Папярэдняя старонка: Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Т. 1

Тлумачальны слоўнiк 


Дадана: 16-09-2011,
Крыніца: Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў, Мiнск-Полацк, 1999.

Спампаваць




Аблiг - даўгавое абавязацельства

Адмiнiстратар - службовая асоба, якая кiруе ўстановай; часовы распарадчык

Аканом - гаспадарчы кiраўнiк каралеўскiх або феадальных уладанняў

Акт - 1) пiсьмовы афiцыйны дакумент (або сукупнасць дакументаў), якi засведчвае якое-небудзь юрыдычнае права або дзеянне; 2)апiсанне падзеi, складзенае ў прысутнасцi прадстаўнiкоў улады або сведак

Актыкацыя (лац. acta) - запiс, занясенне дакумента ў актавыя кнiгi, пасля чаго дакумент набываў моц

Алюмн (лац. alumnus) - навучэнец

Антымiнс - асвячоная архiрэем шаўковая хустка з выяваю палажэння Хрыста ў магiлу i абавязкова з зашытаю на адваротным баку часткай мошчаў святых. Без антымiнса нельга адпраўляць лiтургiю

Апат (лац. abbatis) - iгумен каталiцкага мужчынскага манастыра

Архiепiскап (гр. archiepiskopos) - старэйшы епiскап, архiбiскуп, духоўнае званне, сярэдняе памiж епiскапам i мiтрапалiтам, а таксама асоба, якая носiць гэты тытул; кiраўнiк найбольш важнай епiскапii

Архiмандрыт (гр. archimandrites) - вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул iгумена, а таксама асоба, якая носiць гэта званне

Архiпастыр - старадаўняе паважнае званне вышэйшых чыноў духавенства: епiскапа, мiтрапалiта, патрыярха; старэйшы пастыр

Архiрэй (гр. archiereus)- агульная назва вышэйшых духоўных асобаў (епiскапа, архiепiскапа, мiтрапалiта)

Арцыбiскуп - старэйшы бiскуп, адно з вышэйшых званняў у каталiцкай iерархii

Асэсар (лац. assessor) - судовая службовая асоба, прысутная на сходзе, нарадзе; лаўнiк

Аўгустыны - манахi каталiцкага ордэна, якiя жывуць паводле статута, складзенага Св. Аўгустынам у V ст., адмяняюць уласнасць

Аўдытарыят - судовая ўстанова, якая разглядала справы ўдзельнiкаў нацыянальна-вызваленчага руху ў 1847-1848 гг. у Польшчы, Лiтве, Беларусi

Афiцыял - асоба для вядзення свецкiх справаў пры епiскапе; царкоўны суддзя

Базыльяны - манахi ордэна, якi прыняў статут Базыля Вялiкага (з 1617 г. - унiяцкi манаскi ордэн)

Банiцыя (лац. bonitas) - выгнанне падданага (падданых) з краiны з пазбаўленнем усiх або некаторых правоў

Бенэдыктыны - члены каталiцкага манаскага ордэна, заснаванага ў VI ст. Св. Бенэдыктам Нурсiйскiм

Бенэфiцыя - ахвяраванне маёмасцi (звычайна нерухомай) на карысць царквы вялiкiм князем або прыватнымi асобамi

Бiгамiя (гр. gamos) - пабранне другi раз шлюбам, што з хрысцiянскага пункту гледжання ёсць грэхам

Бiскуп - вышэйшае духоўнае званне ў католiкаў, епiскап

Благачынны - 1) памочнiк епiскапа ў праваслаўнай царкве, якi ажыццяўляў нагляд за духавенствам некалькiх цэрк-ваў або манастыроў; 2) службовая духоўная асоба, што кiруе цэрквамi некалькiх парафiй

Брацтва - рэлiгiйныя аб'яднаннi вернiкаў пры цэрквах i манастырах

Брэве (лац. brevis)- грамата рымскага папы другараднага значэння

Була (лац. bulla) - папская грамата, папскае пасланне важнага зместу

Бурмiстр (ням. bürgermeister) - сябра магiстрата, якi ўзна-чальваў раду

Бэрнардыны - 1) манахi, якiя прынялi статут Св. Бэрнарда Клервоскага (XII ст.); 2) група манахаў у Польшчы i Вялiкiм княстве Лiтоўскiм з больш строгiм, чым звычайна, статутам

Валокi вольныя - свабодная зямельная плошча

Ваявода - намеснiк вялiкага князя ў асобнай вобласцi (ваяводстве) Вялiкага княства Лiтоўскага

Ведамасць споведная - iмянны спiс парафiянаў, якiя спавядалiся ў святара

Вiдымус (лац. vidimus) - афiцыйная копiя дакумента

Вiзытатар (лац. visitatio) - iнспектар, рэвiзор

Вiкарый (лац. vicarius) - у праваслаўнай царкве - епiскап, якi з'яўляўся намеснiкам архiрэя; у каталiцкай - намеснiк епiскапа цi парафiяльнага святара (пароха)

Возны генерал, енерал - службовая асоба з функцыямi выканаўчай улады пры земскiх судах (следчы)

Войскi - службовая асоба ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, у абавязкi якой уваходзiла назiранне за парадкам i апека над сем'ямi шляхты на тэрыторыi ваяводства, калi шляхта адпраўлялася на вайну ў складзе паспалiтага агульнага рушання, намеснiк каштэляна

Войт (ням. vogt) - 1) галава мясцовага (гарадскога або сельскага) кiравання або самакiравання ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм; 2) асоба, якая назiрае за працай прыгонных сялян i выкананнем iмi павiннасцей

Вопiс - улiковы спiс маёмасцi, дакументаў, спраў i iнш. прадметаў

Вырак - пастанова, рашэнне суда; прысуд

Гараднiчы - службовая асоба, якая назiрала за станам гарадскога замка, будаўнiцтвам i рамонтам абарончых збудаванняў, забеспячэння

Генерал (лац. generalis) - 1) вышэшая асоба (кiраўнiк каталiцкага ордэна); 2) галоўная асоба мiж возных павета; 3) афiцэрскi чын у расiйскiм войску

Гетман (ням. hauptman) - начальнiк войскаў Вялiкага княства Лiтоўскага цi Польшчы

Гiберна - грашовы пабор на зiмовае ўтрыманне войска

Глейт - ахоўная грамата ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм асобам, якiя пазбаўлены грамадзянскiх правоў на 1 год i 6 тыдняў, а таксама неплацежаздольных у вынiку бедстваў тэрмiнам на 3 гады

Графства - зямля, якая знаходзiлася пры феадальным ладзе ва ўладаннi графа

Грунт - зямельны ўчастак, участак ворнай зямлi

Дазорац - службовец, якi выконваў абавязкi наглядчыка за чым-небудзь, ахове чаго-небудзь

Дамiнiканы - сябры манаскага каталiцкага ордэна Св. Дамiнiка, заснаваны ў 1215 г.

Дзяржаўца - кiраўнiк або часовы ўладальнiк тэрыторыi, якая ўваходзiла ў склад дзяржаўных зямляў

Дызунiты (лац. disunitas) - вернiкi ўсходняга абраду, што не прынялi Берасцейскай унii

Дысiдэнт (лац. dissidentis)- той, хто не належыць да паноўнага ў краiне веравызнання; вераадступнiк

Дыяцэзiя (лац. dioecesis)- тэрытарыяльна-адмiнiстрацыйная адзiнка (акруга) у сiстэме кiравання каталiцкай i пратэстанцкай цэрквамi

Дэзiдэрыi (лац. desiderium) - патрэбы, жаданнi, просьбы

Дэканат (лац. decanus)- аб'яднанне некалькiх прыходаў у сiстэме кiравання каталiцкай епархiяй

Езуiты - сябры каталiцкага манаскага ордэна "Таварыства Iсуса", заснаванага ў 1534 г. Iганатам Лаёлам

Епархiя (гр. eparchia)- царкоўна-адмiнiстрацыйная тэрытарыяльная адзiнка на чале з епiскапам у праваслаўнай, каталiцкай i пратэстанцкай цэрквах

Епiскап, біскуп - вышэйшы духоўны сан у хрысцiянскай царкве

Замак - 1) крэпасць; 2) умацаванае жыллё феадала

Застава - залог, заклад

Земяне - дробнапамесныя феадалы, якiя валодалi зямлёй на ўмовах праходжання вайсковай службы ў шляхецкiм рушаннi

Iгумен (гр. hegumenos)- старэйшы мужчынскага манастыра ўсходняга абраду

Iераманах - манах-святар

Iнвентар (лац. inventarium)- падрабязнае апiсанне ўсёй маёмасцi, якая знаходзiлася ў маёнтку, у дзяржаўнай або духоўнай установе з пазначэннем яе каштоў-насцi i атрымоўваемых прыбыткаў

Iндульгенцыя (лац. indulgentia)- каталiцкая грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад iмя папы рымскага за асобыя заслугi перад царквой або за плату

Iнструмент (лац. instrumentum) - дазвол, пасведчанне на заняццё пэўнай службовай пасады

Iнстыгатар (лац. instigator)- судовы чыноўнiк, якi выконваў функцыi абвiнаваўцы з боку пацярпелага цi дзяржавы

Iнтэрдыкт (лац. interdictum)- забарона адпраўляць набажэнства i праводзiць рэлiгiйныя абрады, якая можа накладацца архiрэямi на гарады, вобласцi, краiны i некаторых асобаў у якасцi пакарання за невыкананне рашэнняў царквы

Каад'ютар (лац. coadjutor)- памочнiк або намеснiк епiскапа, якi прызначаўся папам i меў уладу епiскапа ў каталiцкай царкве

Кадэнцыя (лац. cadentio) - пасяджэнне, сесiя Трыбуналу Вялiкага княства Лiтоўскага

Камандор - старэйшы; вышэйшае званне ў рыцарскiм ордэне

Камiсар (лац. commissarius)- службовая асоба, прадстаўнiк адмiнiстрацыi, якi прызначаўся для выканання нейкага даручэння

Каморнiк - службовая асоба павятовай улады, якая разглядала нявялiкiя зямельныя спрэчкi (памочнiк падкаморага)

Канвакацыя (лац. convocatio), канвакацыйны сойм - сойм, якi склiкаўся ў час бескаралеўя для падрыхтоўкi абрання караля

Канвiкт (лац. convictus) - пансiён, iнтэрнат

Кангрэгацыя (лац. congregatio) - 1) аб'яднанне, сход царкоўных, у прыватнасцi манаскiх, абшчын аднаго ордэна ў каталiцкай царкве для пэўнай мэты; 2) саю-зы каталiцкiх манастыроў, якiя падпарадкоўваюцца адзiным правiлам

Канонiк (лац. canonicus) - духоўная асоба, сябра епархiяльнай капiтулы

Кансiсторыя (лац. consistorium) - 1) падначалены архiрэю калегiяльны епархiяльны орган з царкоўна-адмiнiстра-цыйнымi i судовымi функцыямi; 2) у каталiцкай царкве - нарада кардыналаў з удзелам папы

Кансэнс (лац. consensus) - згода, угода, дамова

Канфедэрацыя (лац. konfederatio) - часовы саюз шляхты, якi ствараўся для дасягнення пэўных палiтычных мэт збройным шляхам

Канфiрмацыя (лац. confirmatio) - 1) зацвярджэнне каралём заканадаўчых актаў, прынятых сеймам; 2) пацвярджальны прывiлей; 3) абрад мiрапамазання ў католiкаў, якi далучае дзетак, што дасягнулi 7-14 гадоў да царквы; у пратэстантаў - абрад прыняцця ў царкоўную супольнасць юнакоў i дзяўчатаў

Канюшы - слуга ў магнацкiм уладаннi, якi загадваў канюшнямi, ганаровае званне ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм

Капá - грашовая адзiнка роўная 60 лiтоўскiм грошам, 75 польскiм грошам

Капелан (лац. cappellanus) - у каталiцкай i пратэстанцкай цэрквах - святар пры каплiцы або хатняй царкве; 2) святар у войску

Капiтула (лац. capitulum) - калегiя духоўных асобаў пры епiскапе ў каталiцкай i пратэстанцкай царкве; 2) сход сяброў рыцарскага цi манаскага ордэна; кiраўнiчы орган ордэна

Каплан - гл. капелан

Каптуровы суд - суд, якi дзейнiчаў у час бескаралеўя

Кармелiты - сябры каталiцкага манаскага ордэна, заснаванага ў XII ст. у час крыжовых паходаў у Палесцiне на гары Кармель (адсюль i назва)

Каронная метрыка - умоўная назва цэнтральнага дзяржаўнага архiва Рэчы Паспалiтай (Кароны)

Катэдра (лат. cathedra - стул, крэсла) - 1) узвышэнне, з якога вядзецца пропаведзь; 2) месца знаходжання епiскапскага пасаду

Каштэлян (лац. castelium) - 1) камендант замка, памочнiк ваяводы; 2) службовая асоба, якая была на чале, разам з ваяводам, агульнага паспалiтага рушання

Квiт - распiска, вэксальнае абавязацельства, пазыковы запiс

Клiравыя ведамасцi - справаздачы ў трох частках i спiсы, якiя складалiся па вызначанай форме i змяшчалi звесткi аб складзе святароў, будаўнiцтве царквы, яе скарбе, парафiянах, аб узнагароджаннях, спагнаннях i iнш.

Ключ - частка вялiкага феадальнага ўладання (эканомii), якая складала асобную гаспадарчую адзiнку з некалькiх вёсак

Кляштар - каталiцкi манастыр

Кнiга - сукупнасць запiсаў пэўнага тэмату, аб'яднаных у адзiн сшытак, судовыя кнiгi змяшчалi матэрыялы, якiя разглядалiся ў гродскiх, земскiх, трыбунальскiх, каптуровых i iнш. судах; кнiгi метрычныя ўключалi запiсы аб нараджэннi, шлюбе, смерцi i вялiся прычтам у кожнай парафii

Краўчы - пасада i прыдворны чын, баярын, якi быў адказны за вялiкакняжацкi стол, з XVI ст. ганаровы тытул у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм

Крэпасць купчая - агульная назва дакументаў, якiмi афарм-лялiся прыватна-праўныя пагадненнi куплi-продажу

Ктытар (гр. ktitor) - царкоўны стараста

Курыя (лац. kuria) - 1) рымская (папская) курыя - сукупнасць цэнтральных устаноў, праз якiя рымскi папа ажыц-цяўляе кiраўнiцтва каталiцкай царквой; 2) феадальная курыя - савет сiньёра з яго васаламi ў сярэднiя вякi

Кусташ (польск. kustosz) - службовая асоба, што займалася захаваннем папераў i доглядам архiва

Лава - калегiя магiстрата, якая разглядала i рабiла вырак па крымiнальных справах

Ландвойт, лентвойт - намеснiк (памочнiк) войта

Лаўнiк - службовая асоба магiстрату, што прымала ўдзел у паседжаннях i рашэннях лавы

Легат (лац. legatus) - дыпламатычны прадстаўнiк рымскага папы ў пэўным пытаннi

Лiст - грамата, пiсьмо

Лiтоўская метрыка - умоўная назва цэнтральнага дзяржаўнага архiва Вялiкага княства Лiтоўскага

Лоўчы - службовая асоба, якая ведала рознымi вiдамi палявання, рыбнай лоўляй

Люстрацыя (лац. lustratio) - перыядычнае апiсанне дзяржаўных маёмасцей з мэтай вызначэння iх прыбытковасцi

Магiстрат (лац. magistratus) - выбарны адмiнiстрацыйны i судовы орган самакiравання ў гарадах, якiя мелi магдэбургскае права

Манстрацый (лац. monstratio) - ёмiстасць для захоўвання святых дароў, святых мошчаў

Маршалак - 1) маршалак земскi - кiраўнiк справаў вялiкакняжацкай канцылярыi, старшыня сойму; 2) маршалак дворны - намеснiк маршалка земскага; 3) мар-шалак павятовы - кiраўнiк павятовага войска ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм

Мастаўнiчы - службовая асоба ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, абавязкам якой быў нагляд за станам дарог, мастоў

Мечнiк - прыдворны, якi падаваў вялiкаму князю меч - сiмвал вярхоўнай улады; ганаровае званне. У XVII-XVIII стст. званне мечнiка ўведзена ў ваяводствах

Мiтрапалiт (лац. metropolites) - вышэйшы сан праваслаўных i каталiцкiх епiскапаў (бiскупаў), галава мiтраполii, якая аб'ядноўвала некалькi епархiй

Навiцыят (лац. novicius) - выпрабавальны тэрмiн царкоўнага iспыту цi ўстанова, дзе праходзяць гэты iспыт

Нунцы (лац. nuntius) - сталы прадстаўнiк папы рымскага ў дзяржавах, з якiмi ёсць зносiны

Паборца - зборшчык падаткаў ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм

Падданы - асоба, якая пражывала ў феадальным уладаннi, залежала ад уладальнiка i выконвала ў яго карысць шэраг павiннасцей

Падкаморы павятовы - судовы чыноўнiк у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, якi ажыццяўляў разбор межавых спрэчак памiж землеўладальнiкамi

Падстолi - памочнiк стольнiка (гл. стольнiк)

Падсудак - памочнiк земскага суддзi

Падчашы - першы памочнiк (намеснiк) чашнiка (гл. чашнiк), з XV ст. ганаровае званне ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм

Пазумент (ням. pasament) - шытая золатам або срэбрам тасьма, якой аздаблялi мэблю, адзенне i iнш.

Пастулат (лац. postulatus) - зыходнае палажэнне, дапушчэнне, якое прымалася без доказу

Пасэсар (лац. possesio) - уладальнiк зямлi паводле права закладавага валодання

Пленiпатэт (лац. plenepotens) - упаўнаважаны

Плябанiя - дом, сядзiба парафiяльнага святара

Пляц - вялiкая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы, прызначаная для якой-небудзь мэты

Позва - пiсьмовае паведамленне аб выклiку ў пэўную ўстанову (суд...)

Правiнцыял (лац. provincialis) - у манаскiм ордэне кiраўнiк пэўнай тэратарыяльнай адзiнкай (правiнцыяй)

Пракуратар (лац. procurator) - 1) юрыст, давераная асоба, павераны; 2) асоба, якая кiравала чыёй-небудзь маё-масцю, маёнткам, гаспадаркай

Пракурор - службовая асоба, якая ажыццяўляла нагляд за дакладным выкананнем законаў

Пратапоп - святар (iерэй) вышэйшага чыну; (сiнонiмы - протаiерэй, протапрэсвiтэр) старэйшы святар у белым духавенстве

Прататронiй, прататрон (гр. prototronos) - першапасадны, адна з вышэйшых духоўных пасад, старэйшы ўладыка. Адзнака бiскупа Уладзiмiрскага

Пратэстацыя (лац. protestatio) - скарга, пратэст, з якiм заяўнiк звяртаўся ў суд

Прафес - манах каталiцкага ордэна, якi акрамя трох манаскiх зарокаў, даваў зарок послуху папе рымскаму

Прафесар (лац. professor) - 1) настаўнiк; 2) вышэйшае вучонае званне выкладчыка навучальных устаноў

Протадыякан (гр. protodiakonos) - дыякан вышэйшага чыну

Протапрэсвiтар (гр. protopresvyteros) - галоўны свяшчэннiк у некаторых вялiкiх саборах

Прывiлей (лац. privilegium) - дароўная грамата, дакумент, якi змяшчае вялiкакняжацкае або каралеўскае падараванне асобных правоў прыватным асобам, саслоўям, населеным пунктам i тэрыторыям

Прыёр (лац. prior) - iгумен невялiкага мужчынскага каталiцкага манастыра; 2) памочнiк абата; 3) вышэйшы саноўнiк (пасля вялiкага магiстра) у ваенна-манаскiх ордэнах

Прынцыпал (лац. principalis) - 1) арбiтр, пасрэднiк; 2) началь-нiк, гаспадар, у адносiнах да падначаленых

Прэзiдэнт - лiтаральна, якi сядзiць наперадзе, якi старшынствуе

Прэзэнта - падараванне, наданне, узнагарода

Прэлат (лац. praelatus) - вышэйшая духоўная асоба (архiепiс-кап, епiскап, iгумен) у каталiцкай i пратэстанцкай цэрквах

Прэсвiтэр - у праваслаўнай i каталiцкай царкве - святар

Рада - структурная частка магiстрата (гл. магiстрат), якая ажыццяўляла функцыi выканаўчае ўлады i суда ў маёмасных спрэчках i грамадзянскiх справах

Радца - выбарны сябра ад замежных гарадскiх слаёў урада (магiстрат) на Беларусi ў XIV-XVIII стст.

Рота - форма прысягi, якая засноўвалася ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм вышэйшай уладай або судом; 2) вайсковая адзiнка

Ротмiстр - камандзiр пешай або коннай роты ў войску Вялiка-га княства Лiтоўскага

Рудня - прамысловае прадпрыемства, дзе здабывалi або плавiлi руду

Рэгент (лац. regentis) - 1) часовы кiраўнiк манархiчнай дзяржавы, якi ажыццяўляў вярхоўную ўладу замест манарха; 2) кiраўнiк царкоўнага хору

Рэестр споведных душ - кнiга запiсаў спавяданняў

Рэляцыя (лац. relatio) - паведамленне

Рэпратэстацыя (лац. reprotestari) - паўторнае выказванне пратэсту

Рэскрыпт (лац. rescriptum) - пiсьмо манарха да якой-небудзь высокапастаўленай асобы з паведамленнем аб узнагародзе, з удзячнасцю за паслугi

Садалiцыя (лац. sodalicium) - гурток, аб'яднанне, супольнасць

Скарбнiк - асоба, адказная за фiнансавыя справы пры вялiкакняжацкiм двары, у ваяводствах, паветах

Сойм - вышэйшы заканадаўчы саслоўна-прадстаўнiчы орган у Рэчы Паспалiтай

Справа - збор дакументаў, якiя маюць адносiны да пэўнага факта, здарэння, асобы i змешчаны ў адну вокладку

Стольнiк - прыдворны, якi прыслужваў за княжацкiм сталом, пазней прыдворны чын у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм

Стражнiк - слуга, якi ахоўваў панскi лес, ляснiк; асоба, якая служыла ў войску Вялiкага княства Лiтоўскага

Суперiнтэндант (лац. superintendens) - начальнiк мытнi; духоўная асоба, якая ўзначальвала царкоўную акругу

Суперыёр (лац. superior) - старэйшы каталiцкага манастыра (iгумен)

Сурагатар (лац. surregatus) - намеснiк старасты у гродскiм судзе

Суфраган - бiскуп без епархii

Схiзматык - так называлi каталiкi праваслаўных; раскольнiк (ад грэч. schisma - раскол), адступнiк

Таварыш - 1) вайсковец; 2) калега

Таксатар (лац. taxatio) - асоба, якая ўстанаўлiвае таксы, расцэнкi на што-небудзь, ацэншчык

Унiверсал (лац. universalis) - указ або грамата з апавяшчэннем або распараджэннем ваеннага i адмiнiстрацыйнага характару

Унiт - унiят

Унiя (лац. unus) - аб'яднанне ўсходняе царквы з каталiцкай пад уладай рымскага папы, але пры захоўваннi гэтай царквой сваiх абрадаў i ладу набажэнства

Фiскал (лац. fiscalis) - 1) чыноўнiк, якi назiраў за законнасцю ў галiне фiнансавых i судовых дзеянняў урада, устаноў i асоб; 2) даносчык, паклёпнiк

Францысканы - манахі аднаго з каталiцкiх жабрацкiх ордэнаў, названага iмем яго заснавальнiка Францыска Асызскага (заснаваны ў 1207 г.)

Фундуш (лац. fundatus) - 1) фонд мэтавага назначэння; 2) ахвяраванне, дарэнне маёмасцi i iнш. каштоўнасцей (галоўным чынам духоўным асобам, установам)

Харунжы - вайсковая пасада ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, сцяганосец i адказны за правядзенне мабiлiзацыйных мерапрыемстваў

Чаляднiк - рамеснiк у цэхавага майстра ў феадальных гарадах Беларусi, Лiтвы, Польшчы

Чарнец - манах

Чашнiк - дварцовы i прыдворны чын у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (у XVI-XVIII стст. ганаровы тытул), якi распараджаўся вiннымi скляпамi i падносiў вiно i iншыя напоi да княжацкага стала

Чоп (польск. czop) - падатак з уладальнiкаў бровараў i корчмаў у ВКЛ за вытворчасць i продаж алкагольных напояў

Эдыкт (лац. edictum) - асаблiвай важнасцi ўказ, пастанова, прадпiсанне вярхоўнай улады ў розных дзяржавах

Экзарх (лац. exarchos) - архiепiскап, якi ўзначальваў царкоўную акругу, што ахоплiвала царкоўныя вобласцi, маю-чыя свае асаблiвасцi (этнiчныя, палiтычныя, рэгiянальныя i iнш.)

Экзекутар (лац. exsecutor) - выканаўца судовых выракаў у крымiнальных i грамадзянскiх справах

Экземпт - часовае прыпыненне агульнапрынятых нормаЉў, законаў у адносiнах да пэўных асобаў (вайскоўцаў на час ваенных дзеянняў)

Экстракт (лац. extractum) - кароткi выклад, выпiска, сцiслая перадача зместу, сутнасцi якога-небудзь дакумента, твора

Э(е)лекцыя (лац. electio) - выбары на якую-небудзь пасаду

Энцыклiка - 1) афiцыйнае пасланне рымскага папы да ўсiх каталiкоў або да каталiцкага духавенства ў пытаннях рэлiгii, маралi, палiтыкi.

Юрысдыка, юрыдыка (лац. jurisdieco)- гарадское ўладанне з асобнай падсуднасцю

Acta administratorialia - кiроўныя дакументы (лац.)

Cathedraticum - царкоўны падатак у мiтраполiчай епархii на патрэбы цэнтральнай царкоўнай улады (лац.)

Cum successione - з правам на спадчыну (лац.)

Custos vigilantium - нястомны ахоўнiк (лац.)

Subsidium generalis - усеагульны падатак (лац.)

 
Top
[Home] [Maps] [Ziemia lidzka] [Наша Cлова] [Лідскі летапісец]
Web-master: Leon
© Pawet 1999-2009
PaWetCMS® by NOX