Ужо двадцаць пяць стагодзьдзяў тэатральнае мастацтва спалучае ў сабе й старажытныя традыцыі й сучасную вытворчасьць. Амаль за 60 гадоў на складах менскага тэатру опэры й балету назапасілася дэкарацыяў і касьцюмаў болей чым на 170 спэктакляў. Куды перамясьціць усё гэта, калі тэатр зачыніцца на капітальны рамонт? Гэта яшчэ ня вырашана. Ня вырашаны й лёс унікальных спэцыялістаў, якія, працуючы за кулісамі ды забясьпечваюць відовішча на сцэне. Зараз на нашай хвалі -- закулісны сьвет менскае опэры, куды запрашае наш карэспандэнт Галіна Жарко.
СЛУХАЦЬ:
Радыё ... 2004-2005 г.г.