Папярэдняя старонка: Metriciana T. 1.

Звесткі аб аўтарах 


Дадана: 26-06-2011,
Крыніца: Менск 2001.



Світлана АБРОСИМОВА - украінскі гісторык і метрыкант, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Днепрапятроўскага гістарычнага музея. Падрыхтавала да друку Кнігу № 23 Метрыкі ВКЛ.


Алесь ГРУША / Aleś HRUŠA - беларускі гісторык і метрыкант. Нарадзіўся ў 1973 г. Сферы навуковых інтарэсаў - Метрыка ВКЛ; органы ўлады ВКЛ XV-XVI ст. Падрыхтаваў да друку Кнігу № 44 Метрыкі ВКЛ.

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАНБ, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (17) 284-14-09. E-mail: osin@history.minsk.by


Artūras DUBONIS - літоўскі гісторык і метрыкант, доктар гуманітарных навукаў, працуе ў Інстытуце гісторыі Літвы (Вільня). Нарадзіўся ў 1962 г. Сферы навуковых інтарэсаў - гісторыя Літвы і літоўскага грамадства XIII - перш. пал. XVI ст., даследаванне і выданне крыніцаў гэтага перыяду. Апублікаваў Кнігу № 11 Метрыкі ВКЛ ( Lietuvos Metrika -- Lithuanian Metrica -- Литовская Метрика. Kn . 11 (1518-1523): U žra šym ų kn . 11 / Parengė Artūras Dubonis. Vilnius, 1997), аўтар манаграфіі " Lietuvos didžiojo kunigaikščio leičiai: iš Lietuvos ankstyv uj ų valstybinių struktūrų praeities" ("Лейці" вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структураў літоўскага грамадства"). Vilnius, 1998.

Каардынаты для кантакту: Lietuvos istorijos institutas, Kražių g. 5, 2001 Vilnius Lietuva. Tel.: (3705) 262 68 48. E-mail: dubonis@delfi.lt


Алег ДЗЯРНОВІЧ / Aleh DZIARNOVI Č -- гісторык і выдавец. Нарадзіўся ў 1966 г. Аўтар працаў па гісторыі, гісторыі культуры, археалогіі сярэднявечча. Рэдагуе перыёдыкі " ATHENAEM : Commentarii Historiae et Culturae " і "ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі".

Каардынаты для кантакту: P.O. Box 71, Minsk 220123 Belarus. E-mail: anh@belsonet.net


Валеры МЯНЖЫНСКІ / Valery MIAN Ž YNSKI - беларускі гісторык-метрыкант; кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся ў 1954 г. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў - Метрыка ВКЛ; апублікаваў Кнігу № 28 Метрыкі ВКЛ (Мн., 2000; з удзелам Уладзіміра Свяжынскага). Аўтар многіх публікацыяў па Метрыцы ВКЛ (у тым ліку: Структура феодального землевладения в Великом княжестве Литовском (по материалам переписи войска 1528 г.) // История СССР. 1987, № 3. С. 164-178; Документальный состав книг Записей Литовской Метрики за 1522-1552 гг. // Литовская Метрика. Исследования 1988 г. Вильнюс, 1992. С. 46-70).

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАНБ, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (17) 284-14-09. E-mail: osin@history.minsk.by


Уладімір СВЯЖЫНСКІ / Uładzimir SVIAŽYNSKI - беларускі лінгвіст і гісторык; кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1945 г. Асноўныя сферы навуковых інтарэсаў - дыяхранічная соцыялінгвістыка, а таксама мемуарыстыка ВКЛ XVI-XVIII ст. Найважнейшыя працы: "Гістарычныя запіскі" Ф. Еўлашоўскага (Мн., 1990); Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т. 1-19 (Мн., 1982-2000; у сааўтарстве); Мова беларускай пісьменнасці XIV - XVIII стст. (Мн., 1988; у сааўтарстве); Мова выданняў Францыска Скарыны (Мн., 1990; у сааўтарстве); удзелнічаў у падрыхтоўцы да выдання Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ (Мн., 2000).

Каардынаты для кантакту: Інстытут гісторыі НАНБ, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072 Беларусь. Тэл. (17) 284-14-09.


ПРАВІЛЫ ДЛЯ АЎТАРАЎ

Апроч раздрукаванага варыянту на паперы тэкст у рэдакцыю трэба здаваць і ў электроннай версіі - на дыскеце ў тэкставым рэдактары Word пад Windows.

Матэрыялы друкуюцца ў любой мове (тут аўтар павінен зыходзіць з традыцыйнага культурнага кола Метрыкі ВКЛ і самастойна вызначыць мову для друку).

Патрэбнае рэзюмэ (пераказ асноўных палажэнняў матэрыялу ў іншай, адрознай ад асноўнага тэксту, мове). Мову і аб'ём рэзюмэ таксама вызначае аўтар. Але гэта павінна быць даволі пашыраная мова.

Аўтар падае звесткі пра сябе - сфера навуковых інтарэсаў; год нараджэння; вучоная ступень; месца працы; асноўныя друкаваныя працы. Таксама ўказваюцца кантактныя каардынаты аўтара.

Ласкава запрашаем да супрацоўніцтва!

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX