гэтае etiam in continuo fatorum сопіuratione [57] на мой бедны дамок хай будзе гонар i слава Яго Святому Маястату, Які corrigit et allidit [58].) Быў схоплены падчас вяртання ад свайго вуя паміж Ковелем [59] i Слуцкам, раз'ездам, адпраўленым з Чарніхова. З тае нешчаслівае пошты даведаўся, што бедным маім фартункам [60] у Літоўскім Княстве прыйшоў крэс ад князя Хаванскага, які стаіць пад Ляхавічамі 23. Sit nomen Domini benedictum in aeternum [61].

Пасля такога доўгага чакання ва ўтрапенні шчаслівай свабоды, паведаміла нам царская міласць праз прыставаў notitiam волі сваёй ad media [62] абмену на вязняў (якіх з абодвух бакоў заставалася немалая лічба), што выпраўляе да ЯКМ свайго пасланніка, званага Лявонціем Фёдаравічам Замятніным, праз якога нам дазволілі перадаць лісты да сваіх. Мы напісалі i аддалі ultima ianuarii 1661. Пасланнік выехаў 2 februarii, у сераду.

1661 [год]

У 17-ы дзень красавіка, калі быў наш Вялікдзень, a ў русі Dominica Palmarum (на ix мове Вербное Воскресение), пожаловало царскае величество, каб мы з'явіліся яму пред светлые очи i паглядзелі на тую дзею. У суправаджэнні прыставаў мы пакінулі нашу вязніцу; пачуўшыся трохі лепш, адправіўся з намі i ям. пан гетман. Далі ям. гасударава каня, a наколькі ён гетману comeniebat, piget notare [63]. He было нічога, апрача такой самай, што i летась, цырымоніі, якую я апісаў вышэй. Калі гасудар, узяўшы за цуглі каня круціцкага мітрапаліта [64] (бо i да гэтага часу Сталіца не мела патрыярха), паварочваў ад Лобнага месца да города Крамля, то паслаў да ям. пана гетмана Артамона Сяргеевіча, стралецкага галаву [65], пытаючыся пра здароўе ям. i ўсіх нас. Той, ледзь даслухаўшы кароткі адказ ям. пана гетмана, хутчэй адправіўся да гасудара, пасля чаго мы вярнуліся ў двор сваёй пакуты.

26 aprilis. Атрымалі мы ад ям. цара жалование праз дзяка яго царскай вялікасці Дзяменція Мініча Башмакава, які з'яўляецца дзякам тайных дел, ям. пану гетману 100 рублёў медзянымі i 50 срэбранымі деньгами ды 10 локцяў жоўтага атласу; ям. пану Невяроўскаму, палкоўніку [66], 30 рублёў медзянымі i 10 локцяў кармазынавага [67] адамашку, іншым ім. па 15 рублёў; ям. пану Шкультыну, оберштэр-лейтэнанту райтарыі ям. пана гетмана 20 рублёў i 6 локцяў кітайкі цаглястага [68] колеру; прыслузе ям. пана гетмана па 12 рублёў plus minus, каму як разумелі. Мне - 30 рублёў i штука жоўтага адамашку з 10 локцяў, майму чалядніку Лапускаму - 6 рублёў, кухару - 4 рублі. За колькі тыдняў да гэтага, за парадай i частай інтымацыяй саміх жа прыставаў, напісалі мы, так доўга седзячы ў няволі i ніадкуль не маючы дапамогі, чалабітную да ям. цара, просячы ласкі на платье 24. Даставіў яе Астафій Сямёнавіч Сыцін, прыстаў, які вярнуўся праз колькі дзён пасля атрымання нашай суплікі, i насуперак нашым чаканням замест жалования пачаў па ўказанні цара дакараць, што нашыя не па-хрысціянску абыходзяцца з ix вязнямі, прадаючы ў Арду [69], i да сваіх пущают пасля атрымання выкупу. «Як вось i цяпер, калі казакі зноў здрадзілі нам 25, абышліся з Шараметам 26: паабяцаўшы па хрэсным цалаванні 27 адпусціць у Маскву, насуперак уласнаму слову аддалі яго татарам, a з ім мноства начальнікаў i іншых радных людзей яго царскай вялікасці». Пры гэтым, нібыта, ix людзі, узятыя ў няволю, цяжка працуюць у нас пры валах, мастах, фартэцыях etc. Выклаўшы шматслоўна штораз паўтараючыся, паводле свайго звычаю учыненыя намі крыўды, сказаў, што з гэтай прычыны білі чалом баяры вялікаму гасудару, каб «вам ніякага жалавання не даваў», паколькі ix адзінапляменнікі «такую скудность маюць ад вас». На тую арацыю паклікалі нас трох - пана Невяроўскага, мяне i ям. пана Міжынскага у ізбу ям. пана гетмана. Ям. пан гетман адказаў, што «мы, тут седзячы, не можам ведаць, што цяпер дзеецца ў нашай Айчыне, i пра няволю Шарамета толькі ад цябе, свайго прыстава, ведаем. Няма на нас ніякай віны, a што цяпер такая воля i гнеў вялікага гасудара, то не з нашай прычыны тое сталася». Па такой прамове паехаў. Дзеелася гэта 14 aprilis, у наш Вялікі Чацвер.

25 травеня. Уезд у Сталіцу паслоў ям. рымскага імператара Леапольда Ігнацыя; з волі царскай вялікасці мы бачылі гэтую цырымонію 28. Прывялі тры кані аднаго для ям. пана гетмана, другога для пана Невяроўскага, трэцяга для мяне; рэшта кампаніі ішла пехам. Пасля таго як мы з прыставамі спыніліся на зборным двары прыказу Астаф'ева, стралецкага галавы [70], у Земляным горадзе 29, за Цвярской брамай Белага горада, дакладна апоўдні [з'явілася] стреча 30, якая была выехала аж за горад, наступным чынам i парадкам суправаджаючы паслоў. Паперадзе ішлі дзве конныя харугвы, называныя дваранскімі, з розных баяраў i акольнічых ды слугі маскоўскіх паноў. За імі пяхотны полк у [адзенні] пурпуровага колеру, пад дзесяццю сцягамі з чорна-белай кітайкі. За імі другі полк, стралецкі, які ачольваў Мацвей Спірыдонаў, у [строях] бірузовага колеру 10 харугваў. Трэці полк пяхотны (оберштэр - немец), у зялёных i рознакаляровых [строях], сцягі бірузовыя 8. Чацверты полк пяхотны (афіцэры - немцы), сцягі жоўтыя, колер [адзення] чырвоны. За тымі палкамі ішлі драгунскія харугвы, то бок з кожнага прыказу alias палка пяхоты адабралі па колькі дзясяткаў - 80, 70, менш ці больш, у [строях] рознага колеру, in numero было ix 16 харугваў. За імі зноў дзве дваранскія харугвы, затым ішлі райтарскія карнеты, якіх было 13, афіцэры-маскоўцы. За імі, адзін за адным, тры прапарцы 31, пад якімі былі слугі важнейшых думных баяраў; палкоўнікам у ix быў Рыльскі, які пышна ўссядаў у аксамітнай, падбітай футрам аранжава-чырвонай ферэзіі; тыя, каго ён вёў, таксама былі вельмі пышна [ўвабраныя], як самі, так i коні. За імі ішлі дзве харугвы царскіх конюхаў, адных называюць степенные, другіх стадные 32. Сцепянныя - тыя, што ў самога цара чысцяць i даглядаюць коней, a стадныя - тыя, [што] апекуюцца непародзістымі коньмі, якіх тут нямерана. Тыя стадные былі [апрануты] ў трох колерах, то бок некалькі дзясяткаў у бірузовым, колькі дзясяткаў у белым, колькі дзясяткаў у чырвоным in numero блізу 90; степенные ж ехалі пышней, у ядвабных шатах i багацейшых футрах. За конюхамі ішла сотня госцяў [71], то бок жыхароў Сталіцы, бо так маскоўцы называюць мяшчанаў 33. Яны [ехалі] спраўна, пышна i конна, у парчы i пекных сабалях; ачольваў ix Васілій Шорын, купец, чалавек багаты, які ўссядаў у пышным убранні. За імі царскія саколыгікі, якіх дзве харугвы; тых вёў Артамон Сяргеевіч [72], стралецкі галава 34, у багатым альтэмбасе, i конь спраўны i пышна прыбраны, таксама i тыя коні, якіх вялі перад ім, спраўныя i пышна прыбраныя. Потым ішла харугва чаречников, то бок тых, што загадваюць царскімі віннымі склепамі; было ix каля ста вершнікаў, таксама пышна i багата [ўвабраных]. За імі ішлі жильцы, маецца такі чын - адбіраюць для службы цару дваранскіх дзяцей, якія папераменна жывуць па некалькі соцень пры гасудару ў горадзе. Ix скарыстоўвае цар у якасці лоўчых i для іншых паслуг, потым жалуе жильцам дваранства ды іншыя ўрады. Ix было восем харугваў i самі пышна ўвабраныя, i коні добрыя. За імі дваране, якіх было шэсць знамён [73], за тымі страпчыя - ix налічвалася сем харугваў з добрых дамоў людзі i вельмі хораша i самі, i коні ix прыбраныя. За імі царскія стольнікі - тых было сем харугваў, у якіх віднелася вялікае мноства багата ўвабраных у парчовыя, альтэмбасавыя шаты, нямала было на спраўных конях пад прыгожымі сёдламі (як кажуць маскоўцы, с цепями гремячими). Першую харугву ачольваў Міласлаўскі [74], пляменнік Іллі Данілавіча Міласлаўскага, царскага цесця; другую Гадуноў [75], з роду таго, які здаваў Смаленск i быў царом перад Дзімітрыем, якога палякі паставілі на панаванне 35; трэцюю - князь Аляксей Лыкаў; чацвертую - Сямён Хаванскі, брат таго, што пустошыў Літву; пятую - Шарамецеў [76], сын таго, што вязень у Ардзе 36; шостую - гарбаты Трубяцкой [77], пляменнік Аляксея Трубяцкога, ён пасля смерці сваёй маці, якая была за панам Валадковічам, цяперашнім наваградскім ваяводам, вярнуўся ў Маскву 37; сёмую - Буйносаў 38. Яны замыкалі харугвы важных маскоўскіх паноў, якія ўссядалі пышна i хораша. За імі думны дзяк Забароўскі ў шлыку мармуровага колеру, сам у парчы, i конь хораша прыбраны. За ім гасударскія комнатные, то бок тыя, што [знаходзяцца] ў пакоі побач з ім, людзі вялікага роду; было ix [чалавек] з дваццаць, вельмі хораша [прыбраныя] i самі, i коні. Як толькі наблізіліся да Цвярской брамы, усхадзілася вялікая бура з дажджом, з-за якога тыя паны апранулі апончы і, шкадуючы шапак, пахаваўшы ix пад апончы, падставілі лысіны ветру i буры з дажджом. I хаця яны былі з багатых матэрый i ў жамчугах, аднак жа ўчынак гэты выяўляў выразную abiectionem animi [78], бо маглі прыкрыцца або, як яны кажуць, кивером, або каўняром. За імі ехалі ў гасударавай карэце, абабітай кармазынавым аксамітам, імператарскія паслы, якіх было два [79]; ззаду сядзелі два царскія прыставы, a трэці, Жалябоўскі, які суправаджаў ад мяжы, збоку. Ix не давялося нам пабачыць з-за тае буры з дажджом i апушчаных засавак. Нікога з царскіх людзей у кавалькадзе перад імі не было, i мы здзівіліся, што ўязджаюць з такім малым суправаджэннем i без усялякага ладу. За карэтай ехалі парамі каля дваццаці немцаў у чырвоных ліберыях з не найлепшага сукна, атарочаных бірузовай каймой з белым ядвабам; следам - ix падарожныя вазы. I так скончылася тая стреча. Таксама i мы з нашымі прыставамі вярнуліся ў свой гаротны прытулак.

28 травеня. Ha чацверты дзень, як нам паведаміў прыстаў, [паслы] былі на цалаванні рукі. Наконт падарункаў сказаў, што былі наступныя: дзве дужа вялікія срэбраныя медніцы аўгсбургскай работы 39, нейкія пазалочаныя рэчы i такая самая налівайка. Пасля прывітання вярнуліся на сваю гасподу; у той дзень прынеслі ім на гасподу банкет [80] ад ям. цара з рыбных i мясных страваў. Частавальнікам быў прызначаны Буйносаў, стольнік царскай вялікасці. Пасол, пабываўшы колькі разоў на ответе [81], яшчэ дасюль не атрымаў дазволу на ад'езд.

9 iunii. Пачулі мы навіну пра нараджэнне новага царэвіча, якога назвалі Фёдарам Аляксеевічам. Па ўсёй Маскве з вечара (часу, калі нарадзіўся) да світання білі ў званы; такі спосаб выяўлення радасці ў маскоўцаў брезжать в колокола.

3 septembris. Ha царскі загад прысланы да ям. пана гетмана дзяк Васілій Брэхаў з лістом ад ям. пана Чарнецкага, рускага ваяводы [82], у якім пан ваявода, зычачы ям. пану гетману i іншым хутчэйшай эліберацыі з няволі, піша, што з дазволу ЯКМ хоча адпусціць узамен Сямёна Лукіча Шчарбатага, таварыша князя Івана Андрэевіча Хаванскага, захопленага ў палон anno 1660 in iunio пад Палонкай у вальнай бітве з Хаванскім 40. З гэтай мэтай адправіў у Сталіцу пасланніка, пана Адама Мыслішэўскага, лукаўскага лоўчага. Гэты ліст быў спачатку адпраўлены ў разрад для перакладу. (Відаць, штосьці іншае зразумелі з адказу тыя выпушчаныя панам рускім ваяводам шасцёра нявольнікаў, якія, адпраўленыя наперад тым самым панам Мыслішэўскім, з'явіліся ў Сталіцы раней, чым прыехаў пан Мыслішэўскі, якога затрымаў у Смаленску князь Пётр Даўгарукі, смаленскі ваявода.) Аддаючы яго, названы дзяк загадаў паклікаць усіх нас да ям. пана гетмана; устаўшы, пачаў з вялікай індыгнацыяй пералічваць з паперы нехрысціянскія ўчынкі пана Чарнецкага i (па прынятым у ix modum loquendi [83]) няпраўду его изметать [84] «бо ў лісце піша адно, a нам вядома зусім іншае». A Мыслішэўскага пасылае для таго, каб атрымаць грошы за сто сорак нявольнікаў, якія сядзяць у яго ў Тыкоціне 41, церпячы вялікую нястачу. Сказаў, урэшце, што «і царская вялікасць, чуючы пра такія няпраўды i нехрысціянскія ўчынкі вашыя, загадае зменшыць вашае харчаванне i саслаць да калмыкаў», паколькі i Чарнецкі таксама сказаў, што калі да пэўнага тэрміну не прыйдзе выкуп за маскоўскіх людзей, ён прадасць ix у Арду. Пры тым дадаў, каб мы пісалі ЯМ каралю i ім. панам гетманам [85], што лепш аддаць загад пра наш, нявольнікаў, абмен на маскоўцаў, чым зганьбаваць сябе такім нечуваным спосабам выкупу, a нас загубіць.

15 septemhris. Ha загад царскай вялікасці быў у ям. пана гетмана думны дзяк Іван Іванавіч Алмаз, які, загадаўшы паклікаць таксама ўсіх нас, пачаў казаць тое ж, што i папярэднік, Васілій Брэхаў, моцна здзіўляючыся таму, што нашыя, амаль забыўшыся пра хрысціянскія звычаі i сваіх адзінакроўных, якія стогнуць у няволі, больш схільныя да выкупаў, чым да абмену нявольнікаў-маскавітаў [на сваіх]. На тое ям. пан гетман, не маючы ніякіх пэўных навінаў з Айчыны, адказаў так сама, як i раней, што «нам, якія знаходзяцца тут, цяжка сказаць, як там паводзяцца нашыя». Acerbius [86] успрыняў тое Алмаз i строга дакараў, выведваючы, «ці казаў ты Васілію Брэхаву, што нявольнік вольным не ўказ?» Ям. пан гетман патлумачыў зразумела ad satisfactionem [87], што «нявольнікам хутчэй варта прасіць у сваіх ласкі i зразумення, чым даваць ім якое ўказанне, вось што тое азначае». Алмаз застаўся больш-менш задаволены тым [адказам] i паабяцаў, што «буду ў цябе зноў з Мыслішэўскім».

17 septembris. Прыехаў Алмаз, a па малым часе i пан Мыслішэўскі, які, прывітаўшы ям. пана гетмана ад імя ЯКМ, ад імя іншых нашых сенатараў, ад імя ям. пана рускага ваяводы, хацеў нешта сказаць, [аднак быў] praepeditus [88] Алмазам, які пачаў дакараць яго тым жа, чым дакараў раней i нас, што «ты прыехаў сюды дзеля выкупу, не дбаючы пра кроў вашых нявольнікаў; такога ніколі не бывала ў хрысціянскіх дзяржавах, хіба толькі ў бусурманаў». Пасля такога розговору выдаў пан Мыслішэўскі экскузацыю, што «я прыехаў сюды найперш дзеля абмену ям. пана гетмана на князя Сямёна Лукіча Шчарбатага, a таксама іншых нявольнікаў, рэестр якіх я зачытаў; таксама ўсіх, хто знаходзіцца на гасподзе з ям. панам гетманам, я гатовы забраць у абмен на маскоўскіх. Нарэшце, калі не хопіць для абмену, за выкуп - так загадаў мне пан Чарнецкі, рускі ваявода». Не спадабалася тое Алмазу, аднак адклаў [тую справу] да далейшых царскіх указанняў. Таксама i ям. пан гетман адказаў пану Мыслішэўскаму, што мелі мы ад паноў дзякаў такія весткі, быццам бы ў сэрцах нашых братоў заставалася oblivio nostrib [89], a вышэй за нашу эліберацыю haeret in animis ім. ргіvatum interessu [90]; i следам пералічыў ласкі ям. цара так у забеспячэнні правіянтам, як i ў ратаванні свайго жыцця, калі быў падкошаны хваробай. Прыгадаў, што нам казалі, нібыта маскоўскіх нявольнікаў, якія зносяць у нас вялікую нястачу, здараецца нават запрагаюць у бароны. Усё гэта ео fine [91] пералічыў ям. пан гетман, каб per excusationem пана Мыслішэўскага magis veritas elucescat [92], што так не ёсць насамрэч, i дзеля таго каб выкрыць маскоўскія байкі. Як выявілася з адказу i інфармацыі пана Мыслішэўскага, усё было contrarie [93]; наогул patuit [94] больш вольная i даволі прымальная трактацыя [95]: ix не толькі не ўпрагалі ў падобную работу, але яны маглі хадзіць на адлегласць мілі i далей, i сам Шчарбаты libere ездзіць, дзе хоча. Усё гэта на загад Алмаза запісвалася паддзячымі. Паведаміў пан Мыслішэўскі i пра тое, што не ям. пан рускі ваявода патрабаваў таго выкупу за нявольнікаў, але яны самі білі чалом, аддаючы сябе на выкуп; не прыслухаўшыся, аднак, да ix просьбы, паслаў [пан ваявода] таго самага пана Мыслішэўекага да Замятнёва, тагачаснага царскага пасланніка, які знаходзіўся ў Варшаве, ці approbat [96] тыя ix прашэнні. I толькі пасля таго, як пагадзіўся i асекураваў Замятнёў, даў згоду на тыя выкупы i пан рускі ваявода. Усё гэта было сказана ad confusionem assertii [97] маскоўцаў, i Алмаз не прамовіў у адказ, або i не хацеў, ніводнай рэплікі. Пасля тых розговоров пан Мыслішэўскі папрасіў наш, тут зняволеных, спіс, дакляруючы, што, як будзе на тое царская воля, гатовы палкоўнікаў за палкоўнікаў, як i іншых афіцыялістаў [98] аддаваць у абмен на роўных, без усялякага выкупу. На тое [атрымаў] responsam Алмаза, што надобно известить осударю об том. Калі ўжо меліся раз'ехацца, пан Мыслішэўскі паскардзіўся Алмазу на дрэннае i пагардлівае стаўленне да сябе, што яму з коньмі даюць толькі па дваццаць пяць капеек, a яго людзям з коньмі па сем капеек, кажучы, што «лепей у нас вашыя вязні пачуваюцца, чым я, пасланы свабодным». Павінен быў i пра тое дакласці цару Алмаз. Затым раз'ехаліся.

На той самы дзень прыпадала i атрыманне харчоў, якіх нам ва ўсім заўважна зменшылі, бо не толькі з мяснога ды іншых легумінаў [99] i напояў penitus (менавіта гарэлкі) нічога не далі, але i харчоў, купленых за грошы, ніхто з нас дагэтуль не бачыў. У вялікім сваім устрыманні шукаем ласкі Божай да нас, чакаючы канца тых трактацый з панам Мыслішэўскім. Той самы пан Мыслішэўскі паведаміў нам пра вяртанне Замятнёва, што едзе ад ЯМ караля з добрым вынікам, у прыватнасці ў пытанні абмену, i што з ім ЯМ кароль адпусціў некалькі дзясяткаў важнейшых нявольнікаў, спадзеючыся на прыязлівасць ям. цара, што адкажа яму тым самым. Паведаміў таксама, што ёсць лісты для нас, якія, не спадзеючыся патрапіць у Сталіцу сам, паслаў яшчэ са Смаленска адзін, ад пана рускага ваяводы, аддалі ям. пану гетману, мы ж да гэтага часу не бачылі ніводнага.

20 septembris. Разам з Замятнёвым прыехаў у Сталіцу пан Шлёнскі, слуга пана гетмана [100]. Яго прыслалі да ям. без усялякага дагляду; ад яго атрымаў я лісты з дому ад ям. пані маці маёй [101], як i рэшта кампаніі ад сваіх дамашніх; у лістах прыслалі мне 50 унгараў.

Праз два дні з'явіўся Алмаз Іванавіч, думны дзяк, разам з Замятнёвым, які быў пасланнікам да ЯМ караля. Пасля прывітання Замятнёвым ям. пана гетмана ад імя дамашніх i іншых паноў сенатараў абмяркоўваў Алмаз тое ж negotium абмену, абвяшчаючы mentem [102] ям. цара, што хочуць аддаць пана гетмана за Шарамета, a нас, палкоўнікаў, за двух Шчарбатых i Казлоўскага 42. На тое мы адгукнуліся, што «праз немагчымасць падобнага абмену i нам тут, i вашым у нас вечна давядзецца гібець». Тое ж сказаў i Замятнёў: «In negotio абмену дамаўляўся я на ответах [103], але нічога не мог зрабіць», чым усклаў на наш бок віну за немагчымасць абмену. Аднак кожнаму было зразумела, як шчыра жадалі яны абмену, выстаўляючы такія непрымальныя кандыцыі. Адказаў ім ям. пан гетман, што «Шарамет сядзіць у татараў, a таму цяжка здабыць яго адтуль у абмен на мяне». На што Алмаз адказаў: «Ведаю, што маеш вызначаныя табе канстытуцыяй не адну сотню тысяч за твае мінулыя выдаткі 43 i ваенныя спезы [104]; вось i скарыстайся імі ды выкупі Шарамета, які сядзіць у чаканні пяцідзесяці тысяч залатых чырвонцаў выкупу 44». Па выстаўленні такой цяжкай кандыцыі ям. пан гетман адказаў, што «тых грошай я пры сабе не маю i не спадзяюся так хутка займець, a калі б i меў, не могуць быць выдаткаваныя на тое. A паколькі вам недастаткова за мяне чатырох гетманаў - то бок двух Шчарбатых, Казлоўскага i польнага ваяводы Акінфава я i тут, у няволі, смерці сваёй пачакаю, але i яны напэўна не вызваляцца адтуль іншым чынам». Мы таксама пагадзіліся, што пры такіх цяжкіх умовах можам хутчэй прычакаць сваіх апошніх дзён, чым спадзявацца на вызваленне. Мы папрасілі, каб з ласкі ям. цара нам выставілі болыіі прымальныя кандыцыі. Алмаз паабяцаў дакласці, на чым той розговор [105] i скончыўся. Калі мы з жалем чакалі больш міласцівай прапановы, tandem праз прыстава Фёдара Маркавіча Паздзеева атрымалі наступную: за пана гетмана па-ранейшаму Шарамета, за пана Невяроўскага (ex quo пасля яго палону трапілі ў няволю i два яго сыны [106]) - двух Шчарбатых, за мяне - князя Казлоўскага. I так, nulla spe [107] не суцешаныя, са скрухай на сэрцы прыняўшы тыя навіны, напісалі мы сваім дамашнім пра такія перашкоды нашаму вызваленню.

3 octobris. Пан Шлёнскі выехаў у Польшчу, узяўшы ад нас лісты, a з ім i пан Мыслішэўскі. Падчас побыту пана Шлёнскага, слугі ям. пана падскарбія BKЛ [108], атрымаў я вестку ў лісце ям. пані маці маёй, што пані сястра мая, Тэадора Абуховіч, аддадзена ў святы сужэнскі стан i пабралася з ям. панам Крыштафам Статкевічам, аршанскім падкаморыем, ротмістрам ЯКМ, якім дай, Госпадзе Божа, шчаслівага жыцця i доўгага веку. Ад таго ж пана Шлёнскага я даведаўся, што ям. пан Мікалай Шэмет, ротмістр ЯКМ, загінуў смерцю рыцара на рацэ Басі ў бітве з князем Юрыем Даўгарукім 45. Войска ВКЛ ачольваў тады асабіста ям. пан Павел Сапега, віленскі ваявода, вялікі гетман BKJI, a частку кароннага войска Стафан Чарнецкі, рускі ваявода. Удала, з ласкі Божай, правялі тую экспедыцыю, не даўшы ўварвацца далей у Літоўскае Княства непрыяцелю, які, concepta spe [109] на пэўную вікторыю, наступаў вялікай моцай.

Па ад'ездзе пана Шлёнскага нашае харчаванне было значна паменшана, але пачалося тое яшчэ ў яго бытнасць, a менавіта: ям. пану гетману з асобных харчоў перападала ці не шостая частка [ад ранейшага], нам усім аднолькава па алтыну на дзень, што складае не больш як наш грош 46 (бо ў той час грошы моцна ўзняліся ў Маскве залатыя чырвонцы 47 па 5 рублёў i больш, талеры па паўтраця [110]). Прыставы вінавацілі нас у тым, што нявольнікі-маскавіты зносяць у нас вялікую нястачу як праз сціплае харчаванне, так i праз надмерную працу. Трываючы тое са звыклай для сябе цярплівасцю, мы ратаваліся ўласнымі грашыма, прысланымі з дому праз слугу ям. пана гетмана. Добра падкормліваў нас таксама са сваёй ласкі ям. пан гетман, бо амаль штодня de suo загадваў купляць розны правіянт для сумеснага з намі харчавання.

24 лістапада. Па ўказанні цара наш прыстаў, Фёдар Маркавіч Паздзееў, загадаў мне напісаць маёй маці i брату [111], каб [пагадзіліся] з маім абменам на князя Казлоўскага; я напісаў, робячы, як ім хацелася; Бог ведае, што за вынік з таго будзе. Падаў таксама супліку Алмазу, каб пасля заведамлення ям. цара я мог паслаць дадому свайго чалядніка - як для грашовай правізіі, так i дзеля таго, каб хутчэй вырашалі з маім абменам. На тое Алмаз адказаў мне праз прыстава: «Как его челядник волею приехал, так нехай волею и терпит». I такім чынам infectum negotium [112], просьбу [закінулі] пад лаву, як тут прынята, што iustissima ąueąue postponuntur [113], колькі б нявольнік не прасіў пра што-небудзь.

Тыдні за паўтара да Божага Нараджэння атрымалі мы вестку, што прыехаў ганец ад нашых, называны панам Сакалоўскім 48 (з войска ям. пана літоўскага падскарбія, на той час нявольніка), post victoria insignem [114] над князем Хаванскім, немалое войска якога было амаль цалкам разгромлена, лагер захоплены, a да ўсяго быў узяты ў няволю яго сын князь Пётр Хаванскі 49. Але мы яшчэ не мелі еат felicitatem [115] з ім пабачыцца i нічога penitus не ведаем, ці ёсць нам якія лісты ад нашых. Чулі, што войска застаецца ў Канфедэрацыі 50 i выйграла тую бітву.

22 decembris. Ha царскі загад прыслалі да нас Афанасія Несцерава, якога цар адпраўляе пасланнікам да ЯМ караля. Той паведаміў ям. пану гетману, што едзе дзеля таго, каб ён мог аказацца на волі за двух Шчарбатых, трэцяга князя Казлоўскага, [чацвертага] Акінфава i пятага нядаўна паланёнага князя Пятра Хаванскага. Раней самі маскоўцы не хацелі ў тым nostris convenientibusc [116] a патрабавалі ўзамен за ям. пана гетмана Шарамета, які сядзіць у Ардзе; пры тым абяцалі [гетману], што ям. цар хоча адпусціць пана гетмана са сваімі пасламі на бліжэйшую камісію 51, што quo effectu станецца, штодня чакаем Боскае міласэрнасці. Той Несцераў паведаміў, што разам з ім ям. цар адпраўляе (дзеля прыязнасці ЯМ караля) сорак нявольнікаў, сярод якіх назваў пана Юрыя Сухадольскага з нашай гасподы, слугу ям. пана гетмана. З іншай гасподы пана Дамашэўскага, таксама слугу ям., які, захоплены ў Вяліжы падчас першай вайны, прабыў у няволі восем гадоў 52. Трэці ксёндз Гедройц, не ведаю, калі схоплены. Ceterum [117] усё чэлядзь, людзі minorum gentium [118]. Такая асцярожлівасць gentis Ruthene, што durante bello [119] не звыклі адпускаць ніводнага з важнейшых жаўнераў.

У нас жа гэта sine discrimine [120], без аглядкі на тое secus дзеецца, бо, імкнучыся adfaciliorem transactionem pacis [121], адпусцілі ЯМ кароль i іншыя паны вайсковыя рэгіментарыі (напрыклад, рускі ваявода [122]) некалькі дзясяткаў важных [асоб].

25 decembris. Ад'ехаў Несцераў, a з ім i тыя 24, якіх адпусціў цар з нашага двара. Калі заяздасаў Несцераў, забралі пана Сухадольскага i нашыя лісты дамашнім.

1662 год

5 ianuarii. Неспадзявана прывезлі ям. пану гетману харчаванне, як раней, i нам дакляравалі даць грашыма, як было раней; тое атрымалі ў пачатку месяца.

9 ianuarii. Дазволілі пабываць у ям. пана гетмана пану Сакалоўскаму, пасланніку войска BKЛ, з якім мы пабачыліся i libere паразмаўлялі у той дзень ён быў на абедзе ў ям. пана гетмана. (Трохі раней прыехаў дзяк, таварыш Алмаза, Дзімітрыеў, паведаміўшы пра царскую ласку, што «дазваляе табе цар пабачыцца з. пасланнікам».) Ад яго мы даведаліся, што войска моцна трымаецца канфедэрацыі, эксклюдаваўшы [123] гетмана, ям. пана Сапегу, віленскага ваяводу [124], i ўсіх дарэшты палкоўнікаў i ротмістраў, a ўсё з тае прычыны, што пан гетман, пераследуючы на соймах prоprium interesse [125], дамогся сабе мільёнаў за экспенсы i атрымаў запіс на некаторыя ўладанні Рэчы Паспалітай, у тым ліку Шавельскую эканомію 53, a войска не атрымалі ніякай кансаляцыі. Другая прычына, што vivente rege [126] хацелі абраць іншага, відаць, француза 54, ад якога (як паведаміў той самы пасланнік, пан Сакалоўскі) паны сенатары, сярод якіх i пан віленскі ваявода, атрымалі грашовы я honoraria [127]. I таксама што паны палкоўнікі шукалі ў войску хутчэй suum соmmodum [128], часта абіраючы скарб за заслугі, пакідаючы войска без забеспячэння, a таму была патрэба exclusionis [129] i ix, i любога, хто атрымаў pensionem factionis Sapieharum [130] або пана Паца, канцлера [131]. За маршалка войска абрала пана Казіміра Жаромскага, віленскага стольніка, гусарскага паручніка ям. пана польнага гетмана. Войска, якое перабывала ў той канфедэрацыі, усіх suspectos з названай групоўкі reiudicavit [132] i некаторыя паплаціліся жыццём, як, напрыклад, пан Акольскі, паручнік пана Паца, літоўскага абознага [133], забіты ў коле 55 самім маршалкам. Тады ж пан Адахоўскі, ротмістр (відаць, праз прыязнасць, якую меў да пана Паца), замовіў колькі слоў, каб пан Пац, абозны, мог recipi [134] ў войска, таксама заплаціў жыццём за канфідэнцыю, бо быў расстраляны i пасечаны 56. Такую рэляцыю атрымалі мы ад пана Сакалоўскага. Будучы ў хаўрусе, здабыло войска пад Кушлікамі, за 4 мілі ад Полацка, значную перамогу 57 над Хаванскім, пасля чаго прыслала таго пана Сакалоўскага для абмену нявольнікаў, якіх, хоць i з розных бітваў, мелі шмат; аднак у той [бітве] захапілі 500 (як retulit), між якімі трапіў у няволю i сын Хаванскага - князь Пётр Хаванскі.

11 ianuarii. Прыехалі ўначы па ям. пана гетмана, каб з'явіўся да Фёдара Міхайлавіча Рцішчава, царскага прыдворнага. Будучы там, ям. omni studio ўпрошваў, каб маскоўскія паны больш non concurrentur [135] абмену, паколькі i сваіх такое мноства маюць у няволі, i да будучай справы заключэння міру быў бы лягчэйшы падыход, калі б не чынілі тут перашкод. Дагэтуль яшчэ не маем ніякай рэзалюцыі, avide чакаючы тае ласкі Божае.

12 ianuarii. Пад вечар прыслаў Фёдар Міхайлавіч Рцішчаў ям. пану гетману подачу 58 - колькінаццаць талерак вельмі добрых страў i розныя напоі, што ў ix з'яўляецца выяўленнем ласкі.

15 ianuarii. Забралі з нашай гасподы двух хлопцаў - па ўказе царского величества атрымалі свабоду. Ix адправілі да пана Сакалоўскага, пасланніка ад войска. Адзін з ix - пан Церабеш, канюшы ям. пана гетмана [136], другі - пан Ліпніцкі [137], сын пана Станіслава Ліпніцкага, палкоўніка ЯКМ; абодва былі схоплены разам з панам гетманам пад Веркамі.

У той жа дзень дазволілі нам паглядзець на цырымонію асвячэння вады, якая адпраўлялася наступным чынам. На Маскве-рацэ, побач з мурамі Крамля-горада, прарубілі вялікую палонку, якую агарадзілі шчыткамі. Вакол яе выслалі дзяружкамі накшталт theatrum, які пакрылі дыванкамі. Нас паставілі на другім, ніжэйшым муры Крамля (бо гэты горад абведзены двума мурамі перакопу паміж імі няма, толькі planities [138], па якой ходзяць i ездзяць. На самым беразе ракі Масквы шырокі мур [вышынёй] у два сажні, калі лічыць з зубцамі). Мы доўга чакалі тае цырымоніі, стоячы на муры, a калі гадзіннік пачаў адбіваць поўдзень, выйшаў з саборнай царквы 59 цар, якога ўжо чакалі [два] прыказы, то бок пяхотныя палкі, пашыхтаваныя вакол палонкі ў два шэрагі; трэці, салдацкі, стаяў у лінію ля ракі. Першаму прыказу, які называецца страменным, ачоленаму Салаўцом, раздалі васковыя свечкі гэты прыказ стаў вакол самой палонкі. I калі цар у вялікім суправаджэнні свецкіх i духоўных [асоб], якія ішлі спераду, прыйшоў на тое месца, пасцеленае дошкамі i дыванкамі, паставілі трохпрыступкавы трон, абабіты чырвоным аксамітам i пакрыты залатым дыванком. [Цар] усеўся на ім, трымаючы ў руцэ запаленую свечку, у вянцы, якім карануюць на царства, у багатым, як яны кажуць, «наперсніку» на грудзях i з крыжом з каштоўных камянёў

Насупраць яго, з другога боку палонкі, стаялі два пакрытыя залатымі матэрыямі пульпіты [139], на якіх ляжалі Евангеллі. Пачаўся спеў (як яны нам сказалі, апостальскіх павучанняў), пасля чаго Евангеллі паднеслі да круціцкага мітрапаліта [140] (які з царскай волі ўжо некалькі гадоў сядзіць на месцы патрыярха i кіруе яго дваром) - той сядзеў асобна, праваруч цара; ён устаў i пачаў спяваць з Евангелля, якое цар, падняўшыся, слухаў са знятым вянцом. Скончыўшы спеў, падаў мітрапаліт Евангелле для цалавання; цар, сышоўшы з трона, пацалаваў, не маючы на галаве вянца. Затым мітрапаліт падышоў да палонкі і, схіліўшыся, тройчы акунуў крыж у ваду, што i з'яўляецца ў ix сутнасцю асвячэння вады. Пасля адпраўлення тых цырымоній цар сышоў са свайго трона. Усе рухаліся ў тым самым парадку, як i раней, адно што, паколькі час быў вячэрні, спераду, па баках i ззаду, замыкаючы царскае шэсце, ішоў з некалькімі сотнямі запаленых свечак страменны прыказ. Ям. пана гетмана, які быў з намі, паставілі блізка таго месца, дзе меўся прайсці цар; праходзячы міма, цар паслаў да яго свайго думнага дзяка Алмаза Іванавіча спытацца пра здароўе, што было для нас праявай яго ласкі i гатовасці да вырашэння справы, дзеля якой i ЯМ кароль, i войска (цяпер праз пана Сакалоўскага) прыкладаюць вялікія намаганні. (У мінулыя гады, калі мы бывалі на Кветнай Нядзелі, каб пабачыць тую ix цырымонію (пра што вышэй), [цар] звычайна пытаўся пра здароўе ям. пана гетмана ў Алмаза.) За царом ехалі сані з хораша прыбраным страўсінымі пёрамі канём, таксама была аздобленая пёрамі i абабітая аксамітам дуга; сані засланыя залатой матэрыяй. За імі асобна вялі другога, накрытага толькі чырвоным аксамітам. Па асвячэнні вады царскія ключнікі набіралі ў рознае срэбранае i цынковае начынне з палонкі ваду i неслі за царом. Таксама стаенныя ўраднікі, то бок конюхі, везлі ў бочках ваду, бо як нам казалі, тую ваду раздаюць па пакоях цара, царыцы i царэвічаў, a пазней падліваюць у стравы i напоі. Таксама той вадой, мяшаючы са звычайнай, пояць i асвячаюць царскіх румакаў.

Паглядзеўшы на тую цырымонію Вадохрышча, вярнуліся мы ў нашую вязніцу, дзе засталі пана Сакалоўскага, які ўжо збіраўся прасіць дазволу на вяртанне, яму дазволілі повидаться з ям. панам гетманам. Неўзабаве прыехалі ад Фёдара Міхайлавіча Рцішчава па ям. пана гетмана, з якім паехаў i пан Сакалоўскі. Як нам паведамілі, там вяліся сур'ёзныя перамовы наконт выправы пасланніка, каб дамовіцца пра месца i час абмену; не прычакаўшы ніякай прымальнай рэзалюцыі, ям. пан гетман вярнуўся.

16 ianuarii. Прыслалі стол ад ям. цара - каля дваццаці страў - i ў дзесяці алавяніках розныя напоі.

17 ianuarii. Уначы прыехаў пан Сакалоўскі, каб развітацца з ям. панам гетманам. Ям. пан гетман, правёўшы соіloquium з панам Сакалоўскім, зноў паехаў да Фёдара Міхайлавіча Рцішчава, які прыслаў па яго; прабыўшы там з паўтары гадзіны, вярнуўся. Retulit нам, што нічога пэўнага пра час абмену з пасланнікам не вырашылі, толькі назвалі месца - паміж Смаленскам i Шкловам - i пастанавілі паслаць па ўсіх нявольнікаў, захопленых у бітвах. (Такі падступны народ! Забыўшыся на сваіх адзінакроўных у няволі, якіх у нас перабывае вялікае мноства, апантаныя прагнасцю несправядлівага валодання нашымі межамі i паветамі, на якія толькі хітрыкі не пускаюцца, каб пацягнуць час; прыгнятае нас нечуванай суворасцю няволі i чакае здзяйснення сваіх інтэнцый, пакуль не ўварвецца ў ix дзяржаву польская шабля.) Маюць забраць ям. пана гетмана на другі розговор, як абяцаў яму Рцішчаў, наконт часу [абмену]. Чакаем таго, просячы міласэрнасці Божай, каб зацятыя ўпартасцю сэрцы маскоўцаў схіліў да дабра. Увечары 17 ianuarii пан Сакалоўскі, развітаўшыся з намі, паехаў да Рцішчава; там, [не атрымаўшы] ніякай вуснай рэзалюцыі, забраўшы толькі лісты, развітаўся з ям. панам гетманам.

18 ianuariu Выехаў з Даргамілава.

25 ianuarii. У дзень навяртання святога апостала Паўла неспадзявана, дзесьці a другой гадзіне начы, прыехаў прыстаў, паведаміўшы, што ям. пан гетман павінен з'явіцца да князя Юрыя Даўгарукага; з ім загадалі быць i нам, то бок пану Невяроўскаму, пану Міжынскаму, пану Злотаму i мне. Па тым распараджэнні паехалі мы з прыставамі да двара князя Юрыя, дзе ў першай стрече, перад сходамі, сын князь Міхайла Даўгарукі [вітаў] ям. пана гетмана; у другой, перад сенямі, Алмаз Іванавіч, думны дзяк, трохі за ім Фёдар Міхайлавіч Рцішчаў, царскі прыдворны, у сенцах сам Даўгарукі. Пасля такой цырымоніі зайшлі мы ў першую избу, з тае ў хрестовую (як завецца ў ix), дзе стаяць абразы. Затрымаўшыся тут ненадоўга, тыя тры маскоўскія паны перайшлі ў наступную, узяўшы з сабой ям. пана гетмана; мы засталіся. За розговором правялі гадзіны дзве; калі мы avide чакалі яго канклюзіі i выніку, не ведаючы яшчэ, што за прадмет перамоваў, tandem загадалі i нам зайсці ў той пакой. Там, падняўшыся, паведаміў нам Даўгарукі пра царскую ласку, што «паколькі я кажа паабяцаў гетману хуткае вызваленне, то i вам таксама імем ям. цара называю такі тэрмін, бо цар ям. пасылае вас разам з гетманам у Смаленск рго [141] 17 martii, паводле вашага календара». Admonuit [142] пры тым, як мы павінны памятаць пра высокую міласць гасудара, якога нішто не схіляе да гэтага толькі з уласцівай яму клеменцыі «прабачае вас i вам». Памятаючы пра тое, [мы павінны] схіляць Рэч Паспалітую да ўсялякае добрае справы, каб спынілася праліццё хрысціянскай крыві, каб мы болей не радавалі бусурманаў хрысціянскімі галовамі. Пасля нашай падзякі за такую доўгачаканую даклярацыю, амаль тое ж (але карацей) паўтарыў Фёдар Міхайлавіч Рцішчаў. Алмаз жа прыдаў, што ям. цар паслаў па ўсіх астатніх нявольнікаў, каб ix звозілі ў Сталіцу i ў вызначаны тэрмін дастаўлялі ў Смаленск. Па гэтых даклярацыях загадаў князь Даўгарукі прынесці гарэлкі i more gentis [143] розных павідлаў, яблыкаў, пернікаў et id genus частаваў ям. пана гетмана i нас. Па такім петэрсеменце 60 прынеслі ў вялікіх кубках рэйнскага віна i кожнаму далі па адным мы адмовіліся ад такіх вялікіх, мусілі выпіць меншыя. Падчас пачастунку высунуў [Даўгарукі] інвектыву [144] ў дапраўды бусурманскіх (як яны самі звыклі казаць) учынках, што нашыя паквапіліся на деньгй i сама старшына ў тым недалёка адстала. На кампрабацыю чаго даў нам прачытаць ліст пана Андрэя Патоцкага, тады кароннага абознага, a цяпер брацлаўскага ваяводы, які пісаў маскоўскім баярам, што перабывалі ў яго ў няволі, каб дакляравалі i сплацілі праз нейкага Прасаловіча 10 тысяч рублёў выкупу, абяцаючы не трымаць ix у такой невыгодзе, калі задуманае неўзабаве здзейсніцца. Прачытаўшы, здумеліся мы з такой новай i нечуванай у нас справы. У хуткім часе запрасіў ям. пана гетмана i нас у першую избу, у якой быў накрыты стол. Там падалі рыбную вячэру (бо тое надарылася ў сераду - страў было дастаткова па колькасці, але рэдка якая не сапсаваная), якая працягвалася тры гадзіны. Tandem ad nausionem [145] наглядзеліся на тое i нанюхаліся, устаў сам Даўгарукі, забраў з сабой ям. пана гетмана i маскоўскіх баяраў - Рцішчава, Алмаза, дзяка, - у пакой, у якім чакала сама княгіня з сыновай [146] у суправаджэнні свайго фраўцымеру [147]. Сваю прыхільнасць Даўгарукі выявіў тым, што загадаў жонцы прывітаць i пачаставаць ям. пана гетмана. Следам i нас паклікалі для такой самай прывітальнай цырымоніі - спачатку кожнаму паасобку чарку гарэлкі падносіла Даўгарукая, a потым яе нявесткі. Павесяліўшы там ям. пана гетмана pro more suo [148] расійскімі жартамі, [папрасілі] Даўгарукі i іншыя маскоўскія паны, каб не трымаў ям. пан гетман зла, што ягоная жонка не падносіць ям. падарункаў, бо скорым делом [149] давялося яму прымаць ям., але наступным разам паабяцаў такую сваю прыязнасць выявіць. Tandem развіталіся мы з княгіняй i самім [князем], які аж да нізу [150] праводзіў ям. пана гетмана. У свой гаротны прытулак мы вярнуліся далёка за поўнач, просячы Госпада Бога, каб тая даклярацыя мела незваротныя наступствы.

1 februarii. Другі раз прыслаў Даўгарукі па ям. пана гетмана. Гэтым разам нікога з нас не пазвалі. Падставай для розговору, як чулі мы ад ям. пана гетамана, была радасць, што князь Куракін разбіў татараў i адбіў немалы палон, захапіўшы пры тым важнага мурзу з роду Шырын. Ям. пану гетману тое паведамілі ўжо як брату, a не нявольніку, бо па дакляраваным тэрміне вызвалення абяцалі трактаваць яго як госця i пасла, a не нявольніка, i прасілі liberius [151] i з большым даверам пра ўсё гаварыць. Былі пры тым размовы, quibiis mediis рах мог бы valescere [152], каб не вяртаць таго, што inique [153] адабралі, але ўчыніць мір. Такія i падобныя былі vaniloquia sine conclusione [154]. Пан гетман вярнуўся пасля апоўначы, паеўшы ў Даўгарукага.

28 februarii. Адбываўся ўезд у Сталіцу шведскіх паслоў 61, якія прыехалі на дзвюх сотнях коней - стреча была немалая, але не такая прадстаўнічая, як для паслоў імператара, пра якіх была гаворка [ў запісе] за травень 1661 года. Не было ні пяхотных палкоў, ні райтарыі, ні драгоніі, ні стольніцкай сотні, толькі асобныя стольнікі i дваранская сотня, страпчыя, жыльцы, прыдворныя баяры, гасударавы конюхі, месцічы et id genus - усіх разам блізу трох тысяч. Дождж пазбавіў тую помпу апарэнцыі. Самі паслы заехалі ўжо на добрым змроку, ix было цяжка разгледзець, але паперадзе ехала немалая асістэнцыя са шведскіх кавалераў, якім цар паслаў белых коней - было ix перад пасламі блізу 60. Паслы ж - кожны паасобку - ехалі ў царскіх санях, абабітых багатай матэрыяй; коні ў ix белыя. Мы назіралі за цырымоніяй з палаца Даўгарукага, які civiliter [155] прыняў ям. пана гетмана i нас, якія былі з ям. Елі мы ў яго, быў там таксама Сямён Лук'янавіч Страчнёў, царскі вуй, i іншыя баяры, у прыватнасці, Сукін, вайсковы таварыш Даўгарукага [156], i іншыя князі. Маскоўскія паны выказвалі ям. пану гетману i нам сваю вялікую прыязнасць, toties quoties [157] запэўніваючы ў нашай хуткай эліберацыі. Дзеля большага выяўлення братэрскай прыязнасці Даўгарукі запрасіў ям. пана гетмана пасля вячэры ў другі пакой сваёй баярыні i сыновай - там частавала нас яна сама i сынова.

У той жа дзень, бачачы прыязнасць Сямёна Лук'янавіча Страчнёва, які даверліва жартаваў з намі i абяцаў хуткае вызваленне, папрасіў я яго, каб дапамог у вызваленні майго брата, пана Дамініка Абуховіча. Ён цвёрда дакляраваў, што нават калі б не дайшло да міру, усё адно будзе прасіць цара за майго брата; урэшце, запісаў сабе тое на мемарыял [158], вынік чаго дай, Госпадзе Божа, пабачыць.

У той жа дзень Даўгарукі, вярнуўшыся з горада (прыехаўшы, мы не засталі яго ў гіалацы ён быў яшчэ ў цара; прымаў сын, князь Міхайла), паведаміў, што паслы, якія павінны ўдзельнічаць у камісіі з нашымі, сёння былі ў цара i заўтра павінны выехаць; i actu [159] выехалі. Пасланыя: князь Мікіта Іванавіч Адоеўскі, князь Празароўскі, Афанасій Нашчокін, Алмаз Іванавіч, думны дзяк, i яшчэ адзін дзяк [160].

6 martii. Былі ў цара шведскія паслы 62. Немалыя дары (як нам паведамілі) неслі перад імі стральцы in numero 50 асоб - было мноства дарагіх залатых i срэбраных рэчаў; у ответ яшчэ нічога не атрымалі.

8 martii. Быў ям. пан гетман пасля царскага пожалоеанйя у паслоў імператара [161]. У кампаніі з ям. не было нікога, акрамя дваранаў ям. пан Гаўдэн [162] i пан Венцлаўскі. Імператарскія паслы паведамілі (ut relatum [163]), што жадаюць быць пасярэднікамі паміж Маскоўскім царствам i ГІольскай Каронай i дзеля таго сюды прыехалі. Interim ужо блізка году detinentur [164].

9 martii. Ям. [165] доўга быў адзін у князя Юрыя Даўгарукага ўначы. Там, як распавёў нам, даволі падрабязна tractabatur negotium conficiendae pacis [166], якога маскоўскія паны, як можна colligi [167] з ix слоў, жадаюць. Interim nil conclusum [168], вярнуўся ўначы ў звычную турму.

10 martii. Дазволілі нам хадзіць дзеля пакупак па месце, даючы надзею на хуткае вызваленне.

12 martii. Загадалі з'явіцца ям. пану гетману i нам шасцярым - пану Невяроўскаму, пану Шкультыну, пану Міжынскаму, пану Злотаму, пану Ігнатовічу i мне - у пасольскі прыказ, дзе мы прабылі блізу чатырох гадзін. Tandem з'явіліся Даўгарукі [169], Фёдар Міхайлавіч Рцішчаў i думны дзяк Ларывон Дзмітрыевіч Лапухін, абвяшчаючы царскую ласку, што нас выпусцяць на волю, запатрабаваўшы пры тым ад пана гетмана, каб не забыўся на ўзаемнае вызваленне тых чатырох ваяводаў [170], якіх патрабавалі за яго, i пятага, сына Хаванскага [171], якога ён сам прапанаваў, спадзеючыся на ласку ЯМ караля. I паколькі цар пасылае Нашчокіна, аднаго з камісараў ad tractandum [172] пра мір i па іншых справах да ЯМ караля, яму стараннямі пана гетмана павінна аказвацца спрыянне ва ўсім, ён не можа быць затрыманы 63, але годным чынам павінен быць хутка адпраўлены назад. Запатрабавалі, каб пан гетман пацвердзіў тое пісьмова. Ям. ім не пярэчыў, разумеючы, што не будзе вялікай складанасці папрасіць пра адправу Нашчокіна jure gentium usitato [173]. Пасля гэтых розговоров загадалі вярнуцца да гасподы.

13 martii. Зноў узялі да таго ж прыказу ям. i ўсіх нас, якія былі ўчора. Калі мы прачакалі гадзіны тры, прыйшоў дзяк Дзмітрый Рыгоравіч Шубін, абвясціўшы волю царскай вялікасці, што «тебя, гетмана, с полковниками и товарищами жалует осударь», то бок каб з'явіліся прад его светлые очи. Пайшлі мы наверх, у царскія палаты, дзе думны дзяк Ларывон Лапухін, пералічыўшы згодна са звычаем царскія тытулы, абвесціў царскую волю, што ён дае свабоду гетману i палкоўнікам i ўсім іншым нявольнікам, якія знаходзяцца ў Маскве, i яшчэ раз патрабуе не затрымліваць Нашчокіна. (Яшчэ не падалі пану гетману на подпіс таго ліста пра незатрыманне Нашчокіна.) Пасля гэтага пажаловал цар да сваёй рукі ям. пана гетмана i нас, якія былі з ям. Пры тым дзяк дакляраваў, што осударь жалует кармленнем са свайго стала ям. пана гетмана i нас, бо яшчэ сёння нічога не спажывалі. Пасля тае цырымоніі мы вярнуліся на сваю гасподу.

17 martii. Выехалі мы са Сталіцы; начлег у Вераб'ёвай Гары. Уначы зноў загадалі ям. пану гетману ехаць у Сталіцу. Быў у князя Юрыя Даўгарукага, дзе ям. пана гетмана доўга займалі рознымі размовамі, in capite [174] выведваючы, ці можа царэвіч Аляксей Аляксеевіч succedere [175] польскую карону, i малюючы variis rationibus emolumentum [176] для Рэчы Паспалітай з таго (бо ні ў чым ахвяраваць або саступіць ereptam [177] не хацелі). Tandem pro conclusione [178] паехалі некаторыя баяры да цара, адкуль вярнуўшыся, на ўсё - як па гэтым, так i па іншых пунктах адказалі: «Дай [Бог, да]бы ты здоров ехал в дорогу». Вярнуўся пан гетман у Вераб'ёву [Гару] на світанні.

20 martii. Прыехаў ад гасудара дзяк тайных дел - Дзяменцій Мініч Башмакаў, з падарункам ад цара. Адарыў тых, хто сядзеў разам з ям. панам гетманам [у няволі]: нам i рэшце кампаніі - па 40 талераў, іншым - сукна па некалькі локцяў, ям. пану гетману - некалькі штук пазалочаных персідскіх матэрый i штуку зялёнага фларызаванага [179] аксаміту, [кажучы] кожнаму паасобку intimando [180], што «вас гасудар не як вязняў, але як паслоў трымаў i цяпер аказвае вам такі гонар. Таму вы, памятаючы пра гэта, усімі спосабамі спрабуйце схіліць Рэч Паспалітую i ЯМ караля да міру». Дакараў пры тым, што няслушна сталася, калі загадаў ЯМ кароль казнить (то бок страціць) князя Мышэцкага, віленскага ваяводу 64: «Як нам служыць сваім панам, калі іншыя паны плацяць за аказаныя нам паслугі смерцю?» Я адказаў, калі чарга дайшла да мяне: не за ўслужэнне цару загадаў яго пакараць ЯМ кароль, відавочна, ён дапусціўся ў адносінах да шляхты i мяшчанства празмерна жорсткіх учынкаў, якія, наколькі я разумею, не па ўказе ям. цара ўчыняў.

4 aprilis. Пусціўшыся па вадзе з Дарагабужа (усіх стругаў было трынаццаць, у якіх давялося нам размясціцца не без цеснаты), пад вечар сталі пад мурамі Смаленска. Ям. Пан гетман, аслаблены невыгодамі падарожжа, быў моцна занядужаў у Вязьме, дзе мы спыніліся на два дні; у Дарагабужы таксама. Калі мы, як сказана вышэй, прыплылі па вадзе да Смаленска, наш ачольнік Андрэй Юр'евіч Бястужаў, прыстаў, казаў павярнуць свой i ям. пана гетмана стругі да берага направа ад пасаду; іншыя на яго загад сталі пад мурамі, пад вельмі гразкай i смярдзючай горкай. Праз гадзіну з нечым прыехалі ад маскоўскіх баяраў (якія заявіліся ў Смаленск за два тыдні перад намі, хочучы прыступіць ad actum commisionis [181]) па ям. пана гетмана, даючы яму права выбару, як заехаць у горад вершна або ў карэце, бо прыслалі i каня, i карэту. Ям. пажадаў ехаць вершна. Для пастою выдзелілі яму гасподу пана Пацёмкіна. A мы, чакаючы далейшых распараджэнняў, прычакалі начы i мусілі заначаваць на стругах сярод таго заразлівага смуроду.

5 aprilis. Прыехаў да нашых стругаў сотнік Афанасій Шылаў, які быў з намі ў дарозе; за ім прывялі тры кані на адным загадалі ехаць пану Невяроўскаму, палкоўніку, на другім мне, трэцяга аддалі пану Крыштафу Чыжу; рэшта кампаніі засталася ў стругах. У места мы выправіліся з сотнікам, які прывёў нас на падворак паноў Ліпскіх, цаказаўшы дзе спыніцца блізка тае гасподы, што i ям. пан гетман. Неўзабаве загадалі з'явіцца на той падворак i ўсёй кампаніі са стругаў. Там пятнаццацёх з нас, згодна з пададзеным ям. панам гетманам спісам, адасобілі ад іншых i размясцілі на дзвюх гасподах, то бок васьмёх з кампаніі - на гасподзе паноў Ліпскіх, a сямёх на іншай, побач. Рэшту размясцілі на іншых дварах, a некаторых (шэсцьдзясят пяць чалавек) у турме. Таго ж дня быў ям. пан гетман у паноў маскоўскіх камісараў князя Мікіты Іванавіча Адоеўскага, князя Празароўскага ды ix таварышаў, з якімі (як нам retulit) inter alia [182] пытанняў вёў перамовы пра хуткі абмен, каб доўга нас у Смаленску не трымалі. У чым маскоўскія паны дакляравалі сваю facilitatem [183], абы толькі былі дастаўлены ў Шклоў іхнія людзі i таму прыйшло пацвярджэнне.

6 aprilis. Паны баяры, выконваючы волю царскай вялікасці, адпусцілі са Смаленска ям. пана гетмана; паехаў па вадзе, бо праз слабое здароўе не асмеліўся пускацца ў шлях на возе. Разам з ям. адпусцілі ўсю яго прыслугу i дваіх з кампаніі пана Міжынскага i пана Злотага. Мы ж засталіся ў чаканні далейшай ласкі Божай, папрасіўшы ям. пана гетмана, каб пастараўся хутчэй вярнуць нас да айчыннай вольнасці. Атрымаўшы ў тым ласкавае пацверджанне ям., пры нашым жалосным валеце [184] правялі мы ям. аж да Каралеўскай брамы i там развіталіся.

7 aprilis. Ha загад паноў маскоўскіх камісараў перабраліся мы на той падворак, дзе спыняўся ям. пан гетман, куды розныя паны, смаленскія абываталі 65, часта дастаўлялі нам ежу.

10 aprilis; то бок у велікодны панядзелак, прыехаў да нас уранку стралецкі галава Андрэй Уласавіч Астаф'еў, запрашаючы на абед да князя Мікіты Іванавіча Адоеўскага. Было нас на тым банкеце трынаццаць, бо галава прыехаў са спісам, i каго назваў, тыя i былі. Прывялі шэсць коней, якіх перадалі старшыне; астатнія браты пайшлі пешшу. Прыехаўшы да двара, дзе спыніўся князь Адоеўскі, засталі мы яго ў пакоі за сталом з таварышамі, прызначанымі ў камісію, i стольнікамі, i іншымі маскоўскімі дваранамі, ардынаванымі з Масквы ў тое пасольства. Быў там i князь Пётр Аляксеевіч Даўгарукі, у той час смаленскі ваявода, са сваімі таварышамі [185]. Нас пасадзілі пры іншым стале, за якім сядзелі асобныя маскоўскія палкоўнікі i смаленскія шляхціцы, a менавіта: пан Гурко, віцебскі падстолі, смаленскі ротмістр [186], другі пан Швяйкоўскі, таксама ротмістр [187], трэці - пан Станкевіч [188] (яго цар прызначыў ротмістрам па смерці пана Сакальніцкага 66). Паны камісары ўсадзілі нас з тымі [панамі] i выказалі вялікую прыязнасць, прыставіўшы да нас галаву, Андрэя Уласавіча Астаф'ева. У той жа дзень перадалі нам два распячатаныя лісты адзін ад пана Жаромскага, пісаны да пана Невяроўскага i мяне, другі ад пана Статкевіча, аршанскага падкаморыя, майго швагра, з якіх мы даведаліся пра зычлівыя студыі [189] войска наконт нашага вызвалення. На тым банкеце прабавілі мы больш за дзве гадзіны, a калі разыходзіліся, пан Гурко папрасіў у камісараў дазволу запрасіць нас да сябе; паны камісары дазволілі. Будучы там, у ям.? пабачылі мы з яго боку вялікую братэрскую прыязнасць i зычлівасць да сябе. Увечары вярнуліся на сваю гасподу.

11 aprilis. Раніцай прыехаў прыстаў Юрый Іванавіч Азароў, раздаў кожнаму з нас грашовае кармленне згодна з тым, як раздавалася ў Сталіцы, вярнуўшы тое, што прыпадала нам за трынаццаць дзён сакавіка, i выдаўшы за дзесяць дзён красавіка; да ўсяго бочку піва, прысланую за колькі дзён да гэтага, i колькінаццаць боханаў хлеба.

Праз некалькі дзён вярнуўся паўгалава Пётр Андрэевіч Астаф'еў, які суправаджаў ям. пана гетмана i праз якога ям. пан гетман напісаў нам ліст de data [190] з Копысі пасля Вялікадня (ліст гэты не сам паўгалава аддаў, a прынёс яго паддзячы), у якім запэўнівае нас у хуткай эліберацыі, як толькі дасягне па гэтым пытанні канферэнцыі з вайсковымі (якія тады стаялі дзесьці наводдаль). Пры тым паведаміў у лісце, што бачыць вялікія змены i замяшанне з нашым абменам, бо каронныя паны ўсіх вязняў прыслалі ў Шклоў дзеля грошай, удаючы ў дарозе, што вязуць на абмен, паколькі баяліся, што літоўскае войска будзе чыніць ім перашкоды, калі даведаецца праўду пра тое. З гэтай прычыны пана гетмана не пусцілі ў Шклоў (бо ўжо быў прызначаны камендант 67 ex brachio [191] пана Сяняўскага, як дзедзічнага пана): баяліся, што войска гвалтам захопіць Восіпа Іванавіча Шчарбатага, прывезенага ў Шклоў панам Патоцкім, каронным гетманам [192], на выкуп, i перадасць [яго маскоўцам] у адказ на [вызваленне] ям. пана Гасеўскага.

У тыя самыя красавіцкія дні быў у Смаленску пан Бялькевіч, слуга пана Замойскага, львоўскага падстолія [193], які прыехаў са Шклова, пакінуўшы там Манастырова, галаву, вязня пана Замойскага, хочучы даведацца, ці не прыму я на сябе асекурацыі выплаты тае сумы, якую аддаў за сябе Манастыроў, то бок 7 тысяч злотых i некалькі сабаліных саракоў. Калі ён звярнуўся з тым да баяраў, якія перабывалі ў Смаленску, да князя Мікіты Іванавіча Адоеўскага, прыслалі да мяне паўгалаву, які адпраўляў ям. пана гетмана [194], каб паведаміць пра тое. Я папрасіў магчымасці пабачыцца з ім самому; паўгалава дазволіў, атрымаўшы такое ўказанне ад баяраў. Падчас сустрэчы з панам Бялькевічам, які спыніўся за Дняпром, на пасадзе, я спытаўся, што ж ён хацеў мне такое сказаць, калі дамагаўся ў маскоўскіх баяраў сустрэчы са мною. Відаць, прысаромлены, параіўшыся з [уласным] сумленнем, не пасмеў сказаць, што я маю выплаціць за сябе нейкі выкуп (я быў упэўнены, што з ласкі Божай i стараннямі маіх дамашніх ды вайсковых паноў, a таксама ЯКМ, пра мяне не забыліся), a толькі сказаў, каб я напісаў ліст да маёй дабрадзейкі маці [195], каб паспяшалася ў Шклоў з пераменай. Я звяртаўся да пана Бялькевіча з просьбай, што калі ён жадае ад мяне ўдзячнасці i братэрскай прыязнасці да свайго пана, [хоча] аказаць мне паслугу, «можаш абмяняць мяне на Манастырова, не беручы за яго ніякага выкупу». Бо ЯМ кароль i войскі BKЛ наклалі суровыя арышты [196] на места Шклоў i шклоўскага каменданта [197], калі даведаліся, што нявольнікі маскавіты сядзяць у Шклове на выкупе: каб ні ў Маскву ix не адпускалі за грошы, ні дазвалялі везці назад, да сваіх паноў у Польшчу, пакуль не атрымаюць ад ЯМК даклярацыі сойма, які засядаў тады ў Варшаве 68. Гэтыя мае довады ніяк не паўплывалі на пана Бялькевіча, які апраўдваўся, што служыць свайму пану; што павінен хутчэй адправіць пасланцоў да свайго пана з данясеннем пра такія цяжкасці; што, як толькі дойдзе даклярацыя ад пана, ахвотна пойдзе на гэткі абмен. Давялося нам з панам Бялькевічам разысціся ні з чым; дзеелася тое ў прысутнасці згаданага паўгалавы. Потым, праз некалькі дзён, адправілі пана Бялькевіча са Смаленска. Я, маючы гатовы ліст дадому, не меў у маскоўскіх паноў столькі фавору, каб магчы пераслаць яго праз Бялькевіча, хаця асабіста прасіў паўгалаву сказаць пра тое баярам.

Апошнія дні ў Смаленску бавім у глухім затачэнні i самоце, бо нам нікуды не дазваляюць выходзіць, толькі пасылаць чаляднікаў у суправаджэнні караула [198] па справах, звязаных з нашым харчаваннем, i тое не заўсёды. Калі сотніку штосьці недаспадобы, тады i гэта забараняецца. Штодня спадзяемся на Божую міласэрнасць, дагэтуль не маючы ніякае весткі наконт прыспешвання абмену.

Розныя навіны даходзяць да нас, тутэйшых сядзельцаў: як пра паўстанне каронных i літоўскіх войскаў супраць пэўных асобаў у Айчыне, якія privata commode anteponendo [199], прычыняюць войску шкоду, так i пра элекцыю новага пана менавіта француза Кандэ [200] - стараннямі ям. каралевы Людавікі Марыі Ганзагі, паколькі яна steriliter [201] доўжаць свой век з Гаспадаром, Янам Казімірам, які цяпер над намі пануе. Пра ўсё тое pleniorem notitiam [202] дай, Божа, хутка ў Айчыне прычакаць!

27 mai, у суботу перад Святкамі, узялі з таго падворка, дзе перабываў я, некалькі [чалавек] з кампаніі, адпускаючы ix на волю, на радзіму, пасля атрымання паролю (alias слова) пра вызваленне тых асоб, якіх патрабавала Масква. Вызвалілі пана Стафана Невяроўскага, палкоўніка, пана Шкультына, оберштэр-лейтэнанта (за Фарута, палкоўніка, наконт якога вышэйшымі [ўладамі] таксама быў дадзены пароль), пан маёр Вібэрг, пан капітан Эльснітц, пан Чыж, таварыш харугвы пана гетмана Сапегі, пан Сакен, харужы дывізіі райтараў пана літоўскага падскарбія Гасеўскага.

За колькі тыдняў да таго паслаў быў смаленскі ваявода [203] людзей з правіянтам у Быхаў, які, будучы ў аблозе i маючы перакрытыя шляхі-дарогі, ледзь трымаўся - пяхоты тысяч дзве ці больш, смаленскую шляхту, якой налічвалася тры харугвы, i іншых, палкоўніка райтараў Чалюскіна, a таксама бельскіх казакоў i іншых, пра якіх вядома, што да Быхава не дайшлі. Была вялікая бітва з нашымі; заступілі ім дарогу пан Сурын, пан Аскерка, пан Мурашка i іншыя. Які гэтага eventus [204], дакладных звестак не маем, аднак жа ходзіць пагалоска, што нашыя перамаглі - пацярпелі маскоўскія людзі, афіцэры i шляхта. Госпадзе Божа, дапамажы ў далейшых наступленнях!

2 iunii. У Смаленску восем разоў прагучэлі гарматныя залпы. Маскоўцы ўдавалі, што той народ, які быў адпраўлены з суплементамі [205] пад Быхаў, меў з нашымі бітву пад Чавусамі i атрымаў вікторыю, аднак пакуль не змог увайсці ў Быхаў. З чаго відавочная jactantia patet [206] гэтага народу, які падае secus, праслаўляючы свае дзеі. Дай, Божа, прычакаць у Айчыне больш пэўных i радасных вестак! «Перабілі», але ж не ўвайшлі ў Быхаў адно з другім не вяжацца.

6 iunii. З асаблівай ласкі Божай выехаў я са Смаленска ў Айчыну, будучы адпушчаны ў абмен на шасцёх маскоўцаў, то бок Пятра Якаўлевіча Няпецына, галаву гасударавага знамени ў войску Хаванскага [207], Цяпкіна, маёра, схопленага ў Вільні 69, двух паручнікаў - Падрэзава i князя Шаляшпанскага, двух харужых Крукава i яшчэ аднаго. Маскоўскія камісары патрабавалі дадаць яшчэ; доўга ix упрошваючы (паколькі requirebat [208] таго маё становішча), tanden ad importunam ix instantiam пабяцаў прасіць ЯМ караля іп quantum [209] змагу.

18 iunii. Дабраўся дадому, застаў у добрым здароўі ям. пані маці, маю дабрадзейку [210], i ям. пані сястру, жонку аршанскага падкаморыя [211], i іншых дамашніх. Горача прашу Госпада Бога, каб, паклаўшы крэс майму ўтрапенню i прыгнёту, адарыў мой бедны дамок i мяне, няшчаснага грэшніка, радаснымі ўдачамі.

24 iunii. Пайшла да Бога з гэтага свету ям. пані наваградская падкаморыня, мая вуева 70, з якой пасля вяртання з маёй горкай няволі не давялося мне пабачыцца. Такая нечаканая смерць, адабраўшы ў зычлівых сяброў тую слаўную матрону, кожнага з нас, дамашніх, пакінула ў цяжкім смутку, не могучы стрымаць якога, прашу Госпада Бога, каб гэтая богабаязная душа перабывала ў вечным супакоі бясконцага ззяння.

16 iulii. Выпраўляюся ў Свяцк. Шчасці, Госпадзе Божа!

ДЫЯРЫУШ ВЫПРАВЫ Ў МАСКОВІЮ Ў 1664 ГОДЗЕ

У 6-ы дзень месяца iannarii. Пасля роспуску хаўрусаў 71, у якіх перабывала два гады, войска BKЛ, супакоенае панамі камісарамі, адпраўленымі ЯКМ у абодва крылы - левае i правае - ex senatus consulto 72, вярнулася да ранейшай абсерванцыі як караля, так i адзінага на той час ачольніка, ям. пана Паўла Сапегі, віленскага ваяводы, вялікага гетмана BKЛ. (Другі калега, ям. пан Вінцэнт Корвін-Гасеўскі, вялікі падскарбі BKЛ, падчас хаўрусаў быў забіты furentis militis rabie ex odio [212] пэўных асоб, якія vulgo [213] пашыраюць розныя выдумкі пра такога вялікага сенатара i зычлівага сына Айчыны, пра што тут распавядаць не дазваляюць ні час, ні месца.) Спачатку левае крыло recessit a nexu [214], не ўзгадніўшы дзеяў з правым, i гэта спарадзіла такі іп immensum [215] недавер, што пасля хаўрусу дагэтуль не combinationem animorum, ні armorum [216], таму сцісла закрану causa [217].

Смерць годнага памяці такога вялікага in Republica чалавека, нябожчыка пана польнага гетмана, radicavit [218] у душах вояў такія semina [219] недаверу, бо левае крыло абвінавачвала consiliarios [220] i незычлівых да нябожчыка з правага 73, якімі быў oneratus [221]. I таму, маўляў, autores caedis [222], змовіўшыся tacito consilio, violenter avulserunt [223] aд войска пэўных асоб 74, прынцыпалаў [224], то бок пана Катоўскага, які быў субстытутам у хаўрусе, i пана Есьмана, оберштэра левага крыла, на якога падала eadem complicitatis suspitio [225], ды іншых палкавых рэзідэнтаў [226] i тых, хто даверыўся пану субстытуту. Тады ж схапілі дома, застаўшы яго на радзіме, пана Стафана Невяроўскага, які, вызваліўшыся з маскоўскай няволі, accessit [227] да хаўрусу i быў дырэктарам кола вайсковых дэпутатаў на віленскай камісіі 75. Obiciebant [228], што з яго ведама i маўклівай канферэнцыі з войскам, якое заставалася ў Волпе пад камандаваннем пана субстытута (паколькі пан маршалак хаўрусу Казімір Хвалібог Жаромскі praesens на віленскай камісіі), сталася тое caedes пана падскарбія. Правае ж крыло recessum tacitum et subdolum [229] ад левага, nexum obtendebat [230], накладзеных прысягай, бо левае крыло, не звязаўшыся з імі, усё mali mole [231] ўзваліла на правае et per consequens [232], увайшоўшы ў давер да Гаспадара, in odium et ruinam [233] асудзіла братоў з правага крыла, быццам бы выключна правым крылом foveri [234] тая кантумацыя ad obseąuium principias [235] i праз тое вынікла caedes subsecuta [236] пана падскарбія. In contrariim [237] з правага крыла verius obiciebatur [238] пэўным асобам з левага, што паколькі яны autores et motores [239] хаўрусу i яго sua contagione temerarunt [240], то potissima causa [241], што [яны стаяць i за] смерцю пана падскарбія, паколькі ix, вайсковых левага крыла, in caedem extat большая numerus i notitia [242] кансіліярыяў таго самага крыла intrabat у канферэнцыю [243] з такім лютым necis [244] нябожчыка, пра што procul amore vel invidia пішу, толькі publica fama nexus [245].

Таму з названых прычын i іншых aurae favornm да левага крыла, не давялося яму simul abdicare nexum [246], бо левае крыло, паддаўшыся за два або тры мільёны ям. ксяндзу віленскаму біскупу Юрыю Белазору, згадзілася на obsequium Reipublicae et principis [247] (аднак certis conditionibus [248] якія выклалі ў шадаўскім трактаце 76). Regimen [249] войскам па рашэнні ЯКМ аддадзена ям. пану Міхалу Пацу, у той час абознаму BKЛ. Правае крыло таксама абдыкавала 77 той nexus, што праўда serius, але omnibus postpositis privatis interessis [250]. Засведчыла асаблівую fidem [251] Айчыне, a Гаспадару reverentiam [252], калі, не прызнаючы ніякіх allectiva [253] (з чым сутыкнуліся браты з левага крыла), добраахвотна як свайму ачольніку 78, так i камісару ЯКМ, прысланаму ў лагер пад Мігновічамі, дакляравала obseąuium i пасля экспедыцыі [254] ям. пана літоўскага маршалка [255] - у якасці тагачаснага камісара ад нашай вайсковай сесіі, дазволенай consensu ачольніка, ям. пана Паўла Сапегі (на якой па волі братоў я быў дырэктарам 79) - перайшло пасля неаднаразовых ардьінансаў ЯКМ на яго [256] бок, пра якога innotuit [257] з лістоў, што ідзе да Сеўска. Там хоча з'яднаць каронныя et auxiliariorum [258] сілы з літоўскімі дзеля continuandi belli et obligendi маскоўскага непрыяцеля ad honestas pacis conditiones [259], жадаючы felici coronare eventu [260]. Inito consilio [261] ca старшынай, ардынаваў ям. пан віленскі ваявода, вялікі гетман BKЛ, правае крыло да Гаспадара; сам, вымаўляючыся слабасцю здароўя (якой быў enervatus [262]), аддаў regimine яв. ям. пану Гілярыю Палубінскаму, польнаму пісару BKЛ, viro belli artibus instructissimo, якога ductu plus confidere et audire [263] звыкла войска, чым іншых. Пасля гэтай трансакцыі 6 ianuarii, на Тры Каралі, мы пакінулі мігновіцкі лагер. Ha пасах [264] ям. пан гетман пакінуў пана Кміціца, аршанскага харужага, з некалькімі харугвамі.

Першы начлег у Амсціславе - [прайшлі] 5 міль, з якіх некаторыя адольвалі па цяжкапраходных засеках у пу шчах, што прычыняла нямала нязручнасці войску i лагеру. Аднак дзякуючы надзвычайнай паспешлівасці - па шэсць-сем міль штодня - 12 ianuarii, у суботу, апынуліся мы ў кірунку Рослаўя, у рослаўскіх вёсках. Хаця ям. пан польны пісар хацеў назаўтра выступіць з войскам, цяжкая дарога праз бязлюдныя мясціны, адставанне пяхоты, драгунаў i большай часткі вазоў затрымала нас тут на тыдзень. Тут occurrebant [265] ям. пану пісару, які быў напагатове, пісьмовыя канферэнцыі ад ям. пана Паца, на той час ужо смаленскага ваяводы i польнага гетмана BKЛ, які, выступіўшы за тыдзень да гэтага з Прудкоў i кіруючыся на Рослаўе, хацеў experiri fortunam [266], маючы намер evacuare тыя мясціны a praesiduo [267] маскоўцаў Прастаяўшы plus чым тыдзень, перакрыўшы замку доступ да вады i амаль змусіўшы ворага да дэдыцыі, sollicitavit nihilominus ям. пана пісара continuare [268] з правым крылом абсідыю, падаючы ў якасці rationes незавершанасці імпрэзы свежыя i неадкладныя ардынансы ЯКМ прыбыць да яго. A паколькі такія самыя ардынансы maturare i ў нашае войска з парадай паспяшацца, каб не praepedire inchoatum opus, satius visum est [269] ям. пану пісару i старшыне як найхутчэй continuare распачаты шлях да ЯМ караля.

Тады мы выступілі, пакінуўшы рослаўскія вёскі, на 4 мілі наперад, зусім блізка - за вярсту - ад маскоўскай мяжы, асобныя ж палкі 14 ianuarii сталі i на самай мяжы. З пярэдняй стражай, каб заняць месца для maturius commeatut [270] войска, пасланы з палком ям. пан стольнік BKЛ Марцыян Агінскі. Атрад прыкрыцця ў той дзень застаўся ў Рослаўі - мая харугва i [харугва] полацкага пана [271] з майго палка, a таксама пана Княгніцкага. Ям. пан польны гетман, irritato animo [272] на ям. пана [польнага] пісара, што здымаючы абсідыю i спяшаючыся да ЯМ караля не змог яго inclinare [273], каб мы ўзялі на сябе onera [274] Яго мосці. Вырушыў у той дзень вершна, за два-тры дні да таго адправіўшы пяхоту i артылерыю наперад, па шляху да маскоўскага Бранска, a з тылу пакінуў некалькі харугваў ям. пана Канстанціна Паца, літоўскага надворнага харужага. Раздаваў ардынансы людзям з правага крыла, якія былі ардынаваныя раней для абсідыі той мясцовасці - пану Унгеру, маёру пана оберштэра Калькштэйна, пану Княгніцкаму, ротмістру валашскай харугвы, i пану Сурыну, палкоўніку валанцёраў; яны ж, паколькі былі ў дэпэндэнцыі ад ям. пана вялікага гетмана [275], не наважыліся заставацца: калі нашае крыло ішло далей, яны таксама рухаліся па шляху наперад. Тады ям. пан польны пісар выдаў ардынанс, каб злучыліся з войскам, якое было пад рэгіментам ям., a пан Сурын - відавочна згодна з ранейшым ардынансам ям. пана [вялікага] гетмана - вярнуўся на пасы ў Амсціслаў.

15 ianuarii. Мы перайшлі маскоўскую мяжу, якой служыць рака, называная Вараніца. Дай, Госпадзе Божа, шчаслівае завяршэнне нашаму пачынанню, клопатам i працам, якія на сябе ўскладаем дзеля славы Божай, i дай прычакаць калі-небудзь жаданага міру! Ужо добра закурылася па маскоўскіх деревнях - як з левага крыла, так i з нашага, але сталася тое хутчэй па свавольным рашэнні чэлядзі, чым на загад старэйшых. [Трэба] зважаць: якая шкода будзе нанесена памежным маскоўскім деревням, такая самая можа стацца па адступленні войска i ў нашых памежных. Тады ж мы даведаліся, што пан польны гетман, адступіўшы ад Рослаўя, усю ноч спешна ішоў у наш бок, хочучы нас апярэдзіць. Так, дагнаў i абышоў пана літоўскага стольніка [276], ардынаванага наперад з палком, - на нашу вялікую невыгоду, бо заняў з часткай войска таксама i той тракт да Почапа, па якім мы павінны былі ісці i йдзем; таксама деревни, у якіх начавалі, паляць - стаяць па ix ліцэнцыі пустыя, a нам трэба дзесьці начаваць.

16 ianuarii. Прайшлі добрых пяць з паловай міль да маскоўскай вёскі, называнай Лабава. Бачылі па дарозе магілу пры гасцінцы, вельмі доўгую, больш за 20 сажняў. Калавур [277] сказаў нам, нібыта тут ляжыць нейкі герой, называны Волатам, які быў настолькі вялікі, што яго рост раўняўся [даўжыні] магілы. За даўнасцю часу людзі не ведаюць, кім быў той Волат i калі ён загінуў, i з якіх прычын, толькі per traditionem [278] гавораць сяляне, што гэта меўся быць нейкі святы чалавек, як распавядаюць старэйшыя маладым, хтосьці накшталт кіеўскага Чабатка ў Пячэрах [279].

У той дзень мая харугва дайшла з Рослаўя да войска. Быў выпадак падчас маскоўскай прагулкі: у маёй харугве падстрэлілі тры кані, у другой (полацкага пана [280]) два, калі мы спрабавалі абараняць [падыход] да вады, да якой па адступленні войска левага крыла маскавіты i сяляне высыпалі на злом галавы.

17 ianuarii. Спыніліся на начлег у вёсцы Саліня паблізу пушчы, якая цягнецца на 6 міль i да якой [адтуль] было толькі дзве з паловай мілі. Ям. пан смаленскі ваявода [281] прыслаў да ям. пана польнага пісара [282] з данясеннем, што левае крыло забірае пад Бранск, a нас з правым адпраўляе да Почапа.

18 ianuariu Прайшлі 6 міль пушчай, не спыняючыся, да вёскі Стыпкова, на начлег. Паўмілі праехалі ўздоўж ракі Дзясны, якая цягнецца на нашу Украіну, упадаючы ў Дняпро.

19 [ianuarii]. Прайшлі 2 мілі ад Стыпкова. Натрапілі на спаленыя пахолкамі, якія гойсалі паперадзе, вёскі. Адтуль выправіў мяне ям. пан пісар з дзесяццю харугвамі наперад, пад Трубецк, каб даведацца як пра непрыяцеля, так i пра ЯМ караля.

20 [ianuarii], y нядзелю, na апоўдні, вырушыў вершна, прыхапіўшы лёгкія вазкі з правіянтам. На ноч спыніўся ў вёсцы Камякіна пад пушчай, за 2 мілі ад ям. пана пісара.

21 [ianuarii] прайшоў 10 міль: да Краснага, дзе паелі, - 5 міль, іншыя 5 міль - да вёскі, называнай Уты, [дзе] спыніўся на ноч.

22 [ianuarii], Прайшоўшы ў гэты дзень 3 мілі, спыніўся ў Юраве (мілі за 2 ад Трубецка), дзе павінна быць кансістэнцыя [283] ўсёй нашай групоўкі; вёска вялікая i доўгая.

23 [ianuarii], на світанні, выступіў з харугвамі пад Трубецк, хочучы здабыць языка з места i [дапытаць] пра нашае войска i ЯМ караля - дзе знаходзяцца ў непрыяцельскай зямлі. Паслаў дзве валашскія харугвы - пана Княгніцкага i татарскую пана Мурзы [284], сам з іншымі спешна ідучы следам. У мілі ад места атрымаў данясенне, што тыя харугвы ўварваліся ў места i пачалі паспяхова цясніць сабраную чэрнь i месцічаў, tandem, калі справа была амаль вырашана, некаторыя кінуліся рабаваць. Агледзеўшыся, месцічы адкрылі з гаспод i на вуліцах часты агонь па нашых і, падстрэліўшы некаторых (сярод ix быў сам пан Княгніцкі), [рэшту] выкурылі з места. Калі мы з валанцёрамі падабраліся бліжэй да места, я налічыў з тысячу пяхоты i з сотню вершнікаў пры кабыліцах. Нашыя доўга раз'язджалі, хочучы выманіць вершнікаў у поле, [аднак тыя] ніяк не хацелі аддаляцца ад пяхоты. Разумеючы, што яны заманьваюць мяне на пяхоту, наскочыўшы на якую, конны атрад пацярпеў бы вялікую паразу (не было мне такога ардынансу, i я не жадаў вось так ні за што ні пра што губіць рыцарства), загадаў я дзвюм харугвам, якія памкнуліся былі да места, адступіць у тыл; астатнія сталі за паўмілі i далей. Узялі некалькі языкоў - каго з места, каго з гасцінца, аднак сяляне не разумелі de particularibusс [285] дзе мог тады перабываць ЯМ кароль або нашыя войскі, гаварылі толькі пра паўсюдную трывогу ў сваёй зямлі: кажуць, маўляў, ЯМ кароль наступае i знаходзіцца разам з ардой дзесьці каля Белай Царквы 80 (іншыя казалі - каля Мены 81, Асцёра 82). Таго ж дня вярнуўся ў Юрова, застаў [там] ям. пана пісара [286] i войска; пастоі вызначаны.

24 [ianuarii]. Далі дзень адпачнуць загнаным коням i змардаваным людзям, найперш пяхоце.

25 [ianuarii]. Стаім у той самай вёсцы. Прыйшла навіна, што ад ЯМ караля едзе да нашага войска пан Вайніловіч, палкоўнік [287].

26 [ianuarii]. Вырушылі пад Сеўск. У той дзень два палкі - гетманскі 83 i мой - прайшлі 6 міль. Начавалі ў лесе, у буданах. Раніцой, перш чым мы дагналі сваіх, прыехаў да ям. пана пісара пан Вайніловіч. Прывітаўшы ад ЯМ караля i сенатараў, якія былі з ЯКМ, a таксама ад кароннага рыцарства, паведаміў сцісла summam [288] пасольства, што ЯМ кароль жадае хуткага прыбыцця войскаў BKЛ да сябе пад Сеўск. З той аказіяй я таксама атрымаў ліст ад свайго роднага пана [брата] [289]. Пан Вайніловіч паведаміў, што ЯМ кароль перабывае пад Каропам 84, ідучы міма якога, пастанавіў яго захапіць.

27 [ianuarii]. Прыйшлі ў вёску, называную Бобрык. Ям. пан пісар начаваў з двума палкамі - каралеўскім 85 i пана жамойцкага старосты 86 - у буданах на нашым учарашнім начлегу.

28 [ianuarii]. Два палкі, гетманаў i мой, спыніліся ў вёсцы, называнай Войніна; іншым палкам былі распісаныя [290] вёскі за чвэрць мілі. Ям. пан пісар мае спыніцца ў вёсцы Лукані, але яшчэ не дайшоў, затрымаўшыся з-за пяхоты, якая ішла ззаду i частку якой, робячы напады з табараў, загубілі шышы; найбольш загінула пахолкаў i драгунаў з левага крыла. Таксама, калі абыходзіў Бранск, прыйшло данясенне пра знішчэнне базара: зрабіўшы выпад з замка, захапілі мноства народу i дабра, зрабаваўшы амаль усе жыдоўскія i купецкія вазы, якія рухліся пры левым крыле. Відавочна, што з-за вялікай спешнасці войска базар не паспяваў за вершнікамі i так неабачліва загінуў.

29 [ianuarii]. Застаемся ў тых самых вёсках.

30 [ianuarii]. Быў ям. пан пісар у ям. пана польнага гетмана BKЛ, які спыніўся за мілю ад нас, складаючы яму візіт, куды разам з ям. панам пісарам ездзіў i я. Bona fronte [291] прыняў ям. пан гетман тых людзей ям. пана пісара. Прабавілі plus minus гадзіну, вярнуліся ў свой лагер.

31 [ianuarii] Ям. пан гетмана rependit [292] наўзаем у ям. пана пісара; з ім былі ям. пан Падбярэзкі, літоўскі кухмістр, ям. пан Канстанцін Пац, літоўскі надворны харужы. З'елі у ям. пана пісара абед i зведаўшы падчас вясёлага пасяджэння нямала humanitatis, вярнуліся ў свой лагер. У тыя дні прыходзілі весткі пра ЯМ караля, што ён падышоў да Глухава, які conclusum здабываць штурмам. Кажуць, што ад нашых станаў да Глухава 12 міль.

Februarius

1 febriarii. Стаім у тых самых вёсках. Пан генеральны абозны выпраўлены на заняцце пастою паміж Глухавам i Сеўскам, побач з войскам левага крыла.

2 [februarii]. Прыйшоў ардынанс ям. пану польнаму пісару, такі самы, як i ям. пану гетману, каб адправілі драгунаў пад Глухаў (які штурмавалі 28 ці 29 ianuarii sine effectu) 87 pro continuatione [293] распачатай справы. Выдадзены apдынансы тром оберштэрам ісці quam vivius [294]; ад нас з драгунамі ардынаваны пан Калькштэйн, оберштэр.

3 februarii. Пан Длускі разам са сваімі калегамі - панам Агінскім, паручнікам [295], i панам Навацкім - рабіў рэляцыю са сваёй легацыі. Пункт у рэскрыпце non ad gustum [296] войску, што ЯМ кароль патрабуе, каб паводле мастоўскага трактата in hostico [297] выслужвалі чвэрць 88, што войскам interpretatur [298] [такім чынам], што i пад Смаленскам, дзе стаялі на загад ачольніка, было in hosticum. Але цяпер пра тое падрабязней выказвацца не буду ў чаканні далейшага развіцця гэтай справы.

4 [februarii]. Падышлі да Сеўска на адлегласць каля 2 міль. Палкі спыніліся па-рознаму: мой за мілю ад Сеўска, a [полк] левага крыла за чвэрць мілі. Сам я меў пастой у той самай вёсцы, у якой спыніўся ям. пан [польны] пісар - Паўлавічах.

5 i 6 [februarii]. Стаім на тых самых месцах. Даходзяць частыя i няпэўныя весткі пра набліжэнне непрыяцеля, князя. 5 [лютага] выйшлі ў разведку тры харугвы: панцырная ям. пана гетмана [299] i дзве з майго палка - пана берасцейскага суддзі [300] i пана яўшунскага старосты [301]. Тымі днямі ям. пан пісар павінен быў выехаць да ЯМ караля, але яго remorant [302] тыя трывогі. ЯМ кароль яшчэ дагэтуль застаецца пад Глухавам, узяўшы яго ў абсідыю i хочучы захапіць.

7 [februarii]. Выехалі з ям. панам пісарам да ЯМ караля. Камандаванне пакінулі на ям. пана літоўскага стражніка, пана Халецкага [303]. Ям. пан літоўскі стольнік [304] i я паехалі з панам польным пісарам i мноствам вайсковай браціі. У той дзень праехалі 6 міль. Уначы атрымалі вестку ад ям. пана канцлера [305], што ён едзе да войска ў якасці камісара ЯМ караля. Пасля гэтага ex consilio давялося нам вярнуцца, чакаючы прыбыцця ям. ЯМ кароль усё яшчэ застаецца пад Глухавам, трымаючы казакоў у аблозе.

8 [februarii]. Ha світанні павярнулі ў наш лагер, [дзе] былі перад апоўднем. У той жа дзень прыйшоў ліст ад ям. пана канцлера з просьбай да ям. пана пісара ўгаварыць войска (in ąuantum pro nona [306] не з'явіцца), каб патрывала два або тры дні, паколькі ex senatus consulto i па волі ЯМ караля загадана ям. спачатку пабываць у войску левага крыла, ex quo там застаецца польны гетман. Адтуль павінен скіравацца да нас, як vices gerentis [307] польнага гетмана.

9 [februarii]. Праз палкоўнікаў апавясцілі палкі, каб на гэты дзень прыслалі да ям. пана пісара дэпутатаў i старшыну з мэтай параіцца, ці маюць чакаць цярпліва ім. паноў камісараў ад ЯКМ. Былі ўсе палкоўнікі, i кожны правёў нараду са сваім палком. Не кантрадыкавалі браты, паколькі былі адзінадушныя як наконт экспіраванага [308] тэрміну службы 89, так i незадаволенасці ўсім. У той дзень ям. пан канцлер з панамі калегамі - ям. панам каронным надворным маршалкам [309] i ям. панам літоўскім рэферандарам [310] - прыбылі ў войска левага крыла, як нам constat [311]. Прынятыя даволі годна - за паўмілі ім. сустрэлі некалькі соцень вершнікаў. Ям. пан гетман сустракаў трохі бліжэй да лагера; затым здаволіў ім. годным абедам i пашанаваннем - падчас тостаў за здароўе Гаспадара білі з гармат, a адзін з [адмыслова] ардынаваных на тое палкоў даваў залпы. У той жа дзень дайшлі весткі, што Глухаў не захоплены: хоць міна i выбухнула, аднак праз неабачлівую закладку пораху яна ўчыніла невялікі пралом, таму на штурм не пайшлі, не хочучы губіць людзей, якіх нямала загінула падчас першага штурму, асабліва афіцэраў - больш за сотню, ut fertur i праўдзіва. Кажуць, што ў той жа дзень ЯМ кароль адышоў з войскам ад Глухава на 3 мілі [ў кірунку] нашага войска.

10 [februarii]. Ад нашай разведкі (у якую з палком ям. пана літоўскага стольніка хадзіў са сваімі прызначанымі пан Івашкевіч, харужы ям.) паступіла данясенне, што непрыяцель гуртуецца: адзін, Лабанаў [312], пад Карачавам, другі, Кудзянетавіч [313], пад Белевам i Калугай; разам маюць 40 тысяч [войска]. У той жа дзень праязджаў праз наш лагер маскоўскі ганец [314], які кіраваўся са Сталіцы да ЯМ караля (а таксама пан Венцлаўскі, які да ЯМ караля вяртаўся). Не захацеў начаваць у нас, пытаўся, дзе лагер ям. пана польнага гетмана. Пан Венцлаўскі, відавочна, рушыў да пана гетмана прамым шляхам, не заехаўшы да нас, a гэты, заблукаўшы ў нашу вёску, распытваў, куды яму ехаць.

11 [februarii]. Чакалі прыезду ім. паноў камісараў ад ЯМ караля. Прыйшло паведамленне ад ім., што паколькі сесія [315] яшчэ не скончана, сёння ў [войску] левага крыла быць не змогуць.

12 [februarii]. Сустракалі ім. - з кожнага палка ў тую вёску, дзе мы спыніліся, прыехала па пяцьдзясят i больш [чалавек] таварыства. Атрымаўшы каля апоўдня данясенне, што набліжаюцца, выступілі, але доўга прастаялі ў полі. Я, адпраўлены ям. польным пісарам наперад з некалькімі дзясяткамі вершнікаў (больш за 70), спаткаў ім. за паўмілі ад вёскі. Абмяняўшыся кампліментамі [316] конна, бо паны камісары таксама ехалі конна, я суправаджаў ім. з чвэрць мілі. Ад'ехаўшы з панамі камісарамі ад тэрміну [317] сустрэчы, угледзелі obviam ям. пана польнага пісара, які з іншымі ім. панамі палкоўнікамі i рыцарствам даволі прадстаўніча сустрэў ім. паноў камісараў. Заехаўшы ў вёску, паны камісары спыніліся на гасподзе ям. пана польнага пісара. Прабыўшы там крыху, пажадалі сёння ж прадставіць войску прапанаваныя ЯКМ пункты. Тады мы перайшлі ў іншую, прасторнейшую избу - пякарню, дзе ў прысутнасці рыцарства (колькі яго там змясцілася) ям. пан літоўскі канцлер [318] дастаткова падрабязна патлумачыў інтэнцыю ЯКМ, што ён прыйшоў сюды не дзеля чаго іншага, толькі ўстанавіць у сваёй дзяржаве жаданы мір, які немагчымы, пакуль войска не мае субардынацыі. Alias непрыяцель узяў бы верх, i не ведаю, ці з'явілася б зноў для ЯКМ магчымасць з такім велізарнымі войскамі даць адпор непрыяцелю, калі б цяпер, праз нежаданне рыцарства, быў адкладзены continuatio belli [319]. Другі пункт - наконт камбінацыі з войскам левага крыла, каб мы, складаючы адно corpus Рэчы Паспалітай, у згодзе паяднаўшы сілы, стаялі супраць непрыяцеля. Трэці - асекураваў выплату агавораных мільёнаў, патлумачыўшы, што яна дагэтуль яшчэ не распачалася з прычыны ўнясення панам каронным падскарбіем [320] дэкрэту супраць адстаўленага мынцара 90, які мусіў закрыць крэдыт i пакінуць мынцу [321], што няхутка знайшоўся іншы 91, які паабяцаў паступова, па частках, выплаціць [запазычанасць]. Пры тым прасіў хуткіх i ad mentem ЯКМ адпаведных даклярацый. Па завяршэнні ям. панам канцлерам прамовы ям. пан пісар узяў кароткае слова ў адказ, дзякуючы ЯМ каралю за тыя працы i старанні, якія чыніць дзеля нас, i абяцаючы праз сваю зычлівасць да Гаспадара pro posse [322] схіляць сваёй персвазіяй рыцарства, каб не адступаліся ад Гаспадара. Пасля ям. мы ўгаварылі ям. пана літоўскага стольніка [323] каб падзякаваў ад імя рыцарства i ўпрасіў паноў камісараў узяць на размову ў харугве i братоў. Так soluta sessio [324]. Ha свае гасподы ім. паны камісары пайшлі ў суправаджэнні ім. паноў палкоўнікаў. Затым ям. пан пісар вярнуўся да нас і, [яшчэ раз] сцісла прапанаваўшы тыя пункты, якія пазначыў ям. пан канцлер, прасіў, каб назаўтра перадалі праз дэпутатаў даклярацыю. Браты раз'ехаліся па палках. Потым прасіў ям. пан пісар ім. паноў камісараў павячэраць з ім; ім. адправіліся да ям., дзе былі прынятыя humanitate i ў шчодрым дастатку. Ардынаваны на тое полк даваў частыя стрэлы, калі ўздымаліся поўныя келіхі за здароўе ЯКМ ды іншых высокіх procerum [325] i ўраднікаў як з Кароны, так i з BKЛ.

13 [februarii]. Правялі па тых прапанаваных пунктах нашую нараду, адкуль войска паслала мяне з пэўнымі [пытаннямі] да ім. паноў камісараў, хочучы informari, якімі спосабамі збіраюцца яны схіліць войска да працягу службы Рэчы Паспалітай. Nil directe [326] адразу на тое не адказалі, толькі запэўнілі, што «калі войска пагодзіцца з desideriis [327] ЯМ караля, то i ЯМ кароль праз нас прадакляруе». Тады мы, вярнуўшыся на сесію, вызначыліся з пунктамі, a менавіта: наконт зраўнання данатывай [328] у шэсцьсот тысяч з левым крылом i іншыя, наконт камбінацыі - якімі спосабамі ab utrinąue [329] павінны касавацца маніфестацыі, што наносяць шкоду гонару войска etc. 92 Пасля гэтай сесіі запрасіў нас ям. пан канцлер да сябе на вячэру, дзе былі мы прынятыя humanitate i з прыязнасцю з боку ям.

14 [februarii]. Зноў з'ехаліся на сваю сесію, дзе ад нас, палкоўнікаў, былі вылучаны прадстаўнікі для перамоваў з ім. панамі камісарамі i мадэрацыі нашых пунктаў - па два дэпутаты ад палка. На тую нараду патрацілі амаль дзень (адкладзена на заўтра). Вярнуўшыся, паведамілі братам: ім. паны камісары, жадаючы канфармаваць, згодна з магчымасцямі i сіламі знішчанай Айчыны, да ўзроўню ўдзячнасці, засведчанай леваму крылу, аддаюць праваму крылу i старшыне ad rationem [330] заслужнога тыя 100 тысяч, што былі абяцаныя мастоўскай камісіяй i што яшчэ не дайшлі да войска, a звыш таго дораць 50 тысяч, абяцаных ad rationem заслужнога, чым хоць неяк улагодзілі войска. Прызналі таксама, што павінны быць выплачаны чвэрці, якія currunt [331] пасля хаўрусу, i далі на тое сваю асекурацыю. Таксама былі палагоджаны іншыя пункты, у прыватнасці, пра аб'яднанне войскаў i ix пераход пад уладу ям. пана кароннага гетмана [332].

15 [februarii]. Сышліся мы, палкоўнікі, да ям. пана літоўскага рэферандара [333], які прачытаў нам канцэпт [334] пунктаў дамовы, па якім - што, на нашу думку, варта адкінуць, што дадаць - дамаўляліся. Адтуль паехалі на сесію, хочучы прыняць даклярацыі ад харугваў, ці жадаюць яны пагадзіцца на аднолькавы з левым крылом тэрмін службы, то бок 10 травеня. Дакляравалі 6 чысло: як пачалі пасля хаўрусу з 6 кастрычніка, то хай секстам [335] i закончыцца 93. Адтуль вярнуліся ў свой лагер, дзе панам дэпутатам быў прачытаны той скрыпт з падпісанымі намі пунктамі дамовы. Было тры экзэмпляры - адзін для нас, другі для паноў камісараў, трэці для левага крыла. Затым запрасілі да сябе паноў камісараў, каб падпісаліся пасля нас. Калі тыя прыйшлі i паставілі подпісы, ям. пан канцлер [336] доўга дзячыў за прыязнасць, выяўленую войскам дзеля паспалітага дабра: кожны вайсковы засведчыў сваю згоду, не ствараючы цяжкасцяў ні з аб'яднаннем войскаў, ні па іншых пунктах. Пасля ям. прамаўляў ям. пан каронны надворны маршалак [337], таксама выказваючы ад свайго імя gratitudinem, што сваімі даклярацыямі мы дазволілі давесці распачатую справу да добрага выніку. Потым [прамаўляў] пан літоўскі рэферандар [338]; ад нас дзякаваў ям. пан літоўскі стольнік [339]. Пасля тых цырымоній, ужо ўначы, паехалі паны камісары да ям. пана польнага гетмана [340], a з імі i ўпрошаныя ям. панам канцлерам ім. паны палкоўнікі. З'явіўшыся там дзеля яднання сэрцаў з ям., былі мы прынятыя ям. панам гетманам з вялікай зычлівасцю. Я ад тае паездкі адмовіўся, маючы тады са сваёй кампаніяй справы па службе.

16 [februarii]. Выехалі на вітанне ЯМ караля за 3 мілі. Заехаўшы спачатку на стан ям. пана польнага гетмана, разам з ім паехалі да караля ЯМ. Пан гетман прывітаў ЯМ і, узяўшы кароткае слова, дзякаваў за канфераваныя адзначэнні 94 i абяцаўся быць ва ўсім Гаспадару на паслугах. Пасля ям. прамаўляў ям. пан польны пісар [341] - спачатку засведчыў гатовасць нашага ачольніка да parendi [342] ардынансам Гаспадара, потым прыхільнасць войска, якое горнецца да Гаспадара etc. Пасля ім. віталі ў дужа цеснай пякарні i ўсе мы, i нямала вайсковых. У той жа дзень адразу вярнуліся на нашыя пастоі: заўтра пад Сеўскам адбудзецца прэзентацыя пастраення войска перад ЯМ каралём.

17 [februarii]. Прэзентавалі сябе ў пастраенні - як левае, так i правае крыло. ЯМ кароль з ям. панам каронным гетманам i іншымі сенатарамі 95 (таксама мноства палкоўнікаў i каронных рыцараў) аб'язджаў нашыя шыхты. Калі аб'ехаў усе тры дывізіі 96; мы выяўляючы рэверэнцыю Гаспадару, спачатку далі агонь з дзевяці скіраваных проста на места гармат, a затым дала агню ўся кавалерыя, пяхотныя, драгунскія i райтарскія палкі. Залпы распачыналіся ад правага крыла, дзе я стаяў са сваім палком. Пасля тае цырымоніі ЯМ кароль адправіўся на свой пастой.

18 [februarii]. Прызначана ваенная нарада, на якую ЯМ кароль запрасіў усіх палкоўнікаў, як каронных, так i BKЛ, i афіцэраў-іншаземцаў. Ям. ксёндз каронны канцлер [343] унёс прапазіцыю ЯМ караля наконт далейшых дзеянняў, паколькі ваенны час сыходзіць, зіма заканчваецца адлігай i паводкай. Раздаваліся vota з маладзейшага канца 97 - усе пагадзіліся на тое, каб панцырнае войска i абоз вярнуліся на мяжу, кансервуючы войска да будучай вясны, a лёгкім конным атрадам interea [344] пайсці глыбей у непрыяцельскую зямлю, дакуль дазволяць гразь i рэкі. Так i conclusum ды выправілі 40 харугваў (ад нашага войска 20), камандаванне якімі ЯМ кароль даручыў ям. пану польнаму пісару BKЛ [345], i 20 з кароннага, над якімі быў ардынаваны пан Бідзінскі, сандамірскі стольнік, паручнік панцырнай харугвы ЯМ караля. Таксама i малады султан [346] дакляраваў, што пойдзе з часткай арды, ды яшчэ ЯМ кароль далучыў да таго загону некалькі тысяч казакоў.

У іншыя дні былі розныя нарады i ардынансы. Адразу пасля conclusum (не ведаючы пра непрыяцеля, толькі той загон адправілі інфэставаць Маскоўскую дзяржаву) войскі ВКЛ перайшлі за Дзясну, маючы спыніцца ex consilio in liberius [347] [месцы] на тым баку - каля Пагара, Почапа, Старадуба, Ноўгарада-Северскага. Калі войска перайшло Дзясну, Міхал Пац, ям. пан польны гетман, смаленскі ваявода, ардынаваў два палкі, то бок пана літоўскага стольніка Агінскага i мой, прывесці Пагар да дэдыцыі. Мы выехалі ўначы, a на світанні, спыніўшыся групай пад Пагарам, адправілі некалькі дзясяткаў вершнікаў з сурмачом, каб, па'ехаўшы пад места, схіляў яго на добраахвотную прысягу ЯМ каралю. Жыхары папрасілі гадзіну часу, каб перамовіцца i паведаміць каменданту, казацкаму сотніку. Затым выехалі на поле атаман i сотнік, выйшлі i некалькі тысяч сялянаў са стрэльбамі, паказваючы, што яны не супраць вярнуцца да паслуг i падданства свайму Гаспадару 98, ЯМ каралю, аднак запатрабавалі ад нас спачатку захапіць больш значныя замкі (то бок Старадуб 99), адкуль ім прыходзяць ардынансы, толькі тады i яны здадуцца. Разумеючы з тых размоў, што яны проста цягнуць час, мы загадалі звесці харугвы. Сяляне таксама адступілі за кабыліцы i гумны; адтуль пачалі цаляць з ручных стрэльбаў i падстрэлілі некалькі [чалавек] з нашай кампаніі, але няцяжка; тое ж i з коньмі. Пакінуў, аднак, нам сотнік надзею на заўтрашні дзень, пачуўшы ад нас, што прыйдзе на яго ўсё войска, з гетманам i гарматай [348]. Калі мы адступілі ў бліжэйшую вёску i дзве начы прастаялі ў чаканні войска, прыйшоў ардынанс ад ям. пана гетмана, які спыніўся за 5 міль перад намі, каб мы i ўдзень i ўначы вярталіся з войскам за Дзясну, да ЯМ караля, бо прыйшло ад яго паведамленне, што Рамаданаўскі з Брухавецкім ідуць на Ноўгарад-Северскі. Тое было праўдай, бо пан каронны польны пісар, Ян Сапега [349], адпраўлены на сукурс ускраінным местам, якія зноў пачаў адбіраць Рамаданаўскі, напаткаў яго пад Варонежам, за восем міль ад Ноўгарада-Северскага. Тады, не затрымліваючыся пад Пагарам, мы спешна выступілі ўначы, пакінуўшы вазы i не пераправіўшы ix за Дзясну, лёд на якой быў нетрывалы. З велізарнай ласкі Божай i з дапамогай святых патронаў (не патануў ні адзін конь ці чалавек), мы конна пераадолелі Дзясну, дагнаўшы на самым беразе войска i ям. пана гетмана. Калі дайшлі да Ноўгарада-Северскага, перад намі зноў аказалася Дзясна (гэта надзвычай пакручастая i багністая рака), там павінны былі мы пераправіцца да ЯМ караля. З Ноўгарада-Северскага на абарону пераправы, якая знаходзілася ў балоцістым месцы, a таму была вельмі зручнай для дэфенсіі, высыпала некалькі тысяч сялянаў. Неўзабаве ўмяшаліся некаторыя нашыя харугвы - з майго палка мая, пана Ермаловіча, стражніка, i іншыя; ям. пан гетман неадкладна далучыў некалькі соцень драгунаў, якія перастрэльваліся ў балотах з казакамі. Вось так мы, з ласкі Божай, захапілі бераг i пераправіліся, пасекшы i патапіўшы больш за сотню сялян. Астатнія па балоце i непрыступных для коней берагах кінуліся ў места. Ям. пан гетман спыніўся тады ў блізкім да места манастыры. Ніякіх вылазак не было. Мы таксама не збіраліся ісці на штурм, спадзеючыся неўзабаве сустрэцца з Рамаданаўскім у бітве ў [адкрытым] полі.

Назаўтра раніцой, узяўшы мяне з сабой, пан гетман адправіўся асабіста з некалькімі дзясяткамі вершнікаў да ЯМ караля, які стаяў за мілю. За два дні да гэтага быў пасланы з 5 тысячамі obviam непрыяцеля ям. пан рускі (цяпер кіеўскі) ваявода Стафан Чарнецкі. Праз тое, што была непагодная снежная ноч, a калавуры заблукалі, ён, нічога не разведаўшы пра непрыяцеля, вярнуўся. Як кажа пагалоска, выглядае на тое, што не хацеў нашкодзіць сваёй славутай рэпутацыі, здабытай у рыцарскіх дзеях, зважаючы, што асноўныя сілы непрыяцеля былі далёка i што пры наяўнасці вялікага снегу i лясоў немагчыма было дзеяць адважна; i нібыта была яму нейкая эрэкцыя [350], што зазнае шкоды здароўю або славе. Як бы там ні было, пасля яго вяртання прыйшлі ад разведкі i пана кароннага пісара [351] (які не пакідаў Рамаданаўскага ў спакоі, ведучы яго, як пісаў, «на лейцах» да войскаў ЯМ караля) данясенні, што непрыяцель набліжаецца.

Тады мы выступілі з манастыра ў тую вёску, дзе спыніўся ЯМ кароль, злучыўшыся з каронным войскам. Абодва войскі пашыхтаваліся належным чынам - з левага крыла было літоўскае, з правага - кароннае. Многіх нам, аднак, не хапала, паколькі больш як шэсць тысяч войска абодвух народаў было адпраўлена ў раз'езд пад Сасніцу з панам Аляксандрам Палубінскім, літоўскім польным пісарам, i панам Янам Сапегам, каронным польным пісарам. Арды таксама не было, бо пасля тае першае нарады, калі мы павінны былі пайсці на кансістэнцыі, яны сышлі i не пажадалі вяртацца, далучыўшы толькі з маладым султанам [352] дзве тысячы (пра што я згадаў вышэй) пану Палубінскаму, літоўскаму польнаму пісару.

Будучы ў такім малым ліку, што разам з каронным войскам ледзь маглі выставіць 20 тысяч, мы прагнулі даць бой маскоўцам. Непрыяцель ужо збліжаўся па вялікіх лясах i пераправах, якія in martio зноў [скавала] нечаканым марозам, i рака Дзясна стала такая крэпкая, што вытрымлівала вершніка на скаку.

Пасланы з трыма харугвамі ям. пан Якуб Патоцкі - тагачасны каронны стражнік, [хоць] малады векам, але поўны рыцарскай дворнасці [353] i дзельнасці, - сустрэў непрыяцеля за тры мілі. Частымі сутычкамі адводзячы непрыяцеля да пераправы (на якой ЯМ кароль загадаў быў перакінуць праз Дзясну мост, збіраючыся перайсці, што, аднак, не ўдалося зрабіць праз густыя лясы), ён захапіў некалькі языкоў i паслаў да ЯМ караля, просячы дапамогі i пацвярджэння, што той ідзе з усімі сіламі i абозам. Ён так удала адводзіў сваіх людзей, што страціў толькі аднаго таварыша, i таго выпадкова, з панцырнай харугвы ЯМ караля, пана Радлоўскага, які, панесены канём, стукнуўся аб сасну i быў схоплены казакамі, якія ішлі спераду з Брухавецкім. Было блізка апоўдня, калі пан Патоцкі вярнуўся на пераправу. Там, абараняючы акцэс да моста, адважна адстрэльваўся драгунскі полк ЯМ караля, якім камандаваў оберштэр-лейтэнант пан Концкі. Таксама вялікую адвагу i дзельнасць выявіла райтарыя ЯМ караля, якой камандаваў палкоўнік пан Бялінскі, закрачымскі 100 падкаморы. Калі непрыяцель скіраваў [супраць нас] усю [сваю] фурыю i моц, загадалі злучыць драгунаў i райтараў, пакінуўшы ў тыле толькі шэсць вершных харугваў. Войска стала на пагорках, ад якіх раўніна на добрую мілю з гакам цягнулася ў бок Ноўгарада, у іншы бок - да Сасніцы - на некалькі міль. Тады частка пярэдніх ахоўных аддзелаў i наступаючага войска Брухавецкага, пераправіўшыся праз раку, густа высыпала на той пляц, што ляжыць паміж пераправай i пагоркамі (даліна магла capere [354] plus mi­nus 5-6 тысяч). Наш тыл пачаў паволі адступаць да пагоркаў - тым ardentius [355] наступаў [Брухавецкі], пакуль не паддалі трохі жару, загадаўшы даць агню з артылерыі, што стаяла напагатове на пагорках, у некалькіх стаях перад войскам. Казакі адразу кінуліся ўроссып - адны пачалі тапіцца ў Дзясне, іншыя, кінуўшыся ў лясную гушчэчу, паколькі былі на конях, не маглі хутка ўцячы. Тым часам наш тыл, развярнуўшыся, выкасіў ix нямала, i самога Брухавецкага, які ўжо быў пераехаў раку, уразілі ў шыю; конь праваліўся разам з ім пад лёд, аднак свае ўратавалі яго з блізкага берага, ледзь дабраўся пешкі да сваіх з вушамі 101. Каня выратавалі i ўзялі сабе нашыя. Так мінуў той першы дзень 102. Вялікія interim certamina [356] былі ў прысутнасці ЯМ караля ў рыцараў i ветэранаў з ям. панам Чарнецкім, рускім ваяводам, ям. панам Патоцкім, каронным гетманам [357], i палкоўнікамі абодвух народаў, ці адступаць з тых пагоркаў далей, даючы непрыяцелю магчымасць выйсці ў поле. Амаль усе пагадзіліся саступіць той пас [зямлі] непрыяцелю, бо здавалася неверагодным, каб той так шалёна, сабе на загубу, палез на пагоркі. Перамагло, аднак, меркаванне ям. пана Чарнецкага, на той час рускага ваяводы, каб застацца тут, бо па многіх рыцарскіх довадах даказаў, што вораг гвалтам палезе на нас, a нам лягчэй яго перамагчы з выгаднага становішча. Стаім цяпер усю ноч з вялікай для сябе невыгодай, бо палкі стаяць пашыхтаваныя, не ламаючы шыхту. Люты мароз. Ні сабе, ні коням [не маем] ад старшыны ніякага пажыўлення; [калі ж i маем], то зусім мізэрнае.

Назаўтра выманьваем непрыяцеля наездамі, пад'язджаючы пад яго лагер - стаіць, ушанаваны ўчарашнім гонарам, з вялікімі мерамі бяспекі атачыўся абозам, нікога не высылае з лагера. Зноў давялося ўсяму войску начаваць на тым самым снезе i ў невыказнай нязручнасці; ЯМ кароль дапамог сваёй прысутнасцю нам тое перажыць. Трэці дзень стаім, непрыяцель не выходзіць з лясоў. Мы таксама ўважалі, што inconsultum [358] ісці да яго, у тую гушчэчу, праз багністую Дзясну. Выпраўленыя з нашага войска харугвы з цяжкасцю здабылі ад ix языка, які паведаміў, што «Рамаданаўскі не збіраецца ісці сюды, да вас, бо бачыць вашае выгоднае становішча на такіх высокіх пагорках». Тады ўжо на чацвертую ноч пашыхтаванае войска зноў выступіла да Ноўгарада [359]. ЯМ кароль спыніўся ў згаданым манастыры, войска - у полі ў вялікай невыгодзе i нараканні, бо ўжо два тыдні бядуем без вазоў. Уначы адбылася пры ЯМ каралю нарада, ці ісці літоўскаму i кароннаму войскам далей, на Украіну, ці вяртацца на свае межы за Дзясну, пад Старадуб. Дужа не хацелася нам, гледзячы на такіх знясіленых коней i самім будучы згаладнелымі, [ісці на Украіну]. Мы добра разумелі, што каронныя войскі, якія былі гатовыя ісці да Дняпра міма Сасніцы i Мены, не спадзяваліся на бяспечны паход, маючы з тылу Рамаданаўскага, таму ўгаворвалі нас in societatem [360] ісці аж пад Сасніцу. Па доўгіх цэртамінах [361] i намовах кандэсцэндаваў ям. пан гетман з палкоўнікамі ЯМ караля i ім. каронных паноў, што мы суправаджалі каронных восем міль да Сасніцы, не раўнуючы, як канвой. Непрыяцель стаяў на тым самым месцы, хаця мы меркавалі, што пасля нашага адсуплення павінен быў узабрацца на пагоркі. Унюхаў ужо, што мы хочам яго выманіць: прастаяўшы больш за пяць дзён, зноў вярнуўся ў Батурын, абышоўшы Глухаў. Tandem за мілі 4 ад Сасніцы мы павярнулі на Старадуб, a з намі i ЯМ кароль, які пераразмеркаваў каронныя войскі i аддаў ix пад камандаванне ям. пана рускага (на той час) ваяводы [362]. Каронныя паны, то бок ксёндз канцлер [363], ям. пан каронны гетман [364] падаліся па Украіне да Дняпра; мы ж, пераправіўшыся праз Дзясну, мелі спыніцца пад Старадубам, па почапскім шляху сыходзячыся з кароннымі [войскамі] на Дзясне.

Развітаўшыся тады з літоўскім войскам, ЯМ кароль павёў з сабой асобныя ардынаваныя харугвы, якімі камандаваў ям. пан літоўскі польны пісар [365], бо ён ужо быў вярнуўся з раз'езду з-пад Карачава, меўшы там добрую сутычку з Празароўскім, які быў з 14 тысячамі obviam нашых, аднак, выбіты з поля, ганебна вярнуўся пад Карачаў, да Чаркаскага. Прайшлася там арда, набраўшы палону; разам з намі спалілі некалькі тысяч двароў.

Пасля таго як мы з ЯМ каралём (бо я таксама, звольніўшыся з войска ЯМ караля, вяртаўся тады ў Літву) прайшлі па цёмнай пушчы i вузкіх дарогах больш як дзесяць міль, дайшлі дакладныя данясенні ад ям. пана літоўскага польнага гетмана [366], што Чаркаскі, даведаўшыся пра падзел кароннага войска з літоўскім i маючы данясенне пра нашае аслабленне, кінуў сілы супраць літоўскага войска, што было лацвей, чым супраць кароннага, якое ішло да Дняпра. Ex consilio [гетман] быў змушаны выступіць услед за намі, каб не аддаваць на пэўную загубу тую рэшту войска. Войска дагнала вазы каралеўскага табара, які па вузкіх дарогах ехаў паволі; вершнікам з вялікай цяжкасцю даводзілася прабірацца як праз пераправу, так i праз табар. Вайсковыя вазы цягнуліся ззаду ў той канфузіі [367] i замяшанні, што вынікаюць у цёмных лясах i на вузкіх дарогах праз паспешлівасць. Хтосьці прыстрашыў непрыяцелем, што ззаду ідуць маскоўцы. Што жывое - бараніць вазы, чэлядзь - у лясы, a тыя, хто быў імавернымі authores таго выкрыку, кінуліся рабаваць. Усе разбойнікі накінуліся на драгунаў i асобных людзей ды пачалі рабаваць вазы. Тым рабункам войску была нанесена вялікая шкода як у рыштунку, зборах, грашах i розным спраце, так i ў конях, бо амаль усе пад'ездкі i большая частка паштовых засталіся ў пушчы. Ежы не хапае, ідзем пушчай больш як трыццаць міль, не сустрэўшы ніводнае вёскі або прытулку. Так дайшлі з ЯМ каралём да Крычава, дзе трохі адкарміліся коні i мы самі, якія зазірнулі былі на той свет. Праз некалькі дзён прыехаў ям. пан [Міхал] Казімір Пац, літоўскі польны гетман. Войска таксама было на падыходзе; была consilium, дзе б яго размясціць. На думку многіх, non visum [368] ісці ў Літву, лепш раздаць кансістэнцыі [369] на тых самых рускіх ускраінах, хаця i пустых (бо Хаванскі [370], пакуль мы былі ў Масковіі, выразаў i выпаліў усю Русь, i разграміў тыя харугвы, што засталіся на ўскраінах, у прыватнасці, пана Кміціца, аршанскага харужага: не могучы даць адпор з некалькімі харугвамі, ён быў вымушаны адступіць пад Дуброўну 103). На тым conclusum. Уся старшына раз'ехалася па дамах, маючы rationes страту ў зімовай вайне коней i дастатку, што было in parte verum [371]. Застаўся толькі адзін ям. пан гетман з некаторымі са старшыны: на правым крыле, упрошаны намі, застаўся пан Дольскі, ротмістр, a пры ям. пану гетману пан Рудаміна [372] i пан троцкі цівун, брат пана гетмана [373].

ЯМ кароль перад Вялікаднем прыбыў у Магілёў; адзначыўшы там свята, выступіў на Вільню. Перад самым ад'ездам ЯМ караля стаўся ў месце Магілёве пажар праз нейкага гаспадара, які неабачліва гнаў уначы гарэлку. У першых днях травеня прыбыў ЯМ кароль у Вільню, дзе яго solenniter сустрэў Трыбунал 104; у той час трыбунальскім маршалкам быў ям. князь Міхал Радзівіл, віленскі кашталян. Я прыбыў у Вільню, даўшы [папярэдне] невялікі выпачынак дома сабе i коням. Дайшла да нас навіна пра шчаслівую вікторыю над Хаванскім пад Віцебскам, якую з ласкі Божай, хаця i з вельмі малым войскам (бо in toto [374] з пяхотай не было i 4 тысяч), атрымаў ям. пан [Міхал] Казімір Пац над удвая большымі варожымі сіламі 105. Туды ж, у Вільню, прыходзілі пану канцлеру [375] i ЯМ каралю настойлівыя пісьмовыя інстанцыі ям. пана польнага гетмана, каб старшына вярталася да войска i кампаніі. Прыбівалі ўніверсалы на брамах i касцёлах - нішто не пабуджала спяшацца, пакуль ЯМ кароль, сабраўшы ў [сваім] пакоі палкоўнікаў, не рэквіраваў ад кожнага sigillatim [376], што мы паспяшаемся ў войска. Кожны адмаўляўся па-свойму: хто адсутнасцю дастатку, хто непрыдатным здароўем. Мне праз ласку ЯМ караля i сваё ўласнае жаданне выпала дакляраваць, што паспяшаюся i буду ў лагеры, аднак у мяне спараджае агіду такое бязладдзе i нястача ў войску, a найбольш адсутнасць адзінадушнасці inter privcitos [377] - ад [апісання] таго, што свету яўна, я сваё пяро паўстрымаю 106.

In augusto, толькі ачуняўшы паля двухтыднёвай хваробы, ліхаманкі з гарачкай, я адправіўся ў лагер. Прыбыў 6 septembris, не застаўшы пры ям. пану гетману [378] нікога са старшыны, акрамя пана Канстанціна Паца, літоўскага надворнага харужага (я быў другім палкоўнікам, які меў камандаванне ў правым крыле) i некалькіх паноў паручнікаў. Непрыяцель, адступіўшы з-пад Шклова, стаў пад Дуброўнам i ўпёрся ў самыя дубровенскія муры. Чаркаскі з камандаваннем рэвакаваны ў Сталіцу, не ведаю з якой прычыны, a вайсковае кіраўніцтва перайшло да Даўгарукага [379], прызначанага камісарам на перамовы. Камісія ў той час працавала, але па колькітыднёвых размовах i перамовах аказалася безвыніковай 107, бо надзвычай узганарыліся маскоўскія паны, бачачы нашую немач - усё разам нашае войска ледзь налічвала 6 тысяч. Праз цяжкія i неганаровыя для нашага народу кандыцыі, якія вылучаліся імі, не дамовіліся нават пра armistitium. У прыватнасці, каб пасля заключэння армістыцыі (калі да таго часу не запануе згода) адмовіліся ад усялякіх хаўрусаў, татарскіх i шведскіх, i разбіраліся сваімі сіламі. Не саступалі нам ніводнага замка - ні Полацка, ні Віцебска, - наконт якіх спачатку былі пагадзіліся 108.

Пасля ад'езду паноў камісараў (з Кароны - пан Вяжбоўскі, серадзкі ваявода, пан Ледахоўскі, крамянецкі падкаморы, пан Кажухоўскі, калішскі стольнік; з Літвы - пан Юры Глябовіч, жамойцкі староста, пан Цыпрыян Брастоўскі, літоўскі рэферандар, пан Храпавіцкі, смаленскі падкаморы) ям. пан гетман [380] быў у ім. у Шклове, загадаўшы мне паехаць з сабою. Там супольна consuluimus [381], што рабіць у выпадку, калі няма armisticium, калі не маем ніякага падмацавання - ні з Кароны (хаця пан Чарнецкі, рускі ваявода, абяцае нам), ні з Арды, ні з Літвы не адпраўляюць жаўнераў Таксама ў той час раз'ездамі (заўсёды, з ласкі Божай, удалымі) наносілі мы непрыяцелю шкоду, адбіраючы ў яго тылах мноства коней i знішчаючы людзей.

Потым прыехаў віленскі ксёндз-біскуп [382] - угаворваць войска на працяг службы. Пасля колькідзённых сесій мы дакларавалі застацца на службе да 10 снежня 109; з тым i пакінуў ксёндз-біскуп наш лагер.

Затым адбывалася сесія па абранні паслоў на сойм, на якой быў абраны i я. Першы калега - пан Пац, літоўскі харужы [383]; другі - я; пан Укольскі, паручнік пана польнага гетмана; пан Грабінскі, паручнік пана жамойцкага старосты; пан Дамброўскі, гусарскі таварыш; пан Шпілеўскі, казацкі таварыш пана вялікага гетмана [384]. З іншаземцаў - пан Гасеўскі, генерал-маёр [385]; пан Шкультын, оберштэр; пан Канапацкі, оберштэр; пан Бокун, оберштэр.

У апошнія дні кастрычніка я хадзіў у разведку ў складзе васямнаццаці харугваў - такіх куцых, што ледзь налічвалі 600 баявых коней. Не застаўшы пад Чавусамі i далей, куды быў ардынаваны, ніякіх непрыяцельскіх аддзелаў, высылаў лятучыя раз'езды пад самы лагер, дзе часта дапякаў непрыяцелю. Стаўшы за 3 мілі ад Горак, дзе перабываў тады з усімі сіламі Даўгарукі [386], я спадзяваўся на пагоню, аднак яны былі настолькі нясмелыя, што, [нават] бачачы трупы вакол свайго лагера, не выпускалі ніякіх раз'ездаў, за чым пільна сачыў Тады ж, у іншым месяцы, надарылася выпраўленаму мной раз'езду з васьмідзесяці вершнікаў пераняць больш за дзвесце стральцоў - ix, з ласкі Божай, пасціналі. I калі мы прамаячылі такім чынам бліз лагера некалькі дзён, уздымаючы пыл пад самым ix носам, ям. пан гетман [387] рэвакаваў мяне назад.

29 octobris. Выехаў з лагера дамоў, каб сабрацца на сойм 110, на які прыбыў 2 decembris; з'ехаўшыся па дарозе з маімі панамі калегамі, разам пераплылі ў Варшаву 111. Вялікія нязгоды i замяшанні былі на тым сойме, у прыватнасці, з-за выстаўлення мандата 112 пану Ежы Любамірскаму, кароннаму вялікаму маршалку [i] кароннаму польнаму гетману, у здрадзе i afectatum imperium [388]. ЯМ караля i зацягванні вайны праз пратэкцыю былога ў Кароне вайсковага хаўрусу 113, пра што падрабязна [сказана ў] мандаце. Хаця тады меркавалі, што пасля абрання пасольскага маршалка сойм будзе сарваны, даў Госпад Бог, што nemine contradicente [389] абралі пана Гнінскага, паморскага падкаморыя, чалавека вялікіх вартасцяў i поўнай эксперыенцыі ў справах Рэчы Паспалітай, які ўжо другі раз атрымаў дырэкцыю соймам.

8 decembris, у дзень Беззаганнага Зачацця Найсвятой Дзевы, далі нам у сенаце аўдыенцыю ў ЯМ караля. Да ЯМ караля звяртаўся пан Пац, харужы [390], i праз доўгую інструкцыю, чытаную панам Дамброўскім, не змаглі мы ў той самы дзень пабываць у пасольскай палаце - толькі назаўтра. Я звярнуўся да паслоў з прамовай, інструкцыю чытаў той самы пан Дамброўскі.

Агалошана справа пана маршалка 114. Стоячы каля трона ЯМ караля, адазваўся яго сын, пан спішскі староста, аднак калі пан Браніцкі, каронны надворны маршалак, нагадаў, што той павінен гаварыць з месца, вызначанага для актора i сведкаў, прайшоў трохі confusus праз палату i з таго месца, breyiter [391] нагадаўшы пра заслугі свайго дому i бацькі, папрасіў аб прызначэнні пленіпатэнта 115. Далі згоду. Выбраў пана Засталінскага, кароннага юрыста. Калі потым, у іншыя дні, пачаўся разгляд справы, пан Танскі, каронны інстыгатар, падрабязна распавядаў пра яго [392] нелюбоў да ЯМ караля i ўсёй Айчыны, што падаграваў хаўруснікаў да працягу хаўрусу, што пісаў i гаварыў: «У маіх уладаннях знойдзецца такое жалеза, з якога магчыма будзе зрабіць для каралеўскай галавы ангельскую сякеру» 116. Былі прадукаваны атэстацыі пана Свідэрскага, былога маршалка хаўрусу, i пана Ёрдана, што напраўду падбухторваў ix не распускаць хаўрусу i цвёрда яго трымацца, хочучы ажыццявіць задуманае i давесці да interregnum. Такія i іншыя аб'екцыі былі ў той дзень; калі запалілі свечкі, ЯМ кароль падняўся, бо пра рэпліку не магло быць i гаворкі праз позні час i стамленне слухачоў.

Назаўтра ад [імя] пана маршалка рэплікаваў юрыст, хаця пан інстыгатар абвінаваціў быў яго, што не мае locum standi [393] праз інфамію 117, аднак рашэннем ЯМ караля ўсё не ўзабаве супакоілася. Гаварыў падрабязна i даказваў невінаватасць пана маршалка: той [сапраўды] пасылаў да хаўрусу, але не бунтаваць, a супакайваць войска, маючы на тое пісьмовы дазвол ЯМ караля. Чыталіся розныя лісты, як ад пана Свідэрскага, так i ад іншых хаўруснікаў, дзе не называюць яго ніякім пратэктарам, a даюць адказы на пункты замірэння. Шмат дакументаў было прадукавана з боку пана маршалка; не выдаючы пакуль дэкрэт, адправілі тую справу на інквізіцыю. Дасюль нічога не чуваць пра дэкрэт.

У пасольскай палаце не абгаворваецца нічога дзеля грамадскай карысці. Ужо некалькі паслоў сышлі з пратэстацыямі на апрымацыю вольнага голасу. Напрыклад, на самым пачатку пратэставаў брацлаўскі пасол, але ніхто яго не слухаў, i [той] з'ехаў 118; пасля яго [яшчэ] некалькі з розных ваяводстваў. Цалкам відавочна, што праз тую справу гэтыя партыі не жадаюць ні пра што гаварыць 119. Госпадзе Божа, дай, каб гэты сойм аб'яднаўся дзеля дабра Айчыны!

У іншыя дні разглядалася справа годнага памяці ям. пана Вінцэнта Корвіна-Гасеўскага 120, вялікага падскарбія BKЛ i польнага гетмана, якую падтрымлівае жонка ям. - ям. пані Магдалена Канапацкая з Канапату, a таксама мы, паслы ад войска, маючы ў інструкцыі [запіс], што свет не павінен думаць, быццам тое сталася з кансэнсу войска. Прыводзяць абвінавачаных, якія былі даўно схоплены [людзьмі з боку] нябожчыка i два гады правялі пад стражай у Мальбарку 121. На сойм дастаўлены: пан Стафан Невяроўскі; пан Канстанцін Катоўскі, мазырскі маршалак i субстытут схаўрусаваных літоўскіх войскаў; пан Есьман, оберштэр; пан Нарковіч; пан Ястрэмбскі; пан Карловіч i іншыя згодна з мандатамі, хто падпісаўся in caedem 122 - больш двухсот названа i прыцягнута. Справа agitur [394] дагэтуль. Інстыгатар [395] закідае Невяроўскаму, што пры яго інстынкце [396] сыходзілі з Вільні ў войска абвінавачанні нябожчыка; што ён вёў з Масквой даверчую карэспандэнцыю, каб здаць Смаленск; што дзеля знішчэння хаўрусу збіраўся субардынаваць [397] шведскае войска i дзеля яго загубы загадаў прапусціць у Рыгу стругі з Масковіі з грашыма на найманне шведаў (такія i іншыя былі абвінавачанні); што за ўсім гэтым стаяў Невяроўскі. Потым, у іншыя дні, былі прадукаваны ардынансы субстытута [398], у якіх той загадвае схапіць нябожчыка, a потым іншыя, [у якіх загадвае] забіць. Яшчэ нічога не чуваць наконт дэкрэту па гэтай справе.

Абараняюцца яны наступным чынам. Пан Невяроўскі кажа: «Усё, што я рабіў, рабіў з ведама войска. Яно змусіла мяне прысягнуць, што трымацьму пад сакрэтам ix задуму - схапіць яго i забіць, i я пра тое не пісаў». Таксама абараняўся i Катоўскі: «Што рабіў, тое рабіў па рашэнні войска». Усё яшчэ працягваюць падобныя кантраверсіі. Ужо шэсць дзён забрала гэтая справа, хоць іншыя дні ў іншых судах currunt [399].

Чуваць гэтымі днямі, што пан каронны маршалак [400], даведаўшыся, што яго ў многім інстыгуюць, пакінуў свой маёнтак Яновец на Вісле, насупраць Казімежа, развітаўся з жонкай [401] i ў касцёле publice, у прыстунасці паспольства, да таго, як ксёндз павінен быў узнесці Цела Гасподняе, голасна пратэставаў перад жывым Богам, што без віны церпіць. Пасля тае пратэстацыі, праслухаўшы імшу, звярнуўся да жонкі, з жалем паведаміўшы, што даводзіцца яму з ёй расстацца, a таксама да вайсковага таварыства, якога было там нямала: «Калі вы верыце, што я вінаваты ў хаўрусе, вядзіце мяне, звязаўшы, да ЯМ караля; калі ж не, то прашу, каб не пакідалі мяне». Усе паабяцалі застацца з ім, i так, выставіўшы спераду i ззаду ахову, атачыўшы вазы i сябе самога пехацінцамі, райтарамі i драгунамі, выехаў з Яноўца, кажучы, што ў Дуброву, свой маёнтак. Да таго, як пачала разглядацца справа, напісаў ліст у пасольскую палату [з просьбай] інтэрпанаваць [402] перад ЯМ каралём, каб прабачыў яму ў сваёй клеменцыі i не падаваў у суд. На што - паколькі ў палаце не было згоды, бо адны згаджаліся, іншыя пратэставалі - пачалі выстаўляцца ад розных паслоў пратэстацыі. Куды падаўся - не чуваць; кажуць, што, пакінуўшы сваіх людзей пад Тарнавам, сам [у суправаджэнні] толькі трыццаці вершнікаў падаўся ці то ва Угоршчыну, ці то ў Сілезію. Так моцна ўзрушыла тая справа ўсю Айчыну, што цяжка й казаць пра eventum [403] гэтага сойма i далейшыя перамогі Айчыны. Хай Бог нас бароніць, каб не былі мы раз'яднаныя групоўкамі i не пабачылі разарвання Айчыны, асабліва калі яшчэ не пакінулі нас у спакоі чужынцы!

Таксама ў тыя дні з'явіўся маскоўскі ганец, званы Шапкіным, царскі палкоўнік. У грамаце continetur [404], што цар жадае міру (як заўсёды, уводзіць у зман) i хоча прыслаць на сойм паслоў, або даручыць [справу] медыятарам, або заключыць armisticium да будучага падпісання міру.

1665 год

Пачаўшы 1665 год на тым самым сойме, бачылі мы суровае відовішча пасля вынясення соймавага дэкрэта адносна тых, хто быў прычынай забойства слаўнай памяці ям. пана Корвіна-Гасеўскага, вялікага падскарбія BKЛ i літоўскага польнага гетмана. Выкананне гэтага абвінаваўчага акту адбылося die 5 ianuarii 1665 у Варшаве. Перад ратушай быў збудаваны памост, на якім страцілі пяцёх. Першага - пана Катоўскага, які быў субстытутам хаўрусу. Далі яму спаліць сваю пісаніну (спаліў уласнаручна), у якой раней абвяшчаў, што знайшоў у асобе пана гетмана яўнага здрадніка i таму той павінен быць забіты ў сваім войску такой i такой смерцю. Кат узняў i паказаў яго [адсечаную] руку з пісанінай; затым быў абезгалоўлены i пасля смерці чвартаваны. За ім такой самай смерцю забіты i чвартаваны пан Стафан Невяроўскі, які (як сцвярджаюць) падаў спаведніку зварот (для перадачы жонцы [405]), што гіне без віны. Пасля яго абезгалоўлены i чвартаваны пан Выкоўскі, які выстраліў у нябожчыка пана падскарбія. Пасля яго - Нарковіч, якога толькі абезгаловілі. Пасля яго таксама абезгалоўлены Ястрэмбскі. Адносна таварышаў, якія падпісаліся за смерць i [вырашылі] не раскайвацца ва facinus partarum [406], 7 студзеня прыняты соймавы дэкрэт, які падзяліў [ix] на тры часткі. Першую [склалі] тыя, хто падпісаўся ante et post [407]: яны пазбаўляліся заслуг, да канца жыцця не дапускаліся ні да якога ўганаравання, ім не дазвалялася нідзе на публічных з'ездах мець activam et passivam vocem [408], служыць y войсках абодвух народаў, ніводзін ротмістр не меў права наймаць ix sub раепа complicitatis [409], a падчас паспалітага рушэння павінны былі станавіцца не ў першых, a ў апошніх шэрагах. Другую - [тыя, хто пазбаўляўся заслуг i права вайсковай службы], пра што падрабязней сказана ў дэкрэце 123.

Таго ж дня (ужо вярнуўшыся з Масковіі) складалі мы маскоўскія харугвы, здабытыя ў розных экспедыцыях - пад Віцебскам 124 у бытнасць ям. пана Казіміра Паца, літоўскага польнага гетмана [410] i пад Полацкам валанцёрамі, якімі камандаваў пан Чарняўскі [411]; былі там таксама i іншыя - пан Нэйштад, пан Сальмановіч, пан Дзяталовіч. Я звяртаўся з прамовай да ЯМ караля; харугваў было больш за 80. [Але] спачатку (як вялікі гетман BKЛ) прамаўляў, услаўляючы мужных рыцараў, ям. пан Павел Сапега, віленскі ваявода. У той жа дзень быў сарваны сойм, які не мог subsistere [412] праз кантардыкацыю многіх паслоў, паколькі першыя пратэстацыі не былі знятыя [тымі] пасламі, якія пакінулі [паседжанне сойма]. Усё гэта promanavit [413] пераважна з-за справы пана Любамірскага, кароннага маршалка, урады якога былі раздадзены: польная булава - ям. пану Стафану Чарнецкаму, кіеўскаму ваяводу, кракаўскае староства - ям. пану Забрыдоўскаму, кароннаму мечніку [414]. З вялікім жазлом пакуль затрымка - ардынавалі пану Сабескаму, кароннаму харужаму, але паводзяцца тут cunctanter [415].

Пад мясапуст 1665 года дайшла да нас, у літоўскія краі, вестка пра хваробу ям. пана Стафана Чарнецкага, кіеўскага ваяводы, дзельнага i вялікай славы мужа, славутага сваёй рэпутацыяй як у Айчыне, так i ў замежных краях за вялікую на працягу ўсяго яго жыцця адвагу ў рыцарскай справе, a найбольш у вайне са Швецыяй i вайне з Масковіяй, якая [вынікла] з казацкага паўстання. Потым, адразу па мясапусце, даведаліся i пра яго смерць. Памёр, як сцвярджаюць, у Белай Царкве на Украіне 125, бо на той час з'яўляўся рэгіментаром войска i ўтаймоўваў на Украіне бунты казакоў, адрываючы ix ад маскоўскай лігі; нямала местаў прымусіў прысягнуць Рэчы Паспалітай i ЯМ каралю - дзе шабляй, дзе перамовамі. Уся Айчына ў гэтыя неспакойныя ад непрыяцеляў (маскавітаў i казакоў) часы перабывае ў вялікай жалобе па такім годным кавалеру ды адважным i зычлівым сваім сыну.

12 сакавіка 1665 года распачаўся ў Варшаве (пасля зрыву мінулага, шасцітыднёвага) двухтыднёвы сойм 126. Чарговасць пасольскай дырэкцыі [прыпала] на ВКЛ, за маршалка пан Храпавіцкі, смаленскі падкаморы. Гэты сойм таксама быў сарваны ўсё праз тую ж справу пана Любамірскага, прыяцелі якога моцна urgebant [416], каб яму быў restitutns [417] гонар, a соймавы дэкрэт анігіляваны. Моцны ціск аказваўся наЯМ караля, у прыватнасці, [прадстаўнікамі] Кракаўскага, Сандамірскага ваяводстваў, a таксама Велікаполыпчы. ЯМ кароль дакляраваў, што ad clementiam suam [418] не пярэчыць, абы толькі пан Любамірскі пажадаў паводзіцца з ім належным чынам, як з манархам, то бок, каб напісаў у ваяводствы i паветы, просячы пра інстанцыю на будучым сойме перад ЯКМ; a гэты сойм, паколькі ён сабраны менавіта дзеля абароны i выплаты войскам, павінен скончыцца [разглядам названых пытанняў]. Так заўпарціліся яго адгерэнты [419], што ні за што не хацелі згаджацца, толькі: альбо на гэтым сойме, prolongationem [420] якога дазволілі да шасці et plus тыдняў, павінен быць restitutus, альбо павінен быць сарваны сойм. I такім чынам перад Вялікаднем, у суботу перад Кветнай нядзеляй, быў сарваны праз кантрадыкцыю пана Лася, пасла добжынскай зямлі, які, будучы interessatus [421] у гэтай справе, меў іншыя initiamenta [422] - што яго назвалі маладым паслом (ut fertur, сказаў яму тое ксёндз Пражмоўскі, каронны канцлер).

У 1665 годзе. Потым склікана канвакацыя ВКЛ ex senatus considto post comitiali [423] ў Белай 127, месце пана князя Міхала Радзівіла, віленскага кашталяна, ratione выплаты войску i дазволу [на] падаткі. Адбыліся соймікі ў ваяводствах i паветах; ад некаторых абралі паслоў, ад некаторых не - дзе з прычыны зрыву, дзе з-за несвоечасовага надыходжання на соймікі інструкцый ад двара. Аднак мы з'ехаліся pro termino [424] 2 maii 1665. Спачатку паслоў было няшмат; я тады быў паслом ад Наваградка разам з панам Янам Кярсноўскім, наваградскім земскім суддзёй. Некаторым паветам было [прапісана] ў інструкцыях скончыць тую канвакацыю нічым з тае прычыны, што яна пацягне за сабой дызунію з Каронай, паколькі praesens сам Гаспадар 128. У той жа дзень ЯМ кароль прыехаў у Белую, з ім некалькі каронных сенатараў 129, a каронны ксёндз-канцлер [425] [прыехаў] пазней; нашых, літоўскіх [сенатараў], шэсць. In summa [426] усіх сенатараў было дванаццаць, амаль столькі ж i паслоў 130, бо некаторыя не маглі так хутка даехаць. Senatus et tertius ordo equestris [427] - паслы, гэта ўжо saperet [428], што маецца літоўскі сойм, cautum legibus unionis [429], каб тыя народы ніколі seorsive [430] не ладзілі соймаў. Дайшло да трону Гаспадара, што будуць такія кантрадыкцыі, у прыватнасці, ад Слонімскага павета, пасламі ад якога былі ў той час пан Бенядыкт Сапега, літоўскі падстолі, i пан Уладзіслаў Халецкі, літоўскі стражнік. Тады, propter dignitatem [431] трону не ўдаючыся ў кантраверсіі i не распачынаючы прапазіцый у першы, суботні, дзень, орроsuit [432] ям. пан Крыштаф Пац, літоўскі канцлер, ад імя ЯКМ legalitatem [433], што праз невялікую колькасць паслоў i паноў сенатараў, якія яшчэ sperantur [434], ЯМ кароль адкладае сесію на панядзелак, tunc eadem libertas dicendi кожнаму manebit [435], што i сёння меўся сказаць. A зроблена так дзеля таго, каб за той час маглі як-небудзь inducere contrcwenientes ad assensum [436] i схіліць да таго ям. пана Паўла Сапегу, віленскага ваяводу, які найбольш pro sensu suo [437] пярэчыў (toties requiusitus [438] пісьмова i per ablegatos [439] ЯКМ, каб згадзіўся на тое), што тая канвакацыя азначае дызунію з Каронай, паколькі Гаспадар сам пажадаў там прысутнічаць. Пагаджаўся на канвакацыю, але без ЯМ караля, i не ў Белай, a ў каралеўскім судовым месце, пажадана ў Вільні. Interim у суботу адправілі хутчэй ад ЯМ караля пасла да пана віленскага ваяводы - пана Гнінскага, паморскага падкаморыя, чалавека summae dexteritatis [440], аж у Пружану (туды i назад 34 мілі), пераконваючы, каб адступіўся ад тае кантрадыкцыі et conseąuenter [441] сын ям. [442], пасол ад Слонімскага [павета], з калегам [443]. Пан паморскі падкаморы вярнуўся даволі хутка, у панядзелак, parvo effectu, што non contravenit [444] канвакацыі, але presente principe [445] не раіць. I так, не распачынаючы ніякіх дыскурсаў, у сераду [446] ЯМ кароль дакляраваў праз пана літоўскага канцлера [447], што ob validas rationes [448] мае паспяшацца ў Карону, a паколькі адсутнічае так шмат паслоў (ваяводствы i паветы не прыслалі), то ЯМ кароль differt [449] канвакацыю ў Гародню pro diem 3 iulii anni eiusdem. Такім чынам, [абышлося] без прапазіцыі, якая, калі б была перарвана contravenientio [450] пасла, была б contra dignitaten [451] Гаспадара. Пасля гэтай даклярацыі dilata convocatio [452]. ЯМ кароль колькі дзён быў частаваны [in] publico князем, ям. віленскім панам [453] solenni apparentia mensae [454]; tandem y суботу, амаль праз тыдзень, вярнуўся ў Варшаву. Адтуль жа адасланы маскоўскі пасланнік [455], які быў скіраваўся ў Белую: на дарозе яго развярнулі на Варшаву. Таксама ханскі пасол [456], атрымаўшы ў Белай аўдыенцыю ў ЯМ караля, для экспедыцыі [457] адасланы ў Варшаву.

На 3 iulii з'ехаліся мы, хаця спачатку ў невялікай колькасці, у Гародню. Быў пасол ад ЯМ караля, пан гнезненскі кашталян, з дому Сельскіх, чалавек вялікай эксперыенцыі. Меў інструкцыю, якую прачытаў праз некалькі дзён, пасля прыбыцця ім. паноў гетманаў i іншых сенатараў, у якой ЯМ кароль прапанаваў пэўныя пункты (экскузуючы сваю абсенцыю замяшаннямі ў Кароне), перадусім, каб мы абгаварылі выплаты войску, паколькі immediate [458] праз групоўку прыяцеляў пана Любамірскага былі сарваныя два соймы запар. Тая канвакацыя працягвалася два тыдні i два дні 131. Быў у нас свой дырэктар - пан Храпавіцкі, смаленскі падкаморы, які, аднак, не раздаваў нам галасоў, але мы бралі [ix] ад пана Завішы, вялікага маршалка ВКЛ [459], які раздаваў галасы падчас даклярацый ваяводстваў пра падаткі. Уссядаў, як звыклі пасольскія маршалкі, маючы жазло на палову палаты. На гэтай канвакацыі мы ўхвалілі дваццацідвухкротны падымны - дваццаць на войска, a два на [пасольства] паноў камісараў у Масковію, не эксцыпуючы [460] рыжскай i старой манеты, шэлегаў, за выключэннем валашскіх. Пасля апрабацыі паслалі чатырох de medio: двух сенатараў - ям. ксяндза Аляксандра Сапегу, жамойцкага біскупа, i ям. пана Копаця, полацкага ваяводу; ex ordine equestri [461] - ям. пана Марцыяна Агінскага, літоўскага стольніка, i мяне. Прыбылі мы да ЯМ караля, які тады быў заняты ўнутранай вайной з Любамірскім 132, пад Серадз. У прысутнасці сената мелі мы аўдыенцыю ў ЯМ караля, у лагеры за 4 мілі ад Чанстаховы. Ксёндз-біскуп жамойцкі прамаўляў са свайго месца, седзячы, як сенатар; мы стаялі. Пан стольнік чытаў laudum convocationis [462] я інструкцыю, дадзеную ад паслоў i сената.

Экспедыцыю атрымалі мы пад Кракавам - выдадзена approbatio laudi [463] i ўніверсал.


Пераклад на беларускую мову - Бразгуноў А. У.

Пераклад падаецца na выданні: Pamiętniki Filipa, Michała i Teo­dora Obuchówiczów : 1630-1707 / pod redakcją Andrzeja Rachuby; opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Warszawa, 2003. S. 286-409.


1 Мікалай Юдыцкі быў мальтыйскім кавалерам.

2 Бітва пад Вярховічамі адбылася 29 IX 1655 г. Падчас гэтай бітвы Сямён Андрэевіч Урусаў неспадзявана разграміў літ. войска Паўла Яна Сапегі.

3 Курляндыя была ў той час тэрыторыяй пол.-літ.-шведскага змагання. Улетку 1659 г. у дапамогу дывізіі левага крыла была адпраўлена моцная дывізія з правага пад камандаваннем Аляксандра Гілярыя Палубінскага.

4 Гульдынг (сёння Кулдыга ў Латвіі) быў захоплена А. Г. Палубінскім 19 IX 1659 г. Акрамя таго літ.-брандэнбургскае войска адбіла ў Швецыі Віндаву (Вентспілс), Скрунду, Гробін (Гробіню) i Лібаву (Ліепаю).

5 Мітава (Елгава), сталіца Курляндскага княства, капітулявала толькі 09 I 1660 г.

6 Выплат (т. зв. жолду, заслужнога). Войска правага крыла патрабавала выплаты заслужнога, якога не атрымлівала з 1654 г.

7 Гаворка пра перамовы са Швецыяй, якія працягваліся ў Аліве (у Аліўскім цыстэрцыянскім кляштары пад Гданьскам) з 26 I па 03 V 1660 г. i скончыліся падпісаннем мірнай дамовы.

8 I. Хаванскі захапіў Гародню 19 або 22 XII 1559 г., a ў Заблудаў яго аддзелы дабраліся пры канцы таго ж года. Захопленыя ў няволю родныя жаўнераў - гэта людзі, якія жылі ў былых уладаннях Януша Радзівіла, у асноўным у заблудаўскай i орленскай валасцях.

9 Паводле дыярыуша Багуслава Казіміра Маскевіча, дадзеную прысягу на вернасць цару Самуэль Вярэйскі, Самуэль Гадэбскі i Павел Байкоўскі склалі ў Сяльцы, мястэчку на поўдзень ад Ружаны, у Берасцейскім ваяводстве.

10 Сталіцай у дыярыушы называецца Масква, што было зроблена дзеля пазбягання блытаніны ў назве сталіцы Маск. дзяржавы i народа гэтай дзяржавы (у тагачаснай пол. мове, на якой створаны дыярыуш, назва сталіцы i народа гучыць i пішацца аднолькава - Moskwa).

11 Т. зв. маск. вярста раўнялася 1066 м.

12 Белы горад (назва паходзіць ад колеру сцен абароннага мура), раён Масквы вакол Крамля i Кітайгарада (сёння ахоплены Бульварным кальцом).

13 ад белых муроў да Крымгарада. - Ад Белага горада да Крамля (Крымгарада).

14 Гаворка пра т. зв. Разрадны прыказ - установу, якая займалася арганізацыйнымі пытаннямі войска.

15 Думны дзяк з такім прозвішчам невядомы. Магчыма, гаворка пра Сямёна Іванавіча Забароўскага.

16 В. А. Корвін-Гасеўскі, падскарбі i літ. польны гетман, трапіў у маск. няволю пасля паразы 21 X 1658 г. у бітве пад Веркамі.

17 Фралоўская вежа (з 1658 г. называлася таксама Спаскай) выходзіць на Красную плошчу i да сённяшняга дня ўпрыгожана гадзіннікам. Лобнае месца - узвышэнне, збудаванае на Краснай плошчы ў XVI ст., якое служыла цару i патрыярху для разнастайных палітычных i рэлігійных мэт (абвяшчэння ўказаў, з'яўлення цара, дабраславенняў i г. д.).

18 Патрыярх Нікан (Мікіта Мінаў) спрычыніўся дат. зв. расколу ў Маск. праваслаўнай царкве. Будучы прыхільнікам ідэі пра вышэйшасць духоўнай улады над свецкай, у 1658 г. ён трапіў у царскую няласку (апалу) i выехаў з Масквы ў манастыр, аднак ад пасады не адмовіўся. Толькі ў 1666 г. скліканы ў Маскве сабор з удзелам патрыярхаў александрыйскага Паісія i антыяхійскага Макарыя пазбавіў яго тытула, пасля чаго Нікан быў сасланы ў Белазерскі манастыр.

19 Царква Святой Тройцы (Ерусалімская, цяпер Васіля Блажэннага) была збудавана на Краснай плошчы пасля захопу Казані i Астрахані Іванам Жахлівым у 1554 г.

20 ...найвышэйшы мітрапаліт - мітрапаліт Круціцкі i ахоўнік патрыяршага прастола Піцірым.

21 Салдатамі ў тагачаснай Масковіі называлі аддзелы т. зв. новай фармацыі (наёмнае войска, арганізаванае на заходнееўрапейскі ўзор), якімі нярэдка камандавалі заходнееўрапейскія ж афіцэры.

22 Камісараў Рэчы Паспалітай для вядзення мірных перамоваў з Масковіяй.

23 І. А. Хаванскі пачаў аблогу ляхавіцкага замка 23-24 III 1660 г.

24 На платье - г. зн. выдзеліць сродкі для пашыву адзежы або новую адзежу.

25 На моцы пагаднення, заключанага 17 X 1660 г. пад Цудновам паміж Юрыем Хмяльніцкім i кар. гетманамі, запарожскія казакі вярталіся на службу Рэчы Паспалітай i пакідалі цара.

26 Васіль Барысавіч Шарамецеў, камандуючы маск. арміі на Украіне, пасля пераходу Юрыя Хмяльніцкага на бок Рэчы Паспалітай быў акружаны пол. войскам пад Слабадзішчамі i 02 XI 1660 г. капітуляваў. Патрапіў у палон, але праз некалькі дзён быў выдадзены татарам, якія вывезлі яго ў Крым, дзе ён перабываў да 1681 г.

27 Пасля цалавання крыжа, г. зн. складання прысягі.

28 Гаворка пра пасольства Аўгусціна фон Мэйерна i Гарацыя Вільгельма Кальвучы, якое мела намер прапанаваць цару пасярэдніцтва ў заключэнні міру паміж Масковіяй i Рэччу Паспалітай. А. фон Мэйерн гасцяваў у цара да пачатку верасня 1662 г. i пакінуў апісанне свайго падарожжа ў Маскву з каштоўнымі малюнкамі.

29 Земляны горад - раён Масквы вакол Белага горада (паміж сённяшнімі Бульварным i Садовым кольцамі); назва паходзіць ад землянога вала, які атачаў гэты раён.

30 Стреча - суправаджэнне, ахова, прызначаная для сустрэчы важных асоб.

31 Гаворка пра гусарскія харугвы, на коп'ях якіх змяшчаліся невялічкія сцяжкі (прапарцы).

32 Насамрэч былі тры конныя аддзелы: страмяннымі камандаваў A. С. Мацвееў, астатнімі В. Р. Ашаўнёў i Л. I. Грыгор'еў.

33 Аўтар памыляецца: госць - тэрмін для абазначэння купца, a не кожнага жыхара сталіцы.

34 Насамрэч A. С. Мацвееў камандаваў страмяннымі конюхамі.

35 Гаворка пра Барыса Гадунова, які быў царом перад Дзімітрыем Самазванцам.

36 Насамрэч Васіль Барысавіч Шарамецеў даводзіўся Мікіту Іванавічу стрыечным братам.

37 Крыштаф Валадковіч у 1645 г. пабраўся з Альжбетай Друцкай-Сакалінскай, удавой Пятра Трубецкага, якая памерлаў 1653 г. Яе сын, Юры Трубецкі, выхоўваўся айчымам, аднак у 1656 г. быў пакліканы ў Маскву сваім стрыечным дзедам Аляксеем Мікітавічам Трубецкім (Трубяцкім), які застаўся без нашчадкаў.

38 Аляксей Іванавіч Буйносаў-Растоўскі камандаваў не сотняй стольнікаў, a т. зв. выбранецкай (адборнай) сотняй.

39 Аўгсбургскай работы - выраблены ў Аўгсбургу (Германія), вядучым асяродку залатніцтва.

40 28 VI 1660 г. у бітве пад Палонкай (каля Слоніма) літ. армія ГІ. Я. Сапегі i кар. С. Чарнецкага разбілі войска I. А. Хаванскага, адным з карпусоў якога камандаваў Шчарбатаў.

41 За 144 палонных маскоўцаў Мыслішэўскі павінен быў запрасіць 16 400 рублёў i 3 саракі сабалёў.

42 Гаворка пра Васіля Барысавіча Шарамецева, Восіпа Іванавіча i Сямёна Лукіча Шчарбатавых i Рыгора Афанасьевіча Казлоўскага.

43 Соймавая канстытуцыя 1659 г. вызначыла Гасеўскаму кампенсацыю за панесеныя на патрэбы дзяржавы выдаткі ў суме 458 792 злотых.

44 50 000 залатых чырвонцаў адпавядалі 300 000 тысячам пол. злотых.

45 Юрыю Даўгарукаму, які ішоў са Смаленска ўглыб Беларусі, дарогу на р. Басі заступіла аб'яднанае літ.-пол. войска. Баі працягваліся з пераменным поспехам з 4 па 25 X 1660 г. (галоўная бітва адбылася 8 чысла). Не могучы канчаткова разграміць праціўніка, П. Я. Сапега i С. Чарнецкі адступілі за Дняпро.

46 ...як наш грош - г. зн. літ. грош. Суадносіны літ. i пол. грашовых адзінак былі наступныя: 24 літ. грошы раўняліся 1 пол. злотаму (у сваю чаргу польскі злоты складаўся з 30 польскіх грошаў); 60 літ. грошаў складалі літ. капу, якой адпавядалі 2,5 пол. злотых.

47 Залаты чырвонец, або залаты дукат (унгар), роўны ў той час 144 літ. грошам, або 2 копам i 24 грошам.

48 У. С. Сакалоўскага суправаджаў К. Шаблоўскі, абодва яны былі пасламі Братэрскага Хаўрусу (Канфедэрацыі) да цара па пытанні абмену палоннымі.

49 Гаворка пра пераможную для літ. войска бітву з войскам I. А. Хаванскага 1 XI 1661 г. пад Кушлікамі (пад Полацкам) на р. Дзісне. Па віне С. Чарнецкага, які заблукаў уначы i не здолеў узяць праціўніка ў акружэнне, бітва не скончылася поўным разгромам маскоўцаў.

50 Літ. войска, якое даўно не атрымлівала заслужнога, 7 IX 1661 г. утварыла Канфедэрацыю, названую Братэрскім Хаўрусам, абяцаючы служыць гетманам i Рэчы Паспалітай.

51 Г. зн. перамовы Рэчы Паспалітай з Масковіяй па пытанні сканчэння вайны або замірэння, што ў той час было надзвычай патрэбна цару, зважаючы на складаную ўнутраную сітуацыю ў Маск. дзяржаве i ваенныя паразы.

52 Ян Дамашэўскі, прызначаны В. А. Корвіным-Гасеўскім губернатар Вяліжа, здаў замак маскоўцам у 1654 г., у першы ж год вайны.

53 Павел Ян Сапега ў 1659 г. дамогся ад караля i сената выдзялення яму 730 420 злотых у мэтах кампенсацыі выдаткаў на вайсковыя мэты. У 1661 г. у якасці гарантыі вяртання 1 мільёна пазыкі яму была аддадзена Шавельская эканомія, Рэтаўскае цівунства i Волпенскае староства i дадзена згода на тое, каб рэшту ў 600 000 злотых ён атрымаў праз нясплату падаткаў.

54 Каралеўскі двор яшчэ пры жыцці Яна Казіміра планаваў абранне на польскі трон спачатку Луі дэ Бурбона, князя Кандэ, a затым яго сына Анры-Жуля дэ Бурбона, князя д'Энж'ена. Дзеля рэалізацыі гэтага намеру шукаліся прыхільнікі сярод найбольш вядомых асоб Рэчы Паспалітай, пераважна шляхам грашовых выплат з фондаў, прысыланых каралём Францыі Людовікам XIV.

55 Юры Геранім Укольскі, паручнік казацкай харугвы М. К. Паца, падчас пасяджэння вайсковага кола 1 XI 1661 г. паспрабаваў разам з К. К. Адахоўскім увесці ў хаўрус свайго прынцыпала, аднак сутыкнуўся з рашучым процідзеяннем Жаромскага, які двойчы ў яго выстраліў. Нягледзячы на гэта, Укольскаму ўдалося ўцячы.

56 Крыштафа Канстанціна Адахоўскага 1 XI 1661 г. пасеклі шаблямі канфедэраты, варожа настаўленыя да Пацаў.

57 1 XI 1661 г.

58 Подача - у Маск. дзяржаве дар, ежа са стала, якой вышэйшая рангам асоба частуе ніжэйшую на доказ сваёй міласці.

59 Саборная царква - царква Святой Марыі (Успення Багародзіцы), або Успенскі сабор, першая мураваная царква ў Маскве, пабудаваная ў 1479 г.

60 Петэрсемент - гатунак іспанскага, a не рэйнскага (як у аўтара) віна.

61 Бенкт Горн i Ёган Гастфер разам з сакратаром Андэрсам Вальвікам прыбылі ў Маскву 1 III 1662 г.

62 Аўдыенцыя адбылася 5 III 1662 г.

63 Дадзеная засцярога, магчыма, была звязана з тым, што царскім пасланнікам Ф. Л. Замятні i I. Міхайлаву, адпраўленым з Масквы 19 І 1661 г., давялося прабыць у Варшаве з 6 травеня да канца ліпеня ў чаканні вынікаў сойма. Магчыма таксама, што існавалі апасенні, што Ардзін-Нашчокін будзе затрыманы i абменены на Гасеўскага.

64 Пасля таго як 4 XII 1661 г. кароль Ян Казімір вярнуў сабе віленскі замак, 10 снежня князь Даніла Яфімавіч Мышэцкі быў абезгалоўлены на рынку за выяўленую да мірнага насельніцтва бесчалавечнасць.

65 Гаворка відавочна пра смаленскую шляхту, якая прыняла царскае падданства.

66 Гаворка пра Казіміра Самуэля (пасля прыняцця царскай службы i праваслаўя Пятра Самуілавіча) Друцкага-Сакалінскага.

67 Напэўна, гаворка пра Андрэя Дзержаноўскага.

68 Надзвычайны сойм засядаў 20 II - 1 V 1662 г.

69 Г. зн. пры капітуляцыі маск. гарнізона ў Вільні 4 XII 1661 г.

70 Ганна Швяйкоўская (Швыкоўская), ж. Крыштафа Антонія Абрынскага, вуя (роднага брата маці, дзядзькі па маці) мемуарыста.

71 Насамрэч абодва крылы літ. войска ўтварылі толькі адзін хаўрус, т. зв. Братэрскі .

72 У перамовах наконт умоваў вяртання левага крыла на службу караля i Рэч Паспалітую прадстаўляў віленскі бп Белазор (астатнія камісары адмовіліся ад гэтай місіі), з якім 5 V 1663 г. левае крыло падпісала пагадненне ў Шадаве ў Жамойці. Правае крыло падпісала дамову толькі 16 VIII т. г. у Мастах з наступнымі камісарамі: Аляксандрам Нарушэвічам, Паўлам Сапегам, Крыштафам Валадковічам, Аляксандрам Гілярыем Палубінскім i Канстанцінам Александровічам.

73 У супольным для абодвух крылаў Братэрскім Хаўрусе знаходзіліся прадстаўнікі абодвух з ix. Рашэнне пра забойства Гасеўскага i Жаромскага было супольным, хоць галоўны вінаваты - субстытут Хаўрусу Канстанцін Катоўскі - быў з правага крыла.

74 У другой палове 1663 г. група афіцэраў левага крыла на чале з Міхалам Казімірам Пацам склала змову, мэтай якой была расправа з вінаватымі ў смерці Гасеўскага i ліквідацыя Хаўрусу.

75 Скарбова-вайсковая камісія, якая засядалаў Вільні з ліпеня 1662 г. у двух колах - камісараў Рэчы Паспалітай (ім кіраваў падскарбі Гасеўскі) i вайсковых дэпутатаў.

76 Дамова пра сканчэнне канфедэрацыі левага крыла была падпісана ў Шадаве ў Жамойці 5 V 1663 г.

77 Правае крыло скончыла канфедэрацыю 16 VIII 1663 г. пасля падпісання дамовы ў Мастах.

78 Вялікаму гетману Паўлу Яну Сапегу.

79 Генеральная сесія войска правага крыла адбылася ў мігновіцкай царкве 21-24 XII 1663 г.

80 Ян Казімір знаходзіўся пад Белай Царквой 18-25 X 1663 г.

81 Мена была здабыта каралём 10 I 1664 г.

82 Пакінуўшы Белую Царкву, кароль рушыў праз Рышчаў, Варанкова, Барыспаль i 30 XI 1663 г. дайшоў да Асцёра.

83 Полк гетмана Паўла Яна Сапегі складаўся з 6 харугваў (1 гусарскай i 5 казацкіх); фактычна палком камандаваў паручнік гусарыі Уладзіслаў Юры Халецкі.

84 Пад Каропам кароль знаходзіўся 17-19 I 1664 г.

85 А. Г. Палубінскі, адначасна паручнік каралеўскай гусарскай харугвы ў літ. войску, быў камандуючым каралеўскага палка (1 гусарская i 5 казацкіх харугваў).

86 Юрыя Караля Глябовіча, полк якога складаўся з 4 харугваў.

87 У выніку самавольнага, насуперак волі караля, i беспаспяховага штурму Глухава ў перыяд 22 I - 9 II 1664 г. Стафанам Чарнецкім i яго ўпартага жадання абавязкова захапіць горад кар. армія панесла вялікія страты i згубіла час на ажыццяўленне асноўнай мэты - паходу на Маскву.

88 Дамова з войскам была падпісана 16 VIII 1663 г. у Мастах па пытаннях умоў роспуску канфедэрацыі i вяртання на службу. Жаўнеры наймаліся на тры месяцы (па чвэрцях года) i ў такім самым парадку атрымлівалі заслужное.

89 У гэхы дзень мінаў чарговы тэрмін чвэрці службы войска правага крыла.

90 Мынцар (кіраўнік манетнага двара) Ціт Лівій Бураціні (Бараціні) быў абвінавачаны ў празмерным узбагачэнні шляхам біцця няякасных медных шэлегаў i прыцягнуты да адказнасці соймам 1662 г., аднак быў апраўданы i ў студзені 1663 г. пагадзіўся ўзнавіць біццё манеты ва Уяздаве.

91 Гаворка пра Андрэаса Георга фон Горна з Гданьска, які 28 V 1663 г. падпісаў у Вільні кантракт на адкрыццё мынцы для біцця шэлегаў у Аліве. Паколькі Горн не справіўся з заданнем, віленскі бп Юры Белазор скасаваў дамову i 29 X 1663 г. заключыў дамову з Бураціні на прадастаўленне літ. войску двума ратамі 70 тыс. злотых наяўнымі, a рэшты - таварам.

92 Гаворка пра маніфест левага крыла, выдадзены ў Шадаве 5 V 1663 г., якім адказнасць за забойства гетмана Гасеўскага ўскладалася на правае крыло.

93 Розніца вынікала з таго, што левае крыло лічыла днём свайго вяртання на службу 10 V 1663 г., a правае - 6 X 1663 г. Насамрэч у сеўскім трактаце для правага крыла тэрмінам службы вызначана 7, a для левага 9 V 1664.

94 За атрыманне ўраду смаленскага ваяводы i польнага гетмана, a таксама адміністраванне Магілёўскай эканоміі.

95 Сярод іншых былі кракаўскі вда i в. кар. гетман Станіслаў Патоцкі, рускі вда Стафан Чарнецкі, луцкі бп i кар. канцлер Мікалай Пражмоўскі, серадзкі вда Геранім Вяжбоўскі, брацлаўскі вда Ян Патоцкі, сандэцкі кашт. Міхал Станіслаўскі, саноцкі кашт. Марыюш Яскольскі i галіцкі кашт. Аляксандр Цэтнер, a таксама вышэйзгаданыя Міхал Казімір Пац i Ян Клеменс Браніцкі.

96 Літ. войска падзялялася на два крылы (дывізіі), a не тры.

97 Ад ніжэйшых рангам асоб.

98 Да вайны 1654-1667 гг. Пагар уваходзіў у склад Кароны, a яго жыхары былі падданымі польскага караля.

99 Падчас вайны 1654-1667 гг. Старадуб быў адным з асноўных казацкіх асяродкаў на тэрыторыі ВКЛ, тут размяшчаўся т. зв. старадубскі полк.

100 Францішак Ян Бялінскі быў плоцкім, a не закрачымскім падкаморыем.

101 ...з вушамі - г. зн. жывы.

102 Падзея адбывалася 1 сакавіка.

103 Гаворка пра паразу, панесеную 29 II 1664 г. Самуэлем Кміцічам (5 харугваў вершнікаў i 2 пяхоты), які спрабаваў спыніць наступленне Івана Хаванскага на ВКЛ (Хаванскі, аднак, нягледзячы на поспех, устрымаўся ад больш шырокіх вайсковых дзеянняў).

104 15 V 1664 г. Ян Казімір прыбыў у Вільню, дзе быў урачыста прывітаны дэпутатамі Літ. Трыбунала (найвышэйшага апеляцыйнага суда), a таксама прафесарамі i студэнтамі акадэміі (універсітэта).

105 16 VI 1664 г. Міхал Казімір Пац разбіў пад Віцебскам армію Івана Хаванскага, якая нібыта налічвала 10 тыс. чалавек (насамрэч нашмат менш).

106 Напэўна, маецца на ўвазе канфлікт паміж магнацкімі групоўкамі Пацаў i Сапегаў або наогул паміж антыраялістамі (групоўка Любамірскага) i раялістамі.

107 Перамовы пра мір паміж Масковіяй i Рэччу Паспалітай пачаліся ў Дуравічах (паміж Жвіровічамі i Красным на Смаленшчыне) 11 чэрвеня, але ўжо 17 ліпеня былі спынены натры тыдні, паколькі пазіцыі бакоў наконт умоваў пагаднення моцнаразыходзіліся i з'явілася неабходнасць у кансультацыі з уладарамі.

108 Звесткі не зусім дакладныя. Маск. дэлегацыя 15 ліпеня згадзілася саступіць Віцебск, Полацк, Дынабург i Кіеў, але пры гэтым хацела пакінуць за сабой усю Смаленшчыну, Севершчыну i левабярэжную Украіну разам з Запарожжам; гэтыя ўмовы былі блізкія да прынятых пазней у Андрусаўскай дамове 30 I 1667 г. Масква адмовілася ад дадзеных прапаноў пасля таго як камісары Рэчы Паспалітай рашуча ix адхілілі, жадаючы вяртання да становішча пасля Палянаўскага міру 1634 г.

109 Чвэрць войска правага крыла заканчвалася 9 XII 1664 г., аднак пасля таго як бп Белазор зраўняў тэрмін яго службы з тэрмінам войска левага крыла (10 снежня), абодва крылы пагадзіліся з гэтым новым часам завяршэння чвэрці.

110 Сойм адбываўся 26 XI 1664 - 7 1 1665 г. i быў сарваны.

111 Паколькі стацыянарны мост праз Віслу адсутнічаў, раку пераплывалі налодках.

112 ...з-за выстаўлення мандата - пазову ў суд, у дадзеным выпадку соймавы, які разглядаў найбольш цяжкія злачынствы, у тым ліку дзяржаўную здраду.

113 Свяшчэннага Хаўрусу, вайсковай канфедэрацыі 1661-1663 гг. У абвінавачанні сцвярджалася, што Любамірскі пагадзіўся стаць пратэктарам названага хаўрусу, каб мець тым болыны на яго ўплыў i такім чынам дамагчыся ад каралеўскага двара паскорання рэалізацыі ўласных палітычных мэтаў.

114 Разгляд справы Ежы Любамірскага пачаўся 9 XII 1664 г.

115 Г. зн. абаронцы для прадстаўлення інтарэсаў бацькі.

116 Алюзія на англійскага караля Карла I Сцюарта, абезгалоўленага 30 I 1649 г. за парушэнне законаў каралеўства.

117 Звесткі недакладныя. У невыкананні пастановы трыбунальскага суда Засталінскага абвінаваціў Станіслаў Веруш Кавальскі, a інстыгатар Танскі на гэтай падставе запатрабаваў яго адмовы ад абароны.

118 Гаворка пра Мікалая Жабакрыцкага, які пакінуў пасольскую палату 5 снежня, не выканаўшы фармальных умоваў, бо зрабіў гэта да сумеснага пасяджэння палат i не запрасіў слова.

119 Пратэстуючыя паслы былі прыхільнікамі Любамірскага i спрабавалі сарваць сойм, што ім урэшце ўдалося, паколькі пасля сканчэння суда над маршалкам двор не быў зацікаўлены ў працягу пасяджэнняў сойма.

120 Разгляд справы Вінцэнта Гасеўскага соймам пачаўся 8 XII 1664 г.

121 Замак у Мальбарку служыў турмой, у прыватнасці для абвінавачаных у забойстве Гасеўскага i Жаромскага, схопленых прыхільнікамі двара ў канцы красавіка 1663 г. падчас удалай спробы развалу Братэрскага Хаўрусу.

122 Г. зн. падпісалі 21 XI 1662 г. у Волпе т. зв. першую змову пра смерць падскарбія Гасеўскага.

123 М. Л. Абуховіч згадвае толькі другую i трэцюю групы асуджаных, у першую ўваходзілі галоўныя абвінавачаныя i асуджаныя на смерць (некаторыя завочна, бо паспелі ўцячы за мяжу). Другую складалі падпісанты т. зв. першай змовы, a трэцюю - падпісанты т. зв. другой змовы ад 2 XII 1662 г., якіх толысі пазбавілі заслуг i выдалілі з войска. На практыцы санкцыі часта заставаліся пераважна на паперы.

124 Гаворка пра перамогу Міхала Казіміра Паца пад Віцебскам 16IV 1664 г.

125 Стафан Чарнецкі памёр не ў Белай Царкве, дзе перабываў нейкі час пасля ранення, a ў Саколаўцы каля Львова, калі спяшаўся на атрыманне булавы польнага гетмана.

126 Надзвычайны сойм засядаў 12-28 III 1665 г. i быў сарваны.

127 Сёння Бяла-Падляска.

128 Прысутнасць караля (першага стану) служыла аргументам, што адбываецца не канвакацыя, a літ. сойм, што пярэчыла рашэнню Люблінскай уніі, якая дапускала толькі супольны сойм для ўсёй Рэчы Паспалітай. Удзелу караля Яна Казіміра ў пасяджэнні парэчыла групоўка Сапегаў.

129 Караля суправаджалі: падляшскі вда Войцех Эмерык Млечка, раўскі вда Ян Альбрыхт Ліпскі, хэлмскі бп Тамаш Ляжэнскі i плоцкі бп Ян Гэмбіцкі.

130 ВКЛ прадстаўлялі 8 сенатараў: віленскі бп Юры Белазор, віленскі кашт. Міхал Казімір Радзівіл, троцкі вда Мікалай Стафан Пац, полацкі вда Ян Караль Копаць, берасцейскі вда Якуб Тэадор Кунцэвіч, менскі кашт. Стафан Русецкі, в. канцлер Крыштаф Пац i в. падскарбі Геранім Крыспін Кіршэнштэйн, a таксама 11 паслоў.

131 Канвакацыя ў Гародні працягвалася з 6 па 23 VII 1665 г.

132 Гаворка пра т. зв. рокаш Любамірскага 1665-1666 гг. Прычына канфлікту палягалаў супярэчнасцях паміж дваром, які спрабаваў ажыццяўляць рэформы (перадусім абраць каралём фр. кандыдата пры жыцці караля), і вялікай часткай шляхецкага стану, якая працівілася зменам. Улетку 1665 г. кароль выступіў супраць аб'яднаных сіл Ежы Любамірскага i прыхільнай яму вайсковай канфедэрацыі пад камандаваннем Адама Вастрыцкага.



[1] Паўла Яна Сапегі.

[2] Падчас свята.

[3] Мікалая Адахоўскага.

[4] Івана Андрэевіча Хаванскага.

[5] У першай сутычцы, бітве.

[6] Яўстаха Казіміра Валовіча.

[7] Міхал Станіслаў Валадковіч.

[8] Мікалая Уладзіслава Юдыцкага.

[9] Яна Сасноўскага.

[10] Станіслава Казіміра Бабраўніцкага.

[11] Іван Андрэевіч Хаванскі.

[12] Без высілкаў, з невялікім праліццём крыві.

[13] 7 ½ хвілін.

[14] Іванам (Паўлавічам) Акінфавым (?).

[15] Неабазнанасць, недасведчанасць.

[16] Без супраціву, не супраціўляючыся.

[17] Паддаліся.

[18] Дапамога, узмацненне.

[19] Парады высокапасадоўцаў

[20] Няясныя.

[21] Сябе i сваёй [маёмасці].

[22] Бяспека.

[23] Абаронца i суддзя.

[24] З невялікай выгадай.

[25] Вярнулі.

[26] 'Накшталт, тыпу.

[27] Падпарадкоўвацца.

[28] Вельмі хутка, у вялікім спеху.

[29] Яна Казіміра Вазы.

[30] Юрыя Караля Глябовіча.

[31] Жыгімонта Адама Слушкі.

[32] Калясніцах, вазках.

[33] I тых, хто застаўся па волі лёсу.

[34] Перамена ў нашым становішчы.

[35] Вынішчыў агнём.

[36] Пазбаўленая падтрымкі, беручы прыклад з (іншых паветаў).

[37] Прымушаныя... пакляліся (паўтарылі).

[38] У хлусні, падмане, маральным здзеку.

[39] Маўрыным (?).

[40] Да 25 [чысла] дадзенага [месяца].

[41] Паўла Яна Сапегу.

[42] І становішчы.

[43] Аляксея Міхайлавіча Раманава.

[44] Вінцэнтам Аляксандрам Корвінам-Гасеўскім.

[45] Выпадкова.

[46] У таварах.

[47] Тут: дар; у іншых выпадках: плата.

[48] Урачыстае слова, зварот.

[49] Сцэны (у тэатры).

[50] Цёмна-чырвоным.

[51] Піцірыма.

[52] Тут: аддзелы.

[53] У смутку i жалю.

[54] Да акту камісіі, паколькі гэтаму перашкаджае падступная зацятасць (упартасць).

[55] Вызваленне.

[56] Уздыхаем (тужым) па вольным паветры Айчыны.

[57] Таксама несупыннае спасланне няшчасцяў.

[58] Папярэджвае i карае.

[59] Капылём (?).

[60] Шанцаванням, удачам.

[61] Хай будзе дабраславёнае імя Гасподняе навекі.

[62] Рашэнне... наконт; пра спосабы.

[63] Падыходзіў (пасаваў), прыкра (брыдка) й казаць.

[64] Піцірыма.

[65] Артамона Сяргеевіча Мацвеева.

[66] Стафану Невяроўскаму.

[67] Цёмна-чырвонага.

[68] Аранжава-чырвонага.

[69] Крымскае ханства.

[70] Андрэя Аўласавіча Астаф'ева.

[71] Купцоў.

[72] Мацвееў.

[73] Харугваў.

[74] Фёдар Якаўлевіч Міласлаўскі.

[75] Пётр Іванавіч Гадуноў.

[76] Мікіта Іванавіч Шарамецеў.

[77] Юры Пятровіч Трубяцкой (Трубецкі).

[78] Маладушнасць.

[79] Якаў Сямёнавіч Валынскі i Рыгор Карпавіч Багданаў.

[80] Тут: вячэру.

[81] Тут: афіцыйных дыпламатычных сустрэчах.

[82] Стафана Чарнецкага.

[83] Спосабе выказвання.

[84] Няпраўду его изметать - выкрыць яго хлусню.

[85] Станіславу Патоцкаму, Себастыяну Ліобамірскаму i Паўлу Яну Сапегу.

[86] Больш востра.

[87] У апраўданне.

[88] Паўстрыманы; спынены.

[89] Слабая памяць пра нас.

[90] Пануе у душах... прыватны інтарэс.

[91] Дзеля таго.

[92] Праз апраўданне... мацней заяснела праўда.

[93] Наадварот.

[94] Стала відавочнай.

[95] Тут: абыходжанне.

[96] Адобраны, зацверджаны.

[97] Для зняпраўджвання сцвярджэнняў.

[98] Тут: службоўцаў.

[99] Ярынаў.

[100] Вінцэнта Корвіна-Гасеўскага.

[101] Зоф'і Абуховіч з Абрынскіх.

[102] Намер; задуму.

[103] Тут: перамовах.

[104] Вытраты; выдаткі.

[105] Тут: размова, гутарка.

[106] Станіслаў Казімір i Стафан Уладзіслаў.

[107] Ніякай надзеяй.

[108] Вінцэнта Корвіна-Гасеўскага.

[109] Маючы надзею.

[110] Два з паловай.

[111] Зоф'і Абуховіч з Абрынскіх i Гераніму Тэадору Абуховічу.

[112] Марныя старанні, высілкі.

[113] На найслушнейшыя [просьбы] таксама не звяртаюць увагі.

[114] Пасля знакамітай перамогі.

[115] Таго шчасця.

[116] З намі пагадзіцца.

[117] Акрамя таго.

[118] Ніжэйшага стану.

[119] Народу расійскага... пакуль працягваецца вайна.

[120] Без розніцы.

[121] Большага жадання падпісання міру.

[122] Стафан Чарнецкі.

[123] Выключыўшы (са сваіх шэрагаў), адхіліўшы.

[124] Паўла Яна Сапегу.

[125] Уласны інтарэс.

[126] Пры жывым каралі.

[127] Узнагароды.

[128] Сваёй карысці.

[129] Адхілення, зняцця з пасады.

[130] Карысць (заплату) ад групоўкі Сапегі.

[131] Крыштафа Жыгімонта Паца.

[132] Падазроных... падвергла суду.

[133] Міхаілам Казімірам Пацам.

[134] Быць прыняты.

[135] Усімі сіламі... не супраціўляліся.

[136] Вінцэнта Корвіна-Гасеўскага.

[137] Ян Ліпніцкі.

[138] Раўніна, роўнядзь.

[139] Аналоі.

[140] Піцірыма.

[141] На.

[142] Нагадаў.

[143] Звычаем народа.

[144] Абразлівае абвінавачанне.

[145] Нарэшце, калі мы дасхочу.

[146] Алена Васільеўна Марозава з Праскоўяй Васільеўнай Галіцынай.

[147] Жаночага двара (жаночай паловы дома).

[148] Паводле свайго звычаю.

[149] Паспешна, у спеху.

[150] Да першай прыступкі ганку.

[151] Вальней, свабодней.

[152] Якімі спосабамі мір... ажыццявіцца (рэалізавацца).

[153] Несправядліва.

[154] Пустыя (марныя) размовы без вырашэння.

[155] Годна, ласкава.

[156] Юрыя-Сафронія Аляксеевіча Даўгарукага.

[157] За кожным разам.

[158] Ha памяць; каб не забыцца.

[159] Сапраўды, насамрэч.

[160] Фёдар Міхайлаў.

[161] Аўгусціна фон Мэйерна i Гарацыя Вальгельма Кальвучы.

[162] Гаўдэнцыё Малінары.

[163] Як сцвярджаюць.

[164] Ix трымаюць (не адпускаюць).

[165] Вінцэнт Гасеўскі.

[166] Вялі перамовы пра заключэнне міру.

[167] Меркаваць.

[168] Тым часам ні пра што не дамовіўшыся.

[169] Юры Аляксеевіч Даўгарукі.

[170] Васіля Барысавіча Шарамецева, Восіпа Іванавіча i Сямёна Лукіча Шчарбатавых, Рыгора Афанасьевіча Казлоўскага.

[171] Пятра Іванавіча Хаванскага.

[172] Для перамоваў.

[173] У адпаведнасці з міжнародным правам.

[174] У асноўным.

[175] Атрымаць.

[176] Рознымі довадамі карысць.

[177] Зрабаванай.

[178] Для рашэння.

[179] З набіваным квяцістым узорам.

[180] Паведамляючы.

[181] Да акта камісіі.

[182] Паміж іншых.

[183] Прыязнасць, зычлівасць.

[184] Расставанні (ад лац. Vale, 'бывай').

[185] Данілам Афанасьевічам Барацінскім i Нікіфарам Мацвеевічам Талачанавым.

[186] Даніла Андрэевіч Гурко.

[187] Дзяніс Швяйкоўскі (Швыкоўскі).

[188] Іван Гаўрылавіч Станкевіч.

[189] Старанні.

[190] З датай (датаваны).

[191] З рукі (гэта значыць, рашэннем).

[192] Станіславам «Рэверам» Патоцкім.

[193] Марціна Замойскага.

[194] Вінцэнта Гасеўскага.

[195] Зоф'і Абуховіч з Абрынскіх.

[196] Забароны.

[197] Андрэя Дзержаноўскага (?).

[198] Варты, аховы.

[199] Кіруючыся ўласнай выгадай.

[200] Лyi II Кандэ дэ Бурбона.

[201] Бясплодна, без нашчадкаў.

[202] Паўнейшых звестак.

[203] Пётр Аляксеевіч Даўгарукі.

[204] Вынік.

[205] Тут: дапаможнымі сіламі.

[206] Відавочнае самахвальства.

[207] Івана Андрэевіча Хаванскага.

[208] Патрабавала, вымагала.

[209] Урэшце на несупыннае... патрабаванне... наколькі.

[210] Зоф'ю Абуховіч з Абрынскіх.

[211] Тэадору Статкевіч.

[212] Лютасцю раз'юшанага жаўнера з-за нянавісці.

[213] Адкрыта, не хаваючыся.

[214] Выйшла з хаўрусу.

[215] Бязмежны.

[216] Паядналі ні... думкі,... зброі.

[217] Прычыны.

[218] Пасеяла.

[219] Насенне.

[220] Дарадцаў.

[221] Абвінавачаны.

[222] Натхняльнікаў забойства.

[223] Тайнай радай, гвалтоўна адарвалі.

[224] Кіраўнікоў, правадыроў.

[225] Гэтае падазрэнне ў суўдзеле (супольнай віне).

[226] Прадстаўнікоў.

[227] Далучыўся.

[228] Быў абвінавачаны.

[229] Ціха i падступна адступіла.

[230] Адмаўляючыся ад абавязкаў.

[231] Зло, няшчасце.

[232] I ў выніку.

[233] На нянавісць i заняпад.

[234] Падтрымлівалася.

[235] Да паслухмянасці ўладару.

[236] Вынікла забойства.

[237] У адказе.

[238] Выстаўляліся надзвычай праўдападобныя абвінавачанні.

[239] Натхняльнікамі і рухаючай сілай.

[240] Сваёй датычнасцю зганьбілі.

[241] Вельмі нават магчыма.

[242] Абазнанасць; веданне.

[243] Прыйшло ў згоду (супала).

[244] Забойствам.

[245] Без любові i нянавісці (г. зн. непрадузята)... абавязаны паўсюднай пагалоскай.

[246] Азнакаў зычлівасці... разам адмовіцца ад хаўрусу.

[247] Паслухмянасць Рэчы Паспалітай i ўладару.

[248] На пэўных умовах.

[249] Кіраванне, камандаванне.

[250] Хаўрусу... пазней... адкінуўшы ўсялякае асабістае зацікаўленне.

[251] Вернасць.

[252] Пашану.

[253] Заахвочванняў.

[254] Тут: залагоджвання справы, умяшання.

[255] Крыштафа Завішы.

[256] Міхала Паца.

[257] Даведаліся.

[258] І дапаможныя.

[259] Працягу вайны i абавязання... да ўмоваў ганаровага міру.

[260] Шчаслівага... ўвянчання выніку.

[261] Распачаўшы нараду.

[262] Знясілены.

[263] Мужу, у ваенным майстэрстве надзвычай абазнанаму... вядзенню больш давяраць i слухацца.

[264] На стражы (з лац. літар.: «на пятках»).

[265] Прыйшлі на дапамогу.

[266] Выпрабаваць фартуну (удачу, лёс).

[267] Вызваліць... ад прысутнасці.

[268] Haтхніў не менш... працягваць.

[269] Спыняць толькі распачатую справу, падалося дастатковым.

[270] Для хуткай пераправы.

[271] Яна Сасноўскага.

[272] Угневаны, раздражнёны.

[273] Схіліць.

[274] Цяжар (груз).

[275] Паўла Яна Сапегі.

[276] Марцыяна Аляксандра Агінскага.

[277] Праваднік.

[278] Традыцыйна.

[279] Пячэрскай лаўры ў Кіеве.

[280] Яна Сасноўскага.

[281] Міхал Казімір Пац.

[282] Аляксандра Гілярыя Палубінскага.

[283] Лагер, месца адпачынку, прывал.

[284] Ях'і Ахметавіча Мурзы.

[285] З паасобных здарэнняў.

[286] Аляксандра Гілярыя Палубінскага.

[287] Габрыэль Міхал Вайніловіч.

[288] Асноўныя пункты.

[289] Тэадора Гераніма Абуховіча.

[290] Вызначаныя для пастою.

[291] Зычліва, прыветна.

[292] Аддзячыў.

[293] Дзеля працягу.

[294] Як мага хутчэй.

[295] Янам Юрыем Агінскім.

[296] Недаспадобы.

[297] У непрыяцельскім краі.

[298] Вытлумачваецца.

[299] Паўла Яна Сапегі.

[300] Станіслава Казіміра Бабраўніцкага.

[301] Аляксандра Юдыцкага.

[302] Стрымалі.

[303] Уладзіслава Юрыя Халецкага.

[304] Марцыян Аляксандр Агінскі.

[305] Крыштафа Жыгімонга Паца.

[306] Паколькі да дзявятага.

[307] Намеснікаў, замяшчальнікаў.

[308] Скончанага.

[309] Янам Клеменсам Браніцкім.

[310] Цыпрыянам Паўлам Брастоўскім.

[311] Вядома.

[312] Іван Іванавіч Лабанаў-Растоўскі.

[313] Якаў Кудзянетавіч Чаркаскі.

[314] Кірыла Панкратавіч Пушкін.

[315] Пасяджэнне.

[316] Прывітаннямі.

[317] Tyт: месца.

[318] Крыштаф Жыгімонт Пац.

[319] Працяг вайны.

[320] Янам Казімірам Красінскім.

[321] Манетны двор.

[322] Па магчымасці.

[323] Марцыяна Аляксандра Агінскага.

[324] Скончылі сесію.

[325] Урадоўцаў.

[326] Нічога прама, наўпрост.

[327] Жаданнямі, просьбамі.

[328] Грашовай квотай.

[329] З абодвух бакоў.

[330] На рахунак, у залік.

[331] Набягаюць.

[332] Станіслава "Рэверы" Патоцкага.

[333] Цыпряна Паўла Брастоўскага.

[334] Накід.

[335] Шостымі (ад лац. Sextus.)

[336] Крыштаф Жыгімонт Пац.

[337] Ян Клеменс Браніцкі.

[338] Цыпрыян Павел Брастоўскі.

[339] Марцыян Аляксандр Агінскі.

[340] Міхала Казіміра Паца.

[341] Аляксандр Гіляры Палубінскі.

[342] Падпарадкавання.

[343] Мікалай Пражмоўскі.

[344] Тым часам.

[345] Аляксандру Гілярыю Палубінскаму.

[346] Мехмед IV Гірэй.

[347] Па парадзе ў вальнейшым.

[348] Артылерыяй.

[349] Ян Фрыдэрык Сапега.

[350] Тут: візія.

[351] Яна Фрыдэрыка Сапегі.

[352] Мехмедам IV Гірэем.

[353] Куртуазіі.

[354] 3мясціць.

[355] Жвавей, шпарчэй.

[356] Спрэчкі.

[357] Станіславам «Рэверам» Патоцкім.

[358] Безразважна.

[359] Ноўгарада-Северскага.

[360] У таварыстве.

[361] Спрэчках.

[362] Стафана Чарнецкага.

[363] Мікалай Пражмоўскі.

[364] Станіслаў «Рэвера» Патоцкі.

[365] Аляксандр Гіляры Палубінскі.

[366] Міхала Казіміра Паца.

[367] Трывозе, неспакоі.

[368] Не палічылі ўдалай задумай.

[369] Месцы пастою.

[370] Іван Андрэевіч Хаванскі.

[371] Часткова праўдай.

[372] Пётр Рудаміна-Дусяцкі.

[373] Баніфацы Тэафіл Пац.

[374] Разам, сукупна.

[375] Крыштафу Жыгімонту Пацу.

[376] Паасобку.

[377] Паміж абываталяў.

[378] Міхалу Казіміру Пацу.

[379] Юрыя Аляксеевіча Даўгарукага.

[380] Міхал Казімір Пац.

[381] Дамовіліся, пастанавілі.

[382] Юры Белазор.

[383] Канстанты Уладзіслаў Пац.

[384] Паўла Яна Сапегі.

[385] Мацей Казімір Корвін-Гасеўскі.

[386] Юры Аляксеевіч Даўгарукі.

[387] Міхал Казімір Пац.

[388] Жаданне ўлады; імкненне да ўлады.

[389] Без пярэчання.

[390] Канстанты Уладзіслаў Пац.

[391] Сцісла.

[392] Ежы Любамірскі.

[393] Права займаць месца (тут: публічна выступаць).

[394] Доўжыцца, працягваецца.

[395] Ян Замбрыцкі.

[396] Падбухторванні.

[397] Падпарадкаваць; тут: наняць.

[398] Былі прадстаўлены загады (распараджэнні) намесніка.

[399] Праходзяць, мінаюць.

[400] Ежы Себастыян Любамірскі.

[401] Бap6apaй Любамірскай з Тарлаў.

[402] Заступіцца.

[403] Вынік.

[404] Змяшчаецца (тут: паведамляецца).

[405] Марыянне Канстанцыі Невяроўскай з Трызнаў.

[406] Учыненым злачынстве.

[407] Да i пасля.

[408] Актыўнага i пасіўнага голасу.

[409] Пад пагрозай абвінавачання ў суўдзеле.

[410] Міхала Казіміра Паца.

[411] Стафан Войцех Чарняўскі.

[412] Працягвацца.

[413] Вынікала.

[414] Міхалу Забрыдоўскаму.

[415] З адкладаннем, з затрымкай.

[416] Патрабуюць.

[417] Вернуты.

[418] Па мудрасці сваёй.

[419] Паплечнікі, прыхільнікі.

[420] Працяг, пралангацыя,

[421] Зацікаўлены.

[422] Прычыны.

[423] З паслясоймавай рады сената.

[424] На час.

[425] Мікалай Пражмоўскі.

[426] Разам.

[427] Сенат i трэці рыцарскі стан.

[428] Азначала.

[429] Праціўны законам уніі.

[430] Асобна, паасобку.

[431] Зважаючы на годнасць.

[432] Унёс, прапанаваў узамен.

[433] Папраўку.

[434] Чакаюцца.

[435] На той час тую самую вольнасць выказвання... захавае.

[436] Угаварыць тых, хто працівіцца згодзе.

[437] Наўмысна.

[438] Столькі разоў запрашаны.

[439] Праз пасланнікаў.

[440] Вялікай прыдатнасці, надзвычай неабходнага.

[441] Адпаведна і, таксама і.

[442] Бенядыкт Павел Сапега.

[443] Уладзіславам Юрыем Халецкім.

[444] He пярэчыць.

[445] Прысутнасці ўладара.

[446] 6 V 1665 г.

[447] Крыштафа Жыгімонта Паца.

[448] З важных прычын.

[449] Адкладае.

[450] Пярэчання.

[451] Супраць годнасці.

[452] Адклалі канвакацыю.

[453] За ўрачыстым сталом.

[454] Міхалам Казімірам Радзівілам.

[455] Рыгор Карпавіч Багданаў.

[456] Меўрыд-мурза.

[457] Завяршэння справы.

[458] Непасрэдна.

[459] Крыштафа Завішы.

[460] Не адкідаючы, не выключаючы.

[461] Ад рыцарскага стану.

[462] Ухвалу (пастанову) канвакцыі.

[463] Зацвярджэнне ўхвалы (пастановы).

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX