Збляны. Драўляная Пакроўская царква была пабудавана тут у 1671 г. на месцы старой капліцы [1]. Згадваецца ў спісе ўніяцкіх цэркваў Лідчыны 1753 г. [2]
За вярсту на паўночны захад ад Зблян, каля дарогі на Парэчча, у канцы ХІХ cт. стаялі тры камяні рознай велічыні на адлегласці аршына адзін ад аднаго. Першы падымаўся над паверхняй зямлі на 1,5 аршына, другі - на 0,75. Трэці камень, верхняя частка якога, верагодна, была адбітая, ледзь выходзіў з зямлі. Усходні бок кожнага каменя - плоскі, і на ім высечаны васьміканцовы крыж [3].
У 1897 г. Віленскі губернскі царкоўна-будаўнічы камітэт прыняў рашэнне пабудаваць у Зблянах замест старой драўлянай царквы новы храм з цэглы і каменю, што і было зроблена да 1900 г.
[1] Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861. С. 551.
[2] Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. СПб., 1907. С. 153.
[3] Труды Виленского отделения Московского предварительного комитета по устройству в Вильне IX Археологического съезда. Отдел II. Вильна, 1893. С. 98.