Свае карціны Марк Шагал напісаў леваю рукою. Людзей, якія аддаюць перавагу левай -- ляўшуноў, у сьвеце ня так і мала. Як кожная меншасьць, яны вымушаныя бараніцца. Напрыклад, рух у абарону ляўшуноў у Амэрыцы дамогся, каб аднавілі на працы паліцэйскага, які насіў кабуру зьлева і праз тое быў зволены. А ў 1984 Міжнародная канфэдэрацыя ляўшуноў на знак пратэсту супраць гегемоніі праварукіх, якія прыстасоўваюць сьвет сабе "на руку" абвесьціла 13 жніўня днём ляўшуна. У Беларусі ляўшуноў нараджаецца ня меней, чым у сьвеце, але знайсьці ляўшуна сярод дарослых няпроста -- усе перавучаныя. З працягам тэмы - Галіна Жарко.
СЛУХАЦЬ:
Радыё ... 2004-2005 г.г.