Прынята думаць, што Беларусь з'яўляецца краем вельмі "пьяным". "Пьянства" на Беларусі так акрычалі, што "пьяныя" матывы трапілі i ў прыгожую літэратуру. Рэдка можна натраціць, прыкладам, сцэнічны твор з народнага жыцьця, дзе-бы не фігуравала пьянства. Нават лепшыя нашы пісьменьнікі - драматургі як Я. Купала, Фр. Алехновіч i тыя паддаліся гэтай агульнай апініі i часта выстаўляюць беларуса як горкага пьяніцу. Але гэта далёка не так, што мы i ўгледзім з цыфраў i параўнаньняў прыведзеных далей.
У быўшай Расійскай Імпэрыі, па вырабу спірыту, Беларусь стаяла на адным з першых месцаў паміж ўсімі спіртагоннымі районамі. У 1911 годзе ў нашым краі i ў Літве было 744 бравары. Па губэрнях яны распадзяляліся гэтак:
Табл. 1. Распадзел бравароў па губэрнях.
Г У Б Э Р Н I |
Лік бравароў |
Прадукцыя у 1000 вёдзер 40% водкі |
|
1. |
Менская губ. |
229 |
5.696 |
2. |
Магілёўская |
150 |
3.227 |
3. |
Горадзенская |
103 |
2.950 |
4. |
Віленская |
102 |
2.559 |
5. |
б. ч. Смаленскай [1] |
58 |
1.460 |
6. |
Вітабская |
44 |
663 |
7. |
б. ч. Чарнігаўскай [2] |
40 |
332 |
8. |
Ковенская .... |
18 |
417 |
744 |
17.304 |
Як бачым з пададзеной табліцы, найбольш бравароў мае Менская губэрня, a пасьля Магілёўская, Гродзенская i Віленская. Рэшта губэрняў сільна адстае ў вырабе спірытусу. На апошнім пляне стаіць губэрня Ковенская.
Ворнай зямлі пры браварох было каля 450 тыс. дзесяцін, з якіх 55 тыс. дз. засаджвалася бульбай.
У 1911 годзе Беларусь перагнала на спірт 2622 тыс. пуд. збожжа, апрача таго каля 40.800 тыс. пудоў бульбы i больш 22 тыс. пудоў патакі. Каді гэта ўсё перавясьці на збожавы эквівалент, то акажацца што пярэгнана на сьпірт каля 15'/а міл. пудоў збожжа (у меру разьвіцьця сьпіртагону выгонка яго са збожжа зьмяншалася на карысьць выганкі з бульбы).
У тым-жа годзе Беларусь выгнала 40%-ай водкі звыж 17½ міл. вёдзер. (на 2 міл. больш чым Польшча). Лік гэты складае каля 13 % выганкі ўсей быўшай Расійскай Імпэрыі. Найбольш прадукавала Меншчына, пасьля яе суседкі Магілеўшчына, Гродзеншчына, Віленшчына i ўрэшце другія губэрні.
На душу жыхарства на Беларусі прыходзіцца выгонкі каля 1,4 вёдзер.
Але далёка ня ўся водка ішла на патрэбы i ужытак нашага краю. Значнейшая частка яе ішла на продаж заграніцу i ў Расію i толькі часьць выпівалася i наагул ужывалася у нас на месцы.
Цяпер глянем сколькі ўжывала Беларусь i Літва 40 %-ой водкі на душу жыхарства.
Табл. 2. Ужываньне спірта (40°) у вёдрах на 1 душу жыхарства па губэрнях у 1911 годзе.
Г У Б Э Р Н I |
У гарадох |
У Паветах |
Віленская |
1,14 |
0,21 |
Вітабская |
0,95 |
0,27 |
Горадзенская |
0,69 |
0,30 |
Ковенская |
0,64 |
0,26 |
Менская |
1,01 |
0,35 |
Магілёўская |
1,09 |
0,31 |
Смаленская |
1,84 |
0,50 |
Чарнігаўская |
1,31 |
0,36 |
Сярэдне |
1,08 |
0,32 |
У гэты лічбы ўвашло ўжываньне спірту як да піцьця так i для другіх патрэб, г. зн. для тэхнікі, аптэк i інш. A дзеля гэтага каб атрымаць цыфры "піцьця" спірту, трэба адняць ад паказанага ліку пэўны працэнт. Працэнт гэты для ўсіх краін зьяўляецца, з большага, адналькавым i прапарцыянальнасьць ужываньня астаецца, больш-менш, тая-ж самая.
Гэткім чынам, мы бачым, што гарады пьюць водку куды больш (у тры i нават у пяць разоў), чым адпаведныя вёскі.
З гарадоў найменш пьюць гарады Ковеншчыны i Вітабшчыны, пасьля ідуць гарады Меншчыны, Магілёўшчыны i Віленшчыны, i ўрэшце піцьцё сільна павышаецца ў кірунку на ўсход i поўдзень г. зн. у гарадох Чарнігаўшчыны i Смаленшчыны. Сярэдне ў беларускіх гарадох выпітай 40° водкі прыходзіцца каля 1 вядра (20 бутэляк) ў год на душу жыхарства.
Лік ужываньня спірту вёскай ідзе крыху ў другім парадку a найменна: найменш пье вёска Віленшчыны пасьля Ковеншчыны i Вітабшчыны; значна больш (на 50%) пье Горадзеншчына, Магілеўшчына, Меншчына i Чарнігаўшчына i яшчэ больш пье Смаленшчына. Сярэдне вёска беларуская i Літоўская выпівала 1/3 вядра (каля 6½ бутэляк) на душу жыхарства ў год (½ бутэлькі на чалавека ў месяц.)
Нашы ведамкі аб піцьці на Беларусі былі бы ня поўны каб мы не параўнялі яго з піцьцём у бліжэйшых суседаў.
Табл. 3. Параўнаньне ўжываньня спірту на душу жыхарства (1911 г.)
КРАІНЫ I ГУБЭРНІ. |
Ведзер |
Бутэляк |
Ведзер |
Бутэляк |
Беларусь |
1,08 |
20 |
0,33 |
6,5 |
Эўр. Расія |
1,15 |
30 |
0,46 |
9,0 |
Латвія |
1,87 |
37,5 |
0,24 |
5,0 |
Эстонія |
2,54 |
51 |
0,30 |
6,0 |
Польшча |
1,00 |
20 |
0,25 |
5,0 |
Архангельск, губ |
3,31 |
66 |
0,51 |
10,0 |
Кацярынаслаўская |
1,51 |
30 |
0,87 |
17,5 |
Тульская |
2,12 |
42 |
0,66 |
13 |
Ніжагародзкая |
2,15 |
43 |
0,52 |
10,5 |
Гэта табліца нам наказвае, што гарады Беларускія i Літоўскія па ўжываньню спірту стаяць на апошнім месцы паміж усімі краінамі быўшай Расійскай Імпэрыі, i толькі Польшча піла ня больш чымся Беларусь. Гарады Расіі ў паўтара раза больш пілі, Латвійскія гарады пілі блізка ў два разЫ больш, Эстонскія ў два з паловай. Паасобныя-ж губэрні пілі i яшчэ больш прыкладам гарады Архангельскай губ. пілі ў 3½ разы больш; Тульскай Ніжагародзкай больш чым у два разы.
Сколькасьць піцьця водкі па вёсках ідзе крыху ў другім парадку. Мала менш чым беларуская вёска піла польская, эстонская i латышская. Веска-ж па ўсей Эўрапэйскай Рассіі піла ў 1½ разы больш чым беларуская a паасобныя губэрні i яшчэ болей. Прыкладам, Архангельская у 1½ разы, Кацярынаслаўская звыж 2½ разоў i г. д.
Усе прыведзеныя цыфры, ўзяты з афіцыяльных крыніц, a найменна, з публікаваных "Депертаментом Неокладных сборов" справаздач.
Як мы бачым "пьянства" на Беларусі i Літве не зьяўляецца нечым трагічным, i калі так можна сказаць, не зьяўляецца "нацыянальным" злом. Ужываньне водкі на Беларусі ня толькі ня большае, чымся ў яе суседзяў, a наадварот куды меншае. Дзеля гэтага Беларусь можна назваць краем цьвярозым, a не пьяным, i гэта ня гледзячы на тое, што па вытвару спірту Беларусь займала адно з першых месц у быўшай Расіі.
I запраўды хто знаёмы з беларускай вёскай, той добра ведае, што там алькаголікі - зьявішча блізка нябывалае, пьяніцы - зьявішча рэдкае. Пьюць найчасьцей у сьвяты, ці то народныя i рэлігійныя, ці то сямейныя, ды i то пьюць у меру.
Нельга не адзначыць аднэй, дужа прыемнай характэрнасьці. Гэта к чэсьці беларускай кабеты, трэба сказаць, што яна не пьяніца. Кабеты-пьяніцы на Беларусі - рэч нябывалая. Калі пьюць дык пераважна мужчыны. У той час як прыкладам у Асяродкавай, ды i па ўсей Расіі Кабеты пьюць, з большага, столькі-ж, сколькі мужчыны.
Цікава яшчэ глянуць на тое, ці пьянства на Беларусі i Літве з бегам часу пашыраедца, ці убывае.
Табл. 4. Ужываньне сьпірту на душу жыхарства на гадах. (у вёдрах)
ГУБЭРНІ. |
У гарадох. |
Н a в ё с к a x. |
||||||||
1907 |
1908 |
1909 |
1910 |
1911 |
1907 |
1908 |
1909 |
1910 |
1911 |
|
Віленская |
1,09 |
1,11 |
1,01 |
0,99 |
1,14 |
0,24 |
0,23 |
0,22 |
0,22 |
0,21 |
Вітабская |
0,98 |
0,96 |
0,93 |
0,92 |
0,95 |
0,27 |
0,26 |
0,25 |
0,26 |
0,27 |
Горадзенская |
0,75 |
0,72 |
0,66 |
0,67 |
0,69 |
0,31 |
0,27 |
0,28 |
0,30 |
0,30 |
Ковенская |
0,76 |
0,77 |
0,71 |
0,63 |
0,64 |
0,27 |
0,26 |
0,25 |
0,25 |
0,26 |
Магілеўская |
1,17 |
1,12 |
1,05 |
1,06 |
1,09 |
0,35 |
0,31 |
0,29 |
0,30 |
0,31 |
Менская |
0,95 |
0,97 |
0,94 |
0,96 |
1,01 |
0,34 |
0,33 |
0,32 |
0,33 |
0,35 |
Смаленская |
2,99 |
2,15 |
1,85 |
1,78 |
1,84 |
0,56 |
0,47 |
0,43 |
0,45 |
0,50 |
Чарнігаўская. |
1,27 |
1,13 |
1,19 |
1,24 |
1,31 |
0,42 |
0,37 |
0,31 |
0,34 |
0,36 |
Сярэдня |
1,19 |
1,11 |
1,04 |
1,03 |
1,08 |
0,34 |
0,31 |
0,29 |
0,32 |
0,32 |
Як мы бачым, значных зьмен у ліку ўжыванай водкі на Беларусі i Літве за пяцігадовы пэрыёд часу (г. зн. ад 1907 да 1911 году) няма. Рожніца ёсьць толькі ў сотых частках. Калі-ж узяць два канцавыя гады г. зн. 1907 i 1911, то ўжываньне водкі нават крыху зьменшылася.
Падвоздячы падрахунак усяму сказанаму мы павінны прысьці да такіх зывадаў.
Вытворчасьць спірту на Беларусі высока разьвіта.
Беларусь край цьвярозы, a не пьяны.
Кабеты на Беларусі пьюць вельмі мала.
Пьянства на Беларусі не расло, a наадварот, мела тзндэнцыю замяншацца.
[1] б. ч. = беларуская часьць.
[2] б. ч. = беларуская часьць.