Выйшла кніга пра ўніятаў Лідчыны (фота)
У Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы выйшла кніга "Грэка-каталіцкая царква на Лідчыне". Аўтар выдання краязнавец Лявон Лаўрэш больш 10 год працаваў над тым, каб сабраць і сістэмазаваць у адной кнізе гісторыю ўніяцкай царквы і ўсіх грэка-каталіцкіх прыходаў Лідчыны, якія існавалі тут да 1839 года.
Немалую частку выдання заняла і сучасная гісторыя адраджэння грэка-каталіцкай парафіі ў Лідзе. Па словах аўтара выдання, увесь час з'яўляецца новы матэрыял аб уніяцкай царкве на Лідчыне, што не выключае ў будучым перавыдання кнігі.
Лявон Лаўрэш:
- Цяпер пасля выдання кнігі з'явіліся ўжо новыя цікавыя архіўныя матэрыялы. Таму праца будзе працягвацца, будзем спадзявацца, што калісьці будзе другое выданне кнігі, значна больш пашыранае. Тэма цікавая для мне - гэта такая тэма, якую можна назваць тэмай усяго жыцця. Да ліквідацыі Уніі ў 1839 годзе, Лідскі дэканат грэка-каталіцкай царквы налічваў каля 20 парафій. На сёння на той жа тэрыторыі ўжо амаль 20 год існуе ўсяго адзін прыход Святога Язафата.
Андрэй Панямонаў, Радыё Рацыя, Ліда.