Папярэдняя старонка: Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1

Да чытача 


Дадана: 16-09-2011,
Крыніца: Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў, Мiнск-Полацк, 1999.

Спампаваць




У старажытнасьці і сярэднявеччы існавала выслоўе "historia - magistra vitae" (Гісторыя - настаўніца жыцця). Агульнавядома, што пазнаньне ўласных каранёў і ўласнае гісторыі мае вялікае значэньне для фармаваньня сьвядомасці кожнай людзкой супольнасьці. Гэтак сама ж веданьне гісторыі Царквы мае не малое значэньне для развіцьця самасьвядомасці канфэсыйнай.

Царква ёсць арганізмам духоўным і мае духоўныя мэты, але дзейнічае яна ў часе і на пэўнай тэрыторыі. Царква не баіцца гісторыі, якраз наадварот, з ахвотаю карыстае з аб'ектыўных, бесстароньніх гістарычных дась-ледваньняў.

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква (у мінулым мела назву грэка-уніяцкай) шчыра зацікаўленая ў грунтоўным і аб'ектыўным дасьледваньні ўласнае гісторыі. Значнай дапамогаю на гэтым шляху можа стаць вывучэньне матар'я-лаў з "Канцылярыі мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэрк-ваў...". Вывучэньне матар'ялаў, што месьцяцца ў гэтым архіве, несумненна мае вялікае значэньне ў справе асэнсаваньня і ўразуменьня канфэсыйнае і культурнае гісторыі Беларусі. Больш за тое толькі на грунце аб'ектыўных гістарычных дасьледваньняў будзе магчымым партнэрскі і братэрскі міжканфэсыйны дыялёг на Беларусі.

Полацкая Грэка-Каталіцкая грамада, як частка Беларускай Грэка-Каталіцкае Царквы, распачала публікацыю важкае навуковае працы, якое ёсць "Архіў уніяцкіх мітрапалітаў", зь перакананьнем, што гэткім чынам адкрые доступ да невычэрпнае крыніцы інфармацыі аб дзейнасці нашых продкаў. Таксама спадзяваемся, што гэты даведнік будзе каштоўнаю дапамогай для ўсіх, хто жадае карыстацца аб'ектыўнай інфармацыяй зь гісторыі сваёй Айчыны. Шчыра жадайма, каб гэтае выданьне сталася ўноскам у разьвіццё айчыннае культуры.

Полацак

25 сакавіка 1999 г. Рэдакцыйная калегія "САФІЯ" пры Полацкай Грэка-Каталіцкай грамадзе

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX