Часта можна пачуць гутаркі аб тым, што Беларусь, як незалежная дзяржава, ня можа істнаваць, бо яе эканамічны стан ня вытрымае дзяржаўнага апарату. Некаторыя з праціўнікаў незалежнасьці Беларусі даводзяць, што бюджэту беларускага ня хопіць нават на пакрыцьцё расходаў на адну прасьвету i г. д. Яны забываюцца аб тым, што не за прыгожыя вочы беларуса, суседзі, з такой прагавітасьцю i ўпорствам, імкнуцца захапіць калі ня ўсю Беларусь, то хоць сумежныя часткі яе. Можа ня ведаюць яны, a мо ня хочуць ведаць, што, прыкладам, Польшча ў цяперашні час латае свой бюджэт і ўмацовуе свае фінансы, якраз дабром "слабой эканамічна" Беларусі; што Р.С.Ф.С.Р. адзіны, блізка таго, экспорт мае якраз, экспорт дабра беларускага. Яны забываюцца, a можа ня ведаюць, што, пропорціанальна, галоўны цяжар контрыбуцыі за расійска-японскую вайну вынесла тая-ж самая Беларусь.
Есьць ведама што б. Расія не прыплачвавала да "окранн", а наадварот, мела з ix вялікі зыск. Толькі бюджэт Каўказу, ня гледзячы на яго вялікія прыродныя багацьці, даваў дэфіцыт, але i то не з прычыны яго самога, a з прычыны спэцыяльнай расійскай палітыкі. У Ліку "окраин", даваўшых Расіі значны зыск, была i Беларусь. Гэтымі радкамі я не бяруся разглядаць эканамічнага стану Беларусі у цэлым. але хачу зьвярнуць увагу толькі на даваенны бюджэт Беларусі i Літвы. Даваенны, бяру таму, што той час быў больш менш сталы i зьнешне нармальны, цяперашні-ж момант зьяўляецца як ненармальным палітычна, так эканамічна i фінансава, a дзеля гэтага, каб нават былі якія-небудзь лічбавыя матэрылы ці каштарысы, то па ix нельга было бы судзіць аб палажэньні ні эканамічным, ні фінансавым краю i народу.
Бюджэт зьяўляўся, дый цямер зьяўляецца адным з галоўных паказчыкаў эканамічнай моцы i трываласьці народу, як бы градусьнікам яго здароўя, працавітасьці i энэргіі. Есьць ведама, што, прыкладам, дэфіцыт у дзяржаве, зараз жа мае адгалосак на ўсім сьвеце i дзяржава такая часта траціць да сябе i даверье i крэдыт.
Пераходзячы цяпер да самога бюджэту я павінен адзначыць, што аблічыць саўсім пунктуальна бюджэт Беларусі па тых казённых абрахунках i справаздачах, якія друкаваліся быўшым урадам расійскім - даволі трудня. Многія "даходы" аднасіліся да тэй тэрыторыі, на якой прыпадкова ляжала тое чы другое упраўленьне або дэпартамэнт, хаця бы даходы гэты былі i ня з гэтых зямель, але тасаваліся да ўсяго абшару быўшай Расіі. Прыкладам, мыта, адносілася да тае губэрні, дзе знаходзілася мытная камара, a фактычна мытную надвыжку ў цане на тавар плацілі ўсе, хто таварам гэтым карыстаўся i яго купляў, a ня тая губэрня, на якой знаходзілася камара. У афіцыяльных справаздачах ёсьць цэлая катэгорыя даходаў так званых "непадзеленых". Гэта знача, не аднатаваных тэрыторыяльна. Да такіх належаць даходы з мыта, ад эксплоатацыі чыгунак, ад опэрацый дзяржаўнага банку i ад капіталаў, ад акцызу i некатор. другіх. Гэты "непадзеленыя" даходы складалі да 35% усіх звычайных даходаў быўшай Расійскай Імпэрыі.
Выдаткі-ж, з большага, былі ўсе падзелены i непадзеленых было толькі да 2%, гэта выдаткі міністэрства двара, загранічных спраў i ўтрыманьне вышэйшых дзяржаўных установаў.
Даходы i расходы падзеленыя. На табліцы 1-яй прыведзены падзеленыя па губэрнях даходы i расходы за 1912 год паводле: "Статистическій ежегодник на 1914 год№. Табл. СХІ. (лічбы акруглены).
Табл. 1.
Г у б э р н i |
Звычайны даход рублёў |
Звычайны расход рублёў |
Віленская |
16 048 000 |
36 222 000 |
Вітабская |
12 509 000 |
12 931 000 |
Горадзенская |
18 617 000 |
23 663 000 |
Магілёўская |
12 583 000 |
12 826 000 |
Менская |
21 356 000 |
29 423 000 |
Смаленская |
17 001 000 |
12 408 000 |
Чарнігаўская |
21 096 000 |
16 847 000 |
Ковемская |
10 918 000 |
11 422 000 |
РАЗАМ |
130 128 000 |
156 742 000 |
Даходы гэты распадзеляліся гэтым чынам:
Табл. 2.
Даходы з |
Губэрнi |
||||||||
Віленская |
Вітабская |
Горадзенская |
Магілёўская |
Менская |
Смаленская |
Чарнігаўская |
Ковенекая |
Разам |
|
Тысячы рублёў |
|||||||||
1. Налогаў пазямельных, з нярухомай маямасьці i падаткоў |
538 |
332 |
534 |
273 |
438 |
252 |
613 |
462 |
3442 |
2. Дзяржаўнага прамысловага налогу |
946 |
705 |
886 |
600 |
730 |
519 |
780 |
537 |
5703 |
3. Збор даходаў ад грашовых капіталаў |
417 |
14 |
24 |
17 |
45 |
18 |
25 |
19 |
579 |
4. Зборы гербавыя, судз., канц., i з запісу дакумэнтаў |
828 |
527 |
578 |
430 |
821 |
431 |
664 |
380 |
4659 |
5. З пераходзячых маемасьцяў |
380 |
278 |
211 |
179 |
424 |
345 |
314 |
196 |
2327 |
6. З застрахаваных ад агня маемасьцяў |
6 |
9 |
5 |
7 |
29 |
18 |
22 |
7 |
103 |
7. Пачтовы даход |
970 |
692 |
800 |
545 |
828 |
457 |
651 |
562 |
5505 |
8. Тэлеграфу i тэлефон |
396 |
221 |
240 |
231 |
385 |
175 |
224 |
172 |
2044 |
9. Ад манаполькі |
5836 |
6577 |
7562 |
8030 |
10118 |
12912 |
12101 |
5133 |
68269 |
10. Ад эксплоатацыі лясоў, i нярухом., канцэсыі, чынш i іншыя |
5731 |
3154 |
7777 |
2271 |
75381 |
1874 |
5702 |
2450 |
37497 |
Разам |
16048 |
12509 |
18617 |
12583 |
21356 |
17001 |
21096 |
10918 |
130128 |
З табл. 1-ай выглядае бытцам Беларусь i Літва давалі дэфіцыт, бо Расходу у 1912 годзе было 156.742.000 рублі, a даходу 130.128.000; але так выглядае дзеля таго, што, як ужо сказана вышэй сюды не ўвайшлі даходы непадзеляныя г. зн. даходы з мыта, чыгунак, опэрацый дзяржаўнага банку, акцызу i некатор. другія менш значныя.
Даходы непадзеленыя. Усе казённыя чыгункі на Беларусі i Літве давалі чыстага даходу 38.524.000 рублёў. Распадзел гэтага даходу па губэрнях паказаны ў табл. 3-яй. Ён вылічаны з сярэдняй павёрстнай даходнасьці чыгунак Эўропэйскай Расіі за 1912 год.
Мытны даход на Эўропэйскай граніцы б. Расіі у 1912 годзе агулам выносіў 295 міл. рублёў. Калі прыняць, што карысталіся таварамі абложанымі мытам, больш-менш, аднолькава ўсе часьці імпэрыі, то без вялікай пагрэшнасьці можна прыняць, што на долю Беларусі i Літвы (лічучы ўсю Смаленскую i Чарнігаўскую губ.) мытнага цяжару прыходзілася 36 міл. рублёў. Падобным чынам можна аблічыць i даход з опэрацый Дзяржаўнага Банку, даход гэты выносіў у 1912 годзе на Беларусі i Літве да 2.400.000 рублёў, i акцызны збор на той жа абшар выносіў да 27.360.000 рублёў.
Гэткім чынам, галоўных непадзеленых даходаў Беларусь i Літва давала:
Табл. 3.
Губэрн і. |
Даходы у тысячах руб. з |
||||
Мыта |
Чыгунак |
Дз. Банку |
Акцызн. збору |
Разам |
|
Па ўсей Літве i Беларусі |
36000 |
38525 |
2400 |
27360 |
104285 |
Віленская губ. |
4000 |
4095 |
- |
3010 |
11105 |
Вітабская |
3800 |
5808 |
- |
2850 |
12458 |
Горадзенская |
4000 |
5656 |
- |
3040 |
12696 |
Магілёўская |
4600 |
3718 |
- |
3500 |
11818 |
Менская |
6000 |
5883 |
- |
4450 |
16333 |
Смаленская |
4000 |
5511 |
- |
3100 |
12611 |
Чарнігаўская |
6000 |
5100 |
- |
4650 |
15750 |
Ковенская |
3600 |
2754 |
- |
2760 |
9114 |
Калі мы дадамо гэты непадзеленыя даходы да падзеленых, то абраз саўсім зьменіцца
Табл. 4. Падзеленыя i непадзеленыя даходы гіа губэрнях разам.
Г у б э р н i |
Падзеленыя |
Непадзе леныя |
Разам |
тысячы рублёў |
|||
Па ўсей Беларусі i Літве |
130128 |
104285 |
234413 |
Віленская |
16048 |
11105 |
27153 |
Вітабская |
12509 |
12458 |
24967 |
Горадзенская |
18617 |
12696 |
31313 |
Магілёўская |
12583 |
11818 |
24401 |
Менская |
21356 |
16333 |
37689 |
Смаленская |
17001 |
12611 |
29612 |
Чарнігаўская |
21096 |
15750 |
36846 |
Ковенская |
10918 |
9114 |
20032 |
Мы бачым, што, Расія мела з Беларусі i Літвы звычайнага даходаў 234.313.000 рублёў, a расходу, як відаць з табліцы 1-ай, 156.742.000 рублі. Калі ж мы далучым сюды расходы ненадзеленыя гэта знача, на вышэйшае упраўленьне 1%зьнешнія зносіны i прадстаўніцтва 0,2% i некаторыя другія 0,8% усяго да 2%, то расходы па Беларусі i Літве выразяцца ў суме 156.742.000 + 3.134.840 - 159.875.840 руб.
Расход 159.876.840 рублёў у даных афіцыяльнай статыстыкі тэрыторыяльна па стацьцях не разьнесены, толькі некаторыя стацьці расходу паказаны. Дзеля гэтага, ў ніжэй пададзенай табліцы 5-й, паказаны распадзел расходаў у процэнтах на ўсю Расійскую Імпэрыю. Без вялікай пагрэшнасьці гэты распадзел можна прыняць i для Беларусі з Літвой.
Табл. 5. Распадзел расходаў ў процэнтах, па стацьцях расходу.
Вышэйшае упраўленьне ... 1,0
Зьнешнія зносіны дзяржавы (пасольствы, консуль., i др.) ... 0,2
Абарона Дзяржавы ... 25,8
Цывільная адміністрацыя ... 4,2
Суд ... . . 1,6
Падтрыманьне ўнутранага парадку ... 3,7
Асьвета i духоўныя справы ... 6,2
Мэдыцына, санітарн. часьць, вэгэрынарыя ... 0,3
Гаспадарскія справы ... 5,5
Почта, тэлеграф i тэлефон ... 2,6
Казенныя гаспадарскія апэрацыі ... 27,1
Аплата дзяржаўных даўгоў ... 14,5
Пэнсыі i арэнды ... 4,1
Дзяржаўны кантроль ... 0,4
Параўнаўшы цяпер па губэрнях усе звычайныя даходы i расходы мы атрымаем:
Табл. 6.
Г у б э р н i |
Даход |
Расход |
(+) астача (-) дэфіцыт |
Тысячы рублёў |
|||
Па ўсей Бел. i Літ. Віленская губ. Вітабская Горадзенская Магілёўская Менская Смаленская Чарнігаўская Ковенская |
234413 27153 24967 31313 24401 37689 29612 36846 20032 |
159877 36222 12931 23663 12826 29423 13408 16847 11422 |
+ 74536 - 9069 + 12036 ˅ 7650 + 11575 х 8266 + 16204 + 19999 + 8610 |
Як бачым Расія ня толькі не дакладала да Беларусі i Літвы, a наадварот мела з ix даволі вялікі, бо аж 74 с паловай мільёны рублёў, зыск што складала звыж 31% ўсіх даходаў Беларусі i Літвы. Трэба прыняць пад увагу яшчэ i тое, што ў даходы не ўвайшлі зыскі ад эксплоатаціі казённых заводаў i другіх прамысловых прэдпрыемстваў.
Грошы гэты не аставаліся ў краі i ня йшлі па культурныя i эканамічныя патрэбы Беларусі i Літвы. Яны выдаткаваліся, галоўным чынам, на даволі авантурную i захватніцкую палітыку Царскай Расіі. На абагачваньне мільёнаў чыноўнікаў якія, для апраўданьня свайго істнаваньня, уцягвалі Расію ўсё ў новыя авантуры, часам прыкрываючыся вялікімі ідэямі i мэсыянізмам, a найчасьцей нават i бяз гэтага прыкрыцьця. За гэты ўсе авантуры i рызыку прыходзілася плаціць галоўным чынам "акраінам", г. знача, Беларусам, Літвівам, Украінцам, Латышам i другім.
Саўсім зразумела, што калі-бы, гэты грашовыя засабы ўжыць на падняцьце краю, то, пры тэй коласальнай працавітасьці i энэргіі, пры тым жаданьні навукі i веды, a так сама пры тым прадпрыемніцкім духу, які маюць народы Беларускі i Літоўскі, наш край быў бы цяпер адным з найбольш культурных, багатых i эканамічна моцных краёў ня толькі ў межах быўшай Расіі, але i агульна на эўропэйскім грунце.
Нам скажуць праціўнікі незалежнасьці Беларусі, што на асьвету, калі-б яе паставіць як належыцца, патрэбны вялікія грошы. На падняцьце інтэнсыўнасьці гаспадаркі, на давядзеньне балотаў беларускіх да культурнага стану, на выкарыстаньне торфу, i завядзеньне пляновай лясной гаспадаркі, ўрэшце, на сваё ўласнае войска патрэбны зноў-такі аграмадныя капіталы. Так, грошы патрэбны вялікія. Але, ёсьць ведама, што культурнасьць народу падымае інтэнсыўнасьць жыцьця, хуткасьць грашовых абаротаў, a разам з тым i павялічвае даходнасьць дзяржавы. Есьць ведама, што затрачаныя капіталы на падняцьце інтэнсыўнасьці гаспадаркі акупляюцца вельмі хутка i далей, так сама, даюць вялікія зыскі жыхарству, a знача i даходы дзяржаве. Мы ведаем, што работы экспэдыцыі гэн. Жылінскага па асушцы Палескіх балотаў, акупілі сябе ў 4-5 гадоў, ня гледзячы на тое, што асушка ня была даведзена да канца. Тое-ж самае можна сказаць аб торфе i лесе. Утрыманьне войска каштуе шмат, але раз, што мы плацілі i за войска расійскае, можа нават яно нам каштавала больш, чым каму другому, з прычыны блізкасьці Беларусі i Літвы да граніцы нямецкай. Другое, калі, у незалежнай Беларусі ўвесьці працоўную павіннасьць, то войска можна дужа добра выкарыстаць для грамадзкіх работ. Магчымасьць правядзеньня ў жыцьце такой повіннасьці, ўжо некаторымі дзяржавамі даведзена, прыкладам, у Баўгарыі пры Стамбулійскім. Адным словам, ёсьць ведама, што рацыянальнае павялічаньне расходаў - павялічвае яшчэ ў большай меры даходы, i дзяржава ня толькі ня церпіць дэфіцыту, a наадварат, усё больш i больш крэпне i павялічвае свае грашовыя засабы.
В ы в a д ы.
1. Бюджэт Беларусі i Літвы ня толькі не даваў дэфіцыту, але, наадварот, даваў даволі значную астачу.
2. Астача гэта ня йшла на патрэбы Краю, a ўліваючыся ў агульнадзяржаўны скарб б. Расіі, йшла на Расійскую палітыку, нічога супольнага ні з Беларусяй, ні з Літвой, ня маючую.
3. Беларусь так сама як i Літва, з боку эканамічнага фінансавага можа істнаваць незалежна.
4. Пры незалежным істнаваньні, Беларусь магла-бы куды лепш выкарыстаць свae фінансавыя засабы i падняць сваю дзяржаву i народ на вышэйшую ступень культуры i эканамічнай моцы.