Ануат - грашовы запіс на касцёл альбо царкву з гадавога прыбытку з маёнтка.
Архіяпіскап (гр. archiepiskopos) - старэйшы япіскап, архібіскуп, духоўнае званне, сярэдняе паміж япіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; кіраўнік найбольш важнай япіскапіі.
Архімандрыт (гр. archimandrites) - вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул ігумена, а таксама асоба, якая носіць гэтае званне.
Архіпастыр - старадаўняе паважнае званне вышэйшых чыноў духавенства: япіскапа, мітрапаліта, патрыярха; старэйшы пастыр.
Архірэй (гр. archiereus) - агульная назва вышэйшых духоўных асобаў (япіскапа, архіяпіскапа, мітрапаліта).
Асэссар (лац. assessor) - пасада засядацеля ў казённых палатах
Аўгустыны - манахі каталіцкага ордэна, якія жывуць паводле статута, укладзенага ў V ст. Св. Аўгустынам, і адмаўляюць уласнасць.
Афіцыял - асоба, якая займаецца вядзеннем свецкіх спраў пры япіскапе; царкоўны суддзя.
Базыльяны - манахі ордэна, які прыняў статут Базыля Вялікага (з 1617 г. - уніяцкі манаскі ордэн).
Бенэдыктыны - сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў VI ст. Св. Бенэдыктам Нурсійскім.
Благачынны - 1) памочнік япіскапа ў праваслаўнай царкве, які здзяйсняў нагляд за духавенствам некалькіх цэркваў або манастыроў; 2) службовая духоўная асоба, што кіруе цэрквамі некалькіх парафій.
Бэрнардыны - 1) манахі, якія прынялі статут Св. Бэрнарда Клер-воскага (XII ст.); 2) група манахаў-францысканаў у Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім з больш строгім, чым звычайна, статутам.
Візітацыя (лац. visitatio) - інспекцыя.
Вікары (лац. vicarius) - у праваслаўнай царкве - япіскап, які з'яўляўся намеснікам архірэя; у каталіцкай - намеснік япіскапа ці парафіяльнага святара (пароха).
Возны генерал - службовая асоба з функцыямі выканаўчай улады пры земскіх судах (следчы).
Дамініканы - сябры манаскага каталіцкага ордэна Св. Дамініка, заснаванага ў 1215 г.
Дыяцэзія (лац. dioecesis) - тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка (акруга) у сістэме кіравання каталіцкай і пратэстанцкай цэрквамі.
Дэканат (лац. decanus) - аб'яднанне некалькіх парафіяў у сістэме кіравання каталіцкай япархіі.
Дэпутат духоўны - дэпутат ад кансісторыі.
Езуіты - сябры каталіцкага манаскага ордэна "Таварыства Ісуса", заснаванага ў 1534 г. Ігнатам Лаёлам.
Ігумен (гр. hegumenos) - старэйшы мужчынскага манастыра ўсходняга абраду.
Індульгенцыя (лац. indulgentia) - каталіцкая грамата на адпушчэнне грахоў, якая выдаецца ад імя папы Рымскага, за асаблівыя заслугі перад царквой або за плату.
Калегія - 1) навучальная ўстанова пры манастыры на Беларусі ў XVI-XIX стст., якая давала класічную гуманітарную адукацыю; 2) цэнтральная дзяржаўная ўстанова ў Расійскай імперыі ў XVIIIст., адказная за пэўную сферу дзейнасці. У XIX ст. трансфармуецца ў міністэрства.
Канонік (лац. canonicus) - духоўная асоба, сябра епархіяльнай капітулы.
Кансісторыя (лац. consistorium) - 1) падначалены архірэю калегі-яльны епархіяльны орган з царкоўна-адміністрацыйнымі і судовымі функцыямі; 2) у каталіцкай царкве - нарада кардыналаў з удзелам папы.
Капуцыны - манахі каталіцкага закону, заснаванага Матэо Сэрафіні ў 1525 г. у Італіі, як адгалінаванне францысканаў. Зацверджаны папам Рымскім у 1529 г. Назва ад італ. cappuccio - капюшон.
Кармеліты - сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў XII ст. у часы крыжовых паходаў у Палесціне на гары Кармель (адсюль і назва).
Картузіяны - манахі каталіцкага закону, заснаванага ў 1084 г. у французскай мясцовасці Шартроз (лац. назва Cartasia). Зацверджаны папам Рымскім у 1176 г.
Кліравыя ведамасці - справаздачы ў трох частках і спісы, якія складаліся па вызначанай форме і змяшчалі звесткі аб складзе святароў, будаўніцтве царквы, яе скарбе, парафіянах, аб узнагароджаннях, спагнаннях і інш.
Курыя (лац. kuria) - 1) рымская (папская) курыя - сукупнасць цэнтральных устаноў, праз якія папа Рымскі здзяйсняе кіраванне царквой; 2) кіраўнічы орган пры біскупе; 3) феадальная курыя - рада сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.
Лоўчы - службовая асоба ў ВКЛ, якая здзяйсняла нагляд за лясамі, дзе паляваў Вялікі Князь. З канца XVII ст. ганаровы тытул дзяржаўнага чыноўніка бяз пэўных абавязкаў.
Марыяны - манахі каталіцкага закону Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі (лац. Congregatio Marionorum Immaculatae Conceptionis), заснаванага С. Папчынскім у 1673 г. як адгалінаванне піяраў. Зацверджаны папам Рымскім у 1699 г.
Місіянеры - аб'яднанне рымска-каталіцкіх святароў, заснаванае ў 1625 г. у Парыжы Вінцэнтам з Паўла. Зацверджаны папам Рымскім у 1632 г.
Мітрапаліт (лац. metropolites) - вышэйшы сан праваслаўных і каталіцкіх япіскапаў (біскупаў), кіраўнік мітраполіі, якая аб'ядноўвала некалькі япархій.
Настаяцель - старэйшы святар храма (манастыра), адказны за забеспячэнне яго нармальнага функцыянавання.
Падстараста - намеснік старасты, прызначаны ім асабіста.
Пасрэднік міравы - дзяржаўная асоба з дваранаў, якая прызначалася дзеля разбору спрэчак між сялянамі і землеўла-дальнікамі. Надзелены судова-паліцэйскай уладай над сялянамі.
Піяры (ад лац. piarum - набожныя) - сябры каталіцкага манаскага ордэна, заснаванага ў 1597 г. у Рыме. У Польшчы і ВКЛ з'явіліся ў 1642 г. Мелі свае школы.
Плашчаніца - халсціна з выяваю Ісуса Хрыста пасля зняцця з крыжа. У Вялікую пятніцу ўрачыста выносіцца з алтара на сярэдзіну царквы, дзе застаецца да Велікоднай ночы.
Плябанія - дом, сядзіба парафіяльнага святара.
Пратаіерэй - старэйшы святар, настаяцель.
Пратапоп - святар (іерэй) вышэйшага чыну; (сінонімы - прота-іерэй, протапрэсвітэр) старэйшы святар у белым духавенстве.
Прывілей (лац. privilegium) - дароўная грамата, дакумент, які змяшчае велікакняжацкае або каралеўскае падараванне асаблівых правоў прыватным асобам, саслоўям, населеным пунктам і тэрыторыям.
Прычт - служкі аднаго храма. Да прычту належаць: настаяцель, святары, дыякан, панамар, псаломнік, чытальнік.
Сказка рэвізская - пайменны спіс жыхароў паселішча, які скла-даўся ў Расейскай імперыі ў XVIII-XIX стст. у часе рэвізіі (перапісу).
Сурагацыя - адміністрацыйная адзінка ў каталіцкай царкве.
Трынітарыі - манахі каталіцкага закону Св. Троіцы, заснаванага ў XII ст. дзеля выкупу ў масульманаў палонных хрысціянаў. Зацверджаны папам Рымскім у 1198 г.
Фальварак - двор землеўладальніка з комплексам будынкаў і прыналежнымі да яго землямі.
Фара - парафіяльны касцёл.
Фарштат (ням. Vorstadt) - паселішча, размешчанае па-за межамі горада або крэпасці.
Філіяльны касцёл - які ня мае свайго святара, а абслугоўваецца святаром бліжэйшага касцёлу.
Францысканы - манахі аднаго з каталіцкіх жабрацкіх ордэнаў, названага імем яго заснавальніка Францыска Асызскага (заснаваны ў 1207 г.).
Фундуш (лац. fundatus) - 1) фонд мэтавага прызначэння; 2) дарэнне, ахвяраванне маёмасці і іншых каштоўнасцяў (галоўным чынам, духоўным асобам, установам).
Цыстэрцыяны - манахі каталіцкага закону, заснаванага бенэдыктынам Рабэртам Малезмскім у 1098 г. каля в. Сіто (лац. назва Cistercium) паблізу Дыжона (Францыя). Зацверджаны папам Рымскім у 1529 г.
Юрысдыка, юрыдыка (лац. jurisdieco) - гарадское ўладанне з асобнай падсуднасцю.
Япархія ( гр. eparchia) - царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяль-ная адзінка на чале з япіскапам у праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай цэрквах.
Япіскап, біскуп - вышэйшы духоўны сан у хрысціянскай царкве.