Старажытнаэўрапейская моўная супольнасьць - гістарычная рэальнасьць
Валянцін Сядоў, доктар гістарычных навук, прафэсар, загадчык аддзела Інстытута археалёгіі РАН. Займаецца археалёгіяй ды этнічнай гісторыяй старажытных плямёнаў i народаў Эўропы, гісторыяй I культурай Старажытнай Русі. Манаграфіі: Сельские поселения Смоленской земли VIII-XV вв. (М., 1960); Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья (М., 1970); Происхождение и ранняя история славян (М., 1979); Восточные славяне в VI-XIII вв. (М., 1982) ды інш. Артыкул друкуецца паводле часопіса «Природа», № 8, 1992 г.Найцікавым дасягненьнем індаэўрапеістыкі сярэдзіны XX ст. ёсьць адкрыцьцё i апісаньне этнамоўнай супольнасьці старажытнаэўрапейцаў, што існавала ў глыбокай мінуўшчыне. Як ведама, да індаэўрапейскае моўнае сям'і належаць германскія, італійскія (раманскіяі, славянскія, балцкія, кельцкія, індаіранскія, грэцкая, армянская ды албанская мовы, а таксама пашыраныя ў старажытнасьці фракійскія, вэнэта-ілірыйскія, анаталійскія (хета-лювійскія) i тахарскія. Усе яны паходзяць ад адзінай праіндаэўрапейскае мовы.
Распад гэтае мовы прайшоў шэраг этапаў i доўжыўся тысячагодзьдзі. Першы пэрыяд распаду індаэўрапейскае супольнасьці зьвязваецца з аддзяленьнем хета-лювійскае трупы плямёнаў. Найстаражытныя помнікі пісьмовасьці Малой Азіі («кападакійскія табліцы» з стараасырыйскіх калёніяў) сьведчаць, што на мяжы III і II тыс. да н. э. (дакладней, між 2040 i 1875 тт.) хеты, якія жылі ў Анатоліі, разьвіваліся як самастойны этнас, адгалінаваўшыся ад індаэўрапейцаў. У зьвязку з тэтым трэба меркаваць, што хецкая мова склалася прынамсі ў ІІІ тыс. да н. э. ды, адпаведна, праіндаэўрапейскую супольнасьць можна аднесьці да V-IV тыстыс. да н. э.
Сьледам за адгалінаваньнем анаталійцаў ад праіндаэўрапейската ядра сталі паступова аддзяляцца індаарыйцы, іранцы, армяне, грэкі, фракійцы й тахары. Яны пачынаюць сваю самастойную гісторыю ў III-II тыстыс. да н. э. Затое мовы індаэўрапейскіх плямёнаў Заходняй і Сярэдняй Эўропы сфармаваліся ў самастойныя адносна позна.
Нямецкі лінгвісты X. Краэ на аснове аналізу лексычных i тапанімічных матар'ялаў у 50-60-х гг. нашага стагодзьдзя прыйшоў да высновы, што ў тыя часы, калі анаталійскія, індаіранскія, армянская, грэцкая ды некаторыя іншыя мовы, адасобіўшыся ад праіндаэўрапейскай, разьвіваліся ўжо як самастойныя, цалкам аформленыя, у Заходняй Эўропе ў II тыс. да н. э. існавала моўная супольнасьць, што была слаба падзеленая на асобныя дыялекты. Гэтыя старажытнаэўрапейцы агулам выпрацавалі адзіную лексыку ў галіне сельскае гаспадаркі, сацыяльных адносінаў ды рэлігіі.
Паводле Краэ, старажытнаэўрапейскія гідронімы распаўсюджаныя ад Скандынавіі да Італіі ды ад Брытанскіх а-воў да паўднёвага ўсходу Прыбалтыкі, прычым вобласьці, што на поўнач ад Альпаў, найстарыжытныя. Але пазьней такія ж гідронімы былі выяўленыя лінгвістымі на ніжнім Дунаі, Украіне, у Верхнім Падняпроўі ды Іншых мясцох. Узьнікла меркаваньне, што гідронімы, якія алісаў Краэ, варта разглядаць як індаэўрапейскія.
Сьведчаньні за старажытнаэўрапейскую супольнасьць паступова прымнажаюцца, і яны становяцца больш аўтарытэтныя. Гэтак, ведамы спэцыялісты па гісторыі іранскіх моваў В. Абаеў паказаў, што моўныя падабенствы й паралелі ў міталёгіі іранамоўных насельнікаў Паўднёва-Ўсходняй Эўропы ды заходнеэўрапейскіх народаў можна патлумачыць толькі беспасярэднімі кантактамі старажытных іранцаў зь яшчэ не падзеленымі эўрапейцамі. Факты, разгледжаныя ім, гавораць за тое, што старажытнаэўрапейская супольнасьць, зь якое выйшлі германцы.
кельты, італікі й славяне, - гістарычная рэальнасьць.
Аналіз рамеснае тэрміналёгіі славянскіх моваў прывёў А. М. Трубачова да высновы пpa існаваньне ў старажытнасьці цэнтральнаэўрапейскага культурна-гістарычнага арэалу, які засялялі заходнеэўрапейскія плямёны - будучыя германцы, італікі й славяне. Іхныя продкі мелі кантакты і супольна выпрацавалі лексыку, што тычылася ганчарнага, кавальскага, тэкстыльнага i дрэваапрацоўчага рамёстваў. Цэнтральнаэўрапейскі культурны арэал лякалізаваны Трубачовым у вадазборах верхняга й сярэдняга Дунаю, вярхоўях Эльбы, Одэра, Віслы ды ў Паўночнай Італіі.
У манаграфіі «Індаэўрапейская мова і індаэўрапейцы» Т. В. Гамкрэлідзэ і В. У. Іванаў разглядаюць старажытнаэўрапейскую супольнасьць як бясспрэчную рэальнасьць, адзначаючы, што за сумеснае разьвіцьцё дыялектаў унутры гэтае супольнасьці цьвердзяць уласьцівыя ім сэмантычныя інавацыі, якія спроцістаўляюць старажытнаэўрапейцаў астатнім індаэўрапейскім плямёнам i народнасьцям. Лексычныя ж матар'ялы гавораць пра тое, што носьбіты старажытнаэўрапейскіх дыялектаў у розныя часы мелі дачыненьні з носьбітамі тахарскае мовы, з плямёнамі алтайскае моўнае групы i зь фіна-вуграмі.
Археолягі незалежна ад лінгвістых неаднойчы выказвалі думку пра існаваньне ў старажытнай Эўропе вялікай культурнай супольнасьці, што аб'ядноўвала продкаў ведамых эўрапейскіх народнасьцяў. Яшчэ ў 1938 г. аўстрыйскі археоляг Р. Піціёні спрааваў абгрунтаваць паходжаньне кельтаў, італікаў, Ілірыйцаў i германцаў ад адной старажытнай сярэднеэўрапейскае культуры палёў пахаваньняў, носьбітамі якое лічыў ілірыйцаў. Здагадку пра тое, што культура палёў пахаваньняў (у прыватнасьці, ейныя галіны - лужыцкая культура) належыць старажытнаму індаэўрапейскаму згрупаваньню плямёнаў, якія бралі ўдзел у фармаваньні кельтаў, ілірыйцаў, славянаў ды шэрагу іншых плямёнаў, выказаў у 1941 г. чэскі археоляг Я. Бём.
Старажытнаэўрапейская супольнасьць па зьвестках археалёгіі
Сёньня сабраныя новыя шматлікія матар'ялы па археалёгіі старажытных плямёнаў i народнасьцяў Эўропы, і яны дазваляюць сьцьвярджаць, што археалягічным эквівалентам старажытнаэўрапейскай этнамоўнай супольнасьці ёсьць сярэднеэўрапейская культурна-гістарычная супольнасьць палёў пахаваньняў позьняга бронзавага пэрыяду ды культура Кургановых пахаваньняў, што папярэднічала ёй. Зьвесткі археалёгіі дазваляюць асьвятліць праблему старажытнаэўрапейцаў канкрэтна й грунтоўна.
Культура Кургановых пахаваньняў, датаваная 1500-1250/1200 гг. да н. э., была пашыраная ад Рэйнскіх вобласьцяў да Карпатаў. Асноўныя зьвесткі пра яе далі раскопкі могільнікаў. Звычайна яны складаюцца зь некалькіх дзясяткаў Кургановых насыпаў з унутранымі каменнымі ці драўлянымі канструкцыямі i абкружаныя вянком з каменьня. Памерлых разам зь інвэнтаром (часьцей гэта ўпрыгажэньні - шпількі, сьпіральныя бранзалеты, падвескі) клалі ля падножжа курганоў ці ў ямы. Сустракаюцца агульныя пахаваньні мужчынаў і жанчынаў, што тлумачацца як рытуал умярцьвеньня ўдоваў. Разам з абрадам трупаразьмяшчэньня шырока выкарыстоўваліся i пахаваньні на абрад крэмацыі; у некаторых рэгіёнах пераважалі трупаспаленьні, а астанкі зьмяшчаліся ў гліняныя урны альбо цысты. На позьняй стадыі мэюць пашырэньне i бескургановыя могільнікі.
Паселішчы гэтае культуры малаведамыя. Рэчыўны інвэнтар ды знойдзеныя падчас раскопкаў гаспадарчыя ямы сьведчаць пра земляробска-жывёлагадоўчы характар эканомікі. Адкрытыя i сьвятыні, разьмешчаныя, як правіла, на ўзвышшах. Пры дасьледаваньнях іx знойдзена шмат ахвярных жывёлаў ды разьбітых пасудзінаў. Гэта былі пляменныя сьвятыні, а невялікія ладзіліся непасрэдна на паселішчах, дзе знойдзенЫя маленькія гліняныя аўтары, часам упрыгожаныя росьпісам, гліняныя фігуркі ды асмаленыя зярняты пшаніцы. У статку галоўнаю лічылася буйная рагатая жывёла; авечкі, козы й сьвіньні мелі другарадную ролю. Быў ведамы i конь, але асноўнаю цяглавай сілай, у тым ліку для ворыва, служыла буйная рагатая жывёла.
Хутка разьвівалася мэталюргія. Усё большае значаньне набывала здабыча медных і алавяных рудаў, рэгіёны, дзе меліся паклады, займалі асаблівае становішча. Гэта Ўсходнія Альпы, Карпаты - тут пачаліся першыя ў Эўропе распрацоўкі медных рудаў. Чэскія Рудныя горы, якія мелі і радовішчы волава. Дасьледнікі Кургановых пахаваньняў лічаць, што на здабычы рудаў і выплаўцы мэталяў спэцыялізаваліся асобныя грамады (былі там свае рудакопы, мэталюргі і кавалі-меднікі), якія, відавочна, абслугоўвалі групы, што займаліся сельскаю гаспадаркай.
Бронзавыя вырабы культуры Кургановых пахаваньняў вельмі разнастайныя. Сярод упрыгажэньняў пераважалі шпількі з шарападобнаю, біканічнаю, дыскападобнаю ці завернутаю галоўкамі. Часта сустракаліся бранзалеты - плоскія, з двайнымі сьпіральнымі разэткамі па краёх, бывала, што ўпрыгожаныя разным арнамэнтам, падвескі - сэрцападобныя і лілеепадобныя, сьпіральныя пярсьцёнкі. З бронзавых прыладаў працы сустракаюцца сярпы i нажы зь літай ручкаю, сякеры ды шылы. У гэты ж час зьяўляюцца і бронзавыя мечы з цэльналітай ручкаю, бронзавыя навершы дзідаў і стрэлаў.
Разнастайны і гліняны посуд, у асноўным гэта амфары, міскі, кубкі і збаны з высокім горлам, упрыгожаныя ці насечкамі з інкрустацыяйг, ці плястычным арнамэнтам. У некаторых мясцох знойдзеныя ганчарныя печы ды склады гатовай прадукцыі. На паселішчы Загора ў Славакіі раскапаная ганчарная майстэрня. Відаць, у арэале гэтае культуры функцыянавалі рамесныя цэнтры, дзе і выраблялі кераміку.
Паходжаньне культуры Кургановых пахаваньняў - вельмі складаная тэма, зьвязаная зь зьяўленьнем індаэўрапейцаў у Сярэдняй Эўропе. Можна адзначыць толькі, што гэтая культура склалася ня ў ходзе эвалюцыі мяйсцовых старажытнасьцяў, а ў выніку ўзаемадачыненьняў прышлага насельніцтва зь мяйсцовымі плямёнамі, надзвычай стракатымі ў культурных адносінах, зь неаднолькавымі позьненэалітычнымі традыцыямі. Таму культура Кургановых пахаваньняў не магла быць аднастайнай i дыфэрэнцуецца на лякальныя групы.
Ужо адзначалася, што на позьняй стадыі набываюць папулярнасьць бескургановыя захаваньні на абрад трупаспаленьня. У XIII ст. да н. э. цалкам зьніклі звычай будаваць курганы i рытуал трупаразьмяшчэньня. Паўсюдным стаў абрад крэмацыі памерлых ды зьмяшчэньня рэшткаў спаленьня ў бескургановых могільніках, называных палямі пахаваньняў ці палямі пахавальных урнаў. Адсюль назоў новага ўтварэньня: культурна-гістарычная супольнасьць палёў пахаваньняў.
Паралельна з эвалюцыяй абраднасьці адбываюцца зьмены ў гаспадарчай дзейнасьці насельнікаў. Земляробства становіцца кіруючай галіною гаспадаркі, жывёлагадоўлі адведзеная дапаможная роля. Зямля апрацоўваецца плугам, конь набыў гаспадарчае значаньне (хаця часта плугі цягнулі i валы). Асноўнымі зерневымі культурамі былі пшаніца-полба і плеўкаваты ячмень, якія культываваліся ў Сярэдняй Эўропе і раней. Да ix дадаюцца авёс i жыта, а таксама бабовыя. Паводле матар'ялаў Біскупінскага паселішча ў Польшчы, культываваліся яшчэ лён ды алейныя - мак i рапс.
Паселішчы гэтае новае культурна-гістарычнай супольнасьці былі пераважна неўмацаваныя, мелі плошчу ад 1 да 50 га ды разьмяшчаліся часьцей на пагорках паблізу рэчак i ручайкоў, часам у далінах рэк. Некаторыя паселішчы абносіліся равамі. З часам узьнікаюць умацаваньні, звычайна ў зручных дзеля абароны мясцох: на высокіх узвышшах, мысох ці астраўкох. Абарончыя збудаваньні мелі сьцены з каменю, валы зь зямлі i дрэва, платы былі зь бярвеньняў. Напрыклад, адно з добра вывучаных умацаваных паселішчаў - Біскупінскае (у 90 км на паўночны ўсход ад Познані) - уладкаванае на астраўку між балоцістага тарфяніку. Плошча ягоная каля 20 га. Па пэрымэтры паселішча абаронена магутнаю сьцяною з драўляных канструкцыяў, запоўненых грунтам. Праз тарфянік да варотаў перакінуты драўляны мост даўжынёю каля 120 м. На паселішчы звыш 100 жылых пабудоваў, у кожным доме памерам каля 10х8 м па два памяшканьні, у адным зь ix быў агмень.
Могільнікі культурнай супольнасьці палёў пахаваньняў маюць па некалькі сотняў, а часам i тысячы пахаваньняў. Відочна, функцыянавалі яны доўгі час. Памерлых спальвалі ў іншым месцы, астанкі з пахавальных вогнішчаў ссыпалі ў магільную ямку ці ставілі туды ў урнах.
Назіраецца далейшае разьвіцьцё бронзавай мэталюргіі. З прыладаў працы ведамыя сякеры, сярпы, нажы i шылы, прадметаў узбраеньня - навершы дзідаў ды стрэлаў, а таксама мечы. У позьнім бронзавым веку распаўсюджваюцца мечы даўжынёю 80-100 см зь літаю масыўнаю ручкаю.
Сярод упрыгажэньняў абавязковыя бронзавыя шпількі да вопраткі, бранзалеты, пярсьцёнкі, скроневыя кольцы, каралі з бронзавых трубачкаў i пацеркаў. Заводзіцца звычай зашпіляць вопратку фібуламі, сустракаюцца i бронзавыя арнамэнтаваныя гузікі. На позьнім этапе ўваходзяць у карыстаньне бронзавыя пасудзіны.
Досыць разнастайная кераміка. Па асаблівасьцях глінянага посуду ды некаторых іншых элемэнтаў у складзе супольнасьці палёў пахаваньняў вылучаюць некалькі культураў. Найбольшая між імі - лужыцкая - займала паўночна-ўсходнюю частку арэалу, ахопліваючы вадазборы Одэра i Віслы ды правабярэжжа Эльбы. Для ейнага раньняга этапу ўласьцівыя амфарападобныя пасудзіны i збанкі, упрыгожаныя своеасаблівымі пукатасьцямі; пазьней набываюць пашырэньне яйкападобныя гаршкі, міскі i чашы. Уся лужыцкая кераміка чырвона-карычневага колеру.
Да раньняе стадыі супольнасьці палёў пахаваньняў належаць таксама рэйнска-швайцарская, майнская, усходнефранцуская, паўднёванямецкая, кнавіская, сярэднедунайская (у якой спэцыялістыя яшчэ выдзяляюць велаціцкую, бэердорфскую, хоцінскую i вальскую) i мелавіцкая культуры ці культурныя трупы. Да позьняй стадыі, апроч лужыцкай, адносяцца ілірыйская, штыльфрыдзкая, каталёнская, паўднёва-француская ды іншыя.
Усе тэтыя культурныя ўтварэньні не былі стабільныя, часам выразныя межы між імі правесьці немагчыма. Складваецца ўражаньне, што насельнікі гэтае сярэднеэўрапейскае супольнасьці ў моўных адносінах складалі аднародны масыў гуіямёнаў. Асобныя групоўкі стала кантактавалі, не ствараючы ізаляваных дыялектных групаў. Да таго ж археалягічныя зьвесткі сьведчаць, што ўнутры гэтае супольнасьці ішла не дыфэрэнцыяцыя, а інтэграцыя лякальных асаблівасьцяў. Напачатку i тыс. да н. э. культурная супольнасьць Сярэдняй Эўропы была менш стракатаю, чым у папярэдні пэрыяд.
Сярэднеэўрапейская культурна-гістарычная супольнасьць непадзельна існавала да пачатку жалезнага веку (VІІІ-VII стст. да н. э.). З пашырэньнем жалеза стаў бачны сур'ёзны паварот у разьвіцьці тэхнікі й культуры. Жалезныя руды, у адрозьненьне ад медных i алавяных, вельмі распаўсюджаныя ў прыродзе: жалеза здабывалі ў старажытнасьці паўсюдна з бурых жалезьнякоў (балотных, лугавых ці азёрных). Гэта нашмат расшырыла магчымасьці чалавецтва. Ворыўныя прылады з жалезнымі навершамі ды жалезныя сякеры дазволілі павялічыць плошчы, што апрацоўваліся, павысіць прадукцыйнасьць працы ў земляробстве. Зьявілася сэрыя жалезных прыладаў, раней невядомых. Удасканальваліся дрэваапрацоўчыя рамёствы i будаўнічая справа, узбраеньне. Усё гэта адбілася i на этнічнай гісторыі насельніцтва Эўропы.
Заходнегальштацкая культурная вобласыць - кельты
Паўднёвыя i паўднёва-заходнія вобласьці арэалу супольнасьці палёў пахаваньняў становяцца адным зь вялікіх абшараў бурлівага разьвіцьця жалезнае мэталюргіі ды кавальскага рамяства. Тут непасрэдна на аснове мясцовых старажытнасьцяў фармуецца гальштацкая культура, што атрымала свой назоў па могільніку ля г. Гальштата (на ўсход ад Зальцбурга ў Аўстрыі).
Адрозьніваюць дзьве ейныя галоўныя вобласьці - заходнегальштацкую i ўсходнегальштацкую. Першая спачатку ахоплівала вярхоўі Рэйна, Роны i Дуная, але хутка пашырылася на землі ад Паўночнае Францыі i Паўночнае Гішпаніі ды заходніх раёнаў Сярэдняга Падунаўя. Яшчэ ў IX-VIII стст. да н. э. у вярхоўях Рэйна аднаўляецца Кургановы абрад пахаваньня, які амаль паўсюдна ўжываўся да канца VII ст. Толькі ў асобных рэгіёнах захаваліся бескургановыя пахаваньні.
Звычайная вышыня заходнегальштацкіх курганоў 2-4 м, але часта яны дасягаюць і 6-8 м. Насыпалі ix над грунтовымі пахавальнымі камэрамі, сьцены якіх абшывалі дрэвам. Памерлых хавалі на абрад трупаразьмяшчэньня. У магілы клалі мноства гліняных пасудзінаў. Прататыпы іхныя знойдзеныя ў кераміцы культураў палёў пахаваньняў, але арнамэнтацыя тут больш разнастайная: цісьнёныя, разныя ці расьпісныя геамэтрычныя ўзоры. Хаця дзеля вырабу ўпрыгажэньняў, пасудзінаў, прадметаў узбраеньня яшчэ выкарыстоўваецца каваная бронза, ужо зьяўляюцца i хутка пашыраюцца вырабы з жалеза. У прыватнасьці, побач з бронзавымі ўласьцівыя i доўгія жалезныя мечы.
Сярод гальштацкіх пахаваньняў выдзяляюцца пахаваньні ў вялікіх падкургановых камэрах, дзе маюцца чатырохколавыя вазы i багатыя дэталі конскае збруі. Наагул кантраст між багацьцем пахаваньняў зьверхнікаў ды беднатою асноўнае масы насельніцтва ў гальштацкія часы ашаламляльны. Падчас раскопкаў знойдзена шмат высокамастацкага бронзавага посуду, у тым ліку прывезенага з грэцкіх i этрускіх гарадоў Міжземнамор'я, ёсьць i імпартныя залатыя вырабы (пасудзіны, дыядэмы, зярнёныя падвескі, ланцужкі).
Заходнегальштацкія паселішчы былі заўсёды ўмацаваныя. У іхным будаўніцтве захоўваюцца ранейшыя традыцыі. Вялікія паселішчы абароненыя валамі з унутранымі драўлянымі канструкцыямі ці сьценамі зь вертыкальна пастаўленых бярвеньняў. Дзеля ўмацаваньняў выкарыстоўваецца i камень. Некаторыя з гарадзішчаў сталі папярэднікамі кельцкіх опідумаў (прататыпаў пазьнейшых гарадоў). Паселішчы звычайна складаліся зь некалькіх дзясяткаў пабудоваў зь сьценамі слупавой канструкцыі i з унутранымі дворыкамі; ведамыя i паўзямлянкі.
Заходнёгальштацкую культуру зусім пэўна можна разглядаць як кельцкую: яна сталася асноваю латэнскай культуры, якая прыйшла на зьмену гальштату i якая, без сумліву, належыць кельтам.
Кельты латэнскіх часоў добра ведамыя па апісаньнях антычных аўтараў. Пачынаючы з Гекатэя Мілецкага Ікаля 500 г. да н. э.) i Герадота (каля 450 г. да н. э.), старажытныя аўтары апавядаюць пра варварскі народ кельтаў, што жылі на поўнач ад Альпаў ды адрозьніваліся ад суседзяў зьнешнім воблікам, звычаямі, мовай i арганізацыяй. Яшчэ ў VI- V стст. да н. э. кельты зьяўляюцца на Пірэнейскім п-аве, у латэнскія часы яны расьсяляюцца ад Брытаніі да Заходняга Прычарнамор'я, а асобныя групы трапляюць на Апэнінскі п-аў i ў Малую Азію.
Усходнегальштацкая культурная вобласьць - ілірыйцы
Адначасна фармуецца i ўсходнегальштацкая культурная вобласьць (ахоплівае частку сучаснай Аўстрыі, паўднёвыя раёны Вэнгрыі, Югаславію ды Албанію). Спэцыялістыя адрозьніваюць у ёй дзьве культуры: ўсходнеальпійскую i гразінацкую.
Ва ўсходнегальштацкай вобласьці былі пашыраныя курганы з падкургановымі пахавальнымі камэрамі, абкладзеныя дрэвам. Часам яны мелі мноства прадметаў, у тым ліку i калясьніцы. Разам з тым тут ёсьць i грунтовыя могільнікі з трупаспаленьнем ды бедным інвэнтаром. Зрэшты, у некаторых бескургановых могільніках сустракаюцца i няспаленыя трупы ў скурчаным становішчы ці на сьпіне.
Фармаваньне ўсходнегалынтацкае культуры на аснове культураў палёў пахаваньняў аргумэнтуецца шмат якім матар'ялам, хаця ня выключана пранікненьне новых групаў насельніцтва, за што гаворыць стракатасьць пахавальнай абраднасьці.
Паселішчы ладзіліся на ўзвышшах; многія былі добра ўмацаваныя кругавымі каменнымі сьценамі сухой кладкі ці землянымі валамі ў адзін-тры рады. Ведамыя паселішчы на палёх у балоцістых мясьцінах.
Кераміка ўсходнегальштацкае вобласьці надзвычай разнастайная: апроч звычайных пасудзінаў з канічным горлам часта сустракаюцца біканічныя урны, міскі з высокімі ручкамі, здвоеныя амфары з пышнаю плястычнаю арнамэнтацыяй, зааморфныя ласудзіны, нямала размалёванае керамікі. Багатая ўсходнегальштацкая вобласьць і на мэталёвыя вырабы. Вялікі інтарэс маюць сыгулы (накшталт вёдраў) зь ліставой бронзы. Некаторыя зь іх - сапраўдныя творы мастацтва: яны ўпрыгожаныя фрызамі, на якіх цісьненьнем i гравіроўкаю выяўленыя жывёлы, грыфоны, сцэны бяседаў, ігрышчаў ды г. д.
Усходнегальштацкая культурная вобласьць адпавядае арэалу ілірыйцаў. Упершыню гэты этнонім згаданы Герадотам як зборнае імя роднасных плямёнаў. Зь пісьмовых крыніцаў VI-IV стст. да н. э. ведамыя некалькі ілірыйскіх плямёнаў: лебэаты, галябрыі, партынэры, япігі, паёны, пірусты, лібурны, мэсапы ды інш. Яны жылі на паўночным захадзе Балканскага п-ва i на Адрыятыцы, а ў паўночным кірунку - да Паноніі; асобныя плямёны ілірыйцаў перасяліліся i на Апэнінскі п-аў.
Своеасаблівая культура Ілірыйцаў захавалася ў латэнскія часы. Кельты у працэсе экспансіі на ўсход не засялялі цалкам іхныя землі. Культура ілірыйцаў працягвала разьвівацца на ўсходнегальштацкай аснове, хаця і зазнавала латэнскі ўплыў. Назіраецца зварот да старажытнай абраднасьці - значнага пашырэньня трупаспаленьня зь зьмяшчэньнем астанкаў крэмацыі ў урны I грунтовыя ямы, праўда, цяпер урны ставіліся ў невялікія каменныя цысты.
Напрыканцы ІІІ-I стст. да н. ». ілірыйскія плямёны былі заваяваныя рымлянамі ды паступова раманізаваліся.
Расьсяленьне італікаў на Апэнінскім паўвостраве
У глыбокай старажытнасьці Апэнінскі п-аў з мацерыковаю часткаю Італіі аж да прыальпійскіх вобласьцяў належаў даіндаэўрапейскаму насельніцтву, за што сьведчыць тапаніміка. Несумненнай заслугаю сучасных італьянскіх вучоных ёсьць вылучэньне з масы даіндаэўрапейскіх геаграфічных назоваў тапонімаў, што пакінулі асобныя этнасы - пэлязгі (ведамыя з апісаньняў Дыянісія Галікарнаскага i якія жылі ня толькі на Лпэнінскім п-аве, але i на Балканах), лігуры (якім належалі паўночныя i сярэднія раёны сучаснай Італіі, паўднёва-ўсходняя частка Францыі, Ібэрыйскі п-аў і Корсіка), сыканы Сыцыліі i добра ведамыя па яркіх старажытнасьцях этрускі.
У навуковай літаратуры выказана некалькі гіпотэзаў пра засяленьне Апэныскага п-ава італікамі. Але бясспрэчна, што італійскія плямёны выйшлі з арэалу сярэднеэўрапейскай супольнасьці палёў пахаваньняў. Міграцыя ажыцьцяўлялася, відаць, некалькімі хвалямі. Дэталі i кірункі расьсяленьня італікаў археалягічна пакуль ня вывучаныя. Лінгвісты Г. Дэвота выдзеліў дзьве асноўныя хвалі: першая ўтварыла лацінскія плямёны (лаціна-фаміская моўная група); другая, што ў многіх мясцох перакрыла першую, прывяла да ўтварэньня оска-умбрыйскай пляменнай групоўкі.
Аселыя ў пэўных мясьцінах італікі ўваходзілі ў кантакты з тутэйшымі, рознымі па характары плямёнамі эпохі позьняй бронзы. У выніку да пачатку жалезнага веку ў Італіі склалася некалькі групаў, кожная зь ix мае што з спадчыны культуры палёў пахаваньняў, а што зь мясцовых элемэнтаў.
Могільнікі - палі пахаваньняў - сёньня ведамыя ад даліны р. По да поўдня Апэнінскага п-ава й Сыцыліі. Плямёны, што пакінулі ix, i былі продкамі італікаў. Да адное зь італійскіх групаў належыць культура вілянова, арэал якое ахоплівае Ляцыюм, Эмілію ды Таскану. Пачатак культуры датуецца IX ст. да н. э. Ёйныя могільнікі - бескургановыя з трупаспаленьнямі, якія пахаваныя ў урнах (якія часам абкружаліся каменнымі плітамі). Паселішчы разьмешчаныя на ўзвышшах i часта ўмацаваныя сьценамі, складзенымі з камянёў насуха. Жыльлём служылі прастакутнікі ці акруглыя пабудовы з глінабітнымі сьценамі ды агменем пасярэдзіне. Насельнікі займаліся земляробствам ды разьвядзеньнем буйной рагатай жывёлы. Квітнела i мэталюргія. Большасьць прыладаў працы i зброя ўжо выраблялася з жалеза. Бронза ішла ў асноўным на ўпрыгажэньні ды посуд. Уласьцівыя біканічныя гліняныя пасудзіны з наразным узорам альбо рэльефнымі шышачкамі. Паверхня шмат якіх пасудзінаў глянцавалася i ў залежнасьці ад абпалу мела разнастайную афарбоўку.
У Лямбардыі i П'емонце да пачатку жалезнага веку складваецца культура галясэка. Ейнае паходжаньне непасрэдна зьвязанае з эвалюцыяй супольнасьці палёў пахаваньняў у паўночных раёнах італіі. Гэтай культуры ўласьцівыя грунтовыя могільнікі з трупаспаленьнямі. Першапачатна урны з прахам зьмяшчалі Ў простыя ямы, часам абстаўленыя каменьнем, а на позьняй стадыі сталі ладзіць камэры з каменных плітаў. У кераміцы пераважаюць біканічныя i амфарападобныя пасудзіны ды гаршкі з ручкамі, пазьней адчуваецца моцны ўплыў культуры вілянова.
У V-III стст. да н. э. італійскія плямёны, што расьсяляліся на Апэнінскім п-аве, былі, як i этрускі, пераможаныя Рымам ды зазналі раманізацыю.
Вэнэцкая культура эстэ
Мяркуючы па антычных пісьмовых крыніцах, на паўночным узьбярэжжы Адрыятычнага мора, на паўночны ўсход ад р. По жылі вэнэты. Іхная мова вылучаецца ў самастойную групу індаэўрапейскае сям'і. Яна саступіла месца лацінскай ды засьведчана толькі ў кароткіх надпісах VI-I стст. да н. э. Вэнэтамі пакінутая культура эст», што эвалюцыянавала з культуры палёў пахаваньняў. Ейны раньні пэрыяд датуецца 950-750 гг. да н. э. У гэты час пахаваньні праводзіліся на абрад трупаспаленьня, а рэшткі крэмацыі зьмяшчаліся ў біканічных пасудзінах-урнах у грунтовыя могільнікі. На другім этапе 1750-575 гг. да н. э.) атрымліваюць пашырэньне прадаўгаватыя магільныя ямы, абкладзеныя каменнымі плітамі. Зьяўляюцца канічныя пасудзіны на высокай ножцы, гліняныя сытулы з геамэтрычным арнамэнтам. Знойдзеныя таксама мечы, сякеры-кельты, фібулы ды іншыя прадметы. На позьнім этапе (575-183 гг. да н. э.) культура эстэ зазнала моцны ўплыў асабліва паўднёвых культураў. Ейны арэал становіцца адным з цэнтраў вырабу бронзавых сытулаў, часта ўпрыгожаных фрызамі з культавымі, паляўнічымі i вайсковымі сцэнамі, выявамі жывёлаў, у тым ліку фантастычных. Галоўным горадам вэнэтаў быў Атэстэ (сучасны Эстэ).
З 183 г. да н. э. вобласьць вэнэтаў сталася даньніцаю Рыма ды іхная культура растварылася ў рымскай.
Ясторфская культура - найстаражытная культура германцаў
Напрыканцы XIX - пачатку XX ст. германскія археолягі сьцьвярджалі, што культура эпохі бронзы Паўднёвае Швэцыі ды Ютляндыі, якая склалася ва ўмовах зьмяшаньня мясцовае культуры мэгалітычных грабніцаў з прышлаю культураю шнуравое керамікі,- аснова ўзьнікненьня германскага этнасу. Але прасачыць генэтычнае аўтахтоннае разьвіцьцё гэтых старажытнасьцяў да культуры германцаў, пра што пісаў Цэзар, немагчыма. Апроч таго, паводле лінгвістычных зьвестак, прыкметы германскага моўнага адзінства праяўляюцца толькі ў сярэдзіне I тыс. да н. э. У зьвязку з гэтым найстаражытнаю культураю германцаў варта прызнаць ясторфскую, ад якое, i прасочваецца пераемнасьць у культурным разьвіцьці аж да гістарычных германцаў.
Ясторфская культура датуецца 600-300 гг. да н. э., а з стадыямі Рыпдорф i Зэедорф дажывае да канца I тыс. да н. э. i ахоплівае тэрыторыю Ютляндыі ды мацерыковыя землі Паўночнае Эўропы ад Вэзэра да Одэра, а таксама ўвесь вадазбор ніжняй i сярэдняй Эльбы. Да фармаваньня ясторфскае культуры гэты арэал быў вельмі неаднастайны: у Ютляндыі панавала нардыйская Іулашчыўская) культура, паміж Вэзэрам ды ніжняй Эльбай - ніенбурская, на поўдзень у вадазборы Эльбы - культура дамковых урнаў, халенская ды часткова ўнструцкая. На значнай частцы паўднёва-ўсходняга арэалу ясторфскай культуры папярэднічала лужыцкая.
Пахавальная абраднасьць у бронзавым веку галоўную ролю адводзіла кургану. Насыпы звычайна мелі вышыню 2-4 м (некаторыя дасягалі 5 м) пры дыямэтры 15-25 м. напачатку бронзавага веку памерлых хавалі на абрад трупаспаленьня ў каменных ці драўляных скрынках альбо дубовых калодах, суправаджаючы шматлікімі бронзавымі вырабамі. У 1250-1150 гг. да н. э. зьяўляецца i абрад трупаразьмяшчэньня, які паступова пашырыўся з поўдня на поўнач, але канструкцыя пахавальных збудаваньняў не зьмянілася.
У позьнім бронзавым веку (канец 11 - пачатак I тыс. да н. э.) адчуваецца моцны ўплыў сярэднеэўрапейскіх культураў палёў пахаваньняў. Пануючым становіцца абрад трупаспаленьня ды пахаваньня астанкаў зь нязначным інвэнтаром у біканічных гліняных урнах. Зьяўляюцца плоскія курганы, а затым звычай будаваць насыпы паступова зьнікае. Гэты працэс закончыўся каля 600 г. да н. э., калі адрозьненьне між ранейшымі культурнымі групамі нівэлюецца ды афармляецца новае ўтварэньне: ясторфская культура з адзінаю пахавальнаю абраднасьцяй - трупаспаленьне й зьмяшчэньне астанкаў у грунтовыя могільнікі. Уплыў сярэднеэўрапейскіх культураў палёў пахаваньняў на разьвіцьцё ясторфскае культуры бессумліўны.
Раньнія ясторфскія урны - гэта ляпныя гаршкападобныя пасудзіны з выцягнутым горлам, звычайна арнамэнтаваиыя зыгзагавым узорам. Пахавальны інвэнтар бедны - нешматлікія адзеньневыя шпількі ў выглядзе лебядзінай шыі ці нашыйныя грыўны зь вітымі стрыжнямі, якія маюць аналягі ў лужыцкай культуры ды гальштацкіх старажытнасьцях.
Паселішчы раньняе стадыі ясторфскае культуры вывучаныя слаба, але ёсьць падставы сьцьвярджаць, што асноўнымі заняткамі насельнікаў былі земляробства й жывёлагадоўля.
Фармаваньне культуры падклошавых пахаваньняў - пачатак славянаў
Рэтраспэктыўны археалягічны мэтад дазваляе заключыць, што протаславяне, г. зн. носьбіты тых старажытнаэўрапейскіх дыялектаў, якія ў далейшым утварылі славянскі этнас, займалі паўночна-ўсходнія ўскраінныя вобласьці сярэднеэўрапейскае супольнасьці палёў пахаваньняў, дакладней, частку арэалу лужыцкае культуры. Дасьледнікі выдзяляюць у ейным складзе некалькі групаў (у раньнім пэрыядзе - 5, сярэднім - 12, позьнім - 11). Межы паміж імі няўстойлівыя, культурныя характарыстыкі зьменлівыя. Відочна, дыялектнае дзяленьне насельнікаў лужыцкае культуры не было глыбокае i стабільнае, а таму надзейна аднесьці якую-небудзь
гэтых лякальных групаў да протаславянаў немагчыма.
Пачатак славянаў як самастойнага этнасу зьвязаны з расьсяленьнем на пэўнай частцы лужыцкіх земляў прышлага насельніцтва. Гэта былі носьбіты паморскае культуры, якія, пачынаючы з 550 г. да н. э., паступова рухаліся з Польскага Памор'я ў паўднёвым кірунку ды за два стагодзьдзі асвоілі значную частку вадазбораў Віслы й Одэра.
Гэта была інфільтрацыя паморскіх плямёнаў у землі, параўнальна шчыльна заселеныя носьбітамі лужыцкае культуры, пры гэтым апошнія не пакідалі сваіх месцаў пражываньня. На першым этапе лужыцкія i паморскія паселішчы ды могільнікі суіснавалі паасобна на адной тэрыторыі. Але хутка прышэльцы перамяшалкя з абарыгенамі. Утварыліся агульныя паселішчы й могільнікі. Пахаваньняў у каменных скрынях ці абкладзеных каменьнем, што ўласьціва паморскай культуры, становіцца менш, ды відочна ўзрастае лік пахаваньняў на тыпова лужыцкі рытуал: у простыя могільныя ямы ссыпаліся рэшткі трупаспаленьняў. Прыкметна зьмяншаецца i лік калектыўных пахаваньняў, што ўласьціва плямёнам паморскае культуры, саступаючы месца адзіночным пахаваньням, звычайным для лужыцкае культуры. Усё гэта сьведчыць за растварэньне прышлага насельніцтва.
У зоне зьмяншэньня лужыцкага насельніцтва з паморскім фармуецца культура падклошавых пахаваньняў. Яна названая гэтак па распаўсюджаным абрадзе пахаваньня: рэшткі трупаспаленьня, зьмешчаныя ў грунтовай яме, звычайна накрываліся перавернутай уверх дном вялікай глінянай пасудзінай - клошам.
Гліняны посуд гэтай новай культуры ў асноўным працягваў лужыцкія традыцыі (гаршкі яйкападобнай формы ды акруглабокія, міскі, кубкі, пукатыя амфары), а часткова разьвіваў асаблівасьці паморскае керамікі. Такое ж спалучэньне назіраецца i ва ўпрыгажэньнях.
Асноўным заняткам насельнікаў было земляробства пры падсобнай ролі жывёлагадоўлі. Жыльлём служылі паўзямлянкі альбо наземныя дамы зь сьценамі слупавой канструкцыі. Паселішчы не ўмацоўваліся. Могільнікі ня мелі курганоў.
Культура падклошавых пахаваньНяў датуецца 400-100 гг. да н. э. Ейны арэал першапачатна ахопліваў вадазборы сярэдняй Віслы й ВартЫ, а на позьняй стадыі пашырыўся да сярэдняга Одэра на захадзе i Прыпяцкага Палесься й Валыні на ўсходзе.
Носьбіты гэтае культуры былі самымі раньнімі славянамі, бо менавіта ад гэтага часу прасочваецца пераемнасьць у ейным разьвіцьці аж да дакладных славянскіх старажытнасьцяў раньняга сярэднявечча. Значыць, славяне як самастойны этнас сфармаваліся з старажытнаэўрапейскага насельніцтва ва ўмовах ягонага ўзаемадзеяньня з плямёнамі паморскае культуры. Этнічную атрыбуцыю апошніх цяжка вызначыць. Хутчэй за ўсё, гэта былі прадстаўнікі аднаго з пэрыфэрыйных дыялектаў балтаў, што апынуліся пад старажытнаэўрапейскім узьдзеяньнем, бо, як мяркуюць некаторыя польскія археолягі, у генэзісе паморскае культуры ўдзельнічалі і лужыцкія плямёны.
Немалая частка тэрыторыі лужыцкае культуры - Сылезія, Малапольшча і Любуская зямля - не была закранутая міграцыяй паморскіх плямёнаў. Тут лужыцкая культура прасочваецца да апошніх стагодзьдзяў I тыс. да н. э. Несумненна, гэта было старажытнаэўрапейскае насельніцтва. Вельмі верагодна, што яно менавалася вэнэтамі. Гэты этнонім у Эўропе ўзыходзіць да глыбокае старажытнасьці ды, падобна, быў вельмі пашыраны сярод плямёнаў старажытнаэўрапейцаў. Пра взнэтаў Паўночнай Адрыятыкі мовы не было, але антычныя аўтары згадваюць і вэнэтаў, што жылі між кельцкіх насельнікаў Брэтані. Тапонімы, вытворныя ад гэтага этноніма, зафіксаваныя антычнымі аўтарамі ў Паўднёвай Германіі ды Італіі.
Калі плямёны лужыцкае культуры менаваліся вэнэтамі, становіцца зразумела, чаму ў старажытных крыніцах (Пліні, Пталямэй, Тацыт, Пэўтынгеравыя табліцы) славянаў называюць вэнэдамі, а германцы і заходнія фіны клічуць іх так і дагэтуль. Нейкі час у вадазборы верхняга й сярэдняга Одэра рэшткі лужыцкага насельніцтва - вэнэты - падзялялі германцаў і славянаў. Пазьней, калі славяне паглынулі вэнэтаў, іхны этнонім германцы перанесьлі на славянаў.
Па-за разгляданай старажытнаэўрапейскай супольнасьцяй застаюцца балты, этнагенэз якіх - асобная праблема.